Научная статья на тему 'Ювелірная майстэрня ХІІ стагоддзя на запалоцкім пасадзе старажытнага Полацка (па матэрыялах археалагічных раскопак 2013 года)'

Ювелірная майстэрня ХІІ стагоддзя на запалоцкім пасадзе старажытнага Полацка (па матэрыялах археалагічных раскопак 2013 года) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
17
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ РАСКОПКИ / ЮВЕЛИРНЫЕ МАСТЕРСКИЕ / ХОЗЯЙСТВЕННЫЕ ПРИНАДЛЕЖНОСТИ / АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ КОМПЛЕКСЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Коц А. Л.

Исследование содержит материалы археологических раскопок 2013 года на территории Заполоцкого посада древнего Полоцка. Во время раскопок бала обнаружена постройка, которая совмещала жилой дом и ювелирную мастерскую. Описываются находки, которые характеризуют ювелирное производство, дается характеристика жилого пространства с коротким описанием хозяйственных изделий.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE JEWELER’S WORKSHOP OF XII CENTURIES ON THE TERRITORY OF ZAPOLOTSKI POSAD OF ANCIENT POLOTSK (BASED ON THE MATERIALS OF THE EXCAVATIONS IN 2013)

The article deals with the materials of the excavations in 2013 on the territory of Zapolotski Posad of Ancient Polotsk. The northern part of Zapolotski Posad, about 15 ha in area, was discovered in 2013. During the excavations the building comprised of an accommodation unit and a jeweler’s workshop was found. Data are given about the stratigraphy of the cultural layer. The article describes the finds relating to goldsmithery: the crucibles, the production waste, the forms for wax model production, the articles made from non-ferrous metals and the heating furnace. The text gives the detailed characteristic of a living space with the brief description of household effects. The jeweler’s workshop as well as the whole northern part of Zapolotski Posad can be dated to the XII thcentury. The large area (about 55 ha) and high social status of the inhabitants (the nobility and the craftsmen-jewelers) define Zapolotski Posad as one of the most important town-forming elements of Ancient Polotsk.

Текст научной работы на тему «Ювелірная майстэрня ХІІ стагоддзя на запалоцкім пасадзе старажытнага Полацка (па матэрыялах археалагічных раскопак 2013 года)»

УДК 902.2.(476.5)+902.(476.5)=161.3

ЮВЕЛ1РНАЯ МАЙСТЭРНЯ XII СТАГОДДЗЯ НА ЗАПАЛОЦК1М ПАСАДЗЕ СТАРАЖЫТНАГА ПОЛАЦКА

(ПА МАТ ЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГ1ЧНЫХ РАСКОПАК 2013 ГОДА)

А.Л. КОЦ (Полацк дзяржауны утверстэт)

Даследаванне утрымоувае матэрыялы археалаг1чных раскопак 2013 года на тэрыторы1 Запалоц-кага посада старажытнага Полацка. У 2013 годзе была адкрыта пауночная частка Запалоцкага па-сада (каля 15 га). Падчас раскопак была выяуленая пабудова, якая сумяшчала жылую хату I ювелгрную майстэрню. Прыводзщца характарыстыка стратыграфИ культурнага пласта раскопу. Атсваюцца зна-ходк1, як1я характарызуюць ювелгрную вытворчасць: тыгл1, адыходы вытворчасц1, форму для вытвор-часц1 васковых мадэляу, вырабы з каляровага металу, а таксама прылады печы-горна. Даецца характарыстыка жылой прасторы з кароттм атсаннем гаспадарчых рэчау. Ювел1рны комплекс, як I усю пауноч-ную частку Запалоцкага пасада, можна датаваць у межах XII стагоддзя. Вялжая плошча (каля 55 га) I высокI сацыяльны статус жыхароу (баярства I раместкг-ювелгры) вызначаюць Запалоцш посад як адну з найважнейшых горадаутваральных структур старажытнага Полацка.

Уводзшы. Запалоцю пасад старажытнага Полацка з'яуляецца ушкальным помшкам археалогл ста-ражытнарускай эпох1 Тут на вялшай плошчы гарадскога пасада практычна у некранутым выглядзе заха-вауся культурны слой Х1-Х11 стагоддзяу. Асноуная частка пстарычнага Запалоцкага пасада знаходзщца па-за межамi сучаснай забудовы Полацка i уяуляе значны штарэс для археалапчнага вывучэння. Псторыя вывучэння заходняй части Запалоцкага пасада была распачата у 2004 годзе, калi археалапчным атрадам Полацкага дзяржаунага ушвератэта пад мраунщтвам Д.У. Дука была адкрыта заходняя частка Запалоцкага пасада старажытнага Полацка на плошчы 21 га. Усяго было закладзена 8 шурфоу i раскоп 1 (140 м2), агульная раскапаная плошча склала 154 м2. У 2006 годзе Д. У. Дукам быу зроблены раскоп 2 (168 м2) у працяг раскопу 1. Таим чынам, сумарна ускрытая у 2004 i 2006 гадах плошча склала 322 м2 [5, с. 19]. У 2012 годзе у заходняй частцы Запалоцця Д.У. Дукам i А. Л. Коцам было закладзена чатыры раскопы, агульная плошча яюх складала 148 м2 [6, с. 84].

Летам 2013 года А. Л. Коцам былi упершыню праведзены археалапчныя назiраннi у раёне будау-нщтва мiкрараёна Полацка пад назвай "Аэрадром". Гэтая тэрыторыя размешчана на поунач ад зоны да-следаванняу 2004-2012 гадоу (далей у тэксце яна будзе азначана як пауночная частка Запалоцкага пасада). Тут быу сабраны пад'ёмны матэрыял: керамiка старажытнарускага часу. Таксама у катлаване пад будоулю аднаго з дамоу быу выяулены культурны слой насычанага чорнага колеру магутнасцю да 1 м. Восенню 2013 года А.Л. Коцам былi закладзены адзiн раскоп i тры шурфы. Раскопкi проводзлiся на падставе Дазвола № 2529 па форме № 1, выдадзенага 1нстытутам псторьи НАН Беларусi. Падчас раскопак былi выяулены новыя археалагiчныя матэрыялы Х1-Х11 стагоддзяу, у тым лiку рэшткi драулянай забудовы i сляды рамеснай вытворчасщ.

Мэтай даследавання з'яуляецца характарыстыка выяуленага падчас раскопак 2013 года археалапчнага комплексу на тэрыторыi пауночнай часткi Запалоцкага пасада.

Асноуная частка. Побач з будаунщтвам раскрыжавання новых вулщ мiкрараёна "Аэрадром" (адна з iх праспект Мiру) быу закладзены раскоп 6 (мал. 1). На дадзеным месцы дзёрн i верхш слой першапачат-кова быу знiвелiраваны будаунiчай тэхнiкай. Вiзуальна была вызначана пляцоука плошчай каля 280 м2, на якой фiксавалiся культурны слой чорнага насычанага колеру з украпiнамi вуглю, вялiкая колькасць старажытнарускай керамш i развалы камянёу. Дадзеныя прыкметы паспрыялi вызначэнню месца для за-кладкi раскопу. Падчас раскопак было ускрыта 36 м2. Раскоп складауся з трох частак, якiя былi абагуль-нены адзiнай сеткай квадратау з нумарацыяй ад лiтары А да лиары Ж (па лшп поунач - поудзень) i лiч-бамi 1-11 (захад - усход). Асноуная частка ускрытай плошчы уяуляла сабой Г-падобную фiгуру памерам 6*4...6 м. Дадаткова ажыццяулялася разборка i iншых двух квадратау (па 4 м2 кожны) для удакладнення культурных наплатаванняу дадзенага участка. Раскопю культурных напластаванняу праводзiлiся па пластам па 0,2 м. Стратыграфiя раскопу налiчвае два выразныя гарызонты. Верхнi - распаусюджаны у пауднё-вай частцы раскопу. У квадратах Д2, Д3, Д4 умоунага пласта 1 верхш гарызонт быу знiвелiраваны тэх-нiкай. Ён уяуляе сабой шчыльную глебу, пераважна цёмна-карычневага колеру з украпiнамi дробных рэд-мх вугольчыкау i чырвонай глiны. Магутнасць пласта вагаецца у межах 0,1-0,3 м. Верхш гарызонт мар-мруюць наступныя знаходкi: манета XVIII стагоддзя, венцы палiваных i непалiваных гаршчкоу i iншыя фрагменты керамiчнага посуду XVI-XVIII стагоддзяу. Аднак абсалютна большую частку керамш скла-даюць фаргменты посуду Х1-Х111 стагоддзяу.

N

2004. 2006 '2Ш

- назiраннi

- раскопы

500 м _1

а)

жылая забудова "Аэрадром"

Г71

N ▲

%

трансфарматарная ^у// будка ■

Ъ

■ ш1

ш3

■ ш2

0

1 §

57

гс« /

§

Жылая забудова "Запалоцце" б)

Мал. 1. План Запалоцкага пасада з пазначэннем раскопау (а), паводле Д.У. Дука, з дапаyненнямi аутара (А. К.);

сггуацыйны план лакалiзацыi раскопу 6 i шурфоу (б) (нумарацыя раскопу "прывязана" да папярэднiх даследаванняу)

Н1жш стратыгрыф1чны гарызонт падзяляецца на дзве праслойю: першая - чорны гумусавы слой; другая - перадмацерыковы слой. Перадмацерыковы слой пераважна чорнага колеру, магутнасцю да 0,1 м, амаль не утрымл1вае археалапчных знаходак, за выключэннем рэдюх знаходак керамга старажытнарус-кага перыяду. Гумусавы слой (першая праслойка) магутнасцю 0,3-0,4 м мае цёмна-шэры колер 1 плямы насычанага чорнага колеру. Найбольшая маса шдывщуальных 1 масавых археалапчных знаходак утрым-л1ваецца непасрэдна у гэтым гарызонце.

Пасля зачыстк другога умоунага пласта у квадратах Д3, Д4, Е3, Е4 у гумусавым сло1 был1 выяу-лены сляды пабудовы (мал. 2). Дадзеная пабудова прасочвалася у перадмацерыковым пласце 1 мацеры-ковай яме 3. Пабудова уяуляе сабой археалапчны комплекс жылога драулянага дома, у яюм жыу 1 пра-цавау ювел1р.

У цэнтральнай частцы раскопу (кв. Д2, Д3, Д4, Е3, Е4) быу зафксаваны аб'ект 1 у выглядзе прама-кутшка памерам1 5*3,3 м, запоуненага чорнай гумусаванай глебай з украпшам1 вуглю 1 глшы на глы-б1н1 0,2-0,3 м ад дзённай паверхш (мал. 2). У цэнтры аб'екта 1 (кв. Д3) быу выяулены аб'ект няпра-вшьнай формы (прыбл1жанай да круга) памерам1 1,8*1,6 м, запоунены моцнагумусаванай глебай. У ква-драце Д4 был1 зафксаваны лшзы глебы цёмна-карычневага колеру (адна памерам 0,9*0,3 м, другая -0,37*0,76 м, частка лшзы схавана у сценках раскопу) 1 лшза вуглю акруглай формы памерам1 0,73*6 м.

Ва умоуным пласце 3 на глыбш1 0,5 м ад дзённай паверхш сляды аб'екта 1 працягваюць захоувац-ца, але яго памеры памяншаюцца (3,8*2,8 м). Дадзены аб'ект запоунены насычанай чорнай глебай з укра-пшам1 вугалю 1 глшы. Захоуваюцца таксама сляды лшзы гумусу з развалам камянёу памерам 1,4*1,3 м

у квадраце Д3. У межах аб'екта 1 фксуецца пласт у выглядзе плямы паукруглай формы, запоунены чыр-вонай аднароднай глшай (памер 2,4^1 м) у квадратах Д.3, Д4, Е3. Побач з аб'ектам 1 размешчана ву-гальная пляма трохкутнай формы (частка схавана у сценцы раскопу) у квадраце Е3 памерам 1,5*0,74 м, якая выходзщь за межы аб'екта 1 1 за межы раскопу. У квадраце Ж4 зафксаваны пласт чорнага колеру памерам 1,6*0,7 м, як у далейшым пераходзщь у гаспадарчую мацерыковую яму 2.

у 4 | светла-карычневы цёмна-карычневы

| светла-шэры

цёмна-шэры

чорны гумус

! , - гл1на

©в

г

. вугаль

мацярык

Мал. 2. Плашграф1я пласта 1 1 пласта 3 раскопу 6

Па усёй плошчы раскопу на узроун зачыстк пласта 3 быу зафжсаваны мацярык. Тольк у межах аб'екта 1 была выяулена мацерыковая яма 3. Падчас раскопак было зафксавана 5 мацерыковых ям.

Спышмся на характарыстыцы найбольш адметных. Мацерыковая яма 3 засталася ад развалу печы. Яма запоунена зямлёй чорнага насычанага колеру з украпшам1 глшы, перамяшанай з дробным! каменчы-камь У запауненн1 ямы прысутшчае вялкая колькасць камянёу дыяметрам каля 15 см 1 металурпчнага шлаку. Некаторыя камян перапалены. У запауненш ямы сярод камянёу таксама прысутшчае вялкая колькасць кавалкау керам1чнага посуду, тольк у шжняй частцы ямы был1 знойдзены адзшкавыя фрагменты керамга. Цэнтральная частка мацерыка у межах аб'екта 1 мае гузаватую паверхню. Макшмальная глыбь ня ямы ад узроуню мацерыковай паверхш дасягае каля 0,9 м. Памер шжняй частк ямы 1,6*1 м. На уз-роун 0,7 м ад паверхш мацерыка яма мае памеры 2,5*2,5 м. На дне ямы быу зафжсаваны адзш вялга камень дыяметрам 0,5 м.

Раней, падчас раскопак на тэрыторын полацюх пасадау 1 на Верхн1м замку, выяулена вялжая колькасць знаходак, якая сведчыць аб высок1м узроуш разв1цця ювел1рнай вытворчасц1. У лггаратуры пры-знана л1чыць, што тэрмш "майстэрня" с1нан1м1чн^1 тэрм1ну "вытворчы комплекс". Пад "вытворчым комплексам" варта разумець сукупнасць храналапчных 1 тэрытарыяльна бл1зка размешчаных пабудоу, а таксама прастору, што 1х акружае, 1 характар знаходак, яюя указваюць на 1снаванне на дадзеным участку вытворчай дзейнасц1 [11, с. 115]. Так, сёння на тэрыторы1 Полацка выяулена толью 5 ювел1рных май-стэрняу (вытворчых комплексау), як1я знаходзяцца у непасрэднай бл1зкасц1 ад цэнтра горада - Верхняга замка [4, мал. 59; 11, с. 115]. Адкрыты у часе раскопак 2013 года археалапчны комплекс з артэфактам1 даюць падставу сцвярджаць, што на дадзеным месцы размяшчалася яшчэ адна майстэрня.

Падчас раскопак был1 знойдзены фрагменты тыгляу у колькасц1 16 штук (мал. 3), з 1х 5 не был1 выка-рыстаныя. Тыгл1 пераважна злеплены уручную з глшы, цеста з дабаукам1 белай жарствы. В1давочн^1м з'яу-ляецца канцэнтрацыя фрагментау тыгляу у жылой пабудове, а непасрэдна у квадратах Е4 (9 фрагментау) 1 Д4 (5 фрагментау). Сярод атэфактау был1 выяулены 4 венцы (мал. 3: 3, 4) 1 два донцы (мал. 3: 1, 2). Верагодней за усё, што майстар ажыццяуляу плауку металу у пэунага роду талерачках з невысоюм бор-ц1кам. Тры венцы плауна пераходзяць у донца. Дыяметр донца 6 см. Дыяметр венцау каля 7-10 см Таушчыня сценк1 тыгляу вагаецца у межах 0,4-0,6 см. Таушчыня донцау прыбл1зна 0,8-0,9 см, у асоб-ных выпадках зменшана да 0,6 см. Асобныя фрагменты сценак захавал1ся з прыкарэушым шлакам. У дадзеным выпадку тыгл1-талерачк1 магл1 выкарыстоувацца у працэсе купеляцып (аддзялення каштоу-

ных металау ад дамешкау). Гэта быу вельм1 складаны працэс, яю патрабавау пэуных тэхшчных навыкау 1 матэматычных ведау, што указвае на высом узровень мясцовых ювел1рау [12, с. 191].

Як мяркуе Н.В. Енюсава, тыгд1-купел1 маюць скандынаускае паходжанне. На думку даследчыцы, менавгга майстры-скандынавы з'яудядюя на Рус носьб1там1 тэхнш купедяцьп [8].

Было выяудена 5 фрагментау тыгдяу без слядоу ашлакоування, што дае падставы казаць аб невыка-рыстаннi дадзеных рэчау у вытворчасщ, магчыма, па прычыне нетрываласщ. Сценкi венцау, якiя не вы-карыстоУвадiся, бодьш тонкiя - 0,3 см.

Таксама у мацерыковай яме 3, у квадраце Е4 была выяудена льячка (мал. 3: 5). Знаходка уяуляе сабой аб'ёмную варонкападобную закрытую ёмютасць з носiкам, бакавой адтулшай i выступам для тры-мання спецыяльным прыстасаваннем. Верагодна, льячка выкарыстоувалася для пдаyкi металу i для вы-дiвання яго у ювелiрную форму: праз бакавую адтулшу укдадвауся метад, потым яго плавш на адкры-тым агнi i праз носiк выдiвалi. Агудьныя памеры дьячкi складаюць 5,8*4,4*3 см. Дыяметр бакавой ад-тудiны каля 2 см. Дыяметр шака 0,7-0,9 см. Шырыня выступу ддя трымання кадя 2,4 см.

дыяметр 7-8 см даяметр 10 см

4

3

0 1 см

Мад. 3. Керам1чныя тыга: 1, 2 - донцы тадерачак; 3, 4 - венцы тадерачак; 5 - дьячка- тыгель

Таксама былi знойдзены два артэфакты, якiя непасрэдна тычацца ювелiрнай вытворчасцi: брака-ваная дуннiца (мал. 4: 1) i форма (матрыца) ддя выпдаyкi васкавых мадэдяу (мад. 4: 2). Форма ддя вырабу васкавых мадэдяу (мад. 4: 2) захавадася цадкам. Выраб сагнуты напападам i спдюшчаны. Прадмет зроб-лены са свiнцу. Дадзены прадмет выкарыстоувауся майстрам у працэсе вырабу паясных накдадак. Форма паясных накдадак была прыблiжана да трохкутнiка (сардэчка) з раслшным арнаментам са стыдiзаваным роунаканцовым крыжам у сярэдзiне. Матывы арнаменту цалкам характэрны для в^1яу на упрагожваннях наседьнiцтва Усходняй Еуропы. Артэфакт мае пдоскасць i борцiк, яю нязначна выступае над пдоскасцю. Памеры вырабу у захаваушымся выгдядзе: макамальная ш^1рыня - 1,3 см, макамальная даужыня - 2,5 см. Натуральныя памеры прадмета быдi прыбдiжаны да наступных: шырыня рабочай пдоскасцi - 1,9 см,

яе даужыня - 1,8 см, вышыня борщка - 0,5-0,55 см. Формау для выплаую васкавых мадэляу на тэрыторыi Подацка не зафшсавана. Аналогiй дадзенаму артэфакту не выяудена1. Луннiца (мад. 4: 1) зробдена з лёгка-плаукага металу свiнцова-адавянiстага спдаву. Луннiца захавалася цадкам, аде зробдена не якасна, вера-годна, гэта бракаваны выраб. Адзiн край i часткова вушка луннщы ведьмi моцна аплаулены. На знешшм баку захавауся арнамент у выглядзе пяцi кропачак у форме паумесяца. Памер дуннiцы 2,3*2,2 см. У По-дацку дуннiцы выяулены тодькi у межах заходняй частю Западоцкага пасада: адна паходзiць з раскопу 1 (Д.У. Дук, 2012) [6, с. 88] i 2 экзэмпляры выяулены як пад'ёмны матэрыял2.

щшшшшшшпштт

3

Ш

5

11

12

10

_1_

30 см J_I

Мал. 4. Вырабы з каляровых металау: 1 - бракаваная дуннiца; 2 - форма ддя выплаую васкавых мадэляу; 3 - жаночае упрыгожванне невядомага прызначэння; 4, 7 - гузЫ; 5, 6 - бразготю; 8, 9 - фiбуда; 10 - бранзалет; 11 - нацельны крыжык; 12 - дуннiца

У раскопе было выяудена вялшая кодькасць рэчау няпэунай формы, якiя можна вызначыць як на-рыхтоУкi (пласцшю, падоскi i iнш.), дрот, аплаую i адыходы юведiрнай вытворчасцi са свшцова-алавянiстых сплавау i сплавау на аснове медзi3. Да катэгорьп нарыхтовак i пласцiнак з пэунай доляй ве-рагоднасцi вызначана 9 артэфактау. Да такiх знаходак адносяцца прадметы, форма якiх прыблiжана да круглага "медальёна" з вушкам, плосюя бясформенн^1я пласцiнкi, метал у выглядзе маленьюх злiткаy i iнш. Аплаую i адыходы ювелiрнай вытворчасцi (у рознай ступеш каразiраваныя) знойдзены у колькасцi каля 20 артэфактау. Некаторыя аплаyкi уяуляюць сабой застыушую на плоскасщ каплепадобную масу металу. Некаторыя знаходкi не маюць пэунай формы, так як падвяргалюя уздзеянню агню або сагнуты напапа-лам. У шшых выпадках аплаyкi i адыходы былi знойдзены разам па 2-3 артэфакты. У выглядзе скру-чанага дроту была выяудена адна палоска каляровага металу. Сярод знаходак прысутшчае фрагмент ад-

1

2

4

8

6

7

9

0

1Выказваю шчырую падзяку за дапамогу у вызначэннi i кансультац^1ю 1.У. Мiгалiнскаму i П.М. Кенька.

2 Выказваю шчырую падзяку за дапамогу у вызначэннi i кансультацыю 1.У. Мiгалiнскаму.

3 Спецыяльнага аналiзу хiмiчнага складу вырабау не праводзшася. Тып сплаву вызначаны падчас вiзуальнага агляду.

ной чырвона-меднай пласцшш з круглымi (або прыблiжаных да круга) адтулшаш. Адна адтулiна захавала-ся цэлая, 10 - часткова. Адтулшы былi зроблены метадам высякання кружкоу. Дыяметр адтулiн - 0,5-1 см. Адлегласць да суседнiх адтулiн складала 1-2 мм. Таушчыня пласцiны 0,5 мм. Сярод наугародсюх ана-логiй падобныя пласцiнкi з круглымi адтулiнамi (дыяметрам 1-1,2 см) былi знойдзены у ювелiрных май-стэрнях. Па меркаванш У.1. Паветкiна, гэта пласцiнкi, з яюх выраблялiся бразготкi [15, с. 83, мал. 2: 1]. Адрозненне наугародсюх пласцiнак i полацкай - у дыяметры адтулiны, што робщь сумшуным вызначэн-не апошняй. Сярод бясформенных артэфактау быу знойдзены адзш аплавак шкла. Магчыма, гэта фрагмент шклянога вырабу, якi быу моцна пашкоджаны уздзеяннем агню.

Рамеснага шструменту, якi можна было б суаднесщ з ювелiрнай дзейнасцю, знойдзена не было. Тут можна адзначыць тольм клiн з каляровага металу (памер 1,3*1,4 см, таушчыня 0,4-0,6 см), як мог быць часткай шструмента. Таксама не было выяулена каменных формау для выплаукi ювелiрных выра-бау, але сярод вялшай колькасцi выяуленых камянёу былi знойдзены камяш-пясчанш, якiя маглi быць нарыхтаваны для далейшага вырабу формау.

Акрамя таго, быу выяулены шэраг прадметау з каляровага металу. На сённяшш дзень без хiмiчна-га аналiзу яго складу нельга вызначыць, яюя знаходкi ювелiрнай вытворчасцi былi выраблены у дадзенай майстэрнi. Сярод упрыгожванняу з каляровых металау можна назваць таюя, як гузiкi, падковападобная фiбула, бразготш (адна фрагментаваная), элементы паясной фурштуры, нацельны крыжык, бранзалет плас-цiнчаты, фрагмент жаночага упрыгожвання невядомага прызначэння, падвеска-луннiца (гл. мал. 4: 12).

Гузш былi выяулены у колькасцi двух экзэмплярау. Яны зроблены са свшцова-алавяшстага сплаву. Форма гузшау прыблiжана да круглай. Адзiн (мал. 4: 4) мае памеры: дыяметр - 1,5 см, вышыня - 0,6 см, дыяметр адтулшы - 0,3 см. На бакавой паверхш зроблены арнамент у выглядзе утсаных трохкутнiкаУ з кроп-камi у цэнтры. Такi арнамент найбольш часта прымяняуся на гузiках Х1-Х11 стагоддзяу паводле науга-родскiх аналагау [16, с. 158]. Падобны гузiк быу выяулены М.В. Клiмавым на помшку Лучна-1 [10, с. 327]. Памеры другога (мал. 4: 7): знешш дыяметр - 2,05 см, дыяметр адтулшы 0,45-0,5 см, вышыня - 0,95 см. Асаблiвых знешшх прыкмет не зафшсавана.

Падковападобная фiбула зроблена з каляровага металу (сплау на аснове медз^ (мал. 4: 9). Захава-лася часткова - адзш канец абламаны i разагнута. Артэфакт мае памеры 4,9*4,1 см. У першапачатковым выглядзе памер яе дыяметру быу роуны, прыблiзна 4 см. Шырыня дужкi (у разрэзе паукруглая) - 0,4 см, даужыня дужю захаваушайся часткi - 10,7 см. Галоука закручана па спiралi у два абароты, знешнi дыяметр галоую - 0,5 см.

Нацельны крыжык (мал. 4: 11) зроблены з каляровага металу (сплау на аснове медз^. Артэфакт захавауся цалкам, адсутшчае вушка. Крыжык мае роунастароншя прамянi, якiя завершаны круглымi (злёг-ку прыплюснутымi) навершшамг Сяродкрыжжа плоскае, у выглядзе ромбападобнага медальёна (пры-блiжана да круглага, памеры - 0,8-0,8 см) без выявы. Памеры крыжыка 2,3*2,4 см, таушчыня 0,3 см. Падобныя крыжыю (паводле А. А. Башкова) тыпалапчна можна аднесщ да групы металiчных, аддзела аб'ёмных, тыпу VIII i падтыпу Б. Яны датуюцца у межах Х1-Х11 стагоддзяу [1, с. 31; с. 149, мал. 12]. У Полацку падобных крыжоу было выяулена 9 экзэмплярау. Адзш крыж быу знойдзены падчас даследа-ванняу Г.В. Штыхава у 1961 годзе на Верхшм замку (датуецца Х11-ХШ стст.). Другi экзэмпляр знойдзены падчас даследаванняу Д.У. Дука на тэрыторып Вялiкага пасада у 2009 годзе (датуецца старажытна-рускiм часам). Астатшя паходзяць з прыватных калекцый [13, с. 256].

Бразготю былi выяулены у колькасцi двух экзэмплярау (адзш з яюх фрагментаваны), зробленых з металу на аснове медз1 Адна бразготка захавалася з куглым шарыкам у сярэдзiне (мал. 4: 5). Форма яе прыблiжана да аб'ёмнага ромба, па поясе - чатыры невыразныя гранi. Бразготка мае крыжападобную проразь. Пялёсткi арнаментаваны касымi лшям^ якiя апаясваюць прадмет. Вышыня бразготю: 1,5 см (без вушка), 2,2 см - з вушкам; шырыня - 1,6 см. Паводле У.1. Паветкша, дадзеныя бразготкi укладаюцца у группу 1, тып А - гранёныя крыжапраразныя (грушападобн^1я). Па наугародскай класiфiкацыi яны найбольш шырока распаусюджаны у XI стагоддзi [15, с. 81]. Друп фрагмент бразготю (мал. 4: 6) захавауся у выглядзе паловы вырабу. Форма яе прыблiжана да шарападобнай, па поясе упрыгожана трайной апа-яскай арнаменту. Бразготка мела лшейную проразь. Фрагмент бразготм мае памеры 1,2*1,5*0,7 см. Яна адносщца да тыпу Б - акруглых прадольнапраразных (з трайной апаяскай выпуклымi дарожкамi). Па наугародсюх аналагах, такiя бразготкi бытавалi ад сярэдзшы XII стагоддзя да другой паловы XIII ста-годдзя [15, с. 81]. У межах Запалоцкага пасада апошнюю можна датаваць XII стагоддзем.

Пласцшчаты бранзалет захавауся фрагментарна (мал. 4: 10) - друп канец адламаны. Бранзалет мае стылiзаваныя зааморфныя галоую i арнаментаванае рамбiчнай стужкай поле. Максiмальная шырыня бранзалета - 1,1 см, даужыня захаваушайся части - 5,5 см. Дадзеныя бранзалеты маюць шырокiя анало-гп у балцкiх i славянскiх (крывщюх) старажытнасцях [14, с. 192, мал. 110: 2], падобная знаходка была выяулена падчас раскопак на Запалоцюм пасадзе у 2012 годзе (раскоп 1) [6, с. 88].

З элементау паясной фурштуры былi знойдзены спражка больш позняга перыяду i шчыток ад спражкi (мал. 4: 8). Шчыток ад спражю зроблены са сплаву каляровага металу на аснове медзг Ён уяуляе

сабой фГгурны прамакуттк, адзш бок якога завостраны, а друп увагнуты. З краю ёсць скразная круглая адтулша дыяметрам 0,4 см. Памеры артэфакта 2*1,2 см. Паводле класiфiкацыi П.М. Кенькi, шчыток ад спражк адносiцца да тыпу 4 - спражк лiтыя лiрападобныя з нерухомым шчытком. Спражкi з падобнымi шчыткамi з'яуляюцца у Х стагоддз^ аде найбольшае распаусюджанне атрымоуваюць у XII стагоддзi [9, с. 43].

Фрагмент жаночага упрыгожвання невядомага прызначэння уяуляе сабой доуп стрыжань з вуш-кам (мал. 4: 3). Сам стрыжань шчыльна абвiты тонюм дротам па усёй даужынг Сарцавша стрыжня пера-ходзiць у вушка, якое мае авальную форму. Артэфакт захавауся часткова: адзiн канец абламаны; захава-насць металу - выдатная. Прадмет зроблены з каляровага металу (сплау на аснове медзi). Памеры артэфакта: агульная даужыня - 5,38 см; даужыня стрыжня, абвггага дротам, - 4,48 см; дыметр сячэння стрыжня (авальны), абвггага дротам, - 0,4-0,45 см; дыяметр сарцавiны стрыжня (авальная) - 0,3-0,4 см; памер сячэння абвггага дроту - 0,12-0,15 см; дыяметр вушка - 0,75 см; вышыня вушка - 0,9; дыяметр адтулшы вушка (авальнае) - 0,3-0,4 см. Аналогш дадзенаму атэфакту не знойдзена.

Падвеска-луннща (мал. 4: 12) захавалася часткова: адсуттчаюць вушка Г адзiн канец. Артэфакт зроблены са сплаву на аснове медзг Па краГ поля захавауся борщк, у цэнтры поля выява крыжыка з шара-падобнымГ канцамГ, ад якога разыходзяцца у бак дзве лшп-прамят. Памеры падвеск 2*2,1 см. Шырыня поля у цэнтры - 0,85 см, да канцоу паступова звужаецца.

З верхшх напластаванняу раскопу знойдзены два фрагменты аконных пераплётау. Артэфакты зроблены са свшцова-алавянютага сплаву. Па матэрыялах раскопак на ВерхнГм замку, яны з'яуляюцца у По-лацку не раней XVI стагоддзя. Аконныя пераплёты уяуляюць сабой пласцГну Н-падобную у разрэзе. Даужыня захаваушыхся фрагментау 1,1 Г 1,5 см, шырыня - 0,7, вышыня - 0,3 см.

Сярод знаходак адсуттчалГ рэчы, зробленыя з каштоуных каляров^1х металау.

У пабудове знойдзена вялшая колькасць побытавых рэчау: нажы, шыферныя праселкГ, засоу нутра-нога замка, Гголка, асялю Г Гнш. (мал. 5).

I I

3 см

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

_1_I

11

Мал. 5. Побытавыя Г гаспадарчыя рэчы: 1, 4, 7, 9, 10 - шыферныя праселю; 2 - дужка драулянага вядра; 3, 5 - нажы; 6 - засоу унутранога замка; 8 - асялок; 11 - завеса з дэкаратыуным здабленнем

1

4

7

9

0

Шыферныя праселю Г Гголка сведчаць аб прысутнасщ жанчыны у жылой прасторы пабудовы. По-бач з домам (на адлегласщ 11 м на усход) знойдзена праселка з надтсам "МАСТА" (мал. 5: 10). Таксама

у культурным пласце па усёй плошчы дома было знойдзена шмат фрагментау керамш, асаблiвая канцэн-трацыя назiралася у межах печы i у непасрэднай блiзкасцi з ёй. Сярод керамiчных фрагментау посуду прысутнiчаюць развалы гаршчкоу, некаторыя з якiх прадстаулены поуным профiлем. Побач з пабудовай была выяулена гаспадарчая мацерыковая яма 2, у якой былi знойдзены фрагмент дужю драулянага вядра i завеса з дэкаратыуным аздабленнем (ад куфэрка?) (мал. 5: 2, 5: 11).

Усе вышэйпералiчаныя прыкметы гаспадарчай дзейнасщ надзейна могуць маркiраваць выяуленую пабудову як жылы дом. Размяшчэнне дома у кантэксце сядзiбнай забудовы Запалоцкага пасада зафшса-ваць не атрымалася па прачыне невялiкай ускрытай плошчы. Дом размешчаны па лiнii пауночны-захад -пауднёвы-усход (пад 74° адносна лшп пн - пд). Памеры дома у даужыню - каля 5 м, i каля 3 м у шырыню, даужэйшым бокам па лшп пауночны-захад - пауднёвы-усход. Дом уяуляу сабой зруб, пастаулены на зямлю без асновы. Цэнтральная частка дома была заглыблена у мацярык на 0,2-0,4 м. З-за невялшага культурнага слоя i дрэннай захаванасщ арганiкi не атрымалася вызначыць гаспадарчую частку, прастору для адпачынку, уваход у дома i яго функцыянальныя часткi. Цэнтральнай адзiнкай жылой прасторы была печ. Печ знаходзшася у цэнтры i вiдавочна займала не менш чым 1/3 ад жылой прасторы дома. Печ была зроблена з камянёу, пакладзеных без рошчыны, толькi у верхняй частцы была выкарыстана глiна. Акра-мя глшы i камянёу, пры будаунщтве (магчыма, рамонце) печы шырока быу выкарыстаны металургiчны шлак i рэдюя фрагменты плiнфы. Печ была заглыблена у мацярык на 0,9 м. Аснову печы складалi камянi да 15 см у папярэчшку i металургiчны шлак. На месцы печы i у запауненнi мацерыковай ямы была знойдзена вялшая колькасць керамш (фрагментау гаршчкоу i абпаленай глшянай абмазкi печы), шлаку, ям у большасцi выпадкау быу злучаны з глiнянай абмазкай. Фрагменты керамiчнага посуду з нагарам сведчаць аб выкарыстант печы для прыгатавання ежы. Канструктыуныя асаблiвасцi печы даюць падставы сцвяр-джаць аб яе ушверсальным прызначэннi, у тым лiку у якасцi горна. У запауненнi мацерыковай ямы на месцы печы знойдзена вялшая колькасць металурпчнага шлаку, яю сведчыць аб лiцейнай дзейнасцi май-стра, i вялiкая колькасць камянёу, дзякуючы якiм майстар мог працяглы час падтрымлiваць тэмпературу у горне падчас плаукi металу.

Вялiкая колькасць вугалю не толью у межах печы, але i па усёй плошчы раскопу, сведчыць, што пабудова была зшшчана агнём. Магчыма, гэта адбылося падчас варожага нападу на Полацк, што пацвяр-джаецца прысутнасцю двух двушыпных наканечнiкау стрэл у межах будынка. Падобныя стрэлы былi шырока распаусюджаны у Х!-ХШ стагоддзях на тэрыторыi усёй Усходняй Еуропы4. Паводле Д.У. Дука, заходняя частка Запалоцкага пасада магла быць зшшчана падчас захопу горада у 1222 годзе смаленскiм князем Мсщславам Давыдавiчам [4, с. 67]. У адной з апошшх публiкацый Д.У. Дук вызначае час заняпа-ду заходняй часткi пасада у межах другой паловы XII стагоддзя [2, с. 97].

Высновы. Праведзеныя археалапчныя раскопкi дазволiлi скласцi новыя уяулент пра плошчу Запалоцкага пасада у XI-XII стагоддзях. Так, раней сумарная плошча Запалоцкага пасада XI-XII стагоддзяу была вызначана каля 40 га [3, с. 247]. Адкрытая у 2013 годзе пауночная частка Запалоцкага пасада па памеры амаль роуная 15 га. Таим чынам, агульная плошча Запалоцкага пасада XI-XII стагоддзяу на сён-ня прыблiзна роуная каля 55 га, што нязначна саступае тэрыторыи Вялшага пасада (60 га) [4, с. 64-65].

Выяуленая падчас раскопак у 2013 годзе пабудова уяуляе сабой археалапчны комплекс жылога драулянага дома, у яюм жыу i працавау ювелiр. Важным з'яуляецца даследаванне упершыню на тэрыторыи заходняй частцы Запалоцкага пасада закрытага археалапчнага комплексу - ювелiрнай майстэрнi. Пабудова ювелiра сумяшчала жылую прастору i рабочую зону. Яна уяуляла сабой прамакутны зруб па-мерам 5*3 м з заглыбленай адносна узроуню зямлi падлогай. У цэнтры дома была размешчана печ-горн. Печ была зроблена з камянёу, пакладзеных без рошчыны, тольм у верхняй частцы была выкарыстана гль на. Ижняя частка печы заглыблена шжэй узроуню падлоп. Вiдавочна, што майстар займауся вырабам юве-лiрных упрыгожванняу. Матэрыял, з ямм працавау майстар, можна падзялщь на дзве катэгорыi: свiнцова-алавяшсты сплау i сплау на аснове медзг Б^Iлi выяулены наступныя тэхналапчныя прыёмы ювелiрнай вы-творчасцi: тэхшка купеляцыi (аддзялення каштоуных металау ад дамешкау), плаука сплаву на аснове медзi у тыглях-льячках, выплаука паясных накладак праз выраб васкавых мадэляу, выраб палавiнак бразготак з люта ^ магчыма, далейшае iх спайванне (?). Прыведзеныя дадзеныя сведчаць аб высомм узроУнi навыкау майстра-ювелiра. Упершыню падчас даследавання сярэдневяковага Полацка выяулены тыгель-льячка.

Шшую гаспадарчую дзейнасць характарызуюць выяулен^1я рэчы: нажы, шыферн^1я праселю, iголка, асялкi i iнш. Шыферныя праселкi i iголка сведчаць аб прысутнасщ у доме жанчыны. Побач з домам, на адлегласщ каля 11 м, была выяулена праселка з надтсам "МАСТА"

Аналiз усiх выяуленых знаходак дае падставы выказаць меркаванне аб iснаваннi комплексу у межах XII стагоддзя. Вщавочна, што майстэрня iснавала не вельмi працяглы час, пасля чаго запнула у агнi. Адкрыццё ювелiрнай майстэрнi дазваляе вызначыць высокi сацыяльны статус жыхароу Запалоцкага па-

4 Выказваю шчырую падзяку за дапамогу у вызначэнн1 наканечи1кау стрэл М.А. Плавшскаму.

сада. Засваенне paMecHiKaMi ускрашы пасада - тэрыторьи, аддаленай ад Верхняга замка на адлеглаць каля 1200 м, - сведчыць аб перспектыунасщ дадзенага месца у гарадской тaпaгpaфiчнaй прасторы.

Л1ТАРАТУРА

1. Башков, А. А. Христианские древности Беларуси конца X-XIV в. (предметы христианского культа индивидуального использования) / А.А. Башков. - Минск: И.П. Логвинов, 2011. - 194 с.

2. Дук, Д.У. Археалапчныя комплексы пасадау Полацка IX-XVIII стст. (па вышках раскопак 20042012 гг.) / Д.У. Дук. - Наваполацк: ПДУ, 2014. - 248 с.

3. Дук, Д.У. Археалапчныя раскопш на Запалоцюм пасадзе старажытнага Полацка / Д.У. Дук // Пстарычна-археалапчны зб. - Мшск, 2005. - Вып. 20. - С. 245-247.

4. Дук, Д.У. Полацк i палачане (IX-XVIII стст.) / Д.У. Дук. - Наваполацк: ПДУ, 2010. - 180 с.

5. Дук, Д.У. Рэчавы комплекс з раскопак на Запалоцшм пасадзе старажытнага Полацка у 2004 i 2006 гадах / Д.У. Дук // Acta archaeologica Albaruthenica. Vol. V (Вып. 5) / уклад. М. А. Плавшсш, В.М. Сiдapовiч. -Мшск: 1.П. Логвшау, 2009. - С. 19-45.

6. Дук, Д. В. Новые археологические исследования на территории Заполотского посада древнего Полоцка (конец Х - первая половина XII в.) / Д.В. Дук, А.Л. Коц // Под знаком Рюриковичей. Stratumplus. Археология и культурная антропология, 2013. - Кишинёв. - № 5. - C. 83-90.

7. Ениосова, Н.В. Плавильные сосуды новгородских ювелиров / Н.В. Ениосова, Т. Ререн // Новгородские археологические чтения-3. - Великий Новгород, 2011. - С. 243-254.

8. Ениосова, Н.В. Тигли Гнёздовского поселения / Н.В. Ениосова, Р.А. Митоян // Труды ГИМ. - М., 1999. - Вып. 111: Археологический сборник памяти Марии Васильевны Фехнер. - С. 54-63.

9. Кенько, П.М. Поясная гарнитура с территории Беларуси (I-XIII вв.). Свод археологических источников / П.М. Кенько. - Минск: Беларус. навука, 2012. - 172 с.

10. Клiмaу, М.В. Асноуныя вынш археалапчных раскопак на помшку Лучна-1 у 2010 годзе / М.В. Клiмaу // Матэрыялы па археалогп Беларусь - Мшск, 2012. - Вып. 23: Археалапчныя даследаванш на тэры-торып Беларуа у 2009-2010 гадах. - С. 324-332.

11. Магалшсю, !У. Вытворчыя ювeлipныя комплексы старажытнага Полацка (X-XVII стст.) / !У. Мага-лшсю // Матэрыялы па археалогп Беларусь - Мшск, 2011. - Вып. 21: Вывучэнне археалапчных пом-шкау на тэpытоpыi Полацкай зямлi (да 1150-годдзя Полацка). - С. 115-121.

12. Магалшсю, !У. Лщейныя формы i rami для плауш каляровых металау з тэpытоpыi Полацка X-XVII стст. / !У. Магалшсю // Матэрыялы па археалогп Беларусь - Мшск, 2011. - Вып. 21: Вывучэнне археалапчных помшкау на тэpытоpыi Полацкай зямлi (да 1150-годдзя Полацка). - С. 184-193.

13. Магалшсю, !У. Мeтaлiчныя кpыжы-цeльнiкi канца X-XVIII ст. з тэpытоpыi Полацка (клаафшацыя, хpaнaлогiя i тэхнaлогiя вытворчасщ) / I.У. Мaгaлiнcкi // Полацю музейны штогоднiк: (зб. навук. арт. за 2011 г.) / уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовiч. - Полацк, 2012. - С. 252-265.

14. Кургаганныя могшьнш захаду Браслаускага Паазер'я (матэр^гялы раскопак 1978-2010 гадоу) / М.А. Плaвiнcкi [i шш.]. - Мiнcк: Гaлiяфы, 2014. - 220 с.

15. Поветкин, В.И. Бубенчики-звонцы в древнем Новгороде (применение, способы производства, типология и хронология) / В.И. Поветкин // Российская археология. - 2009. - № 2. - С. 79-92.

16. Седова М.В. Ювелирные изделия древнего Новгорода (X-XV стст.) / М.В. Седова. - М.: Наука, 1981. -158 с.

Пастуту 08.01.2015

THE JEWELER'S WORKSHOP OF XII CENTURIES ON THE TERRITORY OF ZAPOLOTSKI POSAD OF ANCIENT POLOTSK (BASED ON THE MATERIALS OF THE EXCAVATIONS IN 2013)

A. KOTS

The article deals with the materials of the excavations in 2013 on the territory of Zapolotski Posad of Ancient Polotsk. The northern part of Zapolotski Posad, about 15 ha in area, was discovered in 2013. During the excavations the building comprised of an accommodation unit and a jeweler's workshop was found. Data are given about the stratigraphy of the cultural layer. The article describes the finds relating to goldsmithery: the crucibles, the production waste, the forms for wax model production, the articles made from non-ferrous metals and the heating furnace. The text gives the detailed characteristic of a living space with the brief description of household effects. The jeweler's workshop as well as the whole northern part of Zapolotski Posad can be dated to the XIIthcentury. The large area (about 55 ha) and high social status of the inhabitants (the nobility and the craftsmen-jewelers) define Zapolotski Posad as one of the most important town-forming elements of Ancient Polotsk.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.