Научная статья на тему 'VILLAGE SHRINE OF BELARUS AND THE SOVIET REGIME: VANDALISM AND SACRILEGE IN THE ANTHROPOLOGICAL DIMENSIONS'

VILLAGE SHRINE OF BELARUS AND THE SOVIET REGIME: VANDALISM AND SACRILEGE IN THE ANTHROPOLOGICAL DIMENSIONS Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
17
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ХРАМ / ВЯСКОВЫЯ СВЯТЫНі / АНТЫРЭЛіГіЙНАЯ ПАЛіТЫКА / ВАНДАЛіЗМ / ТРАДЫЦЫЙНАЯ КАРЦіНА СВЕТУ / СЕЛЬСКі КУЛЬТУРНЫ ЛАНДШАФТ БЕЛАРУСі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Лобач У.А.

Разглядаецца антырэлігійная палітыка савецкай дзяржавы і яе практычная рэалізацыя ў рамках сельскага культурнага ландшафту Беларусі, што выявілася ў фізічным знішчэнні дзесяткаў храмаў і іншых вясковых святынь. Масавыя акты вандалізму ў адносінах да “святых месцаў” выклікалі адпа-ведную ментальную рэакцыю ў традыцыйнай карціне свету беларускіх сялян, калі актуалізаваліся ўяўленні пра “святасць” / “грахоўнасць” і абавязковае пакаранне разбуральнікаў святыняў з боку вышэйшых сіл, што знайшло свай адлюстраванне ў вялікай колькасці адпаведных фальклорных наратываў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «VILLAGE SHRINE OF BELARUS AND THE SOVIET REGIME: VANDALISM AND SACRILEGE IN THE ANTHROPOLOGICAL DIMENSIONS»

УДК 39

ВЯСКОВЫЯ СВЯТЫН1 БЕЛАРУС1 I САВЕЦКАЯ УЛАДА: ВАНДАЛ1ЗМ I СВЯТАТАЦТВА У АНТРАПАЛАГ1ЧНЫМ ВЫМЯРЭНН1

д-р г^т. навук У А. ЛОБА Ч (Полацт дзяржауны ушверсШэт)

Разглядаецца антырэлтйная палтыка савецкай дзяржавы i яе практычная рэал1зацыя у рамках сельскага культурнага ландшафту Беларуci, што выявыася у фiзiчным зншчэнт дзесяткау храмау i тшых вясковых святынь. Масавыя акты вандал1зму у адностах да "святых месцау" выклiкалi адпа-ведную ментальную рэакцыю у традыцыйнай карцiне свету беларусюх сялян, калi актуалiзавалicя уяуленнi пра "святасць" / "грахоунасць" i абавязковае пакаранне разбуральткау святыняу з боку вышэйшых ст, што знайшло свай адлюстраванне у вялiкай колькасц адпаведных фальклорных наратывау.

Ключавыя словы: храм, вясковыя святыт, антырэлiгiйная палiтыка, вандалiзм, традыцыйная карцта свету, сельск культурны ландшафт Беларуci.

Уводзшы. Для традыцыйнага культурнага ландшафту Беларуа характэрна вялшая колькасць аб'ектау прыроднага (культавыя крынщы, камяш, дрэвы) i антрапагеннага (храмы, каплщы, крыжы) паходжання, якiя у карцiне свету мясцовага насельнщтва маюць сакральны статус i выконваюць значныя рытуальныя, шфармацыйныя, камунiкацыйныя i iдэнтыфiкацыйныя функцыi у рамках лакальных вясковых супольнасцяу. У савецю перыяд, калi актыуна праводзшася антырэлiгiйная палiтыка, "вясковыя святыш", асаблiва тыя, што былi непасрэдна асяродкамi хрысцiянскага культу альбо мелi цар-коуную атрыбутыку, сталi аб'ектамi рэпрэауных захадау з боку уладау уах узроуняу. Гвалт у дачыненн1 да святыняу, шанаваных вяскоуцам^ мог адбывацца як у форме фiзiчнага зшшчэння культавых аб'ектау (вандалiзму), так i пасродкам iх знявагi (святатацтва), што, як правша, было узаемазвязана памiж сабой.

Асноуная частка. Спецыфiкай традыцыйнага сельскага ландшафту ёсць наяунасць значнай коль-касцi культавых аб'ектау, шанаваных мясцовым насельнiцтвам, якiя амаль не сутракаюцца цi надзвычай рэдкiя у гарадской культурнай прасторы. Перадусiм размова щзе пра прыродныя элементы ландшафту (крынщы, камяш, дрэвы), сакральная этыялопя яюх адлюстравана у мiфапаэтычнай карцше свету лакальнай вясковай супольнасцi i выяуляецца не толькi на узроуш фальклорнай рэпрэзентацыi (легенды пра надзвычайнае паходжанне, сакральны прэцэдэнт), але i у сiстэме абрадавых практык (каляндарных, цi аказiянальных, калектыуных альбо шдьшдуальных). Пры гэтым шанаваныя крынiцы щ валуны, па сiтуацыi Х1Х-ХХ ст., ужо не могуць разглядацца як наупроставыя рэплiкi дахрысцiянскiх культау, бо iх сiмвалiчная функцыянальнасць абумоулена складаным феноменам "народнага хрысщянства", дзе арха1чныя мадэлi мiфалагiчнага светауспрыняцца i мапчных практык непарыуна звязаныя з бiблейскай псторыяй у яе фальклорным асэнсаванш, элементамi царкоунага культу i атрыбутыю.

Некананiчны, з гледзiшча афiцыйнай царквы, характар культавых аб'ектау падобнага роду дазволiу аб'яднаць iх у катэгорыю "вясковых святынь" (А.А. Панчанка), пад якiмi разумеюцца "шанаваныя ландшафтныя аб'екты (артэфактычнага i прыроднага паходжання), што не прадугледжаны кананiчным царкоуным абiходам, але, у той жа час, адыгрываюць iстотную ролю у традыцыйнай рэль гiйнай практыцы вяскоуца" [1, с. 12]. Але пры таюм вызначэнш да "вясковых святынь" не адносяцца сельскiя храмы, каплiцы, аброчныя i прыдарожныя крыжы, хаця яны вельмi частка складаюць адзiны культавы комплекс з "неканашчнымГ' аб'ектамi - святымi крынiцамi цi прошчамi. Па меркаванш А.М. Боганевай, рэеестр аб'ектау, яюя уваходзяць у азначаную катэгорыю, больш шырокi: "У якасцi вясковых святынь могуць выступаць наступныя прыродныя, культурныя аб'екты i асяродкi: крынщы, камяш, дрэвы, прошчы, крыжы, абразы, каплiцы, цэрквы (касцёлы), манастыры" [2, с. 19]. Уключэнне абсалютна канашчных элементау хрысцiянскай архiтэктонiкi - храмау, каплщ, крыжоу - у пералш вясковых святыняу толькi на першы погляд выглядае нелагiчным, бо iх сiмвалiчная функцыянальнасць у традыцыйнай супольнасщ значна больш шырокая, чым тое прадпiсваюць царкоуныя каноны. Напрыклад, у мiфапаэтычных уяуленнях беларусау храм як "дом Бога" i рытуальнае месца камунiкацыi са сферай сакральнага (боскага) меу надзвычай важную сiмвалiчную нагрузку не толькi у разнастайных абрадавых практыках як каляндарнага, так i сямейнага цыклу (нараджэнне-хрэсьбшы / вяселле-вянчанне, пахаванне-адпяванне), але быу актыуна задзейнiчаны у сiстэме народнай медыцыны, аказiянальных рытуалах, гаспадарчай, апатрапейнай, любоунай i нават шкаданоснай маги [3, с. 293-306].

Гэткай жа полiфункцыянальнасцю валодалi i "мш-храмы" - каплщы асаблiва у сельскiх мяс-цовасцях, аддаленых ад прыхадской царквы (касцёла). "Вясковыя каплщы штэграваныя у шмат якiя сферы духоунага жыцця - царкоуны ужытак, традыцыйную народную культуру, сютэму фармавання

культурнага ландшафту... Яны былi уключаны у святочную сферу грамады, цесна звязаную з царкоунай культурай i культам, былi задзейнiчаны у абрадах пераходу (пахавальна-правадных, памiнальных, часам -хрэсб1нных), абрадах засцерагальнага характару, каляндарных абрадах, у народнай магii i святах, што вызначалi умоуныя межы сельскагаспадарчага года. <...> Нарэшце, у шматлшх выпадках спалучалiся з шанаваным1 прыродным1 аб'ектам1..." [4, с. 7].

У любым выпадку пра якую б катэгорыю сельскiх святынь не шла размова, усе культавыя аб'екты традыцыйнага культурнага ландшафту мелi агульную генеральную функцыю - забеспячэнне каму-нiкацыi памiж светам людзей i сакральнай сферай з мэтай патрымання жыццёвага парадку пасродкам прадухiлення альбо выпраулення разнастайных дэвiяцый у жыццядзейнасщ вясковай грамады. Пры гэтым трэба адзначыць, што шанаванне святыняу як складаны феномен, што улучау у сябе адпаведныя ментальныя устаноук1 i належныя абрадавыя практыкi, меу грунтам не толью "псторыю святасц1" месца, падмацаваную шматлiкiмi актуальнымi прыкладамi цудоунага выздараулення цi выратавання, але 1 прыклады знявап у аднос1нах да культавага аб'екта з абавязковым наступным пакараннем святататн1кау з боку вышэйшых сшау, што слугавала дадатковым доказам святасщ храма ц1 шанаванага валуна для мясцовых жыхароу.

У дарэвалюцыйны час паданш пра знявагу рэальных культавых аб'ектау 1 пакаранне за гэта у дастаковай колькасц1 прадстаулены у этнаграф1чных 1 фальклорных зборн1ках. Але практычна ва ус1х выпадках у якасщ святататшкау ф1гуруюць "чужынцы" у этшчным (французы, шведы, татары) альбо соцыякультурным (князь, пан) плане. Знявага культавых камянёу, шанаваных сялянам1, звычайна выяуляецца у 1х гвалтоуным перамяшчэнн1 прадстаушком вышэйшага саслоуя (часам шшага вера-вызнання) 1 выкарыстанн1 для побытавых (гаспадарчых) патрэбау, што пярэчыць сакральнаму статусу святыш. Паказальны прыклад у сярэдзше Х1Х ст. затсау М. Ашмеле у Себежск1м павеце, дзе вял1кай пашанай карыстауся камень Пястун: "Сяляне з незапамятных часоу кладуць на яго грошы, холст, паясы 1 1нш., прыходзячы для падобных паднашэнняу часам за 50 вёрст 1 далей <...> Упэуненасць у над-звычайнасц1 згаданага каменя яшчэ больш узмацн1лася пасля наступнага здарэння: адз1н мясцовы памешчык.. , рымскага веравызнання.. , здзекваючыся над забабонам1 сялян, загадау прывезц1 той камень да сябе у маёнтак 1 пакласц1 пад парог гумна, замест прыступак, дзе ён 1 праляжау гадоу пяць. М1ж тым, з моманту узяцця каменя, сам памешчык 1 ягоная жонка мел1 розныя хваробы 1 няудачы" [5, с. 267-268].

Тыпалаг1чна тоесныя г1сторы1, дзе у якасц1 святататшка выступае "пан", был1 заф1ксаваныя у розных рэпёнах Беларус1. "У Лынтупах на Пастаушчыне расказваюць, што дауней пры будаванн1 у мястэчку касцёла тутэйшы пан загадау адз1н з культавых камянёу прывезщ на будоулю, што 1 зраб1л1. I тае ж ночы у акно да пана стал1 грукацца здан1 1 патрабаваць, каб камень вярнул1 на месца. Але удзень пан забыуся на начное здарэнне 1 так занядужау назаутра, што н1водз1н лекар не мог даць рады ягнай хваробе. Тады успомшу пан пра культавы камень, адразу загадау вярнуць яго на паклоннае месца 1 умомант акрыяу. Пра камень Дзвас Блюдас каля вв. Палашк1 1 Каргауды Воранаускага р-на расказвал1, быццам некал1 адз1н шляхц1ц паклау гэты валун пад ганак сваёй сядз1бы. Дык так небараку скруц1ла ноп, што мус1у ён пакрыуджаны камень вярнуць на месца. I слушна зраб1у, бо невядома, чым бы усё скон-чылася. А так ён адразу ачуняу, забыушыся пра сваю хваробу" [6, с. 118].

Прыведзеныя прыклады хутчэй за усё сведчаць не пра выпадк1, што рэальна мел1 месца, але пра функцыянаванне адмысловай ментальнай мадэл1, якая канструявала уяуную с1туацыю "перамяшчэння -вяртання" святын1 1 так1м чынам пацвярджала у калектыуных уяуленнях святасць не тольк1 культавага аб'екта, але 1 месца 1ерафанИ, дзе 1 адбылася праява свяшчэннага. "Так1м чынам, перамяшчэнне святыш, здзейсненае рэальна ц1 в1ртуальнае, якое прысутн1чае тольк1 у фальклоры, прыводз1ць да экстэнс1унага щ 1нтэнс1унага фармавання участкау сакральнага ландшафту. Сем1ятычны статус перамешчанай святын1 узбагачаецца" [7, с. 230]. Фальклорныя псторын пра "перамяшчэнне - вяртанне" неканашчнага культавага аб'екта на яго аутэнтычнае месца утрымл1ваюць у сабе 1 эфект ш^1рокай сацыяльнай леп-тым1зацы1: сакральны статус вясковай святыш прызнаецца ужо не тольк1 у сялянск1м асяродку, але 1 мяс-цовым1 сац^1яльным1 эл1там1 - панам1 1 святарам1.

1ншы семантычны дыскурс маюць паданн1 пра знявагу хрысц1янск1х храмау, дзе у якасц1 свята-татн1кау у пераважнай большасц1 выпадкау выступаюць рознага роду 1нтэрвенты (татары, шведы, французы), як1я у традыцыйнай карц1не свету макс1мальна увасабляюць катэгорыю "чужынца" па ус1х кры-тэр^гях яго 1дэнтыф1кацы1: моунай, сацыяльнай (вошы у супрацьвагу земляробам), рэлтйна-канфес1йнай, звычаёвай (с1стэма норм 1 паводз1нау) 1 нават антрапалаг1чнай. Кал1 у выпадку з перамяшчэннем святын1 пакаранне парушальн1ку традыцы1 даецца сваеасабл1вы "урок" (пасля вяртання культавага каменя на месца усе негатыуныя дэв1яцы1 у жыцц1 1 здароу1 чалавека нейтрал1зуюцца), то кара 1ншаземцам, згашушым храм, мае незваротны 1 канчатковы характар. "У 1709 годзе. шведы праходзш праз Валожын, абрабавал1 1 разарыл1 тутэйшых жыхароу. Яны уварвалкя таксама у царкву забрал1 там усё. 1 пастав1л1 у ёй коней. Некаторыя з шведск1х салдат пачал1 был1 страляць у абраз святой Параскевы. 1 за тое... аслепл1" [8, с. 258]; "На бярозе аб'яв1уся цудатворны абраз Божай Мац1 1 у в.

Насшава Маладзечанскага р-на. Адразу ж пасля дз1унага здарэння тут пабудавал1 храм. Кажуць, у часы вайны 1812 г. французы разрабавал1 царкву 1 стал1 к1даць у абраз камяш. За што 1 заплац1л1: салдаты, усе як адзш, паслепл1!" [6, с. 179]. Як адзначае С.А. Штыркоу, матыу асляплення варожага войска, паводле фальклорнай логш усведамлення 1 штэрпрэтацыи г1сторы1, азначае завяршэнне (паразу) шшаземнага нашэсця: "Быць сляпым значыць прыналежаць свету смерц1. I у гэтым сэнсе характэрна, што шматлшя народныя апавяданш пра паг1бель шшаземнага войска завяршаецца менав1та яго асляпленнем... Для носьб1та апавядальнай традыцы1 асляпленне ворага азначае завяршэнне нашэсця 1 не абавязкова звязана з тэмай пакарання за нейкае канкрэтнае злачынства" [9, с. 141]. Гэты тэз1с знаходз1ць адлюстраванне 1 у беларуск1м фальклорным матэрыяле. "А татары веры не нашай, татары веры паганай, 1м што намастыр? Яны граха не знаюць - ц1 святы намастыр, ц1 царкву абакрасщ... 1м усё адно, ц1 царква, ц1 проста дом. Задумал1 татары намастыр гэты Чолнск1 абрабаваць... Але 1гумен са старцам1 паднял1 цудадзейны абраз чолнскай Матк1 Боскай 1 абышл1 вакол намастыра. Тады татарове усе аслепл1. Страх на 1х так1 напау. Н1чога не бачаць... Адмахвал1ся, адмахвал1ся ды адзш аднаго, сам1 сябе, ус1х да аднаго 1 пасекл1..." [8, с. 241].

Аднак пра як1 б варыянт фальклорнай штэрпрэтацыи святатацтва не 1шла размова, усе вышэй-прыведзеныя прыклады належаць сферы "легендарнай г1сторы1", праудз1васць якой у разуменн1 вясковай супольнасш абумоулена не адпаведнасцю рэальным г1старычным падзеям (што зус1м неабавязкова), але дакладнай рэал1зацыяй ментальных схем, уласшвых традыцыйнай карц1не свету (у прыватнасш, уяуленняу пра святатацтва 1 пакаранне за яго).

СавецК перыяд гiсторыi радыкальным чынам змяшу як сакральны ландшафт Беларус1, так 1 характар асэнсавання актау вандал1зму у аднос1нах да вясковых святыняу у традыцыйнай карц1не свету сельскага соцыума. З першых гадоу панавання савецкай улады дзяржауныя 1 партыйныя органы рас-пачынаюць актыуную барацьбу з рэл1г1яй 1 царквой як з перажыткам1 цёмнай эпох1 царызму 1 "класава чуждым1" для працоунага народу 1дэалаг1чным1 1 сацыяльным1 шстытутамь Нягледзячы на прыняты дэкрэт "Аб аддзяленш царквы ад дзяржавы 1 школы ад царквы" (1918), як1 дэкларавау неумяшальнщтва дзяржавы у царкоуныя справы, у рэальнасц1 гэта азначала вывядзенне царквы за межы прававога поля 1 яе поуную безабароннасць перад пал1тыкай "ваяушчага атэ1зму", шсшраванай уладам1.

На першым этапе "барацьба з рэл1г1яй" зводз1лася да брутальнага рабаушцтва царкоунай маёмасш (залатога, срэбранага начыння 1 каштоуных камянёу), якая мела валютою л1кв1днасць. Да жшуня 1922 г. з храмау на тэрыторы1 тагаснай БССР было канф1скавана: "золата - 21 залатшк 28 доляу, срэбра - 30 пу-доу 19 фунтау..., брыльянтау - 45 штук, агульнай вагой 42, 6 караты, жэмчугу - 12 залатшкоу.." [10, с. 163].

Другая хваля рабаушцтва храмау у межах СССР была звязана з разгортваннем пал1тык1 шдустрыя-л1зацы1 1 недахопам каляровых металау для развщця прамысловасц1. Прадметам канф1скацы1 на гэты раз стал1 царкоуныя званы. Уражваюць маштабы дзяржаунай экспрапрыяцыи: тольк1 у БССР у 1930 г. павшна было быць рэкв1завана у царквы 1 тыс. тон каляровых металау [10, с. 170]. Аднак савецкая дзяржава не абмяжоувалася эканам1чным прэсшгам 1 вельм1 шырока практыкавала адкрыты ф1з1чны гвалт як у дачыненш да верн1кау 1 царкоуных служачых, так 1 у аднос1нах да уласна храмау. "Камун1сты ушчэнт разбурыл1 у Беларус1 праваслауную царкву. З 1445 дарэвалюцыйных цэрквау улетку 1938 г. дзей-н1чала (на тэрыторы1 тагачаснай БССР - У.Л.) тольк1 дзве - у Оршы 1 Маз^1ры. У адпаведнасц1 са ста-л1нскай 1дэалог1яй атэ1зму, замацаванай у канстытуцыи 1936 г., цэрквы перараблял1ся у клубы, а то 1 св1рны. За 1937 г. 1 першую палову 1938 г. был1 арыштаваныя 3 247 верн1кау, у тым л1ку 400 святароу 1 манахау, 5 арх1еп1скапау 1 м1трапал1т. Што да катал1цкай царквы, то яна была разгромленая яшчэ у 1920-я гады" [11, с. 294].

Новы этап барацьбы з рэл1г1яй, як1 на прыктыцы выяв1уся у масавым зн1шчэнн1 храмау на тэры-торы1 Беларус1, распачынаецца у другой палове 1950-х гг. 1 быу звязаны з дактрынай будаун1цтва каму-н1стычнага грамадства, прынятага на XXII з'ездзе КПСС. Асноуны акцэнт у дадзеным выпадку раб1уся на 1дэалаг1чнае несумяшчэнне "маральнага кодэксу будаун1ка камушзма" з рэл1г1йным культам у любых яго праявах. "Тольк1 за 1960-1964 гг. у БССР спынш дзейнасць 508 храмау, што складала 53,6% ад агульнай колькасц1 цэрквау, як1я дзейн1чал1 на пачатак 1960 г. На 1 студзеня 1965 г. нал1чвалася 420 храмау.1 Падауляючая большасць з 1х прыпадала на заходн1я вобласш. У 38 раёнах знаходз1лася 312 цэрквау, што складала 74,3% ад 1х агульнай колькасш. Ва усходшх раёнах нал1чвалася 108 цэрквау. З 38 заходшх раёнау тольк1 у адным - Воранауск1м - не было праваслауных храмау, у той час як з 61 усходняга ташх было 10" [10, с. 277].

Не у лепшай с1туацы1 знаходз1уся 1 катал1цк1 касцёл на тэрыторы1 БССР. "Вын1к1 наступствау на катал1цкую царкву добра бачныя на прыкладзе Гродзеншчыны, рэг1ёна з багатым1 рэл1г1йным1 тра-дыцыям1. Але 1 тут верн1к1 не магл1 прыпын1ць разбурэння храмау. Па даных на 1 студзеня 1965 г., за пасляваенны час у вобласш был1 зняты з ул1ку, зачынены 1 прыпын1л1 дзейнасць 225 культавых

1 Для параунання: напярэдадш I Сусветнай вайны на тарыторыи Беларус1 нал1чвалася 2 693 праваслауных царквы [1, с. 157].

будынкау. З iх 54 былi разбураны, 62 пераабсталяваны для культурна-бытавых i гаспадарчых мэт, 35 выкарыстоувалюя як складскiя памяшканнi калгасау..." [10, с. 285].

У вышку непрыхаванага вандалiзму з боку дзяржавы беларускi культурны ландшафт страшу сотш помшкау культавага дойлiдства - ушкальных помшкау архiтэктуры розных гiстарычных эпох i мастацкiх стыляу. У 1957 г. у Вщебску быу зруйнаваны Мшалаеусю сабор (былы касцёл св. Антошя), выдатны помнiк эпохi барока, у 1961 г. у Гродна быу зшшчаны ушкальны храм рэнесанснага тыпу з позне-гатычнымi рысамi - Фара Вгтаута, у гэтым жа годзе у Вiцебску руйнуюць шэдэур культавай архiтэктуры XII ст. - Благавешчанская царква, а у 1964 г. Полацк назаужды развггауся з выкшталцоным барочным храмам - касцёлам св. Стэфана... Гэты сумны пералiк можна вельмi доуга працягваць, але пазначым вельмi важны момант - большасць знiшчаных у савецм час храмау знаходзiлася у сельскай мясцовасщ. Нягледзячы на тое, што вясковы храм, як правiла, быу куды больш сцiплым (вельмi часта - драуляным), чым царква щ касцёл у горадзе, яго сiмвалiчны статус i рытуальныя функцыi у традыцыйнай карцiне свету лакальнай сялянскай супольнасщ былi неверагодна ёмiстымi i шматаспектнымi.

Трэба адзначыць, што семiятычны статус i рытуальная прагматыка храма у традыцыйнай супольнасцi былi значна шырэйшым1 i больш ёмiстымi у параунаннi з культавымi канонамi уласна хрысцiянства i мелi грунтам мiфалагiчную у сваёй аснове карцiну свету. Увасабляючы у мiфапаэтычнай свядомасцi Цэнтр свету, храм выступау дзейсным i эфектыуным каналам камунiкацыi памiж людзьмi 1 сакральнай сферай светабудовы, што на практыцы ляжала у аснове шматлшх магiчных аперацый, якiя разгортвалкя у рамках каляндарных, сямейных i аказiянальных рытуалау. Уласна мастацка-архь тэктурныя адметнасцi храма, як i яго рэальная псторыя, стаялi далёка не на першым месцы i звычайна апiсваюцца вельмi сцiсла ("прыгожая цэрква была", "высокая, на тры купалы", "са званiцай", "дауняя-прадауняя"), бо, незалежна ад архиэктурнага стылю i формы, "свая" царква цi касцёл для прадстаушка лакальнай вясковай супольнасщ была адзшай i непауторнай святыняй. Адсюль акт вандалiзму у адно-сiнах да царквы нiколi не штэрпрэтуецца вяскоУцамi як злачынства супраць помнiка архiтэктуры, але трактуецца толью як цяжкi грэх, святатацтва, знявага святога месца, пакаранне за якое ляжыць у сферы не чалавечай, а боскай кампетэнцыi. Падобнае разуменне грахоунага учынку у традыцыйнай карщне свету беларускiх сялян не выключала i адкрытых выступленняу у абарону сваiх храмау. "Назiралiся рэдкiя выпади, калi вернiкi выступалi у абарону святынь, над якiмi навiсла пагроза разбурэння. Напрыклад, у ШаркоУшчынскiм раёне улады вырашылi разабраць царкву у в. Юдзiцыне i выкарыстаць цэглу для будаунщтва школы. З гэтай мэтай у адзш з лшеньсюх дзён 1957 г. з раённага цэнтра у вёску накiравалася некалью аутамашын з людзьмi. Як толью прыезджыя прыступiлi да разборкi храма, вернш забiлi у набат. Хутка з навакольных вёсак да святыш сабралася звыш 100 чалавек. Узброеныя палкамi, камянямi, вiламi, косамi, яны запатрабавалi спынення разборкi царквы. Пад пагрозай нарастаушага канфлiкту кiраунiцтва раёна спынша работы" [10, с. 273-274]. Падобныя стыхшныя выступленнi сялян у абарону свайго храма адбылюя у 1950-х гг. i у в. Горна Лагойскага раёна. "Царква была у Горне. Помню, як яе 6урыл1, а людцы дзяжурылг, не давал1. I гэту цэркву абкружуць, не даюць ламаць"2. Аднак у дадзеным выпадку людзi не змаглi уберагчы сваю святыню ад разбурэння.

Асаблiвы дыскурс сiмвалiчнай iнтэрпрэтацыi храма у традыцыйнай карцiне свету выяв1уся у савецкi час, калi улады вялi зацятую барацьбу з рэлтяй, вынiкам чаго сталi сотнi разбураных храмау (каплiц) па усёй тэрыторьи Беларусi. Па сутнасцi, была праведзена шырокамаштабная аперацыя дэсакралiзацыi беларускага культурнага ландшафту, што у лакальным фармаце азначала знiшчэнне не толькi ушкальнага элемента культурнай прасторы, якi рабiу пэуны мiкрарэгiён пазнавальным, але i лш-вiдацыю рытуальнага цэнтра канкрэтнай грамады, якi забяспечвау стабiльнасць i унармаванасць жыццяладу у касмiчнай перспектыве. Разам з тым разбурэнне храмау актуалiзавала у народных уяуленнях тэму граху i пакарання. Трагiчнае XX ст. з гвалтоунай калектывiзац^Iяй, страшнымi войнам1 зрабiла факт знiшчэння гаспадарскага дома (сядзiбы) масавай з'явай. Вельмi часта вiноУнiкi разбурэнняу мелi калектыунае аблiчча ("немцы спалiлi"), што для мiфапаэтычнай свядомасцi азначала немагчымасць пакарання на шдывщуальным узроУнi. Калi казаць пра вайну, то мiрнае насельнщтва магло абмя-жоувацца толькi праклёнамi на адрас акупантау, якiя палш вёскi i дамы у часе карных аперацый. Дэперсаналiзац^Iя i анашмнасць былi адзнакай i прафесiйных падрыушкоу, часта прыезжых, брыгады якiх руйнавалi храмы у беларускiх гарадах.

Прынцыпова iншая сiтуацыя складвалася пры разбурэнш "дома Бога" - храма (каплщы), якi быу адзiным i непауторным у межах лакальнага культурнага ландшафту. Значная колькасць iх была зшшчана не у ваенны, але у мiрны час, а удзел у святатацтве вельмi часта прыймалi прадстаунш мясцовай супольнасцi - партыйныя, камсамольсюя актывiсты, старшынi калгасау, якiх ведалi паiмённа. I калi пакаранне акупанта, што спалiу хату, насша, хутчэй, гiпатэтычны, значна пралангiраваны характар 1 залежыла ад адэкватнай рэакцын людзей (партызанау, армii), то адплата за зруйнаванне храма, у

2 Зап. Валодзша Т. у 2009 г. ад Урбан Вольп Емяльянауны, 1917 г.н. у в. Пушча Лагойскага р-на.

народных уяуленнях, была абавязковай, персанальнай 1 адзначанай вышэйшай, боскай воляй, паколью чалавек нанёс шкоду маёмасц1 самога Бога, тым самым Яго абраз1ушы. "У Эктам была царква. А тады, знаеце, як гэту царкву унiстажалi. Вот быу прэдсядацель сельсавету Мтт такой. Палезлi, nалезлi броунаусе сюдываць. I сам зляцеу, i ногi паламау. ГэтаБог так пакарау" (г. Полацк) [12, с. 289].

Наратывы пра боскае пакаранне за разбурэнне святыш з'яуляюцца давол1 масавым1 1 канцэнтруюцца натуральным чынам у мясцовасцях, дзе так1 прэцэдэнт адбыуся. У шэрагу выпадкау пакаранне за святатацтва адбываецца адразу, у момант зняваг1 вясковага храма. "Гэта было пры Савецкш саюзе.., што красты ламалi, цэркавi разрушалi. Дак быу так Матошка, прыдседацель, i ён там у цэркавi, у Порплiшчах, мусщь, начау i палез первы, i начау ламаць крэст, i начау раграбляць цэркву тую. I ён звалiуся i забiуся. Не нада чапаць краста, раз ён там пастаулены, не нада было яму чапаць" (Докшыцк1 р-н) [13, с. 290]; "А тады у пасляваенныя гады строiлiся ж, i плiты i чосаныя камят, гэта усё забiралi з парога, пазней i з фундамента. А часць цэрквы яшчэ стаяла. I вот чалавек, помняць яго -Мiхаiл Сцяпанау, фамiлiя Грак. Палез стдваць кртчча, а тады слез далоу, сеу, а глыба звалыася i насмерцьяго забыа" (Ушацк1 р-н) [12, с. 289-290].

У 1ншай с1туацы1, боскае пакаранне насша праланправаны характар, хаця знак пра яго непазбежнасць людз1, як1я разбурал1 царкву, атрымал1 адразу. "Дык вот гэта ж i гавароцца пра Савецк Саюз, тады ж цэрквы ламалi. Каго заставлялi цэрквы ламаць, ды кто ламау, таму i сасныася: "Будзеце вы сваiм дзецям з гэтых досак грабы робщь ". I точна! Вайна тады як была, як наляцела палщыя, яны у балота уцiкалi... Дык точна, многа пагiбла, i па двое хавалi у гроб... Гэты самыя пагiблi, i точна - не было досак. З цэркоуных i робiлi грабы. Вiдзеш, як iм i сасныася, i точна так гэтак было... А другiя дажэ не ад вайны пагiблi, а вот ездзж на котках, з каня звалiуся i забiуся, i гроб з гэтых дасок робыГ (Докшыцк1 р-н)3.

Як адзначае украшская даследчыца Ю. Буйск1х, "часта апавяданш пра разбурэнне царквы выбу-доуваюцца менав1та вакол ядра уяуленняу пра "Божае пакаранне", якое спасц1гае разбуральшка "дрэннай", "не сваёй" смерцю, альбо швал1днасцю, вар'яцтвам, щ "праз пакаленне": адб1ваецца на дзецях, унуках, прыняушы форму калецтва, "не сваёй" смерц1, сх1льнасц1 да заганау: алкагал1зму, нарка-мани, распусты 1 г. д." [14, с. 267]. Паводле беларуск1х матэрыялау, страшны грэх па апаганьванш храма выкл1кае такую ж страшную, "дурную" хваробу: "Цэркву да вайны бурылi, вот гэта я дужа ня помню. Вродзi бы у нас так мужчына быу, Арцем звалi, там сусед мой. Калакала гэта сьнiмау, усё гэта сьнiмау. Ну дык, вот ён тады як забалеу. Забалеу плахой хваробай, ляжау доуга. Во, рак гэты стау у яго. Дык вот гаварылi, што за гэта яго Бог наказау, што ён сьнтау ужо усе гэта, царкоунае" (Ушацш р-н) [13, с. 290].

Нярэдка у наратывах пра разбурэнне ц1 апаганьванне храма ф1гуруе матыу пра боскую адплату не тольк1 непасрэднага вшоушка, але 1 яго сям'1, рода у цэлым, асабл1ва кал1 святатацтва было здзейснена з асабл1вым цышзмам. "Святая Багародзща сваю нагу аставыа (на камят) i вот на гэтым месце пас-тавiлi цэркау. Тут у нас быу прадседацель калхоза так - Фурс, ён пусцiу ад свтафермы жыжу гэту. .Запаланыа усё было гауном. А што, ён (Фурс) хазяiн быу. Ён памёр, у яго аднялi нагу: адну i другую. I дзец абы як шчас у Докшыцах, балтаюцца п'янщы i жонка памёрла, i сам памёр, у Докшыцах пахаронен. А яму аднялi абедве нагi. А дзецi цяперака балтаюцца у горадзе там бамжамГ (Докшыцк1 р-н)4; "А цэркву ету.., да вайны ж закрылi цэркау, ну яна стаяла, стаяла дзеравянная цэрква. З вайны тую цэркву разабралi, i мужчына палез хрэст снтаць. I звалiуся з цэрквы i можна сказаць нямножка пабыу i памёр. Забiуся. Ну тады тую цэркву усё-тк перавязлi у Берашэуцы, на амбары, строiлi ужо амбары. Хто да цэрквы быу прыказ, хторазбiрау, ткаму не павязло, т дзщям, ткаму" (Бешанковщш р-н)5.

Агульны эмацыйны фон падобных апавяданняу заусёды падкрэсл1вае справядл1васць пакарання 1 калектыунае асуджэнне падобных грахоуных учынкау. "Царква у нас была. Да вайны я з бацькам ездзiу у тую цэркву Богу малщца. А тады вот якая выскачыла мода, што тыя парцейцы узялi яе, паламалi, пабiлi. Як той, што ламау, парторг, i памёр. Дык людзi так i гаворуць: "О, ён заслужыу, цэркау ламау, а сам i падох! А гэта яму Бог так пасулiу" (Талочынск1 р-н) [12, с. 290]; "Гаварылi, як цэрквы бурылi, адзт палез, самы навярху калакольчык, i што там яму здзелалася, ён быстра i памёр. А гаварылi: "Стощь яму, чаго палез" (Лепельск1 р-н) [13, с. 290].

Асобнае месца у наратывах пра знявагу вясковых святынь займаюць шщыятары грахоунага учынку альбо тыя людз1, што першым1 пачал1 разбураць ц1 апаганьваць храм 1, так1м чынам, падал1 прыклад астатшм. "У праанал1заваных тэкстах пра знявагу мясцовых святынь дастаткова выразна вымалёуваецца ф1гура галоунага святатацы. Як правша, так1м марпналам-зневажальшкам, як1 выкл1кае усеагульнае асуджэнне, становщца "свой" жа, выхадзец з таго ж населенага пункта, як1 выслужваецца

3 Фальклорны арх1у ПДУ (ФА ПДУ): Зап. Аусейчык У. у 2011 г. ад Салабко Лщзн Дзем'янауны, 1928 г. н. у в. Вуглы Докшыцкага р-на.

4 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Фшпенка У. у 2009 г. ад Козела Ягора ¡ванав1ча, 1924 г. н. у в. Камайск Докшыцкага р-на.

5 ФА ПДУ: Зап. Аусейчык У. у 2014 г. ад Рауковай Галшы Сщарауны, 1927 г. н. у в. Соржыца Бешанковщкага р-на.

перад начальствам, удзельшчае у разбурэнш за грошы, альбо здзяйсняе знявагу у стане п'янага куражу" [14, с. 273]. Чалавек, яю першым здзяйсняе акт святатацтва, паводле калектыунага пераканання, першым атрымлiвае i боскую адплату за грахоуны учынак. "Наша царква Казанское Божае Мац1. А тоды 6урыл1 у шэсятых гадах... Знаеце, хто гэто бурыу? Дурныя о татя во, парцейныя. Учоныя - не 6урыл1... Iу нас быу прэдседацель, Навацк1. I да таго прэдседацеля жонк1 брат прыехау. Прыехау той брат... I у тую ж недзельку сабрал1с так1е ужо деятеле, давай разбураць тую цэркву. I ён (брат) самы первы забравса -звонщу спусцщь з цэрквы... А там у Новым Дворэ такое возеро большушчэе. Пошл1 на озеро, на прыроду, развлекац1са... I брат тое Фёдароуны нашэя, прэдседацелевай жонк1, як зыйшоу у лодку, так I перакульнууса. Утотуса... Первы залез / первы пог1б. А у Лышчаве, я вам тожэ раскажу, было. Пяць кшометрау ад нас Лышча. Як разбурал1 царкву, то самы первы, он был начальткам на пошце, цэлы круглы год... усё харату сваё радство" (Пружансю р-н) [15, с. 449-450].

Разам з тым у шэрагу выпадкау актыунымi праваднiкамi антырэлшйнай паштыю на вёсцы выступалi менавгга прыезджыя, "чужыя" для мясцовай грамады людз^ што асаблiва падкрэ^ваецца рэс-пандэнташ. "Да вайны яшчэ касцёл быу. А ужо як ва врэмя эта, эта ж после вайны касцёл разбурыл1 I усё разграбт эц1, саветы эц1. А прыехаушы эц1 был1, знаеце адкуль? З Польшчы, з Беластока. Польстя яны, но беларусы. I быу такI прэдседацелем сельсавета Сохар. I вот ён тут такI шмон навадзгу, што цша Бога нету, хоць сам I у Польшчы жыу, там жа татя усе веруюшчые"6.

Немалаважнае значэнне, паводле народнага пераканання, мелi i акалiчнасцi грахоунага учынку: спосаб, яюм руйнавауся щ апаганьвауся храм, плата щ узнагарода, якую чалавек за гэта атрымау, таемны щ прылюдны характар дзеянняу i шш. "Ва уах прыведзеных прыкладах звяртае на сябе увагу суаднясенне шфармантам Боскай кары з самiм характарам здзейсненай знявап" [14, с. 272]. Пака-зальнымi у дадзеным кантэксце ёсць наступныя выпади: "Я во трошк больш пра гэту цэркву раскажу. У гэтай цэркве быу пахаронен генерал. Вот ён стро1у школу нашу, згарэла, бальтца сшьна харошая была, бальшая. Галал1х1н ягоная фамшя. Iя ужо у клас хадзгла, у Алешына, а там яе ужо так разабрал1, I гэтага генерала адкапал1. Iзолата там наверна ужо ¡скал!... Прыбгралг, I тут было Iкон многа, I тут быу так1 ^ан Бязрогау. Ён стау I патсау на гэтыя ¡коны. Iусё, сколько ён там пражыу, у яго стала, в обшчэм запох, не пусцыа яго мачы, I ён памёр" (Расонсю р-н)7. У шшай атуацын, царкоуны звон, сюнуты чалавекам долу, таксама мог дацца у знаю святататшку, скрывiушы ягонае цела па сваiм падабенстве. "Быу, помню, Нов1к гарбаты у нас. А я гавару: "Чо он гарбаты?" Гэтыт, Тадз1к яго звал1, этат Нов1к. А ён гаворыць: "Званы лез у касцёле знгмаць I зляцеу ". Вот у яго I горб" (Полацю р-н)8.

У друпм паведамленш акцэнтуецца сувязь памiж формай узнагароды за грахоуны учынак 1 смяротным пакараннем чалавека за знявагу вясковай святыш: "У нас адзт, Хорауск1 сельсавет, спал1у царкву. Так, каб людз1 не ведал!. I за гэто яму дал1 прэм1ю - мотоцыкл з каляскаю. I ровно чэрэз полгода ёго нашлI у болоц1. Лежыт у канаве сам мёртвы, наверху на 1м лежыт мотоцыкл" (Пружансю р-н) [15, с. 449].

Боязь калектыунага асуджэння i адкрытых выступленняу з боку вясковай грамады у шэрагу выпадкау прыводзша да таго, што зламыснш знiшчалi (спальвал^ храм таемна, у цёмны час сутак. Аднак так! учынак у мiфапаэтычнай карцше свету беларусау рабiуся тоесным шкаданоснаму чарадзейству, якое, роуна як i акт вандалiзму, разумелася непрыймальным (грахоуным) з гледзшча тра-дыцыйнай маралi i процшастауленым боскай воль Адпаведна, наратывы пра адплату чараушкам 1 таемным разбуральшкам вясковых святынь тыпалапчна тоесныя у матыве "нялюдскай", "цяжкай" смерщ, якая па факце i выяуляе злачынцу. Як зауважае Ю. Буйсюх, "агрэсiунае уварванне у сакральную прастору i яе парушэнне адлюстравалася у народным светапоглядзе з улiкам кнавання традыцыйных уяуленняу пра святасць i грахоунасць, непазбежным пакараннi за здзейснены грэх, асаблiва "цяжкай" ц1 "не сваёй" смерцi (якая адрознiвала ведзьмау i чараУнiкоУ)." [14, с. 272]. Выразнай iлюстрац^Iяй можа быць псторыя знiшчэння вясковага храма у Маларыцюм раёне: "У нас цэркву спалылы на Знэсэнне. П1сля вайны. Н1мцы толька звоны забралы, а тая цэрква стаяла шчэ. Так тры чтов1к1 в нас был1, то воны не моглы вмэрт1, пока не прызналыса. Вжэ 1х нема на св1т1. Бацюшка святть могылт, 1хныя могылк не святть. Воны праступнт. Воны нэ моглы вмэртг, мучылыся, як тыя чаравтт. I пры смерт1 стары сказав: "Ясагрэшыв, я цэркву сполыв" [15, с. 449].

Важна адзначыць, што маштабы здзейсненага святатацтва не мелi значэння - абавязковае 1 неадменнае пакаранне з боку вышэйшых сшау чакала злачынцу, незалежна ад таго, якую вясковую святыню ён зшшчыу щ зняважыу: храм, каплщу щ аброчны прыдарожны крыж. "Пасьля Ььл1 - сьвята Марыя Магдалена - гэта на трэц1 дзень. I тады з бору 1дуць з Iконкай, 1дуць сюды - тут капл1чка стаяла. Усе 1дуць. Тут многа саб1ралася людзей. А гэты Пракоп тую капл1чку разрыу, што тольш не

6 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Рудзёнка Фёдара Антонав1ча, 1937 г.н. у в. Загацце Полацкага р-на.

7 ФА ПДУ: Зап. Валодзша Т., Лобач У. у 2009 г. ад Прсёнак Ншы Пятроуны, 1936 г. н. у в. Янкав1чы Расонскага р-на.

8 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Рудзёнка Фёдара Антонав1ча, 1937 г.н. у в. Загацце Полацкага р-на.

зрабiу... I скольк пасьля таго прайшло. I тут граза. Ды i граза не вельмi дужая была. I як загагатала! Кажуць: "Ай, гарыць!Хтоу Багданаве гарыць?" - "Ай, Пракоп той". - "Ай, каб сам тольт згарэу!" Но вынесьцi - яны мала што вынесьлi. Дык уся хата згарэла" (Ушацк1 р-н)9. Як 1 у выпадку са згань-баваннем храма, разбурэнне нават невял1чкай каплщы цягнула за сабой, паводле народных перакананняу, трапчныя наступствы для жыццёвага лёсу святататшка. "КаплЫка у нас тут стаяла, напроць Сы^ор, там i леечка была, дык тую задралi, снялi яе. У нас адзт стары мужчына стмау, звалiуся, нагу пабiу i памер з нагой" (Полацк1 р-н).

У заходшх раёнах Беларус1, дзе насельнщтва вызначалася высок1м узроунем рэл1г1йнасц1, а актыунае руйнаванне вясковых святыняу пачалося тольк1 у канцы 1940-х гг., у якасц1 цяжкага гра-хоунага учынку разглядалася зн1шчэнне прыдарожных крыжоу. "Ну, гэта было пры савецкай уласцi, стаялi тыя крыжы. Тады так далi прыказ: знясьцi, што б iх не було. Ну вот, у нас нашоуся так смелы, i гэты крыж, тольт ён быу цераз дарогу, i гэты крыж узялi i заняслi, i у рулю укiнулi, без усякага там. Не, каб паставiлi, цi дзе да якога дзерава прыкруцiлi. У рулю укiнулi, у роу гэты. Ну i гэтаму чалавечку на первам гаду i сын адурнеу, разумны мальчык быу, i тады праз свой дур - атравiуся. I ён мала пажыу, i ён за т скора пашоу. Вот татя былi наказаньня БожыГ (Шаркоушчынск1 р-н) [13, с. 291].

У с1туацы1, кал1 прыуладны актыв1ст, што вёу змаганне з рэлтяй, быу чалавекам прыезджым, не знаёмым з мясцовай традыцыяй 1 псторыяй лакальнай супольнасц1, вяскоуцы магл1 выкарыстоуваць гэтыя акал1чнасц1 у змаганн1 за свае святын1, як гэта было у в. Слабада Глыбоцкага р-на. "У нас быу дзя-рэктар саухоза. Людзi ставiлi крыжы у Слабадзе, а ён iх сцягвау. 7 крыжоу скрау, прыцягнуу у парк на дровы. Крыжоу прыцягнуу у парк, а гэтыя за ноч зноу крыж паставяць Тады кажа: "Што гэта тут ёсць?". А людзi сказалi, што iшла вайна i многа тут салдат пабiлi, з-за таго крыжы i ставiлi. Яны сказалi, што тут была вельмi моцная абарона i многа салдат палягло. Пагэтаму i паставiлi на гэтым месце крыж"10.

Рэпрэс1уная пал1тыка савецк1х уладау у адносшах да рэл1гп закранула 1 неканашчныя, з гледз1шча хрысц1янскай царквы, вясковыя святын1 - культавыя крын1цы, камян1 1 дрэвы, як1я, тым не менш, адыгрывал1 выключную ролю у абрадавых практыках сельскага насельн1цтва. Пры гэтым неабходна мець на увазе, што ужо на пачатку XX ст. пераважная большасць шанаваных вяскоуцам1 крын1ц, валуноу ц1 дрэвау мела хрысц1янскую атрыбутыку у выглядзе невял1к1х храмау, капл1ц, крыжоу, абразоу, што пазначала, пацвярджала 1 лег1тым1завала сакральны статус прыродных аб'ектау. Адпаведна, акты ванда-л1зму 1 святатацтва, шстраваныя уладам1, датычыл1ся у першую чаргу "тых аб'ектау, што выступал! атрыбутам1 святасц1 1 с1мвал1чнай прасторай рэал1зацы1 рытуальных практык каля культавых крынщ" [16, с. 147]. У першую чаргу зшшчалася культавая атрыбутацыя тых святыняу, што адыгрывал1 ролю значных рытуальных цэнтрау у рамках вял1кай вясковай акруг1, был1 цесна штэграваныя у гадавое святочнае кола 1 зб1рал1 сотн1 паломшкау. "Втарога аугуста бывае Ьля. У лясу ёсць крынща, там вада святая. Крынща у балоце знаходзщца, а вадзiчка там атлiчная, дужа чыстая. Втарога аугуста на Ылю тут усе збiралiся. Больш тдзе не было такога зборышча, уся акруга збiралася. Уся Ушача, Сарочына былi там. Там раньше была дзеравянная цэркаука, небальшая. Прыязжалi сюды, малыкя, маладзёж збiралася з гармошкай. Танцы там былi у лясу, знакомствы. Там стащь крэст. У 1918 цi 1920 гаду цэркву гэту разбiлi. Рэвалюцыя была..." (Ушацк1 р-н) [12, с. 212]. Аналапчны лёс напаткау 1 храм, яю знаходз1уся побач са святой крынщай ля в. Бароука Лепельскага р-на. "Раднiк цечот там, ён упадает у озеро Бароускае... Цэрква стаяла дзеравянная, тады называлi яе каплiчка. сс Хрыстос быу, пярэдтчак у яго, ён на распяццi быу. I вот этат радтк лячэбный. А потым пераварот, калi змянялася улада, сталI ламаць цэркау, зламiлi, разрушылi. ^усаХрыста па возеру плаваць пусцыГ [12, с. 205].

Знявага 1 зшшчэнне культавай атрыбутык1, прыналежнай вясковым святыням, гэтаксама як 1 святатацтва у дачыненш да храмау, не магл1 заставацца беспакараным1 1, паводле устойл1вых калектыуных уяуленняу, цягнул1 за сабой кепск1я наступствы персанальнага характару. "I вот гэтага Яна былI разарыушы каплiчку зусiм (каплща на крынщы св. Яна ля в. Чарнев1чы Глыбоцкага р-на - У.Л.). Балгакк у нас быу, эта дзiрэктар школы, камутст так яры. Разарыушы былi каплiчку - i жонка нагу паламала, i учыцельнща, каторая памагала яму там, ну садзейнiчаць, ну i гэта нагу паламала"11. Кал1 ж чалавек, што разбурыу капл1цу ля святой крынщы, з цягам часу усведамляу грахоунасць свайго учынку 1 прыкладау шчырыя намаганш, каб яго выправщь, то 1 пакаранне за святатацтва магло быць нейтрал1завана вышэйшым1 сшам1. "Там, пад Красналучкай, крынiчка святая ёсць. Там домш быу... А гэта каплiчка, калi была, дык спалiу яе мужчына, нежанаты быу. Дык яму адняло ногi. Не стау хадзщь. Тады ён пастроiу у вiдзе домiка. Маленькае такое. Яна iшла з зямлi, яна i цяпер гэта крынща. Дык яму I памагло. I пашоу. Гэта ужо пасьля вайны было, можа у канцы саракавых" (Лепельск1 р-н) [12, с. 206].

9 ФА ПДУ: Зап. Лобач У. у 2002 г. ад Клопавай Ефрасшш Ягорауны, 1915 г. н. у в. Судзшав1чы Ушацк. р-на.

10 ФА ПДУ: Зап. Сул1мау С. у 2009 г. ад ад Буёнак Мальвшы Уладзюлавауны, 1930 г.н. у в. Псуя Глыб. р-на.

11 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад ад Марцшов1ч Аляксандры Аляксандрауны, 1936 г.н. у в. Чарнев1чы Глыбоцкага р-на

Аднак фiзiчная лшвщацыя хрысщянскай архiтэктонiкi культавых прыродных аб'ектау не пры-несла уладам жаданых вынiкау. Нягледзячы на зшшчэнне матэрыяльных атрыбутау сакральнасцi 1 забарону правядзення царкоуных службау ля святых крынщ, iх шанаванне з боку мясцовага насельнщтва i у савецю перыяд гiсторыi насiла трывалы характар. У прыватнасщ, не перапынялася паломнщтва да крынiцы св. Яна на Глыбоччыне: "I пры савецкай власц1 саб1рал1ся людз1, хадзш. Гэта ж капл1чку тады разабрал!. РазабралI, унгчтожылг. Там хрэст стаяу. А дауней капл1чка стаяла дзеравянная. РазабралI яе дзе-та у 1955-м, тольш крыж стаяу. Потым крыж к1нул1 у кратву. А потым людз1, як1я был1 склоныя да веры, паднялIяго. ЗрабШ падставачку I паставшяго" [12, с. 193]. Як i дзясятю шшых святых крынщ, працягвалi шанаваць i культавую крышцу 1ллшку на Ушаччыне. "Я да крытчк1 хажу с самага раждзеньня, я тут радзшася. Iмама хадзгла, яны очань строга хадзш. I пры савецкай власьцI усё рауно хадзш. Бацюшкау не было адно урэмя, а людз1 усё рауно прыхадзт к этай крытчке. Храстоу не было, бацюшкау не было, а людз11шл1 да крытчкГ12.

Устойлiвае ушанаванне святых крынщ у народнай культуры ва умовах таталиарнай савецкай астэмы было не толью праявай жыццяздольнасщ духоуных традыцый беларускай вёсю, але 1 сваеасаблiвым адказам вясковага соцыуму на афщыйную палпъку дзяржавы. "Народную рэакцыю на разбурэнне щ апаганьванне мясцовых святынь можна ахарактарызаваць як "ментальнае супрацуленне", што выяулялася у двух планах: персанальнае асуджэнне вiнаватых на узроуш калектыунага праклёну (ва умовах адносна невялiкай вясковай супольнасцi чалавек, якi меу дачыненне да разбурэння культавага аб'екта, станавiуся сацыяльным выгнаншкам); усведамленне неадменнасцi i каштоУнасцi культавага аб'екта (калi ён не быу знiшчаны фiзiчна), якi гарантуе жыццёвы парадак. <...> Другi аспект, яю выяуляуся ва усведамленнi неабходнасцi i абавязковасцi ушанавання мясцовай святынi, меу дзейсны план рэалiзацыi. Iншымi словам^ нягледзячы на жорсткiя забароны, людзi працягвалi шанаваць святыя месцы пры тым, што усе пазнакi iх культавага статусу (храмы, каплiцы, крыжы, абразы) былi зшшчаны" [16, с. 151, 153].

Недастатковасць лшвщацыи фармальных маркёрау сакральнага статуса вясковых святынь пры жывой i самадастатковай традыцый iх ушанавання падштурхнула улады да практыю фiзiчнага знiшчэння культавых прыродных аб'ектау щ тактыкi iх дзскрыдытацыи (прафанацыi) у вачах мясцовага насельнщтва. Псторыи пра выпадкi святатацтва у даваенныя гады сустракаюцца, па зразумелых пры-чынах, пераважна на тэрыторыi Усходняй Беларусi. "У 30-я гады як барба з царквям1, разбурыл1 I капл1чку, I крытчку загадзт. I прэдседацель сельскага савета паучаствавау у гэтым разбурэнн11 крэпка забалеу. I тут паднялася: "Што-та есць! Пачаму ты эта здзелау?!" Лет дзесяць паляжау" (в. ВоУкавiчы Талочынскага р-на) [16, с. 153]. Таксама яшчэ у даваенны час быу зшшчаны Святы Дуб ля культавай крынщы на Ушаччыне. "Паблiзу в. Царкавшча Ушачскага р-на, ва урочышчы Якубаука..., з-пад дуба выцякала крынiца. Гэты дуб паважауся за Святы. Да яго хадзш лячыць вочы i у дупло клал1 ахвяры. У 1923 г. чырвонаармейцы спалiлi дуб, але людзi працягвалi хадзiць на гэта месца i на абгарэлы пень складалi ахвяры" [17, с. 74-75]. У 1930-х гг. былi звезены з паклоннага месца i выкарыстаны на гаспадарч^1я патрэбы мясцовым актывктам Васiлём Пiнязiкам знакамiт^Iя культавыя валуны Дзям'ян 1 Мар'я ля в. Пярэжыр Пухавщкага р-на, якiя славшся тым, што вылечвалi хворых, кульгавых i глухiх. Яшчэ у канцы XIX ст. А. Багдановiч адзначау, што да гэтых цудадзейных камянёу "iшлi на пакланенне не толью жыхары найблiжэйшай мясцовасцi, але нават здалёк, з губерняу Магiлёускай, Вщебскай, Пскоускай, Вiленскай i iнш... Гэтым камяням прыносяць ахвяраваннi: палатно, лён, воуну, парсючкоу, цялят, авечак, грошы. Часам ахвяраванняу было так многа, што iх вазамi вазiлi" [18, с. 23-24]. Адпаведным было i пакаранне за знявагу святынi. Па сведчанш мясцовых жыхароу, "пасля той падзе1 жыццё у самога Васшя не склалася. ЗагiнуУ ягоны сын. Давялося паехаць з вёсю. Працавау у Оршы, Дуброуне. Недзе там аднойчы i налажыу на сябе рую" [19, с. 93].

Але злачыннае знiшчэнне вясковых святыняу працягвалася i у паваенны час. У в. Гамарня Быхаускага р-на "адзш чалавек наогул спрабавау знiшчыць паклонную крынiцу, за што яго разб^ паралюш. У в. Карытнае Асшовщкага р-на некалi трактарыст на загад мясцовага начальства засыпау крынiцу зямлёю. Але неузабаве крынiца адрадзiлася, а у варвара-знiшчальнiка памерлi жонка i адзiн за адным сямёра дзяцей" [6, с. 88-89]. Паказальнай ёсць i гiсторыя знакамiтай крынiцы Пящню у в. Мiкулiна на беларуска-расшсюм памежжы (была Аршанскi павет, цяпер - Руднянсю р-н Смаленскай вобл.). "Значыць, раньшэ камутсты был1, аны Богу ня верыл1. Ну I вот, у нас быу Дарожкт, прэдседацель, а быу так1 Бешэнчук, на трактары работау. Ён яму заплац1у што там, I паслау яго: Мз1 зарый крытчку. Пяцтку эту. Дом1ка ужэ не было, но тока што быу струбчык быу здзелан, I акуратненькая была. I ён (трактарыст) паехау, I зарыу. Ну I што вы думаеце? I тот жа ж год I жонка памёрла, I скот памёр, увесь падох, I сына забш! I ён астауся адзт. А вот Бог пакарау як! Тут ужо н1хто не салгець, н1хто ня выдумаець. Патаму шта усё на яву. Зарыу як то крышчку - усё зарыу, усё! А

12 ФА ПДУ: Зап. Валодзша Т., Лобач У. у 2008 г. ад Твановай Яугенн Васшьеуны, 1935 г.н. у в. Рагуцюя Ушацкага р-на.

тады ужо сталi тайком, людзi рассыпалi тайком. Пры савецкай уласьцГ13. Пры гэтым у межах лакальнага культурнага ландшафту бытуе 1 другая верс1я падзей, кал1 вшоушк сам аднауляе святую крын1цу, выкупляючы грэх здзейсненага святатацтва. "I тамачка ужо тады, у савецкую уласьць, найшлкя татя... Можа эта прэдседацель падсказау. Узялi трактарысты сагласшся закапаць крынщу тую бульдозерам етым. I закапалi. I што ты думаеш! Увесь скот у яго падох! Во так нам расказывалi. Ну, бувала усё урэмя, эта ужо мы як былi, яна усё урэмя закапаная была. Но яна, усё роуна во так во (паказвае, як праб1валася з-пад зямл1). Адкапау ён (трактарыст) посьле. Тады хадзiу адкапывау са сваёй сям 'ёй, рукамi. Самы той, што робiу"u.

Паказальнай ёсць 1 рэакцыя мясцовага насельнщтва на гвалт у дачыненш мясцовай святыш, кал1 намаганням1 людзей шбыта зшшчаны сакральны аб'ект наноу адраджауся. "На узгорку пам1ж вв. Вярхов1чы 1 Доуб1зна Камянецкага р-на, што на Брэстчыне, расце паклонная груша, з якой звязана паданне пра абвяшчэнне Дзевы Мары1 у канцы 18 ст. перад вясковай дзяучынкай "У 1960-я гг. ваяушчыя атэ1сты разбурыл1 капл1цу, а старую грушу выдзерл1 з караням1. Потым нехта таемна пасадз1у маладое грушавае дрэуца, якое 1 прынялося. Але яго 1зноу зн1шчыл1. А не так дауна тут з'явшася яшчэ адна груша. Побач з святым месцам пастаулена ужо не адна сотня крыжоу. На паклон да дрэва ходзяць 27 жшуня, перад святам Успення Багародзщы (на Прачыстую)" [6, с. 167].

Яшчэ адным спосабам барацьбы з вясковым1 святыням1 было 1х апаганьванне 1 прафанацыя, што, паводле разл1кау зламысшкау, рабша б немагчымым 1х далейшае ушанаванне мясцовым насельн1цтвам. Менав1та так1м чынам абыйшл1ся з культавай крын1цай у в. Нямойта Сенненскага р-на, пабудаваушы на яе месцы канал1зацыйны адстойшк, кал1 на змену святой вадзе прыйшл1 нечыстоты: "Была святая крынiчка, дык яе ж засунулi. Цяпер яе няма. Кала той крынiчкi, бывала, бацюшка адпрауляу празьтю I там бралi з яе ваду. У нас жа цэркау была. Праваслауная. Дзе магазт цяпер. А крынiчка недалёка ад цэркавы была, каля рэчт. Бацюшка хадзiу, хадзiлi людзi, ваду бралi. Цяпер тольк скасувалi. Цяпер усё зруйнувалi. Цяпер ачысная тут стащь" [12, с. 229]. У 1961 г. гэтк1м жа спосабам спрабавал1 дэскры-дытаваць 1 Сш Калодзеж - адну з самых вядомых культавых крынщ Беларус1 у ваколщах Слаугарада. Шырокая вядомасць 1 масавыя паломн1цтвы да гэтай крынщы змус1л1 улады надаць рэпрэс1уным захадам форму законнасщ, прадставщь 1х як волевыяуленне савецк1х працоуных, дзеля чаго быу скл1каны сход калгасн1кау для прыняцця адпаведнай пастановы: "Агульны сход калгасн1кау калгаса 1мя Крупскай з удзелам насельнщтва навакольных населеных пунктау пастанауляе: 1. Забаран1ць на калгаснай зямл1 1зуверск1я зборышчы, махлярства 1 хлусню; 2. На тэрыторыю прылягаючую да С1няга калодзежа перанесц у 1961 годзе птушкагадоучую ферму, узвёушы з гэтай мэтай неабходныя пабудовы; 3. Л1чыць неабходным у бл1жэйшы час у вёсцы Кл1ны пабудаваць не менш трох шахтных калодзежау. Пастанова прынята аднагалосна" [20].

Падобным чынам улады намагал1ся спын1ць паломнщтвы 1 да святой крын1цы у мястэчку Ракау Валожынскага р-на, псторыя шанавання якой узыходз1ць да XVIII ст. "Нягледзячы на забарону 1 перашкоды з боку уладау ушанаванне крынщы 1 паломн1цтва да яе мел1 устойл1вы характар 1 у савецк1 час. Напрыклад, на Узв1жанне (27 верасня) 1959 г. багаслужэнне каля крынщы 1 яе асвячэнне адбывалася з вял1кай урачыстасцю 1 пры вял1кай колькасц1 паломн1кау (больш за 2 тысячы чалавек). Гэта вымусша мясцовыя улады аф1цыйна забаранщь правядзенне царкоуных службау каля крынщы. З тым, каб прадух1л1ць паломнщтва да святын1, крын1цу у 1960 г., напярэдадш Узв1жання, апрацавал1 хлорам" [16, с. 150-151].

Вял1кая колькасць вясковых святынь Беларус1 была зшшчана у вын1ку непрадуманай гаспадарчай дзейнасц1, у прыватнасц1 - шырокамаштабнай мел1ярацы1. Але у выпадку, кал1 культавую крышцу ц1 дрэва зн1шчал1 наезжыя брыгады мел1яратарау, - людз1 чужыя 1 незнаёмыя для мясцовай вясковай супольнасц1, то акт вандал1зму 1 святатацтва вельм1 часта не меу сваёй адплаты 1, адпаведна, яе належнага адлюстравання у культурнай памяц1 калектыву, бо злачынцы заставал1ся анан1мным1. Вяс-коуцам у так1м выпадку заставалася адно канстатаваць страту сваёй святыш. "I стаяу, значыць, во там во на полi дуб так здаровы: чалавек пяць, наверна, яго абхвацщь... Былi там дзве жоны маленьтх. Вiсела адна там на дубу. Iрушнк былi, два цi тры. А крыж стаяу аддзельна, там, кала дарогi... I вот дзяцей, значыць, прывозят, у каго значыць балезнь... I эта как-та праз гэты дуб прыймалi гэтак кругом два ц1 тры разы, я паняця не iмею. Ну у гэтат, у абпалены кругом тры, цi два разы, цi раз абвадзiлi. I патом гэтага малога разьдзяют там i тдаюць гэта, i палiлi, ну адзёжу, каторую з яго сктут, там i палiлi на месце, возле дуба кала гэтага. А цяпер во сталi тут калхозы, усе саухозы. Всё. Гэта было гэтат пры савецкай власцi, генератар этат. Трактара усё пассоувалi, згарнулi, i дуб гэты - усё унiчтожылi,

13 ФА ПДУ: Зап. У. Лобач у 2015 г. ад ад Пандэю Братславы Каз1м1рауны, 1931 г.н. у в. Мкулша Руднянскага р-на Смаленскай вобл.

14 ФА ПДУ: Зап. У. Аусейчык 1 У. Лобач у 2015 г. ад Дарожкшай Валянцшы Стэфанауны, 1929 г.н. у в. Горю Руднянскага р-на Смаленскай вобл.

кусты... Hi пень, нiчога. Усё. Поле во чыстае. Больш тчога няма, а раньшэ было!" (в. Упiрэвiчы Барысаусю р-н) [12, с. 233].

У в. nMTpoBi4bi Смалявщкага р-на быу шанаваны культавы камень-следавiк i святая крынiца побач з iM, вада якой лiчылася гаючай. Але пасля правядзення мелiярацыi крышцу засыпалi, а камень пры-цiснулi бетоннай плiтой. Святы камень ля в. Казлоу Бераг Бярэзшскага р-на шанавауся мясцовым людам як цудадзейны, а дажджавая вада з яго выемак лiчылася надзейным сродкам пры хваробах вачэй. Побач з каменем стаяу драуляны крыж, яму прыносш ахвяры мясцовыя жыхары, але у 1960-х гг. культавы валун быу зшшчаны у часе мелiярацыi [21, с. 37, 171]. Шырока вядомы на тэрыторыi Сенненскага р-на культавы калодзеж Ерусалiм таксама стау ахвярай мелiяратарау. "Я у бацьк свайго спрашывала, чаго тут калодзесь. А ён гаворыць: "Эта калодзеж святой. Русалiм называецца, на Русалiм". Kmi служэнне было у цэрmi, я ня помню гэтага, гавораць, там плашчатцу свяцiлi бажэсцьвенную. Асвяшчалi там. 1 этат калодзец очань долга стаял. 1 не зарастал, i вада была светлая. 1дзём мы у клюкву ai апенк там раслi, хадзiлi мы i з дочкай на Русалiм, хадзiлi. А патом... Hiхто ж яго не даглядау. А тады стаяла мелiарацыя, усё скруцiлi, перакруцiлi. Вiдзiма, калодзец папау пад каляiну. Гаварылi, што святы калодзеж. 1mni з цэрmi кросным ходам, па этай сцежк im^i к калодзежу" [12, с. 228-229].

Заключэнне. На сённяшш дзень цяжка падлiчыць, колью вясковых святыняу было зшшчана у савецю перыяд, але несумненным застаецца той факт, што у вышку агрэаунай антырэлтйнай палиыю культурны ландшафт Беларус страшу мноства непауторных аб'ектау, яюя увасаблялi сабой ушкальны духоуны вопыт суiснавання чалавека i сусвету. Аналiз фальклорна-этнаграфiчных крынiц i матэрыялау вуснай гiсторыi паказвае, што антырэлтйная палiтыка савецкай улады, якая выявшася у масавым знiшчэннi вясковых святыняу (храмау, каплiц, прыдарожных i аброчных крыжоу, культавых крынiц, валуноу i дрэвау), выклiкала жорсткае непрыманне i катэгарычны ментальны супрацiу з боку вясковага соцыума. У традыцыйнай карцiне свету беларускiх сялян рэзка актуалiзуюцца катэгорыi "святасщ" i "грахоунасщ" i, асаблiва, матыу неадменнага пакарання за руйнаванне щ знявагу "вясковай святынi". Што датычыцца непасрэдных выканауцау злачыннай дзяржаунай палiтыкi, якiя, як правша, былi прад-стаунiкамi лакальнай супольнасщ, то калектыунае меркаванне i маральны прысуд для такiх людзей быу куды больш трагiчным, чым юрыдычная адказнасць, бо святататнiкi не тольм станавiлiся маргiналамi у рамках вясковай грамады, але, згодна з мiфапаэтычнымi уяуленнямi, былi асуджаны на жорсткае пакаранне па волi Бога, што знайшло сваё адлюстраванне у шматлiкiх наратывах пра "страшную", "не сваю" смерць разбуральшкау вясковых святынь.

ШТАРАТУРА

1. Панченко, А.А. Исследования в области народного православия. Деревенские святыни Северо-Западной России / А.А. Панченко. - СПб. : Алитейя, 1998. - 298 с.

2. Боганева, А. Беларусюя вясковыя святыш i вусныя наратывы пра ¡х (На прыкладзе камянёу i крыжоу) / А. Боганева // Православные святыни белорусского народа : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 1-2 ноября 2006 г. - Мшск, 2008. - С.19-34.

3. Лобач, У.А. М1ф. Прастора. Чалавек: беларусю традыцыйны ландшафт у сем1ятычнай перспектыве / У.А. Лобач. - Мшск : Тэхналопя, 2013. - 511 с.

4. Платонов, Е.В. Часовни Тихвинского уезда (рубеж Х1Х - ХХ вв.) / Е.В. Платонов. - СПб. : ИЦ "Гуманитарная Академия", 2011. - 304 с.

5. Анимеле, Н. Быт белорусских крестьян / Н. Анимеле // Этнографический сборник. - 1854. - Вып. II. - С. 111-268.

6. Дучыц, Л. Сакральная геаграф1я Беларуа / Л. Дучыц, I. Ктмюдач. - Мшск : Лтратура i Мастацтва, 2011. -384 с.

7. Островский, А. Роль перемещения святыни в формировании сакрального ландшафта / А. Островский // Сакральная география в славянской и еврейской культурных традициях : сб. статей. Академическая серия. - М. : Гриф и К, 2008. - Вып. 22. - С. 225 - 231.

8. Легенды i паданш / склад. М. Я. Грынблат i А. I. Гурсю ; рэд.тома А. С. Фядоск. - 2-е выд., дап. i дапрац. -Мшск : Беларус. навука, 2005. - 552 с.

9. Штырков, С.А. Предания об иноземном нашествии: крестьянский нарратив и мифология ландшафта (на материалах Северо-Восточной Новгородчины) / С.А. Штырков. - СПб. : Наука, 2012. - 228 с.

10. Канфесп на Беларуа (к. XVIII - XX ст.) / В.В. Грыгор'ева, У.М. Завальнюк, У1. Навщю, А.М. Фшатава ; навук. рэд. У.! Навщю. - Мшск : ВП "Экаперспектыва", 1998. - 340 с.

11. Шыбека, З. Нарысы псторьн Беларуа (1795 - 2002) / З. Шыбека. - Мшск : Энцыклапедыкс, 2003. - 490 с.

12. Полацю этнаграф1чны зборшк. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня : у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У .А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 1. - 292 с.

13. Полацю этнаграф1чны зборшк. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня : у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У .А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 2. - 368 с.

14. Буйских, Ю. «Кара Божья» и «Чудо Господнее» в рассказах об осквернении святынь в текстах современной украинской крестьянской традиции / Ю. Буйских // Acta Baltico-Slawica. - 2014. - № 38. - S. 263 - 278.

15. Традыцыйная мастацкая культура беларусау : у 6 т. / В. I. Басько [i шш.] ; ^i i агул.рэд. Т.Б. Варфаламеевай. -Míhck : Выш. шк., 2001 - 2013. - Т. 4 : Брэсцкае Палессе : у 2 кн. - Мшск : Выш. шк., 2009. - Кн. 2. - 863 с.

16. Лобач, У.А. Святыя крынщы Беларус / У.А. Лобач, Т.В. Валодзша. - Мшск : Беларуская навука, 2016. - 188 с.

17. Дучыц, Л. Некаторыя дадзеныя пра культавыя дрэвы на Беларусi / Л. Дучыц // KRYUJA. Crivica. Baltica. Indogermánica. - 1996. - №1. - С. 73 - 78.

18. Богданович, А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Этнографический очерк / А.Е. Богданович. -Минск : Беларусь,1995. - 186 с.

19. Ляукоу, Э.А. Маук^выя сведи мшуушчыны / Э.А. Ляукоу. - Мшск : Навука i тэхшка, 1992. - 215 с.

20. Барысау, А. Прауда аб "CirnM калодзежы" / А. Барысау // Калгасны шлях. - 1961. - 14 снежня. - С. 2.

21. Карабанау, А.К. Культавыя i пстарычныя валуны Беларус / А.К. Карабанау [i шш.] ; Нац. акад. навук Беларусь 1н-т прыродакарыстання. - Мiнск : Беларус. навука, 2011. - 235 с.

Пастуту 08.10.2018

VILLAGE SHRINE OF BELARUS AND THE SOVIET REGIME: VANDALISM AND SACRILEGE IN THE ANTHROPOLOGICAL DIMENSIONS

The article discusses the anti-religious policy of the Soviet state and its practical implementation within the rural cultural landscape of Belarus, which was revealed in the physical destruction of dozens of temples and other village shrines. Mass acts of vandalism towards "holy places " provoked a corresponding mental reaction in the traditional picture of the world of Belarusian peasants, when the notions of "holiness" / "sinfulness" and the mandatory punishment of destroyers of holy places by the higher forces were actualized, which was reflected in a large number of relevant folklore narratives.

Keywords: church, village shrines, anti-religious policy, vandalism, traditional world view, rural cultural landscape of Belarus.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.