Научная статья на тему 'DIALOGUE WITH THE SKY: THE GENESIS AND SEMANTICS OF THE COMPOSITIONAL DOMINANT IN THE SACRED ARCHITECTURE OF BELARUS'

DIALOGUE WITH THE SKY: THE GENESIS AND SEMANTICS OF THE COMPOSITIONAL DOMINANT IN THE SACRED ARCHITECTURE OF BELARUS Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
6
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
САКРАЛЬНАЯ АРХіТЭКТУРНАЯ ДАМіНАНТА / РОЗНЫЯ КАНФЕСіЙНЫЯ СТЭРЭАТЫПЫ і ТРА-ДЫЦЫі / МАСТАЦКіЯ ЎПЛЫВЫ / SACRED ARCHITECTURAL DOMINANT / DIFFERENT RELIGIOUS STEREOTYPES AND TRADITIONS / THE ART OF INFLUENCE

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Gabrus T.

The symbolism of vertical line comes from the very ancient times and it is reflected in many pagan beliefs. Christian architecture gradually forms the concept of sacral architectural dominant and the canonical structures of the altitudinal elements of the churches for various denominations are formed. It is noted that in Belarusian tradition, these structures have transformed depending on the requirements of the existent Christian denominations, the artistic influences and the social or aesthetic atmosphere of the epoque.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «DIALOGUE WITH THE SKY: THE GENESIS AND SEMANTICS OF THE COMPOSITIONAL DOMINANT IN THE SACRED ARCHITECTURE OF BELARUS»

ИСТОРИЯ АРХИТЕКТУРЫ И ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВО

УДК 726.5

ДЫЯЛОГ З НЕБАМ: ГЕНЕЗ1С I СЕМАНТЫКА КАМПАЗ1ЦЫЙНЫХ ДАМ1НАНТ У САКРАЛЬНЫМ ДОЙЛ1ДСТВЕ БЕЛАРУС1

д-р мастацтвазнауства Т.В. ГАБРУСЬ (Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы / лтаратуры НАН Беларусь, Мтск)

Разглядаецца с1мвал1чная трактовка вертыкал1, якая 1дзе з глыбокай старажытнасц1, што знайшло адлюстраванне у паганск1х вераваннях. У хрысц1янск1м дойлгдстве узткае паняцце сакральнай архтэктурнай дамтанты I паступова фарм1руюцца канатчныя формы вышынных элементау храмау розных канфесш. Адзначана, што у храмабудаутцтве Беларус1 архтэктурныя формы вышынных элементау трансфармавалгся у залежнасцг ад канонау сукнуючых тут хрысц1янск1х канфесш, мастацтх уплывау I сацыяльна-эстэтычнай атмасферы эпох1.

Ключавыя словы: сакральная архтэктурная дамтанта, розныя канфестныя стэрэатыпы I тра-дыцъй, мастацтя уплывы.

Мовай архтктуры з'яуляецца узаемадзеянне формы, функцыи i канструкцыи збудаванняу i iх асоб-ных частак, што эвалюцыянуюць на працягу шматвяковай псторьи соцыуму. У гэтым творчым цывш-зацыйным працэсе архiтэктурныя формы паступова набывалi i набываюць пэуную знакавасць, амволшу i семантыку, што асаблiва характэрна для сакральнага дойлщства, поунага вышэйшай таямнiцы. Базавы-мi iманентнымi складнiкамi архiтэктурна-мастацкай формы з'яуляюцца элементы геаметрыи. Стварэнне пачаткау элементарнай геаметрыi было адным з вышэйшых дасягненняу абстрактнага мыслення homosapiens, набыццём чалавекам ушверсальнага спосаба пераутварэння свету. Дзiуна, як першабытнаму чалавеку уда-лося убачыць у зярнятцы проса - кропку, а у пункцiрах звярыных слядоу - плоскую крывую? Больш таго, надаць iм уласцiвую толькi асэнсаванай штэлектуальнай чалавечай дзейнасцi сiмволiку, зашыфраваную у геаметрычных знаках старажытных археалапчных культур. Не менш складана, на наш погляд, было абстрагаваць з акаляючага асяроддзя прамую лiнiю - гарызанталь i вертыкаль. Верагодна, iх правоб-разамi сталi: для гарызат^ - рэальна не юнуючая, але бачная лшя гарызонту, што, на думку старажытных людзей, падзяляла зямны i дольны свет, а для вертыкалi - ствол сакральнага "сусветнага дрэва", якое тыя сусветы аб'ядноувала.

Уся гiсторыя архиэктуры сведчыць, што вертыкаль з'яуляецца не толью сiмвалам развiцця i твор-чага пачатку, але i нейкага трансцэндэнтнага дыялогу з вышэйшымi сферами Найбольш старажытнай прасторавай архiтэктурнай формай гэтага дыялогу, бяспрэчна, з'яуляецца чатырохгранная пiрамiда, ары-ентаваная гранямi па баках свету, што адлюстроувае скрынепадобнае уяуленне старажытных егiпцян пра будову свету, а вяршыняй - да космаса. Аднак у чалавечай дзейнасщ форма п1рам1ды мела не толью касмагашчнае значэнне, але, вiдавочна, стала i першым тэхнiчным вынаходнiцтвам для перакрыцця арга-нiзаванай цэнтрычнай прасторы з мэтай вылучэння яе з хаатычнага навакольнага асяроддзя. Будаушчыя канструкцыи пiрамiдальнай i падобнай да яе конусападобнай формы у этнаграфiчным дойлщстве розных народау вызначаюцца як "шатры", "намёты", "вежы", "каупакi" i шш. Вышыня гэтых канструкцый ктот-на варЧравалася у розныя гiстарычныя перыяды i у розных краiнах.

Антычныя еурапейскiя цывiлiзацыi мiжземнамор'я мелi пантэон багоу, якiя жылi хаця i высока на гары, але на зямл1 Храмы, якiя былi прысвечаны iм, таксама будавалiся на узвышаных месцах, але строгiя прамавугольныя перыптэры мелi плоскiя дахi i не мелi вышынных частак, скiраваных уверх для кантактау з вышэйшай свядомасцю, таму што для старажытных грэкау неба не было месцазнаход-жаннем адзшага Бога. Вертыкалi калон i увесь антычны архiтэктурны ордэр структурна iнтэрпрэтавалi сабой язычнiцкую iдэю "сусветнага дрэва" i усю светапоглядную астэму старажытных грэкау.

Вынаходнiцтва старажытнымi рымлiнамi бетона дазволiла iм стварыць ушкальны для антычнай цывiлiзацыi храм уах багоу - Пантэон, перакрыты вялiзным паусферычным кесанiраваным купалам, дыяметрам 43 м, пабудаваны у 126 годзе н. э. пры iмператыры Адрыяне [1]. Велiчны купал сiмвалiзавау неба, куды упершыню былi пераселены антычныя боп. Асвятленне iнтэр'ера храма трапятюм струменем святла дагэтуль ажыццяуляецца з дапамогай вялшага апеона (ад грэч. адтулiна, дзiрка) у верхняй кропцы паусферы. Архiтэктарам Пантэона лiчыцца Апаладор Дамасю, прозвiшча якога скiроУвае генезю унiкаль-

най формы i канструкцыи купала на Блiжнi Усход. У 609 годзе язычнщю пантэон быу асвечаны як хры-сцiянскi храм у гонар Дзевы Марыi i святых пакутшкау.

У постантычны перыяд большасць еурапейсюх культур складвалася ужо у рамках хрысщянскага монатэiстычнага светапогляду. Архiтэктурна-мастацкiя формы i параметры вышынных дамiнант былi абумоулены магчымасцямi будаушчага рамяства i склаушымкя традыцыямi пэунага рэгiёна, а таксама сацыяльным заказам, якi вызначау iх канфесiйную семантыку. Калi разгледзщь сiлуэт сярэдневечнага еурапейскага горада як нейкую сэнсавую дыяграму, стане вщавочным, што дамiнантная роля у ёй на-лежыць разнастайным вярхам хрысщянсмх храмау розных канфесiй. Гэта было светапоглядным кан-цэптам, сiмвалiчным спосабам зносшау з Богам на мове сваёй канфесп i свайго часу [2]. Характэрна, што слова "дамшанта" паходзщь ад лацiнскага «Domini», што азначае "Пан Бог".

Дойлщы Усходняй Рымскай iмперыi увасаблялi у сваiх саборах хрысцiяскае бачанне будовы айку-мены, надаючы архiтэктурным формам i канструкцыям iерархiчную сiмволiку Царквы зямной i нябеснай з дапамогай грандыёзных купалоу. Вiзантыйскiя тэолагi, а услед за iмi вiзантыйскiя дойлiды былi проста апантаны iдэяй купала i яго нябеснай сiмволiкi, таму што не было больш дакладнага зрокавага увасаб-лення Неба, як форма паусферычнага купала [3]. Вышэйшым дасягненнем архиэктуры Вiзантыйскай iмперыi стау Сафшсю сабор у Канстанцiнопалi, узведзены у 532-537 гадах дойлiдамi Анфiмiем з Трал i Iзiдорам з Мшета, перакрыты светлавым рабрыстым купалам на ветразях, дыяметрам 33 м. Вядома, што iмператар Юстынiян, якi загадау пабудаваць гэтую грандыёзную святыню, у захапленш ад яе велiчы закрычау: "Я пераузышоу цябе, Саламон!", маючы на увазе бiблейскi храм цара Саламона. Дасканаласць архиэктошм сабора сведчыць пра наяунасць развiтых будаунiчых традыцый, якiя неслi стваральнiкi гэтага шэдэура, што таксама паходзiлi з Малой Азп.

Складаны гiстарычны кангламерат шматлшх этнасау, якiм была Вiзантыйская 1мперыя, на пра-цягу тысячагоддзя выпрацоувау адметную тыпалогiю хрысцiянскага храма. Паколью асноуным будаунь чым матэрыялам вiзантыйскага арэала быу не трывалы прыродны камень, як у Заходняй Еуропе, а плш-фа (цэгла з абпаленай глшы), узводзiць купалы вялшх пралётау было складана. Першыя купальныя храмы Вiзантыi не мелi светлавых барабанау - купал размяшчауся непасрэдна на апорным кольцы, якое пад-трымлiвалi падпружныя аркi i ветразi (пандатывы). Пазней для лепшага асвятлення падкупальнай пра-сторы памiж купалам i апорным кольцам пачалi Узводзiць круглыя вертыкальныя аб'ёмы (барабаны) з светлавымi вокнамi. У сярэдневiзантыйскi перыяд быу выпрацаваны кананiчны тып кампактнага крыжова-купальнага храма з пяццю светлавымi купаламi. Храм гэтага тыпу меу узвышанае прасторавае ядро у форме крыжа, над яюм размяшчуся большы з купалоу, што сiмвалiзавалi Распяцце i Увазнясенне Хрыста Збауцы. Ва унутраных вуглах цэнтрычнага роунаканцовага крыжа месцiлiся больш шзшя аб'ёмы-кампартыменты, над якiмi ставiлiся чатыры астатнiя светлавыя купалы, што сiмвалiзавалi чатырох евангелiстау. Арыен-тацыя меншых купалоу не па баках свету, а па дыяганалях квадратнага плана адзначала прынцыповы адыход ад пантэктычных касмаганiчных уяуленняу пра скрынепадобную будову айкумены [4].

Пункт адлiку i вытокi станаулення прафесiйнага манументальнага мураванага дойлщства усходне-славянскiх народау былi агульнымi i сацыяльна-дэтэрмiнаванымi, што было звязана з прыняццем iмi хрысщянства па вiзантыйскаму узору у канцы Х стагоддзя. Першым мураваным храмам, пабудаваным вiзантыйскiмi майстрамi у хутюм часе пасля Хрышчэння Русi, была царква Нараджэння Багародзiцы у Юеве (Дзесяцiнная, 989-996 гг.), што адпавядала тагачаснаму асаблiваму шанаванню Мацi Божай у Вiзантыi. Росквiт "iмперыi Рурыкавiчау" у першай палове - сярэдзше XI стагоддзя стымулявау узвя-дзенне у цэнтрах буйнейшых княствау трох грандыёзных саборау у гонар Сафп - 1пастаснай Прамудрасцi Божай: у Юеве (1017-1037 гг.), Ноугарадзе (1045-1052 гг.) i Полацку (1044-1066 гг.), яюя сваёй велiччу Увасаблялi щэю дзяржаунасцi. Першапачаткова гэтыя крыжова-купальныя храмы атрымалг Сафiйскi сабор у Юеве - 13 вярхоу, што сiмвалiзавала Хрыста i 12 святых першаапосталау; у Вялiкiм Ноугарадзе -6 вярхоу; у Полацку - 7 вярхоу. (Пад вярхамi у гэтым выпадку маюцца на увазе паусферычныя купалы вiзантыйскага узору з крыжам^. Асаблiвую увагу даследчыкау прыцягвала i прыцягвае сiмволiка лiчбы 7 у кампазщыи полацкага Сафiйскага сабора. Ёсць верая, што ён змянiу свяцшшча сямiгаловага вараж-скага бога Ругавиа i таму меу 7 вярхоу. Аднак у праваслаунай традыцыi сакральная семантыка гэтай коль-касцi вярхоу суадносщца са старазапаветнай iдэяй стварэння Царквы на сямi слупах Прамудрасщ Божай, сядмiцай Уваскрасення Хрыстова, сям'ю Усяленскiмi саборамi, рашэннi якiх аднолькава прымалi усход-няя i заходняя галшы хрысцiянства пасля iх падзелу у 1054 годзе, i шш. [5].

У Х11 стагоддзi, у так званы княжацка-етскапсм перыяд, узшкненне вялiкай колькасцi удзельных княствау спрыяла трансфармацыi папярэднiх вялiкiх шматгаловых крыжова-купальных храмау у больш сцiплы вiзантыйска-рускi варыянт з адным светлавым купалам у цэнтры. Паколькi у старажытнарусю перыяд праваслауныя храмы сiмвалiчна выконвалi апатрапейную функцыю сакральнага абярога гарадоу, пакрыццё вiзантыйскiх паусферычных купалоу набыло шаломападобную форму, што нагадвала шышак усходнеславянскага ваяра.

У Заходняй Рымскай iмперыi купалы доуп час ужывалкя тольм у гарадах Пауночнай Iталii, яюя знаходзiлiся пад культурным i палиычным уплывам Вiзантыi: крыжова-купальныя саборы i купальныя базiлiкi Равэны, Венецыi, Паду^ Пiзы. Узмацненне каталiцкiх тэакратычных тэндэнцый i рост сярэдне-вяковых гарадоу выявiлася у архiтэктуры шматлiкiх рамансюх i гатычных саборау. У цэлым раннехры-сцiянскае i сярэднявечнае храмабудаушцтва лацiнскага арэала шырока выкарыстоувала шшае архиэк-турнае вынаходнiцтва старажытных рымлян - крыжовыя скляпеннi, якiя сталi модульнай тэктанiчнай адзiнкай раманскiх базшк. Структура базiлiк з прамавугольным планам i верхнiм асвятленнем цэнтраль-нага нефа дазваляла рабщь iх даволi вялiкiмi i умяшчальнымг Перасячэнне галоунага падоужнага нефа i роунавышыннага з iм папярочнага нефа (трансепта) у верхшм сячэннi збудавання yтваралi план у вы-глядзе выцягнутага у заходнiм кiрунку крыжа, названага у гiсторыi архiтэктуры "лацшсмм" [6]. Сярод-крыжжа перакрывалася крыжовым скляпеннем, а звонку вылучалася мааунай чацверыковай вежай, завершанай спiчастым шатром. 1ншы раз востраверхiя шатровыя вежы ставiлiся i на рамёнах крыжа, па баках свету. З заходняга боку дынам^ базiлiкi спыняу высокi, па шырыш роуны кроку калон аб'ём фасада-нартэкса, завершаны дзвюма магутнымi чацверыковымi вежамi па баках, альбо адной вежай у цэнтры (з шатрамi щ без iх). Вярхi iх увенчвалкя крыжамi цi сакральнай скульптурай. Архитектурную кампазiцыю раманскiх саборау часта yзбагачалi круглыя абарончыя вежы з вiтымi усходам^ якiя не мелi сакральнай семантыю.

Грандыёзныя гатычныя базiлiкi сюроувалюя да Неба густым лесам контрфорсау, вiмпергаy, тнак-лей, фiялаy, стчастых шатроу [7]. У мастацка-семантычным вобразе храмау адну з галоуных ролей адыг-рывае асвятленне сакральнай прасторы. Менавiта мэтанакiраванае iмкненне напоунщь саборы "Божым святлом" спрыяла вынаходнiцтву узаемазвязанай канструкцыйнай гатычнай сiстэмы на аснове стрэльча-тых арак, нервюрных скляпенняу, контрфорсау i аркбутанау i у вынiку - стварэнню адрознай ад раман-скай узвышанай "балдахшнай" прасторы штэр'ера з вялiкiмi вокнамi, зашклёнымi вiтражамi з евангель-скiмi сюжэтамг

Толькi з узмацненнем свецкага апачатку у жыццi соцыума у эпоху Адраджэння у заходнееура-пейскiм арэале адбылося вяртанне да iдэi антычнага купала, але у iншых формах i канструкцыях: двух- цi трохабалонкавых, з абрысам у выглядзе правклага ланцуга (сабор Санта-Марыя дэль Фiёры у Фларэнцыi). Пазней яны знайшлi сваё месца у еурапейскай архиэктуры барока (сабор св. Пятра у Рыме, сабор св. Паула у Лондане) i класiцызму (шэраг саборау Парыжа i Санкт-Пецярбурга). Велiчны купал Сан П'етра, галоунай святынi каталщкага свету, - вяршыня архiтэктурнай задумы генiяльнага Мiкеланджэла. Як для кожнай сваёй працы, ён зрабiy буйнамаштабны макет купала, канструкцыя якога складалася з трох аба-лонак рознай вышыш. Узвядзенне купала i магутнага карнiза пад iм вялося з квадрау вапняковага туфа. Але калi праца гэтая ужо моцна прасунулася, выявiлася, што старшы рабочы памылiyся пры выкарыстан-нi чэнцiны (драулянай дугi, якой карыстаюцца пры пабудове мураваных скляпенняу) i шмат камянёу трэ-ба было разабраць. У тсьме да Джорджа Вазары ад 17 жшуня 1557 года Мкеланджэла пiша: "Я думау, што скляпенне будзе хутка скончана; зараз жа да наступнай вясны яно завершана не будзе. Добра, калi б можна было памерщ з гора" [8, с. 210]. Гэта сведчыць, накольм адказным i працаёмкiм было узвядзенне купала, нават з прыроднага каменя у архiтэктурна-спрактыкаванай Iталii i па праекту вялiкага майстра.

У сакральным дойлвдстве Беларусi "дыялог з Небам" меу свае адметныя асаблiвасцi i шматба-ковы генезiс. Ён ажыццяуляуся пераважна з дапамогай кампазщыйных дамiнант, архiтэктурна-мастацкiя формы як1х мянялюя адпаведна з сацыяльна-гiстарычнай сiтуацыяй i стылявой эвалюцыяй. У старажытна-русю перыяд (Х1-Х111 стст.) праваслауныя цэрквы на беларускiх землях не мелi баявых вежау, паколькi абаронч^1я функцьи выконвалi прыродныя i штучныя умацаванш гарадоу. Дамiнантная роля у кампазщьи храмау адводзiлася купалам шаломападобнай формы, яюя мелi семантыку духоунага абярога праваслау-нага насельнiцтва. Пазней, у перыяд так званага абарончага перыяду, у дзяржауных рамках Вялiкага Княства Лиоускага, адбылося пранiкненне фартыфiкацыйных элементау у структуру храмау (вежы, бай-нiцы, машыкулi i iнш.).

На мяжы ХУ-ХУ1 стагоддзяу у шэрагу yнiкальных помнiкаy беларускай праваслаунай готыш знай-шла увасабленне новая архиэкташчная структура з чатырма круглымi баявымi вежамi па вуглах прама-вугольных храмавых аб'ёмау, накрытых высокiмi клiнаватымi дахамi. За выключэннем сабора Дабра-вешчанскага манастыра у Супраслi на Беласточчыне (1505-1510 гг.), светлавыя купалы у помнiках беларускай готыю цалкам адсутнiчалi. Круглыя баявыя вежы, яюя фланкiруюць будынак царквы, звычайна накрыты невысокiмi конусападобнымi шатрамi, больш нiзкiмi за асноуны дах. Вщавочна, што яны не з'яyлялiся кампазiцыйнымi сакральнымi дамiнантамi, а толькi выконвалi фартыфiкацыйную функцыю. У беларускiх гатычных храмах, як каталщюх, так i праваслауных, iнтэр'еры залавага тыпу перакрыва-лiся крыжовымi, пазней нервюрнымi i сотавымi скляпеннямi. Дзевяцiпольная (а не базшкальная) сiстэма перакрыцця унутранай прасторы з'яуляецца у пэунай ступенi рэмшюцэнцыяй вiзантыйскай структуры крыжова-купальнага храма.

У сярэдзше XVI стагоддзя па землях Вялшага Княства Лггоускага, як i па усёй Еуропе, прайшла магутная хваля рэфармацыйнага руху. У культавай архиэктуры iдэялогiя рэфармацыi знайшла увасаб-ленне у будаунiцтве кампактных пратэстанцюх храмау (кальвiнскiх зборау) залавага тыпу з адной магут-най вежай-вестверкам на галоуным заходнiм фасадзе. 1х унутраная прастора перакрывалася ужо не рамана-гатычнымi крыжовымi скляпеннямi, а аднапралётнымi пауцыркульнымi скляпеннямi, даволi важ-мм^ што вымагала рабiць сцены храмау больш масiунымi, без контрфорсау, яюя успрымалiся як спад-чына 'Чржавага" каталiцкага сярэднявечча. Надзвычай масiунымi былi i шмат'ярусныя вежы-вестверкi, накрытыя пакатымi чатырох- цi васьмiграннымi пiрамiдальнымi шатрам^ падобныя да вежау мясцовых мураваных замкау таго часу у Мiры, Навагрудку, Лiдзе i iнш. Рысы мясцовай готыкi арганiчна зштоу-валкя з рысамi пауночнага рэнесансу.

У хутмм часе Ватыкан супрацiпаставiу агульнаеурапейскаму рэфармацыйнаму руху щэалапчную праграму контррэфармацыi i новы архiтэктурна-мастацкi стыль барока, мэтай якога было пераконваць вершкау у духоуным дамiнаваннi каталiцызму. У семантыцы храмау эстэтыка барока дакладна вытрым-лiвала iдэалагiчную праграму контррэфармацыi, а у арганiзацыi архiтэктурных мас збудавання i яго дэ-коры несла дуалiстычную iдэю супрацьборства матэрыи i духа. На беларускiх землях ужо у апошняй чвэрцi XVI стагоддзя, непасрэдна за Рымам, з'явiуся першы у Цэнтральна-Усходняй Еуропе каталщш храм тыпу крыжова-купальнай базiлiкi з бязвежавым фасадам, узведзены у стыт барока архiтэктарам-iтальянцам Д.-М. Бернардонi па замове князя М.-К. Радзiвiла. Дамшатную ролю у кампазiцыi збудавання i нават уся-го мястэчка з шзкай драулянай забудовай мае велiчны 10-мятровы у дыяметры купал, ям узводзiу не сам (альбо не адзш) Бернардонi. Вядома, што ён карыстауся дапамогай архiтэктара Джузепе Брыгаа, спецы-ялiста па узвядзеннi купалоу, якi быу запрошаны у Нясвiж з Падуi у студзенi 1592 года, ужо на закан-чэнш будаунiцтва касцёла [9]. Характэрна, што на праектным плане нясвiжскага касцёла, створаным Бернардонi у 1587 годзе, як i на iншых яго праектах храмау у Беларуси прысутшчаюць невялiкiя круглыя вежачкi з вiтымi усходамi i байнiцамi, накрытыя конусападобным1 шатрамi, чым аддадзена данiна мясцовай гатычнай традыцыi (пазней гэтыя вежачкi знiклi пры перабудовах).

Стварэнне у 1596 годзе на царкоуным саборы у Брэсце унiяцкай (грэка-каталщкай) царквы пры-вяло да сукнавання у Вялiкiм Княстве ЛiтоУскiм ажно чатырох хрысцiянскiх канфесiй, чаго не было больш у шводнай шшай краiне Еуропы. З гэтай прычыны архiтэктурная тыпалогiя беларускiх храмау першай паловы XVII стагоддзя характырызуеца стылявой нявызначанасцю. Часткова працягваецца будаунiцтва храмау з адной магутнай вежай на галоуным фасадзе (пераважна кальвшсюх зборау). Адначасова пачала фармiравацца кампазщыя мясцовага барочнага каталщкага храма з двухвежавым фасадам. У стылявой эвалюцыi праваслаунага i унiяцкага храмабудаунiцтва XVII стагоддзя назiраецца iмкненне выяуляць кан-фесшную семантыку царквы новымi сродкамi барочнай архиэктуры: выкарыстаннем тэктанiчнай будовы заходняй крыжова-купальнай базiлiкi, тэндэнцыяй да аднаападнасщ, заменай элементау гатычнай канструк-цып ордэрнай сiстэмай. Найбольш рэпрэзентатыуныя праваслауныя i унiяцкiя саборы таго часу (праваслау-ны Багаяуленскi сабор у Магшёве i унiяцкi Успенскi сабор у Жыровiчах) адносяцца да тыпу крыжова-купальнай базшш з двухвежавым фасадам, у кампазцыи якой дамшуе велiчны купал на сяродкрыжжы.

Аднак складанасць узвядзення з цэглы купалоу вялшага пралёту абумовiла абмежаванасць iх ужы-вання у помнiках беларускага барока. Пасля абрушэння купала пры будаунщтве касцёла св. Казiмiра (1596-1609 гг.) у Вшьш генерал ордэна езугтау Матэус Вiцэлескi забаранiу узвядзенне купалоу у храмах ЛiтоУскай правшцыи. Роля дамiнанты у кампазiцыi касцёлау перайшла да сiметрычных вежау на галоуным фасадзе, яюя ужо не фланкiравалi вуглы збудаванняу, як у помнiках беларускай готыкi i абарончага дойлiдства, а мелi цалкам кампазiцыйна-сiмвалiчнае прызначэнне, былi арганiчна укампанаваны у структуру фасадау. У перыяд ранняга барока вежы касцёлау традыцыйна былi накрыты невысокiмi чатырох-граннымi шатрамi, увенчанымi крыжамi.

Характэрна, што беларусм архiтэктурны тэрмiн "вежа", прыняты для вызначэння цэнтрычнай вы-шыннай пабудовы, паходзiць ад цюркскага слова, дзе яно азначае жылы шацёр, юрту [10]. У беларусмм драуляным дойлiдстве больш ранняга перыяду цэнтрычныя абарончыя збудаваннi мелi славянсюя назвы "столбцы" цi "круглiкi", i толькi iх шатровае пакрыццё звалася "каупакамГ цi "вежамi", паколькi, вща-вочна, нагадвалi татарскiя шатры. Пазней гэты тэрмiн перайшоу на усё вышыннае збудаванне цалкам. Польскае слова "бакшта" i рускае "башня" этымалапчна звязаны з французскiм словам "бастыён", што сведчыць пра iх больш позняе паходжанне ад часоу стварэння фартыфшацыйных сiстэм эпохi Рэнесанса.

У другой палове XVII стагоддзя у асяроддзi мясцовай шляхты, апантанай духам рыцарства i хры-сцiянскага служэння Айчыне, склауся своеасблiвы архiтэктурна-мастацкi стыль, вызначаны намi як "сармацкае барока" [11]. Прынама, на гэты час прыпадае росквiт iдэалогii сарматызму, якая грунтавалася на тэорыi пра сарматау як продкау прывiлеяваных пластоу насельнщтва шэрагу краiн Цэнтральна-Усходняй. Еуропы, падуладных дынастыi Ягелонау. Легенды пра Сарматыю, агуль^ю прарадзiму шля-

хецкага саслоуя, сталi щэалапчным абгрунтаваннем дзяржаунай унii Вялiкага Княства ЛiтоУскага i Кароны Польскай 1569 года i iснавання шматнацыянальнай i шматканфесiйнай Рэчы Паспалiтай. Група мурава-ных храмау канца ХУ11 - першай паловы XVIII стагоддзя вызначаюцца выразнай адметнасцю мастацкага вобраза на фоне агульнаеурапейскай эстэтыкi таго часу. Да гэтай групы помнiкаУ, у першую чаргу, аднесены аскетычныя па выгляду аднанефавыя храмы з дзвюма масiyнымi чацверыковымi вежамi на га-лоуным фасадзе, такiя як: касцёл Мiхаiла Архангела ордэна аyгусцiнцаy у Мiхалiшках (Астравецкi р-н); Троiцкi касцёл у Засвiры (Мядзельскi р-н); касцёл Звеставання Дзеве Марыi ордэна дамшканцау у Клецку; фарны касцёл Перамянення Божага у Навагрудку, узведзеныя на мяжы ХУ11-ХУ111 стагоддзяу. Па часе будаунщтва яны адпавядалi перыяду сталага барока у айчыннай архiтэктуры, але па сваiх мастацкiх характарыстыках мала стасавалюя з iншымi помнiкамi гэтага стылю у яго класiчным ггальяшзаваным ва-рыянце. Азначаныя святынi вызначаюцца мастацкай абагульненасцю, нешматслоунасцю, лапiдарнасцю вонкавага аблiчча, што нагадвае крапасныя збудаванш. Аднак пры гэтым аздабленне штэр'ерау азна-чаных храмау вызначалася сапрауднай барочнай пышнасцю, сакавiтасцю, багатай стукавай пластыкай i малянiyчасцю форм.

Суровыя чацверыковыя вежы на галоуных фасадах храмау сармацкага барока нагадвалi абарончыя Умацаваннi i адначасова узнятыя у малiтве да неба рукi. Яны мелi вярхi у выглядзе адносна невысоюх чатырохгранных пiрамiд з вышынёй, роунай палове дыяганалi асновы. Прынама, па эвалюцыi iх вярхоу можна назiраць паступовы пераход ад традыцыйнай формы класiчнай чатырохграннай пiрамiды да фь гурных купалоу позняга беларускага, так званага вшенскага, барока. Напрыклад, завяршэннi вежау за-свiрскага Трощкага касцёла ужо спалучаюць пакатыя чатырохгранныя шатры i вытанчаныя фiгурныя васьм^анныя купалкь"баньм".

Тэрмiн "баня" цi "банька" для вызначэння шмат'ярусных фiгурных грушападобных купалоу у вян-чаючых масах помшкау барока на тэрыторыi усёй Рэчы Паспалiтай паходзiць ад лацшскага слова "Ьапеиш", якiм вызначауся пукаты посуд для амавення у каталщюх храмах. Гэты тэрмiн часта сустракаецца у стара-жытных iнвентарах святынь, у наш час захавауся у польскiм i yкраiнскiм мастацтвазнаустве [12]. У бела-рускiм мастацтвазнаучым ужытку ён амаль знiк з прычыны iснавання адпаведнага рускага слова, якое азначае лазню. Аднак, вщавочна, што выкарыстанне тэрмiна "баня" для барочнага купала павшна быць адноулена, паколью ён увасабляе мастацка-стылявыя традыцi мясцовага сакральнага дойлщства. Харак-тэрная гранёная форма купалоу-"бань" абумоулена уплывам на мастацм вобраз мураваных храмау пры-ёмау драулянага будаyнiцтва.

У другой трэщ ХУ111 стагоддзя адбылiся якасныя змены у стылiстыцы сакральнай архпэктуры. Падкрэсленая суровасць i аскетызм архиэктурных форм сармацкага барока змяняе пластычнае багацце, iмклiвы вертыкалiзм вiленскага барока, у яюм схаваны, аднак, дакладны тэарэтычны i тэхнiчны разлiк. Пластыка аб'ёмау становiцца самадастатковым сродкам мастацкай выразнасщ, з дапамогай чаго выраша-юцца пэуныя тэалагiчна-эстэтычныя мэты. Адбываецца актывiзацыя узаемадзеяння прасторы i масы ма-тэрыялу ва yсiх трох вымярэннях. Асаблiвая роля у мастацмм аблiччы храмау надаецца вежам, верхшя ярусы якiх тэлескапiчна змяншаюцца у памерах, што вiзуальна робiць iх больш лёгкiмi, стварае уражанне духоунага узлёту. Разнастайныя вярхi вежау у выглядзе шмат'ярусных купалоу-"бань" з пуката-увагнутыЕШ абрысамi вызначаюцца неутаймаванай фантазiяй iх творцау.

Адпаведна рысы сармацкага i вiленскага барока паступова своеасаблiва трансфармавалюя i у больш традыцыйным драуляным дойлiдстве. Тут найбольш яскравымi прыкладамi мастацка-стылявых характа-рыстык сармацкага барока з'яуляюцца касцёлы у вёсках Хоухлава Маладечанскага р-на (1738 г.) i Дудах 1уеускага р-на (1772 г.), а вшенскага барока - ушяцюя цэрквы у вёсках Дзiвiн Кобрынскага р-на (1740 г.) i Валавель Драпчынскага р-на (1766 г.). Аднак апошшм часам прыгожыя барочныя купали на беларусюх храмах, якiя адлюстроуваюць эстэтыку свайго часу i народа, татальна сталi замяняцца Расiйскай права-слаунай царквой цыбулепадобнымi галоУкамi на тонюх шыйках, якiя маюць зуам iншае паходжанне i iм-пульсы пашырэння [13].

Пасля падзення Вiзантыйскай iмперыi у 1453 годзе, узшкнення i узвышэння Маскоускага Царства, заснавання самастойнай Маскоускай Патрыярхп сфармiраваyся рэлiгiйна-iдэалагiчны канцэпт: "Масква -трэщ Рым", што спрыяла актытазацыи праваслаунага храмабудаyнiцтва, у якiм яскрава адлюстроувалкя палiтычныя падзеi. Пасля заваявання 1ванам Грозным Казанi у свята Пакрова Багародзщы на Краснай плошчы у Маскве на месцы драулянай Троiцкай царквы у 1555-1561 гадах быу змураваны крыжова-купальны Пакроусю храм, якi мае 9 вярхоу. У цэнтры яго размешчаны востраверхi шацёр на высокiм васьмiгранным барабане, чатыры купалы - па баках свету, яшчэ 4, больш шзюя, - па вуглах квадратнага плана, што стварае трамщальную кампазiцыю вярхоу. Трэба адзначыць, што тут упершыню у рускай архiтэктуры з'явiлiся купалы, па форме падобныя да цыбулшы, да таго ж разнастайна i страката аздоб-леныя, чым яшчэ больш нагадваюць усходнiя галауныя уборы - цюрбаны. Невыпадкова, што французсю

псторык архиэктуры Э. Вiяле-ле-Дзюк, з пункту гледжання еурапейскай эстэтыкi, назвау гэты храм "кошыкам пачварнай гароднiны" [14]. Аднак у далейшым менавiта гэтая цыбулепадобная форма купалоу вызначыла устойлiвы вобраз храма артадаксальнага "истинно русского" веравызнання.

У Маскоускай Русi у XVI-XVII стагоддзях старажытнае вiзантыйска-рускае пяцiгалоУе паступова страцша сваю канструкцыйную аснову, але захавалася як канашчная знакавая кампазiцыя вярхоу. Зшкта светлавыя барабаны, якiя пераутварылкя у танклявыя глухiя шыйкi, увенчаныя цыбулiстымi купалкамi (цi макаукамi), з'явшся ярусы кiлепадобных дэкаратыуных какошнiкаУ i званiцы з востраверхiмi шатрамi. Прынама, гэтыя архпэктурныя формы маскоуска-яраслаускай школа дойлщства ляглi у аснову канона псеударускага царкоунага стылю, якi быу запраграмаваны канцэпцыяй славянафiльства у другой палове

XIX стагоддзя i актыуна пачау насаджацца у беларускiх землях, у межах Расшскай iмперыi "СевероЗападного края", пасля паустання 1863-1864 гадоу.

Адразу пасля трох падзелау Рэчы Паспалiтай i далучэння беларусюх земляу да Расiйскай iмперыi у канцы XVIII стагоддзя у айчыным мастацтве стала панаваць эстэтыка класщызма, якая з прычыны сваёй щэйнай арыентацыi на антычнасць прывяла да зшкнення у сакральнай архiтэктуры вежавых дамь нант i вяртання вядучай ролi у кампазiцыi мясцовых храмау вялiкапралётнага паусферычнага купала на светлавым барабане, напрыклад: Петрапаулаускi сабор у Гомелi (1808-1816 гг.), касцёл св. Тэрэзы у Шчучыне (1826-1829 гг.) i iнш. Апазiцыйная класiцызму плыня рамантызму i народжаныя ёю пста-рычныя стылi у канцы Х1Х стагоддзя зноу вярнулi вежам кампазщыйную значнасць i семантыку. Харак-тэрна, што праявы так званых пстарычных стыляу у беларускiм сакральным дойлщстве XIX - пачатку

XX стагоддзя, як у праваслауным, так i каталiцкiм, неслi рысы не нацыянальнай архiтэктурнай традыцыi, а адпаведна «истинно»-рускай цi заходнееурапейскай, што яшчэ больш падкрэслiвала размежаванне кан-фесiй. Адбывалася гвалтоунае "пересоздание" [15] нацыянальнай мастацкай спадчыны.

Для помнiкаУ псеударускага стылю характэрны чатырохчасткавая структура храма (з дадатковай "трапезнай"), прыбудаваныя званiцы з высокiмi шатрамi, цыбулепадобныя галоУкi, разнастайны дробны дэкор у выглядзе "бровак", "какошнiкаУ", "гарадкоу" i iнш. Асноуны аб'ём кубiчных прапорцый завяр-шауся звычайна кананiчным праваслауным пяцiгалоУем, якое было несапраудным i мела тольм щэала-гiчны змест. Адначасова пад уплывам творчасцi вядомага расiйскага архиэктара К. Тона у праваслауным дойтадстве Беларусi знайшлi увасабленне больш манументальныя мастацкiя формы рэтраспектыунага вiзантыйска-рускага стылю, прадстауленыя саборамi з пяццю светлавымi купаламi.

З новай формай дзяржаунасщ у межах БССР i СССР звязаны пачатак 70-гадовага панавання атэ-iстычнай iдэалогii, што прывяло да значнага перапынку у храмабудаунiцтве. Гэта быу не проста пра-цяглы храналагiчны перапынак, але гвалтоуны разрыу пераемнасцi традыцый, прыпыненне творчага раз-вiцця новых архiтэктурных форм. У сацыяльным жыццi буяла тэндынцыя да зшшчэння псторыка-культурных каштоунасцей уах рэлiгйных канфесiй пад рознымi iдэалагiчнымi перадумовамi, што вызна-чалi дзяржауную палiтыку. Да канца 1980-х гадоу у Мшску дзейнiчала вельмi нязначная колькасць пра-васлауных храмау i нiводнага каталiцкага.

У другой палове 1990-х гадоу пачалося актыунае будаунщтва пераважна праваслауных храмау, што абумоулена падтрымкай дзейнасцi Беларускага экзархата на дзяржауным узроУнi. У вынiку значнай штэнаунасщ i новых сацыяльна-iдэалагiчных задач культавае будаунiцтва навейшага часу, а у сталiцы Рэспублiкi Беларусь у асаблiвай ступенi, пастаулена перад вырашэннем складаных задач стварэння ад-метнай мастацкай вобразнасщ сучаснай сакральнай архиэктуры. Вiдавочна, што яна павiнна спалучаць рэлшйную сiмволiку i каноны канфесп, традыцыйны мастацкi густ народа i эстэтычныя прыкметы су-часнасцi, што надзвычай няпроста. За савецкi перыяд гiсторыi карэнным чынам змянiлася горадабудау-нiчая структура многiх гарадоу Беларуа, значна узрос агульны маштаб забудовы, што ускладнiла магчы-масцi традыцыйнага семантычна-кампазiцыйнага дамiнавання сакральных збудаванняу у гарадсюм ася-роддзi. На сучасным этапе актыунае будаунiцтва праваслауных храмау у Мшску вядзецца паводле пэу-най праграмы, узгодненай з агульным генеральным планам горада. Новыя цэрквы узведзены пераважна у новых буйных жылых раёнах, памiж асноУнымi транспартнымi кольцамi горада i непадалёку ад знач-ных радыяльных аутамагiстралей. 1м адведзена даволi вялiкая адкрытая акаляючая прастора, што дазва-ляе знакаваму алуэту праваслаунага храма дамiнаваць на фоне аддаленай шматпавярховай забудовы, добра успрымацца i быць даступнымi з боку транспартных магiстараляу. У гэтых умовах асаблiва iстот-ным з'яуляецца менавiта мастацкая выразнасць i щэйна-семантычная напоуненасць кампазiцыi храма, што па сваёй сутнасщ паутарае у мегапараметрах дою сакральных ахоушкау жыцця соцыума, якая, безу-моуна, адпавядае усталяванай традыцыi.

Але пашыраныя на сённяшш дзень прыёмы стварэння мастацка-семантычнай выразнасщ кампа-зiцый сучасных праваслауных храмау, уласщвыя iм стылiстычныя рэтраспекцыi i алюзii у адносiнах

*

Гэты навукова некарэктны тэрм1н ужыты у назве кн1г1.

да нацыянальнай традыцыи з'яуляюцца даволi спрэчнымi. Базавым тэзiсам фармiравання архтоктурна-мастацкай вобразнасцi сучасных цэрквау дэкларуецца адпаведнасць праваслаунаму канону i традыцыi. Але ж у сваiм дыялектычным 1000-гадовым гiсторыка-культурным развiццi традыцыi нацыянальнага храмабудаунщтва знайшлi рознабаковае шматграннае увасабленне (малюнкi 1-3).

Малюнак 1. - Царква Мiхаiла Архангела, Малюнак 2. - Царква Уваскрашэння

Бяроза, Брэсцкая вобласць Хрыстова, Вiцебск

Малюнак 3. - Касцёл Сэрца 1суса, в. Слабодка, Браслауск р-н

Задачай сучаснага сакральнага мастацтва Беларуси як i усяго грамадскага жыцця нашага народа, з'яуляецца не узаемнае выключэнне, а узаемнае дапауненне духоуных каштоунасцей розных канфесiй. Адраджэнне у нашай рэспублщы будаyнiцтва храмау розных канфесш актуалiзуе праблему семантыч-

нага напаунення iх мастацкага вобраза у новай штэрпрэтацыи. Толью глыбiнна-змястоУнае разуменне

ролi вышынных дамiнант, а не прышжанае следаванне чужой кананiчнай традыцыi, можа дапамагчы

сучасным дойлiдам знайсщ сваю непауторную iнтанацыю у "дыялоге з Небам".

Л1ТАРАТУРА

1. Всеобщая история архитектуры / под ред. Б.П. Михайлова. Т. 1. - М., 1958 ; Бартенев, И. А. Форма и конструкция в архитектуре / И.А. Бартенев. - Л. : Искусство, 1963.

2. Габрусь, Т.В. Сакральность доминанты в храмоздательстве Беларуси / Т.В. Габрусь // Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы междунар. науч.-практ. конф. Отделение гуманитарных наук и искусств НАН Беларуси, Ин-т философии НАН Беларуси совместно с Белорусским экзархатом Московского патриархата. Жировичи, 27 мая 2010. - С. 372-374.

3. Бычков, В.В. Малая история византийской эстетики / В.В. Бычков. - Киев : Путь к истине, 1991.

4. Вагнер, Г.К. Византийский храм как образ мира / Г.К. Вагнер // Византийский временник. - М., 1986. -№ 47. - С. 16-41 ; Вагнер, Г.К. Канон и стиль в древнерусском искусстве / Г.К. Вагнер. - М. : Искусство, 1987.

5. Габрусь, Т.В. Семантыка i архиэктурны вобраз усходнеславянсюх Сафшсюх саборау старажытна-рускага перыяду / Т.В. Габрусь // Пытаны мастацтвазнауства, этналогп i фалькларыстыю. Вып. 14 ; НАН Беларуа, Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы i лиаратуры ; навук. рэд. А.1. Лакотка. -Мшск : Беларус. навука, 2013. - С. 20-29.

6. Шуази, Огюст. История архитектуры / О. Шуази. Т. 2. - М. : Изд-во Всесоюзной Акад. архитектуры, 1937.

7. Муратова, К.И. Мастера французской готики ХП-ХШ веков: Проблемы теории и практики художественного творчества / К.И. Муратова. - М. : Искусство, 1988.

8. Микеланджело Буонарроти. Стихотворения. Письма / Микеланджело ; пер. с итал. - СПб. : Азбука, 1999.

9. Paszenda I Коэсю! Богедо Оа1а (ро]е7исЫ) w МеЁдаеги / I Paszenda // КжаПа1шк агЛкекШгу i urbanistyki. - Warszawa, 1976. Кг. 21. Zasz. 3. - Б. 195-216 ; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архиэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. - Мшск : Ураджай, 2001.

10. Булгаков, Ф.И. Художественная энциклопедия / Ф.И. Булгаков. - СПб., 1886 ; Плужников, В.И. Термины российского архитектурного наследия. Архитектурный словарь / В.И. Плужников. - М. : Искусство - XXI век, 2011.

11. Габрусь Т. "Сармацкае" барока у архиэктуры Беларуа / Т. Габрусь // Мастацтва, 2000. - № 1. -С. 45-54.

12. Тарас, Я. Украшьска сакральна дерев'яна архитектура / Я.М. Тарас. - Львiв : 1нститут народознавства НАН Украшы, 2006 ; Согоян, Н.Ш. Иллюстрированныяй словарь архитектурных терминов и понятий. -М. : Архитектура-С, 2006.

13. Габрусь, Т.В. Вопросы сохранения художественной подлинности памятников деревянного сакрального зодчества Беларуси / Т.В. Габрусь // Архитектура : сб. науч. тр. - Вып. 7. - Минск : БНТУ, 2014. -С. 11-16.

14. История архитектуры в избранных отрывках ; сост. М. Алпатов, Д. Аркин, Н. Брунов. - М. : Гос. акад. худож. наук, 1935.

15. Слюнькова, И.Н. Храмы и монастыри Беларуси Х1Х века в составе Российской империи : Пересоздание наследия / И.Н. Слюнькова. - М. : Прогресс-Традиция, 2010.

Пастуту 04.12.2017

DIALOGUE WITH THE SKY: THE GENESIS AND SEMANTICS OF THE COMPOSITIONAL DOMINANT IN THE SACRED ARCHITECTURE OF BELARUS

T. GABRUS

The symbolism of vertical line comes from the very ancient times and it is reflected in many pagan beliefs. Christian architecture gradually forms the concept of sacral architectural dominant and the canonical structures of the altitudinal elements of the churches for various denominations are formed. It is noted that in Belarusian tradition, these structures have transformed depending on the requirements of the existent Christian denominations, the artistic influences and the social or aesthetic atmosphere of the epoque.

Keywords: sacred architectural dominant, different religious stereotypes and traditions, the art of influence.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.