Научная статья на тему 'BETWEEN THE DNIEPER AND WESTERN DVINA: HISTORICAL AND ARCHITECTURAL HERITAGE OF THE DRUCKI-TOLOCHIN REGION'

BETWEEN THE DNIEPER AND WESTERN DVINA: HISTORICAL AND ARCHITECTURAL HERITAGE OF THE DRUCKI-TOLOCHIN REGION Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
14
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХіТЭКТУРНАЯ СПАДЧЫНА / ДРУЦК / ТАЛАЧЫН / РАЗВіЦЦЁ АЙЧЫННАЙ АРХіТЭКТУРЫ / АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ / АГЛЯД РЭГіЁНА / ARCHITECTURAL HERITAGE / DRUTSK / TOLOCHIN / DEVELOPMENT OF DOMESTIC ARCHITECTURE / MAIN STAGES / REVIEW OF THE REGION

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Gabrus T.

The article is devoted to the historical and art history examination of the architectural heritage of the local region between the Western Dvina and the Dnieper on the way “from the Varangians to the Greeks” (now Tolochin district, Vitebsk region). It is concluded that in the architectural heritage of the Drutsk-Tolochin region, with all its losses, the main stages in the development of Russian architecture were reflected.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «BETWEEN THE DNIEPER AND WESTERN DVINA: HISTORICAL AND ARCHITECTURAL HERITAGE OF THE DRUCKI-TOLOCHIN REGION»

АРХИТЕКТУРА

УДК 94(476.5)+72.03

ПАМ1Ж ДНЯПРОМ I ЗАХОДНЯЙ ДЗВ1НОЙ:

Г1СТОРЫКА-АРХГГЭКТУРНАЯ СПАДЧЫНА ДРУЦКА-ТАЛАЧЫНСКАГА РЭГ1ЁНА

д-р мастацтвазнауства Т.В. ГАБРУСЬ (Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы / лтаратуры НАН Беларусь, Мтск)

Артыкул прысвечаны гiсторыка-мастацтвазнаучаму агляду архтэктурнай спадчыны лакальнага рэгiёна памiж Заходняй Дзвiной i Дняпром на шляху «з варагау у грэт» (цяпер Талачынск раён Вщебскай вобласщ). Зроблена выснова, што у архтэктурнай спадчыне друцка-талачынскага рэгiёна, пры у^х яе стратах, знайшлi адлюстраванне асноуныя этапы у развiццi айчыннага дойлiдства.

Ключавыя словы: архiтэктурная спадчына, Друцк, Талачын, развщцё айчыннай архiтэктуры, асноуныя этапы, агляд рэгiёна.

Частка рэчак друцка-талачынскага рэпёна (цяпер Талачынсш адмшютрацыйна-тэрытарыяльны раён) адносщца да басейна Дняпра (Друць, Бобр, Сакалянка, Плюа), другая частка - да басейна Заходняй Дзвшы (Усвейка, Абалянка). Таму у старажытнасщ па гэтай тэрыторш праходз^ волакавы участак аднаго з магчымых шляхоу "з варагау у грэш" Мiкалай Рэрых, яш даследавау шляи варагау у канцы Х1Х стагоддзя, адзначау: "Дзiуна i страшна было усведамляць, што па гэтых самых месцах плавалi чоуны варажсюя" [12, с. 11]. Апетая у песнях, Друць бярэ пачатак недалёка на поунач ад Талачына i цячэ на поудзень да Дняпра. На правым высоюм беразе Друщ, на пачатку волака да Заходняй Дзвшы, захавалася гарадзшча аднаго з найстаражытнейшых паселiшчау полацкай зямлi, што упамшаецца у летапiсах як Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютск (каля сучаснай вёсм Друцк Талачынскага раёна).

Паводле сведчанняу вiзантыйскiх гiсторыкаУ VI стагоддзя, нашы далёкiя продкi сялiлiся наступ-ным чынам: "Паселiшчы славян размешчаны на рэчках, адно за адным, i злучаны памiж сабою так, што памiж iмi няма значных адлегласцей; ушчыльную да iх падыходзяць лясы, балоты, багны" [15, с. 18]. Пачатак i станауленне дзяржаунасцi на землях усходшх славян спрыяла адыходу ад пантэiстычнага светапогляду, прыняццю у 988 годзе хрысцiянства i далучэнню да высокаразвiтай вiзантыйскай культуры таго часу. У сярэднявечных геаграфiчных крынщах Старажытная Русь звалася ужо "гардарыка", што аз-начае "краiна гарадоу". Ад язычнiцкага родаплемяннога умацаванага гарадзшча усходнеславянскi сярэд-нявечны горад адрозшвауся, у першую чаргу, абавязковай наяунасцю храма (хорама Бога), якi меу сiмва-лiчнае прызначэнне нябеснага горадаахоунага абярэга. Менавiта гэтым гiстарычным працэсам абумоу-лена будаунiцтва у Друцку больш тысячы гадоу таму першага хрыс^янскага храма. Гэта адбылося у часы уладарання у Полацкiм княстве князя 1зяслава, сына Рагнеды, унука Рагвалода. I было гэта яшчэ да падзе-лу хрысцiянства на усходнюю (праваслауную) i заходнюю (каталщкую) галiны, якi адбыуся у 1054 годзе.

Драуляная царква была пастаулена у цэнтры умацаванага дзядзiнца Друцка i асвечана у гонар Нараджэння Багародзiцы (Прачысценская). Дата яе заснавання падаецца у надпiсе, зробленым у канцы пергаментнага рукатсу славутага Друцкага Евангелля XIV стагоддзя, найкаштоунейшага помшка усходне-славянскай пiсьменнасцi: "В лето 6509-е (1001 г.) створена бысть церкви сия Святая Богородица въ граде во Дрютьсце, а служиши в ней ежедневную службу, божию милостию и его пречистой матери и рабом божьим князем Василием Михайловичем и его супругою княгинею Василисою. А положил я со своею женою Божественное Евангелие и оковал. Да дал Святой Богородице село Моравьиничи и с людьми и со всеми пошлинами и медовою данью, и с селищами, и слугами, которые принадлежат тому селу. А что из той дани пошлина шла ключнику, та пошлина пономарю, который служит у Святыя Богородицы. Да дал десятину от хлеба из своего села Видинич. А после моей смерти не следует вмешиваться ни моим детям, ни моим тиунам, ни иному какому-либо нарушителю. А кто станет вмешиваться, тот даст ответ перед Богом на страшном суде" [11, с. 17]. 1ншыя затсы на старонках Друцкага Евангелля сведчаць, што яно, як i увесь край, шмат разоу пераходзша з рук у рую.

Археолагамi Л.В. Аляксеевым i В.М. Ляуко пры раскопках старажытнага паселшча былi знойдзе-ны шматлтя рэчы, яюя тычылкя Прачысценскай царквы: керамiчныя плию падлогi, памерам 9^9 см, з палiвай жоутага i зялёнага колеру, фрагменты бронзавай жырандол1 (хароса) з некалькiмi падсвечнiкамi, бронзавыя крыжы-складнi з выявамi Божай Мацi, Архангелау Мiхаiла i ГаУрыiла, святога князя Барыса i iнш., на якiх засталкя сляды пажарышч.

Ш,

Памятны знак 1000-годдзю паселшча, Друцк

Царква неаднаразова гарэла 1 перабудоувался. У XVII стагоддз1 пры ёй юнавау праваслауны мана-стыр, у пачатку XVIII стагоддзя, да 1726 года, яна перайшла да ушятау, а у 1838 годзе была вернута пра-васлауным. Яшчэ праз 100 гадоу, у 1938 годзе, з царквы знял1 крыжы, а у 1942 годзе яна была апошш раз спалена. На яе месцы у 2001 годзе быу устаноулены мемарыяльны знак з нагоды святкавання 1000-годдзя Друцка, побач зроблена рэканструкцыя фрагментау умацаванняу старажытнага гарадзшча: драуляных

чацверыковых вежау \ востракола.

Пачатак пашырэння каталщтва у Вялтм Княстве Л1тоуск1м адзначан у рэпёне заснаваннем у 1378 годзе у Абольцах (цяпер вёска Талачынскага раёна), аднаго з 6-щ самых першых касцёлау на тэрыторы1 сучаснай Беларус (разам з касцёлам1 у Крэва, Гайне, Ашмянах, Быстрыцы 1 Навагрудку). Першапачаткова усе яны был1 драулянымь У пстарычных дакументах Абольцы упершыню згад-ваюцца у 1385 годзе як уладанне караля польскага 1 вялшага князя л1тоускага Уладзюлава Ягайлы [14, с. 193]. У леташснай крынщы XIV стагоддзя, "Сшсе гарадоу бл1жшх 1 далёюх", Абольцы названы горадам "Оболчи", што сведчыць пра яго раннесярэднявечнае паход-жанне 1 фарм1раванне прынама як умацаванага населенага пункта. Дзядзшец горада знаходз1уся прыкладна у адным шламетры ад сучас-нага цэнтра вёсю Старыя Абольцы. У першай палове XVI стагоддзя, у перыяд развщця у дзяржаве рамёствау, культуры 1 эканомш, сфарм1равауся новы тып ужо неумаца-ванага гандлёвага пасел1шча, званага мястэчкам. На працягу XVI-XVП стагоддзяу мястэчка Абольцы змянша шмат уладальшкау, а у XVIII стагоддз1 стала уладаннем князёу Сангушак, яюм належала значная частка земляу гэтага рэпёна.

Старажытны драуляны касцёл у Абольцах неаднаразова перабудоувауся. Да першага падзелу Рэчы Паспал1тай тут служыу вядомы каталщю дзеяч бккуп-суфраган С. Богуш-Састранцэв1ч. У 1809 годзе быу змураваны новы касцёл у стыл1 класщызму, ям 1снавау яшчэ у пачатку ХХ стагоддзя, але не збя-рогся (выяулены археалаг1чным1 раскопкам1 1981 г.). Праваслауная Успенская царква у Абольцах вядома з 1532 года. Драуляны храм быу крыты гонтам, шмат разоу аднауляуся. Пасля падаулення паустання 1863-1864 гадоу, "польского мятежа", бацюшка Г.1. Св1дзерск1 быу узнагароджаны "скуфьей, набедренником и темнобронзовым наперсным крестом". У 1937 годзе царква зачынена, а святар М.Л. Пяскоусю расстраляны. У 1941 годзе храм пры захопе вёсм спалены птлерауцам1 [11, с. 21-22].

У Вялшм Княстве Л1тоуск1м найбольш даун1я традыцьи храмабудаун1цтва мела праваслауная царква, якая, аднак, пасля дзяржаунай Любл1нскай унп 1569 года 1 царкоунай Брэсцкай унп 1596 года, без падтрымю дзяржаунай улады Рэчы Паспал1тай, паступова страцша свае дам1натныя паз1цы1. "Просьбою 1 грозьбою" большасць насельнщтва, раней праваслаунага, перайшло ва ушяцтва. У вын1ку у ману-ментальным сакральным дойл1дстве краю на працягу стагоддзяу своеасабл1ва спалучал1ся 1 супращстаял1 адно аднаму традыцы1 1 каноны праваслаунай, катал1цкай 1 ун1яцкай канфесш. Менав1та ва ун1яцк1м хра-мабудаунщтве XVIII стагоддзя набыл1 пашырэнне асабл1ва самабытныя нацыянальныя формы позняга беларускага барока, званага вшенсмм. Яго найбольш выдатным1 узорам1 стал1 ун1яц1кя храмы у Полацку (Саф1йск1 сабор), Беразвеччы, В1цебску, Оршы, Барунах, Талачыне 1 шш. [3, с. 172-201]. В1давочна, што распаусюджанне стыл1стык1 в1ленскага барока у арэале Беларускага Паазер'я абумоулена тэрытарыяль-най 1 культурнай далучанасцю да пстарычнага пал1тычнага цэнтра Вяткага Княства - В1льн1.

Мястэчка Талачын (цяпер цэнтр адм1н1страцыйнага раёна) мае даунюю 1 няпростую г1сторыю. У тсьмовых крын1цах яно упершыню згадваецца у 1433 годзе. У сярэдзше XVII стагоддзя, падчас вайны Рэчы Паспал1тай з Маскоускай Дзяржавай, паселшча цалкам спалена 1 зруйнавана. У вышку першага падзелу Рэчы Паспалггай у 1772 годзе мяжа пам1ж дзяржавам1 прайшла якраз па рацэ Друць 1 падзял1ла мястэчка на левабярэжны Стары (альбо Руск1) Талачын 1 правабярэжны Новы (альбо Зарэчны) Талачын, як1 заставауся у складзе Рэчы Паспал1тай да 1793 года. Пам1ж 1м1 1снавала мытня. Пазней, у складзе Рас1йскай 1мперы1, части аднаго мястэчка адносшся да розных паветау: Стары Талачын - да Капыскага (з 1861 г. да Аршанскага), Новы Талачын - да Сенненскага. У сярэдзше XIX стагоддзя 71% насельшцтва складал1 яурэ1, 23% - праваслауныя, 6% - католш [7, с. 467]. Складанасць дзяржаунай, этшчнай 1 канфе-с1йнай структур абумовш супярэчл1васць дакументальных крын1ц па гюторы1 культуры краю.

Вядома, што у 1604 годзе канцлер Вялшага Княства Л1тоускага Леу Сапега, тагачасны уладальн1к Талачына, заснавау тут касцёл, школу 1 штталь. Будынк1 гэтыя не ацалел1 1 дзе яны дакладна знаходзь л1ся невядома. Адначасова Л. Сапегам была пабудавана праваслауная драуляная 1ль1нская царква «на самом приличном в местечке Толочин месте» [11, с. 11]. У 1615 годзе на гэтую царкву князем нададзены фундуш: 5 валок зямл1 з пяццю на ёй сялянсюм1 дварам1 у вёсцы Катужына. У 1726 годзе 1ль1нская царква перайшла да ушятау 1, верагодна, пераасвечана у гонар св. М1колы Цудатворцы, пакольк1, згодна з даку-ментам1 1834 года, сяляне вёсю Катужына належал1 менав1та да М1кольскай царквы. У 1835 годзе яна зноу

стала праваслаунай. У гэты ж час у вотсу мястэчка адначаецца таксама наяунасць «праздной Римской церкви», што знаходзшася у Зарэчным Талачыне. Магчыма, што гэтае недакладнае вызначэнне тычыцца як раз адзiнага у мястэчку каталiцкага храма, прынамсi касцёла, заснаванага некалi Сапегам, якi на той час ужо быу закрыты. У дакуменце адзначана таксама мураваная Пакроуская царква пры манастыры базыльян, якая на сённяшш дзень з'яуляецца найбольш каштоуным архиэктурным помткам усяго Друцка-Талачынскага рэпёна. Цяпер комплекс былога манастыра базыльян належыць праваслаунаму жаночаму Свята-Пакроускаму манастыру Вщебскай епархii Беларускага Экзархата Маскоускай Патрыярхп.

Пакроуская царква XVIII стагоддзя, Талачын

Гiстарычныя звесткi пра будаунiцтва манастыра базыльян у Талачыне нешматлiкiя, да таго ж су-пярэчлiвыя. Толью з пачаткам дзяржаунай праграмы "Збор помнiкаУ гiсторыi i культуры БеларусГ' у 1970-я гады упершыню зроблена спроба аб'ектыуна асвятлiць помнiкi культавага дойлiдства перыяду Рэчы Паспалiтай, у тым лiку i былога базыльянскага манастыра у Талачыне. Пра яго архггэктурна-мастацкiя якасцi пiсалi беларусюя гiсторыкi архiтэктуры Ю. Якiмовiч, А. Кулапн, Т. Габрусь i маскоу-ская даследчыца I. Слюнькова [2, с. 467; 3, с. 188; 3, с. 411; 5, с. 411; 9, с. 382-383; 13, с. 499-502]. Аднак нават гэтыя невялшя публшацыи утрымлiваюць супярэчлiвыя высновы. Таму пры атрыбуцыi гэтага пом-нiка мы мусiм абапiрацца на яго архиэктурна-мастацюя характарыстыкi i пстарычныя рэалii.

Базыльянскi (грэка-каталiцкi) манастыр у Талачыне заснаваны уладальнiкамi мястэчка князямi Сангушкамi у 1769 годзе. Хутчэй за усё у той жа час распачата будаунщтва мураванай царквы, пра што сведчаць яе архиэктурна-стылявыя асаблiвасцi, характэрныя для позняга беларускага барока. Вщавочна, што гэта адбылося яшчэ да першага падзелу Рэчы Паспалггай у 1772 годзе. Пытанне, цi была вялiкая му-раваная царква пастаулена на месцы старажытнага драулянага касцёла, застаецца дагэтуль дыскусш-ным, паколькi гэты факт не пацверджаны пiсьмовымi цi археалаiчнымi крынщамг Больш таго, не было ашякай неабходнасцi замяняць касцёл унiяцкай царквой у межах Рэчы Паспалиай, дзе каталщтва было дзяржаунай канфесiяй. У Расшскай iмперыi стауленне да ушяцтва было зусiм адмоуным. Найбольш ве-рагодна, што велiчны мураваны храм пастаулены на новым месцы разам з базыльянсюм манаст^1ром

\ асвечаны у 1796 годзе у гонар Пакрова Багародзщы як ушяцкая царква. Таму нельга атаясамл1ваць гэты помшк з касцёлам, што сустракаецца у шэрагу публшацый.

Касцёл XIX стагоддзя, Талачын Манастырсю корпус XVIII стагоддзя, Талачын

Арх1тэктура Пакроускай царквы з'яуляецца яскравым узорам позняга беларускага барока, званага вшенсюм. Мастацюм узорам для яе стау, верагодна, арх1тэктурны вобраз касцёла дамшканцау у мястэч-ку Смаляны (менш за 40 км ад Талачына), якое таксама належала князям Сангушкам. Кляштар дамшкан-цау заснаваны тут Герашмам Сангушкам яшчэ у 1678 годзе, а новы касцёл змураваны у 1760-я гады манахам-дамшканцам Людв1кам Грынцэв1чам, вядомым мясцовым дойлщам, як атрымау прафесшную адукацыю у Рыме. Структура фасада 1 вежау Пакроускай цакрвы цалкам щэнтычна касцёлу у Смалянах [4, с. 83-84]. Кампазщыйныя 1 канфесшныя адрозненш пам1ж 1м1 выяулены у форме алтарнай части, у адсутнасщ у талачынсюм храме трансепта (папярочнага нефа) 1 наяунасщ мураванай алтарнай перагародю, харак-тэрнай для ушяцюх храмау. Высою прафесшны 1 мастацю узровень архггэктуры талачынскай ушяцкай царквы дазваляе меркаваць пра магчымы удзел у яе будаунщтве таюх таленав1тых архггэктарау таго часу, як Людв1к Грынцэв1ч щ Аляксандр Ас1кев1ч (вядомы арх1тэктар-базыльянш).

Паводле арх1тэктан1чнай будовы Пакроуская царква у Талачыне - трохнефавая базшка з дзвюх-вежавым фасадам-нартэксам. У кампазщы1 дам1нуе высок1 цэнтральны неф, як1 завяршаецца з захаду плоскай алтарнай сцяной. Тарцы двухсхшьнага даху з абодвух бакоу закрыты ф1гурным1 атыкавым1 франтонам1 складанага абрысу. Невысок1я бакав^1я нефы 1 яшчэ больш н1зк1я с1метрычныя сакрысцИ надаюць дынамшу кампаз1цы1, якая нарастае да вертыкалей вежау. Пластыка галоунага фасада надзвы-чай экспрэс1уная, але падпарадкавана строгай люстэркавай аметрыи. Фасад падзелены на пяць частак вы-ступаючым1 пад вострым вуглом п1лонам1, яюя аформлены сла1стым1 п1лястрам1 вял1кага ордэра. Прамеж-к1 пам1ж п1лястрам1 маюць увагнутую паверхню, што надае фасаду хвалктасць, падабенства да тэатраль-най кулкы. Ярусы вежау 1мкл1ва скарачаюцца па памерах, што надае 1м тэскатчную структуру 1 в1зуаль-ную стромкасць. Аднак руставаныя п'едэсталы ордэра маюць ужо рысы барочнага класщызму.

Арган1зацы1 унутранай прасторы храма таксама уласщвы вытанчанасць 1 складанасць. Скляпенш бакавых нефау падзелены падвойным1 падпружным1 аркам1, як1 абап1раюцца на слактыя п1лястры, што роб1ць форму апорных слупоу прасторава неакрэсленнай. Алтарная частка аддзелена скразным «мурованым иконостасам», як пазначана у 1нвентары храма за 1802 год. Незвычайным дэкаратыуным элементам у афармленш 1нтэр'ера з'яуляюцца шбыта "скручаныя" ун1зе п1лястры арганных хорау 1 бакавых нефау, чым у мастацюх формах барока дэкларуецца шюзорнасць 1 зменл1васць свету. Структура апорных слупоу, падпружных арак, скляпенняу, рустоука цокаля, прапорцы1 1 групоука ордэрных элементау, прасторавая актыунасць паверхн1 фасада - гэта усё характэрныя прыкметы позняга барока. В1давочна, што дащроука гэтага помн1ка больш ранн1м часам не абгрунтавана з пункту гледжання псторы1 дойл1дства.

Манастырск1я будынк1 першапачаткова был1 драуляныя. Мураваны будынак былога базыльянскага манаст^1ра узведзены да 1779 года, ужо пасля далучэння гэтай части мястэчка да Расшскай 1мперы1. Моц-на выцягнуты прамавугольны жылы корпус размешчаны на поудзень ад царквы (цяпер вул. Леншская, 31), накрыты двухскатным дахам з трохвугольным1 франтонам1 на тарцах. Фасады рытм1чна расчлянёны п1-лястрам1 вял1кага ордэра 1 увенчаны прафшяваным1 карн1зам1. Аконныя праёмы аформлены ф1гурным1 сандрыкам1 у агульнай стыл1стыцы з храмам. Плашроука будынка галерэйнага тыпу, з аднабаковым светлым кал1дорам. Памяшканн1 перакрыты цыл1ндрычным1 скляпенням1 з распалубкам1.

Згодна вотсу 1802 года, складзенаму 1гуменам базыльянскага манастыра Юстай Крупщюм, на той час у 8-м1 келлях пражывала 5 манахау, аргашст 1 1нш. Далей у вотсу адзначана: «Монастырь содержит "публичные школы". Профессора - монахи монастыря Иероним Лопатто (префект), Флориан и Сильвестр Быковские и пан Ян Вирер; студентов 80; науки 4-го класса: красноречие, виршеписание, география,

геометрия, история, мораль; 2-го и 3-го класса: науки христианские, моральная, география, история политическая, арифметика высшая, правила высшей конструкции; 1-го класса: катехизис, науки благонравия и др. Госпиталя нет... В будущем году откроется "фабрика мурования" школ, каплицы и ограды вокруг монастыря» [1, с. 616-617]. На плане мястэчка 1810 года у межах манастырскай тэрыторыi, пазначаны яшчэ адзш вялш Г-падобны будынак, верагодна, драуляны, якi цяпер не кнуе. Ад вулiцы комплекс манастыра аддзяляе масiуная мураваная агароджа з лучковымi арачнымi нiшамi. Парадную арачную браму, размешчаную па восi увахода у царкву, дублiруе невялiкая фортка.

Ацэнка псторыка-культурнай каштоУнасцi комплекса базыльянскага манастыра у Талачыне мае складаны рознавектарны характар. Талачынскi базыльянсю манастыр скасаваны па рашэннi Грэка-унiяцкай духоунай калегii, створанай у 1828 годзе па загаду iмператара Мiкалая I, на чале якой стаялi м^апалпы Язафат Булгак i Язэп Сямашка. Пасля паустання 1830-1831 гадоу, у ямм прымалi удзел шмат ушяцюх святароу, пачалося масавае зачыненне базыльянсюх манастыроу [10, с. 13]. Больш 60 з iх, у тым лiку i талачынскi, закрытыя яшчэ да скасавання унп у 1839 годзе. У хутюм часе, да 1846 года, адбылася перадача ушяцкай Пакроускай царквы праваслауным.

Вiдавочны грэка-каталщю канон архiтэктуры храма негатыуна успрымауся праваслауным клiрам, што знайшло адлюстраванне у замене формы завяршэнняу вежау на цыбулктыя галоУкi, замуроуцы шэ-рагу скразных барочных праёмау. Пазней, у савецю час, негатыунае стауленне да рэлiгii у цэлым яшчэ больш ускладнша драматызм сiтуацыi. Той факт, што увесь архиэктурны комплекс манастыра у Талачыне, хаця i у занядбаным стане, ацалеу да пачатку 1990-х гадоу, можна патлумачыць толью тым, што галоуны удар "атэiстычнага вандалiзму" у гэтым рэпёне патрапiу на пстарычна больш значныя i больш насычаныя помнь камi сакральнага дойлiдства - Вщебск i Оршу. У наш час архиэктурны комплекс у Талачыне рэстауруецца.

У канцы XVIII стагоддзя у мястэчку Саколiна па фундацыi яго уладальшка князя Друцкага-Сакалiнскага змуравана грэка-каталщкая царква у iмя Святога Духа. Асноуны васьмiгранны аб'ем храма сiмвалiзавау гармонiю сусвету. Шматлiкiя калоны i пiлястры з фантазiйнымi каштэлям^ хвалiстыя антаблементы надавалi збудаванню стылктыку позняга барока. Вытанчанасцю формау вызначалася таксама царква у сяле Вщзшчы, пабудаваная у канцы XVIII стагоддзя, перабудаваная у 1837 годзе шляхцщам КамароУскiм. Крыжападобны у плане будынак завяршау высокi купал.

Ушяцкая Мiкалаеуская царква у вёсцы Клябань пабудавана з дрэва у 1760 годзе. Гэта быу адна-зрубавы будынак на бутавым падмурку, абшыты вертыкальна дошкамi з нашчыльнiкамi. У 1914 годзе да яго прыбудавалi уваходны прытвор з шатровай званщай. Апошняя грэка-каталiцкая царква у рэпёне пабудавана ужо пасля першага падзела Рэчы Паспалiтай. У кнiзе Аршанскага земскага суда зашс ад 15 лктапада 1775 года "паводле календара рымскага" сведчыць, што пан Башфацый Багдановiч, архиэк-тар з Оршы, i яго жонка Ганна жадаюць "у нашых адвечных добрах, названных Крывое, у вёсцы Ревуче Оршанской провинции Толочинского деканата (паводле касцельнага адмшютрацыйнага падзелу) обустроить униатскую церковь Петра и Павла". Фундатары надзялш прыход шматлiкiмi ахвяраваннямi, у тым лшу i памол на вадзяным млыне, што належау iх родзiчу Язэпу Дваржэцкаму-Багдановiчу. Унiяцкi Полацш, Вiцебскi, Мсцiслаускi, Аршанскi i Магшёусм архiбiскуп Смагаржэускi асвяцiу будаунiцтва драулянай царквы у Равучы, дзе доуп час захоувалася каштоуная копiя абраза Божай Мащ Бялынiцкай. У 1832 годзе царква пераведзена у праваслауе, у 1926 - зачынена, у 1956 - разабрана на бярвенш [11, с. 35-41].

Пстарычны перыяд Расiйскай iмперыi (канец XVIII - пачатак ХХ ст.) адзначаны у рэгiёне будау-нiцтвам шматлiкiх праваслауных цэрквау у вёсках Алёнавiчы, Буторы, Славенi, Высокi Гарадзец, Валосава, Азёрцы, Равуча, Лемнiца, Рыдамля i шш. Лiтаральна усе гэтыя храмы як былыя унiяцкiя, так i права-слауныя, у савецкi час былi зачынены, а затым разбураны альбо дайшлi да нашага часу у рэштках. Паводле архiуных дакументау, мнопя святары рэпрэсаваны, расстраляны цi асуджаны на доУгi тэрмiн зняволення [10; 11, с. 5-48].

Першая Пакроуская царква у вёсцы Валосава пабудавана з дрэва з асобна пастауленай званщай "намаганнямi панi Францiшкi Дзяргшавай невядома у якiм годзе", але у 1859 годзе яна ужо "патрабавала рамонта". Аднак на яе месцы у 1860 годзе на ахвяраванш Юлiяна Санкоускага пабудавана новая царква, прычым былi выкарыстаны бярвенш старых цэрквау у Валосава i Заполлг

На могiлках памiж вёскамi Рэчкi i Галошава захавалiся рэштш драулянай царквы, якую паводле сты-лявых прыкмет можна аднесцi да канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Будынак складауся з двух зру-бау аднолькавай вышынi (асноунага i алтарнага), накрытых агульным дахам. Сцены мелi традыцыйную для беларускага храмабудаунщтва таго часу вертыкальную шалёуку з нашчыльнiкамi. Архiуныя дакументы адносна вёсю Галошава тычацца дзвюх цэрквау. Адна з iх упершыню упамшаецца пад 1764 год, другi раз у 1905 годзе - як драуляная, крытая гонтай. Па-за вёскай знаходзшася царква, асвечаная у гонар св. Барыса i Глеба, пабудаваная у 1803 годзе каля старажытнага Барысавага каменя з надпiсам: «В лето 6679 (1171) месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи, помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову». У 1812 годзе Барысаглебская царква была спалена французам^ а у 1830 годзе на яе месцы пабудавана новая драуляная царква. У Вщебсюм абласным архiве ёсць справа аб адкрыцщ

пасля Вял1кай Айчыннай вайны праваслаунага прыхода у вёсцы Галошава 1 аб пераносе у 1947 годзе на вясковыя могши царквы з вёсю Дзятлава [11, с. 34]. Найбольш верагодна, што ацалел1 рэштю ме-нав1та гэтага храма.

Петрапаулауская царква у Варанцэв1чах у ведамасщ 1895 года адзначана як драуляная, крытая гонтай. Успенская царква у вёсцы Высою Гарадзец пабудавана у 1824 годзе. Вялш драуляны храм з пяц-цю купалам1 стаяу на пагорку каля вёсю. У 1901 годзе тут у сям'1 дыякана Яух1ма Касянкова нарадз1уся сын, будучы вядомы беларусю шсьменшк М1хась Зарэцш. Абодвы гэтыя праваслауныя храмы у 1936 годзе прыстасаваны пад клубы, будыню падчас вайны разабраны на бярвенш. Царква св. Казьмы I Дзям 'яна у вёсцы Лемнща змуравана з цэглы у 1836 годзе 1 атрымала рысы арх1тэктуры позняга класщызму. Яна мела крыжападобную аб'ёмна-прасторавую кампазщыю з цэнтральным купалам 1 званщай на галоу-ным фасадзе. У 1903 годзе побач быу пастаулены драуляны будынак царкоуна-прыхадской школы.

Каля вёсю Равуча у фальварку Халятнка знаходзшася сядз1ба Хамянтоусюх, ад якой ацалела каплща-пахавальня, змураваная у 1882 годзе з чырвонай цэглы у псеударусюм стыль Гэтая камерная па-будова мае характэрную аздобу у выглядзе парэбрыкау, кшепадобных франтончыкау, фшёнчатага руста 1 увенчана цыбулепадобнай галоукай. На адным з граштных надмагшляу быу надтс: «Генерал от инфантерии Петр Михайлович Хоментовский. Родился в 1828 году, умер в 1900 году» [5].

Пам1ж вёскам1 Янава 1 Узноснае каля рэчю Усвейка юнуе крынща, дзе, паводле падання, з'яв1уся цудатворны абраз першых русюх святых - князёу Барыса 1 Глеба. На гэтым месцы у 1х гонар пабудавана драуляная царква, дзе да 1900 года знаходз1уся цудатворны абраз [11, с. 6-10]. У 1885 годзе у маёнтку Няклюдава, размешчаным за 3 кшаметры адтуль, быу заснаваны праваслауны мужчынсю Барысаглебсю манастыр, комплекс якога складауся з трох цэрквау, каплщы, манаскага корпуса, дома арх1рэя з б1бль ятэкай, штталя, школы, прытулка для старых 1 нямоглых. Мураваная манастырская Свята-Трощкая царква узведзена у 1890-1896 гадах у псеударусюм стыл1. Чатырохчасткавую кампазщыю храма складаюць асноуны кубападобны аб'ём, накрыты пакатым шатром з цыбулепадобнай галоукай, да якога прыляга-юць больш н1зк1я аб'ёмы алтара 1 трапезнай, накрытыя двухсх1льным1 дахам1. Над уваходным аб'ёмам узвышаецца мас1уная васьм1рыковая зван1ца, якая увенчана высок1м шатром з галоукай. У дэкаратыунай аздобе выкарыстаны аркатурны фрыз, парэбрык1, шлепадобныя абрамленн1 акон. Над крын1цай у 1891 годзе змуравана каплща, побач са старой драулянай царквой у 1893-1901 гадах змуравана новая Барыса-глебская царква, вядомая як Пустынская, ц1 Янауская. Пасля рэвалюцы1 Барысаглебсю манаст^1р быу за-чынены. Аднак Свята-Тро1цкая царква працягвала дзейн1чаць з 1941 па 1962 год, пазней у ёй зрабш зерне-сховшча. У наш час у населеным пункце Манастыр створана падвор'е талачынскага Свята-Пакроускага жаночага манастыра. З 2005 года тут праводзяцца рэстаурацыйныя работы.

Петрапаулауская царква у вёсцы Буторы пабудавана з дрэва у 1907 годзе, на цяперашш час ацалела у рэштках. Гэта быу давол1 вялш храм, пастаулены на бутавым падмурку з прыроднага каменя, яю зб1рал1 з палёу прыхаджане. Крыжападобная кампаз1цыя збудавання сфарм1равана вял1к1м асноуным зрубам, выцягнутым у папярочным напрамку, пяц1гранным алтарным зрубам, трапезнай 1 уваходным ба-бшцам, над як1м пастаулена чацверыковая званща з востраверх1м шатром 1 галоукай. Вялшя вокны аз-доблены прафшяваным1 л1штвам1. Сцены неашаляваныя.

У мястэчку Коханава да 1930-х гадоу дзейшчала М1калаеуская царква, змураваная каля 1880 года з чырвонай цэглы у псеударусюм стыл1. Храм увенчвал1 тры цыбулепадобн^1я галоук1. Пры царкве юна-вал1 царкоунапрыхадская школа 1 б1бл1ятэка. У 1932-1934 гадах будынак быу разбураны, а цэгла выка-рыстана на будаун1цтве складау чыгуначнай станцыи Коханава.

Адз1ным катал1цк1м храмам, пабудаваным у перыяд Рас1йскай 1мперы1 з'яуляецца касцёл св. Антон1я Падуанскага, змураваны у Старым Талачыне у 1853 годзе у стыл1 позняга класщызму з элементам1 не-сапрауднай готыю [8, с. 352]. Храм мае тэктошку "схаванай" баз1л1к1. Строг1 прамавугольны аб'ём падзелены унутры слупам1 на тры падоужаныя нефы, з яюх цэнтральны не мае верхняга асвятлення. Цэнтральны неф з усходу завершаны паукруглай алтарнай апс1дай, з захаду - невял1к1м уваходным аб'ёмам. Схшы дахау уваходнага 1 асноунага аб'ёмау, ордэрныя п1лястры падкрэсл1ваюць прасторавы рытм кам-паз1цы1. Аконныя праёмы, парталы 1 дэкаратыуныя н1шы маюць стральчатыя абрысы. Галоуны фасад аформлены рустоукай, ступеньчатай аркатурай, люнетам1 1 конхавым1 н1шам1. Да 1962 года побач з храмам стаяла трох'ярусная званща. Пасля вайны касцёл зачынш, затым будынак прыстасавал1 пад клуб, у 1993 годзе зноу вярнул1 верн1кам 1 рэстауравал1.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе у Рэспублщы Беларусь актыв1завалася будаун1цтва новых пра-васлауных храмау, што непасрэдна адбшася у разглядаемым рэг1ёне. Сёння на тэрыторы1 раёна зарэг1-стравана 6 прыходау: два у Талачыне, Друцку, Коханава, Абольцах, Слауным, Серкавщы 1 Няклюдаве (цяпер вёска Манастыр). На мяжы тысячагоддзяу новыя драуляныя праваслауныя цэрквы пабудаваны у старажытным Друцку 1 Коханава. У 2005-2010 гадах у Талачыне у рэтраспектыуна-русюм стыл1 змуравана Увядзенская царква.

Значную i таксама амаль цалкам страчаную частку архiтэктурнай спадчыны рэгiёна прадстауля-юць былыя шляхецюя сядзiбы з маляунiчымi паркамi, гаспадарчымi i вытворчымi пабудовамi [6]. Каля вёск Галошава ацалелi рэшткi сядзiбы Цюндзявiцкiх канца XIX - пачатку XX стагоддзя, што уключала сядзiбны дом, гаспадарчыя пабудовы i пейзажны парк. Мураваны панскi дом узведзены у 1897 годзе у традыцыях мясцовай сядзiбнай архiтэктуры з элементамi неакласiцызму.

Веска Галошава. Сядзiба ХГХ стагоддзя

Будынак мае шметрычную аб'ёмна-прастоавую кампазщыю з двухпавярховай цэнтральнай част-кай i аднапавярховымi бакавымi крылам^ перакрытымi узаемна перпендыкулярнымi двухсхiльнымi даха-мi з трохвугольнымi франтонамi на тарцах. У дэкоры выкарыстаны пшястры, фiлёнчатыя нiшы, рустава-ныя абрамленш лучковых вокнау. Эклектычнасць збудавання выяуляе несiметрычнае размяшчэнне невя-лiкага уваходнага чатырохкалоннага порцiка. Захавалiся фрагменты паркавых алей, сажалка, рэшткi двух-павярховага цаглянага флЬеля. У 1996 годзе на беразе возера у межах сядзiбы пастаулены вялiкi крыж з каменнага манал^у.

Увядзенская царква. XXI стагоддзе, Талачын

У канцы XIX стагоддзя у пауднёва-заходняй частцы Талачына быу створаны сядзiбны комплекс "Юзафполе", ад якога ацалелi значныя часткi пейзажнага парка, невялiкая сажалка i вытворчая па-будова - маслабойня, змураваная з чырвонай цэглы у эклектычным стылi. Дэндралагiчны склад парка

уключае пераважна мясцовыя пароды дрэу: хво^ бярозы, таполi, лiпы, вярбы [5, с. 412]. Да таго ж часу адносщца аднапавярховы жылы дом (цяпер псторыка-краязнаучы музей, вул. Шянерская, 4). Прамаву-гольны у плане будынак накрыты высокiм вальмавым дахам з невялiкiм трохвугольным франтонам над уваходным ганкам. Пабеленыя элементы дэкаратыунай аздобы кантрастуюць з адкрытым чырвоным колерам цаглянай муроую. У аналапчным стылi так званай "цаглянай" архиэктуры характэрным для пе-рыяду эклектыю на мяжы Х1Х-ХХ стагоддзяу змураваны двухпавярховы будынак (вул. Ленiнская, 29), дзе да 1925 года знаходзшася яурэйская школа.

Ад сядзiбы Замойскiх другой паловы Х1Х стагоддзя у вёсцы Рацава да нашага часу ацалелi панскi дом, службовы флiгель, стайня, кузня i асобныя паркавыя курцiны. У вёсцы Забайкал захавалкя фрагменты пейзажнага парку сядзiбы Гардзелкоусюх таксама канца Х1Х стагоддзя, у вёсцы Лясiна - рэштю сядзiбы Рэнгартанау: рэшткi каплщы-пахавальш, клець i лядоуня. Каля падэшвы старажытнага друцкага гарадзiшча у пачатку ХХ стагоддзя пастаулены Т-падобны у плане мураваны будынак, умацаваны гру-вастскiмi контрфорсамi. Адкрытая цагляная муроука аздоблена пабеленымi дэкаратыунымi элементамi. Аконныя праёмы маюць розную форму i размешчаны на рознай вышынi. Гэта дае падставы меркаваць, што раней у будынку месцiлася стайня альбо пастаялы двор.

У лiку помшкау прамысловай архiтэктуры у рэгiёне збераглюя у напауразбураным стане бровар у вёсцы Гаршэушчына, вадзяныя млыны у вёсках Каменнае-Крывое, Лемнiца, Хахлоука, яюя часам выкарыстоУвалiся таксама як тартаю. Найбольш добра захавауся унiкальны вытворчы аб'ект - водана-порная вежа у вёсцы Звянячы, узведзеная у першай палове ХХ стагоддзя у металiчных канструкцыях, так званая вежа Шухава [6].

Вежа Шухава. ХХ стагоддзе, вёска Звянячы

Выдатны расшсю iнжынер У.Р. Шухау (1858-1939) першым у свеце вынайшау i выкарыстау у будаунiцтве стальныя сеткавыя абалоню, увёу у архiтэктуры форму аднаполасцевага ппербалоща кру-

чэння, што замацавана вынаxоднщкiмi патэнтамi 1894-1895 гадоу. З гэтай прычыны iMM Шухава носяць вежы гiпербалоiднай канструкцыи, яюя атрымалi шырокае распаусюджанне у Расii i за мяжой. Найбольш вядомая з ix трансляцыйная тэлевiзiйная вежа на Шабалауцы у Маскве.

Заключэнне. У архпэктурнай спадчыне друцка-талачынскага рэгiёна пры уах яе стратах знайшлi адлюстраванне асноуныя этапы у развiццi айчыннага дойлщства. Капiтальныx рэпрэзентатыуных збуда-ванняу мшулага тут захавалася няшмат, што абумоулена шматпакутнай сацыяльна-палиычнай псторыяй краю. Асаблiва яскрава гэта адбiлася у манументальным сакральным дойлiдстве, дзе на працягу стагод-дзяу своеасаблiва спалучалiся i супрацiстаялi адно аднаму традыцыi i каноны праваслаунай, каталiцкай i ушяцкай канфесiй.

Л1ТАРАТУРА

1. Архив западнорусских униатских митрополитов. - Т. 2, 1836. - № 3030. - С. 617-618.

2. Архиэктура Беларусь Энцыклапедычны даведшк. - Мшск : Беларус. энцыкл., 1993. - 618 с.

3. Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная арxiтэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. - Мшск : Ураджай, 2001. - С. 187-188.

4. Габрусь, Т. Нябесны бой над Талачынам / Т. Габрусь // Роднае слова. - 2013. - № 7. - С. 82-86.

5. Збор помшкау псторьи i культуры Беларусь Вщебская вобласць. - Мшск : БСЭ, 1985. - С. 409-420.

6. Глобус Беларусь Самы поуны шюстраваны збор помшкау беларускай архитектуры [Электронны рэсурс] ; праект А. Дыбоускага. - Рэжым доступу: http://www.globus.tut.by.

7. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении / под ред. П.П. Семенова. - СПб. ; М., 1882. - Т. 3 : Литовское и Белорусское Полесье. - Репринт. - Мшск : БелЭн, 1994. - С. 499-502.

8. Каталщюя храмы Беларуа : энцыкл. даведшк ; тэкст А.М. Кулагш ; фотаздымю А. Дыбоускага. -Мшск : БелЭн iмя П. Броую, 2008. - 487 с.

9. Праваслауныя храмы Беларуа : энцыкл. даведшк ; Тэкст А.М. Кулагш ; фотаздымю А. Дыбоускага. -Мшск : БелЭн iмя П. Броую, 2007. - 653 с.

10. Православные святыни Толочинского района : Прошлое и настоящее. - Витебск, 2004. - 37 с.

11. Протоиерей Александр (Лазука). Страницы истории православия на Толочинщине. - Толочин, 2008. - 59 с.

12. Рерих, Н.К. Из варяг в греки / Н.К. Рерих // Искусство и художественная промышленность. -1899. - июль.

13. Слюнькова, И.Н. Монастыри восточной и западной традиций: наследие архитектуры Беларуси / И.Н. Слюнькова. - М. : Прогресс-Традиция, 2002. - 599 с.

14. Туристическая мозаика Беларуси / А.И. Локотко [и др.]. - Минск : Беларуская навука, 2011. -С. 190-193.

15. Хрестоматия по истории южных и западных славян : в 3 т. - Т. 1. - Минск, 1987.

Пастуту 17.01.2018

BETWEEN THE DNIEPER AND WESTERN DVINA: HISTORICAL AND ARCHITECTURAL HERITAGE OF THE DRUCKI-TOLOCHIN REGION

Т. GABRUS

The article is devoted to the historical and art history examination of the architectural heritage of the local region between the Western Dvina and the Dnieper on the way "from the Varangians to the Greeks " (now Tolochin district, Vitebsk region). It is concluded that in the architectural heritage of the Drutsk-Tolochin region, with all its losses, the main stages in the development of Russian architecture were reflected.

Keywords: architectural heritage, Drutsk, Tolochin, development of domestic architecture, main stages, review of the region.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.