Научная статья на тему 'Образно - стилистические решения современных приходских храмов белорусского православной церкви ( опыт 1991 года - 2013 лет )'

Образно - стилистические решения современных приходских храмов белорусского православной церкви ( опыт 1991 года - 2013 лет ) Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
14
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ДОЙЛИДСТВО / ПРАВОСЛАВНЫЕ ХРАМЫ / ОБРАЗНЫЕ РЕШЕНИЯ / ПРАВОСЛАВНАЯ АРХИТЕКТУРА / ХРИСТИАНСКИЕ ХРАМЫ / ХРАМОВАЯ АРХИТЕКТУРА / ХРАМОВОЕ СТРОИТЕЛЬСТВО

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Арабей В.Г.

Дается краткий обзор становления православной архитектуры Беларуси, выявляются стили и направления, в которых православное храмовое строительство достигло высокого художественного уровня. Раскрываются отрицательные тенденции современного периода. Выделяются перспективные направления развития культового дойлидства. Акцентируется внимание на первоочередную значимость образного решения, основываясь на котором должна формироваться архитектура православных храмов.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

FIGURATIVE AND STYLISTIC SOLUTIONS OF MODERN PARISH CHURCHES OF THE BELARUSIAN ORTHDOX CHURCH (EXPERIENCE OF 1991 - 2013)

He article gives an overview of the formation of Orthodox architecture of Belarus, identifies styles and directions in which the construction of Orthodox churches had reached a high artistic level and originality of architectural solutions. Negative trends of the modern period are revealed. Perspective directions of development of religious architecture and their priority style trends, which will identify the distinctive features of the Belarusian Orthodox architecture, are defined. The author emphasizes the primary importance of imaginative solutions, based on which architecture of Orthodox churches should be formed. The main task of the image of the temple and range of diverse functions that must be implemented is formulated. Basic characteristics inherent in Orthodox architecture are defined.

Текст научной работы на тему «Образно - стилистические решения современных приходских храмов белорусского православной церкви ( опыт 1991 года - 2013 лет )»

УДК 72.03(476)

ВОБРАЗНА-СТЫЛ1СТЫЧНЫЯ РАШЭНН1 СУЧАСНЫХ ПРЫХОДСК1Х ХРАМАУ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАУНАЙ ЦАРКВЫ (ВОПЫТ 1991 - 2013 ГАДОУ)

В.Г. АРАБЕЙ (Беларуст нацыянальны тэхтчны утверсгтет, Мтск)

Даецца сцгслы агляд станаулення праваслаунай архгтэктуры Беларуа, выяуляюцца стылг1 напрам-к1, у як1х праваслаунае храмабудаунщтва дасягнула высокага мастацкага узроуню, самабытнасцI архг-тэктурных рашэнняу. Раскрываюцца адмоуныя тэндэнцыг сучаснага перыяду. Вызначаюцца перспек-тыуныя напрамк развщця культавага дойлгдства I ¡х прыярытэтная стылявая сюраванасць, якая будзе выяуляць адметныя рысы праваслаунай архтэктуры Беларуа. Акцэнтуецца увага на першачарговай знач-насц1 вобразнага рашэння, грунтуючыся на яюм павгнна фармгравацца архгтэктура праваслауных храмау. Фармулюецца асноуная задача вобраза храма I спектр разнастайных функцый, яюя павтны быць рэалгзаваны. Выяулены базавыя характарыстыю, уласцгвыя праваслаунай архтэктуры.

Уводзшы. Адноуленае храмабудаунщтва Беларуа канца ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя у значнай ступеш абатраецца на архпэктурна-мастацшя распрацоуш шнулых стагоддзяу, разнастайныя стылi i на-прамш: вiзантыйскi, старажытнарусш, готыку, рэнесанс, барока, клаацызм, рэтраспектыуна-русш, мадэрн i разнастайныя варыянты народнага дойлщства. Кожны з iх па-свойму пауплывау на фармiраванне праваслаунай архиэктуры, i наша задача стащь у выяуленш найбольш унiкальных вобразных рашэнняу, на як1х можна было б сфакуараваць увагу пры стварэнш сучасных храмау.

Асноуная частка. Адмысловая каштоунасць вопыту вiзантыйскага культавага дойлщства VI - XV стагоддзяу у працэсе фармiравання хрысцiянскага храмабудаунщтва абумоулена стварэннем самабытнай архiтэктурнай мовы сакральнага мастацтва, якая увабрала у сябе найлепшыя здабытк1 будаунiчага май-стэрства розных частак iмперыi. Непераходзячая мастацка-эстэтычная значнасць вiзантыйскай архиэк-туры, вынайдзеныя вобразныя i архiтэктурна-мастацкiя рашэнш да гэтага часу з'яуляюцца найлепшьеш здабыткамi праваслаунага дойлщства i служаць узорамi для новых храмау (мал. 1).

Мал. 1. Свята-Афанасьеуская царква, М1нск

Традыцыя вiзантыйскага мураванага дойлiдства сталася асновай i пачаткам фармiравання нацы-янальных i рэпянальных школ праваслаунага храмабудаунiцгва усходнеславянсюх земляу (Свята-Барыса-Глебская царква, Гродна). "Старажытнарусшя дойлщы адпачатку атрымалi уяуленне аб сутнасщ архиэк-туры i сродках уласщвага ёй адначасовага вырашэння утылггарных, iдэалагiчных i эстэтычных задач, яшя яны у далейшым творча развш" [4, с. 132 - 133]. Адаптацыя да мясцовых прыродна-ктматычных умоу, будаунiчых матэрыялау i традыцый увасобшася у стварэннi самабытных вобразау храмау i прад-вызначыла характар развщця праваслаунай архиэктуры Беларусi, Расii i Украiны з агульнымi i адмыс-ловымi рысамi кожнай з краш. Сiмвалiчнае значэнне старажытнарускага перыяду як пачатку нацыяналь-нага храмабудаунiцтва, арыпнальнасць i гармонiя яго арх1тэктурна-мастацк1х рашэнняу шматразова пе-раасэнсоУвалiся i перапрацоувался у iншыя пстарычныя перыяды. Не стала выключэннем i духоунае ад-

раджэнне канца ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя, падчас якога актыуна выкарыстоуваецца спадчына стара-жытнарускага перыяду (Свята-Праабражэнская царква, Дрыбiн).

Адным з найбольш арыгiнальных перыядау развiцця праваслаунага храмабудаунщтва Беларусi з'яуляюцца XIII - XVI стагоддз^ у як1я адбывауся своеасаблiвы сiмбiёз мастацк1х i канструкцыйна-тэхнiчных асаблiвасцей готыш i старажытнарускай традыцыi (полацкай, гродзенскiх школ) [9, с. 129]. Самабытнасць вобразнага рашэння абарончых храмау (Свята-Мiхайлауская царква, в. Сынкавiчы, Зэль-венск1 р-н), высок! тэхшчны i мастацш узровень красамоуна адлюстравау сацыяльна-пал1тычную спецы-фiку названага перыяду. На жаль, мастацкая спадчына праваслаунай готыш у сучасным царкоуным будау-нiцтве сустракаецца як аддаленая рэмшюцэнцыя у адзiнкавых аб'ектах (Свята-Петра-Паулауская царква, п. Ратамка, Мiнскi р-н). Падобная сиуацыя назiраецца i з адмысловай традыцыяй храмау абарончага ты-пу (Храм у гонар абраза Божай Мацi "Казански", в. Тышкавiчы, Iванаускi р-н).

У праваслауным дойлвдстве Беларусi рэнесанс не атрымау шырокага распаусюджання, i толькi асоб-ныя яго рысы у спалучэннi з гатычнай (Свята-Раства-Багародзiцкая царква, в. Мураванка, Шчучынск1 р-н) i барочнай (Свята-Петра-Паулаусш сабор, Мiнск) традыцыямi знайшл1 увасабленне. Гэтым можна патлу-мачыць йнараванне адмысловага характару i высокай мастацкай выразнасщ дадзенага стылю у сучасным праваслауным храмабудаунiцтве.

Барока для беларускай культуры з'явiлася той вяршыняй, якой была, мабыць, готыка - для Фран-цш, рэнесанс - для Ггали, класiцызм - для Раси [5, с. 5]. У нацыянальным праваслауным храмабудау-нiцтве стыль атрымау адмысловую трактоуку (Свята-Успенская царква, Магшёу), якая адрознiвае яго ад вобразау храмау iншых канфесiй Беларусi i цэрквау адзiнаверцау замежжа, спалучае уласна праваслау-ныя прыёмы з мастацюм асаблiвасцямi барока, вылучаецца высоким узроунем эмацыйна-эстэтычнага уздзе-яння. У сучаснай практыцы традыцш барока знайшл1 увасабленне только у выкарыстоуванш асобных эле-ментау стылю (Царква у гонар абраза Божай Мащ "Усецарыца", Магшёу). Спробы праектавання храмау па узору праваслаунага дойлвдства Падняпроускага рэгiёна (мал. 2), якое з'яуляецца найбольш адметным прадстаУнiком праваслаунай барочнай архiтэктуры, на жаль, не атрымалi падтрымкi заказчыкау.

4<,

Мал. 2. Свята-Успенская царква (праект), Орша

Распаусюджанне класiцызму у праваслауным дойл1дстве Беларусi звязана з мастацкiмi густамi iмператарскага двара i вяльможау Расiйскай iмперыi, да якой адышлi беларускiя землi у вышку падзелу Рэчы Паспал1тай. Дадзены перыяд характарызуецца зваротам да традыцый антычнай язычнщкай архь тэктуры i актыуным выкарыстоуваннем тэмы храма-ратонды на пачатку (Спаса-Праабражэнская царква, Чачэрск) i больш складаных аб'ёмна-прасторавых кампазщый на далейшых этапах развiцця стылю (Свята-Раства-Багародзщкая царква, Слаугарад) [12, с. 397 - 402]. Сучаснае беларускае праваслаунае храмабу-даунiцтва не часта выкарыстоувае класiцызм у якасцi асноунага стылю будынка, у большай ступенi ужы -ваюцца асобныя элементы ордэрнай сiстэмы у разнастайных варыянтах спалучэння з iншымi эстэтыч-ныш традыцыямi (Свята-СерафiмаУскi храм, Брэст).

Шырок1я маштабы распаусюджання рэтраспектыуна-рускага стылю на тэрыторьн Беларусi у XVIII -пачатку XX стагоддзя абумоулены найперш вдэйна-палггычныш устаноУкамi, скiраванымi на узмацненне пазщый праваслаунай царквы [8, с. 121] i дамiнаванне iдэалогii Расiйскай iмперыi. У якасцi узору пры-маецца дойлвдства старажытнарусшх княствау, на аснове якога ствараюцца разнастайныя напрамк1 праваслаунага храмабудаунщтва: маскоуска-яраслаусю (Свята-Уваскрасенск1 сабор, Барысау), руска-вiзантыйскi (Свята-Пакроуская царква, в. Збляны, Лiдскi р-н), сiнадальны (Спаса-Праабражэнская царква, в. Даубеш,

Валожынсю р-н) i шш. Спадчына беларускай культавай арх1тэктуры розных стагоддзяу у працэсе фармiра-вання рэтраспектыуна-рускага стылю, як правiла, не выкарыстоувалася. У пал1тры вобразных i архлэктурна-мастацк1х рашэнняу сучаснага праваслаунага храмабудаунiцтва разнастайныя трактоуш рэтраспектыуна-рускага стылю займаюць вядучыя пазiцыi (Свята^аана-Багаслоусш храм, в. Чэрнi, Брэсцк1 р-н; Свята-Богаяуленская царква, Глуск; Свята-Успенская царква, в. Бяларучы, Лагойск1 р-н; шш.). У пэунай ступенi гэта можна тлумачыць часавай бл1зкасцю названага перыяду, шырошм распаусюджаннем храмау дадзенай стыл1стык1, стэрэатыпамi адносна "праудзiва-праваслаунага" вобраза храма.

Элементы мадэрна знаходзiм у архиэктуры асобных мураваных (Храм у гонар Уах Святых, в. Дольная Рута, Карэлщю р-н) i драуляных (Свята-Раства-Багародзiцкая царква, в. Лыскава, Пружансш р-н) храмау пачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага перыяду адносiцца i пабудова храма у неакласiчнай трацыцып (Свята-Пакроусю сабор, Баранавiчы). Невял1кая распаусюджанасць стыляу, верагодна, абумоулена склада-ным сацыяльна-палиычным становiшчам кра1ны i кароткiмi храналагiчнымi рамкамi. У сучасным права-слауным храмабудаунiцтве быу выяулены адзшы аб'ект, у як1м актыуна праяулена стылютычная аснова мадэрна (Свята-ГеоргiеУская царква, в. Камянюш, Камянецк1 р-н).

На жаль, праваслаунае храмабудаунщтва глыбока не закранула распрацоую нацыянальна-рамантычнай плыш архиэктуры [16, с. 11], як1я мел1 месца у Заходняй Беларусi i Увасобiлiся у стварэннi адмысловых вобразау каталiцкiх касцёлау. Верагодна, тут бы мы мага назiраць развiццё нацыянальных адметнасцей праваслаунай архiтэктуры часоу готыш, рэнесанса i барока.

Асаблiвае месца у працэсе фармiравання праваслаунай культавай архиэктуры належыць народна-му дойлщству, дзе у вынiку узаемадзеяння мясцовых будаунiчых традыцый i разнастайных стыляу, iх су-меснага удасканалення узбагачалася культура народа [14, с. 14], стваралюя храмы з гарманiчнымi i сама-бытныЕШ вобразамi. У сувязi са спецыфшай асноунага будаунiчага матэрыялу народнага дойл1дства - дрэ-ва, неспрыяльныеш сацыяльна-палiтычнымi умовамi да нашага часу дайшла адносна невялжая коль-касць храмау XVIII - ХХ стагоддзяу. Падобная сиуацыя назiраецца i з выявамi драуляных храмау, яшя был1 зафiксаваны у краязнаучай лпаратуры, замалёуках мастакоу, на фотаздымках, але i у гэтай абме -жаванай шфармацын утрымлiваюцца характэрныя рысы нацыянальнага дойлiдства, якiя маглi б стаць асновай для развщця адмысловых якасцей сучаснага беларускага храмабудаунщтва. На жаль, гэта можна назiраць тольш у асобных фрагментах цэрквау (мал. 3), як1я узводзiлiся паводле праектау архиэктарау-прафесiяналау, як i раней, рэгiянальная адметнасць часцей сустракаецца у творчасцi народных май -строу (Свята-Уваскрасенская царква, в. Вялжая Слабада, Карэлiцкi р-н).

Вобразнае рашэнне - аснова храмабудаунщтва, адпаведна якой вызначаюцца горадабудаутчыя па-дыходы, характэрныя патрабаваннi да архiтэктурна-планiровачных i архиэктурна-мастацшх рашэнняу. Вобраз кандэнсуе у сабе усе аспекты культавага дойлщства, але першачарговую значнасць маюць бага-слоусш i эстэтычны.

Вобразы нябеснага, згодна з меркаваннем Дыятая Арэапагiта, можна "ствараць i з найменш шана-ваных частак матэрыi, пакольк1 i яна, атрымаушы быццё ад праудзiва Добрага, ва усяшм сва1м матэры-яльным парадку мае нейк1 водгук разумовай прыгажосцi, i з iх дапамогай можа быць узведзеным да ня-рэчыуных архетыпау" [6, с. 63]. Па адзшым меркаваннi айцоу царквы, веды, асаблiва вышэйшыя, адкры-ваюцца чалавеку не у паняццях, але у вобразах i амвалах [2, с. 163].

Фармiраванне архиэктурнага вобраза праваслаунага храма адбываецца на падставе дамiнуючай ба-гаслоускай щэ^ Паказчыкам прымання таго цi шшага арх1тэктурнага вобраза праваслаунай царквой вы-

т

Мал. 3. Храм у гонар Святой праведнай Сафii Слуцкай, Мшск

ступае канашчная традыцыя, якая не з'яуляецца наборам канкрэтных правшау, паводле як1х павiнна ства-рацца храмавая арх1тэктура, але ёсць своеасабл1вае штуиыунае адчуванне адпаведнасцi культавага дой-лщства дагматыцы царквы.

Асноуная задача вобраза храма - узвядзенне чалавечага духа да 1сцшы, якая здзяйсняецца пры са-дзейнiчаннi яго асноуных функцый: сакральнай, дагматычнай, анагагiчнай, харызматычнай, паклоннай, праслауляльнай, камератыунай, семiятычнaй, дыдактычна-шфарматыунай, эстэтычнай i псiхалагiчнай. Вы-яуленне адмысловага духоунага характару будынка царквы рэалiзуецца пры дапамозе сакральнай функ-цьп. Дагматычная функцыя садзейнiчае адлюстраванню асноуных палажэнняу праваслаунага веравучэн-ня у вобразе храма. Анагагiчная функцыя паклтана узводз^ розум "праз цялеснае сузiранне да сузiрання духоунага" [2, с. 169]; харызматычная - далучэнне да выявау святых асоб i падзей з мэтай асвячэння; паклонная - знак глыбокай павагi i пакоры, як1я адрасаваны Першавобразу; праслауляльная - ушанаванне святых i рэлйшных святау; камератыуная - нагадванне аб славутых падзеях царкоунай псторш; семiятыч-ная - тлумачэнне знакава-сiмвалiчнай сiстэмы храма; дыдактычна-шфарматыуная - своеасаблiвае апавя-данне у выявах, адэкватнае славеснаму тэксту; эстэтычная - увасабленне у гармашчных мастацк1х во-бразах i рашэннях дасканаласцi нябесных правобразау; псiхалагiчная - стварэнне адмысловай душэунай атмасферы i эмацыйнага стану у храме, яшя спрыяюць кантакту з духоуным светам.

У вобразе храма, аб'яднаная адзшай щэяй, ствараецца сiстэма з асобных знакау i сiмвалаy, дзе знак перадае духоунае значэнне Боск1х i нябесных iсцiн i з'яу, не паказваючы iх непасрэдна [13, с. 14]. Найбольш распаусюджаным знакам выступае крыж, як1 не yтрымлiвае выяву Укрыжавання. Ён актыуна выкарыстоуваецца на уах узроунях aрхiтэктурнaй творчасцi. Значная частка праваслауных храмау мае плашровачную схему у выглядзе крыжа (Свята-Трощш сабор, Лоеу) альбо yтрымлiвaе яго у сваёй структуры. Разнастайныя па канф^рацш i памерах крыжы уводзяцца у аб'ёмна-прасторавую кампазщыю па-будоу, узбагачаюць пластычныя рaшэннi фасадау, фaрмiруюць аконныя i дзвярныя праёмы (Царква у iмя свяцiцеля Георпя Кaнiскaгa, Мaгiлёy). Крыж - адна з найбольш выкарыстоуваемых тэм у дэталях i арна-ментах цэрквау (мал. 4).

Мал. 4. Царква у iмя святога вялжапакуттка Дзiмпpыя Салунскага, в. Рагозна, Жабшкаусю р-н

Сiмвaл - быццё, якое больш самога сябе. Нешта, што уяуляе сабой тое, што не ёсць ён сам, больш яго i якое, аднак, iстотнa праз яго аб'яуляецца [15, с. 279]. Параунальна са знакам, сiмвaл мае прамое па-дабенства з тым, што ён пазначае, i служыць выяуленню чaгосьцi няяунага. Сiмвaл не абмежаваны, па-добна знаку, сродкaмi выразнасщ i кандэнсуе у сабе шэраг вдэй, асацыяцый, дзеянняу. Разнастайныя ам-вaлiчныя знaчэннi yлaсцiвы асобным элементам будынка царквы, шюстрацыяй можа служыць шмат-варыянтнасць завяршэнняу храмау. Так, купалы храмау часта маюць форму, падобную да полымя свечи, якая сiмвaлiзуе мaлiтоУнaе гарэнне вершкау (Царква у iмя св. пакутшка немаулятш Гаурыша Бела-стоцкага, 1уе); шацёр, падобны да промняу Боскага святла, якое падае з неба i асвячае людзей у царкве (Свята-Аляксандра-Неуская царква, Вiцебск); шаломападобнае завяршэнне, якое адпавядае усведамлен-ню храма як ваяра i вaяyнiчaй мси хрысцiянскaй царквы у барацьбе з цемрай (Святa-МiхaйлaУскaя царква, Мшск). Часам элементы храма носяць антрапаморфныя прыкметы: цылщдр (барабан), на яюм размяшчаецца завяршэнне, называюць шыяй; само завяршэнне - главой, а дэкаратыунае аздабленне будынка падобна да упрыгожванняу [11]. Асобныя частк1 храма сiмвaлiзуюць прадметы Свяшчэннага Пiсaння: амбон - узвы-шанае месца пропaведзi Хрыста i камень, на як1м анёл дабравествавау аб Госпадзе, як1 уваскрэс i г.д.

Вялiкaе сiмвaлiчнaе значэнне мае архиэктурны дэкор. Так, напрыклад, аркатура, якая агортвае храм, сiмвaлiзуе райсш сад, перспектыуны партал увахода у храм - вузкасць сцежк1, якая вядзе у Царства Ня-

беснае (Свята-Праабражэнская царква, Дрыбiн) i iнш. У гарманiчным спалучэннi з архиэктурай храма знаходзiцца i астэма роспiсу, у якой адлюстроуваецца прынцып iерархii размяшчэння сюжэтау i перса-нажау [13, с. 31 - 32].

З дапамогай спалучэння розных варыянтау знакау i сiмвалау ствараюцца разнастайныя арх1тэктур -ныя вобразы. Будынак царквы можа увасабляць сабой вобраз Царства Нябеснага, Горняга 1ерусал1ма, Царквы - нявесты Хрыстовай i iнш. У першую чаргу гэта знаходзщь адлюстраванне у аб'ёмна-прасторавай кампазщып храма, у другую - у асобных элементах i дэкаратыуным аздабленш Ярк1м прыкладам увасаб-лення вобраза царквы - нявесты Хрыстовай - з'яуляецца шэраг храмау старажытнарускага перыяду [11], у як1х зграбнасць аб'ёмна-прасторавай кампаз^п, пластычнае i дэкаратыунае аздабленне складаюць гар-манiчную арх1тэктурна-мастацкую йстэму, якая выяуляе багаслоускую iдэю будынка.

Сучаснае храмабудаунiцтва, як правiла, карыстаецца сiстэмай вобразных рашэнняу, распрацава-ных у м^лым (Свята-Духауская царква (п. Гатава, Мшсш р-н), увасабляе багаслоускую дою царквы -нявесты Хрыстовай), але часам адбываецца спроба пабудовы архiтэктуры храма на падставе шшых тэ-алапчных iдэй, напрыклад, лесв^1, якую убачыу Якау у сне i якая апiсана у Свяшчэнным Пiсаннi: "... вось лесьвiца стащь на зямл1, а верх яе кранае неба; i вось анёлы Божыя узыходзяць i сыходзяць па ёй. I вось Гасподзь стащь на ёй..." [1, с. 40]. Метавши так можна трактаваць аб'ёмна-прасторавую кампазщыю праекта царквы у выглядзе прыступак (Царква у iмя святых Роунаапостальных Канстанцiна i Алены, в. Жодзшш, Смаргонсш р-н). Часам у архиэктуру храма уводзяцца новыя ймвалы, як арка-вираж, якая атаясамлiваецца з вясёлкай, дадзенай людзям у Старым Запавеце Богам пасля патопу: "Я кладу вясёлку Маю у воблаку, каб яна была азнакаю запавету пам1ж Мною i памiж зямлёю" [1, с. 14]; дэкаратыуныя элементы, напрыклад, арнамент, створаны на аснове сштэзу нацыянальных i хрысщянсшх матывау (мал. 5).

У невялшай колькасцi храмау ХХ - ХХ1 стагоццзяу адбываецца пошук новых вобразау, але гэта выяуляе тэндэнцыю стварэння унiкальных архiтэктурных рашэнняу, як1я могуць стаць асновай у фармi -раванш мовы сучаснай праваслаунай архиэктуры.

Мал. 5. Царква у гонар абраза Божай Мац "Мшсю", Мшск

Першачарговая эстэтычная задача у фармiраваннi вобраза хрысцiянскага храма - адлюстраванне у яго архiтэктуры нябеснай дасканаласщ i гармонii. "Таму i сама прыгажосць у разуменнi Праваслаунай Царквы не ёсць прыгажосць, уласщвая тварэнню, а атрыбут Царства Боскага, дзе Бог будзе усё ва уйм..." [13, с. 175 - 176]. Вопыт хрысщянскага храмабудаунiцтва у крашах з дамiнуючай паз^гяй праваслаунай царквы, да яшх ацносiцца i Беларусь, у найбольш спрыяльныя пстарычныя перыяды падавау прыклады максiмальнай канцэнтрацыi архиэктурна-мастацшх i будаушчых дасягненняу у культавым дойлвдстве, якое развiвалася у агульным рэчышчы з арх1тэктурай розных тыпау.

Пошук1 вобраза праваслаунага храма канца ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя у асноунай масе вылуча-юцца зарыентаванасцю iх на пстарычныя прататыпы, што не супадае з агульныеш тэндэнцыямi сучаснай архiтэктуры, у якой дамшуюць прынцыпы мадэрнiзму. З аднаго боку, гэта можна тлумачыць жаданнем аднаулення страчанай пераемнасцi культавай архиэктуры, характэрнага для кра1н, як1я пацярпелi ад атэ-ютычнай барацьбы, з другога - несупадзеннем арх1тэктурна-мастацк1х задач царкоунага дойл1дства i су-часнага будаунiцтва. "Калi старая архiтэктура уяуляе сабою цэласны арганiзм, як1 пераймае якасцi жатвой прыроды - тварэння Боскага, то эстэтыка так званай сучаснай архиэктуры дэманструе штучнае, аб-страктнае аналиычнае мысленне, секулярызаваны псеуданавуковы рацыяналiзм..." [3]. На першае месца у сучасным мастацтве часта выходзяць так1я якасцi, як эфектнасць, арыпнальнасць, адмысловасць твора,

а не прыгажосць, якая была характэрна для архиэктуры мшулага. Гэтую тэндэнцыю можна бачыць на прыкладзе асобных каталщшх i пратэстанцк1х храмау сярэдзшы ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя (Юбшейная царква, Iтaлiя, Рым; кафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марш, Бразшя, Бразша; Кадэцкая капэла ваенна-паветранай aкaдэмii, ЗША, Каларада). Параунальна з разгледжанай вышэй мaдэрнiсцкaй сшрава-насцю кaтaлiцкaгa i пратэстанцкага хрaмaбудayнiцтвa праваслауныя цэрквы захоуваюць больш шчыль-ную сувязь са старадауняй арх1тэктурай розных перыядау (сабор св. Савы, Сербiя, Белград; Свята-Трощш сабор, Грузiя, Тбiлiсi).

У сучасным хрысцiянскiм хрaмaбудayнiцтве вядзецца актыуны пошук эстэтычных рашэнняу, здольных спалучыць у сабе адмысловыя рысы канкрэтнага часу юнавання праваслаунай aрхiтэктуры i са-кральнага характару культавага будынка. На жаль, пастауленая задача з'яуляецца вельмi складанай i паказвае станоучыя вынш у невялiкaй колькaсцi аб'ектау. Вобразныя рaшэннi большaсцi храмау, як1я спрабуюць пераймаць старадаунюю aрхiтэктуру, страчваюць "прayдзiвaсць жыцця", увасабляючы "прыкрае хараство" [10, с. 34]. Пры актыуным праяуленш "сучаснасщ" будынка губляецца сакральны характар, "aрхiтэктурнaя духоунасць" вобраза храма.

Ушкальнасць з'яуляецца неад'емнай характарыстыкай усiх тварэнняу, праз якую выяуляецца шмат-граннасць, непауторнасць i iндывiдуaльнaсць тварнага свету, i aрхiтэктaр у сваёй дзейнасщ пaвiнен вы-ступаць сутворцам Бога [7]. Глабал1зацыйныя працэсы у культуры 1 мастацтве, дамшаванне штэрнацы-янальных напрамкау у архиэктуры ХХ - ХХ1 стагоддзяу, у вышку як1х страчваецца самабытнасць вобразных рашэнняу сучаснага дойлщства, не адпавядаюць прынцыпам хрысцiянскaй творчaсцi. На гэтай пад-ставе можна вылучыць адну з першачарговых задач сучаснага этапу праваслаунага хрaмaбудayнiцтвa -захаванне i макамальнае рaзвiццё яго yнiкaльных якасцей. У дачыненш да хрысщянскай aрхiтэктуры вы-лучаецца тры узроуш yнiкaльнaсцi: канфесшная, нацыянальная i рэгiянaльнaя. Канфесшная ушкальнасць вобраза грунтуецца на адмысловым духоуным вопыце розных веравызнанняу i вызначаецца зниаванас-цю з лепшымi дасягненням! у хрaмaбудayнiцтве сваёй канфеси. Так, нягледзячы на вял1кую часавую ад-легласць, сучасная праваслауная aрхiтэктурa часта звяртаецца да вiзaнтыйскaй трaдыцыi культавага дой-лiдствa VI - XV стагоддзяу (Храм у гонар уводзш у храм Прасвятой Багародзщы, Талачын) - аднаго з самых ярюх перыядау усходнехрысцiянскaгa храмабудаунщтва, падчас яго был створаны найбольш вы-разныя вобразы i схемы цэрквау. Важным перыядам у фaрмiрaвaннi канфесшнай адметнасщ для усход-неславянсшх крaiн з'яуляецца Х11 стагоддзе, кaлi, грунтуючыся на вiзaнтыйскiм культавым дойлiдстве, быу вынайдзены свой вобраз праваслаунага храма (славяна^зантыйсш тып аднагаловага крыжова-купальнага храма з трыма усходшм1 aпсiдaмi [4, с. 154]). У наступныя перыяды рaзвiцця храмабудау-нiцтвa ён неаднаразова выступау як узор спрадвечна праваслаунай архиэктуры, але вызначанага усход-нееурапейскага арэала.

Нацыянальная yнiкaльнaсць праваслаунага хрaмaбудayнiцтвa Беларуа абумоулена шмaтвяковымi хрысц1янск1м1 трaдыцыямi. Гэтыя чыннЫ у макамальнай ступенi спрыят стварэнню i рaзвiццю адмыс-ловых вобразных рашэнняу, найбольш ярк1м1 з яшх з'яуляюцца храмы перыяду ВКЛ (ХШ - ХУ1 стст.) i Рэчы Пaспaлiтaй (ХУ1 - ХУШ стст.), у архиэктурна-мастацюх рашэннях як1х злучаюцца усходнееура-пейская i заходнееурапейская архиэктурна-будаушчыя трaдыцыi. Сярод найбольш уплывовых фактарау, паводле як1х фaрмiрaвaлiся нацыянальныя i рэпянальныя aсaблiвaсцi праваслаунага хрaмaбудayнiцтвa, можна вылучыць прыродна-ктматычны, сацыяльна-культурны, паллычны, экaнaмiчны.

Адмысловую ролю у зaхaвaннi нацыянальных i рэгiянaльных традыцый адыгрывае народная архь тэктура, у якой, грунтуючыся на вялЫм вопыце будayнiцтвa у канкрэтных прыродна-мматычных умо-вах, сфaрмiрaвayся шэраг эстэтычных i тэхнaлaгiчных падыходау. Дзякуючы бесперапыннай перaемнaсцi рaзвiцця (да першай чвэрц1 ХХ ст.), адкрытасщ да разнастайных стылютычных плыняу, а таксама 1х твор-чаму пераасэнсаванню i перапрацоуцы быу створаны шырош спектр самабытных вобразных рашэнняу. Народная культавая архиэктура, пазбауленая пэуных сацыяльна-культурных установак, характэрных для прафесшнай дзейнасщ, у макамальнай ступенi рэпрэзентуе характар i yяyленнi аб гармони беларускага этнасу.

Заключэнне. Даследаванне стылютычных рашэнняу сучаснага прыходскага хрaмaбудayнiцтвa вы-явша наступныя праблемы:

- iгнaрaвaнне традыцый готыш i барока, стыляу, у яшх беларускае праваслаунае дойлiдствa да-сягнула высокага узроуню aрхiтэктурнa-мaстaцкiх рашэнняу i нацыянальнай сaмaбытнaсцi;

- нешматкае i фрагментарнае выкарыстоуванне спадчыны народнай aрхiтэктуры;

- пр^гяр^ггэтная арыентацыя на рэтраспектыуна-русш стыль, як1 рaзвiвaе архиэктурныя традыцш, не характэрныя для беларускага культавага дойлщства.

Вывучэнне вопыту сучаснай праваслаунай архиэктуры выявша шэраг праблем, улaсцiвых вобраз-наму рашэнню прыходсшх храмау:

- адсутнасць цэласнага вобраза, як1 грунтуецца на багаслоускай щэ1 (праваслаунага храма у адпа-веднасщ з кaнaнiчнaй традыцыяй i прысвячэннем царквы), складаецца з астэмы узаемаабумоуленых ам-валау i знакау;

- вобразы большасш сучасных праваслауных храмау пераймаюць рашэннi старадауняга дойлщ-ства, у вынiку чаго страчваецца "праудзiвасць жыцця" аб'екта. Пры неасэнсаваным пауторы традыцый-ных вобразау арх1тэктар перастае быць сутворцам Бога, што негатыуна уплывае на узровень духоуна-эстэтычнага уздзеяння вобразнага рашэння царквы.

Л1ТАРАТУРА

1. Бiблiя: Кн. Святога шсання Старога i Новага Запавету: Канашчныя: у беларус. пер. / пер. В. Сёмуха. -Duncanville (USA): World Wide Printing, 2002. - 1534 с.

2. Бычков, В.В. Малая история византийской эстетики / В.В. Бычков. - Киев: Путь к истине, 1991. - 407 с.

3. Виноградов, Л. Почему православная архитектура не соблазнилась модернизмом / Л. Виноградов. -М.: Филиппов // Нескучный сад. - 2010. - № 7. - С. 16 - 18.

4. Габрусь, Т.В. Мураваная сакральная архпэктура беларусшх земляу XI - XIII стст.: старажытнарусш перыяд / Т.В. Габрусь // Архпэктура Беларуси нарысы эвалюцьп ва усходнеславян. i еурап. кантэксце: у 4 т. Т. 1. IX - XIV стст. / A.I. Лакотка [i iнш.]; навук. рэд. A.I. Лакотка. - Мiнск, 2005. -Гл. 2. - С. 106 - 211.

5. Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: сакральная архпэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. - Мшск: Ураджай, 2001. - 287 с.

6. Дионисий Ареопагит. Сочинения. Толкования Максима Исповедника / Дионисий Ареопагит, Максим Исповедник. - СПб.: Алетейя, 2002. - 863 с.

7. Камышанов, К. Кирпич в здании Вечности / К. Камышанов // Православие и мир. Ежедневное интернет-СМИ [Электронный ресурс]. - 2010. - Режим доступа: http://www.pravmir.ru/nash-kirpich-v-zdanii-vechnosti/. - Дата доступа: 17.10.2012.

8. Кулагш, А.М. Сакральна-манументальнае дойлщства / А.М. Кулагш // Архпэктура Беларусi: нарысы эвалюцш ва усходнеславян. i еурап. кантэксце: у 4 т. Т. 3. Кн. 2. Другая палова XIX - пачатак XX ст. / А.! Лакотка [i шш.]; навук. рэд. А.! Лакотка. - Мшск, 2007. - Гл. 2. - С. 120 - 339.

9. Кушнярэвiч, А.М. Культавае дойлщства Беларуа XIII - XVI стст.: Пст. i архп.-археал. даслед. / А.М. Кушнярэвiч. - Мшск: Навука i тэхшка, 1993. - 152 с.

10. Лаврецкий, Г. Назад в будущее / Г. Лаврецкий // Архитектура и строительство. - 2004. - № 5. -С. 32 - 34.

11. Лаврецкий, Г.А. Образ человека в церковном зодчестве Беларуси XII века / Г.А. Лаврецкий // Архитектурные тетради. Современные проблемы архитектуры и стратегия архитектурного образования: сб. науч. тр. / Белорус. нац. техн. ун-т; архитектурный фак.; под ред. И.А. Иодо. - Минск, 2004. - С. 50 - 55.

12. Морозов, В.Ф. Гражданская и монументальная архитектура Беларуси. Классицизм / В.Ф. Морозов // Архпэктура Беларуа: нарысы эвалюцып ва усходнеславян. i еурап. Кантэксце: у 4 т. Т. 3. Кн. 1. Другая палова XVII - першая палова XIX ст. / А1. Лакотка [i шш.]; навук. рэд. А1. Лакотка. - Мшск,

2007. - Гл. 2. - С. 170 - 451.

13. Настольная книга священнослужителя / По благословению Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Пимена. - М.: Изд. Моск. Патриархии, 1983. - Т. 4. - 824 с.

14. Сергачев, С.А. Белорусское народное зодчество / С.А. Сергачев. - Минск: Ураджай, 1992. - 255 с.

15. Флоренский, П. Xристианство и культура / П. Флоренский. - М.: Изд-во АСТ, 2001. - 672 с.

16. Xарэускi, С. Культавае дойлщства Заходняй Беларуй 1915 - 1940 гг. / С. Xарэускi. - Вшьня: ЕГУ,

2008. - 120 с.

Пастушу 17.09.2013

FIGURATIVE AND STYLISTIC SOLUTIONS OF MODERN PARISH CHURCHES OF THE BELARUSIAN ORTHDOX CHURCH (EXPERIENCE OF 1991 - 2013)

V. ARABEI

The article gives an overview of the formation of Orthodox architecture of Belarus, identifies styles and directions in which the construction of Orthodox churches had reached a high artistic level and originality of architectural solutions. Negative trends of the modern period are revealed. Perspective directions of development of religious architecture and their priority style trends, which will identify the distinctive features of the Belarusian Orthodox architecture, are defined. The author emphasizes the primary importance of imaginative solutions, based on which architecture of Orthodox churches should be formed. The main task of the image of the temple and range of diverse functions that must be implemented is formulated. Basic characteristics inherent in Orthodox architecture are defined.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.