Научная статья на тему 'АКТУАЛЬНЫЯ СРОДКІ АРХІТЭКТУРНА-МАСТАЦКАЙ ВЫРАЗНАСЦІ СУЧАСНЫХ КАТАЛІЦКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСІ'

АКТУАЛЬНЫЯ СРОДКІ АРХІТЭКТУРНА-МАСТАЦКАЙ ВЫРАЗНАСЦІ СУЧАСНЫХ КАТАЛІЦКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСІ Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
17
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СУЧАСНАЯ АРХіТЭКТУРА КАТАЛіЦКіХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСі / КАНФЕСіЙНЫЯ і ЭТНіЧНЫЯ МАСТАЦКіЯ СТЭРЭАТЫПЫ / ТРАДЫЦЫі і іНАВАЦЫі / MODERN ARCHITECTURE OF CATHOLIC CHURCHES IN BELARUS / CONFESSIONAL AND ETHNIC ART STEREOTYPES / TRADITION AND INNOVATION

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Габрусь Т.В.

Аналізуюцца ўзаемадзеянні традыцый і інавацый у архітэктуры больш за 80-ці сучасных касцёлаў Беларусі. Выяўлена, што прынцыпы формаўтварэння ў сучасным будаўніцтве каталіцкіх храмаў абумоўлены дамінаваннем ідэалагічных стэрэатыпаў канфесіі, якія арыентаваны на гістарычныя заходнееўрапейскія стылі, а таксама на этнічныя эстэтычныя стэрэатыпы. У мастацкай мове сучасных касцёлаў назіраецца свабодная інтэрпрэтацыя гістарычнай архітэктурнай класікі, акцэнтуецца пластычнасць формаў, асіметрыя, сэнсавыя інверсіі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

RELEVANCE OF ARCHITECTURAL AND ARTISTIC EXPRESSIVENESS OF MODERN BELARUSIAN CATHOLIC CHURCHES

The interaction of tradition and innovation in the architecture of more than 80 modern churches of Belarus are analyzed. It has been found that the principles of formation in modern construction of catholic churches due to the dominance of the ideological stereotypes of religions, which are focused on historic Western style, as well as aesthetic, ethnic stereotypes. The artistic language of modern temples there is a free interpretation of the historical architectural classics, emphasizes the plasticity of forms, asymmetry, semantic inversion.

Текст научной работы на тему «АКТУАЛЬНЫЯ СРОДКІ АРХІТЭКТУРНА-МАСТАЦКАЙ ВЫРАЗНАСЦІ СУЧАСНЫХ КАТАЛІЦКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСІ»

ИСТОРИЯ АРХИТЕКТУРЫ

УДК 72.03; 347.787(476)

АКТУАЛЬНЫМ СРОДК1 АРХ1ТЭКТУРНА-МАСТАЦКАЙ ВЫРАЗНАСЦ1 СУЧАСНЫХ КАТАЛ1ЦК1Х ХРАМАУ БЕЛАРУС1

д-р мастацтвазнауства Т.В. ГАБРУСЬ (Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы / лтаратуры, Мтск)

Анал1зуюцца узаемадзеянт традыцый I Iнавацый у архтэктуры больш за 80-ц1 сучасных касцёлау Беларус1. Выяулена, што прынцыпы формаутварэння у сучасным будаутцтве катал1цк1х хра-мау абумоулены дамтаваннем 1дэалаг1чных стэрэатыпау канфеси, як1я арыентаваны на г1старычныя заходнееурапейстя стыл1, а таксама на эттчныя эстэтычныя стэрэатыпы. У мастацкай мове сучасных касцёлау наз1раецца свабодная Iнтэрпрэтацыя г1старычнай архтэктурнай класт, акцэнтуецца пластычнасць формау, ас1метрыя, сэнсавыя ¡нверсИ.

Ключавыя словы: сучасная архтэктура каталщтх храмау Беларус1, канфестныя I эттчныя мастацкгя стэрэатыпы, традыцьп I тавацъи.

Псторыя эвалюцыи дойлщства сведчыць, што пры усёй разнастайнасщ творчых праяу iх дыялек-тыка грунтуецца на узаемадзеянш традыцый i шавацый, яюя у рэшце рэшт складаюцца у дастаткова ста-бшьны i пазнавальны прынцып формаутварэння альбо стыль. Паняцце стыля уключае не толью мастац-кiя асаблiвасцi пэунага жанру, напрамку, эпохi у дойлщстве цi культуры у цэлым, але i iндывiдуальную творчую манеру аутара. Сродкi i прыёмы выяулення архпэктурнай задумы, якiя выкарыстоуваюцца свя-дома щ на падставе iснуючых стэрэатыпау, забяспечваюць новую мастацкую цэласнасць i самабытнасць творау у агульным псторыка-культурным кантэксце. Сучасная архiтэктура адмауляецца як ад простых геаметрычных аб'ёмау мадэршзму, так i ад дыскамфортнай для чалавечай душы аднастайнасцi i меха-нiстычнасцi функцыяналiзму, а таксама культу тэхнш i канструкцый, уласцiвых сучаснаму "хайтэку". У эпоху постмадэрнiзму архиэктурная творчасць можа быць не толью сур'ёзнай, iдэйна насычанай, але i гарэзлiвай, эпатажнай, падражальнай, заснаванай на стылiзацыi, iмiтацыi запазычанага стылю.

У сучаснай архиэктуры у цэлым i сакральнай у прыватнасцi эстэтычная канкрэтызацыя аутарскай задумы вырашаецца з дапамогай мэтанаюраванай камбiнаторыкi сродкау вобразнай выразнасщ, якая прак-тычна бясконцая у сваiх iнтэрпрэтацыях. Мастацкая мова найноушай архiтэктуры заснавана на прын-цыпах кантэкстуалiзму - складаных асацыяцыях, зашыфраваных сiмвалах i кодах. Яна звяртаецца да архе-тыпау, метафарычнай вобразнасщ i знакавых формау мiнулых стыляу, сiмвалiчнай арнаментыкi i колеру. Пры гэтым ёй уласцiвы неабмежаваная фантазiя i тэатральны пачатак, выдумка i гульня, пры захаваннi павагi да псторыка-культурнай спадчыны i навакольнага прыроднага асяроддзя.

Для выяулення асноуных характарыстык мастацкай мовы сучаснай каталiцкай архиэктуры Беларусi намi ажыццёулены мастацтвазнаучы аналiз звыш 80-цi касцёлау, пабудаваных у 1990-2000 гады. У аснову архиэктошм большасщ з iх закладзена традыцыйная для заходняга хрысцiянства (як для аутэнтычных гiстарычных, так i для псеудагiстарычных стыляу) семантыка Каучэга Выратавання альбо карабля, вы-цягнутага прамавугольнага нефа, а таксама вытворная ад папярэдняй структура трохнефавай базшш. У шэрагу выпадкау iдэйна-канфесiйная праграма кататалiцкай царквы выяуляецца дадаткова увядзеннем у архiтэктурную кампазiцыю папярочнага нефа - трансепта, што фармiруе прасторавае ядро збудавання у выглядзе лащнскага крыжа. Пры аднанефавым варыянце лацшсю крыж выяулены у аб'ёмна-прасторавай кампазщый ад падмуркау, у крыжовых базшках - на УзроУнi карнiза збудавання. Амаль усе сучасныя касцёлы няухшьна адпавядаюць гэтай канфесiйна-праграмнай iдэi, але пры гэтым прадстауляюць значную колькасць арыпнальных варыяцый яе iнтэрпрэтацыi у кантэксце авангардных постмадэрнiсцкiх канцэпцый.

Для заходнехрысщянсюх сакральных збудаванняу аутэнтычных i псеудапстарычных стыляу тра-дыцыйным спосабам гармашзацыи, упарадкавання кампазiцыi заужды з'яулялася сiметрыя. У мясцовай каталiцкай архтктурнай традыцыi часоу готыкi, ренесанса i барока найбольш пашыранай была падоужна-восевая аметрыя, уласцiвая аднанефавай щ базiлiкальнай структуры касцёла. Як сведчыць псторыя айчын-най архiтэктуры, у касцёлах готыка-рэнесанснага тыпу XVI - пачатку XVII стагоддзя падоужная пло-скасць сiметрыi збудавання была акцэнтавана размяшчэннем на галоуным фасадзе адной цэнтральна-восевай вежы, а у больш познiх барочных касцёлах - дзвюх вуглавых вежау, што падкрэ^вала бшатэ-ральную (люстэркавую) сiметрыю галоунага фасада. Прынамсi, гэтыя прыёмы размяшчэння вертыкаль-

ных дамшант кампазщыи вызначаюць устойлiвы архiтэктурна-мастацкi вобраз каталiцкiх храмау Беларусi пстарычных стыляу. Ааметрычнае размяшчэнне вышынных дамiнант з'яуляецца толькi у канцы XIX ста-годдзя, разам з павевамi эстэтыкi мадэрна, напрыклад, адну асiметрычна пастауленую вежу маюць неара-манскiя касцёлы у Вшейцы i Мiнску (св. Сымона i Алены) цi касцёлы у стылi мадэрна у Ражанцы i Солах. У сучаснай новай хвалi архиэктурнай эклектыкi менавiта па спосабу гармашзацыи архiтэктурных мас (сiметрыя - ааметрыя) найбольш яскрава выяуляюцца канцэптуальныя стылютычныя кiрункi - гiстарызму i рэтраспектышзму цi пастмадэрнiсцкай радыкальнай эклектыкi.

Накшталт таго, як у сучасным праваслауным храмабудаунщтве адметнай канфесiйна-знакавай фор-май з'яуляецца тэма старажытнарускай закамары (пауцыркульнай аркi, якая завяршае частку сцяны, альбо дэкаратыунай), у каталiцкiх храмах Беларус лейтматывам фармiравання архiтэктурнага вобраза з'яуляецца найперш двухсхшьны дах з падоужным вiльчыкам, што падкрэ^вае дынамiку кампазiцыi храма-карабля, сiмвалiчна - Каучэга Выратавання. На галоуным фасадзе тарэц даху часцей за усё вырашаны у выглядзе шчыта, схiлы якога утвараюць прамы, тупы альбо востры вугал, што знакава надае нейкую "неагатычную" вобразнасць. Адрозна ад франтона, шчыт не мае гарызантальнага карнiза, якi замыкае яго у трохвугольшк. Плоскасць шчыта непасрэдна працягвае сцяну фасада, надаючы яму большую вытанча-насць i вертыкальную дынамiку. Гарманiчную аб'ёмна-прасторавую кампазiцыю мнопх касцёлау фармь руюць разнастайныя рымчныя суадносiны аб'ёмау i вянчаючых мас збудаванняу.

Паколькi iстотным знакавым кампанентам сусветнага хрысщянскага дойлiдства спрадвеку з'яуляецца вертыкальная дамiнанта, адзначым, што для большасщ сучасных касцёлау Беларуа характэрны высокiя чацверыковыя прызматычныя вежы пастаяннага сячэння, непадзеленыя вiзуальна на ярусы. 1х архiтэктурны вобраз генетычна звязаны з сярэдневяковымi iтальянскiмi званщамькампанше, структура якiх (устойлiвасць пры невялiкiм папярочным сячэннi) тлумачыцца спрыяльным клiматам Iталii i бу-даунщтвам з натуральнага каменю. У айчыннай традыцыi сакральнага дойлiдства вышынныя дамшан-ты, якiя узводзiлiся з цэглы, былi больш масiунымi i падзялялкя па вертыкалi на ярусы, яюя паступова змяншалiся, каб зрокава надаць iм большую вытанчанасць. У архиэктуры сучасных касцёлау вежы тыпу кампанше звычайна накрыты чатырохграннымi шатрамi, вышыня якiх роуная боку аснавання, г. зн. некальм больш высокiмi, чым традыцыйныя для мясцовага дойлiдства шатры-"каупаю", вышыня якiх звычайна была роунай палавiне дыяганалi аснавання. Акрамя таго, у авангардных аутарсюх праек-тах строга трамщальная форма шатра шшы раз наумысна ускладнёная i дэфармаваная.

Будаунщтва сучасных касцёлау з авангарднымi тэндэнцыямi у стылiстыцы ажыццяуляецца пера-важна у заходнiх рэгiёнах Беларуа, дзе значная частка насельнiцтва пстарычна мае каталiцкае веравыз-нанне. Да 1990-х гадоу у горадзе Баранавiчы дзейнiчау толькi адзiн касцёл Узвышэння Святога Крыжа, пабудаваны з дрэва у 1924-1925 гадах у характэрным для часоу другой Рэчы Паспалгтай стылi нацы-янальнага рамантызму з элементамi неаготыкi i мадэрна. За апошшя 20 гадоу у гэтым буйным горадзе рэспублiканскага падпарадкавання узведзены тры манументальныя сучасныя святынi, яюя вызначаюцца арыгiнальнасцю i адначасова традыцыйнасцю архiтэктурнай задумы. Для архiтэктуры першага з iх кас-цёла св. Зыгмунта, змураванага з якаснай цёмна-чырвонай цэглы у пачатку 1990-х, характэрна свабоднае выкарыстанне матывау i элементау, запаз^гчаных з гiстарычнага вопыту айчыннага дойлiдства (малюнак 1). Гэта трохнефавая базшка з высокiм сярэднiм i шырокiмi бакавымi нефамi, шырыня яюх уступамi звужа-ецца у бок алтара. Тарэц цэнтральнай навы амаль цалкам займае зашкленне, каркас якога на шчыце фасада утварае ромб - сучасную трансфармацыю гатычнага акна-ружы. Арыгiнальнасць вобразу збуда-вання надаюць дзве маауныя трохвугольныя у плане вежы, накрытыя аднасхiльнымi дахамi, увенчанымi крыжамi. Лiнii схiлау дахау дублiруюцца рытмiчным поясам вузкiх вертыкальных праёмау. Мадэрнiсцкая гульня геаметрычных формау спалучаецца з канцэпцыяй гiстарызму, выяуленай у архггэктонщы святынi.

У 1998 годзе у Баранавiчах у адзшым архiтэктурна-мастацкiм ансамблi з трохпавярховым будын-кам жаночага кляштара мiсiянерак узведзены асвячоны касцёл Божай Мацi Фащмскай. Комплекс мае развiтае прасторавае вырашэнне. З пауночнага боку да прамавугольнай навы касцёла з трохгранным галоуным фасадам прымыкае двухпавярховы кляштарны будынак. У яго вядзе шмат'ярусная вежа-званща, ярусы якой паступова змяншаюцца па памерах. Мастацкую выразнасць ансамблю надае адзшства архi-тэктурных форм i каларыстычнага вырашэння, заснаванага на традыцыйным кантрасце белых сцен i чыр-воных дахау, шматкратным паутарэннем матыву круглай люнеты-ружы i востравугольных форм, што стварае пэуныя готыка-рэнесансныя рэмiнiсцэнцыi.

Парафiяльны касцёл Найсвяцейшай Тройцы у Баранавiчах кансекраваны у 2002 годзе. Яго архь тэктонiка заснавана на семантыцы лацiнскага крыжа, утворанага асноуным прамавугольным нефам i больш нiзкiмi крыламi трансепта, накрытымi агульным двухсхiльным дахам. Тарэц даха на галоуным фасадзе закрыты шчытом, граш якога утвараюць прамы вугал. Падобны шчыт завяршае фасад уваход-нага аб'ёму-нартэкса. Для мастацкага вобраза святыш характэрныя паутарэннi i рытмiзацыя простых геаметрычных форм, у першую чаргу прамога вугла. Вщавочна, што у сучасным актыуным касцёль-

ным будаушцтве у Баранавiчах дамiнуе канцэпцыя пстарызму, для якога уласщва апеляцыя да мясцовых традыцый i iх творчай iнтэрпрэтацыi.

Малюнак 1. - Касцёл св. Зыгмунта, Бараиав1чы (фотаздымак А. Дыбоускага)

У 1990-1997 гадах у Маладзечна па вул. Прытыцкага узведзены манументальны касцёл св. 1оафа паводле праекта польскага архпэктара Лешака Качара (малюнак 2). Гэтае збудаванне вызначае не прамое узнауленне традыцыйных кампазiцыйных прыёмау, а сучасную iнтэрпрэтацыю культурнага кода ката-лiцкай канфесii. Асноуная тэма архпэктурна-мастацкага вобраза трохнававай дзвюхвежавай базiлiкi -сюраванасць увышыню, што выяулена у падкрэслена вертыкальных прапорцыях усiх элементау. Высокiя бакавыя навы рытмiчна расчлянёны шырокiмi эркерамi з вузкiмi прасценкамi памiж iмi, ствараючы цэлы лес вертыкалей. Зграбныя чацверыкi вежау на галоуным фасадзе завершаны двух'яруснымi скразнымi металiчнымi канструкцыямi - умоуна трактаванымi элементамi гiстарычнай польскай касцёльнай архь тэктуры. Завяршэннi вежау i франтона маюць схiлы, накiраваныя унiз, пад вуглом да воа сiметрыi фасада, што стварае уражанне распрасцёртых рук цi крылау, дынамiку узлёту. Мажорнае каларыстычнае вырашэнне вонкавага аблiчча святынi пабудавана на спалучэннi цёплых лакальных колерау.

У Гродна за апошшя 20 гадоу разам з вяртаннем старажытных каталiцкiх святынь пабудавана не-кальш новых касцёлау, архитектура якiх вызначаецца творчай iнтэрпрэтацыяй сучасных мастацка-стылявых напрамкау, што шмат у чым вызначыла агульную спецыфiку каталщкага будаунiцтва усяго рэгiёна. У кан-цы 1990-х гадоу у жылым раёне "Пауднёвы" узведзены касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыi (арх. А. Тараненка). Авангарднае гучанне традыцыйнай трохнававай базшш надаюць шмат-гранныя формы галоунага фасада i бакавых навау, наумысная ламанасць плоскасцей i лiнiй. Вось амет-рыi акцэнтавана У-падобнай канструкцыяй высокай званiцы, завершанай крыжам. Невысокi дах цэнтраль-най навы на узроуш карнiза рымчна дэкараваны востравугольнымi шчыткамi-вiмпергамi. Тую ж неа-гатычную тэму працягваюць шыроюя аднасхiльныя дахi бакавых навау з буйнамаштабнымi вiмпергамi. Да алтарнай части святыш прылягае двухпавярховая плебанiя.

Яшчэ больш яскрава авангардныя неаканструктывiсцкiя тэодэнцыи выяулены у архiтэктуры гродзен-скага касцёла Божай Мшасэрнасщ у м^араёне Вiшнявец, якi узведзены у 1999-2002 гадах (арх. А. Штэн, З. Казакевiч). Неардынарнасць архiтэктурна-мастацкаму вобразу гэтай святыш надае ромбападобны план кафалшона, двухсхiльны дах са схiламi трохвугольнай формы, ааметрычнае размяшчэнне галоунага фасада, што надае яму дадатковую дынам^, узмоцненую вертыкаллю званiцы. Алтарная частка касцёла злучана з двухпавярховым будынкам плябанii i парафiяльнага цэнтра у адзiны комплекс.

Малюнак 2. - Касцёл св. 1оафа, Маладзечна (фотаздымак У. Багданава)

Прыкладам найбольш радыкальнай эклектык у Гродна з'яуляецца авангардная арх1тэктура каталщ-кага цэнтра Найсвяцейшага Збавщеля у мкрараёне Дзевялтоука, узведзенага у 2000-х гадах (арх. А. Штэн, I. Казлоусю, Т. Чорная). У архпэктуры комплекса шавацыйныя, нават эпатажныя мастацюя прыёмы вь давочна дамшуюць над традыцыйным1 (малюнак 3).

Малюнак 3. - Катл.^цк цэнтр Найсвяцейшага Збавщеля, Гродна (фотаздымак Д. Салаша)

Цэнтральная нава базшю перакрыта своеасаблiвай двухбакова-пукатай абалонкай, якая працягну-та наперад, ствараючы на галоуным фасадзе глыбокi 6-калонны порцiк. Да яго з двух бакоу далучаны двухпавярховыя будынкi плябанii i парафiяльнага цэнтра. З пауднёвага боку, за плябашяй, размешчана вертыкальная дамiнанта ансамбля - трохвугольная у плане вежа-званiца, завершаная крыжам. Бакавыя навы рытмiчна раскрапаваныя паукруглымi апсiдамi капэл. Экстравагантнае спалучэнне прамавуголь-ных, трохвугольных i паукруглых аб'ёмау кантрастуе з глухiмi роунiцамi сцен, тонкiмi вертыкальнымi апорамi i вузкiмi вокнамi, падобнымi да байнщ. Адкрытая муроука з чырвонай цэглы дапоунена фраг-ментамi муроую з прыроднага каменю. Каркас уваходнага порщка фармiруе выразную кампазiцыю у вы-глядзе буйнамаштабнага крыжа, дадаткова вылучанага колерам.

Шырокi спектр авангардных архггэктурных формау прадстауляюць сучасныя каталiцкiя храмы го-рада Лщы. У 2002 годзе кансекраваны касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыi узве-дзены у жылым раёне Слабада (малюнак 4).

Малюнак 4. - Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марьи, Лада (фотаздымок А. Дыбоускага)

Па сваёй архиэктонщы гэта трохнефавая псеудабазшка (без верхняга асвятлення цэнтральнай навы). Постмадэршсцкае неагатычнае аблiчча архiтэктуры святыш надае шматразова паутораная тэма двух-граннага эркера з аднасхiльным трохвугольным пакрыццём. На бакавых фасадах аналапчныя эркеры чаргуюцца з высокiмi вузкiмi вокнамi, што рытмiзуе прастору, падкрэ^вае падоужную дынамiку агуль-най кампазщьп. Алтарную частку дадаткова абкружае шэраг эркерау, накшталт гатычных капэл. Га-лоуны фасад фармiруюць пяць эркерау рознай вышыш. Асiметрыю кампазiцыi акцэнтуе левы ад ува-ходу, увенчаны крыжам эркер-званща, якi дамiнуе па вышыш. Тэма крыжа неаднаразова пауторана у аздобе званiцы. У мастацка-дэкаратыуным афармленнi святынi выкарыстана таксама сакральная скульптура, кантраст адкрытай муроую з чырвонай цэглы з пабеленымi часткамi сцен, разнастайны рытм трохвугольных i трапецыяпадобных аконных праёмау.

Авангардны варыянт неаготыкi новай хвалi прадстауляе касцёл Святога Сямейства у Лiдзе, якi па-будаваны у пачатку 2000-х гадоу. Архiтэктонiка збудавання традыцыйная - трохнававая базiлiка з невя-лiкiмi рамёнамi трансепта. Неагатычны характар святынi надае адкрытая муроука з цёмна-чырвонай цэглы, востравугольныя формы дахау, люкарнау, пiнаклей, шгнатурю. Аднак масiуная вежа на галоуным фасадзе пазбаулена шатровага завяршэння, што стварае уражанне наумыснага адыходу ад традыцып.

Яшчэ адзiн касцёл у гонар Божай Мшасэрнасщ, якi таксама узведзены у 2000-х гадах у жылым раёне "Маладзёжны" горада Лщы, вызначаецца яскравай постмадэрнiсцкай радыкальнай эклектыкай з элементамi неаэкспрэсiянiзму. Аб'ёмна-прасторавая кампаз^ш збудавання мэтанакiравана дэфармавана

асiметрычнымi рознамаштабнымi i рознастылевымi прыбудовамi. Асаблiва выразна гэта выяулена у выра-шэннi галоунага фасада з вежамi рознай вышынi i будовы. Пры даволi экстравагантным спалучэнш арта-ганальных i крывалiнейных форм у мастацюм вобразе збудавання вщавочны рэмiнiсцэнцыi неабарока.

У наш час назiраецца тэндэнцыя комплекснага будаунiцтва каталщюх святынь i будынкау пляба-нш, кляштарау i парафiяльных цэнтрау у адзiным ансамблi. ГорадабудаУнiчая ансамблевасць здауна улас-цiвая каталiцкаму дойлiдству, што абумоулена спецыфiкай гiстарычнага фармiравання плашровачнай структуры заходнееУрапейскiх гарадоу. Паняцце архпэктурнага ансамбля бярэ свой пачатак з антычнага дойлiдства у прамой сувязi з паняццем гармонii, што забяспэчвала сугучнасць i суразмернасць частак у цэлым. Сучаснае разуменне архiтэктурнага ансамбля таксама зыходзщь з iдэi гармашчнага адзiнства i цэ-ласнасцi, аднак з прычыны сучаснай стылiзацыi храмау у ансамблi могуць прысутнiчаць пэуныя мастацкiя калiзii. Акцэнт у ансамблi звычайна ставiцца на суадносiнах знешшх фармальных i стылiстычных прыкмет.

Удалым прыкладам сучаснага вырашэння ансамбля можа быць комплекс касцёла св. Антошя Па-дуанскага i францысканскага кляштара у Слуцку, якi пабудаваны у 1992-2000 гадах. Яго архиэктурна-мастацю вобраз вызначаецца выкарыстаннем матывау i элементау, запазычаных з гiстарычнага вопыту заходнееурапейскага сакральнага дойлiдства, напрыклад францысканскага манастыра у Равэне (Iталiя). Для будаунщтва жабрацкага ордэна францысканцау увогуле уласщвы падкрэслены аскетызм, прастата i яснасць архiтэктурнай мовы. Кампактны аднававы аб'ём касцёла у Слуцку накрыты двухсхшьным дахам з двухгранным шчытом на галоуным фасадзе, схiлы якога утвараюць прамы вугал. Уваход аформлены 6-калонным порцiкам з надбудовай над iм, што вядзе на хоры. З пауднёвага боку да фасада прылягае масiуная прызматычная вежа, якая па прапорцыях нагадвае iтальянскiя кампанше, але накрытая трады-цыйным для беларускага дойлщства невысокiм шатром-"каупаком". Граш вежы уверсе прарэзаны крыжа-падобнымi праёмамi з вiтражамi. Па баках алтарнай часткi сiметрычна размешчаны двухпавярховыя бу-дынкi кляштара з высокiмi двухсхiльнымi дахамi, аскетычнае аблiчча яюх ажыуляюць рытмiчныя трох-вугольныя люкарны. У формах i прапорцыях ансамбля, адкрытай муроуцы з чырвонай цэглы вiдавочныя рэмiнiсцэнцыi раманскага стылю. Характэрна, што у сярэдневяковых iтальянскiх саборах званща-кампанше ставiлася звычайна толькi з аднаго боку фасада.

Паводле аналапчных прынцыпау стварэння ансамбля узведзены яшчэ адзiн сучасны кляштар ордэна францысканцау у Докшыцах Вiцебскай вобласцi - аднанававы касцёл Найсвяцейшай Тройцы с двухсхшьным дахам i акном-ружай на шчыце галоунага фасада, узведзены у 1991-1994 гадах (праект архиэктур-най групы «Рэнавабю»). Аб'ёмна-прасторавую кампазщыю увенчвае вышынная дамiнанта, асiметрычна пастауленая вежа тыпу iтальянскай кампанiле. Высою прызматычны чацверык вежы-званiцы накрыты пакатым шатром i уверсе прарэзаны вузкiмi арачнымi вокнамi, па тры з кожнага боку. Фасадную грань вежы аздабляе скульптура папы Яна Паула II, размешчаная у арачнай шшы-табернакул1 У 2001-2002 гадах з пауночнага боку да касцёла прыбудаваны двухпавярховы кляштарны корпус. У архiтэктурным выра-шэннi ансамбля шырока выкарыстаны бутавы камень (агароджа, падпорныя сценкi каскадных тэрас, ма-лыя архiтэктурныя формы), што надае яму асаблiва суровы аскетычны выгляд. Iстотную ролю у мастацкiм вобразе ансамбля займае змураваная з прыроднага каменю трохпралётная уваходная брама дынамiчнай рознавышыннай кампазiцыi, якая гармашчна спалучае пауцыркульныя арачн^1я i востравугольныя формы.

Выразным творам сучаснай авангарднай сакральнай архиэктуры з'яуляецца касцёл св. !оафа у гораде Сюдаль (2004), якi размешчаны каля шашы "Мiнск - Гродна". Яго яркае каларыстычнае выра-шэнне i дынамiчны сiлуэт эфектна выступаюць на фоне жылой забудовы. Своеасаблiвы архiтэктурна-мастацю вобраз святынi заснаваны на нетрадыцыйнай кампазiцыi i iнверснай дынамiцы аб'ёмау з абрэ-замi схiлау дахау, якiя нарастаюць у бок алтара. Незвычайнымi з'яуляюцца формы званiцы i яе завяр-шэнне у выглядзе фiгурнага шпiля.

Касцёл Мацi Божай Фащмскай у Жодзiна узведзены у 1996-2003 гадах (арх. I. Кныш) - яскравы узор сучаснай каталщкай архiтэктуры постмадэрна з элементамi неаготыю новай хвалi (малюнак 5).

Аднанававы аднавежавы касцёл разам з прыбудаваным да яго будынкам плябанii ствараюць цэ-ласную ансамблевую кампазiцыю, насычаную гарманiчным рытмам востравугольных формау i вышын-ных дамiнант. Фасады раскрапаваны трохпралётнымi рызалiтамi, завершанымi востравугольнымi вiмпер-гамi, якiя падкрэслiваюць семантыку крыжа у кампазiцыi святынi. Маляунiчы сшуэт ансамбля фармiруюць своеасаблiвыя шатровыя завяршэнш вежау над касцёлам i плябашяй.

Цiкавы узор постмадэрнiсцкай iнтэрпрэтацыi традыцый каталiцкай архiтэктуры прадстауляе касцёл св. Пятра i Паула у Iвацэвiчах. Традыцыйнай аднанававай архiтэктонiцы святыш нададзена нау-мысная асiметрыя, створаная з дапамогай рознай глыбш вежау на галоуным фасадзе, прыбудовы з пауночнага боку двухпавярховай плябанп i дыяганальна пастауленай высокай званщы тыпу кампанiле. Шматлiкiя востравугольныя формы падкрэ^ваюць неагатычную стылiстыку ансамбля. !ншы постма-дэрнiсцкi варыянт радыкальнай эклектыю прадстауляе архiтэктура касцёла св. Пятра i Паула у Капылi.

Кампактны аднававы аб'ём фланкаваны на пауночна-усходшм вуглу чацверыковай вежай з своеасабль вым пластычным лучковым завяршэннем 1 акном-ружай, што надае галоунаму фасаду неардынарнасць 1 вытанчанасць. У мастацк1м вобразе святыш важнае значэнне мае каларыстычнае вырашэнне, пабудава-нае на спалучэнш белага колеру у шжняй частцы сцен 1 ярка-чырвонага у верхняй.

Малюнак 5. - Касцёл Найсвяцейшай Божай Мащ Фацiмскай, Жодзiна (фотаздымак А. Дыбоускага)

Канцэпцыя сучаснай радыкальнай эклектыш прагледжваецца у архггэктуры цэлага шэрагу кас-цёлау, узведзеных у 2000-я гады, ташх як каталщшя святыш у Гомелц райцэнтрах: Жабшка, Свюлач, Ваукавыск, Лагойск (малюнак 6), Гарадок, Воранава; у вёсках Белща 1 Бердаука Лщскага раёна, Азёрцах Глыбоцкага, Астрыне Шчучынскага, Волма Дзяржынскага, Юращшках 1уеускага раёна 1 шш.

Малюнак 6. - Касцел св. Казiмiра, Лагойск (фотаздымак У. Багданава)

Заключэнне. Мастацкая мова сучаснай сакральнай архиэктуры канцэптуальна адмауляе кампазь цыйны аскетызм, акцэнтуе пластычнасць формы, дынамiчную асiметрыю, наумысныя iнверсii у штэр-прэтацыi гiстарычнай архiтэктурнай класш. Пры гэтым вiдавочна, што прынцыпы формаутварэння у су-часным каталщюм храмабудаунщтве Беларусi абумоулены дамiнаваннем щэйна-канфесшных стэрыяты-пау, арыентаваных на пстарычныя заходнееурапейсюя стылi з ix разуменнем щэальных форм i прапор-цый, а таксама на этнiчныя эстэтычныя стэрыятыпы, выпрацаваныя традыцыйным айчынным дойлщ-ствам, што спрыяе захаванню самабытнасщ i выяуляе менталiтэт народа.

Л1ТАРАТУРА

1. Габрусь, Т. Мастацкая мова арxiтэктуры сучасных касцёлау Беларусi / Тамара Габрусь // Наша вера. -№ 2 (64). - 2013. - С. 60-66.

2. Глобус Беларус : праект А. Дыбоускага [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: //www.globus.tut/by.

3. Каталщмя святыш : Мшска-Маплёуская арxiдыяцэзiя [Тэкст i фота А. Яроменкi]. - Ч. 1. - Мшск : "Про Хрысто", 2003. - 255 с.

4. Морозов, И.В. Герменевтика зодчества / И.В. Морозов. - Минск : Стринко, 2009.

5. Устинович, Е. Между Востоком и Западом: культовая архитектура Польши второй половины ХХ века / Е. Устинович // Архитектура и строительство. - 2007. - № 9. - С. 36-40 ; № 10. - С. 38-41.

6. Шамрук, А. С. Строительство католических и протестантских храмов / А. С. Шамрук // Современная Беларусь : энциклопед. справ. : в трех томах. - Минск : Белорус. наука, 2007. - Т. 3 : Культура и искусство. - С. 333-337.

Пастуту 06.06.2016

RELEVANCE OF ARCHITECTURAL AND ARTISTIC EXPRESSIVENESS OF MODERN BELARUSIAN CATHOLIC CHURCHES

T. GABRUS

The interaction of tradition and innovation in the architecture of more than 80 modern churches of Belarus are analyzed. It has been found that the principles of formation in modern construction of catholic churches due to the dominance of the ideological stereotypes of religions, which are focused on historic Western style, as well as aesthetic, ethnic stereotypes. The artistic language of modern temples there is a free interpretation of the historical architectural classics, emphasizes the plasticity of forms, asymmetry, semantic inversion.

Keywords: modern architecture of catholic churches in Belarus, confessional and ethnic art stereotypes, tradition and innovation.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.