Научная статья на тему 'З ГіСТОРЫі БУДАўНіЦТВА СіНАГОГ У БЕЛАРУСі'

З ГіСТОРЫі БУДАўНіЦТВА СіНАГОГ У БЕЛАРУСі Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
78
22
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХіТЭКТУРА СіНАГОГ / МЯСЦОВЫЯ БУДАўНіЧЫЯ ПРЫЁМЫ / ДЗЕВЯЦіПОЛЬНАЯ СіСТЭМА СКЛЯПЕННЯў / АБАРОНЧЫЯ РЫСЫ / СЛОНіМСКАЯ СіНАГОГА / БЕЛАРУСКАЕ БАРОКА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Габрусь Тамара

Артыкул прысвечаны гісторыі будаўніцтва драўляных і мураваных яўрэйскіх бажніц на тэрыторыі Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага, у архітэктуры якіх адлюстраваны рысы мясцовага абарончага дойлідства, еўрапейскіх стыляў рэнесансу і барока.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

On the history of the synagogue construction in Belarus

The article considers the history of the wooden and stone Jewish temples construction in Belarus in the period of the Grand Duchy of Lithuania, focusing on their architecture which had the features of the local defensive style, as well as of the European Renaissance and baroque.

Текст научной работы на тему «З ГіСТОРЫі БУДАўНіЦТВА СіНАГОГ У БЕЛАРУСі»

JT

НАЦЫЯНАЛЬНЫЗДАБЫТАК

Г m I ^ I ^ Т I Щ Ш ^ I Ж I I I

Б

С

.УН1ЦТВА ГОГ

Щ щ

■IHi * ■ I

У БЕЛАРУС1

Тамара Габрусь,

вядучы навуковы супрацоушк Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i лггаратуры НАН Беларуа, доктар мастацтвазнауства, дацэнт архпэктуры

Рэзюмэ. Артыкул прысвечаны гсторьи будаунцтва драуляных i мураваных яурэйсюх бажнiц на тэрыторын Беларус часоу Вялiкага Княства Лтоускага, у ар^тэктуры яюх адлюстраваны рысы мясцовага абарончага дойлiдства, еурапейсюх стыляу рэнесансу i барока.

Ключавыя словы: архтэктура анагог, мясцовыя будаунiчыя прыёмы, дзевяцпольная сстэма скляпенняу, абарончыя рысы, слошмская анагога, беларускае барока.

1кавай часткай архггэк-турнай спадчыны Беларус1 феадальнага перыяду з'яуляюцца мураваныя i драуляныя | сшагоп. Першая згадка пра сшагогу на тэрыторыi Беларусi прыведзена у грамаце Вггаута 1389 г. гарадзенскiм яурэям аб ix пасяленнi, «на которых плацах над Городницею божница их жидовская стоит» [1], хаця у шэрагу пстарычных даследаванняу сцвярджаецца, што гэтая грамата ёсць пазнейшая фаль-сiфiкацыя. На мяжы XV-XVI стст. на тэрыторыi Кароны Польскай i Вялiкага Княства Лпоускага з прычыны розных гiстарычныx абставш было сканцэнтравана

больш за палову усяго яурэйскага насельнiцтва Еуропы, што не магло не адбщца на эканамiчным i культурным жыцщ грамадства. У 1495 г. кароль Аляксандр Ягелончык пры-мусова высялiy яурэяу з сваёй краiны, але праз восем гадоу яны быи вернуты.

У другой палове XVI ст. яурэй-скiя суполкi у гiстарычнай Лiтве iм-кнулiся займець мураваныя сшагоп з прычыны пастаяннай небя-спею ад пажарау. Так, напрыклад, берасцейскiя яyрэi у 1568 г. замовiлi кантракт з варшаусюм мулярам Пятром Рынкай «ку мурованню ка-мениц и школы жидовские тут, в месте Берестейском», але цалкам невя-дома, хто паспрыяу ix узнiкненню,

таму што лггаральна праз год ад-быуся суд памiж будаушком i су-полкай, як1 скасавау кантракт. Вя-дома, што у канцы XVI ст. да бе-расцейскай сiнагогi была прыбу-давана жаночая частка, замоуцам якой у памяць памерлай жоню выступу Саму1л Валь [2]. У далейшым гэтую самую старажытную вядо-мую мураваную с1нагогу у Беларус1 знiшчылi пры будаунiцтве Брэсц-кай крэпасц1 у 1830-я, як 1 шэраг ка-тал1цк1х кляштарных ансамбляу го-рада эпох1 барока. У 1573 г. мурава-ная сшагога была узведзена у Вшьш, у 1575-1578 гг.- у Гродне, на пачат-ку XVII ст. - у Заблудаве, уласнасщ Радзiвiлау (дакладней, да 1646-га, калi да сшагоп таксама прыбуда-вал1 жаночую палавшу), у 1648 г. -у Навагрудку 1 яшчэ некальк1, пра яюя паведамляецца у арх1уных да-кументах. На самай справе коль-касць с1нагог на той час была знач-на большая. У пастанауленш ка-тал1цкага С1нода у Гнезна (1589 г.) адзначана: «Евреи в городах королевских вопреки прежним статутам настроили себе синагог, каменных и обширных, красивее костелов и домов, сверх числа, дозволенного

законом; пусть же король эдиктом строго воспретит это» [3]. Паведамляецца, што падчас казацюх вой-нау сярэдзшы XVII ст. у ВялМм Княстве спалШ щ разбурыл1 каля 1800 сшагог, большасць яюх была з дрэва. Час росквггу будаунщтва драуляных сшагог - другая пало-ва XVII - XVIII стст. Пазней, у XIX ст., была узведзена давол1 значная колькасць новых мураваных сшагог, у арх^эктуры яюх назiраец-ца стылявая рознахарактарнасць, напрыклад у Барысаве, Гродне, Iуi, Маладзечне i iнш.

Даследчыкi яурэйскай даунiны пагаджаюцца, што да канца XVII ст. мясцовыя сшагоп i iх архггэктуру можна разглядаць не як вытвор-нае яурэйскага мастацтва, а толью як гiстарычныя яурэйскiя помнiкi на тэрыторьп Рэчы Паспалiтай. Раз-вщцё уласна яурэйскага мастацтва i архггэктуры у прыватнасцi стрым-лiвалi, па-першае, бiблейская заба-рона «Не рабi сабе кумiра i нiякай выявы таго, што на небе угары...» (Выхад, 20.4), а па-другое - саслоу-ны лад Сярэднявечча, яю выцiскау яурэяу з рамеснiцкiх цэхау. Цэха-вы статут наконт адлучэння яурэяу

быу пацверджаны Стэфанам Бато-рыем для Вiльнi у 1579 г., Жыпмон-там III Вазай для Львова у 1629 м. Асобныя яурэйскiя цэхi пачалi узшкаць толькi у канцы XVII - па-чатку XVIII стст., таму яурэi кары-сталiся паслугамi неяурэйсюх май-строу. У пратаколах сеймау лiтоускiх яурэяу за 1623-1761 гг., дзе адлю-страваны усе баю жыцця яурэйскага грамадства, даныя пра яурэяу-бу-даунiкоу адсутнiчаюць. Вщавочна, што узводзiлi сiнагогi мясцовыя майстры, ужываючы уласныя бу-даунiчыя прыёмы i тэхналогii.

У сувязi з прыведзенымi фак-тамi трэба адзначыць, што вы-вучэнне архiтэктуры мясцовых сi-нагог вялося звычайна у кантэкс-це рэгiянальных i этнаграфiчных будаун1чых традыцый. Асабл1вая увага надавалася драуляным сiна-гогам XVIII ст., арх^эктура якiх вызначалася барокавай пластычна-сцю, мастацка-вобразнай наблiжа-насцю да зшклага шляхецкага двара з вуглавымi алькежамi i разнастай-нымi дахамi з заломамi, часам двай-нымь так званымi польскiмi ман-сардамi (К. Маклоускi, Г. Паулуцкi, З. Глогер, Л. Вяржбщю, М. Берсан,

НАЦЫЯНАЛЬНЫЗДАБЫТАК

Д. Кандэль, М. Сырюн, М. i К. Пя-хоткавы 1 шш.) [4]. Укра1нск1 даслед-чык драуляных с1нагог Вял1кага Княства Лггоускага Г. Паулуцю ад-назначна сцвярджау, што паводле архггэктуры «драуляныя с1нагог1 -гэта зшклыя драуляныя шляхецк1я харомы» [5]. Пры вывучэнн1 архггэк-туры мураваных с1нагог у Рэчы Паспалггай акцэнт зроблены на аба-рончым характары апошн1х, наяу-насц1 шматлтх фартыф1кацыйных элементау: вежау з кручаным1 ус-ходам1 1 6айн1цам1, дэкаратыуна-абарончага, так званага польскага атыка (А. Шышка-Богуш, М. Балабан, Ш. Зайчык) [6].

У розных крашах Еуропы арх1тэктура с1нагог значна рознша-ся, што сведчыць пра яе ввдавоч-ную залежнасць 1 1м1таванне рэпя-нальных арх1тэктурных форм хрыс-ц1янск1х храмау [7]. Так, напрыклад, у 1талп перыяду кватрачэнта на-йчасцей выкарыстоувалася адна-нефавая («карабельная») структура будынка с1нагог1 з прамавугольным планам, у Н1дэрландах - трохнефа-вая баз1л1кавага тыпу (Амстэрдам), у 1спанп - пяц1нефавая, у Англп сустракал1ся с1нагог1 з круглым щ

квадратным планам 1 нават крыжа-падобныя. У Германii, Чэхи i улас-на Польшчы мураваныя яурэйсия бажн1цы узводзШ па двухнефавай схеме з двума слупам1 па падоужнай вос1 збудавання. Сакральным1 мес-цам1 с1нагог1 канан1чна з'яуляюцца арон-кадэш (шша-каучэг для заха-вання Торы ва усходняй сцяне) 1 ал-мемар (амбон для чытання Торы).

Мясцовыя майстры-будаун1к1 ужывал1 уласныя будаушчыя прыё-мы, але мус1л1 таксама юравацца, з аднаго боку, жорстк1м1 талму-дычным1 законам1, з шшага - ка-ралеуск1м1 указам1, яюя забаранял1 яурэям сял1цца на гарадской зямл1, як, напрыклад, у Мсщславе (забаро-на была адменена каралём Уладзь славам IV Вазай у 1636 г.) [8], альбо аднауляць старыя бажнiцы. Таксама строга забаранялася рабщь с1на-гог1 вышэйшым1 за агульную гарад-скую жылую забудову, аднак тал-мудычнае прадшсанне патрабавала адваротнага. Каб атрымаць высокую малггоуную залу, падлогу клал1 на некалькi метрау нiжэй узроуню вулiцы. Такiм чынам, амаль у кожную сшагогу трэба было сыходзщь па прыступках. У вышку спалучэння

уах забаронау, патрабаванняу 1 маг-чымасцей на тэрыторыi ВКЛ узшк спецыф1чны варыянт с1нагагальна-га будынка з прыкметамi мясцова-га рэнесансу 1 барока, распаусюджа-ны у Беларус1, на Валын1 1 Падолл1.

Арх1тэктан1чнай адметнасцю мясцовых сшагог з'яуляецца 1х цэн-трычная кампазщыя з квадратным планам, што адлюстроувае чаты-рохбаковую будову свету, улас-ц1вую старажытным культурам Усходу. 1нтэр'ер залы перакрывау-ся у драуляных сшагогах вял1зным пластычным купалам, яю 1м1тавау тканыя шатры старазапаветных яурэяу. У мураваных рэнесансных с1нагогах Беларус1 выкарыстоувалася адметная так званая дзевящ-польная астэма скляпенняу, якая, на наш погляд, мела генетычную сувязь з тутэйшым1 праваслау-ным1 крыжова-купальным1 хра-мамь Па сваёй схеме кампаноука скляпенняу у дзевяцшольных с1-нагогах нагадвае дзщячую гульню у крыжык1-нул1к1. У цэнтры ква-дратнай залы размяшчалкя чатыры магутныя слупы, на яюя абашралкя пяты скляпенняу. Прастора пам1ж апорным1 слупам1 перакрывалася

паусферычным купалам, а унутры яе, на узвышшы, размяшчалася бь ма, што асвятлялася з дапамогай верхняга светлавога <^хтара», ад-крытага ва усе бакi залы арачнымi праёмамi. Чатыры вуглавыя частю перакрывалiся аднолькавымi кры-жовымi скляпеннямь а прамеж-кi памiж iмi, якiя утваралi у плане крыж, перакрывалюя цылшдрыч-нымi скляпеннямi з распалубкам^ уласцiвымi архiтэктуры мясцовага рэнесансу. Менавгга такую архггэк-тонiку мелi мураваныя сiнагогi у Бы-хаве, Пшску, Наваградку, Слонiме, якiя храналапчна паслядоуна на-бывалi рысы мясцовага барока. Жа-ночую частку сшагоп, як сведчаць архiуныя дакументы, пачалi прыбу-доуваць пазней: гэтыя памяшкан-нi маглi размяшчацца з трох бакоу ад малiтоунай залы (акрамя усход-няга). Стаяць спiнай да усходняй сцяны з арон-кадэшам строга заба-ранялася. Уваход рабiлi з заходняга боку, часам з пауночнага, праз сень Да нашага часу у напауразбураным стане захавалiся толью дзве мураваныя сшагоп канца XVI - першай

паловы XVII стст. - у Старым Быха-ве i Слошме. Архiтэктуру сiнагог у кантэксце беларускай культуры даследавалi А. Квггнщкая, У. Чанту-рыя, Т. Габрусь, Э. Ёфэ, А. Лакотка [9].

Найбольш ранняй лiчыцца му-раваная дзевяцiпольная сшаго-га у Старым Быхаве, архiтэктура якой мае шмат рэнесансных рыс. Перш за усё гэта дэкаратыуна-аба-рончы атык, што быу асаблiва ха-рактэрны для палацава-замкавага будаушцтва ВКЛ XVI ст. На вышю пад вальмавым дахам, якi закрывау атык, вяла круглая абарончая вежа з кручанымi усходкамi, разме-шчаная на пауночна-заходшм вуглу амаль кубiчнага будынка. Статыч-ны рытм вялiкiх вокнау з пауцыр-кульным завяршэннем, руставаныя вуглавыя пiлястры, прафшяваныя карнiзы ствараюць аскетычнае, але надзвычай манументальнае аблiчча будынка, як1 спалучау культавыя, грамадскiя i абарончыя функцыь Паводле плана Быхава 1781 г. вща-вочна, што сiнагога з'яулялася дру-гiм (пасля замка Сапегау) абарон-чым пунктам горада.

Сiнагога у Пiнску, якая была змуравана у 1640 г. i разбурана у 1951-м пры рэканструкцыi цэн-тральнай плошчы горада, паводле архiтэктурнага рашэння мела шмат агульнага з быхаускай, але яе аба-рончы атык з вялiкiмi трохвуголь-нымi зубцамi выглядау больш ма-ляунiча. Квадратную у плане, моцна заглыбленую у зямлю малггоуную залу з трох бакоу абкружалi нiз-кiя скляпенiстыя прыбудовы з сен-цамi i памяшканнямi для жанчын. На усходняй сцяне шша арон-кадэ-ша утварала даволi значную рас-крапоуку, што пэуным чынам пад-крэслiвала вось усход-захад. Кры-ху прыузняты алмемар, пад яюм знаходзiлася скарбнiца, з чатырох бакоу быу аформлены вялiкiмi ар-камi на васьмiгранных слупах i за-вершаны купалам з невялМм лiх-тарыкам.

Мураваная сiнагога у Слошме, узшкненне якой датуецца 1640 г., пры канашчнай для мясцовых сь нагог дзевяцiпольнай структуры, мае у архггэктуры ужо выразныя рысы ранняга барока. У горада-будаунiчай сггуацып, што склалася гiстарычна, свяцiлiшча павернута да гарадской плошчы сваёй усходняй алтарнай сцяной, якая выра-шана як галоуны фасад з фпурным барочным франтонам, пастауленым на атыку i аздобленым дэкаратыу-нымi пiнаклямi. Пластычныя нiцыя лiнii франтона раней працягвалшя на нiзкiя бакавыя прыбудовы з ад-насхiльнымi дахамь пра што сведчаць архiуныя дакументы i фота-здымк1 1930-х гг. [10]. Малггоуная зала накрыта высоюм двухсхiльным дахам з вшьчыкам, арыентаваным па восi усход-захад. Усё гэта надае збудаванню выгляд хрысщянскай барокавай базiлiкi. Статычны рытм аднолькавых фасадау, характэрны

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЗДАБЫТАК

для рэнесансных ciHaror, змяняецца на вул1чным фасадзе дынам1чнай с1метрыяй барока, сюраванасцю форм да цэнтральнай вос1. Прощ-леглы фасад, заходн1, з уваходам у малгтоуную залу, схаваным у пры-будове, вырашаны вельмi сцшла.

Характэрна, што тая ж горада-будаушчая сiтуацыя паспрыяла па-добнаму архггэктурнаму рашэнню слон1мскага касцёла Беззаганнага Зачацця Дзевы Мары1 кляштара бернардзшак (1664-1670/1696 гг.), дзе на чырвоную л1н1ю вулщы арыентавана апс1да прэсбггэрыя з размешчанай побач пышнай ува-ходнай брамай, якая 1м1тавала ба-рочны фасад святын1. Гэтая брама, узведзеная у сярэдзiне XVIII ст. (архггэктар - Я. К. Глаубщ), была разбурана у 1960-я гг. Галоуны, заходн1, фасад касцёла, хаця i ак-цэнтаваны высокай вежай, сцш-ла схаваны у кляштарных мурах. У штэр'еры высока узнятую бiму (алмемар) вылучаюць маоуныя васьмiгранныя слупы з архаiч-^rni базамi i капiтэлямi, раскра-паваныя плоскiмi арачнымi нiшамi з лучковымi завяршэннямi, харак-тэрнымi для сталага беларускага барока. Слупы падтрымлiваюць лiхтарню, скляпеннi якой аздобле-ны ляпным шматколерным раслш-ным арнаментам, што iмiтуе тканы шацёр. Пластыка дэкаратыунай лепкi па сваiх мастацка-стыля-вых характарыстыках суадносщ-ца з аздобай помшкау так званага сармацкага барока (касцёлау ау-гусцшцау - у Вшьш i М1хал1шках Астравецкага раёна, дамшжан-цау - у Стоубцах). У дэкаратыуным афармленнi арон-кадэша усходшя матывы i барочныя рысы спалуча-юцца з элементамi класщызму: ва-замi, спавiтымi стужкавымi прлян-дамi, карнiзамi з сухарыкамi (зуб-

цам1) i г. д. Увянчаны царскай ка-ронай картуш з рэльефнай выявай Торы з двух бакоу падтрымлiваюць гербавыя львы. Пра мясцовы ге-незiс артэфактау сведчаць наiуны прымiтывiзм i прамалiнейнасць омволжь Адвольная штэрпрэта-цыя ляпной ордэрнай пластыю уласцiвая таксама дэкаратыуна-му аздабленню тутэйшага касцёла бернардзiнак. У ордэрным дэко-ры касцёла выкарыстаны надзвы-чай самабытныя капiтэлi пшястрау з раслiннымi матывамi. Падобныя капiтэлi маюць таксама калонкi, на яюя абапiраюцца хоры слошм-скай сшагогь Пэуныя адпаведна-сцi памiж сшагогай i каталiцкiмi барочнымi святынямi Слошма да-зваляюць меркаваць, што архггэк-тура першай iстотна паднауляла-ся у другой палове XVII i у сярэ-дзiне XVIII ст.

Па сваiм архiтэктурным рашэн-ш у выглядзе базiлiкi без трансэпта галоунай слонiмскай сiнагозе най-больш блiзкая сiнагога у Полацку, выява якой прадстаулена на вядо-мым плане горада 1707 г. [11]. У яе умоуных «бакавых нефах» размя-шчалiся памяшканнi для жанчын.

Такiм чынам, на мяжы XVI-XVII стст. у Вялiкiм Княстве Лггоусюм адбывалася эвалюцыя архiтэктуры мясцовых мураваных сiнагог - ад абарончых збудаван-няу у стылi позняй готыю i рэне-сансу да мастацюх вышынь сталага барока. Тады ж сфармiравауся адметны тып мураваных дзевяцi-польных сiнагог, на што пауплывау характар грамадскага жыцця i тага-часныя мастацкiя юрункь Яскравым прыкладам з'яуляецца галоуная ri-нагога у Слонiме - ушкальны помнiк архiтэктуры беларускага барока. СП

ЁшЁ» http://innosfera.by/2018/04/architecture

Л1ТАРАТУРА

1. Гаркави А. Историческая справка о синагогах и еврейских молитвенных домах в России в царствование Александра II // Восход. 1894, март. С. 54-61.

2. Еврейская энциклопедия. Т. 11.- СПб., 1906.

3. Балабан М. Еврейские исторические памятники в Польше // Еврейская старина. Т. 1.- СПб., 1909. С. 55-57.

4. Berson M. Bózníce zydowskíe w Polsce.- Kraków, 1895; Moktowski K. Bózníce drewníane i meczety // Sztuka ludowa w Polsce. Cz. 2.- Lwow, 1903. S. 424-443; Gtoger Z. Budowníctwo drzewne í wyroby z drzewa w dawnej Polsce. T.1.- Warszawa. 1907; Balaban M. Zabytkí hístoryczne zydów w Polsce.- Warszawa, 1929; Píechotkowíe M. í K. Bózníce drewníane: Budowníctwo í a rchítektu ra.- Warszawa, 1957.

5. Павлуцкий Г.Г. Старинные деревянные церкви в Малороссии // История русского искусства: в 2 т. / под ред. И.Э. Грабаря. Т. 2: История ар-хитектурыы. Допетровская эпоха (Москва и Украина). - М., 1910. С. 377-382.

6. Szyszko-Bohusz A. Materíaly do archítektury bózníc w Polsce // Prace Komísjí Hístoríí Sztukí. R. IV. Zesz. 1.- Warszawa, 1927; Balaban M. Bózníce obronne na wschodních kresach Rzechypospolítej.- Warszawa, 1927; Zajczyk S. Archítektura barokowych bózníc murowanych w Polsce.- BNZAP, nr. 4.- Warszawa, 1933.

7. Еврейская энциклопедия. Т. 14.- СПб., 1908.

8. Краснянский В.Г. Город Мстиславль.- Вильно, 1912.

9. Всеобщая история архитектуры: в 12 т. - М., 1968. Т. 6. Архитектура России, Украины и Белоруссии. XIV - первая половина XIX в.; Чантурия В.А. История архитектуры! Белоруссии: Дооктябрьский период. - Минск, 1969; Габрусь Т.В. Становление стиля барокко в монументальной архитектуре Белоруссии XVII в. / дисс. ... кандид. искусствовед. - М., 1979; Иоффе Э.Г. Страницы истории евреев Беларуси. - Минск, 1996; Локотко А.И. Архитектура европейских синагог. - Минск, 2002.

10. НГАБ, Гродна. Ф. 8, воп. 2, спр. 398.

11. ЦДВГА, Масква, ВУА, 22365.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.