Научная статья на тему 'MODERN ASPECTS OF IDENTIFYING MAIN CHARACTERISTICS OF THE NATIONAL PARTICULARITY IN THE COLOR CULTURE AND ACHITECTURE OF BELARUS'

MODERN ASPECTS OF IDENTIFYING MAIN CHARACTERISTICS OF THE NATIONAL PARTICULARITY IN THE COLOR CULTURE AND ACHITECTURE OF BELARUS Текст научной статьи по специальности «Строительство и архитектура»

CC BY
13
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КУЛЬТУРА / ПРАЕКТ / НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАЛАРЫТ

Аннотация научной статьи по строительству и архитектуре, автор научной работы — Badziaka V., Kabaeva M., Zakharkina G.

The article describes main components of the color culture. It shows how the heritage of the ancient Belarusian architecture and the color culture are connected to the development of the modern research trends on the national particularity in architecture. A number of works of art and architecture of Belarus are given as example in order to analyze the emotional state of human and color environment.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «MODERN ASPECTS OF IDENTIFYING MAIN CHARACTERISTICS OF THE NATIONAL PARTICULARITY IN THE COLOR CULTURE AND ACHITECTURE OF BELARUS»

УДК 72.017.4

СУЧАСНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫЯУЛЕННЯ АСНОУНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАЛАРЫТУ У КОЛЕРАВАЙ КУЛЬТУРЫ I АРХ1ТЭКТУРЫ БЕЛАРУС1

В.А. БАДЗЯКА, М.В. КАБАЕВА (Беларуск дзяржауны ушверсШэт транспарту, Гомель);

Г.1. ЗАХАРК1НА (Полацт дзяржауны ушверсШэт, Полацк)

Разгледжаны асноуныя складнт колеравай культуры. Падкрэслена узаемасувязь набыткау ста-радауняй беларускай архтэктуры I колеравай культуры з развщцём сучасных тэндэнцый у пошуку нацыянальнага каларыту у архтэктуры. На прыкладах творау народнага мастацтва I архтэктуры Беларус1 праведзена параунанне эмацыйнага стану чалавека з каларыстыкай атачаючай прасторы.

Ключавыя словы: колеравае асяроддзе, культура, колер, фарба, эмацыйна-пс1халаг1чнае уздзеянне, асацыяцъи, с1мвол1ка, фармал1зацыя, архтэктура, праект, графгка, жыватс, нацыянальны каларыт.

Уводзшы. На працягу эвалюцыи чалавечага грамадства на розных узроунях яго развщця фармь равалася i у розных вщах кнавала эканамiчнае, сацыяльнае i культурнае (у тым лшу нацыянальнае) асяроддзе. Важкай часткай усеагульнай культуры чалавецтва з'яуляецца колеравая культура. Яна харак-тарызуецца сктэмай усталяваушыхся асацыятыуных i сэнсавых значэнняу i адначасова адлюстроувае шматзначную ролю колера у жыццi грамадства. Культурная прастора ахоплiвае розныя напрамю чала-вечай дзейнасцi, а колер з'яуляецца неад'емнай часткай жыцця чалавека i яго атачэння. Здольнасць колера эмацыйна уздзейшчаць на пах^ чалавека на працягу тысячагоддзяу фармiравала у свядомасцi лю-дзей розныя колеравыя асацыяцыi. З колерам суадносшся як простыя прыродныя з'явы, так i складаныя с1мвал1чныя I алегарычныя вобразы, як1я замацоувал1ся у выглядзе колеравых знакау. На зараджэнне, фар-мiраванне i распаусюджванне колеравай культуры, у першую чаргу, уплываюць прыродна-ктаматычныя, гiсторыка-культурныя i псiхалагiчныя фактары. Межы колеравай культуры вызначаюцца эпохай i геагра-фiчным арэалам, надзеленым выражанымi адметнасцямi рэгiёнау.

Асноуная частка. Сучасная колеравая культура Беларуа i яе асобных рэгiёнау фармiравалася пад уплывам асноуных прыродных складнiкау - ктаматычных умоу, раслiннасцi i марфалагiчных асаблiвас-цей тэрыторыi (рэльефу, фактуры паверхш, структуры глебы).

Прырода не надта вялшай Беларусi, размешчанай у сярэдшх шыротах усходняй Еуропы, не вельмi разнастайная, але дастаткова маляунiчая. Прыродны ландшафт на пауночным захадзе i поуначы рэспуб-лiкi адрознiваецца ад ландшафту пауднёвага i пауднёва-усходняга (малюнак 1).

а б в г

а - Полаччына; б - Вщебшчына; в - Магшёушчына; г - Гомельшчына Малюнак 1. - Маляушчасць, каларыстыка i графжа беларусюх краяввдау

Эстэтычнае уздзеянне прыроднага атачэння на чалавека адлюструваецца i знаходзщь непасрэднае увасабленне у народным побыце у выглядзе упрыгожвання будынкау i функцыянальных рэчау - прыла-дау для апрацоУкi зямлi, прадметау ужытку, мнопм з якiх у даушя часы людзi надвалi сiмвалiчнае зна-чэнне. Гэтыя рэчы з'яулялiся асноУнымi носьбiтамi колеру у атачэннi чалавека (малюнак 2).

Найбольш выразна i яскрава колеравая культура выяуляецца у аздабленнi штучна створаных аб'ектау i мастацкай творчасцi, а яе юруючай унутранай сiлай з'яуляюцца каларыстычныя упадабант (каляровыя перавагi) чалавека. З часоу старажытнасцi каларыстычныя упадабаннi фiксавалiся як у творах дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва, так i аб'ектах народнага дойлiдства, а галоУнымi крытэрыямi у iх былi прыгажосць i гарманiчнасць колеравых спалучэнняу, якiя у далейшым станавiлiся вызначаль-нымi фарбамi нацыянальнага каларыту i арнаменту.

Каларыстыка старадауняй архтэктуры Беларуы заснавана на колерах асноуных старажытных будаушчых матэрыялау - каменя, дрэва, плiнфы, цэглы, дахоую, якiя фармiравалi у паселшчах i гарадах аблiчча пабудоу i агульную каларыстычную прастору.

Малюнак 2. - Каляровая пал^ра у народнай творчасщ

Гiстарычна культурныя стасункi уах рэпёнау Беларусi былi вельмi шыроюя, i таму у некаторых пабудовах старажытнай архiтэктуры знаходзiлi месца элементы усходшх культур (вiзантыйскай, перад-скай, арыйскай i iнш.), аднак развщцё каларыстыкi беларускай архiтэктуры мэтазгодна разглядаць у кантэксце эвалюцыi архiтэктурных стыляу еурапейскай культуры. Матывы розных стыляу i узшкаю-чых новых тэндэнцый у iншаземным мастацтве праходзiлi праз шдьшдуальнае творчае пераасэнсаванне мясцовымi дойлщамьбудаушкам^ чые арыгiнальныя новыя пабудовы аргашчна упiсвалiся у беларускую прыроду i архiтэктуру.

Прафесар А.С. Сардарау на прыкладзе замка у Мiры дае характарыстыку уздзеяння еурапейскай архитектуры на архiтэктуру Вялiкага Княства Лггоускага ХУ1-ХУ11 стагоддзяу, у якой вельмi слушна адзначае адметную асаблiвасць архгтэктурнага i колеравага вырашэння Мiрскага замка: "... Манументальныя лакашчныя формы вежау i сцен упрыгожвау вытанчаны дэкаратыуны прыём цудоунага спалучэння чырвона-карычневай цаглянай муроую са светла-шэрымi атынкаванымi шшам1 Гэты прыём узяты з прускай, польскай, прыбалтыйскай архiтэктуры перыяду Рэнесансу, аднак тут ён "аславянены" -не таи строп \ правшьны" (малюнак 3).

а б

а - замак у г. п. М1р як прадстаушк старадауняй беларускай арх1тэктуры. Х1У-ХУ1 стагоддз1; б - каларыстычная прастора забудовы жылога раёна у М1нску. Пачатак XXI стагоддзя

Малюнак 3. - Супольнасць каляровых пал^рау архiтектуры позняй готыкi i сучаснасцi

У далейшым развiццi беларускай архпэктуры выкарыстанне новых малярных прыладау i фарбау стымулявала развiццё новых каларыстычных упадабанняу у рэгiянальнай i мясцовай архiтэктуры. Згар-манiзаваныя колеравыя спалучэннi адпавядалi прынятым у тагачаснай еурапейскай архиэктуры стылё-вым i каларыстычным плыням, якiя выяулялiся у вонкавым аздабленнi грамадскiх, прыватных i храма-вых пабудоу i, адпаведна, у штэр'ерах. Помнiкi баларускага дойлщства, якiя захавалiся да нашых часоу, перажылi не адно перабудаванне, дайшлi да нас адрэстаураванымi у апошшх стылёвых выявах, па якiх мы узнауляем аблiчча даунiны i ганарымся iмi як матэрыяльнай i духоунай спадчынай.

Здауна i да сённяшшх дзён у архiтэктуры i мастацтве выкарыстоуваюцца псiхалагiчныя якасцi колеру. Пры грунтоуным вывучэннi уздзеяння колеру на фармiраванне эмацыянальна-вобразных з'яу у чалавечай свядомасцi даследчыкамi-псiхолагамi выяулены непарыуныя узаемныя сувязi мнопх склад-нiкау разумовай дзейнасщ. Паставiушы на мэту пошук колеравых сродкау для выражэння нацыянальнага каларыту Беларусi, мы з намерам (наумысна) засяродзiлi увагу менавiта на выкарыстаннi фарбау для вонкавай перадачы асацыятыуна-вобразных уяуленняу чалавека, назiраючага праявы колеру у ар-хiтэктурнай прасторы. Як вядома, пастаянная зменлiвасць сузiраемых чалавекам з'явау, вобразау i рэчау

залежыць ад пары года, стану надвор'я, асвятлення, а таксама ад умоу назiрання, у вышку яюх мяняюцца колеравыя адценнi усяго прыроднага i урбанютычнага атачэння.

Архггэктары у сваiх творах (праектах) ствараюць для чалавека функцыянальнае асяроддзе, на-дзяляючы яго псiхалагiчным камфортам, а на аснове другаснага апасрэдвання iмкнуцца уводзщь у аблiч-ча пабудовы альбо прасторы рысы нацыянальнага каларыту, ужываючы найбольш тыповыя колеравыя упадабанш свайго рэгiёна. Напрыклад, адметнай рысай архiтэктуры Гомельшчыны (у праектах i пабудовах перыяду 1990-2015 гадоу) з'яуляецца пашыранае выкарыстанне у каларыстыцы гарадоу i паселiшч воб-ласцi дамшруючай палiтры прыродных колерау, якую найбольш яскрава адлюстроувае колеравае выра-шэнне сямiпавярховага жылога дома, размешчанага у цэнтральнай частцы горада Гомеля (малюнак, 4 а).

У структуры Гомеля ёсць асобныя жылыя утварэннi (мшрараёны), у складзе якiх iснуе вялшая коль-касць дамоу, пафарбаваных разнастайнымi колерамi i з незвычайнай кампазщяй. Аднак пры разглядзе здалёк гэта шматколернасць выглядае абагульнёна (у вышку эфекта паветравай перспектывы) i iмкнецца да манахромii, як, напрыклад, у мшрараёне № 50 па Рэчыцюм праспекце (малюнак 4, б).

а б

а - каларыт жылога дома на вулщы Веткаускай у Гомель Архтэктар 1.1. Бельцюкава. 2001; б - фрагмент гарадской прасторы жылога раёна. Ввд на мшрараён № 50. Вулща Косарава. Гомель. 2017

Малюнак 4. - Каларыт пауднёвага рэпёна Беларус1 1 яго увасабленне у арх1тэктуры

У дадзенай глыбiнна-прасторавай кампазiцыi архiтэктары ужылi прынцып колеравага кантрасту: на амаль нейтральным фоне забудовы размясцiлi насычаныя колеравыя акцэнты (зялёны i чырвоны), яюя надаюць прасторы энергiчную напоуненасць, гледачу - вясёлы настрой, а пры разглядзе з пэуных вща-вых кропак нават вызываюць асацыяцыi з фарбамi дзяржаунай сiмволiкi Беларусi (гл. малюнак 4, б).

Як вядома, сучасная архиэктура Беларус вызначаецца штэрнацыянальнасцю, унiверсалiзаванас-цю, пошукамi новых шжынерных тэхналогiй i адначасова пошукамi найноушых сродкау алюстравання нацыянальных i рэгiянальных рысау краты. Сучасныя метады архиэктурнай каларыстыкi, уключаючыя багатыя кампазiцыйныя сродю, выкарыстоуваюцца пры увасабленнi у жыццё новых праектау гарадоу, мiкрараёнау i iншых аб'ектау, складаючых архiтэктурнае асяроддзе. Каб раскрыць фарбамi бачанне ёмютага i тонкага паняцця нацыянальнага каларыту ужываюцца тэхнiчныя прыёмы колеравай графш, так званыя фармалiзаваныя выявы у выглядзе фарбавых накрасау, якiя у семантыцы вызначаны як шашч-ныя знакi, знакi-iндэксы i знакi-сiмвалы. На малюнку 5 прадстаулены работы , прысвечаныя пошуку аса-цыяцый i вобразау Беларусi у колеры.

Малюнак 5. - Знак-шдэкс "Беларусь"

Прыкладам пошуку вонкавых сродкау для перадачы у архiтэктуры абагульнёнага вобраза нашай краiны могуць быць конкурсныя дызайн-праекты павiльёна Беларусi для ЭКСПО-2020. Удзельнш архь тэктурнага конкурсу, iмкнулiся стварыць асацыятыуны сiмвал краiны. Па умовах конкурсу у дызайн-

Работы будучых арх1тэктарау БелДУТ.

праектах неабходна было праз сштэз мастацтвау матэрыял1заваць галоуныя мэты развiцця чалавечай су-польнасцi: "Спрыяльная магчымасць", "Устойтвае развщцё", "Мабшьнасць". Адным з галоуных пытан-няу было, як кампазщыйна i у лаканiчнай форме сумясцщь прасторавыя канструкцыi сучаснай архиэкту-ры з элементамi мастацкага выражэння нацыянальнага каларыту (малюнкi 6, 7 ).

ЙЕХРО

Щк

2020

Belarus

а — "Беларусь i Шауковы иуць". А. Дзячэнка, Ю. Мгшчанка, А. Петрачэнка; б — "Васшёк". Г. Дудашэнка, А. Скеарцоу; в — "Aa3ic". М. Зубарау, В. Казлоу

Малюнак 6. — Знаю, амвалы i алегорьи як сродкi для выражэння нацыянальнага характару i каларыту

у архгоктуры иавшьёна Беларусi на ЭКСПО-2020

а

б

Работы будучых арх^эктарау БелДУТ.

Кожны з прадстауленых праектау утрымлiвае щкавыя i эмацыянальна-вобразныя складнМ. Так, канцэпцыя праекта "Беларусь i Шауковы пуць" пабудавана на iдэi аднаулення i актыунага развiцця мiжнародных сувязяу i стасункау памiж краiнамi Усходу i Захаду. Сiмволiку агульначалавечага яднання аутары выразiлi у вонкавай кампазщьп павiльёна, праз алегорыю "Слуцк пояс". У адаптаванай да будау-нiцтва форме гэты каштоуны залататканы мастацкi выраб не толькi падкрэ^вае даунасць эканамiчных i культурных сувязей крашы, але i накроувае у прастору i далячынь. Каларыстыка фасада i штэр'ерау вытрымана у адценнях "беларускага шоуку" - iльну (малюнак 6, а).

Пластыка i каларыстыка фасадау павшьёна "Васшёк" аддалена суадносяцца з вобразам кветю, якую беларусы называюць валошкай-васiльком, дынамiзмам i лёгкасцю выяуляюць напрамак руху i, аднача-сова, падкрэслiваюць гасцiннасць аб'екта. У рашэнш iнтэр'ера невялiчкай залы для шфармацыйных зносiн i стасункау ужыты матэрыялы з натуральным колерам, а форма асвятляючага абсталявання сваёй кампа-зщыяй нагадвае белыя намiткi - даушя святочныя галауныя уборы беларусак (малюнак 6, б).

Лакашчны па форме павшьён з назвай "Аазю" аснашчаны сучасным тэхналагiчным абсталяван-нем, а галоуныя нацыянальныя адметнасцi адлюстраваны у функцыянальным i мастацкiм вырашэнш iнтэр'ерау. Так, упрыгожваннем прасторы галоунай залы павiльёна з'яуляецца падвешаная пад столлю дэкаратыуная канструкцыя для штучнага асвятлення, выкананая па матывах даунейшых народных абярэ-гау - саламяных "сонцау" , "зорак" i "павукоу" - i размешчаная у атачэнш белых прасторавых формау, падобных да стужак i стылiзаваных карункау, яюя ствараюць зменлiвыя светлавыя i глыбшна-прасторавыя эфекты (малюнак 6, в).

Аутары праекта "Зямля пад белымi крыламГ' iмкнулiся аб'яднаць у знешнiм выглядзе пабудовы розныя кампазiцыйныя, прасторавыя i каларыстычныя вырашэннi. Дынамiчныя формы будынка, блакiт крышталя i чорна-белыя элементы светлапрашкаючых канструкцый павiльёна пры разглядванш з розных кропак асацыiруюцца з палётам белага бусла над мнагаводнымi беларускiмi рэкамi i азёрамi i у той жа час падкрэ^ваюць загадкавасць незнаёмага многiм iншаземцам беларускага краю, як мае яшчэ адну па-этычную назву: "Зялёны люток на планеце Зямля" (малюнак 7, а).

Для лакашчнага аб'ёма павшьёна "Сонца. Жыццё. Росквiт" i яго атачэння аутарамi знойдзена вы-разнае колеравае i графiчнае вырашэнне, заснаванае на шмвалах i колерах беларусюх арнаментау, якiмi у народным быце аздаблялiся вышываныя ручнiкi. Малыя архггэктурныя формы i зялёныя насаджэннi пры галоуным уваходзе арганiчна упiсаны у невялiкую прастору i ствараюць пазiтыуныя эмоцыi у на-ведвальнiкау (малюнак 7, б).

Малюнак 7. - Омволжа формы i арнаменту у кампазщьн i вонкавым аздабленнi павшьёна Беларусi

Ва усiх прыведзеных вышэй iлюстрацыях з фрагментамi дызайн-праектау бачна, што архiтэктура павiльёнау пабудавана на дакладна выражанай кампазiцыйнай структуры, пашыраным ужываннi эма-цыйнага i сiмвалiчнага гучання колера.

Адным з прыкладау прафiсiйнага выяулення у архiтэктуры абагульненага каларыту Беларусi мо-жа служыць павiльён Беларусi на ЭКСПО-2015 у Мшане, у кампазiцыi якога выкарыстаны натураль-ныя колеры прыродных складшкау, асобныя сiмвалiчныя знакi i выявы старадауняй i сучаснай тэхнiкi.

а

б

а - "Зямля пад белым1 крыламГ'. Н. Аржанцава, К. Грамыка, Б. Саковiч; б - "Сонца. Жыццё. Росквгг". Г. Чыкунова, Ю. Булдау

Пластычнае вырашэнне гэтага аб'екта адлюстроувае не тольм стан тыповай архiтэктурна-ландшафтнай прасторы Беларусi, але i структуру асобных пабудоу (малюнак 8).

а - дызайн-канцэпцыя "Кола жыцця". Архгтэктары I. Казюлькоу, Д. Беляков1ч, I. Шыптау. 2011; б - каларыстыка прыродных матэрыялау i тэхнiчных экспанатау у кампазщьп уваходнй зоны. 2015.

Малюнак 8. - Праект i увасабленне павиьёиа Беларусi для ЭКСПО-2015 у Мшане

Заключэнне. У беларускай архиэктуры здауна iснуюць такiя адметнасцi, як выразная сумаштаб-насць пабудовы з прыродным атачэннем i ансамблевасць забудовы ва урбашзаваных прасторах, а мастацшя асаблiвасцi гiстарычных i сучасных архитектурных аб'ектау, надзеленых выразным аблiччам i менавiта беларускiм каларытам, выклiкаюць щкавасць у гасцей з разнастайных замежных краiн i рэпёнау. Трэба адзначыць, што чым больш новыя архиэктурныя аб'екты адпавядаюць прыродна-клiматычным i прасто-равым умовам, тым ярчэй змогуць праявiцца у iх нацыянальныя рысы.

Натурныя i тэарэтычныя даследваннi сучаснай архтктурнай каларыстыкi сведчаць аб аргашчным суiснаваннi найноушых будаушчых тэхналогiй i эмацыянальна-вобразных мастацкiх асноу, узнятых да уз-роуня амвалау. Выкарыстанне у архiтэктуры колеравых знакау, утрымлiваючых у сабе набытю багатай колеравай культуры, прыблiжаюць нас да усведамлення складанага пачуцця - колеравага нацыянальнага каларыту Беларусi. Сучасны архiтэктар, як i мастак, павiнен валодаць адчуваннем i разуменнем новых з'яу жыцця, iх якасцей i асабовых прыкмет, ямя могуць быць увасоблены у нацыянальнай архiтэктуры.

Л1ТАРАТУРА

1. Бреслав, Г.Э. Цветопсихология и цветолечение для всех / Г.Э. Бреслав. - СПб. : Б.&К., 2000. - 212 с.

2. Ефимов, А.В. Колористика города / А.В. Ефимов. - М. : Стройиздат, 1990. - 272 с.

3. Лакотка, А.1. Народнае дойлщства / А.1. Лакотка. - Мшск : Беларус. навука, 2014. - 200 с.

4. Некрасов, А.И. Теория архитектуры / А.И. Некрасов. - М. : Стройиздат. - 1994.

5. Сардаров, А.С. Архитектура транспортных сооружений / А.С. Сардаров. - Минск : БНТУ, 2013. - 128 с.

6. Псторыя беларускага мастацтва : у 6 т. / гал. рэд. С.В. Марцэлеу. - Мшск : Навука i тэхшка, 1987-1994.

Пастуту 05.12.2017

MODERN ASPECTS OF IDENTIFYING MAIN CHARACTERISTICS OF THE NATIONAL PARTICULARITY IN THE COLOR CULTURE AND ACHITECTURE OF BELARUS

V. BADZIAKA, M. KABAEVA, G. ZAKHARKINA

The article describes main components of the color culture. It shows how the heritage of the ancient Belarusian architecture and the color culture are connected to the development of the modern research trends on the national particularity in architecture. A number of works of art and architecture of Belarus are given as example in order to analyze the emotional state of human and color environment.

Keywords: color environment, culture, color, colour, emotional and psychological effect, associations, symbols, formalization, architecture, project, graphic arts, pictorial art, national particularity.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.