Научная статья на тему 'MPLEMENTATION OF THE STATE POLICY OF PRESERVING THE HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF POLOTSK ON THE EXAMPLE OF A COMPREHENSIVE LONG-TERM DEVELOPMENT PROGRAM OF POLOTSK AND THE NATIONAL POLOTSK HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE (2000-2005)"'

MPLEMENTATION OF THE STATE POLICY OF PRESERVING THE HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF POLOTSK ON THE EXAMPLE OF A COMPREHENSIVE LONG-TERM DEVELOPMENT PROGRAM OF POLOTSK AND THE NATIONAL POLOTSK HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE (2000-2005)" Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
8
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ОРГАНЫ ЎЛАДЫ / ЗАКАНАДАЎСТВА / ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ / ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦі / ПРАГРАМА РАЗВіЦЦЯ / AUTHORITIES / LEGISLATION / GOVERNMENT REGULATION / HISTORICAL AND CULTURAL VALUES / DEVELOPMENT PROGRAM

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Andreichyk K.

The article considers the progress of implementation, the main achievements of the regional development program of Polotsk and the national Polotsk historical and cultural Museum-reserve. The purpose of the program is to create favorable conditions for strengthening and using the socio-cultural and tourist potential of Polotsk and the national Polotsk historical and cultural Museum-reserve, development of urban infrastructure and renovation of the territory of the historical center of the settlement, effective use of immovable material historical and cultural values.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «MPLEMENTATION OF THE STATE POLICY OF PRESERVING THE HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF POLOTSK ON THE EXAMPLE OF A COMPREHENSIVE LONG-TERM DEVELOPMENT PROGRAM OF POLOTSK AND THE NATIONAL POLOTSK HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE (2000-2005)"»

УДК 94(477.74):351.853

РЭАЛ1ЗАЦЫЯ ДЗЯРЖАУНАЙ ПАЛГГЫК1 ЗАХАВАННЯ Г1СТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ

СПАДЧЫНЫ ПОЛАЦКА НА ПРЫКЛАДЗЕ КОМПЛЕКСНАЙ ДОУГАТЭРМ1НОВАЙ ПРАГРАМЫ РАЗВ1ЦЦЯ г. ПОЛАЦКА I НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА Г1СТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДН1КА (2000 - 2005 гг.)

К. В. АНДРЭЙЧЫК (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

Разглядаюцца рэал1зацыя i асноуныя дасягненнi рэг1янальнай праграмы развщця г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага гтторыка-культурнага музея-запаведтка. Мэта праграмы - стварэнне спры-яльных умоу для умацавання i выкарыстання сацыякультурнага i турыстычнага патэнцыяла г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага гкторыка-культурнага музея-запаведнша, развщцё гарадской тфраструк-туры i рэнавацыя тэрыторьп гктарычнага цэнтра населенага пункта, эфектыунае выкарыстанне нерухомых матэрыяльных гкторыка-культурных каштоунасцей.

Ключавыя словы: органы улады, заканадауства, дзяржаунае рэгуляванне, гкторыка-культурныя каштоунасщ, праграма развщця г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага гтторыка-культурнага музея-запаведтка.

Уводзшы. 1нструментам рэ^зацьи дзяржаунай палггыю, умовай эфектыунага юравання i стабшь-нага развщця тэрыторый з'яуляецца пастаноука opraHaMi улады арыенщрау-праграм рэпянальнага развщця. Мэтавыя праграмы зактаканы уздзейшчаць на сацыяльна-эканамiчную, культурную дзейнасць тэрытарыяльна-адмшютрацыйных адзшак крашы.

Увага з боку дзяржаунай улады да развщця культурнага патэнцыяла i захавання пстарычнай спад-чыны аднаго з самых старажытных гарадоу крашы - Полацка - была падкрэслена яшчэ на пачатку 1990-х гг. Праз зацверджанне Пастановы Савета Мшстрау Рэспублiкi Беларусь ад 16.07.1990 г. № 158 "Аб Полац-юм гiсторыка-культурным запаведшку" шэраг архiтэктурных помшкау былi унесены у ахоуную зону, тэрыторыю рэгулявання забудовы i ахоунага прыроднага ландшафту Полацкага гiсторыка-культурнага запаведшка. У 1993 г. Пастановай Савета Мшстрау Рэспублiкi Беларусь "Аб мерах па далейшым развiццi горада Полацка i захаванш яго культурна-гiстарычнай спадчыны" Вiцебскаму аблвыканкаму было дадзена даручэнне аб рэалiзацыi шэрагу мерапрыемствау у азначаным накiрунку. Для прыкладу, ставшася пытанне аб вызваленнi карпусоу былога езуiцкага калегiума, якi лiчыуся на балансе Беларускай вайсковай акруп з прыстасаваннем пад сацыякультрныя патрэбы горада [1]. Наступным шырокама-штабным крокам да умацавання i выкарыстання сацыякультурнага i турыстычнага патэнцыяла горада стала распрацоука i рэалiзацыя Комплекснай доУгатэрмiновай праграмы развщця г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведшка (далей - Праграма). Праграма прадугледж-вала рэалiзацыю сукупнасцi мерапрыемствау, накiраваных на умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы соцыакультурнага сектара, добраупарадкаванне i эстэтызацыю населенага пункта, музеефкацыю куль-турнай прасторы горада, папулярызацыю ведау аб багатай пстарычнай спадчыне Полацка.

Асноуная частка. Напачатку лютага 2000 г. ад старшыш Полацкага гарвыканкама, У.С. Тачылы, паступша прапанова да намеснiка прэм'ер-мiнiстра, В.1. Дражына, аб садзейнiчаннi развiццю культурнага i турыстычнага патэнцыяла г. Полацка. Саветам Мшютрау Рэспублш Беларусь сумесна з зацiкауленымi ведамствамi у лютым 2000 г. быу распрацаваны праект Комплекснай доугатэрмшовай праграмы развiцця г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведшка. Дакумент быу прад-стаулены А.Г. Лукашэнка, якi прапанову ухвалiу i даручыу прыняць небходныя меры па выкананш праграмы (даручэнне ад 16.02.2000 г. № 10/124-122). 08 верасня 2000 г. адбылася нарада у прэм'ер-мшстра У.У. Ярмошына, на якой за Мiнiстэрствамi i ведамствамi былi замацаваны канкрэтныя абавязкi па выкананш праграмы. Адказнымi былi прызначаны: Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства аховы прыроды i на-вакольнага асяроддзя, Мшстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, Мiнiстэрства абароны, Мшютэр-ства спорту i турызму, Нацыянальная дзяржауная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi Беларусь, Дзяржкам-друк, Вiцебскi аблвыканкам, Полацю гарвыканкам, Беларускi дзяржауны канцэрн па нафтахiмii, Полац-кае вытворчае аб'яднанне "Шкловалакно". Ход рэалiзацыi праграмы знаходзiуся пад кантролем Савета Мiнiстрау. Рэалiзацыя асноунага аб'ёму работ па уах накiрунках была прымеркавана на 2001 г. [2, с. 4].

Комплексная доугатэрмшовая праграма развщця г. Полацка прадугледжвала рэалiзацыю сукуп-насцi мерапрыемствау, наюраваных на добраупарадкаванне i эстэтызацыю функцыянальна-прасторавай структуры населенага пункта, музеефшацыю гiстарычнай часткi горада, стварэнне камфортных умоу для жыцця гараджан. Асобая увага надавалася развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыякультурнай сфе-

ры пасродкам будаунщтва аб'ектау (працяг работ па будаунщтву палiклiнiкi, пачатак будаунщтва сярэд-няй школы № 4, узвядзенне прыбудовы да мастацкай школы); шжынерных камунiкацый (пракладка дзвюхштачнага дзюкера праз р. Палату, будаунщтва водазабора "Заазер'е"); рэканструкцыi матэрыяль-ных нерухомых гiсторыка-культурных каштоунасцей (працяг работ на карпусах былога езуiцкага калеп-ума, былой воданапорнай вежы, аднауленне фрэскавага роспiсу Спаса-Праабражэнскай царквы); прыста-савання матэрыяльных нерухомых гiсторыка-культурных каштоунасцей пад патрэбы Нацыянальнага По-лацкага псторыка-культурнага музея-запаведнiка (размяшчэнне у воданапорнай вежы экспазщыи экала-гiчнага музея, рэстаурацыи дома № 46 па вул. Ленша (№жне-Пакроуская) для адкрыцця Дзiцячага музея). Мерапрыемствы па добраупарадкаванш вялiся суадносна з планам па азеляненш i добраупарадкаванш гарадскiх тэрыторый на 2001 - 2002 гг., зацверджаным Полацкiм гарвыканкамам [2, с. 65].

Для кантролю за тэрмшам i якасцю выканання Праграмы, Камiсiя Палаты прадстаушкоу па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе стала шщыятарам правядзення выязднога паседжання на узроуш урада i iншых защкауленых ведамствау. Мерапрыемства было прызначана на верасень 2001 г., пра-грама уключала наведванне аб'ектау, музеяу i жаночага Спаса-Еyфрасiннеyскага манастыра [2, с. 38].

Праблемным пытаннем стала аргашзацыя механiзму перадачы з баланса Мшютэрства абароны часткi будынкау былога езущкага калегiума пад патрэбы Мiнiстэрства адукацыи. Першачаргова патраба-валася перадыслацыраваць ваенны шпiталь у Баравуху-3 i падключыць будынкi да гарадскiх iнжынерных сетак. На гэтыя мэты Дзяржаунай швестыцыйнай праграмай са сродкау рэспублiканскага бюджэту у 2001 г. было прадугледжана выдзяленне 14 млн. руб. На праектныя работы па рэканструкцыi будынкау былога ваеннага гарадка Баравуха-3 планавалася выдаткаваць 16,5 млн. руб., аднак сродю з дзяржбюджэту не вылучалкя [2, с. 41].

На пачатковым этапе рэалiзацыi праграмы развiцця г. Полацка Мшютэрствам жыллёва-камуналь-най гаспадарю актыуна вялося будаyнiцтва водазабора "Заазер'е". Паскарэнню работ садзейшчала свое-часовае фшансаванне у памеры 500 млн. руб., дзякуючы чаму быу уведзены у эксплуатацыю дзвюхштач-ны дзюкер праз р. Палату [2, с. 13].

Аднауленне нерухомых матэрыяльных псторыка-культурных каштоунасцей прадугледжвала рэ-стаурацыю помшкау архiтэктуры i фрэскавага жывапiсу. Нацыянальным Полацкiм псторыка-культурным музеем-запаведнiкам былi заключаны дамовы з "БелiнфармрэстаУрацыя" на распрацоуку праектна-каштарыснай дакументацыi па каттальным рамонце i рэстаyрацыi Сафiйскага сабора, края-знаучага музея i Дома Пятра I. На гэтыя мэты было выдзелена у 2001 г. 97 млн. руб. [4, с. 34].

На рэстаурацыйна-аднауленчыя работы па аб'екце "Езущю калепум корпус "А" Дзяржаунай ш-вестыцыйнай праграмай на 2001 г. было выдзелена 300,8 млн. руб. Выканауцам работ з'яулялася прад-прыемства "Полацкрэстаурацыя", якiм вялкя агульнабудаyнiчыя работы корпуса "А": быу змантаваны нулявы цыкл, выведзены сцены першага i другога паверхау. Тэрмш здачы аб'екта запаведнiку прызна-чауся на трэцi квартал 2001 г., на год было выдзелена 290 млн. руб., з яюх асвош 59,8 млн. руб. У будынку планавалася размясцщь мастацкую галерэю, дзе на 2002 г. было прымеркавана адкрыццё экс-пазiцыi. Рэспублiканскай праграмай рэстаурацыйных работ былi прадугледжаны бюджэтныя асiгнаваннi на суму 300,8 млн. руб., аднак бюджэтныя грошы так i не паступалi па стане на сакавш 2001 г. Працы на езуiцкiм калегiуме прыпынялiся або замаруджвалюя. У вынiку адсутнасцi фшансавання на прадпры-емстве "Полацкрэстаурацыя" былi выкарыстаны усе абаротныя сродкi, утварылася запазычанасць за спа-жыванне матэрыяльна-энергетычных рэсурсау, адсутнiчала магчымасць выплаты работшкам заработнай платы. На 2001 г. запазычанасць па бюджэце складала 7 млн. руб., 5 млн. руб. - запазычанасць па цепла-энергарэсурсах i 2 млн. руб. - за пастауленыя будаушчыя матэрыялы. Акрамя таго, "Полацкрэстаурацыя" мела шзю узровень матэрыяльна-тэхнiчнай базы [2, с. 24].

Згодна са справаздачай Мшстэрства фшансау у 2001 г. Дзяржаунай швестыцыйнай праграмай Ка-мiтэту па рэстаурацып i кансервацыi помнiкаУ пры Мшютэрстве культуры на рэстаурац^1ю музея-запаведнiка планавалася вылучыць 320,3 млн. руб. (на калепум - 300,8 млн. руб., на Спаса-Праабражэнскую царкву -19,5 млн. руб., аднак згодна з паказчыкамi бюджэту на 2001 г. каттальныя укладанш былi скарочаныя на 11,3% з мэтай наюравання вызваленых сродкау у стабiлiзацыйны фонд павышэння заработнай платы работнiкам бюджэтнай сферы. У 2001 г. паступша 71,54 млн. руб. на аднауленчыя работы (58,4 млн. руб. i 12,6 млн.руб., адпаведна). Кошт работ па карэкщроуцы генплана горада склау 11 млн. руб., на работы па рэстаурацыи дома № 46 па вул. Ленша (№жне-Пакроуская) для адкрыцця Дзщячага музея было выдзелена 100 млн. руб. Па аб'екце "Езущю калепум" адначасова з рэстаурацыяй корпуса "А" вялася падрых-тоука праектна-каштарыснай дакументацыi для рэстаyрацыi карпусоу "В" i "Б". Корпус "В" планавалася прыстасаваць пад экспазiцыi музея псторыи i археалогii горада. Аб'ём фшансавання навукова-даследчых работ склау 4,1 млн. руб. Была заключана дамова на распрацоуку навукова-праектнай дакументацыи па рэстаурацыи Спаса-Праабражэнскай царквы на суму 6,7 млн. руб. На 2001 г. было праведзена шжынернае даследаванне канструкцый помшка, коштам у 1,1 млн. руб., работы па рэстаурацыи фрэскавага ростсу Спаса - Праабражэнскай царквы, на ямя было затрачана 12,6 млн. руб. [2, с. 31].

Па факту праверак тэрмшау i якасщ рэалiзацыi праграмы Мшютэрствам культуры было адзначана, што асноуным стрымлiваючым фактарам у выкананш запланаваных рэстаурацыйных работ стала "...несвоечасовае праходжанне фiнансавых сродкау праз казначэйствы, што не забяспечыла узаемараз-лiкi па выкананых работах, авансаванне набыцця матэрыялау" [2, с. 31].

Важным наюрункам Праграмы стала рэалiзацыя мерапрыемствау па развщщ Нацыянальнага По-лацкага псторыка-культурнага музея-запаведнiка. Статус "нацыянальны" Полацкi псторыка-культурны музей-запаведнiк атрымау 28 лiпеня 2000 г. у адпаведнсщ з Пастановай Савета Мшютрау Рэспублiкi Беларусь № 1128. Па стане на 2000 г. у запаведшку функцыянавала 8 музеяу, абслугоувалася 200 тыс. наведвальшкау за год, 100 помшкау архитектуры мелi статус гiсторыка-культурнай каштоунасщ [6, с. 76].

Пачынаючы з 1999 г., Нацыянальнаму Полацкаму гiсторыка-культурнаму музею-запаведшку штогод аказвалася сiстэматычная фiнансавая падтрымка Мiнiстэрствам культуры у пытаннях набыцця музейных прадметау, творау выяуленчага мастацтва. У 2000 г. было выдзелена 2,8 млн. руб. У першым паУгоддзi 2001 г. былi набыты калекцыi кнiг, прадметы выяуленчага мастацтва, ушкальныя рарытэтныя тканiны для рэканструкцьи нацыянальнага рэгiянальнага касцюма на суму 4,9 млн. руб.

Упрауленне культуры Вщебскага аблвыканкама 16 лютага 2001 г. прадставша на камiсiю фонда Прэзщэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтвау гранты: "Рэстаурацыя калекцыi абразоу з фондау НПГКМЗ", "Праект комплекснай навукова-iнфармацыйнай сiстэмы НПГКМЗ". Запаведнiкам былi падрыхтаваныя кампакт-дыскi "Канцэрты арганнай музыкi салiсткi Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведшка Ксенii Пагарэлай". За сродю гранта, атрыманага з фонду Прэзь дэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, былi набыты камп'ютар, ксеракс, вщэакамера, творы мастацтва. За уласныя сродкi музеем-запаведнiкам былi выдадзены памятныя ка-лендары "Музей-бiблiятэка Сiмяона Полацкага", "75 год краязнаучаму музею", буклет "Сафiйскi сабор".

Мшютэрства прыродных рэсурсау i аховы навакольнага асяроддзя фшансавала работы па рэстау-рацыi воданапорнай вежы з мэтай прыстасавання пад патрэбы музея экалогп. У 2001 г. было прадугле-джана вылучыць з мясцовага бюджэтнага фонду аховы прыроды на завяршэнне рэканструкцыi воданапорнай вежы 20,0 млн. руб. Па стане на 25.06.2001 г. дагавор на фшансаванне вышэйзгаданых работ заключаны не быу па прычыне адсутнасцi у падрадчыка лiцэнзii на выкананне адпаведных работ.

Заказчыкам выступау музей-запаведнiк, распарадчыкам быу мясцовы Фонд аховы прыроды. На 2001 г. год планавалася вылучыць 5 млн. руб. з рэспублшанскага бюджэту на фармiраванне экпазщыи i закупку абсталявання [2, с. 16].

Перад Мiнiстэрствам спорта i турызма была пастаулена задача выдання палiграфiчнай прадукцыi рэкламнага, навукова-папулярнага кшталту, падрыхтоую метадычных распрацовак тэматычыных экскур-сшных тэкстау, зацвярджэння экскурсiйных i турыстычных нiтак маршрутау. Метадычная праца была ускладзена на грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя экскурсаводау i гiдау-перакладчыкау". З мэтай папулярызацыи ведау аб псторыка-культурнай спадчыне Полацка Мiнiстэрствам спорту i турыз-му было прафiнансавана выданне турыстычнага рэкламнага альбома аб Полацку з апiсаннем прыгранiч-ных маршрутау на беларускай i замежных мовах, былi распрацаваны турыстычныя маршруты як для замежных турыстау так i для айчыных экскурсантау на тэму: "Барока i класiцызм у шэдэурах беларускай архiтэктуры", "Адраджэнне народных рамёствау i промыслау", "У госцi да Я. Драздовiча", "Жыццё i побыт невялiкiх гарадоу". Метадычным сектарам "Полацкага бюро падарожжау i экскурсiй" быу пад-рыхтаваны дапоунены тэкст абзорнай шматпланавай гарадской экскурсii на тэму: "Полацк - старажытны горад Беларуа i усходнiх славян" (аутар-складальнiк I. I. Калшоусю) [3, с. 59].

Справу папулярызацый ведау аб псторыка-культурнай спадчыне Полацка працягнула Белтэлера-дыёкампашя i Дзяржкрамдрук. Апошнiм былi падрыхтаваны: прызентацыйны буклет "Архiтэктурныя помнiкi Полацка", камплект паштовак "Музей беларускага кшгадрукавання", "Полацк на паштоуках пачатку ХХ ст.", фотаальбом "Полацк". Белтэлерадыёкампашя на пачатку 2001 г. выпусцiла у прамы эфiр цыкл тэлеперадач, прысвечаных сацыяльна-эканамiчнау развiццю Полацка, культурнай прасторы горада, а таксама тэлезамалёукi на тэмы: "Святы у Полацку", "Аб горадзе i аб сабе", "Полацк-пстарыч-ны", "Рэканструкцыя гiстарычнага цэнтра Полацка", "Народная творчасць полацкай зямлГ' i iнш. Бела-рускае радыё у сваiх праграмах вяло рубрыку "На хвалi часу", "Зямля пад белымi крыламi". Да эфiру было падрыхтавана больш за 100 радыё i тэлесюжэтау. На радыё са студзеня па чэрвень 2001 г. у шфар-мацыйных праграмах "Радыёфакт", "Постфактум", "Панарама" а таксама у рашшшх, дзённых, вячэрнiх выпусках навiн вялася рубрыка на тэму сацыяльна-эканамiчнага развщця горада i гiсторыка-культурнай спадчыны Полацка. 23 студзеня 2001 г. у вячэрняй праграме "Пастфактум" была асветлена сустрэча рэк-тара Полацкага дзяржаунага ушверспэта. Э. М. Бабенка са старшынёй Вiцебскага аблвыканкама [2, с. 19].

Рашэннем Савета Фонду Прэзщэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва Нацыянальнаму Полацкаму псторыка-культурнаму музею-запаведнiку быу выдзелены грант у памеры 8,5 млн. руб. для стварэння экстазный у Мастацкай галерэi i 2 млн. руб на закупку карцш. Былi пачаты праектные работы па распрацоуцы плана рэгенерацыи г. Полацка i тэрыторыi музея-запаведшка да 2001 г.

У 2000 г. пры удзеле Полацкага гарвыканкама было створана ЗАТ "Скарб", якое атрымала лецэнзда на ажыццяуленне турыстычнай дзейнасцi. Творчым калектывам супрацоушкау музея-запаведнiка быу сабраны неабходны матэрыял, i на пасяджэннi навукова-метадычнага савета была зацверджана тэматыка турыстычных маршрутау "Барока i класiцызм у школе беларускай архиэктуры" (Полацк - Лепель -Браслау - Полацк), "Па дарогах Язэпа Драздовiча" (Полацк - Браслау - Полацк), "Адраджэнне народных рамёствау Паазер'я" (Полацк - Лепель - Браслау - Полацк). У раёне Кургана плнавалася стварыць турыстычны маршрут, яю уключау музей Вялшай Айчыннай вайны i музей-кватэру З. М. Тусналобавай-Марчанка. Адпаведная увага была нададзена фармiраванню i прасоуванню брэнда "Полацк". Сiмвал горада - карабель-паруснiк - стау упрыгожваць прадукцыю прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi [2, с. 64].

Рэдакцыя грамадскiх i сацыяльна-эканамiчных праграм Беларускага Радыё трымала у па-стаянным полi зроку ход выканання Комплекснай доУгатэрмiновай праграмы развiцця Полацка i НПГКМЗ на 2000 - 2005 гг. Праблемныя баю аднаулення помнiкаУ архiтэктуры разгладалкя у тэле-праграме "Спадчына" (выпуск ад 12 красавша 2001 г.). Асаблiвая увага надавалася захаванню псторыка-культурнай спадчыны Полацка. На гэтую тэму былi падрыхтаваныя сюжэты пра псторыю Полацка, музей кнiгадрукавання, музей ткацтва, краязнаучы музей. Таксама у перадачы прагучау рэпартаж аб завяршэннi работ на корпусе "А" езущкага калепума. Асаблiва актуальнымi былi iнфармацыйныя блою, прысвечаныя неабходнасцi развiцця турыстычнай шфраструктуры: будаунiцтва дарог, гасцiнiц, пунктау харчавання [5, с. 23].

Тэма псторыка-культурнай спадчыны Полацка была адлюстравана у працы радыё i тэлебачаня Вщебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання. На абласным радыё i "РадыёВiцебск" у 2001 г. выйшла у эфiр больш за 20 шфармацыйных паведамленняу i радыёсюжэтау, прысвечаных навуковаму i культурнаму жыццю горада (фестывалям, выставам, навукова-практычным канферэнцыям, семiнарам). На абласным тэлебачаннi, у шфармацыйнай праграме "Вiцебскi Веснiк", выйшла у эфiр каля 20 ввдэасюжэтау, асобныя тэмы якiх перараслi у перадачы: "Мiжнародны фестываль арганнай музыю "Званы Сафiiм", "Мiжнародны фестываль камернай музым", "Вытокi" (аб урачыстасцях да дня памящ Ефрасiннi Полацкай, экалапчных праблемах, дзеячах культуры мiнулага i сучаснасцi). Рэпартажы знаёмiлi гледачоу з традыцыйным Пагашэнне марак з выявай Ефрасiннi Полацкай. Падзеi, якiя праводзшся у канцэртнай зале Сафiйскага сабора, штомесяц асвятлялiся у спецыяльнай праграме "Культурная палира Рэспублiкi" (пятнiчныя i суботнiя выпускi "Постфактуму"), асобна распавядалася аб iмпрэзах, прысвечаных XV Мiжнароднаму фестывалю старадауняй i сучаснай музыю, якi праходзiу у Сафiйскiм саборы, бралася iнтэрв'ю з загадчыкам канцэртным аддзелам Л. Емяльянавай. У маi -чэрвенi 2001 г. слухачы даведалiся аб асвячэннi Патрыярхам Маскоусмм i усяе Русi спецыяльнага футарала да крыжа Еуфрасшш Полацкай, аб пящдзённым пленэры юных мастакоу, тэмай якога стала 500-годдзе архiтэктурнага стылю барока. 5 чэрвеня 2001 г. прагучала шфармацыя аб наведваннi Фшарэтам Спаса-Еуфрасiннеускага манастыра [6, с.80].

Рэдактары Нацыянальнай дзяржаунай тэлерадыёкампанii падрыхтавалi перадачы-штэрв'ю са старшынёй полацкага гарвыканкама У. С. Тачылай, прысвечаныя сацыяльнай i эканамiчнай аснове выканання Комплекснай доугатэрмшовай праграмы развiцця г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка. Быу зняты сюжэт аб Полацкiм езущюм калегiуме, дзе прагучалi крытычныя водгую у бок прадпрыемства "Полацкрэстаурацыя". Адбылася гутарка з дырэктарам музея-запаведнiка Н. Н. 1льнщмм i дырэктарам музея традыцыйнага ткацтва Н. У. Фь латавай [2, с. 67].

За термш дзеяння Праграмы былi усталяваны помнiкi выдатным дзеячам мiнулага Полацкай зямль Прызнанне i развiццё гарадскiмi уладамi патэнцыяла Полацка у турыстычным плане знайшло сваё адлюстраванне у мастацка-эстэтычным аздабленнi гарадской прасторы i турыстычнага ядра горада мастацкiмi скультурамь Праспект Ф. Скарыны (былы праспект К. Маркса) стау галоунай турыстычнай воссю гiстарычнага цэнтра. Па задумцы скульптура як мастацка-эстэтычны складнiк гарадской прасторы, з'яуляючыся своеасаблiвым арыенцiрам у ансамбле горада, павшна была уносщь сэнсавыя акцэнты у ад-чуванне яго атмасферы. Жадаючы падкрэслiць культурна-асветнщюя традыцыi полацкай мiнуушчыны, у верасш 2003 г. у гарадскiм скверы быу усталяваны помшк асветнiку XVII ст. &мяону Полацкаму (скульптар А. Фшсю, архiтэктары Н. Царык i Г. Фёдарау). 7 верасня 2003 г. быу святочна адкрыты помшк лиары "У" (аутар I. Куржалау). На пастаменце зроблены надпiс - паэтычная метафара вядомага беларускага паэта, Рыгора Бородулiна: "Ад Еуфрасiннi, ад Скарыны, ад Полацка пачауся свет..." У 2004 г. сустрэу першых наведвальнiкау Дзiцячы музей. Канцэпцыяй музея быу прапанаваны новы iнтэрактыуны падыход да прэзентацыi прадметау культуры i мастацтва. Майстар-класы, вiктарыны, квэсты сталi вiзiтнай карткай установы. 3 верасня 2005 г. з нагоды правядзення экалагiчнага фестывалю ля будынка музея былi усталяваныя скульптурныя кампазiцыi "Дзяучынка з сонечным гадзiннiкам" i "Шкаляр з гадзiннiкам", аутара П. Вайнщкага [4, с.67-69].

Даручэннем Савету Мшютрау аб ходзе выканання Праграмы установам адукацыи было рэкаменда-вана наведваць пстарычныя i культурныя аб'екты Нацыянальнага Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведнiка з мэтай выхавання у падрастаючага пакалення патрытызму i гонару за малую Радзiму.

Высновы. Такiм чынам, у ходзе рэалiзацыi Комплекснай доугатэрмшовай праграмы развiцця г. Полацка i Нацыянальнага Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведшка быу выкананы шэраг пастауленых задач: будаунщтва аб'ектау сацыяльна-культурнай сферы, добраупарадкаванне тэрыторыi, рэстаурацыя i прыстасаванне пад патрэбы грамадства матэрыяльных нерухомых гiсторыка-культурных каштоунасцей. Былу зданы у эксплуатацыю корпус "А" былога езущкага калегiума, дзе адкрылася мастацкая галерэя, астатшя карпусы былi канчаткова перададзеныя на баланс Мiнiстэрства адукацыi з прыстасаваннем памяшканняу пад вучэбныя i лабараторныя аУдыторыi, завершана рэстаурацыя будынка па вул. Нiжне-ПакроУскай, 46, у ямм размясцiуся дзiцячы музей.

У сувязi з недастатковым фiнансаваннем некаторыя пазiцыi Праграмы былi выкананы не цалкам, тэрмшы завяршэння работ былi падоужаны. Так, рэстаурацыя помнiка прамысловай архiтэктуры -воданапорнай вежы - з прыстасаваннем пад музей экалогп было замаруджана. Урачыстасщ адбылiся толью у 2006 г. За перыяд рэалiзацыi праграмы былi падрыхтаваны экскурсшныя маршруты, устаноу-лены помнiк знакамиаму полацкаму дзеячу, Сiмяону Полацкаму, а таксама букве "У". У 2000 г. Полацю гiсторыка-культурны музей-запаведнiк атрымау статус "нацыянальны". У 2004 г. адчышуся дзiцячы музей, у 2005 г. Нацыянальны Полацю гiторыка-культурны музей-запаведшк аб'яднау 11 музеяу. Паралельна з ходам рэалiзацыi Праграмы былi прыняты "Нацыянальная праграма развiцця турызму Рэспублш Беларусь на 2001 - 2005 гг. i пастанова Савета Мшютрау Рэспублш Беларусь ад 23.07. 2001 г. № 1085 "Аб першачарговых мерах па захаванш i адраджэнш гiстарычных цэнтрау гарадоу Беларусi", яюя акрэслiвалi арыенцiры у развiццi турызму i зберажэннi гiсторыка-культурнай спадчыны.

Л1ТАРАТУРА

1. Андрэйчык, К. В. Культурна-адукацыйная прастора Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта у справе захавання асветнiцкiх традыцый / К. В. Андрэйчык // Выш. шк. - 2017. - № 5. - С. 26 - 31.

2. Нацыянальны архiу Рэспублш Беларусь (НАРБ). - Ф. 7. Воп. 16. Спр. 4756.

3. НАРБ. - Ф.7. Воп. 16. Спр. 4754.

4. НАРБ. - Ф.7. Воп. 12. Спр. 4761.

5. НАРБ. - Ф. 968. Воп. 1. Спр.4049

6. Архiу Нацыянальнага Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведшка. - Ф.1. Воп. 1. Спр. 16.

Пастуту 07.10.2019

IMPLEMENTATION OF THE STATE POLICY OF PRESERVING THE HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF POLOTSK ON THE EXAMPLE OF A COMPREHENSIVE LONG-TERM DEVELOPMENT PROGRAM OF POLOTSK AND THE NATIONAL POLOTSK HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE (2000-2005)"

K. ANDREICHYK

The article considers the progress of implementation, the main achievements of the regional development program of Polotsk and the national Polotsk historical and cultural Museum-reserve. The purpose of the program is to create favorable conditions for strengthening and using the socio-cultural and tourist potential of Polotsk and the national Polotsk historical and cultural Museum-reserve, development of urban infrastructure and renovation of the territory of the historical center of the settlement, effective use of immovable material historical and cultural values.

Keywords: authorities, legislation, government regulation, historical and cultural values, development program of Polotsk and national Polotsk historical and cultural museum-reserve.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.