Научная статья на тему 'АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ У 1991 - 2006 ГГ. (НА ПРЫКЛАДЗЕ ДЗЕЙНАСЦІ МІНСКАГА, МАГІЛЁЎСКАГА, ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНЫХ ВЫКАНАЎЧЫХ КАМІТЭТАЎ)'

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ У 1991 - 2006 ГГ. (НА ПРЫКЛАДЗЕ ДЗЕЙНАСЦІ МІНСКАГА, МАГІЛЁЎСКАГА, ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНЫХ ВЫКАНАЎЧЫХ КАМІТЭТАЎ) Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
11
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ОРГАНЫ ЎЛАДЫ / ЗАКАНАДАЎСТВА / ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ / ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛіТЫКА / ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦі

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Андрэйчык К.В.

Разглядаецца практычны вопыт дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ахове нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, выяўлена спецыфіка адміністрацыйна-эканамічных механізмаў аховы і рэалізацыі мерапрыемстваў па захаванні, утрыманні і рацыянальным выкарыстанні помнікаў прамысловай і грамадзянскай архітэктуры

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ADMINISTRATIVE APPROACHES TO THE PROTECTION OF IMMOVABLE MATERIAL HISTORICAL AND CULTURAL VALUES IN 1991-2006 (ON THE EXAMPLE OF THE MINSK, MOGILEV, GOMEL REGIONAL EXECUTIVE COMMITTEES)

Examines the practical experience of government management of the regional territorial level of governance for the protection of immovable material historical and cultural values, the specificity of administrative-economic mechanisms of protection and implementation of measures for the conservation, maintenance and rational use of monuments of civil and industrial architecture.

Текст научной работы на тему «АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ У 1991 - 2006 ГГ. (НА ПРЫКЛАДЗЕ ДЗЕЙНАСЦІ МІНСКАГА, МАГІЛЁЎСКАГА, ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНЫХ ВЫКАНАЎЧЫХ КАМІТЭТАЎ)»

УДК 719:06(476)"1991/2006"

АДМШ1СТРАЦЫЙНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ Г1СТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОУНАСЦЕЙ У 1991 - 2006 гг.

(НА ПРЫКЛАДЗЕ ДЗЕЙНАСЦ1 М1НСКАГА, МАГ1ЛЁУСКАГА, ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНЫХ ВЫКАНАУЧЫХ КАМ1ТЭТАУ)

К.В. АНДРЭЙЧЫК (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

Разглядаецца практычны вопыт дзейнасц органау дзяржаунага юравання абласнога тэрыта-рыяльнага узроуню па ахове нерухомых матэрыяльных г1сторыка-культурных каштоунасцей, выяулена спецыфжа адмтстрацыйна-эканам1чных мехатзмау аховы I рэал1зацъи мерапрыемствау па захавант, утрымант I рацыянальным выкарыстант помткау прамысловай I грамадзянскай архтэктуры.

Ключавыя словы: органы улады, заканадауства, дзяржаунае рэгуляванне, дзяржауная палтыка, г1сторыка-культурныя каштоунасцг.

Уводзшы. З атрыманнем дзяржаунага суверэнпэту у Беларуа распачауся доуп працэс будовы на-цыянальнай сютэмы аховы псторыка-культурнай спадчыны, пад якой разумеецца комплекс адмшютрацый-ных, прававых i эканамiчных мер, нак1раваных на ул1к, захаванне, аднауленне, утрыманне 1 выкарыстанне гюторыка-культурных каштоунасцей. У законе ад 1992 г. "Аб ахове псторыка-культурнай спадчыны" дзяржауная палггыка вызначалася Вярхоуным Саветам Рэспублш Беларусь, а рэалiзоувалася Саветам Мшютрау праз спецыялiзаваную шспекцыю па ахове псторыка-культурнай спадчыны, на мясцовым тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйным узроуш рэалiзацыя дзяржаунай палпъш уваходзша у кампетэнцыю абласных выканау-чых камiтэтау. Планаванне, каардынацыя i кантроль былi замацаваны за профiльнымi упрауленнямi, кампэ-тамi i дэпартаментам^ яшя часта рэструктуравалiся. Кiраунiцтва кожнай вобласщ краiны абiрала уласны шлях аднаулення нерухомых гiсторыка-культурных каштоунасцей.

Асноуная частка. Мiнскi абласны выканаучы кампэт, а таксама гарвыканкам пайшлi па шляху будовы бiзнес-мадэлi у аднауленш пстарычнай части горада. Рашэннем ад 28 мая 1991 г. №2 184 было створана упраулен-не па кансервацьп i рэстаурацш помшкау гiсторыi i культуры Мiнгарвыканкама. Ужо у 1992 г. з мэтай прыцяг-нення сродкау замежных швестарау пачало працаваць акцыянернае таварыства адкрытага тыпу "Стары Менск", на якое былi ускладзены задачы па будаунщтве, рэканструкцыi i прыстасаваннi помнiкау. Упрауленне па рэстау-рацыi i кансервацып было скасавана. У якасцi фундатарау выступiлi Мiнскi гарвыканкам i Галоурэстаурацыя, якiя мелi кантрольны пакет акцый [1, л. 13; 2, л. 73]. Выканкам меу права валодання, карыстання i здачы у арэнду забудовы тэрмiнам на 49 гадоу без права шшых форм распараджэння. АТ "Стары Менск" падпiсау дамовы аб стварэннi двух сумесных прадпрыемствау з фiрмамi Iталii i Вялшабрытани для рэканструкцыi i далейшай эксплу а-тацып шасцi будынкау, будаунiцтва гатэля i ратушы. Памер швестыцый склау 22 млн $. Усе затраты на рэкан-струкцыю i прыстасаванне неслi замежныя партнёры, а прыбытак размяркоувауся у роунай прапорцып. Таим чы-нам, была уведзена мадэль акцыянавання аднауленчых работ у цэнтрах пстарычнай забудовы з умовай захавання дзяржаунай уласнасцi на будынш. Ужо у 1991 г. былi распачаты работы па рэстаурацып раёна пстарычнай забудовы "Верхнi горад" i прыстасаванш яго для размяшчэння устаноу i арганiзацый культуры, гандлю, турызму, грамадскага харчавання. Агульны кошт праекта склау 450 млн руб. Работы праводзшся па вул. 1нтэрнацы-янальнай, на пл. Свабоды, д. 19, 23 i гарадской ратушы. У 1993 г. завяршылася рэканструкцыя будынка дзщячай музычнай школы, музея гiсторыi мастацтва, распачата будаунщтва па вул. 1нтэрнацыянальнай, Герцэна. У ходзе рэстаурацыйных работ у 1990 - 2000-х гг. было цалкам адноулена першапачатковае аблiчча Сабора Найсвяцейшага iмя Прасвятой Дзевы Марыi, у якiм у 1990-х гг. знаходзiуся "Дом фiзкуль-туршка". У 1993 г. храм вярнулi каталiцкай царкве, у 1997 г. ён быу пауторна асвечаны. Знакавай падзеяй у рэвп^зацыи гiстарычнай спадчыны Мшска стала будаунiцтва сiмвала гарадскога самакiравання - ратушы, якая была знесена яшчэ у 2-й палове XIX ст. У 2002 - 2004 гг. пад юраунщтвам архпэктара С. Багла-сава праводзшася узвядзенне будынка гарадской ратушы. На першым паверсе размешчаны выставачныя залы для экспазщып музея Мiнска. У вялшай экспазiцыйнай зале усталяваны макет пстарычнага цэнтра горада пачатку XIX ст. пад шкляным купалам. На друпм паверсе ратушы, дзе калюьщ размяшчауся мап-страт, размяшчаецца зала для прыёма ганаровых гасцей i нарад. У 2004 г. дзверы ратушы адчынiлiся для наведвальнiкау мастацюх экспазiцый. Прылеглы да будынка сквер таксама быу рэканструяваны [2, л.76].

Горадабудаунiчае планаванне развiцця тэрыторый сталщы рэалiзоувалася у межах генеральнага плана, "Плана функцыянальнага выкарыстання Мiнска". У 2004 г. Прэзщэнтам быу прыняты Указ № 330 "Аб развщщ гiстарычнага цэнтра г. Мiнска". Буйныя тэмпы урбанiзацыi вымагалi ад уладау планаваць умовы для ажыццяулення гаспадарчай i iншай дзейнасцi, ствараць сютэмы шжынернай, транспартнай iнфраструктуры, ажыццяуляць добраупарадкаванне. Увага была скiравана на пстарычны цэнтр Мiнска -"Верхнi горад" з прылеглымi кварталамi у межах вулщ 1нтэрнацыянальнай - Гарадскога Вала - Нямш -Ракаускае i Траецкае прадмесцi i тэрыторыя Мшскага замчышча, асноуная частка якога прымыкае да

р. Свклач памiж вулщай Багдановiча i Палацам спорту. З канца 1980-х гг. доужылася рэстаурацыя асаб-няка дваранскага i шляхецкага роду ВаньковiчаУ па вул. 1нтэрнацыянальнай, 33А. У 2000 г. да 200-годдзя з дня нараджэння мастака музей быу адкрыты. Да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё у сядзiбным доме пастаяннай экспазiцыi, якая дае магчымасць пазнаёмiцца з працамi В. Ваньковiча i культурай бела-рускай сядзiбы 1-й паловы XIX ст. Была адноулена i сама сядзiба: пабудаваны флiгель юраушка, брама, усталяваны помнiк В. Ваньковiчу.

У 2004 г. было утворана камунальнае будаушча-эксплуатацыйнае уштарнае прадпрыемства "Мш-ская спадчына". Заснавальнiкам з'яуляуся Мiнскi гарадскi выканаучы камiтэт. Галоуныя мэты прадпры-емтсва: рэканструкцыя, рэстаурацыя аб'ектау камунальнай уласнасщ, размешчаных у кварталах пстарыч-най забудовы "Верхш горад", "Ракаускае прадмесце" i "Траецкае прадмесце"; прыстасаванне аб'ектау для размяшчэння офiсау, гадлёвых кропак, турыстычнай iнфраструктуры, пошук новых швестарау i партнёрау для рэалiзацыi швестыцыйных праектау; кiраванне i здача у арэнду, эксплуатацыя i утрыманне будынкау. У адпаведнасцi з рашэннем Мшскага гарадскога выканаучага камiтэта ад 29 снежня 2005 г. .№ 2320 з мэтай забеспячэння захаванасщ нерухомай маёмасщ камунальнай уласнасцi арэндадауца павшен быу страхаваць арандаваную нерухомую маёмасць, а сродю, атрыманыя па страхавой кампенсацьи, выкарыстоУвалiся на рамонт арандаванай маёмасщ. У 2000 г. уладамi было прынята рашэнне аб прыстасаванш былых карпусоу мужчынскага манастыра бернардзшцау да патрэб гатэлю ("Манастырсю"), аднак працы былi праведзены у 2009 - 2014 гг. 15 красавка 2004 г. было прынята рашэнне аб аднауленш гасщнщы "Еуропа". Першых пастаяльцау гасцiнiца прыняла у 2007 г. [3].

Яшчэ адным прыкладам прыцягнення сродкау iнвестарау стала утварэнне у 1991 г. сумеснага беларуска-польскага прадпрыемства "Рэнаватум" (было лiквiдавана у 2014 г.). Мiнiстэрства культуры выступша заснавальнiкам. Падобны вопыт быу пераняты у Гродзенскай вобласцi [4] Мэтай прадпрыемства было ажыццяуленне дзейнасцi у галiне аднаулення, рэстаурацыi, выкарыстання помшкау гiсторыi i культуры, каштоунасцей i навакольнага асяроддзя, экскурсiйна-турыстычнага i гандлёвага абслугоування на ас-нове падзелу працы i кааперацыi, аб'яднанне намаганняу i сродкау у навукова-тэхшчным, вытворчым, сацыяльным развiццi. Прадпрыемства займалася распрацоукай навукова-даследчай, праектнай, каштарыс-най дакументацыи помнiкаУ гiсторыi i культуры i аб'ектау новага будаунiцтва; навуковым^ тэхнiчнымi, фiзiка-хiмiчнымi, мiкрабiялагiчнымi даследаваннямi; распрацоукай тэхналогш; патэнтавай справай; кансервацыйнымi, рэстаурацыйным^ мастацкiмi, будаунiчымi работамi; камерцыйнай, асветнщкай, шфар-мацыйнай дзейнасцю на тэрыторыi краiн-удзельнiц i у iншых крашах; стварэннем сiстэмы культурнату-рыстычных комплексау i паслуг i iх выкарыстаннем; аказаннем паслуг з правам арэнды; будаунiцтвам, пакупкай i эксплуатацыяй гасщнщ, транспартных сродкау; аказаннем экскурсiйна-турыстычных паслуг; прыняццем на баланс помнiкаУ псторыи i культуры, стварэннем прадпрыемствау будаушчай iндустрыi, вырабам iнструментау, абсталявання, матэрыялау для выканання работ [5, л. 98].

Доля мшютэрства у фондзе прадпрыемства складала 28%. Аднак Закон "Аб уласнасщ" забараняу Мшю-тэрствам выступаць у якасцi заснавальнiка суб'ектау гаспадарання недзяржаунай формы уласнасцi. Таму у 1996 г. Мiнiстэрства культуры заявша аб выхадзе са складу заснавальшкау i перадала свае правы i долю маёмасцi пад-ведамаснай арганiзацыi - Нясвiжскаму Нацыянальнаму псторыка-культурнаму запаведнiку. Паунавартаснымi партнёрамi былi арэнднае прадпрыемства "Беларуси рэстаурацыйна-праектны iнстытут", арэнднае прадпрыемства "Мiнскае абласное рэстаурацыйнае упрауленне", з польскага боку - Дзяржаунае прадпрыемства "Май-стэрнi па рэстаурацып помнiкаУ даунiны", Фонд культуры Рэспублш Польшча. Агульная колькасць сродкау статутнага фонду ад Рэспублiкi Беларусь склала 64%. Польсшм бокам была праведзена рэстаурацыя былога заезнага двара, ратушы, асобных будынкау пстарычнай забудовы горада [5, л. 75]. Ариуныя крынiцы сведчаць аб частых выпадках парушэння ахоунага заканадауства. Даволi "пакутвым" аказауся "Верхнi горад". Абранне камерцыйнага шляху засваення тэрыторыi прывяло да страты части пстарычнай забудовы. У вышку праверак Пракуратурай было высветлена, што мелi месца парушэннi у працэдуры выдачы зыходна-дазваляльных даку-ментау, узгадненнi праектна-каштарыснай дакументацыi на рэстаурацыйныя i шшыя работы. Сiтуацыя была абцяжарана адсутнасцю зацверджанага спiса аб'ектау, яшя падлягалi ахове i, як вышк, поунай немагчымасцю прыцягнення вшоуных да адказнасцi. Напрыклад, было выяулена, што кiраунiцтва Камiтэта па рэстаурацып i кансервацыi помнiкаУ гiсторыi i культуры аднаасобна прымала рашэннi аб правядзенш работ без узгаднення з навукова-метадычнай Радай, напрыклад, па помшку архiтэктуры i горадабудаУнiцтва рэспублiканскага зна-чэння па вул. Герцэна, 2а (тэрыторыя "Верхняга горада"). У 1997 г. аутэнтычны помнiк быу разабраны, а на яго месцы з'явшася новабудоуля. У ходзе праверак была выяулена праектна-каштарысная дакументацыя не на ад-науленне i рэстаурацыю, а на новае будаунщтва. З грубым парушэннем закона вялюя работы па рэканструкцып будынкау па вул. 1нтэрнацыянальнай, д. 31,31а, 33, 33б. Перад пачаткам работ не былi праведзены даследаванш манументальнага жывапiсу i штэр'ерау. ААА "Трайпл", з'яуляючыся уласнiкам д. 10 у "Ракаусшм прадмесцi", атрымау узгадненне на работы, у вышку помшк страцiу аутэнтычнасць i атрымау прыбудовы. Неаднаразова эксперты падкрэслiвалi, што правядзенне праектна-рэстаурацыйных работ у пстарычным цэнтры Мiнска адбы-валiся не у адпаведнасцi з зацверджаным горадабудаушчым праектам рэканструкцыi усяго "Верхняга горада", канцэпцып рэканструкцыi i прыстасавання, праектау новага будаунщтва, добраупарадкавання тэрыторыi i iнжынернага забеспячэння. Рэканструкцыя i прыстасаванне помшкау сталi служыць iнтарэсам камерцыи,

у вышку выдавалюя дазволы i помнш зносiлiся, аднауляючыся з новых матэрыялау. Акты праверак Пракуратуры сведчаць, што у 1998 г. без узгаднення з Навукова-метадычнай радай Камiтэтам быт выдадзены дакумен-ты па аб'ектах: Палац Румянцавых-Паскевiчау, Гарадская Ратуша у Нясвiжы, Ратуша з гандлёвыЕШ радамi у Шклове. У 1994 г. быу адобраны праект па разборцы i аднауленш будынкау на пл. Свабоды № 19, 21 нанова. Будынш был знесены, новыя пабудовы прыстасавалi для кропак харчавання, гандлю, паслуг. У 1994 г. знеслi будынак (жылы дом XVIII - XX стст.) па вул. 1нтэрнацыянальнай, 5, на яго месцы пабудавалi гатэль "Еуропа". Па ацэнцы Пракуратуры былi знiшчаны помнiкi па вул. 1нтэрнацыянальная, 25, Герцэна, 6, Вызвалення, 5, вул. Камсамольская дд. № 5, 7, 9, 16. Помнш былi знесены, а узведзеныя новабудо^ аказалюя па памерах больш за былыя. Уласнiкi аб'ектау хацелi атрымаць шьготы на праектныя цi рэстаурацыйныя работы, аднак з-за страты аутэнтычнасщ помнш страчвалi свае уласцiвасцi каштоунасцей.

1нтэнаунае бiзнес-засваенне гiстарычнага цэнтра горада вымушала мясцовыя улады прымаць экстраардынарныя рашэнш з мэтай развiцця iнфраструктуры. Вострай крытыцы падвяргалася рэалiзацыя праекта узвядзення шматузроуневай паркоУкi на вул. Нямка, якая павiнна была вырашыць праблему недахопу парковачных месцау, у сувязi з будаунiцтвам новых аб'ектау у гэтай частцы горада [6, с. 3].

Акты праверак фiксавалi парушэнш ахоунага заканадауства па Мiнскай вобласщ [7, л. 162]. Да прыкладу, на тэрыторыi гiсторыка-культурнага запаведнiка "Заслауль" пад пагрозай апынулюя нерухомыя каштоунасщ (X, XI, XVII, XVIII стст.). Заслаусюм выканкамам у 1997 г. было падтсана ахоунае абавяза-цельства у дачыненнi да усiх каштоунасцей, акрамя Спаса-Праабражэнскай царквы. Мясцовымi уладамi без правядзення даследчых работ, узгаднення дакументацьи было прынята рашэнне аб пачатку работ па рэканструкцьй пажарнага вадаёму, праектавання рэканструкцыи ёмiстасцi для захоування нафтапрадуктау на тэрыторыi псторыка-культурнай каштоУнасцi "Гiстарычны цэнтр Заслауля". Без дазволу былi пабуда-ваны ёмютасщ нафтабазы, дарожная iнфраструктура. Без увап мясцовых улад застауся помнiк археалогп X ст. "гарадзiшча Замэчак". На помшку вялася некантралюемая гаспадарчая дзейнасць. Каля вала была узведзена лазня i iншыя шматлiкiя гаспадарчыя i жылыя пабудовы. Лазня была знесена толью пасля выня-сення прадтсання Пракуратуры. У пауночнай частцы на схше гарадзiшча знаходзiлiся агароды жыхароу, вёуся выпас жывёлы. Аналагiчныя парушэнш заканадауства выяулены пракурорскiмi праверкамi у Бары-саускiм, Уздзенскiм, Дзяржынскiм раёнах [7, л. 165].

Рэстаурацыю помшкау архiтэктуры i горадабудаУнiцтва па Гомельскай вобласщ курыравала каму-нальнае вытворчае унiтарнае прадпрыемства "Гомельрэстаурацыя", утворанае у 1980 г. у структуры аблвы-канкама. У канцы 1990 г. сумесна Гомельсюм i Магшёусюм аблвыканкамамi пры удзеле Мiнiстэрства культуры былi створаны камiсii па абследаванш тэхнiчнага стану i распрацаваны мерапрыемствы па захаваннi нерухомай спадчыны населеных пунктау, яшя пацярпелi ад аварып на ЧАЭС. На тэрыторып 10 раёнау Гомельскай вобласщ знаходзшся 362 помнiкi археалогii, 97 помшкау архiтэктуры. Фiнансаванне ажыццяулялася за кошт сродкау, якiя вылучалiся на пераадоленне наступствау аварыi у адпаведнасщ з Нацыянальнай прагра-май пераадолення наступствау чарнобыльскай катастрофы на 1993 - 1995 гг. i да 2000 г. За гэты час было выяулена больш за 60 археалапчных аб'ектау, вялася праца у 12 з 16 пацярпел^1х раёнау. З 1992 г. право-дзшася экспертыза усiх архiтэктурных помнiкаУ Веткаускага i Гомельскага раёнау, што дазволша прадухi-лiць разбурэнне помнiкау. Праекты зон аховы распрацоУвалiся у Быхаусюм, Касцюковiцкiм, Клiмавiцкiм раёнах. Аднак з-за згортвання фшансавання былi скончаны работы у шэрагу сядзiбна-паркавых ансамбляу: у Нароул^ в. Дзям'янкi (Добрушскi раён), в. Галоучыцы (НараУлянскi раён), в. Барысаушчына (Хойнiцкi раён). Прычынамi маруднага тэмпу аднаулення б^1ло недастатковае развщцё рэстаурацыйнай базы, тэхнало-гiй двзактывацыи помнiкау, недахоп спецыялiстау [8, с. 188].

У 1993 г. пачалася праца у палацава-паркавым комплексе Козел--Паклеусюх у Чырвоным Беразе (Жлобшсю раён). У1994 г. даследаваны стан помшкау драулянага дойлiдства. За кошт дзяржаунага фiнан-савання, мясцовага бюджэту, дапамогi прадпрыемствау былi адноулены будынак ратушы у Чачэрску, пом-шк драулянага будаунiцтва у НароУлi з прыстасаваннем пад музеi. За кошт мясцовага бюджэту адноулена Праабражэнская царква у Чачэрку. У 2003 г. за кошт рэспублшанскага бюджэту быу скончаны першы этап рэстаурацыi палаца Румянцавых-Паскевiчау, у адчыненым корпусе размясцшася экспазiцыя "Уласнiкi Гомельскага Палаца Румянцавых-ПаскевiчаУ". Мясцовыя органы улады iнiцыiравалi збор сродкау праз аб'яуленне латарэi i у 2004 г. была праведзена рэстаурацыя ляпнога дэкору галоунага корпуса [7, л. 45]. Праводзшся работы у касцёле Прасвятой Тройцы у Рэчыцы (1998 - 2006 гг.), Свята-Успенсюм праваслау-ным соборы (1999 - 2003 гг.), устаноулены купал на царкве Уах Святых у Тураве (2005 г.). Былi закансер-ваваны Палац Горватау у Нароул^ калегiум езуiтау у в. Юравiчы (Калiнкавiцкi раён), сядзiбны комплекс Дарыа-ДзерналовiчаУ у Карме, сядзiба у в. Хальч (Веткаусю раён). Такiм чынам, з пачатку 1990-х гг. ахова нерухомай спадчыны Гомельскай вобласщ праводзшася па наступных кiрунках: выяуленне i фiксацыя нерухомай спадчыны зоны, пацярпелай ад аварыи. Да лiку буйных аб'ектау, на яюх былi праведзены рэстаурацыйныя работы, адносяцца Палац Румянцавых-Паскевiчау у Гомелi, ратуша у Чачэрску, рэстаурацыя культавых будынкау, кансервацыя сядзiбных комплексау [9; 10, л.143].

Тэмпы аднаулення нерухомай спадчыны Магiлёускай вобласщ у пач. 1990-х гг. адрозшвалкя ад паказчыкау па iншых абласцях. Гэта было выклшана неабходнасцю пераразмеркавання сродкау абласнога бюджэта на лквщацыю наступствау ад аварыi на ЧАЭС. Радыёактыунаму забруджванню падверглася 14

раёнау Магшёускай вобласщ: Бялынiцкi, Бабруйсю, Быхаускi, Кiраускi, Клiмавiцкi, Клiчаускi, Касцюко-вiцкi, Краснапольскi, Крычаускi, Круглянскi, Магшёусю, Слаугарадскi, Чавускi, Чэрыкаускi. У зоне, па-цярпелай ад ЧАЭС, апынулася 46 помнiкаУ архiтэктуры, 576 помшкау археалогii, 63 брацкiя магiлы. Савет Мшютрау звяртауся да Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнщтва за фiнансавай дапамогай (долевым удзеле у рэстаурацыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоунасцей) у межах дзеяння праграмы па мiнiмiзацыi i пераадоленнi наступствау Чарнобыльскай катастрофы на 1996 - 2000 гг. Аднак атрымау адмову па прычыне фiнансавання толькi жыллёва-камунальнага будаунщтва [11, л. 116]. У канцы 1990 г. сумесна Гомельскiм i Магiлёускiм аблвыканкамамi пры удзеле Мшютэрства культуры былi створаны камiсii па абследаванш стану i распрацаваны мерапрыемствы па захаваннi нерухомай спадчыны населеных пунктау, якiя пацярпелi ад аварыи на ЧАЭС. У вынiку правядзення выратавальных экспедыцый па адселеных вёсках у экспазщыйны сектар "Падняпроуе" Беларускага дзяржаунага музея архiтэктуры i побыту былi перавезены будынкi з в. Бракава Слабада (Чавусю раён), ветраны млын з в. Зелянец (Хощмсю раён). У зоне радыёактыунага забруджвання Магшёускай вобласщ у першыя гады праводзшася дэзактывацыя усiх жылых, грамадсюх, адмiнiстрацыйных i гаспадарчых будынкау, ажыццяу-ляуся вялiкi аб'ём работ па добраупарадкаванш населеных пунктау [12, с. 542].

Ахову нерухомай спадчыны Магшёускай вобласщ курыравала Галоунае упрауленне архпэктуры i гора-дабудаунiцтва i упрауленне культуры i iнфармацыi. Пастановай Савета Мшютрау ад 17.01.1991 г. было утворана упрауленне па рэстаурацып i кансервацыi помнiкаУ гiсторыi i культуры Магшёускай вобласщ. Асаблiвасцю арганiзацыйна-кiраунiцкага мехашзму аховы нерухомых каштоунасцей Магшёушчыны стала стварэнне рамонтна-рэстаурацыйных i праектных падраздзяленняу у структуры упраулення па рэстаурацып. Да 2000-х гг. было сфармiравана 4 арганiзацыi: "Магшёурэстаурацыя", УПКП "Цэнтр па рэстаурацыi" камiтэта па будаунщтве, швестыцыям i будаунiчай iндустрыi аблвыканкама, ААТ "ЖАН", ППМ "1КАН" (г. Мсцюлауль). У межах вобласцi асноуны акцэнт па аднауленнi нерухомай спадчыны быу зроблены на г. Магшёу i г. Шклоу. У апошшм з нагоды падрыхтоуш да святкавання "Дажынак-99" быу праведзены комплекс работ па Шклоускай ратушы са сродкау рэспублканскага бюджэту, а рамонтныя работы у iншых гарадсшх аб'ектах фшансавалюя з мясцовага бюджэту [13, с. 19; 210, л. 20]. Для ажыццяулення рэстаурацып рыхтавалася абласная i гарадская праграма "Спадчына", якая уключала мерапрыемствы па аднауленнi i прыстасаванш аб'ектау, развiццю культуры, сети музеяу. Крокам на шляху аднаулення спадчыны Магiлёва стала прыняцце Саветам Мiнiстрау паста-новы "Аб зацвярджэнш праекта зон аховы гютарычнага цэнтра г. Магiлёва" № 25 ад 19.10.2005 г. У ахоуную зону быт уключаны тэрыторыя замку, гандлёвая плошча i вакольны горад (Стары горад) у межах вала XVII -XVIII стст. (вул. Камсамольская). Ахоуная зона была вызначана для захавання старажытнай вулiчнай сети. У ахоуныя зоны культурнага пласта уваходзяць бескурганны могiльнiк XII - XIII стст. на тэрыторыi iснуючага парку iмя Горкага; тэрыторыя гарадзiшча I тысячагоддзя да н.э. - XIII ст.; урочышча Змееука; тэрыторыi былых Задубровенскага, Траецкага i Пакроускага пасадау. Усяго на тэрыторыi абласнога цэнтра налiчваецца 56 нерухомых каштоунасцей. Пераважная колькасць аб'ектау была прынята да аховы у 1998 г.[13; 12, с. 442].

У 1997 г. у структуры Магшёускага аблвыканкама быу утвораны каардынацыйны савет па пытаннях захавання гiсторыка-культурнай спадчыны. Падобны вопыт быу пераняты у Брэсцкай вобласщ [15]. Рашэннем Магiлёускага аблвыканкама № 2-8 ад 13 студзеня 2005 г. "Аб каардынацыйным савеце па пытаннях захавання гюторыка-культурнай спадчыны" быу сфармiраваны новы склад, яш уключау 13 дарадцау. Старшынёй савета быу прызначаны намеснiк старшынi Магiлёускага аблвыканкама А.Т. Глаз. Асноуныя функцыi падраздзялення уключалi распрацоуку i разгляд перспектыуных i бягучых праграм па рэстаурацып, аднауленнi, рэканструкцыi, рэгенерацыi, навуковых даследаванняу i абследаванняу гюторыка-культурных каштоунасцей i iх выкарыстан-не; садзейнiчанне Мшютэрству культуры Рэспублiкi Беларусь па ахове гюторыка-культурнай спадчыны Рэс-публш Беларусь у ажыццяуленш iм функцый па захаванш, аднауленнi i выкарыстаннi гюторыка-культурных каштоунасцей; разгляд i узгадненне праектау рэстаурацыi найбольш важных архiтэктурных аб'ектау, уключа-ных у Дзяржауны стс гюторыка-культурных каштоунасцей дзяржавы, рэстаурацыi цэнтрау гютарычнай забу-довы гарадоу i гарадскiх пасёлкау вобласцi; ажыццяуленне аргашзацыйна-метадычнага кiраунiцтва дзейнасцю гарадсшх i раённых выканаучых камiтэтау па захаваннi матэрыяльнай i духоунай спадчыны; разгляд прапаноу i заяу юрыдычных i ф1з1чных асоб па паляпшэннi сiстэмы аховы, захавання i папулярызацыi гюторыка-культурнай спадчыны i прыняцце мер па iх рэалiзацыi. Ахова гютарычнай спадчыны уключала аднауленчыя работы на помшках архiтэктуры, добраупарадкаванне тэрыторый грамадскага карыстання, мемарыялiзацыю памяцi аб падзеях ВАВ [16; 14, с. 23]. Яскравай падзеяй у культурным жыццi горада стала аднауленне страчанай архiтэктурнай спадчыны - Магшёускай ратушы, якая была зшшчана у 1957 г., адноулена у 2008 г. Падрыхтоу-чыя работы расцягнулiся амаль на 16 гадоу. Сiмвалiчная закладка каменя адбылася у 1992 г., только у першай палове 2000-х гг. была падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя. З апорай на ариуныя крынiцы за каротш тэрмiн з'явiлася новая архiтэктурная дамшанта - будынак на плошчы Славы. Будаунщтва пачалося у 2007 г. i скончана у 2008 г. З моманту адкрыцця у будынку размешчаны Музей гiсторыi Магiлёва. Улiчваючы, што будынак з'яуляецца копiяй, законам ён не прыняты пад ахову i гiсторыка-культурнай каштоунасцю не з'яуляецца [17].

Заключэнне. Таим чынам, юраунщтва тэрытарыяльна-адмшютрацыйных адзiнак абiрала уласныя эка-намiчныя механiзмы аховы i захавання нерухомай спадчыны. Напрыклад, у Мшскай вобласцi мясцовыя улады

выступш 3acrnBMbHÍKaMÍ акцыянерных таварыствау ("Стары Менск", "Мшская спадчына"), стымуляв^ пры-цягненне сродкау замежных швестарау (беларуска-польскае прадпрыемства СП "Рэнаватум"), якое выконвала аднауленчыя работы з далейшай здачай аб'ектау у арэнду. Спецыфка Маплёускай i Гомельскай абласцей вы-значалася у дзейнасцi вытворчых унитарных прадпрыемствау у структуры аблвыканкамау ("Гомельрэстау-рацыя", "Магшёурэстаурацыя"). У Гомельскай вобласщ практыкавалi прыцягненне пазабюджэтных сродкау праз абвяшчэнне латарэй. Аналiз дакументау Мшстэрства культуры дазволiу меркаваць, што фшансаванне аднауленчых работ Гомельскай i Маплёускай абласцей адбывалася за кошт уласных абласных сродкау. Недасканалы кантроль з боку улад за ходам аднауленчых работ прыводзiу да страты аб'ектамi iх аутэнтычнасщ. Рэалiзацыя мерапрыемствау на лакальным узроУнi у межах горадабудаушчай палiтыкi спрыяла эстэтызацыi i добраупарадкаванню населеных пунктау i тэрыторый, прымушала карыстальнiкау i уласнiкау нерухомых матэрыяльных каштоунасцей да падтрымання iх у належным стане, садзейнiчала акцэнтуацыi увап на асобныя помнiкi, архпэктурныя комплексы, пстарычную забудову як архпэктурныя дамшанты пэунай лакацыi, папулярызацыi ведау аб псторыка-культурнай спадчыне, садзейнiчала развiццю сацыяльнай, гарадской, турыс-тычнай iнфраструктуры, добраупарадкаванню тэрыторый грамадскага карыстання, тым самым аказвала ста-ноучае уздзеянне на эканамiчнае i культурнае аздарауленне населеных пунктау крашы. Нерухомыя псторыка-культурныя каштоУнасцi, як аб'екты дзяржаунай маёмасщ, выступалi iнструментам актывiзацыi прадпрымаль-нщкай дзейнасцi.

Л1ТАРАТУРА

1. Дяржауны арх1у Мшскай вобласщ (ДАМВ). - Ф. 2316. Воп. 5. Спр. 12.

2. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь (НАРБ). - Ф. 7. Воп. 12. Спр. 666.

3. Мшская спадчына [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://spadchina.by/istoriya-predpriyatiya.html. - Дата доступа: 12.05.2019.

4. Андрейчик, Е.В. Охрана недвижимых историко-культурных ценностей в регионах Беларуси в 1990-е - начале 2000-х гг. (на примере Гродненской области) / Е.В. Андрейчик // Ученые записки Таврич. нац. ун-та им. В.И. Вернадского. Сер. Историч. науки. - 2020. - Т. 31(70), № 1. - С. 46-53.

5. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 16. Спр. 3642.

6. Дзяшсау, У. Страсщ вакол Малага гасцшага / У. Дзяшсау // Звязда. - 25 снежн. - 1999. - С. 3.

7. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 16. Спр. 2549.

8. Чарнобыль: погляд праз дзесящгоддзе / Пад рэд. Я.В. Малашэв1ч. - Мшск : Беларус. Энцыкл., 1996. - 319 с.

9. Бородачева, Г.И. Вечно юный древний Гомель : контрольный текст экскурсии / Г.И. Бородачева. - Минск : УП «Национальное агентство по туризму». - 2008. - 54 с.

10. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 12. Спр. 1194.

11. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 12. Спр. 2257.

12. Дзяржауны стс псторыка-культурных каштоунасцей Рэспублш Беларусь / склад.: В.Я. Абламсю, 1.М. Чарняусю, Ю.А. Барысюк. - Мшск : БЕЛТА, 2009. - 684 с.

13. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 16. Спр. 2548.

14. Володько, Л.А. Вдоль по Ленинской пройдем : контрольный текст экскурсии / Л.А. Володько. - Минск : УП «Национальное агентство по туризму», 2008. - 79 с.

15. Андрэйчык, К.В. Дзейнасць м1жведамаснага каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай i духоунай спадчыны Брэсцкага абласнога выканаучага кам1тэта (1997 - 2001 гг.) / К.В. Андрэйчык // Весн. МДУ 1м. А.А. Куляшова. Сер. А, Гумашт. навую. - 2020. - № 1(55). - C. 46-53.

16. Андрэйчык, К.В. Ахова i выкарыстанне матэрыяльных нерухомых помшкау псторьн i культуры у Рэспублщы Беларусь у 1991 - 2001 гг.: планаванне i мерапрыемствы мясцовых улад / К.В. Андрэйчык // Романовские чтения -13 : сб. ст. междунар. научн. конф., посвящ. 105-летию МГУ им. А.А. Кулешова, Могилев, 25-26 окт. 2018 г. / под общ. ред. А.С. Мельниковой. - Могилёв : МГУ им. А.А. Кулешова, 2019. - С. 110-111.

17. О координационном совете по вопросам сохранения историко-культурного наследия [Электронный ресурс] : решение Могилев. обл. исполн. ком., 13 янв. 2005 г., № 2-8 // Право. Законодательство Республики Беларусь. -Режим доступа: http://pravo/dcm03317.htm. - Дата доступа: 25.03.2018.

Пастуту 12.11.2020

ADMINISTRATIVE APPROACHES TO THE PROTECTION OF IMMOVABLE MATERIAL HISTORICAL AND CULTURAL VALUES IN 1991-2006 (ON THE EXAMPLE OF THE MINSK, MOGILEV, GOMEL REGIONAL EXECUTIVE COMMITTEES)

K. ANDREICHYK

Examines the practical experience of government management of the regional territorial level of governance for the protection of immovable material historical and cultural values, the specificity of administrative-economic mechanisms of protection and implementation of measures for the conservation, maintenance and rational use of monuments of civil and industrial architecture.

Keywords: government bodies, legislation, state regulation, state policy, historical and cultural values.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.