Научная статья на тему 'БЮДЖЭТНА-ПАДАТКОВАЯ ПАЛіТЫКА ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ (1991-2010)'

БЮДЖЭТНА-ПАДАТКОВАЯ ПАЛіТЫКА ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ (1991-2010) Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
98
29
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСИ / БЮДЖЕТНО-НАЛОГОВАЯ ПОЛИТИКА / ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / ФИНАНСИРОВАНИЕ КУЛЬТУРЫ / НАЛОГООБЛОЖЕНИЕ В СФЕРЕ КУЛЬТУРЫ

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Крывашэй Д. А.

В статье рассмотрены экономические аспекты отношений государства с учреждениями культуры. Основное внимание обращено на развитие прямого и косвенного финансирования, системы платных услуг.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

FISCAL POLICY IN THE SPHERE OF CULTURE OF THE REPUBLIC OF BELARUS (1991-2010)

The paper considers the economic aspects of the relationship of the state with cultural institutions. Attention is paid to the development of direct and indirect financing, paid services. Key words: State budget funds, tax credits, paid services.

Текст научной работы на тему «БЮДЖЭТНА-ПАДАТКОВАЯ ПАЛіТЫКА ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ (1991-2010)»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ

УДК 330.576.4:008(476)+336.2:008(476) «1991-2010»

БЮДЖЭТНА-ПАДАТКОВАЯ ПАЛ1ТЫКА У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ (1991-2010)

Д.А. КРЫВАШЭЙ

1нстытут гiсторыi НАН Беларуа, г. Мiнск, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Фшансава-эканамiчны мехашзм рэалiзацыi культурнай пал^ыю рэспублiкi з'яуляецца адным з ключавых. Дзяржава праз бюджэтныя асiгнаваннi аказвае падтрымку ушх прамых удзельшкау культурнай дзейнасцi: вытворцау i спажыуцоу культурных даброт, ствараль-шкау культурных каштоунасцей, iх збiральнiкау i захавальшкау. У Рэспублiцы Беларусь у вывуча-емы перыяд выкарыстоувалюя розныя спосабы размеркавання бюджэтных сродкау - як непасрэд-на бюджэтнае фiнансаванне розных груп удзельшкау культурнай дзейнасщ, так i праз аргашзацыю спецыяльных фондау падтрымкi культуры i мастацтва, прадстауленне падатковых iльгот.

Сярод прац па пытаннях эканомiкi культуры выдзяляецца даследаванне I. Шыршова «Прагна-стычная мадэль арганiзацыйна-эканамiчных ператварэнняу галшы культуры у Рэспублiцы Беларусь», якое пабачыла свет у 1994 г. [24] Аутар разглядзеу знешшя i унутраныя умовы выхаду культуры з крызюу, працэс рэканструкцыi сети бюджэтных установау i тых прадпрыемствау культуры, якiя датуюцца. Асобая увага нададзена пытанню рэфармавання дзяржаунага рэгуляван-ня пераходных пераутварэнняу галiны культуры, структурнай перабудовы капiтальных укладан-няу у гэтай галiне. Аутар спыняецца на рэзервах скарачэння, эканомii i рацыянальнага выкары-стання дзяржауных сродкау у культуры. Галша культуры разглядаецца як галша эканомiкi, у якой дзейшчаюць тыя ж эканамiчныя законы, што i усюды.

Тэарэтычныя праблемы эканомiкi сацыяльна-культурнай сферы Беларусi увогуле i сiстэмы устаноу культуры i мастацтва у прыватнасцi разглядау М. Сакалоусю. [21] На жаль, аутар не прыводзщь падрабязных звестак па аб'ёмах фiнансавання сферы, не аналiзуе матэрыяльна-тэхнiчную базу. Такiя пытанш, як прагназаванне i планаванне, працоуныя рэсурсы i аплата пра-цы разгледжаны толькi у кантэксце сацыяльна-культурнай сферы у цэлым. Трансфармацыю ма-дэляу фiнансавання галiны культуры за апошшя 20 гадоу прааналiзавала С.1. Токар. [5]

Адзначым, што усе згаданыя аутары з'яуляюцца эканамiстамi. Да сённяшняга часу ад-сутнiчаюць працы гiсторыкау па акрэсленай праблеме. Мэта дадзенага артыкула - правядзенне сютэмнага гiсторыка-генетычнага аналiзу зменау бюжэтна-падатковай пал^ыю у адносiнах да галiны культуры.

Асноуная частка. Эканамiчныя аспекты праваадносш дзяржавы з арганiзацыямi культуры i мастацтва занялi значнае месца у прынятым у 1990 г. законе «Аб культуры». У iм была прадстаулена наступная структура фiнансавання: дзяржауны бюджэт, фонды, падатковыя iльготы.

Артыкул 36 прадугледжвау, што фiнансаванне культуры будзе здзяйсняцца праз спецыяльны рэспублшансю фонд, а таксама фонды мясцовых Саветау народных дэпутатау. Крынiцамi фармiравання фондау называлiся: дабрачынныя паступленнi; прыбытак ад правядзення спецыяльных латарэй, аукцыёнау, выстау; паступленнi ад продажу i набыцця каштоуных папер, яюя павш-ны былi выпускацца фондам.

Асобны артыкул (38) ускладау на мясцовыя саветы народных дэпутатау абавязак культурнага абслугоування насельнiцтва на падставе устаноуленых нарматывау i гарантаваных бюджэтных ашгнаванняу.

У адпаведнасцi з Законам «Аб мясцовым самакiраваннi i мясцовай гаспадарцы у Рэспублiцы Беларусь», [7] юнуючым у першай палове 1990-х гадоу у бюджэтным i падатковым заканадаустве, мясцовыя Саветы народных дэпутатау мелi права самастойна вызначаць звыш устаноуленых нор-мау памер бюджэтнага фiнансавання установау культуры, якiя знаходзшся на iх тэрыторыi, неза-лежна ад ведамаснай прыналежнасщ.

Акрамя гэтага прадугледжвалася стварэнне добраахвотных фондау развiцця культуры гра-мадскiмi аргашзацыям^ прафсаюзамi, творчымi саюзамi, прадпрыемствамi, установам^ аргашза-цыямi i грамадзянамi (арт. 39).

У Законе было замацавана палажэнне аб гарантаванай долi бюджэтных сродкау на развiццë ма-стацтва i культуры у памеры не менш 3% ад агульнай сумы Дзяржаунага бюджэту Рэспублiкi Беларусь (арт. 36).

На жаль, на практыцы рэалiзацыя палажэнняу Закона «Аб культуры» сутыкалася са шматлiкiмi перашкодамь

Вельмi цяжкiм становiшча было напачатку 1990-х гадоу. У 1992 г. не была пачата праца на 40% запланаваных да будаунщтва аб'ектах культуры. У лютым 1993 г. была прынята Праграма дзеянняу па пераадоленню эканамiчнага крызiсу у культуры на 1993 - 1994 гг. [10, арк. 38] Ад-нак развщцё эканамiчнага крызiсу перашкодзiла рэалiзацыi разнастайных намерау цi аддалiла iх ажыццяуленне. Не быу створаны Камерцыйны банк культуры, а сiстэма грантау пачала рэалiзоувацца толькi з 1998 г. (часу стварэння Фонду Прэзщэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва). Толькi у 2002 г. была рэалiзавана iдэя аб стварэнш даб-рачыннага бiлета «Захаваць нашу спадчыну» у форме рэспублшанскай тыражнай латэрыi «Скар-бнща».

Адным са шляхоу далейшага развiцця матэрыяльна-тэхшчнай базы культуры i мастацтва зга-данай Праграмы зяулялася прыцягненне замежных iнвестарау у будаунiцтва аб'ектау культуры i вытворчай базы галiны. Побач з гэтым мiнiстэрства выступiла шщыятарам пастановы Урада «Аб часовай недапушчальнасщ прыватызацыi i перадачы у арэнду устаноу культуры у Рэспуб-лщы Беларусь» i выказвалася аб неабходнасщ вырашыць пытанне аб перадачы у сваю сiстэму тых устаноу культуры, ад утрымання якiх адмаулялiся працоуныя калектывы i арганiзацыi [12, арк. 45-47].

Ва умовах адраджэння i развiцця нацыянальнай культуры мiнiстэрства у кастрычнiку 1992 г. звярнулася ва Урад з абгрунтаваннем мэтазгоднасцi правядзення акумуляцыi усёй выдзеленай фiнансавай долi дзяржбюджэту у спецыяльным Фондзе развщця культуры i мастацтва, якi быу створаны у адпаведнасщ з пастановай Савета Мшютрау Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютапада 1991 г. № 434.

Стварэнне Фонду развщця культуры i мастацтва Мшютэрства культуры аказала станоучы уплыу на развiццë шщыятывы на месцах, у абласцях. У некаторых раёнах краiны былi аргашзава-ны i афiцыйна зарэгiстраваны аналапчныя Фонды, дзейнасцi якiх мiнiстэрства па магчымасщ аказвала фiнансавую падтрымку. Гэта дазваляла мэтанакiравана выкарыстоуваць сродкi на развщцё нацыянальнай мовы, культуры, станауленне дзяржаунасцi рэспублiкi, рэстаурацыю помшкау гiсторыi i культуры i вяртанне культурных каштоунасцей з-за мяжы. [11, арк. 168]

Жыццё Уносiла свае карэктывы у дзейнасць Фонду. Не кожны год усе плануемыя напрамю дзейнасцi рэалiзоУвалiся. Напрыклад, у 2001 г. з плануемых 6500,0 тыс рублёу паступленнi склалi толькi 3720,0 тыс. рублёу. З адзшаццащ напрамкау дзейнасцi былi падтрыманы толькi чатыры: аказанне фiнансавай дапамогi творчым работшкам сiстэмы культуры (1515,3 тыс. руб з плануемых 1600,0); утрыманне творчых работнiкаУ, накiраваных мiнiстэрствам на вучобу цi стаж^1роуку за мяжу, а таксама затраты па замежных камандзiроУках (553,6 тыс руб з 900,0 па плану); прэмiра-ванне калектывау i асобных супрацоУнiкаУ устаноу культуры i мастацтва рэспублiкi (60,0 тыс. руб з 1000,0 па плану); шшыя выдатю (1125,8 тыс руб з 1100,0 па плану). № на фшансаванне выдаткау па умацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы устаноу i прадпрыемствау, нi на падтрымку iнiцыятывау аб'яднанняу беларусау за мяжою, як i на падтрымку дзейнасцi творчых саюзау, фiнансаванне праграм па падтрымцы таленав^ых дзяцей сродкi не былi наюраваныя [2, арк. 56].

Ва умовах недахопу сродкау, Мшютэрства культуры было вымушана значна абмежаваць вы-датю, сканцэнтраваушыся на асобных праектах. Пастановай Кабшета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь № 229 ад 1 красавца 1996 г. «Аб дадатковых мерах па дзяржаунай падтрымцы культуры» былi вызначаны прыярытэты фiнансавання на перыяд з 1997 па 2000 г.

На працягу усiх 1990-х г. праграмна-праектнае фiнансаванне мела дастаткова фрагментарны характар. Калi фiнансавыя сродкi наюроувалюя на вырашэнне найбольш актуальных пытанняу, хутчэй на выратаванне i захаванне, а не на развщцё. Толью у канцы 1990-х была спроба пры-няцця галiновай дзяржаунай праграмы. Фактычна распрацаваная у 1999 г. яна была зацверджана толью з 2001 г. У далейшым кожныя пяць гадоу прымалiся падобныя праграмы як на агуль-надзяржауным, так i на мясцовым узроунях

У пачатку 2000-х гг. дзяржавай таксама датавалася 75% сродкау на выданне беларускамоунай лiтаратуры. Доля бюджэтнага фшансавання большасцi тэатрау дасягала 90% выдаткау на iх утры-манне [8, с. 65].

Нягледзячы на значную дапамогу дзяржавы па падтрымцы, развщцю i умацаванню базы культуры, яна не у поунай меры адпавядала тагачасным патрабаванням. У 2001 г. 900 клубных устаноу i 350 бiблiятэк патрабавалi капiтальнага рамонту, амаль 50 клубау i 25 бiблiятэк знаходзiлiся у аварыйным стане [8, с. 65].

Перыяд 2001-2002 гг. вызначыуся iстотнымi цяжкасцямi для галшы культуры. Назiралася па-мяншэнне удзельнай вагi прадугледжаных па артыкулу «культура» бюджэтных выдаткау. Напрыклад, у Брэсцкай вобласщ у 2000 г. на набыццё абсталявання установам культуры было выдзелена 5,5 % абласнога бюджэту, у 2001 г. - 5,4 %, а у 2002 г. толью 0,5 %. На каттальны ра-монт адбылося змяншэнне ад 13,8 % у 2000 г. да 8,8 % у 2001 г. i 3,1 % у 2002 г. Гэта значна абця-жарвала выкананне пратакола даручэнняу Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 2001 г. №1 «Аб мерах па рашэнню праблем развщця культуры i мастацтва» [3, арк. 173].

Як паказала жыццё, пал^ычнае рашэнне аб фанансаваннi галiны культуры у памеры 3% ад агульнай сумы дзяржбюджэту, якое было у 1990 г. замацавана у законе «Аб культуры», не знайшло падмацавання фiнансавымi сродкамi. У 1990 г. бюджэтныя выдаткi на культуру складалi 0,76%, у 1991 г. - 0,8 %, у 1992 г. - 0,84%, 1993 г. - 1,9%, у 1995 г. - толью 0,6 %, у 1997 г. -0,95%, 1998 г. - 1,4%, 1999 г. - 1,2%, 2000 г. - 1,4 % [20, с.269].

Калi параунаць памер гэтых выдаткау з валавым унутраным прадуктам, то аказваецца, што яны фактычна заставалiся амаль на адным узроунi. (таблiца).

Таблiца - Выдатю кансалiдаванага бюджэту Рэспублiкi Беларусь на культуру i мастацтва, кшематаграфда (у %) [22, с. 35].

Год 1995 2000 2001 2002 2003 2004

доля 0,4 0,4 0,5 0,5 0,5 0,5

У новай рэдакцьи Закона «Аб культуры» 2004 г. з'явшася палажэнне аб тым, што «аб'ём бюджэтнага фшансавання на утрыманне i развiццё галiны культуры i мастацтва устанаулiваецца у паме-ры да 1 працэнта ад валавога унутранага прадукту» (частка 2 арт. 49). Для дасягнення вызначанага паказчыка прадугледжвалася паэтапнае павелiчэнне з 1 студзеня 2004 г. у адпаведнасщ з законам аб бюджэце на чарговы фшансавы (бюджэтны) год расходау на культуру i мастацтва у памеры 0,1 працэнта ад валавога унутранага прадукту з улiкам фiнансава-эканамiчнага становiшча, якое склалася у рэспублщы. Фактычныя расходы на культуру у 2008 г. (з улiкам сродкау на каштальнае будаунiцтва) склалi 0,83 % ад ВУП, у 2009 г. - 0,62 %, у 2010 г. - 0,4 % ад ВУП [4, с. 109; 5, с. 112].

Дадатковымi крынiцамi фшансавання дзейнасщ устаноу культуры, адпаведна новай рэдакцып Закону, называлiся прыбытю ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, банкаускiя крэдыты, добраахвот-ныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб, iншыя, не забароненыя заканадауствам крынiцы (арт. 49, частка 5).

Асноуным метадам планавання i размеркавання фiнансавых рэсурсау на узроуш установау культуры у разглядаемы перыяд быу так званы каштарысны метад. Неабходныя фiнансавы сродкi выдзялялiся кожнай установе, сыходзячы з каштарысу расходау, яюя зацвярджалiся па кожнаму артыкулу i у далейшым кантралявалiся як органамi кiравання культуры, так i фiнансавымi орга-намi [19].

Адным з крокау па забеспячэнню бюджэтнага фшансавання культуры стала увядзенне у 2003 г. нарматыуна-мэтавага падыходу да фшансавання установау культуры. Асновай стау мтмальны сацыяльны стандарт па культуры. У рамках яго фшансаванне бягучых выдаткау здзяйснялася на падставе зацверджаных нарматывау фiнансавых выдаткау на адзшку аказваемай паслугi. Падобная мадэль фшансавання прадстаулялася як аплата дзяржавай адпаведных вынiкау i стымул да па-велiчэння вынiковых параметрау. Гэта дазволша установам культуры атрымаць гарантаваны аб'ём стродкау, прывесцi у неабходны стан матэрыяльна-тэхшчную базу, забяспечыць прадстауленне насельнщтву асноуных традыцыйных паслуг культуры на высоюм узроУнi, пры гэтым захоуваючы даступныя цэны i тарыфы на гэтыя паслугi, а таксама стварыць базу для развiцця новых вщау пас-луг. Як адзначалi самi спецыялiсты Мiнiстэрства культуры, у апошшя два гады перад прыняццем сацыяльнага стандарту «асiгнаваннi з бюджэту для устаноу культуры выдзяляюцца толькi на апла-

5

ту працы i камунальныя паслугi, што не забяспечвае пашырэнне вщау паслуг культуры насель-нiцтву i аказанне ix на адпаведным узроуш» [1, арк. 255].

Увядзенне нарматыву было наюравана на забеспячэнне прадстаулення мшмальнага пералiку паслуг устаноу культуры, захаванне юнуючай сеткi клубау i дамоу культуры, дамоу рамёствау i фальклору (новыя тыпы культурных устаноу, яюя пачалi стварацца у сярэдзiне 1990-х гг.), музеяу, кшавщэапрадпрыемствау i бiблiятэк.

Нарматыу бюджэтнай забяспечанасцi расходау на культуру у разлiку на аднаго чалавека быу вызначаны у памеры 1,5 базавай велiчынi, у тым лiку 1,3 - за кошт бюджэтнага фiнансавання, 0,2 - за кошт аказання платных паслуг [18]. У сярэдшм па рэспублщы забяспечанасць расходау на культуру з улшам уах крынiц сродкау у разлшу на 1 жыхара у 2003 г. складала 1,9 базавай велiчынi, у тым лiку за кошт сродкау бюджэту - 1,7, платных паслуг - 0,2 базавай велiчынi. Вы-кананне нарматыву сацыяльнага стандарту па культуры дасягалася шляхам упарадкавання сеткi, стварэння новых тыпау установау культуры, росту колькасцi клубных фармiраванняy i новых пас-тупленняу у бiблiятэчныя фонды [1, арк. 255].

У 2010 г. расходы на культуру у адпаведнасщ з планамi бюджэтнага фiнансавання i прагноз-mrni аб'ёмамi платных паслуг культуры з разлшу на аднаго жыхара у сярэднiм па рэспублiцы складалi 3,0 базавай велiчынi, у тым лшу за кошт сродкау бюджэту — 2,4 базавай велiчынi, платных паслуг — 0,6 базавай велiчынi [5, арк. 111].

Аднак каштарысны, а таксама уведзены пазней нарматыуны парадак выдзялення бюджэтных ашгнаванняу на сферу культуры не стварылi стымулау да знiжэння выдаткау арганiзацый, эканомп бюджэтных сродкау i не у поунай меры былi арыентаваны на дасягненне пастауленых мет, бо фак-тычна фiнансавалася само iснаванне прадпрыемствау. Для больш эфектыунага выкарыстання бюджэтных сродкау бюджэтная палiтыка павiнна была быць накiраванай на фiнансаванне вышкау дзейнасцi арганiзацый культуры з улшам рэальных запытау насельнiцтва [23, с. 50].

Дзяржава побач з прамым фшансаваннем сферы культуры выкарыстоувала i ускосны ме-xанiзм падтымкi - падатковае заканадауства.

Законам «Аб культуры» было замацавана палажэнне аб тым, што дзяржава стымулюе наюра-ванне сродкау на фшансаванне культуры, выкарыстоуваючы метады эканамiчнага рэгулявання i шьготнага падаткаабкладання (арт. 43). Прадпрыемствы, аргашзацый i установы культуры, выдаткi на утрыманне якix поунасцю пакрывалiся за кошт рэспублшанскага цi мясцовых бюджэтау, цi якiя атрымлiвалi дзяржауныя датацыи з бюджэту, Законам былi вызвалены ад падатку на прыбытак. Гэтая ж падатковая шьгота распаусюджвалася на прыбытак гаспадарча-разлшовых прадпрыемствау, аб'яднанняу i арганiзацый, зарэгiстраваныx на тэрыторып краiны творчых саюзау i асобных грамадскix арганiзацый, накiраваная iмi сваiм заснавальнiкам на здзяйсненне ix статутнай дзей-насцi. Асобна Закон замацавау вызваленне у межах заканадауства па падаткаабкладанню ад падатку на прыбытак сумау прыбытку, пералiчаныx зарэпстраваным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помшкау гiсторыi i культуры, Нацыянальна-му фонду адукацып i культуры, рэспублшансюм i мясцовым фондам развiцця культуры, Таварыству беларускай мовы iмя Ф. Скарыны, аб'яднанню беларусау свету «Бацькаушчына», а таксама пералiчаныx прадпрыемствам, арганiзацыям i установам культуры. Агульная сума спонсарсюх (мецэнацкix) сродкау, наюраваных на патрэбы культуры i мастацтва, па Закону ад 22.12.1991 г. «Аб падатках на даходы i прыбытак прадпрыемствау, аб'яднанняу, аргашзацый» была абме-жаваная адным працэнтам атрыманага спонсарам прыбытку цi прадпрымальнiкам даходу за справаздачны перыяд. Толькi у 1996 г. памер сумы дапамоп установам культуры i мастацтва, якая не падлягае падаткаабкладанню, быу павялiчаны да 5 % ад балансавага прыбытку [16].

Закон «Аб культуры» дэкларавау магчымасць устанаулення падатковым заканадауствам iншыx iльгот па падаткаабкладанню прадпрыемствау, аб'яднанняу i арганiзацый культуры, «уключаючы арганiзацыi, якiя займаюцца рамонтам, рэстаурацыяй i рэканструкцыяй помнiкаy гiсторыi» (арт. 43).

Нягледзячы на заканадаучае замацаванне, устаноуленая iльгота па падаткаабкладанню прыбытку, якая прадугледжвала вызваленне ад падаткау прадпрыемствау i устаноу, яюя поунасцю знаxодзiлiся на бюджэтным фшансаванш або атрымлiвалi датацыi з бюджэту, фактычна не дзей-нiчала [14, арк. 278]. А у 1996 г. яна увогуле была лшвщавана [16].

У першай рэдакцыi Закона «Аб падатках на даходы i прыбытак прадпрыемствау, аб'яднанняу, аргашзацый» было палажэнне аб вызваленш ад падатку на прыбытак «прадпрыемствау, яюя належаць на правах уласнасщ творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь» (п. 3 арт. 5). У

1996 г. гэты артыкул быу выключаны [16]. Згаданыя iльготы былi вернуты толькi у 2001 г. Указам Прэзщэнта Рэспублiкi Беларусь ад 09.07.2001 г. № 374.

З 1992 г. па 2002 г. дзейшчала норма аб вызваленш ад падатку на прыбытак сумау сродкау, фактычна патрачаных прадпрыемствамi, якiя з'яуляюцца уласнiкамi каштоунасцей, унесеных у Дзяржауны спiс гiсторыка-культурных каштоунасцей Рэспублiкi Беларусь, на правядзенне навукова абгрунтаваных даследчых i рэстаурацыйна-аднауленчых работ, якiя датычаць гэтых каштоунасцей (пункт 9-5 арт. 5 Закона Рэспублш Беларусь «Аб падатках на даход i прыбытак»).

Сумы падатку, яюя заставалiся у распараджэннi прадпрыемствау, арганiзацый у сувязi з шь-готным падаткаабкладанне, падлягалi залiчэнню у фонд развiцця i маглi выкарыстоувацца толькi на развщцё вытворчай базы (п. 11 арт. 5 Закона Рэспублш Беларусь ад 22.12.1992 г. [17]).

З 1996 г. установы культуры пачалi плацщь падатак на дабауленую вартасць пры правядзеннi платных мерапрыемствау, што пагоршыла iх матэрыяльны стан [16].

Непрадуманае падатковае заканадауства значна ускладняла дзейнасць устаноу культуры прафсаюзных арганiзацый, усё больш камерцыялiзуючы яе. У вышку скарачалася колькасць ка-лектывау мастацкай самадзейнасщ, зачынялiся гурткi i студып народных промыслау i рамёствау, хаця па колькасщ абслугоуваемага насельнiцтва яны у многiх месцах пераУзыходзiлi дзяржауныя установы культуры [14, арк.280].

Толью у 2000 г. была прынятая Пастанова Савета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавца № 534, якая зацвердзша пералiк паслуг у сферы культуры i мастацтва, абароты па рэалiза-цыi яюх на тэрыторыi краiны вызвалялiся ад падатку на дабауленую вартасць (далей - ПДВ). У 2006 г. ужо Указам Прэзщэнта Рэспублш Беларусь ад 4 красавца № 194 быу зацверджаны новы значна пашыраны пералiк паслуг. Разам з гэтым было звужана кола арганiзацый, паслуп якiх не абкладалiся ПДВ. У ранейшы пералiк былi уключаны паслуп культурна-асветных i кiнавiдовiшчных арганiзацый па правядзенню культурна-масавай работы сярод насельнщтва. Пры гэтым заканадауствам не былi устаноулены размежаваннi у прымяненнi вызвалення ад ПДВ па дадзеных паслугах у залежнасщ ад формы уласнасщ арганiзацыi, якая гэтыя паслугi аказвала. З 1 студзеня 2006 г. на падставе Указа права на вызваленне ад ПДВ па таюх паслугах магло быць прадстаулена толью дзяржауным аргашзацыям, клубным установам, музеям, музеям-запаведнiкам, выставачным арганiзацыям у сферы культуры, бiблiятэкам, паркам культуры i адпачынку, арганiзацыям кiнематарафii незалежна ад формы уласнасщ [6].

З 2003 г. па 2006 г. дзейшчала вызваленне ад падатку на дабауленую вартасць абаротау ад рэалiзацыi работ па рэканструкцып i рэстаурацып псторыка-культурных каштоунасцей, унесеных у Дзяржауны стс гiсторыка-культурных каштоунасцей Рэспублт Беларусь (падпункт 2.13 пункта 2 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падатку на дабауленую вартасць») [15].

Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дзейнасщ устаноу культуры, адпаведна рэдакцыi Закону «Аб культуры» 2004 г., называлюя прыбытю ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, банкаусюя крэды-ты, добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб, iншыя, не забароненыя заканадауствам, крынiцы (арт. 49, частка 5).

У сувязi з тым, што у краше не была створана сютэма садзейшчання развiццю дабрачыннасцi i спонсарства, дадатковае фшансаванне атрымоувалася шляхам пашырэння пазабюджэтнай дзейнасщ, спектру аказання платных паслугау насельнщтву. Адзначым, што яшчэ у 1987 г. калегiяй мшютэрства культуры была прынятая праграма першачарговых мер развiцця платных паслуг у галше культуры. Да 1992 г. установы i прадпрыемствы культуры i мастацтва рэспублiкi аказвалi больш за 30 вщау платных паслуг [13, арк. 216].

У 1993 г. памер фшансавых паступленняу у клубныя установы дзяржаунай сетк1 з пазабюджэт-ных крынiц складау у сярэдшм 7,3 % ад агульнага аб'ёму фшансавых паступленняу (на 0,6 % болей, чым у 1992 г.). З iх 6,1 % - паступленш ад вытворчай i камерцыйнай дзейнасцi i 1,2 % -шшыя пазабюджэтныя паступленнi [9, с. 33].

Вялшае значэнне у павелiчэннi прыбыткау ад платных паслуг мела прыняцце Указа Прэзiдэнта Рэспублт Беларусь ад 7 жшуня 2002 г. № 434, згодна з яюм было знята рэгуляванне Мшютэр-ствам культуры цэн (тарыфау) на паслуп музеяу, тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый, за наву-чанне у дзiцячых школах мастацтвау, што дазволiла арганiзацыям больш аператыуна прымаць ра-шэннi аб змяненш узроуню цэн (тарыфау) на паслуп i атрымлiваць дадатковыя прыбытю ад гэтых вiдау дзейнасцi [1, арк. 141].

Пазабюджэтныя i уласныя даходы арганiзацый культуры на працягу 2002 - 2005 гг. складалi у сярэднiм 15% усiх сродкау, яюя накiроУвалiся на развiццё культуры (у 2001 г. гэты паказчык складау 11%). Пачынаючы з 2004 г. Мшютэрству культуры даводзщца мэтавы паказчык тэмпу росту

платных паслуг. 1стотных зменау пры гэтым на назiралася. У структуры агульных паступленняу на фiнансаванне арганiзацый сютэмы Мiнiстэрства культуры пазабюджэтныя i уласныя даходы у 2010 г. склал 16 % [5, с. 110].

Заключэнне. Такiм чынам, на працягу вывучаемага перыяду у краiне адбывалася фармiраванне трохузроуневай сiстэмы фiнансавання культуры. На першым узроУнi знаходзiлiся прамыя бюдж-этныя асiгнаваннi на патрэбы галiны праз рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты у выглядзе суб-сщый i датацый. Яны дазвалялi забяспечыць нарматыунае фiнансаванне бюджэтных устаноу i ар-ганiзацый на бягучыя выдатю па захаванню матэрыяльнай базы, выплату заробку работшкам. З 2003 г. у краше стау дзейнiчаць сацыяльны стандарт бюджэтнага забеспячэння галiны.

Дадатковай крынiцай фiнансавай падтрымкi была сютэма мэтавых праграм i канкрэтных пра-ектау. Калi у 1990-х былi адзiнкавыя праграмы i праекты, яюя атрымлiвалi статус прыярытэтных, то у пачатку 2000-х адбыуся пераход да комплекснага галiновага праграмна-мэтавага фшансаван-ня.

Трэцiм узроунем стау падатковы пратэкцыяшзм як форма ускоснага дзяржаунага фшансавання. На працягу вывучаемага перыяду ён знаходзiуся у пастаяннай дынамiцы, назiралiся перыяды пашырэння i звужэння падатковых iльготаУ як бюджэтным, некамерцыйным установам i гра-мадскiм арганiзацыям, так i камерцыйным арганiзацыям i прадпрыемствам, а таксама творцам.

Новыя мехашзмы гаспадарання, абмежаванасць бюджэтнага фiнансавання стымулявалi развщ-цё платных паслуг, пошук пазабюджэтных сродкау. Калi доля паступленняу ад платных паслуг з кожным годам узрастала, то паступленш ад мецэнатау так i не сталi iстотнай крынiцай фшанса-вання. У першую чаргу з-за адсутнасщ падатковых стымулау.

Л1ТАРАТУРА

1. Арх1у Мшютэрства культуры РэспублЫ Беларусь. Даручэнш Прэзвдэнта, Нацыянальнага сходу, Адмшютрацьн Прэзщэнта, Савета Мшютрау РэспублЫ Беларусь, рэспубл1кансшх органау дзяржаунага к1равання 1 дакументы аб 1х выкананш. 2003.

2. Арх1у Мшютэрства культуры РэспублЫ Беларусь. Пратакол № 3 пасяджэння калегп Мшютэрства 1 дакументы да яго. 2002 г.

3. Арх1у Мшютэрства культуры РэспублЫ Беларусь. Пратаколы № 9-10 пасяджэнняу калегп мшютэр-ства 1 дакументы да 1х. 2002 г.

4. Беларуская культура сёння : гадавы агляд, 2009 / А. М. Бязуглы [1 шш.] ; пад агул. рэд. Т.1. Стружэцка-га. - Мшск : БДУ культуры 1 мастацтвау, 2010. - 148 с.

5. Беларуская культура сёння : гадавы агляд, 2010 / I. В. Анцшенка [1 шш.] ; пад агул. рэд. Т.1. Стружэц-кага. - Мшск : БДУ культуры 1 мастацтвау, 2011. -144 с.

6. Ефименко, О.И. Комментарий к указу Президента Республики Беларусь от 04.04.2006 г. № 194 / О.И. Ефименко // Весник Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь. - 2006. - № 17-18. - С. 24-25.

7. О местном самоуправлении и местном хозяйстве в Республике Беларусь: Закон Рэсп. Беларусь, 20 февр. 1991 г., № 617-ХП // Ведамасщ Вярхоунага Савета Рэспублш Беларусь. - 1991. - № 11. - Арт. 122.

8. Захарошка, В.М. Фшансаванне культуры / В.М. Захарошка // Беларуская культура сёння. Гадавы агляд. 2001. - Мшск: Бел Д1ПК, 2002. - С.62-67.

9. Культура у жыцщ кожнага беларуса: Статыстычны агляд тэатральна - в1дов1шчных 1 культурна -асветных устаноу сютэмы Мшютэрства культуры 1 друку РэспублЫ Беларусь за 1990 - 1993 гг. / Беларус. ш-т праблем культуры; Падрыхт.: Т. Дапкюнас, Э. Пунько. - Мшск : Бел1ПК, 1994. - 71 с.

10. Нацыянальны арх1у РэспублЫ Беларусь (НАРБ). Фонд 974. - Воп. 4. - Спр. 1.

11. НАРБ. Фонд 974. - Воп. 4. - Спр. 10.

12. НАРБ. Фонд 974. - Воп. 1. - Спр. 2078.

13. НАРБ. Фонд 974. - Воп. 1. - Спр. 2079.

14. НАРБ. Фонд 974. - Воп. 1. - Спр. 2075.

15. О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам налогообложения: Закон Респ. Беларусь, 29 дек. 2006 г., № 190-З // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. -2006. - № 3. - 2/1287.

16. О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О налогах на доходы и прибыль предприятий, объединений, организаций»: Закон Респ. Беларусь, 19 апр. 1996 г., № 237-ХШ // Ведамасщ Вярхоунага Савета РэспублЫ Беларусь. - 1996. - № 12. - Арт. 158.

17. О внесении изменений и дополнений в законодательные акты Республики Беларусь по вопросам налогообложения: закон Респ. Беларусь, 22 дек. 1992 г., № 2061-ХП // Ведамасщ Вярхоунага Савета Рэс-публЫ Беларусь. - 1993. - № 3. - Арт. 27

18. О государственных минимальных социальных стандартах: Закон Респ. Беларусь от 4 января 2003 г. №180 - 3 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь, 2003. - N 8. - 2/929.

19. Об утверждении Инструкции о порядке планирования расходов на содержание учреждений культуры, финансируемых из бюджета: Постановление Министерства культуры Респ. Беларусь, 30 нояб. 2006 г. -№ 39 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. - 2007 г. - № 41. - 8/15669.

20. Республика Беларусь в цифрах. Краткий стат. сборник. - Минск: б/изд. - 2001. - 330 с.

21. Соколовский, Н.К. Экономика социально-культурной сферы: учеб.-метод. пособие / Н.К. Соколовский, О.Н. Ерофеева, В.Г. Гаркавая. - Минск: БГЭУ, 2006. - 208 с.

22. Социальное положение и уровень жизни населения Республики Беларусь. Статистический справочник / Мин-во статистики и анализа Респ. Беларусь - Минск: Минстат, 2005. - 370 с.

23. Токарь, С.И. Экономика культуры. Модели финансирования сферы культуры // Культура Беларуси: 20 лет развития (1991-2011) / С.П. Винокурова [и др.]; под общ. ред. О.А. Галкина, И.Г. Голубевой. -Минск: Институт культуры Беларуси, 2012. - C. 43-55.

24. Ширшов, И.Е. Прогностическая модель организационно-экономических преобразований отрасли культуры в Республике Беларусь» / И.Е. Ширшов // Аператыуная шфармацыя па праблемах культуры i ма-стацтва: 1нфарм.-аналгг. зб. Вып. 6 / Нац. б-ка Беларусь - Мшск, 1994. - С.2 - 114.

FISCAL POLICY IN THE SPHERE OF CULTURE OF THE REPUBLIC

OF BELARUS (1991-2010)

D.A. KRYVASHEI

Summary

The paper considers the economic aspects of the relationship of the state with cultural institutions. Attention is paid to the development of direct and indirect financing, paid services. Key words: State budget funds, tax credits, paid services.

© Кривошей Д.А.

Поступила в редакцию 21 мая 2013г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.