Научная статья на тему 'Ахова здароуя: status quo вышэй за усё'

Ахова здароуя: status quo вышэй за усё Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
52
14
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Андрэй Вітушка

Мінулы 2016 год характерызаваўся працягам адносна спрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыі, але натуральнага прыросту насельніцтва дасягнуць неўдаецца. Не былозначныхзменаўу функцыянаванні сістэмы аховы здароўя, узяты курс на кансервацыю сённяшняй сістэмы, удасканальваць якую прапануецца шэрагам касметычных мер, але без належнага рэсурснагазабеспячэння.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Ахова здароуя: status quo вышэй за усё»

АХОВА ЗДАРОУЯ:

STATUS QUO ВЫШЭй ЗА УСЁ

Андрэй Вiтушка

Рэзюмэ

Мiнулы 2016 год характарызавауся працягам адносна спрыяльнай дэмаграфiчнай сiтуацыi, але натуральнага прыросту насельнiцтва дасяг-нуць не удаецца. Не было значных зменау у функцыянаваннi сiстэмы аховы здароуя, узяты курс на кансервацыю сённяшняй сiстэмы, удасканальваць якую прапануецца шэрагам касметычных мер, але без належнага рэсурс-нага забеспячэння.

Тэндэнцьп:

• робяцца спробы захаваць старую мадэль аховы здароуя, працэс рэфар-мавання галшы зведзены да касметычных пераутварэнняу;

• дзяржаунае фiнансаванне галшы не павялiчваецца, iнтэнсiфiкуецца ары-ентацыя на самафiнансаванне, нарастае праблема дэфщыту абаротных сродкау у сiстэме i знiжэння заробкау медперсаналу;

• здараюцца прэцэдэнты артыкуляцыi штарэсау незадаволеных груп пацыентау i лекарау.

Дэмаграфiчныя паказчыК i здароуе насельнiцтва Беларусi

У мшулым годзе дэмаграфiчная сггуацыя у Беларусi развiвалася у рэчышчы 2014—2015 гадоу, калi нара-джальнасць амаль зраунавалася са смяротнасцю. Першы вщэ-прэм'ер, былы мiнiстр аховы здароуя Васть Жарко на вышковай калегii мшютэрства аховы здароуя заявiу што «в 2017 году нужно сохранить естественный прирост населения»1. Насамрэч з 2015 года агульны каэфщыент смяротнасщ не змяшуся (12.6 на 1000 насельнщтва), пры некаторым знiжэннi нараджальнасцi (з 12.5 да 12.4 на 1000 насельнщтва). Дасягнуць станоучага балансу пакуль

«Коллегия Минздрава. Итоги года 2016. Василий Жарко: не останавливаться ни на миг.» МедВестник.Ьу. 02 Feb. 2016. Web. 05 Apr. 2017. <http: //www. medvestnik.by/ru/ officially/view/vasilij -zharko-ne-ostanavlivatsja-ni-na-mig-16124-2017/>.

не удаецца, хоць насельнщтва i трошк1 вырасла (з 9480.9 тыс. у 2015 годзе да 9498.4 тыс. на пачатак 2017 года), як i раней, за кошт м^рацъп.

Каэфщыент смяротнасщ нязначна (на 0.1 на 1000 насельнщтва — 0.1%) знiзiуся у Брэсцкай, Вщебскай, Гомельскай абласцях i Мшску, на 0.2% — у Мшскай, не змяшуся у Магтёускай i вырас на 0.2% у Гродзенскай вобласщ. Па-ранейшаму застаецца уражвальная рознща у паказчыку смяротнасцi пам1ж Мшскам (8.7%) i астатнiмi рэгiёнамi (ад 12.6 у Брэсцкай да 14.6% у Вщебскай вобласщ).2 Падобная сгтуацыя тлумачыцца як i больш маладым узростам сталiчных жыхароу, так i, безумоуна, м1жрэг1янальнай рознiцай у развгтасщ медычнай дапамогi.

Лiдары сярод прычын смяротнасцi ранейшыя — сэрцава-судзiнныя i анкалагiчныя хваробы, а таксама траумы i атручэннi, але дасягнута некаторае зшжэнне па гэтых пазiцыях ва усгх абласцях Беларусi.

Галоуным парадоксам нацыянальнай медычнай ста-тыстык1 2016 года з'яуляецца нулявы паказчык мацярынскай смяротнасцi. Для параунання: у скандынаусктх краiнах, якiя займаюць верхн1я 5 пазщый у рэйтынгу найлепшых месцау для нараджэння дзяцей, якi складаецца аутарытэтнай м1жнароднай арганiзацыяй Save the Children, пры родах памiрае ад 3 да 6 жанчын на 100 000 жыванароджаных дзяцей.3 Разам з тым у мiнулым годзе у СМ1 былi агучаныя факты смерцяу 2 жанчын пасля родау у 2015—2016 гадах тольк1 у адной радзтьш г. Маладзечна. Аутару гэтага агляду вядомыя факты яшчэ 2 смерцяу жанчын у пасляродавым перыядзе у мiнулым годзе, яия не сталi здабыткам шырокай грамадскасщ.

«Демография.» Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Web. 05 Apr. 2017 <http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/>.

Гл.: "Save the Children. State of the World's Mothers." Save the Children. Web. 05 Apr. 2017 <http://www.savethechildren.org/atf/ cf/%7B9def2ebe-10ae-432c-9bd0-df91d2eba74a%7D/S0WM_ EXECUTIVE_SUMMARY.PDF> i дадзеныя Сусветнага банка: "Maternal mortality ratio (modeled estimate, per 100,000 live births)." The World Bank. Web. 05 Apr. 2017. <http://data.worldbank.org/indicator/ SH.STA.MMRT>.

2

Прычына такой неадпаведнасщ простая: дадзены паказчык уваходзщь у розныя м1жнародныя рэйтынгi, а паколью так1я выпадкi сустракаюцца сапрауды вельмi рэдка (па 5 у год па усёй краiне), то спакуса манiпуляцый вельмi вялiкая. Безумоуна, падобная сiтуацыя не спрыяе даверу спецыялютау да айчыннай медычнай статыстыю, а замоучванне фактау замiнае шчыраму i усебаковаму прафесiйнаму аналiзу гэтых сiтуацый.

Прагназуецца, што сярэдняя чаканая працягласць жыцця беларусау у 2017 годзе (штэгральны iндыкатар эфектыунасщ йстэмы аховы здароуя) будзе больш за 74 гады (афщыйных дадзеных на момант натсання артыкула яшчэ не было). На V Усебеларусим народным сходзе А. Лукашэнка заявiу што да 2020 года гэты паказчык будзе складаць не менш за 75 гадоу.4 Савет мжстрау канкрэтызавау гэтае палажэнне у дзяржаунай праграме «Здароуе народа i дэмаграфiчная бяспека на 2016—2020 гады», спышушыся на лiчбе 75.3 года.5 Улчваючы апошн1я тэндэнцып (прырост на 4—6 месяцау у 2014—2015 гадах), нескладана уявiць, што задача будзе выканана, але нават тады працягласць жыцця будзе ^тотна меней, чым у краiнах Еурасаюза. Сталенне насельнiцтва не тольк1 зтзщь паступленнi у бюджэт ад падатку на прыбытак (каб часткова швеляваць гэты фактар, у 2016 годзе прынята рашэнне пра павышэнне пенсшнага узросту), але i створыць дадатковую нагрузку на сiстэму аховы здароуя за кошт назапашвання з узростам храшчных хвароб.

Па-ранейшаму захоуваецца вялшая рознiца у працягласцi жыцця мужчын i жанчын (амаль 10 гадоу на карысць апошнiх), а таксама памiж гарадскiм i

«Вступительное слово и доклад Президента на пятом Всебело-русском народном собрании.» БелТА. 22 June 2016. Web. 05 Apr. 2017. <http://www.belta.by/president/view/vstupitelnoe-slovo-i-doklad-prezidenta-vmeste-za-silnuju-i-protsvetajuschuju-belarus-na-pjatom-198664-2016/>.

«Правительство "обязало" белорусов жить почти на год дольше.» Sputnik Belarus. 23 Feb. 2017. Web. 05 Apr. 2017. <https://sputnik.by/ society/20170223/1027579311/pravitelstvo-obyazalo-belorusov-zhit-pochti-na-god-dolshe.html>.

4

сельским насельнщтвам (на 5 гадоу менш на сяле). Варта зазначыць, што у мшулым i пазамшулым годзе гэтая рознща зменшылася да 4.8 i 4.6 года адпаведна, але застаецца ютотна большай, чым, напрыклад, у <^х1я 90-я» (2.7 года у 1995-м) щ на пачатку «нулявых» (3.9 года). Для параунання: у суседняй Польшчы рознща складае каля 1 года, у ЗША — каля 2, а у Вялiкабрытанii сельск1я жыхары жывуць на 2 гады больш за гарадск1х. Трываласць рознiцы у працягласцi жыцця у горадзе i па-за iм вельмi красамоуна характарызуе поспех1 беларускай дзяржаунай медыцыны, якая ужо 15 гадоу быццам бы аддае прыярытэтнае значэнне развiццю медыцыны у рэгiёнах.

Акрамя чаканай працягласщ жыцця, iстотнае значэнне у ацэнцы сiстэмы аховы здароуя у краше надаецца працягласщ здаровага жыцця — колькасщ гадоу, якiя грамадзянiн можа пражыць, маючы добрае здароуе без швалщнасщ. У Беларусi гэты паказчык складае 65.2 гада, што на 5 гадоу менш, чым у крашах Еурасаюза (70.3 года)6.

Фшансаванне аховы здароуя, прыярытэты аказання медычнай дапамоп

На пачатку 2016 года было заяулена, што, нягледзячы на эканамiчныя цяжкасцi, выдатк1 на ахову здароуя будуць павялiчаныя на 5 трлн недэнамшаваных рублёу. Але у даля-равым экв1валенце фiнансаванне не павялiчылася i склала, як i у 2015 годзе, каля USD 200 на кожнага грамадзянша у год. Спосабы захавання i павелiчэння аб'ёму грошай у сiстэме выкарыстоувалюя ранейшыя — бюджэтазберажэн-не, ашчаджэнне рэсурсау, пазабюджэтная дзейнасць (у асноуным — забеспячэнне платных паслуг у дзяржауных аргашзацыях аховы здароуя для грамадзян Беларусi) i экс-парт паслуг (аказанне 1х неграмадзянам Беларуй).

Насуперак заявам чыноунiкау пра тое, што «увесь свет едзе да нас лячыцца», платныя паслугi замежшкам

«Беларусь отстаёт от Европы на 5 лет здоровой жизни.» Naviny.by. 16 Nov. 2016. Web. 05 Apr. 2017. <http://naviny.by/ article/20161116/1479317176-belarus-otstaet-ot-evropy-na-pyat-let-zdorovoy-zhizni>.

па-ранейшаму з'яуляюцца не масавай з'явай i, адпаведна, нязначнай крынщай паступлення сродкау у бюджэт. Так, медыкi Вiцебшчыны, куды едуць на абследаванне, лячэнне i роды жыхары суседняй Расй, зарабiлi у 2016 годзе толькi USD 2 млн, а ix мшск1я калеп (разам з анколагамi i трансплантолагам^ лячэнне у як1х ува уйм свеце каштуе дорага) — USD 10.5 млн.

Разам з тым фшансаванне галiны з пазабюджэтных крынщ пастаянна расце (на той жа Вщебшчыне яно павялiчылася з 6.3% у 2010 да 15.2% у 2016 годзе)7, усе рэйёны адсправаздачыл^я пра перавыкананне пастауленых iм планау. Апошняя тэндэнцыя сведчыць пра працяг адыходу ад бясплатнай медыцыны. Ва умовах xранiчнага дэфiцыту кадрау у дзяржаунай медыцыне непазбежныя сiтуацыi, калi платныя паслугi будуць выконвацца замест бясплатных.

У адрозненне ад папярэдшх гадоу, у 2016 годзе не было шырока асвятляльных у дзяржауных СМ1 адкрыццяу ды уводау у эксплуатацыю знакавых штталяу i цэнтрау з удзелам першых асобау дзяржавы. З новых аб'ектау галiны можна xiба толькi адзначыць з'яуленне двух палiклiнiк у мшсих мiкрараёнаx ды адкрыццё новага будынка сталiчнага патолагаанатамiчнага бюро (на такое свята прэм'ер-мшстра не запросiш).

У мшулым годзе упершыню з самай высокай трыбуны было абвешчана пра тое, што дзяржауная медыцына з'яуляецца самай прадуктыунай сiстэмай, якая найлепшым чынам служыць шырокiм слаям насельнщтва.8 Таим чынам, можна меркаваць, што дзяржава вызначылася з мадэллю далейшага развiцця сiстэмы аховы здароуя i дыскусй пра мэтазгоднасць увядзення у Беларусi усе-агульнага медычнага страхавання маюць чыста акадэмiчнае значэнне.

«Витебская область в 2016 году. Итоговая коллегия.» МедВестник.by. 28 Mar. 2016. Web. 05 Apr. 2017. <http://www.medvestnik.by/ru/officially/ view/vitebskaja-oblast-v-2016-godu-itogovaja-kollegija-16326-2017/>. «Итоговая коллегия 2016. Под особым контролем.» МедВестник.by. 02 Feb. 2016. Web. 05 Apr. 2017. <http://www.medvestnik.by/ru/news/ view/pod-osobym-kontrolem-16125-2017/>.

У мшулыя гады шмат гаварылася пра неабходнасць скарачэння бальшчных коек (па ix колькасщ на душу насельнщтва Беларусь адна з лщарау у свеце). Казал^ што да 80% праблем са здароуем павшна вырашацца на дашпiтальным этапе, у якасщ аргументау прыводзiлi мiжнародны досвед (у развггых краiнаx 80% сродкау выдаткоуваюцца на развiццё першаснага звяна медыцыны) i эканамiчныя разл1к1 (у Мшску наведванне пал1кл1н1к1 каштуе у сярэднiм BYN 13.26, а дзень штт^зацьп — BYN 103.7). Але з 2013 года працэс скарачэння щзе вельмi павольна, i, як адзначау новы мiнiстр аховы здароуя В. Малашка, «пры развiццi стацыянаразамяшчальных тэxналогiй у амбулаторна-палiклшiчныx аргашзацыяк не павялiчваецца колькасць пацыентау» праз «недастатковую даступнасць амбулаторнай службы». У вышку, па словах мшютра, «расце паслябальшчная лятальнасць, выкадныя i святочныя дш выпадаюць з рэабiлiтацыйныx мерапрыемствау»9.

Таксама прыкметай недасканалай працы першаснага звяна у сталiцы з'яуляецца позняе выяуленне злаякасных пуxлiн (т. зв. «онкологическая запущенность»). Так, у 2016 годзе на познix стадыяx раку (3-й i 4-й) было выяулена 19.2% пацыентау а у 2015 — 15.3%. Выжывальнасць пацыентау на працягу 3 гадоу пры 4-й стадып складае 5.0%, пры 3-й — 50.0%, а пры 1-й i 2-й стадыяx выжывае ад 80.0 да 100.0% пацыентау.10

У мшулым годзе адзначана некаторае зн1жэнне (на 2%) колькасщ тсьмовык зваротау у мшстэрства аxовы здароуя, а паводле апытання пацыентау мiнскix шпiталяу станоуча ix работу ацэньваюць тольк1 70% рэспандэнтау.

Паказальна, што на вышковай калегй мiнiстэрства аxовы здароуя сярод актуальный выклiкау, якiя стаяць перад галшой, была пазначана «актуальность оптимизации

«Больные в коридорах, и один туалет на отделение. Что не так с

минскими больницами.» Naviny.by. 21 Feb. 2016. Web. 05 Apr. 2017.

<http://navmy.by/artide/20170221/1487655189-bolnye-v-koridorah-i-

odin-tualet-na-otdelenie-chto-ne-tak-s-minskimi>.

«В Минске растёт онкологическая запущенность.» Naviny.by. 18 Feb.

2016. Web. 05 Apr. 2017. <http://naviny.by/artide/20170218/1487413740-

v-minske-rastet-onkologicheskaya-zapushchennost>.

G

маршрута пациента с учётом особенности отечественной модели, где при невысоком финансировании параллельно получает развитие первичное звено с узкими специалистами, дневными стационарами, скорая медпомощь и высокий уровень стационарной помощи с элементами медико-социальной». У перакладзе на простую мову гэта значыць, што пакуль не знойдзены той чароуны спосаб прымусщь працаваць эфектыуна «ушкальную беларускую мадэль аховы здароуя», шчога у ёй не мяняючы.

Аптымгзацыя функцыянавання аховы здароуя, кадравая праблема

Сродкамi палепшыць функцыянаванне сiстэмы 6ыл! аб-вешчаны скарачэнне вiзiтау у палiклiнiкi, шфарматызацыя i развiццё iнстытута лекара агульнай практык!

Па словах намесн1ка прэм'ер-мгшстра В. Жарко, у 2016 годзе удалося на 25% знiзiць колькасць вiзiтау у палiклiнiкi за кошт удасканалення адмжстрацыйных працэдур. 1нфарматызацыя галшы — гэта правшьная тэхнiчная мера, якая, аднак, патрабуе гстотных катталаукладанняу, пашыранага навучання i можа даць плён тольк1 пры наяунасщ падрыхтаванага i матываванага персаналу. Красамоуным прыкладам рэалiзацыi iнфармацыйных тэхналогiй у медыцыне з'яуляецца сiстэма «Электронны рэцэпт», якую у 2016 годзе планавалася укаранщь па усёй краiне, а у вышку да канца года ледзь паспелi арганiзаваць у Мiнскy

У мiнулым годзе прагучала патрабаванне пераводу да 2020 года участковых лекарау амбулаторна-палiклiнiчных устаноу на арганiзацыю работы па прынцыпе лекара агульнай практык! 1дэя, безумоуна, добрая (хаця б таму, што эфектыунасць работы такога спецыялюта шырокага проф1лю вышэй у 1.3 разы, чым ва участковага тэрапеута), але у беларусйх умовах не мае шанцау быць паспяховай. Таюя «унiверсальныя» салдаты ад участковай медыцыны патрабуюць спецыялiзаванай i працяглай падрыхтоук!, а таксама належнай кампенсацьп за сваю працу (у сярэдшм у 2—2.5 разы больш за сярэдш заробак па краiне). Пакуль жа у ваканс1ях лекарау агульнай практыкЦ размешчаных

у адкрытым доступе, заробк1 прапануюцца не больш за BYN 600, што параунальна з аплатай працы медсястры у Мiнску.

Па словаx першага намеснiка мiнiстра аxовы здароуя Д. Пiневiча, каэфiцыент сумяшчальнасцi у айчынныx лекарау складае 1.3, а сярэднix медработнiкау — 1.4. Так1м чынам, можна меркаваць, што сгтуацыя у забеспячэннi галiны кадрамi значна не змяняецца (зн1жэнне каэфiцыента на 0.1 на працягу пящ гадоу). Чарговы раз прагучалi абяцанш вырашыць кадравую праблему (гэтым разам у 2017 годзе) — цяпер праз павелiчэнне мэтавага набору у медычныя ВНУ (40% ад усёй колькасщ бюджетный месцау). Варта зазначыць, што вырашэнне кадравай праблемы падобнымi спосабамi было абяцана мiнiмум тройчы за апошн1я 5 гадоу.

Тым часам заработная плата у галше у 2016 годзе вярнулася да значэнняу дзесящгадовай даунiны без перспектывау значнага росту праз xранiчны недаxоп сродкау. Новапрызначанае кiраунiцтва сiстэмы прызнае, што заробк1 у сiстэме на 18% меншыя, чым у шшык вiдаx эканамiчнай дзейнасцi, але уцямныя планы па павелiчэннi матываванасцi работшкау не агучвае.

Грамадск цiск на сгстэму аховы здароуя

Дзякуючы росту уплыву сацымльнык медыя, у мшулым годзе адбылося некалькi ютотнык прэцэдэнтау актуалiзацыi грамадска значныx праблем у сферы аxовы здароуя.

У кастрычшку 2016 года у онлайнавым часопiсе «Имена» выйшау матэрыял пра тое, што у спецыялiзаваным штэрнаце для дзяцей адсутнiчаюць адмысловае xарчаванне i рэабiлiтацыя, з прычыны чаго пацыенты iнтэрната з гiпатрафiяй на фоне неуралапчнай паталогп маюць выразны дэфiцыт вагi.11 Нагодай для публжацып стау пост педыятра установы у сацыяльнай сетцы пра дабрачынны матч па футболе, на як1м планавалася сабраць грошы на закупку адмысловага xарчавання. У вышку публшацыя атрымала вялiкi рэзананс, першая палова неабxоднай сумы

«В 27 лет Артём весит как трёхлетний ребёнок. Почему полсотни сирот в минском интернате не могут набрать вес?» Имена. Web. 05 Apr. 2017. <http://imenamag.by/ne-mogut-nabrat-ves>.

была сабраная за суткЦ у падобных установах па усёй краше прайшлi праверю, а адпаведнае харчаванне стала закупацца за дзяржауны кошт. Дасягнутыя змены, а таксама тое, што лекары, якш праявiлi грамадзянскую пазiцыю i пайшлi насуперак начальству, засталiся на сва1х працоуных месцах (дзякуючы цiску грамадскасщ) ствараюць прэцэдэнт паспяховага змагання медыкау за правы пацыентау.

Таксама у мшулым годзе адбыуся рэзанансны круглы стол па праблемах цукровага дыябету у Беларусi, дзе пацыенты распавялi пра цяжкасщ, з якiмi яны сутыкаюцца у паусядзённым жыцщ.12 Па вышках круглага стала, пра як напiсалi усе ключавыя незалежныя электронныя СМ1, стала вщавочным парушэнне прынцыпу справядлiвасцi пры аказаннi медычнай дапамогi гэтым пацыентам (якое вядзе да шматлтх парушэнняу ix правоу), а таксама выяулена iстотнае адставанне айчыннай эндакрыналогп у лячэннi гэтай сусветна значнай паталогп.

Менш рэзананснай, але не менш важнай падзеяй стала серыя публiкацый у СМ1 пра праблемы дзяцей з фешлке-танурыяй, дзе таксама было выяулена парушэнне прынцыпу справядлiвасцi у аказанш медычнай дапамог1 i ажыццяуленнi сацыяльнай палiтыкi для гэтай катэгорыi пацыентау

Так1м чынам былi створаныя прэцэдэнты артыкуляцьп iнтарэсау незадаволеных груп пацыентау, што спрыяе аднауленню парушанай зваротнай сувязi у сiстэме аховы здароуя.

Заключэнне

У 2016 годзе йраунщтва галiны было заклапочана выка-наннем звышзадачы, якая стаiць перад усёй дзяржаунай сiстэмай Беларусi, — як развiвацца, нiчога не мяняючы. Аднак вiдавочна, што гэтая парадыгма не сумяшчальная з будаунiцтвам аховы здароуя паводле сучасных стандартау, прынятых у нашай частцы свету. Але пры захаванш хаця б адноснай макраэканамiчнай стабiльнасцi гэтая ж тэндэн-цыя будзе працягнута i у 2017 годзе.

«Недоступные помпы и белорусско-китайский инсулин. Больные диабетом рассказали о своих проблемах.» TUT.by. 19 Nov. 2016. Web. 05 Apr. 2017. <https://news.tut.by/society/520169.html>.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.