Научная статья на тему 'Архiвы Рэспублiкi Беларусь у перыяд трансфармацыi (1991-2008)'

Архiвы Рэспублiкi Беларусь у перыяд трансфармацыi (1991-2008) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
85
72
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХИВЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ / АРХИВ / АРХИВНАЯ СЛУЖБА / АРХИВНОЕ ДЕЛО

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Крывашэй Д.А.

В статье рассмотрены основные направления развития архивной отрасли Беларуси в период социально-экономических преобразований. Особое внимание обращено на практическую реализацию государственной политики в данном направлении, выделены основные направления развития, достижения и недостатки.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ARCHIVES OF BELARUS IN TRANSFORMATION (1991 - 2008

The basic directions of development of archival branch of Belarus in social and economic transformations are analyzed in the article. The special attention focuses on the practical realization of a state policy in the given direction. Basic areas of development, achievements and shortcomings are defined.

Текст научной работы на тему «Архiвы Рэспублiкi Беларусь у перыяд трансфармацыi (1991-2008)»

УДК 304.44:930.25:94(476)

АРХ1ВЫ РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ТРАНСФАРМАЦЫ1

(1991 - 2008 ГГ.)

Д.А. КРЫВАШЭЙ

1нстытут г1сторы1 НАН Беларус1, г. Míhck, Рэспубл1ка Беларусь

Захавальнiкамi дакументальнай спадчыны народа Беларус з'яуляюцца архiвы. Пераутварэнне Беларускай ССР у незалежную суверэнную дзяржаву Рэспублшу Беларусь у пачатку 1990-х гадоу прывяло да кардынальных зменау i у архiунай галiне крашы. Праблема станаулення i развiцця архiвау у няпростых умовах трансфармацыi пакуль не стала тэмай асобнага навуковага даследавання. Пра арх1вы не згадваецца ш у 18-цiтомнай Беларускай энцыклапедын, нi у трохтомнай энцыклапедыi «Сучасная Беларусь». Агульныя агляды становiшча галшы па асобных гадах прыведзены у публiкацыях У. Адамушкi [1-3], асобныя праблемы развiцця архiвау разглядалiся В. Насевiчам [4], А. Вараб'ёвай [5], Т. Мiхеёнак [6], Т. Седлярэвiч [7], С. Жумарам [89] i iнш.

У дадзеным артыкуле аутар выкарыстоуваючы гiсторыка-генетычны падыход, прынцып гiстарызму i аб'ектыунасцi прадстауляе працэс станаулення i развiцця дзяржаунай арх^ай службы Рэспублiкi Беларусь з улшам зменау у часе, колькасных i якасных перамен.

Першая палова 1990-х гадоу была адзначана шэрагам зменау у структуры арх1вау. У красавку 1992 г. былы Цэнтральны партыйны архiу КПБ i Цэнтральны дзяржауны гiстарычны арх1у у Мiнску былi аб'яднаны у Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь (далей - НАРБ). Абласныя партыйныя архiвы Брэсцкай i Вщебскай абласцей былi далучаны да адпаведных дзяржауных архiвау, а партыйныя архiвы Гомельскай. Гродзенскай i Магiлёускай абласцей былi пераутвораны у фiлiялы дзяржауных архiвау.

У кастрычнiку 1992 г. Галоунае архiунае упрауленне было пераутворана у Камiтэт па архiвам i справаводству пры Савеце Мiнiстрау Рэспублш Беларусь (Белкамархiу). У маi 1993 г. Цэнтральны дзяржауны архiу Кастрычнщкай рэвалюцыi быу перайменаваны у Беларуси дзяржауны арх1у, а Цэнтральны дзяржауны пстарычны архiу у Гродна - у Беларуси дзяржауны гiстарычны арх1у.

10 жнiуня 1992 г. Цэнтральны пстарычны архiу у Мiнску быу пераутвораны у Цэнтр гiстарычных дакументау у складзе Нацыянальнага архiва Рэспублш Беларусь, а праз некалькi месяцау (у лiстападзе) быу лiквiдаваны. У чэрвеш 1995 г. былы Нацыянальны архiу быу расфармiраваны. Комплекс дакументау былога Цэнтральнага партыйнага архiва быу перададзены у Беларускi дзяржауны архiу. Да апошняга перайшла i назва «Нацыянальны арх1у» (НАРБ). Дакументы былога партыйнага архiва Мiнскай вобласцi былi перададзены у Дзяржауны арх1у Мшскай вобласцi. На базе фондау былога Цэнтральнага дзяржаунага гiстарычнага архiва у Мiнску быу створаны Нацыянальны пстарычны архiу Беларусi, а Беларускi дзяржауны пстарычны архiу перайменаваны у Нацыянальны пстарычны архiу Беларусi у Гродна.

На гэтым пераутварэннi не скончылюя. У 1996 г. фiлiялы абласных архiвау былi пераутвораны у занальныя дзяржауныя архiвы, а былыя партыйныя архiвы Гомельскай, Гродзенскай i Магшёускай абласцей - у Дзяржауныя архiвы грамадскiх аб'яднанняу. У студзенi 1997 г. Белкамархiу быу пераутвораны у Дзяржауны камiтэт па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь (Дзяржкамархiу), яго старшыня уведзены у склад Савета мшютрау Рэспублiкi Беларусь.

Да гэтага перыяду адносiцца i распрацоука першага праграмнага дакумента, якiя акрэслiвау перспектывы развiцця галiны на блiжэйшую перспектыву - пастановы Савета Мiнiстрау Рэспублш Беларусь № 464 ад 26 сакавша 1998 г. «Аб асноуных напрамках развiцця архiунай справы i справаводства у Рэспублiцы Беларусь да 2000 года». Яе галоунай мэтай было забеспячэнне захаванасцi дакументау лшвщаваных устаноу, арганiзацый i прадпрыемствау, а таксама суб'ектау гаспадарання недзяржаунай формы уласнасщ, якiя забяспечваюць выкананне сацыяльна-эканамiчных правоу грамадзян у краiне. Шлях рэалiзацыi праблемы бачыуся у стварэнш сеткi раённых i гарадскiх архiвау па асабiстаму складу. У 1999 г. аблвыканкамамi (за

выключэннем Брэсцкага) былi прыняты адпаведныя рашэнш. Да пачатку 2001 г. было створана 100 таюх архiваy.

З 1999 г. у структуры архiваy пачау працаваць арх1у электронных дакументау як падраздзяленне створанага у канцы 1998 г. Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыи. У 2000 г. арх1у здзейсшу першы прыём электронных дакументау [4, с. 130].

Пачатак ХХ1 стагоддзя быу адзначаны пераyтварэннямi дзяржаунага органа кiравання архiвамi i справаводствам. У вераснi 2001 г. замест Дзяржкамархiва была створана дзяржауная установа «Нацыянальны цэнтр па архiвах i справаводству» (Цэнтрархiy), падпарадкаваны Савету Мшютрау Рэспублiкi Беларусь. Праз год было прынята рашэнне аб пераутварэнш Цэнтрарива у Камiтэт па архiвах i справаводству пры Савеце Мшютрау Рэспублш Беларусь.

2002 г. стау пераломным у дзейнасцi па стварэнню тэрытарыяльных (раённых i гарадскiх) архiваy мясцовых выканаучых i распарадчых органау (па асабiстаму складу) У гэты год былi створаны апошнiя з запланаваных архiваy у Гродзенскай i Мiнскай абласцях, поунасцю на працягу года адноулена сетка рай-гараривау у Брэсцкай вобласщ, завершаны арганiзацыйныя працэдуры па стварэнню Мiнскага гарадскога архiва. Усяго у краiне такiх архiваy налiчвалася 127 [10].

У маi 2006 г. Камiтэт па архiвах i справаводству пры Савеце Мшютрау Рэспублш Беларусь быу далучаны да Мшютэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. У складзе мiнiстэрства быу створаны Дэпартамент па архiвах i справаводству.

З атрыманнем незалежнасцi пачалася праца па стварэнню нацыянальнай прававой базы для архiваy. У савецкi перыяд ариунае будаунщтва рэгулявалася пастановамi ураду, нарматыyнымi прававымi актамi Галоyархiва СССР. У 1994 г. быу прыняты Закон «Аб Нацыянальным архiyным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь» (прымауся у новых рэдакцыях у 1998 г. i 2007 г.). Упершыню распрацаваны закон вызначыу асноуныя прынцыпы дзяржаунай палiтыкi у архiyнай справе, увёу паняцце Нацыянальнага архiyнага фонду, вызначыу меры па забеспячэнню яго захаванасщ, прынцыпы камплектавання дзяржархiваy, правшы доступу карыстальнiкаy да архiyных дакументау. У Законе было вызначана паняцце «тэхнатронны дакумент» (дакумент, стварэнне i узнауленне якога патрабуе прымянення спецыяльных тэхнiчных сродкау i сучасных тэхналогш).

У 1996 г. было зацверджана Палажэнне аб Нацыянальным архiyным фондзе Рэспублш Беларусь. У 1997 г. Кодэкс Рэспублш Беларусь аб адмшютрацыйных правапарушэннях быу дапоунены чатырма артыкулам^ якiя прадугледжвалi адмiнiстрацыйную адказнасць за парушэнне архiyнага заканадауства. Закон, як yводзiy дадзеныя змены, зацвердзiy органы Дзяржаунай шспекцып па архiyнай справе i вядзенню справаводства [5, с. 71]. Згаданыя артыкулы былi захаваны i у рэдакцыях Кодэкса 2003 г. i 2007 г.

Па стану на 1 студзеня 2008 г. у дзяржауных архiвах было yлiчана i знаходзiлася на захаванш 68 743 фондау, 12 264 079 адзшак захавання на папяровай аснове; 34 239 адзiнак захавання кшадакументау; 797 адзiнак захавання вщэадакументау; 236 288 адзiнак захавання фотадакументау; 12 137 адзiнак захавання фонадакументау; 220 адзiнак захавання электронных дакументау i 565 музейных прадметау [2, с. 8].

У вышку перадачы у склад дзяржаунай архiyнай службы дакументау былых партыйных архiваy, архiyны фонд краiны папоУнiyся масiвам каштоуных дакументау. Адным з напрамкау па увядзенню дакументау КПБ у навуковы зварот з'яулялася iх рассакрэчванне (перавод рэжымных дакументау на адкрытае карыстанне). За перыяд з 1996 па 2005 гг. было рассакрэчана 10% агульнай колькасщ фондау КПБ. Аднак з-за адсутнасщ агульнай метадалоги, рэгламентуючай дадзены працэс, амаль ва ушх архiвах узнiкалi iстотныя цяжкасцi па практычнай рэалiзацыi апошняга [8, с. 93-94]. Побач з рассакрэчваннем вялюя работы па удасканаленню навукова-даведачнага апарату. Для паскарэння работ была распрацавана «Праграма па развiццю i удасканаленню yлiку i навукова-даведачанага апарата да дакументау былых партыйных архiваy Рэспублт Беларусь на 1998-2005 гг.» [7, с. 97].

У другой палове 1990-х гадоу архiyная галша працавала у няпростых эканамгчных умовах. Фшансаванне дзяржауных архiyных устаноу здзяйснялася у мiнiмальным аб'ёме, што дазваляла рэалiзаваць асноуныя накiрункi дзейнасцi i падтрымлiваць толькi неабходныя тэхналагiчныя рэжымы захоування архiyных дакументау. Найбольш праблемным быу 1999 г., калi галша не атрымала yсiх запланаваных сродкау на каштальны рамонт i швестыцыйную праграму, адбывалiся затрымкi з выдзяленнем сродкау [11, с. 5]. Складанае становiшча працягвалася некалькi гадоу. Толью у 2004 г. архiyная галша здолела на 100 % выканаць рэспублшансю бюджэт [14]. На

вырашэнне праблемы умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы архiyных устаноу былi накiраваны асноуныя палажэнш галiновай праграмы «Архiвы Беларусi (2006-2010)».

Значнай праблемай для арх^ай галшы на працягу усяго перыяду, ахопленага даследаваннем, з'яуляуся невысокi узровень заработнай платы. Архiвы здолелi яго павысщь за кошт пазабюджэтнага фiнансавання. Напрыклад, у 2004 г. удзельная вага пазабюджэтных сродкау у заробку склала 27 %, што у 4 разы перавысша планаваны аб'ём. №зюя заробкi былi асноунай прычынай звальнення работнiкаy. Толькi у 2007 г. гэты паказчык склау 12,5 % [13].

У 1990-х гадах востра стаяла кадравае пытанне. У перыяд юнавання СССР у Беларус не рыхтавалюя асноуныя кадры вышэйшай квалiфiкацыi. Па iнiцыятыве Белкомархiва у верасш 1992 г. гiстарычны факультэт Беларускага дзяржаунага ушверсгота пачау рыхтаваць кадры для галшы па спецыяльнасщ «псторыка-аривазнауства», а з верасня 2001 г. - «дакументазнауства i iнфармацыйнае забеспячэнне кiравання». Па стану на 1 студзеня 2005 г. агульная колькасць работшкау галiны складала 1371 чалавек (168 - работнiкi рай-гараддзелау), у тым лiку 1145 - на пасадах кiраУнiкоУ i спецыялiстаy. Сярод апошшх 602 чалавека мелi вышэйшую адукацыю, што складала 62,1 % (у 1996 г. - 56,8 %). Павялiчылася колькасць работшкау, яюя мелi спецыяльную гiсторыка-архiyную адукацыю: у 1996 г. - 89 чалавек, у 2004 г. - 175 (18 % ад агульнай колькасщ юраушкоу i спецыялютау) [1, с. 8-9]. Вщавочнай была тэндэнцыя да старэння кадрау. Калi у 1996 г. колькасць работшкау старэй за 50 гадоу складала 21,7 % агульнай колькасщ, то у 2007 г. гэты паказчык узрос напалову i склау 33,4 % [13].

Для падрыхтоую кадрау вышэйшай квалiфiкацыi у 1999 г. у адпаведнасщ з рашэннем ВАК Беларусi пры Беларусюм навукова-даследчым iнстытуце дакументазнауства i архiyнай справы была адкрыта асшрантура. Прыём у яе здзяйсняуся па двум спецыяльнасцям - дакументалiстыка, дакументазнауства i аривазнауства (05.25.02) i гiстарыяграфiя, крынiцазнаyства i метады гiстарычнага даследавання (07.00.09).

Прыярытэтным напрамкам дзейнасцi архiваy было забеспячэнне захаванасщ дакументау. Не хапала плошчау, замаруджвалiся тэмпы рамонту i рэканструкцыi будынкау, не адпавядала актуальным патрабаванням тэхнiчнае аснашчэнне [3]. Па стану на 2007 г. дзве трэщ (19 з 32) дзяржархiваy мелi ступень загружанасцi архiвасховiшч звыш 90 % [2, с.8].Ва умовах нестабiльнага тэмпературна-вiльготнаснага, санiтарна-бiялагiчнага рэжымау паскоранымi тэмпамi iшлi працэсы старэння дакументау, аслаблення фiзiчнай асновы. У дзяржархiвах па стану на 2003 г. ад 15 да 65 % дакументау патрабавалi рэстаурацып. З-за адсутнасщ сродкау, у 2003 г. была прыпынена рэканструкцыя будынку пад занальны архiy у г. Рэчыцы. Рэспублiканская тэхнiчная лабараторыя мiкрафiльмавання страхавога фонду дакументацып у г. Гомелi у гэтым жа годзе увогуле спынiла работы па стварэннi страхавога фонду на стужцы «Мiкрат-500» у сувязi з немагчымасцю забяспечыць неабходную якасць мiкрафiльмаy пры iснуючым тэхналапчным працэсе [14].

Важным крокам у напрамку вырашэння актуальных праблем забеспячэння захаванасцi архiyных дакументау стала прынятая у 2003 г. «Праграма па захаванню архiyнай дакументальнай спадчыны - складаючай часткi iнфармацыйнага рэсурсу грамадства на 2003-2010 гг.» У ходзе яе рэалiзацыi была завершана рэканструкцыя будынку Занальнага дзяржаунага архiва (далей ЗДА) у г. Оршы, уведзены у экплуатацыю пасля рэканструкцыi будыню ЗДА у г. Рэчыцы, Жлобше, пашыраны плошчы архiвасховiшча ЗДА у г. Лiда. Былi выкананы значныя аб'ёмы работ па аснашчэнню архiваy сродкамi пажаратушэння i супрацьпажарнай сiгналiзацыi. У мэтах абароны ад несанкцыянаванага доступу i выкрадання дакументау (што мела месца у Расii, Украше i iншых краiнах) будынкi архiваy былi абсталявання сучаснымi сiстэмамi ахоунай сiгналiзацыi. У вераснi 2007 г. НАРБ пачау працаваць у новым будынку Нацыянальнай бiблiятэкi Рэспублiкi Беларусь.

У 2007 г. для Рэспублшанскай тэхшчнай лабараторыi мiкрафiльмавання страхавога фонду была закуплена навейшая вакуумная устаноука для рэстаурацып архiyных дакументау. Тэхшчнае перааснашчэнне лабараторыi дазволiла не толью аднавiць у 2007 г. стварэнне мшрафотакопш фонду карыстання, але i запланаваць павелiчэнне аб'ёмау мiкрафiльмавання на 2008 год [13].

Адным з актуальным напрамкау дзейнасцi аривау у напрамку захаванасщ дакументау з'яулялася стварэнне фонду карыстання 7 страхавога фонду. У маi 2001 г. Дзяржауны камiтэт па архiвам i справаводству Рэспублш Беларусь зацвердзiy «Асноуныя напрамю развiцця архiyнай справы i справаводства у Рэспублiцы Беларусь на 2001 - 2005 гг.» У дакуменце асаблiвая увага надавалася стварэнню страхавога фонду i фонду карыстання асаблiва каштоуных дакументау шляхам iх мшрафшьмавання i лiчбавага капiравання, Зводу Нацыянальнага архiyнага фонду i камп'ютарызацыi яго асноунай частю - Цэнтральнага фондавага каталога, стварэння 1нтэрнет-сервера органа дзяржаунага юравання архiвамi i справаводствам, укараненню у практыку работы

дзяржауных архiвау тыпавых аутаматызаваных тэхналогiй, шфармацыйна-пошукавай сiстэмы на базе тэхналогiй 1нтэрнет-1нтранет.

Найбольш перспектыуным у 2005-2007 гг. бачылася рэалiзацыя пастауленай задачы шляхам алiчбоУкi дакументау з наступнай камп'ютарнай апрацоукай i запiсам на машынны носьбiт. Паралельна з гэтым вялася работа па пошуку новых шляхоу стварэння страхавога фонду. Па стану на 2004 г. страхавы фонд меу толькi 2,03 % справау ад агульнага аб'ёму архiуных фондау краiны [6]. У 2005 г. было прынята рашэнне аб стварэнш фонду лiчбавых копiй архiуных дакументау на базе архiва электронных дакументау Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацын [15].

У 1997 г. была зацверджана Канцэпцыя аутаматызацын архiунай галшы Рэспублш Беларусь. Аднак яна не мела дакладна сфармулiраваных стратэгiчных наюрункау рашэння пастауленых задач. Асобныя архiвы распрацавалi i увялi у эксплуатацыю праграмнае забеспячэнне, якое было арыентавана толькi на спецыфiку iх работы i не адпавядала патрабаванням, вызначаным канцэпцыяй аб стварэннi тыпавых шфармацыйных тэхналогiй. Значным недахопам было выкарыстанне неэфектыуных тэхналогiй, што прыводзiла да стварэння маральна састарэлага праграмнага забеспячэння.

З мэтай лшвщацыи адзначаных недахопау i пераходу да планамернай i метадычна абгрунтаванай работы па шфарматызацын архiунай галшы Рэспублт Беларусь у 2005 г. была зацверджана «Стратэпя аутаматызацыi архiунай галiны (2005-2010 гг.)». Побач з такiмi актуальнымi пытаннямi, як аутаматызацыя асноунай дзейнасцi дзяржаунай галiны, аргашзацып узаемадзеяння дзяржауных ариуных устаноу на базе электроннай пошты i 1нтэрнету, дакумент закранау i такi напрамак, як перспектыунае стварэнне рэспублiканскай шфармацыйнай сiстэмы з адкрытым доступам «Нацыянальны архiуны фонд Рэспублiкi Беларусь». Галауной арганiзацыяй па распрацоуцы аутаматызаваных сютэм для дзяржаунай архiунай галiны з 2002 г. з'яуляуся Беларускi навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыi [16, с. 105-106].

Архiвы як захавальнiкi дакументальнай спадчыны садзейнiчалi вырашэнню разнастайных пытанняу, звязаных з рэалiзацыяй правоу грамадзян. Штогод у ариуныя установы прыходзша некалькi тысяч зваротау ад жыхароу нашай краiны, а таксама замежжа. Значная работа у 1990-х -пачатку 2000-х гадоу праводзшася па забеспячэнню былых ахвяр нацысцкага рэжыму архiунымi даведкамi з мэтай рашэння праблемы выплаты кампенсацын фондам «Узаемаразуменне i прымiрэнне».

Сярод праблем, яюя стаялi перад архiунай галiной было пытанне захаванасц дакументау, якiя знаходзшся у арганiзацыях звыш вызначаных тэрмшау. Шмат у якiх ариуных установах, напрыклад, Мiнскай вобласцi, гэтыя аб'ёмы былi дастаткова значнымi. Адным са шляхоу рашэння праблемы бачылася заключэнне дамовау з арганiзацыямi аб прадаужэнш тэрмiнау ведамаснага захоування, у першую чаргу з тым^ дзе забяспечваецца адпаведная захаванасць дакументау. Прыярытэтным на 2003 г. было вызначана рашэнне праблемы прыёму на дзяржзахаванне дакументау з пратэрмшаваным тэрмiнам ведамаснага захоування [17].

Новым напрамкам камплектавання дзяржауных архiвау у вывучаемы перыяд стау прыём дакументау арганiзацый недзяржаунай формы уласнасщ i грамадскiх арганiзацый. У 1999 г. было зацверджана «Палажэнне аб парадку улшу i захавання архiуных дакументау пры прыватызацыi дзяржаунай маёмасщ».

Адной з крынiц папаунення фондау дзяржауных архiвау з'яуляуся прыём на захаванне дакументау асабютага паходжання. Толью за 2000 г. было прынята 1428 таюх справау. З iх 543 справы - дзяржархiвамi Вщебскай вобласщ [18].

Дзейнасць дзяржауных архiвау не можа iснаваць без выкарыстання дакументау у культурна-асветных мэтах. Побач з выданнем даведнiкау па фондам, актытазавалася публiкацыя дакументау. Значнай падзеяй стала выданне у 1999 г. першай кшп серыi «Беларусь у актавых кнiгах ХУ1-ХУШ стст.» - «Магiлёускi магiстрат 1580-1581, 1588» [9, с.82]. У кастрычнiку 1999 г. была створана Археаграфiчная камюя - галiновы навуковы цэнтр, яю распрацоувае пытаннi тэорыi, гiсторыi i методыкi археаграфii, а таксама каардынуе дзейнасць архiуных устаноу па публшацый гiстарычных дакументау [19, с.31]. Толью за перыяд 2001 - 2006 гг. архiвiстамi было апублiкавана звыш 30 зборшкау дакументау, манаграфiй, даведшкау, здзейснена 6 выпускау Беларускага археаграфiчнага штогоднiка i тры выпускi «Архiварыуса». У 2003 г. быу зацверджаны «План публiкацыi дакументау Нацыянальнага архiунага фонду на 2003-2008 гг.»

У 2002 г. аутары пяцiтомнага цыклу прац «Беларускiя остэрбайтэры» сталi лаурэатамi Дзяржаунай прэмii Рэспублiкi Беларусь. Падрыхтаваны архiвiстамi «Даведнiк аб месцах

прымусовага утрымання насельнiцтва на акупiраванай тэрыторып Беларусi 1941-1944» адыграу важную ролю пры правядзеннi кампенсацыйных выплат, устанауленш сацыяльных iльгот ахвярам нацызму.

Дзяржаунымi архiвамi вялася актыуная выставачная дзейнасць. У ма^чэрвеш 2006 г. у Маскве у Выставачнай залi федэральных аривау экспанавалася выстава «Запаведная справа у Расii i Рэспублiцы Беларусь. Канец XIX - пачатак XXI века». У тым жа годзе у Палацы Рэспублш экспанавалася выстава да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы.

Дакументы дзяржауных архiвау шырока выкарыстоувалюя пры падрыхтоуцы дакументальных фшьмау, тэле- i радыёперадач.

Новым напрамкам у дзейнасщ архiунай галiны у пачатку 90-х гадоу XX ст. стала работа у вобласщ тэрытарыяльнай геральдът. Пастановай Савета Мшютрау Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1994 г. № 89 «Аб зацвярджэнш палажэння аб Гербавым матрыкулу Рэспублiкi Беларусь» перад архiвiстамi была пастаулена задача узнаулення гiстарычных i стварэння новых гербоу для гарадоу i гарадскiх пасёлкау. У 2002 г. Указам Юраушка дзяржавы быу створаны Геральдычны савет пры Прэзщэнце Рэспублiкi Беларусь [20].

У перыяд незалежнасщ актывiзавалася супрацоунiцтва у рамках Мiжнароднага савета архiвау (МСА) i яго рэпянальных аддзяленняу - Еурапейскага i Еураазiяцкага (створаны у 2000 г.). Пад эпдай Мiжнароднага савета архiвау у 1999-2000 гг. сумесна з архiвiстамi Аустрып, Балгарыi, Харватыi, Фiнляндыi, Польшчы i iншых краiн Беларусь удзельшчала у падрыхтоуцы даведнiка «Агульная ариуная спадчына краiн i народау Цэнтральнай i Усходняй Еуропы» [11, с.7].Шырокае мiжнароднае супрацоунщтва здзяйснялася у сферы выдання дакументау, арганiзацыi выставак, расшырэння доступу да пошукавых сродкау. Напрыклад, у 2007 г. сумесна з 1нстытутам iмя Л. Больцмана па даследаванню наступствау войнау (Аустрыя) быу выдадзены зборнiк «Аустрыйскiя i судзецюя немцы перад савецкiмi ваеннымi трыбуналамi у Беларусi. 1945-1950 гг.»; сумесна з Расшсюм дзяржауным ваенным архiвам - зборнiк «Напярэдаднi. Заходняя асобая ваенная акруга (канец 1939 г. - 1941 г.)». У канцэпцыю мiжнароднага супрацоунщтва Уваходзiла выяуленне за мяжою дакументау, якiя маюць дачыненне да гiсторыi Беларусi i знаходзяцца на архiуным захаваннi за яе межами Рэспублiка Беларусь была першай краiнай з СНД, якая наладзша у канцы 1994 г. супрацоунщтва з Мiжнароднай службай пошуку [21, с. 23].

Пры непасрэдным удзеле органау i устаноу дзяржаунай ариунай службы 30 лiстапада -2 снежня 2006 г. у Мшску была праведзена мiжнародная канферэнцыя «Праграма ЮНЕСКА «Памяць свету»: дзейнасць бiблiятэк, архiвау, музеяу па захаванню дакументальнай спадчыны».

Плённым было мiжнароднае супрацоунщтва у межах выканання дзяржаунай праграмы «Памяць Беларусi». У 2007 годзе адбыуся абмен копiямi дакументау архiва Радзiвiлау, якiя захоуваюцца у Нацыянальным гiстарычным архiве Беларусi i Галоуным архiве старажытных актау у Варшаве. У вышку абмену беларускi бок атрымау мiкрафотакопii дакументау па псторыи Беларусi з былога Нясвiжскага архiва князёу Радзiвiлау (12 556 кадрау мiкрафотакопiй 212 iнвентароУ маёнткау Нясвiжскай ардынацыi за перыяд з 1605 па 1888 гг.) [22].

Таюм чынам, у вывучаемы перыяд адбылося значнае павелiчэнне колькасцi дзяржауных архiуных устаноу, сфармiравалася трывалая нарматыуная прававая база, адбылося укараненне новых тэхналогш, было адноулена i пашырана мiжнароднае супрацоУнiцтва. У краiне пачалася падрыхтоука уласных кадрау для архiунай галшы. Даследчыю атрымалi магчымасць доступу да рассакрэчаных дакументау, значная работа праводзшася у напрамку выканання запытау грамадзян. Актыуна выкарыстоувауся праграмны падыход пры рэалiзацыя асноуных напрамкау дзяржаунай пал^ыю у галiне архiвау. Разам з тым, цяжкасщ сацыяльна-эканамiчнай трансфармацыi прывялi да неаднаразовай змены статуса дзяржаунага органа кiравання галiной, не дазволш у поуным аб'ёме вырашыць пытанш матэрыяльна-тэхнiчнага стану архiвау, замацавання кадрау.

Л1ТАРАТУРА

1. Адамушко, В. В центре нашего внимания - работа с обращениями граждан, исполнение их запросов / В. Адамушко. // Арх1вы i справаводства. - 2005. - № 1. - С. 6-10.

2. Адамушко, В. Главной задачей реорганизации было сохранение функциональной уникальности архивного дела / В. Адамушко // Архивы i справаводства. - 2008. - № 1. - С. 5 - 9.

3. Адамушко, В. Об актуальных проблемах развития архивного дела и делопроизводства в Республике Беларусь // Архшы i справаводства. - 2002. - № 3. - С. 21 - 31.

4. Носевич, В. «Наш центр является опытной площадкой, на которой новые технологии апробируются и шлифуются» / В. Носевич // Арх1вы i справаводства. - 2008. - № 5. - С. 128 - 132.

5. Воробьёва, Е.В. Первый закон Республики Беларусь по архивному делу / Е.В. Воробьёва // Беларусю археаIpафiчны штогоднж. Вып. 3 / Рэд. Кал.: Р.П. Платонау (гал. Рэд.) i шш. - М1нск: БелНД1ДАС, 2002. - С. 68 - 73.

6. Михеёнок, Т.С. Цифровые копии в архиве - новый способ воспроизведения документов или новая веха в обеспечении сохранности? / Т.С. Михеёнок // Программа ЮНЕСКО «Память мира»: деятельность библиотек, архивов, музеев по сохранению документального наследия: материалы международной конференции, Минск, 30 ноября - 1 декабря 2006 г. / Национальная библиотека Беларуси; составитель Г.В. Киреева. - Минск: Красико-Принт, 2007. - С. 105

- 114.

7. Седляревич, Т. Современное состояние и перспективы развития научно-справочного аппарата к документам бывших партийных архивов / Т. Седляревич // Архшы i справаводства. - 2001. - № 4. - С. 97.

8. Жумарь, С. Рассекречивание документов в государственных архивах Беларуси: исторический аспект / С. Жумарь // Архiвы i справаводства. - 2007. - № 1. - С. 90 - 97.

9. Жумарь, С.В. Публикация архивных справочников в Белоруссии в 1990-х годах / С.В. Жумарь // Беларусю археаграфiчны штогоднж. Вып. 1 / Рэд. кал.: Р.П. Платонау (гал. Рэд.) i шш. - Мшск: БелНД1ДАД, 2000. - С. 72 - 89.

10. О работе районных и городских архивов по личному составу по комплектованию документами НАФ / Постановление коллегии Комитета по архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики Беларусь от

26.12.2003 г. № 12/1 // Бягучы архiу Дэпартамента па архiвах i справаводству Мшстэрства юстыцьп Рэспублш Беларусь.

11. Дзяржауная арх^уная служба у 1999 годзе. На пытанш галоунага рэдактара часотса адказвае старшыня Дзяржкамархгва А.М. Мiхальчанка // Архивы i справаводства. - 2000. - № 2. - С. 4 - 9.

12. Об итогах работы Государственной архивной службы Республики Беларусь в 2004 г. и задачах на 2005 год. / Постановление коллегии Комитета по архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики Беларусь от 06.02.2005 г. № 1/1 // Бягучы архiу Дэпартамента па архивах i справаводству Мшстэрства юстыцыi Рэспублш Беларусь.

13. Об итогах работы Государственной архивной службы Республики Беларусь в 2007 г. и задачах на 2008 год. / Решение коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь от 23.01.2008 г. № 1/1 // Бягучы архiу Дэпартамента па архивах i справаводству Мшстэрства юстыцыi Рэспублш Беларусь.

14. Об итогах работы Государственной архивной службы Республики Беларусь в 2003 г. и задачах на 2004 год. / Постановление коллегии Комитета по архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики Беларусь от

21.01.2004 г. № 1/1 // Бягучы архiу Дэпартамента па архивах i справаводству Мшстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

15. Рекомендации республиканского семинара-совещания по вопросам создания страхового фонда и фонда пользования документов Национального архивного фонда Республики Беларусь // Архгвы i справаводства. - 2008. - № 4.

- С. 92 - 94.

16. Суркова, А. Об автоматизации основных технологических процессов в архивных учреждениях Республики Беларусь / А. Суркова, Е. Черкасова // Архивы i справаводства. - 2008. - № 1. - С. 104 - 107.

17. О состоянии и объёме документов Национального архивного фонда Республики Беларусь, находящихся на хранении в организациях-источниках комплектования государственных архивов на 01.01.2008 г. / Решение коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь от 26.11.2008 № 10/2 // Бягучы архiу Дэпартамента па архгвах i справаводству Мшстэрства юстыцыi Рэспублш Беларусь.

18. Об итогах работы Государственной архивной службы Республики Беларусь в 2000 г. и задачах на 2001 год / Постановление коллегии Государственного комитета по архивам и делопроизводству Республики Беларусь от 23.01.2001 г. № 1/1 // Бягучы архiу Дэпартамента па архивах i справаводству Мшстэрства юстыцыi Рэспублш Беларусь.

19. Создана Археографическая комиссия Госкомархива Республики Беларусь // Архивы i справаводства. - 2000. - № 1. - С. 31.

20. Елинская, М. О работе Геральдического совета при Президенте Республики Беларусь в области территориальной геральдики / М. Елинская // Архивы i справаводства. - 2002. - № 6. - С. 103 - 105.

21. Селеменев, В.Д. Новый этап развития (1960-1995) / В.Д. Селеменев // Наша история: Национальный архив Республики Беларусь, 1927-2007 гг. / В. Д. Селеменев [и др.]. - Минск: НАРБ, 2007. - С. 20 - 30.

22. Шумейко, М. Беларусь - Польша: архивный обмен / М. Шумейко. - 2008. - № 1. - С. 99 - 100.

ARCHIVES OF BELARUS IN THE TRANSFORMATION PERIOD (1991 - 2008)

D.A. KRYVASHEI

Summary

The basic directions of development of archival branch of Belarus in social and economic transformations are analyzed in the article. The special attention focuses on the practical realization of a state policy in the given direction. Basic areas of development, achievements and shortcomings are defined.

Поступила в редакцию 27 мая 2009г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.