Научная статья на тему 'Ахова здароуя: пачатак канца сацыяльнай дзяржавы'

Ахова здароуя: пачатак канца сацыяльнай дзяржавы Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
63
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Андрэй Вітушка

Пасля крызісу 2011 мінулы год характарызаваўся адноснай стабільнасцю функцыянавання сістэмы аховы здароўя ва ўмовах спрыяльных дэмаграфічных тэндэнцый. Акцэнты развіцця медычнай дапамогі не змяніліся прыярытэт аддаваўся высокім тэхналогіям у медыцыне з іх пашырэннем на рэгіянальны ўзровень. Замацаваўся трэнд на адыход ад бясплатнай медыцыны, кіраўніцтва галіны падрыхтавала змены ў закон «Аб ахове здароўя», якія прадугледжваюць аплату лячэння асобамі, якія патрапілі ў шпіталь у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення. Між тым у чарговы раз было заяўлена пра непахіснасць прынцыпаў цяперашняй мадэлі арганізацыі і непрымальнасць страхавой медыцыны ў найбліжэйшай перспектыве. Таксама не было прыкметаў лібералізацыі ўмоваў існавання прыватнага сектару медычнай дапамогі. Адзначаецца рост аб’ёму платных медычных паслуг у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя і імпартазамяшчэння ў фармвытворчасці, аднак відавочна, што задачы росту, пастаўленыя на пяцігодку, выкананыя ня будуць.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Ахова здароуя: пачатак канца сацыяльнай дзяржавы»

АХОВА ЗДАРОУЯ: ПАЧАТАК КАНЦА САЦЫЯЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВЫ

Андрэй Вiтушка

Рэзюмэ

Пасля крызюу 2011 мшулы год характарызавауся адноснай стабiльнасцю функцыянавання сiстэмы аховы здароуя ва умовах спрыяльных дэмагра-фiчных тэндэнцый. Акцэнты развiцця медычнай даnамогi не змянiлiся -прыярытэт аддавауся высокiм тэхналогiям у медыцыне з iх пашырэннем на рэпянальны узровень. Замацавауся трэнд на адыход ад бясплатнай медыцыны, юраушцтва галшы падрыхтавала змены у закон «Аб ахове здароуя», якiя прадугледжваюць аплату лячэння асобамi, якiя nатраniлi у шпiталь у стане алкагольнага ц наркатычнага ап'янення. Мiж тым у чар-говы раз было заяулена пра непахiснасць прынцыпау цяперашняй мадэлi арганiзацыi i непрымальнасць страхавой медыцыны у найблiжэйшай пер-спектыве. Таксама не было прыкметау лiбералiзацыi умовау iснавання прыватнага сектару медычнай дапамоп.

Адзначаецца рост аб'ёму платных медычных паслуг у дзяржауных аргань зацыях аховы здароуя i iмпартазамяшчэння у фармвытворчасцi, аднак вiдавочна, што задачы росту, пастауленыя на пяцiгодку, выкананыя ня будуць.

Тэндэнцьй:

• паступовы адыход ад бясплатнай медыцыны у сувязi з неабходнасцю знiжэння выплат на сацыяльную сферу, пашырэнне аб'ёму платных пас-луг за кошт бясплатных;

• працягваецца укараненне высоюх тэхналогiй, пераабсталяванне i пера-аснашчэнне лячэбных установау;

• вынш iмпартазамяшчэння у сектары фармпрэпаратау пакуль застаюц-ца сцiплымi, як i тэмпы росту долi айчынных лекау на рынку;

• адплыу спецыялiстау з галiны.

Дэмаграф1чныя паказчыш 1 стан здароуя насельн1цтва

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, колькасць насельнщтва Беларусi на пачатак 2013 складала 9463.8 тыс. чал.1, страты насельнщтва за год — амаль 1900 чал. Мiж тым мiнулы

Дадзеныя Белстата гл.: http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/ regions/1.php.

год адзначыуся станоyчымi тэндэнцыямi дэмаграфiчных па-казчыкау — нараджальнасць павялiчылася з 11.5 да 12.2 на-роджаных, а смяротнасць зшз^лася з 14.3 да 13.4 памерлых на тысячу насельнщтва.2 У сувязi з гэтым А. Лукашэнка нават паставiy задачу перад Мшютэрствам аховы здароуя выйсцi на прырост насельнiцтва. На узровень афщыйнага аптымiзму не пауплывау той факт, што за першыя 2 месяцы новага 2013 года насельнщтва скаращлася на 2 тыс. чал. (больш чым за увесь 2012 год), нягледзячы на рост нараджальнасцi.

Л^дэры сярод прычын смяротнасцi грамадзянау засталюя традыцыйнымi — хваробы сэрца (амаль 53%), злаякасныя но-ваутварэнш (14%) i «знешшя прычыны» — траумы i атруч-ваннi.3 Агульнапрызнаным фактарам высокай смяротнасцi з'яуляюцца высокi узровень спажывання алкаголю (10.22 л на душу насельнщтва у 2012 годзе), яю значна перавышае выз-начаны ААН небяспечны для нацыi паказчык у 8 л на кожнага жыхара краiны.

Паводле Белстату асноуная часта насельнiцтва ацэньвае стан свайго здароуя як «здавальняючы» (62.1%), а добрае зда-роуе маюць толью 29.9%. Доля людзей, якiя пастаянна займа-юцца фiзкультурай i спортам, пастаянна расце (з 16.3 да 24.7% з 2000 года), але застаецца шзкай, нягледзячы на значнае дзяр-жаунае фшансаванне галiны.

Галоуным iндыкатарам узроуню жыцця з'яуляецца ча-каная працягласць жыцця пры нараджэнш. У 2012 яе вель чыня склала 70.6 гады, у тым лiку 76.7 у жанчын i 64.7 у муж-чын, што значна шжэй за аналагiчны паказчык у крашах Еурасаюза i ледзь «дацягвае» да узроуню канца БССР у 1990 годзе.4 Рознща у працягласцi жыцця мужчын i жанчын застаецца значнай (12 год), прытым што «натуральнае» значэнне гэтага паказчыку, паводле ацэнак ПРААН, скла-дае 5 год.

Гл.: http://www.belta.by/ru/aU_news/society/V-Belarusi-v-2012-godu-slozhiИs-nailuchshie-demograficheskie-pokazateИ-za-posledшe-10-let_i_629063.html.

Гл.: http://euroradio.fm/ru/report/samaya-rasprostranennaya-prichma-smerti-belorusov-bolezn-serdca.

БЕЛСТАТ: belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/older_persons _day.php.

2

3

Асаблiвым прадметам гонару беларускай дзяржавы з'яу-ляецца знiжэнне смяротнасщ немаулятау да узроуню 3.4 на 1000 народжаных жывымi. Гэты шдыкатар з'яуляецца у Бела-русi самым шзюм сярод крашау СНД, дэманструе найлепшую дынамiку i увогуле параунальны са «старыми краiнамi Еура-саюза. Прауда, айчынныя ацэнкi значна разыходзяцца з мер-каваннямi спецыялютау Еурапейскага Бюро СААЗ, якiя, на-прыклад, у 2009 ацэньвалi смяротнасць немаулят у Беларусi на узроунi 11 на 1000 жыванароджаных (нацыянальныя да-ныя — 4.7 на 1000), што, безумоуна, лепш за сярэдш паказчык па СНД (24.1 на 1000), але ютотна саступае Еурасаюзу (3.9 на 1000).5

Сярод шфекцыйных захворванняу найбольшую занепа-коенасць мiжнародных экспертау выклiкаюць туберкулёз i В1Ч-шфекцыя. Беларусь па-ранейшаму з'яуляецца адным з сусветных лiдэрау па распаусюджанасцi устойлiвага да фармпрэпаратау туберкулёзу, а В1Ч-шфекцыя у нас не спыняе свой рост (2.3% за 2012 год). Пераважная большасць айчын-ных ВIЧ-iнфiкаваных (59%) — людзi ва узросце ад 15 да 29 год, а галоуным спосабам перадачы застаюцца сексуальныя кантакты (77.7%), што не з лепшага боку характарызуе нама-ганнi сiстэмы па супрацьдзеянш распаусюджванню хваро-бы.6

Ф1нансаванне аховы здароуя

У дзяржауным бюджэце мшулага году на фiнансаванне аховы здароуя было запланавана выдаткаваць 3.6% аб'ёму вала-вага унутранага прадукту (ВУП). У вынiку было выдаткавана 3.9% ад ВУП, а рост у рэальным выражэннi склау 23.2%.7 З прыз-начаных Вг 18.2 трлн на фшансаванне установау аховы здароуя мясцовага узроуню планавал наюраваць 14.4, што i нядзiу-на ва умовах, калi мадэршзацыя большасцi рэспублiканскiх клiнiк ужо праведзеная.

WHO Regional Office for Europe August 2012.

http://www.belaids.net/other/situation/

О состоянии государственных финансов (январь-декабрь 2012) см.: www.minfin.gov.by.

Асноуным акцэптарам сродкау традыцыйна стала стацы-янарнае звяно медычнай дапамогi, што натуральна для краь ны, якая займае першае месца у Цэнтральнай i Усходняй Еу-ропе па колькасцi бальшчных ложкау на душу насельнiцтва. Аднак у цяперашняй сiтуацыi, калi дамшуе неiнфекцыйная хранiчная паталогiя, якая патрабуе працяглага шдыв^дуал1за-ванага лячэння, акцэнт развщця аховы здароуя ссунууся на амбулаторнае звяно, куды у развггых краiнах Еурасаюза сюро-уваецца да 80% сродкау.

Эксперты Сусветнай аргашзацьп аховы здароуя неадна-разова звярталi увагу на неабходнасць лiквiдацыi рэсурснага дыспарытэту памiж палiклiнiкамi i шпiталямi для забеспячэн-ня фiнансавай стаб^ьнасщ сiстэмы i знiжэння яе адчуваль-насцi да знешнiх уздзеянняу. Мясцовыя медычныя юраунт неаднаразова заяyлялi пра слушнасць заувагау i неабходнасць развщця першаснага звяна аховы здароуя, на фшансаванне якога паводле мшютра Жарко плануецца сюраваць да 40% бюджэту 2013 года супраць цяперашнiх 30%. 1стотнага ж ска-рачэння фонду ложкау стацыянарау пакуль не назiраецца, што традыцыйна тлумачыцца неабходнасцю развщця высокатэх-налагiчнай дапамогi у рэпёнах.

Нягледзячы на павел1чэнне фiнансавання, сютэма, як заусё-ды, вызнавала дэфщыт рэсурсау — у многiх шшталях закупка расходных матэрыялау на 2012 год «прыйшла» толькi у верасш. Пытанне недастатковага забеспячэння нават рэспублжансюх бальнiц падымалася падчас «прамых лшш» мiнiстра аховы здароуя, у прыватнасщ, пацыенты скардзiлiся на адсутнасць штучных клапанау сэрца у РНПЦ «Кардыялогiя».8 Тлумачэнне падоб-най спуацып простае — немагчыма мець разгалшаваную сiстэ-му шпiталяy, прэтэндаваць на развщцё еурапейскага узроуню медыцыны, выдаткоуваючы на гэта удвая менш, чым гэта пры-нята у Еуропе (4.5% ад ВУП супраць 7 — 9% у Еурасаюзе).

Пошукi рэзервау i эканомiя рэсурсау

Мiнулы год адзначыуся актыyнымi i рознаyзроyневымi по-шукамi спосабау эканомii рэсурсау i вызначэння yнутрысi-

http://www.belta.by/ru/conference/i_279.html

стэмных рэзервау «падтрымання нагавщау». Запачаткавау трэнд у лютым куратар галшы ва урадзе вiцэ-прэм'ер Ана-толь Тозiк. Чыноунiк прапанавау браць сiмвалiчную суму у Вг 5000 за наведванне палжлшж, не столью каб матэрыяльна падтрымаць амбулаторнае звяно, а каб яго разгрузщь. Пра-панова атрымала шырокi рэзананс у грамадстве праз в^да-вочны дысананс з дзейнай Канстытуцыяй, якая гарантуе бяс-платнае лячэнне у дзяржауных арганiзацыях аховы здароуя.9 Аднак ^дэя глыбока запала у душы адказных асобау, i увосень мiнiстр аховы здароуя Ваоль Жарко адзначау слушнасць пасылу, разважау пра катэгорыi насельнщтва, яюя могуць быць вызваленыя ад аплаты (напрыклад, дзецi), але спасы-лауся на складанасць яе выканання праз супярэчнасць з нор-мамi Асноунага закону.

Рэфлексii на тэму бюджэтнай эканомii працягнуу у лшеш намеснiк мiнiстра фiнансау Макам Ермaловiч. 1х сэнс зводзь уся да таго, што дзеля забеспячэння бездэфщытнага збалан-саванага дзяржбюджэту з'яуляецца непазбежным скарачэн-не бягучых выдаткау на ахову здароуя i адукацыю «шляхам мaксiмaльнa магчымага нaблiжэння гэтых сектарау да рэаль-ных экaнaмiчных умовау i пaвелiчэння эфектыунaсцi iх улас-най дзейнaсцi»10. Iншымi словам^ бясплатнай медыцыны i аду-кацьп больш не будзе.

Першымi кaндыдaтaмi на аплату свайго лячэння стануць, в^даць, грамадзяне, якiя aтрымaлi пашкоджанш у стане алка-гольнага щ наркатычнага ап'янення. Менaвiтa такая норма утрымлiвaеццa у новай рэдaкцыi закона «Аб ахове здароуя», унесенай мшютэрствам аховы здароуя на разгляд Палаты прадстаушкоу. Мала хто сумняецца у тым, што змены у закон будуць прынятыя, i заканамерна чакаецца экaнaмiчны сэнс. Так, паводле мiжнaродных ацэнак, найменш 30% траумау у Мшску, паводле якiх людзi звяртаюцца у бaльнiцу, асацыява-ныя з ужываннем алкаголю.11

9 http://naviny.by/ruBYRics/society/2012/03/02/ic_articles_116_ 177048/

10 www.afn.by/news/169362

11 ALCOHOL AND INJURY in Emergency Departments. Summary of the Report from the WHO Collaborative Study on Alcohol and Injuries. World Health Organization, 2007.

«Эканомны трэнд 2012-га» завяршыу яго пачынальшк вщэ-прэм'ер А. Тозж, якi напрыканцы снежня заявiy, што «сацы-яльная сфера не павшна i не мае права нагружаць больш рэ-альны сектар эканомiкi i рэзервы трэба шукаць унутры самiх галшау сацсферы». Паводле чыноушка колькасць бюджэтных сродкау, якiя марнуюцца у ахове здароуя, сягае 15%.12

Рэфармаванне астэмы аховы здароуя: павелiчэнне даступнасцi першаснага звяна медычнай дапамогi

На пачатку года А. Тозж вызначыуся канструктыунай крыты-кай работы мiнiстэрства аховы здароуя. Сютэма дастала лазнi за закрытасць, адсутнасць крытычнай ацэнкi вышкау i нера-цыянальны фiнансавы менеджмент.13 На жаль, глыбокае ра-зуменне «у вярхах» сiстэмных праблем галiны так i не рэаль завалася у паз^ыуных зменах функцыянавання сютэмы цi кiравання ёю. Мiнiстэрства абмежавалася мiнiмальнымi кас-метычнымi зменамi. У чарговы раз было заяулена, што у най-бл1жэйшыя гады страхавой медыцыны у краiне не будзе, хоць i было рэкамендаванае добраахвотнае медычнае страхаванне. Як удасканаленне дзейнага мехашзма фiнансавання быу пра-панаваны пiлотны эксперымент па большай фшансавай сва-бодзе мясцовых адмiнiстратараy галшы, якi у 2013 будзе пра-водзiцца на Маплёушчыне i у Мiнску.

Як i у 2011 годзе, шмат вялося размовау пра тое, што насельнщтва злоужывае даступнасцю медычнай дапамогi (сярэд-няя колькасць наведванняу палiклiнiк на душу насельнщтва у нас удвая большая, чым у суседзяу). Акрамя ужо згаданай пра-пановы увесцi плату за наведванне палiклiнiк, для разгрузю першаснага звяна медычнай дапамогi прапаноувалася удаска-наленая сiстэма папярэдняга зашсу да лекара, у тым лжу i праз 1нтэрнэт, а таксама некаторыя змены у парадку вышсю баль-нiчных i рэцэптау.

Гл.: http://www.belta.by/ru/aU_news/society/Sotsialnaja-sfera-ne-dolzhna-i-ne-imeet-prava-bolshe-nagruzhat-realnyj-sektor-ekonomiki— Tozik_i_619117.html.

http://zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id = 94056&idate = 201203-01

12

Так, быу працягнуты да 6 месяцау тэрмiн прыдатнасщ рэ-цэптау для храшчна хворых пацыентау на лекi, якiя яны пры-маюць пастаянна, а лекары атрым^ права адзiнаасобна вы-даваць бальшчны адразу на 10 дзён. Як ноухау было прэзента-ванае стал1чнае новаувядзенне, k8aî у 7 пал1кл1шках рэцэпты для пацыентау-«хрошкау» пачалi вышсваць «пры дапамозе электроннай тэхшю». На пытанне, цi дазволяць выдаваць лютю непрацаздольнасцi нешматлiкiм лячэбным установам недзяржаунай формы уласнасщ, мiнiстр Жарко яшчэ у ве-раснi традыцыйна рашуча адказвау «не», але напрыканцы году i асаблiва на пачатку 2013 сталi з'яуляцца паведамленнi пра тое, што таю дазвол будзе.14

Адным з найбольш зауважных пачынанняу Мшаховы здароуя, якiя маглi пауплываць на даступнасць меддапамоп, вар-та прызнаць кампанiю па узмацненнi кантролю за рэцэптур-ным водпускам лекау з аптэк, што, мауляу, зменшыць працэнт самалячэння i колькасць пабочных эфектау лекау. Рэзананс быу вельмi iстотны: як грамадзяне, так i прафеаяналы ад медыцыны заканамерна выказвал заклапочанасць, што пры пра-вiльнасцi самой iдэi павышаная нагрузка на лекарау ва умовах дэфщыту спецыялiстау у палiклiнiках павялiчыць i так не-малыя чэрп ля кабiнетау. У вынiку, з аднаго боку, шмат казалi пра «узмацненне кантролю за рэцэптурнай выдачай», а на справе яго аслабШ, павялiчыушы на 20% колькасць безрэцэп-турных прэпаратау, дадаушы да iх, напрыклад, найбольш па-пулярныя анть^ётыю i прэпараты для знiжэння щску. Плюсы вiдавочныя — мшютэрства «папiярылася» перад народам i урадам, не нагрузiушы пры гэтым першаснае звяно, як таго баялюя медыкь Мiнусы не так вiдавочныя, але не менш знач-ныя.

Як паказала пазалеташняе даследаванне у ЗША, дзе анты-бiётыкi толькi паводле рэцэпту, каля чвэрцi прызначэнняу гэ-тых прэпаратау педыятрамi былi верагодна щ адназначна не-абгрунтаванымi.15 Акрамя непасрэдна такочнага дзеяння на арганiзм, бескантрольны прыём антыбiётыкау спрыяе раз-

http://www.respublika.info/5708/society/article60583/

http://www.reuters.com/article/2011/11/08/us-prescriptions-children-

idUSTRE7A747G20111108

вщцю yстойлiвай флоры, якая усё цяжэй будзе паддавацца лячэнню, а за гэтым iдзе большая колькасць ускладненняу, патэнцыйных смерцяу i узрастанне кошту тэрапп.

Акцэнты развiцця медычнай дапамогi

Значнымi дасягненнямi у мiнулым годзе вызначылася транс-планталогiя — у студзеш была праведзеная першая перасад-ка комплекса «печань — нырка», а у лютым — комплекса «сэр-ца—нырка». Айчынныя спецыялiсты таксама у цэлым падрых-тавалiся да адначасовай перасадкi лёгюх i сэрца, а пры дапамозе беларусюх калег першая трансплантацыя печаш прайшла у Казахстане.

Варта дадаць, што Беларусь займае першае месца у свеце як па узроуш шпiталiзацыi (штогод каля 30% насельнщтва ле-чыцца у бальнiцах), так i па колькасщ дзён, яюя у сярэднiм знаходзiцца пацыент у шпiталi (каля 4 дзён на год на кожнага жыхара крашы).16 Як ужо адзначалася, такое шштальнае дамiнаванне робiць сiстэму рэсурсаёмiстай, зшжае яе эфек-тыунасць i павышае адчувальнасць да знешнiх фiнансавых ры-зыкау. Нягледзячы на тое што у перспектыуных задачах мiнiстэрства аховы здароуя значацца развщцё стацыянараза-мяшчальных тэхналогiй у палiклiнiках i пераарыентацыя ак-цэнтау дапамогi на амбулаторнае звяно, ютотнага руху у гэтым юрунку не назiраецца. Акцэнт традыцыйна робщца на развiццё высоюх тэхналогiй, у тым лiку у рэгiёнах Беларусi: пашырэнне спектру кардыяхiрургiчных умяшальнiцтваy, эн-дапратэзаванняу суставау, а таксама развщцё абласных цэнт-рау трансплантацыi. Несумненна, медыцына высокiх дасяг-ненняу павiнна развiвацца, але у Беларусi гэтае развiццё роб-щца усё больш асiметрычным, калi адна сфера развiваецца коштам iншых, а насельнщтва па-ранейшаму лечыцца у пе-рагружаных палiклiнiках.

Небяспеку празмернага iмкнення прасоування высокiх тэхналогiй у рэпёны праiлюстраваy замежным прыкладам галоуны трансплантолаг крашы Алег Румо. Паводле яго, смя-

Жарко В.И. и др. Здравоохранение Республики Беларусь: прошлое, настоящее и будущее. Минск: «Минсктиппроект», 2012.

ротнасць пасля аперацый па трансплантацьп печанi у Беларусi менш, чым у Германii праз тое, што гэтыя аперацыi сканцэнт-раваныя у адным месцы, дзе ёсць адпаведныя тэхналогii i пад-рыхтаваныя кадры.17 Цяпер у сшсе чакання на транспланта-цыю печанi у Беларус каля 70 чалавек, якiх цалкам магчыма прааперыраваць у адным месцы.

1ншая сiтуацыя з трансплантацыямi нырак, якую проста неабходна развiваць на абласным узроунi, бо цяпер яе чака-юць каля 600 пацыентау i колькасць iх расце, а у мшулым го-дзе зрабш 201 аперацыю. З шшага боку, аперацыi па пера-садцы нырак у Беларусi праводзяцца з 1970-х гадоу i iх тэхна-логiя добра вядомая айчынным спецыял1стам.

Платныя паслугi у дзяржаунай ахове здароуя

Платныя паслуп у дзяржауных арганiзацыях аховы здароуя у 2012 мел больш планамерны характар. У адрозненне ад 2011 года, эканамiчная сiтуацыя была больш стабiльная, дэвальва-цый не было, атрыманыя беларусюя грошы так хутка не абясцэньвалюя i падведамасным арганiзацыям пасярод году не павялiчвалi планы па выкананш платных паслуг.

За 10 месяцау 2012 года экспарт беларусюх паслуг у ахове здароуя склау амаль USD 22 млн, што на 16% перавыала ана-лагiчны паказчык 2011 года.18 Цiкава, што у структуры гэтых прыбыткау уласна медычныя паслугi склал1 толькi каля USD 5 млн, астатняе было заробленае на вышэйшай i паслядыплом-най медычнай адукацып (каля USD 10 млн), а таксама на пра-вядзенш адукацыйных семшарау, канферэнцый, кансульта-цый i майстар-класау.

Сталiчныя лекары за 2012 зарабш больш за USD 6 млн, што у 1.7 разы перавышае здабытю пазамiнулага году19, але агулам складае толью 9.6% ад аб'ёму бюджэтнага фшансавання. Вынiкi году паказалi, што цяперашнiмi тэмпамi прыросту не удасца дасягнуць павелiчэння экспарту медычных паслуг у 3.5

http://news.tut.by/health/291128.html

http://www.iarex.ru/news/32680.html

http://minsknews.by/news/2013/02/25/sirenko

17

18

разы, як гэта было прашсана у Праграме сацыяльна-эканамiч-нага развщця да 2015 года.

Увогуле ж гэтая тэма у мшулым годзе мала закраналася у публiчнай прасторы i прафесшнай супольнасцi у адрозненне ад крызюнага 2011, калi патрэба у валюце была вельмi вострай. Зусiм не было чуваць пра хоць яюя маркетынгавыя хады па прасоyваннi гэтага прадукту у краiне i па-за яе межамь Як i раней, дзяржауных медустановау мала у рэкламнай прасторы, не кажучы ужо пра нейюя прафесiйна распрацаваныя стратэгп пазiцыянавання. Таксама не было чуваць хоць пра яюя прэзентацьп беларускай медыцыны у краiнах Мытнага саюзу.

Акрамя гэтага, у большасцi установау платныя паслугi так i не сталi зручней: бывае, што дамову трэба афармляць у ад-ным кабiнеце, лячыцца у другiм (часта разам з «бясплатнымЪ> пацыентамi), а аплачваць у трэщм. Складаецца уражанне, што з паляпшэннем эканамiчнай сггуацып i знiжэннем фiнансавай напружанасцi у сiстэме кiраyнiцтва галшы страцiла щкавасць да гэтай тэмы, нягледзячы на тое што ва урадзе гэты вiд дзей-насцi разглядаюць як важны рэзерв росту заробкау медработ-нiкаy.

Фармацэутычны рынак, iмпартазамяшчэнне

За мшулы год фармацэутычны рынак Беларуа выйшау з рэ-цэсп i паказау рост у 2.88% у натуральным выражэнш, а у гра-шовым вымярэннi — на 25% у валюце i аж на 124% у беларусюх рублях.20 Гэты дыспрапарцыйны рост тлумачыцца падвоенай дэвальвацыяй 2011 года i паступовым вяртаннем коштау да дакрызiснага узроуню. Адбыуся рост штогадовых выдаткау на лею з USD 69 да амаль 86 на душу насельнщтва у год, пры ста-бiльнасцi выдаткау на лею (каля 0.02% спажывецкага кошы-ку) на працягу апошшх 5 год.

Доля айчынных прэпаратау павялiчылася нязначна i скла каля 59% ва упакоуках. Доля рынку у грошах складае 25%, паводле даных маркетынгавага агенцтва Intellix M, i 30.6% — паводле дырэктара дэпартамента фармацэутычнай прамысло-

http://intellix.by/pdf/0bzor_2012_Intellix.pdf

васщ Г. Гадавальшкава.21 Улiчваючы тое, што прырост долi айчынных лекау на рынку з 2010 складае каля 1% за год, то амбщыйная задача заняць 50% рынку да канца 2015 года вы-глядае невыканальнай. Вышю iмпартазамяшчэння таксама па-куль што сцшлыя — у мшулым годзе распачаты выпуск больш за 50 новых лекавых сродкау, што дазволiла ашчадзiць каля USD 73 млн, што на фоне ёмютасщ рынку у USD 813 млн не дужа выразна.

Часткова такая сггуацыя тлумачыцца невысокiм коштам айчынных медыкаментау (сярэднi рознiчны кошт упакоую каля USD 1 супраць амаль USD 4 iмпартных). Тым не менш у рэйтынгу прыбытковасцi фармвытворцау першыя два радкi ужо друп год займаюць «Белмедпрэпараты» i «Барысаусю завод медпрэпаратау». Павялiчыць долю беларусюх лекау на рынку можна праз узрастанне коштау на лею (i адпаведна, знiжэння iх даступнасщ), альбо праз асваенне выпуску новых лекау, нарошчванне яюх ёсць праблематычным без швесты-цыяу, з прыцягненнем якiх у нас традыцыйныя праблемы.

Кадравая праблема: сiстэма матывацьп персаналу

У 2012 мшютр аховы здароуя безапеляцыйна абазначыу тэрмiн вырашэння кадравага дэфщыту у сiстэме аховы здароуя. «Пунктам незвароту» прызначаны 2014, калi скончаць стажыроу-ку 3200 маладых спецыялiстау з самага вялжага набору медыч-ных студэнтау за усю гiсторыю незалежнай Беларусi. Прау-да, паступова гэты тэрмiн адсунууся на 2015 год, але в^давочна, што начальства ускладае на гэтых будучых калег сур'ёзныя спадзяваннi. Плануецца сюраваць iх перш за усё у першаснае звяно медычнай дапамоп, дзе дэфiцыт персаналу найбольш зауважны. Увогуле ж укамплектаванасць кадрамi галшы складае каля 94% (адбываецца гэта за кошт татальнага сумяшчэн-ня).

Сiтуацыю з кадравым забеспячэннем галшы i перспекты-вай вырашыць праблему праз павел1чэнне выпускау медВНУ

http://www.belta.by/ru/all_news/society/Za-15-let-kolichestvo-belorusskix-lekarstv-na-otechestvennom-rynke-vyroslo-v-5-raz_i_ 628796.html

выдатна ^юструе мшсю «кейс». Так, на пачатку 2012 года было заяулена пра недахоп 700 лекарау i 1000 медсясцёр, затым ад-былося размеркаванне 516 лекарау i 378 медсясцёр, а у пачатку лета кадравы дэфщыт ацэньвауся ужо у 1000 лекарау i 1700 медсясцёр.22

Паводле мшютра В. Жарко, сёння у практычнай медыцы-не Беларуа працуе 32 тыс. лекарау (32 на 10 тыс. насельнщтва), што адпавядае еурапейсюм нормам (30 на 10 тыс.). Прау-да шдзе не гучыць, што нашы грамадзяне утрая часцей за еу-рапейцау ходзяць у палiклiнiку i больш за усiх у свеце лечацца у бальнщах.

За мшулы год сярэднi заробак у сферы аховы здароуя склау Br 3 млн 76 тыс., што на 27.2% менш, чым у прамысловасщ, i на 17.8% менш, чым па уох вiдах эканамiчнай дзейнасщ. У лекарау сярэднi заробак склау Br 5 046.3 тыс. з улжам таго, што каэфщыент сумяшчальнщтва па краiне складае 1.4, а у ся-рэднiх медработшкау — Br 2 млн 992.2 тыс. з улжам сумяшчальнщтва на 1.2 стаукi. Калi ж згаданыя лiчбы прывесцi да 1 стаую (менавiта так працуе большасць людзей у краiне), то атрымлiваецца, што нават заробак лекара не дацягвае да ся-рэдняга па прамысловасщ на 14.6%, а заробак медсястры — амаль на 41%).

Павялiчэнне заробку па галiне склала у сярэднiм 20.4% (21.5% — лекары, 22.4% — сярэднi медперсанал), што у цэлым адпавядае тэмпам росту сярэдшх даходау па краше (20.6%). Найбольш значны рост даходау спазналi мядсёстры, якiя за-дзейшчаныя у высокатэхналагiчных аперацыях i штэнаунай тэрапп пасля ix. Памер надбавак за высокатэхналагiчную пра-цу цяпер складае да 160% ад акладу, але агульная колькасць сярэднix медработшкау, што ix атрымлiваюць, не перавышае 10%. Цiкава, што новыя даплаты дазволiлi палепшыць отуа-цыю з недахопам медсясцёр у аддзяленнях рэашмацьн аблас-ных гарадоу, але ютотна не пауплывалi на сiтуацыю у гэтых аддзяленнях у Мiнску (забяспечанасць 81 супраць 61%).

Найбольш ютотным паляпшэннем умовау работы для мед-персаналу у мiнулым годзе з'яуляецца xiба што увядзенне у

http://naviny.by/ruBYRics/society/2013/03/05/ic_articles_ 116 181033/

праект новай рэдакцып закона «Аб ахове здароуя» нормы аба-вязковага страхавання жыцця i здароуя медработшкау пад-час выканання iмi прафесшных абавязкау. Але, як было ужо сказана, «сацыяльная сфера не мае права больш нагружаць рэальны сектар», таму тэмпы росту заробкау у ахове здароуя, як i у мшулым годзе, не будуць адрозшвацца ад сярэдняга па краше.

Заключэнне

Як i у папярэдшя гады, сютэма аховы здароуя мае патрэбу у рэфармаванш. Але цяперашнi менеджмент не гатовы адх^ц-ца ад выверанага з 1994 курсу i будзе працягваць гуляцца у «ахову здароуя сусветнага узроуню» без ютотных трансфар-мацый сферы. У бачнай перспектыве будуць падтрыманыя тэндэнцыi на пашырэнне сегмента платных медпаслуг за кошт бясплатных, на укараненне высоюх тэхналогiй, у тым лiку у рэгiёнах.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.