Научная статья на тему 'ESTABLISHMENT AND ACTIVITIES OF THE STATE INSPECTORATE FOR THE PROTECTION OF HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE IN 1991 - 2001'

ESTABLISHMENT AND ACTIVITIES OF THE STATE INSPECTORATE FOR THE PROTECTION OF HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE IN 1991 - 2001 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
10
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ОРГАНЫ ЎЛАДЫ / ЗАКАНАДАЎСТВА / ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ / ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦі / ДЗЯРЖАЎНАЯ іНСПЕКЦЫЯ ПА АХОВЕ ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ / AUTHORITIES / LEGISLATION / GOVERNMENT REGULATION / HISTORICAL AND CULTURAL VALUES / STATE INSPECTORATE FOR THE PROTECTION OF HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Andreichyk K.

The article deals with the mechanism of functioning of the state Inspectorate for the protection of historical and cultural heritage in 1991-2001.the formation of the body was due to an attempt to rationalize the administrative and organizational structure of the public administration system in relation to the security business. On inspection implementation of the state policy in the field of accounting, protection, historical and cultural values was added. At the legislative level, the independence of the body and its subordination to the Council of Ministers were fixed. The inspection carried out the preparation of draft legislative acts, carried out international activities through the conclusion of agreements, scientific and methodological support, coordination of the activities of the Belarusian Republican scientific and methodological Council on historical and cultural heritage.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «ESTABLISHMENT AND ACTIVITIES OF THE STATE INSPECTORATE FOR THE PROTECTION OF HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE IN 1991 - 2001»

2019

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 021.4(476.5)

УТВАРЭННЕ I ДЗЕЙНАСЦЬ ДЗЯРЖАУНАЙ ШСПЕКЦЬП ПА АХОВЕ Г1СТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ У 1991-2001 гг.

К.В. АНДРЭЙЧЫК (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

Разглядаецца механ1зм функцыянавання Дзяржаунай iнсnекцыi па ахове гкторыка-культурнай спадчыны у 1991 - 2001 гг. Утварэнне органа было абумоулена спробай рацыянал1заваць адмiнiстрацыйна-арган1зацыйную структуру астэмы дзяржаунага юравання у дачынент да ахоунай справы. На тспекцыю ускаладалася ажыццяуленне дзяржаунай палiтыкi у галте улк i аховы гкторыка-культурных каштоунасцей. На заканадаучым узроунi была замацавана самастойнасць i падначаленнасць органа Савету Мтктрау. 1нспекцыя ажыццяуляла падрыхтоуку праектау заканадаучых актау, мiжнародную дзейнасць праз заключэнне пагадненняу, навукова-метадычнае забеспячэнне, каардынацыю дзейнасцi Беларускай рэспублiканскай Навукова-метадычнай рады па пытаннях гкторыка-культурнай спадчыны.

Ключавыя словы: органы улады, заканадауства, дзяржаунае рэгуляванне, гiсторыка-культурныя каштоунасцi, дзяржауная iнспекцыя па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

Уводзшы. З набыццём суверэштэта айчынная астэма аховы псторыка-культурнай спадчыны была падвергнута структурным i аргашзацыйным змяненням. Гэты працэс акту^завауся з прыняццем улас-нага заканадауства, а дакладней - Закона Рэспублш Беларусь "Аб ахове псторыка-культурнай спадчыны", яш быу прыняты 11 снежня 1992 г. Пачынаючы з 31 лютапада 1984 г. у структуры юравання культуры i аховы помшкау пры Мшстэрстве культуры БССР дзейнiчала дзяржауная шспекцыя па ахове помшкау гiсторыi i культуры, але выпрабаванне часам вымагала шукаць больш эфектыуныя метады юравання ахоунай галiной. Выйсцем бачылася прамая падначаленасць найвышэйшаму органу выканаучай улады, яю ажыццяуляу ираунщтва сiстэмай падпарадкаваных яму рэспублiканскiх органау дзяржаунага юравання i шшых дзяржауных устаноу - Савету Мшютрау. Да таго ж, надзённасць наспеушых праблем у справе улку i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны крашы падтрабавала выдзялення самастойнага камттэнтнага органа.

Асноуная частка. У адпаведнасщ з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове псторыка-культурнай спадчыны" Пастановай Савета Мшютрау 11.12.1992 г. № 745 была створана Дзяржауная шспекцыя па ахове псторыка-культурнай спадчыны (далей - Дз1нАС) [1; 2, с. 132].

Дзяржауная шспекцыя Рэспублш Беларусь па ахове псторыка-культурнай спадчыны з'яулялася спецыятазаваным дзяржауным органам па ажыццяуленш дзяржаунай палпъш у галше улiку i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. Асноунай мэтай новаутворанага органа было зберажэнне гюторыка-культурных каштоунасцей, iх асяроддзя i умоу iснавання, недапушчэнне страты адметных вартасцей каштоунасцей, iх навукова не абгрунтаваных змен, кантроль за практычным выкарыстаннем помнiкаУ даунiны, вывучэнне псторыка-культурнай спадчыны, выяуленне i улiк каштоунасцей, вяртанне у Рэспуб-лiку Беларусь каштоунасцей Беларуси якiя апынулiся па-за яе межам^ кантроль за выкананнем патраба-ванняу заканадауства аб ахове псторыка-архиэктурнай спадчыны. У вырашэннi пералiчаных пытанняу Дз1нАС падпарадкоувалася Савету Мшютрау Рэспублш Беларусь. Прадстаунш орагана уваходзш у склад апарата культуры аблвыканкамау i Мiнскага гарвыканкама, аддзелау культуры райвыканкамау i гарвыканкамау.

Прыярытэтнай задачай Дз1нАС было ажыццяуленне дзяржаунай палиыю Рэспублiкi Беларусь у галiне ул^ i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, падрыхтоука прапаноу i абранне курса на пабудову эфектыуных метадау рашэння сютэмных праблем ахоунай галiны. Не менш значнымi былi задачы па вы-працоуцы механiзму вяртання рухомых каштоунасцей беларускага народа, ятя апынулiся па-за межамi краь ны. Актуальным заставалася пытанне стварэння спрыяльных умоу для папулярызацьп i вывучэння гюторыка-культурнай спадчыны, актышзашя гэтага працэсу. Сярод першасных мерапрыемствау вызначалася мета-дычная арганiзацыя сiстэмы улiку каштоунасцей i кiраунiцтва яе дзейнасцю. Патрабавала увап выпра-цоука падыходау кiраунiцтва дзейнасцю Беларускай рэспублшанскай навукова-метадычнай рады па пытаннях псторыка-культурнай спадчыны i правядзенне навукова-метадалагiчнай работы у галше ул^, аховы, зберажэння, аднаулення, выкарыстання, памнажэння i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны. Адпаведна прынятаму заканадауству патрабвалася рэгламентацыя i нарматыуна-метадычнае забеспячэнне дзейнасш юрыдычных i фiзiчных асоб, якая датычылася пытанняу дагляду, рамонту, натурных дас-ледаванняу, кансервацыi, рэстаурацыi, рэгенерацыи, аднаулення, прыстасавання, дапаунення, раскрыцця, выяулення, вяртання каштоунасцей. Не менш значным было ажыццяуленне метадычна-абгрунтаванай дзейнасцi па падбору i класiфiкацыi спецыялiстау, яюя могуць быць дапушчаны да правядзення адказных работ, што непасрэдна уздзейшчаюць на адметныя вартасцi каштоунасцей.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

З'яуленне новай крашы на палиычнай карце свету патрабавала уключэння яе у правядзенне актыунай знешняй палiтыцы у сферы мiжнароднага супрацоунщтва па справе ул^ i аховы гюторыка-культурнай спадчыны [3, л. 45].

У сваёй дзейнасщ Дз1нАС павшна была кiравацца заканадауствам Рэспублiкi Беларусь i Палажэн-нем. З гэтай нагоды 30 красавiка 1993 г. Пастановай Савета Мшютрау № 265 было зацверждана Палажэнне, якое вызначала структуру, функцыi, кампетэнцыю органа. Дакументам былi выдзелены штатныя адзiнкi для камплектавання апарату органа аховы, сродю на яго утрыманне i шшыя выдаткi. Канкрэтныя службы i падраздяленш Дз1нАС павiнны былi кiравацца палажэннямi аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублш Беларусь, упрауленнях культуры аблвыканкамау i Мiнгарвыканкама, аддзелах культуры райвыканкамау i гарвыканкамау у залежнасцi ад адмшютрацыйнай падпарадкаванасцi. У адпаведнасцi з Палажэннем, шспекцыю узначальвау старшыня, якi прызначауся Саветам Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь. Ён меу аднаго намеснiка, яю таксама прызначауся Саветам Мiнiстрау. Старшыня Дз1нАС нёс пер-санальную адказнасць за выкананне ускладзеных на орган задач i функцый, а таксама устанаулiвау ступень адказнасцi намесшка старшынi, упаунаважаных прадстаУнiкоУ iнспекцыi на месцах, супрацоушкау цэнтральнага апарату. 11 снежня 1992 г. Пастановай Урада за № 746 старшынёй Дз1нАС быу прызнача-ны Д.С. Бубноусш. Перазацверджанне старшынi, яш адпаведна Палажэнню аб Дз1нАС павiнен адначасова быць намеснiкам Мiнiстра культуры, адбылося 11 чэрвеня 1993 г., i было замацавана пастановай Савета Мшютрау № 381 ад 16 чэрвеня 1993 г., а таксама Загадам Мшютра культуры № 112-к. [4, л. 23.].

Структура цэнтральнага апарата Дз1нАС складалася з наступных адзшак: старшыня Дз1нАС, на-меснiк старшыш, аддзел па справах матэрыяльных нерухомых каштоунасцей, аддзел па справах матэры-яльных рухомых каштоунасцей, аддзел па справах духоуных каштоунасцей, аддзел па справах каштоу-насцей народа Беларусi, што знаходзяцца па-за яе межамь Структура шспекцьи прадугледжвала наяу-насць Упрауленняу па абласцях: Брэскай, Вщебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магшеускай, Мiнскай i асобна - гораду Мiнску, агульны аддзел, фiнансава-эканамiчны аддзел [5, л. 75]. Пастановай Савета Мшютрау была устаноулена штатная структура работшкау Дз1нАС, без ул^ персаналу па абслугоУваннi i ахове будынкау, i налiчвала 17 адзшак супрацоушкау. Прычым з Дзяржаунай шспекцыи па ахове помш-кау псторыи i культуры, што iснавала раней пры Мiнiстэрстве культуры, былi пераведзены у штат 5 адзь нак. Заяуленыя 17 адзiнак паасобна значылюя ва упрауленнях культуры аблвыканкамау, Мшскага гарвы-канкама i аддзелау Кобрынскага, Пiнскага, Полацкага, Мазырскага, Слонiмскага, Навагрудскага, Нясвiж-скага, Бабруйскага, Мсцiслаускага райвыканкамау i гарвыканкамау [3, л. 65].

Дзяржауная iнспекцыя у межах сваёй кампетэнцыи выдавала загады, сумесна щ пры узаемадзеяннi з iншымi мшютэрствам^ ведамствамi i камiтэтамi, з'яулялася юрыдычнай асобай, мела права Дзяржау-нага герба Рэспублш Беларусь i сваю амволку, а таксама права удзелу у размеркаваннi сродкау фонда аховы псторыка-культурнай спадчыны з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтау [3, л. 79].

Першачарговымi мерапрыемствамi Дз1нАС па развщщ i Удасканаленнi нарматыунай базы у галiне гiсторыка-культурнай спадчыны былi наступныя: супрацоУнiкi iнспекцыi разам з адказнымi дзяржаунымi структурамi у адпаведнасцi з Пастановай Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 лютапада 1993 г. № 1941-ХП правялi работу па прывядзенш заканадаучых актау Рэспублiкi Беларусь, а таксама рашэнняу Савета Мшютрау Рэспублш Беларусь у адпаведнасць з новым законам "Аб ахове псторыка-культурнай спадчыны". На перыяд з 1992 па 1994 гг. захоувалася юрыдычная сша за былымi пастановамi органау дзяржаунай улады, якiмi ужо былi зацверджаны дзяржауныя спiсы помнiкаУ псторыи i культуры. Уключаныя у гэтыя спiсы аб'екты да моманту разгляду кожнага з iх Навукова-метыдычнай радай па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Дз1нАС працягвалi лiчыцца гiсторыка-культурнымi каштоунасцямь У гэты час працягвалася работа па удакладненш пытанняу аб парадку перамяшчэння ру-хомых культурных каштоунасцей. Былi выпрацаваны канцэптуальныя прапановы аб прынцыпах узаема-адносiн памiж крашам^ што Уваходзiлi раней у былы СССР, у галiне правоу уласнасщ на агульныя некалi гiсторыка-культурныя каштоунасщ. Гэтыя распрацоУкi сталi асновай праектау шматбаковых мiжурада-вых пагадненнняу памiж Урадамi краiн СНД па рэстытуцыи каштоунасцей. Не засталiся па-за увагай мiж-народнае супрацоУнiцтва i падрыхтоука нарматыуных дакументау з заходнееУрапейскiмi крашамь Так, у 1992 г. юраунщтва Дз1нАС прыняла удзел у падрыхтоуцы i падпiсаннi тэкста мiжурадавай дэкларацыи аб супрацоУнiцтве у галiне навую, культуры, асветы памiж Польшчай i Рэспублiкай Беларусь; удзельш-чала у падрыхтоуцы праекта межурадавага пагаднення па гэтым жа пытаннi з Гермашяй; распрацавала варыянт Пагаднення аб прынцыпах узаемаадносш у галiне гiсторыка-культурнай спадчыны з ЗША; пра-панавала тэкст Пагаднення памiж урадамi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi. У 1994 г. у Мшску адбылося першае устаноучае паседжанне сумеснай Беларуска-Польскай кансультацыйнай камiсii па справах гiсторыка-культурнай спадчыны, створанай у адпаведнасщ з Беларуска-Польскай мiжнароднай дэкларацыяй аб супрацоУнiцтве у галiне навукi, культуры i асветы. Створаная камшя атрымала ад урада-вых прадстаУнiкоУ абодвух бакоу (старшыш Дз1нАС i спецялiста ад Урада Польшчы) першае заданне па збору матэрыялау па аднауленнi гiсторыка-культурнай спадчыны Нясвiжа як буйнага культурнага цэнтра Еуропы [3, л. 88].

2019

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

Навукова-метадычная дзейнасць шспекцын была засяроджана на распрацоуцы формы Дзяржаунага стса гiсторыка-культурных каштоунасцей, стварэннi Беларускай рэспублканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны; афармленнi ахоуных абавязацельствау, зыходна-дазваляльных дакументау. З прычыны таго, што у кампетэнцыю Дз1нАС уваходзiлi пытаннi па аб'ектах рухомай i нерухомай спадчыны, то актуальным было выяуленне i наданне статуса каштоунасщ музейным экспанатам. Так, у 1993 г. вядучым дзяржауным музеям i бiблiятэкам быу разасланы цыркулярны лiст з просьбай даць прапановы па наданнi статуса каштоунасщ найбольш адметным адзiнкам захавання з фондау. Таксама апрабiравалiся прынцыпы вызначэння правоу уласнасцi на выпадкова выяуленыя каш-тоУнасцi i механiзмы выплаты узнагарод асобам, якiя iх выявш, устанаулення памерау кампенсацый, што павшны утрымлiвацца за неадпаведнае выкарыстанне матэрыяльных нерухомых каштоунасцей. У супрацоУнiцтве з Галоуным упрауленнем па рэстаурацыi i кансервацыi помнiкаУ гiсторыi i культуры пры Савеце Мiнiстрау Беларусi (з яго навукова-метадычным цэнтрам) былi распрацаваны прадуглед-жаныя Законам формы улковых дакументау на матэрыяльныя нерухомыя каштоунасщ, таксама формы Дзяржаунага стса гюторыка-культурных каштоунасцей народа Беларусь Фармiравауся каталог каштоунасцей страчаных падчас Другой Сусветнай вайны. У 1993 г. адбыуся Польска-Амерыканскi сiмпозiум па праблемах гютарычнага асяроддзя з удзелам краш Прыбалтыкi i Беларусi. У адпаведнасщ з пратако-лам мемарандума памiж Рэспублiкай Беларусь i ЮНЕСКА быу распрацаваны i накiраваны у Парыж варыянт праекта 'ТШрсю замак". Дз1нАС арганiзавала i правяла у жшуш 1993 г. пад эгiдай 1КОМОС мiжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Утотя i рэчаiснасць - праблемы аховы i рэстаурацыi гiсторыка-культурных каштоунасцей у канцы XX ст." Старшыня Дз1нАС прыняу удзел у навуковым семiнары 1КОМОС у 1995 г. у Берлше адносна пытанняу аховы помнiкаУ савецкай эпохi [3, л. 88].

Дз1нАС праводзiла планамерную працу па азнаямленш мясцовых выканаучых органау улады з прынятым заканадауствам. Напрыклад, 14 красавка 1993 г. у Вщебсюм аблвыканкаме прайшла мета-дычная нарада-семiнар з удзелам намеснкау старшынь райвыканкамау, а таксама юраункоу устаноу, прадстаУнiкоУ грамадсюх арганiзацый. Загаддзя у кожны рай(гар)выканкам былi дасланыя узоры ахоуных абавязацельствау, яюя iнспектары пры мясцовых гаркамах заключалi з уладальнiкамi або карысталь-нiкамi помнiкау. Асаблiая увага надавалася рэгламентацыi вiдау рэстаурацыйна-аднауленчых работ, яюя падзялялiся на аднауленчыя работы, дапауненне, кансервацыю, прыстасаванне, раскрыццё, рэгенерацыю, рэканструкцыю i рэстаурацыю [3, л. 90].

Наступным этапам стала упарадкаванне штатнай структуры на УзроУнi аблвыканкамау. Так, пасля распараджэня Савета Мшютрау Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавка 1992 г. № 397 i у адпаведнасцi з пастановай Прэзщыума Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб рэарганiзыцыi справы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" пры аблвыкнкамах пачауся працэс падбору кадрау. З гэтай нагоды пры Вщебсшм абласным савеце народных дэпутатау на пасаду iнспектара па ахове помнкау 25 лiстапада 1992 г. была прызначана Нiна Андрэеуна Сулецкая, якая мела адукацыю гiсторыка i раней працавала намеснiкам старшынi абласнога таварыства аховы помнiкаУ гiсторыi i культуры. На тэрыторыi Мiнскай вобласщ у гэтым жа годзе былi уведзены 2 адзiнкi супрацоУнiкаУ: у Мшску i Нясвiжы. Апошняя была уведезна у жнiунi 1993 г. Таксама у адпаведнасцi з Пастановай Прэзщыума Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 15 мая 1991 г. № 799-Х11 i распараджэннем Савета Мшстрау Беларусi ад 22 красавка 1992 г. № 397 у штат упраулення культуры Брэстскага аблвыканкама, Кобрынскага i Пiнскага гарвыканкамау былi уведзены штатн^1я адзiнкi iнспектарау. У 1993 г. Гродзенсюм абласным Саветам народных дэпутатау была уведзена адзшка iнспектара у штат аддзелу культуры Лiдскага, Навагрудскага i Слошмскага гарвыканкамау [6, с. 5].

На пачатковым этапе работы даволi актыуна праходзiу працэс в^1дачы зыходна-дазваляльнай дакумен-тацыi, у якой прапiсвалiся умовы работы на аб'ектах. У 1993 г. было выдадзена 38 планавых рэстаурацыйн^1х заданняу, узгоднена 126 адзшак навукова-праектай дакументацыi, выдадзена 57 лщэнзш юрыд^1чным i фi-зiчным асобам на права работ з каштоунасцямь У перыяд з 1994 па 1997 гг. - 56 планавых рэстаурацыйных заданняу, 115 лщэнзш юрыдычным i фiзiчным асобам на права работ з каштоунасцямь

У 1997 г. орган аховы прайшоу чарговы этап аптымiзацыi. Згодна з Указам Прэзщэнта Рэспублiкi Беларусь, Дз1нАС была ператворана у Камiтэт па ахове псторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiс-тэрстве культуры Рэспублш Беларусь. Пазней, у 1998 г., дзяржауная iнспекцыя па ахове псторыка-культурнай спадчыны была расфармiрована на два камиэты: камиэт па рэстаурацыi i кансервацыi помш-кау i камiтэт па ахове псторыка-культурнай спадчыны. У 2001 г. была прынята Пастанова Савета Мшютрау № 862, згодна якой шспекцыя па ахове псторыка-культурнай спадчыны i камиэт па рэстаурацын i кансервацыi былi аб'яднаны у Дэпартамент па ахове гюторыка-культуронай спадчыны i рэстаурацыi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь [5, с. 133].

Высновы. Таюм чынам, утварэнне Дзяржаунай iнспекцыi па ахове псторыка-культурнай спадчыны стала планамерным актам у межах рэалiзацыi Закона "Аб ахове псторыка-культурнай спадчыны", прынятым у 1992 г. Створаная у снежш таго ж года Дз1нАС абатралася у сваёй дзейнасщ на Палажэнне

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

аб Дз1нАС, зацвержданае адпаведнай пастановай Савета Мшютрау Беларуа у 1993 г. Згодна з дакумен-там орган ажыцяуляу падрыхтоуку праектау заканадаучых i падзаконных актау, выдачу юрыдычным i фiзiчным асобам даведак i пасведчанняу у справе аховы, зберажэння i аднаулення гiсторыка-культурных каштоунасцей, выдачу шструкцый i метадычных дакументау, што рэгламентавалi дзейнасць службовых асоб i грамадзян у адносiнах да ул^, аховы гiсторыка-культурных каштоунасцей, ажыцяуляу каарды-нацыю дзейнасцi Беларускай рэспублiканскай Навукова-метадычнай рады па пытаннях псторыка-культурнай спадчыны, меу магчымасць удзельнiчаць у размеркаваннi сродкау рэспублiканскага i мясцо-вага бюджэтау, фармiравау Банк звестак аб псторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, право-дзiу падбор i клаафшацыю спецялiстау, якiя маглi быць дапушчаны да работ, прымау удзел у падтсанш мiжнародных пагадненняу, што датычылюя ахоунай справы.

Л1ТАРАТУРА

1. Нацыянальны архiу Рэспублiкi Беларусь (НАРБ). - Ф.7. Воп. 12. Спр. 660.

2. Об охране историко-культурного наследия : Закон Респ. Беларусь от 13 нояб. 1992 г., № 1940-Х11 [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.belzakon.net. - Дата доступа: 20.01.2019.

3. Несцярчук, Л. М. Ахова псторыка-культурнай спадчыны Белаурсь Асноуныя этапы фармiравання, сучасны стан i перспектывы / Л. М. Несцярчук. - Мшск, 2003.

4. НАРБ. - Ф.7. Воп. 12. Спр. 666.

5. НАРБ. - Ф. 968. Воп. 1. Спр. 4049.

6. Андрэйчык, К. В. Захаванне i адраджэнне псторыка-культурнай спадчыны горада Вщебска у 1991 -2001 г. / Андрэйчык К. В. // Науч. тр. Респ. ин-та высш. шк. - 2018. -Ч. 1 - С. 3-9.

Пастушу 13.03.2019

ESTABLISHMENT AND ACTIVITIES OF THE STATE INSPECTORATE FOR THE PROTECTION OF HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE IN 1991 - 2001

K. ANDREICHYK

The article deals with the mechanism of functioning of the state Inspectorate for the protection of historical and cultural heritage in 1991-2001.the formation of the body was due to an attempt to rationalize the administrative and organizational structure of the public administration system in relation to the security business. On inspection implementation of the state policy in the field of accounting, protection, historical and cultural values was added. At the legislative level, the independence of the body and its subordination to the Council of Ministers were fixed. The inspection carried out the preparation of draft legislative acts, carried out international activities through the conclusion of agreements, scientific and methodological support, coordination of the activities of the Belarusian Republican scientific and methodological Council on historical and cultural heritage.

Keywords: authorities, legislation, government regulation, historical and cultural values, State Inspectorate for the protection of historical and cultural heritage.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.