Научная статья на тему 'STREAM HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF BELARUS IN THE ACTIVITIES OF PUBLIC LIBRARIES ON THE EXAMPLE OF INSTITUTIONS OF VITEBSK REGION'

STREAM HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF BELARUS IN THE ACTIVITIES OF PUBLIC LIBRARIES ON THE EXAMPLE OF INSTITUTIONS OF VITEBSK REGION Текст научной статьи по специальности «Науки об образовании»

CC BY
14
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БіБЛіЯТЭКА / САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГіЧНЫ АСПЕКТ

Аннотация научной статьи по наукам об образовании, автор научной работы — Andreichyk K.

The article considers the phenomenon of translation's cultural and historical heritage and public libraries of Belarus by the example of several districts of the Vitebsk region. The relevance of the question due to the study forms and methods of work, the use of which contributes to the formation of interest to explore and study historical and cultural heritage of the country. The results of the survey emphasize the need for careful attitude to the problem. Problen emphasis on innovative methods of presentation of the national heritage. The findings reflect the effectiveness of positioning heritage of Belarus in the activities of rural and urban public libraries

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «STREAM HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF BELARUS IN THE ACTIVITIES OF PUBLIC LIBRARIES ON THE EXAMPLE OF INSTITUTIONS OF VITEBSK REGION»

УДК 021.4(476.5)

ТРАНСЛЯЦЫЯ ПСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУС1 У ДЗЕЙНАСЦ1 ПУБЛ1ЧНЫХ Б1БЛ1ЯТЭК НА ПРЫКЛАДЗЕ УСТАНОУ ВЩЕБСКАЙ ВОБЛАСЦ1

К.В. АНДРЭЙЧЫК (Полацт дзяржауны утверстэт)

Разглядаецца феномен трансляцыг ггсторыка-культурнай спадчыны публгчнымг б1бл1ятэкам1 Беларус на прыкладзе шэрагу устаноу Вщебскай вобласцг. Актуальнасць пытання абумоулена дасле-дваннем формау I метадау працы, прымяненне як1х спрыяе фарм1раванню цгкавасцг да знаёмства I вывучэння ггсторыка-культурнай спадчыны краты. Вынт сацыялаггчнага даследвання падкрэсл1ваюць неабходнасць дасканалага стаулення да праблемы. Зроблен акцэнт на Iнавацыйных метадах прэ-зентацыI нацыянальнага здабытку. Атрыманыя высновы адлюстроуваюць эфектыунасць пазщыя-навання спадчыны Беларуа у дзейнасцг сельсюх I гарадсюх публгчных б1бл1ятэк.

Ключавыя словы: краязнауства, бгблгятэка, папулярызацыя ггсторыка-культурнай спадчыны, сацыяльна-педагаггчны аспект.

Уводзшы. За сваю шматвяковую псторыю Рэспублжа Беларусь атрымала багатую спадчыну, прадстауленую матэрыяльным! i нематэрыяльным! каштоунасцям!, яшя маюць навуковую, культура-лапчную i эстэтычную значнасць. Духоуныя i матэрыяльныя каштоунасщ, дасканала захаваныя i памножаныя, з'яуляюцца умовай дынамiчнага развщця грамадства i дзяржавы. Захаванне i папулярызацыя гiсторыка-культурнай спадчыны дазваляе выхаваць у падрастаючым пакаленнi духоу-насць, маральнасць, патрыятызм. Пазнанне гiсторыка-культурнай спадчыны, якая з'яуляецца часткай нацыянальнага здабытку, выступае неабходнай умовай для штэлектуальнага, духоунага станаулення асобы. Агульнанацыянальныя каштоунасщ генеруюць высокую ступень нацыянальнай самасвядомасщ i самаiндэфiкацыi, светауспрыманне, уплываюць на усталяванне сувязi памiж пакаленнямi. Дзяржава бярэ на сябе функцыю гаранта у пытаннi захавання, папулярызацыi i памнажэння нацыянальнай псторыка-культурнай спадчыны крашы. Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб Культуры ад 20 лшеня 2016 г. рэгулюе грамадсшя адносiны па устанауленню аргашзацыйна-прававых i эканам!чных гарантый стварэння, захавання, распаусюджвання i папулярызацып творау матэрыяльнай i духоунай культуры, па захаванню i перадачы культурных традыцый. Галоуная мэта заключаецца у адраджэннi i развiццi беларускай нацыя-нальнай культуры i культур нацыянальных супольнасцей Беларусi як складовай части агульначалавечай культуры; фармiраваннi культурнага асяроддзя, маральных пачаткау, эстэтычных поглядау i густау народа i далучэння яго да мастацкай творчасщ, да гумашстычных каштоунасцяу культуры [8].

Асноуная частка. Сёння многiя сацыяльныя шстытуты краiны у той цi шшай ступенi акцэнтуюць увагу на пытанш папулярызацып псторыка-культурнай спадчыны, у iх лiку сiстэма устаноу адукацыi, рэлшйныя установы, музеi, бiблiятэкi i шш.

Бiблiятэка як сацыякультурнае асяроддзе уяуляе сабой не тольш сховiшча дакументальнага здабытку крашы, але ! з'яуляецца рэал!затарам шматлЫх функцый, у тым л!ку сацыяльна-педагапчнага характару. Даследчыш вылучаюць наступныя функцыг шфармацыйную, выхаваучую, адукацыйную ! аргашзацыйную [3, с. 10]. Ввдавочна, што патрэбы сучаснага карыстальшка шфармацыяй б!бл!ятэка зада-волщь не можа. Дадзеная акал!чнасць абумоулена некальшм! з'явамг востра стащь праблема нещкавасщ да чытання, састарэлыя метады аргашзацып пошуку шфармацып, нязначная мадэршзацыя ! недастатковае фшансаванне. Падобная спуацыя наз!ралася з сютэмай айчыннага вщэапракату ! дзейнасщ шнатэатрау. Састарэлыя тэхналогп больш не магл адказваць штарэсам спажыуца. I тольш мадэршзацыя сферы у цэлым, а менавгга укараненне 3D, 5D-тэхналогiй з «эфектам прысутнасщ», дазволша вярнуць гледача. Гульня з успрыманнем рэальнасщ, сшхрашзацыя спецэфектау ! !мггацыя руху дае магчымасць гледачу стаць не проста паауным наз!ральшкам таго, што адбываецца на экране, але ! актыуным удзельшкам падзей.

Ва умовах шфармацыйнага грамадства ! шырокага захаплення падрастаючага пакалення здабыткаш татальнай шфарматызацып актуальна прапанаваць такую форму пазнання псторыка-куль-турнай спадчыны красны, якая стымулявала бы устойл!вую щкавасць, садзейшчала самаадукацып, павы-шала прывабнасць да прафесшнай пстарычнай навуш, натхняла на даследчыцш пошук. 1нстытут аду-кацып ставщь перад сабой задачу пошуку аптымальнай стратэгп фарм!равання у маладога пакалення арыенщрау для грамадзянскай, нацыянальнай сама1дэнтыф!кацы!, спасщжэння культурных, эт^гчных, маральных каштоунасцяу. На сучасным этапе давол! актуальна пытанне фарм!равання ! прасоування нац^1янальнага турыст^гчнага прадукту, пабудовы станоучага !м!джу красны на знешн!м рынку, аднак не

варта забываць i аб даступнасщ i прывабнасщ шфармацын, актуалiзацыi увап да псторын i культуры сваёй Радамы. Багатая гiсторыка-культурная спадчына, ушкальная i самабытная традыцыйная культура могуць быць незаслужана забытыя i сцёртыя з свядомасцi падрастаючага пакалення, у тым выпадку, калi своечасова не надаць гэтаму пытанню належнай увап.

Дзейнасць публiчных бiблiятэк вызначаецца Кодэксам Рэспублш Беларусь аб Культуры ад 20 лшеня 2016 г., а таксама Статутам дзяржаунай установы культуры, зацверджаным для кожнай цэнтраль заванай бiблiятэчнай сiстэмы. Згодна з унутраньЕШ распарадчымi дакументамi бiблiятэка павiнна ажыццяуляць дзейнасць па так1х напрамках, як фармiраванне прававой адукацыi, экалагiчная асвета, прапаганда здаровага ладу жыцця, сямейнае, эстэтычнае, патрыятычнае выхаванне, краязнауства, а таксама прапаганда беларускай лiтаратуры, мовы, культуры, адраджэнне нацыянальных традыцый i г. д. Краязнаучая дзейнасць уключае у сябе фондавую, бiблiяграфiчную, выдавецкую, выставачную i сацыя-культурную працу. Дадзеныя напрамк1 работы бiблiятэкi дазваляюць прэзентаваць шфармацыю для шырокага чытацкага кола [1, с. 22].

Бiблiятэчныя установы краiны надаюць увагу вывучэнню лакальнай, рэгiянальнай гiсторыi, краязнауству i прыцягненню увап дзяцей i падлеткау. Дадзены к1рунак дзейнасцi прадстаулены нас-тупнымi формамi метадычнай працы: краязнаучыя гуртк1, псторыка-патрыятычныя клубы i г. д. Най-больш актуальнай формай камунiкацыi пам1ж бiблiятэкай i чытачом з'яуляюцца вiдэапрэзентацыi, тэматычныя гасцёуш, вжгарыны, гульнi-квэсты, творчыя майстэрнi, кнiжныя выставы, этнаграфiчныя кутк1 i г. д. [5, с. 23].

Бiблiятэка як сацыякультурны iнстытут бярэ на сябе задачы сацыяльна-педагапчнага i выхаваучага характару. Зыходзячы з класiфiкацыi Р. С. Матульскага прынята вылучаць наступныя сацыяльныя функцыi бiблiятэк: садзейнiчанне адукацыi i выхаванню, iнфармацыйнае забеспячэнне навукова-вытворчай дзейнасщ, культурную. Кожная з названых функцый можа выступаць у якасцi дамь нуючай па параунаннi з астатнiмi у канкрэтнай бiблiятэцы. Сацыяльна-педагапчная функцыя прадстаулена наступнымi напрамкамi: адукацыйны, выхаваучы, навучальны, асветнiцкi, функцыя сама-адукацып i iнш. Сэнс адукацыйнай функцын даследчык бачыць у тым, што «6!6л!ятэш, садзейнiчаючы розным ввдам адукацып чытачоу, спрыяюць павышэнню iх культурнага узроуню, духоунаму узбагачэнню чалавека, выхаванню навуковага светапогляду, умацаванню пазнавальнай щкавасщ». Дзейнасць бiблiятэкi грунтуецца на дасканалай метадычнай працы. Адным з ташх напрамкау з'яуляецца выста-вачная дзейнасць [7, с. 54].

Выставачная зона з'яуляецца тым локусам у прасторы бiблiятэкi, якая фармуе першае уражанне i прыцягвае увагу да тэматыцы экспануемых матэрыялау. Веданне асноуных законау вiзуальнага успрымання i творчы падыход да вырашэння праблемы дазваляюць дасягнуць максiмальнага эфекту. Даволi часта штэр'ер бiблiятэк з'яуляецца спадчынай савецкiх часоу. I тольк1 творчы падыход у афарм-леннi выставачных стэндау i тэматычных куткоу дазваляе прыцягнуць увагу чытачоу. Згодна з каляндарна-тэматычным планаваннем у дзейнасщ бiблiятэкi афармленне выставачных стэндау прысвя-чаюць жыццю i творчасцi выдатных пiсьменнiкау, паэтау; каляндарным датам; тэме фармiравання асноу здаровага ладу жыцця, патрыятычнаму, маральнаму, эстэтычнаму выхаванню, прывiццю экалагiчнай культуры, псторыка-культурнай спадчыне Беларусi. Аднак, як1м бы камфортным не было прасторавае асяроддзе чытача, пытанне прывiцця цiкавасцi да чытання застаеца актуальным. Як адзначау вядомы педагог Л. С. Выгоцш: «Устойлiвая цiкавасць да чытання можа быць сфармiравана только у тым выпадку, калi дзiця пастаянна акружана ктгаш i людзьмi, як1я чытаюць» [2, с. 99].

Не менш актуальнае пытанне не только прывабнасщ бiблiятэкi як iнфармацыйнага i сацыя-культурнага шстытута, але i чытання. Сацыялапчнае даследаванне, якое насiла характар анкетавання, выявша наступную тэндэнцыю: рэспандэнты ва узросце 15-18 гадоу (46%), ва узросце 19-22 (41%) выказалюя, што бiблiятэку наведваюць рэдка, 24% не наведваюць i карыстаюцца паслугамi iнтэрнэту. У анкетаваннi прынялi удзел 62 чалавеш. 36 (54% апытаных) дзяучыны i 26 (46%) юнакоу. 30 чалавек (51%) ва узросце 13-17 гадоу, 18 (29%) ва узросце 18-20 гадоу, 14 (20%) 20-22 гадоу. Адказы на першае пытанне выявш наступныя дадзеныя «Ц наведваеце Вы 6!6л!ятэш i як часта?» 25 чалавек (31%) выбралi варыянт «1 раз у месяц», 15 (24%) - «часам», 14 - (17%) «школЬ». На пытанне «З якой мэтай Вы наведваеце 6!6л!ятэку» атрыманы наступныя адказы: «Пошук дакумента, кнш» 13 (34%) чалавека «Скарыстацца паслугамi копiрайтэра» - 43 чалавека (61%), «Удзел у 6!6л!ятэчных мерапрыемствах» 6 чалавек (5%).

Наступнае пытанне датычылася матывацыi: «Прычына, па якой Вы НЕ наведваеце 6!6л!ятэку, альбо робще гэта рэдка?» вызначылася наступныЕШ адказамг 30 чалавек (47%) выбралi «Не прывучаны з дзяцiнства да наведвання 6!6л!ятэк», 33 чалавека (54%) - «Не люблю чытаць», 27 чалавек (44%) -«Зручны пошук шфармацыи у iнтэрнэце», 8 чалавек (11%) - «Не маю часу». На пытанне «Яшя формы работы был б щкавыя Вам?» атрыманы адказы: «Гульш-квэсты» 34 чалавек (54%), «Майстар-класы па традыцыйных рамёствах» 14 чалавек (23%), «Шдэа-экскурсп па пстарычных мясщнах» 14 чалавек

(23%). Сярод прапаноу з боку рэспандэнтау у пытанш паляпшэння якасцi i прывабнасщ бiблiятэчнага абслугоування былi адзначаны наступныя: мастацкае афармленне штэр'еру бiблiятэкi (фота кнiг, зашра-ванне чытальнай прасторы), правядзенне штэрактыуных мерапрыемствау, супрацоунщтва з наву-чальньЕШ установамi (каледж, унiверсiтэт).

Ташм чынам, сам факт прыцягнення падрастаючага пакалення у бiблiятэкi з'яуляецца актуальным напрамкам у дзейнасцi устаноу. Разам з тым з боку бiблiятэк распрацоука i прымяненне мэтавых праграм будуць акцэнтаваць увагу чытача на пэуных аспектах дзейнасцi бiблiятэкi. Падрастаючае пакаленне з'яуляецца тым патэнцыялам, на яш павiнна быць звернута пiльная увага. Яркае, вобразнае афармленне тэматычных куткоу i выстау, перадавыя педагапчныя шавацш здольныя прыкаваць увагу чытача, пры-вiць цiкавасць да далейшага наведвання бiблiятэчных устаноу i цеснай працы з кнiгай.

Прэзентацыя гiсторыка-культурнай спадчыны, у тым лiку традыцыйнай культуры, на базе бiблiятэкi ва умовах сучаснага соцыуму павiнна насiць астэматычны, паслядоуны характар з выка-рыстаннем крэатыуных i iнавацыйных метадау.

Даследуючы праблематыку папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны у цэлым i традыцыйнай культуры у прыватнасщ, гарадскiмi i сельскiмi публiчнымi бiблiятэкамi былi вывучаны планы прац Верхнядзвiнскай, Браслаускай, Полацкай, Шумшнскай, а таксама Наваполацкай цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм (далей ЦБС). Увага звярталася на такя аспекты дзейнасцi, як вядзенне краязнаучых картатэк i баз дадзеных, выдавецкую i выставачную дзейнасць, наяунасць мэтавых праграм па краязнаустве i адраджэнню традыцыйнай культуры, дзейнасщ краязнаучых i псторыка-патрыятычных клубау, правядзенш тэматычных мерапрыемствау, наяунасцi на базе бiблiятэкi этнаграфiчнай экспазiцыi (табл. 1.).

Таблща 1. - Колькасныя паказчыК папулярызацьп гiсторыка-культурнай спадчыны у дзейнасцi бiблiятэк Верхнядзвiнскага, Браслаускага, Полацкага, Шумшшскага раёнау i г. Наваполацка за 2016-2017 гг.

Назва раёну Колькасць бiбл. i фшшлау Колькасць мэтавых праграм па краязнауству, адраджэнню традыцыйнай культуры Наяунасць краязнаучых, псторыка-патрыятычных, клубау для розных Наяунасць этнаграфiчнага кутка пры бiблiятэцы

катэгорыи насельнщтва

Верхядзвiнскi р-н 19 4 - -

Браслаусю р-н 17 8 4 5

Шумiлiнскi р-н 19 5 5 2

Полацю р-н 35 8 2 1

г. Наваполацк 7 3 2 -

Спецыялiзацыя бiблiятэкi на пэуных шрунках сваёй дзейнасцi знаходзщь адлюстраваннi у распра-цоуцы мэтавых праграм. Галоуная мiсiя падобных дакументау заключаецца у актуалiзацыi ролi бiблiятэкi па папулярызацып кнiг краязнаучага характару; садзейшчанш захаванню духоунай спадчыны бела-рускага народа, выхаванню патрыятызму i гонару за сваю Радзiму. Задачы праграм засяроджаны на нас-тупных напрамках: выяуленне i сютэматызацыя краязнаучых, пстарычных матэрыялау, аргашзацыя бiблiяграфiчнага i iнфармацыйнага забеспячэння чытачоу па тэме мэтавай праграмы, павышэнне агульнаадукацыйнага i культурнага узроуню чытачоу, папулярызацыя беларускай мовы i лiтаратуры, каардынацыя працы з музеям^ Дамамi культуры, рамёствау, грамадскiмi аб'яднаннямi i арганiзацыямi, фармiраванне этнаграфiчных куткоу пры бiблiятэцы, каардынацыя дзейнасцi краязнаучых, псторыка-патрыятычных клубау i гурткоу.

Верхнядзвiнская, Браслауская, Полацкая, Шумiлiнская, а таксама Наваполацкая цэнтралiзаваныя бiблiятэчныя сiстэмы (далей ЦБС) складаюцца з цэнтральнай бiблiятэкi i фшялау. Так, у Верхня-дзвiнской ЦБС налiчваецца 19 бiблiятэк, 4 з яшх працуюць па мэтавых праграмах, варта адзначыць, што 1 рэалiзуецца у Верхнядзвiнскай цэнтральнай раённай бiблiятэцы iм. Г. Хадкевича, шшыя - у Нураускай, Валынецкай сельских фшялах, а таксама у Асвейскай горпаселковай бiблiятэцы № 2 iм. В. Рудага.

Браслауская ЦБС прадстаулена 17 бiблiятэкамi. Мэтавыя праграмы па краязнаустве i адраджэнню традыцыйнай культуры прадстаулены у цэнтральнай бiблiятэцы г. Браслава, Бопнсшм, Друеусшм, 1каз-ненск1м, Мяжансшм, Плюскiм, Пагасчанск1м, 1казненск1м фiлiялах.

Шумшнская ЦБС налiчвае 19 бiблiятэк. Мэтавыя праграмы функцыянуюць у Дабейскай, Кар-донскай, Лаужанскай, МiшкоУскай i Язвшскай сельских бiблiятэках.

Полацкая ЦБС складаецца з 35 бiблiятэк. Мэтавыя праграмы рэалiзуюцца у Полацкай цэнтральнай раённай бiблiятэцы iм. Ф. Скарыны, бiблiятэцы-фiлiяле № 2 iм. А. I. Герцэна, бiблiятэцы-фiлiяле № 3 iм.

Я. Купалы, б!бтятэцы-фшяле № 8, а таксама Гомельскай, Багатырскай сельскай б!бл!ятэках, Шпакоу-шчынскай сельскай б!бл!ятэцы-клубе, Сшьнщкай сельскай б!бл!ятэцы-музе! этнаграфп.

У Наваполацкую ЦБС уваходзщь 7 б!бл!ятэк. Праблемам! адраджэння беларускай мовы ! лггаратуры займаюцца дзщячая б!бл!ятэка-фшял № 4 !м. А. Пушкина, цэнтральная б!бл!ятэка !м. В. Мая-коускага пазщыянуе сусветную псторыка-культурную спадчыну, б!бл!ятэка-фш!ял № 8 у г. п. Баравуха мае псторыка-патрыятычны крунак.

У рамках рэал!зацып дзяржаунай праграмы «Год культуры» (2016 г.) Цэнтрал!заванай б!бл!ятэчнай сютэмай Браслаускага раёна была распрацавана мэтавая праграма па адраджэнню нацыянальнай культуры ! краязнауства. Мэтай дадзенай праграмы з'явшася актыв!зацыя дзейнасщ б!бл!ятэк у пытанш прапаганды псторып, традыцый ! культуры малой Радз!мы. Асноуным! сродкам! у рэал!зацы! праграмы выстушл! наступныя аспекты: выяуленне ! сютэматызацыя матэрыялау па псторып Браслаушчыны, арга-н!зацыя экскурс!й у этнаграф!чныя кутк! б!бл!ятэк, папауненне экспаз!цый новым! прадметам!, фарм!-раванне б!бл!яграф!чных ! шфармацыйных рэсурсау па тэме мэтавай праграмы, папулярызацыя псторыка-культурнай спадчыны рэпёна шляхам аргашзацып кшжных выстау, каардынацыя дзейнасщ рэал!зацы! праграмы з установам! адукацып. Напрамш краязнаучага выхавання - псторыка-краязнаучы, грамадзянска-патрыятычны, лтгаратурны. Формы ! метады рэал!зацып праграмы - тыдзень беларускай шсьменнасщ ! друку, тыдзень патрыятызму, тыдзень роднай мовы, пстарычнае падарожжа, пстарычная пляцоука, гадзша народных традыцый, экскурая у этнаграф!чны куток, этнаграф!чныя гульш [11].

Краязнаучая дзейнасць б!бл!ятэк нак!равана на шырок! круг чытачоу, увага надаецца не тольк! дзецям ! падлеткам. Клуб «Я-палачанш» на базе б!бл!ятэш-фшяла !м. Герцэна г. Полацка сваёй дзей-насцю арыентаваны на сталую чытацкую аудыторыю. Праграмы мерапрыемствау утрымл!ваюць сустрэчы з псторыкам!, краязнауцам!, экскурсаводам!, майстрамьрамесшкам! ! г.д. Цеснае супра-цоунщтва з рэпянальным! цэнтрам! навуш, ташм! як Полацш дзяржауны ушверсиэт, Нацыянальны полацш псторыка-культурны музей-запаведшк, дае магчымасць трансляваць шфармацыю аб найноушых дасягненнях у археалоги, этнаграфп, музейнай справе ! нш. Так, неаднаразова гасцям! сустрэч был! Дз. У. Дук, У. А. Лобач, П. I. Мшын, В. I. Мшына, У. А. Арлоу, Т.А. Джумантаева ! шш. [12].

Пошук шавацыйных падыходау магчымы ! у традыцыйных метадах б!бл!ятэчнай дзейнасщ, прыкладам таму з'яуляецца выставачная дзейнасць. Аднак стэлаж з кшгам! хутчэй будзе пра^гнараваны, кал! не выкарыстоуваць пэуныя тэхналогп яго афармлення. Асабл!васцю выставачнай дзейнасщ Шумь лшскай раённай б!бл!ятэю з'яуляецца прымяненне у выставачных стэндах не только кшг як экспанатау, але ! тэкстылю, дэкарацый, тэматычных атрыбутау ! г. д. Кшжная выстава пад назвай «Квггней, Беларусь» (2016 г.), прысвечаная Дню незалежнасщ Рэспублш Беларусь, в!зуал!зуецца з дапамогай выкарыстання тэкстылю, экспанатау, кветак, яшя злучаюць выставачную кампазщыю у адзшае цэлае. Прысвячаючы выставу дэкаратыуна-прыкладному мастацтву, традыцыйным рамёствам Беларус!, выка-рыстаны мастацкя узоры, вырабленыя з саломш, дрэва, глшы. Такая падача матэрыялу дазваляе не тольш узбудзщь щкавасць да пазнання традыцыйнай культуры, але ! паспрабаваць свае сшы у майстэрстве вырабу прадметау народнага побыту, дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Так, падчас пра-вядзення выставы, прысвечанай традыцыйным рамёствам Беларус у 2017 г., адбылася прэзентацыя творчых дасягненняу «З!хац!ць золатам саломка» майстра саломапляцення Наталл! Стержанковай. Знаёмства з галшовай лтаратурай, удзел у майстар-класе дазваляе самым якасным чынам пазнаёмщца з вывучаемым матэрыялам. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца ! у асяроддз! гарадсшх публ!чных б!бл!ятэк. Так, на базе Наваполацкай ЦБС у 2016 г. прайшла выстава ! майстар-клас «Матулша лялька», на якой была прадстаулена лялька не тольш як узор дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва, прадмет з выключна утылггарнай функцыяй, але ! як сакральны абярэг напоунены глыбошм с!мвал!змам [13].

Удалым эксперыментам у пытанш папулярызацып сусветнай культурнай спадчыны стала рэал!зацыя мэтавых праграмах "В!зуальная галерэя мастацтвау", "Свет мастацтва: прастора ! час" на базе б!бл!ятэю !м. Маякоускага, якая уваходзщь у Наваполацкую цэнтрал!заваную б!бл!ятэчную астэму. Адзш з праектау меу сваёй асновай дэманстрацыю аудыёв!зуальных матэр^1ялау, мэтай якога з'яулялася прэзентац^1я сусветнай музейнай спадчыны, а таксама агляд турыст^гчных славутасцяу краш ! рэг!ёнау: «1мгненне вечнасц!: музе! свету», «Турызм - рамантыка душы: мультымед^1я - экскурс!!» [13].

Праца па папулярызацып традыцыйнай культуры у шэрагу б!бл!ятэк цэнтрал!заваных б!бл!ятэчных сютэм рэал!зуецца у дзейнасц! шматпроф!льных аматарсшх аб'яднанняу ! клубау. Так, напрыклад, Полацкая цэнтральная б!бл!ятэка !м. Ф. Скарыны у рамках клуба «Фггатэрашя» прапануе лекцы! пра гаючыя уласц!васц! трау, паслуг! ф!табара, майстар-класы па вырабу традыцыйнай беларускай ляльк!-матанк! («Скарбонш», «Крупенечк!», «Траун!цы» «Пеленашк!», «Бераг!н!» ! !нш.), а таксама надае увагу традыцыйнаму беларускаму календару з акцэнтам на святкаванн! Купалля, Сёмух! (Тройцы) [9].

Выкарыстанне так1х прыёмау у педагапчнай рабоце б!бл!ятэк1 як «пазнанне-рух» рэал!зуецца з дапамогай правядзення гульняу-квэстау. У рамках арган!зацы! цыклу мерапрыемствау, прысвечаных памятнай даце святкавання 500-годдзя беларускага кн!гадрукавання, Цэнтральнай раённай б!бл!ятэкай

iм. Францыска Скарыны г. Полацка была праведзена гульня-квэст арыентаванне - 8кагупаУе1аКуе81 Гэта спартыуна-iнтэлектуальная гульня у межах пстарычнай частк1 горада, маршрут быу прывязаны да так1х месцау як помнiк Францыску Скарыне, дзе удзельшк можа бачыць легендарнага першадрукара у мантып вучонага, помнiка лггары У, музея беларускага кнiгадрукавання. Сродкам перамяшчэння быу абраны веласiпед [9].

Таим чынам, прэзентацыя гiсторыка-культурнай спадчыны заклжае вырашыць некальк1 задач: па-першае, з'яуляецца добрым стымулюючым асяроддзем для павышэння цiкавасцi як да чытання, так i спрыяе сацыялiзацыi, аккультурацыi, па-другое, садзейнiчае фармiраванню устойлiвай цiкавасцi да псторып, краязнауству, а па-трэцяе, закладвае асновы для далейшага спасцiжэння нацыянальнага зда-бытку крашы з дапамогай выезду па турыстычных i экскурсiйных маршрутах. Гэта акалiчнасць павiнна спрыяць падтрымцы у развщщ унутранага турызму.

Актуальна пытанне дзейнасщ бiблiятэк (бiблiятэк-клубау) у сельскай мясцовасщ, як1я даволi часта з'яуляюцца адзшыЕШ цэнтрамi асветы i арганiзацыi вольнага часу, зносiн на iнтарэсах, месцам паха-лагiчнай разрадк1.

Сацыяльна неадаптаваныя (швалщы, "складаныя" падлетк1 i г. д.), маламаёмасныя грамадзяне, як1я не маюць магчымасцi выезду не тольш за мяжу з мэтай турызму, а таксама выезду на экскурсп, набываюць выдатную магчымасць пазнаёмiцца з культурна-пстарычныЕШ рэсурсамi раёна, рэгiёна, крашы.

Немалаважная праблема пашырэння спектру паслуг бiблiятэкамi. Ключавым момантам з'яуляецца пытанне фшансавання. АсноУнымi крынiцамi выступаюць сродш мясцовага бюджэту i сродк1 сашх арга-н1зацый. Гэта з'ява, у сваю чаргу, запавольвае фiнансаванне праектау. Узнiкае аб'ектыуная складанасць у выкананш праграмы камп'ютарызацыi. Варта адзначыць, што, сучасная бiблiятэка iмкнецца iсцi у нагу з часам. 1нфармацыйныя тэхналогп адкрываюць новыя магчымасцi для зносш з чытачом, у тым тку з дапамогай вiртуальнай прасторы (сацыяльныя сетк1). Карыстальнiк мае магчымасць атрымаць онлайн-доступ да рэсурсау бiблiятэкi, да груп па iнтарэсах. Такая форма работы мае перавап, яшя дазваляюць павялiчыць чытацкую аудыторыю, бо карыстальнш дзеляцца шфармацыяй са сваiм асяроддзем.

Так1м чынам, перад сучаснай бiблiятэкай ста1ць шэраг задач: пашырэнне дыяпазону патэнцыйных спажыуцоу iнфармацыйных паслуг; тэхшчнае перааснашчэнне бiблiятэк; штэрактыуныя метады работы з рознывш катэгорыямi насельнщтва; фармiраванне метадычнай базы; прыцягненне мэтавай аУдыторыi з дапамогай PR-кампанiй; фармiраванне творчых майстэрняу на базе бiблiятэк; шавацыйныя формы каму-нiкацыi з чытачом (выязныя чытальныя залы, перасоуныя бiблiятэкi).

Высновы. Сацыякультурную прастору Беларус немагчыма уявiць без дзейнасцi бiблiятэк, якiя з'яуляюцца генератарамi сацыяльна-педагапчных i выхаваучых задач. Бiблiятэка - гэта шфармацыйны i сацыякультурны цэнтр горада, рэпёна, кра1ны. Пазнанне лакальнай, рэпянальнай i глабальнай гiсторыi з'яуляецца важным кампанентам у фармiраваннi рознабакова развггой асобы, а усведамленне нацыя-нальнага багацця кра1ны спрыяе выхаванню пачуцця патрыятызму i любовi да Радзiмы. Сацыяльна-педагагiчная i выхаваучая прастора сучаснай бiблiятэкi гэта полiкампанентная i полiфункцыянальная сiстэма. Падтрымлiваючы i умацоуваючы статус сацыяльна значнага iнстытута, неабходны пастаянны пошук шавацыйных метадау работы з рознывш катэгорыямi насельнiцтва. Татальная iнфарматызацыя i камп'ютэрызацыя, дамiнаванне штэрнэт--рэсурсау у свядомасцi падрастаючага пакалення з'яуляюцца «бар'ерам» у вяртаннi да друкаванага слова, бо пустыя залы бiблiятэк могуць стаць пацвярджэннем дадзенай з'явы. Выхаванне цiкавасцi да чытання з'яуляецца доугачасовым планамерны працэсам. Неда-працоуи у гэтым к1рунку на узроуш дзщячага садка, пачатковай школы могуць прывесщ да немiнуючых наступствау. Аднак новыя задачы вылучаюць i новыя падыходы да iх вырашэння. Бiблiятэка, з'яуляючыся адзiнкай iнстытута культуры, выступае кансалiдуючай платформай для супрацоунщтва розных сацыяльных iнстытутау, так1х як адукацыя, культура, эканомiка са спажыуцом iнфармацыйных паслуг - чытачом. Бiблiятэка заклiкана задавальняць маральныя, эстэтычныя, культурныя патрэбы чалавека. Прапаганда гiсторыка-культурнай спадчыны, знаёмства i вывучэнне гiсторыi роднага краю, краiны у сценах бiблiятэкi магчымы дзякуючы сiмбiёзу творчасцi i чытання, тэматычных сустрэч, вшта-рын, гульняу-квэстау, творчых майстэрняу. У тагах умовах магчыма знаёмства з традыцыйнымi рамёствамi, дапоуненае чытаннем навукова-папулярнай лггаратурай i, як вынiк, замацаванне атрыманых ведау з дапамогай вырабу прадметау дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Гурткова-клубная дзейнасць на базе бiблiятэкi можа стаць дадатковым стымулам для яе наведвання i далучэння да гiсторыi, культуры, мастацтва.

Гадавое каляндарна-тэматычнае планаванне у абавязковым парадку змяшчае пералiк мерапрыемствау, яшя прысвячаюцца мiкрагiсторыi рэгiёну. Распрацоука бiблiятэчных праектау i мэтавых комплексных праграм спрыяе прафесiйнаму мадэляванню дзейнасщ i адкрывае новыя перспектывы. Аналiз мэтавых праграм i метадычных дакументау дае падставу зрабiць высновы аб тым, што пытанню традыцыйнай культуры надаецца увага у большай ступеш у раённых i сельск1х фiлiялах бiблiятэк, у тым

лшу, дзе прысутшчае пастаянная тэматычная экспазщыя. Праектаванне выставачных экспазщый, яшя адлюстроуваюць традыцыйны уклад жыцця, уключае у сябе аб'екты духоунай культуры i нематэ-рыяльнай спадчыны, яшя, у сваю чаргу, увасабляюцца у правядзеннi народных святау традыцыйнага народнага календара беларусау. Генерацыя аб'ектау матэрыяльнай культуры з утылiтарнай i сакральнай сферы больш даступна у сельсшм асяроддзi. Культурна-адукацыйная прастора бiблiятэкi, дапоуненая музейнымi артэфактамi, пашырае сваю функцыянальную сутнасць. Аднак варта адзначыць, што такая праца не з'яуляецца усеабдымнай, бо только асобныя бiблiятэкi галоунай сваёй мiсiяй маюць прапаганду псторыка-культурнай спадчыны. Гарадскя цэнтралiзаваныя бiблiятэчныя астэмы першачарговай сваёй мэтай маюць прапаганду прававой адукацыi, экалагiчнай i эстэтычнай культуры. Дадзеную з'яву можна растлумачыць тым, што умовы сучаснага горада актуалiзуюць новыя напрамк1 у дзейнасщ бiблiятэк.

У адпаведнасцi з дзяржаунай праграмай «Культура Беларусi на 2016-2020 г.» перад бiблiятэкамi ставiцца задача павелiчэння колькасцi наведванняу публiчных бiблiятэк, у тым лiку выдаленьЕШ карыс-тальнiкамi. У межах партнёрства з аб'яднаннямi i арганiзацыямi ввдавочна пытанне павышэння увагi да так1х катэгорый насельнiцтва, як сацыяльна-неадаптаваныя грамадзяне, "складаныя" падлетк1, i г. д. Рэалiзацыя дадзенага к1рунку заклiкана садзейнiчаць сацыялiзацыi, акультурацьп, творчай сама-рэалiзацыi, пашырэнню кола iнтарэсау i культурных патрэбау розных катэгорый насельнiцтва.

Л1ТАРАТУРА

1. Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб Культуры ад 20 лшеня 2016 г. [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http// www.pravo.by . - Дата доступа: 10.07.2017 г.

2. Громова, О.К. Развитие информационной культуры у детей в школьных и детских библиотеках / О.К. Громова. -СПб. : Профессия, 2009. - 208 с.

3. Ванеев, А.Н. Библиотечное дело. Теория. Методика. Практика / А.Н. Ванеев ; СПбГУКИ. - СПб. : Профессия, 2004. - 368 с.

4. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография / А.В Мамонтов, Н.Н. Щерба. - М. : Книжная палата, 1989. - 215 с.

5. Мотульский, Р.С. Библиотека как социальный институт / Р.С. Мотульский. - Минск: Бел. гос. ун-т культуры, 2002. - С. 3-7, 13-230, 232-278, 332- 374.

6. Выготский, Л.С. Собрание сочинений : в 6 т. / Л.С. Выготский ; гл. ред. А.В. Запорожец. - М. : Педагогика, 1982-1984. - Т. 4 : Детская психология / под. ред. Д.Б. Эльконина. - 1984. - 433 с.

7. Целевая программа по возрождению национальной культуры и краеведению на 2016-2017 гг. Друйской библиотеки-филиала №3 «Мой край - мае вытою» Централизованной библиотечной системы Браславского района.

8. Целевая программа на 2016-2017 гг. Верхнедвинской центральной районной библиотеки имени Т. Хадкевича «Зямля, дзе пачауся мой лёс».

9. Целевая программа по краеведению "Я-полочанин" библиотеки-филиала № 2 им. А. Герцена Полоцкой районной библиотечной системы.

10. Целевая программа на 2016-2018 гг. "Мир искусства: пространство и время" Центральной библиотеки им. В. Маяковского НЦБС

11. Дзяржауны стс псторыка-культурных каштоунасцей Рэспублш Беларусь / склад. В.Я. Абламсю, 1.М. Чарняусю, Ю.А. Барысюк. - Мшск : БЕЛТА, 2009. - 684 с. : in.

12. Мартыненко, И.Э. Понятие и состав историко-культурного наследия Республики Беларусь / И.Э. Мартыненко. -Гродно : ГрГУ, 2005. - 343 с.

13. План работы Полоцкой районной централизованной библиотечной системы на 2016-2018 гг.

Поступила 13.09.2017

STREAM HISTORICAL AND CULTURAL HERITAGE OF BELARUS IN THE ACTIVITIES OF PUBLIC LIBRARIES ON THE EXAMPLE OF INSTITUTIONS OF VITEBSK REGION

K. ANDREICHYK

The article considers the phenomenon of translation's cultural and historical heritage and public libraries of Belarus by the example of several districts of the Vitebsk region. The relevance of the question due to the study forms and methods of work, the use of which contributes to the formation of interest to explore and study historical and cultural heritage of the country. The results of the survey emphasize the need for careful attitude to the problem. Problen emphasis on innovative methods of presentation of the national heritage. The findings reflect the effectiveness of positioning heritage of Belarus in the activities of rural and urban public libraries.

Keywords: Local history, library, popularization of historical-cultural heritage, socio-pedagogical aspect.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.