Научная статья на тему 'HERITAGE OF BELARUS: MANOR HREPTOVICHA IN SHCHORS'

HERITAGE OF BELARUS: MANOR HREPTOVICHA IN SHCHORS Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
10
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ГіСТАРЫЧНАЯ СПАДЧЫНА / ТУРЫСТЫЧНЫЯ МАГЧЫМАСЦі / ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ / HISTORICAL HERITAGE / TOURISM OPPORTUNITIES / HISTORICAL AND CULTURAL POTENTIAL

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Новаш В.В.

Tourism in the world today is one of the most massive and intensive industries to develop the world economy. The development of the tourist function in rural areas with the shadow of historical heritage are needed to improve the system of public services. In addition, the creation of favorable conditions for tourism, aiming to explore the historic, cultural and natural heritage is important for the development of tourism opportunities. Manor in Shchors, which is now destroyed and forgotten, the ancestral home of the family Litavora Hreptovicha - an important monument of Belarusian culture, which could be a historic and tourist center of Belarus.Турызм у сучасным свеце з'яўляецца адным з самых масавых і інтэнсіўна развітых галін сусветнай гаспадаркі. Развіццё турыстычных функцый у сельскіх месцах з каштоўнай гістарычнай спадчынай неабходна для паляпшэння сістэмы дзяржаўных паслуг. Акрамя таго, стварэнне спрыяльных умоў для турызму, накіраваных на знаёмства з гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчынай, важна для развіцця турыстычных магчымасцей. Сядзіба у Шчорсах, якая цяпер разбурана і трапіла ў забыццё, прарадзіма сям'і Літавора Храптовіча - важны помнік беларускай культуры, які можа стаць гістарычным і турыстычным цэнтрам Беларусі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «HERITAGE OF BELARUS: MANOR HREPTOVICHA IN SHCHORS»

2018

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 39

СПАДЧЫНА БЕЛАРУС1: СЯДЗ1БА ХРАПТОВ1ЧАУ У ШЧОРСАХ

В.В. НОВАШ (Рэспублжанст тстытут вышэйшай школы)

Турызм у сучасным свеце з'яуляецца адным з самых масавых I ттэнауна развтых галт сусветнай гаспадарю. Развщцё турыстычных функцый у сельсюх месцах з каштоунай ггстарычнай спадчынай неабходна для паляпшэння астэмы дзяржауных паслуг. Акрамя таго, стварэнне спрыяльных умоу для турызму, наюраваных на знаёмства з ггстарычнай, культурнай I прыроднай спадчынай, важна для развщця турыстычных магчымасцей. Сядз1ба у Шчорсах, якая цяпер разбурана I трапша у забыццё, прарадз1ма сямЧ Лгтавора Храптовгча - важны помтк беларускай культуры, як можа стаць ггстарычным I турыстычным цэнтрам Беларусг.

Ключавыя словы: ггстарычная спадчына, турыстычныя магчымасщ, гсторыка-культурны патэнцыял.

Уводзшы. Псторыка-культурны патэнцыял Беларус фармiраваyся на працягу мнопх стагоддзяу. Дзяржауныя утварэнш IX ст. у басейнах рэк Заходняя Дзвша i Днепр - Полацкае i Турава-Пшскае княствы. Хрысщяшзацыя у канцы X ст. па усходшм абрадзе, што мела вырашальнае значэнне для культурнага развщця беларусшх зямель. Шырока вядомыя iмёны асветшкау XII ст.: Еуфрасшш Полацкай i Кiрылы Тураускага, ювелiра Лазара Богшы, аутара ушкальнага крыжа - шэдэура нацыянальнага i сусветнага мастацтва, як1, на жаль, быу згублены у ваенным вiхуры мiнулага стагоддзя. Славутая псторыя нашых гарадоу. Полацк адным з першых у Юеускай Русi набыу палиычную незалежнасць. Багатую псторыю увасобш у сабе яго помнiкi: Спаса-Еуфрасшеусш манастыр, Сафiйскi сабор, Богаяуленсш манастыр. Наваградак - першая сталiца 1 адукацыйны цэнтр адной з найбуйнейшых феадальных манархiй Еуропы - Вялiкага Княства Лгтоускага, Рускага i Жамойцкага. Старабеларуская мова. Яна была ! дзяржаунай, i паусядзённай гутарковай мовай. На ёй стваралюя летапiсы, хронш, мастацшя, рэлтйныя, навуковыя творы, пiсалiся берасцяныя граматы - пасланнi на бяросце, як1м1 абменьвалiся простыя людз! Статут Вялжага Княства Лгтоускага, Рускага ! Жамойцкага ад 1588 г. -самы дасканалы збор законау сярэднявечнай Еуропы, клаачны узор феадальнага права, як1 дзейшчау на беларусшх зямлях да 1840 г., натсаны таксама па старабеларуску.

У сярэдзiне XVI ст. Вялжае Княства Лггоускае ! Каралеуства Польскае аб'ядналiся у новую дзяржаву - Рэч Паспалтгую. На перыяд з сярэдзшы XVI па канец XVII ст. прыпадае росквгг шляхецкай культуры на беларусшх землях. Удзельная вага дваранскага саслоуя у гэты перыяд была надзвычай высокай - шляхецкае званне мела кожная шостая сям'я. Лдкрывалiся шматлiкiя мануфактуры, стваралкя тэатры, будавалiся сядз16ы, яюя паступова пераутваралюя у палацава-паркавыя комплексы. Некаторыя з 1х найшлi сваё адлюстраванне у палотнах таленавiтага мастака Напалеона Орды. На перыяд XVIII стагодззя прыпадае актыуная гаспадарчая, грамадская, культурная, дзейнасць прадстаушкоу шматлiкiх знакамиых шляхецшх родау, адным з 1х i быу знакамiты лггоусш род Храптов!чау.

Шматлiкiя населенья пункты Беларус маюць багатую псторыю, валодаюць каштоунай псторыка-культурнай спадчынай, адпаведнымi рэсурсам^ што дае падставу для развщця турыстычнай дзейнасцi. З гэтага пункту гледжання нельга не звярнуць увагу на былыя беларускiя сядз16ы, фальварш, маёнтш, на прыканцы XIX - пачатку XX ст. на тэрыторьп Беларуа 1х налiчвалася больш за 800. На сенняшш дзень яны амаль поунасцю разбураны i паступова адыходзяць у занябыт, а у свой час палацава-паркавыя комплексы выступал! захавальшкаш традыцый, звычаяу мног1х шляхецшх родау, а гэта неад'емная частка псторьп i культуры Беларус i пэуны патэнцыял для развiцця цэлых турыстычных рэгiёнаy у нашай краше.

Асноуная частка. Сядзiба старадауняга лгтоускага роду XраптовiчаУ размяшчалася у пасёлку Шчорсы Навагрудскага раёна, зараз тэрыторыя Гродзенскай вобласцi. Вядомасць Шчорсы набьш у XVIII ст., дзякуючы падканцлеру ВКЛ графу 1.Л. Xраптовiчу, як1 прыняу рашэнне аб будаyнiцтве у сваiм маёнтку Шчорсы палацава-паркавага ансамбля у стыл1 французскага класщызму эпох1 Людовiка XV. За рэалiзацыю яго задумк узял1ся адны з лепшых еyрапейскiх майстроу: iтальянцы Джузепе Сака i Карла Спампанi i француз Яку б Габрыэль [1]. У 1776 г. будаунщтва палаца, як1 стау цэнтрам сядз16ы, было завершана. Ён уяуляу сабой аднапавярховы будынак з двух'яруснай цэнтральнай часткай. Будынак адрознiваyся вытанчанасцю дэкаратыуных форм i лёгкасцю. З бакоу уезду палац замыкала агароджа з павятовымi варотамi, увенчанымi ф^рай двухгаловага арла. Да палаца праз сад вяла цэнтральная лiпавая алея. Па сваей структуры яна напамшала галоунаю алею у Паyлаyскiм парку. Завяршэннем усходняй перспектывы, з боку уезду, было невялшае збудаванне вяндлярш (каля 10 м), з чырвонай цэглы у выглядзе вежы з высоким гонтавым дахам i выпуклым! прадухамг Олуэт гэтага простага гаспадарчага

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

збудавання быу вельмi арыпнальны. Падобныя вежы з'яулялкя характерным рамантычным элементам мнопх беларуск1х сядзiб.

Ваколь палацавага комплексу быу высаджаны пейзажны парк плошчай 40 га з сютэмай штучных азёр, як1 прымыкау да партэра у заходнiм нак1рунку ад палаца. У аснову яго кампазщьп былi пакладзены выцягнутыя уздоуж двух вадацёкау штучныя вадаёмы, па тры на кожным вадацёку. Тры паунаводныя вадаёмы, плошчай больш за 2 га, мелi прастакутную форму i былi зарыентаваны, з перспектывай агляду, з кальцавога маршрута i партэра. 1х упрыгожваннем былi плаваючыя лебедзг Сажалкi атачалi жыватсныя паляны з адзшкавым дрэвамi або невялiкiмi групаш насаджэнняу. Пауднёва-усходш узлесак масiву упрыгожвау велiзарны трохствольны дуб - найстарэйшае дрэва парку, напэуна, аднагодак маёнтка. Ён быу акцэнтам у зялёным аздабленнi палаца. Пад яго кронай любш збiрацца госцi, сябры гаспадара маёнтка. Нездарма гэты дуб сталу пстарычным, атрымаушы назву «дуб Мiцкевiча».

Вакол палаца знаходзiлася мноства шшых цiкавых пабудоу. Будынак у вобразе лггары "Т", з шасщкалоным порщкам перад цэнтральным вадаёмам, быу домам шраушка маёнтка. Заслугоувае увал i бiблiягэка. Яна размяшчалася на верхшм паверсе палаца, спецыяльна вылучаным для бiблiятэкi. На франтоне быу выбиы лацiнскi надпiс «РаС et ИЬейай». У адпаведнасцi з духам таго часу Храш^ч у сва1м палацы сабрау вельмi каштоуныя старадаyнiя гравюры, польская i замежныя фалiянты кшг, архiyныя дакументы i карты. Лпоусш канцлер набывау найбольш каштоуныя выданш сучасных аутарау таго часу i перадрук1 старых публiкацый, назапашваючы ушкальную калекцыю работ французск1х i польских аутарау XVIII стагоддзя, а таксасма старажытных класiкаy. Бiблiятэка стала схронам для больш за 20 тысяч кшг на розных мовах, геаграфiчных карт Беларуа, Лiтвы i Польшчы, унiкальных пстарычных дакументау.

Папрацавала у гэтай бiблiятэцы у розныя часы шмат знакамиых людзей: паэты А. Мiцкевiч, У. Сыракомля, Я. Чачот; псторыш I. Лялевель, I. Данiловiч, М. МалiноУскi. Як мяркуе Н.Л. Эрнст, першы дырэктар бiблiятэкi ушверсиэта ТаУрыi, свод ХраптовiчаУ налiчваy прыблiзна 7 600 назвау i больш за 10 000 тамоу [2]. Пасля смерщ Адама Храптовiча бiблiятэка не папаунялася. З 1899 г. графсш тытул, маёнтак i бiблiятэка перайшлi у спадчыну Канстанцiну Храптовiчу-Буцянёву. Н.Л. Эрнст сцвярджае, што апошш гаспадар Шчорсау, нашчадак ХраптовiчаУ, граф Канстанцш Храптовiч-Буцянёy, прыняу рашэнне перадаць калекцыю бiблiятэкi той установе, у якой яна была б даступнай навукоуцам, i з гэтай нагоды быу абраны yнiверсiтэт св. Уладзiмiра у К1еве. Тым не менш радавы сход ХраптовiчаУ прыняу рашанне, што як тольи у Вшьш будзе адкрыты yнiверсiтэт, фонды бiблiятэкi адразу перадуць туды i гэта падкрэ^валася ва умовах перадачы [3, с. 17]. Частку калекцып, нещкавую з пункту гледжання графа, у асноуным французскую белетрыстыку XVIII ст., уладальшк пакiнуy сабе. У 1913 г. на захоуванне Унiверсiтэту св. Уладзiмiра у Кiеве было афщыйна перададзена прыкладна 7 000 тамоу (каля 4 500 найменняу).

На сенняшш дзень частка фондау бiблiятэкi ХраптовiчаУ знаходзiцца у Юеусшм ушверсиэце, частка - у Акадэмii навук Украшы. Безумоуна, гэта ужо фрагмент бiблiятэкi, якая была сабрана у Шчорсах i налiчвала у свой час, з пункту гледжання розных даследчыкау, ад 10 000 да 20 000 тамоу [4]. Па дадзеных швентарызацып 1985 года, без рукатснай части у навуковай бiблiятэцы Акадэмii навук Украiны знаходзiлася каля 2 000 кшг. Рукатсная частка калекцын на канец ХХ стагоддзя налiчвала 119 рукапiсаy XV-XIX стст, хоць па надрукаванаму каталогу Пташыцкага iх павiнна быць 129 [4]. Гэта у асноуным польская i лацiнскiя манускрыпты, але сярод iх сустракаюцца беларуск1я, руск1я, укра1нск1я, французсшя i арабск1я.

Па сенняшнi дзень нявырашаным застаецца пытанне, дзе павшны захоувацца фонды бiблiятэкi Храптовiчаy. Перамовы аб магчымым вяртаннi бiблiятэкi у Беларусь поспеху пакуль што не прынесл^ хаця на прыканцы ХХ стагоддзя украшсш бок быу згодны з перадачай Беларусi гэтай культурнай спадчыны. Пытанне не простае, бо на валоданне бiблiятэкай прэтэндуе i трэцяя старана - лiтоУская, Вшенсш yнiверсiтэт. Адам Мальдзiс, кiраyнiк камюп «Вяртанне» пры Беларуск1м фондзе культуры, адзначае: "Вiленскi yнiверсiтэт аднавiy сваю працу пасля Першай сусветнай вайны у 1919 г. - на два гады раней, чым адкрыуся БДУ. Таму лiтоУцы i заявш, што яны i ёсць першы ушверсиэт, як1 адкрыуся на радзiме ХраптовiчаУ i мае усе падставы прэтэндаваць на старадаyнi свод" [4].

Пакольш вяртанне радавой бiблiятэкi Адама i Яyхiма Лiтавора ХраптовiчаУ у арыпнале пакуль што немагчыма, альтэрнатыуны варыянт - рэканструкцыя бiблiятэкi ХраптовiчаУ у электронным выглядзе, як электронны каталог уах iснуючых дакументау з радавога збору Храптовiчаy. Так1м чынам кнiжны збор беларуск1х магнатау ХраптовiчаУ, як1 мае сусветнае значэнне, будзе не только захаваны для будучых пакаленняу, але стане адкрытым для шырокага кола даследчыкау культуры i навук1.

Яyхiм Лiтавор Храптовiч быу не только бiблiяфiлам, але i асветнiкам, выбiтным грамадск1м дзеячам, руплiвым гаспадаром. У пачатку XIX ст. польски гiсторык Тадэвуш Чацк1 натсау пра Яух1ма Храптовiча так: «Ён у людской свядомасщ сваёй эпохi зрабiy такую рэвалюцыю, асаблiва у адукацыi, якая паставiла пакаленне ХГХ стагоддзя па свайму развiццю на два стагоддзi вышэй ад папярэдняга. Займаючыся дзяржаyнымi пытаннямi, ён любiy i паважау навукi, i дадавау моцай свайго генiя

2018

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

прыгажосщ мове, якая нам дасталася ад нашчадкау. Ён паказау, як можна палепшыць стан гаспадарш, не павял!чваючы крэпасць (паншчыну), як асабютая свабода сялян уплывае на даходнасць» [5, с. 201]. Храптовiч быу першым, хто увёу севазварот у Лiтве, актыуна развiваy прамысловую вытворчасць, iм был пабудаваны i паспяхова дзейнiчалi чыгуналiцейны завод у сва1м маёнтку i знакамiтая тваварня у Шчорсах. Развядзенне коней i садоyнiцтва таксама yваходзiлi у кола яго гаспадарчых iнтарэсаy. У маёнтку выраблялi фурманш, колы, займалiся жывёлагадоуляй. Тут варылi найсмачнейшае у гэтых мясцiнах пiва i выпякал! хлеб па арыпнальнай рэцэптуры, яюя пастаулялюя у Ливу i Прусш. За тавар з маёнтка ХраптовiчаУ традыцыйна давалi цэны значна вышэй бiржавых. Менавiта у сыраварш Шчорсау, дзе працавалi швейцарская майстры, выраблялюя лепшыя у Мшскай губернi гатунк1 сыроу, як1я пасля адпраyлялi у Пецярбург. Вялiкая колькасць сажалак давала магчымасць наладзiць рыбаводства. У маёнтку быу адкрыты броварны завод, алейня, была наладжана вытворчасць цэглы, дрэнажных труб, касцяной мук1 для угнаення глебы. был! у Шчорсах лесапiльня, тры млыны, адкуль гандляры адпраyлялi муку у розныя гарады Рас!!. Для гаспадарчых майстэрняу у другой палове ХГХ стагоддзя была пабудавана на ускраше сядз!бы у замкавым стыл! так званая «Мураванка Храптов!чау». Маёмасць Храптов!ча была атсана у шматлЫх артыкулах таго часу, а яго метад вядзення гаспадарчай дзейнасщ выступау прыкладам для шшых. Сам Храптов!ч, абатраючыся на свой вопыт, апублжавау эканам!чны трактат, каб падзялщца тагачасным! перадавым! тэхналопям! у аргашзацып шравання гаспадаркай буйных маёнткау, як1я нагадвал! зладжаны эканам!чны мехашзм.

Ва усходшх ускрашах Рэчы Паспалтгай у XVIII стагоддз!, разв!вал ! рэал!зоувыват свае планы арыстакратычныя асяродк1, абатраючыся на перадавыя до! тагачаснай еурапейскай грамадскай ! эканам!чнай думк1. 1дэ!, яшя прапагандавал !х уладальнш, станавшся прыкладам у галше эканомш, навук1, культуры ! мастацтва. Палац у Шчорсах быу адным з так1х цэнтрау, дзе вядзенне гаспадарк1, унутраны сацыяльны ктмат ! сама мадэль юравання был! выдзержаныя у еурапейсшм стыл!. Гэта было адмыслова выгадна ! для уладальшка, бо прыносша пазпыуныя вынш, ! для яго жыхароу, бо давала магчымасщ самастойна, сваёй працай, павышаць свой дабрабыт. У Шчорсах амаль на сто гадоу раней, чым на дзяржауным узроуш, было фактычна адменена прыгоннае права. Насельнщтва, якое пражывала на гэтых тэрыторыях, амаль поунасцю магло сябе забяспечыць, дзкуючы такому гаспадарчаму мехашзму, як маёнтак Храптов!ча. Але здаралюя ! шцыдэнты, як1я прыводзш да абмену нават дыпламатычным! нотам! пам!ж судам! Санкт-Пецярбурга ! Варшавы. Мел! месца выпади уцёкау сялян з бл!жэйшых тэрыторый маёнтка Храптов!ча у сядз!бу Чартавщы, якая была размешчана непасрэдна на мяжы першага падзелу Рэчы Паспалтгай [6, с. 30].

У гады Першай сусветнай вайны палац Храптов!чау згарэу ! ужо не быу адноулены. На працягу усяго ХХ ст. маёнтак паступова прыходз!у у заняпад. Гаспадарчыя пабудовы был! передадзены у валоданне мясцовага калгаса. Сёння у некальк1х уцалелых памяшканнях былога маёнтка размяшчаецца мясцовая адмшстрацыя, адзш будынак адведзены пад дз!цячы сад. У будынку б!бл!ятэк1 раней размяшчалася школа, потым - мастацшя майстэрш, а цяпер будынак пустуе ! паступова разбураецца. Англшсю пейзажны парк плошчай 40 гектарау, дзе у свой час расло больш за 200 вдоу раслш, сёння нагадвае дзЫ лес. Каскадная астэма сажалак выглядае як шэраг балот. Захавалкя толью фрагменты сядз!бы: двухпавярховы будынак б!бл!ятэкц квадратны дом, дзе жыла прыслуга; вяндлярня; развалшы гаспадарскага двара. Засталюя ! вял!зныя бетонныя слупы, падставы агароджы, якая акружала увесь маёнтак. На месцы, дзе стану палац, захавалюя напауразваленыя схов!шчы-склепы.

Сення Шчорсы з'яуляюцца часткай турыстычнага маршрута, як1 праходзщь праз Нясв!ж - Свет -Турэц - Карэл!чы - Наваградак. Але сядз!ба не разглядаецца як перспектыуны турыстычны аб'ект, хоць яе месцанаходжанне характарызуецца зручнай транспартнай даступнасцю, магчымасцю аргашзаваць турыстычныя маршруты у Любчу, Навагрудак, на возера Св!цязь. I, безумоуна, маляушчыя сельская краяввды маюць вялжае значэнне для часовага ! сезоннага адпачынку. Сядз!ба Храптов!чау, пасля правядзення шэрагу мерапрыемствау па аднауленню гэтага палацава-паркавага комплексу, магла б прэтэндаваць на уключэнне у турысцк1 маршрут «палацы ! замк1 Навагрудчыны» альбо нават разглядацца як абасоблены турыстычны комплекс. Эканам!чнае, сацыяльнае, культурнае жыццё Шчорсау на сенняшш дзень амаль цалкам залежыць ад развщця у гэтым репёне турыстычнай дзейнасщ, агра- ! экатурызму. Пстарычная ! культурная спадчына, якой валодаюць Шчорсы, важны аргумент у гэтай справе. Безумоуна, "мшулая вел!ч Шчорсау" зараз у заняпадзе: пстарычны парк сядз!бы знаходзщца у незадавальняючым стане, тэрыторыя падтапляецца, асноуныя пейзажныя кампазщып парушаныя, пасадш загушчаны. Але пры належных умовах ! жаданш парк ! сядз!бу Храптов!чау можна яшчэ рэканструяваць. Адноулены сядз!бны турыстычны коплекс стау бы галоуным кампазщыйным, сэнсавым цэнтрам пасёлка ! музеем мясцовай матэрыяльнай культуры, дзе был! б прадстаулены кузня, ганчарная майстэрня, сыраварня, хлебапякарня, дзе можна пазнаёмщца з мясцовым!, адроджаным! па ап!саннях тэхналог!ям! в^1рабу ! прыгатавання, а таксама традыц^гям! ! зв^гчаям!. Нельга не успомн!ць ! пра б!бл1ятэку Храптов!ча з яе аранжарэям! ! залям! для адпачынку. Адбудаваны будынак б!бл!ятэк1 мог бы паслужыць !дэальным месцам для карцшнай галерэ!, музея ц! нават гасщшчнага комплексу.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

Рэканструяваная паркавая зона сядзiбы стала б щеальным месцам для правядзення рыцарсшх туршрау, тэматычных шрмашоу пад адкрытым небам i прыгожым маршрутам для катання конна. Нават плашроука пасёлка набыла б новыя абрысы - адноуленыя бульвары у перспектыве мaглi б аб'яднаць жылыя тэрыторьи з грамадск1м цэнтрам, захоуваючы выразны падзел на функцыянальныя зоны [7].

Заключэнне. У Рэспyблiцы Беларусь распрацавана i прынята Дзяржауная праграмма "Беларусь гасцшная" на 2016-2010 гады (Праграмма), якая прадугледжвае комплексны падыход да paзвiцця турыстычнай дзейнaсцi у нашай кpaiне. Па асноуных паказчыках Праграммы чакаецца iстотны рост колькасщ як айчынных, так i замежных турыстау. Рaзвiццё iндyстpыi гaсцiннaсцi, стварэнне спрыяльных умоу для турызму, нацэленага на азнаямленне з псторыка-культурнай i прыроднай спадчынай нашай кра1ны, становяцца aAmrni з галоуных прыярытэтау дзяржаунай палиыш у гaлiне сацыяльна-экaнaмiчнaгa paзвiцця.

У Белapyсi шмат пaселiшчay, як1я змагаюцца i з часам, i з забыццём. Некaлi перажыушы pосквiт, яны сёння тольк1 ва успамшах чэрпаюць сiлy, для таго каб paзвiвaццa i жыць далей iм неабходны прыток новых сш, новых iдэй i новых магчымасцяу.

Л1ТАРАТУРА

1. Mirowski, R. Na Kresach - Szczorse Palac [Electronic resource] / R. Mirowski. - Mode of access: http://romanmirowski.com/29-na-kresach-szczorse-palac. - Date of access: 14.07.2016.

2. Мальдис, А. Дар или депозит [Электронный ресурс] / А. Мальдис // Беларусь сегодня. - Режим доступа: http://www.sb.by/kultura/article/dar-ili-depozit.html. - Дата доступа: 21.04.2017.

3. Эрнст, Н. Библиотека графов Хрептовичей: к передаче ее Университету св. Владимира / Н. Эрнст // Русский библиофил. - 1914. - № 6. - С. 21.

4. Лицкевич, С. Тайна библиотеки Хрептовичей [Электронны рэсурс] / С. Лицкевич // Беларусь сегодня. - Режым доступа: //www.sb.by/forum/article/tayna-biblioteki-khreptovichey.html. - Дата доступа: 01.04.2017.

5. Караев, Д. Храптовичы: род и яго прадставители в европейским историко-культурном контексте / Д. Караев // Науюж пращ вторичного факультэту Зап^зького нацюнального ушверситету. - Зап^жжя : ЗНУ, 2013. - Вт. XXXVII. - З. 200-205.

6. Rocko, A. For Peace and Freedom / A. Rocto // Academi. - 2004. - N. 2 - P. 30-31.

7. Нитиевская, Е. Особенности развития сельских поселений Беларуси с ценным историко-культурным наследием (на примере поселка Щорсы) / Е. Нитиевская - Режым доступа: http://www.wa.pb.edu.pl/uploads/downloads/Architektura-1-2011-artykul-V.pdf. - Дата доступа: 01.04.2017.

Пастушу 19.04.2018

HERITAGE OF BELARUS: MANOR HREPTOVICHA IN SHCHORS

Tourism in the world today is one of the most massive and intensive industries to develop the world economy. The development of the tourist function in rural areas with the shadow of historical heritage are needed to improve the system of public services. In addition, the creation offavorable conditions for tourism, aiming to explore the historic, cultural and natural heritage is important for the development of tourism opportunities. Manor in Shchors, which is now destroyed and forgotten, the ancestral home of the family Litavora Hreptovicha - an important monument of Belarusian culture, which could be a historic and tourist center of Belarus.

Keywords: historical heritage, tourism opportunities, historical and cultural potential.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.