Научная статья на тему 'RESTORING FAMILY MANOR REITAN (XVIII - BEG. XX CENTURIES)'

RESTORING FAMILY MANOR REITAN (XVIII - BEG. XX CENTURIES) Текст научной статьи по специальности «Клиническая медицина»

CC BY
10
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ГіСТОРЫЯ АРХіТЭКТУРЫ / РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПОМНіКАЎ АРХіТЭКТУРЫ / ДЭКАРАТЫЎНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ / HISTORY OF ARCHITECTURE / RECONSTRUCTION OF ARCHITECTURAL MONUMENTS / COURSEWORK ON ARCHITECTURAL DESIGNING / DECORATIVE ELEMENTS

Аннотация научной статьи по клинической медицине, автор научной работы — Shestak Y.

The example of coursework on architectural designing in the field of reconstruction of residential and public buildings based on the outcome of the work with a complex of monuments of architecture are considered. The complex of specific tasks solved by a team of authors and the results achieved are characterized. The potential development of coursework on designing when working with real architectural objects are described.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «RESTORING FAMILY MANOR REITAN (XVIII - BEG. XX CENTURIES)»

УДК 725[712+719+72.04]

АДНАУЛЕННЕ СЯДЗ1БЫ РЭЙТАНАУ У ГРУШАУЦЫ (XVIII - ПАЧ. XX СТ.)

Ю.Т. ШЭСТАК (Беларуск нацыянальны тэхшчны ушвератэт, Мшск)

Разглядаецца прыклад рэканструкцып жылых i грамадстх будынкау на падставе працы з комплексам помткау архтэктуры. Ахарактэрызаваны спецыфiчныя задачы, ятя вырашалiся у ходзе да-следавання, i дасягнутыя вынт. Выяулены патэнцыял пашырэння навучальных абсягау пры працы з рэальнымi аб 'ектамi з мэтамi практычнай рэалгзацып праекта.

Ключавыя словы: гкторыя архiтэктуры, рэканструкцыя помншау архтэктуры, дэкаратыуныя элементы.

Вёска Грушаука, якая сёння належыць да Ляхавiчскага раёна Брэсцкай вобласщ, упершыню узгад-ваецца у дакументах XVI стагоддзя. Да 1551 года яна належала княжне Барбары Радзiвiл, якая пада-равала маёнтак Мiхалу Залескаму. У 1567 годзе Грушаука была перададзена Жыпмонтам Аугустам шляхщцу П. Шлягеру, затым зноу апынулася у Радзiвiлау. Прыкладна з сярэдзiны XVII стагоддзя i да пачатку ХХ стагоддзя Грушаука робщца галоунай рэзiдэнцыяй роду Рэйтанау [1]. У другой палове XVIII стагоддзя маёнткам валодау Тадэвуш Рэйтан (1741-1780 гг.), яю лiчыцца прыкладам патрыятызму i мужнасцi, нацыянальным героем Беларуа i Польшчы. Да 1910 года Грушаука належала Юзэфу Рэйтану, апошняму прадстаунiку гэтай галiны роду [2]. У цяперашш час шляхецю родавы маёнтак Рэйтанау, якi знаходзщца на балансе у мясцовай калектыунай гаспадаркi, нiякiм чынам не эксплуатуецца i не ахоу-ваецца, што вядзе да паступовага разбурэння будынкау i запусцення тэрыторыi.

Кафедрай "Архтктура жылых i грамадскiх будынкау" БНТУ (г. Мшск) у 2017 годзе сярод шшых аб'ектау для рэканструкцъи быу прапанаваны комплекс будынкау былой сядзiбы Рэйтанау у вёсцы Грушаука, каб удыхнуць новае жыццё у старажытныя будынкi i перадухiлiць iх далейшае разбурэнне, а таксама з мэтай патэнцыйнай дапамогi захавання сядзiбнага комплексу i папулярызацыi памяцi Тадэвуша Рэйтана *.

У пошуках вызначэння шляхоу развiцця сядзiбнага комплексу, каб прадметна защкавщь мясцовыя улады i патэнцыйных iнвестарау, асноУнымi вынiкамi праекта аднаулення сядзiбы былi:

- распрацоука iнтэграванай канцэпцыi аднаулення сядзiбнага комплексу;

- прапановы па рэканструкцыi i прыстасаванню асобных будынкау, якiя з'яуляюцца структурнымi складовымi часткамi сядзiбнага комплексу;

- вырашэнне шэрагу лакальных задач, у той щ iншай ступеш наблiжаных да праблемау рэальнага праектавання.

Першаснай задачай быу пошук шфармацьи, без якой нельга распачынаць працы з пстарычным аб'ектам. Такiм чынам, быу атрыманы досвед правядзення комплексных навуковых даследаванняу: з пiсьмовых гiстарычных крынщ, з iканаграфiчных крынiц, з замежнай i айчыннай навуковай лiтаратуры, на падставе натурных даследаванняу.

Наступнай стадыяй пасля гiстарычных i натурных даследаванняу стала распрацоука штэграва-най канцэпцыи аднаулення сядзiбнага комплексу, ям прапануецца зрабiць аб'яднаным мемарыяльным i музейна-турыстычным гаспадарчым аб'ектам.

Сёння на тэрыторыi, плошча якой складае каля 14 га, знаходзяцца: сядзiбны дом, два флтеля, каплiца, шэраг гаспадарчых пабудоу рознага часу пабудовы i рознай ступенi захаванасцi, парк XIX стагоддзя, пладовы сад. Генеральны план распрацоувауся на падставе даследванняу А.Т. Федарука, пстарыч-ных ашсанняу, а таксама, у перспектыве, патрэбау развiцця турыстычнай функцыi санiтарных i пажар-ных нормау Рэспублiкi Беларусь. Абумоуленыя апошняй акалiчнасцю праезды, пад'езды i стаянкi, якiх не было у арыпнальнай планiровачнай структуры, прапануецца пакрываць газоннай плiткай "паркаваль-ныя кратю", што дазволiць зрабiць iх вiзуальна прыхаванымi. Паводле праекта, частцы асобных аб'ектау вярталiся першасныя функцыя i выгляд, некаторым надавалася часткова змененая функцыя i арыпналь-ны выгляд, некаторым - цалкам змененая функцыя i першапачатковы выгляд. Для мэт аднаулення аблiчча у большасщ будынкау патрабуецца замянiць шыфернае пакрыццё даху на першапачатковае

* У праекце рэканструкцыи сядз1бнага комплексу прымал1 удзел студэнты арх1тэктурнага факультэта БНТУ, яюя атрымал1 уяуленне пра працу з помшкам1 архтэктуры, цягам якой патрабуецца прытрымл1вацца прынцыпу, што аднауленчыя працы з пстарычным1 будынкамш - гэта складанае мастацтва з высокай доляй адказнасщ, дзе не так шмат месца для творчасщ 1 самавыказвання, як у Ытуацыи з новым будаунщтвам.

гонтавае або бляшанае, а таксама рэканструкцыя з драуншы i металу аконных i дзвярных сталярных вырабау i iх скабяных дэталяу.

Кожны з асобных аб'ектау з'яуляецца неад'емным паунавартасным структурным складнiкам комплексу з асобным пад'ездам i падыходам, рэжымам працы i функцыянальнай роляй. Два будынкi з комплексу - пахавальная каплща (пачатак XIX ст.) i афiцына "Мураванка" (XVIII ст.) - аб'екты, ямя ужо знаходзяцца у працы праектнай аргашзацьи - не разглядалiся для дэтальнай рэканструкцыи, але былi уключаны у агульную iнтэграваную канцэпцыю аднаулення. Згодна гэтай канцэпцыi, афiцына, у якой пражыу апошнiя 7 год Тадэвуш Рэйтан, падлягае рэстаурацыи з прыстасаваннем пад мемарыяльны музей.

Сядзiбны дом (пачатак XIX-XX ст.) быу перабудаваны апошнiм гаспадаром маёнтка Юзэфам Рэйтанам у драуляны з папярэдняга каменнага, ад якога застауся тольи цокальны паверх. Будынак уяуляе сабой вялт прастакутны у плане аб'ём, накрыты вальмавым дахам з мандсардам1 Галоуны уваход вылу-чаны ганкам i тэрасай. 1нтэр'еры былi упрыгожаны жывапiсам па столi i роспiсамi з iмiтацыяй насцен-ных панэляу, разьбой, кафлянымi печамi [3]. На сённяшш дзень сядзiбны дом знаходзщца у нездаваль-няючым стане з разбурэннямi на фасадах i у сярэдзiне. Аконныя i дзвярныя праёмы закалочаны, ары-гiнальныя сталярныя вырабы, якiя вылучалiся асаблiвай дэтальнасцю i складанасцю малюнка, страчаны.

Аб'ект прапанаваны да маштабнай рэстаУрацыi (малюнкi 1, 2) з прыстасаваннем пад функцыю раённага краязнаучага музея, гiстарычнага музея i адмiнiстрацыi. На першым паверсе апроч музея прадугледжаны пакой для часовага пражывання гасцей. У праекце таксама быу вырашаны шэраг складаных пытанняу, звязаных з неабходнасцю аргашзацыи доступу на усе паверхi для фiзiчна сасла-белых асоб, а таксама з выкананнем патрабаванняу норм пажарнай бяспем. 1дэя стварэння краязнаучага музея сыходзщь наупрост ад раённай адмшютрацыи, таму што у Ляхавiчах на сённяшнi дзень такога музея няма, як i падыходзячых для гэтай функцыи будынкау. Падобны прыклад, калi раённы музей знаходзiцца не у самiм раённым цэнтры, а у iншым населеным пункце, добра зарэкамендавау сябе у Пухавщюм раёне (Мшская вобласць).

Малюнак 1. - Галоуны фасад сядз1бнага дома. Праект рэканструкцьи

Малюнак 2. - Дваравы фасад сядз1бнага дома. Праект рэканструкцы1

Левая афiцына (пачатак XIX ст.) пабудавана пазней за "Мураванку" Тадэвуша Рэйтана i адрозш-ваецца больш простымi формамi [4]. Аб'ект падлягае рэканструкцыи з прыстасаваннем пад размяшчэнне кватэр для персаналу. Такiм чынам, часткова захоуваецца першапачатковая функцыя фл^еля як служ-бовай пабудовы для пражывання. Унутраная прастора падзяляецца на тры паунавартасныя кватэры, дзе ёсць усё неабходнае для пражывання сямЧ. Плошча кожнай з кватэр складае 83, 69 i 43 м2.

У стайнях (пачатак XX ст.) Рэйтаны займалкя развядзеннем коней англшскай пароды, галандсюх i швейцарскiх кароу. Першая стайня знаходзiцца на пауднёвым ускрайку сядзiбы i узведзеная у формах прамысловай неаготыш з буйнапамернай чырвонай цэглы. Складаецца з двухпавярховых карпусоу, аб'яд-наных пасярэдзiне аднапавярховым аб'ёмам. Форма невялiкiх аконных праёмау вар'iруецца ад клшча-тых i стрэльчатых да прастакутных i лучковых [3]. Аб'ект на сёння страшу дах, падлягае рэканструкцыи з прыстасаваннем пад функцыю гатэля з кавярняй (малюнак 3).

Малюнак 3. - Стайня. Праект рэканструкцъи

Стайня (1909 г.) пабудавана на адной вос з першай стайняй у той самай тэхнщы. Мае П-падобны план. На франтонах выкладзены цэглай дата пабудовы i iнiцыялы Юзэфа Рэйтана [4]. Часткова захава-лiся фрагменты арыпнальных драуляных дзвярэй, каваныя завесы. Аб'ект знаходзщца у нездавальня-ючым стане i падлягае рэканструкцыi з прыстасаваннем пад функцыю невялшага кантактнага заапарку.

На беразе става - кузня, пабудаваная у XX стагоддзя Паводле агульнай канцэпцыi, было вырашана захаваць гэты капiтальны аб'ём, таму што невядома, дзе дакладна стаяла ранейшая кузня. Для удаклад-нення шфармацыи павiнны быць праведзены дадатковыя даследаваннi. У савецш час будынак выкарыстоу-вауся як кузня i вазоуня. Функцыянальнае прызначэнне будынка захоуваецца арыгiнальным з дадатко-вым развщцём. Унутраная прастора падзяляецца на тры функцыянальныя зоны: зона працы каваля i пра-вядзення майстар-класау, экспазщыйная зона з выставай гатовых прац i продажам сувенiрау, службовая зона. Рэкамендуецца рэканструкцыя вонкавага выгляду будынка: разабраць цагляныя сцены i завер-шыць контур цалкам у дрэве з каменнымi цi бетонавымi калонамi (мал. 4).

Малюнак 4. - Кузня. Праект рэканструкцъи

Рушы бровара (XIX ст.). Будынак быу узведзены з бутавага каменю i цэглы. Захавауся контур, часткова муры, верхняя частка цалкам адсутшчае. Руiны падлягаюць кансервацыi i умацаванню. На пры-леглай тэрыторыi арганiзуецца падыход да бровара для агляду наведвальнiкамi сядзiбы.

Стртоуня (XIX ст.) працавала як сшртапрыёмшк \ сшртасховшча. Размяшчаецца у цэнтры сядз1б-нага комплексу, за былой цэнтральнай клумбай [4]. Муры складзены з вялш1х камянёу з друзам на вап-навай рошчыне. Дзвярны праём \ малыя вокны маюць лучковае завяршэнне. У аконных праемах захава-люя метал1чныя краты. Злева да будынку далучаецца цокальны паверх, складзены з каменю. Стртоуня прыстасоуваецца пад бар з вул1чнай тэрасай, якая аргашзавана у руше цокальнага паверху (малюнак 5).

Малюнак 5. - Стртоуня. Праект рэканструкцьи

Унутраная прастора падзяляецца на тры функцыянальныя зоны: зона для наведвальшкау, зона для замовау (бар), зона персаналу. У сярэдзше будынку з дапамогай драуляных канструкцый аргашзаваны друп паверх з столшам1 для наведвальшкау. Уваходныя дзверы прапанавана зрабщь дадаткова абаб1тым1 металам \ абсталяваць засавам - для падкрэсл1вання функцып сшртоут

Лядшк (XIX ст.) складзены з валуноу з друзам на вапнавай рошчыне. Захавауся контур будынка, часткова муры, верхняя частка адсутная. Пабудова падлягае рэканструкцып \ музеефшацып першаснай функцы1.

Гумно (XIX ст.) - гэта адзш з ушкальных прыкладау драулянага дойл1дства для Беларуа у цэлым. Вял1к1 гаспадарчы будынак, прызначаны для захоування збожжа, абмалоту, веяння \ 1ншай апрацоук1 зерня, стащь на ускрайку сядз1бы за вадаёмам з дамбай [4]. Будынак гумна прыстасоуваецца пад залу для мерапрыемствау. Унутраная прастора падзяляецца на тры функцыянальныя зоны: уваходную, банкетную, зону сцэны \ глядацюх месцау. Пры уваходзе прадугледжваецца гардэробны пакой для навед-вальн1кау, складское памяшканне (для захоування 1нвентару: крэслау \ г.д.). Ф1з1чны стан будынка сёння нездавальняючы. Аб'ект падлягае рэканструкцып. Драуляныя сцены пав1нны быць адрэстаураваны з ад-науленнем страчаных фрагментау. Дадатковае уцяпленне сцен, якое магло б змянщь арыг1нальнае абл1ч-ча пабудовы, не патрабуецца, таму што выкарыстанне залы для мерапрыемствау прадугледжваецца толь-к1 у цёплы час году. Патрэбна аднауленне унутраных \ вонкавых канструкцый, як1я не толью выконва-юць функцыю нясучых, але \ ствараюць непауторную ун1кальнасць пабудовы (малюнак 6).

Малюнак 6. - Гумно. Праект рэканструкцьи

Падчас працы над праектам рэканструкцыи сядзiбнага комплексу атрымана уяуленне пра рэстаура-цыйую дзйнасць аносна помшкау архiтэктуры, цягам якой патрабуецца прытрымлiвацца прынцыпу, што аднауленчыя працы з гiстарычнымi будынкамi - гэта складанае мастацтва з высокай доляй адказнасцi, дзе не так многа месца для творчасщ i самавыказвання, як у сiтуацыi з новым будаушцтвам. Адной з важных мэтау было не толькi удыхнуць у сядзiбны комплекс новае жыццё, то бок надаць утылiтарную складовую аб'ектам, якiя сёння не выкарыстоуваюцца, але i па магчымасцi аднавщь асяроддзе, якое склалася тут цягам мшулых стагоддзяу.

Такiм чынам, апрача дасягнення асноуных мэт, атрымана уяуленне пра неабходнасць i склада-насць пошуку кампрамiсу памiж патрабаваннямi новага часу i задачамi захавання пстарычнага аблiчча будынка i у цэлым комплексу. Асобная роля вылучалася пстарычным пошукам i натурным даследаван-ням. Вялшая увага надавалася рэканструкцыi арыпнальных дэталяу i элементау для аднаулення дак-ладнага вонкавага выгляду будынкау: агароджау, карнiзау, ганкау, аконных i дзвярных запауненняу i абрамленняу, скабяных вырабау. Запатрабавалася спецыяльная распрацоука архиэктурных дэталяу.

Л1ТАРАТУРА

1. Несцярчук, Л.М. Грушаука / Л.М. Несцярчук // Замю, палацы, паркi Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяу (псторыя, стан, перспектывы). - Мiнск : БЕЛТА, 2002. - С. 219-220.

2. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej / R. Aftanazy. - Tom 2. - Wojewodztwo bresko-litewskiе, nowogrodzkie / R. Aftanazy - Wroclaw : Instytut Sztuki PAN, Zaklad narodowy im. Ossolinskich, 1992. - 219 с.

3. Збор помшкау псторыи i культуры. Брэсцкая вобласць / АН БССР, 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору ; рэд. кал.: С.В. Марцэлеу (гал. рэд.) [i iKm.]. - Мшск : Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - С. 282-283.

4. Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т. Федорук. - Мшск : Беларус. Энцыкл iмя Петруся БроУкi, 2004. - С. 424-429.

Пастуту 07.06.2017

RESTORING FAMILY MANOR REIT AN (XVIII - BEG. XX CENTURIES)

Y. SHESTAK

The example of coursework on architectural designing in the field of reconstruction of residential and public buildings based on the outcome of the work with a complex of monuments of architecture are considered. The complex of specific tasks solved by a team of authors and the results achieved are characterized. The potential development of coursework on designing when working with real architectural objects are described.

Keywords: history of architecture, reconstruction of architectural monuments, coursework on architectural designing, decorative elements.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.