Научная статья на тему 'INTANGIBLE CULTURAL HERITAGE STUDIES AND FOREGROUNDING BY THE POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM RESERVE IN 1991-2016'

INTANGIBLE CULTURAL HERITAGE STUDIES AND FOREGROUNDING BY THE POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM RESERVE IN 1991-2016 Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
12
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА / НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКі ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНіК / КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ МУЗЕЯ / МУЗЕЙ ТРАДЫЦЫЙНАГА РУЧНОГА ТКАЦТВА ПААЗЕР'Я / ЗАХАВАННЕ СПАДЧЫНЫ / INTANGIBLE CULTURAL HERITAGE / POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE / CULTURAL AND EDUCATIONAL ACTIVITIES OF THE MUSEUM / MUSEUM OF TRADITIONAL MANUAL WEAVING OF POOZERYE / PRESERVATION OF HERITAGE

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Filipchik D.

The article covers the research of intangible cultural heritage elements used in expositional, cultural and educational activities of the Polotsk National historical and cultural museum reserve in 1991-2016. The main directions of the museum's intangible culture scientific research are put forward. The research comprises evidence and examples of the museum's cultural and educational activities which use the elements of intangible cultural heritage and foster its preservation and popularization (excursions, lectures, museum educational classes, master classes, museum holidays and thematic animated programmes). The article explaines the role of the Polotsk National historical and cultural museum reserve in intangible cultural heritage preserving and foregrounding.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «INTANGIBLE CULTURAL HERITAGE STUDIES AND FOREGROUNDING BY THE POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM RESERVE IN 1991-2016»

УДК 069.01

ВЫВУЧЭННЕ I АКТУАЛ1ЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ НАЦЯНАЛЬНЫМ ПОЛАЦК1М Г1СТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ МУЗЕЕМ-ЗАПАВЕДН1КАМ

У 1991-2016 гг.

Д.У. ФШШЧЫК (Беларуст дзяржауны ушвератэт, Мтск)

Даследуецца выкарыстанне у экспазщыйна-выставачнай I культурна-адукацыйнай дзейнасцI Нацянальным Полацюм ггсторыка-культурным музеем-запаведшкам элементау нематэрыяльнай куль-турнай спадчыны у 1991-2016 гг. Прыведзены галоуныя нак1рунк1 навукова-даследчай работы музея-запаведтка, звязаныя з нематэрыяльнай спадчынай. Даследаванне утрымлгвае звестк1 I прыклады фор-мау культурна-адукацыйнай дзейнасцI музея, у як1х выкарыстоуваюцца элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны I яюя спрыяюць захаванню I папулярызацьп гэтай спадчыны (экскурса, лекцьп, музейна-педагаггчныя занятю, майстар-класы, музейныя святы I тэматычныя праграмы-атмацып). Паказана роля Нацянальнага Полацкага ггсторыка-культурнага музея-запаведтка у актуалгзацыг нематэрыяльнай спадчыны I яе захавант.

Ключавыя словы: нематэрыяльная культурная спадчына, Нацыянальны Полацт ггсторыка-культурны музей-запаведтк, культурна-адукацыйная дзейнасць музея, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, захаванне спадчыны.

Уводзшы. Захаванне псторыка-культурнай спадчыны з'яуляецца важнай i прыярытэтнай задачай дзяржавы i усяго беларускага грамадства. Неабходна захаваць не тольш матэрыяльныя праяуленш культуры (музейныя прадметы, помшш археалоги, архтгэктуры i гарадскую забудову), але i спадчыну нематэрыяльную (звыча1, абрады, вусную народную творчасць, тэхналогп i г.д.). З кожным годам, у тым лшу i у нашай краiне, у справу вывучэння i захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей -НКС) усё больш актыуна уключаюцца музейныя установы. Музеi займаюцца не тольш вывучэннем НКС, але i спрыяюць яе захаванню праз актуалiзацыю гэтай спадчыны. Пад актуалiзацыяй НКС будзем разу-мець выкарыстанне элементау нематэрыяльнай спадчыны музеем у экспазщыйна-выставачнай i культурна-адукацыйнай дзейнасцi, па сродках чаго элементы НКС становяцца запатрабаваньеш сучасным гра-мадствам.

Асаблiвую ролю у вывучэнш i актуалiзацыi НКС адыгрываюць музеi-запаведнiкi. Комплексны профiль музея дазваляе ажыццяуляць рознабаковую дзейнасць, скiраваную на вывучэнне, захаванне i папулярызацыю псторыка-культурнай спадчыны, у тым л^ i НКС. Дадзеныя установы могуць выкары-стоуваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравшныя матэрыялы у мэтах "падтрымк1 i раз-вiцця народных мастацшх рамёствау, папулярызацыi i распаусюджвання вырабау народных мастацк1х рамёствау, пстарычных традыцыйных тэхналапчных працэсау гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных ввдау прадуктау харчавання нацыянальнай кухш" [1, с. 143]. Безумоуна, пры умове, што такая дзейнасць не стварае пагрозы захаванню музейных прадметау, iх пашкоджання або страты.

У Рэспублщы Беларусь на сённяшш дзень iснуе тры музеi-запаведнiкi. Гэта Нацыянальны Полацш гiсторыка-культурны музей-запаведнiк (далей - НПГКМЗ), Гiсторыка-культурны музей-запаведнiк "За-слауе" i Нацыянальны гiсторыка-культурны музей-запаведшк "Нясв1ж". Нiжэй разгледзiм дзейнасць НПГКМЗ па вывучэнш i актуалiзацыi НКС у 1991-2016 гг.

На базе Полацкага краязнаучага музея, як быу заснаваны у 1926 г., у 1967 г. быу створаны псто-рыка-археалагiчны запаведнiк. У 1990 г. ён быу перайменаваны у псторыка-культурны запаведнiк, а з 1997 г. - у Полацш псторыка-культурны музей-запаведшк. 26 лшеня 2000 г. музей атрымау статус на-цыянальнага [2, с. 9]. Як адзначыла дырэктар музея-запаведнiка Т. А. Джумантаева, у 1985-2012 гг. му-зей-запаведнiк пабудавау трывалую структуру, якая адпавядае сучасным патрэбам музейнай iнтэграцыi [3, с. 386]. На 2016 г. НПГКМЗ у сваёй структуры утрыг^вае 11 музеяу (Краязнаучы музей, Музей ба-явой славы, Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка, Музей псторып ар-хiтэктуры Сафiйскага сабора, Музей беларускага кшгадрукавання, Музей-бiблiятэка Сiмяона Полацкага, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Стацыянарная выстава "Прагулка па Шжне-Пакроускай", Мастацкая галерэя, Дзщячы музей, Прыродна-экалапчны музей) i 65 аб'ектау, унесеных у Дзяржауны спiс псторыка-культурных каштоунасцей Рэспублiкi Беларусь, што патрабуе ад яго шматвек-тарнай дзейнасц [4, с. 80]. У чатырох з адзiнаццацi фiлiялау музея-запаведнiка найбольш актыуна вядзецца праца з розным элементамi НКС. Гэта Краязнаучы музей, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Дзiцячы музей i Прыродна экалагiчны музей.

Вывучэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Для макамальна эфектыунага i навукова абгрунтаванага выкарыстання элементау НКС у экспазщыйна-выставачнай i культурна-адукацыйнай дзейнасцi музею неабходна займацца вывучэннем i астэматэзацыяй гэтай спадчыны. Навукова-даследчая работа НПГКМЗ рэгламентуецца Палажэннем аб навукова-даследчай рабоце, якое было за-цверджана дырэктарам музея-запаведнiка. Згодна з iм адной з асноуных задач НПГКМЗ з'яуляецца "навукова даследчая дзейнасць у галше беларускай гiсторыi i культуры", а сярод 18 нашрункау даслед-чай работы адзначаны нак1рунак "этнаграф!я" [5, л. 1], яш найбольш цесна звязаны з НКС.

Улiчваючы музейную спецыфшу, як правiла, музейныя спецыялюты займаюцца вывучэннем не самой нематэрыяльнай спадчыны, а артэфактау, што з гэтай спадчынай звязаныя. Але у той жа час музеi аргашзуюць псторыка-этнаграф!чныя экспедыцып для выяулення прадметау музейнага значэння, падчас як1х фшсуюцца i элементы НКС. У разглядаемы перыяд экспедыцыйная дзейнасць НПГКМЗ не насша шырокага характару. Былi аргашзаваны тры працяглыя экспедыцыi па вывучэнш этнаграфiчнай спадчыны Вiцебскай вобласщ (Пастаусш, Полацк1, Верхнядзвiнскi раёны). Першая экспедыцыя праходзiла у Пастаусшм раёне з 12 па 18 лшеня 1991 г. Мэтай даследчыкау быу "працяг камплектавання калекцый, якiя характарызуюць развiццё рамёствау i промыслау, сялянскага побыту" [6, л. 2]. Падчас экспедыцьп было абследавана 10 вёсак Камайскага i Палескага сельсаветау i сабрана 72 прадметы (ручнiкi, дываны, мэбля, керамiка, плеценыя вырабы, прылады працы, узоры дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва i iнш.) [7, л. 4]. Адметна тое, што экспедыцыя выявша бытаванне гарбарнага рамяства у в. Кама!. Майстар Ле-бедзь Мустафа Амуратавiч не тольк1 перадау музейным супрацоушкам прылады апрацоуш скуры, але i пазнаёмiу з тэхналогiяй iх апрацоуш у хатнiх умовах, якая была падрабязна апiсана i зафiксавана спе-цыялютам! [6, л. 3]. Экспедыцыя выявша валоданне жыхарам! в. Палессе закладной тэхшкай ткацтва, а сярод вяскоуцау у Свiранах - носьбта выканальнiцкага мастацтва народных песень.

З 7 па 12 жшуня 1991 г. супрацоушш НПГКМЗ арганiзавалi экспедыцыю з мэтай вывучэння эт-награфiчнай спадчыны Полацкага раёна. Былi абследаваны в. Астроуна i в. Жаунова, зроблены падворны абыход 50 дамоу i сабрана 40 экспанатау [8, л. 3]. У адрозненш ад папярэдняй нак1рунк1 збору матэрыяла гэтай экспедыцып былi больш разнастайнымi: археалопя, народная архiтэктура, сялянск1 побыт, рамё-ствы i промыслы, фальклор [8, л. 2]. Зафшсаваны iмёны i б!яграф!чныя звестк1 майстроу (цесляры, бон-дары, рымары), выканальнiц народных песень. Зашсаны узоры народных песень, замоу, прыказак i пры-мавак, прыкмет, асаблiвасцi культуры харчавання i шш.

Апошняя за разглядаемы перыяд экспедыцыя праходзша з 23 па 26 лшеня 1993 г. у Верх-нядзвшсшм раёне. У вынiку был зафiксаваны этнаграф!чныя звесткi аб развщщ рамёствау рэгiёну i набыта 23 прадметы (ручнЫ, дываны, карунк1, прылады працы i iнш.) [9, л. 4].

1ншы нак1рунак вывучэння НКС у музеi - гэта вывучэнне этнаграфiчных калекцый. Паводле Кан-венцын 2003 г., да НКС адносяцца "звыча!, формы прадстаулення i выражэння, веды i навык!, а таксама звязаныя з iнструменты, прадметы, артэфакты i культурныя прасторы, якя прызнаюцца суполь-насцямi, групамi ^ у некаторых выпадках, асобнымi людзьм! у якасцi частк1 !х культурнай спадчыны" [10]. Дадзеныя iнструменты, прадметы i артэфакты галоуным чынам згрупаваны у этнаграф!чныя калек-цын.

У НПГКМЗ у разглядаемы перыяд вывучэннем калекцый этнаграфи ! уласна традыцыйнай куль-турай займалюя астэматычна. У 1991 г. у зборшку тэзюау дакладау навуковых супрацоушкау НПГКМЗ па вышках навукова-даследчай працы был! апублшаваны два артыкулы. прысвечаныя вывучэнню НКС Вщебскай вобласщ на падставе музейных калекцый. Гэта артыкулы "Ганчарства Вщебшчыны I пал. ХХ ст." [11] ! "Народнае ткацтва Вщебшчыны (савецш перыяд)" [12, с. 9].

Публжацын 1993 г. сведчаць аб тым, што щкавасць з боку музейных супрацоушкау да вывучэння традыцыйнай культуры не тольш захоуваецца, але ! узрастае, пакольш колькасць артыкулау, прысвеча-ных гэтай тэматыцы, павял!чваецца. Па-ранейшаму вядзецца праца па вывучэнш ! сютэматэзацын юную-чых калекцый. Аб гэтым сведчаць артыкулы "Вырабы з саломы ! лазы у фондах ПГКЗ" [13] ! "Калекцыя беларускай народнай керамш у фондах ПГКЗ. Каталог. Пстарыяграф!я ! б!бл!яграф!я пытання" [14]. У той жа час супрацоунщай НПГКМЗ Ж.У. Пасадскай вядзецца работа па вывучэнш народнага мастацтва г. Полацка ! прылягаючых да яго вёсак ("Архггэктурны дэкор традыцыйнага дома - крынща вывучэння народнай мастацкай традыцыГ [15]), семантыш традыцыйнага дэкору пабудоу ("Адлюстраванне паганскага светапогляду у арнаментальных кампазщыях дэкора традыцыйных дамоу Полацка ! яго нава-колля" [16]).

У 1995 г. з'яуляюцца публ^ацып, прысвечаныя беларускай народнай керам!цы [17, с. 25], у 1997 г. -вырабам з лазы ! саломы. Адзначаецца, што дадзеныя калекцып папаунялюя у вышку зб!ральнщкай працы, навуковых экспедыцый, закупи у аргашзацый ! прыватных асоб [18, с. 80].

У 1998 г. надрукаваны артыкул Н.В. Фшатавай, у яшм аутар намагаецца паказаць, што з дапамо-гай экспазщын Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я магчыма раскрыць тэму язычнщкай м!фа-логи [19].

Зборшк Матэрыялау навукова-практычнай канферэнцын (па вышках навукова-даследчай работы НПГКМЗ) за 1999 г. утрымл!вае артыкулы, прысвечаныя калекцый вырабау з саломы ! лазы, а таксама комплексу традыцыйнага касцюма. У 2000 г. у вышку далейшай распрацоуш тэмы з'яуляецца уступны артыкул да каталогу вырабау з саломы ! лазы, дзе змешчана шфармацыя аб псторып камплектавання ка-лекцын, геаграфп паходжання вырабау, развщщ салома- ! лозапляцення у рэпёне [20]. У гэтым жа годзе з'яуляецца падобная публшацыя Н. В. Фшатавай, але прысвечаная калекцын ручшкоу [21].

На пачатку XXI ст. на старонках выданняу НПГКМЗ з'яуляюцца навуковыя артыкулы, прысвечаныя традыцыйнаму касцюму Паазер'я [22], яго абрадаваму прызначэнню [23], упрыгожванням транс-партных сродкау [14], ручшкам [24], абрусам [25].

У Полацшм музейным штогодшку за 2013 г. з'яуляецца публжацыя старшага навуковага супрацо-ушка Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я Г. А. Шарох "Элементы традыцыйнага вяселля на Падзвшш у вясельным абрадзе Музея ткацтва «Як злшся дзве рэчаньк!..»" [26], прысвечаная выкары-станню элементау НКС у культурна-адукацыйнай дзейнасщ музея. У гэтым жа зборшку апублшаваны артыкул Н. В. Фшатавай, у яшм разгледжаны мастацка-тэхналапчныя асабл!васщ узорнага ткацтва ручшкоу з музейнага збору НПГКМЗ [27].

Актуагазацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Найбольш актыуна штэрпрэтацыяй ! захаваннем НКС сярод музеяу псторыка-культурнага запаведшка займаецца Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Ён быу адчынены у снежш 1998 г. Навуковая канцэпцыя музея распрацавана Н.В. Фшатавай. У музе! на 2015 г. экспануецца 404 музейныя прадметы [2, с. 193].

Паводле навуковай канцэпцын музей распавядае аб традыцыях ручнога ткацтва Беларускага Паазер'я, геаграф!чна ахопл!ваючы тэрыторыю сучасных Верхнядзвшскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, М!ёрскага, Пастаускага, Полацкага ! Шаркаушчынскага раёнау Вщебскай вобласщ. Задача музейнай экс-пазщын - раскрыць працэс стварэння тканых вырабау к. XIX - пач. XX стст. У музе! "лопка развщця ткацтва прадстауляецца у выглядзе жывога працэса, як1 працякае у форме дыялога пам1ж прыродай ! культурай, дзе штка, выходзячы з прыроднай стыхи, !мкнецца да устойл!вай, аргашзаванай прасторы -тканшы" [28, с. 35].

Увесь працэс стварэння тканшы разглядаецца у якасщ рытуалу. Гэты працэс адлюстраваны у трох экспазщыйных залах: "Вырошчванне ! апрацоука лёну", "ТэхнЫ ! вщы ткацтва", "Арнаментыка ! семан-тыка ткацтва" [2, с. 189]. Першая зала знаёмщь з гадавым цыклам апрацоуш лёну, як1 падзелены на чаты-ры сезоны (вясна, лета, восень, з!ма). У экспазщын прадстаулены прылады працы, характэрныя для кож-нага з сезонау, лён (на розных стадыях апрацоуш), фотаматэрыялы ! г.д. Паказваючы асноуныя этапы апрацоуш лёну, стваральшш экспазщын прыводзяць прыказк ! прыкметы, звязаныя з гэтым! этапам!. В!зуальна кожная падтэма абазначана габеленам!, як1я колеравым вырашэннем ! семантычна звязаны з пэуным сезонам ! святам народнага календара [19, с. 94]. Другая зала музея прысвечана тэхшкам ! ввдам ткацтва. Тут галоуным чынам прадстаулены вырабы з лёну, узоры народных строяу, шьняныя рэчы у штэр'еры сялянскай хаты. Апошняя зала музея раскрывае глыбок1 сэнс узорау арнаменту, яшя змешчаны на тканых вырабах. Адна з задач гэтай залы - "падкрэслщь музейным! прадметам! традыцыйную сямей-ную каляндарную абраднасць ! характэрныя рысы арнаментык ! семантык1 у ткацтве, тыповыя для Пауночнай БеларусГ [29, с. 130]. У асобных вирынах згрупаваны рэчы (галоуным чынам ручшш), на як1х адлюстраваны узоры адной тэматык1 (ураджаю, дабрабыту, святау ! шш.). У сваю чаргу мадэль ткацкага рамяства прадстаулена шсталяцыяй "Сусветнае дрэва", якая сэнсава злучае залы музея, што знаходзяцца на розных узроунях.

Якасная прэзентацыя элементау НКС у экспазщын дапауняецца актыунай выставачнай дзейнасцю, прысвечанай нематэрыяльнай спадчыне. У апошшя гады праходзш выставы, прысвечаныя традыцыйнаму беларускаму вяселлю (2009 ! 2012 гг.), традыцыйнаму народнаму строю (2011 г.), музычным шстру-ментам (2013 г.), асвятленню жылля (2013 г.), ткацтву (2014 г.), батлейцы (2015 г.), саломапляценню ! вышыуцы (2016 г.), беларускай народнай ляльцы (2016 г.).

Традыцып правядзення беларускага вяселля был! адлюстраваны на выставе пад назвай "Вяселле: традыцы! ! сучаснасць", якая праходзша з 14 кастрычшка па 31 студзеня 2009 г. ! была аргашзавана су-месна з РМГА "Студэнцкае этнаграф!чнае таварыства". Адкрыццё суправаджалася выступленнем фальк-лорных гуртоу, частаваннем караваем, традыцыйным! беларусшм! гульням! ! танцам! [30]. Да гэтай жа тэмы музей звяртауся у 2012 г., кал! з 3 мая па 14 чэрвеня праходзша выстава "Як вшася свадзебка хмелем каля двара..." (з фондавай калекцын Лепельскага дома рамёствау). Наведвальшш магл! азнаёмщца з рэканструкцыяй святочных ! вясельных строяу беларусау [31, с. 40].

Беларускаму традыцыйнаму строю была прысвечана выстава "Народны касцюм Заходняй Вщебшчыны" [32], якая праходзша з 14 мая па 30 жшуня 2011 г.

Выстава 'Инструмент народны, ! вясёлы, ! журботны...", прысвечаная народным музычным шстру-ментам ! беларускай музычнай традыцы!, праходзша у ма1 - жшуш 2013 г. ! была падрыхтавана супрацо-ушкам! НПГКМЗ сумесна з Браслаусшм раённым аб'яднаннем музеяу, Наваполацшм дзяржауным му-

зычным каледжам i Полацкай дзiцячай школай мастацтвау. Экспанавалiся разнастайныя музычныя ш-струменты, але адметна тое, што наведвальнЫ выставы мелi магчымасць пайграць на некаторых з iх, паудзельнiчаць у майстар-класе па вырабе музычнага iнструмента [33].

Асаблiвасцям асвятлення памяшканняу у ХХ ст. была прысвечана выстава "Пад лямпы дзiунае святло...", што праходзiла у снежш 2013 - студзенi 2014 гг. Дэманстравалюя асвятляльныя прыборы i калекцыя выцiнанак пад назвай "Па сцяжынках народнага календара", якая знаёмiла наведвальшкау з гадавым цыклам святау народнага календара [34].

З 18 мая па 30 чэрвеня 2014 г. у Музеi традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я праходзша выстава "Пяшчота матчыных рук". На выставе былi прадстаулены працы сучасных майстроу, ручнiкi з фондау Цэнтра рамёствау i нацыянальных культур г. Полацка, Музея нацыянальных культур "Выток1" Навапо-лацкага дзяржаунага прафесiйнага лiцэя будаунiкоу [35].

У калядны перыяд 2015/2016 гг. у музеi праходзiла выстава пад назвай "Таямнщы батлеечнай скрынi", на якой был прадстаулены калекцыя батлеечных лялек, батлеечныя скрынi Народнага тэатра лялек "КапялюШ" Цэнтра рамёствау i традыцыйнай культуры г. Наваполацка [36]. Адметнасцю выставы з'яуляецца тое, што падчас яе правядзення адбылася святочная iмпрэза "Батлейка-батлея - чароуная дзея!", якая праходзша у выглядзе сустрэчы з шраушком Народнага тэатра лялек i паказам батлеечнага спектакля.

З 22 лютага па 30 красавiка 2016 г. у музеi прайшла выстава пад назвай "Свет жаночага майстэр-ства", на якой былi прадстаулены наступныя вщы дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, аплжацыя з саломк1, вышыука. Выстава аргашзоувалася сумесна з удзельнiкамi Народнага клуба "Май-стар" Полацкага раённага цэнтра рамёствау i нацыянальных культур [37].

З 18 мая па 30 лшеня 2016 г. праходзша выстава "Лялька: абярог, гульня, памяць". Была прадстаулена калекцыя лялек клуба фальклорнай i народнай ляльк1 "Папараць-кветка", што дзейшчае пры Беларускiм нацыянальным тэхналапчным унiверсiтэце [38]. Традыцыйны беларусш строй i мiфа-логiя былi адлюстраваны праз дзiцячую i абрадавую ляльку.

Папулярызацып i захаванню нематэрыяльнай спадчыны садзейшчае шырою спектр формау куль-турна-адукацыйнай дзейнасцI Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Гэта экскурсп (у тым лшу i тэматычныя), лекцыi, музейна-педагапчныя занятк1, майстар-класы, музейныя святы i тэматычныя пра-грамы-атмацып. Н1жэй разгледзiм найбольш удалыя прыклады выкарыстання розных форм культурна-адукацыйнай дзейнасц музея, звязанай з НКС.

Тэматыка НКС уключана у аглядную экскурсш па музеi, што абумоулена экспазщыяй музея, прынцыпамi i метадамi яе пабудовы. У той жа час звычайную экскурсiю можа зрабщь больш цiкавай для наведвальнiкау уключэннем у яе дадатковай iнфармацыi аб НКС. Так, у снежш 2011 - студзеш 2012 гг. музей прапаноувау сямейную экскурсiю пад назвай "Вячорш-супрадш", якая суправаджалася майстар-класам па выцiнанцы.

Больш грунтоуна з нематэрыяльнай спадчынай магчыма пазнаёмiцца на музейнай лекцыi. Лекцыi у Музеi традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я вельмi часта дапауняюць сустрэчы з носьбиаш НКС, даследчыкамi у гэтай галше, народнымi калектывамi. Шмат лекцыйных мерапрыемствау праходзiць у межах дзейнасцi так званага клуба выхаднога дня (шэраг мерапрыемствау, сираваных на забеспячэнне баулення вольнага часу у межах музейнай установы). Клуб выхаднога дня прапануе разнастайныя сустрэчы, на яшх разглядаюцца тэмы, прысвечан^1я традыцыйнай культуры. Так, у жшуш-верасш 2013 г. прайшлi сустрэчы-лекцыi па наступных тэмах: 'Инструмент народны, i вясёлы, i журботны..." (суправаджалася iгрой на дудзе i майстар-класам па народных танцах), "Ляльш з куфэрка бабш Агапк1" (суправаджалася майстар-класам па стварэнш ляльк1-скрутк1), "Беларуская вышыванка" (майстар-клас па вышыуцы), "Беларуск1 пояс - зручны i прыгож^1" (майстар-клас па пляценш пояса) [39].

У верасш 2013 г. была прачытана лекцыя загадчыка фiлiяла Веткаускага музея народнай творчасщ iмя Ф.Р. Шклярава у Гомелi П.М. Цалк1. Тэма - "Ткацтва як стварэнне свету i лёсу. Семантыка тэхналогii i кампазщып рэчы, як мадэль культурнай прасторы". Асаблiвасць сустрэчы у тым, што мерапрыемства завяршылася майстар-класам па ткацтве [40].

У красавiку 2014 г. адбылося дзве лекцыi. Адна - з удзелам выкладчыкау Полацкага дзяржаунага ушвератэта пад назвай ^рады^и беларускага вяселля" праходзiла у выглядзе лекцыьразмовы, што раскрыла розн^1я аспекты падрыхтоук1 i правядзення традыцыйнага беларускага вяселля [41]. Другая лекцыя пад назвай "Ткацтва як цэлы свет" была прачытана кандыдатам мастацтвазнауства, спецыялютам па традыцыйнай культуры, даследчыкам народнага тэкстылю В.А. Лабачэускай. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнiгi "Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации".

Тэматыка лекцый разнастайная i закранае розныя бак1 традыцыйнай культуры i НКС. 31 мая 2014 г. адбылася сустрэча "Зори жывуць у арнаменце". На сустрэчы супрацоУнiк НАН РэспублЫ Беларусь Ц.В. Авiлiн прачытау лекцыю, прысвечаную беларуск1м народным назвам зорак i сузор'яу, iх адлюстра-

ванню i месцы у традыцыйным беларуск1м арнаменце [42]. А 29 кастрычшка 2016 г. BbiKia,n4biKaMi Полацкага дзяржаунага ушверспэта была прачытана лекцыя пад назвай "Дзяды vs Хэлоуш: святкуй сваё!", прысвечаная гiсторыi свята ушанавання продкау "Дзяды" [43]. 22 снежня гэтага ж года адбылася прэзен-тацыя "Каляднай батлейк1". Нaведвaльнiкi мерапрыемства убaчылi батлеечны спектакль "Цар 1рад", прaслухaлi лекцыю аб пaходжaннi батлейк1 i традыцыйных сюжэтах батлеечных спектакляу [44].

Супрaцоунiкaмi Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я распрацаваны i музейна-педагапчныя зaняткi. Адзiн з ix пад назвай "Калядная батлейка" прадугледжвае знаёмства з псторыяй бaтлейкi i псторыяй свята "Каляды" [45], а таксама спалучаецца з праглядам батлеечнага спектакля.

Майстар-клас, як было паказана вышэй, у якасщ спосаба дэмaнстрaцыi элементау НКС часцей за усё спалучаецца з шшым формaмi культурна-адукацыйнай дзейнасщ, але можа выкарыстоувацца сама-стойна. У розныя гады у музеi аргашзоувалюя майстар-класы па упрыгожванню велжодных яек, вышыуцы, ткацтве, сaломaпляценнi i шш. Майстар-класы праходзяць з удзелам носьбiтaУ НКС, як1я у межах музейнай установы дзеляцца свaiмi уменнямi i майстэрствам. У кастрычшку 2014 г. адбыуся майстар-клас па дэкаратыуна-прыкладным мастацтве пад назвай "А штачка цуд стварае" з удзелам майстры-цы з в. Захаршчы Полацкага раёна Святланы 1ванауны Пугачовай [46]. У ма1 таго ж году у Музеi традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я была аргашзавана творчая сустрэча з носьбгтам НКС, народным май-страм па ткацтве Р.1. Язерскас [35, с. 38]. А таксама прайшло музейнае мерапрыемства (у выглядзе май-стар-класу) "Сяуба лёну" [35, с. 43]. Клаачная музейная экскурсiя дaпоУнiлaся майстар-класам для школьшкау па пасеве лёну.

Найбольш масавыя мерапрыемствы, падчас яшх папулярызуецца i актуал1зуецца НКС, - музейныя святы. Яны праходзяць альбо у выглядзе сустрэч-вечарын, або спалучаюцца з aсноУнымi святaмi народ-нага календара.

Да прыкладу, 18 мая 2013 г. у музеi прaxодзiлa дударская сустрэча-вечарына "Зайграй, зайграй, дудар!". Магчыма было пачуць народныя спевы у выкананш гурта "Варган", дударскую музыку. Гурт дзейшчае з 2011 г. пры Полацшм дзяржауным унiверсiтэце i стала займаецца захаваннем i аднауленнем аутэнтычных белaрускix абрадау, танцау, спевау. Сумесна з супрaцоУнiкaмi музея "Варган" удзельшчау у прaвядзеннi так1х святау як Каляды, Гуканне вясны i Купалле [47].

17 студзеня 2015 г. прайшла сустрэча-вечарына "З шм век векаваць?", на якой сумесна з гуртом aрxaiчныx спевау "Княжыч" удзельнiкi правял1 калядныя варожбы. А вось у ма1 2016 г. музейныя супра-цоУнiкi aргaнiзaвaлi сустрэчу-вечарыну пад назвай "Як у хаце пры лучыне дзеук грошы пaлiчылi...". Мэта мерапрыемства - знаёмства са стауленнем да грошай у беларусшм традыцыйным грамадстве. Для мaксiмaльнa поунага раскрыцця тэмы былi выкарыстаны розныя элементы НКС (прыказш, прымауш, замовы i варажба, прыпеуш, гульнi) [48].

Музейныя святы, яшя спалучаюцца з народным календаром, перaтвaрылiся у сталую практыку i карыстаюцца найбольшым попытам сярод нaведвaльнiкaу. Галоуным чынам гэта музейныя святы "Ехала Каляда з Полацку" i "Гуканне вясны". У розныя гады праводзшся таксама святы пад назвай "Мясаедная вясел1ца", "Купалле", "Пакроусш к1рмаш" i iнш.

Фальклорнае свята "Ехала Каляда з Полацка..." лaдзiццa у музеi штогод, як правша, мерапрыемства ажыццяуляецца сумесна са студэнцшм фальклорным гуртом "Варган" [31, с. 46]. НКС тут прадстаулена спевам^ святочнымi пaжaдaннямi, традыцыйньЕШ калядньгш гульнямi, варажбой i шш. У aпошнiя гады усё гэта дапауняецца батлеечным спектаклем "Цар 1рад".

Своеасабл1вай традыцыяй стала правядзенне у сaкaвiку кожнага года свята "Гуканне вясны" (сумесна са студэнцшм фальклорным гуртом "Варган" [49]). Традыцыйныя гульш i карагоды падчас свята дапауняюцца магчымасцю для нaведвaльнiкaу музея пaудзельнiчaць у майстар-класе па вырабе "весна-вых птушак".

У кастрычшку 2012 г. у Музеi традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшло фальклорнае свята "Пакроусш крмаш", якое было аргашзавана музеем сумесна з дзiцячым фальклорным калектывам "Лецейка". Пры правядзенш мерапрыемства выкарыстоувал1ся узоры мясцовага фальклору i традыцый-най культуры харчавання.

Тэматычныя праграмы-ашмацьп з'яуляюцца спецыфiчнaй формай прэзентацьп НКС i, як правша, праводзяцца непасрэдна па замове. З 2007 г. музей прапануе жадаючым стаць удзельнiкaмi вясельнага абраду пад назвай "Як злшся дзве рэчаньк1" [50]. Супрацоушш Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я выкaрыстaлi пры распрацоуцы тэматычнай праграмы-ашмацьп элементы НКС на навуковай аснове. Былi выкарыстаны не тольш спецыяльныя даследаванш, але i этнaгрaфiчны матэрыял рэгiёну (у прывaтнaсцi, зaпiсы старшага навуковага супрaцоУнiкa Г.А. Шарох) [31, с. 233]. Абрад "Як злшся дзве рэчаньк1" не з'яуляецца дэтальнай i дакладнай рэканструкцыяй вясельнага абраду, але дэманструе так1я яго элементы, як адорванне, абыход, закладанне "рагатш", традыцыйныя гульнi. У той жа час характэр-ныя элементы абраду адаптаваныя да музейнай прасторы: абыходзяць не стол, а шсталяцыю "Сусветнае дрэва", адорваюць не трaдыцыйнымi падарункам^ а сучaснымi вырaбaмi i у жaртaулiвaй форме. Адапта-

цыя да умоу музея змяняе элемент НКС, але у той жа час дазваляе яго актуалiзаваць, упiсаць у сучасную традыцыю правядзення вяселля.

Прыродна-экалайчны музей. На першы погляд можа падацца, што музеi прыродазнаучага профiля найменшым чынам звязаны з НКС i не выкарыстоуваюць гэту спадчыну у сваёй дзейнасщ. Пры-кад Прыродна-экалапчнага музея абвяргае гэту думку. У навуковай канцэпцьп музея адзначаецца, што "Музей прыроды ствараецца з мэтай знаёмства наведвальшкау з асаблiвасцямi мясцовай прыроды i яе багаццям^ характарыстыкай прыроды у якасцi геаграфiчнага асяроддзя, у яшм разгортваецца вытворчая дзейнасць людзей, што змяняе i ператварае прыроду" [51, с. 15]. Адлюстроуваючы вытворчую дзейнасць, якая ператварае прыроду, супрацоушш музея змага удала выкарыстаць элементы НКС, а у прыватнасцi традыцыйныя рамёствы. Так, на выставе "Прырода у руках майстроу" (працы навучэнцау Тэхналапчнага каледжа г. Вiцебска) [31, с. 34], якая праходзша з 8 лютага па 24 сакавжа 2012 г., акрамя мастацк1х прац з прыродных матэрыялау, былi прадстаулены традыцыйныя вырабы беларуск1х рамёствау (з ганы, лазы, iльну).

СупрацоУнiкi музея змаглi выкарыстаць i, здавалася б, рэдкую у музейнай iнтэрпрэтацыi НКС такую яе вобласць, як вусныя традыцып i формы выражэння, у прыватнасщ казк1. У 2014 г. з 8 студзеня па 5 лютага у Прыродна экалагiчным музеi праходзiла выстава "Жывёлы з зiмовых казак". Выстава давала магчымасць азнаёмщца з прыродным аблiччам персанажау зiмовых казак, у тым лiку i беларусшх народных. Для поунага раскрыцця тэмы на выставе былi прадстаулены i прадметы побыту, яшя фйуруюць у тэкстах казак, але не сустракаюцца у сучасных штэр'ерах [35, с. 31].

Выкарыстанне элементау НКС Прыродна-экалапчным музеем не абмяжоуваецца дэманстрацыяй музейных прадметау, звязаных з гэтай спадчынай, але уключае i актыуныя формы прадстаулення. Так, да Мiжнароднага дня музеяу 18 мая 2014 г. Прыродна-экалапчны музей аргашзавау майстар-клас па сало-мапляценнi, яш правяла Л.М. Шайтар, майстар Полацкага раённага Цэнтра рамёствау i нацыянальных культур. Майстар-клас праходзiу у выставачнай зале, дзе у той час дэманстравалася выстава "Залатое пляценне" [35, с. 38]. Як бачна, музеi прыродазнаучага профiля здольны выкарыстоуваць элементы НКС у экспазщыйна-выставачнай i культурна-адукацыйнай дзейнасщ.

У Краязнаучым музег у экспазщып раздзел, прысвечаны традыцыйнай культуры, займае асобнае месца у выглядзе рэканструкцып iнтэр'ера сялянскай хаты з сенцаш. Гэта тэматычная частка экспазщып носiць назву "Сялянск1 побыт" i дэманструе прадметы пач. ХХ стагоддзя [2, с. 48]. Экспануюцца посщлш, ручнiкi, адзенне, керамiчныя, саламяныя вырабы. На базе музея праходзяць музейна-педагапчныя занятк1, як1я знаёмяць з НКС (напрыклад, занятак "ПаУгадзiны у сялянскай хаце") [52].

Дзщячы музей, адчынены у 2004 г., выкарыстоувае у сваёй культурна-адукацыйнай дзейнасцi элементы НКС, хаця i у нязначнай ступенi. У кастрычшку 2014 г. на базе музея прайшло мерапрыемства пад назвай "Казк1 з музейнага куфра", падчас якога у гульнявой форме школьнiкi знаёмiлiся з сюжэташ беларуск1х народных казак i казак народау свету. Расказ дапауняуся прадметаш, што узгадваюцца у каз-ках i гульнямi [35, с. 42]. З традыцыйныЕШ беларускiмi гульнямi наведвальшш Дзiцячага музея маглi па-знаёмщца, наведаушы яго летам таго ж года. Удзельшш музейна-педагагiчнага занятка мага даведацца аб псторып баулення вольнага часу i паудзельнiчаць у гульнях "Дзецi", "Пацяг", "Адгадай назвы ягад i зёлак", "Хлебныя словы", "Мы збiраем садавiну" i iнш. [53].

Падчас навуковай канферэнцып "Культура Беларуси рэалл сучаснасцi" на круглым стале "Юраушчыя практык i маркетынгавыя камушкацып у музейнай дзейнасцi" дырэктарам НПГКМЗ Т. А. Джумантаевай была выказана щэя стварэння у будучым шэрагу iншых музеяу (старога горада, збро^ ар-хеалогп, ганзейскага гандлю, знакампых палачан, лiтаратуры, народнай медыцыны) [3, с. 386]. Стварэн-не новых музеяу у будучым (асаблiва музея народнай медыцыны) дазволщь яшчэ больш пашырыць выкарыстанне НПГКМЗ элементау НКС у сваёй дзейнасщ.

Заключэнне. На падставе прааналiзаванага матэрыялу неабходна адзначыць, што у НПГКМЗ у разглядаемы перыяд актыуна i паслядоуна займалюя вывучэннем НКС. Галоуныя нашрунш навукова-даследчай работы музея-запаведнiка, звязаныя з НКС, - гэта вывучэнне этнаграфiчных калекцый i экспе-дыцыйная дзейнасць. Найбольшая увага музейнымi спецыялiстамi надавалася вывучэнню калекцый, звязаных з традыцыйныЕШ рамёствамi, - ткацтвам, ганчарствам, салома- i лозапляценнем.

Макамальна эфектыуна i якасна у экспазщыйна-выставачнай i культурна-адукацыйнай дзейнасщ НКС выкарыстоувалася у Музеi традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. У музеi прадстаулены i выка-рыстоуваюцца амаль усе вобласщ НКС: вусныя традыцып i формы выражэння (прыказк1, прыкметы, за-бабоны, варожбы), выканальнiцкiя мастацтвы (гурт "Варган", яш выконвае падчас музейных святау аутэнтычныя спевы Падзвiння), традыцыйныя цырымонй (музейнае свята "Ехала Каляда з Полацку", тэматычная праграма-ашмацыя "Як злшся дзве рэчаньк1"), светапогляд людзей i мiфалогiя (намаганне раскрыць у экспазщып i агляднай экскурсй семантыку узорау арнамента, язычнщшя вобразы), традыцыйныя рамёствы (ткацтва i цыкл апрацоуш лёну).

Выставачная дзейнасць Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, якая адлюстроувае НКС рэпёна, сведчыць аб магчымасцях музейных устаноу шырока выкарыстоуваць элементы НКС у сваёй дзейнасщ. Выставы музея знаёмяць не тольш з элементам НКС, яшя звязаны з апрацоукай лёну i ткац-твам, але ахопл1ваюць розныя бак1 традыцыйнай культуры рэпёна. Адкрыццё выстау часта суправаджа-ецца мaйстaр-клaсaмi, як1я дазваляюць наведвальшкам зaсвоiць элементы НКС i стаць, у пэунай ступен1, ix носьбгташ. А гэта, у сваю чаргу, спрыяе захаванню НКС.

Захаванню i папулярызацьн нематэрыяльнай спадчыны спрыяюць разнастайныя формы культурна-адукацыйнай дзейнасщ музея, у яшх выкарыстоуваюцца элементы НКС, - экскурсп (у тым лжу i тэматычныя), лекцыi, музейна-педагапчныя занята, майстар-класы, музейныя святы i тэматычныя пра-грaмы-aнiмaцыi.

Прыклад НПГКМЗ (Прыродна-экалапчны музей) сведчыць аб тым, што у сваёй дзейнaсцi НКС могуць выкарыстоуваць не только музеi этнaгрaфiчнaгa профiлю або комплексный музеi, але нават i пры-родазнаучыя.

Актыунае выкарыстанне музеем нематэрыяльнай спадчыны спрыяе актуал1зацьп гэтай спадчыны у сучасным грамадстве, а значыць i яе далейшаму захаванню. Элементы НКС, удала i на навуковай асно-ве ужытыя у музейнай дзейнaсцi, робяць формы культурна-адукацыйнай дзейнасщ установы больш раз-настайньЕШ i прыцягальньЕШ для наведвальшкау, аглядную экскурсiю па музеi - штэрактыунай, узае-мадзеянне з музейнай аудыторыяй - больш эфектыуным. Актуaлiзaцыя элементау НКС дае магчымасць фaрмiрaвaць на ix падставе нацыянальна-культурную щэнтычнасць, пачуццё патрыятызму i культурнай адметнасщ уласнага рэгiёну (асабл1ва у малодшых нaведвaльнiкaу музея).

Л1ТАРАТУРА

1. Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры : прыняты Палатай прадстаунжоу 24 чэрв. 2016 г.: адобраны Саветам Рэспублт 30 чэрв. 2016 г. : уступае у сшу з 3 лютага 2017 г. - Мшск : Нацыянальны цэнтр прававой шформацьп Рэспублiкi Беларусь, 2016. - 270 с.

2. Музеi Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk museums : фотаальбом / аутар тэксту i уклад. Т.А. Джумантаева ; пер. на англ. мову: Н.А. Далжонак ; фота: 1.У. Супранёнак. - Мшск : Беларусь, 2015. - 332 с.

3. Джумантаева, Т.А. Стратэпя захавання культурнай спадчыны Полацка як фактар устойл1вага развщця музея-запаведшка / Т.А. Джумантаева // Культура Беларуси рэалп сучаснасщ : матэрыялы Мйжнароднай навук.-практ. канф., М1нск, 12 - 13 чэрв. 2012 г. / уклад.: А.А. Галкш, 1.Р. Голубева ; рэдкал.: I.I. Крук (гал. рэд.), А.А. Галкш, 1.Р. Голубева. - Мшск : 1н-т культуры Белaрусi, 2012. - С. 384-391.

4. Джамунтаева, Т.А. Музеягрaфiчны агляд з нагоды 30-годдзя сaмaстойнaсцi Полацкага музея-запаведшка / Т.А. Джамунтаева // Искусство и культура : науч.-практич. журнал. - Витебск, 2015. - № 4. - С. 75-81.

5. Палажэнне аб навукова-даследчай дзейнасщ НПГКМЗ // Навуковы арх1у НПГКМЗ. - Л. 3.

6. Ласточкина, Л.В. Отчет о работе историко-бытовой экспедиции на территории Поставского района / Л.В. Ласточкина // Навуковы арх^ НПГКМЗ. - Л. 5.

7. Список экспонатов, приобретённых экспедицией Полоцкого историко-культурного заповедника в населённых пунктах Поставского района Витебской области // Навуковы арх^ НПГКМЗ. - Л. 4.

8. Ласточкина, Л.В. Отчет о работе историко-этнографической экспедиции на территории Островщинского сельсовета Полоцкого района / Л.В. Ласточкина // Навуковы арх1у НПГКМЗ. - 7 л. (л2)

9. Список экспонатов, приобретённых экспедицией Полоцкого историко-культурного заповедника в населённых пунктах Верхнедвинского района Витебской области // Навуковы арх^ НПГКМЗ. - Л. 4.

10. Text of the Convention for the Safeguarding of the Intangible Cultural Heritage [Electronic resource] // Official website of The United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization. - Mode of access: http://www.unesco.org/culture/ich/index.php?lg=en&pg=00006. - Date of access: 10.10.2014.

11. Краско, О.Д. Гончарство Витебщины I пол. ХХ в. / О.Д. Краско // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вышках працы навук.-практыч. канф. 1989, 1990 г. - Полацк : ПГКЗ, 1991. - С. 6-7.

12. Лугина, Н.Г. Народное ткачество Витебщины (советский период) / Н.Г. Лугина // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вынжах працы навук.-практыч. канф. 1989, 1990 г. - Полацк : ПГКЗ, 1991. - С. 8-9.

13. Пелых, В.А. Изделия из соломы и лозы в фондах ПИКЗ / В.А. Пелых // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вышках працы навук.-практыч. канф. 1991, 1992 г. - Полацк : ПГКЗ, 1993. - С. 22-23.

14. Ушакова, Е.А. Коллекция поддужных колокольчиков в фондах НПИКМЗ / Е.А. Ушакова // Матэрыялы навук.-практыч. канф. : па вынжах навук.-даследч. работы у 2005 г. / уклад. Т.А. Джумантаева - Полацк : НПГКМЗ, 2006. -С. 136-142.

15. Посадская, Ж.В. Архитектурный декор традиционного дома - источник изучения народной художественной традиции / Ж.В. Посадская // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вынжах працы навук.-практыч. канф. 1991, 1992 г. - Полацк : ПГКЗ, 1993. - С. 4-5.

16. Пасадская, Ж.У. Адлюстраванне паганскага светапогляду у арнаментальных кампазщыях дэкора традыцыйных дамоу Полацка i яго наваколля / Ж.У. Пасадская // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вышках працы навук.-практыч. канф. 1991, 1992 г. - Полацк : ПГКЗ, 1993. - С. 28-29.

17. Ушакова, Е.А. Коллекция белорусской народной керамики в фондах ПИКЗ. Каталог. Историография и библиография вопроса / Е.А. Ушакова // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вышках працы навук.-практыч. канф. 1991, 1992 г. - Полацк : ПГКЗ, 1993. - С. 25.

18. Ушакова, Е.А. Коллекция изделий из лозы и соломы в фондах ПИКМЗ. Историография. Объём, состав, структура каталога / Е.А. Ушакова // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вышках навук.-даследч. работы у 1997 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : ПГКМЗ, 1998. - С. 75-82.

19. Фшатава, Н.В. Вобразы язычншкай мафалоги (на аснове тэматычнай структуры I i II залау Музея ткацтва) / Н.В. Фшатава // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вышках навук.-даследч. работы у 1997 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : ПГКМЗ, 1998. - С. 93-96.

20. Ушакова, Е.А. Коллекция изделий из соломы и лозы / Е.А. Ушакова // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вышках навук.-даследч. работы у 1999 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : НПГКМЗ, 2000. - С. 56-61.

21. Фшатава, Н.В. Тэматычны каталог калекцьп ручшкоу Полацкага раёна к. XIX - пач. ХХ стст. / Н.В. Фшатава // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вынжах навук.-даследч. работы у 1999 г. / уклад. Т. А. Джумантаева. - Полацк : НПГКМЗ, 2000. - С. 62-71.

22. Фшатава, Н.В. Асаблiвасцi развшця жаночага касцюма на ПаазерЧ у к. XIX - пач. XX ст. (канструктыуна-тэхналапчныя асаблiвасцi жаночага адзення Расонска-Верхнядзвшскага крою) / Н.В. Фшатава // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вышках навук.-даследч. работы у 2004 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : НПГКМЗ, 2005. -С. 92-95.

23. Дамасюна, В.Ф. Народнае адзенне у звычаях i абрадах беларусау (сямейная абрадавасць) / В.Ф. Дамасюна // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вышках навук.-даследч. работы у 2004 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : НПГКМЗ, 2005. - С. 6-14.

24. Фшатава, Н.В. Каталог ручшкоу з музейнага збору НПГКМЗ / Н.В. Фштава // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вынжах навук.-даследч. работы у 2006 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : НПГКМЗ, 2007. -С. 160-162.

25. Пракоф'ева, Ю.С. Абрусы з музейнага збору НПГКМЗ: уступны артыкул да тэматычнага каталога / Ю.С. Пракоф'ева // Матэрыялы навук.-практыч. канф. па вышках навук.-даследч. работы у 2008 г. / уклад. Т.А. Джумантаева. - Полацк : НПГКМЗ, 2009. - С. 196-207.

26. Шарох, Г.А. Элементы традыцыйнага вяселля на Падзвшш у вясельным абрадзе Музея ткацтва «Як злЫся дзве рэчанью...» / Г.А. Шарох // Полацю музейны штогоднж : зб. навук. арт. за 2013 г. / уклад. Т.У. Явiч. - Полацк : НПГКМЗ, 2014. - С. 231-239.

27. Фшатава, Н.В. Мастацка-тэхналапчныя асаблшасщ узорнага ткацтва ручнжоу з музейнага збору НПГКМЗ / Н.В. Фшатава / Полацк! музейны штогоднж : зб. навук. арт. за 2013 г. / уклад. Т.У. Явiч. - Полацк : НПГКМЗ, 2014. -С. 213-222.

28. Фшатава, Н.В. Навуковая канцэпцыя i тэматычная структура музея традыцыйнага ручнога ткацтва / Н.В. Фшатава // Тэзгсы дакладау навук. супрацоунжау ПГКЗ па вынжах працы у 1993-1994 гг. навук.-практыч. канф. 1994 г. - Полацк : ПГКЗ, 1994. - С. 35-36.

29. Фшатава, Н.В. Прэзентацыя музейных калекцый у экспазшш музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я / Н.В. Фшатава // Першы нац. форум "Музеi БеларусГ', Гродна, 12-14 кастр. 2012 г. = The first national forum "Museums of Belarus", Grodno, 12-14 oct. 2012. - Гродна, 2012. - С. 129-135.

30. Выстава «Вяселле: традыцш i сучаснасць» [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/5373. - Дата доступу: 03.02.2017.

31. Полацю музейны штогоднж : зб. навук. арт. за 2013 г. / уклад. Т.У. яв!ч. - Полацк : НПГКМЗ, 2014. - 288 с.

32. Выстаука "Народны касцюм Заходняй Вщебшчыны" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/21975. - Дата доступу: 03.02.2017.

33. 'Инструмент народны, i вясёлы, i журботны..." [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу : http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/33711. - Дата доступу : 03.02.2017.

34. Выстаука "Пад лямпы диунае святло..." [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/34776. - Дата доступу: 03.02.2017.

35. Полацю музейны штогоднж : зб. навук. арт. за 2014 г. / уклад. Т.У. яв!ч. - Полацк : НПГКМЗ, 2015. - 312 с.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

36. Выстаука "Таямнщы батлеечнай скрыш" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/38533. - Дата доступу: 05.02.2017.

37. Выстаука "Свет жаночага майстэрства" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/38941. - Дата доступу: 05.02.2017.

38. Выстаука "Лялька: абярог, гульня, памяць" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/39538. - Дата доступу: 05.02.2017.

39. Сямейны адпачынак у музеi [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/34146. - Дата доступу: 05.02.2017.

40. Лекцыя - майстар-клас Пятра Цалю [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/34324. - Дата доступу: 06.02.2017.

41. Сустрэча "Традыцш беларускага вяселля" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/35251. - Дата доступу: 06.02.2017.

42. Сустрэча "Зорю жывуць у арнаменце" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/35543. - Дата доступу: 06.02.2017.

43. Дзяды vs Xэлоуiн: святкуй сваё! [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/40416. - Дата доступу: 12.02.2017.

44. Прэзентацыя "Калядная батлейка" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/node/40666. - Дата доступу: 12.02.2017.

45. Музейна-педагапчны занятак "Калядная батлейка" [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйна-га ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/node/40708. - Дата доступу: 12.02.2017.

46. А штачка цуд стварае... [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. -Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/36098. - Дата доступу: 12.02.2017.

47. Фальклорны гурт «Варган» [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Полацкага дзяржаунага ушверсггэта. -Рэжым доступу: http://elib.psu.by:8080/handle/123456789/13558. - Дата доступу: 14.02.2017.

48. Вечарына "Як у хаце пры лучыне дзеук грошы палiчылi..." [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/39477. - Дата доступу: 14.02.2017.

49. Зактчам вясну разам! [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. -Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/39103. - Дата доступу: 14.02.2017.

50. Вясельны абрад «Як злЫся дзве рэчанью...» [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. - Рэжым доступу: http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/18165. - Дата доступу: 16.02.2017.

51. Беспрозванная, Н. В. О концепции музея природы / Н. В. Беспрозванная // Тэзюы дакладау навуковых супрацоушкау ПГКЗ па вышках працы навук.-практыч. канф. 1991, 1992 г. - Полацк : ПГКЗ, 1993. - С. 15.

52. "Музейный калейдоскоп" (программа для детей 5-и лет) [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Краязнаучага музея. - Рэжым доступу: http://children.polotsk.museum.by/n-ode/34949. - Дата доступу: 16.02.2017.

53. У што гулялi дзещ 150 гадоу таму [Электронны рэсурс] // Афщыйны сайт Дзшячага музея. - Рэжым доступу: http://children.polotsk.museum.by/node/35613. - Дата доступу: 16.02.2017.

Пастушу 20.01.2017

INTANGIBLE CULTURAL HERITAGE STUDIES AND FOREGROUNDING BY THE POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM RESERVE

IN 1991-2016

D. FILIPCHIK

The article covers the research of intangible cultural heritage elements used in expositional, cultural and educational activities of the Polotsk National historical and cultural museum reserve in 1991-2016. The main directions of the museum's intangible culture scientific research are put forward. The research comprises evidence and examples of the museum's cultural and educational activities which use the elements of intangible cultural heritage and foster its preservation and popularization (excursions, lectures, museum educational classes, master classes, museum holidays and thematic animated programmes). The article explaines the role of the Polotsk National historical and cultural museum reserve in intangible cultural heritage preserving and foregrounding.

Keywords: intangible cultural heritage, Polotsk National Historical and Cultural Museum-Reserve, cultural and educational activities of the museum, Museum of Traditional Manual Weaving of Poozerye, preservation of heritage.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.