Научная статья на тему 'САКРАЛЬНАЯ СіМВОЛіКА МАНУМЕНТАЛЬНАГА ДОЙЛіДСТВА «ІМПЕРЫІ РУРЫКАВІЧАЎ»'

САКРАЛЬНАЯ СіМВОЛіКА МАНУМЕНТАЛЬНАГА ДОЙЛіДСТВА «ІМПЕРЫІ РУРЫКАВІЧАЎ» Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
52
17
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук
Ключевые слова
КУЛЬТУРНАЯ ТРАДЫЦЫЯ / ХРЫСЦіЯНСКАЯ КУЛЬТУРА / САФіЯЛОГіЯ / ТРАНСФАРМАЦЫЯ ПАНЯЦЦЯ / САКРАЛЬНАЕ ДОЙЛіДСТВА / МУРАВАНАЕ ХРАМАБУДАўНіЦТВА / СЕМАНТЫКА-СіМВАЛіЧНЫ ПАЧАТАК / САФіЙСКі САБОР

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Габрусь Тамара

Артыкул прысвечаны трансфармацыі біблейскага паняцця Сафіі-Логас у раннехрысціянскай культуры Візантыі і царкоўным дойлідстве ўсходніх славян. Сафійскі сабор у Полацку стаў першым творам манументальнага каменнага дойлідства на беларускіх землях і сімвалам палітычнага і эканамічнага ўздыму Полацкага княства ў ХІ ст.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The sacred symbolism of monumental architecture “Empire of Rurik”

The paper describes the transformation process of the biblical idea of “Sophia-Logos” in both early Christian culture of Byzantine Empire and East Slavic sacral architecture. The Sophia Cathedral in Polatsk was the first sample of the monumental stone construction in Belarus and symbolized political and economical rise of the Polatsk Principality in the 11th century.

Текст научной работы на тему «САКРАЛЬНАЯ СіМВОЛіКА МАНУМЕНТАЛЬНАГА ДОЙЛіДСТВА «ІМПЕРЫІ РУРЫКАВІЧАЎ»»

Арх1тэктура

Сакральная амвол1ка манументальнага дойлiдства

«1МПЕРЫ1 РУРЫКАВ1ЧАУ»

Тамара Габрусь,

вядучы навуковы супрацоушк

Цэнтра даследаванняу беларускай культуры,

мовы i лтратуры НАН Беларуа,

доктар мастацтвазнауства, дацэнт архгоктуры

Рэзюмэ. Артыкул прысвечаны трансфармацыi бiблейскага паняцця Сафп-Логас у раннехрыс^янскай культуры Вiзантыi i царкоуным дойлiдстве усходшх славян. Сафiйскi сабор у Полацку стау першым творам манументальнага каменнага дойлiдства на беларусюх землях i амвалам палтычнага i эканамiчнага уздыму Полацкага княства у XI ст. Ключавыя словы: культурная традыцыя, хрыс^янская культура, сафiялогiя, трансфармацыя паняцця, сакральнае дойлiдства, мураванае храмабудаунцтва, семантыка-сiмвалiчны пачатак, Сафiйскi сабор.

станауленш старажытнарускага манументальнага дойлщства вял1зная роля належыць в1зантыйскай куль-турнай традыцьи. Паводле Л. Гумшёва, В1зантыя - суперэтнас, як узнж у вышку пас1янарнага штуршка у I ст. н.э., складауся з грэкау егшцян, с1рыйцау, грузш, армян, пауднёвых славян 1 праюна-вау да сярэдзшы XV ст. [1]. Характэрна, што сваё 1мя 1 дзяржауны статус В1зантыя набыла разам з перабудовай рымсюм 1мперата-рам Канстанщнам I Вялтм антычнай крэпасщ В1зантый у «стольны град» - Канстанщнопаль. Тэрытарыяльна 1 пстарычна Усходняя Рымская 1мперыя стала спадчыннщай моцна арыентал1за-ванай элшютычнай культуры, якая пад уплывам пашырэння хрысщянства паступова набывала новы с1мвал1чны сэнс. На працягу мнопх стагод-дзяу адбывалася крыштал1зацыя вдэй 1 сродкау выразнасщ в1зантыйскага усходнехрысщянскага мастацтва, адаптацыя яго розначасовых 1 розна-этшчных элементау. Найбольш яскравым прыкла-дам з'яуляецца будаунщтва у Канстанцшопал1

галоунага храма у гонар Сафп - 1пастаснай Прамудрасщ Божай - пры 1мператары Юстышяне (першая палова VI ст.).

Сакральнае паняцце Сафп (щ Логаса) мае надзвычай складанае 1 шматпланавае асэн-саванне. Сва1м1 караням1 яно узыходзщь да Старога Запавету, дзе па сутнасщ азначае ства-ральны пачатак Сусвету. У Кшзе Быцця сказана: «У Прамудрасщ стварыу Бог неба 1 зямлю», яна была з ш, «кал1 Ён праводз1у кругавую рысу па твару бездаш...», у чым нельга не убачыць пачатку геаметрычнай аргашзацьп свету, вылучэння яго з касм1чнага хаосу як першапрынцыпа быцця. У Кшзе Прытчау Саламонавых падкрэс-лена семантычная роля Сафп-Логас у стварэнш Царквы - Дома Божага: «Премудрость созда собе храмъ, й утверди столповъ седмъ» [2]. У комплексе вдэй Старога Запавету Прамудрасць пэуным чынам злучана з вдэяй дзяржаунасщ 1 менавгга так трактавана праслауленым сваёй разважл1васцю б1блейсюм царом Саламонам, будаушком 1еру-сал1мскага храма. У больш позшх б1блейсюх кш-гах Саф1я усё больш ввдавочна выступае ужо як асобасная ютота, па сутнасщ жаночага роду, якая шкадуе 1 апякае людзей. У тэксце Кшп 1суса, сына Орахава, Прамудрасць кажа пра сябе: «Я выйшла з вуснау Усявышняга», што дазваляе атаясамль ваць Сафш з Логасам (Словам).

Але ж 1 у м1ф1чнай касмалогп Старажытнай Элады з галавы галоунага бога Зеуса выходзщь багшя мудрасщ Афша, адначасова ващель-нща 1 апякунка гарадоу, у першую чаргу горада свайго 1мя - Афшау. С1мвал1чна-пачуццёвы пантэютычны светапогляд старажытных грэкау персашфщыравау абстрактнае старазапавет-нае тэалапчнае паняцце Божай Прамудрасщ у вобраз жаночага бажаства, надзелены пазпыу-ным1 функцыям1 домабудаунщтва 1 апякунства. У м1рны час Афша л1чылася ахоунщай 1 патрон-кай мастацюх рамёствау 1 архггэктуры.

Разам з узшкненнем хрысщянства трансцэн-дэнтныя вербальныя паняцщ Старога Запавета мусш1 быць адаптаваным1 да вдэй Новага

Рэшта

Сафжкага сабора XI ст. у Полацку

Запавета. На думку вядомага знауцы антычнай фiлалогii С. Аверынцава, у хрысщянскай фша-софii паняцце Прамудрасщ Божай трактава-лася як у старазапаветным, так i у новазапавет-ным варыянтах [3]. У апошшм яна атаясамлiва-лася з iпастасямi 1суса Хрыста i Мацi Божай, роз-нымi багаслоускiмi накiрункамi суадносшася з Тройцай, анёлам цi трыма анёламi (стараза-паветная Тройца), Божай Сшай, хрысцiянскай душой i шш. Але паступова у вiзантыйскiм цар-коуным кульце, тэалогii i фшасофскай лiта-ратуры адбывалася трансфармацыя паняцця Сафii. У iснасцi Дзевы Марыi нiбыта зшта-валiся у адзiны вобраз-сiмвал старазапаветная Прамудрасць Божая i элiнiстычная Афiна-Дзева. Сафiялагiчнае асэнсаванне вобраза Багародзщы адбылося у У1-У11 стст. i праходзiла у барацьбе з арыянамi i гностыкамi, яюя мерылiся трак-таваць Сафiю-Логас як прыземленую жаночую iстоту (Прунiкас), што працягвалася i пазней [4].

Адначасова з новазапаветнай трансфарма-цыяй семантыкi Сафii-Логаса вызначылася пра-блема яе увасаблення у матэрыяльных зрокавых вобразах архитектуры i iканаграфii. Надзвычай характэрным з'яуляецца паданне вiзантый-скага паходжання пра Пакроу Мацi Божай, якое узшкла у канцы IX ст. пры iмператары Льве Мудрым (щ Фiлосафе), дзе касмалагiчная роля Дзевы Марьи трывала спалучаецца з щэяй непера-можнай дзяржаунасщ. Падчас нападу на Царград (Канстанцшопаль) рускай дружыны, пад юрауш-цтвам князя Алега, блажэнны Андрэй, якi малiуся ва Улахернсюм саборы, убачыу Багародзiцу, што прасщрала над вернiкамi свой амафор. З яе дапамогай сталща iмперыi была выратавана ад

ворагау, яюя раптоуна адышлi ад сцен. Першая iканаграфiчная мазаiчная выява гэтай падзеi прадстауляе амафор узнятым над галавой Багародзiцы накшталт купала храма, Дома Божага, што служыць аховай жыцця соцыума.

Яюм чынам такiя складаныя светапогляд-ныя паняццi былi успрыняты нашымi продкамi? Паступовае фармiраванне раннефеадальных эка-намiчных i дзяржауна-палiтычных адносiн пры-вяло да узнiкнення горада як адасобленай ваенна-стратэгiчнай адзiнкi, абарончага пункта на важных гандлёвых шляхах. Далейшае станауленне дзяржаунасщ на землях усходшх славян спрыяла адыходу ад пантэiстычнай родава-племянной свя-домасщ, запатрабавала далучэння да хрысцiян-ства i адначасова да высокаiнтэлектуальнай вiзан-тыйскай культуры. Ад паганскага умацаванага гарадзiшча усходнеславянскi хрысцiянскi горад адрозшваецца перш за усё наяунасцю сакральнага збудавання дзяржауна-апатрапейнага характару (з функцыяй аховы, абярога.- аут). Самыя ран-нiя хрысцiянскiя храмы былi драуляныя.

Манументальнае мураванае хрысщян-скае храмабудаунiцтва Старажытнай Русi -ушкальная з'ява у кантэксце сусветнай цывшь зацыi. Яно пачалося не з прымпыуных пабу-доу, эмшрычнага засваення новага будаунiчага матэрыялу (цэглы-плшфы), а адразу з велiчных збудаванняу, якiя вылучалiся высокiмi тэхнiч-нымi i мастацкiмi якасцямi, увасаблялi шмат-вяковы вопыт вiзантыйскай мураванай архь тэктуры. Першым мураваным храмам пасля Хрышчэння Русi стала царква Нараджэння Багародзщы у Кiеве (Дзесяцiнная, 989-996 гг.), што адпавядала тагачаснаму асаблiваму шана-ванню Мацi Божай у Вiзантыi. Росквiт «iмперыi Рурыкавiчау» (згодна крылатаму вызначэнню К. Маркса) у першай палове - сярэдзше XI ст. стымулявау узвядзенне у цэнтрах буйней-шых княствау грандыёзных саборау у гонар Сафii - 1пастаснай Прамудрасцi Божай: у Кiеве (1017-1037), Ноугарадзе (1045-1052) i Полацку (1044-1066), яюя сваёй велiччу увасаблялi вдэю дзяржаунасцi. Сама траiстасць сакральных збудаванняу аднаго тыпу i iх агульнае семантыка-сiмвалiчнае прысвячэнне робяць дадзеную з'яву заканамернай, сведчаць пра мэтанаюрава-ную праграму дзеянняу, якая па сутнасщ стала адданнем усёй Руа патранату Прамудрасцi Божай - вышэйшай сакральнай iдэi Стварэння. З кожнага з адзначаных саборау у далейшым узраслi нацыянальныя школы манументальнага дойлвдства трох вялiкiх усходнеславянскiх наро-дау - рускiх, украiнцау i беларусау.

Арх1тэктура

I

Мураваны Сафiйскi сабор у Юеве быу пабу-даваны у 1017-1037 гг., як лiчаць, па задуме князя Уладзiмiра (Хрысцiцеля) яго сынам Яраславам, яю за тое атрымау мянушку Мудры -як i цар Саламон, i вiзантыйскi iмператар Леу, i гэта, вщавочна, абумоулена менавiта узвяд-зеннем велiчнага храма у гонар Прамудрасцi Божай (асвечаны у 1055 г. мгграпалггам грэкам Яфрэмам). Спачатку юеуская Сафiя мела 13 вярхоу, што сiмвалiзуе Хрыста i 12 святых перша-апосталау. Па iнiцыятыве гетмана I. Мазепы падчас перабудовы святыш у 1706 г. дойлiдам Восшам Старцавым «з таварышамЬ - у стыи украшскага барока - яна набыла яшчэ 6 вялiкiх купалоу-«бань» [5].

Узвядзенне у Ноугарадзе мураванага Сафшскага сабора, заснаванага тым жа юеусюм князем Яраславам, пачалося у 1045 г. i завяршы-лася у 1052-м. Крыжова-купальны храм вiзан-тыйскага узору меу 6 вярхоу: цэнтральны купал (сiмвалiзуе Ушэсце Хрыста), 4 главы па дыя-ганалях плана - сiмвалы евангелiстау, весту-ноу Новага Запавета, i адзш купал над вуглавой вежай. Сваю старажытную аутэнтыку гэтая святыня захавала да нашага часу.

Храм у гонар Сафп Прамудрасцi Божай у Полацку змураваны пры славутым полацкiм князi Усяславе, якi атрымау у псторьп мянушку Чарадзей, што пацвярджае яго штэлектуальную i трансцэндэнтную моц. Даты пабудовы даслед-чык акрэслiваюць 1044-1066 гг., што адпавя-дае храналагiчным рамкам памiж пачаткам княжэння Усяслава i яго паходам на Ноугарад, з якога ён прывёз званы i iншыя трафеi для новага велiчнага храма. Пра адданасць князя Усяслава сваёй святыш зазначае аутар «Слова аб палку 1гараве»: «Тому в Полотьске позвониша заутренюю рано у святыя Софеи в колоколы, а он в Кыеве звон слыша». Частка псторыкау ставiць больш вузкiя рамкi, датуючы пабудову полацкага Сафiйскага сабора 1050-1055 гг. [6]. На працягу сваёй шматвяковай псторып храм неаднаразова перабудоувауся, руйнавауся, але адраджауся зноу. Найбольш iстотна полацкая Сафiя пацярпела у 1710 г., падчас Пауночнай вайны, калi у сутарэннях сабора, пераутворанага па загаду цара Пятра I у парахавы склад, адбыуся выбух. У сярэдзiне XVIII ст. па заказу i на сродю унiяцкага мiтрапалiта Фларыяна Грабнiцкага над рэшткамi старажытнай праваслаунай святыш у стылi позняга беларускага барока быу узведзены новы грэка-каталiцкi храм, пера-арыентаваны алтаром на поунач. Стваральнiкi новага сабора, якi юнуе i зараз, праявiлi вялiкую

павагу да папярэдняй святынi, максiмальна захаваушы яе рэшткi i нават аутэнтычныя будаунiчыя матэрыялы [7].

Па сваiх памерах i складанасцi архiтэктонiкi старажытны полацкi сабор нават перавышае нау-гародскую Сафiю, што ускосна сведчыць пра эка-намiчную i палпычную магутнасць Полацкага княства. Пытанне пра аутэнтычную кампазi-цыю вянчаючых мас полацкай Сафп да канца не вырашанае. У «Сшсе рускiх гарадоу», якi у канцы XIV ст. уключаны у Наугародскi Першы леташс, «Полтеск на Двине и на Полоте, древнян, Святая София камена о седми версех», аднак як кампа-навалiся тыя вярхi - невядома. Асаблiвую увагу даследчыкау прыцягвае сiмволiка лiчбы 7 у кам-пазщып вянчаючых мас Сафii. Сакральная семан-тыка гэтай колькасцi вярхоу у праваслаунай тра-дыцыi суадносiцца са старазапаветнай вдэяй стварэння Царквы на сямi слупах Прамудрасцi Божай, з сядмщай Уваскрасення Хрыстова, сямю Усяленскiмi саборамi, рашэннi якiх адноль-кава прымалi усходняя i заходняя галшы хрыс-цiянства пасля iх падзелу у 1054 г. Для абгрун-тавання апошняй версii археолаг С. Тарасау прыводзiць закляцце на крыжы Еуфрасiннi Полацкай: той, хто яго вывезе з Полацка, «будзе пракляты усiмi айцамi святымi i сямю саборамi святымi» [8]. З самых старажытных часоу грэю лiчылi «седмiцу» лiчбавым выражэннем Афшы Палады, кананiчнай лiчбай колькасцi грэчасюх мудрацоу, носьбiтау sofia. У гэтым сэнсе полацкая Сафiя выступае як найбольш паслядоунае увасабленне антычнай традыцыi, параунальна з iншымi старажытнарускiмi саборамi. Сафiйскi сабор стау сiмвалам палiтычнай незалежнасцi Полацкага княства, на пячатцы горада быу над-шс: «Печать Полочькая и святой Софьи». У храме

Фрагмент муроую Сафшскага сабора XI ст. у Полацку

адбывалюя найбольш значныя грамадсюя падзек «пасаджэнне на сталец», абвяшчэнне вайны 1 м1ру, прысяга на вернасць князю, сустрэчы шшазем-ных паслоу, захоувалкя дзяржауны скарб 1 арх1у, вялося складанне леташсау.

Усе Сафшсюя саборы Старажытнай Рус1 пабу-даваны па узору сярэднев1зантыйскага крыжова-купальнага храма, што сфарм1равауся менавгга у часы 1мператара Льва Мудрага [9]. Сакральная прастора саборау аргашзавана у выглядзе роуна-канцовага «грэчаскага» крыжа, увенчанага у цэн-тры вялтм купалам на светлавым барабане. У адзшстве форм крыжа 1 купала закладзена глы-бокая новазапаветная амволжа Укрыжавання 1 Ушэсця Хрыста. Разам яны ствараюць адзшую семантычна-стылявую групу на пачатковым этапе станаулення усходнеславянскага хрысщян-скага храмабудаунщтва, якое мела на мэце дзяр-жауна-палпычную 1 вдэйна-рэлтйную кансалща-цыю 1 характарызавалася вызначальным в1зантый-сюм уплывам. Гэты уплыу паступова змяншаецца, кожны наступны помшк набывае усё больш кам-пазщыйных 1 канструкцыйных асабл1васцей, праяу самастойнай архггэктурнай творчасщ славянсюх народау. Кампазщыя вярхоу храмау мела адрозную амволжу 1 адметнае архггэктурнае вырашэнне. Старажытнарусюя дойлвды згодна з в1зантый-сюм1 узорам1 успрынял1 духоуную апатрапейную сутнасць Сафп-Логаса, пры гэтым творча развЫ сродю вырашэння тэхшчных 1 эстэтычных задач. Усе закладзеныя у полацюм Сафшсюм саборы наватарсюя прыёмы з цягам часу атрымал1 раз-вщцё 1 паслужыл1 асновай для фарм1равання сама-бытнай полацкай школы дойл1дства.

Зауважым, што усе старажытнаруск1я Саф1йск1я саборы мел1 прастольныя святы, прысвечаныя ушанаванню Божай Мац1. Пазней ва усходнеславянсюх княствах саборы у гонар 1пастаснай Прамудрасц1 Божай увогуле не узвод-з1л1ся. Дзяржауна-ахоуныя функцы1 был1 перане-сены на святы Багародз1чнага цыкла 1 адпаведнае асвячэнне шматл1к1х Успенсюх, Прачысценск1х, Дабравешчанск1х, Увядзенск1х храмау, што адлю-строувае паступовае пашырэнне саф1ялапчнай трактоук1 Дзевы Мары1. Галоуныя саборы у гонар Успення Мац1 Божай был1 узведзены у цэнтрах шэрагу раннефеадальных княствау - Уладз1м1ры, Маскве, Смаленску, Чаршгаве 1 1нш.- з цягам 1х дзяржаунага узмацнення [10]. Уладз1м1ра-суздальсю князь Андрэй Багалюбск1 у памяць аб сыне, як1 запнуу у 1165 г. падчас пахода на Волжскую Булгарыю, упершыню пабудавау на рэчцы Нерл1, каля сваёй рэзщэнцьи Багалюбава, невял1кую царкву у гонар Пакрова Багародзщы - славуты

шэдэур старажытнарускага дойл1дства. З таго часу падзея, што выратавала В1зантыю ад русау, стала адным з галоуных сакральна-апатрапейных святау, якое асабл1ва шануецца Рускай праваслаунай царк-вой. Далейшае узвышэнне Маскоускай Рус1 адзна-чана будаун1цтвам галоунага Успенскага сабора Маскоускага крамля у канцы XV ст. 1 Пакроускага сабора (Васшя Блажэннага) на Краснай пло-шчы пры 1ване Грозным. Аднак вщавочна: тольк1 Саф1йск1я саборы мел1 фундаментальны змест крае-вугольнага камня хрысщянскай веры 1 дэм1ург1чны характар, яюя надавал1 пас1янарныя 1мпульсы старажытнарускаму храмаваму дойлвдству ажно да XVII ст. Адметна, што першы праваслауны мураваны сабор Заходняй С1б1ры, калан1заванай Маскоускай Руссю у канцы XVI ст., пабудаваны у Табольску у 1683-1686 гг., асвечаны у гонар Сафп Прамудрасц1 Божай - як 1 тры галоуныя старажыт-наруск1я саборы. Гэтым акцэнтавана яго найваж-нейшае значэнне у хрысц1ян1зацы1 края [11].

З пачаткам Новага часу яшчэ больш вострай стала праблема мастацкай, у тым лжу 1 архггэктурнай, штэрпрэтацып семантык1 Прамудрасщ Божай. У 1722 г. расшсюм праваслауным С1нодам было забаронена выяуляць яе у выглядзе алега-рычнай ф1гуры. На беларусюх землях, пасля па-дзелау Рэчы Паспал1тай 1 далучэння да Расшскай 1мперы1, у 1804 г. праваслауным быу перададзены самы старажытны катал1цк1 храм Гродна - «фара Вггаута», змураваны па загаду Стэфана Баторыя у 1584-1587 гг. Пры гэтым храм быу пераасве-чаны у гонар святой СафИ, што азначала яго далучэнне да «сапрауднага» хрысщянства. Але святая Саф1я - паводле падання, раннехрысщян-ская пакутнща, мац1 Веры, Надзе1 1 Любов1 - ёсць в1давочна апакрыф1чны маральна-этычны перса-наж, нятоесны паняццю Сафп-Логас. СИ

http://innosfera.by/2017/02/sacred_symbols

Л1таратура

1. Гумилев Л.Н. От Руси до России.- М.,2003. С. 16.

2. Бивлия Руска, выложена докторомъ Францискомъ Скоринаю из славнаго града Полоцька... 1517-1519 гг.

3. Аверинцев С.С. София-Логос. Словарь. - Киев, 2006. С. 536-603.

4. Афанасьев А. София Премудрость Божия в христианской иконографии // Язык икон.- М., 1980. С. 39-48.

5. Мокеев Г. Я. Многоглавые храмы древней Руси // Архитектурное наследство. Вып. 26. - М., 1978. С. 42-52.

6. Раппопорт П.А. Русская архитектура Х-Х111 вв. // Археология СССР: Свод археологических источников. - Л., 1982. Вып. Е 1-47.

7. Страчаная спадчына / Уклад. Т.В. Габрусь. - Мн., 1998. С. 71-75.

8. Тарасау С. Полацкая Саф(я: да пытання паходжання старажытнарусш архтктурных тра-дыцый // Каштоунасц| мнуушчыны Вып. 3.- Мн., 2000. С. 43-50.

9. Габрусь Т. В. Мураваная сакральная архюктура беларусих земляу Х1-Х111 стст.: Старажыт-наруск( перыяд //Арх(тэктура Беларуа: Нарысы эвалюцы( ва усходнеславянск(м ( еурапей-ск1м кантэксце. Т. 1. 1Х—Х1V стст. - Мн., 2005. С. 106-211.

10. Лихачев Д. С. Градозащитная семантика Успенских храмов на Руси // Успенский собор Московского кремля / Материалы и исследования.- М., 1983. С. 17-23.

11. Габрусь Т. Паэзш архтктуры.- Мн., 2012. С. 66-71.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.