Научная статья на тему 'EXCHANGE AND TRADE IN THE BELARUSIAN TRADITIONAL SOCIETY AS A SUBJECT OF ETHNOLOGICAL RESEARCH'

EXCHANGE AND TRADE IN THE BELARUSIAN TRADITIONAL SOCIETY AS A SUBJECT OF ETHNOLOGICAL RESEARCH Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
9
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АБМЕН / ГАНДАЛЬ / САЦЫЯЛЬНАКУЛЬТУРНАЯ і РЫТУАЛЬНА-СіМВАЛіЧНАЯ ПРАЕКЦЫі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Сумко А.В.

Абмен і гандаль у традыцыйным грамадстве значна адрозніваецца ад гандлёвых аперацый ва ўрбаністычным асяродку. У вясковым соцыуме абмен і гандаль, апрача сваёй утылітарнай прагматыкі, заўсёды маюць некалькі важных дадатковых праекцый, не ўласцівых для мадэрнага горада: сацыяльна-культурную і рытуальна-сімвалічную.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «EXCHANGE AND TRADE IN THE BELARUSIAN TRADITIONAL SOCIETY AS A SUBJECT OF ETHNOLOGICAL RESEARCH»

УДК 39

АБМЕН I ГАНДАЛЬ У БЕЛАРУСК1М ТРАДЫЦЫЙНЫМ ГРАМАДСТВЕ ЯК ПРАДМЕТ ЭТНАЛАГ1ЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ

канд. гтт. навук, дац. А.В. СУМКО (Полацт дзяржауны утвератэт)

Абмен I гандаль у традыцыйным грамадстве значна адрознгваецца ад гандлёвых аперацый ва урбатстычным асяродку. У вясковым соцыуме абмен I гандаль, апрача сваёй утылтарнай прагматыкг, заусёды маюць некальк важных дадатковых праекцый, не уласцгвых для мадэрнага горада: сацыяльна-культурную I рытуальна-с1мвал1чную.

Ключавыя словы: абмен, гандаль, сацыяльнакультурная I рытуальна-с1мвал1чная праекцъи.

Уводзшы. Абмен i гандаль як важнейшыя сферы эканамiчнай дзейнасщ грамадства, што у тых щ шшых формах функцыянуюць напрацягу усёй псторьп чалавецтва, маюць, па сутнасцi, глабальны ха-рактар. Працэс абмену грунтуецца на прынцыпе узаемнасщ (узаемнага абмену тавармi i паслугамi) i выс-тупае у формах пераразмяркавання i рынкавага абмену. Складовымi часткамi апошняга з'яуляецца продаж i набыццё таварау. "Эканамiчныя сiстэмы амаль не бываюць самадастатковымi. Гандаль, цi абмен таварамi пам1ж рознымi краiнамi або рэпёнам^ - вось асноуная рыса эканамiчных астэм" [1, с. 146]. У той жа час гандлёвыя щ абменныя аперацыi, нягледзячы на свой ушверсальны характар, могуць выяуляць сваю спецыфiку як уласна у эканамiчнай, так i у этнасацыяльнай, культурнай i нават мiфа-рытуальнай (сiмвалiчнай) праекцып.

Натуральным чынам абмен i гандаль з'яуляюцца важнейшымi фактарамi гаспадарчага (эканамiчнага) жыцця этнiчных супольнасцяу, якое, у сваю чаргу, стала спецыяльным прадметам дас-ледавання так званай "эканамiчнай антрапалогп" (этналогii), што увабрала у сябе iдэi А. Чаянава, як вы-вучау спецыфжу сялянскай эканомiкi Расii, а як асобны нак1рунак народазнаучых навук аформшася у працах Маршала Салiнза, амерыканскага антраполага, аутара канцэпцыi "першабытнага дастатку" [2, с. 84-85]. У той жа час, як адзначыу Ю.1. Сямёнау, пачынальнiк эканамiчнай этналогii на пост-савецкай прасторы, "адным з асноуных аб'ектау гэтай дысцыплiны з'яуляецца эканомша дакласавага ("прымiтыунага") грамадства" [3, с. 1].

Вызначэнне аб'екта даследавання эканамiчнай этналогii так1м чынам паквдае па-за увагай спе-цыфiку эканамiчнага развiцця, у тым лiку сферы абмену i гандлю, у традыцыйных супольнасцях аграрнага тыпу, функцыянаванне яшх далёка выходзщь за храналогш першабытнага грамадства i сягае, у той щ iншай ступенi i формах выяулення, да сучаснасцi. Пазначаная заувага ёсць тым больш прын-цыповай, калi гаворка iдзе пра беларускую традыцыйную супольнасць Х1Х-ХХ стст., у межах якой абмен i гандаль не только выконвалi важную утылгарную ролю у этнiчнай сiстэме жыццязабеспячэння, але мелi значную колькасць соцыякультурных, мiфарытуальных i сiмвалiчных канатацый, рэлевантных для мiфапаэтычнай карцiны свету беларусау. Небходна адзначыць, што комплекснае даследаванне утылтарнай i сiмвалiчнай прагматык абмену i гандлю у беларусшм традыцыйным грамадстве дагэтуль амаль не выступала у якасцi прадмета айчыннай этналогii. Даследаваннi у гэтым накрунку носяць адзш-кавы характар. Пытанш сiмвалiчных аспектау абмена i гандлю, семантыш кiрмаша, карчмы i вобраза гандляра у беларускай традыцыйнай культуры у пэунай ступенi закранутыя у працах У. Лобача1 i Т. Валодзiнай [4- 6; 7, с. 377-383; 8, с. 103-111].

Асноуная частка. Нягледзячы на перавагу натуральнай гаспадаркi у эканомiцы традыцыйнага тыпу, якая была характэрна для беларускай вёск у перыяд феадалiзму, не выклiкае сумнення, што тра-дыцыйная супольнасць пэуным чынам была уцягнута у грашова-таварныя адносiны i гандлёвыя аперацыi, уласщвыя тагачаснаму грамадству у цэлым. Ужо у Статуце ВКЛ 1588 г. знаходзiм вельмi пака-зальны артыкул "О мещанех, иж не мають на торгу селян грабити" [9, с. 133], яш сведчыць не только пра канфлжтны характар узаемадачыненняу вяскоуцау i гараджанау, але i пра тое, што сяляне на гарадсшм рынку был звыклай i распаусюджанай з'явай. Запатрабаванасць сельскагаспадарчай прадукцыi для горада з'яуляецца цалкам празрыстай i зразумелай, але у большай ступенi паказальнывш з'яуляюцца тыя тавары, без яшх астэма жыццязабеспячэння традыцыйнай аграрнай супольнасщ не магла паунаварта функцыянаваць.

Вядомы этнограф Ч. Пяткевiч, як1 адзiн з першых звярнуу увагу на спецы^чны характар абменна-гандлёвых аперацый у вясковым соцыуме, акрэ^у шэраг "стратэпчных" таварау, жыццёва важных для

1 Аутар выказвае падзяку У.А. Лобачу за карысныя парады i рэкамендацш, выкарыстаныя пры напiсаннi артыкула.

вясковай грамады: соль, шкло, жалезныя прылады працы, яшя нельга было набыць шляхам абмену т за усё тое, што дае прырода, аш за вырабы уласных рук [10, с. 59]. Даследык адначау, што пры кожнай маж-л1васщ сяляне старалюя расплацщца прадуктам1 - выменяць. Абмену падлягау значна шырои спектр таварау. Так, Ч. Пяткевiч выдзелiу 8 катэгорый прадуктау для абменнага гандлю жыхароу лясных весак з агульнай колькасцю да 70 пазщый. Да iх адносiлiся сельскагаспадарчыя прадукты, жывела i птушш, дзiкiя i свойск1я, плады лесу, вырабы з дрэва, прадукты са збожжа i валокнау. Што датычыла прадметау для абменнага гандлю жыхароу палявых вёсак, то даследчык адзначау, што "яны маюць тыя самыя прадукты, жывёлу i птаства, крыху мёду, апрача таго, у iх родзiць пшанiца i рапс, а таксама некаторыя ягады i садавша. Аднак яны пазбаулены лясных звяроу, птушак, лясных пладоу i шматлтх iншых выгод, што дае лес. Затое ткацтва стащь на больш высоким узроуш" [10, с. 60].

Пры гэтым абмен таварамi усведамляуся сялянамi менавiта як гандлёвая аперацыя: "Пашла дражджэй купiць - яны таргавалi дражджамi, а мы гналi гарэлку i прадавалъ.. Тольк1 кутла дражджэй, занесла, не знаю што, яечш, можа цi што" (Полацш р-н); "А нашы, руск1я, ехалi за немцамi i везлi з сабой i стулы, i шкафчыш. Тады хадзiлi па хутарам, каб хто кушу. I мама мая купша два стула у iх за хлеб за печаны" (Докшыци р-н) [11, с. 245, 252].

Трэба адзначыць гендарную спецы^ку абменнага гандлю у беларуск1м традыцыйным грамадстве. Так, большасцю прадметау, прызначаных на продаж, распараджауся гаспадар, аднак за гаспадыняй паш-далiся вырабы са збожжа, ткацшя вырабы, мяса, малочныя прадукты i яйк1, агароднiна, птушш, дзжа-растучыя плады i сушаная рыба [10, с. 61]. Тольи у асобных выпадках яна мела права закрануць i збожжа, як, напрыклад, пры пакупцы гаршкоу, збанкоу для малака i iншых ганяных пасудзiн, за як1я прадавец брау стольк1 жыта цi iншага зерня, кольш у пасудзiне змесцiцца.

Характар, форма i змест абменных i гандлёвых аперацый у рамках вясковай супольнасщ зна-ходзiуся у цеснай залежнасщ не тольк1 ад аграрнага характару вытворчасцi, але не у малой ступенi i ад сацыяльна-эканамiчных i палиычных працэсау, як1я мелi месца у ХХ ст.: трансфармацыя дзяржауных межау, калектывiзацыя, перыяд акупацьи падчас Вялiкай Айчыннай вайны, жорстшя умовы пасля-ваеннага аднаулення выклiкалi да жыцця альбо актуалiзавалi нетыповыя формы эканамiчнай i гандлёвай актыунасщ сялян, дзе сярод традыцыйных зяняткау (збiральнiцтва грыбоу i ягад на продаж) узшкт i нелегальный формы гандлёвага прадпрымальтцтва (кантрабанда у зонах савецка-польскай i савецка-латышскай мяжы у 1920-х гг., самагонаварэнне у камерцыйных мэтах).

Характар таварнага абмену у беларускай вёсцы яшчэ да 1950-1960-х гг. ютотным чынам адроз-нiвауся ад гарадскога гандлю, дзе адназначна панавалi таварна-грашовыя адносiны - адносшы безаблiчныя, пазбауленыя сiмвалiчнага кантэксту, як1я мелi характар штодзённых аперацый, калi чалавек меу патрэбу, шоу у краму i набывау тавар па загаддзя вызначаных коштах. У вёсцы гандлёвыя аперацыi мелi некальш праекцый. Сам працэс гандлю меу выразны культурна-сацыяльны кантэкст. Так1я мера-прыемствы, як к1рмаш цi фэст разглядалюя як выключная культурная падзея, а не только як мерапрыемства утылiтарнае, дзе можна было кутць цi прадаць. Характарызуючы вясковы гандаль на Палессi, Ч. Пяткевiч адзначау, што селянш абавязкова выпрауляуся на шрмаш нават не заусёды маючы патрэбу купiць цi прадаць: "Робщь ён гэта па звычцы, па прыкладзе iншых, а часцей, адчуваючы патрэбу у новай кампанii, бо штодзённыя спатканнi у карчме яму ужо прыелюя. Так1х на шрмашы бывае най-болей: тых, яшя купляюць i займаюцца абменным гандлем значна меней, а яшчэ меней тых, хто прадае за наяуныя грошы. . ..Адны, спаткаушы знаёмых з суседняе вёсш, як1х дауно не бачыл^ размауляюць пра хатнiя справы; шшыя, стараючыся пра усё даведацца, усюды заглядваюць, з усiмi таргуюцца, шчога не купляючы, акрамя якого-небудзь гл^нага пеунiка. Даследаваушы рынак, хоць i у паспешлiвым тэмпе, забяспечаныя карыснымi для пакупнiкоУ звесткамi, яны адпрауляюцца туды, дзе найбольшы тлум защ-кауленых к1рмашом, i шфармуюць знаёмых аб продажы, гатунку прадуктау i цэнах, да вялiкай неза-даволенасцi тых, хто пераацанiу свае тавары. З-за гэтага узнiкаюць бойш i узаемная лаянка" [10, с. 224].

Юрмашы з'яулялiся сваеасаблiвым камушкацыйным цэнтрам, як1 разам з тым функцыянавау па адмысловых правiлах. Нават выправа на к1рмаш суправаджалася разнастайнымi магiчнымi прадпiсаннямi i засцярогамi. Так, лiчылася, што пакуль гаспадар, вы^раючыся на к1рмаш цi базар, не выедзе з пад-ворка, каб яму спрыяла удача, усе печы павiнны быць закрытыя засланкамi [12, 8. 286]. Асаблiвае значэнне надвалася акалiчнасцям i абставiнам куплi-продажу на шрмашы. Напрыклад, паусюль у Беларуа лiчылася, што прадаваць карову трэба разам з вяроукай ("чыя кароука - таго i вяроука"), каб яна добра гадавалася i надалей, а каня - з аброццю, каб ён не вярнууся да старога гаспадара [7, с. 378]. Ом-валiчныя аспекты куплi-продажу былi абумоулены як значнасцю тавару для гаспадарш у цэлым, так i асаблiвасцямi мiфапаэтычнай карцiны свету, якая дыктавала свае прав№1 "удалай пакупш". Напрыклад, дзеля таго каб прывабщь пакупнiкоУ, трэба было узяць шчопаць пяску з пад усiх крамау i пасыпаць у сябе, щ змянiць месца гандлю на шшае i падмануць там каго-небудзь [13, с. 511-512].

Выразны сацыяльны кантэкст меу феномен магарыча, яш з'яуляуся адным з прававых звычаяу, заснаваны на частаваннi гарэлкаю супрацьлеглага боку з пасрэднiкамi для зацвярджэння абмену, купль

продажу i шматлЫх умоу рознага характару [10, с. 199]. Адбывауся ён на к1рмашы цi у доме. Як адзначау Ч. Пяткевiч, найчасцей справа заканчвалася вялiкай п'янкай у карчме, дапоуненай падчас к1р-машу, дзе падсядалi знаёмыя i усе па чарзе плацiлi. Калi абмен цi купля-продаж адбывалася памiж двумя гаспадарамi на месцы, магарыч адбывауся у доме з удзелам аднаго цi двух запрошаных суседау, "бо так велось у нашiх дзедоу i бацькоу, дак i нам iнакжэ не гадзiцца" [10, с. 200]. Лiчылася, што пасля магарыча дамова не можа быць скасавана, нават калi адзiн з бакоу зауважыу памылку: "бачылi очы, што купJIялi, плачце - хаць павылазьце".

Працэс гандлю у вёсцы цесна звязаны з феноменам святочнага часу. Звычайна к1рмашы суадносiлi з буйнывш каляндарнымi святамi, што, у сваю чаргу, абумовiла спецыфiку гандлёвых аперацый i вылу-чала iх з будзённага жыцця. Амаль усе буйныя кiрмашы Х1Х ст., яшя адбывалiся у розных мясцовасцях Беларуси былi прымеркаваныя да царкоуных святау i насiлi iх найменнi: Петрапаулауси (Бешанковiчы Лепельскага пав.), Юрауси (Вщебск), Успенск1 (Свiслач Ваукавыскага пав.) i iнш. [7, с. 378]. Юрмаш цесна суадносiуся з iдэяй сакральнага не тольк1 у часавым, але i прасторавым вымярэннi - правядзенне на храмавых плошчах, паблiзу мясцовых святыняу: каплiц, святых крынiц. "Там цэркаука адна была, у лясу. Но таи к1рмаш быу краавый, с абеда, с трох часоу людзi iдуць i вдуць туды, i з гармонямi, хто з чым. А дауней старцау жа было, сядзяць старцы на пнях. Богу малшся, больш так1х калекау было, вот яны сядзяць i тады" [14, с. 205]. Устойлiвасць святочнай к1рмашовай традыцыi на тэрыторыi Беларусi фiксуецца сучаснымi палявымi даследаваннямi i на роУнi 1920-1950-х гг. Пры гэтым наведвальнiкi шр-машу здзяйснялi не только утылiтарныя (абмен, гандаль), але абавязкова i сiмвалiчныя (рытуальныя) апе-рацыi [7, с. 378].

У традыцыйным грамадстве гандаль мае i рытуальна-сiмвалiчную праекцыю. Як было пазначана вышэй, сам працэс купльпродажу вельмi часта суправаджауся малчнывш (сiмвалiчнымi) манiпуляцыямi з тым, каб забяспечыць iх паспяховасць. З другога боку, метафорыка гандлю вельмi шырока прад-стаулена у рытуальных сцэнарыях, найперш, абрадау сямейнага цыклу (радзшах, вяселлi i пахаваннi).

М. Ншфароусш у канцы Х1Х ст. затсау наступнае павер'е, якое бытавала у беларусау Вiцебшчыны: "Калi у мужа i жонк1 не «годуютца» дзещ, яны прадаюць наванароджанага якой-небудзь асобе, пераважна сябру сям'i. Пасля працяглых перамовау i спрэчак, бацьк1 атрымлiваюць ад купца некальк1 капеек i запiваюць здзелку гарэлкай. Само сабою зразумела, што прададзенае дзiця застаецца пры бацьках, але лiчыцца «чужым таварам», як1 яны трымаюць только часова. На выпадак хваробы дзь цяцi бацьк1 з адценнем гневу кажуць: «што ето N не бяреть сваю тыварину?». Той, хто набыу дзiця, таксама дакарае бацькоу за няумелы нагляд за яго «тывариный». У тым i шшым выпадку хвароба пак1дае дзщя" [15, с. 16-17]. У дадзеным выпадку, працэдура "куплi" навароджанага сiмвалiчным чынам пад-крэслiвала яго культурны (таварны) статус, што, у сваю чаргу, мусша нейтралiзаваць бiялагiчную (прыродную) небяспеку патэнцыйна магчымай хваробы.

Напрыклад, выкуп нявесты падчас вяселля - гэта не просто гульня, а на сiмвалiчным узроУнi заключэнне гандлёвага пагаднення у прысутнасцi вялiкай колькасцi людзей. Мова сватоу - гэта мова купцоу: "Эта мы хацелi цял^ у вас купiць. Цi прадасце цялiцу, цi не прадасце нам?". [15, с. 96]; "У вас, гаварыл^ прадаецца цялушачка, а мы здалёку, людзi нам параiлi, мы i прыехалi" [17, с. 37]. Падрабязна апiсау гандлёвую аперацыю падчас сватання Е. Раманау: «Сваты вступают в разговор: «Мы купцы заморския, ищим тавару ни лижачага, а хадячага. Кали у вас ёсьть, пакажытя лицом, а мы пахвастуям сваим таварцам». Отец невесты старается тем временем переговорить с женой и дочерью. Если они не против предложения, то подводят к отцу жениха какую-нибудь девушку из подруг невесты. Тот говорит: «Не, мине гэтый тавар ни наравитца!» Тогда подводит другую, третью и наконец уже невесту. Сват тогда говорит: «Во, товар хорош и нам прыгож». Родители подают друг другу руки через полу и распивают принесенную водку» [18, с. 473]. У часе вяселля "купля-продаж" набываюць характар сiмвалiчнага дзеяння, бо увага канцэнтруецца не на факце платы, не на яе цане, але на самiм дзеянш. Купля-продаж тут уяуляюць сабой щэальнае увасабленне канкурэнцыи пам1ж двумя бакамi, кожны з як1х iмкнецца пад-мануць супернiка, выгадаць штосцi для сябе, але урэшце рэшт яны прыходзяць да узаемавыгоднага пагаднення [19, с. 124-125]. Аднак у дадзеным выпадку важным становщца i iншы сiмвалiчны аспект куплi-продажу: нявеста, як "тавар", становщца "уласнасцю" маладога, у той час як яе сям'я губляе правы на яе.

У пахавальнай тралы^и беларусау (шырэй - шдаеурапейсшх народау) прысутнiчае уяуленне, што для кожнага памерлага трэба "выкупiць" яго месца на тым свеце. Трэба адзначыць, што гэты звычай ёсць надзвычай устойлiвым ва усiх рэпёнах Беларусi i захавауся да нашага часу: "На клодауi iзноу пагаласш, папрашчалiся i закрываюць крышку. Грошы к1да1м, бел^1я капейк1 у ямку. Ета закуплялi яму меца, што б яго шхто ня вышнуу" (Кармянскi р-н) [20, с. 147]

Яшчэ больш в^1разна рытуальн^1я функцып абмену i гандлю в^1яуляюцца у сферы камунiкацыi з сакральным светам. Расшсшя даследчык1 А. Мароз i М. Пятроу адзначылi, што "часцей за усё размова !дзе аб плацяжах прадстаунiкам таго свету узамен як1х-небудзь дабротау, атрыманых ад iх, паколькi

кантакты чалавека з шшым светам у значнай CTyneHi будуюцца на прынцыпе абмену цi купльпродажу" [19, с. 127]. Беларусшя навукоуцы У. Лобач i Т. Валодзiна звярнулi увагу на тое, што доя дараабмену пам1ж людзьмi i сферай сакральнага выразна выяуляецца у практыцы ушанавання культавых крынiц, калi, каб атрымаць меркаванае здароуе, людзi мусш прынесцi дар (грошы, палатно) [8, с. 103-113]. Аднак носьбiтамi традыцьп у ХХ ст. гэтая сiмвалiчная камунiкацыя асэнсоувалася менавiта як гандлёвая аперацыя: "На Пасхальныя празьнiкi ваду брал1, на Пасху, на Раждзяство, на царкоуныя, як у цэркву ходзiм мал1цца, тады вадзiчку гэту... Памагае, дзяцей як крэсьщм у цэрквi, дак эту вадачку поп, цэрква берёт.Ребяты, усегда дзещ аблiваюцца, яна цякець, падставяць баначку, тады яе разбрызнуць. Усё урэмя, яна круглы год цякёць. ЮдаМ, да, серебряныя: дзесяць капеяк там, дваццаць, ташя... Як бы куп-лял1 вадзiчку (к1даючы капеечш)" [14, с. 220].

У беларускай традыцыйнай супольнасцi гандаль не л1чыуся паважанай сферай дзейнасцi i разгля-дауся як "несапраудная" работа, супрацьпастауленая земляробству, але разам з тым ён быу неабходным для паунавартага функцыянавання вясковага соцыуму. У межах кансерватыунай i адносна малалiкай лакальнай супольнасщ гандлёвыя аперацыi мелi падкрэслена персанальны характар, кал1 прынцыповае значэнне мела асоба як прадауца, так i пакупнiка. Для вяскоуца было важна у каго ён набывае тавар, яшм чынам гэты чалавек характарызаваны у вясковым соцыуме, як1я асабютыя стасунк1 звязваюць яго з пра-дауцом. Таму у традыцыйнай карцше свету вобраз гандляра займае адметнае месца. Да вайны, асаблiва у мястэчках, гандлярамi былi пераважна габрэ^ Паказальныгш з'яуляюцца даныя па г. Лепель, дзе у "пачатку 1920-х гг. каля 85% працаздольнага габрэйскага насельнiцтва займалася дробным гандлем, астатнiя 15% сумяшчалi гандаль з рамеснай дзейнасцю" [21, с.19]. Прыбл1зна такая ж карцша фiксуецца у даваенны час i у мястэчках Заходняй Беларусi: "А яурэяу многа было, цэлыя Дунiлавiчы. Магазiны бальшыя был^ таргавалi. Там i булачк1 свае яны пякл1. Так1 хлеб быу харошы. Яны як спякуць, дык iдзеш праз Дунiлавiчы, дык пахнщь, знаць што хлеб. Сiльна харошы хлеб рабш жыды" [11, с. 350]. Этна-графiчныя i фальклорныя матэрыялы паказваюць, што стауленне да габрэйскага гандляра з боку беларусау было двактым. З аднаго боку, яго паважал1 за дабразычл1васць i тактоунасць у гандлёвых апе-рацыях: ".... к жыду прыходзяць, а жыд вежл1вы: "Хадзi, хадзi, хадз^ Вот табе плацця, вот табе касцюм. ХадзГ', а таксама за прадастауленне крэдыту на падставе асабютага даверу: ".. анi собственный крамы дзiржалi. У iх жылезная цана: вот столька i столька. - "Ай, дорага". - "Снiмаю, дзшэуле". - "Ай, дзенег нет". - "Ай, ты знакомы, затшу"" [11, с. 349]. З другога боку, габрэй, паводле этшчных, канфесiйных, культурна-побытавых прыкмет успрымауся як "чужынец", i яму прыпiсвалiся адмоуныя характарыстык1: сквапнасць, х1трасць, падман [6, с.72]. Пасля Вялшай айчыннай вайны замест гандляра-габрэя прыходзiць вобраз прадаучыцы крамнага гандлю, на якую часткова пераносяцца характарыстыш папярэдняга вобраза (габрэйская х1траватасць i г.д.). Разам з тым неабходна канстатаваць, што комплексная характарыстыка вобраза гандляра у традыцыйнай карцше беларусау ХХ ст., у кантэксце этна-культурных i сацыяльна-эканамiчных трансфармацый, у айчыннай этналогп дагэтуль не стала прадметам спецыяльнага даследавання.

Заключэнне. Абмен i гандаль у сiстэме жыццядзейнасщ беларускага традыцыйнага грамадства на сённяшнi дзень уяуляюць сабой практычна не распрацаваную лакуну у айчынным народазнаустве, што, у сваю чаргу, вылучае акрэсленую праблематыку у якасцi перспектыунага прадмета этналагiчнага дасле-давання. Комплексная характарыстыка утылггарнай i сiмвалiчнай прагматык1 абмену i гандлю у беларускай традыцыйнай супольнасщ вымагае вырашэння наступных задач:

- вызначэнне гаспадарча-эканамiчнай рол1 абмену i гандлю у сютэме жыццязабеспячэння вясковага соцыума у кантэксце сацыяльна-эканамiчных i палиычных працэсау ХХ ст.;

- характарыстыка соцыякультурнай нагрузш гандлёвых аперацый ва умовах беларускай вёсш;

- комплексны аналiз вобраз гандляра у традыцыйнай карцiне свету беларусау;

- выяуленне i характарыстыка рытуальна-сiмвалiчных кантэкстау i метафорык1 гандлю у беларускай традыцыйнай культуры.

У метадалагiчным плане рэалiзацыя пастауленых задач патрабуе звароту не тольк да метадау пстарычнага i этналагiчнага даследавання, але i шырокага мiждысцыплiнарнага падыходу у цэлым, калi актуальнымi i запатрабаванымi стаюць тэарэтычныя прынцыпы i напрацоуш эканамiчнай псторын, дэмаграфй, сацыялогп, этнасемiётыкi, фалькларыстык1 i вуснай гiсторыi.

Л1ТАРАТУРА

1. Говард, М. Сучасная культурная антрапалогш / М. Говард / пер. З англ. I. Карткава, М. Раманоускага, А. Шыманскага ; пад рэд. П. Церашюжча. - М1нск : Тэхналогш, 1995. - 478 с.

2. Захаркевич, А.С. Социально-культурная антропология : учеб.-метод. пособие / А.С. Захаркевич. - Минск : БГУ, 2012. - 233 с.

3. Семёнов, Ю. Экономическая этнология. Первобытное и раннее предклассовое общество / Ю. Семёнов // Материалы к серии «Народы и культуры». - Вып. ХХ. Экономическая этнология, кн. 1. - М. : Институт этнологии и антропологии РАН, 1993. - Ч. 1-3. - 710 с.

4. Лобач, У.А. Карчма у беларускай этнакультурнай традыпш: имв^чны статус i рытуальныя функцьп / У.А. Лобач // Беларусю пстарычны часопiс. - 2011. - № 3. - С. 15-19.

5. Лобач, У.А. Юрмаш у традыцыйных уяуленнях i фальклоры беларусау / У.А. Лобач // Беларусю пстарычны часотс. - 2008. - № 6. - С. 33 - 36.

6. Лобач, У.А. Вобраз габрэя-гандляра у традыцыйнай карцiне свету беларусау Вщебшчыны канца Х1Х - першай паловы ХХ ст. / У.А. Лобач // Працы Цэнтра вывучэння гiсторыi гандлю. - Вып. 2. - Мшск : ТАА «1нстытут розшчных тэхналогiй "Менка"», 2017. - С. 72-79.

7. Лобач, У.А. Мiф. Прастора. Чалавек: традыцыйны культурны ландшафт беларусау у семiятычнай перспектыве / У. Лобач. - Мшск : Тэхналопя, 2013. - 510 с.

8. Лобач, У. Святыя крынщы Беларусi / У. Лобач, Т. Валодзша. - Мшск : Белауская навука, 2016. - 188 с.

9. Статут Вялжага княства Штоускага 1588 : Тэксты. Даведтк. Каментарыi / Беларус. Сав. Энцыкл. ; рэдкал.: 1.П. Шамякн (гал.рэд.) [i шш.]. - Мшск : БелСЭ, 1989. - 573 с.

10. Пяткевiч, Ч. Грамадская культура Рэчыцкага Палесся / Часлау Пяткевiч ; пер.з пол. Уладзiмiра Васiлевiча i Лй Салавей ; прадм. Ганны Энгельюнг. - Мшск : Беларуская навука, 2015. - 319 с.

11. Полацю этнаграфiчны зборнж. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня : у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У.А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 2. - 368 с.

12. Federowski, M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej / М. Federowski. - Kraków : Wyd. Komis. Antropolog. Akad. Umiejetnosci, 1897. - T. I. - 509 s.

13. Зямля стащь пасярод свету... Беларусюя народныя прыжметы i паверЧ / уклад., прадм., пераклад, бiбл. У. Васiлевiча. - Мшнск : Маст. тт., 1996. - Кн.1. - 591 с.

14. Полацю этнаграфiчны зборнж. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня : у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У. А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 1. - 292 с.

15. Никифоровский, Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Собраны в Витебской губернии. / Н.Я. Никифоровский. - Витебск, 1897. - 336 с.

16. Абрадавы фальклор Гомельскага Палесся. / уклад., прадм.: В.С. Новак; рэд.: 1.Ф. Штэйнер. - Гомель : Гомельсю цэнтр навукова-тэхшчнай i дзелавой шфармацш, 1998. - 139 с.

17. Мшына, В.1. Структура i амволжа традыцыйнага вясельнага абраду Лепельшчыны (канец XIX - першая палова ХХ стст.) / В. I Мшына // Нарысы псторыи Лепельшч^1н^1 : зб. Артыкулау / пад агул. рэд. Я.А. Грэбеня, А.У. Стэльмах. - Вщебск : Вщеб. абл. друк., 2012 г. - с. 35-49.

18. Романов, Е.Р. Белорусский сборник / Е.Р. Романов. - Вып. 8. : Быт белорусса. - Вильна, 1912. - Вып. 1. -9600 с.

19. Мороз, А. Деньги в мифологических представлениях и обрядовых практиках / А. Мороз, Н. Петров // Фетиш и табу: Антропология денег в России / сб. научных статей; сост. А. Архипова, Я. Фрухтманн. - М. : ОГИ, 2013. -С. 119-146.

20. Сысоу, У.М. Беларуская пахавальная абраднасць. Структура абраду, галашэнш, функцш слова i дзеяння / У.М. Сысоу. - Мшск : Навука i тэхнжа, 1995. - 182 с.

21. Карпекин, К. «Они жили в этом городе.» : Очерки истории лепельских евреев в 1840-1930-е гг. / К. Карпекин // Лепель: память о еврейском местечке / отв. ред. C. Амосова - М. : Центр "Сэфер" ; Ин-т славяноведения РАН, 2015. - 496 с.

nacmyniy 20.12.2017

EXCHANGE AND TRADE IN THE BELARUSIAN TRADITIONAL SOCIETY AS A SUBJECT OF ETHNOLOGICAL RESEARCH

А. SUMKO

Exchange and trade in a traditional society differs significantly from the trading operations in an urban environment. In village society, exchange and trade, in addition to its utilitarian pragmatists always have several important additional projections, not typical for modern cities: the.

Keywords: exchange. trade, socio-cultural and ritual-symbolical projections.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.