Научная статья на тему 'Традыцыі культуры лесакарыстання беларусаў у XX - пачатку XXI стагоддзя: гістарыяграфія праблемы'

Традыцыі культуры лесакарыстання беларусаў у XX - пачатку XXI стагоддзя: гістарыяграфія праблемы Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
36
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛОРУСЫ / ЛЕСОПОЛЬЗОВАНИЕ / КУЛЬТУРА ЛЕСОПОЛЬЗОВАНИЯ / ТРАДИЦИОННАЯ КУЛЬТУРА / ЛЕСА / ПРОМЫСЛЫ / ИСТОРИОГРАФИЧЕСКИЕ ИССЛЕДОВАНИЯ

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Бабіч А.Ю.

Отмечены основные этапы и направления изучения традиционной культуры лесопользования белорусов. Обоснована актуальность изучения указанной темы в XX - начале XXI века с целью объединения информационной базы, а также дальнейшего изучения и теоретического осмысления проблемы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

TRADITIONAL FOREST USING CULTURE OF BELARUSIANS IN THE 20 - EARLY 21 CENTURY: HISTORIOGRAPHY OF THE PROBLEM

Based on consideration of a number of ethnographic works, as well as research on folklore, ethno botany, forestry, etc., the author identifies the main stages and trends in the study of the problem. Belarusian ethnology has accumulated a wealth of factual material on traditional forest using culture of Belarusians. In XX - early XXI century number of monographs, articles on the characteristics of the crafts of Belarusians appeared. They reflect issues related to ethno-cultural aspects of forest using. There are works, revealing the ideological representation of the Belarusian space of the forest. Urgency of historiographical study cultural traditions in the Belarusian forest XX - early XXI century is to summarize the information base on the topic, as well as further study and theoretical understanding of the problem.

Текст научной работы на тему «Традыцыі культуры лесакарыстання беларусаў у XX - пачатку XXI стагоддзя: гістарыяграфія праблемы»

УДК 398.324(=161.3)"19/20":930.1

ТРАДЫЦЫ1 КУЛЬТУРЫ ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАУ У XX - ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ: Г1СТАРЫЯГРАФ1Я ПРАБЛЕМЫ

А.Ю. БАБ1Ч

(1нстытут мастацтвазнауства, этнаграфй i фальклору мя К. Кратвы НАН Беларусь, Мшск)

На падставе разгляду шэрага этнаграфiчных прац, а таксама даследаванняу па фальклоры, этна-батанщы, лесазнаустве i iншым напрамкам аутар вызначае асноуныя этапы i напрамю у вывучэннi праблемы. Беларуская этналогiя назапасша багаты фактычны матэрыял па праблеме традыцыйнай культуры лесакарыстання беларусау. УXX- пачатку XXI стагоддзя з'явжся манаграфй, артыкулы, пры-свечаныя характарыстыцы прамысловых заняткау беларусау, у яюх знайшлi адлюстраванне пытант, звязаныя з этнакультурнымi аспектамi лесакарыстання, працы, яюя раскрываюць светапоглядныя уяу-лент беларусау аб прасторы лесу. У сувязi з гэтым актуальнасць набывае вывучэнне гктарыяграфй тра-дыцый культуры лесакарыстання беларусау у XX - пачатку XXI стагоддзя з мэтай абагульнення тфар-мацыйнай базы па дадзенай тэме, а таксама далейшага вывучэння i тэарэтычнага асэнсавання праблемы.

Уводзшы. Неабходнасць вывучэння ушкальнага народнага вопыту у сферы выкарыстання лясных рэсурсау абумоулена той роляй, якую на працягу стагоддзяу адыгрывала лясная прастора у традыцыйнай астэме прыродакарыстання беларусау. I сёння лес складае амаль 40 % тэрыторьп Беларуа i з'яуля-ецца адным з базавых элементау яе прыроднага ландшафту. Сiстэма традыцыйных ведау, маральна-этычных уяуленняу, нормау i прынцыпау паводзшау у адносшах да прасторы лесу з'яуляецца карыснай для далейшага пошуку шляхоу гармашзацш адносiнаУ у сiстэме "чалавек - лес". Айчынная этналогiя назапасiла багаты фактычны матэрыял па праблеме традыцыйнай культуры лесакарыстання беларусау. У XX - пачатку XXI стагоддзя з'явшся манаграфй, артыкулы, прысвечаныя характарыстыцы прамысловых заняткау беларусау, у яшх знаходзяць адлюстраванне пытанш, звязаныя з лесакарыстаннем, працы, у яшх раскрываюцца светапоглядныя уяуленш беларусау аб прасторы лесу. У сувязi з гэтым актуальнасць набывае даследаванне гiсторыi вывучэння этнакультурных аспектау лесакарыстання беларусау у XX -пачатку XXI стагоддзя з мэтай абагульнення шфармацыйнай базы па дадзенай тэме, а таксама далейшага вывучэння i тэарэтычнага асэнсавання праблемы.

Асноуная частка. У развщщ навуковай думк1 па разглядаемай праблеме можна вылучыць чатыры асноуныя этапы.

Першы этап ахоплiвае перыяд з 1901 па 1917 год. Напачатку XX стагоддзя працягвалася штэн-ауная праца па назапашванню, сiстэматызацыi i публжацып этнаграфiчных матэрыялау. Разам з выву-чэннем духоуных традыцый беларусау у дадзены перыяд у беларускай этнаграфй паустае новая плынь, звязаная з даследаваннем матэрыяльнай культуры i вытворчай дзейнасцi беларусау: "Кал у канцы XIX ст. гэтаму пытанню прысвячалiся працы только некаторых этнографау, то у пачатку XX ст. з'яуляецца цэлая серыя даследаванняу i атсанняу" [1, с. 204].

Каштоуныя матэрыялы, як1я датычацца культуры выкарыстання лясных рэсурсау, утрымлiвае трэ-щ том этнаграфiчнага зборнiка П.В. Шэйна (1902). У кнiзе змешчана даволi падрабязнае апiсанне арха1ч-нага ляднага земляробства, якiм займалася у Вщебсшм павеце пераважна прышлае латышскае насель-нiцтва. Як адзначае карэспандэнт А.Ф. Люоусш, беларусы, "лядаш займаюцца мiж шшым" [2, с. 12 - 13]. Матэрыялы, сабраныя карэспандэнтамi П.В. Шэйна на Вщебшчыне i Гродзеншчыне, адлюстроуваюць маральна-этычныя аспекты адносiнаУ беларусау да лесу i яго багаццяу [2, с. 20, 95]. У зборшку асобная увага нададзена характарыстыцы катэгорып чараУнiкоУ, як1я "пастауленыя сваёй прафеаяй у сталыя i блiзкiя зносiны з той цi шшай стыгаяй" [2, с. 247 - 248]. Дадзеную катэгорыю чараУнiкоУ аутар матэрыялау, А.Е. Багдановiч, разглядау падрабязней у сваёй працы "Пережитки древнего миросозерцания у белорусов" (1895) у раздзеле "Паслугачы нячыстай сшы". Да прафесiй, звязаных з мапчным ведамi, Багдановiч адносiу занятак лястчага, што тлумачылася сувяззю з лясной прасторай i, адпаведна, з мiфала-гiчным гаспадаром дадзенага локуса - лесавшом. У кнiзе апiсаны мапчныя дзеяннi, нашраваныя на тое, каб задобрыць мiфалагiчнага ляснога гаспадара [3, с. 117 - 118]. Аутар адзначау, што веданне спецыяль-ных замоу у народным уяуленнi забяспечвае лясшчаму асаблiвае шчасце на паляванш [3, с. 118 - 120].

Сярод прац агульнапазнаваучага зместу неабходна прыгадаць IX том навукова-папулярнага вы-дання "Россия: Полное географическое описание нашего Отечества" (1905), якое змяшчае абагульняючыя звестк аб геаграфiчных i прыродна-ктматычных умовах Беларусi, дае характарыстыку насельнiцгва, заняткау, эканомiкi, шляхоу зносш i буйнейшых населеных пунктау. У трэццiм раздзеле працы "Раслшны i жывёльны свет" вызначаюцца асаблiвасцi ляснога покрыву, парауноуваюцца колькасныя паказчыш лясных плошчау у розных рэпёнах, сцiсла характарызуецца лясная флора (падаюцца навуковыя лацiнскiя i

мясцовая назвы раслш). Апiсанне жывёльнага свету аутары вядуць у параунанш: "жывёлы у дауншу" i "сучасны склад жывёльнага насельнщтва", адзначаюць прычыны памяншэння колькасцi жывёл у бела-руск1х лясах, а таксама iх распаусюджанасць у асобных губернях. Раздзел змяшчае звестк1 пра асабль васщ палявання i кошт на скуры жывёл (лiса, тхор, выдра, кунща, вавёрка) [4, с. 43 - 52]. Шосты раздзел працы "Промыслы i заняткi насельнщтва" утрымтвае каштоуныя матэрыялы па лядным земляробстве, лясным (калодным) пчалярстве, лясных i лесахiмiчных промыслах, прамысловых паляваннях [4, с. 242, 255 - 256, 274 - 275].

На мапчныя аспекты палявання i сiмвалiчныя дзеяннi у лесе, нашраваныя на захаванне паляушчай зброi ад чарадзейства i дасягненне поспеху у промысле, адным з першых звярнуу увагу даследчык народ-най культуры Беларускага Падзвiння М.Я. НЫфароусш у кнiзе "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности" [5, с. 261 - 262]. У 1907 годзе выйшла яго праца "Нечистики. Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе" - першае астэмнае навукова-папулярнае атсанне беларускай дэманалоги. У строга вытрыманай i упарадкаванай сiстэме дэманалагiчных персанажау знайшлося месца i мiфалагiчным насельнiкам леса, яшх аутар адно-сiць да катэгорьп чалавекападобных пазасядзiбных нячысцiкаy. Аутар адзначае здольнасць лесавiка "пера-даваць галасы yсiх жыхароу свайго краю - ад мядзведжага рыку да шску камара уключна" [6, с. 51], а таксама яго больш дзш i няумольны характар у параунанш з нячысцiкамi сядзiбнымi.

Асобныя аспекты i праблемы выкарыстання лясных рэсурсау разглядае у сваiх працах вядомы этнограф А.К. Сержпутоусш. Характарызуючы змены у быце жыхароу Палесся у этнаграфiчным нарысе "Беларусы-палешук1: Пабудовы, занятк1 i павер'i сялян пауночнай паловы Мазырскага i пауднёвай части Слуцкага паветау Мiнскай губернГ (праца захоуваецца у рукапiсу), аутар адзначае, што у паслярэформен-ны час значная частка насельнiцтва Палесся заюнула сваю гаспадарку i занялася лесараспрацоукаш, аднак да пачатку XX стагоддзя, калi будаушчы лес быу па-драпежнщку знiшчаны i лесараспрацоУкi спынены, сяляне вымушаны былi зноу вярнуцца на сваю гаспадарку, якая раней была зашнута i заняпала [1, с. 225]. Раздзел "Занятш i промыслы" змяшчае характарыстыку лясных промыслау, бортнщтва, апiсанне збору ягад, грыбоу, арэхау i г.д. У публ^а^и А.К. Сержпутоускага "Нарысы Беларусi: Запасаванне гауяда" (1908) разглядаюцца такiя вiды пабочнага лесакарыстання, як выпас жывёлы i нарыхтоука сена у лясных маа-вах, што былi надзвычай распаусюджаны на Беларуск1м Палессi. Значную каштоунасць для вывучэння традыцый лесакарыстання мае даследаванне А.К. Сержпутоускага, прысвечанае бортнщтву [7]. Пасля сцiслай характарыстык1 прыродна-геаграфiчных умоу Беларускага Палесся напачатку працы (ландшафт, глеба, ммат, тыпы лясоу i г.д.) аутар адзначае асаблiвую ролю промыслау у жыцщ мясцовага насель -нщтва, у тым лiку заняткау, звязаных з выкарыстаннем лясных рэсурсау ("звералоуства", збiральнiцтва грыбоу i ягад, нарыхтоука, вываз i сплау лясных матэрыялау, бортнiцтва, нарыхтоука кары i iнш.). На падставе матэрыялау, сабраных А. К. Сержпутоусшм напрыканцы XIX стагоддзя i падчас экспеды-цый 1906 - 1910 гадоу, зроблена дэтальнае атсанне прыёмау i прылад, якiмi карысталюя беларусы пры развядзеннi дзiкiх i хатнiх пчол (пра1люстраванае замалёукаш, чарцяжаш, фотаздымкамi), звяртаецца ува-га на працэс тэхналагiчнага удасканальвання пчалярства. Акрамя матэрыяльных аспектау промыслу, разглядаюцца некаторыя павер'i беларусау, звязаныя з пчоламi i пчалярствам (бортнiцтвам) у цэлым. Даследчык зауважае, што у канцы XIX - пачатку XX стагоддзя бортнщтва прыходзщь у заняпад i вы-значае прычыны гэтага працэсу.

Варта адзначыць, што у этнаграфiчных працах канца XIX - пачатку XX стагоддзя закранаюцца эка-лапчныя праблемы, звязаныя з культурай выкарыстання лясных багаццяу. Так, напрыканцы XIX стагоддзя М.Я. НЫфароусш у кнiзе "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности" (1895) падкрэ^вае значнае скарачэнне лясных маавау увогуле, i асаб-л1ва прыгоднага для будоУлi лесу, памяншэнне колькасцi дзiкiх жывёл [5, с. 466].

Праблема скарачэння агульнай плошчы лясоу i пагаршэння iх якасцi гучыць у працы, падрыхта-ванай i выдадзенай у 1910 годзе Статыстычным аддзелам Вщебскай губернскай управы: "... яшчэ больш, чым памяншалася колькасць лясоу, пагаршалася iх якасць. Узмацнёная i, большай часткай, драпежная эксплуатацыя лесу з уладальшкам^ як1я часта змянялiся, прывяла да таго, што захаваныя векавыя лясы з вялiкiмi каштоуныш таварныш дрэвамi, у прыватнаyласнiцкiх маёнтках сустракаюцца як рэдкае выклю-чэнне" [8, с. 14]. Аутары не только канстатавалi праблему, але i вызначат яе прычыны. Першы раздзел змяшчае звестш прыродазнаучага характару: сцiслая характарыстыка клiмату, флоры i фауны, лясных парод, сютэмы рэк (падкрэслiваецца iх асаблiвая карыснасць пры транспарцiроУцы лесу i лясных матэрыялау). Даследаванне прадстауляе цiкавасць i тым, што уключае матэрыялы перапiсу 1907 года, яшя дэ-тальна распрацаваны у форме таблiц. Нягледзячы на тое, што асноуная увага акцэнтуецца на земляробчы занятак, у таблiцах i тэксце нарыса выкладзены дадзеныя, яшя даюць уяуленне аб некаторых колькасных паказчыках удзелу насельнiцтва у промыслах, звязаных з выкарыстаннем лясных рэсурау ("лясны промысел", пчалярства, паляванне), а таксама аб катэгорыях i колькасцi лясных служачых (егер, лоучы, ляснiчы, лесааб'ездчык, лясны вартаyнiк).

У восьмым томе "Белорусского сборника" Е.Р. Раманава, як выйшау у 1912 годзе, лясныя промыслы вызначаюцца як адзш з асноуных заняткау беларусау, таксама уздымаецца праблема вышшчэння лясоу у сувяз1 з актыунай распрацоукай лясных багаццяу, у вышку чаго "промыслы гэтыя зменшылюя альбо зшклГ [9, с. 3 - 4]. У першым раздзеле, прысвечаным вытворчай дзейнасщ, асобная увага надаецца ташм старажытным промыслам беларусау, як бортнщтва i зб1ральнщтва. Некаторыя народныя вераванн адносна лесу i лесакарыстання, што фармiравалiся у працэсе гаспадарчай дзейнасцi беларусау, сустракаюцца у другiм ("Народны каляндар") i трэцiм ("Народныя вераваннi") раздзелах зборшка. Сярод звестак, як1я адлюстроуваюць сувязь лесакарыстання з каляндарнай абраднасцю беларусау, павер'е пра свята Узвiжанне: "У гэты дзень усе змеi вядомага лесу - "здзв^аюцца" у адно месца i адсюль хаваюцца на зiму па норах. Таму iмкнуцца у гэты дзень у лес не хадзщь" [9, с. 278], а таксама сведчанне пра за-барону хадзiць у лес на Русальны тыдзень.

Цiкавасць грамадскасцi да гаспадарчай дзейнасщ i побыту, а таксама вераванняу i уяуленняу бе-ларускага сялянства пра навакольны свет у дадзены перыяд праявiлася у значнай колькасцi артыкулау, змешчаных на старонках беларускага, а таксама рускага i польскага перыядычнага друку.

Асобныя пытаннi па культуры лесакарыстання беларусау закраналюя у часопiсе "Могилёвские губернские ведомости" (1902, 1903). Прыкметы i павер'i, звязаныя з вызначэннем ураджаю грыбоу, ягад i арэхау на наступны год, утрымлiваюць матэрыялы Е.Р. Раманава: "Калi будуць зорк1 на першую Каляду, то будуць грыбы, як жыта паспяваць, а кат на апошнюю, тады будуць, як авёс высыпаць (альбо: восень-сшя грыбы)" [10, с. 67]. У раздзел, прысвечаны народнай медыцыне беларусау, уключаны запiсы адносна лекавых сродкау жывёльнага i раслiннага паходжання, здабываемых у лесе [10, с. 107 - 112].

Сярод рускамоуных выданняу гэтага перыяду трэба адзначыць часошс "Живая старина" аддзялен-ня этнаграфй Рускага геаграфiчнага таварыства, у яшм друкавалкя i беларуск1я аутары. У адным з артыкулау даследчык народнай культуры беларусау Смаленшчыны Ул.М. Дабравольсш падрабязна харак-тарызуе сютэму рытуальных прадпiсанняу, звязаных з лесам ("Живая старина", 1908). Аутар пазначае, што уваходу у лес, як правша, папярэдшчау зварот-просьба да ляснога гаспадара, прыводзiць апiсанне абраду "адведвання", як1 павiнен быу спрыяць вяртанню дамоу заблукалых у лесе людзей, а таксама жывёлы [11, с. 9].

Надзвычай карыснай для вывучэння народных уяуленняу i вераванняу, звязаных з паляутчым промыслам, з'яуляецца публшацыя В. Шукевiча у перыядычным польсшм выданн "Wisla" [12], якая змяшчае прыкметы на удалае паляванне i засцерагальныя прадпiсаннi, мапчныя прыёмы удасканалення стрэльбы ("каб стрэльба не жывша") i спосабы шкоднага уплыву на паляушчую долю.

У артыкуле польскага аутара В. Налкоускага "Палессе" (часошс "Земя", 1912), прысвечанага пера-важна геаграфп i прыродзе беларускага Палесся, атсаны лясны промысел збiрання яек качак, як1 практы-кавауся вясной усёй вясковай грамадой. Лесахiмiчнымi промыслаш, па сведчанню аутара, у рэпёне зай-малiся пераважна буднiкi - мазуры, сядзiбы як1х сярод лесу, сляды iх дзейнасцi мясцовыя жыхары назы-валi майданамi [13, с. 59].

Ташм чынам, даследаваннi, яшя адлюстроуваюць пэуныя аспекты культуры лесакарыстання беларусау, у пазначаны перыяд насiлi пераважна апiсальны характар, у той час у iх ".. .своечасова фiксавалiся у асноуным тыя элементы быту i культуры народау, яшя беззваротна адыходзш у мiнулае [1, с. 204]. Трэба адзначыць, што звестш па дадзенай праблематыцы з'яуляюцца у крынiцах 1901 - 1917 гадоу фрагментарна. Бадай адзшай працай, аб'ектам вывучэння якой выступае культура лесакарыстання беларусау, з'яуляецца даследаванне А.К. Сержпутоускага "Бортнiцтва у БеларусГ.

Другi этап развiцця навуковай думк па даследуемай праблеме уключае 1920 - 1930-я гады. Як i папярэдш ён характарызуецца галоуным чынам збiральнiцкай дзейнасцю.

Вялiзнай колькасцю фактычнага матэрыялу, дакладнасцю i аб'ектыунасцю у перадачы звестак вылучаецца зборнiк А.К. Сержпутоускага "Прымх1 i забабоны беларусау-палешукоу" (1930) [14] - вынiк шматгадовай збiральнiцкай дзейнасцi аутара на Случчыне. Што тычыцца матэрыялау па лесакарыстанню беларусау, то яны прадстаулены разрознена ва уах пяцi частках кшп. Сярод iншых трэба адзначыць раздзелы: "Раслiна"; "Земляробства цi гаспадарка" (прыкметы на будучы ураджай грыбоу, ягад, арэхау на наступны год); "Падарожнасць" (правшы паводзiнаУ у лясной прасторы); "Установы у працягу года" (лясныя карыстанш у сiстэме народнага календара); "Парады й перасцярогi" (парады на шча^вае паляванне, спосабы лячэння змяiнага укусу; перасцярогi ад ваукоу); "Людзi-духi" (прыёмы паляунчай магй). Пытанш выкарыстання прасторы лесу i яе рэсурсау у народнай медыцыне разглядаюцца у раздзеле "Лекi ад усяшх хвароб". Так1м чынам, нягледзячы на атсальны характар працы, яна з'яуляецца карыснай кры-нiцай у вывучэнш традыцый лесакарыстання беларусау.

Асобныя аспекты культуры лесакарыстання беларусау закранае у сваiх даследаваннях I.A. Сербау. У працы, прысвечанай матэрыяльнай культуры беларусау так званай Вiчынскай зямлi, падаюцца невя-лiкiя па аб'ёме звестш пра збор грыбоу i ягад, паляванне, пчалярства у пазначаным рэпене [15, с. 70 - 72]. Аутар адзначае асаблiвую "таемнасць" пчалярства, а таксама вял^ю колькасць мапчных дзеянняу у дадзенай справе.

Асаблiвае значэнне у раскрыцщ значэння прамысловых заняткау, звязаных з лесам, у сялянскай гаспадарцы беларусау Палесся маюць працы польскiх даследчыкау Ч. Пяткевiча i К. Машынскага.

У 1928 годзе з'яуляецца адна з лепшых польск1х манаграфiй па беларускай традыцыйнай прамы-словай i сельскагаспадарчай культуры - работа Ч. Пяткевiча "Polesia Rzeczyckie. Kultura materialna" [16]. Кшга пачынаецца раздзелам "Збор дзЫх пладоу, iх спажыванне i кансерваванне", як1 змяшчае каштоу-нейшую шфармацыю па збiральнiцтву. Акрамя характарыстыкi розных ввдау грыбоу, ягад, трау, асабль васцяу iх нарыхтоуш, ужывання у ежу, пазначаюцца некаторыя лекавальныя уласщвасщ дадзеных расл1н. Па сведчанню аутара, на Палессi пачатак масавага збору арэхау i журавiн вызначауся пэуньЕШ калян-дарнымi святамi (Спас, Уздзвiжанне). У гэтыя днi уся вясковая грамада выходзiла у лес для сумеснага збiральнiцтва лясных дароу. У раздзеле, прысвечаным паляунiцтву, апiсваецца зброя i спецыяльны ры-штунак (торба, шратауня, бабiк, санi, лыжы i пяла), а таксама асаблiвасцi палявання на розных звяроу i птушак (дзiкая каза, мядзведзь, лось, дзж, глушэц). Асобныя аспекты бортнага промыслу ашсаны у трэ-цiм раздзеле кшп.

У манаграфii Ч. Пяткевiча "Ки1Шга duchowa Polesia Rzeczyckiego. Materjaly etnograficzne" (1938) вя-лш раздзел складаюць народныя вераваннi, звязаныя з насельнiкамi лесу (вавёрка, глушэц, пугач i iнш.). Падраздзел "Паляушчыя чары" змяшчае ашсанш магiчных сродкау уздзеяння на зброю i промысел у цэ-лым. У дадзенай працы упершыню падрабязна разглядаецца вобраз майстара (атамана) смалакурш, ад-значаюцца яго звышнатуральныя здольнасцi, як1я ён атрымоувау, па народных уяуленнях, праз сувязь з "чортам смаляным". У падраздзеле "Чары" апiсаны абрад стварэння спецыяльнага абярэга, як1 павiнен ахоуваць хатнюю жывёлу, што пасецца у лесе, ад ваукоу. Стауленне палешукау да уласнасщ на лес i зямлю адлюстравана у падраздзеле "Кража" уцалелага фрагмента трэцяй, не апублiкаванай Ч. Пяткевiчам, кнiгi "Грамадская культура".

На якасна новым навуковым узроУнi разглядаецца народная культура лесакарыстання у манаграфп Казiмiра Машынскага "Polesie Wschodnie" (1928) [18], матэрыялы да якой былi сабраны iм падчас экс-педыцып 1914 года у Рэчыцк1м i Мазырск1м паветах Мiнскай губернi. Даследаванне з'яуляецца першай спробай даследавання беларускай матэрыяльнай культуры на этналагiчным узроуш У выкладаннi матэ-рыялу К. Машынсш верны эвалюцыйнаму падыходу - ён пачынае з самых старажытных заняткау (збь ральнiцтва, паляунiцтва i рыбалоуства) i заканчвае характарыстыкай рамёствау.

У раздзеле, прысвечаным збiральнiцтву, К. Машыньсш апiсвае асноуныя вiды раслш, ягад i грыбоу, якiя збiралi палешук1, прыводзiць iх беларуск1я i лацiнскiя назвы [18, с. 23 - 25].

Даволi вялiкi падраздзел даследчык прысвяцiу паляунiцтву. Акрамя агульных звестак па гэтым промысле, аутар вызначае асаблiвасцi палявання на мядзведзя, ваука, кунiцу, гарнастая, тхара, выдру, зайца, лася, птушак.

Падраздзел па пчалярству пачынаецца з разгляду бортнщтва, а дакладней - з ашсання прыручэння дзiкага пчал1нага рою. У працы падрабязна ашсаны "лезiва" ("лезьва"), працэс лазання на бортнае дрэва, шшыя прылады працы бортнiка, працэс "тварэння борцi" [18, с. 38 - 40]. Бортных знакау на Палеса, паводле К. Машынскага, не ведалi - кожны добра памятау як свае, так i борщ суседзяу. Заканчваецца падраздзел апiсаннем прыстасаванняу для абароны борцяу i вулляу ад мядзведзяу [18, с. 41 - 48].

Трэщ раздзел работы К. Машынскага, яш мае назву "Выраб прылад, рэчау, адзення i пабудоу", пачынаецца падраздзелам, прысвечаным агульным звесткам па дрэваапрацоучым рамёствам, у тым лiку аутар характарызуе розныя пароды дрэу i iхняе прызначэнне. Асобна разглядаецца адзiн з вщау леса-хiмiчных промыслау - смалакурэнне. Аутар закранае таксама працэс вырабу дзёгцю.

Значную карысць у даследаванш гаспадарчых заняткау, звязаных з лесам, мае праца К. Машынскага "КиИша ludowa slowian" (1929, 1967) [19], у якой ютотнае месца займаюць матэрыялы з Беларусi. Даследаванне матэрыяльнай культуры славянсшх народау аутар пачынае з разгляду стратэгш жыццязабес-пячэння, змешчанага у раздзеле "Здабыча ежы i сыравшы". У першым падраздзеле, прысвечаным збiраль-нiцтву, аутар паведамляе пра перыядычнае выкарыстанне у ежу беларусамi падкоркавай бел1 бярозы i асшы, маладых паросткау сасны, а у некаторых рэгiёнах Беларуа - воднай манны (Glyceria Аи^ш) [13, с. 87]. У заключнай частцы падраздзела паведамляецца пра прылады i посуд, як1я выкарыстоУвалi для збору ягад i грыбоу (матыш, чарпак1, кошык1, вазы).

Пры ашсанш паляушчага промыслу аутар характарызуе розныя спосабы палявання (падкрадванне, науздагон, засада), адзначае iх спецыфiку, асобна вылучае паляванне з драпежнымi птушкамi i сабакамi. Найбольшая увага надаецца розным прыладам i прыстасаванням, як1я выкарыстоувалкя пры паляваннi. Казiмiр Машынсш адзначае, што найбольш старажыгаая паляунiчая зброя - дубша - захавалася на Палесс да пачатку XX стагоддзя, дзе выкарыстоувалася дзецьмi падчас палявання на дзшх качак [19, с. 46 - 47].

У наступных падраздзелах разглядаецца бортнiцтва (пераважна на беларусшм матэрыяле), аналь зуюцца звестш пра разнастайныя натуральныя фарбавальнiкi, выраб раслшнага клею, разгледжаны леса-хiмiчныя промыслы (смалакурэнне, выраб дзёгцю).

Ташм чынам, польская этналогiя 1920 - 1930 гадоу мела важную ролю у навуковым вывучэннi традыцыйнай гаспадарчай дзейнасцi беларусау у цэлым i культуры лесакарыстання у прыватнасцi.

Паралельна з працэсам дзяржаунага будаунщтва у 1920-я - першай палове 1930-х гадоу адбы-валася станауленне пр^1яр^ггэтных нашрункау савецкай навуш. Асаблiвую актуальнасць набываюць да-следаванш у сферы лесазнауства, што было абумоулена, па-першае, агульнай aктывiзaцыяй навуковай дзейнасцi у краiне, па-другое, iмкненнем дзяржаунага кiраyнiцтва упарадкаваць сiстэму лясной гаспа-дарк1 для далейшай штэнаунай i у той жа час рацыянальнай распрацоуш лясных багаццяу (у першую чаргу драyнiны), i па-трэцяе, для захавання i аднаулення ляснога фонду дзяржавы. У гэты перыяд з'яу-ляюцца кнiгi i брашуры, яшя закранаюць пытаннi лесакарыстання у Беларусi, Я. Седашава [20 - 23], Е.П. Мiхасенкi [24; 25], В.1. Перахода [26]. У сва1х працах аутары, як правiла, звязваюць значнае памян-шэнне ляснога фонду Беларуа з дрaпежнiцкiм лесанарыхтоУкамi дарэвалюцыйнага часу: "былыя прыват-ныя уласшш старанна выцiскaлi з лясной маёмасщ aпошнiя сок1" [22, с. 3], з першай сусветнай i гра-мадзянскай войнaмi, пaлiyным крызiсaм, а таксама пaдкрэслiвaюць, што прычынай скарачэння лясных мaсiвay паслужыла нядбайнае i нiчым не абмежаванае выкарыстанне лесу сялянствам. У сувязi з гэтым у многiх працах таго часу, яшя скiрaвaны на папулярызацыю i распаусюджанне iнфaрмaцыi аб лесе сярод шырошх колау нaсельнiцтвa, гучыць заклш да ашчаднага i рацыянальнага выкарыстання лясных багаццяу: "Кaлгaснiкi! Шануйце-ж, ахоувайце лес, бо лес - прыяцель усiх людзей у iх жыцщ, - будзьце-ж i вы яго прыяцелем. Больш увaгi лесу i лясной гаспадарцы!" [24, с. 32]. Сярод выданняу, у яшх разглядауся агульны стан ляснога фонду Беларуа (яе усходняй частцы), трэба адзначыць працу "Лесные грузовые фонды Западного края" [27], якая была падрыхтавана у 1926 годзе i yтрымлiвaлa шфармацыю аб па-бочных карыстаннях i лясных правапарушэннях у колькасных паказчыках.

Пэуную цiкaвaсць для вывучэння збiрaльнiцтвa прадстауляюць дaследaвaннi па батанщы. У пазна-чаны перыяд з'яуляецца шэраг прац па мшалоги Белaрусi: Ф.Ф. Захарыч "Збор i загатоука грыбоу" (1931), В.Ф. Купрэвiч "Страуныя, атрутныя i падазроныя грыбы" (1930), "Грыбы Смaлявiцкaя раёна" (1931), "Ыструкцып па вывучэнню i выкарыстанню страуных грыбоу i грыбных угоддзяу" (1932), В. Чэмелау "Харчовыя грыбы i iх выкарыстанне" (1931).

Трэц этап вывучэння традыцый лесакарыстання aхоплiвaе 40 - 80-я гады XX стагоддзя. Цэн-тральнай тэмай савецкай этнаграфп пасляваеннага перыяду была матэрыяльная культура. Аднак вывучэнню традыцыйнай культуры лесакарыстання беларусау, як i раней, не надавалася патрэбнай увап. Важнай падзеяй стала выданне прац, прысвечаных асобным вiдaм промыслау, звязаных з лясной пра-сторай, - бортнщтву i паляванню.

Як i у пaпярэднi перыяд, у 1940 - 1980-я гады з'яуляюцца выданш, скраваныя на вырашэнне практычных пытанняу выкарыстання лясных рэсурсау нaсельнiцтвaм. Да iх адносяцца брашуры з рэка-мендaцыямi па нарыхтоуцы грыбоу i ягад "Што пaвiнен ведаць грыбавар i зaгaтaвiцель дзiкaрaстучых пладоу, ягад i грыбоу" [28] i "Каляндар дзiкaрaстучых культур" [29], яюя выйшлi у 1945 годзе.

Значэнне i aсaблiвaсцi выкарыстання лясной прасторы беларусшм нaсельнiцтвaм у экстрымальных умовах (на прыкладзе другой сусветнай вайны) асвятляецца у працы А.1. Залескага "Быт беларусшх сялян у пaртызaнскiм краГ' (1960) [30]. У раздзеле "Жыхарства сялян у лесе" змешчана ашсанне лясных пасялен-няу, вiды жылля (буданы, зямлянк1) i тэхнaлогiя iх пабудовы, агульныя умовы жыцця сялян у лесе. Аднак характарызуючы ежу i стан харчавання сельскага насельнщтва, аутар фактычна не разглядае пытанш выкарыстання прадуктау рaслiннaгa i жывёльнага паходжання, як1я давау лес.

Некаторыя звестк1 адносна народнага лесакарыстання змяшчае манаграф1я Л.А. Малчанавай "Материальная культура белорусов" (1968). У падраздзеле "Стан сялянскай жывёлагадоулТ' аутар распавядае пра актыунае выкарыстанне лясной пашы на Пaлессi: "Пaсвiлi коней звычайна па дубровах, лiстaвых лясах..." [31, с. 53]. Невялшая па аб'ёме шфармацыя пра гаспадарчыя занята, звязаныя з лесам, i посуд, яш выкарыстоуваецца для збiрaльнiцтвa, сустракаецца у раздзеле "Ежа i хатн1я рэчы".

Фактычна aдзiнaй працай пасляваеннай савецкай этнaгрaфii, у якой разглядалася прaфесiйнaя прамысловая мaгiя, стала кшга Л.1. Мiнько "Суеверия и приметы" (1975) [32].

Характарыстыка прамысловых прылад, у тым лiку прадметау, яшя выкарыстоуваюцца у паляу-нiцтве, бортнщтве i калодным пчалярстве, змешчана у кнiзе "Помнiкi этнaгрaфii: Методыка выяулення, aпiсaння i збiрaння" (1981) [33]. Разам з дэтальныеш aпiсaннямi спецыяльных прылад i прыстасаванняу змешчаны схемы i фотаздымк1, вызначаецца функцыянальнае прызначэнне прадметау.

Пытaннi гiсторыi yзнiкнення i рaзвiцця бортнiцтвa, тэхналапчныя аспекты бортнай справы, борт-ныя прыстaсaвaннi i прылады працы, юрыдычныя аспекты бортнщтва разглядаюцца у кнiзе У.С. Гуркова i С.Ф. Цярохiнa "Бортничество в Белоруссии", якая выйшла у 1980 годзе [34]. Трэба адзначыць, што рытуальна-абрадавыя практыш i мiфaпaэтычныя уяуленш, звязаныя з заняткам, у кшзе практычна не разглядаюцца.

Кнiгa "Занятие издревле благородное" (1987) з'яуляецца лапчным працягам даследаванняу аутарау у гaлiне прамысловай дзейнaсцi беларусау. Значная частка працы прысвечана бортнiцтву (раздзелы "Узшкненне i рaзвiццё бортнiцтвa", "Канструкцып (устройства) борщ, бортныя прылады i прыстaсaвaннi", "Бортнае права", "Мядовыя брацтвы, бортныя цэх^ мядовая дaнiнa" i iнш.). Сярод шшага разглядаецца

этымалопя слова "борць", асобныя вераванш i звыча1, звязаныя з промыслам, у тым лiку звязаныя з працэсам "тварбы" - прываблiвання у борць пчол: "Што тольш не спрабавалi яны: варылi розныя травы i карэннi, дабаулял! у сыту жоуць шчупака, парашок з высушаных i вытаучаных костак кажаноу, змяшай скуры, жры рака, бабровую струю, памёт цецерука" [35, с. 30]. У дужках прыводзяцца беларуск1я народ-ныя найменнi некаторых спецыяльных тэрмшау.

Характарыстыку лясных, лесахiмiчных i дрэваапрацоучых промыслау i рамёствау беларусау змя-шчае дысертацыйнае даследаванне Н.1. Буракоускай [36]. Фактычна упершыню у айчыннай навуцы ро-бiцца спроба этнаграфiчнага аналiзу лясных (збiральнiцтва, лесанарыхтоука, нарыхтоука сыравшы) i ле-сахiмiчных (смалакурэнне, гонка дзёгцю i шкiпiнару, выпальванне вугалю, выварка паташу) промыслау. Звяртаецца увага на клаафжацыю i астэматызацыю прамысловых заняткау, тэхналапчныя пытаннi про-мыславай дзейнасцi, выяуляецца яе этшчная спецыфiка, агульныя рысы i лакальныя асаблiвасцi, аднак пстарычныя рамк1 працы Н.1. Буракоускай абмяжоуваюцца канцом XVIII - XIX стагоддзем.

У працы "Охота в Белоруссии" (1986) С.Ф. Цярохш падрабязна спыняецца на псторьп узнiкнення i развiцця промысла, ашсвае тэхналагiчныя аспекты справы, у тым лшу спецыяльныя прыстасаваннi i прылады, звяртае увагу на юрыдычныя аспекты занятку. Аутар пазначае, што "паляванне як н!яш шшы занятак чалавека, абцяжараны шматлiкiмi абсурдным забабонамi" [37, с. 48], прыводзщь некальк1 прыкла-дау паляунiчых павер'яу. Разам з тым у працах У.С. Гуркова i С.Ф. Цярохша, прысвечаным асобным вь дам промыслау - бортнщтву, пчалярству i паляванню, прамысловая магм практычна не разглядалася.

У абагульняючым даследаванш "Материальная культура Полесья" (1988) [38] асвятляюцца асноу-ныя кампаненты традыцыйнай побытавай культуры палешукоу, у тым лшу традыцыйныя рамёслы i промысл^!. У раздзеле, прысвечаным дапаможным заняткам, разглядаюцца паляунщтва [38, с. 155 - 164], пча-лярства [38, с. 164 - 173] i зб!ральнщтва [38, с. 173 - 177]. Лясныя [38, с. 236 - 245] i лесах!м!чныя промыслы [38, с. 245 - 253] змяшчаюцца у раздзеле "Народныя промыслы i рамёствы". Адметнасць дадзенай працы - вызначэнне рэпянальных асабл!васцяу матэрыяльнай культуры вызначанага арэала, а таксама этнакультурных зменау, яшя адбыл1ся у сферы гаспадарчай дзейнасщ i побыту насельнщтва Палесся у XX стагоддзг

Асобныя аспекты культуры лесакарыстання беларусау прадстаулены у энцыклапедып "Этнаграф!я Беларуа" (1989) артыкуламг "Паляванне" [39, с. 379 - 380]; "Паляушчая зброя" [39, с. 383 - 384]; "Лесах!м!чныя промыслы" [39, с. 388 - 389]; "Смалакурня" [39, с. 470], "Паташ" [39, с. 392]; "Борт-н1цтва" [39, с. 83 - 84]; "Бортнае знамя" [39, с. 83]; "Пасека" [39, с. 391]; "Зб!ральнщтва" [39, с. 209 - 210].

Чацверты этап - 90-я гады XX - пачатак XXI стагоддзя. У гэты перыяд !зноу абуджаецца щ-кавасць да рознапланавых аспектау духоунай культуры беларусау, з'яуляецца шэраг прац, яшя адлю-строуваюць месца i ролю леса у сютэме светапоглядных уяуленняу беларусау, а таксама прац па се-м!ётыцы лясной прасторы.

У 1995 годзе пачалося выданне шматтомнага псторыка-этнаграф!чнага даследавання пад агульнай назвай "Беларусы" [40], першы том якога быу прысвечаны народным промыслам i рамёствам. Зб!раль-нщтва разглядаецца першым у шэрагу здабываючых промыслау. У раздзеле давол! падрабязна характа-рызуюцца асноуныя ввды зб!ральнщтва, спосабы i тэрмшы нарыхтоуш i захоування грыбоу, ягад, арэхау, дзжарослай садавшы, жалудоу, бярозавага соку, выкарыстанне грыбоу i ягад у якасщ лекавых сродкау, некаторыя м!фапаэтычныя уяуленш аб зб!ральнщтве, сщсла разглядаюцца псторыка-юрыдычныя аспекты бытавання промыслу на Беларуа, звяртаецца увага на полаузроставы падзел працы, посуд, узгадваец-ца роля зб!ральнщтва у экстрымальных умовах i шш. Сярод недахопау адзначым адносна невялЫ аб'ём раздзелу, абмежаванасць крынщ, а таксама тое, што у працы абмшаецца пытанне рытуальна-амвал!чных практык, звязаных са зборам лясных дароу. 1нфармацыя, змешчаная у раздзеле "Паляунщтва", фактычна дубл!руе выдадзеную раней працу "Охота в Белоруссии" (1986). У кшзе на падставе анал!зу шэрагу этнаграф!чных матэрыялау, леташсных крынщ, юрыдычных актау разглядаюцца псторыя i прававыя аспекты пчалярскага промыслу, падрабязна ашсаны працэс тэхналапчнага удасканалення прыладау пча-лярства (борць - калодны вулей - рамачны вулей). У раздзеле "Лесах!м!чныя промыслы" асвячаюцца пы-танш псторып i тэхналогл тагах традыцыйных промыслау, як смалакурэнне, гонка дзёгцю i шшшнару, выпальванне вугалю, выварка паташу, вызначаюцца асноуныя цэнтры лесах!м!чных промыслау (Падняпроуе i Палессе), атсаны асобныя мапчныя прыёмы, што суправаджал! працэс гонк1 смалы i шш. Асобны раз-дзел прысвечаны нарыхтоуцы i сплаву лесу у Беларуа.

Безумоуна, кшга "Беларусы. Прамысловыя i рамесныя занята" мае выключнае значэнне для вы-вучэння традыцыйнай культуры лесакарыстання беларусау. Аднак у працы не у поунай меры ул!чаны прын-цып рэпянальнасщ этнакультурных з'яу. Генезю прамысловых i рамесных заняткау разглядаецца у пста-рычнай рэтраспектыве, разам з тым эвалюцыя традыцый лесакарыстання у другой палове XX стагоддзя, у перыяд дынам!чных змен у дзяржаве, грамадстве, навакольным асяроддз!, практычна не разглядаецца.

У вучэбна-метад^гчным дапаможшку "Этнаграф!чная спадчына" (1997) В.С. Щтоу падае клас!ф!-кацыю прамысловых заняткау беларусау i !х ап!санне.

Бадай, першай спробай семштычнага аналiзу архаiчных прасторавых структур, адлюстраваных у беларуск1м фальклоры, стала даследаванне С. Санько "Прасторавыя i часавыя структуры беларускай мiфа-паэтычнай мадэлi свету" (1998), якое разглядае лес менавгга як элемент ландшафтавага коду традыцый-най беларускай мадэлi свету, пазначае яго памежныя або медыяльныя функцыi, а таксама яго ролю у структураваннi казачнай эпiчнай прасторы, падкрэслiвае, што у беларускай мiфалогii "уяуленш пра лес як пра добры щ, прынамсi, не безварункава варожы локус", што сустракаецца даволi рэдка у традыцый-ных мiфалогiях [41, с. 111 - 113]. Сiмвалiчны статус лесу у мiфапаэтычнай карцiне свету беларусау характарызуецца у дысертацыйным даследаваннi У.А. Лобача [42].

Карысньеш для вывучэння светапоглядных уяуленняу беларусау, звязаных з лесам i выкары-станнем лясных рэсурсау, з'яуляюцца працы па мiфалогii Беларусi 1.Р. Вуглiка, А.М. Ненадауца, У.М. Овщкага, А.А. Шамака i iнш., а таксама атыкулы у энцыклапедычных выданнях "Беларуская мiфалогiя" (2004) i "Беларуси фальклор" (Т. 1 - 2, 2005 - 2006).

Праблемы, звязаныя з вывучэннем дэманалагiчных персанажау, распрацоукай метадау парауналь-нага вывучэння дэманалогп розных славянских народау, у тым лiку з выкарыстаннем беларуск1х этна-графiчных i фальклорных матэрыялау, закранаюцца у працах расiйскiх даследчыкау Т.А. Агапшнай, Л.Н. Вiнаградавай, Н.А. Крышчнай, Т.В. Цыуян i iнш. Метадалапчную i тэарэтычную каштоунасць для вывучэння мiфапаэтычных уяуленняу беларусау аб лясной прасторы i выкарыстаннi яе рэсурсау маюць даследаваннi расiйскiх навукоуцау А.К. Байбурына, В.У. 1ванова, А.Я. Леушеускай, У.Я. Пропа, У.М. Тапарова, С.А. Токарава i iнш.

Карыснай крынщай для вывучэння традыцыйных светапоглядных уяуленняу беларусау аб лесе i пра-мысловых занятках, звязаных з лясной прасторай, выступаюць асобныя тамы серый БНТ: "Замовы" (1992); "Прыказкi i прымаукi" (1976); "Легенды i паданш" (1983); "Народная медыцына: рытуальна-магiчная практыка" (2007), а таксама сучасныя зборнЫ фальклорна-этнаграфiчных матэрыялау: "Народная мiфа-лопя Гомельшчыны" (2003); "Полацкi этнаграфiчны зборшк: Народная проза беларусау" (Ч. 1 - 2, 2011).

Асобна адзначым кшп па батанiцы (этнабатанiцы), яшя датычуць праблемы этнакультурных аспекту збiральнiцтва. Да iх адносiцца тэматычны слоУнiк "Раслiнны свет" (2001) [43]. Кшга дае магчы-масць прасачыць варыятыунасць лакальных назвау раслiн Беларуси Грыбам Беларусi прысвечана праца Г.1. Сяржанiнай i 1.Я. Яшк1на "Грыбы i грыбная кулшарыя" (2005) [44]. Адметнасць кнiгi, у параунаннi з шшыш даследаваннямi па мiкалогii Беларуа, - наяунасць мовазнаучых матэрыялау. Акрамя таго, аутары спрабуюць увесцi новыя назвы для грыбоу, як1я, па iх меркаваннi, адпавядаюць галоунай адзнацы вiда i моуным нацыянальным асаблiвасцям (напрыклад, баравiк - глызнiк, абабак - гаëвiк). Для кожнага грыба прапануецца i навуковая назва, аналтычна абгрунтаваная, сугучная з м1жнароднай (лацшскай) i агульна-прынятай рускай назваю, а таксама мясцовыя варыянты назвы (прыведзена больш за 2500 народных грыб-ных найменняу). Кнiга уключае раздзелы "З гiсторыi асваення i вывучэння грыбоу на Беларусi", "З аналiзу народнай грыбной наменклатуры i лiнгваIеаIрафiчных матэрыялау", "Грыбы у традыцыйнай беларускай кухнi", дадаткi "Размяшчэнне грыбовшчау на Беларусi у XIX - XX стст.","Грыбы у беларуск1м фальклоры".

На эвалюцыю традыцыйнай культуры лесакарыстання безумоуна уплывала палiтыка уладау у сферы лясной гаспадарк i ляснога заканадауства. У сувязi з гэтым пэуную цiкавасць маюць даследаванш, як1я адлюстроуваюць асаблiвасцi ляснога права напрацягу XX - пачатку XXI стагоддзя [45 - 47], а таксама нарматыуныя прававыя акты ляснога заканадауства (кодэксы, пастановы, iнструкцыi i iнш.).

Вышкам шматгадовых даследаванняу, праведзеных у 1нстытуце леса, стала абагульняючая праца "Лесопользование в Беларуси: История, современное состояние, проблемы и перспективы" (1996) [48], дзе сщсла атсана псторыя лесакарыстання ад старажытнасщ да сённяшняга часу, прадстаулена дэталь-ная характарыстыка ляснога фонду рэспублiкi.

Пры вывучэнт гiсторыi паляунштва у Беларуа, этнакультурных асаблiвасцяу дадзенага занятку нельга абмiнуць увагай кнiгi, прысвечаныя Белавежскай пушчы, аутарау Г. Карцава (1902) i В.В. Семакова (2002).

Метадалапчную каштоунасць для вывучэння традыцый лесакарыстання маюць працы па этнаэка-логй расiйскiх i украшсшх аутарау (М. Марохш, У. Барэйка, В. Захарава, Д. Даронш). Падыходы этнiчнай экалогп, дзе увага даследчыка канцэнтруецца на развщщ i функцыянаванш сiстэм жыццязабеспячэння чалавечых калектывау i спосабау адаптацып да прыроднага i сацыякультурнага асяроддзя, былi распра-цаваныя В.1. Казловым ("Этническая экология: становление дисциплины и история проблемы", 1994).

Заключэнне. Можна канстатаваць, што у беларускай этналогй назапашаны значны фактычны ма-тэрыял па тэме традыцыйнага лесакарыстання беларусау. З'явшся асобныя даследаваннi аналпычнага характару, якiя разглядаюць так1я вiды промыслау, звязаных з лесам, як бортнщтва i паляванне. Важнае значэнне мае праца "Беларусы: Промыслы i рамёствы", у якой побач з шшыеш вiдамi прамысловых заняткау беларусау, прадстаулены i асноуныя этнакультурныя формы лесакарыстання.

Агляд лiтаратуры паказау, што у вывучэннi дадзенай праблемы маюцца яшчэ значныя прабелы. Так, недастаткова даследавана ступень захаванасцi i асаблiвасцi трансфармацш мiфапаэтычных уяуленняу беларусау, звязаных з лясной прасторай; змены у бытаваннi традыцыйных форм лесакарыстання беларусау, яшя адбылюя напрацягу XX - пачатку XXI стагоддзя; рэпянальныя асаблiвасцi выкарыстання

рэсурсау лесу. Акрамя гэтага, традыцып культуры лесакарыстання беларусау у XX - пачатку XXI стагод-

дзя дагэтуль не былi аб'ектам спецыяльнага даследавання.

Л1ТАРАТУРА

1. Беларусы: у 8 т. Т. 3: Псторыя этналапчнага вывучэння / В.К. Бандарчык; 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфй i фальклору; рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Пшпенка, A.I. Лакотка. - Мiнск: Беларус. навука, 1999. - 365 с.

2. Шейн, П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края / П.В. Шейн. - СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1902. - Т. 3. - 596 с.

3. Богданович, А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов / А.Е. Богданович. - М.: ИЦ «Слава!» ООО «Форт-Профи», 2009. - 160 с. (воспроизведение издания 1895 г.).

4. Россия: Полное географическое описание нашего Отечества. Т. 9. Верхнее Поднепровье и Белоруссия / под ред. В.П. Семенова. - СПб.: Изд. А.Ф. Девриена, 1905. - 620 с.

5. Никифоровский, Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности / Н.Я. Никифоровский. - Витебск: Губерн. тип., 1895. - 552 с.

6. Никифоровский, Н. Нечистики. Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе / Н. Никифоровский // Виленский временник. Вильна: Изд. Виленского Генерал-Губернаторского управления, 1907. - Кн. 2. - С. 3 - 103.

7. Сержпутовский, А.К. Бортничество в Белоруссии / А.К. Сержпутовский // Материалы по этнографии России: в 2 т.; этногр. отд. Рус. музея имп. Александра III; под ред. Ф.К. Волкова. - М., 1910 - 1914. -Т. 2. - 1914. - С. 13 - 34.

8. Хозяйственное положение и промыслы сельского населения Витебской губернии / Стат. отд-ние Витеб. губерн. управы по делам зем. хоз-ва. - Витебск: Губерн. тип., 1910. - 123 с.

9. Романов, Е.Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса / Е.Р. Романов. - Вильна: Тип. А.Г. Сыркина, 1912. - VIII, 600 с.

10. Могилёвская старина / под ред. Е.Р. Романова. Вып. 3. Годы 1902 - 1903. - 1903. - 127 с. (Моги-лёвская старина. Сб. ст. "Могилёвских губернских ведомостей" / под ред. Е.Р. Романова, Вып. 3. -Могилёв на Днепре, 1903: Тип. губерн. правления).

11. Добровольский, В.Н. Нечистая сила в народных верованиях / В.Н. Добровольский // Живая старина, 1908. - Вып. I. - С. 49 - 74.

12. Szukiewicz, W. Werzenia i praktyki ludowe / W. Szukiewicz // Wisla. - 1903. - T. XVII. - Zesz. 4. -S. 431 - 444.

13. Мiхайлец, М.А. Польская этналопя XIX - першай паловы XX стагоддзя аб матэрыяльнай культуры беларусау / М.А. Мiхайлец. - Мшск: Беларус. навука, 2008. - 146 с.

14. Сержпутоусш, А. Прымх1 i забабоны беларусау-палешукоу / А. Сержпутовсш; Беларус. акад. навук. Аддз. гумашт. навук. - Мшск, 1930. - 284 с.

15. Сербау, !А. Вiчынскiя паляне. Матэрыяльная культура / !А. Сербау. - Мшск: Беларуси фонд культуры, 2005. - 78 с. (перавыданне 1928 г.).

16. Pietkiewicz, Cz. Polesia Rzeczyckie. Kultura materialna / Cz. Pietkiewicz // Prace Komisiji Etnograficznej Polskiej Akademii Umiejetnosci. - Krakow, 1928. - № 7. - 319 s.

17. Pietkiewicz, Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego. Materjaly etnograficzne / Cz. Pietkiewicz. -Warszawa: Tow-wo naukowe Warszawskie, 1938. - 459 s.

18. Moszynski, K. Polesie Wschodnie / K. Moszynski. - Warszawa: Wyd-wo Kasy im. Mianowskoego, 1928. - 328 s.

19. Moszynski, K. Kultura ludowa slowian: 2 cz. / K. Moszynski. - wyd. 2. - Warszawa: Ksi^zka i wiedza, 1967. - Cz. 1: Kultura materialna. - 754 s.

20. Седашев, Я.Н. Лесное хозяйство в Белорусской Советской Социалистической Республике. - Минск: Нар. ком. землед. ССРБ, 1923. - 15 с.

21. Седашев, Я.Н. Отпуск леса трудовому населению в Советской Социалистической Республике / Я.Н. Седашев. - Минск: Изд. Упр. лесами Наркомзема БССР, 1925. - 50 с.

22. Седашев, Я.Н. Богата ли Белоруссия лесам? / Я.Н. Седашев. - Гомель: Тип. «Полеспечать», 1928. - 16 с.

23. Седашоу, Я. Пасьба скацшы у лесе / Я. Седашоу. - Мшск: Беларус. дзярж. выд-ва, 1929. -(Сялянская бiблiятэка). - 48 с.

24. Мiхасенка, Е.П. Што дае лес калектыунай сельскай гаспадарцы / Е.П. Мiхасенка. - Мшск: Беларус. дзярж. выд-ва, 1930. - 32 с.

25. Мiхасенка, Е.П. Як аргашзаваць "Дзень лесу" / Е.П. Мiхасенка. - Мшск: Беларус. дзярж. выд-ва, 1931. - 36 с.

26. Переход, В.И. Леса и лесное хозяйство БССР: краткий очерк / В.И. Переход; под ред. З.С. Каценбогена, В. Шульмана, И.А. Петровича. - Мшск: Изд. СНК БССР, 1925. - Библиограф.: С. 50 - 519 (36 назв.).

27. Лесные грузовые фонды Западного края / Нар. комиссариат путей сообщения. - Смоленск: Изд. Упр. Зап. район. ком. по регулированию перевозок, 1926. - 177 с.

28. Захарыч, Ф.Ф. Што павшен ведаць грыбавар i загатавщель дзшарастучых пладоу, ягад i грыбоу / Ф.Ф. Захарыч (Старшы навуковы работшк Баташчнага сада). - Мшск: Дзярж. выд-ва БССР, 1945.

29. Захарыч, Ф.Ф. Каляндар дзшарастучых культур БССР / Ф.Ф. Захарыч. - Мшск: Дзярж. выд-ва БССР, 1945.

30. Залеси, А.1. Быт беларусшх сялян у партызансшм кра! / А.1. Залеси. - Мшск: Выд-ва АН БССР, 1960. - 211 с.

31. Молчанова, Л.А. Материальная культура белорусов / Л.А. Молчанова. - Минск: Наука и техника, 1968. - 231 с.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

32. Минько, Л.И. Суеверия и приметы (истоки и сущность) / Л.И. Минько. - Минск: Наука и техника, 1975. - 192 с.

33. Браим, И.Н. Промысловые орудия и ремесленные изделия как памятники материальной культуры / И.Н. Барим; Белорус. добровольное о-во охраны памятников истории и культуры, Бюро пропаганды. - Минск: Полымя, 1976. - 24 с.

34. Гурков, В.С. Бортничество в Белоруссии / В.С. Гурков, С.Ф. Терёхин. - Минск: Полымя, 1980. - 32 с.

35. Гурков, В.С. Занятие издревле благородное: [О равитии пчеловодства в Белоруссии] / В.С. Гурков, С.Ф. Терёхин. - Минск: Полымя, 1987. - 137 с.

36. Бураковская, Н.И. Промысла и ремёсла белорусов в период разложения феодализма и утверждения капитализма (к. XVIII - XIX в.): автореф. дис. ... канд. ист. наук: 07.00.07 / Н.И. Бураковская; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. - Минск, 1982. - 23 с.

37. Терёхин, С.Ф. Охота в Белоруссии / С.Ф. Терёхин. - Минск: Полымя, 1986. - 160 с.

38. Полесье. Материальная культура / В.К. Бондарчик [и др.]; редкол.: В.К. Бондарчик, Р.Ф. Кирчив (отв. ред.); АН УССР. Львовское отд-е Ин-та искусствовед., фольклора и этнографии им. М.Ф. Рыль-ского. - Киев: Наукова думка, 1988. - 448 с.

39. Этнаграф!я Беларус!: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.); рэдкал.: 1.П. Шамяшн (гал. рэд.) [i шш.]. -Мшск: БелСЭ, 1989. - 575 с.

40. Беларусы: у 8 т. / рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Пшпенка, В.С. Щтоу. - Мшск: Навука и тэхшка, 1995. - Т. 1: Прамысловыя i рамесныя занята. - 351 с.

41. Санько, С. Штудып з кагштыунай i катрастыунай культуралёгл / С. Санько. - Менск: БГАКЦ, 1998. -190 с.

42. Лобач, У.А. Уяуленш аб прасторы i часе у традыцыйным светапоглядзе беларусау (па этнаграф!чных i фальклорных матэрыялах XIX - пач. XX ст.): аутарэф. ... канд. пст. навук / У.А. Лобач. - Мшск, 2003. - 20 с.

43. Раслшны свет: Тэматычны слоушк / склад. В.Дз. Астрэйка [i шш.]; навук. рэд. Л.П. Кунцэв!ч, А.А. Крывщш. - Мшск: Беларус. навука, 2001. - 655 с.

44. Сяржанша, Г.1. Грыбы i грыбная кулшарыя: папул. энцыкл. давед. / Галша Сяржанша, 1ван Яшин. -Мшск: Беларус. асац. кулшарау, 2005. - 392 с.

45. Лаевская, Е.В. Организационно-правовое обеспечение охраны лесов в Республике Беларусь: автореф. дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.06 / Е.В. Лаевская; Моск. юрид. акад. - М., 1994. - 23 с.

46. Ермолинский, П.М. Лесное право Республики Беларусь / П.М. Ермолинский. - Минск: Тесей, 2007. -248 с.

47. Дембо, Л.И. Правовой режим лесов в свете сталинского плана преобразования природы / Л.И. Дембо. -Л.: Изд-во ЛГУ, 1951. - 64 с.

48. Багинский, В.Ф. Лесопользование в Беларуси: История, современное состояние, проблемы и перспективы / В.Ф. Багинский, Л.Д. Есимчик. - Минск: Беларус. навука, 1996. - 367 с.

nacmyniy 16.06.2011

TRADITIONAL FOREST USING CULTURE OF BELARUSIANS IN THE 20 - EARLY 21 CENTURY:

HISTORIOGRAPHY OF THE PROBLEM

А. BABICH

Based on consideration of a number of ethnographic works, as well as research on folklore, ethno botany, forestry, etc., the author identifies the main stages and trends in the study of the problem. Belarusian ethnology has accumulated a wealth of factual material on traditional forest using culture of Belarusians. In XX -early XXI century number of monographs, articles on the characteristics of the crafts of Belarusians appeared. They reflect issues related to ethno-cultural aspects of forest using. There are works, revealing the ideological representation of the Belarusian space of the forest. Urgency of historiographical study cultural traditions in the Belarusian forest XX - early XXI century is to summarize the information base on the topic, as well as further study and theoretical understanding of the problem.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.