Научная статья на тему 'НАРЫХТОЎКА ДРАЎНІНЫ І ЛЕСАХІМІЧНЫЯ ПРОМЫСЛЫ Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАЎ (ПЕРШАЯ ТРЭЦЬ XX СТ.)'

НАРЫХТОЎКА ДРАЎНІНЫ І ЛЕСАХІМІЧНЫЯ ПРОМЫСЛЫ Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАЎ (ПЕРШАЯ ТРЭЦЬ XX СТ.) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
31
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ЭТНАЛОГіЯ / ЛЕСАКАРЫСТАННЕ / ТРАДЫЦЫі / ПРОМЫСЕЛ / ДРАЎНіННЫЯ РЭСУРСЫ / ЛЕСАХіМіЧНЫЯ ПРОМЫСЛЫ / САМАТУЖНЫ ПРОМЫСЕЛ / ПРАМЫСЛОВАЯ КААПЕРАЦЫЯ / АРЦЕЛЬ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Бабіч А.Ю.

Вызначаны напрамкі развіцця лесахімічнага і лесанарыхтоўчага промыслаў у гістарычным кантэксце першай траціны XX ст. Характарызуюцца такія традыцыйныя віды лесакарыстання, як лесанарыхтоўка, смалакурэнне, гонка дзёгцю, вывальванне вугалю. Разгледжаны асаблівасці арганізацыі лесахімічнай вытворчасці ў першай трэці XX ст., звернута ўвага на значэнне лесапрамысловай дзейнасці ў гаспадарчым жыцці беларускага сялянства. Паказаны ўплыў сацыяльна-эканамічных і палітычных фактараў на сістэму лесакарыстання беларусаў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

TIMBER CUTTING AND WOOD CHEMICAL CRAFT IN THE TRADITIONAL FOREST MANAGEMENT CULTURE OF BELARUSIANS (FIRST THIRD OF THE 20TH CENTURY)

The article defines the directions for the development of wood-chemical crafts and logging in the historical context of the first third of the 20th century. Such traditional types of forest use are characterized as logging, distillation of wood resin, race of tar, charring. The features of the organization of wood-chemical production in the first third of the XX century are considered. Attention is drawn to the importance of forestry activities in the economic life of the Belarusian peasantry. The influence of socio-economic and political factors on the forest management system of the Belarusians is shown.

Текст научной работы на тему «НАРЫХТОЎКА ДРАЎНІНЫ І ЛЕСАХІМІЧНЫЯ ПРОМЫСЛЫ Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАЎ (ПЕРШАЯ ТРЭЦЬ XX СТ.)»

УДК : 630.3(091)(476) + 630.86(091)(476)

НАРЫХТОУКА ДРАУН1НЫ I ЛЕСАХШ1ЧНЫЯ ПРОМЫСЛЫ У ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАУ (ПЕРШАЯ ТРЭЦЬ XX ст.)

А.Ю. БАБ1Ч (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

Вызначаны напрамк развщця лесахiмiчнага i лесанарыхтоучага промыслауу гктарычным кантэксце першай трацты XX ст. Характарызуюцца таюя традыцыйныя eidbi лесакарыстання, як лесанарыхтоука, смалакурэнне, гонка дзёгцю, вывальванне вугалю. Разгледжаны асаблiвасцi аргатзацьп лесахiмiчнай вытворчасц у першай трэц XX ст., звернута увага на значэнне лесапрамысловай дзейнасц у гаспадарчым жыццi беларускага сялянства. Паказаны уплыу сацыяльна-эканамiчных i палтычных фактарау на астэму лесакарыстання беларусау.

Ключавыя словы: этналогiя, лесакарыстанне, традыцып, промысел, драунтныя рэсурсы, лесахi-мiчныя промыслы, саматужны промысел, прамысловая кааперацыя, арцель,.

Уводзшы. Нарыхтоука драуншы уяуляе сабой важнейшую культурную форму лесакарыстання. Паказальна, што тэрмш "лесакарыстанне" працяглы час звязвауся толью з выкарыстаннем драуншы як асноунага ляснога рэсурсу, а праславянская форма lesb, па меркаваннях даследчыкау, першапачаткова вызначала 'будаушчы матэрыял', што генетычна суадносщца з лацшсмм lignum 'драунша, матэрыял' [1, с. 287-288]. Для традыцыйнай сялянскай гаспадаркi драунша служыла ушверсальным прыродным рэсур-сам, якi выкарыстоувауся для будоулi жылля i гаспадарчых пабудоу, уцяплення i асвятлення жылля, вырабу транспартных сродкау, мэблi, посуду. Для шэрагу промыслау драунiна была ушкальным сыравш-ным рэсурсам, яю нельга было замянiць iншымi матэрыяламь Са спажываннем драунiны былi звязаны лесахiмiчныя промыслы: выпальванне вугалю, гонка смалы i дзёгцю, вытворчасць паташу. Смала выка-рыстоувалася для прасмолю рыбацкiх лодак, канатау, рыбалоуных нератау; паташ ужывауся у фармацэу-тыцы i кандытарскай вытворчасцi, быу неабходны для мыцця воуны, адбельвання i фарбавання тканiн, шкларобства i мылаварэння. Дзёгаць прымяняуся у гарбарстве, пры вырабе сырамятнай скуры, для змазю калёсных восяу; вугаль - у кавальскай справе i металургii. Сырацечную сасновую смалу - жывiцу -выкарыстоУвалi у фармацэутыцы, з яе выраблялi белы вар для смалення лодак, дратвы, друкарскую фарбу, перапрацоУвалi на канiфоль i шкiпiнар.

Асноуная частка. Напачатку XX ст. значная колькасць сялянскага насельнiцтва займалася сезон-най працай на лесапавале, першаснай апрацоукай драунiны i перавозам яе да месцау лесасплаву i чыгу-начных станцый. Агульная колькасць сялян, што прымалi удзел у лясных промыслах, да гэтага часу прыкметна скарацiлася у параунаннi з ^rni ж паказчыкамi канца XIX ст. Разам з тым заробкi iх у грашовым выражэннi павялiчылiся у 2-3 разы [2, с. 466]. Найбольш развiтыя лясныя промыслы былi у Мiнскай губернi, дзе iмi штогод займалiся 60-80 тыс. работшкау. У той жа губернi у перадваенныя 1912 i 1913 гг. сумарны гадавы прыбытак наёмных работшкау у галiне лясных промыслау перавыау адпаведны паказчык 1905 г. у 2 разы (таблща).

Таблiца. - Стан лясных промыслау у Мшскай губерш (пачатак XX ст.) [3-9]

Улжовая дата 1905 1906 1908 1910 1911 1912 1913

Колькасць занятых рабочых (чал.) 69 243 61 171 67 040 84 890 89 467 69 596 68 176

Сумарны гадавы прыбытак (руб.) 1 240 789 1 113 036 1 250 840 1 711 590 1 395 290 2 632 150 2716 249

Напачатку XX ст. драуншу з Мшскай губерш адпраyлялi чыгункай у Прусю, Рыгу, Варшаву, Лiба-ву, Вшьню i Херсон, сплаyлялi па Прыпящ i Нёмане на Мемель, па Прыпящ, Дняпру i Бярэзше - у Кiеy, Пауднёвую i Пауднёва-Заходнюю часткi Расii [10, с. 113-114; 11, с. 63].

Значная частка сялян вырабляла лясныя матэрыялы - брусы, шпалы, кроквы, бандарную клёпку, абады да колау, санныя палазы. Паводле ус^м^у М. Ганчарыка, напачатку XX ст. у яго роднай вёсцы Клянiк 1гуменскага павета Мшскай губерш сяляне займалiся калёсным i санным промыслам. У мнопх дварах мелася парня для вырабу абадоy, палазоy цi дугоу. Гатовыя вырабы вазiлi прадаваць на юрмаш у Мiнск [12, с. 16-17].

Парода дрэва мела непасрэдную сувязь з далейшым прызначэннем вырабаy. Беларусюя бондары yлiчвалi розныя механiчныя i хiмiчныя yласщвасщ драyнiны: цвёрдасць, трываласць, пластычнасць,

устойлiвасць да разбурэння, здольнасць вытрымлiваць рэакцыи браджэння i перадаваць спецы^чны арамат прадуктам, якiя захоуваюцца у бондарным вырабе [13, с. 78]. У залежнасщ ад вщу (пароды) i якасцi дрэва вызначалася яго далейшае выкарыстанне. З дуба рабш аснову для фундамента хаты; клёпю i дш-шчы, прызначаныя для бондарнага посуду; калодзежныя зрубы; дэталi воза (восi, ручш, стцы у колы, пярэчкi у драбшы i iнш.); калы для платоу i жэрдак; зубы для бараны i iнш. Бяроза выкарыстоувалася для вырабу насiлак (шасты для нашэння коп сена), лапат для гумна, апрау (ложа) для стрэльбы, верацён, абвязм на вуллi i борщ на зiму, асобных частак павозю (калодкi, аглоблi) i iнш. Галоунымi вырабамi з ясеню былi абады для колау i палазы для саней [14, с. 161, 163-164]. Дрэва для калодных вулляу, яюя рабiлi пераважна са смалiстых i зрэдку з iншых парод, маглi спецыяльна ссушваць, дзеля чаго зшзу вакол ствала здымалi кару [15, с. 428].

Да пачатку XX ст. выраб смалы, дзёгцю, вугалю значна скаращуся у сувязi з заменай сасновай смалы i дзёгцю змазачныпш масламi з нафты, паташу - содай, драуншнага вугалю - каменным. Вытворчасць паташу спынiлася зуам [16, с. 128]. Прадукцыя шла пераважна на мясцовыя патрэбы. Сыравшай для атрымання лесахiмiчнай прадукцыi служылi розныя пароды хвойных i лютавых дрэу [17, с. 85]. Смалу выкурвалi з хваёвага асмолу, нарыхтоука якога была традыцыйным промыслам жыхароу лясных вёсак у веснавую i восеньскую пару. Лепшым лiчылi спелы пнёвы асмол з карчоу старых хвой, што праляжалi у зямлi некалькi гадоу. ВыкарыстоУвалi таксама стваловы асмол з нiжняй часткi дрэва i павалу. Прасушаныя карчы расколвалi на кавалкi - асмол (лучына, лучыва) - даужынёй каля 1 м [16, с. 129].

Найбольш старажытны - ямны альбо майданны спосаб смалакурэння - iснавау на Беларуа да канца

XIX ст. У XX ст. майданы канчаткова быт выцеснены. На змену iм прыйшлi спачатку цагляныя печы, пазней -печы з жалезным катлом, i нарэшце - рэтортная устаноука (з вялiкiм вертыкальным цылшдрычным катлом). I цагляныя печы, i печы з жалезным катлом, i рэторты дазвалялi вырабляць не толькi смалу, але i шкiпiнар ды вугаль. А. А. Дзеверагiн характарызуе Западны раён Расшскай iмперыi, яш уключау i беларускiя губернi, як важны цэнтр смалакурэння да Першай сусветнай вайны [18, с. 12]. Найбольшая частка шкшшару, якi вырабляуся у беларусшх губернях напачатку стагоддзя, прызначалася на экспарт у Гермашю, Англiю i iншыя краiны, у той час як смала рэалiзоУвалася пераважна на унутраным рынку.

Гонка дзёгцю з бяросты ажыццяулялася некалькiмi спосабамi: у ямах-майданах, кучах (вогншчах), вялiкiх глшяных гаршках. Апошнi спосаб апiсау 1.А. Сербау. Прыстасаванне уяуляла сабой печ з глшы i цэглы ("гаршок") вышынёй 3 дыяметрам 2 У аршына, па абодвух баках якога размяшчалюя кажухi з люхтамь У гаршку спераду, уверсе i унiзе рабiлiся невялiкiя акенцы, а унутры ад падлогi праходзiла труба праз пласт зямлi у прыямак, дзе стаяла карыта для дзёгцю. Смалавыя сухiя карчы праз акенцы накладвалi у гаршок да верху. Калi печ такiм чынам была насаджана, вокны закладалiся цаглiнамi i шчыльна замаз-валiся глiнай. У кажухах разводзiуся моцны агонь. Смала у чыгунах тлела, i дзёгаць па трубе шоу наупрост у карыта [19, с. 16].

Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя падзеi, якiя адбывалкя на Беларусi у першыя десяцiгоддзi

XX ст., прывялi да значнага памяншэння лясных рэсурсау краю. У 1920-я гг. у БССР ажыццяуляецца шэраг мерапрыемствау па улiку лясоу. Гэта было абумоулена iмкненнем дзяржаунага кiраунiцтва упарадкаваць сiстэму лясной гаспадарм для далейшай iнтэнсiунай распрацоукi, а таксама захавання i аднаулення ляс-нога фонду. Праведзеныя мерапрыемствы выявш значнае скарачэнне лясных масiвау. З 1914 па 1923 г. плошча лясоу на тэрыторыi БССР у межах 1921 г. (Бабруйсю, Барысаусю, 1гуменсю, Мазырскi, часткова Мiнскi i Слуцкi паветы) скарацiлася на 9,2% i складала 1 792 525 дзесящн (у 1914 г. - 1 974 243 дзесящн) [20, с. 1-2]. Крытычная сiтуацыя з ляснымi угоддзямi склалася у Вщебскай губернi, большасць паветау якой былi вернуты у 1924 г. БССР. Згодна з данымi 1927 г., лясютасць Аршанскай i Вiцебскай акруг была самай шзкай па рэспублщы - пакрытыя лесам плошчы складалi адпаведна 16,5% i 14,9% ад iх тэрыторыi [21, с. 6]. У больш спрыяльным становiшчы знаходзшася Полацкая акруга, якая разам з Мазырскай i Мш-скай уваходзша у тройку найбольш багатых лесам частак БССР. Адзначым, што у 1923-24 гг. толькi з Мазыршчыны было вывезена 5 млн пудоу лясных грузау чыгункай i 2,5 млн пудоу - па рэках [22, с. 20].

Каб задаволщь патрэбы сялян у драунiне, а таксама дзеля падтрымю сельскай гаспадарю у 1924 г. з агульнага ляснога фонду БССР былi вылучаны i перададзены сялянам у "бестэрмшовае i дармавое ка-рыстанне" лясы мясцовага значэння. На 1928 г. плошча лясоу мясцовага значэння складала 516 073 га (альбо 16% лясоу дзяржаунага значэння) [23, с. 11]. Аднак сельскае насельнщтва, як i раней, адчувала дэфщыт у драунше, што прыводзша да самавольных вырубак. Паводле Е.П. Мiхасенкi, у лясах мясцовага значэння аб'ёмы самавольна высечанага лесу не саступалi памерам санкцыянаванага штогадовага вод-пуску драуншы [24, с. 7]. У канцы 1920-х гг. з мэтай паляпшэння аргашзацый лясной гаспадаркi, у прыват-насцi у сферы лесааховы i лесааднаулення, а таксама для упарадкавання сiстэмы размеркавання драунiн-ных рэсурсау было прынята рашэнне аб перадачы лясоу мясцовага значэння камунам, саугасам i калгасам у безтэрмiновае i бясплатнае карыстанне.

У 1920-я - 1930-я гг. вясковае насельнщтва БССР шукала дадатковых прыбыткау, у тым лiку i на вырубцы, пшаванш, вывазе лесаматэрыялау. М. Азбукiн вызначау выключную ролю драунiнных лясных

рэсурсау для Беларуси з прычыны таго, што лес давау гадоуны прадукт вывазу, базу для фабрычнай пра-мысловасцi, магчымасць для заробкау сялянству на паваде лесу, дастауцы яго на рум i сплаве [22, с. 20]. Значная колькасць сялян была занята на лесахiмiчных промыслах: карчавала пш, выпадьвада вугаль, здабывала смалу, гнала дзёгаць i шкiпiнар. Шмат людзей адпраулялася на сезонныя заробкi (з глыбокай восеш i на працягу зiмы) у больш лясныя раёны краiны [25, с.30].

Работнiкi адной спецыялiзацыi аб'ядноувалкя у арцелi. Напрыклад, у мястэчку Лагойск Мшскай акругi у 1928 г. працавала даволi вялiкая арцель гантаушчыкоу (61 чалавек) [26, с. 31]. Кустарнае смала-курэнне мела у 1920-я гг. у савецкай Беларус дробнапрамысловую форму. У Бабруйсшм раёне дзейнiчалi 4 смалакурныя арцелi "Смаласкш", падпарадкаваныя Белкаапрамсавету (вв. Скачок, Брожа, Гарадзецкая, Казулiчы). У мястэчку Асiповiчы з 1933 г. дзейшчау смалакурны завод-арцель "Чырвоны Хiмiк" (114 чалавек) [27, с. 4-5]. Развщцю прамысловай кааперацыi спрыяу пераход да новай эканамiчнай палiтыкi i пры-няцце у 1921 г. дэкрэту СНК РСФСР "Аб прамысловай кааперацьп", якi вызначыу пачатак перыяду аднос-най свабоды дзейнасцi кааператыуных арганiзацый у савецкай Беларусi. Каапераванне саматужшкау у галiне лясных i лесахiмiчных промыслау матывавалася больш выгоднымi yмовамi на закупку сыравшы. Згодна з пунктам А Ляснога Кодэкса у рэдакцып ад 16 кастрычшка 1924 г., аб'яднаныя у арцелi саматуж-нiкi, якiя yваходзiлi у сiстэму лясной i прамысловай кааперацып, атрымлiвалi патрэбную для iх вытворчасщ драyнiну па таксавых коштах, на тых жа умовах, на яшх яе атрымоувала мясцовае сельскае насельнщтва [28, с. 143]. У той час як прыватнш не маглi спадзявацца на падобныя iльготы. У дакуменце 1926 г. Ляс-ным Кiраyнiцтвам паведамляецца: "... смалярам, не аб'еднаушымся у таварыства, ц1 арцель саматужшкау, н1як1х прау на зьтжэньня цэн на смальле I дровы законам не дадзены..." [29, л. 80].

Развщцё лесахiмiчных промыслау геаграфiчна абумоУлiвалася станам ляастасщ i наяунасцю драу-нiны патрэбнай якасщ. Напрыклад, са змяншэннем ляастасщ было звязана слабае развщцё лесахiмiчнай вытворчасщ у Аршанскай акрузе [30, с. 2].

Савецюм кiраyнiцтам была пастаулена мэта стварэння замест саматужнай вытворчасщ адзшага дзяржаунага прамысловага сектару народнай гаспадаркь Ужо у снежш 1929 г. дзяржауны сектар складау 35% усёй вытворчасцi смалы i шкiпiнару, 55% выраблялi каапераваныя саматужнш i толькi 10% -прыватнш. У 1928 г. адпаведна - 6,6%, 32,4% i 61%. Адбывалася паступовае узбуйненне лесахiмiчнай прамысловасцi. Напрыклад, у Бабруйсюм Хiмлесгасе у 1933 г. працавала 335 чалавек [27, с. 8-9].

У 1920-я - 1930-я гг. на Беларуа мелася каля 370 рэтортных установак з гадавым цыклам работ, яюя уваходзш у сiстэму Беларускага саюза саматужна-прамысловай кааперацыi. У 1926 - 1927 гг. у Барысау-скiм раёне налiчвалася 14 смалакурных заводау i 10 лесапiлак пры млынах i сукнавальнях [31, с. 59]. У канцы 1920-х гг. на Беларус yзнiк новы вiд лесахiмiчнай вытворчасщ на кааператыунай аснове - здабы-ванне сырацечнай смалы - жывщы, гадоуным чынам шляхам падсочкi сасны. У 1929 г. адкрылiся Навабе-лiцкi канiфольна-экстракцыйны, а у 1930 г. - Барысаусю канiфольна-шкiпiнарны заводы, дзе з жывщы выраблялi кашфоль i шкiпiнар [27, с. 22-25].

У 1930-я гг. Беларусь з'яулялася адным з найбольш значных раёнау смалакурнай вытворчасцi у СССР. Тут здабывалася 30% смады i 40% шкшшару ад iх агульнай колькащ па СССР [17, с. 88]. У сувязi з пераходам на планавую эканомiку i курсам на шдустрыятзацыю краiны, з канца 1920-х гг. i да 1940-х гг. лесапрамысловы сектар стау важнай крынщай сродкау для набыцця машын i абстадявання. У асобныя гады нарыхтоую драyнiны у БССР даходзiлi да 25 млн м3/год, а у сярэднiм скдадалi 18 млн м3 [32, с. 55].

Iнтэнсiyныя лесараспрацоую адбывалiся у 1920-я - 1930-я гг. у заходняй частцы Беларуа, што Уваходзiла у склад Польшчы. Паводле статыстычных даных, звыш 50% вырубленых у Польшчы лясоу у мiжваенны пер^1яд прыходзiлася на Вшенскае, Навагрудскае i Падескае ваяводствы [33, с. 14]. Да канца мiжваеннага перыяду Палессе заставалася самым ляастым ваяводствам Польскай рэспублiкi паводле агульнай плошчы, нягледзячы на сур'ёзнае i пастаяннае змяншэнне лясных абшарау. Адзшкавыя буйн^1я прамысловыя прадпрыемствы, якiя дзейнiчалi там у мiжваенны пер^гяд, былi звязаны з дрэваапрацоукай (фанерныя i запалкавыя фабрыкi). Прадукцыя, што выраблялася на iх, мела вялiкае значэнне у маштабах усёй краiны [34, с. 219]. Замежныя лесапрамыслоуцы набывалi лес на карню i наладжвалi iнтэнсiyную лесанарыхтоуку пасродкам пашырэння сети вузкакалейных чыгунак (600 км) i лесапiльных заводау. Знач-ныя маштабы лесанарыхтоучай дзейнасцi пацвярджаюць i статыстычныя даныя: за 1919 - 1935 гг. па двум ваяводствам (Навагрудскаму i Падескаму) плошча лясоу скарацшася прыблiзна на 316,4 тыс. га [33, с. 14].

У Заходняй Беларуа лясы адыгpывалi важную ролю у якасцi крынiцы дадатковых даходау, якiя атрымлiвада сельскае насельнiцтва пры iх эксплуатацыi (напрыклад, арганiзаваныя высечю i вываз драу-нiны). Для жыхароу вёскi значэнне заняткау, звязаных з лесанарыхтоукай, падвышалася адносна высокiмi заробкамi i тым фактам, што найбольшую iнтэнсiyнасць гэтыя работы набывалi у зручны для вяскоуцау зiмовы час [34, с. 219-220]. На тэрыторыi Заходняй Беларусi была створана даволi дасканалая сiстэма кантролю i аховы лясоу ад несанкцыянаванай эксплуатацыь Пiлiп Засiм у сваiм эканамiчным i сацыяльным даследаваннi в. Шаш Пружанскага павета напачатку 1930-х гг. адзначае, што крадзяжы лесу раней былi звычайнай справай, аднак таюя злачынствы амаль спынiлiся па прычыне суровых пакаранняу [35, с. 417].

Рост узроуню злачыннасщ, звязанай з лесакарыстаннем, назiраyся падчас эканамiчнага крызюу першай паловы 1930-х гг. У сувязi са змяншэннем у некалью разоу заробкау у галше лесаапрацоую вырасла коль-касць парушэнняу у гэтай сферы. У мiжваенны перыяд на тэрыторыi Заходняй Беларуа функцыянавала 44 смалакурнi, якiя 6brai абсталяваныя пераважна так званымi "латышсюмГ' печамi [36, с. 81].

Заклэчэнне. Такiм чынам, у ландшафтнай псторьи Беларусi перыяд першай трэцi XX ст. адзначаны iстотным змяншэннем лясютасщ тэрыторыi. Так, у 1900 i 1922 гг. дадзены паказчык складау адпаведна 37 i 22% (знiзiyся з 1900 па 1914 г. на 4% i з 1914 па 1922 г. - на 11%). Фармiраванне такой неспрыяльнай для прыроднага асяроддзя сiтуацыi у сферы выкарыстання лясных рэсурсау (у першую чаргу - драуншных) адбывалася пад уплывам працяглых ваенных дзеянняу, змены улады i нестабiльных грамадска-палiтычных абставш, раздзялення i уваходжання частак тэрыторыi Беларусi у склад розных дзяржауных утварэнняу. Палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя падзеi першай трэцi XX ст. прывялi да рэарганiзацыi (у савецкай Беларуа) альбо рэканструкцыi (у Заходняй Беларуа) iснуючай лесагаспадарчай сiстэмы. АсноУнымi кiрункамi структурнай рэарганiзацыi лесагаспадарчага комплексу у БССР сталi нацыяналiзацыя прырод-ных рэсурсау i цэнтралiзацыя кiравання.

У першай трэщ XX ст. лесахiмiчныя промыслы (смалакурэнне, гонка дзёгцю i шкiпiнару, выпаль-ванне вугалю) захоувалкя пераважна у форме саматужнага промыслу. Эканамiчныя пераyтварэннi перыду НЭПа спрыщт развiццю дробнапрамысловай кааперацыi у галше лесахiмiчных промыслау. Канец 1920-х гг. азначыу пераход на шлях фармiравання у БССР адзiнага дзяржаунага лесапрамысловага комплексу i па-ступовага узбуйнення лесахiмiчнай прамысловасцi.

Нарыхтоука драyнiны i лесахiмiчныя промыслы з'яyлялiся важнай крынщай прыбытку для беларус-кага насельнщтва i дазвалялi часткова альбо цалкам кампенсаваць дэфiцыт бюджэту сялянскай сям'ь Ся-лянскае насельнiцтва займалася сезоннай працай на лесапавале, першаснай апрацоукай драyнiны i пераво-зам яе да месцау лесасплаву i чыгуначных станцый, карчавала пнi, выпальвала вугаль, здабывала смалу, гнала дзёгаць i шкiпiнар. Несанкцыянаваныя вырубкi лясоу беларускiмi сялянамi найчасцей былi абумоу-лены аб'ектыунай патрэбай у драyнiне, а таксама iмкненнем пашыраць свае сельскагаспадарчыя yгоддзi.

Л1ТАРАТУРА

1. Этымалапчны слоушк беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларуа, 1н-т мовазнауства ¡мя Я. Коласа. - Мшск : Навука i тэхшка. - Т. 5: К-Л / Уклад. В.У. Мартынау, I.I. Лучыц-Федарэц ; рэд. В.У. Мартынау. - 1978. - 320 с.

2. Псторыя сялянства Беларуа са старажытных часоу да нашых дзён : у 3 т. - Мшск : Беларуская навука. - Т. 2: Псторыя сялянства Беларуа ад рэформы1861 да сакавжа 1917 г. / З.Е. Абергауз [i шш.] ; пад рэд. В.П. Панющча. -2002. - 552 с.

3. Памятная книжка Минской губернии на 1907 год. - 1906. - 200, 207, [3] с.

4. Памятная книжка Минской губернии на 1908 год. - 1907. - 200, 163, [3]с.

5. Памятная книжка Минской губернии на 1910 год. - 1909. - 192, 187, III с.

6. Памятная книжка Минской губернии на 1912 год. - 1911. - 224, 211, III с.

7. Памятная книжка Минской губернии на 1913 год. - 1912. - [532 с.]

8. Памятная книжка Минской губернии на 1914 год. - 1913. - 240, 189, III с.

9. Памятная книжка Минской губернии на 1915 год. - 1914. - 232, 185, III с.

10. Памятная книжка Минской губернии на 1902 год. - 1901. - 218, 208 с.

11. Памятная книжка Минской губернии на 1911 год. - 1910. - 224, 138, II с.

12. Ганчарык, М.М. Шлях ад пачатку стагоддзя: Успамшы / М.М. Ганчарык. - Мнск : ННАЦ ¡мя Ф.Скарыны, 2003. - 290 с.

13. Титов, В.С. Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917-1941). Этнографические очерки бондарного промысла и изготовления транспортных средств / В.С. Титов. - Минск : Наука и техника, 1976. - 135 с.

14. Пяткев1ч, Ч. Рэчыцкае Палессе / Ч. Пяткев1ч.- Мшск : Беларуси кшгазбор, 2004. - 670 с.

15. Никифоровский, Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности : (этнографические данные): с географическим видом Витебской губернии и четырьмя чертежами в тексте / Н.Я. Никифоровский. - Витебск : Губ. тип., 1895. - 552 с.

16. Беларусы : у 8 т. - Мшск : Навука i тэхшка. - Т. 1: Прамысловыя i рамесныя занятю / рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Пшпенка, В.С. Щтоу. - 1995. - 351 с.

17. Промыслы i рамёствы Беларуа / В.К. Бандарчык [i шш.] ; рэдкал.: В.К. Бандарчык, В.1. Мялешка, М.Ф. Пшшенка / Акад. навук Беларус. ССР, 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфп i фальклору. - Мшск : Навука i тэхшка, 1984. - 190 с.

18. Деверягин, А.А. Очерк смолокурения и сухой перегонки в России до войны / А.А. Деверягин. - М. : Высш. сов. нар. хоз., 1918. - 91 с.

19. Сербов, И.А. Поездки по Полесью 1911 и 1912 года / И.А. Сербов. - Вильна : Сев.-Зап. Отд. Императ. русс. географ. общ-ва, 1914. - 51 с.

20. Седашев, Я.Н. Лесное хозяйство в Белорусской Советской Социалистической Республике / Я.Н. Седшев. - Минск : Нар.ком.землед. ССРБ, 1923. - 15 с.

21. Седашев, Я.Н. Богата ли Белоруссия лесом? / Я.Н. Седашев. - Гомель : Тип. «Полеспечать», 1928. - 16 с.

22. Азбуюн, М. Мазырская акруга / М. Азбуюн // Наш край: штомесячшк Цэнтральнага Бюро Краязнауства пры 1нбелкульце. - 1928. - № 8(35) - 9(36). - С. 4-21.

23. MixaceHKa, Е.П. Лясы мясцовага значэння на Беларус i карыстанне ímí / Е.П. MixaceHKa. - Míhck : Белдзяржвыд, 1929. - 34 с.

24. Мiхасенка, Е.П. Лясы у калгасах / Е.П. Мiхасенка. - Мiнск : Белдзяржвыд, 1930. - 40 с.

25. Кулакоу, Т.П. Эканамiчны стан Азарыцкага раёну, Мазырскай AKpyri / Наш край: штомесячшк Цэнтральнага Бюро Краязнауства пры 1нбелкульце. - 1929. - № 5(44). - С. 28-36.

26. Самцэвiч, В. Мястэчка Лагойск (Менскай акруп) / В. Самцэвiч // Наш край: штомесячшк Цэнтральнага Бюро Краязнауства пры 1нбелкульце. - 1928. - № 4 (31). - С. 25-32.

27. Стс прамысловых прадпрыемствау БССР / Юраун. нар.-гасп. учота БССР. - Гомель : Палесдрук, 1935. - Вып. 1. - 541 с.

28. Квятковский, М. Кустарная деревообделочная промышленность / М. Квятковский // Кустарная промышленность СССР : сб. ст. и материалов. / Пром.-экон. Совет ВСНХ СССР ; под ред. С.П.Середы.- М. : Изд-е Цент. Управ-я Печати ВСНХ СССР, 1925. - Вып. 1. - С. 132-144.

29. Зональный государственный архив в г. Полоцке. - Ф. 288. Оп. 1. Д. 4.

30. Кустарная промышленность : материалы к IX Пленуму Оршанского окружного исполнительного комитета / Орш. окруж. план. комиссия. - Орша : Изд-во Орш. окруж. испол. ком., 1927. - 16 с.

31. Самцэвiч, В. Нарыс эканамiчнага становшча Барысаускага раёну / В. Самцэвiч // Наш край: штомесячшк Цэнтральнага Бюро Краязнауства пры 1нбелкульце. - 1927. - № 6(21) - 7(22). - С. 53-59.

32. Багинский, В.Ф. Состояние и перспективы лесопользования в Республике Беларусь / В.Ф. Багинский // Науковий вюник. - 2004. - Вип. 14.5.-1. Люознавство, лiсiвництво, лiсова наука i осв™. - С. 54-57.

33. Кухарев, Б.Е. Сельское хозяйство Западной Белоруссии (1919 - 1939 гг.) / Б.Е. Кухарев ; под ред. И.Н. Шемякина. -Минск : Выш.шк., 1975. - 112 с.

34. Щхарцю, П. З псторьи "вялкай дэпрэси" на Палесск эканамiчны крызю першай паловы 1930-х гг. у Палесюм ваяводстве i спробы яго пераадолення / П. Щхарсю // ARCHE Пачатак. - 2013. - № 4. - С. 211-229.

35. Заам, П. Шаш, вёска Пружанскага павета. Эканамiчнае i сацыяльнае даследаванне / П. ЗаЫм // ARCHE Пачатак. -2013. - № 4. - С. 359-419.

36. Mironowicz, E. Bilorus / E. Mironowicz. - Warszawa : TRIO, 1999. - 298 s.

Пастуту 09.12.2020

TIMBER CUTTING AND WOOD CHEMICAL CRAFT IN THE TRADITIONAL FOREST MANAGEMENT CULTURE OF BELARUSIANS (FIRST THIRD OF THE 20TH CENTURY)

A. BABICH

The article defines the directions for the development of wood-chemical crafts and logging in the historical context of the first third of the 20th century. Such traditional types of forest use are characterized as logging, distillation of wood resin, race of tar, charring. The features of the organization of wood-chemical production in the first third of the XX century are considered. Attention is drawn to the importance of forestry activities in the economic life of the Belarusian peasantry. The influence of socio-economic and political factors on the forest management system of the Belarusians is shown.

Keywords: ethnology, forest management culture, traditions, crafts, wood-chemical crafts, logging, distillation of wood resin, race of tar, charring, wood harvesting, artel.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.