ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки
№ 9
УДК 94(476)+502.1
ЭКАЛАГ1ЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЯСНОЙ ЗОНЫ АС1ПОВ1ЦКАГА РАЁНА БССР (1985 - 1991 гг.): НА АСНОВЕ МАТЭРЫЯЛАУ РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ «ЗАПАВЕТЫ ЛЕН1НА»
Я.1. ЗАВАЦК1 (Беларуст дзяржауны утвератэт, Мтск)
У працы разглядаюцца праблемы карыстання ляснымг рэсурсамI Астовщкага раёна БССР (1985 - 1991 гг.), у кантэксце чаго звяртаецца увага на мерапрыемствы па ахове зялёнай паласы вакол горада I лясных маавау раёна, ахову рэдюх I знгкаючых вгдау жывёл I раслт, барацьбу з пажарам1 I браканьерствам, экалаггчнае выхаванне насельтцтва. Адзначаецца, што праведзеныя мерапрыемствы так I не вырашылг экалаггчныя праблемы разглядаемага раёна да канца Iснавання СССР.
Ключавыя словы: экалаггчныя праблемы, лясныярэсурсы, зялёная паласа, браканьерства, Ааповщюраён.
Уводзшы. Да сярэдз^1 1980-х гг. сур'ёзныя экалапчныя праблемы у БССР забаранялася абмяркоуваць у прэсе. Аднак дзякуючы палпыцы галоснасщ, абвешчанай у 1987 г., набалелыя пытанш, датычныя аховы нава-кольнага асяроддзя, сталi актыуна прыцягваць не тольш адказных органау цi асоб, але i шырошя колы грамад-скасцi. Такую трансфармацыю увал да экалогп можна прасачыць на старонках раённай газеты Асшовщкага раёна «Запаветы Ленша».
Актуальнасць тэмы даследавання абумоулена тым, што антрапагенны уплыу на экаастэму з'яуляуся адной з найбольш вострых праблем у жыцщ савецкага грамадства. Рост гарадоу, урбашзацыя, асаблiва у пасляваенны перыяд, прывялi да забруджвання навакольнага асяроддзя у БССР, у тым тку i Асшовщкага раёна - аднаго з буйнейшых прамысловых цэнтрау Магiлёускай вобласцi са значньЕШ па плошчы ляснымi мааваш (55%) i разна-стайнымi вщаш жывёл. У склаушыхся умовах узрасла роля лесу як фактару, стабшзуючага уздзеянне на нава-кольнае асяроддзе - гiдралагiчнага, глебаабарончага, клiматарэгулюючага, саштарна-ппешчнага [1, с. 7]. Аб мэтазгоднасщ выбару аб'екта даследавання сведчыць сцвярджэнне карэспандэнта раённай газеты Асiповiцкага раёна «Запаветы Ленша» А. Малахавай аб тым, што у 1980-я гг. разглядаемы раён займау першае месца у Мап-лёускай вобласцi па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя [2, с. 3].
Мэта даследавання - прааналiзаваць экалапчныя праблемы у Асшовщшм раёне БССР у 1985-1991 гг.
У адпаведнасщ з мэтай неабходна вылучыць наступныя задачы:
- раскрыць праблему забруджвання лясной паласы вакол АсiповiчаУ;
- прааналiзаваць экалагiчную палиыку Асiповiцкага раёна у азначаны перыяд.
Крышчнай базай даследавання паслужылi артыкулы i лiсты чытачоу, як1я был надрукаваны у раённай газеце «Запаветы Ленша». У цэлым, аналiз артыкулау i лiстоУ чытачоу раёнк1 дазволiу вылучыць комплекс праблем карыстання ляснымi рэсурсамi Асiповiччыны, як1 уключае мерапрыемствы па ахове зялёнай паласы вакол горада i лясных маавау раёна, ахову рэдшх i знiкаючых вщау жывёл i раслiн, барацьбу з пажараш i браканьерствам, экалагiчнае выхаванне насельнщтва. У аснову метадалагiчнай базы даследавання былi пакла-дзены псторыка-генетычны i гiсторыка-сiстэмны метады, а таксама аналiз i сiнтэз.
Асноуная частка. У сярэдзiне 1980-х гг. з мэтай захавання рэжыму утрымання зялёнай паласы усе пры-гарадныя лясы АсiповiчаУ замацоУвалiся за прамысловымi прадпрыемствам^ што праводзiлi iх ачыстку i добра-упарадкаванне. На працягу 1985 г. было высаджана 1130 дрэу i больш за 10 тыс. хмызнякоу, а на гарадск1х квет-нiках - больш за 120 тыс. кветак. Азеляненне, пасадка дрэу, хмызнякоу i кветак праводзiлiся таксама на прамысловых прадпрыемствах, ва установах i школах горада [3, с. 4]. Становiшча зялёнай паласы абцяжарвалася яе засмечанасцю, што разглядалася летам 1987 г. на «круглым стале» кiраУнiкоУ прадпрыемствау, арганiзацый, устаноу горада i раёна, старшынь калгасау, дырэктарау саугасау Асiповiцкага раёна. Па гэтым пытанш былi заслу-ханы дырэктар камбiната хлебапрадуктау В. Алёхш i галоуны шжынер масларобчага камбшата У. Гняцько. Яны паведамiлi, што прадпрыемствы займаюцца лшввдацыяй звалак i правядзеннем суботнiкаУ па уборцы лесу [2, с. 4].
Аднак вышэйзгаданых захадау аказалася недастаткова. Таму пытанне забруджвання зялёнай паласы стала прадметам разгляду летам 1988 г. на паседжанш гарадскога камiтэта народнага кантролю. УдзельнЫ паседжання адзначылi, што з-за бескантрольнасщ з боку лясгаса, раённай санэпiдстанцыi i iншых кантралюючых служб было дапушчана забруджванне у многiх месцах зялёнай лясной зоны вакол горада. А праведзеная праверка паказала, што вывазка i сшдванне у лесе смецця, розных адходау прамысловасцi не спыншася. Так, у кварталах № 56 i № 57 Асшовщкага ляснщтва, а таксама у лесе, яш знаходзiуся пад адказнасцю калгасу «Авангард», выквдвалюя прамысловыя адходы заводам аутамабшьных агрэгатау i кардонна-руберойдавым заводам iмя XXV з'езда КПСС. Дадзеныя прамысловыя прадпрыемствы працягвалi карыстацца звалкай, нягледзячы на тое, што тэрмш як карыстання быу вычарпаны. Тэрмiн, у сваю чаргу, быу засведчаны у прадпiсаннях галоунага урача санэпiдстанцыi i раённага iнспектара па ахове прыроды, як1я, тым не менш, не выконвалюя. Шматлiкiя участи ляснога мааву вакол АсiповiчаУ был завалены кучамi смецця, якое употай вывозiлася з некаторых iншых прадпрыемствау i арганiзацый. У вынiку гарадсш камiтэт народнага кантролю патрабавау ад галоунага шжынера кардонна-
2022
ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А
руберойдавага завода iмя XXV з'езда КПСС В. Васшёнка, шшых пасадовых асоб прадпрыемствау i аргашзацый навядзення парадку у зялёнай зоне горада i недапушчэння у будучыш падобных з'яу. Дырэктар лясгаса М. Новь кау i галоуны урач санэmдстанцыi М. Цвырко абавязвалiся прыняць рашучыя захады да парушальшкау з мэтай папя-рэджання забруджвання навакольнага асяроддзя i утры^вання зялёнай зоны горада у належным стане [4, с. 3].
Важны характар насш лесааднауленчыя працы у раёне. Летам 1986 г. Асшовщш райвыканкам аргашзавау «круглы стол», на як1м абмяркоувалася пытанне аб рэалiзацыi у раёне праграмы па узмацненнi аховы прыроды i рацыянальным выкарыстаннi яе рэсурсау. Падчас правядзення «круглага стала» галоуны лясшчы Асiповiцкага лясгаса А. Аусяншкау паведамiу прысутным аб ходзе выканання працы па узмацненнi догляду за лесам. Паводле яго слоу, штогод лясгас высаджвау лес на 440-450 гектарах, у той час як лесапрамгас высякау яго на плошчы 500-600 гектарау. З высечаных гектарау 100-115 пакiдалiся для натуральнага узнаулення. Гэта былi месцы з лшняй вiльготнасцю, у вынiку чаго атрьЕ^валюя лясы кшталту багульнiкау цi лясоу-сфагнум. Астатшя участка лясгас засаджвау сасной, елкай, дубам [5, с. 3]. Аднак суцэльныя высечк1 лесу не заусёды правiльна ажыццяу-лялiся, што прывяло у вынiку да зшкнення чарамшы (мядзведжай цыбулi) на участку, яш ахоувауся Асiповiцкiм лясгасам у раёне 109 шламетра дарогi Мшск-Бабруйск Брыцалавiцкага ляснiцтва. Пры гэтым планаванне высечак не узгаднялася з органам аховы прыроды, што прыводзiла да частага парушэння прыродаахоунага заканадауства, суцэльнай вырубк1 лесу у водаахоуных зонах рэк i г.д. [6, с. 3]
Аналiз экалагiчнай палiтыкi Асшовщкага раёна на працягу апошнiх гадоу перабудовы паказау, што адказнасць за забруджванне лясных масiвау, як i астатнiя перашкоды у ажыццяуленш прыродаахоуных мерапры-емствау у раёне ляжала не столько на прадпрыемствах i асобных грамадзянах, кольк1 на лясной ахове i мясцовай вертыкалi улады. Гэта думка пацвярджаецца працай восьмай сеси раённага Савета народных дэпутатау XX скль кання. У ходзе правядзення паседжання сесii вясной 1989 г. канстатавалася, што лясная ахова не забяспечвала абарону лясоу Асшовщкага, Цэльскага i Кастрычнщкага ляснiцтвау, размешчаных каля населеных пунктау, ад забруджвання вытворчымi i бытавымi адходамi. А лясгас, у сваю чаргу, не выкарыстоувау сваiх правоу i пауна-моцтвау па прымяненнi штрафных санкцый у дачыненнi да парушальнiкау ляснога парадку [7, с. 2].
Злабадзённай з'яулялася тэма аховы рэдк1х i знiкаючых вiдау дзiкiх раслiн i жывёл. Так, да 1928 г. на тэрыторыi раёна былi цалкам зшшчаны алень, лось, бабёр, рысь. Амаль зусiм знiклi кабаны, казул^ мядзведзi. Вельмi рэдка сустракалiся выдра i норка. Але, дзякуючы прыродаахоуным захадам, да канца перабудовы з'явшся бабры, рэаклiматызавауся высакародны алень, павялiчылася колькасць норк1 i г.д. [8, с. 2]. У 1986 г. рашэннем райвыканкама «Аб ахове рэдшх i знiкаючых вiдау раслiн на тэрыторыi раёна» пад ахову Асшовщкага лясгаса былi перададзены участк гайшку цёмна-чырвонага i пылкагалоУнiку даугалiставага у квартале № 68 Дараганау-скага ляснiцтва на месцы старых вапняных кар'ерау, а таксама эталоннага сасновага дрэвастою у квартале № 29 Брыцалавщкага ляснiцтва плошчай 8,1 гектары. У сваю чаргу, пад аховай Жорнаускага лясгаса аказауся дэндра -парк плошчай 1,3 гектары у вёсцы Дуброва i участак распаусюджвання мядзведжай цыбулi у Лапiцкiм ляснщтве. На помнiкi рэспублiканскага значэння - два векавыя дубы - завялi картк1 i аформiлi з Асшовщшм лясгасам ахоу-ныя абавязацельствы. Аднак прынятыя абавязацельствы i рашэннi райвыканкама не заусёды выконвалюя шрау-нiкамi лясгасау. Па-першае, не праводзiлася штогадовая iнвентарызацыя рэдк1х i знiкаючых вщау раслiн i жывёл, узятых пад ахову. Па-другое, у мнопх месцах адсутнiчалi аншлагi з указаннем абмежаванняу дзейнасцi чалавека на гэтых участках. Па-трэцяе, да ляснiчых не заусёды даводзшся звестк1 аб наяунасцi на тэрыторыях iх ляснщт-вау участкау з рэдкiмi вiдамi раслiн, а з адказныш асобамi не праводзiуся адпаведны шструктаж Як вытк, у 1987 г. былi зшшчаны лебедзьшыпуны, як1х павiнен быу ахоуваць калектыу рыбгаса «Свюлач» [6, с. 3].
На узгаданай вышэй восьмай сеси раённага Савета народных дэпутатау XX склшання, якая адбылася напачатку 1989 г., адзначалася, што асноУнымi фактарамi знiжэння колькасцi жывёл i птушак з'яулялiся пры-мяненне пестыцыдау i мiнеральных угнаенняу, правядзенне мел1ярацыйных работ, вырубка лясоу, браканьер-ства. Аднак парушэнняу магло б быць значна менш, калi б выканкамы мясцовых Саветау цалкам выконвалi свае паунамоцтвы, былi б актыуней i самi дэпутаты. Паказальна, што за увесь 1988 г. не было накладзена шводнага штрафа за парушэннi прыродаахоунага заканадауства на адмiнiстрацыйных камiсiях пры выканкамах мясцовых Саветау. У цэлым, не выконвалiся рашэннi сесiй i выканкамау не только мясцовых Саветау, а i раённага таксама [7, с. 2]. Хутчэй за усё, такое стауленне улад на месцах тлумачыцца неразуменнем усёй важнасцi страт, яия наносiлiся навакольнаму асяроддзю, ^ мажлiва, пакрывальнiцтвам iмi крыуднiкау прыроды.
З мэтай захавання рэдк1х i знiкаючых вiдау раслiн i жывёл, занесеных у Чырвоную кнiгу БССР, абласны савет Беларускага таварыства па ахове прыроды, вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне, абласны аграпрамы-словы камiтэт, абласны савет Беларускага таварыства паляушчых i рыбаловау, абласная шспекцыя «Белрыбвода» аб'явш конкурс «Чырвоная кшга». Ён прадугледжвау выяуленне, улiк i арганiзацыю эфектыунай аховы месцау росту раслiн i пражывання жывёл i птушак. У конкурсе мага прымаць удзел спецыялюты сельскай, лясной i паляунiчай гаспадарак, студэнты вышэйшых навучальных устаноу, шматаюя аматары прыроды. Яго Удзельнiкi за распрацоуку мерапрыемствау па ахове рэдшх i знiкаючых вiдау раслiн, а таксама месцау прабывання дзiкiх жывёл, узнагароджвалюя дыпломамi i грашовымi прэмiямi у памеры ад 10 да 50 рублёу [9, с. 3]. Каб з'явшся спрыяльныя умовы размнажэння карысных дзiкiх жывёл i птушак, а таксама палепшылася ахова лесу i тарфяных месцанараджэнняу ад пажарау, Беларускае таварыства паляунiчых i рыбаловау штогод аб'яуляла месячнiк щшыш вясной i летам. Падчас правядзення месячшка паляушчыя, сябры прыроды павiнны былi растлумачваць вясковым жыхарам важнасць мерапрыемства i тое, каб яны не наведвалi у гэты час лясныя масiвы без моцнай
ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки
№ 9
патрэбы. Забаранялася адлоУлiваць i забiраць з паляушчых угоддзяу маладняк дзiкiх жывёл i птушак, разбураць iх гнёзды, норы, хатш. Механiзатары i школьнiкi закткалюя аказваць дапамогу у справе стварэння цiшынi для дзiчыны, у яе ахове i памнажэннi. Работнiкi лясной гаспадарш павiнны былi прадумаць сваю работу ташм чынам, каб абмежаваць нарыхтоуку драунiны, догляд лесу, асаблiва у месцах з'яулення маладняку дзЫх жывёл. Ама-тарау адпачынку у лесе прасiлi устрымацца ад выезду на прыроду на працягу месячшка цiшынi [10, с. 3].
Балючай праблемай у пытаннi аховы навакольнага асяроддзя у раёне з'яуляуся рост браканьерства. Калi у 1986 г. было выяулена 9 парушэнняу правш палявання i нiводнага грубага, то у 1987 г. было здзейснена 32 пару-шэннi, у т. л. 9 грубых, i затрымана 40 парушальнiкау. Грубыя парушэннi уключалi у сабе незаконную здабычу 2 ласёу, 3 казуль; адстрэл 2 лебедзяу-шыпуноу, занесеных у Чырвоную кшгу БССР. Усяго за 1987 г. было спаг-нана 7000 рублёу штрафау, у т.л. лясгасам - 3815 рублёу. Па трох парушэннях была узбуджана крымiнальная справа. 12 паляушчых згубш членства у Беларусшм таварыстве паляунiчых i рыбаловау, а у больш чым дзесяцi парушальшкау канфiскавалi стрэльбы. Аднак гэтыя захады аказалi недастатковае уздзеянне, таму што напачатку 1988 г. было зафжсавана 20 выпадкау парушэння правiл палявання, у т. л. 4 грубыя. Па двух з iх узбудзш крымь нальныя справы [11, с. 3].
Прыродаахоуная дзейнасць ускладнялася выпадкаш лясных пажарау. Асноунай прычынай iх з'яулення было неасцярожнае, а часам i няумелае абыходжанне з агнём наведвальнiкау лесу. Так, 27 красавка 1986 г. ад забавы дзяцей з агнём у лесе узшк пажар на значнай плошчы у квартале 58 Асiповiцкага ляснiцтва. Аднак дзякуючы удзелу жыхароу пасёлка Савецш i работнiкаУ пажарнай аховы завода аутамабшьных агрэгатау i лясной аховы ён быу лiквiдаваны. У 1984-1986 гг., калi небяспека лясных пажарау была асаблiва высокай, рашэннем раённага Савета народных дэпутатау прыходзiлася забараняць наведванне лясоу [12, с. 3].
Вынш прыродаахоунай работы па Асшовщшм раёне за 1989 г. сталi прадметам разгляду 21 лютага 1990 г. у Магшёве падчас правядзення калегii абласнога камiтэта па ахове прыроды. На ёй адзначалася, што Асшовщш лясгас не прымау дастаткова захадау па утрыманнi лясоу у чысщш 1х захламленне часта з'яулялася прычынай пажарау. За 1989 г. было зафшсавана 68 такiх выпадкау, што прынесла страты на 2,7 тыс. рублёу. Да таго ж лясгас не устанаиу аншлап у месцах росту рэдк1х i зшкаючых ввдау раслiн, занесеных у Чырвоную кнiгу БССР i узятых iм пад ахову. Здаралiся выпадк1 парушэння аховы жывёльнага свету. Пакольк1 па лесапаляушчай гаспадарцы не праводзiуся улж капытных жывёл, праводзiуся адстрэл асобных вiдау з колькасцю пагалоуя шжэй аптымальнага. Значную шкоду жывёльнаму свету наносша браканьерства. За справаздачны 21 чалавек быу аштрафаваны на 670 руб. за парушэнне правш палявання i прад'яулялюя iскi на 2,7 тыс. руб. [13, с. 3].
З мэтай паглыблення аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага прыродакарыстання важнае значэнне надавалася фармiраванню экалагiчнай культуры насельшцтва раёна. Аб яго вышках стала вядома у снежнi 1989 г. у ходзе аргашзацыи раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыi райгарсавета Беларускага таварыства па ахове прыроды. На ёй была заслухана справаздача адказнага сакратара таварыства А. Дацэнкi. Дакладчык адзначыу, што за 1988-1989 гг. у раёне было прачытана каля 600 лекцый, арганiзавана 8 выступау па мясцовым радыё, праводзiлiся «круглыя сталы» у гаррайвыканкамах, у школах было падрыхтавана 40 тэматычных вечароу. Пры кардонна-руберойдавым заводзе iмя XXV з'езда КПСС працавау народны унiверсiтэт «Чалавек i прырода», дзе у 1988 г. навучалася 40 слухачоу, а у 1989 г. - 50 чалавек. Пры Жорнаускай леса-даследчай станцып функцыяна-валi музей прыроды i школа юнага эколага, у Жорнаусшм ляснiцтве быу выдзелены пад мжразаказшк участак унiкальнай 200-гадовай дубровы плошчай амаль у 20 гектарау. Комплекснае экалапчнае выхаванне вучняу праводзiла Дараганауская санаторна-лясная школа, дзе таксама быу аргашзаваны мiкразаказнiк на 14 гектарах i была пракладзена экалагiчная сцяжынка адлегласцю 1,6 км. У Дараганаускай сярэдняй школе быу створаны краязнаучы музей з кутком прыроды. Пры райгарсавеце працавала лектарская група пад шраунщтвам старшага навуковага супрацоУнiка Жорнаускай леса-даследчай станцып У. Гулiка. Сярод моладзi дзейнiчалi «зялёныя» i «блактгаыя» патрулi, школьныя ляснiцтвы, зборшчыкi лекавых раслiн. Тым не менш, экалапчнае выхаванне ажыццяулялася далёка не ва уах школах, а для прапаганды ведау не выкарыстоувалася багацейшая прырода беларускага лесу, асаблiва у Жорнаускай i Вязскай сярэднiх школах [14, с. 2].
Заключэнне. Аналiз матэрыялау «Запаветау Ленiна» за гады перабудовы паказау, што экалапчныя праблемы Асшовщкага раёна, звязаныя з карыстаннем лясным рэсурсамi, да канца iснавання СССР так i не был пераадолены. Кiраунiцгва Асiповiцкага раёна меркавала, што для вырашэння назапашаных праблем дастаткова ажыццявщь шэраг тэхнiчных мерапрыемствау, а таксама намраваць загады i папярэджанш на месцы. У пэунай ступеш таксама сваю лепту уносша захаваная з даперабудовачных часоу боязь раскрыцця усёй сур 'ёзнасцi наступствау безадказных адносiн чалавека да прыроды. Падобная палтыка не магла перадужаць неахайнае стауленне значнай колькасцi грамадзян да экалоги, што тлумачыць не надта дзейсную палiтыку мясцовых органау улады у сярэдзiне 1980-х гг.
У гэтай сувязi напрыканцы перабудовы адносшы раённай улады, як i рэспублЫ у цэлым, да прырода-ахоуных мерапрыемствау пачалi змяняцца. Для выпраулення складанай абстаноуш акцэнт быу зроблены не толькi на карэктыроуку працы раённых прадпрыемствау i арганiзацый, але i на павышэнне у цэлым невысокай на той момант экалапчнай культуры насельнiцтва. Пастанова Савета Мшстрау БССР ад 14 сакавiка 1991 г. № 85 «Аб Рэспублжанскай праграме па адукацш у вобласщ навакольнага асяроддзя на 1991-1995 гады» павшна была служыць вышэйадзначанай мэце. Распрацаваная праграма прадугледжвала выпрацоуку ва усяго насельнщтва навыкау рацыянальнага прыродакарыстання1.
1 URL: http://levonevski.net/pravo/razdel5/num2/5d23307.html.
2022
ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А
Л1ТАРАТУРА
1. Романов, В.С. Современное состояние и перспективы использования лесных ресурсов Белорусской ССР / В.С. Романов, В.Е. Ермаков. - Минск : Правление общества «Знание» БССР, 1987. - 20 с.
2. Малахава, А. Быць гаспадаром / А. Малахава // Запаветы Лешна. - 1987. - 2 лшеня. - С. 3-4.
3. Гушк, К. Адказнасць за захаванне прыроды / К. Гулж // Запаветы Ленша. - 1986. - 6 сакавжа. - С. 4.
4. Ратаваць зялёную зону // Запаветы Ленша. - 1988. - 30 чэрвеня. - С. 3.
5. Дзячэнка, А. Гэта наша багацце / А. Дзячэнка // Запаветы Ленша. - 1986. - 24 чэрвеня. - С. 3.
6. Пчалшцау, У. Зберагчы для наступных пакаленняу / У. Пчалшцау // Запаветы Ленша. - 1988. - 4 чэрвеня. - С. 3.
7. Ахова прыроды - справа усх i кожнага // Запаветы Ленша. - 1989. - 25 сакавжа. - С. 2.
8. Саучанка, У. Мы i прырода за 60 гадоу / У. Саучанка // Запаветы Лешна. - 1988. - 6 жтуня. - С. 2.
9. Пчалшцау, У. Увага: конкурс! / У. Пчалшцау // Запаветы Лешна. - 1989. - 15 лшеня. - С. 3.
10. Ведам, К. Месячнж щшыш / К. Ведам // Запаветы Ленша. - 1986. - 15 мая. - С. 3.
11. Пчалшцау, У. Замах прагавпых / У. Пчалшцау // Запаветы Лешна. - 1988. - 29 сакавжа. - С. 3.
12. Дамарад, В. Агонь не даруе бестурботнасщ / В. Дамарад // Запаветы Ленша. - 1986. - 15 мая. - С. 3.
13. Разуваеу, А. Вынт i задачы / А. Разуваеу // Запаветы Лешна. - 1990. - 24 сакавжа. - С. 3.
14. Щмшсю, А. Пакуль словы. А патрэбны справы / А. Щмшсю // Запаветы Лешна. - 1989. - 16 снежня. - С. 2.
Пастушу 20.10.2021
ECOLOGICAL PROBLEMS OF THE FOREST ZONE OF THE ASIPOVICHY DISTRICT
OF THE BSSR (1985-1991): BASED ON THE MATERIALS OF THE REGIONAL NEWSPAPER
«LENIN'S PRECEPTS»
Y. ZAVATSKI
The paper discusses problems of forest resource use Asipowiczy district, BSSR (1985-1991), in the context of which focuses on the protection of the green band around the city and woodland area, the protection of rare and endangered species of animals and plants, fire fighting and poaching, the environmental education of the population. It is noted that the activities carried out did not solve the environmental problems of the area under consideration until the end of the USSR.
Keywords: environmental problems, forest resources, green belt, poaching, forest fires, Asipovichy district.