Научная статья на тему 'ІНСТЫТУЦЫЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ ЛЯСНОЙ ВАРТЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У 30-Я ГГ. ХІХ- ПАЧАТКУ ХХ СТ.'

ІНСТЫТУЦЫЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ ЛЯСНОЙ ВАРТЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У 30-Я ГГ. ХІХ- ПАЧАТКУ ХХ СТ. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
31
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АХОВА КАЗЁННЫХ ЛЯСОў / БЕЛАРУСКіЯ ГУБЕРНі / ЧАСОВАЯ ЛЯСНАЯ ВАРТА / ПАСТАЯННАЯ ЛЯСНАЯ ВАРТА / ВАЕННА-ЛЯСНАЯ ВАРТА / СТРАЛКі СТРАЛКОВЫХ БАТАЛЬЁНАў / КАЗЁННАЯ ЛЯСНАЯ ВАРТА / STATE FORESTS PROTECTION / BELARUSIAN PROVINCES / TEMPORARY FOREST GUARD / PERMANENT FOREST GUARD / MILITARY FOREST GUARD / SHOOTERS OF THE RIFLE BATTALIONS / STATE FOREST GUARD

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Пугач Іван Валянцінавіч

Артыкул прысвечаны праблеме інстытуцыянальнага развіцця лясной варты на тэрыторыі беларускіх губерняў у 30-я гг. ХІХ- пачатку ХХ ст. У адзначаны перыяд лясныя рэсурсы адыгрывалі адну з вядучых ролей у гаспадарчым жыцці краю. Прадукты лясной гаспадаркі актыўна выкарыстоўваліся ў якасці будаўнічых матэрыялаў, паліва, забяспечвалі патрэбы насельніцтва ў драўніне, накіроўваліся на экспарт і г. д. Да канца ХІХ ст. прыватнае лесаўладанне пакідалася па-за кантролем з боку дзяржавы. Таму значная частка адпаведнай нагрузкі прыходзілася на казённыя лясы. У сувязі з гэтым урад Расійскай імперыі ажыццяўляў шэраг захадаў па арганізацыі і ўдасканаленні аховы гэтай катэгорыі лясоў. Непасрэдна некаторыя лесагаспадарчыя функцыі, а таксама папярэджванне, выяўленне і спыненне самавольных высечак, наўмысных і ненаўмысных лясных пажараў ажыццяўляліся прадстаўнікамі інстытута лясной варты. У змесце артыкула адлюстраваны асноўныя захады ўрада ў дадзеным кірунку, а таксама прыведзена характарыстыка вядучых разнавіднасцей лясной варты, якія ахоўвалі казённыя лясы Беларусі ў адзначаны перыяд. На падставе аналізу інфармацыі крыніц робіцца выснова пра паспяховасць інстытуцыянальнага развіцця лясной варты ў краі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «ІНСТЫТУЦЫЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ ЛЯСНОЙ ВАРТЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У 30-Я ГГ. ХІХ- ПАЧАТКУ ХХ СТ.»

16

Труды БГТУ, 2020, серия 6, № 1, с. 16-20

УДК 94(476):502.1

I. В. Пугач

Беларуси дзяржауны педагапчны ушверсгот iMH Макшма Танка

ШСТЫТУЦЫЯНАЛЬНАЕ РАЗВ1ЦЦЁ ЛЯСНОЙ ВАРТЫ НА ТЭРЫТОРЫ1 БЕЛАРУСК1Х ГУБЕРНЯУ У 30-Я ГГ. XIX- ПАЧАТКУ ХХ СТ.

Артыкул прысвечаны праблеме шстытуцыянальнага развщця лясной варты на тэрыторьп бела-руск1х губерняу у 30-я гг. Х1Х- пачатку ХХ ст. У адзначаны перыяд лясныя рэсурсы ады-грывал адну з вядучых ролей у гаспадарчым жыцщ краю. Прадукты лясной гаспадарк1 актыуна выкарыс-тоувалюя у якасцi будаушчых матэрыялау, пал1ва, забяспечвал патрэбы насельнщтва у драунше, наюроувалюя на экспарт i г. д. Да канца Х1Х ст. прыватнае лесауладанне паквдалася па-за кантролем з боку дзяржавы. Таму значная частка адпаведнай нагрузкi прыходзшася на казённыя лясы. У сувязi з гэтым урад Расiйскай iмперыi ажыццяуляу шэраг захадау па аргашзацып i удасканаленш аховы гэтай катэгорыi лясоу. Непасрэдна некаторыя лесагаспадарчыя функцып, а таксама папярэджванне, выяуленне i спыненне самавольных высечак, наумысных i ненаумысных лясных пажарау ажыц-цяyлялiся прадстаушкаш шстытута лясной варты. У змесце артыкула адлюстраваны асноуныя захады урада у дадзеным к1рунку, а таксама прыведзена характарыстыка вядучых разнаввднасцей лясной варты, яшя ахоувал казённыя лясы Беларуа у адзначаны перыяд. На падставе аналiзу шфар-мацып крынщ робщца выснова пра паспяховасць шстытуцыянальнага развщця лясной варты у кра1.

Ключавыя словы: ахова казённых лясоу, беларусшя губернi, часовая лясная варта, пастаян-ная лясная варта, ваенна-лясная варта, стралш стралковых батальёнау, казённая лясная варта.

I. V. Pugach

Belarusian State Pedagogical University named after Maxim Tank

INSTITUTIONAL DEVELOPMENT OF THE FOREST GUARD IN THE TERRITORY OF THE BELARUSSIAN PROVINCES IN THE 30s XIXth - EARLY XXth CENTURY

The article is devoted to the problem of the institutional development of the forest guard on the territory of the Belarusian provinces in the 30s of the XIXth - early XXth cent. During this period, forest resources played one of the most important roles in the economy of the region. Timber was actively used as building materials, fuel, provided the population with wood needs, was exported, etc. Until the end of the XIXth century, economic activity in private forests was not controlled by the state. Therefore, a significant part of the load fell on state forests. So the government of the Russian Empire took a number of measures to develop a state forest conservation system. Directly some forestry functions, prevention and disclosure of illegal logging, intentional and unintentional forest fires were carried out by representatives of the forest guard institute. The content of the article reflects the main measures of the government in this direction, gives a description of the types of forest guards that protected the state forests of Belarus in the noted period. Based on the analysis of information from the sources, a conclusion is drawn about the success of the institutional development of the forest guard in the region.

Key words: state forests protection, Belarusian provinces, temporary forest guard, permanent forest guard, military forest guard, shooters of the rifle battalions, state forest guard.

Уводзшы. Да канца 30-х гг. Х1Х ст. лясная варта, якая дзейшчала на тэрыторып Расшскай iмперыi у цэлым i беларусюх губерняу у пры-ватнасщ, насша пераважна часовы характар. Большасць яе прадстаушкоу абiралiся на сходах з асяроддзя дзяржауных сялян на тэрмш ад 1 да 3 гадоу. Па заканчэнш тэрмiну вартаунш вярта-люя у абшчыну, а у варту прызначалюя новыя сяляне. Аднак абавязковы характар працы, адсут-насць узнагароды за яе i залежнасць ад сялянскай абшчыны абумоУлiвалi няздольнасць часовай лясной варты да рэалiзацыi эфектыунага нагляду за лясамi на лакальным узроуш [1, c. 230].

Адзначанае абумоУлiвала неабходнасць пера-гляду падыходау да аргашзацш яе дзейнасщ.

Асноуная частка. З улшам вышэйпералiча-нага, урад Расшскай iмперыi узяу курс на рэ-фармаванне шстытута лясной варты. 28 снежня 1832 г. было прынята рашэнне аб утварэнш па-стаяннай лясной варты [2]. Яна складалася з сем'яу пастаяннай лясной варты i аб'ездчыкау, яюя абiралiся з сямейных дзяржауных сялян i сямейных адстауных ваенных нiжэйшых чыноу. Тэрмiн службы вартаушкоу складау 20 гадоу. Па стане здароуя цi за неналежныя паводзшы яны маглi пакiнуць пасаду датэрмшова. Прад-

стаунш пастаяннай лясной варты вызвалялюя ад выплаты падаткау i выканання павiннасцей. У кожнай сямЧ, акрамя гаспадара, павшна было быць не менш за трох членау мужчынскага полу, адзш з якiх - старэйшы за 50 гадоу, каб мог часова ахоуваць лясы, другi - ва узросце ад 20 да 35 гадоу для паступлення у стралю, а трэцi, не маладзейшы за 12 гадоу прызначауся у дапамогу гаспадару. Калi сям'я не адпавядала гэтаму рэгламенту, патрабавалася наяунасць аднаго, акрамя гаспадара, яе члена, здольнага да службы у стралках i аднаго малалетняга. У дапамогу такой сямЧ прызначауся палясоу-шчык, як знаходзiуся на утрыманнi гаспадара двара. Пры устанауленнi лясной варты перавага аддавалася сем'ям, у якiх хаця б адзш з членау быу шсьменным. За стралкамi пастаяннай лясной варты i аб'ездчыкамi замацоувалюя абы-ходы i аб'езды адпаведна. Абавязкi стралкоу заключалiся у ахове лясоу ад самавольных высечак, пажарау, незаконнага выпасу жывёлы, зборы ляснога насення, сеянш, садцы i клей-маваннi дрэу i г. д. Да функцый аб'ездчыкау адносiлiся кантроль за выкананнем сем'ямi пастаяннай лясной варты сваiх абавязкау, за-беспячэнне iх абмундзiраваннем i жалаваннем, нагляд за даручанымi аб'ездамi i недапушчэнне парушэнняу ляснога заканадауства. Для пася-лення сям'i лясной варты з сямейных дзяржауных сялян з казны вылучалася 100 руб., а з адстауных нiжэйшых чыноу - 200 руб. На тэ-рыторьп беларускiх губерняу вартаунiкам адво-дзшся зямельныя участи ад 12 да 40 дзес. у залеж-насщ ад мясцовых умоу. 1х заробак складау 15 руб. у год [3, арк. 218-222; 4, арк. 8 адв.; 5, арк. 57].

Першапачаткова пастаянная лясная варта засноувалася у Санкт-Пецярбургскай, Маскоус-кай, Варонежскай i Кацярынаслаускай губер-нях, а затым з улiкам атрыманага вопыту у астатнiх губернях. Важным крокам у яе арга-шзацын на тэрыторыi беларускiх губерняу стала выданне Мiнiстэрствам дзяржауных маёмасцей прадтсання ад 30 верасня 1842 г. «О предположении о водворении постоянной лесной стражи в Западных губерниях и Белостокской области» [3, арк. 192-192 адв.]. У адпаведнасщ з яго зместам мясцовыя палаты дзяржауных маёмасцей павшны былi выказаць свае мерка-ванш па аптымiзацыi устанаулення пастаяннай лясной варты i перадаць iх II Дэпартаменту дзяржауных маёмасцей, да юрысдыкцын якога адносшася каардынацыя аховы лясоу краю.

З мэтай павышэння эфектыунасщ аховы казённых лясоу 13 лютага 1846 г. быу выда-дзены закон, якi прадугледжвау, працягваючы фармаванне пастаяннай лясной варты, стварэн-не ваенна-лясной варты на добраахвотнай асно-ве з адстауных шжэйшых чыноу i чыноу, што

знаходзiлiся у бестэрмшовым адпачынку [3, арк. 23-27; 6]. Кожнаму ваенна-лясному вар-таунiку даручауся абыход згодна з мерай абы-ходау, прынятай для стралкоу пастаяннай ляс-ной варты. Па сутнасцi яны мелi такiя ж правы i прывiлеi, якiмi карысталiся i прадстаунт па-стаяннай лясной варты. У межах даручаных абыходау для вартаУнiкоУ узводзшся жылыя хаты. Акрамя таго, вартаунш атрымлiвалi на-дзелы ворнай зямлi плошчай ад 0,5 да 1 дзес. i участкi для выпасу жывёлы i пакосу. Прад-тсаннем ад 28 лютага 1855 г. плошча апошнiх вызначалася у межах 1-3 дзес. [7, арк. 53-54 адв.]. На даручаных абыходах вартаунЫ мелi права збiраць плады i паляваць. Для набыцця разна-стайных прыстасаванняу для дома было праду-гледжана вылучэнне такой жа сумы, якая пры-значалася на кожны двор пастаяннай лясной варты. Жалаванне ваенна-лясных вартаушкоу складала 15 руб. у год. Да таго ж iм дазвалялася усынауляць гадаванцау выхаваучых дамоу па тых жа правiлах, як i для дзяржауных сялян, а таксама перадаваць дзецям пасаду разам з гаспадаркай.

З першай паловы 1850-х гг. прымалюя за-хады па камплектаваннi складу лясной варты нiжнiмi чынамi стралковых батальёнау, якiя праслужылi 15 гадоу з тым, каб астатнi тэрмш даслужыць у лясным ведамстве. Пры уладка-ваннi iх надзялялi 1 дзес. зямлi i нармаваным харчовым забеспячэннем [8, с. 11]. На пабудову i абсталяванне iх дамоу вылучалася сума у 200 руб. [3, арк. 139]. З паступленнем у лясную варту унтэр-афiцэры на добраахвотнай аснове прыз-началiся у якасцi аб'ездчыкау, а радав^1я - страл-камi [8, с. 5]. Каб пазбегнуць адцягвання ад аховы лясоу, стралю вызвалялiся ад вучэбных вайско-вых зборау [8, с. 7]. Па заканчэнт тэрмiну службы у лясной варце стралю мага быць адпраулены у адстауку цi застацца ляснымi вартаунiкамi i атрымлiваць павялiчанае на 50% жалаванне [8, с. 8].

ГалоУнымi абавязкамi прадстаУнiкоУ усiх тыпау лясной варты былi ахова лясоу ад самавольных высечак, пажарау, расчышчэнне i узнауленне некаторых лясных межау, улш высечанага лесу, збор драунянага насення i г. д. [2; 3, арк. 139; 6; 8, с. 17-32]. За неналежнае выкананне сваiх абавязкау лясныя вартаунiкi падлягалi адпаведнай адказнасцi. За крымiналь-ныя i службовыя злачынствы чыны лясной варты перадавалюя ваеннаму суду [8, с. 32].

Трэба адзначыць, што Мшютэрства дзяржауных маёмасцей не здолела своечасова сфар-маваць пастаянную лясную варту у беларускiх губернях. Так, у 1846 г. яе удзельная вага на тэрыторын Беларуа складала 9,6%. Найбольшы паказчык быу у Гродзенскай губерш (каля 19%), а найменшы - у Магшёускай (каля 5%). Пры гэтым у Гродзенскай губерш у адзначаныя

гады захоувалюя пасады лясной варты, яюя былi характэрны яшчэ для перыяду увахо-джання краю у склад Рэчы Паспалiтай. У 1846 г. тут было 44 т. зв. «стражников», яшя выконвалi функцып, адпаведныя функцыям аб'ездчыкау, i 123 асочнш, абавязкi якiх былi падобныя да абавязкау палясоушчыкау, цi 13,97% ад агуль-най колькасцi вартаушкоу губернi [падлiчана: 9]. Гэта прывяло да выдання шэрагу прадшсанняу i загадау для выпраулення сiтуацыi [3, арк. 1214, 62; 4, арк. 11 адв.; 10, арк. 218-219]. Ас-ноуны iх змест быу накiраваны на актывiзацыю дзейнасщ мясцовых органау дзяржаунага юра-вання па тлумачэнш адпаведным катэгорыям насельнщтва усiх прадугледжаных закана-дауствам прывшеяу, знiжэнне патрабаванняу да кандыдатау i iх сем'яу i г. д. Нягледзячы на гэтыя захады, фармаванне лясной варты зацяг-валася. Кадравая сiтуацыя абвастрылася з-за прызыву на абавязковую службу бестэрмшова-адпускных чыноу у 1848 г. у сувязi з рэва-люцыйнымi падзеямi у краiнах Еуропы. Згодна з ведамасцю аб колькасцi нiжэйшых чыноу, яюя праслужылi 20 гадоу i знаходзшся у бес-тэрмiновым адпачынку, у Гродзенскай губерш такiх было 235 чал., Магшёускай - 244 чал., Вщебскай - 251 чал., Вшенскай - 278 чал. i Мшскай - 287 чал. [3, арк. 66, 71 адв.]. Ума-цаванне лясной варты стралкамi стралковых батальёнау было парушана у сувязi з Крымскай вайной. 27 мая 1854 г. мшютр дзяржауных маёмасцей прадтсау узмацнiць фармаванне ваенна-лясной i пастаяннай лясной варты [3, арк. 170-170 адв.]. Нягледзячы на гэта, заста-валюя вакансii вартаУнiкоу. У 1856-1857 гг. доля рэфармаванай варты у краi складала 17,1%. Найбольшы адпаведны паказчык быу характэр-ны для Мшскай губерш (каля 22,14%), а най-меншы - для Вшенскай (каля 9%) [падлiчана: 9].

Трэба сказаць, што часам ад сялян паступалi скаргi на парушэнне правшау фармавання пастаяннай лясной варты. У сувязi з гэтым прад-пiсаннем ад 8 жшуня 1847 г. на палаты дзяр-жауных маёмасцей ускладалася адказнасць за любое адступленне ад правiлау устанаулення пастаяннай лясной варты [3, арк. 17]. Рэфарма-ванне лясной варты было запавольнена i парушэ-ннямi, на яюя указвалi у сваiх гадавых спра-ваздачах ввд-шспектары Корпуса лясшчых. Так, яны устанавiлi, што некаторыя дамы лясной варты былi непрыдатнымi для жыцця, а некаторыя семЧ вартаушкоу жылi у беднасщ з-за недахопу вылучаных зямель. У сувязi з гэтым вiцэ-iнспектары былi упаунаважаны рабiць рас-параджэннi аб лшвщацыи недахопау i запа-зычваць у палатах дзяржауных маёмасцей суму да 500 руб. з наступным кампенсаваннем гэтай сумы вiнаватымi [3, арк. 171-172 адв.]. Харак-

тэрныя для беларусюх губерняу нiзкiя тэмпы рэфармавання лясной варты абумовiлi захаванне вялшай колькасцi палясоушчыкау. Гэта прадвы-значала наяунасць пэуных нормау, яюя рэгулявалi iх становiшча у новай кан'юнктуры. Аб гэтым сведчыць шэраг загадау i прадшсанняу, наю-раваных на засяроджванне увап адказнымi орга-намi дзяржаунага юравання i ляснымi чыноуш-камi на належным забеспячэннi, ладзе жыцця палясоушчыкау, а таксама на кантролi выканання ускладзеных на iх абавязкау [2, арк. 9-11; 4, арк. 11 адв.; 7, арк. 40]. Так, калi у 1846 г. у краi доля нерэфармаванай варты дасягала каля 90% (каля 71% ад усёй колькасщ вартаушкоу складалi паля-соушчыю), то у 1856-1857 гг. - прыблiзна 83% (каля 65% ад усёй колькасщ вартаушкоу складалi палясоушчыю) [падлiчана: 9]. Таим чынам, урад здолеу дасягнуць пэуных поспехау у рэфарма-ваннi лясной варты у краi у 40-х - канцы 50-х гг. Х1Х ст. Аднак яна захоувала шматукладны i у значнай ступенi часовы характар, што з'яулялася iстотнай акалiчнасцю, якая стрымлiвала рост эфектыунасщ аховы казённых лясоу.

Наступны крок па Удасканаленнi шстытута лясной варты быу здзейснены урадам 3 чэрвеня 1869 г. i выявiуся у выданнi «Положения о лесной страже в казённых лесах» [11]. З гэтага часу яна складалася з аб'ездчыкау i лесшкоу. Колькасць варты у кожным ляснщтве вызначалася на падставе прадстауленняу мясцовых упрауленняу i зацвярджалася мiнiстрам дзяржауных маёмасцей. У лясную варту маглi паступаць асобы усiх саслоуяу старэйшыя за 21 год, в^алася пiсьменнасць. Па меры устанаулення новага тыпу варты на месцах прадстаунш шшых тыпау спынялi сваю дзейнасць. Пры гэтым калi былыя лясныя вартаунiкi бездакорна не^ службу i адпавядалi патрабаванням, то яны маглi быць прыняты у склад казённай лясной варты. Для тых вартаУнiкоУ, хто не пажадау працяваць службу, былi прадугледжаны надзя-ленне участкамi зямлi, пэуныя шьготы ад выканання дзяржауных падаткау, рэкруцкай павш-насцi, пры узносе выкупных плацяжоу i г. д. Аб'ездчыкам прызначалася плата ад 150 да 200 руб. у год з абавязкам утрымлiваць на свой кошт каня, а лесшкам - ад 60 да 90 руб. У 1896 г. макшмальны заробак аб'ездчыкау павялiчыуся да 250 руб. у год, а лесшкоу - 100 руб. у год. Памер платы вызначауся зыходзячы са ступеш цяжкасщ аховы даручаных лясоу i патрэб вартаУнiкоу. Плата магла прызначацца цi толькi грашыма, цi грашыма i зямлёй. Пры гэтым плошча зямельных надзелау не павiнна была перавышаць 20 дзес. на кожнага вартаушка. Ацэнка зямлi вызначалася па сярэдняй арэнд-най плаце з дзесящны у пэунай мясцовасцi. Павелiчэнне даходу з адведзенага аб'ездчыку щ

лесшку участка зямлi не магло быць нагодай для змянення прызначанага яму пры паступ-ленш на службу грашовага акладу. Акрамя таго, вартаунт абавязкова забяспечвалюя зя-мельнымi надзеламi у 1,5 дзес. пад дом i сядзiбу. Пры неабходнасцi будавалiся лазня, канюшня, свiран, хлеу i склеп. Будаунщтва i рамонт дамоу i дваровых пабудоу ажыццяуля-лiся за кошт казны. Пры гэтым чынам варты дазвалялася узводзiць i iншыя будыню у межах сядзiбы за свой кошт. Па звальненш са службы вартаунт абавязаны былi пакiдаць прыбудовы у распараджэнне ляснога ведамства без кам-пенсацыi. Тыя прадстаунiкi лясной варты, яюя не забяспечвалiся дамам^ атрымлiвалi кватэр-ныя грошы у памеры 18 руб. штогод. Дом i зямельны участак, складаючы уласнасць казны, прызначалiся для карыстання чыноу варты толькi на тэрмiн службы. Усе аб'ездчыю i леснiкi забяспечвалюя стрэльбамi ад казны. За iх належным станам павiнны былi сачыць ляс-нiчыя. Пры прызначэннi на службу чыны лясной варты прыводзшюя да прысягi мiравым суддзёй, пасля чаго лiчылiся дзяржаунымi служачымь Да рэалiзацыi судовай рэформы i узнiкнення мiравых суддзяу на тэрыторып Бела-русi чыны варты прыводзшюя да прысягi у павятовых судах. Аб'ездчыю i леснiкi на увесь час службы асабюта вызвалялiся ад выканання натуральных мiрскiх павiннасцей. Аб'ездчыкам i леснiкам, якiя атрымалi пры выкананш сваiх службовых абавязкау цяжюя раны i калецтвы, а у выпадку гвалтоунай смерцi - iх сем'ям выда-валася грашовая дапамога. Недабранадзейныя чыны лясной варты неадкладна звальнялiся са службы. У выпадку, кат вартаунiкi прымалi рашэнне паюнуць службу па уласным жаданнi, яны былi абавязаны не пазней як за месяц папярэдзщь пра гэта лясшчага. Для аптымаль-нага размеркавання абавязкау i нагрузкi сярод вартаушкоу, ляснiцтвы падзялялiся на абыходы i аб'езды. Леснiкi павiнны былi ведаць межы сваiх абыходау, ахоуваць участю ад незаконных захопау, вышшчэння межавых i лесагаспа-

дарчых знакау, ад пажарау, несанкцыянаваных высечак, несанкцыянаваных выпасу жывёлы i пакосу травы, весщ улiк нарыхтаваных леса-матэрыялау i г. д. Аб усяляюх парушэннях леснiкi павiнны былi даносщь аб'ездчыку цi ляснiчаму. Аб'ездчыкi былi абавязаны ведаць i ахоуваць межы сваiх аб'ездау, сачыць за выка-наннем леснiкамi iх абавязкау, улiчваць аса-бiста i правяраць улш леснiкоУ па лясных на-рыхтоуках, не дапускаць i праследваць усяляюя парушэннi [12, арк. 1-5; 11; 13-15].

Характар уладкавання i забеспячэння казён-най лясной варты рабш яе даволi эфектыуным iнструментам органау дзяржаунага кiравання у справе аховы лясоу. Да канца 70-х гг. XIX ст. лясная варта, якая дзейшчала на тэрыторып беларускiх губерняу, была цалкам сфармавана па палажэнш 3 чэрвеня 1869 г. Трэба адзна-чыць, што лясная варта магла узмацняцца часо-вымi вартаушкам^ У беларускiх губернях у канцы Х1Х-пачатку XX ст. яны складал каля 2% ад усёй колькасщ варты. Пры гэтым паказчык лясной варты новага узору для Расшскай iмперыi вагауся ад 77% у 1892 г. да 86% у 1907 г. У той жа час доля казённай лясной варты на тэ-рыторыи Беларуа складала 98%. Гэтая акашч-насць можа сведчыць пра адносна высокi узро-вень развiцця iнстытута лясной варты у Беларусi. Можна меркаваць, што таю высою паказчык быу прадвызначаны iстотным паляпшэннем умоу уладкавання i працы лясной варты, з аднаго боку, i яе дастатковым колькасным складам з iншага [11; 12, арк. 1-5; 16, с. 2-5; 17, с. 30-34].

Заключэнне. Таим чынам, на працягу раз-глядаемага перыяду лясная варта, якая ажыц-цяуляла дзейнасць па ахове лясоу на тэрыторыi беларуск1х губерняу, прайшла значны шлях iнстытуцыянальнага развiцця. Шэраг мерапрыем-ствау, рэалiзаваных урадам у адпаведным к1-рунку, стварыу неабходныя умовы для пера-адолення часовага i шматукладнага характару арганiзацыi iнст^Iтута i пераутварыу яго у даволi стабiльн^I, дасканалы i аутаномн^1 iнструмент органау дзяржаунага юравання у справе аховы лясоу.

Л1таратура

1. Арнольд Ф. К. История лесоводства в России, Франции и Германии. СПб.: Издание А. Ф. Маркса, 1895. 403 с.

2. Полное собрание законов Российской империи (ПСЗРИ). 2-е собр. Т. 7. Отд. 1. № 5869. С. 943-956.

3. Нацыянальны пстарычны арх1у Беларусi у г. Мшску (НГАБ). Ф. 27. Воп. 1. Спр. 44.

4. НГАБ. Ф. 2514. Воп. 1. Спр. 1348.

5. НГАБ. Ф. 2514. Воп. 1. Спр. 1895.

6. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 21. Отд. 1. № 19725. С. 247-248.

7. НГАБ. Ф. 2189. Воп. 1. Спр. 322.

8. Положение о комплектовании стрелковых батальонов кантонистами лесной стражи и о комплектовании сей последней нижними чинами стрелковых батальонов. СПб.: Военная типография, 1851. 36 с.

9. Расшсю дзяржауны пстарычны арх1у. Ф. 387. Воп. 28. Спр. 1289, арк. 49; 1290, арк. 59; 1292, арк. 44; 1293, арк. 31; 1312, арк. 84; 1313, арк. 114-115; 1340, арк. 67; 1341, арк. 63-64; 1343, арк. 52; 1344, арк. 54.

10. НГАБ. Ф. 2514. Воп. 1. Спр. 221.

11. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 44. Отд. 1. № 47188. С. 592-594.

12. НГАБ. Ф. 27. Воп. 2. Спр. 604.

13. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 44. Отд. 1. № 46612. С. 45-46.

14. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 44. Отд. 1. № 47586. С. 222-224.

15. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 44. Отд. 1. № 47587. С. 224-225.

16. Ведомость № 2 «Данные за 1892 год, по губерниям, о числе лесничих, помощников лесничих, и лесной стражи и о количестве земельного надела и квартирного их довольствия» // Отчет по лесному управлению Министерства государственных имуществ за 1892 год. Составлен V отделением Лесного департамента. СПб.: Типография Морского министерства в главном Адмиралтействе, 1893. 5 с.

17. Приложение к отчету по лесному управлению за 1907 год // Отчет по лесному управлению за 1907 год. Составлен V отделением Лесного департамента. СПб.: Типолитография Ю. Я. Римана, 1909. 489 с.

References

1. Arnol'd F. K. Istoriya lesovodstva v Rossii, Frantsii i Germanii [History of forestry in Russia, France and Germany]. St. Petersburg, Izdaniye A. F. Marksa Publ., 1895. 403 p.

2. Polnoye sobraniye zakonov Rossiyskoy imperii [Complete collection of laws of the Russian Empire]. Vol. 7. Part 1, no. 5869, pp. 943-956 (In Russian).

3. National Historical Archive of Belarus (NHAB). Fund 27. I. 1. F. 44.

4. NHAB. Fund 2514. I. 1. F. 1348.

5. NHAB. Fund 2514. I. 1. F. 1895.

6. Polnoye sobraniye zakonov Rossiyskoy imperii [Complete collection of laws of the Russian Empire]. Vol. 21. Part 1, no. 19725, pp. 247-248 (In Russian).

7. NHAB. Fund 2189. I. 1. F. 322.

8. Polozheniye o komplektovanii strelkovykh batal'onov kantonistami lesnoy strazhi i o komplektovanii sey posledney nizhnimi chinami strelkovykh batal'onov [Regulation on the acquisition of infantry battalions by the contonists of the forest guard on the acquisition of this last lower rants of infantry battalions]. St. Petersburg, Voennaya tipografiya Publ., 1851. 36 p.

9. Russian State Historical Archive. Fund. 387. I. 28. F. 1289, sh. 49; 1290, sh. 59; 1292, sh. 44; 1293, sh. 31; 1312, sh. 84; 1313, sh. 114-115; 1340,sh. 67; 1341,sh. 63-64;1343,sh. 52;1344, sh.54.

10. NHAB. Fund 2514. I. 1. F. 221.

11. Polnoye sobraniye zakonov Rossiyskoy imperii [Complete collection of laws of the Russian Empire]. Vol. 44. Part 1, no. 47188, pp. 592-594 (In Russian).

12. NHAB. Fund 27. I. 2. F. 604.

13. Polnoye sobraniye zakonov Rossiyskoy imperii [Complete collection of laws of the Russian Empire]. Vol. 44. Part 1, no. 46612, pp. 45-46 (In Russian).

14. Polnoye sobraniye zakonov Rossiyskoy imperii [Complete collection of laws of the Russian Empire]. Vol. 44. Part 1, no. 47586, pp. 222-224 (In Russian).

15. Polnoye sobraniye zakonov Rossiyskoy imperii [Complete collection of laws of the Russian Empire]. Vol. 44. Part 1, no. 47587, pp. 224-225 (In Russian).

16. Register no. 2 "Data for 1892, by province, on the number of foresters, forestry assistants, and forest guards and on the number of land allotment and their apartment allowance". Otchet po lesnomu upravleniyu Ministerstva gosudarstvennykh imushchestv za 1892 god. Sostavlen V otdeleniyem Lesnogo departamenta [Forest Management Report of the Ministry of State Property for 1892. Compiled by the

V branch of the Forestry Department]. St. Petersburg, Tipografiya Morskogo ministerstva v glavnom Admiralteystve Publ., 1893. 5 p.

17. Supplement to the report on forest management for 1907. Otchet po lesnomu upravleniyu za 1907 god. Sostavlen V otdeleniyem Lesnogo departamenta [Forest Management for the 1907. Compiled by the

V branch of the Forestry Department]. St. Petersburg, Tipolitografiya Yu. Ya. Rimana Publ., 1909. 489 p.

1нфармацыя пра аутара

Пугач 1ван Валянц1нав1ч - астрант кафедры псторъп Беларус i славянсюх народау. Беларуси дзяржауны педагапчны ушверспэт iмя Макшма Танка (220030, г. Мшск, вул. Савецкая, 18, Рэспублша Беларусь). E-mail: pugach_ivan@mail.ru

About the author

Pugach Ivan Valiantsinavich - PhD student, the Department of History of Belarus and Slavic Peoples. Belarusian State Pedagogical University named after Maxim Tank (18, Savetskaya str., 220030, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: pugach_ivan@mail.ru

Пастуту 19.02.2020

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.