Научная статья на тему 'САНІТАРНЫ СТАН ГОРАДА МІНСКА Ў 1920-Я ГГ'

САНІТАРНЫ СТАН ГОРАДА МІНСКА Ў 1920-Я ГГ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
20
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ГОРАД / САНіТАРНЫ СТАН / ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЕ / ЗАБРУДЖАНАСЦЬ / АЧЫСТКА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Пецюкевіч Т.У.

У артыкуле разглядаецца маладаследаваная праблема санітарнага стану беларускай сталіцы ў 1920-я гг. Санітарны стан горада вызначаецца як сукупнасць паказчыкаў, якія характарызуюць тэхналогіі і практыкі водазабеспячэння, выдалення адходаў, стан і забруджанасць гарадской тэрыторыі. Актуальнасць тэмы вызначаецца значнай роляй вышэйпералічаных паказчыкаў для паўсядзённага жыцця і здароўя насельніцтва. Аналізуюцца праблемы, якія ўплывалі на санітарны стан горада, і шляхі іх вырашэння. Санітарную сітуацыю ў Мінску 1920-х гг. можна ахарактарызаваць як складаную, што было звязана з адсутнасцю ў горадзе каналізацыйнай сістэмы, невысокай санітарнай культурай насельніцтва і вострым недахопам жылля. Нягледзячы на мерапрыемствы ўлад, накіраваныя на вырашэнне дадзеных пытанняў, у разглядаемы перыяд не адбылося перахода паказчыкаў санітарнага стану горада на больш высокі якасны ўзровень.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE SANITARY CONDITION OF THE CITY OF MINSK IN THE 1920S

The article deals with the little-studied problem of the sanitary condition of the Belarusian capital in the 1920s. The sanitary condition of the city is defined as a set of indicators characterizing the technologies and practices of water supply, waste disposal, the condition and pollution of the urban area. The relevance of the topic is determined by the significant role of the above indicators for the daily living conditions and health of the population. The problems that had an impact on the sanitary condition of the city and the ways to solve them are analyzed. The sanitary situation in Minsk in the 1920s can be defined as difficult, which was due to the lack of a sewer system in the city, a low sanitary culture of the population and an acute shortage of housing. Despite the measures taken by the authorities aimed at solving these issues, during the period under review there was no transition of indicators of the sanitary condition of the city to a higher quality.

Текст научной работы на тему «САНІТАРНЫ СТАН ГОРАДА МІНСКА Ў 1920-Я ГГ»

2022

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 614.78(091)(476-25)

САНГГАРНЫ СТАН ГОРАДА М1НСКА У 1920-я гг.

Т. У. ПЕЦЮКЕВ1Ч (Беларусш дзяржауны ушверстэт, Мтск)

У артыкуле разглядаецца маладаследаваная праблема саштарнага стану беларускай сталщы у 1920-я гг. Саттарны стан горада вызначаецца як сукупнасць паказчыкау, як1я характарызуюць тэхналогИ i практык водазабеспячэння, выдалення адходау, стан i забруджанасць гарадской тэрыторьп. Актуальнасць тэмы вызначаецца значнайроляй вышэйnералiчаных паказчыкау для паусядзённага жыцця i здароуя насельнщтва. Аналiзyю-цца праблемы, ятя уплывалi на саттарны стан горада, i шляхi ix вырашэння. Сантарную стуацыю у Мтску 1920-х гг. можна ахарактарызаваць як складаную, што было звязана з адсутнасцю у горадзе канал1зацыйнай сктэмы, невысокай саттарнай культурай насельнщтва i вострым недахопам жылля. Нягледзячы на мерапры-емствы улад, натраваныя на вырашэнне дадзеных пытанняу, уразглядаемы перыяд не адбылося перахода паказчыкау сантарнага стану горада на больш высок якасны узровень.

Ключавыя словы: горад, саттарны стан, водазабеспячэнне, забруджанасць, ачыстка.

Уводзшы. Значную ролю у паусядзённым жыцщ гарадскога насельнщтва грае саштарны стан горада. Да-дзены тэрмш можна вызначыць як сукупнасць паказчыкау, што характарызуюць тэхналогп i практыю водазабеспячэння, выдалення адходау, стан i забруджанасць гарадской тэрыторьп [1, с. 226]. Пытанне саштарнага стану горада з'яуляецца актуальным па прычыне яго значнага уплыву на здароуе, якасць i працягласць жыцця насельнщтва. Праблема саштарнага стану гарадоу БССР закраналася пераважна у працах, яюя тычылюя пытанняу ме-дыцыны. У прыватнасцi, асобныя аспекты праблемы былi асвечаны на старонках часошса «Беларуская медычная думка», яю выдавауся у БССР у 1924 - 1929 гг. Пытанш ачыстю горада, стану крынiц водазабеспячэння, саштарнага надзора за якасцю вады разглядалкя у артыкулах В.В. Казанскай, Д.1. Найдуса, П.М. Вядзернiкава, Б.Я. Эльберта. Асобныя хiбы эпiдэмiялагiчнай i саштарнай сiтуацыi у гарадах закраналiся у манаграфii М.Я. Абра-менка «Очерки истории здравоохранения Беларуси, 1917 - 1945 гг.».

Асноуная частка. Першым крытэрыем ацэнкi санiтарнага стану горада з'яуляецца ступень яго чысщш. Асешзацыйнай працай па гораду займауся пададдзел ачысткi Кiравання мясцовага транспарту (КМТ) Мшскага акруговага выканаучага камiтэту. Ачышчальныя збудаваннi горада былi прадстаулены убiральнымi калодзежамi i выграбнымi ямамi, большая частка яюх была пабудавана у дарэвалюцыйны перыяд. Каналiзацыйнай сiстэмы у 1920-я гг. Мшск не меу. Спосаб выдалення адходау з города быу выключна вывазным. У абавязю КМТ уваходзiлi ачыстка i рамонт убiральных калодзежау, ачыстка скверау, плошчау, бульварау, двух участкау чыгун-ю, адлоу бадзяжных сабакау [2, л. 32]. Адзшкай пададдзела ачысткi з'яуляуся асенiзацыйны абоз, якi уяуляу сабой воз з параконнай бочкай. Апошняя атрымала такую назву таму, што яе везла пара коней. Абслугоуваючы персанал абоза складауся з кучара i 2 - 4 рабочых. На сакавiк 1925 г. асешзацыйныя працы ажыццяулялiся 53 рабочымi, у распараджэнш абоза знаходзiлiся 48 коней [2, л. 43]. Вываз ажыццяуляуся па начах, кошт вываза адной бочю вар'iравауся ад 1,25 да 2 руб. [3, с. 85]. Умоуна праца абоза падзялялася на два перыяды: зiмнi, калi у сувязi з замярзаннем глебы попыт на асенiзацыйныя паслугi падау, i астатнi час, калi абоз працавау у нармаль-ным рэжыме. Увесну КМТ арэндавау коней Ваенведа, таму што сваiх не хапала. Напрыклад, згодна абавязанню, падпiсанаму загадчыкам асешзацыйнага абоза Гурвiчам 1.Я., у арэнду бралiся 10 коней 42-га Пушачэускага кавалерыйскага палка. Арэндная плата складала 2 руб. 50 кап. за пару коней у сутю [2, л. 30].

КМТ, знаходзячыся на гаспадарчым разлiку, працавала на падставе заключэння дамоу з прадпрыемствамi, аргашзацыям1, жылтаварыствамi, прыватнымi асобамi [2, л. 41]. Ачыстка магла праводзщца як разава, так i на працягу пэунага часу. Напрыклад, дамова, заключаная 15 мая 1925 г. з упаунаважаным пральнi «Новы быт» тав. Карповiчам, утрымоувала абавязацельствы па разаваму рамонту i ачыстцы паглынальнага калодзежа па вул. Савецкай, 73. Кошт вывазу адной параконнай бочю щ скрынi склау 1 руб. 40 кап. [2, л. 33]. Згодна з дамовай, заключанай 23 сакавша 1925 г. тэрмшам на 2 месяцы з членам юраунщтва жылтаварыства № 24 тав. Эйдэльма-нам, КМТ брау на сябе ачыстку выграбных ям i скрыней для смецця, яюя знаходзiлiся у веданш жылтаварыства. Дадзеная паслуга каштавала 70 руб. у месяц [2, л. 34]. Аналапчная дамова ад 25 сакавка 1925 г., падтсаная памiж КМТ i членамi кiравання жылтаварыства № 11 тэрмшам на адзш год, абавязвала КМТ ачышчаць памыйныя ямы у дамах жылтаварыства. Акрамя гэтага, неабходна было вывозщь снег i лёд з прылеглых тратуарау. За прадстау-леныя паслугi жылтаварыства плацша 75 руб. штомесячна, а на працягу снежня, студзеня i лютага за уборку снега КМТ даплачвалася 25 руб. кожны месяц [2, л. 51].

У справаздачах КМТ адзначалася, што канкурэнцыю пададдзелу ачысткi складалi прыватн^1я абозаула-дальнш, чыi кошты былi нiжэйш^Iя. На 1926 г. прыватных абозаУладальнiкаУ налiчвалася каля 40 [3, с. 85]. Такая канкурэнцыя вызначалася як «нездаровая», што аргументавалася «недобрасумленнымi» адносiнамi да ментау i нiзкай якасцю працы з пункту гледжання саштарнага аспекту [2, л. 41].

Сютэма выграбных ям i Тральных калодзежау была недасканалай: у акружных гарадах нявывезенымi маглi заставацца да 2/3 усяго бруда [3, с. 86]. Грала ролю i недобрасумленнасць жыхароу, якiя часта звальвалi смецце на агародах або блiжэйшых да горада палях, i нават на тэрыторьи домауладанняу. У верасш 1921 г. на падставе праверю, што праводзiлася санiтарнай дзяржаунай камiсiяй, за бруднае утрыманне падворкау былi аштрафаваны па 50 тыс. руб кожны дамавыя камiтэты будынкау па вул. Захар'еуская, 26; Маскоуская, 11; Замка-вая, 19; Старавiленская, 22. Дамавы камiтэт домауладання па вул. Старавшенская, 12 павiнен быу заплацщь штраф у памеры 100 тыс. руб, а старшыня дамавога камггэту будынка № 2/36 на рагу Дваменцаускай i Маскоу-скай вулщ атрымау арышт на 7 дзён [4, с. 4]. У пачатку 1923 г. камiсiяй быу праведзены агляд санiтарнага стану мiнскiх двароу, у вынiку якога з агледжаных 3510 двароу антысанiтарнымi былi вызначаны 456 (13%) [5, с. 3].

Домауладальнш павiнны былi сачыць за прылеглымi да iх будоу участкамi тратуарау. Узiмку прадшсва-лася ачышчаць iх ад снегу i льду, парушальшкам пагражау штраф. Летам, пры неабходнасцi, праводзiуся рамонт. Напрыклад, пастановай Мшскага павятова-гарадскога выканаучага камiтэта ад 13 мая 1924 г. жыхары немунщы-палiзаваных домауладанняу, а такасама арэндатары i жылтаварыствы абавязвалiся да канца жшуня адраманта-ваць тратуары, прылеглыя да iх дамоу. Кантроль за выкананнем пастановы ускладвауся на мшцыю [6, л. 121].

У справаздачы Мiнакрвыканкама за красавiк-снежань 1925 г. атуацыя з выдаленнем адходау характары-завалася наступным чынам: «Горад вырас настолькi, што пытанне каналiзацыi з'яуляецца у дадзены момант ас-ноуным пытаннем здравааховы працуючых. Паветра, глеба, вада у горадзе забруджана нечыстотам^ так як кну-ючая раней сiстэма каналiзацыi (убiральныя калодзежы) прыйшла у поуную нягоднасць» [7, л. 37]. У 1926 г. «Звязда» тсала: «летам у горадзе амаль няма такой падваротш, адкуль не несла б «духмянасцю». Неабходна дамагчыся таго, каб ва уах гарадах памыйныя ямы i пры^ральш агульнага карыстання былi у спрауным стане» [8, с. 3]. На працягу 1920-х гг. востра стаяла пытанне будаунщтва каналiзацыi.

Крынiцамi водазабеспячэння жыхароу Мiнска у 1920-я гг. былi водаправод i калодзежы. Падключэнне да водаправоднай сеткi на 1923 г. мелi 1333 домаУладаннi (21% ад агульнай колькасцi), якiя у сваёй большасцi былi камунальнымi i знаходзiлiся у цэнтральнай частцы горада [9, с. 46]. Водаправоднай вадой карысталкя 70% на-сельнiцтва Мшска. Усяго водаправод, за выключэннем Мшска, мелi тры акружныя гарады - Вщебск, Магiлёу i Мазыр, прычым адпаведны Мiнску паказчык водазабеспячэння у 70 - 80% мелi Вщебск i Мазыр. Магiлёу забяс-печвауся водаправодам толькi на 25% [10, с. 122].

Важным пытаннем для горада была якасць вады. Дзеля яе кантралявання перыядычна праводзiлiся хiмiка-бактэрыялагiчныя аналiзы. У 1923 г. аналiз вады са студняу паказау незадавальняючую якасць паловы з iх [9, с. 49]. Аналiзы водаправоднай вады, праведзеныя у 1925 - 1926 гг. саштарна-ппешчным аддзяленнем Беларускага дзяржаунага санiтарна-бiялагiчнага iнстытута паказалi, што якасць вады «значна змянiлася да горшага» [11, с. 199]. Невысокая якасць вады тлумачылася адсутнасцю каналiзацыйнай сiстэмы, што прыводзiла да забруджвання га-радской глебы. Бруд i адходы з выграбных ям i убiральных калодзежау маглi трапляць у грунтовыя воды, якiя выкарыстоУвалiся водаправоднай станцыяй. Не выключалася магчымасць уплыву на якасць вады з боку Свкла-чы, у якую злiвалася вада з лазней, пральней, шшталяу i фабрык. Ступень забруджанасцi раю часам даходзша да таго, што мясцовыя пекары даказвалi санiтарным урачам, быццам лепшыя булкi атрымоуваюцца пры выкары-станнi рачной вады, а не водаправоднай. Верагодна, вялшая колькасць бактэрый выконвала ролю дражджэй [12, с. 72]. На якасць вады уплывала i няудалае, з пункту гледжання рэльефу, месцазнаходжанне станцыи - шзша, куды сцякау бруд з верхняй густанаселенай часткi горада [12, с. 69]. Але, нягледзячы на гэтыя хiбы, водаправод-ная вада мела больш высокую якасць у параунанш з калодзежнай. Статыстычныя даныя за 1922 - 1923 гг. паказ-ваюць, што 3-цi раён, жыхары якога карысталкя пераважна калодзежнай вадой, давау 45% водных хвароб у адно-сiнах да 1-га i 2-га раёнау, якiя забяспечвалюя водаправодам [9, с. 49].

Гарадсюя улады усведамлялi iснуючую праблему i ужо у сярэдзiне 1920-х гг. пачалi распрацоуку праекта гарадской каналiзацыi. У лютым 1926 г. праект мшскай каналiзацыi абмяркоувауся на пасяджэнш будаунiчай секцыi дзяржплана СССР, але быу адхiлены па шэрагу прычын. Сярод iх былi недахоп фшансавання, недастат-ковы узровень тэхнiчнай распрацоую праекта, а таксама адсутнасць распрацаванага плана забудовы i планiроукi горада, без чаго нельга было вызначаць развщцё каналiзацыйнай сiстэмы. Тып юнуючай гарадской забудовы уяуляу сабой рэзю кантраст: гарадскi у цэнтры i сельскi на ускраiнах. Ва улш брауся i тапаграфiчны характар горада - пагорыстасць тэрыторыi, моцная звшстасць i забруджанасць Свiслачы, зваротныя ад горада i ракi стокi. Улiчваючы усе цяжкасцi, было вырашана на працягу года скончыць тэхнiчную распрацоуку праекта каналiзацыi i выканаць папярэдшя работы - заключыць у трубу р. Ням^ i ачысцiць р. Свклач [13, л. 107]. У 1926 г. для Нямш быу пабудаваны падземны калектар, а у 1930 г. пачала сваю працу мiнская каналiзацыя.

Адмоуным фактарам, маючым значны уплыу на санiтарны стан горада, быу жыллёвы крызiс, наступствам якога з'яулялася высокая шчыльнасць засялення. У 1921 - 1922 гг. у Мшску рэзка пагаршаецца эпiдэмiялагiчная сiтуацыя, што было звязана з прытокам у горад бежанцау. У вышку свайго памежнага месцапалажэння ён выконвау ролю транзинага пункту для рэпатрыянтау Першай сусветнай вайны i бежанцау з галадаючых губерняу Паволжа. Толью з лiстапада 1921 па студзень 1922 г. праз Беларускую эвакуацыйную камiсiю прайшло 88 436 бежанцау. На чыгуначнай станцыi «Мшск» з цягнiкоУ было знята 18 847 чалавек, што склала болей за 50% бежанцау, хворых на тыф [10, с. 93]. Бежанцы i рэпатрыянты не заусёды мелi магчымасць праехаць праз мяжу, таму людзi асядалi у Мшску, у вышку чаго атуацыя з жыллём яшчэ больш абвастралася. На iмя начальнiка Цэнтрэвака паведамлялася, што Мшск «...запоунены бежанцамi i чырвонаармейцамi датэрмiновай службы. Жыллёвае пытанне велыш абвострана i разгарнуцца у горадзе амаль немагчыма» [14, с. 11]. Памер сярэдняй жылплошчы на

2022

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

чалавека з 6,09 м2 у 1923 г. зменшыуся да 4,72 м2 у 1926 г. пры саштарнай норме у 8 м2 [15, с. 191]. Жыллёвае становiшча размешчанага у Мiнску гаршзона таксама было складаным: у 1925 г. на чырвонаармейца прыходзь лася 1,5 м2 пры норме у 6 м2 [7, с. 34]. Балючасць жыллёвага пытання тлумачылася паступовым зносам iснуючай жылплошчы, штогадовым прыростам насельнiцтва i слабасцю новага будаунщтва.

Кучнасць засялення i антысаштарыя стваралi спрыяльнае асяроддзе для распаусюджвання шфекцыйных захворванняу. У 1922 гг. на 10 тыс. чалавек насельнщтва Мшска у сярэднiм прыходзiлася 622 эmдэмiчных за-хворваннi, а ужо у 1923 г. спуацыя нармалiзуецца, i лiчба знiжаецца да 114 выпадкау на 10 тыс. чалавек [16, с. 53]. Для барацьбы з iнфекцыйнымi захворваннямi i перадухшення эпiдэмiй у 1920-я гг. быу прыняты шэраг захадау. Напрыклад, для папярэджвання шфекцый у сферы абслугоування, асобы i прадпрыемствы, жадаючыя адчынщь гандлёвую кропку, лазню, цырульню, рэстаран i г.д., павiнны былi атрымаць дазвол ад Мiнакрздрава аб адпавед-насцi памяшкання санiтарным нормам. Рабочыя i служачыя сталовак i харчовых прадпрыемствау абавязвалiся раз на месяц праходзщь медыцынскi агляд [17, л. 620]. У 1929 г. было прынята рашэнне аб стварэнш пры дамах, камунах-штэрнатах i жыллёвых кааператывах санiтарных камiсiй. Камiсiя у складзе пяцi чалавек абiралася з л^ жыхароу домауладання i абавязвалася сачыць за правiльным карыстаннем жылымi i нежылымi памяшканнямi, будынкамi водазабеспячэння, рэгулярнасцю уборкi i своечасовым вывазам бруду [18, с. 43].

Асобная увага надавалася барацьбе з шаленствам жывёлы. Загад па Мiнскай павятова-гарадской мшцын ад 8 лiпеня 1925 г. адзначае, што «укусы шалёнымi жывёламi набылi характар эпiдэмiчнага бедства» [6, л. 312]. Пры падазрэнш на шаленства уладальшк абавязвауся iзаляваць жывёлу i паведамiць мясцовым уладам. Надзор за выка-наннем пастановы ускладауся на мiлiцыю i ветэрынарны нагляд. Дзеля барацьбы з распаусюджваннем шаленства гарадсюя улады вырашалi праблему наяунасщ бадзяжных сабак. 12 красавiка 1926 г. Мшаквыканкам выдае абавязковую пастанову, згодна з якой усе сабаю горада падлягалi рэгiстрацыi, павiнны былi мець знак на шыi, на вулщы быць толькi у намордшку i ашыйнiку. Сабакi, што не мелi вышэйпералiчанага, аутаматычна адносiлiся да бяздомных, i падлягалi адлову. Адловам займалася КМТ, у вядзеннi якога знаходзiуся iзалятар для сабак [17, л. 389].

Адным са сродкау барацьбы з эпiдэмiямi была саштарна-асветнщкая праца для павышэння санiтарнай культуры насельнщтва i прапаганды здаровага ладу жыцця. У 1921 г. у Мшску быу адчынены дом саштарнай асветы, якi аб'яднау у сабе элементы клуба, музейна-выставачнай установы, навукова-метадычнага цэнтра. Пра-водзiлiся лекцыi па ппене i санiтарыi у клубах профаргашзацый, пры амбулаторных прыёмах у медыцынсюх установах з наведвальнiкамi вялюя размовы па санiтарнай асвеце. На базе Беларускага Пастэраускага iнстытута Наркамздрава БССР аргашзоувалкя «нядзельнiкi», на яюх чыталiся цыклавыя лекцыi з дэманстрацыяй вопытау, аналiзау вады i ежы з мэтай зацiкавiць насельнiцтва дзейнасцю шстытута i папулярызаваць санiтарныя веды [19, с. 37]. Па заканчэнш лекцыйнага курса слухачы 1нстыта сталi арганiзатарамi на прадпрыемствах перыядычных экскурсш у гарадскiя лячэбна-саштарныя установы. Пры падтрымцы Дзыржаунага выдавецтва БССР, Глаупали-асветы, Беларускага Таварыства Чырвогана Крыжа ажыццяулялася выданне санiтарна-асветнiцкай лiтаратуры, плакатау, брашур. Для санiтарнай прапаганды пачалi выкарыстоуваць i кiно. З гэтай мэтай Белдзяржкшо набыла шэраг фшьмау навукова-грамадскага характару, такiх як «Аборт», «Прауда жыцця (сiфiлiс)», «Дарога да шчас-ця». Фiльмы па санасвеце дэманстравалюя як у кiнатэатрах, так i у клубах i народных дамах [20, с. 94].

Заключэнне. У цэлым санiтарную сiтуацыю у Мiнску 1920-х гг. можна вызначыць як складаную. Галоу-най праблемай гэтага перыяду была адсутнасць у горадзе каналiзацыйнай сiстэмы. Недасканаласць вывазнога спосабу выдалення адходау прыводзiла да забруджвання глебы i знiжэння якасщ вады, што спрыяла росту захворванняу на тыф i дызентэрыю. Для вырашэння дадзенай праблемы у другой палове 1920-х гг. быу распрацаваны праект каналiзацыi i праведзены падрыхтоучыя работы, у вынiку чаго мшская каналiзацыя пачала працу у 1930 г.

Другiм фактарам, як негатыуна уплывау на санiтарны стан горада, стау востры недахоп жылля. Памер сярэдняй жылплошчы на чалавека з 6,09 м2 у 1923 г. зменшыуся да 4,72 м2 у 1926 г. пры саштарнай норме у 8 м2. Жыллёвае будаунщтва не паспявала забяспечваць жыллём гарадское насельнщтва. Высокая шчыльнасць засялення спрыяла развщцю антысанiтарыi.

Для паляпшэння саштарнай сггуацыи у Мшску з боку гарадсюх улад былi прыняты шэраг пастаноу, згодна з якiмi для адкрыцця прадпрыемства сферы абслугоування неабходна было атрымаць дазвол Мшакрздрава аб адпаведнасщ памяшкання саштарным патрабаванням. Для павышэння бытавой культуры насельнщтва вялася актыуная санiтарная прапаганда, у якой былi задзейнiчаны медыцынсюя установы i iнстытуты, друк i кiно. Нягле-дзячы на усе намаганш, у 1920-я гг. не адбылося перахода на больш высою якасны узровень у параунаннi з дарэ-валюцыйным пер^1ядам водазабеспячэння i выдалення адходау. Водаправод не быу мадэршзаваны, 30% насель-нiцтва працягвала карыстацца калодзежнай вадой, дзейнiчала вывазная сiстэма асенiзацыi. Прычынамi такой спуацын былi недахоп фiнансавання, адсутнасць распрацаванага плана пашырэння горада i хаатычнасць забудо-вы, што ускладняла правядзенне камушкацый.

Л1ТАРАТУРА

1. Котов, А.С. Санитарное состояние и благоустройство города Череповца в 1920-е годы / А.С. Котов // Вестн. Тамбов. унта. Сер. Гуманитарные науки. - 2020. - Т. 25. - № 185. - С. 226-232.

2. Дзяржауны арх1у Мшскай вобласщ. - Ф. 152. Воп. 1. Спр.8.

3. Ведерников, П.М. К вопросу о водоснабжении и канализации в окружных городах БССР / П.М. Ведерников // Беларуская мэдычная думка. - 1925. - Т. 2 - № 12-13. - С. 82-88;

4. Па Менску// Савецкая Беларусь. - 1921. - 16 верасня. - С. 4.

5. Наше коммунальное хозяйство // Звезда. - 1923. - 6 февраля. - С. 3.

6. Дзяржауны арх1у Мшскай вобласщ. - Ф.3. Воп. 1. Спр. 44.

7. Дзяржауны арх1у Мшскай вобласщ. - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 158.

8. За здоровый быт и гигиену // Звязда. - 1926. - 20 лютага. - С. 3.

9. Казанская, В.В. Водоснабжение и канализация гор. Минска/ В.В. Казанская // Белорусская медицинская мысль. - 1924. -№ 2-3. - С. 46-50.

10. Абраменко, М.Е. Очерки истории здравоохранения Беларуси, 1917—1945 гг. / М. Е. Абраменко. - Гомель : ГомГМУ, 2013. - 240 с.

11. Эльберт, Б.Я. Отчет за 2 года (1924-1926 г.) / Б.Я. Эльберт // Записки Белорусского государственного санитарно-бакте-риологического института. - Минск : Беларус. медыч. думка: часотс, 1926. - Т. 1. - С. 177-204.

12. Найдус, Д.И. Характеристика водопроводной воды гор. Минска на основании данных химического анализа / Д.И. Найдус// Беларуская мэдычная думка. - 1925. - № 6-8. - С. 69-74.

13. Дзяржауны арх1у Мшскай вобласщ. - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 100.

14. Бабков, А.М. Деятельность Белорусского управления по эвакуации населения (январь—август 1921 г.) / А. М. Бабков // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. - 2011. - № 5. - С. 9-16.

15. Шуб, И. Экономический обзор Минского округа / И. Шуб // Советское строительство. - 1927. - № 5. - С. 177-195.

16. Левин, Б.Е. Минск в санитарных очерках. Очерк 2-й / Б.Е. Левин // Беларуская мэдычная думка. - 1926. - № 4 -6. - С. 51-63.

17. Дзяржауны арх1у Мшскай вобласщ. - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 126а.

18. Саштарны зборшк законау, палажэнняу i шструкцый, дзейных у БССР / Народны камюарыят аховы здароуя. - Менск [Мшск] : выданне НКАЗ БССР, 1930. - 291 с.

19. Соколов, В.А. Ближайшие задачи санитарного просвещения в Белоруссии / В.А. Соколов // Белорусская медицинская мысль. - 1924. - № 4-5. - С. 34-37.

20. Соколов, В.А. Санитарное просвещение в Белоруссии / В.А. Соколов // Беларуская мэдычная думка. -1925. - № 3. - С. 91-96.

Пастушу 17.12.2021

САНИТАРНОЕ СОСТОЯНИЕ ГОРОДА МИНСКА В 1920-е гг.

Т.В. ПЕТЮКЕВИЧ

В статье рассматривается малоисследованная проблема санитарного состояния белорусской столицы в 1920-е гг. Санитарное состояние города определяется как совокупность показателей, характеризующих технологии и практики водообеспечения, удаления отходов, состояние и загрязнение городской территории. Актуальность темы определяется существенной ролью вышеперечисленных показателей для повседненвной жизни и здоровья населения. Анализируются проблемы, влияющие на санитарное состояние города, и пути их решения. Санитарную ситуацию в Минске 1920-х гг. можно охарактеризовать как сложную, что было связано с отсутствием в городе канализационной системы, невысокой санитарной культурой населения и острым недостатком жилья. Несмотря на мероприятия властей, направленные на решение данных вопросов, в рассматриваемый период не осуществлялось перехода показателей санитарного состояния города на более высокий качественный уровень.

Ключевые слова: город, санитарное состояние, водообеспечение, загрязненность, очистка.

THE SANITARY CONDITION OF THE CITY OF MINSK IN THE 1920S

T. PETSIUKEVICH

The article deals with the little-studied problem of the sanitary condition of the Belarusian capital in the 1920s. The sanitary condition of the city is defined as a set of indicators characterizing the technologies and practices of water supply, waste disposal, the condition and pollution of the urban area. The relevance of the topic is determined by the significant role of the above indicators for the daily living conditions and health of the population. The problems that had an impact on the sanitary condition of the city and the ways to solve them are analyzed. The sanitary situation in Minsk in the 1920s can be defined as difficult, which was due to the lack of a sewer system in the city, a low sanitary culture of the population and an acute shortage of housing. Despite the measures taken by the authorities aimed at solving these issues, during the period under review there was no transition of indicators of the sanitary condition of the city to a higher quality.

Keywords: city, sanitary condition, water supply, pollution, cleaning.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.