Научная статья на тему 'САЦЫЯЛЬНА-ПОБЫТАВЫЯ ЎМОВЫ ДЗЕЙНАСЦІ РАБІНАЎ І РЭЗНІКАЎ У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1920-Я - 1930-Я ГГ'

САЦЫЯЛЬНА-ПОБЫТАВЫЯ ЎМОВЫ ДЗЕЙНАСЦІ РАБІНАЎ І РЭЗНІКАЎ У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1920-Я - 1930-Я ГГ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
13
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКАЯ ССР / ДЫНАСТЫЯ / ЖЫЛЛЁВЫЯ ЎМОВЫ / МАТЭРЫЯЛЬНЫЯ ДАХОДЫ / ПАДАТКі / РАБіН / РЭЗНіК / СЯМ'Я / САЦЫЯЛЬНА-ПОБЫТАВЫЯ ЎМОВЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Карпекін К.Р.

Даследаванне прысвечана сацыяльна-побытавым умовам дзейнасці рабінаў і рэзнікаў у Беларускай ССР у 1920-я - 1930-я гг. У якасці крыніцазнаўчай базы выкарыстаны дакументы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, Занальнага Дзяржаўнага архіва ў г. Оршы, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Вывучаныя архіўныя матэрыялы сведчаць пра тое, што на працягу 1920-х - 1930-х гг. сацыяльна-побытавыя ўмовы дзейнасці рабінаў і рэзнікаў у БССР былі дастаткова складанымі. У цэлым іх можна ахарактарызаваць узрастаннем адмоўных тэндэнцый, звязаных са скарачэннем колькасці рэлігійных служыцеляў і не менш імклівай ліквідацыяй абшчын. Выкананне абавязкаў рабінамі і рэзнікамі ўскладнялася ўзроставым фактарам: найбольш шматлікай узроставай групай з’яўляліся асобы, старэйшыя за 50 гадоў. Матэрыяльны даход рэлігійных служыцеляў, як правіла, быў невысокім, і асноўная яго частка затрачвалася на ўтрыманне дома і сям’і, без магчымасці зрабіць якіясьці накапленні. Улічваючы дадзеныя ўмовы, узмоцненыя савецкай антырэлігійнай палітыкай, цалкам заканамерным з’яўляецца працэс паступовага аслаблення пераемнасці ў дадзенай прафесіі: дзеці рабінаў і рэзнікаў імкнуліся атрымаць свецкую адукацыю і перасяліцца з мястэчак.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE SOCIAL AND EVERYDAY CONDITIONS OF THE ACTIVITIES OF RABBIS AND CARVERS IN THE BYELORUSSIAN SSR IN THE 1920S - 1930S

The study is devoted to the social and everyday conditions of rabbis and carvers in the Byelorussian SSR in the 1920s-1930s. Documents stored in the State Archive of the Vitebsk Region, the State Archive of the Minsk Region, the State Archive of Public Associations of the Mogilev Region, the Zonal State Archive in Orsha, the National Archives of the Republic Belarus. The studied archival materials indicate that during the 1920s-1930s. the social and everyday conditions of the activities of rabbis and carvers in the BSSR were quite difficult. In general, they can be characterized by increasing tensions related to the reduction in the number of religious ministers and the simultaneous preservation of communities. The performance of duties by rabbis and carvers was complicated by the age factor: the largest age group were people over 50 years old. The material income of religious ministers, as a rule, was low, and most of it was spent on the maintenance of the house and family, without the ability to make any savings. Given the prevailing conditions, aggravated by Soviet anti-religious policies, the process of gradually weakening continuity in this profession is quite logical: the children of rabbis and carvers sought to gain a secular profession and move from places.

Текст научной работы на тему «САЦЫЯЛЬНА-ПОБЫТАВЫЯ ЎМОВЫ ДЗЕЙНАСЦІ РАБІНАЎ І РЭЗНІКАЎ У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1920-Я - 1930-Я ГГ»

УДК [94(476):26-784]"1920/1939"

САЦЫЯЛЬНА-ПОБЫТАВЫЯ УМОВЫ ДЗЕЙНАСЦ1 РАБ1НАУ I РЭЗН1КАУ У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1920-я - 1930-я гг.

канд. г^т. навук К.Р. КАРПЕК1Н (Дзяржауны арх1у Вщебскай вобласцг) ORCID https://orcid.org/0000-0002-8054-3122

Даследаванне прысвечана сацыяльна-побытавым умовам дзейнасцI рабтау I рэзткау у Беларускай ССР у 1920-я - 1930-я гг. У якасцг крытцазнаучай базы выкарыстаны дакументы Дзяржаунага архгва Вщебскай вобласцг, Дзяржаунага архгва М1нскай вобласцг, Дзяржаунага архгва грамадскгх аб'яднанняу Магглёускай вобласцг, Занальнага Дзяржаунага архгва у г. Оршы, Нацыянальнага архгва Рэспублгкг Беларусь.

Вывучаныя архгуныя матэрыялы сведчаць пра тое, што на працягу 1920-х - 1930-х гг. сацыяльна-побытавыя умовы дзейнасцг рабтау г рэзткау у БССР былг дастаткова складанымг. У цэлым гх можна ахарактарызаваць узрастаннем адмоуных тэндэнцый, звязаных са скарачэннем колькасцг рэлггшных служыцеляу г не менш гмклгвай лгквгдацыяй абшчын. Выкананне абавязкау рабтамг г рэзнгкамг ускладнялася узроставым фактарам: найбольш шматл1кай узроставай групай з'яулял1ся асобы, старэйшыя за 50 гадоу. Матэрыяльны даход рэлггшных служыцеляу, як правша, быу невысокгм, г асноуная яго частка затрачвалася на утрыманне дома г сям'1, без магчымасцг зрабгць якгясьцг накаплент. Улгчваючы дадзеныя умовы, узмоцненыя савецкай антырэлггшнай палтыкай, цалкам заканамерным з 'яуляецца працэс паступовага аслаблення пераемнасцг у дадзенай прафесИ: дзецг рабгнау г рэзткау гмкнулгся атрымаць свецкую адукацыю г перасялгцца з мястэчак.

Ключавыя словы: Беларуская ССР, дынастыя, жыллёвыя умовы, матэрыяльныя даходы, падаткг, рабгн, рэзнгк, сям'я, сацыяльна-побытавыя умовы.

Уводзшы. У 1920-я - 1930-я гг., нягледзячы на антырэлтйную палиыку савецкага урада, пэуная частка яурэйскага насельнщтва працягвала прытрыв^вацца рэлшйных абрадау i традыцый. Такая сиуацыя у значанй ступеш была характэрна i для Беларускай ССР, насельнщтва якой да 1925 г. амаль на 11% складалася з яурэяу. У асяродда прыгальшкау рэлтйных традыцый натуральным з'яулялася наяунасць пэунай групы, прадстаунш якой нясуць адказнасць за прав№насць выканання дадзеных традыцый, i для яурэйскай рэлйшнай супольнасц такiмi варта лiчыць рабшау i рэзшкау (шойхетау).

Праблема прававога становiшча лщарау iудзейскiх абшчын ва умовах савецкай атэютычнай прапаганды i рэпрэаунай палпыш прааналiзавана дастаткова падрабязна [1; 2]. Акрамя таго, гiсторыкамi вывучаны бiяграфii найбольш выбiтных рабiнау, асноуныя нашрунш iх дзейнасцi па абароне штарэсау рэлiгiйных абшчын [3; 4].

У 1920-я - 1930-я гг. значныя намаганш рабiнау i рэзнiкау был ск1раваны супраць такiх антырэлтйных мерапрыемствау савецкай улады, як канфюкацыя каштоунасцей з малтоуных будынкау, закрыццё хедарау i ешыу, барацьба з рэлтйным традыцыямг Такая грамадская i рэлшйная дзейнасць з'яуляецца знешнiм, бачным аспектам iх жыцця. У той жа час ступень грамадскай актыунасщ у пэунай ступенi залежыць ад сацыяльна-побытавых умоу iснавання. Аналiзу згаданай праблемы i прысвечана дадзенае даследаванне. У сваю чаргу для комплекснага аналiза побыту рабiнау i рэзнiкау Беларускай ССР у 1920-я - 1930-я гг. неабходна ахаракатрызаваць колькасны i узроставы склад вывучаемай сацыяльнай групы, вывучыць памер i склад сямей рабшай i рэзнiкау, жыллёвыя умовы iх iснавання, памеры матэрыяльных даходау i затрат, а таксама выявщь асаблiвасцi працэсу адмаулення рэлiгiйных служыцеляу ад сваiх абавязкау.

Асноуная частка. Адным з паказчыкау, з дапамогай якога варта характарызаваць побыт рабшау i рэзнiкау, з'яуляецца iх колькасць, пакольк1 менавiта ад яе залежала, якую тэрыторыю яны павiнны был ахапiць сваёй дзей-насцю. У некаторых выпадках скарачэнне лiку рэлшйных служыцеляу прыводзiла да росту i запатрабаванасцi, у iншых выпадках наяунасць дастаткова вялжай колькасцi (у прыватнасщ, рэзнiкау) прыводзiла да канкурэнцыi памгж iмi. Неабходна адзначыць, што перыяд 1920-х - 1930-х гг. характарызавауся мадэршзацыяй грамадскай свядомасцi, якая праявшася у разнастайных адносiнах яурэйскага насельнщтва да рэлтйных традыцый. Частка яурэяу успрыняла атэютычныя каштоУнасцi, другая частка захавала прыгальнасць да iудаiзму, а таксама сфармь равауся пэуны слой насельнщтва з двактай пазiцыяй [5, с. 267-268]. Указаны працэс аказвау непасрэдны уплыу на змяненне попыту на паслугi рабiнау i рэзшкау з боку яурэяу.

Напярэдадш Кастрычнщкай рэвалюцыi 1917 г. на тэрыторыi беларуск1х губерняу налiчвауся 271 рабш [6, арк. 253], звестак жа пра колькасць рэзшкау не выяулена. Згодна з вынiкамi перапiсу насельнщтва 1926 г., у БССР мелася 196 рабшау [7, с. 191]. З улшам таго, што беларуская губерш Расшскай iмперыi па сваёй плошчы значна пераУзыходзiлi БССР у межах 1926 г., згаданыя паказчыш не варта трактаваць, як рэзкае скарачэнне колькасц рабiнау. Вызначыць колькасць яурэйсшх рэлiгiйных служыцеляу у канкрэтных населеных пунктах магчыма на падставе рэгiстрацыйных спiсау абшчын, а таксама з дапамогай сшсау асоб, пазбауленых выбарчых правоу. На працягу 1920-х гг. значная колькасць рэлтйных служыцеляу мелася у Мiнску: у лютым 1927 г. у сталщы БССР было 28 рабшау i 13 рэзшкау [8, арк. 2-12]. Неабходна зауважыць, што Мшск з'яуляуся адзшым беларуск1м

горадам з такой колькасцю рэлтйных служыцеляу. Як правiла, у акруговых цэнтрах налiчвалася ад 3 да 5 рабшау i да 10 рэзшкау. У пераважнай жа большасщ гарадоу i мястэчак БССР у гэты перыяд мелiся 1-2 рабшы i ад 1 да 5 рэзшкау [9, арк. 7, 94, 95, 137; 10, арк. 122адв.; 11, арк. 46; 12, с. 32-34; 13, арк. 6адв., 29-30]. Таим чынам, можна меркаваць, што чым буйней быу населены пункт, тым большая колькасць вершкау карысталася паслугамi аднаго рэлiгiйнага служыцеля, тым больш часу ён павшен быу аддаваць духоунай працы з абшчынай.

На працягу даследуемага перыяду нагрузка на рабшау i рэзшкау пастаянна узрастала, што з'яулялася прамым наступствам скарачэння iх колькасцi. Апошняе у сваю чаргу было абумоулена савецкай антырэлтйнай палiтыкай i адмауленнем ад сваiх рэлшйных абавязкау части рабшау i рэзнiкау. У канцы 1920-х - 1930-я гг. адзш рэлiгiйны служыцель нярэдка сумяшчау дзве пасады, абслугоувау некалькi мястэчак у межах раёна. Пры гэтым ён быу вымушаны трацiць час на пераезды, што таксама не лепшым чынам адбiвалася на ажыццяуленш духоуных абявязкау [14, арк. 150-151]. Да 1939 г. агульны лiк яурэйсшх рэлiгiйных служыцеляу у БССР скаращуся да 58 чал. [7, с. 191]. Гэта азначала узмацненне складанасцей у сферы аказання рэлiгiйных паслуг веруючаму насельнiцтву, пакольк яурэi працягвалi пражываць у кожным горадзе i мястэчку рэспублiкi, i пэуная iх частка у кожным населеным пункце захавала прыхiльнасць да iудаiзму. На канкурэнцыю у асяроддзi рэлiгiйных служыцеляу аказ-валi уздзеянне i эканамiчныя фактары. З пункту погляду шойхетау найбольш спрыяльным перыядам з'яуляуся пачатак 1920-х гг., калi распаусюджанай практыкай была занятасць рэзнiкау на дзяржауных скатабойнях, адпа-ведна яны мага прымаць заказы як ад кааператыуных таварыствау, так i ад яурэйсшх абшчын. На так1х скатабойнях мата адначасова працаваць i мяснЫ, як1я не мелi нiякiх адносш да рэлiгii, i група рэзшкау.

З 1923 г. заробк гарадсшх шойхетау у БССР зменшышся праз тое, што гандляры мясам, яшя займалiся адпраукай прадукцыi у ташя буйныя гарады, як Петраград, сталi ажыццяуляць забой у месцах куплi жывёлы (галоуным чынам - у невялЫх мястэчках, як1я з'яулялiся чыгуначньЕШ станцыямi) [15, арк. 4]. З 1926 г. у адноль-кава ушчэмленым становiшчы апынулiся як гарадскя, так i местачковыя рэзнiкi: iм было забаронена займацца рэзкай "казённага тавару", шшым словамi, цяпер сфера iх дзейнасцi значна звузiлася i распаусюджвалася тольк1 на абслугоуванне прыватных асоб [16, арк. 14]. У ташх умовах сиуацыя пагаршалася у сувязi з наяунасцю канку-рэнцыг у прыватнасцi, у 1928 г. на Мшскай гарадской бойнi адначасова працавала 6 рэзнiкау [17, арк. 42].

У сувязi з пазначанывш абставiнамi у 1920-я - 1930-я гг. аб'ёмы працы размяркоУвалiся нераунамерна. Напрыклад, аднаму з вiцебскiх рэзшкау за 6 месяцау 1926 г. было прыведзена на забой 111 галоу дробнай i буйной жывёлы [18, арк. 11], гэта значыць ён быу заняты далёка не кожны дзень. У той жа час у сярэдзше 1920-х гг. некаторыя рэзнiкi, як1я працавалi у пары, на працягу тыдня забiвалi каля 35 кароу паводле заказау дзяржауных прадпрыемствау, i больш за 35 - паводле заказау прыватных асоб [15, арк. 4, 19], гэта значыць кожны з iх у сярэдшм штодня забiвау каля 5 жывёлш. Пры скарачэннi забою буйной рагатай жывёлы шойхеты вымушаны былi займацца пераважна рэзкай курэй, якая асаблiва зiмой уяуляла сабой нязначныя аб'ёмы працы (ад 10 да 25 птушак у тыдзень на аднаго рэзнiка) [19, арк. 7].

Яшчэ адным фактарам, як уплывае на актыунасць i штэнаунасць дзейнасцi асобы, з'яуляецца узрост. У мнопм ад узросту залежыць здароуе чалавека, а ад яго у сваю чаргу - i здольнасць да актыунай працы. Паколькi большасць выяуленых архiуных дакументау, як1я дазваляюць меркаваць пра узрост рабiнау i рэзнiкау, адносiцца да сярэдзшы 1920-х гг., мэтазгодна прывесщ статыстычныя дадзеныя менавiта за гэты перыяд, а менавгга - за 1926 г. Звестак пра рабшау, маладзейшых за 40 гадоу, не выяулена, рабшы ва узросце ад 40 да 49 гадоу складалi 20% ад агульнай колькасцi, ад 50 да 59 гадоу - 40%, ад 60 да 69 - 20%, старэйшыя за 70 гадоу - таксама 20%. У адрозненне ад такой катэгорып яурэйсшх рэлтйных служыцеляу, як раб^1, у асяроддзi рэзшкау былi асобы больш маладога узросту. У прыватнасщ, у тым жа 1926 г. шойхеты ва узросце ад 30 да 39 гадоу складалi каля 11%, ва узросце ад 40 да 49 гадоу - 16%, ад 50 да 59 гадоу - 31%, ад 60 да 69 гадоу - таксама 31%, старэйшыя за 70 гадоу - 11%. Ташм чынам, узроставая катэгорыя ад 50 да 59 гадоу таксама уваходзша у лш найбольш шмат-лшх. Варта адзначыць, што згодна з вынiкамi перашсу насельнщтва 1926 г., у БССР яурэi ва узросце 30-39 гадоу складалi 11% ад усёй колькасщ яурэйскага насельнщтва, 40-49 - таксама 11%, 50-59 гадоу - 7%, 60-69 гадоу -6%, а 70-79 гадоу - 2% [20, с. 66, 68]. З дадзеных паказчыкау бачна, што больш сталыя узроставыя групы складалi меншую долю у агульнай колькасщ яурэйскага насельнщтва. Таксама параунанне узросту рэлшйных служыцеляу з агульнай узроставай структурай яурэйскага насельнщтва Беларускай ССР дазваляе зрабщь выснову пра тое, што перавагу рэлiгiйнай дзейнасцi аддавал^ як правiла, прадстаунiкi больш сталага узросту, а моладзь iмкнулася атрымаць iншую прафесш.

Акрамя выканання сваiх рэлiгiйных абавязкау i абароны штарэсау абшчыны рабшы i рэзнiкi павшны быт клапацiцца пра свае уласныя сем'i. Каля 20% сямей рэлтйных служыцеляу складалiся усяго з 2 чалавек (главы сям'i i яго жонш) - так1 тып быу характэрны для сталых людзей, дзещ як1х жыт асобна ад бацькоу [21, арк. 2]. Найбольш шматлшм тыпам з'яулялiся сем'i, як1я складалюя з бацькоу i дзяцей (каля 60% ад агульнага лiку). Як правша, у ташх сем'ях налiчвалася ад 1 да 6 дзяцей, яшя жыл з бацькам^ пры гэтым колькасць сямей з 1-2 дзецьмi i сямей, у яшх выхоувалася больш за двух дзяцей, была прыкладна аднолькавай. У пераважнай большасщ выпадкау з бацькамi жыл дзецi дашкольнага i школьнага узросту, а таксама працуючая моладзь, якая яшчэ не стварыла сваiх сямей. Апроч таго мелi месца нешматашя выпадк1, калi з бацькамi заставалася жыць дарослая дачка (старэйшая за 30 гадоу) [22, арк. 2]. СемЧ, у яшх акрамя гаспадара, яго жонш i дзяцей пражывалi iншыя сваяк1, былi адносна рэдкiмi (да 20% ад агульнай колькасщ). Звычайна такiмi сваякамi з'яулялiся састарэлая мащ

альбо цешча главы сямЧ [23, арк. 3]. Таим чынам, семЧ рабшау i рэзшкау з'яулялюя цалкам тыповым для дадзенага пстарычнага перыяду. Згодна з дадзенымi на 1939 г., у СССР найбольш распаусюджаньЕШ был ceM'i з 3 i 4 чалавек (23% i 22%, адпаведна), значную долю таксама складалi ceM'i з 2 асоб (20%). Крыху менш распаусюджаныгш з'яулялюя семЧ з 5 членау (16% ад агульнай колькасщ) i з 6 членау (10%) [24, с. 92].

Парауноуваючы узрост бацькоу i самых старшых дзяцей у сямЧ, можна зрабiць выснову пра тое, што рабшы i рэзнш ycтупалi у шлюб пераважна ва узросце 20-23 гадоу. На карысць такога сцверджання кажа i той факт, што як правша, узрост самых старшых дзяцей, яшя пражывалi разам з бацькам^ не перавышау 23 гадоу [16, арк. 19 адв.]. Узрост мужа i жонш мог быць прыкладна аднолькавым щ з нязначнай рознiцай, альбо муж мог быць старэйшым за жонку на 4-5 гадоу. У большасщ выпадкау у 1920-я - 1930-я гг. жонш рабшау i рэзшкау з'яулялюя хатнiмi гаспадыням^ зрэдку займалюя гандлем. Пазначаны шлюбны узрост адлюстроувае агульную тэндэнцыю паступовага яго павелчэння на працягу XIX - XX стст. : калi у другой палове Х1Х ст. юнак1 ycтупалi у шлюб пераважна у 18 гадоу, а дзяучыны - у 16, то у другой палове ХХ ст. гэты узрост стау складаць 25-30 гадоу [25, с. 429].

Як ужо адзначалася вышэй, першыя дзeцi з'яyлялicя, калi бацькам было ад 20 да 23 гадоу. У сем'ях яурэйсшх рэлтйных служыцеляу рознща ва узросце дзяцей складала звычайна 2-4 гады. Са звестак, яшя утрым-лiваюцца у арх1уных крынiцах, вынiкаe, што дзещ рабшау i рэзшкау звычайна iмкнулicя атрымаць свецкую адукацыю i уладкавацца на прэстыжную працу (у прыватнасщ, у сферы адукацып i медыцыны). Нярэдка яны заcтавалicя жыць i працаваць у тых жа населеных пунктах, дзе пражывалi iх бацьш, а таксама былi выпадк1 пера-езду у буйныя гарады, за межы БССР - пераважана у РСФСР [26, арк. 10; 27, арк. 105]. Пауналетшя непрацуючыя члены сямей рабшау i рэзшкау былi пазбаулены выбарчых правоу i разам з iмi знаходзiлicя ва ушчэмленым становшчы [28, арк. 2, 9 адв., 124].

Наяунасць дынастый рэлшйных служыцеляу у яурэйсшм аcяроддзi у 1920-я - 1930-я гг. у БССР не была вeльмi распаусюджанай з'явай. Выпадш, калi у мястэчку бацька i сын з'яyлялicя рэзшкам^ былi адзшкавыш. Таксама у некаторых гарадах i мястэчках рэзнiцкай дзейнасцю займалicя прадcтаyнiкi аднаго i таго ж рода, але не блiзкiя сваяк1. Разам з тым, як правша, гэта не было манаполiяй: адначасова з iмi у населеным пункце былi i рэзнiкi - прадстаунш iншых родау. Напрыклад, у 1928 г. у м. Лёзна Вщебскай акруп рэзнiкамi былi бацька i сын: Гершэн Iзраiлeвiч Глазау 1853 г. нар. i Глазау 1цка Гeршэнавiч 1888 г. нар. Акрамя таго, у дадзеным мястэчку шхтгой займауся i Гейша Гeрцавiч Глазау 1871 г. нар. (не выключана, што ён належау да гэтага ж роду) [29, арк. 108]. Адзначым, што сярод рабшау з'ява дынастый таксама не была дастаткова распаусюджанай. Найбольш актыуныя рабшы (у прыватнасщ, прадстаунш дынастый Шнеерсонау) былi вымушаны пак1нуць не тольш межы БССР, але i у цэлым СССР.

Важным cкладнiкам побыту з'яуляюцца жыллёвыя умовы. Звычайна у мястэчках рабiны i рэзнiкi ^rni ва уласных дамах, а у гарадах - у асобных кватэрах. У сярэднестатыстычнага яурэйскага рэлiгiйнага служыцеля жыллё складалася з 1-2 пакояу, у больш заможных - з 3, 4 щ нават 5. У сярэдшм жылая плошча аднаго пакоя раунялася 15 м2, у той жа час самыя сцшлыя пакоi маглi мець плошчу усяго 9 м2, а найбольш шыкоуныя - да 23 м2 [16, арк. 19 адв.; 30, арк. 12]. У буйных гарадах некаторыя рабшы пражывалi у двухпавярховых дамах, займалi з сям'ёй некальк пакояу i кухню, а адзш пакой здавалi кватарантам [18, арк. 2]. Аснову абстаноуш жылля сярэднестатыстычнага рэлшйнага служыцеля, як1 жыу у 2-пакаёвай кватэры, cкладалi канапа, адзежная шафа, некальш крэслау i сталоу [15, арк. 2]. У рабшау i рэзшкау, яшя пражывалi у мястэчках i у прыватных гарадск1х дамах, акрамя жылога дома у распараджэнш быу двор з разнаcтайнымi гаспадарчыгш пабудовамi, агародам i г.д. (малюнак 1). У мястэчках агульная плошча участка звычайна складала 700-1300 м2, з яшх каля 70 м2 займау жылы дом, у сярэдшм 100 м2 - усемагчымыя гаспадарчыя збудаваннi, 200-300 м2 - двор, ад 300 да 700 м2 - агарод i сад [31, арк. 81; 32, арк. 76]. Наяунасць гаспадарчых пабудоу i прыcядзiбнага участка сведчыць пра пошук дадатковых крынiц даходу, акрамя рэлiгiйнай дзейнасщ. Што тычыцца кошту на жыллё, то у 1923 г. у горадзе двухпакаёвы драуляны дом мог каштаваць каля 600 руб. [15, арк. 2], а у 1926 г. драуляны аднапавярховы дом у мястэчку можна было набыць за 750 руб. [33, арк. 27]. З улшам таго, што у 1923 г. рэзнш у горадзе зараблялi ад 65 да 240 руб. штогод [15, арк. 4; 30, арк. 4], патращушы на розныя патрэбы палову заробку, назбiраць сродк1 для набыцця такога дома яны мага у лепшым выпадку на працягу 5, а у горшым - 20 гадоу.

Жыллёвыя умовы рабiнаy i рэзнiкаy у даследуемы перыяд можна лiчыць стаб^ным^ пакольк1 у пераважнай большасщ выпадкау яны вялi аседлы лад жыцця. На працягу 1920-х - 1930-х гг. яны жыл у тых жа населеных пунктах, што i адразу пасля Кастрычнщкай рэвалюцыи 1917 г. Калi яны усё ж пeраcялялicя, то, як правша, у межах адной адмшютрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi [30, арк. 19а]. Прычынамi перасялення маглi стаць ваенныя дзeяннi, i у прыватнасщ - падзei Першай сусветнай вайны, у вынiку якой некаторыя рабшы i рэзшш былi вымушаны эвакуiравацца з Прыбалтыш на усход у беларуск1я губерш. Праз некаторы час пасля завяршэння ваенных дзеянняу яны прадпрымалi спробы вярнуцца на радзiму, але гэтыя захады не заусёды былi паспяховыш. У пры -ватнаcцi, Б.Г. Рабiновiч да 1915 г. пражывау у м. Тауроген Ковенскай губерш, затым з'яуляуся духоуным рабiнам Вщебска. У лiпeнi 1920 г. ён нашсау хадайнiцтва пра вяртанне у родныя мяcцiны, але нават яшчэ у 1923 г. пражывау у Вщебску [27, арк. 105; 34, арк. 93].

Натуральна, грашовыя даходы яурэйсшх рэлiгiйных служыцеляу залeжалi ад аб'ёмау аказаных паслуг i устаноуленых тарыфау. Так, у cярэдзiнe 1920-х гг. забой рагатай жывёлы паводле заказау дзяржауных прадпрыемствау ацэньвалюя рэзнiкамi на 30% танней, чым заказы ад прыватных асоб, а рэзка птушш каштавала у 5-10 разоу танней, чым забой каровы [15, арк. 19].

Малюнак 1. - План зямельнага участка Гельмана Беркi-Хаiма Моушавiча - рабша м. Янавiчы

Вiцебскай акруп, 1926 г. [32, арк. 76]

У сваю чаргу рабшы i рэзнш паважнага узросту нярэдка знаходзшся на практычна поуным утрыманш дзяцей [35, арк. 90], i такая матэрыяльная дапамога нярэдка была вельмi значнай. Напрыклад, на працягу каст-рычшка 1928 - верасня 1929 г. адзш з шойхетау м. Лёзна Вщебскай акругi атрымау ад сына, яю жыу у Маскве, 480 руб. - суму, якой было амаль дастаткова, каб на працягу таго ж перыяду аплочваць атапленне, асвятленне i рамонт дома, падаходны падатак, набываць адзенне i харчаванне [26, арк. 10]. Матэрыяльная дапамога паступала таксама i з дальняга замежжа, у прыватнасцi, з Германи i Палестыны [36, арк. 97]. У цэлым, даходы яурэйсшх рэлiгiйных служыцеляу БССР у 1920-я - 1930-я гг. шяк нельга лiчыць высокiмi. Напрыклад, у канцы 1920-х гг. затраты на побытавыя патрэбы гарадсшх рабшау размяркоувалюя наступным чынам: 8,5% даходу яны ад-давалi за ацяпленне i асвятленне жылля, 3,5% - за шшыя камунальныя паслугi, 75% - на харчаванне, адзенне i да т.п., 8,5% - на навучанне дзяцей. Такт чынам, на астатнiя вщы расходау заставалася усяго 4,5% заробку [37, арк. 14-14 адв.].

Фактарам, як1 адмоуна упывау на матэрыяльнае становiшча рабшау i рэзшкау, з'яулялюя падатк1 i звяза-ныя з iмi канфiскацыi маёмасцi. Так, у першыя паслярэвалюцыйныя гады мелi месца выпадк1 выняцця у рабшау кнiг рэлiгiйнага зместу [38, арк. 76], што безумоуна, стварала перашкоды для ажыццяулення iмi сваiх абавязкау перад абшчынай. Падатак, як1 спаганяуся мясцовымi фiнансавымi органамi з рэлшйных служыцеляу, складау прыкладна 8% ад памеру iх сумарнага гадавога даходу [39, арк. 3]. Тым не менш, частай з'явай был разнагалоса пам1ж падатковымi iнспекцыямi i рэлтйньЕШ служыцелямi наконт памерау даходау i устаноуленых падаткау. Раб^1 i рэзнш сцвярджалi, што падатк1 празмерна завышаны (часам - да 60% заробку), але пакольк1 яны не мага прадаставщь нiякiх дакументау, як1я б пацвярджалi iх рэальны заробак, падатш, як правiла, не адмянялiся. ЗвычайныЕШ аргументамi яурэйскiх рэлiгiйных служыцеляу было тое, што абшчына скарацiлася, i што яны жывуць выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняу нешматлiкiх вершкау [37, арк. 1-1 адв.]. Больш за тое, за нявыплату падатку назначауся штраф, i калi у асобы не хапала наяуных грошау, то так1 штраф спаганяуся каштоУнымi рэчамi. Напрыклад, калi у 1929 г. рабш г. Вiцебска А.1. Нямойцiн не заплацiу падатак, то был арыштаваны яго грошы на суму 164 руб., аблгацш унутранага 10%-га займа 1927 г. выпуску, пасведчанне асобы (малюнак 2), а таксама жаночы залаты гадзiннiк з ланцужком. Усе гэтыя каштоУнасцi был запячатаны у канверт i паюнуты у доме даужнiка. У сваю чаргу ён дау пiсьмовае абавязацельства не ускрываць яго да моманту аплаты доуга [21, арк. 9, 11]. Натуральна, мэтай падатковых органау было атрымаць больш грашовых сродкау, а рэлтйныя служыцелi наадварот был зацiкаулены у занiжэннi сваiх даходау, пазначаных у дэкларацыях.

Акрамя грашовых, мясцовыя улады абкладалi насельнiцтва натуральным падаткамi - "даводзш цвёрдае заданне". Напрыклад, у красавiку 1931 г. рэзшка м. Чарэя абавязалi здаць 350 лiтрау малака i 3 курыцы. Пасля скаргi у раённую пракуратуру яму дазволiлi вывесцi куранят да восенi i здаць iх пазней [40, арк. 497-498].

Вывучаемы перыяд з'яуляуся дастаткова нестабiльным у палиычных адносiнах, што у сваю чаргу пацяг-нула за сабой i сацыяльныя трансфармацыi. Рэлiгiйныя дзеячы вымушаны былi адчуць на сабе змену сацыяльнага статусу. Выпадк1 адмовы рабiнау i рэзнiкау ад культавай дзейнасцi асаблiва пачасцiлiся з канца 1920-х гг. Некаторыя з iх уладкоУвалiся на неквалiфiкаваную працу, але пры гэтым змена сацыяльнага стану не заусёды азначала адмову ад прыгальнасш да iудаiзму: былыя рэлтйныя служыцел працягвалi займаць актыуную гра-мадскую пазщыю [41, арк. 29].

БЕСТЭРМШ0ВАЕ БЕССРОЧНОЕ

л озоз

Сэрыя У

серия УЕ

1. Проэыншчя, )мя 1 па баньку 1, Фамилия, имя и отчество

с$¿¿(£1.се^гы.

Малюнак 2. - Пасведчанне асобы Аусея Ёселевiчa Нямойщна - рабша г. Вiцебскa, 1929 г. [21, арк. 14 адв.]

41

Як правша, адмова рабшау i рэзшкау ад сваёй дзейнасцi была вымушанай, i пры гэтым яны павiнны былi заявiць пра гэта публiчна - праз паведамленнi у мясцовых перыядычных выданнях (як правша, у акруговых i гарадск1х газетах) [15, арк. 35]. Можна меркаваць, што гэтае дзеянне у асаблiвай ступенi з'яулялася прышжаль-ным для рабшау, пакольш яны, як асобы з найбольш высоким статусам у абшчыне, павiнны былi заявiць пра зняцце з сябе сваiх абшчынных паунамоцтвау. Дадзеныя працэсы з'яулялiся складовай часткай агульнай рэпрэсiунай палiтыкi савецкай улады, нак1раванай супраць рэлiгii. Только за перыяд 1930 - 1938 гг. органамi АДПУ-НКУС БССР было праведзена следства па справах 12 гэтак званых контррэвалюцыйных арганiзацый, членамi як1х нiбыта з'яулялiся служыцелi разнастайных рэлiгiйных культау. Арганiзатарамi дзвюх аргашзацый былi прызнаны рабiны Мiнска, Вщебска, Бабруйска i Оршы [42, с. 307-308]. Акрамя таго, некаторыя рабшы адмаулялiся ад сваiх пасад праз паважны узрост i стан здароуя. [22, арк. 8]. Мелi месца выпади, калi яны заяулялi, што колькасць веруючых яурэяу у горадзе цi мястэчку значна скарацiлася, i абшчына адмовiлася ад iх паслуг, i па гэтай прычыне яны больш не займаюцца рэлiгiйнай дзейнасцю [37, арк. 1-1адв.]. Ёсць падставы не лiчыць такiя паведамленнi цалкам праудзiвымi, пакольк1 яны маглi ажыццяуляцца з мэтай скарачэння спаганяемых па-даткау. Часта пасля адмовы ад пасад рабшы i рэзнiкi выбiралi сабе прафесii усё ж яюмсьщ чынам звязаныя з яурэйскай рэлiгiяй (навучалi дзяцей у хедарах, уладкоувалюя вартаунiкамi у сiнагогах) альбо займалюя гандлем, скупкай сельскагаспадарчай прадукцып, станавшся беспрацоУнымi [43, арк. 19; 44, арк. 233адв.]. Некаторыя рэзнiкi працягвалi займацца сва1м рамяством у крыху трансфармаваным выглядзе, у прыватнасцi, уладкоувалюя на працу звычайнывш мяснiкамi, наладжвалi вытворчасць кашэрных каубас i да т.п. [16, арк. 23].

Заключэнне. Таим чынам, на працягу даследуемага перыяду сацыяльна-побытавыя умовы дзейнасцi рабь нау i рэзнiкау у БССР былi дастаткова складанымi. У цэлым iх можна ахарактарызаваць нарастаннем негатыуных тэндэнцый, звязаных са скарачэннем колькасщ рэлiгiйных служыцеляу i менш iмклiвай лiквiдацыяй абшчын. Выкананне абавязкау рабiнамi i рэзнiкамi ускладнялася узроставым фактарам: найбольш шматкай узроставай групай з'яулялюя асобы, старэйшыя за 50 гадоу. Матэрыяльны даход рэлшйных служыцеляу, як правша, быу невысоким, i асноуная яго частка затрачвалася на утрыманне жытла i сям'i, без магчымасщ зрабiць зберажэннi. Улiчваючы юныя умовы, пагоршаныя савецкай антырэлтйнай палiтыкай, цалкам заканамерным з'яуляуся пра-цэс паступовага аслаблення пераемнасщ у дадзенай прафесп: дзецi рабiнау i рэзнiкау iмкнулiся атрымаць свец-кую адукацыю i перасялiцца з мястэчак.

Л1ТАРАТУРА

1. Герасимова, И. Противостояние белорусских раввинов антиклерикальной политике советской власти в 1920-30-е гг. / И. Герасимова // Репрессивная политика советской власти в Белоруссии : сб. науч. работ / Междунар. ист.-просвет., пра-возащ. и благотвор. общество «Мемориал». - Минск, 2007. - Вып. 2. - С. 230-252.

2. Фишман, Д.Э. Религиозные лидеры советского еврейства (1917-1934 гг.) / Д.Э. Фишман // Исторические судьбы евреев в России и СССР: начало диалога : сб. ст. / Свободный Еврейский Университет в Москве ; отв. ред. И. Крупник. - М., 1992. - С. 189-199.

3. Васильев, И. Династия Медалье / И. Васильев. - М. : Еврейский музей и центр толерантности, 2014. - 120 с.

4. Еврейские лидеры. Со времен Мишны и до наших дней / сост. А. Кац [и др.] ; отв. ред. Ц. Вассерман. - Иерусалим : Швут Ами, 2007. - 641 с.

5. Зельцер, А. Евреи советской провинции: Витебск и местечки 1917-1941 / А. Зельцер. - М. : РОССПЭН, 2006. - 478 с.

6. Нацыянальны арыу Рэспублт Беларусь (НАРБ). - Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 11834.

7. Константинов, В. Еврейское население бывшего СССР в ХХ веке (социально-демографический анализ) / В. Константинов. -Иерусалим : ЛИРА, 2007. - 307 с.

8. Дзяржауны арх1у Мшскай вобласщ (ДАМн). - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 315.

9. Дзяржауны арх1у Вщебскай вобласщ (ДАВц). - Ф. 56. Воп. 6. Спр. 96.

10. ДАМн. - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 39.

11. ДАМн. - Ф. 5. Воп. 1. Спр. 41.

12. Зингер, Л.Г. Еврейское население СССР / Л.Г. Зингер. - М. : Издание ЦК ОРТ, 1927. - 43 с.

13. Занальны Дзяржауны арх1у у г. Оршы (ЗДАОрш). - Ф. 1358. Воп. 1. Спр. 17.

14. Дзяржауны арх1у грамадсюх аб'яднанняу Магшёускай вобласщ. - Ф. 6577. Воп. 1. Спр. 271.

15. ДАВц. - Ф. 123. Воп. 4. Спр. 732.

16. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 4. Спр. 763.

17. НАРБ. - Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 2424.

18. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 4. Спр. 1785.

19. ДАВц. - Ф. 735. Воп. 1. Спр. 119.

20. Всесоюзная перепись населения 1926 года. Т. Х.: Белорусская Советская Социалистическая Республика. Отдел 1. Народность. Родной язык. Возраст. Грамотность. - М. : Издательство ЦСУ СССР, 1928. - 289 с.

21. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 5. Спр. 1913.

22. ДАВц. - Ф. 123. Воп. 3. Спр. 740.

23. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 4. Спр. 27.

24. Волков, А.Г. Брак и семья / А.Г. Волков // Население СССР. Справочник / под общ. ред. Л.М. Володарского. - М., 1983. - С. 79-101.

25. Кто живет в Беларуси / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы ; А.В. Гурко [и др.]. - Минск : Беларуская навука, 2012. - 799 с.

26. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 4. Спр. 1487.

27. ДАВц. - Ф. 1821. Воп. 1. Спр. 96.

28. ЗДАОрш. - Ф. 162. Воп. 11. Спр. 58.

29. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 1. Спр. 2639.

30. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 4. Спр. 1101.

31. ДАВц. - Ф. 1016. Воп. 1. Спр. 4.

32. ДАВц. - Ф. 1016. Воп. 1. Спр. 20.

33. ДАВц. - Ф. 543. Воп. 1. Спр. 41.

34. ДАВц. - Ф. 1734. Воп.1. Спр. 191.

35. ДАВц. - Ф. 123. Воп. 1. Спр. 1313.

36. НАРБ. - Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 11852.

37. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 5. Спр. 1588.

38. ДАВц. - Ф. 144. Воп. 1. Спр. 5.

39. ДАВц. - Ф. 449. Воп. 5. Спр. 1534.

40. ДАВц. - Ф. 811. Воп. 1. Спр. 68.

41. НАРБ. - Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 11867.

42. Протько, Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.) / Т.С. Протько. - Минск : Тесей, 2002. - 688 с.

43. ДАВц. - Ф. 118. Воп. 4. Спр. 18.

44. ДАВц. - Ф. 118. Воп. 4. Спр. 43.

Пастуту 07.04.2022

СОЦИАЛЬНО-БЫТОВЫЕ УСЛОВИЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ РАВВИНОВ И РЕЗНИКОВ В БЕЛОРУССКОЙ ССР В 1920-е - 1930-е гг.

К.Г. КАРПЕКИН

Исследование посвящено социально-бытовым условиям деятельности раввинов и резников в Белорусской ССР в 1920-е - 1930-е гг. В качесте источниковой базы использованы документы Государственного архива Витебской области, Государственного архива Минской области, Государственного архива общественных объединений Могилевской области, Зонального государственного архива в г. Орше, Национального архива Республики Беларусь.

Изученные архивные материалы свидетельствуют, что на протяжении 1920-х - 1930-х гг. социально-бытовые условия деятельности раввинов и резников в БССР были достаточно сложными. В целом их можно охарактеризовать ростом отрицательных тенденций, связаных с сокращением количества религиозных служителей и не менее стремительной ликвидацией общин. Исполнение обязанностей раввинами и резниками осложнялось возрастным фактором: наиболее многочисленной группой были лица старше 50 лет. Материальный доход религиозных служителей, как правило, бьл невысоким, и основная его часть тратилась на содержание дома и семьи, без возможности сделать какие-либо накопления. Учитывая такие условия, усиленные советской антирелигиозной политикой, целиком закономерным является процесс постепенного ослабления преемственности в данной профессии: дети раввинов и резников стремились получить светское образование и переселиться из местечек.

Ключевые слова: Белорусская ССР, династия, жилищные условия, материальный доход, налоги, раввин, резник, семья, социально-бытовые условия.

THE SOCIAL AND EVERYDAY CONDITIONS OF THE ACTIVITIES OF RABBIS AND CARVERS IN THE BYELORUSSIAN SSR IN THE 1920s - 1930s

K. KARPEKIN

The study is devoted to the social and everyday conditions of rabbis and carvers in the Byelorussian SSR in the 1920s-1930s. Documents stored in the State Archive of the Vitebsk Region, the State Archive of the Minsk Region, the State Archive of Public Associations of the Mogilev Region, the Zonal State Archive in Orsha, the National Archives of the Republic Belarus.

The studied archival materials indicate that during the 1920s-1930s. the social and everyday conditions of the activities of rabbis and carvers in the BSSR were quite difficult. In general, they can be characterized by increasing tensions related to the reduction in the number of religious ministers and the simultaneous preservation of communities. The performance of duties by rabbis and carvers was complicated by the age factor: the largest age group were people over 50 years old. The material income of religious ministers, as a rule, was low, and most of it was spent on the maintenance of the house andfamily, without the ability to make any savings. Given the prevailing conditions, aggravated by Soviet anti-religious policies, the process of gradually weakening continuity in this profession is quite logical: the children of rabbis and carvers sought to gain a secular profession and move from places.

Keywords: Belarusian SSR, carver, dynasty, family, housing conditions, material income, rabbi, social and living conditions, taxes.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.