Научная статья на тему 'SACRAMENTAL DOCUMENTS OF THE PARAFIAL ARCHIVES OF THE ROMAN CATHOLIC CHURCH IN BELARUS AS A HISTORICAL SOURCE'

SACRAMENTAL DOCUMENTS OF THE PARAFIAL ARCHIVES OF THE ROMAN CATHOLIC CHURCH IN BELARUS AS A HISTORICAL SOURCE Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
14
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
САКРАМЕНТАЛЬНЫЯ КРЫНіЦЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Sytsko K.

In the article the author discusses the complex of historical sources found during archaeological and archeographic expedition in the parish archives of the Roman Catholic Church in Belarus which include materials related to the rites. The analysis of previously unknown and unexplored historical documents such as conversion books and confirmation books is carried out. Disclosed is the research of the information potential of parish registers, protocols of pre-marriage exams, confession and communion books and not only comment as the sources for genealogy studies and history of everyday life as well as for micro history and history of geopolitics. It’s concluded that considered sacramental documents shed light on the problems of confessional and geographical population mobility, historical demography, changes in the level of religiousness. The article shows that one of the main characteristics of the sources associated with the rite is the recurrence of one type of information in other documents.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «SACRAMENTAL DOCUMENTS OF THE PARAFIAL ARCHIVES OF THE ROMAN CATHOLIC CHURCH IN BELARUS AS A HISTORICAL SOURCE»

УДК 930.2:27

САКРАМЕНТАЛЬНЫЯ ДАКУМЕНТЫ ПАРАФШЛЬНЫХ АРХ1ВАУ

РЫМСКА-КАТАЛЩКАГА КАСЦЁЛА У БЕЛАРУС1 ЯК Г1СТАРЫЧНАЯ КРЫН1ЦА

К.В. СЫЦЬКО (1нстытут Ясторьи НАН Беларусь)

Комплексна разглядаюцца гктарычныя крытцы, звязаныя са святадзеяннем, выяуленыя падчас археаграфiчных экспедыцый у парафiяльных архiвах Рымска-каталщкага Касцёла у Беларуа. Пра-водзщца анализ раней невядомых, а таксама малавядомых гiстарычных дакументау, таюх, як кнiгi канвертывы i кнiгi бежмаванш. Раскрываецца iнфармацыйны патэнцыял метрычных кнiг, пратаколау прадшлюбных экзаменау, ктг споведзяу i прычашчэння, не тольк як крытц па генеалогИ i гкторьп што-дзённасцi, але i як дакументау па мкрагкторып, гкторып геапалтык i г.д. Акрамя гэтага, на аснове комплекснага анал1зу робщца выснова аб тым, што разгледжаныя сакраментальныя дакументы асвят-ляюць пытаннi, звязаныя з мабшьнасцю насельтцтва (канфесшнай i геаграфiчнай), гiстарычнай дэма-графiяй, дынамiкай змены узроуню рэлiгiйнасцi. Адзначаецца адна з найбольш сталых асаблiвасцяу крынщ, звязаных са святадзеяннем, - феномен паутаральнасц тфармацып аднаго выгляду дакументау у тшых.

Ключавыя словы: мiкрагiсторыя, крынщазнауства, Рымска-каталщю Касцёл, сакраментальныя крытцы, хрысцiянскае святадзейства.

Уводзшы. Рымска-каталщш Касцёл, яш з'яуляецца адным са старэйшых рэлшйных шстытутау у свеце, у працэсе сваёй дзейнасщ на тэрыторьп сучаснай Беларуа стварыу вял^ю колькасць каштоуных пстарычных крынщ. Галоунай сферай функцыянавання дадзенай шстытуцын, як вышкае з яе рэлтйнага характара, з'яуляецца сакраментальная, то бок - звязаная са святадзействам. Падобнае палажэнне дае падставы казаць аб фшсацып у пераважнай колькасщ пстарычных дакументау узгадак аб здзяйсненш Сакрамэнта. У дадзеным артыкуле разглядаюцца пстарычныя крынiцы, выяуленыя аутарам у ходзе палявых археаграфiчных экспедыцый у парафiяльных культавых установах, датычныя выключна сакра-ментальнай функцын Рымска-каталщшх парафiй на Беларусi. Па вышках экспедыцый на сённяшш момант фармiруецца калекцыя 3С Цэнтральнага навуковага архiва Нацыянальнай акадэмii навук Беларуси

Асноуная частка. Аналiзуючы увесь маау пстарычных крынiц, звязаных са святадзействам, можна выдзелщь дзве буйныя групы: матэрыялы, датычныя метрыкацыi (у яшх фiксуюцца таямнiцы хрышчэння, шлюба, шгумацыГ); матэрыялы, аб iншых таямнiцах (бежмаванш, споведз^ прычашчэнш, сабораваннi).

Матэрыялы метрыкацыи (як1я у постсавецкай традыцып называюцца актамi рэгiстрацыi гра-мадзянскага стана) з'яуляюцца адным з найбольш каштоуных ввдау пстарычных крынiц у правядзенш генеалагiчных прац. Дадзеныя дакументы у кантэксце гiсторыi паусядзённасцi, а таксама псторын народанасельнiцтва грунтоуна даследаваны шэрагам айчынных гiсторыкаУ - Дз.В. Люейчыкавым [1], В.В. Урублеусшм [2], А.К. Галубовiч [3], С.А. Рыбчонкам [4] i iнш. Найбольш раннiя кшп метрык, выяуленыя аутарам у межах даследавання у рымска-каталiцкiх парафiях, адносяцца да XVII ст.: метрык1 хрышчэння i шлюбау Жырмунскай парафii за 1674-1723 гг., пахаванняу за 1673-1690 гг. [5]; Сель ванаускай за 1681-1693 гг. [6]; 1шкалдскай за 1686-1714 гг. [7] i шмат шшых. Найбольш познiя метрычныя кшп, дасяжныя для даследавання, адносяцца да 1980-ых гг. На сённяшш момант традыцыя весщ дадзены вiд крынщ працягваецца. У парафiяльных арх1вах сустракаюцца тры ввды кнiг метрык -брульёны (чарнавыя, цi алтарныя метрыш), парафiяльныя i дэканальныя (у выпадку, калi парафiя з'яуля-лася цэнтрам дэканата) кнiгi.

Як вынiкае з аналiза дадзеных дакументау, апроч шфармацып генеалагiчнага i дэмаграфiчнага характара, яны нясуць звестк1, адносна псторыи Рымска-каталiцкага Касцёла як у мшрапстарычным зрэзе, так i у больш буйных пытаннях. Нярэдка у парафiяльных асобнiках метрычных кнiг XVII-XVШ стст. сустракаюцца матэрыялы, як1я адлюстроуваюць пазщыю Касцёла па шэрагу палиычных пытанняу. Падобнае захаванне дакументау звязана з пастановай Трыдэнцкага Сабора 1545-1563 гг. аб абавязковым пастаянным захаваннi метрык адмысловым чынам у спецыяльных рэпстратурах i кантролi за iх станам (як вышк - важныя дакументы, змешчаныя у метрычную кнiгу, маглi захавацца лепей) [8, с. 40]. Напрыклад, у метрычнай кнiзе хрышчэнняу i шлюбау 1шкалдскай парафii былi выяулены падшытыя лiсты Канцлера Вшенскага бiскупства за 1683 г., у яшх ён заклжау парафiян малщца за перамогу хрысцiянскай зброi над мусульманам (як вынiкае з даты, лют прыйшоу напярэдаднi Венскай бггвы 11 верасня 1683 г.) [9, арк. 60 - 60адв.]. У кшгах метрык нярэдка адлюстроуваюцца звестш, датычныя

мжрапстарычных з'яу. Напрыклад, кс. Якуб Казiмiр Пракаповiч, плебан 1шчальнск1, занатавау у мет-рычную кнiгу звестш аб вялiкiм пажары 1713 г., яш пашшчыу плябанш з касцельным архивам. Пры гэтым кс. Пракаповiч адзначау, што частку звестак аб нараджэннях за 1713 г. ён аднавiу па памяцi [10, арк. 1]. У кшзе метрык хрышчэнняу часовы адмiнiстратар Нясвiжскай Фары Сташслау Закрэусш зра-бiу пазнаку аб тым, што метрычныя запiсы за 1774-1775 гг. был перапiсаны з шшых, канфiскаваных з невядомай мэтай кшг, затым канфiскаваныя кнiгi былi вернуты у Нясвiжскую парафш i унесены у каталог пасля смерщ былога плебана кс. Караля Трацкевiча [11, арк. 8]. Канфккацыя крынщ у дадзеным выпадку магла быць выклiкана шэрагам фактарау: неабходнасцю выяулення фаль^фтацып зашсау, дак-ладнага устанаулення даты нараджэння пэунай асобы i г. д.

Па метрыках хрышчэння прасочваецца шэраг традыцый, як1я перайшл1 у сакраментальнае поле Касцёла праз прызму народнага хрысцiянства. Так, шырока распаусюджанай у дробных парафiях у ХУШ-ХХ ст. з'яулялася традыцыя хрысщць дзяцей-бл1знятак, надаючы хлопчыку iмя Адам, а дзяу-чынцы - Ева; хлопчыкам бл1знятам - Пётр i Павал i г.д. (то бок - iмём парных бiблейскiх персанажау) [12, арк. 161]. Шэраг выпадкау падобнага характара зафiксаваны у метрыках Белагрудскай, Поразаускай, 1шкалдскай парафiй. Традыцыя называць iмёнамi Адама i Евы цяжка хворых дзяцей, якую ашсвае шэраг даследчыкау [13, с. 227], у дадзеных выпадках зауважана не была - паводле метрык пахаванняу, шводная асоба з прааналiзаваных не памерла у дзiцячым узросце.

У выключных выпадках Касцёл мог здзейснщь Сакрамэнт без прысутнасцi асобы. Найчасцей у выключэнш трапляла смерць парафiянiна пры немагчымасцi адпрауш яго цела на радзiму. У дадзеным выпадку метрычная кнiга дае каштоуныя звестш, з аднаго боку, па псторып асобы, а з iншага - па псторып геапал1тычнай. Так, у фондах Лггоускага дзяржаунага пстарычнага архiва был1 выяулены даку-менты аб разглядзе працэдуры унясення запiса аб смерщ жыхара г. Лада Людвжа Аляшкевiча, 26-ц1 год, сына Адама i Марыi, мужа Гелены з Грушау, як1 знiк без звестак на румынским фронце у 1918 г. i быу прызнаны у 1930 г. памерлым. Справу разглядала адмысловая камiсiя Вiленскай архщыяцэзп. У вышку у 1931 г. было прынята рашэнне у якасцi выключэння унесцi запiс аб смерцi Л. Аляшкевiча у метрычную кнiгу Лщскай Фары. Анал1з брульёнау метрычных кшг Лвдскага Фарнага касцёла дазволiу выявщь запiс аб смерцi Людвiка Аляшкевiча [14, арк. 10]. Падобныя выпади мел1 месца у 1931 г. у Крэва, Начы i шш. [15, арк. 14].

Метрычныя кшп другой паловы ХХ ст. адрозшваюцца фармулярам i iнфарматыунай вартасцю ад аналапчных крынiц XVII - першай паловы ХХ ст. Так, пры параунанш сшыткау параф1яльных метрык вышкае, што рымска-катал1цк1я святары у БССР не мелi абавязковага фармуляра вядзення улiку метрык, таму памiж шфарматыунай складаючай запiсау маюцца разыходжаннi. Напрыклад, у кшзе хрышчэнняу, шлюбау i пахаванняу парафii Лабно за 1943-1949 гг. указвалася только iмя бацьш асобы, якую хрысцiлi, абавязкова указвауся узрост успрыемнiкау [16], а у парафii Сел1ванауцы фармуляр метрычнай кшп утрымл1вау звестш аб абодвух бацьках i абавязковы роспiс бацькоу у тым, што яны згодныя, каб дзщё хрысцiлi у рымска-каталiцкiм абрадзе; узрост успрыемнiкау не пазначауся [17]. Паводле штэрв'ю, узя-тага у мясцовых жыхароу, у 1960-я гг. у Селiванаускiм касцёле не было пастаяннага пробашча, таму перыядычна набажэнствы праходзiлi без ксяндза сiламi рэлшйнай абшчыны (якая складалася са сталых асоб). Гэтым можна патлумачыць адсутнасць у некаторых кнiгах метрык1 звестак аб святары, а таксама наяунасць граматычных памылак, якш сустракаюцца у метрычных кнiгах дадзенай парафii у 1940-1989 гг. Так, трапляюцца таюя варыянты напiсання слоу (у рускамоуных крынiцах), як "крезченее" [16, арк. 2], "фамиля" [16, арк. 7], "рождене" [16, арк. 9] i iнш. Акрамя гэтага можна зауважыць, што хроснымi бацькамi вялiкай колькасщ новаахрышчаных з'яулялюя адныя i тыя ж асобы. Метрычныя запiсы аб памерлых таксама маюць разыходжаннi у фармуляры - так, у розных кшгах магл1 прысутнiчаць цi адсут-нiчаць наступныя фармулярныя частк1: "щ засталася удава/удавец", "iмя i прозвiшча сведкау пахавання", "iмя i прозвшча хросных бацькоу памерлага". Падобныя разыходжанш у межах беларуск1х парафiй тлумачацца перадусiм цiскам, як1 аказвауся на Касцёл у згаданы перыяд. У вышку щска парафiяльныя святары апынулюя ва умовах фактычнай iзаляцыi i не мелi магчымасцi да выпрацоуш мер па унiфiкацыi метрычных зашсау. Анал1з фармулярау i iнфарматыунай змястоунасщ кнiг метрык другой паловы ХХ ст. прал1вае святло на пытанш функцыянавання кожнай асобнай парафii, сувязi з суседнiмi парафiямi, iдэалагiчнага щску, узроуня рэлiгiйнасцi у парафii.

Паводле касцельнай тралы^и у XIX ст. як адзш з ввдау метрык сталi разглядацца пратаколы прад-шлюбных экзаменау, як1я пазначал1ся на вокладцы як чацвертая частка метрычнай кшп (першая - хрыш-чэннi, другая - шлюбы, трэцяя - паграбенш), што парушала гэтак званую "трохчастковую" традыцыю. Напрыклад, усе пратаколы Валкалацкай парафii значацца як метрычныя кшп. Падобная клаафшацыя сведчыць аб тым, што у бягучым справаводстве дадзеныя крынiцы разглядал1ся як дадатак да метрыш шлюбау. Напрыклад: ^^ Sznurowa Ме1гус7па. czwarta. О Бх7ашшасЬ przedslubnych. Dodatek do

шейук 2-giey cz§sci. Яок 1850-1857" [18, арк. 1]. Праз дадзены ввд матэрыялау даследуецца геаграфiя, парафiяльная прыналежнасць тых цi iншых населеных пунктау, сацыяльная стратыфжацыя насельнiцтва i г.д. Напрыклад, пры аналiзе пратаколау прадшлюбных экзаменау Струбнiцкай парафii за

1893-1914 гг. становщца бачным, што большасць тых, хто праходз^ перад шлюбам сумоуе з плебанам, стала пражывау на тэрыторыi Валкавыскага уезда (у межах якога знаходзшася парафiя Струбнiца), быу сялянскага паходжання. Сярэднi узрост уступлення у шлюб за дадзены перыяд па названай тэрыторьп склау 32,3 гады. Самы малады парафiянiн, як1 праходзiу сумоуе, меу 17 поуных год, самы сталы - 68 [19]. Аналапчная крынiца з парафй Эйсыманты за 1855-1862 гг. сведчыць аб тым, што тыя, хто заключау шлюб, жылi выключна у парафiяльных населеных пунктах. У ваколiцах Эйсымантау юнавала вялiкая абшчына баптыстау, аб чым сведчаць адказы шэрага сужэнцау - у прыватнасщ 19 асоб назвал! сваю кан-фесiйную прыналежнасць "евангелюцкай" [20, арк. 24]. У больш позшх пратаколах прадшлюбных экзаменау прасочваецца значнае зшжэнне узроста прыняцця шлюба i павелiчэнне тэрыторы!, з якой паходзш асобы. Напрыклад, у парафй Гожа у 1938-1946 гг. сярэдш узрост склау 24,2 гады, асобы з'язджалюя фак-тычна з тэрыторы! усёй Беласточчыны i Гродзеншчыны [21]. Аналагiчнай сиуацыя выглядала у парафй 1шчална у 1938-1945 гг., 1948-1955 гг. (сярэдш узрост - 24,3 гады; асобы з'язджалюя са Шчучыншчыны, Лвдчыны, 1уеушчыны, Воранаушчыны) [22].

Трэба адзначыць, што па заканчэнш вядзення кожнай з кшг метрык складалюя метрычныя экстракты - ператс уах прозвiшчаУ, як1я сустракаюцца у кожнай асобнай кнiзе. Шэраг парафш Рымска-каталiцкага Касцёла заводзiу адмысловыя кшп iндэксау (Skorowidz), куды уключалюя звестк1 аб уах ахрышчаных, узяушых шлюб i памерлых за давол1 працяглы перыяд, як1 мог складаць каля 100 год. Так, плебан Валпянскай парафй кс. Гiпалiт Маркевiч склау алфавггныя шдэксы кшг ахрышчаных за 1764-1849 гг. з указаннем узроста i спасылш на метрычную ктгу, у якой сустракалася дадзеная асоба [23, арк. 1]. У Валкалацкай парафй шэраг ксяндзоу складалi шдэксы на усе метрычныя кшп, яшя на той момант зна-ходзшся у касцёле. Як вышк, 6ыл! створаны шдэксы да кшг ахрышчаных за 1871-1936 гг., пахаваных за 1864-1938 гг., узяушых шлюб за 1849-1936 гг [24]. Дадзеныя гютарычныя крынщы не з'яуляюцца самастойныЕШ у даследаваннях, бо нясуць дапаможную мэту - спрасцiць эурыстыку.

У ХХ ст., пасля прыняцця Указа аб верацяршмасщ 1905 г., з'яв!уся так ввд гютарычных крынщ, як кшп канвертывы (Liber Convertorum). Дадзеныя дакументы уяуляюць сабой запiсы аб пераходзе з шшых канфесш (пераважна - праваслауя) у рыма-катал1цтва i сведчаць аб прыняцщ асобай асноуных дагматычных сiмвалау новай канфесй. Фармуляр крынщы складаецца з трох абавязковых палёу - !мя ксяндза-пробашча, яш прыняу асобу у новую канфесш, !мя асобы i яе узрост, а таксама звестш аб сямейным стане i месцы жыхарства. Фактычна, дадзеныя гютарычныя крынщы дублююць затс аб хрышчэнш з кшп метрык, аднак не утрымлiваюць звестак аб успрыемшках. Канвертывы з'яуляюцца карысным матэрыялам у даследаваннi рэлтйных настрояу i канфесшнага становiшча асобных населеных пунктау. Напрыклад, у перыяд з 1905 па 1908 г. са 110 жыхароу вёсш Белагруда у рыма-каталiцызм перайшло 77 асоб [25, арк. 1 - 4адв.], а у Гродна у перыяд з 1905 па 1948 г. масавыгш был выпадк1 змены канфесй цэлыгш сем'ямi [26, арк. 7-15]. З дапамогай дадзенага вiда крынщ становщца магчымым анал1з зменау у канфесшнай прыналежнасцi заходнебеларуск1х парафiй па гадах. Так, у 1905 г. у парафй Мащ Божай Анёльскай у Гродна рыма-каталщызм прынял1 165 асоб [26, арк. 5], у 1912 - 30 [26, арк. 9]; у 1919 - 40 [26, арк. 13 адв.]; у 1926 -42 [26, арк. 17]; у 1931 - 19 [26, арк. 19]; у 1937 - 15 [26, арк. 20адв.]; у 1943 - 3 [26, арк. 21]; у 1948 - 1 [26, арк. 21адв]. У парафй Задвея у 1933 г. у рыма-каталщызм перайшло 14 асоб [27, арк. 3]; у 1936 - 6 [27, арк. 5]; у 1939 - 3 [27, арк. 5адв]. Падобная дынамжа пераходау юнавала ва уах парафiях, дзе захавалюя кшп канвертывау (на сённяшш момант !х колькасць складае каля 40 асобшкау). Ташм чынам, назiраецца паступовае змяншэнне колькасцi асоб, яшя пераходзш у рыма-катал1цызм з шшых канфесш, што не супадае з тэзюам А. Мiрановiча аб празе-лггычнай палиыцы урада II Рэчы Паспалiтай у дачыненнi да праваслауных i прыцягненню !х у Касцёл [28, с. 40]. Да кшг канвертывы мага дадавацца расшсш (Podanie) у тым, што асоба прымае амвалы веры i абавязваецца вызнаваць рыма-катал1цызм, а таксама знаходзiцца у цвярозым розуме i яе шхто да таго не прымушае. Як паказвае анал1з, распiскi з'яулялюя трафарэтныЕШ i !х змест аднолькавы у розных парафiях.

Так1м чынам, да матэрыялау метрыкацып рымска-катал1цк1х парафiй у Беларуа варта адносiць кшп метрык, метрычныя рэестры, кшп прадшлюбных экзаменау, а таксама кшп канвертывы.

Адной з найбольш распаусюджаных гютарычных крынщ у Рымска-каталщшх парафiях з'яуляюцца кшп споведзяу i прычашчэнняу, як1я выяуляюцца амаль у кожным касцёле. Дадзеныя крынщы уяуляюць сабой сшытш з ш^льим! абавязковымi iнфармацыйнымi часткамi - намiнатыунай (у якой пазначаецца !мя, прозвiшча, парадкавы нумар, узрост) i сакраментальнай (у якой пазначаецца, якую таямшцу здзяйснял! над асобай - споведзь, прычашчэнне щ абедзьве адразу). Варта адзначыць, што намшатыуная частка фактычна цалкам паутарае структуру i змест пасямейных спiсау пэунай парафй i з'яуляецца перапiсам усяго яе насельнщтва. Напрыклад, кнiга споведзяу i прычашчэнняу 1шчальнскай парафй за 1853-1862 гг. у намшатыунай частцы мае дакладнае падабенства з пасямейныЕШ спiсамi дадзе-най шстытуцып за абраны перыяд [29]. Падобная сиуацыя назiраецца у парафй Поразава у 1852, 1858, 1879, 1861 гг. i шш. [31]. Сакраментальная частка змяшчае пазнаку аб Сакрамэнце (галачку, ni рыску). Дадзеныя гютарычныя крынщы дазваляюць аналiзаваць узровень рэлiгiйнасцi насельнщтва. Напрыклад,

у кшгах споведзяу i прычашчэнняу згаданай вышэй 1шчальнскай парафii перыядычна сустракаюцца пазнак1 на рускай i польскай мовах "не бывает" щ "nie idzie". Таксама ствараецца магчымасць да аналiза колькасных суадносiн парафiян, як1я здзяйсняюць асноуныя рытуалы i ходзяць да споведзяу i прычашчэнняу да усяго насельнiцтва пэунага населенага пункта. Так, у вёсцы Халечаны (1шчальнская парафiя) у 1852 г. спавядалася i прычашчалася 42 з 58 жыхароу [29, арк. 14], 1864 - 55 з 67 жыхароу [29, арк. 17адв.], 1903 - 77 з 87 жыхароу [30, арк. 52], 1905 - 69 з 78 жыхароу [30, арк. 92 - 93]. Пры гэтым у Сакрамэнце споведзi i прычашчэння не прыймалi удзел адныя i тыя ж асобы. Аналагiчная сиуацыя з паказчыкамi назiраецца у Сядзельнiках, Дрысвятах, Струбнiцы i iнш.

У шэрагу выпадкау дадзеныя аб здзяйсненнi Сакрамэнта маглi уносщца у крынiцы несакра-ментальнага характара. У прыватнасцi, паводле I. Гейштаравай звестш аб бежмаваннi (канфiрмацыi) перыядычна траплялi у спiсы парафiян (Status Animarum, пасямейныя спiсы) [32, с. 130]. У 1917 г. быу прыняты Кодэкс кананiчнага права, 798 канон якога патрабавау занатоуваць шфармацыю аб пабежмаваных у адмысловыя кшп i захоуваюць iх, што дало пачатак вядзенню такога вiда сакраментальных крынщ, як кнiгi бежмаванняу [33]. Бежмаванне, якое уяуляе сабой мiрапамазанне асобы з мэтай прыняцця пячатк1 Святога Духа (фактычна пацвярджэнне таго, што парафiянiн у цвярозым розуме i без прымусау прыймае сiмвалы хрысцiянскай веры), з'яулялася адной з найбольш важных падзей у парафiяльным жыцщ. Напрыклад, кс. Генрык Казiмiр Васiлеускi, плебан з парафп Валдацiшкi, апiсвау у касцельнай хронщы пастырск вiзiт бiскупа Рамуальда Ялбжыкоускага у парафш у 1939 г. з мэтай пра-вядзення бежмавання наступным чынам. У гонар прыезда была арганiзавана урачыстая сустрэча, падчас якой дзецi з Кола мшютрантау (лiтургiчная аргашзацыя, якая аб'ядноувае юнакоу-шранау, што дапа-магаюць пробашчу у правядзеннi службы) выконвалi песнi хорам i дэкламавалi вершы, адбыуся арганны канцэрт, а вучнi мясцовай школы пад кiраунiцтвам свайго класнага настаушка напрыканцы праспявалi хорам "Трэцяга мая" (песня у гонар прыняцця Канстытуцьн Рэчы Паспалiтай). На наступны дзень бюкуп Ялбжыкоуск бежмавау больш як 300 асоб [34, арк. 26-28].

Усе затсы аб асобах, над якiмi была здзейснена таямнща, занатоувалюя у адмысловую кнiгу, у якой пазначауся дзень правядзення Сакрамэнта, iмя бiскупа, як1 праводзiу бежмаванне, iмя асобы, iмя бацькоу, поуны узрост, дыяцэзiя i парафiя, у якой парафiянiн быу ахрышчаны. У шэрагу выпадкау графа з назвай дыяцэзи была закрэслена, i у ёй пазначалася сярэдняе (таемнае) iмя парафiянiна [35, с. 96]. Кнiгi бежмаванняу з'яуляюцца важным матэрыялам у даследаваннях геаграфiчнай мабiльнасцi у 1921-1939 гг. Як паказвае аналiз крынiц, за адзш дзень бежмавалася вялiкая колькасць асоб, пераважна ахрышчаных у парафп, у якой на дадзены момант адбывауся Сакрамэнт. Так, у 1932 г. у Жырмунах Сакрамэнт прынялi адначасова 420 чалавек, з яшх 1 - з парафii у Крупе, 4 - з парафи Тракелi, 3 - з парафп у Осава, 2 - з парафп у Ваверцы, 1 - з парафп у Нецечы, 2 - з парафп у Эйшышках, 1 - з Фарнай парафп у Лiдзе, 406 -з парафи у Жырмунах (96,7% ад агульнай колькасщ) [36, арк. 1 - 7адв.]. Падобная сиуацыя назiраецца у большасцi прааналiзаваных парафiй, сярод яшх варта выдзелщь Белагруду, Лщскую Фару, Селiванауцы i iнш. (колькасць народжаных i ахрышчаных на месцы складае ад 95 да 97%). Адзшым выключэннем у дадзеным выпадку з'яуляецца Поразауская парафiя, дзе у перыяд з 1921 па 1939 г. адбылося чатыры бiскупскiя вiзiты (1928, 1929, 1932, 1936 гг.). Ва уах чатырох выпадках колькасць ахрышчаных народжаных у парафп Поразава склала 100% [37, арк. 1-16]. Традыцыя вядзення кнiг бежмавання была перапынена з далучэннем тэрыторыi Заходняй Беларусi да БССР i адроджана у пачатку 1990-ых гг.

Вышкь Да сакраментальных дакументау, як1я выяуляюцца у рымска-каталiцкiх парафiях у Бе-ларусi, адносяцца кнiгi метрык аб хрышчэнш, шлюбе, пахаваннi; метрычныя рэестры (цi iндэксы); прата-колы прадшлюбных экзаменау; кнiгi канвертывау; кнiгi споведзяу i прычашчэнняу; кнiгi бежмавання. Пры анатзе дадзеных пстарычных крынiц было высветлена, што яны маюць шчыльную узаемасувязь памiж сабой i некаторым чынам паутараюць iнфармацыю адна з адной (напрыклад, звестш аб хрышчэнш адной i той жа асобы могуць быць адлюстраваны у метрыцы хрышчэння, метрычным рэестры, пратаколе прадшлюбных экзаменау, кшзе бежмавання). Дадзеныя дакументы апроч iнфармацыi аб здзяйсненш хрысцiянскiх таямнiц выступаюць iнфарматыунай крынщай па псторып рымска-каталiцкага Касцёла у Беларусi у цэлым. Праз iх аналiзуюцца як мжрапстарычныя аспекты функцыянавання дадзенай iнстытуцыi - пажары i стыхшныя бедствы у парафii, народныя традыцыi, канфiскацыi пстарычных крынiц, так i больш буйныя. Апроч гэтага, сакраментальныя дакументы пралiваюць святло на праблемы мабiльнасцi насельнiцтва (канфесiйнай i геаграфiчнай), пстарычнай дэмаграфii, дынамiкi змянення узроуня рэлiгiйнасцi. Трэба адзначыць, што кожная асобная сакраментальная крынща пралiвае святло на аспекты функцыянавання аднаго асобнага парафiяльнага касцёла, у яшм была створана, што стварае дадатковыя магчымасцi для больш дакладнага i рэпрэзентатыунага даследавання мiкрагiсторыi Беларусi.

ШТАРАТУРА

1. Шсейчыкау, Дз.В. Комплекс метрычных кн1г у фондах Нацыянальнага пстарычнага архiва Беларусi / Дз.В. Ль сейчыкау // Архивы и делопроизводство. - 2013. - № 3. - С. 78-86.

2. Урублеусю, В.В. Крынщы па псторып штодзённасщ беларускага сялянства у XVIII ст. : дыс. ... канд. гiст. навук : 07.00.09 / В.В. Урублеусю. - Мшск, 2014. - 138 с.

3. Голубович, А.К. Источники по генеалогии Беларуси / А.К. Голубович // Архшарыус : зб. навук. паведамл. i арт. / НГАБ. - Мшск, 2001. - Вып. 1. - С. 97-100.

4. Рыбчонак, С.А. Крынщы масавага паходжання па генеалоги Беларуа сярэдзшы XVII - пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Нацыянальнага пстарычнага архива Беларуа) : дыс. ... канд. пст. навук : 07.00.09 / С.А. Рыбчонак. -Мшск, 2010.

5. Цэнтральны навуковы арх1у Нацыянальнай акадэми навук Беларусi (далей - ЦНА НАН Беларусi). - Ф. 3С. Воп. 6. Спр. 1-2.

6. ЦНА НАН Беларуа. - Ф. 3С. Воп. 11. Спр. 1.

7. ЦНА НАН Беларуа. - Ф. 3С. Воп. 18. Спр. 1.

8. D^bowska, M. Archiwa Kosciola Katolickiego w II Rzeczpospolitej / M. D^bowska // Polroznik ABMK. - 2009. -T. 92. - S. 39-51.

9. ЦНА НАН Беларуа. - Ф. 3С. Воп. 18. Спр. 1.

10. ЦНА НАН Беларуа. - Ф. 3С. Воп. 2. Спр. 32.

11. ЦНА НАН Беларуа. - Ф. 3С. Воп. 24. Спр. 13.

12. ЦНА НАН Беларуа. - Ф. 3С. Воп. 18. Спр. 10.

13. Народная демонология Полесья: Публикация текстов в записях 80 - 90-х годов ХХ века : в II Т. / сост.: Л.Н. Виноградова, Е.Е. Лавкиевская. - М. : Рукописные памятники Древней Руси. - Т. 2. - 2012. - 800 с.

14. Lietuvos valstyb^s istorijos archyvas (далей - LVIA). - Ф. 694. Воп. 3. Спр. 1247.

15. LVIA. - Ф. 694. - Воп. 3. - Спр. 1228, 1230.

16. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 19. Спр. 1.

17. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 11. Спр. 16.

18. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 12. Спр. 3.8.

19. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 14. Спр. 9.

20. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 17. Спр. 2.

21. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 11. Спр. 25.

22. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 2. Спр. 48 - 49.

23. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 8. Спр. 8.

24. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 12. Спр. 6.1. - 6.2.

25. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 7. Спр. 13.

26. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 1. Спр. 12.

27. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 22. Спр. 2.

28. Миронович, А.В. Ревиндикация православных церквей во II Речи Посполитой / А.В. Миронович // Аспект. Журнал социальных и гуманитарных наук. - 2017. - № 4 (4). - С. 38-50.

29. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 2. Спр. 37.

30. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 2. Спр. 38.

31. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 10. Спр. 19.

32. Gieysztorowa, I. Wst^p do demografii staropolskiej / I. Gieysztorowa. - Warszawa : Panst. Wydaw. Naukowe, 1976. - 310 s.

33. Codex iuris canonici : prob. Pater Benedictus XVI 27.05.1917 [Electronic resourse] // Digital Library IntraText. -Рэжым доступа: http://www.intratext.com/IXT/LAT0813/_P2J.HTM - Mode of access: 25.03.2018.

34. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 25. Спр. 1.

35. Сыцько, К.В. Книг бежмаванняу як крынща па мжрапсторып 1921-1939 гг. (паводле дакументау параф1яльных арх^вау) / К.В. Сыцько // Микроистория и история повседневности. Новый взгляд на историческое и культурное наследие : материалы междунар. науч. конф., Браслав, 6 окт. 2017 г. / ПГУ ; редкол. : В.А. Ганский [и др.]. - Минск : Белнаучкнига, 2017. - С. 95-99.

36. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 6. Спр. 11.

37. ЦНА НАН Беларуси - Ф. 3С. Воп. 10. Спр. 23.

naemyniy 08.05.2018

SACRAMENTAL DOCUMENTS OF THE PARAFIAL ARCHIVES OF THE ROMAN CATHOLIC CHURCH IN BELARUS AS A HISTORICAL SOURCE

K. SYTSKO

In the article the author discusses the complex of historical sources found during archaeological and archeographic expedition in the parish archives of the Roman Catholic Church in Belarus which include materials related to the rites. The analysis of previously unknown and unexplored historical documents such as conversion books and confirmation books is carried out. Disclosed is the research of the information potential ofparish registers, protocols of pre-marriage exams, confession and communion books and not only comment as the sources for genealogy studies and history of everyday life as well as for micro history and history of geopolitics. It's concluded that considered sacramental documents shed light on the problems of confessional and geographical population mobility, historical demography, changes in the level of religiousness. The article shows that one of the main characteristics of the sources associated with the rite is the recurrence of one type of information in other documents.

Keywords: microhistory, source criticism, Roman Catholic Church, sacramental sources, Christian rituals.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.