Научная статья на тему 'ROMAN CATHOLIC CHURCH IN THE VICIEBSK DIOCESE IN THE LATE 1970S AND THE MIDDLE 1980S: ON THE EVE OF THE CARDINAL CHANGES'

ROMAN CATHOLIC CHURCH IN THE VICIEBSK DIOCESE IN THE LATE 1970S AND THE MIDDLE 1980S: ON THE EVE OF THE CARDINAL CHANGES Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
16
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КАСЦЁЛ / КСЕНДЗ / ПАРАФіЯ / УПАЎНАВАЖАНЫ ПА СПРАВАХ РЭЛіГіЙ / КАТЭХіЗАЦЫЯ / PRIEST / CHURCH / PARISH / REPRESENTATIVE FOR RELIGIOUS AFFAIRS / CATECHIZATION

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Laurynenka K.V.

The article discusses the state of the Roman Catholic Church on the territory of the Viciebsk Diocese in the second half of the 1970s and the first half of the 1980s, i. e. on the eve of the cardinal changes. Lay faithful also gained a larger role in religious life during the lack of priests. The nuns of the Congregation of the Servant Sisters of Jesus in Eucharist were providing much help in the parishes. The were several new tendencies in the activities of the Church during this period, for example, some priests used the Russian language in the preaching instead of Polish.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «ROMAN CATHOLIC CHURCH IN THE VICIEBSK DIOCESE IN THE LATE 1970S AND THE MIDDLE 1980S: ON THE EVE OF THE CARDINAL CHANGES»

УДК 272:94(476.5) «1975/1986»

РЫМА-КАТАЛЩК1 КАСЦЁЛ У ВЩЕБСКАЙ ВОБЛАСЦ1 НАПРЫКАНЦЫ 1970-х - СЯРЭДЗ1НЕ 1980-х гг.: НАПЯРЭДАДН1 КАРДЫНАЛЬНЫХ ЗМЕН

К.В. ЛА УРЫНЕНКА (Люблтст Каталщт утверсгтэт Яна Паула II)

У артыкуле разглядаецца становшча Рыма-каталщкага Касцёла на тэрыторып Вщебскай вобласщ у другой палове 1970-х-першай палове 1980-х гг. - напярэдадт кардынальных змен. Ва умовах недахопау святароу вял^ю ролю у рэлтйным жыцi пачынаюць адыгрываць свец^ вернт. Таксама вялшую дапамогу nарафiям аказвалi манахiнi Кангрэгацып Сясцер Служак Езуса у .Зухарыстыи. У гэты перыяд у дзейнасцi Касцёла назiраюцца новыя тэндэнцып, у nрывтнасцi, выкарыстанне рускай мовы замест польскай у казаннях некаторых святароу.

Ключавыя словы: касцёл, ксендз, парафiя, упаунаважаны па справах рэлiгiй, катэх1зацыя.

Уводзшы. З 1988 г. у Савецюм Саюзе распачалюя паступовыя змены у адносшах да рэлта i рэль гшных шстытутау. Гэта прывяло да адраджэння структур Рыма-каталщкага Касцёла на Беларусь Аднак некалью дзесящгоддзяу ганенняу i iснаванне у неспрыяльных варунках сур'ёзным чынам адбiлiся на стане царкоунай арганiзацыi у БССР.

Мэта артыкула - разгледзець стан Рыма-каталщкага Касцёла напрыканцы 1970-х гг. - першай палове 1980-х гг. на тэрыторьп Вщебскай вобласщ, напярэдадш адраджэння.

Даследаванне пабудавана на выкарыстанш шырокага кола дакументау Дзяржаунага архiва Вщеб-скай вобласцi, а таксама навуковых публiкацый. Метадалагiчную базщу публшацыи склалi прынцыпы п-старызму i аб'ектыунасщ. У даследаваннi выкарыстоувалюя як агульнанавуковыя (гiстарычны i лагiчны, аналiз i сiнтэз), так i спецыяльна-пстарычныя (гiсторыка-генетычны, псторыка-параунальны) метады.

Асноуная частка. Вiцебская вобласць была утворана 15 студзеня 1938 г. Напрыканцы 1970-х гг. у яе склад уваходзш: Вщебсш, Бешанковiчскi, Аршансш, Гарадоцш, Дубровенсш, Лёзненскi, Сененсш, Лепельсш, Талачынскi, Чашнщш, Шумiлiнскi, Полацш, Верхнядзвiнскi, Расонсш, Ушачсш, Браслаускi, Мiёрскi, Глыбоцкi, Докшыцш, Пастаусю, Шаркаушчынсш раёны [1, с. 322]. Паводле касцёльнага падзелу яе заходняя частка у свой час належала да Вшенскай архщыяцэзи, усходняя - да Маплеускай. Ва усходняй частцы легальнае рэлiгiйнае жыццё было зшшчана яшчэ у мiжваенны перыяд. Апошняя рыма-каталiцкая святыня на гэтай тэрыторыi - касцёл Святога Антон1я Падуанскага - быу забраны у вершкау у 1938 г., аднак ужо пасля арышту святара (1937 г.) парафiя амаль не функцыянавала. Заходняя частка вобласщ у 1921 - 1939 гг. знаходзшася у складзе Другой Рэчы Паспалiтай, дзе каталщтва заумала прывiлеяванае становiшча.

У другой палове 1970-х гг. на тэррыторыi Вщебскай вобласщ было зарэпстравана 11 касцёлау. Усе яны канцэнтравалiся у заходняй частцы вобласцi: у Браслаусюм раёне - касцёлы у г. Браслау, в. Слабодка, в. Далёюя, у Глыбоцкiм раёне - г. Глыбокае, в. Мосар, в. Задарожжа, у Докшыцкiм -в. Ваукалаты, у Мiерскiм - г. Мiёры i в. 1долта, у Пастаусюм - у вёсках Кама i Лынтупы [2, л. 97].

Усяго за перыяд 1944 - 1972 гг. на гэтай тэрыторыi з рэпстрацыи было знята 25 касцёлау. Будыню касцёлау былi перададзены райвыканкамам, а прадметы культу - у шшыя касцёлы альбо знiшчаны. З гэ-тых знятых з рэпстрацыи касцёлау 5 знаходзiлiся у аварыйным стане i нiякiм чынам не выкарыстоу-валiся, 1 быу ададдзены пад спартыуную залу, 14 пад склады, 2 перададзены пад клубы, 3 разабраны на дровы [2, л. 97]. Пры гэтым былыя касцёлы знiшчалiся i надалей. Так, у 1984 г. праз нядбаласць згарэу былы драуляны касцёл у в. Мяжаны Браслаускага раёна, пабудаваны у 1926 - 1928 гг., як у пасляваенны перыяд выкарыстоувауся пад склад. Быу цудам уратаваны ад знiшчэння будынак касцёла у Дунiлавiчах, пабудаванага у XVIII ст. У 1984 г. старшыня сельсавету вырашыла яго узарваць, аднак у апошш момант сапёр адмовiуся гэта рабщь, каб не пашкодзiць хаты, што знаходзiлiся каля касцёла [3, 8. 37].

Зразумела, што там стан рэчау не задавальняу вершкау. На працягу усяго пасляваеннага перыяду яны рэгулярна пiсалi заявы як у адрас упаунаважанага Савета па справах рэлтй, так i савецюх i партый-ных органау з просьбамi вярнуць iм касцёлы.

Новая хваля падачы заявау аб рэпстрацыи касцёлау распачауся у 1976 г. Так, вернш Варапаеус-кага i Юнькаускага сельсаветау Пастаускага раёна арганiзавалi збор подпiсау у 12 вёсках за вяртанне касцёла у Луча^ наюраваушы заяву у ЦК КПСС. У 1977 г. яны падалi заяву пауторна [4, л. 122; 5, л. 39]. Вернш Дрысвяцкага касцёла сваю заяву аб вяртанш iм касцела накiравалi у апарат упаунаважанага у справах рэлтй. Нягледзячы на адмовы вярнуць iм Параф'яунаусю касцёл, вернiкi працягвалi пiсаць у шэраг шстанцый. Ужо у 1978 г. упаунаважаны атрымау 17 заяу ад вернiкау аб рэгiстрацыi касцёлау

у в. Параф'янава, в. Плюсы Браслаускага раена, в. Удзела Глыбоцкага раёна [6, л. 51]. Вернш в. Плюсы толью за год накiравалi у розныя iнстанцыi 7 заяу аб вяртаннi iм касцёла.

Стамiушыся ад бяспынных хаджэнняу па шстанцыях, людзi пераходзiлi да больш рашучых дзеян-няу. Так, 2 лктапада 1977 г. на могшках каля станцыi Параф'янава вернiкi правялi сход, на якiм абралi "дваццатку" касцёла. 28 сакавiка 1978 г. а 12 гадзше каля клуба станцьи Параф'янава сабралiся 13 чала-век, у асноуным пенсiйнага узросту. Адзiн з прысутных стау патрабаваць у старшыш Параф'янаускага сельсавета вяртання iм касцёла. Цяжка сказаць, як на самой справе праходзша гутарка, бо па афщыйнай версii, пададзенай упаунаважаным "старшыня адказала, з якой прычыны касцёл быу зняты з рэпстрацыи, пасля чаго вернiкi разыйшлкя" [7, л. 46-47].

Да больш радыкальных дзеянняу перайшлi вернiкi з в. Опса Браслаускага раёна. У свой час старшыня Опсаускага сельсавета i старшыня калгасу заявш мясцовым вернiкам, што пасля пабудовы калгас-нага складу касцёл iм болей не будзе патрэбны. У вышку прыбралi тэрыторыю касцёла, затым завезлi бу-даунiчыя матэрыялы i самастойна пачалi рамонт будынка. Аднак яны паспелi толькi ашклiць вокны, як на гэта адрэагавалi партыйныя i савецкiя органы, забаранiушы аднауленне вернiкамi касцёла, што выкль кала паток скаргау i заявау ад мясцовых жыхароу. Пры гэтым улады вырашылi вярнуць 300 рублеу, патрачаных на аднауленне касцёла, але вернш адмовiлiся iх забраць [8, л. 93]. Падобным чынам пасту-пш i вернiкi у Мiерскiм раене. У 1981 г. яны вырашыл1 без дазволу уладау пабудаваць капл^ на могiлках, паспеушы нават завезщ будаунiчыя матэрыялы. Але мясцовыя улады спынш гэтае будаунiцтва, а ксёндз Ба-ляслау Заянц, пробашч парафп 1долта, быу абвiнавачаны у "падбухторванш" i пакараны штрафам [9, л. 14-15].

У 1979 г. некалью заяу у розныя шстанцыи аб вяртанш касцёла паступiлi ад вершкау в. Германа-вiчы [10, л. 19; 11, л. 24] Таюм чынам, толью за перыяд 1976-1979 гг. вернш вобласщ ставiлi пытанне аб перадачы iм 8 касцёлау.

У 1980 г. у апарат упаунаважанага у справах рэлiгiй i райгарвыканкам паступiла 3 заявы аб адкры-ццi касцёла у в. Опса, у 1981 г. пауторную заяву даслалi вернiкi Опсы, 1 заява паступша ад вернiкау Параф'янава, яны ж зноу накiравалi па адной заяве у наступным, 1983 г. [12, л. 39; 13, л. 27; 14, л. 38]. У 1984 г. узнялi пытанне аб передачы iм касцёла вернш з Дру^ канстатуючы, што "касцёл як цудоуны помнiк архиэктуры перутварылi у руiны". Яны ж прасш дазволу адрамантаваць касцёл за уласны кошт. Але упаунаважаны у справах рэлшй пры Вiцебскiм аблвыканкаме лiчыу, што касцёлу трэба знайсщ пры-мяненне у сацыяльна-культурных мэтах [15, л. 30]. У тым жа годзе вернiкамi ставiлася пытанне аб перадачы iм касцёла у Вiдзах Браслаускага раёна, у г. Паставы, у в. Лучай Пастаускага раёна. У 1985 г. зноу былi накiраваны 2 лкты аб адкрыццi касцёла у Паставах i 3 у Параф'янаве [16, л. 37; 17, л. 37].

Зразумела, што шводны касцёл вершкам перададзены не быу. Кожны раз вернш атрымоУвалi "адпiскi", што шбыта будынкi у аварыйным стане, заняты пад склады альбо будуць выкарыстоувацца у народнай гаспадарцы. Пры гэтым актыунасць вернiкау па вяртаннi касцёлау выклкала вялiкую незадаво-ленасць як апарата упаунаважанага у справах рэлтй, так i прадстаунiкоу савецкiх i партыйных органау. Асаблiва iх хвалявау той факт, што пад заявамi з просьбамi аб вяртаннi касцёлау стаялi сотнi подпiсаУ -500, 600 [18, л. 6]. Адначасова упаунаважаны гэтую актыунасць вернiкау тлумачыу даволi спрошчана, пi-шучы, што "адной з прычынау падачы заявау з'яуляецца тое, што будынкi касцёлау не выкарыстоувалюя у народнай гаспадарцы, а з некаторых нават не была вывезена культавая маемасць. Гэта дае надзею на тое, што пры зручнай атуацыи касцёлы зноу будуць адчынены" [4, л. 122]. Улады спрабавалi усялякiм чынам згасщь гэтую актыунасць вернiкау. Члены камiсiй садзейнiчання кантролю за выкананнем закана-дауства аб рэлiгiйных культах высвятлял^ хто з'яуляуся iнiцытарам падачы заявау, затым праводзш з iмi так званыя "iндывiдуальныя гутаркi", узмацнялi атектычную работу. Вернiкау выклiкалi у райвыканкам, нават аказвалi цiск на падтсантау праз iх дзяцей.

1ншая сггуацыя склалася ва усходняй частцы вобласщ, дзе легальныя структуры Рыма-каталiцкага Касцёла былi знiшчаны яшчэ у даваенны час. Аднак гэта не азначала знiшчэння рэлiгiйнага жыцця у гэтай частцы вобласцi увогуле. У пасляваенны час у Верхнядзвiнскiм, Полацкiм, Лепельсюм i Шумiлiнскiм раёнах iснавалi так званыя "незарэпстраваныя" групы католiкау, яюя збiралiся разам на сумесныя мали-вы, час ад часу да iх даязджалi з душпастырскай паслугай святары. Асаблiва моцнай была група като-лiкау у Шумiлiнскiм раене. З 1960-х гг., калi святар Юзэф Барадзюля, якi раней апекавауся вернiкамi гэтай мясцовасцi, па прычыне кепскага стану здароуя, моцна падарванага знаходжаннем у лагерах i ссылках, не мог ужо сюды даяджаць, вялiкую апостальскую працу праводзiла Агата Лиоука з в. Мiка-лаева. У ейнай хаце пастаянна праводзшся набажэнствы - на Вялiкдзень адбывалася начное чуванне, у нядзелю вернш збiралiся на ружанцовую малiтву. Таксама яна удзяляла сакрамэнт хросту шматлшм дзецям, якiх патаемна прывозiлi з розных куткоу Беларусi бацькi [19].

Дзеля таго, каб мець свае месца маливы, у 1976 г. вернш в. Мшалаева збудавалi каплщу на могiл-ках - там яны малшся, збiраючыся у нядзелю. Аднак уначы каплiца была спаленая мясцовымi камса-мольцамi. Такi лёс напаткау i каплiцы, пабудаваныя у 1979-м i 1981-м гг. Пасля другога спалення капль цы, вернш збiралiся на малiтвы пад невялшм навесам, пастауленым на могiлках. Пры гэтым вернш

iмкнулiся легалiзаваць свае юнаванне - напачатку жшуня 1978 г. яны сабралi звыш 250 подтсау пад заявай аб адкрыццi касцёла былой ульскай парафп на базе каплщы на могiлках у в. Шодзш [6, л. 81-82].

У 1978 г. у Вщебску каля 200 католшау падпiсала завяву да уладау на дазвол адкрыць каптацу у прыватнай хаце. 300 друпх католiкаУ праз боязь рэпрэсiй гэтую акцыю падтрымалi толькi маральна [20, 8. 286; 21, л. 24.]. Адной з вернщ, якая збiрала подпiсы за адкрыццё каплiцы, была Сташслава Семеракова. На гэтую акцыю яе дабраславiу святар з Даугавпшса (Латвiя), куды жанчына вызджала для прыняцця сакрамэнтау i удзелу у Святой 1мшы [22].

Паколькi шводнага касцёла ва усходняй частцы вобласщ не iснавала, таму вернiкi гэтага рэпёна час ад часу наведвалi касцёлы у Лiтве i Латвп - у Вiльнюсе, Краславе, 1ндры i Даугавпiлсе.

Увесь пасляваенны час у вобласщ адчувауся сур'езны недахоп святароу, паколькi iх колькасць у вобласщ пастаянна знiжалася. Напрыканцы 1970-х гг. на тэрыторыi Вщебскай вобласцi душпастырскую службу неслi только 7 святароу, яшя абслугоУвалi 11 касцёлау [23, л. 31]. Гэта быт ксяндзы Лцыян Паулiк, 1913 г. н. (Задарожжа), Юзэф Франвд^ч, 1912 г. н. (Глыбокае), Ян Грабоусю, 1912 г. н. (Мёры), Станiслау Гурсш, 1909 г. н. (Слабодка), Казiмiр Тамковiч, 1910 г. н. (Ваукалата), Баляслау Заянц, 1913 г. н. (1долта), Чэслау Вшьчынсю, 1928 г. н. (Браслау). Усе яны у свой час прайшт праз тыя цi iншыя формы рэпрэсш.

Так, ксёндз Казiмiр Тамковiч быу арыштаваны у 1948 г. i асуджаны па артыкуле 72 КК БССР на 25 гадоу пазбаулення волi, 5 гадоу пазбаулення грамадзянсшх правоу i канфюкацыю маёмасщ [24, 8. 599]. Ксендз Люцыян Паулiк, служачы у Друi, перад пагрозай арышту ад жнiуня 1949 г. быу вымушаны хавац-ца на хутарах друйскай, а потым щалтоускай парафiй. Пасля таго, як адзш з укрывальнiкау святара пасля страшнага збщця яго прадстаунiкамi МГБ не вытрымау катаванняу, месца сховшча святара было выяу-лена. У вышку 18 кастрычшка 1950 г. ксёндз Люцыян Паулш быу арыштаваны на тэрыторыi парафii 1долта. 30 снежня 1950 г. суд вынес яму прысуд: «за варожую прапаганду супраць савецкай улады» па арт. 72 "б" i 76 КК БССР святар быу прыгавораны да смяротнай кары, якая была заменена на 25 гадоу знаходжання у лагеры, 5 гадоу пазбаулення грамадзянсюх правоу i канфккацыю маемасцi. У камеры смяротшкау святар знаходзiуся да 25 сакавка 1951 г. [24, 8. 467].

Ксёндз Ян Грабоусш быу арыштаваны 18 кастрычшка 1949 г. Першапачаткова утрымлiвауся у турме у г. Глыбокае, потым у г. Полацк, дзе у 1950 г. быу асуджаны па артыкуле 72 КК БССР на 25 гадоу пазбаулення вол^ 5 гадоу пазбаулення грамадзянсюх правоу i канфюкацыю маемасщ [24, 8. 239-240; 25, лл. 58, 95-96].

У 1949 г. ксёндз Юзаф Францкевiч быу вымушаны хавацца перад пагрозай арышту НКУС, аднак 15 кастрычшка 1950 г. ён быу арыштаваны у 1казш i перавезены у вязшцу у Полацк. 30 снежня 1950 г. святар быу прыгавораны да смяротнага пакарання "за варожую прапаганду супраць савецкай улады". Пэуны час ён знаходзiуся у камеры смяротшкау у вязнщы у Оршы, затым смяротнае пакаранне было заменена на 25 гадоу знаходжання у лагерах i 5 гадоу пазбаулення грамадзянсюх правоу [24, 8. 226-227].

Ксёндз Сташслау Гурсш з 1949 г. знаходзiуся на нелегальным становiшчы, пакуль 7 кастрычшка 1952 г. не быу арыштаваны органамi МДБ. Аднак 15 студзеня 1953 г. ён быу вызвалены i праз каротю час атрымау дазвол на служэнне у Валкалаце [26, лл. 11-14, 17-19]. З пачаткам масавых арыштау святароу ксёндз Заёнц хавауся у Браславе, пазней на тэрыторыi парафiй Слабодка i Плюсы, пэуны час на лиоусюм баку перадваеннай гранiцы на Дзвiне. Знаходзячыся на нелегальным становiшчы, святар служыу св. 1мшы, а iмшальныя стыпендыi аддавау сёстрам-эухарысткам i людзям, у яюх ён укрывауся. Святар выйшау з укрыцця 27 лiпеня 1953 г. i быу арыштаваны, але праз кароткi час выпушчаны. Пасля пэуных цяжкасцяу ксёндз Заянц зноу атрымау дазвол на служэнне у 1долце [24, 8. 661].

Цяршстым быу як жыццёвы шлях, так i шлях да святарства узростава наймалодшага ксяндза у Вi-цебскай вобласщ на пачатку 1980-хх гг. Чэслава Вшьчынскага. Ураджэнец парафii Плюсы, якая знаходзь лася недалека ад Браслава, першы раз ён быу арыштаваны неузабаве пасля заканчэння вайны - нiбыта за ухiленне ад прызыву у войску. Толькi калi ягоны бацька даказау, што сын яшчэ не дасягнуу прызыунага узросту, юнак быу вызвалены. Прызваушыся у войска у 1948 г., у Полацку за згодай афщэра Чэслау Вшьчынсю выйшау з цягшка, каб набыць ежы. Тым часма цягшк адышоу. Нягледзячы на тое, што юнак адразу ж паведамiу аб здарэнш, праз некаторы час у паказальным працэсе у Докшыцах ён быу асуджаны на 10 гадоу пазабаулення воль Пасля скарп вырак быу знiжаны на 5 гадоу, а за добрую працу яшчэ на 1, 5 гады. Усяго у турме ён прабыу 3,5 гады. Пасля вяртання з турмы спрабавау Чэслау Вшьчынсю паступiць у Рыжскую Духоуную семiнарыю, аднак не атрыму згоды упаунаважанага на паступленне. У вышку ён рыхтавауся да святарства прыватна i толькi на працягу кароткага часу меу магчымасць ву-чыцца у духоунай семшарыи. Аднак пасля сканчэння семiнарыi на працягу сямi гадоу ён не мог атрымаць дазволу упаунаважанага па справах рэлтйных культау на прэзбпэрскае пасвячэнне. Святарскае пасвячэнне ён атрымау толью 17 верасня 1967 г. [24, 8. 34-635].

Усе святары Вщебскай вобласщ служылi у сваiх парафiях на працягу некалькiх дзесящгоддзяу. З 1945 г. (з перапынкам, калi ён знаходзiуся на нелегальным становшчы) служыу у 1долце ксендз Заенц, з 1957 г. служылi у парафп Мiеры ксёндз Ян Грабоусю, а у у парафп Задарожжа ксендз Паулк, з 1959 г. служыу у парафп Глыбокае ксендз Францкевiч, з 1961 г. у сваiх парафiях Слабодка i Ваукалата ксёндз

Гурсю i ксендз Тамковiч, яюя былi узаемна перанесены у вышку справакаванага канфлкту у адной з па-рафiй. З 1967 г. служыу у Браславе ксендз Вшьчынсю.

На 1 студзеня 1982 г. сярэдш узрост каталiцкага духавенства Вщебскай вобласцi складау 68 гадоу. Два святары былi ва узросце 69 гадоу, два - 70, па аднаму былi ва узросце 72, 73, i 54 гадоу. Зразумела, што немаладым святарам было цяжка працаваць, увогуле здавалася, што пасля iх смерцi структуры Касцёла спыняць свае iснаванне. Аднак з 1983 года спуацыя пачала змяняцца.

У 1983 г. упершыню пасля доугага перапынку, у Вiцебскай вобласцi распачау служэнне новы святар, калi у Лынтупсю касцёл, якi з 1959 г. не меу сталага святара, быу зарэгiстраваны ксёндз Ян Шут-кевiч, якi скончыу Каунаскую семшарыю.

Тым часам сiтуацыя з кадрамi духавенства у 1984-1985 гг. пачала абвастрацца. 10 красавка 1984 г. памер ксендз Баляслау Заянц з 1долты, у тым жа годзе ксендз Казiмiр Тамковiч з Ваукалаты [23, л. 31].

У 1985 г. у вобласщ не стала яшчэ дзвух святароу. 30 красавка у вынк iнфаркту памер ксёндз Мiерскага касцёла Ян ГрабоУскi. Ягонае пахаванне адбылося 6 мая. Пакуль труна з целам святара знахо-дзiлася у касцёле, яго наведала звыш 2 тысячы чалавек. У пахаванш прынялi удзел 22 каталщюя святары i 3 праваслауныя святары, а таксама каля 3 тысячы вернкау [27, л. 25].

Ксендз Юзаф Францкевiч памер ад раку вантробы 13 мая. У ягоным пахаваннi прынялi удзел 22 каталщюх i 4 праваслауныя святары i каля 3 тысяч вернiкау, сярод яюх былi жыхары прагранiчных раёнау Лiтвы i Латвii [27, л. 36; 28, л. 44].

Два святары памерлi у 1986 годзе. 24 красавка у вынку другога шфаркту, выклканага агалцелым цкаваннем святара мясцовымi уладамi памер ксендз Вшьчынсю з Браслава. Мясцовыя улады не згадзь лiся з пахаваннем ксяндза Вшьчынскага побач з касцёлам, але уначы вернiкi таемна выкапалi магшу каля касцёла, дзе i пахавалi святара. 12 снежня памёр ксёндз Станюлау Гурскi са Слабодкi.

Аднак пакрысе замены спачылым святарам ужо знаходзшся. З 17 красавiка 1984 г. да снежня 1985 г. у Ваукалату з душпастырскай паслугай даязджау ксёндз Эдмунд ДаУгiловiч-Навiцкi, выпускнк Кауна-скай семiнарыi. З 10 снежня 1985 г. парафiяй апекавауся ксёндз Францiшак Грынкевiч, пробашч з Касцяневiч i Будслава.

У 1985 г. яшчэ тры новыя святары распачалi служэнне у Вiцебскай вобласщ. У Глыбоюм - ксёндз Уладзюлау Завальнюк, выпускнiк Рыжскай духоунай семшарын, яш дагэтуль працавау у Малдове [29, с. 77]. У лютападзе 1985 г. службу у Мёрах распачау ксёндз Уладас Пятрайщс, выпускнк Каунаскай семiнарыi, лiтовец па паходжанш. У 1985 г. службу у Камаях, дзе дагэтуль не было сталага святара, распачау ксёндз Ян Шуткевiч, пробашч з парафп Лынтупы.

У 1986 г. служэнне у Браславе распачау ксёндз Генрык Акалатовiч, у Слабодцы - ксёндз Эдвард Ахрамовiч, пляменнiк i выхаванец спачылага святара Станiслава Гурскага.

У вышку недахопау ксяндзоу для здяйснення абрадау вернiкi часта запрашалi святароу з Ливы i Латвii. Так, калi у 1981 г. у в. Далеюя утапiуся хлопчык, на ягонае пахаванне бабуля запрасша ксяндза з Латвп, што выклiкала вялiкую незадаволенасць мясцовых уладау, бо хлопчык быу сынам брыгадзiра калгаса. У 1984 г. падчас пахавання ксёндз са Швянчонюа у Лынтупах правеу працэсю вернiкау на мо-гiлкi [8, л. 98; 23, л. 28].

У тых касцёлах дзе не было святароу, 1мша цэлебравалася 4-12 разоу на год. Так, парафiя у в. Мо-сар знаходзшася без сталага душпастыра з 1961 года, з часу смерщ пробашча Мiхаiла Сухарэвiча. У гэты час шматлшя вернiкi у нядзелi i святы збiралiся у касцёле, дзе праводзш набажэнствы без святара. Тыя, хто меу час i магчымасць, дзеля удзелу у 1мшы даязджалi у касцёл у Глыбокае. Адначасова увесь гэты час вернiкi збiралi грошы на выплату адпаведных падаткау. Час ад часу у касцёл прыязджалi святары дзеля цэле-брацып 1мшы i удзялення сакрамэнтау. У прыватнасщ, адн^1м з так1х святароу быу ксёндз Францкевiч з Глыбокага.

На 1 лiпеня 1981 г. афщыйна па сумяшчальнiцтве на тэрыторыi Вiцебскай воблсцi служылi 3 ксяндзоу: ксендз Паулк i ксендз Францкевiч абслугоУвалi па 2 касцёлы, ксендз Гурскi - 3 касцёлы [30, л. 15; 11, л. 23]. Ксёндз Станюлау Гурсю са Слабодю у Камаях па сумяшчальнщтве быу зарэгiстраваны з лiста-пада 1974 г., ксёндз Паулiк у Лынтупах з 1976 г. [31, л. 93].

Аднак на самой справе гэта была толью пэуная фармальнасць. Ва уах святароу iх душпастырская дзейнасць сягала далёка за межы iх афiцыйных парафiй. Так, у касцёл у Задарожжа даязджала вялкая колькасць вернiкау з раней юнаваушых парафiй - Чарневiчы, Празарою, Лужкi, Германавiчы, Падсвiлле, Бабруйшчына, Прошкава, з тым, каб прыступщь да сакрамэнтау.

Адной з найбольш моцных як на тэрыторыi Беларусi, так i у Вiцебскай вобласцi у пасляваенны перыяд была браслауская парафiя, паколькi касцёл наведвалi вернiкi 16 перадваенных парафiй, сярод якiх былi Бяльмонты, Плюсы, Опса, 1казнь, Пелканы, Мяжаны. У вялiкiя рэлiгiйныя святы i урачыстасцi у браслаускiм касцёле на 1мшы знаходзiлася да 2500-3000 вернкау. Пробашч браслаускай парафii ксендз Вшьчынсю вельмi дбау аб катэхiзацыi дзяцей, якую у парафii таемна праводзш сёстры эухарысткi. У 1977 г. у браслаускай парафп 250 дзяцей урачыста прынялi Першую святую Камушю, что было неча-

каным здарэннем для усяго СССР. Яго самаахвярная праца прывяла да ажыулення рэлiгiйнага жыцця у Браславе i ваколiцах. Усё гэта выктакала вострую рэакцыю мясцовых, абласных i рэспублiканскiх улад. Святара пастаянна выклiкалi у абласны i рэспублiканскi Савет па справах рэлшйных культау, дзе пагра-жалi яму i шантажаваль У прэсе рэгулярна друкавалiся артыкулы, у якiх ксяндза Вiльчынскага палiвалi брудам. Некалькi разоу святара здымалi з рэгiстрацыi за "парушэнне савецкага заканадауства аб культах". Але вернш вельмi горача баранiлi свайго пастыра. Так, у жнiунi 1975 г., калi святара у чарговы раз пазбавiлi рэгiстрацыi i на верталёце прывезлi у Вiцебск для "разбiральнiцтва", мясцовыя калгаснш-католiкi сабралюя у Браславе i прыгразiлi, што калi ксяндзу забароняць служыць, яны спыняць працу на палях у час жшва. У вынiку улады былi вымушаны вярнуць святару "даведку", якая дазваляла яму слу-жэнне у браслаусюм касцёле [24, 8. 635].

Адначасова атрымаць дазвол на пасупленне у семшарыю юнакам было практычна немагчыма. Аднак у жо у 1980-ыя гг. назiраецца пэуная лiбералiзацыяу вырашэнш гэтага пытання. Калi у 1980 i 1981 гг. два юнаю з Вiцебскай вобласщ накiравалi да упаунаважанага заявы з просьбамi дазволiць iм паступленне у семшарыю, дазвол яны атрымал^ "у мэтах зшжэння вастрынi пытання" [13, л. 27; 15, л. 25].

Нярэдка вернш бралi шщыятыву у свае рую. Так, у 1978 г. ад вершкау парафii Камаi паступiла калектыуная заява да упаунаважанага у справах рэлшй пра Савеце Мшютрау па БССР з просьбай аказаць дапамогу у паступленнi iх кандыдата у семшарыю у Рыгу цi нават у ПНР. Вернш з Пастаускага i Глыбоц-кага раёнау самастойна шукалi святароу на свае парафп - у Штоускай ССР i нават у ПНР [32, л. 23].

Ва умовах недахопу i адсутнсцi святароу вял^ю ролю у парафiях пачалi адыгрываць свецшя вернiкi, асаблiва жанчыны. Асаблiвую ролю у падтрыманнi веры у парафп Лучай у пасляваенны час адыграла Ганна Дубовiк з в. Крути. У ейнай хаце вернш збiралiся на маёвыя. чэрвеньск1я i ружанцовыя набажэнсты. Яна пе-рашсвала ад руш катэхiзiсы, малiтоУнiкi i спеунiкi, яшх у тыя часы бракавала. Таксама яна займалася катэхiза-цыяй дзяцей. рыхтавала iх у групах па 10-12 чалавек, затым везла у касцёл у Гадущшш на Лiтве дзеля Першай Споведзь У адным са сваiх лютоу яна апiсвала, якiм чынам гэта адбывалася: у тры гадзiны уначы трактар падвез яе з дзецыш на станцыю, даехаушы, чакалi, пакуль касцёл будзе адчынены [33, с. 62]. Таим чынам Ганна Дубовк прывяла некалью соцень дзяцей да Першай св. Камунп.

У вышку у 1983 г. упаунаважаны Савета у справах рэлшй па Вщебскай вобласцi пiсау: "Мерка-ванне асобных прадстаУнiкоУ мясцовых органау улады пра тое, што касцёл хутчэй згасне, калi не будзе ксяндзоу, памылкова: узрастае роля так званага апасталату свецмх" [32, л. 23].

Што тычыцца партрэту тыповага касцёльнага актывюта, то яго можна разгледзець на прыкладзе дадзеных на членау "дваццатю", выканаучых органау i рэвiзiйных камiсiй, якiя паходзяць з 1970-х гг.

Як бачна, з дадзеных таблщау 1, 2 i 3, у большасщ гэта людзi пераважна пенсшнага узросту, старэй-шыя за 60 гадоу, каля чвэрцi - гэта рабочыя i калгаснiкi. Звяртае увагу нiзкi адукацыйны узровень членау "дваццатш", выканаучых органау i рэвiзiйных камiсiй - практычна усе гэта людзi з пачатковай адукацыяй, тольш каля 5 працэнтау у 1976 i 1977 годзе - гэта людз^ яшя мелi сярэднюю адукац^1ю. Пераважная боль-шасць - гэта мужчыны, жанчын только каля адной чацвертай. Пры гэтым зв^гчайна сярод наведвальшкау ка-сцёла пераважалi жанчыны - iх было каля 70 працэнтау, мужчын жа каля 30 працэнтау [37, л. 18].

Пакольм актыуная касцёльная дзейнасць закрывала вернiку дарогу да вышэйшай адукацыi i уво-гуле кар'еры, таму, як правша, адкрыта дэклараваць сваю прывязанасць да веры i Касцёла маглi толью пенсiянеры, калгаснiкi альбо рабочыя.

Вялкую ролю у падтрыманнi рэлiгiйнага жыцця у вобласщ адыгралi манахiнi Кангрэгацып Сясцер Служак Езуса у Эухарыстыi - так званыя эухарысткi. Вонкава манахш выглядалi як звычайныя жанчыны, паколью сваю дзейнасць яны праводзш таемна. У Вiцебскай вобласщ у 1970-я - 1980-я гг. яны мелi 4 дамы Кангрэгацык у Браславе, Дру^ 1долце i Слабодцы [38, 8. 28]. Яны дапамагалi святарам пры парафiях, вял^ю ролю адыгрывалi у катэхiзацыi дзяцей.

У Браславе пасля выезду выезду настаяцельнщы Ядвт Вiршуты у Караганду, абавязм настая-цельнiцы выконвала с. Рузалiя Марцiлёнак, якая служыла у браслаусюм касцёле арганiсткай i займалася катэхiзацыяй дзяцей [38, 8. 43]. Паколью паводле савецкага заканадауства аб культах да 18-гадовага узросту дзещ не мелi права наведваць касцёл i тым больш з iмi нельга было праводзiць рэлiгiйную працу, таму за гэтай дзейнасцю манахшь быу устаноулены асаблiва пiльны нагляд. Так, калi выявiлася, што сястра Рузалiя Марцiленак, 12 чэрвеня 1980 г. сабрала каля 50 дзяцей у касцёле для правядзення заняткау па катэхiзiсе, яна атрымала строгае папярэджанне. Калi ж мясцовыя улады даведалкя, што у тым жа месяцы яна сабрала дзяцей у в. Едлавiчы, то яе i гаспадара дома выклiкалi у райвыканкам, куды быу запрошаны i пракурор. Сястра Рузалiя была вымушана даць тсьмовае тлумачэнне сваiм дзеянням. Адначасова яе папярэдзш, што калi падобнае паутарыцца, яна будзе прыцягнута да крымшальнай адказнасцi [8, лл. 95-96; 9, л. 55]. Пасля гэтага сястра Рузалiя знаходзшася пад пшьным кантролем уладау. У 1983 г. сястра Рузалiя цяжка захварэла i у 1985 г. памерла. Новай настаяцельнщай у Браславе у 1984 г. стала сястра Гэлена Кук'ян [38, 8. 45].

Таблща 1. - Даныя на члена у "дваццаткГ, выканаучых органа у 1 рэвп ¡йных камкш на 01.01.1975 г. [34. лл 56, 571.

а

Усяго У тым Л1Ку Узрост Стаж працы А дукацыя Пол

рабочыя калгас- ШК1 1нт. пенсь янеры Да 40 г. 40-50 50-60 Ст. за 60 г. Да 2 г. 2-5 5-10 Болын за 10 Выш. Сяр. Пач. Муж Жан.

20 209 46 47 „ 116 9 43 36 121 26 22 77 84 - 3 206 155 54

Вых. орг. 33 8 3 - 22 1 4 6 22 4 - 18 16 - - 33 24 9

Рэв. кам. 32 8 3 - 19 I 8 6 17 4 4 19 15 - - 32 25 7

Таблща 2. - Даныя на членау "дваццана", выканаучых органау 1 рэвк1нныхкамкш на 01.01.1976 г. [35. .пл. 50, 511.

Усяго У ТЫМ Л1К У Узрост Стаж працы А дукацыя Пол

рабочыя калгас-нш 1нт. пеналы еры Да 40 г. 40-50 50-60 Ст. за 60 г. Да 2 г. 2-5 5-10 Больш за 10 Выш. Сяр. Пач. Муж Жан.

20 216 42 44 „ 130 6 36 36 138 34 16 71 95 - 10 206 163 53

Вых. орг. 33 4 4 - 25 1 5 6 21 8 1 15 9 - 1 32 27 6

Рэв. кам. 32 6 6 - 20 - 7 9 16 7 6 9 11 - - 32 28 6

Таблща 3. - Даныя на членау "двадцати", выканаучых органау 1 рэвгзйныхкамкш на 01.01.1977 г. [36, лл. 39,40].

Усяго У тым .гику Уз рост Стаж працы Адукацыя Пол

рабочыя калгас-нш 1нт. пенс ¡я-неры Да 40 г. 40-50 50-60 Ст. за 60 г. Да 2 г. 2-5 5-10 Больш за 10 Выш. Сяр. Пач. Муж Жан,

20 212 33 54 - 125 6 28 49 129 35 15 79 83 - 12 200 156 56

Вых. орг. 33 3 7 - 23 - 2 9 22 5 5 11 12 - - 33 27 6

Рэв. кам. 33 4 8 - 21 1 5 7 20 5 5 11 10 - - 33 25 8

чо

Мясцовыя улады былi вельмi незадаволеныя тым, што манахiнi пражывалi у Браславе i ксёндз Вiльчынскi усяляк iх падтрымлiвае. У вынiку упаунаважаны дау наступную характарыстыку дзейнасцi Вшьчынскага: "аказауся фанатыкам i акружыу сябе манаскiмi клiкушамi з лiку парафiянак" [21, л. 33].

Вялiкую ролю у кантролi за рэлiгiйным жыццём адыгрывалi камiсii садзейнiчання кантролю за выкананнем заканадауства аб рэлiгiйных культах. У 1978 г. у Вщебскай вобласщ налiчвалася 79 такiх ка-мiсiй, з iх 29 у гарадах i раенах, у якiя уваходзша звыш 600 чалавек з лку народных дэпутатау, работнiкаУ органау народнай адукацый, культуры i аховы здароуя, а таксама адмiнiстрацыйных i фшанса-вых органау i другога актыву [6, л. 86]. Перш за усе яе прадстаунш назiралi за праходжаннем рэлтйных свят. На улк бралася колькасць людзей у касцёлах, iх узрост, наяунасць моладзi, дзяцей школьнага i дашкольнага узросту на службах; колькасць асвечаных кулiчоУ i раздана крэйды. Пасля свята яе прадстау-нш прысутнiчалi пры падл^ грошай, якiя паступiлi пры святкаванш рэлiгiйных урачыстасцей. Кантраля-валi вядзенне касцёльнай дакументацыi - якiм чынам вядзецца улiк абраднасцi, цi затсваюцца у кнiгi усе даныя, яюя вымагалiся заканадауствам, сачылi, каб пры хрышчэнш дзiцяцi мелася згода абодвух бацькоу. У тых умовах гэта часта было немагчыма, пакольш часта мац ахрышчанага дзяцяцi была вернщай, а бацька атэiстам. Вялiкая увага надавалася так званай "iндывiдуальнай працы" з вернiкамi.

Рэгулярна дзяжурылi каля касцёлау падчас рэлiгiйных святау камсамольцы. Яны ж праводзiлi масавыя народныя гуляннi з мэтай адцягнення моладзi ад рэлiгii. Вялiкая увага надавалася укаранненю у быт новых новых савецюх абрадау. Дзеля гэтага распрацоувалюя сцэнарыi абрадау i рассылалiся у ра-ёны, праводзiлiся агляды-конкурсы на лепшыя грамадзянсюя рытуалы. Свой уклад унесл аутаклубы. На 1985 г. у Вщебскай вобласщ было 366 таюх брыгад. Толькi у Браслаусюм раене брыгадамi аутаклубу было пра-чытана 113 лекцый, праведзены 4 вусныя часопiсы, 6 тэматычных вечароу, 9 ранiшнiкау, 6 вечароу пы-танняу i адказау, 3 дыспуты, арганiзавана 19 куткоу атэiстау [28, л. 137].

У 1985 г. у Глыбоцюм РАНА было аргашзавана вывучэнне шматдзетных каталiцкiх сем'яу у в. Мосар з мэтай высвятлення iх адносiн да заклiкау ксяндзоу аб пераутварэннi сям'i у "хатш касцёл", "першасную духоуную семiнарыю" [28, л. 130].

У 1980-1985 гг. за парушэнне савецкага заканадауства аб культах даадмшстрацыйнай адказнасщ у вобласщ было прыцягнута 20 чалавек: у 1980 г. - 8, у 1981 - 1, у 1983 - 2, у 1984 - 2, у 1985 - 6 [39, л. 12; 11, л. 30; 40, л. 27; 16, л. 32; 17, л. 33 ].

Дарэчы, звяртае увагу той факт, што ужо напрыканцы 1970-х- сярэдзше 1980-х гг. за парушэнне савецкага заканадауства аб культах шводны ксёндз у вобласщ не быу зняты з рэпстрацыи, што было велыш распаусюджана у 1960-я гг.

Часта моцная атэютычная прапаганда i шматлшя забароны у практыкаванш веры прыводзш да адыходу людзей ад Касцёла. У 1980 г. каталщюя ксяндзы казалк "Цяпер вернiкi сталi iншымi, не баяцца нi Бога, ш граху, многiя не ходзяць у касцёл, у iх з'явшася абыякавасць да справы выратавання душы".

Самi святары знаходзiлiся пад пшьным наглядам шматлiкiх органау. З мэтау выяулення настрояу ксяндзоу iх казанш рэгулярна праслухоУвлiся, асаблiва падчас вялшх рэлiгiйных святау. Дзеля гэтага у камiсiях садзейнiчання кантролю абавязкова быу чалавек, яю валодау польскай мовай. Затым упаунава-жанаму дакладвалася пра змест казання, асаблiвая увага звярталася на тое, щ не выказванняу супраць савецкай улады. Самi упаунаважаныя рэгулярна праводзiлi гутаркi з ксяндзамi з мэтай выяулення iх настрояу i адносiнаУ да тых щ iншых падзеяу. Так, асаблiва цiкавiлi упаунаважаных думкi святароу наконт наконт новай Канстытуцыи 1977 г., абрання Папам Рымсюм кардынала з Польшчы, кракаускага арцыбiс-купа Караля Вайтылы, падзей у ПНР у 1980 г, адносна вiзiта Папы Янам Паулам II ПНР у 1979 i 1983 гг. [41, л. 40; 21, л. 81; 42, л. 49; 32, л. 45]. Ксяндзы ад гэтых размовау ухшялюя альбо адказвалi так, каб не паказаць свайго стаулення да гэтых падзей.

У вышку лпурпчнай рэформы, праведзенай пасля Другога Ватыканскага сабора, у богаслужэнш па-чалi уводзщца нац^гянальныя мовы. Паколькi большасць вершкау-католшау у БССР лiчыла сябе палякам^ ды i касцёльн^1я структуры у краше знходзшся пад уплывам Касцёла у ПНР, таму мовай богаслужэнняу замест лацiнскай стала польская. Казанш ж заусёды прамаулялiся на польскай мове. Аднак напрыканцы 1970-х гг. сталi назiрацца нов^1я тэндэнцыi. У 1979 г. на Вялвдзень ксёндз браслаускага касцёла Чэслау Вiльчынскi урывак з Евангелля аб уваскрасеннi Хрыста прачытау па-русску. У 1984 г. на Вялвдзень упер-шыню ксяндзы Паулк i Францкевiч казаннi прамаулята на рускай мове, у тым жа годзе казанне на Нара-джэнне Хрыстова ксёндз ДаУгiловiч-Навiцкi таксама прамовiу па-руску [21, л. 10; 23, л. 4; 28, л. 4]. Гэтыя тэндзн^и сведчылi аб тым, што Касцёл прыстасоувауся да патрэб маладых вернiкау, як1я не заусёды ведалi польскую мову, ^ ускосна, што моладзi у касцёлах стала больш.

Нягледзячы на моцную атэiстычную прапаганду i шматлiкiя забароны, з сярэдзшы 1970-х гг. у касцёлах стала павялiчвацца колькасць моладзь Што датычыцца дзяцей, то iх колькасць на службах пастаянна вагалася. Пасля працы камiсiй садзейнiчання кантролю за выкананнем заканадауства аб рэль гшных культах з бацькамi, iх колькасць змяншалася, потым праз пэуны час узрастала.

Аб наведваннi вернiкамi касцёлау ва Урачыстасцi сведчаць дадзеныя наступныя даныя:

Таблща 4. - Наведванне вернiкамi касцёлау у вялшя релшйныя святы [35, лл. 1, 8;. 36, лл. 1, 5; 5, лл. 1, 8; 6, л. 10; 39, лл. 32, 37; 11, лл. 2, 6; 40, лл. 1, 5; 43, лл. 1, 5]

Год Раство Вялвдзень

1975 7430 7390

1976 - 9065

1977 7625 7750

1978 5850 10080

1979 4370 11010

1980 7095 8766

1981 - 11555

1982 6270 11580

1983 7642 12296

1984 7980 11599

1985 - 11360

Як вышкае з даных, прыведзеных у таблщы 4, паводле афщыйных дадзеных, колькасць вершкау у касцёлах у рэлтйныя урачыстасщ пастаянна узрастала. Пры гэтым трэба мець на увазе, што, як правша, гэтыя даныя падавалiся членамi рэвiзiйных камiсiй, якiя iмкнулiся iх занiзiць. Напрыклад, звяртае на сябе увагу факт невялiкай, у параунанш з iншмi гадамi, колькасцi вершкау на Раство у 1978 i 1979 гг. - год абрання польскага арцыбiскупа Караля Вайтылы Папам Рымсшм i год ягонага першага вiзiту на радзiму -у Польшчу.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

Аб абраднасцi у касцёлах Вщебскай вобласцi сведчаць наступныя даныя:

Таблща 5. - Абраднасць [35, л. 68; 36, лл. 31, 57; 5, л. 44;. 6, л. 39; 39, л. 20; 11, лл. 39, 44; 40, лл. 24, 25; 43, лл. 40, 53; 16, л. 30; 17, л. 42]

Гады Хрэсьбшы Адпяванш Вянчанш Вялкодныя споведзi Канфiрмацыi Споведзi i святыя Камунп

завочныя

1975 600 306 123 177 17277 - -

1976 571 323 119 162 - - 94

1977 506 231 79 109 - - 86

1978 432 340 81 154 10385 - 252

1979 502 284 183 173 - - 308

1980 346 289 164 147 21770 - 291

1981 425 307 150 171 12236 42 270

1982 384 327 159 154 14500 26 285

1983 454 360 249 133 13950 7 260

1984 352 368 235 91 16037 21 343

1985 306 278 142 73 26126 108 215

Аналiзуючы даныя таблщы 5, зноу трэба памятаць, што гэта афщыйная статыстыка Як i у выпадку наведвальнасщ касцёлау, прадстаунш рэвiзiйных камiсiй гэтыя дадзеныя iмкнулiся зменшыць, не фiксаваць у дакументацьп. Напрыклад, паводле шматлiкiх сведчанняу вернiкау Вiцебскай вобласцi, яны iмкнулiся нiдзе не фiксаваць факт хрышчэння дзiцяцi. Многiя вернiкi дзяля гэтага хрысцiлi дзяцей у хатах, куды патаемна запрашалi святара. Гэта ж датычылася удзяленню дзяцяцi Першай Святой Камунп, цi сакрамэнту шлюбу (вян-чання). Хiба найбольш рэальныя дадзеныя - гэта адпяванш, асаблiва так званыя "завочныя", колькасць вяль кодных споведзяу i канфiрмацыя. Як бачна, колькасць гэтых сакрамэнтау i сакраменталш пастаянна узрастала. Звяртае на увагу той факт, што толью пасля доугага перапынку, з 1981 г. касцёлах Вщебскай вобласщ пачынае удзяляцца сакрамэнт канфiрмацыi. Гэты сакрамэнт мае права удзяляць только бюкуп. У вынiку на працягу доугага перыяду у пасляваенны час моладзь атрымоувала яго у касцёлах Ливы i Латвii, дзе мелiся ка-талiцкiя бiскупы. У 1966 г. у некальюх касцёлах Вiцебскай вобласщ з дазволу бiскупау канфiрмацыю удзялят святары, аднак упаунаважаны забаранiу яго удзяленне, пакольш прымалi гэты сакрамэнт асобы, яшя не дасягнулi 18-гадовага узросту. З 1981 г. сакрамэнт канфiрмацыi у касцёлах Вiцебскай вобласщ стау удзяляцца только асобам, яшя дасягнулi 18 гадоу.

Аб актыунай падтрымцы Касцёла з боку вершкау сведчаць грашовыя паступленнi, памеры яюх, як бачна па даных таблщы 6, пастаянна узрасталь

Таблща 6. - Грашовыя паступленш (у тыс. руб.) [45, л. 29; 36, л. 32; 5, л. 45; 6, л. 40; 39, л. 5; 11, л. 27; 40, л. 20; 43, л. 28; 44. л. 31].

Гады Пастутла усяго грошай У тым лку

Ад абрадау Ад дабраахвотных ахвяраванняу

1975 40,8 9,6 31,0

1976 47,5 9,5 38,0

1977 48,6 9,6 39,0

1978 47,2 8,4 38,8

1979 54,0 8,6 45,4

1980 46,4 7,9 38,1

1981 51,5 8,8 42,0

1982 47,6 10,5 38,4

1983 57,0 9,2 45,5

1984 51,0 9,5 42,2

Заключэнне. У сярэдзше 1980-х гг. у Вщебскай вобласщ мелася 11 касцёлау, у яюх служыла 7 святароу. Толью адзш святар ужо быу у сталым узросце, служачы на тэрыторыi Вiцебскай вобласщ яшчэ з ваенных часоу. 1ншыя 6 святароу былi ва узросце да 40 гадоу i толью параунальна нядауна скон-чылi духоуныя семiнарыi.

Усе касцёлы у Вщебскай вобласщ знаходзшся у яе заходняй частцы. Аднак у некаторых мясцо-васцях усходняй часткi вобласцi вернш збiралiся на малiтвы без святароу i прасiлi ва уладау дазволу на адкрыццё касцёлау у гэтым рэгiёне. Пры гэтым i вернш заходняй части вобласщ актыуна змагалкя за адкрыццё касцёлау у iх мясцовасцях.

Ва умовах недахопу святароу узрастала роля апостальства свецюх вершкау, якiя усё больш актыуна служылi у сваiх супольнасцях. З канца 1970-х гг. назiраецца новая з'ява, калi святары пачынаюць вы-карыстоуваць падчас служб рускую мову.

Увогуле, нягледзячы на моцную атэютычную прапаганду, напрыканцы 1970-х - сяр. 1980-х гг. ущск на Касцёл з боку улады стау меншым, а сам Касцёл здолеу захаваць свае пазщьи у гэтым рэпёне.

Л1ТАРАТУРА

1. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусь У 6 т. // Рэдкал.: Б. I. Сачанка (гал.рэд.) ^ шш.]. - Мiнск : БелЭн., 1994. - Т. 2.

2. Дзяржауны архiу Вiцебскай вобласцi (ДАВВ) - Ф.1439. Воп. 2. Спр. 22, Л. 97

3. Dzeje ратай 1 miasteczka Dunilowicze па КгеэасЬ Wschodnich па przestrzeni wiekбw (ХУ-ХХ) // Nasz кга]. - 2009. - № 34-35. - 8. 3 - 40.

4. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 38. Л. 122.

5. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 41, Л. 39.

6. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 45. Л. 51.

7. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 43. Л. 46-47.

8. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 57. Л. 93.

9. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 61. Л. 14-15.

10. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 51. Л. 19.

11. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 56. Л. 24.

12. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 58. Л. 39.

13. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 62. Л. 27.

14. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 63. Л. 38.

15. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр.69. Л. 30.

16. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 68. Л. 37.

17. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 72. Л. 37.

18. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 42. Л. 6.

19. 1нтэрв'ю з Фашай Бiзуновай, жшвень 2017 г., в. Мкалаева.

20. ,1иНап Siedlecki. ^у Polakбw w 78ЯЯ w МаЛ 1939-1986. Gdansk, ОГ^упа Wydawnicza «ОгаГ», 1990.

21. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 50. Л. 24.

22. 1нтэрв'ю з Станюлавай Семераковай, май 2002 г., г. Вщебск.

23. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 70. Л. 31.

24. Roman Dzwonkowski 8АС. Leksykon duchowienstwa polskiego represionowanego w 78Я8 1939-1988. ЬиЫш. Towarzystwo Naukowe Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego 2003.

25. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 3. Спр. 115. Л. 58, 95-96.

26. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 3. Спр. 112. Л. 11-14, 17-19.

27. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 73. Л. 25.

28. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 74. Л. 44.

29. Гарбшсю, Ю. Беларусюя рэлшйныя дзеячы XX стагоддзя. / Ю. Гарбшсю. - Мшск-Мюнхен : "Беларуси кшгазбор", 1999.

30. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 26. Л. 15.

31. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 3. Спр. 120. Л. 93.

32. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 65. Л. 23.

33. Жарнасек, I. Дарога апостальства / I. Жарнасек // Nasz kraj. - 2010. - № 36-37. - S. 59-62

34. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 29. Л. 56, 57.

35. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 33. Л. 50,51.

36. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр 37. Л. 39, 40.

37. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр 34. Л. 18.

38. S. Halina Strzelecka SJE. Sluzebnice Jezusa w Eucharystii na terenach Zwi^zku Radzieckiego w latach 1945-1991. - Warszawa. 1994.

39. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 53. Л. 12.

40. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 60. Л. 27.

41. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 47. Л. 40.

42. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 54. Л. 49.

43. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 64. Л. 1,5.

44. ДАВВ - Ф. 1439. Воп. 2. Спр. 68. Л. 31.

Пастуту 18.06.2019

ROMAN CATHOLIC CHURCH IN THE VICIEBSK DIOCESE IN THE LATE 1970S AND THE MIDDLE 1980S: ON THE EVE OF THE CARDINAL CHANGES

K.V. LAURYNENKA

The article discusses the state of the Roman Catholic Church on the territory of the Viciebsk Diocese in the second half of the 1970s and the first half of the 1980s, i. e. on the eve of the cardinal changes. Lay faithful also gained a larger role in religious life during the lack of priests. The nuns of the Congregation of the Servant Sisters of Jesus in Eucharist were providing much help in the parishes. The were several new tendencies in the activities of the Church during this period, for example, some priests used the Russian language in the preaching instead of Polish.

Keywords: priest, church, parish, representative for religious affairs, catechization.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.