Научная статья на тему 'HOUSING FOR INVALIDS AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR OF THE BSSR IN THE FIRST POST-WAR YEARS (1943-1953)'

HOUSING FOR INVALIDS AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR OF THE BSSR IN THE FIRST POST-WAR YEARS (1943-1953) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
22
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПАСЛЯВАЕННАЕ АДНАЎДЕННЕ / ЖЫЛЛЁВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ / іНВАЛіДЫ ВАЙНЫ / ВЯЛіКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА / POST-WAR ADNAVDENNE / HOUSING / WAR INVALIDS / GREAT PATRIOTIC WAR

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Martsynkevich I.

The problem of formation and development of the system of housing for people with disabilities and participants of the Great Patriotic War of the BSSR in the period from 1943 to 1953. Based on the analysis of documentary sources, reflecting the reality of the post-war identified the main causes that led to difficulties in the implementation of the measures taken to ensure the living area, and put forward the shortcomings that have held back the problem. The study was conducted on the basis of archival materials of the National Archives, as well as archive Dyarzhavnaga Vitebsk region.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «HOUSING FOR INVALIDS AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR OF THE BSSR IN THE FIRST POST-WAR YEARS (1943-1953)»

2019

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 94:365-056.26(476) «1943/1953»

ЖЫЛЛЁВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ШВАЛ1ДАУ I УДЗЕЛЬШКАУ ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ БССР У ПЕРШЫЯ ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ (1943-1953 гг.)

канд. гкт. навук 1.А. МАРЦЫНКЕВ1Ч (Вщебст дзяржауны медыцынст утверсгтэт)

Разглядаецца праблема станаулення I развщця с1стэмы жыллёвага забеспячэння 1нвал1дау I удзельнгкау Вял1кай Айчыннай вайны БССР у перыяд з 1943 па 1953 гг. На аснове аналгзу даку-ментальных крытц, як1я адлюстроуваюць пасляваенную рэчагснасць, вызначаны асноуныя прычыны, як1я абумовш цяжкасцI у рэал1зацъи прынятых мер па забеспячэнню жылплошчай, I вылучаны недахопы, як1я стрымл1вал1 вырашэнне праблемы. Даследаванне праведзена на аснове арх1уных матэрыялау Нацыянальнага арх1ва РэспублШ Беларусь, а таксама Дзяржаунага арх1ва Вщебскай вобласц1.

Ключавыя словы: пасляваеннае аднауденне, жыллёвае забеспячэнне, 1нвал1ды вайны, Вялжая Айчынная вайна.

Уводзшы: У верасш 1943 г. савецкая армiя уступша на тэрыторыю Беларуа, а летам 1944 г. цал-кам вызвалша яе ад нямецка-фашысцюх захопшкау. Трохгадовая акупацыя прынесла незлiчоныя людсюя i матэрыяльныя страты. Рэспублша была спустошана i абрабавана. Пасля вызвалення першых раёнау Беларуа з-пад акупацыи аднымi з самых вострых пытанняу заставалiся жыллёвае i медыцынскае забеспячэнне. За час ваеннага лiхалецця сiстэма медыцынсюх устаноу была цалкам разбурана, а жыллёвы фонд амаль не захавауся.

Асноуная частка. Без даху над галавой у Беларуа засталося каля трох мшьёнау чалавек [1, с. 38]. Пасля вызвалення у Мшску захавалася каля 33,4% даваеннай жылой плошчы, у г. Вщебску - толькi 498 дамоу, яюя патрабавалi капiтальнага рамонту. Жыллёвы фонд Гомеля быу разбураны на 80%, Магшёва -на 70%, Брэста - на 38% [2, с. 64-65]. Як бачна, жыллёвае пытанне мела выключна востры характар.

Менавиа у такую рэальнасць вымушаны былi вяртацца з вайны франтавiкi. Пераважна гэта былi звольненыя у запас салдаты, якiя па стане здароуя не маглi працягваць далейшую службу у рэгулярным войску. Дапамогу у пошуку жылля былым вайскоуцам аказвалi аддзелы сацыяльнага забеспячэння, што стала у iх працы першаснай задачай. Гэтая мера ажыццяулялася згодна з пастановамi Савета Народных Камiсарау СССР "Аб забеспячэннi добраахвотнiкау, якiя уступш у часткi дзеючай Чырвонай Армп" ад 28 лiпеня 1941 г. i "Аб захаваннi жылой плошчы за ваеннаслужачымi i аб парадку аплаты жылой плошчы сем'ям вайскоуцау у мiрны час" ад 5 жшуня 1941 г., паводле яюх за Удзельнiкамi Вялiкай Айчыннай вайны захоувалася жыллё, а па iх вяртаннi часова пражываючыя асобы павшны былi неадкладна выз-валiць памяшканне. Закон "Аб дэмабiлiзацыi старэйшых узростау асабовага складу дзеючай армii" ад 23 чэрвеня 1945 г. абавязвау мясцовыя улады, а таксама мраушкоу прадпрыемствау, устаноу i арганiзацый забяспечыць дэмабiлiзаваных жылой плошчай не пазней месячнага тэрмшу пасля iх вяртання. У далей-шым дадзеныя тэрмшы распаусюджвалiся i на наступныя дэмабшзацыи абаронцау Радзiмы. Гэтым самым дзяржава гарантавала удзельшкам Вялiкай Айчыннай вайны са свайго боку дапамогу у справе забеспячэння жыллём.

Перад органамi улады была пастаулена задача палепшыць жыллёва-бытавыя умовы дэма-бiлiзаваных вайскоуцау. У першыя пасляваенныя гады праблема насiла надзвычай востры характар, а яе вырашэнне ускладнялася пасляваеннай разрухай. З мэтай рэалiзацыi вызначанай задачы пры СНК БССР было утворана упрауленне, а пры абласных, гарадскiх i раённых выканаучых камiтэтах - аддзелы па дзяржауным забеспячэннi i жыллёвым уладкаванш сем'яу дэмабiлiзаваных воiнаУ i партызан. Аднак рэчаiснасць была далёкай ад щэалу. Аднауленне разбуранага жылля пачыналася у вельмi складаных умо-вах, калi прамысловасць i сельская гаспадарка былi амаль поунасцю знiшчаны i рабiлiся першыя захады па iх аднауленнi. Не хапала будаунiчых матэрыялау, сродкау механiзацыi i рабочай алы - усё гэта значна стрып^вала рэалiзацыю запланаваных мер [3, с. 167].

Першымi з цяжкасцямi пасляваеннай рэчаюнасщ сутыкнулiся дэмабiлiзаваныя воiны першай чарп, а таксама iнвалiды Вялшай Айчыннай вайны, звольненыя у запас па стане здароуя. Складанасщ закранулi не толькi салдат, але i афiцэрскi склад. У асаблiва цяжюм становiшчы аказалiся былыя вай-скоуцы у Вiцебску, Оршы, а таксама у Лепельскiм, Бешанковiцкiм, Сiроцiнскiм i Мехаускiм раёнах. На iх тэрыторыях зямельныя надзелы былi адведзены не уам афiцэрам, якiя мелi патрэбу. Частка з iх жыла у дрэнных бытавых умовах аж да 1947 г. Падпалкоушк Кундзерау, палкоушк Кузняцоу, падпалкоУнiк Вайнштэйн i маёр Акулёнак увогуле не мелi кватэр, а палкоушк Калтыпн больш за год пражывау у напауразбураным пакоь Можна толькi здагадвацца, у яюх умовах iснавалi iншыя дэмабiлiзаваныя, яюя не адносiлiся да афiцэрскага складу [4, арк. 198].

На чарговым пасяджэнш Вiцебскага абкама КП(б)Б 13 лютага 1946 г. у дакладной запiсцы, пра-дастауленай упаунаважаным КПК пры ЦК УКП(б) па Беларускай ССР Фшмонавым, адзначалася, што

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

жыллёва-бытавое i матэрыяльнае забеспячэнне дэмабшзаваных па Вiцебскай вобласцi арганiзавана вельмi слаба i патрабуе неадкладных мер па вырашэнню дадзенай праблемы. Дзеля гэтага на пасяджэннi было вырашана у дзесяцiдзённы тэрмiн распрацаваць мерапрыемствы па забеспячэннi жыллём дэмабшзаваных вошау i швашдау Вялiкай Айчыннай вайны шляхам ушчыльнення плошчау устаноу i арганiзацый, яшя займалi жылыя дамы. Яшчэ адной iстотнай мерай па скарачэнш патрабуючых жылплошчу было, на думку шраушкоу абкама, разгортванне шырокага iндывiдуальнага будаунщтва, а таксама прадастауленне кватэр у новапабудаваных i адноуленых камунальных дамах. У будынках прадпрыемствау i ведамствау на працягу лютага - сакавiка 1946 г. было узгоднена правесцi абследаванне матэрыяльна-бытавых умоу дэмабшзаваных вошау з мэтай вызначэння больш якаснай i эфектыунай дапамоп [5, арк. 92-94].

Вострым заставалася пытанне жылля не только у гарадах, але i у вёсцы. Тут будаунiцтву i аднауленню жылога фонду спрыяла у пэунай ступеш шэфская дапамога горада найперш тым раёнам, яшя найбольш пацярпелi у гады вайны. Так, калектывы прамысловых прадпрыемствау i устаноу Мiнска узят шэфства над Бягомельшм, Лагойсшм, Плешчанщшм раёнамi, дзе iх намаганнямi быт пабудаваны сотнi дамоу для швалщау Вялiкай Айчыннай вайны [6, с. 353]. Не лепшьпш быт справы i у шшых раёнах крашы. Так, на пасяджэннi бюро раённага кампэта г. Вiцебска па пытанш уладкавання дэмабшзаваных з Чырвонай арми 20 кастрычшка 1945 г. было прынята рашэнне аб выдзяленш спецыяльнага фонду будаунiчых матэрыялау для пабудовы дамоу дэмабiлiзаваным i iнвалiдам Вяткай Айчыннай вайны.

Нягледзячы на прынятыя меры, сiтуацыя не магла змянщца карэнным чынам за кароткi час. Яе вырашэнне стрымлiвалi злоУжываннi чыноушкау службовым становiшчам, наяунасць "блата" i востры недахоп будаунiчых матэрыялау, яюя у асноуным накiроУвалiся на аднауленне прамысловасцi. Ускладнялi справу бюракратызм, абыякавасць i блытанiна у справе матэрыяльнага i жыллёвага забеспячэння iнвалiдау i удзельнiкау Вялiкай Айчыннай вайны. У вышку былыя абаронцы Радзiмы былi вымушаны падоугу хадзiць па шстанцыях i адстойваць сваё права на атрыманне жылля. Да прыкладу, афщэр В.А. Бондарау пасля дэмабiлiзацыi у маi 1946 г. уладкавауся на працу у г. Брэсце ^ не маючы жылплошчы, як дэмабшзаваны звярнууся у гаржылупрауленне за прадастауленнем яму кватэры. Пасля доУгiх хаджэнняу i шматлiкiх заяу 13 лшеня ён атрымау ордэр на кватэру у доме № 56 па Першамайскай вулщы, а 22 лшеня гарсавет (у асобе Пастухова) пазбавiу яго кватэры без усялякай на гэта прычыны i перадау яе грамадзянцы Чыркiнай, якая жыла у гэтым доме i ужо мела кватэру з двух пакояу i кухнi пры наяунасцi сям'i з трох чалавек. У вышку да звароту у Савет Мшстрау БССР (2 лшеня 1946 г.) В.А. Бондарау фактычна з'яуляуся бяздомным [7, арк. 134].

Адсутнасць жылплошчы у першыя пасляваенныя гады было не адзшай праблемай у сферы забеспячэння жыллём. Пасляваенная разруха абумоУлiвала той факт, што нават калi памяшканне пра-дастаулялася, яно далёка не заусёды было прыдатным для пражывання. Так, 11 лiстапада 1946 г. у Савет Мшютрау БССР пастушу лкт маёра Васiльева, якi пражывау у г. Магiлёве у доме № 88 па вулщы Першамайскай. У шсьмовым звароце афщэра указвалася, што у гэтым доме, дзе размяшчауся у асноуным афщэрсю склад, немагчыма жыць. Сцены i столь не былi абтынкаванымi, адсутшчала падлога, вокны i святло, памяшканне не ацяплялася. Афiцэрскаму складу не аказвалася шякай дапамогi у матэрыяльна-бытавым плане з боку гарвыканкама i начальнiка Магiлёускага гарнiзона. 9 снежня 1946 г. па факту скарп была праведзена праверка i устаноулена, што дом прыняты для аднаулення Мiнiстэрствам унутраных спрау за кошт уласных сродкау ведамства, для далейшага размяшчэння там асабовага складу. У сувязi з недахопам грошай рамонт памяшканняу часова быу спынены, у вынiку чаго з боку афщэрскага саставу, размешчанага у 56 пакоях, пачалюя законныя нараканнi на збоi у падачы электрычнасцi, звя-заныя перш за усё з адсутнасцю у г. Магiлёве сваёй электрастанцыи i перагружваннем энергацягнiка. У вышку, старшынёй выканкама было дадзена указанне старшынi Магiлёускага гарсавета сумесна з камендантам горада гвардыи генерал-маёрам 1вановым лiквiдаваць указаныя у лкце хiбы i палепшыць матэрыяльна-бытавыя умовы афiцэрскага саставу МагiлёУскага гарнiзона [7, арк. 534-535].

Жыллёвыя пытаннi закраналюя i у рэспублiканскiм друку, куды вымушаны былi звяртацца са скаргамi дэмабiлiзаваныя. Да прыкладу, у "Советской Белоруссии" была надрукавана скарга звольненага у запас Е.1. Гельдберга, яю з 1941 г. быу на фронце i скончыу вайну у Берлiне, атрымаушы там раненне. Пасля вяртання на радзiму у г. Гомель высветлшася, што кватэра, у якой дэмабшзаваны франтавш пражывау да вайны, была занятая першым аддзяленнем мшцыь 17 жнiуня ён звярнууся да пракурора цэн-тральнага раёна Гомеля з просьбай вызвалщь яго жылплошчу, аднак распараджэнне пракурора было прамаравана начальнiкам аддзела мшцыь Каб засялiцца у сваю кватэру дэмабшзванаму Е.1. Гельдбер-гу прыйшлося звяртацца у розныя iнстанцыi яшчэ на працягу двух месяцау [8, с. 3].

Працэс атрымання асабютага жылля для iнвалiдау i удзельшкау Вялiкай Айчыннай вайны у сельскай мясцовасщ меу свае асаблiвасцi. У адрозненш ад дэмабiлiзаваных, яюя пражывал1 у горадзе, на вёсцы пры вызначэнш права на выдзяленне жылплошчы щ неабходных будаунiчых матэрыялау бралася пад увагу як прыналежнасць да адпаведнай сацыяльнай катэгорыi, так i наяунасць прысядзiбнага надзелу i гаспадарш. Так, 4 кастрычшка 1949 г., разгледзеушы заяву iнвалiда Вялiкай Айчыннай вайны I групы Н.А. Астамовiча у вёсцы Дубрава Лельчыцкага раённага сельскага савета па пытаннi пабудовы iм жылога дома, выканкам Палескага

2019

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

аблсавета прыняу рашэнне, дзе канстатавалася, што ён пражывае сумесна са сваiм бацькам у бацькавай хаце i карыстаецца яго прысядзiбным надзелам. Да таго ж ад аддзела сацыяльнага забеспячэння Астамовiч што-месячна атрымтвау i грашовую дапамогу у памеры 300 рублёу. Зыходзячы з прыведзеных фактау, аблвыканкам адхiлiу хадайнщтва аб выдачы яму бясплатнага лесаматэрыялу для пабудовы дома, матывуючы сваю адмову адсутнасцю сродкау для гэтых мэт. Адначасова у рашэннi адзначалася, што iнвалiд Астамовiч не мае шяшх магчымасцяу пражываць асобна ад свайго бацью, пакольш сам не можа перамяшчацца i мае патрэбу у штодзённым доглядзе [9, арк. 114, 117].

Слаба змяншася атуацыя i праз некалью год. 28 снежня 1950 г. у дакладной запiсцы старшынi Савета Мшютрау БССР А.Е. Кляшчова прыводзшся ранейшыя праблемы. У горадзе Магшёве i раёнах Магiлёускай вобласцi з-за недахопу жыллёвай плошчы многiя семЧ загiнуушых воiнаУ i iнвалiды Вялшай Айчыннай вайны усё яшчэ жылi у непрыдатных i дрэнна прыстасаваных для пражывання памяшканнях, а 37 сем'яу iнвалiдау вайны знаходзiлiся у надзвычай складаных матэрыяльна-бытавых умовах. Пры-чыны такога становiшча тлумачылiся цяжкасцям^ якiя iснавалi i раней: сродкау, што адпускалюя на пашырэнне жылога фонду у горадзе Магiлёве, па-ранейшаму не хапала для таго, каб задаволщь жыл-плошчай iнвалiдау Вялшай Айчыннай вайны.

Выканкам Магiлёускай вобласщ звяртауся у Савет Мiнiстрау БССР з хадайнщтвам аказаць матэрыяльную дапамогу i выдзелiць грашовыя сродкi на будаунщтва у Магiлёве дваццацiкватэрнага жылога дома для швалщау Вялiкай Айчыннай вайны. Аднак у дапамозе было адмоулена, патлумачыушы гэта тым, што усё будаунщтва на 1950 г. ужо запланавана i размеркавана, таму выдзяленне сродкау на будаунщтва дома для былых абаронцау радзiмы магчыма толькi у 1951 г. Прыведзены факт пацвярджае, што на канец 40-х - пачатак 50-х гг. вырашэнне жыллёвага пытання стрымлiвалася не толью матэ-рыяльнымi цяжкасцямi пасляваеннага часу, але i праявамi бюракратызму [10, арк. 15].

Першыя крою савецкай улады па аднауленнi жыллёвага фонду i забеспячэннi iм дэмабшзаваных прынеслi пэуныя станоучыя змены, аднак кардынальных змен у галiне забеспячэння дэмабшзаваных вошау усё яшчэ не было. Пытанш, якiя iснавалi пасля заканчэння вайны у гэтай справе, заставалюя па-ранейшаму вострымi i надзённымi. 17 кастрычнiка 1951 г. Савет Мшютрау БССР у пастанове "Аб сур'ёзных недахопах у забеспячэнш, працауладкаваннi i медыцынскiм абслугоУваннi швалщау Вялiкай Айчыннай вайны i сем'яу запнуушых воiнаУ" па Бабруйскай вобласщ адзначау, што у рабоце мясцовых саветау i органау сацыяльнага забеспячэння у справе абслугоування iнвалiдау Вялшай Айчыннай вайны мелiся сур'ёзныя недапрацоую. Выканкам абласных i раённых Саветау дэпутатау не займауся пытаннямi забеспячэння жыллём iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны i iх сем'яу. 17 сем'яу запнуушых вошау пра-жывалi у зямлянках i 16 - у часовых i непрыдатных для жылля памяшканнях. Асаблiва дрэнна сiтуацыя складвалася у Бабруйску, дзе з 327 сем'яу, яюя стаялi на ул^ па атрыманнi жылля, 67 пражывалi у непрыстасаваных памяшканнях, у той час як гарвыканкамам нiякiх рашучых мер для паляпшэння жыллёвых умоу гэтых грамадзян не прымалася.

Рашэннем Бабруйскага аблвыканкама ад 15 студзеня 1951 г. усе прадстаунш райвыканамау абавязвалiся арганiзаваць працу на падуладнай iм тэрыторыi такiм чынам, каб за каротю час перасялiць усе семЧ iнвалiдау i загiнуушых вошау, яюя жывуць у зямлянках, у дамы. З гэтай мэтай Саветам Мшютрау БССР было адпушчана Бабруйскай вобласщ 14 000 м2 лесу i выдадзена незваротная грашовая пазыка у памеры 100 000 рублёу. Аднак на працягу 1951 г. гэта даручэнне так i не было выканана, у сувязi з чым урад БССР i ЦК КПБ(б) пастановай ад 27 мая 1952 г. абавязау старшыню Бабруйскага аблвыканкама Жылянша i сакратара абкома КПБ Сшорскага прыняць усе меры па канчатковым завяршэннi будаунiцтва дамоу партызанам, iнвалiдам i Удзельнiкам Вялшай Айчыннай вайны, якiя да гэтага часу пражывалi у зямлянках i на падсяленнi.

Не лепшымi былi справы i у iншых рэпёнах рэспублiкi. Па Магiлёве становiшча з забеспячэннем жылля сем'яу запнуушых вошау i швалщау Вялiкай Айчыннай вайны дагэтуль знаходзшася у неза-давальняючым стане. На момант праверкi мнопя з iх пражывалi у непрытасаваных для жыцця памяшканнях. Некаторыя швалщы Вялiкай Айчыннай вайны зусiм не мелi жылля цi пражывалi у цяжкiх умовах некалькi год. Напрыклад, iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны М.Г. Перлш з 1946 г. жыу па Камь сараускiм перавулку № 13 у падвале. Сям'я яго складалася з 7 чалавек (ён, жонка i 5 дзяцей). Вясной падвал залiвала вадой, зiмой было халодна i вiльготна. Дадзенае памяшканне было выдзелена гарвыканкамам часова, на адзш месяц, аднак у сапрауднасщ iнвалiд вайны разам з вялшай сям'ёй вымушаны быу пражываць у таюх умовах некалькi год [10, арк. 364-365].

На працягу 1952-1953 гг. у горадзе Мшску шло будаунщтва i увод у эсплуатацыю жылых дамоу, якiя у тым л^ прызначалiся для забеспячэння швалщау i удзельнiкау Вялiкай Айчыннай вайны. Аднак у прыёмную Савета Мшютрау БССР па-ранейшаму паступалi звароты грамадзян, якiя стаялi на чарзе па атрыманш жылплошчы яшчэ з 1946-1948 гг. На той час большасщ з iх ужо было адмоулена з 30-40 розных шстанцый. Дэмабшзаваныя скардзiлiся на тое, што у гарвыканкамах i райвыканкамах вельмi часта не падтрымлiвауся парадак, адпаведна якому павiнна была рухацца чарга на жыллё. Напрыклад, iнвалiд Вялшай Айчыннай вайны, адстауны афiцэр, урач А. А. Вайцяховiч стаяу на чарзе з 1947 г., Х.М.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

Жукоуская - з сямЧ запнуушага падпольшчыка, сакратара райкама партып была на улку па атрыманш жылля з 1949 г., Барысевiч - з сямЧ запнуушага афiцэра - з 1948 г. Таюх прыкладау па горадзе было зафiксавана шмат. Разам з тым усе яны маглi б атрымаць жылплошчу, калi б райвыканкам i гарвыканкам прытрьЕ^валюя парадку чаргi [11, арк. 20].

З даведю "Аб становiшчы усебаковага абследавання сем'яу запнуушых вошау, швашдау i удзельшкау Вялiкай Айчыннай вайны" у Добрушскiм, Лоеусюм, Камарынскiм раёнах Гомельскай вобласщ вынiкала, што на 25 красавка 1953 г. органы сацыяльнага забеспячэння Гомельскай вобласщ абслугоУвалi 14 841 iнвалiда Вялiкай Айчыннай вайны [12, арк. 56, 61-62.]. З ix л^ шэраг сем'яу былых абаронцау радзiмы усё яшчэ пражывала у нездавальняючых умовах: у зямлянках, часовых збудаваннях i на падсяленш, а таксама у дамах, непрыстасаваных для пражывання. Многiя з былых вайскоуцау, пазбауленыя сродкау на кнаванне, займалiся жабрацтвам.

Негатыунай праявай таго часу, якая перашкаджала вырашэнню дадзенай праблемы, можна лiчыць фальафшацыю i "падмалёуку" звестак аб колькасщ дэмабiлiзаваныx, што мелi патрэбу у жылплошчы. Так, у Добрушскiм раёне, калi верыць iнфармацыi, дасланай з раёна, зямлянак увогуле не юнавала, аднак праверкай было выяулена, што з 1943 г. па дзень праверю у ix пражывала 11 сем'яу. У часовых памяшканнях на працягу дванаццащ месяцау 41 сям'я, з яюх 15 сем'яу з'яулялюя роднымi забiтыx воiнау, а таксама тры iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны i адна сям'я ваеннаслужачага. Нягледзячы на скаргi сем'яу, нi у 1954, нi у 1955 годзе пытанне аб паляпшэннi жыллёвых умоу грамадзян не абмяр-коувалася [12, арк. 63, 65].

Вышкь Насуперак правядзенню разнастайных мерапрыемствау з мэтай паляпшэння жыллёва-бытавых умоу для сем'яу запнуушых воiнау, дэмабiлiзаваныx, а таксама швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, дадзеная праблема на доуп час заставалася адкрытай i да канца не вырашанай. Фармальна на юрыдычным узроУнi прымалiся правiльныя рашэннi, яюя павiнны былi даць дзейсныя зруxi у справе забеспячэння жыллём былых франтавшоу. Аднак у сапрауднасцi ix рэалiзацыя стрымлiвалася шэрагам аб'ектыуных фактарау: вострым недахопам будаунiчыx матэрыялау i працоуных рук, першачарговай задачай аднаулення гаспадаркi i стварэння ваенна-прамысловага комплексу, куды накiроУвалася большая частка матэрыялау i фшансавах сродкау. Акрамя таго, вырашэнню праблемы перашкаджалi такiя суб'ектыуныя фактары, як абыякавасць да справы i злоужыванне асобнымi кiраунiкамi службовым ста-новiшчам. У вынiку гэта прыводзша да немэтазгодных растрат нават тых матэрыялау i сродкау, што накь роУвалiся непасрэдна для былых абаронцау радзiмы.

Л1ТАРАТУРА

1. Вылцан, М.А. Восстановление и развитие материально-технической базы колхозного строя (1945-1958) / М.А. Вылцан. - М. : Мысль, 1976. - 263 с.

2. Караджамирлинская, Г.С. Социальное обеспечение граждан в СССР / Г.С. Караджамирлинская. - Минск, 1975. - 22 с.

3. Псторыя Беларуа : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i шт.]. - Мшск : Соврем. шк. : Экоперспектива, 2007-2011. - Т. 6 : Беларусь у 1946-2009 гг. / Н. Васшеуская [i шш.]. - 2011. - 727 с.

4. ДАВВ. - Ф. 102-м. Воп. 3. Спр. 36.

5. ДАВВ. - Ф. 1. Воп. 1. Спр. 808.

6. Нарысы псторыи Беларуа : у 2 ч. / М. П. Касцюк [i шш.] ; 1н-т пстерыи АНБ. - Мшск : Беларусь, 1995. - Ч. 2. - 560 с.

7. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь (НАРБ). - Ф. 7. Воп. 3. Спр. 1619.

8. В Гомеле не считаются с правами демобилизованных (письмо в редакцию Е.И. Гельдберга) // Советская Белоруссия. - 1946. - 27 дек. - С. 3.

9. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 2. Спр. 1617.

10. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 4. Спр. 3009.

11. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 4. Спр. 3470.

12. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 4. Спр. 3059.

Пастуту 20.12.2018

HOUSING FOR INVALIDS AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR OF THE BSSR IN THE FIRST POST-WAR YEARS (1943-1953)

I. MARTSYNKEVICH

The problem of formation and development of the system of housing for people with disabilities and participants of the Great Patriotic War of the BSSR in the period from 1943 to 1953. Based on the analysis of documentary sources, reflecting the reality of the post-war identified the main causes that led to difficulties in the implementation of the measures taken to ensure the living area, and put forward the shortcomings that have held back the problem. The study was conducted on the basis of archival materials of the National Archives, as well as archive Dyarzhavnaga Vitebsk region.

Keywords: post-war adnavdenne, housing, war invalids, Great Patriotic War.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.