Научная статья на тему 'THE RUSSIAN NEWSPAPERS OF 1915-1918 YEARS AS SOURCES ON THE HISTORY OF FORCED MIGRATION FROM BELARUS'

THE RUSSIAN NEWSPAPERS OF 1915-1918 YEARS AS SOURCES ON THE HISTORY OF FORCED MIGRATION FROM BELARUS Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
13
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСЬ / ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Karnialiuk V.

Such body of sources on the history of forced migration from Belarus as the Russian newspapers of 1915-1918 years. Materials of periodicals in those regions of Russia, which firmly resided in the refugees and the evacuation of natives of Belarusian provinces are used. A conclusion about the exceptional importance of these sources for the whole spectrum of issues of the history of forced migration during the First world war is made.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «THE RUSSIAN NEWSPAPERS OF 1915-1918 YEARS AS SOURCES ON THE HISTORY OF FORCED MIGRATION FROM BELARUS»

УДК 947.6

РАС1ЙСК1Я ГАЗЕТЫ 1915-1917 ГАДОУ ЯК КРЫНЩА ПА Г1СТОРЫ1 ВЫМУШАНАЙ М1ГРАЦЫ1 НАСЕЛЬН1ЦТВА З БЕЛАРУС1

канд. dcm. навук, дац. В. Р. КАРНЯЛЮК (Гродзенск дзяржауны ушвератэт M Я. Купалы)

Аналгзуецца так корпус крынщ па ггсторьп вымушанай мгграцьп з Беларусг, як растсюя газеты 1915-1918 гг. Выкарыстоуваюцца матэрыялы перыядычных выданняу тых рэггёнау РасИ, у як1х шчыльна пражывалi у бежанстве i эвакуацып выхадцы з беларусюх губерняу. Робщца выснова аб вы-ключнай значнасцi гэтых крынщ для цэлага спектру праблематыт гкторып вымушанай мiграцыi у гады Першай сусветнай вайны.

Ключавыя словы: бежанства, эвакуацыя, перыядычны друк, Беларусь, вымушаная м^рацыя, Першая сусветная вайна.

Уводзшы. Псторыя вымушанай мкрацьп у гады Першай сусветнай вайны, 4acTKaMi якой был бежанства i эвакуацыя насельнщтва з Беларуа, знайшла яскравае адлюстраванне на старонках перыядычных выданняу Расшскай iмперыi. Аднак на сённяшнi дзень тольш невялiчкaя частка гэтых крынщ уключана у aнaлiз даследчыкау. Разам з тым гэтыя перыядычныя выданш свaiм зместам iстотнa дадаюць арх1уныя крынiцы, мемуарную i эпiстaлярную лггаратуру у комплексным aнaлiзе гiсторыi вымушанай мнрацын нaсельнiцтвa у гады вайны.

Вядома, што увесь перыядычны друк у час вайны юнавау ва умовах ваеннай цэнзуры. Факт цэн-зурнага дазволу нават часам фжсавауся на сaмiх старонках газет [1]. Але, нягледзячы на гэта, артыкулы, пaведaмленнi, дакументы, статыстыка, зацемк1, рэпартажы, нарысы, фельетоны i iншыя газетныя матэрыялы вельмi рознабакова i шфарматыуна пaведaмлялi пра самыя розныя аспекты бежанскай з'явы. Зноу жа ва умовах цэнзурнага нагляду бежанская прэса была чулым барометрам жыцця, i, як ва усе часы, майстэрства журнaлiстa было у яго здольнасщ дaнесцi мaксiмaльную прауду пра актуальныя пaдзеi. Зыходзячы з гэтага, мэтаю нашага aнaлiзу з'яуляецца вызначэнне спектру мнрацыйнай тэматык1 рaсiйскaй прэсы 1915-1918 гг. i магчымасцяу гэтай крынщы у дaследaвaннi псторын бежанства i эва-куaцыi нaсельнiцтвa з Беларуси Наша вывучэнне заснавана на выданнях, як1я захоуваюцца у аддзеле перыёдыш Рaсiйскaй дзяржаунай бiблiятэкi у г. Хiмкi.

Асноуная частка. Бежанцы i эвакуяваныя з польских, беларуск1х, украшсшх, лiтоУскiх i лaтвiйскiх зямель iмперыi трaпiлi на усход у сотш паветау i валасцей дзесяткау расшсшх губернiй. Гэта значыць, што газеты як агульнарасшсшя, так i тыя, што выходзiлi у пэуных адмшстратыуных aдзiнкaх крaiны, так цi шакш мусiлi закранаць i зaкрaнaлi тэму вымушаных мiгрaнтaу.

Бежaнскi рух у свaiм рaзвiццi меу розныя перыяды iснaвaння, aпошнiм сва1м перыядам - рээва-куацыйным - сягаючы далёка за храналапчныя межы Першай сусветнай вайны. Таму яго пaдзеi па рознаму знaйшлi адлюстраванне у газетах таго цi iншaгa года Першай сусветнай вайны.

Мы выбрaлi выданш з тых губерняу, дзе дaволi масава прaжывaлi беларуск1я бежанцы, каб даць ацэнку розным публжацыям. Безумоуна, мы не aхaпiлi у сва1м aнaлiзе усю колькасць так1х выданняу, але выбраныя нaмi для aнaлiзу газеты даюць магчымасць склaсцi цэласнае уяуленне пра iх "бежансш" змест, што дазваляе лепш арыентавацца у iншых выданнях гэтага пстарычнага перыяду.

Варта адзначыць, што разгледжаныя выданш стaлi крынiцaмi для асобнага нашага даследаваня па гiсторыi вымушанай м^ацын нaсельнiцтвa Белaрусi у 1914-1923 гг. Гэта маскоуская штотыднёвая газета "Беженец", даведачная газета г. Масквы "Спутник беженца, квартиронанимателя и трудящегося", нау-гародсш штотыднёвiк "Северный беженец", штотыднёвш Арэнбургскага земства "Оренбургское земское дело", "Калужский курьер", як1 бачыу свет тры разы на тыдзень, штодзённая газета "Уфимская жизнь", штодзённiкi "Тамбовский земский вестник", "Томский вестник", "Курская быль", штотыднёвж "Нижегородская земская газета", "Казанский телеграф", штодзённы "Саратовский вестник", перыядычныя выданш нашых беларуск1х губерняу, так1я як "Оршанский вестник" i "Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза".

Мы наумысна узялi розныя - па выдауцах, па мэтавай aУдыторыi чытачоу, па характару i зместу пубткацый - выданш. Гэтыя выданш даюць магчымасць убачыць, як1 шырош спектар пытанняу падымауся у дaчыненнi да падзей, звязаных з мiгрaцыйнaй палиыкай дзяржавы, у якой прымал удзел як дзяржауныя грамадзянск1я i ваенныя установы i aргaнiзaцыi, так i грамадск1я, царкоуныя структуры самага рознага к1рунку.

Выбраныя для aнaлiзу дадзеныя чатырнадцащ газет - тольк1 маленькая частка усёй масы перыёдыш, якая выходзiлa па усёй iмперыi. Але нам важна адзначыць характэрныя aдметнaсцi публь

цыстычнага апавядання па нашай тэматыцы, тую танальнасць, якой прытрымлiвалiся аутары публжацый у розныя гады бежанства i увесь ваенны час, кажучы пра бежанскiя праблемы. Важна было убачыць i тое, як сур'ёзна абмяркоуваецца гэта тэма, згадваюцца аспекты i нюансы арганiзацыi дапамогi бежанцам, як апiсваецца iх гаротнае жыццё, як1м было стауленне да вымушаных м^антау з боку розных груп людзей, розных арганiзацый i як гэта стауленне змянялася цягам трох гадоу: з 1915 па 1917 гг. Без пера-большвання бежанства стала з'яваю жыцця не только для самiх вымушаных мпрантау, але i для тых, сярод каго яны жыш, хто меу непасрэднае дачыненне да iх уладкавання, да вырашэння самых розных пытанняу перамяшкання, рассялення i добраупарадкавання бежанцау у розных частках iмперыi.

Як вядома, бежансш рух становiцца масавым улетку 1915 г. Таму з другой паловы гэтага года i да сярэдзшы 1916 г. усе газеты напоунены публiкацыямi пра тых, хто рушыу на усход ва умовах наступлення войск Тра1стага Саюза на Усходшм фронце. Вымушаныя мiгранты у гэтых публжацыях -вщавочныя ахвяры, вартыя жалю, дапамогi, яны нацярпел1ся, пакутвал^ страцiлi i сваякоу, i маёмасць. У так1м выразна эмацыйным стауленнi пераплялiся некальк1 важных аспектау, з як1х складалiся як афщыйны, так i нефармальны, людск1, сапрауды народны настроi i нак1раванасць на дапамогу, пад-трымку, апеку над бедакамьм^анташ. Мэтазгодна згадаць тыя эштэты i параунаннi, як1я супра-ваджаюць змест апавяданняу i разважанняу на бежанскую тэму i газетных тэкстах. Вось "Бежанец" публiкуе шфармацыю пра тое, што нейк1 купец Е. Гершуш з Варонежскай губернi на уласныя сродк1 уладкавау 30 сем'яу бежанцау агульнай колькасцю 250 чалавек i прапанавау iм i пазыку, i працу [1, с. 6]. I у тым жа нумары у разгорнутым паведамленнi аб абмеркаванш бежанск1х праблем на Асобнай Нарадзе па усталяванню бежанцау пры МУС, прыводзяцца словы аднаго з выступоуцау, епiскапа Афанасiя, пра азлабленне насельнщтва на бежанцау, выклiканае пашкоджаннем i крадзяжом маёмасцi з боку апошшх [2, с. 2]. У 1915 г. тэма бежанцау лтгаральна у кожным газетным выпуску. Нават рэкламныя абвесткi той жа наугародскай газеты згадваюць пра знiжкi менавiта для бежанцау: "Роберт Кенцъ. Склад Инструментов и хозяйствеенных принадлежностей. Граммофоны и пластинки. ... Беженцам 10% скидка" [3, с. 4]. Так выразна не рынкавы крок прадпрымальшкау дадае "градусу" агульнага турбавання пра гэтых ахвярау вайны. Важны для аналiзу дадзенай перыёдык1 i фармулёуш загалоукау тэкстау, i подпiсы пад iмi (напрыклад, у "Калужск1м кур'еры" сустракаецца чарада артыкулау за подпiсам "Беларус").

Насычанасць эмоцый, уражанняу, разважанняу, дэталяу штодзённасцi, шматгалоссе пра бежанцау дэманструюць па-свойму унiкальны характар гэтых пстарычных крынщ па праблеме Узаемазносiн вымушаных мпрантау i мясцовага насельнщтва, па праблеме пачатку арганiзацыi бежанскай дзяржаунай палiтыкi. Абедзве згаданыя праблемы важныя для вывучэння складана працэсу сацыяльнай адаптацыi бежанцау i эвакуяваных з Беларусi у расiйскай правшцьи, разуменне якога наблiжае нас да шшых ведау -ведау пра найскладанейшы працэс фармавання нацыянальнай самасвядомасщ бежанцау-беларусау. А праз гэта мы наблiжаемся да большага разумення працэсу нашага беларускага дзяржаунага будаунiцтва пачатку ХХ ст.

Кажучы пра акалiчнасцi выезду бежанцау са сва1х мясцш, аутары паведамляюць пра патрыя-тычныя матывы, а таксама пра ваенную навалу, якая штурхала людзей да паратунку далей ад месца баявых дзеянняу [4,с. 5]. Хаця пра ужытую тактыку "выпаленай зямлi", пра прымусовае выгнанне сiламi вайскоуцау, пра шматлЫя рэкшзщып, як1я часта ажыццяулялюя з парушэннем усiх норм i патрабаванняу, вядома, у тэкстах гаворка не щзе.

Самую вялiкую колькасць публжацый у першы перыяд бежанскага руху складаюць тэксты, з яшх чытач даведвауся пра учынш дабрачыннасщ, ахвяраванняу, шчырай дапамогi тым, хто розным чынам -цягнiкамi i фурманкамi - усё больш i больш прыбывау у расiйскуюю правшцыю. Асобна трэба адзна-чыць, што аутары публжацый мэтанак1равана дэманструюць той факт, што дапамога бежанцам щзе адусюль: прадстаунiкi усiх салоу'яу, уах частак грамадства дадаюць сваю лепту [5, с. 10; 6, с. 2; 7, с. 11]. Так i павшна быць у вайне, якую афщыйная дзяржауная iдэалогiя называла "айчыннай". Такога кшталту публiкацыi можна разглядаць, як пэуную дзяржзамову. Аднак сам змест паведамленняу пра дапамогу сведчыць пра сапрауды нефармальны яе характар. Мяркуем, што так было па прычыне сапрауднай масавай увацаркоуленасщ людзей, якая натуральна уключала у сабе каштоунасцi дапамогi блiжняму i мiласэрнасцi.

Змест "бежанск1х" матэрыялау дазваляе выкарыстоуваць iх у якасцi крынщ па гiсторыi царквы у дапамозе мiгрантам, аб ролi земствау i земск1х грамадскiх арганiзацый, аб аргаизацып сiстэмы адукацыi i яе ролi у забеспячэннi асветаю дзяцей бежанцау, аб дзейнасщ разнастайных бежанск1х аргатзацый, аб функцыянаваннi дзяржауных цэнтральных i мясцовых бежанск1х устаноу i аб'яднанняу.

Калi у 1915 г. у тэме бежанства увесь час прысутшчае элемент навшы, важны для газетнай шфармацып, то у 1916 г. тэма бежанства вызначаецца пэунаю колькасцю тэкстау, афщыйныЕШ спра-ваздачамi. I гэта пры вялiзарнай прысутнасцi бежанцау у паветах (напрыклад, у Тамбоускай губерш зна-ходзiлася 128 тысяч чалавек). А у 1917 г. за перыяд з лютаускай рэвалюцыи да чэрвеня 1917 г. у "Тамбоусшм земским веснiку" тэма бежанства увогуле не згадваецца [8]. Тое ж самое адбывалася на

старонках "Саратаускага весшка", а у Саратаускай губернi на 1917 г. налiчвалася 135 604 бежанцау, у тым лiку, "руск1х" - 93 046, палякау - 21 851, i габрэяу - 7 472 [9, арк. 5]. Ц у "Аршанск1м веснiку", хаця у тым жа годзе у Магшёскай губернi бежанскае насельнiцтва складала 92 328 чалавек, сярод як1х "русшх" 32 366, палякау 44 357, габрэяу 12 837 [10, арк.2].

З вясны 1917 г. вдзе хваля з'ездау - сялянск1х, земсшх, настаунiцкiх, духавенства, аднак практычна шдзе на старонках газет нiхто не уздымау бежанскага пытанне. Такое газетнае маучанне выглядае кант-растам побач са шматлжасцю "бежанск1х" дакументау адпаведных арх1уных фондау гэтага часу, напоу-неных лiставаннем з бежанцамi, скаргаш i прашэннямi ад нiх, штэнауным абмеркаваннем наяуных бежанск1х праблем памiж адмысловымi дзяржаунымi i грамадскiмi структурам. Только для сродкау масавай шфармацып усе гэтыя жыццёва важныя праблемы бежанцау не выглядаюць падзеяй. Гэта ужо штодзённасць, да якога усе збольшага прыстасавалюя.

Разгледзiм па парадку некаторыя асобныя газетныя матэрыялы бежанскай тэматыш, каб адзна-чыць iх характэрныя i адметныя асаблiвасцi, значнасць для тых цi iншых аспектау даследавання гiсторыi вымушанай мпрацы, выкткайнай падзеямi Першай сусветнай вайны.

Адным найбольш дыскусiйным пытаннем з бежанскага жыцця было пытанне iх працауладкавання. Яно прысутшчае у якасцi пункта абмеркавання розных губернских i павятовых адмiнiстратыуных нара-дау. На iх як раз i прымалюя рашэнш, як1м чынам паспрыяць мiгрантам са знаходжаннем працы [11, с. 12-13]. Афщыйная танальнасць так1х паведаменняу суседшчае з некаторымi прыкладамi выступау мясцовых чыноУнiкаУ, у словах як1х можна зауважыць i эмоцыi, i нярэдка прысутасць сапрауднай разгуб-ленасцi перад складанасцю сiтуацыi [12, с. 887-888]. Пра гэта сведчаць тыя прапановы, як1я зыходзяць з iх вуснау, i як1я, паводле iншых звестак пра стан рэчау у дадзеным пытанш, цяжка было рэалiзаваць на практыцы. Гэта тлумачылася такiмi прычынам^ як навiна праблемы, маштаб мпрацыйнага руху, стан мясцовай эканомiкi.

Таксама можна нярэдка сустрэць абвестк1 пра прапанову рознай працы для бежанцау i абв'явы тых бежанцау, яшя такую працу шукалi [13, с. 1; 14, с. 1; 15, с. 3]. Гэта вельмi каштоуныя крынщы для аналiзу праблемы бежанскага працауладкавання i iх сацыялiзацыi на новых, часовых месцах пра-жывання.

Тэма працы бежанцау прысутшчае на старонках газет у рознай форме. Гэта i згадш пра уладкаванне настаушкау у мясцовых школах, i прыклады магчымай працы, i слушныя прапановы пра-фесiйнага майстэрства бежанцау, i узоры майстэрства [16, с. 14; 17, с. 9; 18, с. 15; 19, с. 4]. У рубрыцы "Адрасны стол" у гэты час можна было знайсщ массу прапаноу кшталту: "Доктор С. Марголис (из Белостока)", альбо "Д-р С.И. Пельтин (из Ломжи)" [18, с. 15]. Бежанства павярнулася да расшскага гра-мадства i так1м нязвыклым для яго светам, i гэта было адным з ютотных наступствау гэтай псторыка-дэмаграфiчнай з'явы.

Праблема працауладкавання, так разнабакова прадстауленая у тагачаснай прэсе, з'яуляецца ключавой у агульным аналiзе бежанскай палiтыкi як царскага ураду, так i наступных - Часовага i бальшавiцкага. I метавши у "спакойныя" 1915 i 1916 гг. гэтае пытанне абмяркоуваецца з шэрагам прапаноу, варыянтау, як1я адрасаваны як самiм бежанцам, так i розным бежанск1м аргашзацыям. Газеты з'мяшчаюць матэрыялы паседжанняу губернсшх нарадау па усталяванню бежанцау, органау земскага самак1равання. Вельмi часта у гэтых матэрыялах згадваецца пытанне працы бежанцау, абмяркоуваюцца спосабы яго рашэння. Так1 матэрыял становiцца карысным для вывучэння намаганняу гэтых органау мясцовай улады, аналiзу iх магчымасцяу i вынiкау у вырашэш бежанск1х праблем.

Яшчэ адзiн вельмi важны аспект бежанскай шфармацып, як1 можна сустрэць у шэрагу перыя-дычных выданняу, звязаны з перманентным пошукам людзей. Характар зыходу у бежанства абумоулены па-сутнасцi гвалтоуным выгнаннем людзей са сва1х месцау, амаль без маёмасцi, у самых экстрымальных умовах перамяшкання i далейшага рассяленяя, наступныя неаднаразовыя унутраныя м^ацып, выкль каныя без перабольшвання паратункам сваiх сем'яу, пошукам заробку, рэгулярныя мабiлiзацыi мужчын у расiйскае войска - гэта i шмат шшага вялi да таго, што людзi гублялi адзiн аднаго. Гублялiся i да-рослыя, i дзецi. Газеты у такiх акалiчнасцях станавiлiся пляцоукай камунiкацыi, вельмi важным срод-кам пошуку людзей. Дарэчы, звяртае увагу у так1х адвестках тое, што у сцiслай характарыстыцы тых, каго шукал^ згадвалася яго нацыянальнасць: руск1, литовец, паляк i нiколi - беларус [20, с. 8].

Газеты заусёды выконвалi функцыю i iнфарматара, i прапагандзiста. Тое ж было у гады сусветнай вайны. У першым выпадку яны змяшчалi адпаведныя дакументы, як1я дазвалялi бежанцам-чытачам лепш арыентавацца у вельмi важных працэдурах. Возьмем да прыкладу праведзеныя рэ^зщып маёмасщ вымушаных мiгрантау [21. с. 2-3]. 1х перажыш большасць сялян-гаспадароу, i пытанне атрымання кам-пенсацыi за страчаную гаспадарку i знiшчаную з-за ваенных (як гэта тлумачылася уладам^ маёмасць заставалася пытаннем, да якога усе бежанцы вярталiся неаднаразова на працягу усяго свайго мiгравання. Захоувалюя спiсы маёмасцi, i пры кожным павароце рэвалюцыйных уладавых перамен бежанцы i iх прадстаунiкi на розных сходах штораз адрасавалi пытанне былых рэ^зщый. Прапагандысцш змест

выданняу таксама мае некальш шрункау. ВялЫ матэрыял змяшчаецца пра актыунасць, самааданасць прaдстaунiкоу розных службау i aргaнiзaцый у справе дaпaмогi бежанцам. Цэлая чарада матэрыялау пра санггарна-медыцынскую дапамогу "лятучак", змешчаных на старонках "Вестника Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза", прапануе сапраудную карцшу aкaлiчнaсцяу i выпрабаванняу, з якiмi сутыкaлiся усе, хто меу дачыненне да дaпaмогi бежанцам [22].

Газетныя поласы тых часоу - гэта каштоуная крынiцa па праблеме м1жнацыянальных зносiн, па нацыянальнаму пытанню, якое ва умовах крызiсных i ваенных абвастраецца, выходзiць у публiчную плоскасць. Газеты 1915-1917 гг. стaлi шфармацыйнай пляцоукай для такога абмеркавання. Найбольш актыуна дыскутуецца "украшскае и латышскае" пытанш, [23, № 2, с. 2, №5, с. 1, №6, с. 1-2]. Так аспект, як "Ра^ без русшх", як1 нараджауся з'за стракатага i абсалютна пераважна не рускага нацыянальнага складу масы вымушаных мiгрaнтaу з зaходнiх репёнау iмперыi, - вельмi часты на старонках прэсы. Сaмi загалоую артыкулау i зацемак кажуць пра чараду пытанняу, як1я нараджала новае суседства мясцовага насельнщтва i насельтптва бежанскага: "Мы и они", "Беженцы и общество", [24, № 119, с. 4; № 125, с. 1]. Так1 змест матэрыялау прэсы робщь iх неабходнай крынщай па разнастайным аспектам вывучэння пс-торыi нацыянльных зносiн, нацыянальнага руху, у тым лiку беларускага. Таму, закранаючы нацыя-нальнае пытанне i бежанск1 рух, нельга не засяродзщь увагу на чарадзе матэрыялау, як1я адлюст-роуваюць дзейнасць нацыянальных бежанск1х структур. Газетныя звестш з нaзвaмi "Католическая ёлка", "Польский вечер", "В польском комитете", "Митинг беженцев-литовцев" дазваляюць, з аднаго боку, убачыць прыклады сапрауднай актыунасщ гэтых нацыянальных бежанск1х aргaнiзaцый, а з другога -зaфiксaвaць сам факт сведчання у рaсiйскaй прэсе згадак пра актыунасць прaдстaУнiкоУ гэтых структур, што па-свойму ужо было адметнасццю пстарычнага моманту [25, с. 3; 26, с. 2; 27, с. 2; 28, с. 3].

Псторыя бежанства цяпер ужо незразумела без усяго комплексу гэтых перыядычных публжацый. Аднак i у час самой вайны гэта масавае перамяшканне людзей нaрaдзiлa вельмi шмат новых з'яу, як1я лiтaрaльнa прaсiлiся на старонш газет, i знaходзiлi там сва1х i аутарау, i чытачоу, раскрываючы aпошнiм сэнс таго, што спарадзша сусветная вайна. Напрыклад, увагу разнастайных карэспандэнтау звяртaлi прыклады стасункау бежанцау з мясцовым нaсельнiцтвaм. Па-рознаму падавалася гэта тэма: публь цыстычным жанрам, канстатацыяй фактау, жанрам фельетона [29; 30, с. 6; 31, с. 2; 32, с. 3]. Кожны варыянт мае сваё значэнне для aнaлiзу псторып бежанскай штодзённасщ, справы нaблiжэнняя да адказу на пытанне пра наступствы бежанскага руху як для сaмiх бежанцау, так i для мясцовых людзей расшскай глыбiнкi.

Каб растлумачыць рознiцу у характары i змесце матэрыялау, яшя бaчылi свет на старонках розных выданняу, мы, вядома, найперш адказваем на пытанне пра прыналежнасць друкаванага органа. I тут на першым месцы па глыбiнi i змястоунасщ матэрыялау, на наш погляд, будуць газеты, як1я адлюст-роуваюць дзейнасць земствау. Прыклад "Вестника Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза" - таму добрае пацвярджэнне. Непасрэдная уключанасць у рaшэннi бежанскай праблемы i аргашзацыю дaпaмогi вымушаным мiгрaнтaм як ахвярам вайны, атрыманне i выкарыстанне дзяржауных i прыватных сродкау вялi да таго, што газета як орган дадзенай аргашзацып не проста згадвае пра бежанцау i дапамогу 1м, а змяшчае працяглыя, разгорнутыя дакументальныя aпaвядaннi, справаздачы спецыялiстaу, дэманстрацыю вопыту [33, № 37; 34, № 51]. Пры крытычным стaуленнi да дадзенай насы-чанай фaктaмi iнфaрмaцыi, публiкaцыi у земских выданнях - матэрыял, без якога aнaлiз бежанскай пс-торын не будзе поуным.

Кaлi падзяляць увесь аб'ём iнфaрмaцыi пра бежанства i бежанцау, то на першае месца выходзяць матэрыялы пра падрыхтоуку, ажыцяуленне i рэaлiзaцыю рознабаковай дапамоп бежанцам. Тут, як мы ужо адзначал^ прысутшчае пэуная перыядызацыя у аб'ёме i эмацыйнай тaнaльнaсцi газетных тэкстау. Выданн 1915 г. i першай паловы 1916 г. практычна у кожным нумары маюць згадш пра такую дапамогу. Пa-большaсцi - гэта шфармацыйная канстатацыя у стужцы нaвiнaу дня цi тыдня. Нярэдш спецыяльныя рэпартажы, звестк1 з правшцып, як1я друкaвaлi уласныя карэспандэнты газет [35, с. 1; 36, с. 1]. Зразумела, што увесь час прысутшчае пытанне пра крытычнасць i прaудзiвaсць такой iнфaрмaцыi. Пры вядомых iдэaлaгiчных устаноуках паказываць усенароднасць дапамоп, адзначым, што факт сапрауды шырокай дaпaмогi, якая зыходзiлa ад прадстаушкоу самых розных груп нaсельнiцтвa расшсшх гарадоу, мястэчак i вёсак, знаходзщь вельмi частае i, што важна, зафшсаванае пацвярджэнне на старонках успамшау белас-токск1х бежанцау [37, с. 185-193].

Як вядома, формы самой дапамоп бедакам былi розныя. Мехашзм ажыцяулення дaпaмогi, змест парадау бежанцам, адлюстраваная у дэталях сама атмасфера, што суправаджала сам працэс дапамоп -усё мае уласны пстарычны iнтaрэс, а змест сaмiх публжацый - гэта корпус каштоуных крынщ, як1 пера-крыжоуваецца aрхiунымi звесткам^ крынiцaмi вуснай гiсторыi i мемуарнай лiтaрaтурaй. "Коуш ураджаю", кубкавы (кружачны) збор", aхвярaвaннi, прадастауленне уласнага жылля, збор харчавання, неабходных рэчау для жыцця на новым месцы - гэта няпоуны спiс форм i ввдау дабрачыннай дaпaмогi першага перыяду масавага бежанства [38, с. 3; 39, с. 3].

Гледзячы на аб'ём i характар публжацый другой паловы 1916 г. i пачатку 1917 г. - да бежанцау, як часта ваеннага жыцця, у пэунай ступеш прызвычашся. 1х хвалi скончылiся, людзей размеркавалi па розных мясцовасцях той щ iншай губернi. Газеты, яшя жывуць навiной, у бежанцах яе ужо не мель Тым больш, што усё iстотна змянiлася з пачаткам рэвалюцьп. На старонках газет яшчэ можна знайсцi паве-дамленш пра праблемы з бежанск1м працауладкаваннем, прычым прычынаю гэтых праблем бачаць самiх бежанцау. Але пра сур'ёзны клубок, у як1м знаходзiлася гэта праблема, газеты не кажуць. Адначасова, пра гэта безлiч прыкладау у архiуных крынiцах. Газеты усё часцей, а у хутк1м часе - проста паусюдна пачынаюць друкаваць звеста пра суцэльнае раздзiранне грамадства, якое увасобшася у пагромах, гвалце, пажарах, масавым згадваннем п'янства сярод самых розных катэгорый насельнiцтва [40, с. 3]. Побач -рэгулярныя згадк пра эканамiчныя праблемы, недахоп харчавання, паусюднае хваляванне насельнiцтва. Так1 шфармацыйны фон фармуе умовы, у яшх працягваюць жыць тыя ж тысячы бежанцау (як1я нiкуды не дзелюя, нягледзячы на тое, што пра iх сталi радзей згадваць на старонках газет). I увесь згаданы змест перыёдыш 1917 г. неабходна разглядаць, як плойму крынiц па псторып бежанства, бо менавiта у так1х абставiнах лепей анал1зуюцца звароты i хадайнiцтвы бежанцау да уах уладау i iх лвдарау з адным патра-баваннем i з адным заклшам: "дапамагще вярнуцца дадому".

Высновы. Разгледжаныя расiйскiя газеты, ташм чынам, пацвярджаюць ключавое значэнне перыя-дычных выданняу сярод крынiц пстарычнага даследавання. Тым больш такога даследавання, якое звернута на iмклiвы, зменлiвы пад вельмi рознымi фактарамi працэс вымушанай мпрацып, выктканы падзеямi сусветнай вайны. Глыбою i рознапланавы ахоп, як мага большага пералiку перыядычных выданняу, безумоуна дасць у руш гiсторыка матэрыял жывы, спрэчны, але вельмi эмацыйны i выразны. Крытычна падыходзячы да зместу паведамленняу уласных карэспандэнтау мясцовых выданняу, рапартау з адмшютратыуных нарадау i паседжанняу, шматлЫх шфармацыйных паведамленняу, адрасаваных да мпрантау i тых, хто iх апякау, i нават стракатай рэкламы, што напауняла цэлыя поласы газет, можна атрымаць тыя падрабязнасцi цi абагульненш, як1я пры спалучэннi з шшыгш крынiцамi дазволяць па-новаму паглядзець на таш складаны гiсторыка-дэмаграфiчны працэс, яшм былi бежанства i эвакуацыя насельнiцтва з Беларусi. Бесспрэчна, неабсяжнасцю сваёй iнфармацыi расiйская перыёдыка патрабуе больш дасканалага вывучэння i асэнсавання.

Л1ТАРАТУРА

1. Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза. - 1916.

2. Побольше таких // Беженец. - № 4. - 1915. - С. 6.

3. Особое совещание по устройству беженцев, 20 октября // Беженец. - № 4. - 1915. - С. 2-3.

4. Спутник беженца квартиронанимателя и трудящегося // Справочная газета. - 1915. - С. 4.

5. Особое совещание по устройству беженцев, 20 октября // Беженец. - № 1. - 1915. - С. 5.

6. Гродненский комитет по окозанию помощи беженцам // Беженец. - № 5. - 1915. - С. 10.

7. Помощь учителям-беженцам // Северный беженец. - 1916. - № 3. - 26 янв. - С. 2.

8. Приговор бурят о беженцах // Оренбургское земское дело. - 1916. - № 3. - 21 янв. - С. 11.

9. Тамбовский земский вестник. - 1916. - № 48-92.

10. Дзяржауны Арх^ Расшскай Федэрацш (далей - ДА РФ г. Масква). - Ф. 1788. Воп. 1. Адз. зах. 85. Арк. 5.

11. Да РФ г. Масква. - Ф. 1788. Воп. 1. Адз. зах. 85. Арк. 2.

12. Использование труда беженцев // Оренбургское земское дело. - 1916. - № 8. - 25 февр. - С. 12-13.

13. В губернской земской исполнительной комиссии по устройству беженцев // Нижегородская земская газета. -1916. - № 22. - С. 887-888.

14. Нижегородское губернское совещание по устройству беженцев // Нижегородская земская газета. - 1916. -№ 18. - С. 758-760.

15. Бюро для приискания труда беженцам // Калужский курьер. - 1915. - № 86. - 6 авг. - С. 1.

16. Беженская прислуга // Уфимская жизнь. - 1915. - № 114. - 7 окт. - С. 3.

17. Кизяки и беженцы // Оренбургское земское дело. - 1916. - № 7. - 17 февр. - С. 14.

18. Трудовая помощь евреям-беженцам в Москве // Беженец. - 1916. - № 2. - С. 9.

19. Адресный стол // Беженец. - 1916. - № 6. - С. 15.

20. Беженцы, получившие платные должности в Новгородской епархии // Северный беженец. - 1916. - № 6. -7 февр. - С. 4.

21. Список беженцев, разыскивающих своих родных // Северный беженец. - 1916. - № 7. - 24 февр. - С. 4.

22. Деятельность врачебно-питательного пункта // Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза. - 1916. - № 47, 51, 63, 94, 180.

23. Придаточная нация // Спутник беженца квартиронанимателя и трудящегося Справочная газета. - 1915. - № 2. -С. 1; Украинцы без маски // Спутник беженца квартиронанимателя и трудящегося Справочная газета. - 1915. -№ 5. - С. 1, № 6. - С. 1-2.

24. Мы и они // Калужский курьер. - 1915. - № 119. - С. 4; Беженцы и общество // Калужский курьер. - 1915. -№ 125. - С. 1.

25. Католическая ёлка // Казанский телеграф. - 1916. - 8 янв. - С. 3.

26. Польский вечер // Зауральский край. - 1917. - № 5. - 6 янв. - С. 2.

27. В польском комитете- выставкадетских рисунков // Зауральский край. - 1917. - № 2. - 4 янв. - С. 2.

28. Митинг беженцев-литовцев // Известия Воронежского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов. -1918. - № 84. - 1 мая. - С. 3.

29. Особое совещание по устройству беженцев, 18 ноября // Беженец. - 1915. - № 7-8. - С. 2-3.

30. Тоска по родине // Беженец. - 1915. - № 5. - С. 6.

31. Беженцы и русская деревня // Спутник беженца квартиронанимателя и трудящегося Справочная газета. -1915. - № 4. - 29-30 сент. - С. 2.

32. Белорус Любопытный документ // Калужский курьер. - 1915. - № 105. - 19 дек. - С. 3.

33. Врачебно-питательный пункт в Богушёвке // Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза. - 1916. - № 37. - 14 июля. - С. 2-3.

34. Деятельность врачебно-питательного пункта в М. (Из отчёта врача Р.Э. Левиной) // Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского Земского Союза. - 1916. - № 53. - 30 июля. - С. 2-3.

35. Великое беженство и его последствия // Листок войны. - 1915. - № 1. - 19 нояб. - С. 1.

36. Русские беженцы // Томский вестник. - 1915. - № 193. - 11 сент. - С. 1.

37. Карнялюк, В. Успамшы былых бежанцау (1915-123) Беласточчыны як крынща па псторып Беларус п.п. ХХ ст. (па матэрыялах зборнжа Бежанства 1915 года) / В. Карнялюк // ЫаЬггеюе Zeszyty Historyczny. - 2002. - № 18. -S. 185-193.

38. В пользу беженцев // Томский вестник. - 1915. - № 265. - 13 дек. - С. 3.

39. Сбор в пользу беженцев // Калужский курьер. - 1915. - № 105. - 19 сент. - С. 3.

40. Разгром имений // Тамбовский земский вестник. - 1917. - № 285. - 23 дек. - С. 3.

Пастушу 22.09.2017

THE RUSSIAN NEWSPAPERS OF 1915-1918 YEARS AS SOURCES ON THE HISTORY OF FORCED MIGRATION FROM BELARUS

V. KARNIALIUK

Such body of sources on the history of forced migration from Belarus as the Russian newspapers of 1915-1918 years. Materials of periodicals in those regions of Russia, which firmly resided in the refugees and the evacuation of natives of Belarusian provinces are used. A conclusion about the exceptional importance of these sources for the whole spectrum of issues of the history of forced migration during the First world war is made.

Keywords: refugees, evacuation, periodic press, Belarus, forced migration, the first world war.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.