Научная статья на тему 'Аднаўленне і развіццё бібліятэчнай справы ў беларускай вёсцы (1944 - 1955 гады)'

Аднаўленне і развіццё бібліятэчнай справы ў беларускай вёсцы (1944 - 1955 гады) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
12
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БИБЛИОТЕКИ / ПОСЛЕВОЕННЫЕ ГОДЫ / СЕЛЬСКИЕ БИБЛИОТЕКИ / КУЛЬТУРНАЯ ПОЛИТИКА / КУЛЬТУРНО-ПРОСВЕТИТЕЛЬСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ / ВОЗРОЖДЕНИЕ БИБЛИОТЕК

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Юргевіч Н.К.

Анализируется деятельность государственных и партийных органов управления, местных властей по возрождению библиотечного дела в белорусской деревне в первые послевоенные годы. Выявлены мероприятия по восстановлению помещений изб-читален и библиотек, развитию их материальной базы, решению кадровых проблем.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

RESTORATION AND DEVELOPMENT OF LIBRARY SCIENCE IN BELORUSSIAN VILLAGE (1944 - 1955)

The work of local authorities, state and party administrative bodies restoring the library science in Belorussian village in the first post-war years are being analyzed in the article. Restoring the izba-reading halls and libraries efforts, the resource base growth, participation in the state affairs, solving the personnel problems are described. The work of the izba-reading halls and libraries at the period was defined by ideological, political, anti-religious propaganda, the USSR Supreme Soviet, the BSSR Supreme Soviet, and local board elections organization.

Текст научной работы на тему «Аднаўленне і развіццё бібліятэчнай справы ў беларускай вёсцы (1944 - 1955 гады)»

УДК 947.6

АДНАУЛЕННЕ I РАЗВ1ЦЦЁ БШЛ1ЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ У БЕЛАРУСКАЙ ВЁСЦЫ

(1944 - 1955 ГАДЫ)

канд. Яст. навук, дац. Н.К. ЮРГЕВ1Ч (Вщебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржауная акадэмгя ветэрынарнай медыцыны)

Аналгзуецца дзейнасць дзяржауных I партийных органау юравання, мясцовых улад па аднауленш бгблгятэчнай справы у беларускай вёсцы у першыя пасляваенныя гады. Аутарам выяулены мерапры-емствы па аднаулент памяшканняу хат-чытальняу I б1бл1ятэк, развщц ¡х матэрыяльнай базы, удзеле у дзяржауных мерапрыемствах, вырашэнш кадравай праблемы. У разглядаемы перыяд у працы хат-чытальняу I бгблгятэк галоуную ролю адыграла ¡дэалаггчная, палгтычная, антырэлггшная прапаганда, аргангзацыя ¡мг выбарау у Вярхоуны Савет СССР, Вярхоуны Савет БССР I мясцовыя Саветы.

ВялЫя разбурэнш у гады Вялшай Айчыннай вайны патрабавалi значных намаганняу беларускага народа у справе аднаулення народнай гаспадарш крашы. Дзякуючы энтузiязму працоуных, шчырай адда-насцi працы, як1я спалучалiся з вялiкiмi надзеямi на перамены, народная гаспадарка БССР была адноу-лена за каротш час. Пасля вайны шраунщтва рэспублiкi надавала вялiкае значэнне будаунщтву культурных устаноу, яшя спрыял пераходу ад цяжкасцей ваеннага становiшча да мiрнага жыцця.

Асноуная частка. Аднауленне сельскай гаспадарк1 Беларуа патрабавала узвядзення разбураных i спаленых у гады Вялiкай Айчыннай вайны сельсшх хат-чытальняу, бiблiягэк, клубау, дамоу культуры. Ужо пастанова ЦК КП(б)Б ад 24 чэрвеня 1944 года абавязвала у першую чаргу аднашць у вызваленых раёнах рэспублiкi хаты-чытальт як цэнтры палiтычнай i культурна-масавай работы для мабшзацьп калгаснiкау на паспяховае вырашэнне гаспадарчых i палиычных задач [1, с. 74]. У 1945 годзе з мэтай паскорыць працэс аднаулення i развiцця крашы пры СНК БССР на правах рэспублшанскага наркамата быу створаны Каштэт па справах культурна-асветных устаноу. Пры абласных i гарадск1х выканкамах дэпутатау працоуных ства-ралiся аддзелы, а пры раённых выканкамах зацвярджауся штат шспектарау па культурнай рабоце [2, с. 130].

Аднауленне i развiццё бiблiятэчнай справы у вёсцы знайшло адлюстраванне у Законе аб чацвёртым пя-щгадовым плане развiцця народнай гаспадарш кра1ны на 1946 - 1950 гады [3, с. 246 - 319]. Увогуле у галше культурнага будаунщтва у беларускай вёсцы патрабавалася вырашыць складаныя задачы: аднавщь i пашы-рыць сетку аб'ектау культуры, выпусцiць неабходныя для 1х працы абсталяванне i швентар, падрыхтаваць кадры работншау культуры, наладзщь культурна-асветную работу. Прынятыя дзяржавай меры дазволш ужо да лiпеня 1945 года аднавщь у рэспублщы 2378 хат-чытальняу, 12 абласных, 164 раённыя i 35 сельскiх бiблiятэк, 24 сельская клубы, у якiх было каля 3 мшьёнау кнiг [4, арк. 83]. Канешне, у складаны пасля-ваенны час з прычыны недахопу кнiг i перыядычнай лiтаратуры, памяшкання, фiнансавання аднаулялюя у большасцi хаты-чытальт, яюя з цягам часу пераутваратся у сельская бiблiятэкi, клубы i дамы культуры.

Пасля Вялiкай Айчыннай вайны адной з найбольш складаных задач для мясцовых органау улады заставалася выдзяленне сельскiм культурна-асветным установам памяшканняу для працы. У лепшым вы-падку у пасляваенныя гады культурныя установы знаходзiлiся у сялянсшх хатах цi памяшканнях сельса-ветау. У 1948 годзе у Маладзечанскай вобласцi у так1х умовах працавала 128 хат-ч^гтальняу з 210 [5, арк. 349]. У 1949 годзе з 244 хат-чытальняу Гомельскай вобласщ 74 знаходзшся у спецыяльна прыстасаваных памяшканнях, 60 - у сялянсшх хатах, 110 - разам з шраунщтвам калгаса [6, арк. 46]. Перадача культурным установам для працы асобнага будынка цi памяшкання у беларускай вёсцы была праблематычнай i у па-чатку 1950-х гадах. У Брэсцкай, Гомельскай, Магшёускай абласцях нават у 1953 годзе амаль усе сельскiя бiблiятэкi размяшчалюя у сельсаветах цi у дамах калгасшкау. Вялiкiя разбурэннi у гады вайны у беларускай вёсцы уплывал на аднауленне былых i будаунiцтва новых памяшканняу для хат-чытальняу i бiблiятэк. Таму у большасщ выпадкау iм прапаноувалася месца щ памяшканне iншай сельскай установы.

Дзяржава прымала меры па вывядзеннi культурна-асветных устаноу з наёмных памяшканняу, яшя паступова вялi да паляпшэння становшча. Там, дзе было магчыма, паступова пачыналася пераутварэнне хат-чытальняу у сельсшя i калгасныя клубы, якiя мелi бiблiятэку, чытальную i глядзельную залы, памяш-каннi для правядзення гуртковай работы, для чаго актыуна выкарыстоувалюя сродкi (хоць i невялiкiя) калгасау i саугасау. Паступова сетка культурна-асветных устаноу у беларускай вёсцы была адноулена i па колькасцi пераважала даваенную. Будаунщтва метадам народнай шцыятывы i дзяржауныя асiгнаваннi спрыялi узвядзенню у раёнах бiблiятэк, дамоу культуры i клубау, колькасць якiх да 1950 года пераузыш-ла даваенныя паказчыкi. Калi у 1945 - 1946 гадах у БССР працавалi 2503 клубныя установы i 2314 сель-скiх бiблiятэк, то у 1955 - 1956 гадах адпаведна 5031 i 7385 [7, с. 324, 339; 8, с. 418]. Аднак у пасляваенныя гады культурныя установы развiвалiся вельмi марудна.

Поспехi пасляваеннага культурнага будаунщтва стры^валюя з прычыны слабасцi уласнай матэрыяльнай i фiнансавай базы калгасау i саугасау, на якiя ускладвалася вырашэнне аднауленчых задач. На раз-вiццё культурна-асветнай работы у беларускай вёсцы негатыуна уплывала i тое, што мясцовыя улады часта

паквдал па-за увагай факты выкарыстання памяшканняу 1 будынкау культурна-асветных устаноу не па пры-значэнш Тамя з'явы мел1 месца ва уах рэпёнах Беларуси У 1947 годзе памяшканш Макрыцкай хаты-чытальт Петрыкаускага, Юравщкага Запольскага сельскiх клубау, клубау калгасау 1мя Молатава 1 "Новы быт" Катнкавщкага 1 шэрага культурных устаноу Хойнщкага раёна Палескай вобласщ выкарыстоувал1ся пад ка-нюшт [9, арк. 182]. Выкарыстанне памяшканняу культурна-асветных устаноу у беларускай вёсцы для па-трэб калгасау 1 саугасау было характерным 1 у 1950-я гады у Гродзенскай, Гомельскай, Вщебскай 1 1ншых абласцях БССР. Да таго ж адноуленыя 1 пабудаваныя пасля вайны культурна-асветныя установы на працягу года працавалi з вялЫм перапынкам1: свае умовы дыктавал1 сельскагаспадарчыя кампанii. Па распара-джэннях раённага, а часам 1 мясцовага юраунщтва работнш хат-чытальняу, б1бл1ятэк 1 клубау пераводзшся непасрэдна на калгаснае поле ц1 ферму, камандз1равал1ся для аптацыйнай работы на леса- 1 торфанарыхтоук1.

У пасляваенныя гады з мэтай шырокага разгортвання пал1тмасавай работы 1 актьшзацьи культур-нага жыцця калгаснага сялянства, добраупарадкавання аб'ектау культуры пам1ж культурна-асветным1 установам1 было аргашзавана сацыялктычнае спаборнщтва. У 1946 - 1947 гадах ЦК КП(б)Б 1 Савета М1-тстрау БССР зацвердзш палажэнне аб пераходным Чырвоным сцягу, граматах 1 грашовых прэм1ях для пера-можцау у сацыял1стычным спаборнщтве сярод клубных устаноу, масавых бiблiягэк 1 калектывау мастацкай самадзейнасщ БССР. Умоваш спаборн1цтва прадугледжвалася выдзяляць грашовыя прэми на шдывщуальнае прэм1раванне работшкау (50 - 60 %) 1 фшансаванне мерапрыемствау па паляпшэнн1 работы клубных устаноу. Вынш спаборн1цтва падводзшся штоквартальна [5, арк. 492]. Сведчанне таму - загад № 7 Камиэта па справах культурна-асветных устаноу пры Савеце Мшктрау БССР ад 13 студзеня 1947 года "Об итогах социалистического соревнования работников культпросветучреждений БССР за 4 квартал 1946 г.", па як1м прысуджа-л1ся пераходны Чырвоны сцяг 1 першая прэм1я у памеры 6 тыс. руб. Крылышынскай хаце-чытальт 1ванау-скага раёна П1нскай вобласщ [9, арк. 3]. Удзел 1 перамога у сацыял1стычным спаборшцтве давал1 магчы-масць культурна-асветным установам разв1вацца (папауняць матэрыяльна-тэхшчную базу, набываць неаб-ходны 1нвентар, уладкоуваць тэрыторыю) 1 з'яулял1ся добрым фшансавым стымулам для ус1х работшкау.

У першыя пасляваенныя гады матэрыяльная база хат-чытальняу, б1бл1ятэк 1 клубау аднаулялася 1 разв1валася як праз дзяржаунае ф1нансаванне, так 1 праз фонды культуры калгасау 1 саугасау. На куль-турнае будаун1цтва 1 культурна-масавую работу у сельскай мясцовасц1 штогод ас1гноувалася тольк1 каля 6 - 7 млн. руб., што з'яулялася недастатковым [10, с. 196]. Загадчык Вщебскага абласнога аддзела культурна-асветнай работы у адной са справаздач адзначыу, што у 1949 годзе на 239 хат-чытальняу было аагна-вана усяго 10 тыс. руб. (па сутнасц1, 1х хашла на аднауленне только адной хаты-чытальш, хаця у той час хуткага рамонту патрабавал1 37 устаноу) [11, арк. 49]. Нават у 1954 годзе на набыццё мэбл1 1 культурнага 1нвентару у сярэдн1м на кожны раён Гомельскай вобласц1 было выдзелена тольк1 па 3 тыс. руб., што недастаткова [12, арк. 4]. Фшансавае станов1шча сельск1х культурных устаноу пасля вайны ускладнялася тым, што ас1гнаваныя для 1х патрэб грашовыя сродк1 сельсаветы часта затрымл1вал1 альбо расходавал1 з шшым1 мэтам1. Заф1ксаваны выпадк1, кал1 гаспадары уласных дамоу, у як1х знаходз1л1ся хаты-чытальш 1 за як1я сельсаветы не выплочвал1 арэндную плату, адмаулял1 у далейшым 1х утрыманн1.

У сувяз1 з тым, што на каштальны 1 бягучы рамонты устаноу культуры 1 аргашзацыю падп1ск1 пе-рыядычных выданняу сродк1 не выдзялял1ся, шраунш б1бл1ятэк 1 клубау, з аднаго боку, был1 вымушаны самавольна выкарыстоуваць на гэтыя патрэбы грошы, як1я был ас1гнаваны на набыццё кн1г; з другога -знаходзячыся у складаным фшансавым станов1шчы, загадчыю 1 дырэктары сельсшх устаноу культуры шу-кал1 дадатковыя сродк1 на 1х утрыманне. Раб1лася гэта праз арган1зацыю платных вечароу мастацкай сама-дзейнасщ, правядзенне святау, танцау, гэта значыць праз "аргашзацыю платных паслуг" [13, арк. 6; 14, арк. 3].

У пасляваенны перыяд сельск1я установы культуры адчувал1 цяжкасц1 з камплектаваннем л1тара-турай - 1х кн1жны фонд павял1чвауся марудна. Да таго ж б1бл1ятэчныя калектары часта высылал1 л1тара-туру без ул1ку патрэб б1бл1ятэк. Менавиа таму у сельск1х б1бл1ятэках Гомельскай, Маплёускай, Брэсц-кай, М1нскай абласцей адсутн1чала найноушая л1таратура па грамадска-пал1тычнай, сельскагаспадарчай 1 навуковай тэматыцы. У Колк1нскай сельскай б1бл1ятэцы Клецкага раёна М1нскай вобласц1 было на ул1ку 1409 экзэмплярау кшг, з 1х тольк1 4 па навуковай тэматыцы 1 45 па сельскагаспадарчай. У Ятвязскай сель -скай б1бл1ятэцы Гарадз1шчанскага раёна Брэсцкай вобласц1 (фонд 963 экзэмпляры) не было ш адной кнш па навуковай тэматыцы [15, арк. 55]. Не лепш выглядала справа з выкупам ттаратуры для б1бл1ятэк, якую праводзш Дзяржфонд 1 органы "Саюздруку": кн1г1 альбо не выкуплял1ся 1 1х адпраулял1 на кшжныя базы, альбо набытая л1таратура выкарыстоувалася не па прызначэнш 1 часта зншчалася. У той жа час у рабоце з кн1гай было шмат 1 станоучых момантау. Ддным з 1х стала павел1чэнне кн1жнага фонду сельских б1бл1ятэк за кошт кшг, сабраных у гарадскога насельн1цтва. Да сярэдзшы 1950-х гадоу у 7385 сельсшх б1бл1ятэках нал1чвалася 9877 тыс. кшг, што на адну б1бл1ятэку складала прыкладна 1337 экзэмплярау [16, с. 469].

У абавязк1 б1бл1ятэкарау 1 загадчыкау хат-чытальняу уваходз1ла не тольк1 выдача кн1г, але 1 арган1-зацыя шматпланавай работы з чытачам1: прапаганда мастацкай, навуковай 1 грамадска-пал1тычнай л1та-ратуры, правядзенне лиаратурных вечароу, выстау, чытацк1х канферэнцый па творах, дапамога чытачам арыентавацца у л1таратурных нав1нах. З мэтай лепшага абслугоування сельскага насельн1цтва практыка-валася арган1зацыя б1бл1ятэк-перасовак, разнос 1 перасылка кн1г чытачам па пошце. З павел1чэннем да ся-рэдз1ны 1950-х гадоу колькасц б1бл1ятэк 1 клубау перавага стала аддавацца стацыянарным формам работы.

У пасляваенныя гады большасць чытачоу сельскiх бiблiятэк складалi дзецi да 16 гадоу, а значыць, вялiкiм попытам карысталiся кшп дзiцячай, гiстарычнай, прыгоднiцкай тэматык1. У 1946 годзе у Маза-лаускай сельскай бiблiятэцы Вiцебскага раёна Вщебскай вобласцi 77 % чытачоу складалi дзецi. Таму больш за палову кнiгавыдач было звязана з чытаннем мастацкай i дзiцячай лiтаратуры [17, арк. 128].

Найважнейшым накiрункам у культурным будаунщтве пасляваеннай вёскi было забеспячэнне культурна-асветных устаноу квалiфiкаванымi кадрами Шмат яюя з устаноу не працавалi менавiта з пры-чыны адсутнасцi работнiкау. Да таго ж у першыя пасляваенныя гады большасць з iх не мела спачатку не тольш спецыяльнай падрыхтоУкi, але i агульнай сярэдняй адукацыi. У 1947 годзе з 240 загадчыкау хат-чытальняу Гомельскай вобласцi сярэднюю адукацыю мелi только 30 чалавек. У ходзе праверкi выка-нання Пастановы Маладзечанскага АК КП(б)Б ад 26 мая 1948 года "О состоянии работы культпросвет-учреждений области" камгая абкама партьп сумесна з абласным аддзелам культурна-асветных устаноу прыняла рашэнне аб неабходнасцi замены 110 загадчыкау хат-чытальняу, 2 загадчыкау райкультасвет-устаноу, 4 бiблiятэкарау, 4 дырэктарау РДК, 4 дырэктарау СДК i iнш., бо яны не адпавядалi патрабаван-ням для працы у культурных установах [18, арк. 1].

Юраунщтва органамi культуры прымала неабходныя меры па накiраваннi здольнай моладзi на ву-чобу у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя установы культуры i бiблiятэчнай справы, у тым лiку ва Усе-саюзны шстытут павышэння квалiфiкацыi кiруючых палiтасветработнiкаУ, Маскоусю i Ленiнградскi бiб-лiятэчныя шстытуты, культасветвучылшчы у Магшёве i Гродна. Галоунай масавай формай падрыхтоУкi спецыялютау у галiне культуры БССР пасля вайны была курсавая сiстэма. Так, пры Магiлёускiм культ-асветвучылiшчы пачынаючы з 1947 года дзейнiчалi шасщмесячныя курсы падрыхтоУкi работнiкаУ хат-чытальняу, раённых i сельскiх клубау рэспублт, а ва усiх астатнiх абласных цэнтрах павiнны былi праводзiцца месячныя курсы. Аднак з прычыны адсутнасщ сродкау у пасляваенны перыяд ташя курсы часта замянялiся кароткатэрмiновымi семшарамг

Непадрыхтаванасць многiх работншау культуры да працы i цяжкае матэрыяльнае становшча у пер-шыя пасляваенныя гады выклiкалi хуткую зменнасць кадрау, што адмоуна адбiвалiся на iх дзейнасщ. Нават на пачатак 1950-х гадоу большасць работткау культуры Гомельскай вобласщ працавала па 4 - 5 месяцау, з iх нiхто не меу сярэдняй ад^ал^ i тдзе не вучыуся, за 9 месяцау 1952 года у гэтай вобласщ змятуся 81 за-гадчык хат-чытальняу, а у Кармянск1м, Уваравщюм раёнах гэтай вобласщ па 7 - 8 чалавек ва установах культуры [19, арк. 208]. На працу у культурна-асветныя установы шшы раз назначался выпадковыя асобы, яюя нават не ведалi, у чым будуць заключацца iх абавязкi. Праблема камплектавання сельсих культурна-асветных устаноу квалiфiкаванымi кадрамi заставалася актуальнай на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяу.

Пэуную дапамогу сельсшм установам культуры аказвалi бiблiятэкi абласных i раённых цэнтрау, якiя у адрас бiблiятэк сельскай мясцовасцi высылалi рэкамендаваныя спiсы лiтаратуры для правядзення мерапрыемствау па актуальнай тэматыцы, выязджалi спецыялiсты, як1я праводзiлi гутаркi пра працу з кш-гай, захаванне i улiк кнiжнага фонду, аказвалi iншую метадычную дапамогу. Станоучую ролю у арганi -зацыi бiблiятэчнай справы адыгралi рэдакцыi часопiсаУ "Библиотекарь" i "Культурно-просветительная работа". На старонках часотсау друкавалiся парады па стварэнш iнвентарных запiсау кнiг i каталога, правядзенш гутарак па прачытанай кшзе, арганiзацыi лiтаратурных вечарын, рэкамендацыi па афармлен-нi сцэны у сельсшм клубе, парады па правядзеннi канцэрта цi спектакля, падрыхтоуцы афiшы, насценга-зеты, баявога лiстка, плаката щ лозунга. У дапамогу работнiкам культуры друкавалюя сцэнарыi адна-актавых п'ес для драматычных гурткоу, песнi для харавых i ноты для музычных калектывау.

У пасляваенныя гады значная увага хат-чытальняу i бiблiятэк адводзшася тлумачэнню палiтычных падзей, прапагандзе сельскагаспадарчых ведау. Формы i метады працы былi дастаткова разнастайнымi, у залежнасщ ад сезоннасцi сельскагаспадарчых работ. Масавыя формы работы ва установах культуры ха-рактэрны для познеасенняга, зiмовага i ранневеснавога перыядау. З пачаткам веснавых палявых работ, летам i пры уборцы ураджаю агiтацыйна-растлумачальная работа пераносшася у поле цi на ферму. Бiб-лiятэчны актыу (а яго складал^ галоуным чынам, камсамольцы) праводзiлi палiтiнфармацыi, тэмы якiх былi рознымi - ад пастаноу i рашэнняу партыi да гутарак пра будучую сяубу, рамонт iнвентару, нарых-тоуку насення. У першыя пасляваенныя гады актыу культурна-асветных устаноу асабктым прыкладам ап-тавау моладзь вёсш i калгасшкау да працы дзеля хуткага аднаулення гаспадарк1, паляпшэння саттарнага стану месцау пражывання, правядзення пасяуных i уборачных кампанш. Важным наырункам у лекцыйнай прапагандзе было распаусюджванне сельскагаспадарчых ведау. Пры культурных установах стваралюя агра-заатэхшчныя гуртк1, у яюх сяляне вывучалi асновы земляробства, заатэхнii i перадавыя метады працы. Прапаганда асноу эканашчных ведау дапамагала калгаснiкам не только убачыць i выяв^ недахопы у гаспадарчай дзейнасщ, але i шукаць меры барацьбы з ёй. У Вщебскай вобласщ на працягу сакавка - мая 1947 года быт створаны 72 агратэхтчныя гурткi, у як1х навучалася 1500 чалавек. У хатах-ч^гтальнях, сель-сих бiблiятэках за 3 месяцы было праведзена 758 дакладау i лекцый, 1620 гутарак, 5100 гучных ч^гтанняу, 710 калектыуных радыёслуханняу, зроблена 200 выездау мастацкiх агiтбрыгад [9, арк. 512].

Знаёмства з эканамiчнай навукай падштурхоувала многiх калгаснiкау да пошукау рэзервау эканомii, знiжэння працоуных затрат, росту прыбыткау у сва1х гаспадарках. Паказчыкам узрослага узроуню экана-мiчнай адукаванасцi, пашырэння светауспрымання калгасшкау з'яулялася шырокае распаусюджанне пе-

радавога вопыту у сельскай гаспадарцы праз тэматычныя сустрэчы па абмену ведам1, вечары па прафе-с1ях, а таксама пасвячэння у хлебаробы, конкурсы маладых механ1затарау, жывёлаводау. З мэтай больш шырокай агразаатэхн1чнай прапаганды у сельсшя б1бл1ятэю дасылалася сельскагаспадарчая лиаратура. Та-к1я мерапрыемствы праводз1л1ся 1 у 1950-я гады. У Брэсцкай вобласц1 у 1955 годзе было прадэманстра-вана 3230 кшасеансау на сельскагаспадарчыя тэмы, праведзена 286 вечароу 1 87 сустрэч з перадав1кам1 гаспадарак; было створана 138 агранам1чных 1 заатэхшчных гурткоу [20, арк. 16].

Перад працаушкам1 калгасау 1 саугасау у перыяд сяубы 1 уборш ураджаю выступал1 аптацыйныя брыгады 1 калектывы сельск1х, раённых 1 абласных культурна-асветных устаноу, як1я разам з канцэртным абслугоуваннем праводз1л1 значную аптацыйна-масавую 1 культурную работу. Важнай часткай 1х працы был1 лекцып 1 гутарк1 на палиычныя 1 навуковыя тэмы, выпуск насценгазет 1 "баявых л1сткоу".

На першае месца у дзейнасц1 культурных устаноу у пасляваенныя гады став1лася прапаганда па-лиычных 1 навуковых ведау, у той час праблемам эстэтычнага выхавання сельских жыхароу увап удзя-лялася недастаткова. Магчыма, таму насельн1цтва дрэнна наведвала культурна-асветныя установы. У 1945 годзе у Латыгольскую хату-чытальню Сенненскага раёна Вщебскай вобласц1 моладзь прыхо -дз1ла рэдка, пры гэтым "старшыня сельсавета н1якай увап рабоце хаты-чытальш не удзяляу" [21, арк. 30]. Ганкавщкую хату-чытальню Бешанков1цкага раёна гэтай вобласц1 працоуныя наведвал1 не як культурную установу, а як сельсавет па службовых пытаннях [22, арк. 657]. Займацца шшым1 справам1 сельск1м жыхарам перашкаджала занятасць цэлы дзень на працы у калгасе 1 у хатняй гаспадарцы. Был1 1 1ншыя прычыны 1гнаравання культурна-асветных устаноу. Па успам1нах Т.Д. Захарчук, загадчыцы Паршав1цкай хаты-чытальн1 Пшскага раёна П1нскай вобласц1, у 1945 - 1946 гадах "людз1 абыходзш сельсавет, таму што баял1ся то вывазу, то канф1скацы1, то яшчэ якога "хапуна"", "тольк1 адз1н стары кал1-некал1 заходз1у пачытаць газеты 1 усё сварыуся з загадчыцай 1 яе сяброукам1, як1я рэдка, але ж бав1л1 час у хаце-чытальн1, асабл1ва, кал1 был1 рэлшйныя святы 1 дома не было працы" [23, с. 75]. У пасляваенныя гады сельскае насельнщтва успрымала культурна-асветныя установы як палиычныя 1 службовыя установы, яия пра-водз1л1 усе дзяржауныя мерапрыемствы (выконвал1 даручэнн1 шраунщтвау сельсавета, калгаса, партый-ных органау). Таму прыцягнуць увагу вяскоуцау работн1кам культурных устаноу было цяжка. Да таго ж праца у калгасе 1 ва уласнай гаспадарцы, аддаленасць культурнай установы ад месца пражывання, 1ншыя занятк1 не дазвалял1 наведваць хаты-чытальш, б1бл1ятэш 1 клубы часта. У заходнебеларускай вёсцы новую савецкую культуру сяляне старэйшага узросту успрымал1 не так хутка. Таму работшш культурна-асветных устаноу 1мкнул1ся у першую чаргу абаперц1ся на моладзь, якая хутчэй прымала усё новае.

Днал1з арх1уных дакументау дазваляе зраб1ць вывад, што найлепшых поспехау у працы даб1вал1ся менавиа тыя работн1к1 культуры, як1я абап1рал1ся на шырокае кола вясковых актыв1стау. Найлепшай у Лёзненск1м раёне л1чылася хата-чытальня у в. Чарнаручча. Яе поспех1 тлумачыл1ся, па-першае, 1н1цыя-тыунасцю, прагнасцю да усяго новага загадчыцы-камсамолш, па-другое, защкауленасцю яе працай з боку сельсавета, па-трэцяе, арган1зацыяй у б1бл1ятэцы моцнага актыву сельскай штэл^енцыи [5, арк. 26]. Звер-немся да практык1 работы культурна-асветных устаноу Высокаускага раёна Брэсцкай вобласц1. У перыяд нарыхтоучай кампан11 1945 года яны правял1 каля 1000 гутарак 1 дакладау сярод калгасн1кау, чым па-спрыял1 выхаду раёна на першае у вобласщ месца па хлебанарыхтоуках [24, арк. 33]. У 1946 годзе загад-чык Валнянскай хаты-чытальн1 Ваукавыскага раёна Гродзенскай вобласц1 К.М. Балдакоу у перыяд леса-нарыхтоучай кампан11 к1равау лесарубам1, а у час веснавой сяубы арган1завау "вспашку земли вдовам, которые не имели лошадей" [25, арк. 2].

Дзейнасць культурна-асветных устаноу не абмяжоувалася правядзеннем мерапрыемствау тольк1 у час сельскагаспадарчых кампанш. Важным нак1рункам 1х работы з'яулялася правядзенне выбарау у Вяр-хоуны Савет СССР, Вярхоуны Савет БССР 1 мясцовыя Саветы, што было давол1 адказнай справай для пасляваеннага часу. Дктыуная праца хат-чытальняу 1 б1бл1ятэк у час правядзення выбарчай кампан11 у Гомельскай, Маг1лёускай, М1нскай, Полацкай абласцях БССР адлюстравана у арх1уных дакументах.

У час вайны дзяржава палепшыла свае аднос1ны з канфеаям1. Перыяд з 1944 1 да канца 1953 года можна ахарактарызаваць як час адносна лаяльных адносш да царквы [26, арк. 16]. Але працягвалася 1 атэ-1стычная прапаганда. Згодна з Пастановай ЦК УКП(б) ад 27 верасня 1944 года "Об организации научно-просветительской пропаганды" [27, с. 521 - 523], кожны РК КП(б)Б, аддзелы аптацып 1 прапаганды рай-комау КП(б)Б нак1роувал1 у вёску дакладчыкау 1 аптатарау з лекцыям1 1 дакладам1 на атэ1стычныя тэмы. Лекцы1 такога кшталту абап1рал1ся на навуковыя даследаванш, раскрывал1 слухачам сутнасць тэорый пра паходжанне Сонечнай с1стэмы, вучэнне Дарв1на, пра жыццё на шшых планетах, здаровы лад жыцця.

Сельскае насельнщтва, асабл1ва у заходн1х раёнах Беларуа, хоць 1 наведвала так1я лекцы1 1 гутар-к1, усё ж працягвала прытрымл1вацца традыцый 1 выконваць усе царкоуныя абрады. Заф1ксавана такое выказванне: "научно-просветительная работа среди населения будет проводиться и в дальнейшем, мы, старики, ходили и будем ходить в церковь, нас никто не переубедит, пусть эту работу проводят среди молодежи" [28, арк. 133]. Дднак пачынаючы з 1950-х гадоу наз1раецца прыпыненне росту колькасц1 цэрк-вау 1 касцёлау 1 нават паступовае 1х змяншэнне [29, арк. 16].

Пасля смерщ I. Стал1на адносшы да царквы был1 няустойл1вым1. Спачатку была прынята рэзка анты-рэл1гшная Пастанова ЦК КПСС ад 7 лшеня 1954 года "О крупных недостатках в научно-атеистической пропаганде и мерах ее улучшения" [27, с. 428 - 432], а затым другая ад 10 л1стапада 1954 года "Об ошибках

в проведении научно-атеистической пропаганды среди населения" [27, с. 446 - 450], дзе адзначалася не-дапушчальнай знявага пачуццяу вершкау, прымяненне адмшстрацыйных мер супраць святароу 1 верую -чага насельн1цтва, незаконнае закрыццё храмау, забарона выконваць богаслужэнн1. На месцах гэта паста-нова прывяла да аслаблення антырэл1г1йнай прапаганды 1 нават да павел1чэння царкоуных абрадау як у горадзе, так 1 у сельскай мясцовасц1. У якасц1 прыкладу можна прывесц1 абмеркаванне гэтай пастановы у Гомельскай вобласц1, дзе было адзначана, што сельскае насельнщтва прад'яуляе вял1к1я патрабаванш да культурна-асветнай работы, аднак "культработа у нас запущена", "поэтому следует не ругать молодежь за то, что она посещает секты, церковь, а улучшить среди неё воспитательную работу, вовлечь ее в кружки художественной самодеятельности" [30, арк. 68].

Яшчэ адным нак1рункам дзейнасц1 сельск1х хат-чытальняу 1 б1бл1ятэк стала культурна-масавая работа: прапаганда лепшых дасягненняу савецкай культуры, аргашзацыя канцэртау, разв1ццё б1бл1ятэч-най справы, стварэнне умоу для рэал1зацы1 калгасн1кам1 сва1х культурных запатрабаванняу праз арга -шзацыю гурткоу мастацкай самадзейнасц1, як1я стварал1ся з ул1кам штарэсау калгасшкау. Так, занятк1 у гуртках, як 1 уся клубная работа, праводзшся бясплатна, 1х асноунай мэтай было больш поунае зада-вальненне запатрабаванняу сельск1х жыхароу, аргашзацыя 1х вольнага часу. Менав1та гуртк1 мастацкай самадзейнасц1 был1 папулярным1 не тольк1 сярод сельскай моладз1, але 1 сярод людзей сталага узросту. У 1946 годзе у БССР у сельск1х самадзейных гуртках удзельшчала 35 тыс. чалавек [13, арк. 527]. З рэг1ёнау рэспубл1к1 выдзел1м В1цебскую вобласць. Вын1к1 агляду мастацкай самадзейнасц1, праведзе-нага у 1949 годзе у вобласщ, паказал1, што у Бешанковщюм, С1роц1нск1м, Талачынск1м 1 1ншых раёнах дастаткова сур'ёзна займал1ся развщцём мастацкай самадзейнасц1.

Рэал1зацы1 творчых здольнасцей сельск1х жыхароу у сярэдз1не 1940-х - пачатку 1950-х гадоу садзей-н1чал1 абласныя 1 раённыя агляды мастацкай самадзейнасц1. Так, у рэспубл1канск1м аглядзе мастацкай сама-дзейнасц1 у 1955 годзе удзельшчала 2768 харавых, 1446 танцавальных, 2821 драматычных, 489 музычных калектывау сельскай мастацкай самадзейнасц1 [31, арк. 91]. У пасляваенныя гады мног1я самадзейныя мас-тацк1я калектывы падымал1ся да вяршынь прафес1йнага майстэрства. Папулярным1 у насельн1цтва, вядомым1 у краше 1 за мяжой, быш: харавы калектыу в. Вял1кае Падлессе Ляхавщкага раёна Баранав1цкай вобласц1, як1м юравау Г.1. Ц1тов1ч; хор в. Азершчына Рэчыцкага (шраушк Т.К. Лапац1на); Хойншш хор (юраушк I. Буцько) Хойшцкага раёна Гомельскай вобласц1; Юрав1цк1 пад шраунщтвам М. Дробн1цы 1 М. Юшкев1ч Кал1нка-в1цкага раёна Палескай вобласц1; Бялынщш хор (Мельшкава) Бялынщкага раёна Маплёускай вобласц1; хор калгаса 1мя Юрава (Яюмов1ч) Слуцкага раёна Бабруйскай вобласц1; Лутнецю хор (Бэсан) Лун1нецкага раёна; Ганцав1цк1 харавы калектыу (Н. Чапчыц) Ганцав1цкага раёна П1нскай абласцей.

У якасц1 абагульнення спашлёмся на вытрымк1 аднаго з дакументау: "колхозный строй изменил не только труд, но и отдых молодежи", "юноши и девушки проводят его весело и культурно, развивая сво и таланты и способности" [32, арк. 10]. Паступова сельскае насельнщтва, асабл1ва моладзь, станавшася не тольк1 гледачом, але 1 удзельн1кам мастацкай самадзейнасц1.

Нягледзячы на агульныя поспех1, стан мастацкай самадзейнасц1 у шэрагу рэпёнау не адпавядау прад'яуляемым патрабаванням, да працы у гуртках рэдка прыцягвал1ся калгасн1к1 старэйшага узросту, шмат як1я харавыя калектывы не мел1 мужчынск1х галасоу, частка гурткоу стваралася у час чарговых аглядау 1 прыпыняла працу адразу пасля 1х. Тым не менш да канца чацвёртай пяц1годк1 у клубных уста-новах Мшстэрства культуры БССР нал1чвалася больш 6,5 тыс. самадзейных калектывау, актыуным1 удзельшкам1 яюх был1 каля 80 тыс. чалавек [28, арк. 527]. Што тычыцца заходнебеларускай вёск1, то там сярод насельн1цтва наз1рал1ся давол1 стрыманыя, у шэрагу выпадкау паауныя аднос1ны да культурных пераутварэнняу. Паказальным з'яуляецца л1ст ад моладз1 Блажскага сельсавета В1дзскага раёна Полацкай вобласц1, нап1саны у 1946 года: "Зачем вы (апткалектыу - аут.) сегодня приезжали к нам. Вы только смешите людей. Постановками теперь уже никто не интересуется и, пожалуй, что больше сюда не показывайтесь", адзначалася, што "если ещё поедете, то выскочите через окно", "в нашей стране большевики довели уже до голода, давно царствовавшего в СССР", "наша страна никогда не признает Советской власти..." [33, арк. 6]. З цягам часу сиуацыя у заходшх абласцях БССР мянялася да лепшага.

Працаваць культурна-асветным установам у заходнебеларускай вёсцы было вельм1 складана з пры-чыны дзейнасц1 шматл1к1х узброеных бандфарм1раванняу. Захавалася шмат дакументау, як1я сведчаць пра частыя нападзенн1 бандытау на установы культуры, зн1шчэнне кн1г, культурнага 1нвентару, падпальванне культурна-асветных устаноу 1 нават ф1з1чныя расправы. Ноччу 3 чэрвеня 1945 года у в. Прывалк1 Гро-дзенскага раёна Гродзенскай вобласщ бандыты забш старшыню сельсавета, загадчыка хаты-чытальш, паш-тальёна, дэпутата 1 2-х актывктау сельсавета [34, арк. 15]. Актыуна распаусюджвал1ся чутк1, што "тут будзе Польшча", "не трэба 1сщ у армш", "не трэба здаваць хлеб" 1 шш. [35, арк. 17]. Партыйныя 1 савецюя органы улады прымал меры, каб абарашць населънiцгва заходнебеларусюх вёсак ад польсюх "партызансюх" атрадау.

Заключэнне. На тэрыторы1 Беларус1 за каротк1 час была адноулена 1 значна пашырана сетка сель-ск1х культурна-асветных устаноу, умацавана 1х матэрыяльна-тэхшчная база. Дднауленню 1 развщцю б1бл1-ятэчнай справы спрыял1 1н1цыятыунае будаун1цтва 1 дзяржауныя ас1гнаванн1. Кал1 адразу пасля вайны галоуную ролю пры правядзенн1 культурна-асветнай работы адыгрывал1 хаты-чытальн1 1 б1бл1ятэк1, паз-ней значную увагу удзялял1 разв1ццю сельск1х клубау.

У разглядаемы перыяд у працы хат-чытальняу i бiблiятэк галоуную ролю адыграла iдэалагiчная, палiтычная, антырэлшйная прапаганда, арганiзацыя iмi выбарау у Вярхоуны Савет СССР, Вярхоуны Са-вет БССР i мясцовыя Саветы. Другiм нак1рункам была культурна-масавая работа. Культурна-асветныя установы займалiся арганiзацыяй мастацкай самадзейнасцi, стварэннем харавых, танцавальных, музыч-ных, тэатральных калектывау. Формы работы культурна-асветных устаноу былi рознымi: ад лекцый, дак-ладау, заняткау, гутарак да сустрэч з перадавiкамi сельскай гаспадаркi, артыстамi i музыкантамi. Харак-тэрнай асаблiвасцю ацэнкi працы культурна-асветных устаноу з боку партыйна-дзяржаунага апарату для гэтага перыяду з'яулялiся не узровень i якасць культурнай работы, а актыуны удзел у выкананш розных вiдау дзяржауных заданняу (выкананне хлеба- i лесанарыхтовак).

Найбольш астэмнай культурна-асветная работа становщца з канца 1940-х гадоу, калi абкомы i райком^! КПБ, райвыканкомы i раёныя Саветы народных дэпутатау, райкомы ЛКСМБ сталi рэгулярна выву-чаць стан культурна-асветнай работы i больш прадметна аказваць дапамогу загадчыкам хат-чытальняу, бiблiятэк, клубау. Адпаведна узрастала роля культурнай работы у беларускай вёсцы. Поспехi залежылi ад шщыятыунасщ i самастойнасцi работнiкаУ культуры, падтрымк1 сельсавета i наяунасцi моцнага акты-ву сельскай ^эл^ен^н.

Стрымлiвала развiццё культурна-масавай работы недастатковае фiнансаванне культурна-асветных устаноу, недахоп кадрау, частая зменнасць i нiзкi квалiфiкацыйны узровень часткi работшкау культуры. Рэшткавы прынцып фiнансавання хат-чытальняу, бiблiятэк, клубау прыводзiу да таго, што у беларускай вёсцы на працягу першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя не хапала самага неабходнага для развщця куль -турнага узроуню сельскага насельнiцтва: кнiг, газет, часопiсаУ, радыёпрыёмшкау, кшаапаратуры. Да пры-кладу, калi у 1940 годзе у сельскай мясцовасщ на 100 чалавек прыходзшся 23 кнiгi i часопiсы, то у 1950 годзе - 47 (у горадзе у 2 разы больш). Н1зи узровень культурна-асветнай работы у сельскай мя-сцовасцi не адпавядау узрослым патрабаванням моладзi, якая шукала магчымасщ для развiцця сва1х здоль-насцей у горадзе i з'язджала з вёскi.

Шмат цяжкасцей прыйшлося пераадолець у заходнiх абласцях БССР, дзе насельнщтва даволi на-сцярожана адносiлася да мерапрыемствау Савецкай улады, у прыватнасцi да стварэння калгасау. Савецкi тып культуры прыжывауся вельмi складана, захоувауся значны уплыу царквы. Значная частка людзей сталага узросту захоувала прывычныя нормы традыцыйнай культуры, лад жыцця.

Л1ТАРАТУРА

1. Хроника важнейших событий истории Коммунистической партии Белоруссии / Г.Г. Белькевич [и др.]; Ин-т истории партии при ЦК КПБ - филиал института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. - Минск: Беларусь, 1980. - Ч. 3 (июнь 1941 - 1965 гг.). - 472 с.

2. Лукашев, С.А. Идеологическая работа Компартии Белоруссии в послевоенный период (1946 - 1958) / С.А. Лукашев. - Минск: "Беларусь", 1979. - 238 с.

3. Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам: 1917 - 1967 гг.: сб. док. за 50 лет: в 5-ти т. / сост.: К.У. Черненко, М.С. Смиртюков. Т. 3. - М.: Политиздат, 1967 - 1968. — 1968. - 751 с.

4. Культурно-просветительная работа (1946 г.) // Нацыянальны архiу Рэсп. Беларусь (НАРБ). - Фонд 4. -Воп. 47. - Спр. 70.

5. Директивные указания (1946 г.) // Дзярж. архiу Вщебскай вобласщ. - Фонд 2806. - Воп. 1. - Спр. 8.

6. Комитет по делам культурно-просветительных учреждений при СМ СССР Гомельского областного отдела культурно-просветительных учреждений (1944 - 1950 гг.) // Дзярж. архiу Гомельскай вобласщ. - Фонд 1712. - Воп. 1. - Спр. 1.

7. Народное образование, наука и культура в СССР: стат. сб. / сост. Н.Я. Панферова. - М., 1977. - 448 с.

8. Народное хозяйство БССР: стат. сб.; ред.: П. Голубцова. - Минск: Гос. изд-во БССР. Ред. соц.-эконом. лит., 1963. - 511 с.

9. Постановления и решения за 1947 год // Дзярж. архiу Вщебскай вобласщ. - Фонд 2806. - Воп. 1. -Спр. 14.

10. Котау, А.1. Некаторыя пытанш вырашэння жыллёвай праблемы у пасляваеннай беларускай вёсцы (1945 - 1955) / А.1. Котау // Пстарычная навука i пстарычная адукацыя у Рэсп. Беларусь (новыя кан-цэпцыи i падыходы): усебеларус. канф. псторыкау, Мшск, 3 - 5 лют. 1994 г.: у 2-х ч.; Пстарычны фак. БДУ; 1н-т пстерыи АН Беларусц рэдкал.: М.П. Касцюк (адказ. рэд.) ^ шш.]. - Мшск: Ушвер-атэцкае, 1994. - Ч. 1: Псторыя Беларусь - С. 225 - 230.

11. Планы и годовые отчеты областного отдела за 1948 год // Дзярж. архiу Вщебскай вобласщ. - Фонд 2806. -Воп. 1. - Спр. 20.

12. Отчет о работе клубных культурно-просветительных учреждений Гродненской области Управления культуры М-ва культуры БССР за 1954 год // НАРБ. - Фонд 974. - Воп. 2. - Спр. 5.

13. Отдел культурно-просветительных учреждений Несвижского района. Приказы Барановичского отдела культурно-просветительных учреждений (1952 г.) // Дзярж. архiу Мшскай вобласщ. - Фонд 2937. -Воп. 1. - Спр. 24.

14. Приказы Барановичского отдела культурно-просветительных учреждений за 1948 г. // Дзярж. apxiy Мшскай вобласщ. - Фонд 2937. - Воп. 1. - Спр. 4.

15. Министерство культуры БССР (1953 г.) // НАРБ. - Фонд 974. - Воп. 2. - Спр. 1.

16. Народное хозяйство БССР в 1968 г.: стат. сб. / отв. за вып. Т.М. Антонова. - Минск: Изд-во "Статистика", Беларус. отделение, 1969. - 535 с.

17. Годовые отчеты районных отделов культуры за 1946 год // Дзярж. арХу Вщебскай вобласщ. - Фонд 2806. -Воп. 1. - Спр. 11.

18. Дело № 27. Справки о состоянии кадров культурно-просветительных учреждений и организации работы (1948 г.) // Дзярж. aрхiy Мшскай вобласщ. - Фонд 4629. - Воп. 8. - Спр. 76.

19. Дело № 216 (1952 - 1953 гг.) // Дзярж. арму грамадсшх аб'яднанняу Гомельскай вобласщ. - Фонд 144. -Воп. 7. - Спр. 216.

20. Текстовые отчеты школ за 1952/1953 учебный год по Браславскому районному отделу народного образования // Занальны дзярж. арму у г. Глыбокае. - Фонд 671. - Воп. 1. - Спр. 60.

21. Докладные записки райкомов, горкомов КП(б)Б и обкома ЛКСМБ, обкома КП(б)Б (03.01.1945 - 30.06.1945 ) // Дзярж. aрхiy Вщебскай вобласщ. - Фонд 1. - Воп. 1. - Спр. 361.

22. Материалы проверки культпросветучреждений (1949 г.) // Дзярж. арму Вщебскай вобласщ. - Фонд 2806. -Воп. 1. - Спр. 37.

23. Бяспалая, М.А. "...а ноп ставяць на сядзенш" / М.А. Бяспалая // Беларуская м^ушчына. - 1997. -№ 4. - С. 74 - 76.

24. Копия письма т. Сталину И.В. по вопросу о мероприятиях по восстановлению и строительству жилых домов колхозников, производственных построек и культурно-бытовых зданий в селах Белорусской ССР (1945 г.) // Дзярж. aрхiy Брэсцкай вобласщ. - Фонд 1. - Воп. 2. - Спр. 45.

25. Докладные записки, справки о работе культурно-просветительных учреждений и состоянии кинофикации // Дзярж. aрхiy грамадсшх аб'яднанняу Гродзенскай вобласщ. - Фонд 1. - Воп. 1. - Спр. 2289.

26. Отчеты о работе Уполномоченного Совета по делам русской православной церкви при СМ СССР по Витебской области (07.02.1948 - 13.01.1949) // Дзярж. aрхiy Вщебскай вобласщ. - Фонд 4131. -Воп. 1. - Спр. 4.

27. Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях и решениях съездов конференций и пленумов ЦК (1898 - 1986) / Ин-т марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. - М.: Политиздат, 1983 - 1989. -Т. 8. 1946 - 1955 / Ин-т марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. - 9 изд., доп. и испр. - 1985. - 542 с.

28. Планы и годовые отчеты областного отдела за 1948 г. // Дзярж. арх1у Вщебскай вобласщ. - Фонд 2806. -Воп. 1. - Спр. 20.

29. Отчеты о работе Уполномоченного Совета по делам русской православной церкви при СМ СССР по Витебской области (07.02.1948 - 13.01.1949) // Дзярж. aрхiy Вщебскай вобласщ. - Фонд 4131. -Воп. 1. - Спр. 4.

30. Гомельский областной комитет КПБ (1954 г.) // Дзярж. aрхiy грамадсшх аб'яднанняу Гомельскай вобласщ. - Фонд 144. - Воп. 61. - Спр. 82.

31. Отчеты о работе библиотек Минской области за 1955 гоод // Дзярж. арх1у Мшскай вобласщ. - Фонд 2316. -Воп. 1. - Спр. 40.

32. Информационые отчеты и доклады по работе культурно-просветительных учреждений и институтов за 1950 г. // Дзярж. aрхiy Гродзенскай вобласщ. - Фонд 838. - Воп. 1. - Спр. 19.

33. Докладные и информации. Особый сектор обкома КП(б)Б (1946 г.) // Дзярж. aрхiy Вщебскай вобласщ. - Фонд 10060. - Воп. 1. - Спр. 68.

34. Информации, сводки об активизации бандитских групп, о политическом настроении населения области // Дзярж. aрхiy грамадсшх аб'яднанняу Гродзенскай вобласщ. - Фонд 1. - Воп. 1. - Спр. 2261.

35. Справки и сведения по Молодечненской области (1944 - 1945) // Дзярж. aрхiy Мшскай вобласщ. -Фонд 4629. - Воп. 3. - Спр. 3.

Пастушу 02.03.2012

RESTORATION AND DEVELOPMENT OF LIBRARY SCIENCE IN BELORUSSIAN VILLAGE (1944 - 1955)

N. YURGEVICH

The work of local authorities, state and party administrative bodies restoring the library science in Belorussian village in the first post-war years are being analyzed in the article. Restoring the izba-reading halls and libraries efforts, the resource base growth, participation in the state affairs, solving the personnel problems are described. The work of the izba-reading halls and libraries at the period was defined by ideological, political, anti-religious propaganda, the USSR Supreme Soviet, the BSSR Supreme Soviet, and local board elections organization.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.