Научная статья на тему 'BELARUSIAN NOBILITY FAMILY RELATIONS AT THE END OF XVI-XVIII CENTURIES THROUGH THE TANATALOGICAL REPRESENTATIONS'

BELARUSIAN NOBILITY FAMILY RELATIONS AT THE END OF XVI-XVIII CENTURIES THROUGH THE TANATALOGICAL REPRESENTATIONS Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
10
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МЕНТАЛЬНАСЦЬ / СМЕРЦЬ / АНТРАПАЛОГіЯ СЯМ'і / РЭЧ ПАСПАЛіТАЯ / ЭПОХА БАРОКА / MENTALITY / DEATH / FAMILY ANTHROPOLOGY / POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH / BAROQUE

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Stakhno N.

The article is devoted to the problem of a noble’s family relations in times of the Polish-Lithuanian Commonwealth through the prism of deaths’ concept. The analysis is performed on the basis of documents of a personal origin - memoirs and testaments. Defines the features of this type of sources. The author compares the ideal family model and the behavior of its members at death's door formed in the Baroque’s moralistic and literary works and the real state associated with the death of loved ones. Attention is drawn to the fact that historians often tend to idealize and transfer their own feelings on person of Modern times. It is concluded that high value has adult members of the nuclear family, while emphasizing that the key role in the formation of the relationship played behavior in difficult circumstances (during illness, financial difficulties, widowhood). Moreover, it is noted that the perception of the child's death depended primarily on his or her age and sex.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «BELARUSIAN NOBILITY FAMILY RELATIONS AT THE END OF XVI-XVIII CENTURIES THROUGH THE TANATALOGICAL REPRESENTATIONS»

УДК 392.37:393.05:94(476) "16/18"

СЯМЕЙНЫЯ АДНОСШЫ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯУ У КАНЦЫ ХУ1-ХУШ стст. ПРАЗ ПРЫЗМУ ТАНАТАЛАГ1ЧНЫХ УЯУЛЕННЯУ

Н.В. СТАХНО (Беларуст дзяржауны ушвератэт, Мтск)

Разглядаецца праблема сямейных адностау у шляхецкай сям Ч часоу Рэчы Паспалтай праз призму канцэпта смерцi. Анал1з робщца на падставе дакументау асабктага паходжання - мемуарау i тэс-таментау. Вызначаюцца асаблiвасцi дадзенага типу крытц. Парауноуваецца iдэальная мадэль сям Ч i nаводзiны яе чальцоу на парозе смерцi, сфармiраваныя у маралгзатарсюх i лiтаратурных творах эпохi Барока, i сапрауднае становшча, звязанае са смерцю блгзюх. Звернута увага на тое, што гкторыю вельмi часта iмкнуцца да iдэалiзацыi i пераносу сваiх уласных пачуццяу на раннемадэрновага чалавека. Робщца выснова аб высокай каштоунасщ для шляхцща дарослых чальцоу нуклеарнай сям Ч, пры гэтым падкрэ^ваецца, што важную ролю у фармiраваннi узаемаадноанау адыгрывалi паводзiны у складаных абставтах (у час хваробы, фiнансавых цяжкасцяу, удоуства). Акрамя таго, адзначаецца, што успры-няцце смерцi дзiцяцi залежыла у першую чаргу ад яго узроста i пола.

Ключавыя словы: ментальнасць, смерць, антрапалогiя сям Ч, Рэч Паспалiтая, эпоха Барока.

Уйм нам вядомы дзве жыццёвыя мудрасщ: першая - мы можам у поунай ступеш ацанщь вартасць чалавека для нас тольш пасля яго смерщ, i другая, экзктэнцыйная, - перад тварам смерщ застаецца только тое, што сапрауды важна. На смяротным ложы щ пры думках аб наблiжэннi смерщ чалавек iмкнецца да глабальнай рэфлексп i пераасэнсавання усяго жыцця. Абашраючыся на гэтыя тэзкы, мы абралi два тыпы крынщ - мемуарная лiтаратура i тэстаменты - i паставiлi перад сабой мэту разглядзець адносiны у шляхецкай сямЧ часоу Рэчы Паспалiтай праз прызму смерцi.

Напачатку неабходна адзначыць, што абраныя намi крынiцы маюць шэраг асаблiвасцяу. Тэста-мент - гэта у першую чаргу юрыдычны дакумент, напiсанне якога рэгулявалася законам i традыцыяй, таму мы не зможам атрымаць поунага уяулення аб аднойнах у сям'i выключна на падставе дакументау гэтага тыпу, але пры назiраннi за адступленнямi ад юрыдычных нормау можна зауважыць некаторыя моманты. Што тычыцца мемуарнай лтгаратуры, то структура мемуарных запiсау паказвае, што такога кшталту творы выкарыстоУвалi у першую чаргу для захавання у памяцi iнфармацыi аб нейкай падзе^ а не для рэфлексп над пачуццям^ што таксама значна нас абмяжоувае.

У ХУП-ХУШ стагоддзях на нашых тэрыторыях сярод шляхты была распаусюджана нуклеарная сям'я, у якой вядучую ролю адыгрывалi мужчыны. Па гэтай прычыне асноУнымi спадкаемцаш ста-навiлiся сыны. Калi у сям'i быу адзiн сын, то усё перадавалася яму, а калi некальк1, то усё дзялiлi па роунаму. Звяртаючыся да iдэальнай сямЧ, якую мы бачым у маралiзатарскiх павучэннях хрысцiянскiх святароу Рэчы Паспалтай i лiтаратурных творах таго часу, мы убачым набожнага бацьку, патрыёта сваёй Айчыны (як працуе на яе дабрабыт як у сферы палпыш, так i праз удзел у вайсковых дзеяннях), цiхую i паважную мацi, якая ва уйм слухаецца свайго мужа, любiць Бога i усе намаганнi пакладае на выхаванне годных славы продкау дзяцей; дзещ, у сваю чаргу, дапамагаюць бацькам i нi у чым iм не супярэчаць. На схше жыцця сапраудны хрысцiянiн забывае усе напаразуменш, выбачае крыуды i паквдае сваю маёмасць сваiм сужэнцу i дзецям. Але гэта у тэорьп, а што ж атры^валася на справе?

Лепш за усё па тэстаментах можна прасачыць адносiны у шлюбнай пары. Асаблiва добра яны бач-ны на прыкладзе бяздзетных пар, бо калi былi дзещ - яны был прыярытэтнымi спадкаемцаш. У пазнача-най сiтуацыi жанчыны пры перадачы маёмасцi за звыча, аддавалi перавагу перад братамi i сёстрамi мужу, дзякавалi такiм чынам за праведзены час разам. Напрыклад, Тамiла Чыжэуская за любоу мужа перадала яму сваю маёмасць [1, с. 90]. Барбара Мшалаеуна Юшчанка Андрэевая Сапежыная аддалiла ад маёмасщ сваю дачку ад першага шлюба Соф'ю Слуцкую i перадала усё мужу Андрэю Сапезе [1, с. 150]. Падоб-ным чынам паступш браслауская харунжычавая Крыстына Матэушавая Укольская [2, арк. 153-153 адв.] i ашмянская зямянка Алена Слiзень [3, арк. 127-127 адв.]. Мужчыны, у сваю чаргу, таксама выказвалi падзяку за шча^вае сямейная жыццё [1, с. 109, 125, 168; 4, арк. 1 адв.; 5, арк. 1], але з-за абмежавання законам мата пашнуць маёмасць тольш у пажыццёвае карыстанне сваiм паловам, у той час як рухомыя рэчы часцей перадавалюя на вечнасць. Вельмi часта, каб паказаць прыязнасць, шляхцщы звяртаюцца да жонак - "мшая малжонка".

Цiкавымi для нас з'яуляюцца прыклады, калi шляхта iдзе насуперак павучэнням царквы i святароу. Напрыклад, у тэстаменце Вайля Пятровiча Загароускага яго другая жонка Кацярына 1ванауна Чартарыйская не толькi шчога не атрымала ад мужа у спадчыну, але нават не мела права падыходзщь да

маёнтка i выхоуваць дзяцей, бо збегла з дому два з паловай гады таму i ташм чынам паказала сябе як благая жанчына [6, с. 70-71], а Стэфан Якiмовiч, не атрымаушы дапамоп ад жонк1 падчас хваробы, не пашнуу ёй нiчога i забарашу сваiм нашчадкам аказваць ёй паслуп: "А малжонка мом теперешнем. Анна Корсаковна, запомнивши повинности присеги своее малженское, мне в жеслости лет и хоробе моей м*пу-стила и жадного старанм и призору мне не мела, прото теж так сын мои Конрат, мко и внук мои Алек-сандер, и дочки мое водлуг права еи ничого платити не мают и мочы не будут повинни. А к тому теж м, будцчы при добромъ здоровю, немало маетности моеи цтратил, правуючисе маетност небожчика малжонка ее першого, чого ми см. мт тое малжонки моее не нагородило" [1, с. 159].

Звяртаючыся да вопыту перажывання смерцi сужэнца, мы можам знайсцi некаторыя сведчанш у дыярыушах. Згодна з тэкстам дзёншка Мiхала Радзiвiла Рыбаньк1 смерць сваёй першай жонш, знакамiтай Францiшкi Уршулi з Вiшнявецкiх Радзiвiл, ён перажывау востра, шмат месца прысвящу атсанню акта яе памiрання i аргашзацьп пахавання, хварэу доуп час пасля яе скону, але пры уам гэтым ужо праз паугода чакау на хутк1 дазвол новага шлюба з пляменнiцай жонк1 i ажашу сына Караля [7, арк. 1912-1913, 1940]. Таксама хутка пабралiся новым шлюбам брат Самуэля Маскевiча Ян [8, с. 31, 33], Ян Цадроуск [9, с. 126-127] i шшыя. Мужчыны шляхцiцы зрэдку заставалюя удауцамi. Адметным з'яуляецца асуджэнне Я. Цадроусшм свайго шурына Яна Сасноускага, як1 пабрауся шлюбам ужо праз тры месяцы пасля смерцi жонш [9, с. 132]. Таим чынам, нягледзячы на тое, што пасля смерщ "другой паловы" не прынята было асаблiва доуга гараваць, але i хутк1 новы шлюб грамадскасцю не вiтауся.

Калi казаць аб стауленш да бацькоу, то у тэстаментах мы часцей знаходзiм постаць мащ, якая на момант смерщ сва1х дзяцей была ужо удавой i таму патрабавала дапамогi i апек1, што i даручалася нашчадкам смяротна хворага щ смяротна параненага шляхцiца. Перажыванне смерцi мащ у дыярыушах знаходзiм не часта. Напрыклад, Фёдар Еулашоуск адзначае "... умерла намилшая матка моя Феодора зъ великимъ жалемъ пана отца нашого и насъ, детей ихъ милыхъ..." [10, с. 11]. Багуслау Радзiвiл робщь падобную ж лакашчную заувагу [11, с. 28]. Мiхал Радзiвiл Рыбанька быу вельмi засмучаны смерцю мацi перад святам Божага Нараджэння, таму само свята не выклжала у яго нiякiх пазиыуных эмоцый [7, арк. 1476-1478], а яго брат Герашм Радзiвiл доуп час пакутвау ад мiгрэняу з-за вялжага жалю па смерцi мащ (але пры гэтым нават не з'явiуся на яе пахаванш, бо меу працяглую псторыю судовых справау з ёю) [12, с. 40]. Што тычыцца смерцi бацьк1, то найбольшую Уразлiвасць тут прадэманстравау Радзiвiл Рыбанька, у дзённiку якога часта знаходзiм пазнак1 аб угодках смерщ бацьш. Так1м чынам, дзецi, хаця i ужо даволi дарослыя, у асноуным цяжка перажывалi сыход сваiх бацькоу, а у выпадку, калi смерць грукалася у iх дзверы раней за бацькоусшя, яны пачувалi сябе адказнымi за наступны лёс бацькоу i намагалiся стварыць iм спрыяльныя умовы для жыцця.

Разглядаючы адносiны да братоу i сясцёр, можна адзначыць, што яны не вельмi часта фiгуруюць у тэстаментах - браты узгадваюцца часцей, бо, калi пасля смерцi мужа застаецца адна жонка, якой у пажыццёвае трыманне пераходзiць нерухомая маёмасць, то пасля яе смерщ гэтыя землi павiнны былi вярнуцца у сям'ю, да братоу. Сёстры узгадваюцца тольш у выпадку, калi у сямЧ былi добрыя адносiны i iм пакдаюць нейк1я рэчы цi апеку над дзецьмг Напрыклад, канцлеравая Дарота Фiрлееуна Львовая Са-пежына за вял^ю прыязнь сястры i дапамогу у час хваробы пак1нула ёй частку свайго адзення i упрыгожванняу [1, с. 144]. У дыярыушах смерць братоу i сясцёр не перажывалася вельмi востра. Шляхцiцы мата нават не наведваць iх пахаванш. У Самуэля Маскевiча знаходзiм паведамленш аб смерцi братоу, але яны ашсваюць только абставiны i наступны падзел маёмасцi (у той час, як атсанню смерщ i пахавання Мшалая Крыштафа Радзiвiла Сiроткi у яго ж надаецца незвычайна вялжая увага) [8, с. 101102, 119-120, 124]. Герашм Радзiвiл адзначае у сва1м дзённiку смерць сястры Тэкт, але у той жа дзень яго больш хвалюе наблiжэнне маскоускага войска [12, с. 59]. Багуслау Маскевiч, Пiлiп Абуховiч i Мiхал Леу Абуховiч апiсваюць тольш смерщ сваiх суайчыннiкау, важных палиычных дзеячоу, пры гэтым не звяртаючыся да ашсання журботных падзей сваёй уласнай сям'i [8]. У той жа час Багуслау Радзiвiл, да-ведаушыся аб смерцi свайго брата Януша, паспяшауся на яго пахаванне [11, с. 53].

Што тычыцца пачуццяу звязаных са смерцю дзяцей, то тут шмат што залежыла ад iх узроста i колькасщ у сям'i. Боль па страце быу найменьшым i праходзiу даволi хутка у выпадку, калi памiрала малое дзiця, а у сямЧ заставалiся яшчэ дзецi щ было спадзяванне на нараджэнне у будучым новых спад-каемцау. Ф. Арыес у сваёй працы "Дзвд i сямейнае жыццё пры старым ладзе" адзначау, што для трады-цыйнага грамадства была характэрна мадэль сям'i, у якой дзiця заставалася анашмным; для такой сям'i не былi характэрнымi пачуццi i эмацыйная сувязь памiж бацькамi i дзецьм^ а смерць дзiцяцi не выклжала вялiкага жалю, бо на яго месца прыходзш наступныя нашчадш [13]. Вялшая колькасць сучасных псто-рыкау, асаблiва польских, не пагаджаецца з ташм мяркаваннем. Яны настойваюць на вялжай прыязш бацькоу да дзяцей у разглядаемы намi перыяд i спасылаюцца пры гэтым на тэксты маралiзатарскага харак-тару i галоуным чынам на творчасць аднаго з найвыбiтнейшых прадстаУнiкоУ польскай рэнесанснай лтаратуры Яна Каханоускага. У адным са сва1х трэнау ён аплаквае смерць двухгадовай дачк1 Уршулi, пры гэтым ашсвае, якое цяжкае у яго сэрца з-за гэтай падзеi i як1я боль i жаль яго ахоплiваюць [14, с. 21].

Але псторык мусщь iмкнуцца да аб'ектыунасщ i абапiрацца на больш шырокае кола крынiц. Пераносячы тэзу Ф. Арыеса на нашу глебу, мы можам знайсцi ёй пацверджанне у дыярыушы Мiхала Радзiвiла Ры-банькi, як1 сцiпла адзначае дату смерцi свайго першанца Мшалая Крыштафа, якому на той момант было тры гады, пасля чаго няма тяшх атсанняу пахавання дзщящ цi жалобы па яго смерщ [7, арк. 312]. Ад-значаецца только пагаршэнне стану здароуя вялшага лiтоУскага канюшага i яго жонш. Вельмi паказаль-ным i у той жа час даволi жорстшм у нашым сучасным разуменнi з'яуляецца ацэнка Рыбанькай жалобы свайго родзiча па памерлым сыне: "15 мая.прыйшла вестка, што ... Юзаф Вшнявецш, сын князя рэгiментара, пляменнiк мой, у Слошме на трэцiм годдзе жыцця памёр ... 19 мая ... Абед разам з вячэрай еу у князя рэпментара, перад як1м яшчэ смерць сына яго стащь, хаця iншы чалавек ужо б адрынуу тое цi абаращу бы у смех" [7, арк. 558-559]. Акрамя таго, можна прыгадаць, што часта для малых дзяцей нават не аргашзоувалася асобнага пахавання - цырымошю для iх ладзш разам з дарослым памерлым родным, пры гэтым цела дзiцяцi магло чакаць пахавання не адзiн год i нават не адно дзесящгоддзе.

Па iншаму сиуацыя складалася у выпадку смерцi дарослага нашчадка. Асаблiва цяжка перажывал смерць старэйшага сына, у яшм бачыл спадчыннiка. Караль Станiслау Радзiвiл, страцiушы у 1715 годзе свайго першанца Мжалая, так хвалявауся за жыццё свайго наступнага сына Мiхала, што захварэу i памёр [7, арк. 8]. У сваю чаргу, Мiхал Радзiвiл Рыбанька вельмi цяжка перажывау смерць уласнага спадчыннiка Януша "12 кастрычнiка сын мой Януш памёр, ня дзеля таго, што быу дзвд маё, але кавалер быу зусiм дарослы, вучоны i здатны Айчыне служыць, на 17 годдзе ... ааращу нас бацькоу сваiх ... мы ж былi абое з жонкай маёй у такой роспачы, што мала не памерлi з жалю, ^ каб нам абаiм крыш не пусцш, пэуна б не жыш, усю ноч ня спау..." [7, арк. 1752-1753]. Пры рэфлексп аб праведзеным годзе князь адзначае, што так i не ачуняу ад смерцi сына. Фёдар Еулашоуск надзвычай востра перажывау нечаканае забойства свайго другога сына Яна: "Зъ той такъ великой жалости моей о смерти, а тымъ барзей ж забитю сына моего ... впалемъ у велику, а до лечнованя не ведетъ яку хоробу: напродъ марца 6 дня обумарлемъ безъ вшелякой причины на полторы годины и, пришедши къ собе, былемъ мдлый, ажъ повторе марца 14, рано обумариш, о собе-мъ не веделъ, а тогожъ дня, у вечоръ обумарши, былемъ въ зафиценю шесть годинъ зегаровыхъ; потомъ в дняхъ кветневыхъ, приходечи къ собе, ехалемъ былъ до Новгородка и на дорозе у Валсивце трохамъ былъ зомлелъ" [10, с. 35].

У тэстаментах смерць дзщящ адзначалася вельмi рэдка i звычайна падавалася як воля Бога, яш як мог даць нашчадка, так мог яго i забраць [15, с. 221]. Незвычайным для такога тыпу крынiц было адзна-чэнне у тэстаменце паш Зузанны Вярщнскай пагаршэння стану здароуя пасля забщця яе дачк1 [16, с. 520-521].

Адносшы з дарослымi дзецьмi не заусёды складвалiся добра. Цiкавым прыкладам тут з'яуляецца знакамiты луцк1 ешскап К1рыла Цярлецш. Свой першы тэстамент ён складае перад вандроукай у Рым 19 верасня 1595 г. Згодна з iм ён завяшчае палову "дачцэ мiлай" Ганне i яе мужу, а палову брату Ярашу [17, с. 197-198]. Але пасля вяртання адносiны м1ж бацькам i дачкой значна сапсавалiся: " ... даваломъ част-кротъ и давалъ так сумами пенезными, грошами готовыми, вена, посаги, выправывъ ланцугахъ, клейно-тахъ, шатахъ коштовныхъ, коньми, стадами, быдломъ... якъ тое добродейство мое мне отдали и аплати-ли . яко на горло мое стояли, кровь мою розливалъ панъ зять мой, стреляючи сам з ручницы на мене, побраньемъ не поеднокроть маетности моее надъ волю мою, пограбеньемъ збожья моего дванадцати ко-мягъ и иныхъ тяжкихъ прикростей..." [17, с. 218]. Па гэтай прычыне уся маёмасць павшна была перайсцi да брата Яраша. Апошш вядомы нам тэстамент Юрылы Цярлецкага датаваны 2 красавiка 1607 г. вызна-чаны прабачэннем уах крыуд i падзелам маёмасцi пам1ж братам i дачкой: ". отпустившы имъ, яко отецъ, правым серцемъ то все, чимъ мене были образили, за покореньемъ ся ихъ и препрошеньемъ че-резъ люди зацные" [17, с. 233]. Шляхцянка Ганна Шчапанюковая у сваiм тэстаменце прабачае сына Антона, як1 не быу да яе добрым i пашдае яму 133,10 злотых [18, с. 145]. У сваю чаргу Эрнэст Ян Корф не меу ад сына шчога добрага, таму i не пак1нуу яму тякай маёмасцi [19, с. 613]. Удовы часам гублялi дапамогу ад дзяцей i родных, цярпелi ад iх крыуды, таму бралi сабе дапамогу за межамi сям'i праз адо-пц^1ю [20, с. 168].

Што тычыцца унукау, то на старонках тэстаментау яны з'яуляюцца у выпадках, калi iх бацьк1 ужо памерлi i на iх спадае маёмасць бабулi цi дзядулi [1, с. 130, 155,192, 198-201; 20, с. 566]. Састарэлыя ро-дзiчы хвалявалюя за лёс сваiх нашчадкау i спадзявалiся на iх добрае жыццё. У мемуарах унук узгадваец-ца тольш у Ф. Еулашоускага (дзядуля "прозвал" яго Янам, але ён хутка памёр, што выклiкае у Фёдара вялiкi сум) [10, с. 37].

Ташм чынам, на падставе праведзеннага даследвання мы можам зрабщь шэраг высновау. Па-першае, нягледзячы на тое, што царква вучыла чалавека прабачэнню i дараванню, асаблiва на парозе вечнага ж^1цця, шляхцщы усё роуна часта не пакiдалi крыуд у ж^Iццi зямным i не прабачалi сва1х сужэн-цау i дзяцей за нез^Iчлiвае да iх стауленне. Трэба адзначыць, што стауленне да блiзкага чалавека вельмi часта псавалася з-за яго неадэкватных паводзiнаУ i неаказання дапамогi у цяжк1я часы (хвароба, фiнансав^Iя праблемы, удоуства). Па-другое, нягледзячы на тое, што сведчанш аб вострым перажыванш

смерщ блiзкiх мы знаходзiм не так часта, мы не можам зрабщь высновы, што нашыя продш увогуле да-волi суха рэагавалi на журботныя падзеi у сваёй сям'г Мемуары выкарыстоУвалiся у першую чаргу як сродак захавання шфармацып для нашчадкау, таму затсы такога кшталту з'яуляюцца адзнакай ураж-л1васщ бацькоу над смерцю дзiцяцi, якая была здарэннем годным для захавання яго у памящ i у сферы затсау, яшя дакументавалi прыватнае жыццё, мела ранг бадай што не найвышэйшы, падобна да наро-дзшау патомства; тое самае датычыцца i смерцi сужэнцау, бацькоу, братоу i сясцёр. Але, з шшага боку, такая заувага характэрна хутчэй для мемуарыстык1 XVII стагоддзя, у той час як у XVIII стагодда дзённш пераутвараюцца у шматтомныя працы жыцця, у як1х знаходзщца месца паусядзённым турботам i асэнсаванню сябе i сваiх эмоцый. Таму на гэтай падставе мы не павшны iдэалiзаваць нашых продкау i апраудваць скупасць iх пачуццяу i некаторую лёгкасць у перажыванш смерщ блiзкiх рамкамi фармату мемуарнай лггаратуры. Гiсторык не мае права пераносщь свае сённяшнiя щэалы i сваё сучаснае све-тауспрыняцце на ментальнасць людзей эпох1 Барока. Па-трэцяе, калi паспрабаваць стварыць iерархiю адносiнаУ у сямТ i праранжыраваць родных па прыкмеце таго, на кольк1 моцна перажывалася iх смерць, трэба адзначыць, што найбольш востра перажывалася смерць дарослых родных, як1я былi часткай нукле-арнай сям'i - гэта перш за усё бацьк1 i дарослыя дзецi, як1я былi спадчыншкамг НаступныеШ у сiстэме каштоунасцяу былi сужэнцы, iх смерць перажывалася даволi востра, на парозе вечнасцi аб iх дабрабыце думалi амаль столько ж кольк1 i аб дабрабыце дзяцей, але важнай асаблiвасцю было непрацяглае гараван-не, якое доужылася каля года i скончвалася новым шлюбам праз год цi два пасля смерщ папярэдняга сужэнца (асаблiва гэта тычыцца мужчын, яны нашмат радзей заставалiся удауцамi). Пры гэтым смерцi малых дзяцей вельмi часта не надаецца вялiкай увагi, у першую чаргу па прычыне таго, што у тагачас-ным грамадстве малое дзiця не было яшчэ паунавартасным чалавекам i часцiнай палггычнай i эканамiч-най прасторы. Жаль па страце пералiчаных вышэй чальцоу сям'i часцей за усё праяуляуся у форме фГзГч-ных разладау, што з'яулялася знешнiм модусам гора. Апошнiмi у гэтым пералiку былi браты, сёстры, стрыi i цётш, як1я зрэдку трапляюць у дакументы асабiстага паходжання, а калi i з'яуляюцца там, то звы-чайна аутары абмяжоуваюцца простай канстатацыяй факта смерщ.

ШТАРАТУРА

1. Тастаменты шляхты i мяшчан Беларусi другой паловы XVI ст.: (з актавых кн1г Нацыянальнага пстарычнага архша Беларуа) / Дэпартамент па архшах i справаводству Мшстэрства юстыпш Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны пстарычны арх^ Беларусi. - Мшск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 670 с.

2. Нацыянальны пстарычны арх^ Беларусi у Мшску (НГАБМ). - Ф. 1747. Воп. 1. Спр. 1.

3. НГАБМ. - Ф. 694. Воп. 1. Спр. 18.

4. Archiwum Glówne Akt Dawnych (AGAD). - F. 354. Archiwum Radziwillow. Dzial X. 174.

5. AGAD. - F. 351. G. 751.

6. Архив Юго-Западной России, издаваемый временной комиссией для разбора древних актов, высочайше учрежденной при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе : в 8 ч. - Ч. 1, т. 1 : Акты, относящиеся к истории православной церкви в Юго-Западной России / пред. М. Юзефовича. - Киев : Университетская типография, 1859. - 554 с.

7. AGAD. - F. 354. Archiwum Radziwillow. Dzial VI. 2. 80 a.

8. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-1707 гады) : Самуэль Маскевiч, Багуслау Маскевiч, Шлш Абуховiч, Мiхал Абуховiч, Тэадор Абуховiч / Нацыянальная акадэмш навук Беларуа, Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы i лггаратуры, 1нстытут лпаратуразнауства iм. Я. Купалы ; уклад., пер. з польскай мовы А.У. Бразгуноу ; рэдкал.: А. У. Бразгуноу (старшыня) [i шш.]. - Мшск : Беларуская навука, 2016. - 464 с.

9. Помнт мемуарнай лггаратуры Беларуа XVII ст. / АкадэмТя навук Беларускай ССР, 1нстытут лiтаратуры Гмя Яню Купалы ; уклад., уступны артыкул i каменгарып А.Ф. Коршунава. - Мшск : Навука i тэхшка, 1983. - 173 с.

10. Мемуары, относящиеся к истории Южной Руси / под ред. В. Антоновича. - Киев : Типография Г.Т.Корчак-Новицкого, 1890. - 141 с.

11. Аутабшграфш : пер. з польскай мовы / Багуслау Радзiвiл ; доя, канцэпцыя, укладанне i пасляслоуе Ул. С^чы-кава ; нав. рэд. А.М. Януш^вГч ; пер. з польскай мовы: А. БутэвГч, Ул. Суныкау ; прадм. Г. Лгтвша. - Мшск : Рады-ёла-плюс, 2009. - 208 с.

12. Hieronima Floriana Radziwilla Diariusze i pisma rózne / opracowanie i wst^p Marii Brzeziny. - Warszawa : Wydawnictwo Energia, 1998. - 325 s.

13. Арьес, Ф. Ребенок и семейная жизнь при старом порядке / Филипп Арьес ; пер. с фр. Я.Ю.Старцева ; примеч., послесл. Е.Ю. Фатеева. - Екатеринбург : Изд-во Урал. ун-та, 1999. - 415 с.

14. Kochanowski, J. Treny / Jan Kochanowski; z wst^pem i komentarzem Tadeusza Sinki. - Krakow : Krakowska Spólka Wydawnicza, 1920. - 87 c.

15. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией архивариуса сего архива Созонова. - Вып. 26 : Извлечение из приходо-расходной книги г. Могилева за 1715 г.; Акты, извлеченные из книг Витебского гродского суда за 1721 г., из книг Витебского земского суда за 1641 г., из книг Полоцкого гродского суда за 1667 г., из книг Оршанского земского суда за 1668—1680 гг. / под ред. М. Веревкина. - Витебск : Типо-Литография Г. А. Малкина, 1895. -516 с.

16. Архив Юго-Западной России, издаваемый Временною комиссиею для разбора древних актов, высочайше учрежденною при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе. - Ч. 3, т. 4 : Акты, относящиеся к эпохе Богдана Хмельницкого. - Киев : Университетская типография ,1914. - 946 с.

17. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа / сост. П. А. Гильтебрандт, Ф. Г. Елеонский, А. Л. Миротворцев. - СПб. : Печатня В. Головина, 1868. - Т. 1. - 409 с.

18. Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне : в 39 т. - Т. 27 : Акты Холмского гродского суда, 1692-1730 гг. / пред. В. Площанского. - Вильна : Тип. А.Г. Сыркина, 1900. - 407 с.

19. Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне : в 39 т. - Т. 12. : Акты литовского главного трибунала / пред. Я.Ф. Головацкого. - Вильна : Тип. А.Г. Сыркина, 1883. - 754 с.

20. Метрыка Вялжага княства Лггоускага / падрыхтавау В.С. Мянжынсю. - Мнск : БелЭн, 2006. - Кн. 46. 1562-1565. - 280 с.

Паауту 10.11.2017

BELARUSIAN NOBILITY FAMILY RELATIONS AT THE END OF XVI-XVIII CENTURIES THROUGH THE TANATALOGICAL REPRESENTATIONS

N. STAKHNO

The article is devoted to the problem of a noble's family relations in times of the Polish-Lithuanian Commonwealth through the prism of deaths' concept. The analysis is performed on the basis of documents of a personal origin - memoirs and testaments. Defines the features of this type of sources. The author compares the ideal family model and the behavior of its members at death's door formed in the Baroque's moralistic and literary works and the real state associated with the death of loved ones. Attention is drawn to the fact that historians often tend to idealize and transfer their own feelings on person of Modern times. It is concluded that high value has adult members of the nuclear family, while emphasizing that the key role in the formation of the relationship played behavior in difficult circumstances (during illness, financial difficulties, widowhood). Moreover, it is noted that the perception of the child's death depended primarily on his or her age and sex.

Keywords: mentality, death, family anthropology, Polish-Lithuanian Commonwealth, Baroque.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.