Научная статья на тему 'Белорусский философский ландшафт первой половины ХХ века'

Белорусский философский ландшафт первой половины ХХ века Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
26
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ФИЛОСОФСКАЯ МЫСЛЬ / СОЦИАЛ-ДЕМОКРАТИЧЕСКОЕ ДВИЖЕНИЕ / ЗАПАДНОРУСИЗМ / РЕЛИГИОЗНАЯ ФИЛОСОФИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Климович Г.И.

Рассматривается проблематика специфики развития белорусской философской мысли в первой половине ХХ века. На это время белорусская философская мысль отличалась эклектичностью. Отмечается одновременное существование на белорусском культурном пространстве диаметрально противоположных философских направлений.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

BELARUSIAN PHILOSOPHICAL LANDSCAPE OF THE FIRST HALF TWENTIETH CENTURY

The article covers the specific features of development Belarusian philosophy in the first half of the twentieth century. Eclectic is the main characteristic of the Belarusian thought during this period. Researchers note that Belarusian geo-cultural space was the place for coexistence diametrically opposite philosophical directions. However, not the all of these philosophical ideas from this problematic field are steel investigated. We can notice by the well-known movements of social-democratic ideas and movement of “zapadnorusizm” the great stratum of insufficiently explored phenomenon of the Belarusian religious-philosophical thought, reflection on a national problem, so the aim of this article to determine all the main directions and specific features of the Belarusian thought during the first half of the twentieth century

Текст научной работы на тему «Белорусский философский ландшафт первой половины ХХ века»

УДК 1(476)(091)

БЕЛАРУСК1 Ф1ЛАСОФСК1 ЛАНДШАФТ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХХ СТАГОДДЗЯ

Г.1. КЛ1МОВ1Ч (Полацт дзяржауны утвератэт)

Разглядаецца праблематыка спецыфШ развщця беларускай фшасофскай думк у першай палове ХХ стагоддзя. На гэты час беларуская фыасофская думка адрознiвалася эклектычнасцю. Даследчыкамi адзначаецца адначасовае iснаванне на беларускай геакультурнай прасторы дыяметральна супраць-леглых фиасофстх напрамкау. Беларусь стала сваеасаблiвай арэнай напружанага дыялогу i супраць-стаяння не тольк фиасофсюх, iдэалагiчных, але i цыви1зацыйных плыняу. Акрамя агульнавядомага сацыял-дэмакратычнага руху, плыт заходнеруазму, iснавау напрамак рэлiгiйнай фшасофп, у межах якога магчыма вылучыць праваслауны i каталщк накрунт, фундзiраваныя адпаведна iдэямi рускай i заходнееурапейскай традыцый, шэраг мысляроу ставiлi сабе на мэце выпрацоуку нацыянальнай iдэало-гп, аб'ектам iх рэфлексп была праблематыка этнадыцэi. Беларуская фыасофская думка дагэтуль заста-ецца недастаткова даследаваным праблемным полем, таму мэтай дадзенага даследавання выступае вызначэнне яе асноуных плыней i спець^чных рыс у азначаны перыяд.

Уводзшы. Першая палова ХХ стагоддзя з'яуляецца перыядам, насычаным шматлiкiмi пстарыч-нымi падзеяш, яюя аказалi значны уплыу на фармiраванне асаблiвасцей беларускай фшасофскай думкп Спецыфша эканамiчнай i палиычнай атуацып вызначыла асноуныя рысы i тэндэнцыi развiцця рэфлексii беларусюх штэлектуалау у азначаны перыяд.

Дагэтуль юнуе меркаванне, што асноуныгш фiласофскiмi з'явамi у дадзены час былi плынь "заходне-руазму", а таксама звязаная з сацыял-дэмакратычным1 прынцыпамi дзейнасць прадстаушкоу беларус-кага нацыянальнага Адраджэння. Але псторыя фiласофскай думю у дадзены перыяд значна багацейшая. Так, за межамi даследаванняу псторыкау фшасофп застаецца рэлтйны напрамак.

Мэта дадзенага даследавання - вызначэнне спецыфш развщця беларускай фшасофскай думю першай паловы ХХ стагоддзя дасягаецца за кошт вырашэння наступных задач: вызначэнне асноуных кан-цэптау i напрамкау рэфлексп беларускай фшасофскай думю першай паловы ХХ стагоддзя; вылучэнне узаемасувязей памiж асноунымi аспектамi беларускай фшасофскай думю першай паловы ХХ стагоддзя.

Асноуная частка. Да пачатку ХХ стагоддзя беларуская гаспадарка адносiлася да аграрнага тыпу, з нiзкiм узроунем урбанiзаванасцi. Устаноулена, што у другой палове Х1Х стагоддзя адбылася кансерва-цыя беларускай вёскi i толью на пачатку ХХ стагоддзя прасочваюцца прыкметныя зрухi у працэсах урба-нiзацыi [1, с. 63]. Гэтая патрыярхальнасць i кансерватыунасць пакiнула свой адбггак i на спецыфiчнасцi развщця духоунага аспекту. Беларуская нацыянальная эканамiчная элiта была нешматлiкай [2, с. 5], а у штэ-лектуальнай сферы асноУнымi прадстаунiкамi, праз яшх iшлi працэсы рэцэпцыi тых цi iншых iдэй на беларускай геакультурнай прасторы, быт выкладчыш i святары. У адносiнах да першых трэба адзначыць, што яны, у адпаведнасцi з палiтыкай iмперскага урада, якая разглядала школу як гарант стабшьнасщ грамадства, павiнны былi праводзiць заняткi з акцэнтам на выхаванш у першую чаргу хрысщянсмх каштоунасцей, асаблiва у так званых "народных школах" [3, с. 14]. Таим чынам, большая частка штэлектуалау, яшя уплывалi на шырошя сла1 насельнiцтва на абшарах Беларусi, у гэты час мела рэлшйны тып светапогляду i у адпавед-насщ з афiцыйнай палiтыкай урада будавала сваю рэфлексiю, абапiраючыся на асноуныя пастулаты хры-сцiянскага веравызнання, менавгга гэтым i тлумачыцца такая абвостраная цiкавасць да рэлiгiйнага аспекту.

Беларуская фшасофская думка - шматзмястоунае паняцце, якое уключае розныя напрамкi рэфлексп, прыналежныя як да заходняй, так i да усходняй традыцып мыслення. Для яе характэрна адсутнасць метадалапчнасщ, наяунасць пераваг у залежнасщ ад асабiстых умоу iснавання, належнасщ да пэунай тра-дыцыi i асабiстых сiмпатый. Менавiта дзякуючы гэтаму у межах яе праблемнага поля можна сустрэць цалкам супрацьлеглыя тэндэнцып У азначаны перыяд на геакультурнай прасторы Беларус назiраецца адначасовае суюнаванне рэлiгiйнага накiрунку i iдэй марказму. У шэрагу апошнiх можна назваць iмёны Б. Быхаускага, С. Вольфсана, С. Кацэнбогена. Агульнай падставай фшасофсюх роздумау дадзеных аута-рау была марксюцка-леншская платформа. У яе межах першыя прадстаунiкi беларускай савецкай фшасофскай школы ажыццяулялi свае творчыя пошукi.

Напрыклад, для Б. Быхаускага, акрамя "Нарысау па гiсторыi дыялектычнага матэрыялiзму" [4], гэта была дзейнасць, наюраваная на даследаванне фiласофскiх поглядау прадстаунiкоу еурапейскага мыслення як м^лых эпох, так i сучаснасщ. У 1920-я гады з-пад яго пяра выходзяць працы "Метапахалопя Фрэйда", у якой робiцца спроба спалучэння матэрыялiзму з канцэпцыяй З. Фрэйда [5, с. 40], i праца, пры-свечаная аналiзу матэрыялютычнай пазiцыi у творчасцi Спiнозы "Ц быу Спiноза матэрыялютам?" [6].

Праблемнае поле навуковай творчасщ С. Вольфсана складае гiсторыка-фiласофская тэматыка, прад-стауленая працай "Этычнае светасузiранне Сшнозы" [7]. Асобна вылучаецца сацыялагiчны напрамак, прысвечаны гiсторыi развiцця сям'i, - "Матрыярхат i марксiсцкая генеаномiя" [8], "Экзагамiя" [9], "Сям'я i шлюб у iх гiстарычным развiццi" [10].

На праблемах марказму С. Кацэнбоген засяроджвае увагу у працы "Што такое марказм" [11]. Трэба таксама адзначыць твор М. Ншольскага "Рэлтя як прадмет навум", прысвечаны аналiзу дысцып-лiны рэлтязнауства, якое у тыя часы толькi пачало нараджацца у якасцi навукi. Аутарам размяжоуваюц-ца метадалагiчныя падыходы рэлшязнауства i багаслоуя у адносiнах да рэлшйнай праблематыш [12, с. 7].

Аднак трэба адзначыць, што з'яуленне марксiсцкай плынi адмоуна адлюстравалася на шшых аспектах беларускай фшасофскай думкi. У першую чаргу ахвярай стау рэлiгiйны напрамак. Асаблiвасцю раз-вiцця беларускай фiласофскай думкi у гэты перыяд у БССР стала падначаленасць жорсткаму таталиар-наму рэжыму, звязанаму з абмежаваннем пэуных светапоглядных установак (у тым лiку i крытыка погля-дау, якiя адносяцца да щэалютычнай плынi). Галоунай дамшантай дадзенага часу для прадстаунiкоу беларускай савецкай фшасофскай школы стала апалагетычная праца, звязаная з працэсам канструiравання новай, фундзiраванай марксiзмам щэалогп i яе рэтрансляцыi [13, с. 8]. У сувязi з гэтым айчынныя наву-коуцы не звярталюя да рэлiгiйнага аспекту беларускай рэлшйна-фшасофскай думкi i, зразумела, не развь валi яго. 1накш склалася атуацыя на заходнебеларускiх землях, якiя патрапш у склад Польшчы.

Спецыфiчнасць маркасцюх прац заключаецца у тым, што нацыянальнае пытанне застаецца па-за колам iх навуковых iнтарэсау. 1ншыя беларусюя мыслiцелi, незалежна ад iдэалагiчнай фундзiраванасцi, у той цi iншай ступеш закранаюць дадзеную праблему. Плённа працавалi на гэтай глебе Уладзiмiр Самойла (псеудашм Сулiма) i 1гнат Канчэусю (псеуданiм Абдзiраловiч).

Погляды Ул. Самойлы прайшлi эвалюцыю ад цэнтрыравання на характэрнай для рускай фшасофп праблематыцы сафiйнасцi да зацiкауленасцi становiшчам i далейшымi шляхамi развiцця беларускай нацьи. Дадзеная тэма знайшла адлюстраванне у такiх творах аутара, як "Ям "самаурад" гатуе беларускаму народу польская рэспублша?" i "Гэтым пераможаш". Твор "Якi "самаурад" гатуе беларускаму народу польская рэспублша?" прысвечаны крытыцы палiтыкi польскага урада на абшарах Заходняй Беларусi, у тво-ры адзначаецца антынацыянальны характар законапраектау аб самакiраваннi, прызначаных для Усходшх Крэсау, крытыкуюцца спробы паланiзацыi беларускага насельнщтва [14, с. 10]. Другая праца Ул. Самойлы "Гэтым пераможаш" высока адзначалася Ул. Конанам i была пастауленая навукоуцам побач з вядомай працай I. Абдзiраловiча "Адвечным шляхам" [15, с. 154]. Самойла сцвярджае ^ як мы убачым пазней, у гэтым яго погляды супадаюць з поглядамi I. Абдзiраловiча), што беларускаму народу патрэбныя жывая актыунасць i творчы аптымiзм, у якiх павiнна захавацца яго асабютае i нацыянальнае "Я", якое ёсць ас-новай усялякага жыцця [16, с. 160]. Уладзiмiр Самойла падкрэ^вае выключную ролю творчасцi як у пра-цэсе самаудасканалення, так i нацыянальнага будаунiцтва, якое павшна быць заснавана на iдэi вольнасщ, свабоднай, незалежнай ад прыгнёту Захаду i Усходу Беларусi [16, с. 164]. Дадаткова трэба адзначыць, што частка творчай спадчыны Ул. Самойлы, прадстауленая не толькi беларуска- i руска-, але i нямецкамоу-ныпш тэкстамi [17, с. 73-74], дагэтуль застаецца па-за межамi праблемнага поля беларускай псторып фша-софii i чакае сваiх даследчыкау.

Абдзiраловiч - вынаходшк папулярнай сярод беларускiх фшосафау, гiсторыкаУ i культуролагау канцэпцыi так званай "буфернай культуры" Беларусi, якая сфармiравалася у вынiку складанага геапаль тычнага становiшча краiны памiж Усходам i Захадам. Аутарам адзначаецца, што геаграфiчная прастора пад сённяшняй назвай "Беларусь" фактычна з Х стагоддзя i да цяперашняга часу з'яуляецца полем зма-гання двух культурных юрункау - еурапейскага, якi звязваецца I. Абдзiраловiчам з арыйцамi, i усход-няга. Мяжа абодвух уплывау, якая падзяляе славянскi элемент на дзве групы, згодна аутарскаму погляду, праходзiць праз Беларусь, Украiну i Балканы [18, с. 8].

Рэлтйная фiласофiя прадстаулена творамi аутарау як каталщкага, так i праваслаунага юрункау.

У беларускай фiласофскай думцы праваслаунага напрамку прасочвауся уплыу прадстаУнiкоУ рускай фшасофп. Так, Т.П. Кароткая у працы, прысвечанай станауленню рэлтйнай фiласофii у Беларусi на пачатку ХХ стагоддзя, адзначае, што прыхiльнiкамi щэй "новай рэлiгiйнай свядомасцi" былi Я. Окунь, Д. Мейчык, У. Самойла [19, с. 33], назiралiся спробы папулярызацып iдэй славянафiлау. Шэраг артыкулау ва усiх епархiяльных ведамасцях быу прысвечаны творчасцi А. Хамякова, на сходах розных таварыствау чыталкя даклады з выкладам асноуных щэй яго фiласофii [19, с. 49]. Таксама трэба адзначыць, што сярод прадстаушкоу праваслаунага напрамку распаусюджвауся варожы да iдэалогii беларускай нацыи рух "заходнерусiзму" [20, с. 25]. Асобна трэба адзначыць выхад зборшкау "Туманы", "Зямныя сны", агульны настрой яюх нагадвае вядомы зборнiк "ВехГ. Так, напрыклад, артыкул М. Каралщкага "Наша сучасная белетрыстыка" прысвечаны аналiзу творчасцi лiтаратарау першага дзесяцiгоддзя ХХ стагоддзя, у iм моц-на адчуваецца расчараванасць у рэвалюцыйных щэях [21, с. 122].

Тэма адвечнай жаноцкасцi, увасобленая у рускай фшасофп у канцэпце Сафii, знайшла адлюстраванне у творчасщ Ул. Самойлы, яю, разглядаючы праз дадзены прынцып пераходны перыяд паслярэва-люцыйных часоу, прыходзiць да высновы аб магчымым нараджэннi спадкаемцы душы Рускага свету, з яюм i атаясамляе сябе [22, с. 66].

Спрабуючы даць адказ на актуальныя праблемы сучаснасщ, праваслауныя аутары прытрымль валiся фщэютычных поглядау, бачачы выйсце у вяртанш да веры, каштоунасць зместу якой перавышае iдэалагiчныя i фiласофскiя мруню.

Падобны пункт гледжання характэрны для А. Юрашкевiча, яю адзначае, што свецкая культура, увасобленая у навуцы i мастацтвах, нягледзячы на хуткiя тэмпы развiцця, не у стане даць належны адказ на пастауленыя светапоглядным крызiсам пытаннi, адказ на iх можна знайсцi толькi у рэл^п [23, с. 5].

АсноУнымi щэям^ на якiя абапiралiся прадстаунiкi Праваслаунай Царквы, з'яулялiся праваслауе, самадзяржауе, народнасць [24, с. 41], крытыка прыхшьшкау iдэалогii заходняга шляху развщця [25, с. 263].

У беларускай праваслаунай думцы гэтага часу прасочваюцца водгую прарускай i праправаслаунай канцэпцыi М. Даншеускага. Напрыклад, Д. Скрынчанка вылучае каталiцкi i праваслауны свет, адзнача-ючы будучую смерць першага i трыумф другога. Паводле Д. Скрынчаню, праваслауе будзе той цэменту-ючай сшай, якая прывядзе чалавецтва да новага свиання, уратуе Захад ад апошняга падзення i пакажа яму новы шлях развщця [26, с. 191].

Падобны пункт гледжання назiраецца у працы Ст. Кульчыцкага. 1дэям i iдэалам заходнееурапей-скага асветнщтва з культам розуму, роУнасцi i вяршэнствам ведау, папулярным сярод пэунай часткi рус-кай iнтэлiгенцыi, павшна быць адмоулена на карысць догматау праваслаунай веры [27, с. 306].

У гэты ж час убачыла свет праца Д. Скрынчанкi "Каштоунасць жыцця паводле сучаснага фшасоф-скага i хрысцiянскага вучэння", прысвечаная пытанню пошуку сэнсу жыцця, адказ на якое, згодна з ау-тарскiмi iнтэнцыямi, можа быць знойдзены толью з хрысцiянскага пункту гледжання. Даследчыкамi ад-значаецца фундзiраванасць iдэй Д. Скрынчаню поглядамi праваслаунага тэолага В. Нясмелава, ям сцвяр-джау факт усведамлення сябе чалавекам доказам кнавання Абсалюта [28, с. 44].

Паводле Д. Скрынчаню, падставай дактрын заходнееурапейсюх аутарау з'яуляецца шкоднае для рэлшйнага светапогляду вучэнне пантэiзму, якое ужо дауно крытыкавалася тэолагамi як праваслаунага, так i каталiцкага абрадау [29, с. 5].

Паводле аутарскай клаафшацын, фiласофскiя канцэпцыi падзяляюцца на пеамютычныя (Леапардзi, Шапенгауэр), аптымiстычныя (Талстой, Нщшэ) i малiарыстычныя (Дзюрынг, Сэлi) - сярэдзша памiж песiмiзмам i аптымiзмам. Дадзеным канцэпцыям супрацьпастауляецца хрысцiянскае вучэнне. Крытыкуючы акрэсленыя вышэй фiласофскiя дактрыны, Д. Скрынчанка трактуе фiласофскiя погляды пазначаных аутарау як наудалую спробу iнтэрпрэтацыi хрысцiянскага веравучэння, галоунай памылкай якой стала схшь-насць да папгазму - уяуленне аб дэперсаналiзаванай творчай моцы насуперак асобе Творцы [29, с. 7-8].

Папулярызацыя вышэйпазначаных iдэй праваслауных аутарау праводзшася праз пропаведзi, СМ1, рознага кшталту суполкп Напрыклад, чытаннi у "Русюм Жаночым гуртку" у Мiнску. Чытанш былi пры-свечаны крытыцы атэiзму, iдэй сацыялiзму, якiя знаходзiлi падтрымку у грамадстве таго часу [25, с. 266].

Падобна аутарам расшсюх "Вех", А. Юрашкевiч (рэктар Мшскай духоунай семiнарыi) адзначае па-вярхоунае, скажонае успрыняцце заходнееурапейсшх фiласофскiх плыняу мясцовай штэлтенцыяй [25, с. 267]. 1м адзначаецца i даказваецца сувязь памiж паслабленнем веры, якое ёсць вышкам уплыву пропаведзi бяз-вер'я, пабудаванай з дапамогай фшасофсюх паняццяу, i пачаткам бунту у чалавечай душы, якi потым хут-ка вядзе да сацыяльных i палиычных катастроф [30, с. 299-300].

У праваслаунай публщыстыцы закранаецца тэма узаемаадносш веры i розуму, дзе розум разгляда-ецца у якасцi шструмента, з дапамогай якога чалавек часткова можа пазнаць Абсалют i сваю сувязь з iм. Адзначаецца не проста магчымасць, але неабходнасць пазнання розумам бязмежнай асобы Бога. Гэта павiнна быць першачарговай задачай розуму. У экзютэнцыяльным вымярэннi чалавека гэта азначае, што розум павшен дасягнуць, наколькi гэта магчыма, асобы Абсалюта дзеля таго, каб увесщ яго у вобласць асабктага пазнання, а потым усталяваць з iм пэуныя адносiны [31, с. 82-83].

Адначасова назiраецца крытычнае стауленне да каталiцкай канфесii. Так, напрыклад, на старонках "Мшсюх епархiяльных ведамасцяу" неаднаразова з'яулялiся артыкулы, прысвечаныя крытыцы палiтыкi каталiцызму на беларусюх абшарах [32-34] i iнш. Гэтай жа тэме прысвечана праца Д. Скрынчаню "Тра-гедыя беларускага народа" [35], у якой беларусы разглядаюцца як апалячаная i лацiнiзаваная частка русшх.

Акрамя праваслаунага накiрунку, фундзiраванага, як бачна, у асноуным iдэямi рускай фiласофii, у праблемным полi беларускай рэлiгiйна-фiласофскай думкi яскрава вылучаецца каталiцкая плынь.

Каталiцкi напрамак беларускай рэлтйна-фшасофскай думкi у ХХ стагоддзi быу вымушаны развi-вацца нанова. Усе папярэдшя дасягненнi былi перакрэслены рэпрэсiунай палiтыкай Расiйскай Iмперыi у адносiнах да усiх канфесiй, акрамя праваслаунай. Трэба адзначыць, што у Х1Х стагоддзi на беларускай геа-культурнай прасторы працавалi знакавыя каталщюя аутары, якiя звярталiся да щэй Фамы Аквiнскага, рас-працаваных у духу Суарэса, напрыклад, Юзэф Анджыалш i Вiнцэнтый Бучынскi [36, с. 524]. Але у сувязi з палiтычнымi падзеямi, як1я аказалi значны упл^1у i на iнтэлектуальныя тэндэнцып, пераемнасцi не адбылося.

Гiстарычна склалася, што каталiцкае веравызнанне пасля паустанняу Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя было абмежавана у сваёй дзейнасщ урадам Расiйскай Iмперыi, у тым лiку на абшарах сучасных беларус-кiх земляу. Пачаткам аднаулення дзейнасщ каталщкай канфесii стала паслабленне рэлшйнай палiтыкi, якое на афiцыйным узроуш было замацавана выданнем "Именного Высочайшего Указа Правительствующему Сенату" ад 17 красавша 1905 года, згодна з яюм атрымалi дазвол на кнаванне на тэрыторыi Ра-сшскай Iмперыi неправаслауныя канфесii, i як вышк, адбыуся пераход даволi значнай части беларускага насельнщтва з праваслауя у каталiцызм.

Аналiзуючы дадзеную спуацыю, даследчык В. Грыгор'ева у працы "Канфесп на Беларусi" адзначае: "У хутшм часе пасля абнародавання указа з розных месцау Расiйскай !мперып "с неокрепшим еще в право-

славии населением" (сюды улады адносш былыя унiяцкiя мясцовасцi, усходшя ускраiны, населеныя му-сульманамi, тэрыторыi, населеныя латышским насельнiцтвам i г.д.) пачата паступаць масавыя заявы аб пры-лiчэннi да iншага веравызнання. Што датычылася Вiленскай, Вiцебскай, Магшёускай, Мiнскай, Гродзен-скай губерняу, то там адбывалюя у асноуным пераходы з праваслауя у каталiцтва, а у раёнах Вiцебскай гу-берш, населеных латышскiм насельнiцтвам, - у лютэранства. Задаволщь гэтыя з'явы на практыцы аказала-ся даволi цяжка: указ ад 17 красавiка не утрымлiвау указання адносна механiзма пераходау. Каб запоунiць гэты прагал, рымска-каталщюя епiскапы зрабiлi распараджэнне падпарадкаванаму iм рымскакаталiцкаму духавенству аб парадку прыняцця у каталiцкую веру тых, хто вырашыу адысцi ад праваслауя" [37, с. 112].

Адраджэнне каталщкай канфесп iшло адначасова разам з узмоцненай акцэнтуацыяй на пытаннi нацыянальнай самасвядомасщ. Менавiта дадзеная праблема стала падмуркам, на яюм пачала стварацца вялшая i моцная супольнасць беларускiх каталщюх iнтэлектуалау. Адам Станкевiч, вядомы беларусю дзе-яч, адзначае, што на шстраванасць аутарау-католiкау дадзенай тэмай у першую чаргу пауплывала дзей-насць А. Ельскага, Ф. Багушэвiча, Я. Неслухоускага i iншых аутарау Х1Х стагоддзя, якiя па сутнасцi ста-лi прадвеснiкамi беларускага нацыянальнага адраджэння [38, с. 461].

Ужо на пачатку ХХ стагоддзя, адзначае А. Станкевiч, у беларусмм нацыянальным руху вылучы-лiся дзве плынi, першая з яюх была за эвалюцыйны шлях развiцця, а другая - за рэвалюцыйны: "Вобак зь Беларускай рэвалюцыйнай грамадой, якая пауставала у Пецярбургу i у Менску у 1902 г. i у 1903 г. была названа Беларускай сацыялштычнай грамадой, якая ня мела яшчэ тсанай праграмы i у якую сьпярша Уваходзiлi нямнопя адзiнкi беларускiх адраджэнцау, - кнавала такая ж беларуская група ужо, такжа ня маючая анi апрацаванай на паперы праграмы, анi статуту, каталщкая, ядро якой месьцiлася у Каталiцкай духоунай акадэмii у Пецярбургу i у склад якога уваходзш такжа нямногiя i такжа спосабам сьпярша не-арганiзаваным беларускiя студэнты гэтай Акадэмii" [38, с. 467].

Таим чынам, А. Станкевiч - адзш з тых грамадскiх дзеячоу, яш стаяу ля вытокау нацыянальнага адраджэння i бачыу працэс яго узшкнення на уласныя вочы. Ён сведчыць, што каталiцкiх цэнтрау, якiя на-пачатку падтрымлiвалi нацыянальнае адраджэнне было два: Пецярбургская Каталщкая Духоуная Акадэмiя i Вiленская Духоуная Каталщкая Семшарыя [38, с. 479, 481]. У той щ шшай ступенi з гэтымi штэлектуаль-нымi цэнтрамi звязана дзейнасць амаль уах прадстаУнiкоУ каталiцкага напрамку беларускай рэлтйна-фiласофскай думкi: Ф. Абрантовiч займау пасаду прафесара у Пецярбургскай Акадэмп, скончыу Вшен-скую духоуную семшарыю, потым вучыуся у Пецярбургскай Каталщкай Духоунай Акадэмп; у Пецярбургу вучылкя А. Станкевiч i П. Татарыновiч; Вiленскую Духоуную Семiнарыю скончыу Я. Рэшаць.

Доуп час кнавала меркаванне, што каталiцкiя дзеячы, яюя працавалi на абшарах Беларусi у пер-шай палове ХХ стагоддзя, належалi да прадстаунiкоу прапольскай палпъш, але, як паказваюць сведчан-ш, гэта далёка не так. Адначасова з прыхiльнiкамi польскай палiтыкi у першай чвэрщ ХХ стагоддзя пачала фармiравацца моцная каталiцкая плынь, прадстаунiкi якой адчувалi сябе беларусамi i iмкнулiся сфар-мiраваць беларускую свядомасць у iншых. Так, сведка дадзеных падзей Антон Луцкевiч ужо у 1912 годзе даволi выразна размяжоувае польскi i беларускi каталщю напрамак на беларускай геакультурнай прасто-ры, падкрэслiваючы iмклiвае развiццё апошняга: "Мiж маладымi ксяндзамi (асаблiва яшчэ вучашчымюя), каторыя выйшлi з вёсю i не адарвалiся ад яе зуам, трапляецца усё болей i болей сьвядом^1х беларускiх па-трыётау. Дзе-нiдзе - часта пад страхам свайго блiжэйшага начальства - яны ужо пачалi у касьцёле гава-рыць казаньнi па-беларуску, выдаюць катэхiзмы i рэлiгiйныя кнiжкi на беларускай мове i т.д. Усё гэта -ксяндзы-народнш, людзi, якiя скрозь свае рэлiгiйныя справы i iдэi умеюць бачыць жывы народ" [39, с. 27].

Аднак аутар гэтых радкоу в^1датна разумеу, што большая частка ксяндзоу у гэты перыяд б^1ла прад-стаулена польскiм бокам: "На Беларуа дагэтуль пераважаюць ксяндзы-паляю, i польскi нацыяналiзм iх не дапускае нават думкi, каб, працуючы для каталiцызму, духавенства карысталася беларускай мовай, паддзержваючы такiм спосабам несымпатычны для палякау беларускi нацыянальны рух" [39, с. 27].

Дзейнасць вышэйпазначаных ксяндзоу паклала пачатак новай культурнай плынi на беларускай геакультурнай прасторы - каталiцкаму напрамку. У яго развщщ мы можам вылучыць некалькi этапау:

1) зараджэнне - на гэты перыяд прыходзщца дзейнасць каталщшх гурткоу у Пецярбургскай духоунай акадэмп i Вiленскай духоунай акадэмп (1905-1920 гг.). Менавиа у гэты час працавау адзiн з першых прад-стаУнiкоУ беларускiх каталiцкiх штэлектуалау Б. Пачопка, аутар твора "Чалавек на вышынi сваёй годнасцi";

2) сталасць (мiжваенны перыяд) - на гэты час прыходзщца выданне часотса "Хрысцiянская думка", а таксама шматлшая лiтаратура, выдадзеная выдавецтвам "Хрысцiянская думка". Гэта час росквпу твор-часщ Ф. Абрантовiча, Я. Тарасевiча, П. Татарыновiча, Я. Рэшаця, А. Станкевiча, I. Бобiча. У дадзены перыяд творчая спадчына каталiцкага напрамку беларускай рэлшйна-фшасофскай думкi значна папоунша-ся працамi Ф. Абрантовiча "Касцёл i навука", "Бог", "Чалавек", Я. Тарасевiча "Беларусы у святле прауды", "Зло i лякарства на яго", Я. Рэшаця "З гiсторыi апалагетыю", А. Станкевiча "Божае Слова: лекцып, Эвангелii i прамовы на нядзелi i святы". 1нтэлекутальным цэнтрам каталщкага напрамку гэтага перыяду быу ордэн марыянау з яго галоуным атрышчам на беларускiх абшарах - мястэчкам Друяй (вядомы Друйскi кляштар айцоу-марыянау);

3) дзейнасць прадстаУнiкоУ каталiцкага напрамку беларускай рэлтйна-фшасофскай думкi на эмь грацыi. Ахоплiвае пасляваенны перыяд з 1946 па 1972 год. Дадзены перыяд прадстаулены iмёнамi Л. Гарошю, Ч. Сiповiча, Т. Падзявы, Я. Германовiча i А. Надсана. Можна сказаць, што атрымаушы iм-

пульс ад прадстаушкоу папярэдняга перыяду, яны працягвалi асветнщкую дзейнасць i працу над пад-муркам нацыянальнай iдэi на чужыне. Асобна трэба адзначыць выдадзеную у гэты час працу Л. Гарошю "Навука i рэлiгiя". Асноуныя погляды аутарау на праблему будаунiцтва нацыянальнай самасвядомасщ, этычныя, сацыяльныя, рэлiгiйныя i iншыя пытаннi прадстаулены на старонках часошсау "Зьнiч" i "Божым шляхам".

Для працы у галiне нацыянальнай свядомасцi неабходна была щэалапчная платформа, таму зуам зразумела, што прадстаунiкi каталiцкага напрамку беларускай рэлшшна-фшасофскай думкi звярнулiся да щэй заходнееурапейскай рэлiгiйнай фiласофii.

У межах каталщкага напрамку беларускай рэлтйна-фшасофскай думкi вiдавочна вылучаюцца два супрацьлеглых фiласофскiх накiрункi: неатамiзм i аугусщшянства. Да апошняга трэба аднесцi творчасць 1дэльфонса Бобiча, часткова Язэпа Германовiча i Баляслава Пачопкi.

У казаннях I. Бобiча актыуна выкарыстоуваюцца прынцыпы i устаноУкi, характэрныя для плыш прыхiльнiкау фiласофскай спадчыны Аугусцiна Аурэлiя. З першага погляду падаецца, што у сваiх разва-гах I. Бобiч прытрымлiваецца афiцыйнага пункту гледжання, падтрымлiваючы палiтыку Ватыкана у ад-носiнах да мадэрнiзму. Ён загадвае вершкам у першую чаргу прыслухоувацца да сваiх духоУнiкаУ i уво-гуле да Каталiцкага касцёла таму, што менавиа iх словамi Абсалют аб'яуляе сваю волю. Аутар у лепшых традыцыях барацьбiтоУ супраць щэй мадэрнiзму перасцерагае перад вучэннямi, яюя маюць пазiцыю, су-працьлеглую афщыйным поглядам Касцёла [40, с. 49]. Адначасова аутарам адстойваецца магчымасць трансцэндэнтных шляхоу пазнання, актыуна крытыкуюцца прыхшьнш фiласофскiх плыняу, якiя паюда-юць па-за межамi разумення факты, што немагчыма праверыць рацыянальна або эмтрычным шляхам. Так, безумоунай крытыцы, на думку I. Бобiча, падлягае усё, што у духу пазiтывiзму прызнае за прауду толькi тое, што павшна быць даказана на падставе навуковых паняццяу. Галоуная памылка у гэтым вы-падку, паводле аутара, - пакiдаць па-за увагай даследавання усё, што павшна пазнавацца не эмтрычным або рацыянальным шляхамi пазнання [41, с. 6]. Бобiч iмкнецца зрабiць хрысцiянства адпаведным штэ-лектуальнай атуацып яго часу. Для гэтага iм прапаноуваюцца два шляхi: першы - акцэнтуацыя тых ча-стак Евангелля, яюя могуць быць карысныя у вырашэннi праблем сучаснасцi [41, с. 4]; друп - адаптацыя новых тэорый да хрысцiянскага светапогляду радыкальнымi метадамi. Згодна I. Бобiчу, у самой з'яве пра-грэсу няма нiчога адмоунага, прагрэс трактуецца пазпыуна, але трэба толькi зрабщь яго прыдатным для хрысцiянскага свету. Паводле I. Бобiча, для гэтага у кожнай iнтэлектуальнай тэндэнцыi трэба вылучыць тое, што стасуецца з Евангеллем, i адаптаваць да патрэб грамадства, а усё тое, што застаецца за межамi хрысцiянскай акаялогп, трэба адмовiць [41, с. 11].

Але, нягледзячы на шматлiкiя заклш аутара прытрымлiвацца афiцыйнай пазiцыi Касцёла, адначасова у поглядах I. Бобiча выразна прасочваецца уплыу щэй аугусцiнiянства - аутарам прынiжаецца роля цялеснага пачатку, ям разглядаецца як нешта адмоунае, супрацьлеглае духоунаму прагрэсу. Так, напры-клад, у яго творчасщ часам можна сустрэць ради, яюя пацвярджаюць яго прыхiльнасць да аугусщшзму: "Адносна нашай душы злосныя ваукi - гэта чорт, свет i цела, вось ад iх абаронiць нас збауца назаусёды" [41, с. 10]. Адзначаецца перманентны зварот i спасылю на аутарытэт Аугусщна Аурэлiя [41, с. 11; 42, с. 28] у якасщ аднаго з найбуйнейшых хрысцiянскiх мыслiцеляу, у той час як постаць Фамы Аквшскага, нягледзячы на афщыйны заклiк Ватыкана да папулярызацыi творчай спадчыны Аквшата, не згадваецца увогуле.

Выкарыстанне догмау аугусцiнiянства у спрошчаным выглядзе характэрна i для творчасщ Я. Гер-мановiча. Так, сустракаецца уласщвы для дадзенай плынi дуалiзм супрацьпастаулення субстанцый душы i цела. Германовiчам адзначаецца традыцыйная для поглядау прыхiльнiкау аугусцiнiянства палярнасць свету, дзе чалавек разглядаецца як своеасаблiвае поле барацьбы. На адным полюсе знаходзщца цела ча-лавека, мэтай якога ёсць адыход ад Бога, звязаны з грахоУнымi пачуццямi i жаданням^ на другiм - чала-вечая душа, якая iмкнецца да выратавання [43, с. 5].

Яшчэ адзш аутар, антрапалагiчныя погляды якога знаходзяцца пад уплывам iдэйных установак ау-гусцiнiзму, - Б. Пачопка. У творы "Чалавек на вышынi сваёй годнасщ", выкарыстоуваючы супрацьпа-стауленне духоунага i матэрыяльнага пачаткау, ён выказвае думк1, падобн^1я да роздумау папярэдшх аутарау. Для асэнсавання ступеш належнасцi аутара да дадзенай штэлектуальнай традыцыi трэба звярнуць асаблiвую увагу на ход яго разважанняу. У творчасщ Б. Пачопю прадстаулены тэндэнцып, уласцiвыя твор-часцi папярэднiх аутарау: прощпастауленне i палярнасць душы i цела у чалавеку, тлумачэнне цела як ма-тэрыi, часовага, страчанага, адмоунага, якому павшна супрацьстаяць штэлектуальная субстанцыя душы: "Душа i цела - гэта дзьве розныя як бы ютоты, каторыя маюць кожная сваё асобнае жаданьне, свае асоб-ныя мэты. Душа заусёды рвёцца дзесьщ у гару, да шекнасьщ i шчасьця трывалаго. Цела, як само з матэ-рыi, капалося б заусёды каля зямлi i тут шукало б сабе здаваленьняу. Душа дамагаiцца, каб чалавек рабiу усiм добра, каб не пэцкауся сам у брудныя рэчы i другiх не цягнуу у штоколечы падобнае. Цела, не зва-жаючы, цi гэта каму будзе уцешна, цi крыудна, цi моральна, щ грэшна i брудна, кажа чалавеку шукаць здаваленьняу змысловых (цялесных), хоць яны вельмi часта i таму самаму чалавеку ня йдуць на карысць i здароуе. Гэтак мiж душой i целам вядзецца безупынная вайна" [44, с. 3-4].

Наяунасць у беларускай рэлiгiйна-фiласофскай думцы прыхшьшкау аугусцiнiянства тлумачыцца тым, што, нягледзячы на афщыйнае патрабаванне выкарыстання i распаусюджвання iдэй неатамiзму, не-

каторыя тэолап па розных прычынах апынулкя у апазщын да лшп Ватыкана, падтpымлiваючы стры-туалютычныя KipyHKi. Дадзеная тэндэнцыя была уласщвая не толькi для Беларусi, але i для усяго каталщ-кага свету i спрыяла pазвiццю мадэршсцкага напрамку.

Цяжкасцi, звязаныя з супрацьстаяннем аугусщшянскага i тамiстычнага напрамку у pэлiгiйнай фь ласофii ХХ стагоддзя, адзначае, напрыклад, Б. Кyзмiцкас, даследуючы канцэпцыi каталiцкага мадэршз-му. Ён зауважае, што праект папы Льва XIII злучыць каталiцкi свет у адзшую культурную i штэлекту-альную прастору шляхам адапатацыi тамiзмy да праблем сучаснасщ i выкарыстання яго для узмацнення фiласофскай i сацыяльнай дактрын не меу поспеху менавгга з дадзенай прычыны. У якасщ мауктвай апа-зiцыi, прапанаванай фшасофскай дактрыне неатамiзмy у шматлiкiх каталщюх школах, духоуных семша-рыях, манасшх ордэнах, захавалiся сшрытуалютычныя тэндэнцыi, яюя мелi кpынiцай у асноуным вышэй-згаданы аугусщшзм [45, с. 42].

Прысутнасць у беларускай pэлiгiйна-фiласофскай думцы щэйных установак менавiта тамiзмy зазна-чыу I. Трацяк, указваючы на фyндзipаванасць прац Ф. Абpантовiча, К. Сваяка, Я. Таpасевiча, Б. Пачопю, А. Станкевiча i У. Талочю iдэямi вучэння Фамы Аквiнскага [46, с. 15]. Адначасова трэба адзначыць, што даследаванне iнтэpпpэтацыi дадзеных щэй, шляхоу запазычання i асноунага зместу гэтай канцэпцьй у твоpчасцi беларусюх аутарау у працы I. Трацяка не знайшло належнага з пункту гледжання псторый фь ласофii адлюстравання. Таксама аутар памылкова звязвае дзейнасць прадстаушкоу каталiцкага напрамку pэлiгiйна-фiласофскай думм з фiласофскай плыняй тамiзмy, а як вядома, паняцце тамiзмy значна шырэй-шае, чым неатамiзм.

Заключэнне. Вiдавочна, што беларуская фiласофская думка - шматвектарны феномен, у межах яко-га паспяхова pазвiвалiся сютэмы i знаходзiлi месца тэндэнцыi часам абсалютна супрацьлеглых фiласофскiх сiстэм. Адначасова трэба адзначыць, што большая частка беларусмх мыслщеляу у той щ iншай стyпенi уключала у арбпу сваёй pэфлексii праблему самавызначэння беларускай нацып. Тычыцца гэта i рэлшйна-фiласофскай беларускай дyмкi, прадстауленай праваслауным i каталiцкiм напрамкам. Насуперак склаушым-ся гiстаpычным стэрэатыпам трэба адзначыць, што менавиа на пачатку XX стагоддзя узшкае моцная беларуская каталщкая плынь у галiне фшасофскай думш. На гэты момант ужо iснавалi цэнтры, якiя змаглi аб'яднаць вакол сябе маладых каталiцкiх штэлектуалау у адзiнyю моцную плынь. Ыпульсам да яе з'яу-лення стала патрэбнасць асэнсавання нацыянальнага пытання i неабходнасць выпрацавання пэунай стpатэгii працы у гэтым накipyнкy. Але для будаунщтва iдэалогii нацыянальнай самасвядомасцi быу патрэбны фь ласофскi падмурак - тыя першасныя iдэi, якiя забяспечаць адзшства каpцiны свету. Менавiта таму бела-pyскiя аутары каталiцкага напрамку звярнулюя да фiласофскiх установак аугусщшянства i неатамiзмy.

ЛIТАРАТУРА

1. Шыбека, З. Гарады Белаpyсi (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзя) / З. Шыбека. - Мшск: Цэнтр еу-рапейскага супрацоунщтва "Эурофорум", 1997. - 319 с.

2. Пущк, У. С. Прычыны амбежавання удзелу бypжyазii у белаpyскiм нацыянальным руху на мяжы XIX-XX стст. / У.С. Пущк // Весщ БДПУ. Серыя. 2. - № 4. - 2008. - С. 7-10.

3. Снапкоуская, С.В. Псторыя адукацыи i педагагiчный дyмкi Беларуа (60-я гады XIX - пачатак XX ст.) / С.В. Снапкоуская. - Мшск: ША, 2001. - 160 с.

4. Быховский, Б.Э. Очерк философии диалектического материализма / Б.Э. Быховский. - М., 1930. - 244 с.

5. Быховский, Б.Э. Метапсихология Фрейда / Б.Э. Быховский. - Минск, 1926. - 40 с.

6. Быховский, Б.Э. Был ли Спиноза материалистом? / Б.Э. Быховский. - Минск, 1928. - 35 с.

7. Вольфсон, С.Я. Этическое миросозерцание Спинозы / С.Я. Вольфсон. - Минск, 1927. - 16 с.

8. Вольфсон, С.Я. Матриархат и марксистская генеономия / С.Я. Вольфсон. - Минск, 1928. - 30 с.

9. Вольфсон, С.Я. Экзогамия / С.Я. Вольфсон. - Минск, 1928. - 16 с.

10. Вольфсон, С.Я. Семья и брак в их историческом развитии / С.Я. Вольфсон. - Минск, 1937. - 244 с.

11. Каценбоген, С.З. Что такое марксизм / С.З. Каценбоген. - Минск, 1925. - 156 с.

12. Никольский, Н.М. Религия как предмет науки / Н.М. Никольский. - Минск, 1923. - 47 с.

13. Новк, !М. С.Я. Вальфсон i беларуская савецкая фiласофiя 20-х гг. XX ст. / !М. Новк // Весщ Нац. Акад. навук Беларуси Серыя гумаштарных навук. - 2013. - № 1. - С. 5-9.

14. Сyлiма, У. Ям "самаурад" гатуе беларускаму народу польская рэспублша / У. Сyлiма. - Вшьня, 1924. - 32 с.

15. Конон, В.Н. Пророк в своем отечестве / В.Н. Конон // Нёман. - 1992. - № 1. - С. 154-157.

16. Самойло, Вл. Сим победишь / Вл. Самойло // Нёман. - 1992. - № 1. - С. 158-186.

17. Гарбшсм, Ю. Уладзiмip Самойла у нямецюм друку (1927-1935): праблематыка i жанравая спецыфша публкацыяу / Ю. Гарбшсю // Acta Albaruthenica. - 2008. - № 8. - С. 72-83.

18. Абдзipаловiч, I. Адвечным шляхам: Дасьледзшы беларускага сьеветагляду / I. Абдзipаловiч. - Мшск: Навука i тэхшка, 1993. - 43 с.

19. Короткая, Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX века / Т.П. Короткая. - Минск: Наука и техника, 1983. - 108 с.

20. Конон, В.М. Демократическая эстетика Белоруссии (1905-1917 гг.) / В.М. Конон. - Минск: Наука и техника, 1971. - 149 с.

21. Королицкий, М. Наша современная беллетристика / М. Королицкий // Туманы: сб. - Минск, 1909. -С. 117-132.

22. Самойло, Вл. Александр Блок / Вл. Самойло // Туманы: сб. - Минск, 1909. - С. 40-66.

23. Юрашкевич, А. Слово на праздник Рождения Христова / А. Юрашкевич // Минские епархиальные ведомости. - 1908. - № 1. - С. 2-8.

24. Ш-ский, Автоном. Две лепты / Автоном Ш-ский // Минские епархиальные ведомости. - 1908. - № 1. -С. 41-44.

25. Юрашкевич, А. Чтения в "Русском религиозном кружке в г. Минске. 1-е чтение / А. Юрашкевич // Минские епархиальные ведомости. - 1908. - № 10. - С. 262-282.

26. Скрынченко, Д. Христос Воскресе! / Д. Скрынченко // Минские епархиальные ведомости. - 1908. -№ 8. - С. 190-191.

27. Кульчицкий, Ст. Поучение в день рождения Государя Императора Николая Александровича / Ст. Кульчицкий // Минские епархиальные ведомости. - 1908. - № 11. - С. 300-310.

28. Христианство в Беларуси: история и современность / Короткая, Т.П. [ и др.]. - Минск: Общественное объединение "Молодежное научное сообщество", 2000. - 71 с.

29. Скрынченко, Д. Ценность жизни по современно-философскому и христианскому учению / Д. Скрынченко. - СПб., 1908. - 164 с.

30. Юрашкевич, А. "Ясное в науке" и "неясное в религии" / А. Юрашкевич // Минские епархиальные ведомости. - 1905. - № 17. - С. 297-314.

31. Юрашкевич, А. "Ясное в науке" и "неясное в религии" / А. Юрашкевич // Минские епархиальные ведомости. - 1905. - № 17. - С. 297-314.

32. М.К. Мариавиты о папстве // Минские епархиальные ведомости. - 1908. - № 13-14. - С. 395-399.

33. Католический листок "о непорочном зачатии Божией Матери" // Минские епархиальные ведомости. -1908. - № 16. - С. 485-489.

34. Лучшее средство в борьбе с католицизмом // Минские епархиальные ведомости. - 1908. - № 16. -С. 489-495.

35. Скрынченко, Д. Трагедия белорусского народа / Д. Скрынченко. - Минск: Тип. С.А. Некрасова, 1908. - 18 с.

36. Шалькевич, В.Ф. Полоцкая неосхоластика / В.Ф. Шалькевич // Мировоззренческие и философско-методологические основания развития современного общества: Беларусь, регион, мир; под ред. Т. А. Адуло. - Минск, 2008. - С. 524-525.

37. Канфесп на Беларус (к. XVIII-XX ст.) / В.В. Грыгор'ева [i шш.]. - Мшск, 1998. - 340 с.

38. Станкевiч, А. Беларуси рух хрысщянсю / А. Станкевiч // З Богам да Беларуси збор творау. - Вшьня: 1нстытут Беларусютыю, 2008. - С. 453-568.

39. Навша, А. На дарозе да новага жыцця / А. Навша // Маладая Беларусь. Серыя 1. - Сш 1. - Пецярбург, 1912. - С. 11-36.

40. Bobic, I. Niadzelisnija Ewanhelii i nawuki C. 1 / I. BobiC. - Wilno, 1922. - 67 s.

41. Bobic, I. Niadzelisnija Ewanhelii i nawuki. C. 2 / I. Bobic. - Wilno, 1921. - 74 s.

42. Bobic, I. Niadzelisnija Ewanhelii i nawuki. C. 3 / I. Bobic. - Wilno, 1921. - 66 s.

43. Hiermanovic, J. Nadpryrodnaje zyccio / J. Hiermanovic // Chryscijanskaja Dumka. - 1934. - № 8. - S. 4-6.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

44. Pacopka, B. Calaviek na vysyni svajoj hodnasci / B. Pacopka. - Wilno, 1915. - 87 s.

45. Кузмицкас, Б. Философские концепции католического модернизма / Б. Кузмицкас. - Вильнюс: Минтис, 1982. - 208 с.

46. Трацяк, I. Культурна-асветнщкая дзейнасць беларусюх каталщюх святароу (пачатак ХХ ст. - 1939 г.): аутарэф. дыс. ... канд. культуралоги: 24.00.01 / I. Трацяк. - Гродна, 2000. - 20 с.

Пастуту 03.11.2014

BELARUSIAN PHILOSOPHICAL LANDSCAPE OF THE FIRST HALF TWENTIETH CENTURY

H. KLIMO VICH

The article covers the specific features of development Belarusian philosophy in the first half of the twentieth century. Eclectic is the main characteristic of the Belarusian thought during this period. Researchers note that Belarusian geo-cultural space was the place for coexistence diametrically opposite philosophical directions. However, not the all of these philosophical ideas from this problematic field are steel investigated. We can notice by the well-known movements of social-democratic ideas and movement of "zapadnorusizm " the great stratum of insufficiently explored phenomenon of the Belarusian religious-philosophical thought, reflection on a national problem, so the aim of this article to determine all the main directions and specific features of the Belarusian thought during the first half of the twentieth century.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.