Научная статья на тему 'Тематизация социального аспекта в белорусской религиозно-философской мысли ХХ века'

Тематизация социального аспекта в белорусской религиозно-философской мысли ХХ века Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
8
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ФИЛОСОФЫ / СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛИ / ТОМИЗМ / НЕОТОМИЗМ / РЕЛИГИОЗНО-ФИЛОСОФСКАЯ МЫСЛЬ / РЕЛИГИОЗНО-ФИЛОСОФСКИЕ ТРАДИЦИИ / ОТЦЫ

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — Климович Г.И.

Анализируется тематика применения социальных принципов и установок философской традиции Ф. Аквинского в религиозно-философской мысли белорусских авторов. Выявляются особенности белорусской традиции в качестве переходного типа между вариантами неотомизма.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THEMING OF THE SOCIAL ASPECT OF THE BELARUSIAN RELIGIOUS AND PHILOSOPHICAL THOUGHT IN THE XX CENTURY

The article is devoted to the review of the main principles thomistic philosophy in the social aspect of the intellectual heritage of the Belarusian religious writers f. Fabian Abrantovich, f. Adam Stankevich, f. Piotr Tatarynovich, f. Cheslav Sipovich, f. Lev Goroshko. It deals with the most important principle of the thomistic social thought - the concept of common good, the neothomistic concept of integral humanism. Comparing the factual material, author came to the conclusion of the inspiration Belarusian thought by two variants of the thomistic tradition - Aristotelian (the concept of the common good, theocratic version of the power’s genesis) and existential (the concept of the integral humanism).

Текст научной работы на тему «Тематизация социального аспекта в белорусской религиозно-философской мысли ХХ века»

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 7

УДК 1(476)(091)+141.30

ТЭМАТЫЗАЦЫЯ САЦЫЯЛЬНАГА АСПЕКТУ У БЕЛАРУСКАЙ РЭЛ1Г1ЙНА-Ф1ЛАСОФСКАЙ ДУМЦЫ ХХ СТАГОДДЗЯ

Г.1. КЛ1МОВ1Ч (Беларуск дзяржауны ушвератэт, Мтск)

Аналгзуецца тэматыка увасаблення прынцыпау I установак фшасофскай традыцып Тамаша Аквт-скага у рэлтйна-фшасофскай думцы таюх беларусюх аутарау, як айцец Фабгян Абрантов1ч, айцец Ян Тара-севгч, айцец Адам Станкевгч, айцец Леу Гарошка, айцец Чэслау Стов1ч I айцец Пётр Татарыновгч. На прыкладзе дадзеных аутарау разглядаюцца найважнейшыя прынцыпы сацыяльнага аспекту тамгсцкай сгстэмы: прынцып агульнага дабра I тэакрэацыянгскага генезгсу улады. Звяртаецца увага на прысут-насць характэрных рыс неатамгскай традыцып, а менавгта тспгрыраванасць канцэпцыяй «ттэграль-нага гуманизму» Жака Мартэна. На падставе параунання беларускага матэрыялу з дадзенымг тыпамг неатамгзму робщца выснова аб сваеасаблгвасцг беларускай традыцып у якасцг пераходнага тыпу пам1ж арыстоцелеусюм I экзгстэнцыяльным варыянтамг тамгзму.

Уводзшы. Тэматыка дзяржаунага будаунщтва, щэалоги, базюных каштоунасцей соцыуму, узаема-адносш палиыш i шшых сфер грамадства з'яуляецца адной з асноватворных у рэфлексп фшосафау i гра-мадсшх дзеячоу ХХ стагоддзя. Мэта дадзенага даследавання - аналiз пазiцыi, прадстауленай у творчасцi беларуск1х аутарау разглядаемага перыяду. Трэба адзначыць, што памер артыкула не дазваляе у поунай меры прааналiзаваць акрэсленую праблематыку на прыкладзе уах прысутных у беларускай дзяржаве канфесш, таму агляд будзе абмежаваны каталiцкай - як адной з найменш даследаваных у псторыка-фiласофскiм плане у ХХ стагоддзя. У беларускай рэлшйна-фшасофскай думцы прапанаваны аспект знай-шоу адлюстраванне у творчасцi а. Фабiяна Абрантовiча, а. Яна Тарасевiча, а. Адама Станкевiча, а. Льва Гарошкi, а. Чэслава Сiповiча i а. Петра Татарыновiча.

Праблемнае поле дадзеных аутарау закранае наступныя пытаннi: генезiс улады, тэарэтычныя пы-таннi узаемаадносiн светапогляду, рэлп-и, iдэалогii i палiтыкi; вдэал фундзiраванасцi пстарычнай мэты грамадства тамiсцкай катэгорыяй «агульнага дабра», вдэя усталявання тэакратычнай па зместу дзяржавы, заснаванай па форме на дэмакратычных каштоунасцях, псторыя развiцця заходнееурапейскай цывш-зацып праз неатамiсцкую прызму дыхатамii антрапацэнтрычнага i тэацэнтрычнага гуманiзму.

Асноуная частка. Щкавасць да сацыяльнага аспекту у беларускай рэлтйна-фшасофскай думцы узнiкае разам са з'яуленнем пытання пра паходжанне улады. Дадзеная праблема была упершыню сфар-муляваная а. Фабiянам Абрантовiчам у працы «Чалавек», дзе ён, даючы характарыстыку грамадства, па-мiж шшым адзначае асноватворную ролю улады у адносiнах да грамадства, тэакрэацыяшсцш характар яе паходжання:

«Грамадзкае жыццё уносщь найважнейшы элемент: уладу. Ня можа быць грамадзкага жыцця без улады, як нармальнага арганiзму людзкога без галавы. ПраУдзiвая, чыстая анарх1я - безуладзьзе - немаг-чыма. Формау улады многа. Усе яны щуць ад Бога ня у тым сэнсе, што Бог безпасрэдна адным дае цара, а другiм презвдэнта, а трэццiм Саветы, а у тым, што Бог стварыу чалавека грамадзк1м, што яму без улады не абыйсьщся, а якую мае мещ - яго рэч; няхай прабуе, каторая лепшая, няхай вь^рае, няхай нат вы-думоувае новыя формы улады, калi зможа. Сёньня развггы вельмi фальшывыя тэорыi грамадзшя, што крынщай улады ёсьць народ. Гэта такая прауда, як сказаць, што прычынай сьвятла, ёсьць акно. Не! Прычынай святла (у дзень) ёсьць сонца, а вакно тольш варункам, каб святло даходзша у дом. Таксама што да улады. Прычынай ёсьць Бог, а народ тольш карытам, а не крынщай» [1, с. 16].

Дадзенага тэакрэацыяшсцкага пункту гледжання на праблему генезiсу улады прытры^ваецца i а. Адам Станкевiч, разглядаючы грамадства тольш як форму увасаблення улады, а змест пашдаючы за Абсалютам:

«1снуе на свеце урэшце i улада, якая круе жыццём грамадзк1м людзей, якая укладае адносiны мiж людзьмi паасобным^ а так-жа мiж грамадзкiмi класам^ м1ж народамi i дзяржавамi. I над гэтым жыццём Збауца наш, як Бог-Чалавек, так-жа мае поуную уладу. Людзi сёння любяць казаць, што грамадзка-палиычная улада паходзщь ад народу. Вось-жа ня гэтак. Улада гэта старэйшая i ад усякага народу i ад усякага чалавека. Ад народу паходзiць не самая улада, а тольш форма улады. I якая гэная улада ня была-б, калi хоча, каб яна людзям сапрауды карыснай была, аднолькава моц сваю мусяцi браць ад Бога i адноль-кава усе свае загады, свайго права мусяць ап1раць на праве Бога i на Ягонай найвышэйшай уладзе» [2, с. 3].

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

Хрысщянси щэал як аснова грамадства, а Хрыстос, як крынща усялякай улады знайшоу адлю-страванне у разважаннях а. 1дэльфонса Бобiча. У рэфлексii артыкуляваны прынцып падзялення улады на тры галшы, характэрны для дзяржау дэмакратычнага напрамку:

«Бо Хрыстус, каторага вы л1чыце только чалавекам, мае поунасць улады над зямлёй i небам, а гэта значыцца, што Ён - Бог. Дык упадзi ж нiц, усё стварэнне, аддай паклон Хрыстусу, бо ён - Панам паноу i Каралём каралёу! Хрыстус мае усялякую уладу. Улада можа быць трайная: адна пастанауляе законы, другая шруе жыццёвыш паступкамi падданых. Трэццяя судзщь вiнаватых. Усе гэтыя роды улады мае Хрыстус i мае без шякага аграшчэння» [3, с. 34].

У творчасщ беларуск1х аутарау актыуна выкарыстоуваецца паняцце «агульнага дабра», характэр-нага для тамiсцкай традыцыi. Так, а. Баляслау Пачобка у працы «Чалавек на вышыш сваёй годнасщ», прысвечанай этычнай праблематыцы, звяртаецца да катэгорьп «агульнага дабра», анал1зуючы асноуныя маральныя якасцi быцця чалавека, адзначае:

«Разбiтнасьць бывае дваякая: так званая партыкулярная, каторая мае на мэце только нашую улас -ную карысць i так называная камандаючая, маючая на мэце агульнае дабро. Першая радзщь нам, як маем паступаць, каб нi зыходзячы з дароп цноты рабiць только тое, што только нам прынясцi можа карысьць. Другая дбае аб дабро бл1жшх, дык радзiць паступаць так, каб т у як1м разе не сталася iм шкода, а на-процi, каб iм рабщь дабро» [4, с. 16].

Да тамiсцкай тра^цый выкарыстання категори «агульнага дабра» звяртауся у творчасцi а. Леу Га-рошка. 1дэя «агульнага дабра» выступае у дадзенага аутара прынцыпам i мэтай, як1я аб'ядноуваюць ш-дыввдуальнасщ у адзiнае грамадства. Так, у адным з артыкулау аутар вызначае яго у якасщ агульнай мэты, дзеля якой павшна ажыццяуляцца праца кожнага чалавека:

«Як у жывым арганiзму безнастванку пульсуе сэрца, як рэгулярна дыхаюць лёгкая, як сютэма-тычна працуюць шшыя ворганы жывога цела, як штодзенна Усходзiць i заходзiць сонца, як штодзенна адчуваем патрэбу есьцi, каб утрымаць жыцьцё - так1м павшна быць i нашае дзеяньне у грамадзкай працы, такою акуратнай i штодзеннай павiнна быць наша малтгва Удзячанасьцi Богу за усе Ягоныя дабра-дзействы i такою-ж павiнна быць мал1тва просьбы за лепшую будучыню народу. А штодзенную мал1тву павiнна суправаджаць такая-ж штодзённая акуратная праца у той дзелянцы жыцьця у якой кожны з нас можа зрабщь нешта карыснае для агульнага дабра (курсiу - аутара)» [5, с. 2].

У шшым варыянце дадзенае паняцце выступае агульнай мэтай рэл1ги i палиыш: «Для добрых суадносiнаУ пам1ж рэлшяю i палiтыкаю можа шмат прычынщца агульнае усьведам-леньне датычна сутнасьщ гэтых суадносiнау. У шмат яшх дачыненьнях магчыма адзьдзялiць Царкву ад дзяржавы з карысьцю для абедзьвех гэтых установау, але нельга зуам разьмежаваць пал1тык1 i рэлiгii, як нельга падзялщь жывога чалавека, бо i палiтыка, i рэлiгiя, маючы розныя апошнiя мэты, маюць тую самую дачасную мэту, якою ёсьць агульнае грамадзкае дабро, або шакш кажучы, дабро чалавека. А гэтае дабро можна асягнуць дзеючы тольш згодна з агульным сусветным парадкам. Бо i сусьветам i паасобным чалавекам кiруе тая самая Рука» [6, с. 2].

Трэба адзначыць, што дадзеныя прынцыпы тэакрэацыяшсцкага варыянту паходжання улады i прынцыпа «агульнага дабра» сведчаць аб пэуным уплыве арыстоцелеускага тыпу тамiзму на беларускую рэлшйна-фшасофскую думку. У той жа час нельга абм^ць наяунасць i непасрэдна неатамiсцкай тра-дыцш, прадстауленай у аналiзе развiцця гiсторыi заходнееурапейскай цывiлiзацыi ад часоу Адраджэння да сучаснасщ. Вiдавочна, што беларуская традыцыя адчула уплыу канцэпцыi «iнтэгральнага гумашзму» Жака Марiтэна. Так французск1 мыслщель адзначае:

«Крах сярэднявечча адчыняе таким чынам дзверы новаму гуманiзму. Велiчнае разлажэнне сярэднiх вякоу i iх сакральных формау ёсць з'яуленне "свецкай" цывшзацш - ня проста свецкай, але такой, якая усё далей i далей адыходзщь ад Увасаблення. Гэта усё яшчэ, калi хочаце, стагоддзе Сына чалавечага, але чалавек пераходзщь ад культа Чалавека-Бога, культа Слова, якое стварыла чалавека, да культу Чала-вецтва, чыстага чалавека.

Характарызуючы найбольш каротка дух гэтай эпохi, дух эпох^ якая нашроувалася гумашстычным Рэнесансам i Рэфармацыяй, скажам, што яна хацела прыстутць к антропацэнтрычнаму апрауданню створанай iстоты, адчуваннем сiмвалу якога, калi б шукаць яго у супадзенш рэлiгiйнай архiтэктуры i становiшчам душы, магло б стаць знакамiтае барока» [7, с. 62].

Водгук1 поглядау Жака Марiтэна прысутшчаюць у шэрагу артыкулау беларускiх аутарау, такiх як а. Леу Гарошка, а. Пётр Татарыновiч, Казiмiр Рог.

Так, Казiмiр Рог у нарысе «Загад часу» робщь агляд развiцця заходнееурапейскай фшасофскай думк1 ад часоу Адраджэння да сучаснасщ; трэба адзначыць, што лопка яго рэфлексп цалкам нагадвае канцэпцыю Жака Марiтэна. Напрыклад:

«У XV веку прыходзщь час т. зв. рэнэсансу - адраджэньня. Гэта час, кал1 пасьля упадку Вiзантыi у Эуропе сталiся ведамымi творы старое грэцкае культуры i ажыло защкауленьне ею, яе вяршком мас-

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 7

тацкае красы. У будаунщтве зьшкаюць стралютыя будовы, iх замяняюць клясычныя грэция i рымск1я найпрыгажэйшыя будынк1, але поруч iх зьяуляюцца раскошныя палацы, ратушы i iнш. Чалавек пачынае узмоцненыя пошук1 красы на зямт, але i далей, як калюь мае цьвёрдую волю, гэтаю красою славщь Бога. Сьвятынi далей астаюцца, як1я мала розьняцца ад сьвятыняу. У мастацтве зьяуляецца вольная камапа-зщыя; постацi сьвятых ажываюць i моцна падчыркваюцца iхныя людзк1я рысы. Распачынаюцца пошук1 земскiх вартасьцяу» [8, с. 2]. Так характарызуе аутар час Адраджэння, адзначаючы паварот ад Бога да чалавека, артыкуляваны у працы «1нтэгральны гуманiзм» Жакам Мариэнам.

Падобным чынам разважае i а. Чэслау Сiповiч, разглядаючы псторыю развiцця фiласофскай думк1 у Заходняй Еуропе ад часоу сярэднявечча. Зноу жа у згоднасцi з поглядаш Жака Марiтэна часы сярэд-нявечча у дадзенага аутара рэпрэзентаваны у якасцi грамадства хрысцiянскiх каштоунасцей:

«Эурапейская культура паустала з дауня культуры грэка-рымскай i хрысьцiянства. Сынтэза была магчымая, бо у шмат чым мел1ся супольныя звёны: абодзва дзейнш прызнавал1 дуалiзм рэчаiснасьцi, пры-мат духа, залежнасьщ чалавека ад Абсалюту. Ня дзiва тады, што айцы Царквы захоплiвалiся грэцкiмi фь лосафаш, у асаблiвасьцi Платонам i Арыстоцелем. Сьв. Тамаш Аквiнскi, гэнiй хрысьщянскай i тэолёпч-най думк1, тварэц сштэзы хрысьцiянскага сьветапагляду, Дантэ - гэнш хрысьщянскай красы - падпарад-коуваюць у строгiх вывадах жыцьцё дачаснае мэтам жыцьця вечнага, мараль прасоуваюць ад Бога i рэл1ги. Такая лiнiя нефальшывае ортодоксii на працягу стагодзьзяу зьяуляецца фундамэнтам грамадзкага i дзяр-жаунага ладу. Права, палиычныя i грамадзкiя установы, знойны адзшак як i дзяржавау датарноувалкя да этычных нормау» [9, с. 6].

Негатыуная адзнака часоу Адраджэння сустракаецца у а. Чэслава Ciповiча зноу:

«Рэвалюцыя думк1 пачалася так званым Адраджэньнем. Адраджэньне звярнулася да щэалау пе-расьпеушага паганства. Яно славщь дачаснае жыцьцё, вдзе наперакор хрысьцiянскiм цнотам пакоры i скромнасьщ. Iдэаламi гуманiстау зьуляюцца: веда, сшьныя эмоцыйныя перажываньш, вера у свае сшы. Ад часоу Адраджэньня зауважаем у навуцы суб'ектывiзм, у праве - мамявел1зм, у гаспадарчай працы -капи^зм» [9, с. 6].

У адпаведнасщ з вдэалктычнай традыцыяй ХХ стагоддзя негатыуна пазiцыянiруецца рацыяналiзм. Вось як падае дадзены аспект а. Чэслау Сiповiч:

«ХVIII стагодзьдзе - часы дэiзму i рацыяналiзму. Бога прызнаюць як абстракцыю, абыякавага да зямных справау. Розум чалавека прызнаецца найвышэйшаю мераю прауды. Бажышчам фiлязофаУ тага-часнае Нямеччыны зьяуляецца Эмануш Кант з Каралеуца. Паводля яго чалавек мае магчымасьщ пазнаць фэномэн - зьявiшча, але нiколi сутнасьць рэчы; Бога розумам не пазнаеш, Яго юнаваньне вымагаецца чалавекам; рэлшя мае выключна рэлятыунае значэньне...» [9, с. 6].

Падобнае меркаванне прысутнiчае i у працах а. Льва Гарошк1. Так, у нарысы «Дух часу» аутар ад-моуна ставiцца да тых грамадсшх трансфармацый, што былi следствам з'яулення рацыяналiзму:

«Ад вякоу людзi ведал1 свае слабасьцi i вялi барацьбу з сваiмi дрэннымi нахiламi, каб ня стацца iхнымi нявольнiкамi, але вось ад XVIII стагоддзя на дапамогу дрэнным нахалам прыйшоу бязбожны рух так званых рацыяналютау, яш абвясьцiу, што гэта нягуманна апаноуваць свае нiзкiя гоны - трэба даць iм волю. Хутка той рух прыняу арганiзаваную форму вальнадумства. У тайных i яуных аргашзацыях ён хутка так пашырауся у юруючых кругох, што пачау надаваць агульны тон грамадзкай думцы у Заходняй Эуропе i пачау плянаваць апанаваньне усяго свету» [10, с. 2].

Працягваючы далейшае параунанне беларускай рэлiгiйна-фiласофскай думк1 i канцэпцып Жака Ма-рiтэна, трэба адзначыць, што апошняя умоуна складаецца з дзвюх частак: першая - негатыуная - прысве-чаная крытыцы антрапацэнтрычнага гумашзму; другая - пазiтыуная - распрацоуцы паняцця «штэграль-нага гуманiзму», шляхоу увасаблення яго у жыццё. Аутар вылучае асноуныя напрамк1 працы хрысщ-янiна у соцыуме:

1) неабходнасць ушверсальнай фiласофii, абумоуленай канкрэтнымi практычнывш вынiкамi;

2) абнауленне сацыяльнага парадку павшна быць звязана з абнауленнем парадку духоунага;

3) патрабаванне вырашэння праблем сацыяльнай i палпычных сфер.

Жак Мариэн адзначае, што дадзены вектар ужо тэарэтычна увасоблены у энцыклжах рымск1х пап [7, с. 130, 131].

Бл1зкай па духу у беларускай рэлiгiйна-фiласофскай думцы з'яуляецца артыкул Вiтаута Зьнiча «За хрысьщянскае сужыцце народау», дзе пам1ж шшым ён адзначае:

«Будучыня Эуропы, сужыцьцё эуропейсшх народау павiнна апiрацца выключна i только на прынцы-пах справядл1васьщ для кожнага народу. Цэмэнтам згоднага i добрасуседзкага сужыцьця горка- дасведчаных народау Эуропы могуць быць тольш забавязываючыя усiх людзей хрысьщянсия прынцыпы мараль-насьцi i этыш» [11, с. 8].

У адпаведнасщ з пазпыунай часткай можна узгадаць працу а. Петра Татарыновiча «Сацыялапч-ныя зацемк1», у якой разглядаецца развщцё наступных сацыяльных форм: сям'я, нацыя i задзiночанне на-

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

цый. Прынцыпам аб'яднання дзяржау, на думку дадзенага аутара, павшна быць фундзiраванасць хрысць HHCKiMi маральна-этычньЕШ каштоунасцямг

«Таму над народамi i над дзяржавамi мусiць быць рэлтя. Але ня у тым сэнсе, каб духоуная клеры-кальная улада сама станавiлася на чале дзяржавау замест свецкага ураду. Не! У хрысщянскай дзяржаве рэлiгiя мае абсяг сва1х беспасярэднiх заштэрэсаваньняу i дзейнасьщ да галшы узгадаваньня, пашырэньня i углыбленьня Хрыстовае навук1, каб тэтам спосабам уфармаць маральна-узгадваучую псiхiку народау i дзяржавау» [12, с. 9].

Заключэнне. Падагульняючы вышэйнапiсанае, трэба адзначыць, што сацыяльны аспект бе -ларускай рэлшйна-фшасофскай думк1 сфармавауся пад моцным уплывам тамiцскай традыцыi. Адна -часова падкрэслiм, што на рысы яго фармавання пауплывалi як клаачная тамiсцкая традыцыя, так i неасхаластычны рух, што прывяло да з'яулення пэуных асаблiвасцей у сацыяльным аспекце - бела-рускага варыянту як пераходнага памiж арыстоцелеусшм i экзютэнцыяльным (да якiх можна далучыць Жака Марiтэна) тыпамi.

Л1ТАРАТУРА

1. Абраш^ч, Ф. Чалавек / Ф. Абраш^ч. - Вiльно, 1928. - 16 с.

2. Станкевiч, А. Божае Слова на урачыстаць св. Трощы / А. Станкевiч // Хрысщянская думка. - 1934. -№ 5. - С. 2 - 3.

3. Бобiч, I. Нядзелшшя Евангеллi i навук1 / I. Бобiч. - Вiльно, 1924. - 74 с.

4. Пачобка, Б. Чалавек на вышыш сваёй годнасщ / Б. Пачобка. - Вшьно, 1915. - 85 с.

5. Гарошка, Л. Аб саламяным агню i вытрваласщ / Л. Гарошка // Божым шляхам. - 1953. - № 56. -С. 1 - 2.

6. Гарошка, Л. Палпыка i рэлиад / Л. Гарошка // Божым шляхам. - 1951. - № 58. - С. 1 - 2.

7. Маритен, Ж. Философ в мире / Ж. Маритен. - М.: Высш. шк., 1994. - 192 с.

8. Рог, К. Загад часу / К. Рог // Божым шляхам. - 1951. - № 3. - С. 1 - 3.

9. Ciповiч, Ч. Часы Хрыста i нашыя / Ч. Сiповiч // Божым шляхам - 1948. - № 11 - 12. - С. 4 - 6.

10. Гарошка, Л. Дух часу / Л. Гарошка // Божым шляхам. - 1954. - № 60. - С. 1 - 2.

11. Зьшч, В. За хрысьщянскае сужыцьцё народау / В. Зьшч // Божым шляхам. - 1953. - № 55 - С. 6 - 9.

12. Татарыновiч, П. Сацыяляпчныя зацемш / П. Татарыновiч // Божым шляхам. - 1948. - № 4. - С. 9 - 11

Пастушу 20.04.2012

THEMING OF THE SOCIAL ASPECT OF THE BELARUSIAN RELIGIOUS AND PHILOSOPHICAL THOUGHT IN THE XX CENTURY

H. KLIMOVICH

The article is devoted to the review of the main principles thomistic philosophy in the social aspect of the intellectual heritage of the Belarusian religious writers f. Fabian Abrantovich, f. Adam Stankevich, f. Piotr Tatarynovich, f. Cheslav Sipovich, f. Lev Goroshko. It deals with the most important principle of the thomistic social thought - the concept of common good, the neothomistic concept of integral humanism. Comparing the factual material, author came to the conclusion of the inspiration Belarusian thought by two variants of the thomistic tradition - Aristotelian (the concept of the common good, theocratic version of the power's genesis) and existential (the concept of the integral humanism).

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.