Научная статья на тему 'УЗБАГАЧЭННЕ ЗМЕСТУ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ Ў ПЕДАГАГІЧНАЙ ДУМЦЫ БЕЛАРУСІ XVI ст. ПАД УПЛЫВАМ РЭНЕСАНСНА-РЭФАРМАЦЫЙНЫХ ІДЭЙ'

УЗБАГАЧЭННЕ ЗМЕСТУ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ Ў ПЕДАГАГІЧНАЙ ДУМЦЫ БЕЛАРУСІ XVI ст. ПАД УПЛЫВАМ РЭНЕСАНСНА-РЭФАРМАЦЫЙНЫХ ІДЭЙ Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
136
20
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
змест грамадзянска-патрыятычнага выхавання / Радзіма-зямля / Радзіма-народ / Радзіма-краіна / грамадзянска-патрыятычныя якасці / патрыѐт / грамадзянін / Рэнесанс / Рэфармацыя / the contents of civil-Patriotic education / the native land / Motherland-the people / the homeland-a country of civil-Patriotic qualities / patriot / citizen / Renaissance / Reformation

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — М. М. Шчэрбін

Артыкул прысвечаны даследаванню тэндэнцый развіцця зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў педагагічнай думцы Беларусі XVI ст. на падставе эвалюцыі якасных характарыстык асобы ў адносінах да Радзімы-зямлі, Радзімы-народу і Радзімы-краіны. Паказана рэфармаванне зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў кантэксце талерантна-гуманістычных і прававых каштоўнасцей, вызначана сувязь змястоўнага напаўнення выхавання патрыѐта і грамадзяніна з нацыянальна-светапогляднымі і сацыякультурнымі працэсамі фарміравання беларускай народнасці. Устаноўлена значнасць Рэнесансу і Рэфармацыі ў актывізацыі педагагічнай думкі Беларусі XVI ст., абнаўленні зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання прагрэсіўнымі педагагічнымі ідэямі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ENRICHING THE CONTENT OF CIVIL AND PATRIOTIC EDUKATION IN BELARUS UNDER THE INFLUENCE XVI c. OF RENAISSANCE-REFARMATSION NYH IDEAS

The article is devoted to tendencies of development of the content of civil and Patriotic education in the pedagogical thought of Belarus of the XVI century based on the evolution of qualitative characteristics of the individual in relation to the Home-land, homeland, the people and the homeland-the country. Shows the reforming of the content of civil and Patriotic education in the context of tolerant, humanitarian and legal values, the relationship of the content of the education of a patriot and a national-ideological and suryakantham processes of formation of the Belarusian nation. Established the importance of the Renaissance in enhancing the pedagogical thought of Belarus of the XVI century, the updating of the content of civil and Patriotic education of the progressive pedagogical ideas.

Текст научной работы на тему «УЗБАГАЧЭННЕ ЗМЕСТУ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ Ў ПЕДАГАГІЧНАЙ ДУМЦЫ БЕЛАРУСІ XVI ст. ПАД УПЛЫВАМ РЭНЕСАНСНА-РЭФАРМАЦЫЙНЫХ ІДЭЙ»

УДК 37.01: 37.035.6(476)(091)«15»

М. М. Шчэрбiн

Асiстэнт, кафедра псторып i МВГ, УА МДПУ iмя I. П. Шамяк1на, г. Мазыр, Рэспублiка Беларусь

УЗБАГАЧЭННЕ ЗМЕСТУ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ У ПЕДАГАГ1ЧНАЙ ДУМЦЫ БЕЛАРУС1 XVI ст.

ПАД УПЛЫВАМ РЭНЕСАНСНА-РЭФАРМАЦЫЙНЫХ 1ДЭЙ

Артикул прысвечаны даследаванню тэндэнцый развщця зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання у педагаггчнай думцы БеларусIXVI ст. на падставе эвалюцьп якасных характарыстык асобы у адностах да Радз1мы-зямл1, Радзгмы-народу I Радз1мы-кра1ны. Паказана рэфармаванне зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання у кантэксце талерантна-гуматстычных I прававых каштоунасцей, вызначана сувязь змястоунага напаунення выхавання патрыёта I грамадзянта з нацыянальна-светапогляднымг I сацыякультурнымг працэсамг фармгравання беларускай народнасщ. Устаноулена значнасць Рэнесансу I Рэфармацы1 у актыв/зацыI педагаггчнай думк1 БеларусI XVI ст., абнауленш зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання прагрэсгунымг педагаггчнымг 1дэям1.

Ключавыя словы: змест грамадзянска-патрыятычнага выхавання, Радзгма-зямля, Радзгма-народ, Радз1ма-кра1на, грамадзянска-патрыятычныя якасцг, патрыёт, грамадзянт, Рэнесанс, Рэфармацыя.

Уводзшы

Рэнесансна-рэфармацыйныя iдэi садзейнiчалi актуалiзацыi на беларусшх землях пытанняу фар]шравання моладз^ адданай новым формам дзяржауна-прававога i грамадскага развщця крашы. Талерантна-гумашстычныя i прававыя каштоунасщ Рэнесансу i Рэфармацыi абумовiлi актышзацыю духоунага жыцця грамадства, выступiлi станоучым iмпульсам для перагляду зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Побач з гэтым ва умовах эттчнай донтыфжацш беларускага этнасу запатрабаванасць выхавання патрыёта i грамадзянiна з'яулялася важным аспектам нацыянальна-свядомаснага самавызначэння народа. Гэта дэтэрмшавала эвалюцыю грамадзянска-патрыятычных якасцей у адносшах да Радзiмы-зямлi, Радзiмы-народу i Радзiмы-крашы у змесце выхавання патрыёта i грамадзянiна XVI ст.

Вышю даследавання 11х абмеркаванне

Грамадзянска-патрыятычныя якасцi у адносiнах да Радзiмы-зямлi ва умовах акрэсленых пераутварэнняу трансфармуюцца, перарастаюць межы "роднага куточка" i пашыраюцца да дзяржавы, атаясамлiваюцца з канкрэтнай культурна-рэлiгiйнай, а пазней i этнадзяржаунай прасторай. У ташх умовах выключнае месца сярод грамадзянска-патрыятычных якасцей займала этнiчная щэмтыфжацыя, якая праявшася у суаднясеннi сябе з пэунай тэрыторыяй, народам, кра1най. Гэта садзейшчала паглыбленню сутнаснага напаунення грамадзянска-патрыятычных якасцей, абумовша асэнсаванне агульнасцi на падставе адзшства этнiчных прыкмет.

Адным з першых прыхiльнасць да зямл^ дзе нарадзiуся, выказау Ф. Скарына. Першадрукар, атаясамлiваючы сябе з канкрэтным горадам ("сын с Полацька"), народам ("азрусин") i мовай ("словенскы язык"), вылучыу у якасщ вядучых грамадзянска-патрыятычных каштоунасцей Радзiму i асаблiвасцi народа [1, 29]. Як дрэва не можа iснаваць без трывалага кораня, так i iндывiд павiнен абапiрацца у "пазнант самога сябе" на свае вытош - агульнасць светауспрымання, культурна-рэлiгiйнае адзiнства, этшчныя перавагi [1, 29]. Такая пераемнасць разглядалася мыслiцелем падмуркам этнiчнай щэнтыфжацьп асобы, фармiравання трывалых грамадзянска-патрыятычных якасцей.

Важнае значэнне сярод грамадзянска-патрыятычных якасцей, нашраваных на Радаму-зямлю, мела захавамме гктарычнай мамящ. Дадзеная якасць разглядалася асветнiкамi XVI ст.

© Шчэрбiн М. М., 2017

падставай трывалага развiцця сваей зямлi, а прыцягненне да вытокау атаясамлiвалася з канкрэтнай зямлёй, надавала устойлiвы характар асобаснаму развiццю.

М. Гусоусш звяртаецца да пстарычных традыцый яднання чалавека з прыродай, услауляе шматлiкiя багаццi i здабытк1 сваёй зямлi. Аутар з гонарам падкрэ^вае, што, нягледзечы на выпрабаванш, дзякуючы пераемнасцi, народ захавау самабытнасць сваёй зямлi, уласныя рысы: "...лад алфавту наш прашчур для уласнай карысцг // У грэкау пазычыу I гук1 мясцовых гаворак // .Зладзгушы з 1м... застауся сабою" [2, 123]. Пстарычная памяць, паводле меркавання мыслiцеля, з'яуляецца асновай выхавання чалавека, натхняе яго на служэнне сваёй зямлi.

Прызнанне у любовi да сваёй зямлi выказау Ф. Скарына: "...понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная баронять ульев своих, - тако же и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають" [1, 27]. Для першадрукара натуральная любоу да свайго краю выступае абавязковай якасцю годнага чалавека, менашта дзякуючы пачуццю Радамы, лiчыу Ф. Скарына, чалавек здольны захаваць сябе як прадстаушк пэунага этнасу.

Распаусюджванне гумашстычных вдэй на беларусшх землях адбывалася у "спалучэнш з традыцыйныш праваслаунымi дамiнантамi беларускай культуры", яшя трансфармавалiся у "хрысщянсш гумашзм" [3, 102]. Гэта спрыяла развiццю маральнай скiраванасцi зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання як асновы фармiравання гумашстычна-арыентаваных нацыянальных пачуццяу. У так1х умовах адну з галоуных роляу у змесце выхавання патрыёта i грамадзянiна адыгрывала чалавекалюбства. Сутнасць этычных поглядау гуманiстау вызначау хрысцiянскi пастулат, як1я заклiкау "... то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных всех" [1, 22].

Прыярытэт чалавекалюбства выказвау Ф. Скарына. "Да совършен будеть человъек божий и на всяко дъло добро уготован", - сцвярджау мыслщель, для якога асабютая бездакорнасць была звязана з iмкненнем да агульнага дабра [1, 30]. Па прычыне таго, што "... тако каждый хрестианин, свое имея дарование, к посполитого доброго розмножению да уделяеть, наиболей любовь ко всих да соблудаеть, еже ест совершена над все иные дарования, без нея же ничто проспешно ест", - быу перакананы гуманют [1, 40]. Пры гэтым чалавекалюбства мела у асветшка яскрава выражаную грамадзянска-патрыятычную сшраванасць, што пацвярджае яго штэрпрэтацыя з пункту гледжання грамадскай значнасцi для канкрэтнай зямлi i народу.

На думку М. Гусоускага, на любовi да людзей павiнна трымацца iдэя агульнага мiру. Паэт асуджау "братазабойствы, грызню, м1жусобныя войны", што вялi да разбурэнняу i галечы [2, 142]. Словамi са Святога пiсання гуманiст настауляу ажыццяуляць любую справу "праз любоу к чалавеку" [2, 144]. Сшраванасцю да згоды, чалавечнасцю i любоую павiнны характарызавацца думк1 i справы тых, каму неабыякавы лёс роднай зямл^ лiчыу паэт.

Любоу памiж людзьмi як грамадзянска-патрыятычную якасць адзначау М. Лiтвiн. Мыслiцель усхваляу звычаi татарау, што к1руюцца "умеренностью и воздержанием, и все они живут без излишеств", а галоунае "превосходят нас любовью к ближнему" нават да рабоу [4, 158]. Ён лiчыу добрым традыцьп iудзеяу, як1я "не допускают, чтобы кто-то из народа их погиб от бедности - такая любовь процветает среди них" [4, 161]. Асветшк iмкнуУся шцыяваць выпрауленне заганау з дапамогай самаудасканалення на падставе любовi i павагi пам1ж людзьмi.

Уключэнне беларуск1х зямель у агульнаеУрапейскiя працэсы прывяло да распаусюджвання погляду на чалавека як актыунага, думаючага, дзеючага не тольк1 з мэтай асабютага поспеху, а з пазщый дабра i справядлiвасцi, што знайшло адлюстраванне у эвалюцыi грамадзянска-патрыятычных якасцей да Радзiмы-народу у XVI ст. Па перакананш Л. Сапегi, "все, что не соответствует миру и общественной пользе, может смело рассматриваться как преступление" [5, 274].

Гумашстычныя iдэi, падтрыманыя моцнымi хрысцiянскiмi традыцыям^ пауплывал на запатрабаванасць сацыяльнай смравяд. иваси як важнай грамадзянска-патрыятычнай якасцi, сутнаснае тлумачэнне якой мела пэуныя адрозненнi у грамадска-педагапчнай думцы XVI ст.

Погляды Ф. Скарыны характарызавалiся хрысцiянскай самаадданасцю i дабрачыннасцю. Адсюль мiр i грамадская згода, што будуюцца на прынцыпах "прироженого закону", як1 "...написан ест в серци единого кажного человъка", з'яуляюцца найлепшым увасабленнем "братолюбия", - быу упэунены першадрукар [1, 21]. Па гэтай прычыне i адносiны пам1ж людзьмi павшен вызначаць маральны закон, сумленнасць i справядлiвасць, так як "незгода бо и

найбольшие царства разрушаеть ", - лiчыу асветнiк [1, 39]. Адпаведна на справядлiвасцi i павiнна трымацца "усеагульная згода", якая выступала важнай умовай iснавання полшанфесшнага грамадства ВКЛ.

Талерантную прыроду сацыяльнай справядлiвасцi адстойвау С. Будны. Гумашст заклiкау сачыць, "чтобы люди бедные и сироты не терпели от нищеты и не умирали под забором от голода и холода" [6, 220]. Мыслщель быу перакананы, што галоунымГ якасцямi чалавека выступаюць "богобоязненность, справедливость, правдивость и милосердие", яшя з'яуляюцца гарантам развiцця народу i краiны [6, 220]. Значнасць панавання згоды С. Будны тлумачыу усеагульнай карысцю, нак1раванасцю сва1х учынкау "не к своей пользе и удовольствию, а к благу..., к удовлетворению нужд граждан земель своих" [6, 222]. Асветшк падкрэслГвау выхаваучы патэнцыял сацыяльнай справядлiвасцi як асобаснай якасцi, а таму адводзiу ёй важнае месца у змесце выхавання патрыёта i грамадзянiна.

Справядлiвасць як "самую цудоуную з усiх дабрачыннасцей" вызначау А. Волан [7, 290]. Яе сутнасць фшосафам тлумачылася як дапамога тым, каму патрэбна, каб "никто не терпел вреда" [7, 290]. Мыслщель падкрэслГвау, што "счастье одних не должно строиться на несчастьи других" [7, 289]. А. Волан iмкнууся садзейшчаць распаусюджванню прававых адносш памiж людзьмi, не выключаючы пры гэтым неабходнасць захавання "прадпгсаных ад Бога пэуных норм паводзт" [хрест., с. 280]. У сувязi з тым, што "маральныя заганы, - быу упэунены мыслщель, -прычына цяжюх бядотау мног1х дзяржау" [7, 289]. З гэтай нагоды выхаванню справядлiвасцi, на думку фшосафа, трэба надаць асаблiвую увагу у змесце грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Побач з iмкненнем да справядлiвасцi, наюраванасць грамадзянска-патрыятычных адносiн на Радзiму-народ адрозшвалася у XVI ст. меабыякавасцю да лесу свайго народу. Згодна з перакананнямi мыслщеляу гэтага часу, першае месца у жыцщ чалавека павшен займаць грамадск1 абавязак - ".не только бо сами по сабе нарожаемся на сьвет, а больше для службы божей и посполитого доброго", - адзначалi асветнiкi [1, 33]. Грамадская накiраванасць чалавечых спрау на агульнае дабро выступала лейтматывам служэння асобы, займала ключавое месца у змесце выхавання патрыёта i грамадзянiна.

Прадмовы Ф. Скарыны да Бiблii прасякнуты iдэямi "блага" для свайго народа, iмкненнем далучэння яго да агульначалавечых каштоунасцей. Асветнiк сшроувау свае намаганш дзеля людзей, "к пожитку и ко размножению добрых обычаев" [1, 29]. У першадрукара клопат пра лёс свайго народа вызначауся асветнщтвам людзей, тлумачэннем хрысцiянскiх норм, добрым справамi для падтрымання мiру у грамадстве. Усё гэтыя рысы, паводле Ф. Скарыны, з'яуляюцца важным прыкметамi маральнага жыцця, крынiцай самавыхавання i фармiравання актыунай грамадскай пазiцыi асобы як неад'емных грамадзянска-патрыятычных якасцей.

Жаданне праславiцць сваю Айчыну - "край... - дзгвосны прыстанак загадак I цудау" -адрозшвае "Песню пра зубра" М. Гусоускага [2, 130]. Асветнiк паэтызуе прыгажосць роднай прыроды, велiчнасць краю, мужнасць i шчырасць яго жыхароу, паказвае сябе адданым сынам сваёй Радзiмы. М. Гусоусш iмкнууся звярнуць увагу i на правiльнае экалагiчнае выхаванне асобы як важную складаючую зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Увагай да лёсу свайго народа адрозшвалюя перакананнi В. Цятнскага, занепакоенага тым, што бачыу "... в таком зацном руском.учоном народе, езыка сваего славнаго занедбане, а просто взгарду" [8, 234]. Менавгга з шанаваннем уласных каштоунасцей як найгалоунейшых дамшант выхавання мыслщель звязвау будучыню народа, яго паспяховае развщцё сярод iншых народау. Адной з галоуных умоу фармiравання моладзi, прыдатнай да служэння народу i краше, В. Цяшнсш лiчыу далучанасць да лёсу Радзiмы.

Пад уплывам этшчных працэсау адбываецца актуалГзацыя важнай грамадзянска-патрыятычнай якасцi асобы - каштоунаснага стаулення да сваей мовы i культуры. На працягу XVI ст. каштоунаснае стауленне да роднай мовы i культуры атрымала запатрабаванасць i на дзяржауным, i на грамадска-асветнщшм узроунях.

Па-першае, старабеларуская мова мела дзяржауны статус у ВКЛ, што адкрывала шырошя магчымасщ для яе развщця, падкрэслГвала асаблiвую значнасць як прадмета гонару для народа. Менавгга дзякуючы iснаванню уласнай мовы i тэрыторыi дзяржауным летапiсаннем ВКЛ "абгрунтоувалася права на самастойнае развiццё Г роунае становiшча сярод шшых народау" [9, 26]. Канцлер Л. Сапега, падкрэслГваючы выключную ролю вяршэнства закону у грамадстве, адзначау, што асаблГва сорамна не ведаць тых правоу, як1я "не чужим каким языком, но своим собственным права записанные имеем" [5, 272].

Па-другое, беларускiмi гумашсташ падкрэслiвалася адукацыйна-выхаваучая функцыя мовы, яе найгалоунейшая роля у асветнiцтве народа, дзякуючы з'яуленню уласнай лтгаратуры. Гэта з'яулялася сведчаннем прызнання важнага значэння роднай мовы i культуры як дамшанты зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Прыхшьнаць да нацыянальных каштоунасцей склала адметную рысу грамадска-педагагiчнай думк1 Беларусi XVI ст. Пры гэтым, "у прагрэауна настроеных колах праваслаунага грамадства ВКЛ iмкненне захаваць "рускую мову", традыцыйную духоунасць, рэлiгiю спалучалася з неабходнасцю далучэння да перадавой заходнееурапейскай культуры" [9, 49-50].

Развщцё грамадзянска-патрыятычных адносш, арыентаваных на захаванне iнтарэсау сваёй Бацькаушчыны, вылучае ск1раванасць грамадзянска-патрытяычных якасцей на Радзiму-краiну. Адзначаныя якасщ у XVI ст. зведалi значны уплыу, акрамя рэнесансна-рэфармацыйных щэй, працэсау дзяржаунага будаунiцтва ВКЛ, у развщщ як1х фармiраванню грамадзянска-патрыятычнай прыхшьнасщ дзяржаве адводзiлася вядучая роля. Важнай якасцю зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання выступала прызнанне значнасщ iснавання дзяржауна-мрававой сктэмы.

Гуманiсты падкрэслiвалi неабходнасць фармiравання станоучых адносiн да уладных структур як вядучай умовы iх належнага функцыянавання. Ф. Скарына, сцвярджаючы першынство маральнага закону, заклiкау: "Повинитеся убо всякому созданию человъчию господа ради, аще царю, яко преобладающему, или князем, яко от него посланым на отмщение злодейцем, божий убо слуга ест к доброму твоему" [1, 23]. На думку асветшка, асновай рэгулявання грамадскага жыцця з'яуляюцца трывалая улада i закон, здольныя забяспечыць парадак i грамадск1 дабрабыт. Прызнаннем моцнай дзяржаунасцi у асобе мудрага князя вызначалiся погляды М. Гусоускага. Мыслщель звяртаецца да часоу шравання князя Вiтаута як залатога веку для беларуск1х зямель. "С1лу Радз1ме надау, княства вялтм зраб1у... ", - падкрэслiвае М. Гусоуси [2, 145]. Неабходнасць фармiравання паслухмянасщ дзяржаунай уладзе адзначау С. Будны таму, што "власть - вещь добрая, необходимая и полезная", - быу упэунены мыслщель [6, 203]. Мудрая улада, паводле С. Буднага, выклжае адпаведныя адносiны у грамадстве, а фармiраванне прыхiльнасцi да яе складае важную рысу зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Разам з гэтым, юнаванне дзяржаунай улады у XVI ст. не мыслшася без трывалай прававой асновы. У "Прысвячэнш Статута Жыпмонту III" Л. Сапега падкрэслiвау вялшую ролю караля, "найбольшего стража общей свободы", у захаванш дабрабыту з дапамогай права [5, 271 ]. Аднак i сам правiцель "... никакога верховенства над нами употреблять не может, единственно столько, сколько ему право допускает", - падкрэ^вау мыслщель [5, 271]. Гэта абумовша запатрабаванасць прымльнасщ дзяржауна-прававым iнстытутам у змесце грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Прагрэсiун^Iя меркаваннi аб верхавенстве улады i яе правамернасщ былi уласцiвы А. Волану. Ён быу упэунены, што "юраванне дзяржавай - гэта ахвярапрынашэнне", так як кароль павшен з'яуляцца "прычынай дабра ус1х" [7, 288]. Прававед усклжау : "... Я сцвярджаю караля, а не тырана, як будзе абараняць законы I звычаг нашага народа, а не травацца свагмг асабгстымI капрызамг, клапацщца толью пра сябе I прыноаць шкоду пажытку паспалтаму, народнай справе., караля, ... усе думк1 якога наюраваны на дабрабыт грамадзян" [7, 287]. Фшосаф адзначау, што "... тчога так не дзейтчае на паслухмяных грамадзян, як станоучы прыклад караля", - падкрэ^ваючы найвышэйшую меру адказнасщ правщеля перад сва1м народам [7, 287]. Адпаведна прызнанне значнасщ дзяржауна-прававой астэмы разглядалася як узаемаабумоулены працэс, што грунтуецца на прававым падмурку асэнсавання асабiстай i агульнадзяржаунай адказнасцi.

Побач з моцнай вярхоунай уладай ключавое месца у забеспячэннi дабрабыту у грамадстве адводзшася мыслiцелямi праву. Па гэтай прычыне мрыярытэт м1самага права i законамаслухмянасць у адносiнах да Радзiмы-краiны з'улялкя важнымi грамадзянска-патр^Iят^Iчн^Iмi якасцямi XVI ст.

Ф. Скарына лiчыу, што шсаны закон - гэта неабходнасць, якая дазволщь зрабiць грамадскiя адносшы больш дасканалымi. I калi тсаны закон "почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный подлъ прирожения подлуг обычаев земли, часу и месту, пригожий, явный, не имея в собъ закритости не к пожитку единого человъка, но к посполитому доброму написаный', ён выступае "асновай сацыяльнай гармони, грамадскай згоды "люда паспалтгага" [1, 21-22]. Захаванне законау, на думку С. Буднага, з'яуляецца адной з галоуных дабрачыннасцей,

якая дапамагае "удовлетворять потребы граждан", не парушаючы агульных штарэсау [6, 201]. Менавгга таш баланс, быу упэунены асветшк, садзейтчае справядлГвым грамадск1м адносшам, выступае трывалым падмуркам моцнай дзяржавы. А. Волан быу перакананы, што менавгга тсанае права з'яуляецца ахоушкам сацыяльнага мГру Г грамадскай згоды, бо у Гм "заложено благо государства" [7, 292]. Законы забяспечваюць "в государстве всеобщее спокойствие", а таму на Гх замацаванне павшны нак1раваць намаганш усе заклапочаныя лёсам Айчыны [7, 292]. Л. Сапега сваёй дзейнасцю прадэманстравау прыгальнасць закону як найгалоунейшай грамадскай каштоунасщ, прызначэнне якой тлумачыу, каб "за недобросовестные дела свои надлежащее наказние, а порядочные пристойную плату получали " [5, 271].

ПаважлГвыя адносшы да права, Гмкненне да яго грамадскага распаусюджвання, перавага прававых норм у палиычных адносшах прывял да запатрабаванасщ законапаслухмянасщ у змесце выхавання патрыёта Г грамадзянша.

Ва умовах развщця дзяржауна-прававой астэмы важнай грамадзянска-патрыятычнай якасцю з'яулялася добрасумленнае выкананне грамадскiх абавязкау. На працягу XVI ст. асэнсаванне грамадскага абавязаку адбываецца праз яго суаднясенне з правам, грамадскай працай па упарадкавант Г удасканаленш дзяржавы. I кал распаусюджванне тсанага права мела пэуную саслоуную абмежаванасць, то выкананне сва1х непасрэдных абавязкау згодна з саслоунай стратыфГкацыяй пазщыянавалася як важная рыса патрыёта Г грамадзянша.

Неабходнасць ажыццяулення прызначэння чалавека праз яго грамадскую рэалГзацыю падкрэслГвалася Ф. Скарынам. На думку мыслщеля сутнасць грамадскага абавязку заключаецца у "... добрых делах, любови к Отчизне..." [1, 17]. На уласным прыкладзе асветшк прадэманстравау, як трэба "жити во добрых обычаех, во соединены веры, спомогающе друг друга со всякою любовию ..." [1, 40]. Добрасумленнае выкананне грамадскага абавязку з'яулялася вяршыняй дабрачыннасцей, па меркаванш А. Волана. Яе увасабленнем з'яулялася патрыятычная адданасць, калГ "...мудрым и достойным большой похвалы является тот, кто ради блага Родины, для благополучия и процветания государства без колебаний идет навстречу и сознательно подвергает себя самому большому и самому опасному риску", - падкрэслГвау фшосаф [7, 292]. Прававед выступау за дамшГраванне законных падстау чалавечых абавязацельствау. Сцвярджэнне прававой асновы асобасных якасцей з'яулялася прагрэаунай з'явай Г абумовша актывГзацыю грамадзянска-прававога вектара зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання XVI ст.

Формай грамадскага абавязку у А. Волана выступала катэгорыя грамадзянскага доугу, якая грунтавалася на маральна-прававой аснове. Такое спалучэнне было абумоулена цеснай пераемнаснай сувяззю рэлтйнай этык1 Сярэднявечча з гумашстычна-рэфармацыйнымГ щэямГ ажыццяулення грамадскага прызначэння жыцця чалавека у XVI стст. У якасщ "свяшчэннага доугу I ганаровага абавязаку, - прававед вызначыу, - руплгва I аддана захоуваць I абараняць яе (дзяржавы) дабрабыт" [7, 287]. Менавгга па "сумленным выкананнг абавязкау" Г захаванш правоу адрозшвау прававед сапраудных "грамадзян" [7, 287]. "№яю страх перад небяспекай I тякая надзея на узнагароду не павтны стрымлгваць годнага I адданага агульнаму дабру сенатара ад таго, каб ён... добрасумленна выконвау свой грамадзянсю абавязак", - падкрэслГвау мыслщель [7, 286].

Вывады

Таим чынам, узбагачэнне зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання у педагапчнай думцы Беларус XVI ст. было дэтэрмшавана рэнесансна-рэфармацыйным рухам, абумовша прыярытэт каштоунаснага стаулення асобы да сваёй тэрыторыГ, мовы, культуры народа. Адметнай рысай змястоунага напаунення грамадзянска-патрыятычнага выхавання з'яувГуся прыярытэт гумашстычна-асветнщшх перакананняу Г законапаслухмянасщ на аснове гдэй грамадскай згоды Г "агульнага дабра", што пауплывала на штэнСфшацыю асобаснай прыроды грамадзянска-патрыятычных якасцей, развщцё Гх надсаслоунага Г надканфесшнага характару. Вядучай тэндэнцыяй зместу грамадзянска-патрыятычнага выхавання XVI стст. выступша яго гумашзацыя за кошт уключэння нацыянальна-каштоунасных падстау асветы Г агульнай талерантна-гумашстычнай сшраванасщ.

СП1С АСНОУНЫХ КРЫН1Ц

1. Скарына, Ф. Зборнгк дакументау Г матэрыялау / Ф. Скарына. - Мшск : Навука Г тэхшка, 1988. -

349 с.

2. Гусоусю, М. Песня пра зубра / М. Гусоусю // Старажытная беларуская лиаратура : зборнж для студэнтау / уклад. Л. С. Курбека ; аут. прадм. У. Г. Каротю. - Мшск : Юнацтва, 1990. - С. 119-155.

3. Конан, В. М. Становление и развитие философской мысли в X-XVII вв. / В. М. Конан,

A. С. Майхрович, С. А. Подокшин // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX - начала XX в. / П. Т. Петриков [и др.]. - Минск : Навука i тэхшка, 1996. - С. 98-116.

4. Литвин, Михалон О нравах татар, литовцев и москвитян / Михалон Литвин ; перевод

B. И. Матузовой ; комментарии С. В. Думина [и др.]. - М., 1994. - 245 с.

5. Сапега, Л. Посвящение Статута Сигизмунду III / Л. Сапега // История общественной и философской мысли Беларуси: Раннее и развитое Возрождение : хрестоматия : пособие / авт.-сост. В. В. Старостенко. - Могилев : УО «МГУ им. А. А. Кулешова», 2010. - С. 270-272.

6. Катэхiзiс: Помшк беларускай Рэфармацьп XVI ст. / Адаптаваны тэкст, пераклад са старажытай беларускай мовы Н. Кабелка ; рэдакцыйная калепя: Н. Кабелка (навуковы рэдактар) [i шш.]. - Мшск : Юншак, 2005. - 312 с.

7. Волан, А. О государе и его личных добродетелях / А. Волан // История общественной и философской мысли Беларуси: Раннее и развитое Возрождение : хрестоматия : пособие / авт. -сост. В. В. Старостенко. - Могилев : УО «МГУ им. А. А. Кулешова», 2010. - С. 286-296.

8. Тяпинский, В. Предисловие к Евангелию / В. Тяпинский // История общественной и философской мысли Беларуси: Раннее и развитое Возрождение : хрестоматия : пособие / авт.-сост. В.В. Старостенко. - Могилев : УО «МГУ им. А. А. Кулешова», 2010. - С. 232-239.

9. Становление национального самосознания белорусов: этапы и основополагающие идеи (XXVII в.) / В. В. Старостенко. - Могилев : УО «МГУ им. А. А. Кулешова», 2001. - 200 с.

Поступила в редакцию 26.12.16

E-mail: marina.sherbin@mail.ru

M. M. Shcherbin

ENRICHING THE CONTENT OF CIVIL AND PATRIOTIC EDUKATION IN BELARUS UNDER THE INFLUENCE XVI c. OF RENAISSANCE-REFARMATSION NYH IDEAS

The article is devoted to tendencies of development of the content of civil and Patriotic education in the pedagogical thought of Belarus of the XVI century based on the evolution of qualitative characteristics of the individual in relation to the Home-land, homeland, the people and the homeland-the country. Shows the reforming of the content of civil and Patriotic education in the context of tolerant, humanitarian and legal values, the relationship of the content of the education of a patriot and a national-ideological and suryakantham processes of formation of the Belarusian nation. Established the importance of the Renaissance in enhancing the pedagogical thought of Belarus of the XVI century, the updating of the content of civil and Patriotic education of the progressive pedagogical ideas.

Keywords: the contents of civil-Patriotic education, the native land, Motherland-the people, the homeland-a country of civil-Patriotic qualities, patriot, citizen, Renaissance, Reformation.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.