Научная статья на тему 'Восеньскія Дзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты'

Восеньскія Дзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
46
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ТРАДИЦИОННАЯ КУЛЬТУРА / НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА / ПРАЗДНИКИ / ОБРЯДЫ / ПОМИНАЛЬНАЯ ОБРЯДНОСТЬ / ПОМИНАЛЬНЫЕ ОБРЯДЫ / ПОХОРОННЫЕ ОБРЯДЫ / ПОХОРОННАЯ ОБРЯДНОСТЬ / ДЕДЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Аўсейчык У.Я.

Анализируется вариативность в названиях, структуре, времени проведения и элементах обрядов осенних Дедов у белорусов Подвинья.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE AUTUMN DZIADY OF BELARUSIAN DVINA REGION: REGIONAL PECULIARITIES AND LOCAL VARIATIONS

The article is devoted to the review of the regional peculiarities and local variations of the rite of the autumn Dziady of Belarusian Dvina region. The variation in the name of the rite, in its structure, in its time of implementation and in some rite elements are analized. We make a conclusion that the autumn Dziady acts as a rite that shows the peculiarities of the ethnic culture of Belarusian Dvina region population. In addition to that the rite in the borders of the region has a local variation that concerns its special rite actions and becomes apparent available/absent in the concret region of the definite structure parts of the rite.

Текст научной работы на тему «Восеньскія Дзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты»

УДК 392.1(476) «19/20»

ВОСЕНЬСК1Я ДЗЯДЫ У БЕЛАРУСАУ ПАДЗВШНЯ: РЭГ1ЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛ1ВАСЦ1 I ЛАКАЛЬНЫЯ ВАРЫЯНТЫ1

У.Я. АУСЕЙЧЫК (Полацт дзяржауны ун1вератэт)

Разглядаюцца восеньсюя Дзяды у беларусау Падзвтня, вылучаюцца ¡х рэггянальныя асаблгвасцг I лакальныя варыянты. Аналзуецца варыятыунасць у назве, структуры, часе правядзення, а таксама у асобных элементах абраду. Прыходз1м да высновы, што восеньсюя Дзяды з'яуляюцца абрадам, як дэ-манструе асаблгвасцг традыцыйнай народнай культуры беларускага насельнщтва Падзвтня. Разам з тым у межах рэггёна восеньсюя Дзяды маюць лакальную варыятыунасць, якая датычыцца асобных абрадавых дзеянняу, уяуленняу I прадтсанняу, матэрыяльнай абрадавай атрыбутьт, а таксама праяу-ляецца у наяунасцI ц1 адсутнасцI у канкрэтным рэггёне пэуных структурных частак абраду.

Уводзшы. Традыцыйная духоуная культура этнасу не з'яуляецца нечым адзшым, гамагенным i цэльным. Па вызначэнш даследчыкау, яна юнуе i функцыянуе выключна у дыялектнай форме, у форме мясцовых, вузкалакальных варыянтау, i уяуляецца як «астэма лакальных традыцый» [1, с. 47; 2, с. 145]. Дадзеная асаблiвасць характэрна як для традыцыйнай духоунай культуры у цэлым, так i для яе асобных частак. Яна датычыцца i пахавальна-памшальнай абраднасцi беларусау. У залежнасцi ад канкрэтнай тэ-рыторыi пахавальна-памiнальная абраднасць мае пэуную спецыфiку. На гэта неаднаразова звярталi увагу даследчыкi. Па словах У.А. Васiлевiча, «пахавальны абрад беларусау у асноуных сва1х момантах право-дзiуся i праводзiцца аднолькава ва усiх рэгiëнах. Аднак кожны этап стабiльных абрадавых дзеянняу у за-лежнасцi ад геаграфiчнага бытавання характарызуецца шматлiкiмi дадатковымi праявамi, афарбоуваец-ца мясцовымi традыцыямЬ> [3, с. 16]. Да падобнага меркавання прыходзщь i Т.Б. Варфаламеева. Лакаль-ныя асаблiвасцi пахавальнага рытуалу, як адзначае даследчыца, назiраецца «як з боку яго абрадавага складу, так i з боку паэтыка-музычных характарыстык галашэнняу (адлюстраваных у тэрмшалогп)» [4, с. 23]. У поунай ступеш дадзеныя асаблiвасцi можна аднесцi i да памiнальнай абраднасцi беларусау.

Вывучэнне пахавальна-памiнальнай абраднасцi беларусау немагчыма без разгляду канкрэтных яе праяу у межах асобных гiсторыка-этнаIрафiчных рэйёнау. Аналiз арэальнага распаусюджвання пахавальна-памiнальнай абраднасщ з'яуляецца важным iнструментам яе цэльнага даследавання. Вывучэннем тэры-тарыяльнай спецыфш пахавальна-памiнальнай абраднасцi беларусау займалiся розныя даследчыш. З боку этнамузыколагау удзялялася значная увага вывучэнню лакальных асаблiвасцей пахавальных галашэнняу (даследаваннi Т.Б. Варфаламеевай [5, с. 84 - 94; 6, с. 67 - 71], З.Я. Мажэйи [7, с. 23], В.1. Харытонавай [8]). Лiнгвiсты таксама зрабш нямала у гэтым наырунку, сведчаннем чаго сталi матэрыялы 3 -га тома «Лекач-нага атласа беларусшх народных гаворак» [9, с. 102 - 104, карты 285 - 293]. 1ншыя части пахавальна-памшальнай абраднасщ беларусау менш даследаваны. Разам з тым не аднолькавай ступенню даследавання адрознiваюцца i riсторыка-этнаIрафiчныя рэгiëны Беларусi. Маецца значны вопыт па даследаваннi лакальных асаблiвасцей палескага пахавальнага абраду [10 - 12]. У адносшах шшых riсторыка-этнаграфiчных рэгiëнау Беларусi, а у нашым выпадку Падзвiння, такая праца амаль не праводзшася. Прауда, нельга не адзначыць, што падрыхтоука i выданне тамоу «Традыцыйнай мастацкай культуры беларусау» (выйшла 5 тамоу) [13 - 17], кожны з яюх быу прысвечаны асобнаму рэйёну, з'яуляецца значным укладам у выпрау-ленне сггуацьн, якая склалася. Аднак у выданнях не ставiуся за мэту поуны i сiстэмны аналiз рэпяналь-ных асаблiвасцей i лакальных варыянтау пахавальна-памшальнай абраднасщ кожнага з рэгiëнау, а таму гэтая праблематыка не атрымала у iх належнага асвятлення.

Таим чынам, з паз^и арэальнага падыходу пахавальна-памшальная абраднасць беларусау Падзвш-ня вывучана слаба. Гэта датычыцца як яе у цэлым, так i асобных частак. У дадзеным артыкуле прадпры -нята спроба вылучыць яе рэйянальныя асаблiвасцi i лакальныя варыянты на прыкладзе восеньскiх Дзядоу.

Асноуная частка. Перш чым прыстутць да аналiзу дадзенай праблематыкi, неабходна зрабщь шэраг папярэднiх зауваг, яшя датычацца прынцыпау i метадалогii даследавання пазначанага сегмента традыцыйнай духоунай культуры.

1. У рабоце важным у метадалапчным плане з'яуляецца вызначэнне i суаднясенне паняццяу «рэгг-янальнае» i «лакальнае». У этналапчнай навуцы дадзеная праблема застаецца яшчэ нявырашанай у дастат-ковай ступеш, а адносна яе вырашэння юнуюць розныя, часам нават супрацьлеглыя меркавант. Як адзначае В.М. Шарая, гэтыя паняццi застаюцца недастаткова распрацаваныЕШ i у фалькларыстыцы [18, с. 310]. У дадзенай працы мы будзем прытрымлiвацца падыходу, якi прапанавау Э.С. Маркаран. Разглядаючы гэ-

1 Артыкул падрыхтаваны у ходзе працы па тэме «Антрапацэнтрызм i атшзм як аснова мадэлявання свету у традыцыйнай культуры беларусау» (грант БРФФД «Наука (НАНБ - вузы)-2011»; дамова № Г 11ОБ-О23).

тую праблематыку, даследчык звяртае увагу на адноснасць памiж паняццямi «агульныя» i «лакальныя» культурныя традыцьп. 1х суаднясенне, па меркаваннi навукоуца, залежыць ад зададзенага поля даследа-вання. Калi у якасцi такога поля даследавання бярэцца глабальная сацыякультурная сiстэма цi сусветная гiсторыя, паняцце «агульнай культурнай традыцыЪ> будзе выражаць узровень вопыту, унiверсальны для усяго чалавецтва цi канкрэтных эпох i ступеней развiцця. Пад паняццем жа «лакальнай культурнай традыцыЪ> будзе разумецца спецыфжа любога рэгiянальнага вопыту людзей. Калi у якасцi поля даследавання бярэцца канкрэтны рэгiëн, паняцце «агульнай культурнай тра^шы^» будзе датычыцца ужо узроу-ню гiстарычнага вопыту людзей, агульнага для выдзеленага рэпёна. Паняцце ж «лакальнай культурнай трацыцып» будзе прымяняцца для характарыстык1 спецы^чнага вопыту, характэрнага для больш вузшх рэгiянальных ацзiнак [19, с. 86]. У нашай рабоце, дзе полем даследавання выступае рэгiëн Пацзвiнне, пад «лакальныш варыянташ пахавальна-памiнальнай абрацнасцi» будзем разглядаць сте^^чныи яе праявы, характэрныя для канкрэтнай тэрыторыi у межах рэпёна. У той жа час пад «рэгiянальнымi асаблiвасцямi» будуць разумецца традыцып, характэрныя для усяго рэпёна, яшя выдзяляюцца пасродкам абагульнення тэрытарыяльных варыянтау дадзенай часткi народнай культуры беларускага насельнiцтва i якiя будуць выяуляць пэуную адметнасць пахавальна-памiнальнай абраднасщ беларусау Падзвiння.

У межах асобнай лакальнай традыцып даследчыкi часам выдзяляюць i больш дробныя, мжрала-кальныя традыцып. Пад мжралакальныш традыцыят мы будзем разумець азначэнне, прапанаванае бал-гарскiм даследчыкам Т.1. Жыукавым (тамя высновы аутар робiць у адносшах да прасторы функцыяна-вання фальклору). За межы асобнай лакальнай тра^т^и ён прымае вясковую супольнасць. У яе межах даследчык выдзяляе яшчэ традыцыi родавых калектывау i асобных сем'яу, як1я i адносiць да мжрала-кальных традыцый [2, с. 145]. У нашым выпадку мжралакальныя рысы мае родавы характар восеньсшх Дзядоу, што фшсуецца яшчэ i сёння у некаторых месцах Докшыччыны (гл. нiжэй).

2. Крынiцамi дадзенага даследавання з'яуляюцца этнаграфiчныя i фальклорныя матэрыялы, зафж-саваныя на Падзвшш у Х1Х - пачатку ХХ1 стагоддзя. Сярод iх значную частку складаюць матэрыялы Архiва гiсторыка-фiлалагiчнага факультэта Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта, сабраныя на працягу 1995 - 2011 гадоу, матэрыялы уласных палявых даследаванняу аутара, а таксама матэрыялы асабiстага архiва Т.В. Валодзiнай1. Калi сучасныя палявыя этнаграфiчныя матэрыялы у асноуным ахоплiваюць увесь рэгiëн Падзвiння, то гэтага нельга сказаць пра этнаграфiчныя крышцы Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя. Этнаграфiчныя працы гэтага перыяду характарызуюцца неаднароднасцю у даследаваннi розных частак рэгiëна. I калi адны рэпёны, як, напрыклад, Вiцебскi цi Лепельсш паветы, у этнаграфiчнай лiтаратуры гэтага часу прадстаулены досыць аб'ёмна, то па некаторых, наадварот, матэрыялы поунасцю адсутнiчаюць. Таму вылучыць характэрныя рысы пахавальна-памшальнай абраднасцi беларусау Падзвшня, ашраючыся тольм на адзначаныя матэрыялы, дастаткова праблематычна. У гэтым плане больш шфармацыйныт з'яуляюцца матэрыялы сучасных палявых даследаванняу. На iх аснове можна таксама рабiць дапушчэнш аб лакальных асаблiвасцях пахавальна-памiнальнай абраднасщ тых рэгiëнау, па якiх адсутшчаюць больш раннiя апiсаннi. У сваю чаргу тая карцiна, якая складваецца на аснове матэрыялау сучасных палявых даследаванняу, не дае поунага уяулення аб усёй разнастайнасцi пахавальна-памшальнай абраднасщ асоб-нага рэгiëна, якая юнавала раней. У сучасны перыяд пад уздзеяннем шэрага фактарау мнопя яе асабль васцi ужо зткш цi падверглiся зменам. Разам з тым мы не заусёды можам сказаць, щ з'яуляецца канкрэт-ная варыяцыя лакальнай асаблiвасцю або гэта больш арха1чная (цi, наадварот, сучасная) форма дадзенай часткi народнай культуры. Гэта значна ускладняе аналiз лакальных асаблiвасцей пахавальна-памiнальнай абраднасцi у дыяхронным аспекце. Больш плённым уяуляецца спалучэнне сiнхроннага i дыяхроннага аналiзу пры выяулент рэпянальных асаблiвасцей i лакальных варыянтау у пахавальна-памiнальнай абраднасщ беларусау Падзвiння.

3. Разглядаючы лакальныя асаблiвасцi пахавальна-памiнальнай абраднасцi беларусау Падзвшня, мы у першую чаргу будзем мець на увазе дадзеную частку народнай культуры беларускага вясковага на-сельнiцтва. Калi лакальныя рысы пахавальна-памшальнай абраднасщ у вясковым асяродцзi нават у сучасны перыяд можна прасачыць, то ва умовах горада гэта зрабiць даволi праблематычна. Перш за усё такая сиуацыя характэрна для буйных гарадоу Падзвiння (Вiцебск, Полацк, Наваполацк). Жыхары, яюя пра-жываюць у дадзеных гарадах, з'яуляюцца выхадцамi з розных рэпёнау Беларусi, значная у iх i колькасць iншаэтнiчнага насельнiцтва. Такiм чынам, сучаснае гарадское насельнiцтва, якое прадстаулена рознымi у этнiчным, канфесшным i тэрытарыяльным плане групамi людзей, не будзе уваходзщь у рамкi нашага даследавання2. У меншай ступеш дадзеная асаблiвасць датычыцца раённых цэнтрау, якiя з пэунай ага-воркай, можна уключаць у арэальны разгляд пахавальна-памшальнай абраднасщ беларусау Падзвшня.

1 Аутар выказвае шчырую падзяку доктару фшалапчных навук, загадчыку сектара фалькларыстыю 1нстытута маста-цтвазнауства, этнаграфii i фальклору НАН Беларусi Т.В. Валодзшай за прадстауленыя палявыя матэрыялы.

2 Пры гэтым неабходна адзнач^шь, што жыхары гарадоу, колшнш вяскоуцы, працягваюць захоуваць лакальныя асаблiвасцi пахавальна-памiнальнай абраднасщ той мясцовасщ, з якой пераехалi у горад. Так, напрыклад, i сёння многш гараджане едудь на могши у тыя днi, якш з'яуляюцца найбольш важнымi памшальнымi у той мясцовасщ, з якой яны пахоцзяць.

4. Вызначаючы рэпянальныя i лакальныя асаблiвасцi пахавальна-памiнальнай абраднасцi, неаб-ходна улiчваць рэлiгiйны фактар. Ва умовах традыцыйнага грамадства рэлiгiя з'яуляецца iнтэгральным элементам лакальнай культуры. А прыналежнасць да пэунага касцёла цi царквы з'яулялася паказчыкам прыналежнасцi да пэунай лакальнай групы [20, 8. 89]. У сувязi з гэтым некаторыя лакальныя асаблiвасцi пахавальна-памiнальнай абраднасцi беларусау Падзвшня якраз i фiксуюцца у межах аднаго царкоунага прыхода, або межы прыходу могуць вызначаць тэрыторыю распаусюджання асобнага элемента, абрада-вага дзеяння щ нават усяго абраду. Дадзеную асаблiвасць можна прасачыць на прыкладзе Стауроусшх Дзядоу. На сучасным этапе бытавання абраду асаблiвасцi яго тэрытарыяльнага распаусюджання абумоу-лiваюцца i дадзеным фактарам. У сувязi з гэтым нават у суседшх вёсках, адлегласць памiж якiмi нязнач-ная, але яшя адносяцца да розных прыходау, памшальныя традыцыi могуць адрознiвадца. I калi у адной вёсцы абрад фжсуецца, то у другой - ён адсутшчае [21, с. 117].

Трэба таксама звярнуць увагу яшчэ на адну асабл1васць, звязаную з рэлшяй. Пстарычна склалася, што большая частка беларусау па канфесшнай прыналежнасцi падзяляецца на праваслауных i католiкау. Канфе-сшныя адрозненнi у значнай ступеш уплываюць на iснаванне варыятыунасцi у пахавальна-памiнальнай абраднасцi беларусау Падзвiння. Пра адрознент пахавальна-памшальнай абраднасцi беларускага каталщ-кага i праваслаунага насельнiцтва адзначау яшчэ М. Анiмеле [22, с. 211 - 212, с. 214]. 1снаванне падоб-ных адрозненняу характэрна i для сучаснага перыяду. Улiчваючы той факт, што канфесiйнае размежа-ванне беларусау мае тэрытарыяльны характар (каталiцкае насельнiцтва у асноуным сканцэнтравана у за-ходняй частцы рэпёна), можна было б казаць пра пэуную спецыфку пахавальна-памiнальнай абраднасцi заходняй части Падзвшня. Асаблiва гэта датычыцца каляндарнай памiнальнай абраднасцi, у тым лiку i Дзядоу. Аднак уласна «лакальнымЬ» гэтыя асаблiвасцi лiчыцца не могуць, паколью сустракаюцца таксама у шшых частках рэгiëна i кра1ны.

5. Арэальнае вывучэнне пахавальна-памшальнай абраднасцi беларусау Падзвiння накiравана на вызначэнне варыянтау пэунага абраду щ яго асобнага элемента у прасторы. Аднак не кожная варыяцыя вызначаецца толькi тэрытарыяльным фактарам. Лакальная разнастайнасць культуры, як правiла, iснуе паралельна з шшыш вiдамi адрозненняу. Варыятыунасць выншае, напрыклад, з сумеснага юнавання дзвюх традыцый: народнай i царкоунай. Паралельнае iснаванне двух варыянтау канкрэтнай з'явы можа свед-чыць пра разбурэнне абраду, калi iснуюць яшчэ традыцыйныя элементы, але адначасова з'яуляюцца i но-выя. Такую сиуацыю можна патлумачыць i разрывамi у межах некалi аднароднай лакальнай супольнас-цi, якiя утвараюцца у вышку м^ацып насельнiцтва. Пры разглядзе нашай праблематыкi неабходна улiч-ваць усе гэтыя акалiчнасцi i аддзяляць таюя варыяцш ад лакальных праяу пахавальна-памшальнай абрад-насцi беларусау Падзвiння. Але у выпадку разгляду дадзенай праблематыш у сiнхронным аспекце розныя варынцып, як1я маюць тэрытарыяльную абумоуленасць, будуць вызначацца намi як лакальныя варыянты пахавальна-памiнальнай абраднасцi, незалежна ад умоу i фактарау, што iх выклжалг

Пры iснаваннi даволi iстотных разыходжанняу тэрытарыяльнага характару у пахавальным абрадзе i прыватных памiнках, якiя фшсуюцца на тэрыторыi Падзвiння, iх лакальная варыятыунасць (за выклю-чэннем Прыкладзшау) не выходзiць за межы асобных абрадавых дзеянняу, iх семантыкi, абрадавых рэ -гламентацый i прадтсанняу. Пры гэтым агульная структура, ход i парадак абрадавых дзеянняу застаюц-ца прыблiзна аднолькавыш на тэрыторыi усяго рэгiëна. А як можна меркаваць па матэрыялах з iншых гiсторыка-этнаграфiчных рэгiëнау Беларусi, яны мала адрозшваюцца ад усяго беларускага этнасу. Больш iстотна лакальная варыятыунасць праяуляецца у каляндарных памшальных абрадах. Дадзеную рысу можна патлумачыць феноменам, яш А.К. Байбурын вызначыу як неаднолькавую ступень рытуалiзацыi розных абрадау у структуры народнага календара жыхароу канкрэтных тэрыторый. Даследчык адзначау, што калi абрады жыццёвага цыкла больш або менш аднародныя (у плане рытуалiзацыi), каляндарныя аб-рады дастаткова адрозшваюцца па гэтай прыкмеце. Ступень iх рытуалiзадыi асаблiва iстотна адрозшва-ецца у лакальных традыцыях, дзе заусёды выдзяляюцца некальк1 галоуных святау (радзей - адно), а астат-нiя лiчадца (у рознай ступеш) другарадныЕШ [23, с. 18].

У цыкле народнага календара беларускага насельтцтва Падзвшня асобае месца займаюць абрады уша-навання памерлых продкау - Дзяды. Гэтая памiнальная урачыстасць з'яуляецца адной з самых арха1чных i духоуна адметных традыцый беларускага этнасу. Дзяды распаусюджаныя тольк1 у беларусау i часткова украшцау [24, с. 147; 25, с. 470]. Абрад сустракаецца на усёй тэрыторыi Падзвшня сярод беларускага праваслаунага насельтцтва. У беларусау каталiцкага веравызнання рэйёна ён фiксуецца не так часта. Пад уплы-вам касцёла дадзеная памiнальная традыцыя была выцеснена «афщыйнымЬ» памiнкамi, якiя прымерка-ваны да Дня Задушнага (2.ХГ). Таму для намшацып такiх памiнак слова «дзяды» беларусамi-католiкамi ужываецца рэдка, а сама урачыстасць адбываецца у адпаведнасцi з каталщшм рытуалам. Пра гэта адзна-чаюць i самi рэспандэнты каталщкага веравызнання: «- А вось Вы казал1, што тут многа Дзядоу, а у ка-толгкау нешта падобнае ёсць? - Дык Дзядоу няма. У нас другога кастрычтка [лютапада - У. А.] <...> Гэта Усе Святыя <...> Гэта адзт раз у год. А тут Дзяды, Дзядоу многа разоу бываець. Дзяды. Дзяды I Дзяды. Ну вот у праваслауных Дзяды гэтыя»1. Дадзеная асаблiвасць памшальнай абраднасщ беларусау

1 Зап. Фшшенкам У.С. i Шаучэнка Я. у 2009 г. ад Марюжч Г.Ф., 1934 г. н., у в. Сценка Докшыцкага р-на.

каталщкага веравызнання характэрна i для iншых рэгiëнау кра1ны [26, 8. 447 - 448]. Аднак нягледзячы на гэта у комплексе памшальных урачыстасцей, прымеркаваных да Дня Задушнага, можна лëгка адшукаць элементы i абрадавыя дзеяннi, якiя характэрныя для Дзядоу i як1я шырока бытуюць у праваслаунага насельнiцтва рэгiëна. Да iх лiку адносiцца абрадавая трапеза, якая часам ладзiцца дома па вяртанш з могiлак. Пра такую трапезу шсау яшчэ у сярэдзiне Х1Х стагоддзя М. Ашмеле [22, с. 214].

Нарауне з назвай «Дзяды» у рэгiëне фiксуецца i яшчэ адно азначэнне дадзенай памiнальнай ура-чыстасцi - «радзщельстя суботы». Такая назва паходз^ з праваслаунага веравучэння. Праваслаунай цар-квой памiнанне памерлых адбываецца у «радзiцельскiя суботы» (мясапусная i Трощкая («усяленскiя»), Дзмiтраускiя суботы, суботы 2-га, 3-га i 4-га тыдняу Вялшага посту) [27, с. 184 - 186; 28]. Згодна з пра-васлауным веравучэннем субота з'яуляецца дшм спакою, а таму самым прыдатным для малiтвау за памерлых [28]. Пад уплывам царквы як у мiнулым (Х1Х ст.), так i у сучасны перыяд на Падзвшш дзень спраулення восеньскiх Дзядоу прыпадае на суботу. Але некаторыя Дзяды, як выншае з этнаграфiчных крынщ, маглi адзначацца у шшыя днi тыдня. Як згадвау М.А. Дзмирыеу, часам Дзяды спраулялiся у ча-цвер [29, с. 214]. Некаторыя з Дзядоу прымеркаваны да канкрэтнай даты. Так, напрыклад, Стауроусшя Дзяды на Докшыччыне у сучасны перыяд прымеркаваны да Узвiжання (14 / 27.1Х) [21, с. 118].

Цдкавым падаецца i пытанне аб ужыванш тэрмiна «дзяды» для назвы памерлых продкау. Яшчэ у канцы Х1Х стагоддзя, адзначау М.Я. Нтфароусш, у рэгiëне пад «дзядамЬ» разумелi усiх памерлых, неза-лежна ад iх полу i узросту [30, с. 593]. А як вышкае з матэрыялау палявых этнаграфiчных даследаванняу, дадзены тэрмiн i сëння з'яуляецца найбольш распаусюджаным на тэрыторыi Падзвшня для абазначэння агульнай категори продкау. Але, па меркаванш Т.А. Лютова, на беларуска-русюм памежжы сучасная тэр-мшалойя, якая абазначае сукупнасць памерлых продкау, значна «абрусела». Калi раней на Захадзе Пскоу-скай i Смаленскай абласцей быу прыняты тэрмш «дзяды», то цяпер не тольш на тэрыторыi Расii, але i у памежных беларускiх раëнах хутчэй пачуеш тэрмш «родители» [31, с. 329]. Прауда, як сведчаць этнагра-фiчныя крынiцы Х1Х стагоддзя, на тэрыторыi Падзвiння апошнi тэрмiн таксама сустракауся сярод бела-рускага насельнщтва [22, с. 214; 32, с. 17]. Жыхары сталага узросту у памежных раëнах па абодва баш мя-жы, як адзначае Т.А. Лютова, у сучасны перыяд яшчэ выкарыстоуваюць абодва тэрмiны [31, с. 329].

У рэгiëне Дзяды звычайна спрауляюцца некалькi разоу на год. 1х колькасць мае значную варыятыунасць у залежнасцi ад канкрэтнай тэрыторш. На Падзвiннi беларускае вясковае насельнщтва адзначае Дзяды да шасщ разоу на год, але шдзе у рэгiëне не перавышае гэту лiчбу. Сярод беларусау Докшыччы-ны нават iснуе прыказка адносна такой колькасщ Дзядоу: «Каб семы Дзед, дыкзвёуся б I свет» [33, р. 130]. Разыходжанш у колькасщ Дзядоу на год характэрныя нават для суседшх вëсак. Так, яшчэ А.Р. Пшчолка адзначау, што жыхары в. Падмттаука Лепельскага павета памiналi сва1х памерлых пяць разоу на год, у той час як суседшя зарачане - шэсць разоу [34, с. 3]. У шэрагу рэгiëнау Падзвiння распаусюджана трады-цыя спрауляць Дзяды адзiн раз на год - восенню. Згодна з матэрыяламi сучасных палявых даследаванняу, дадзеная традыцыя больш характэрная для заходняй частк1 Падзвiння. Гэта звязана не толькi з канфе-сшным фактарам. Як можна меркаваць па матэрыялах з iншых riсторыка-этнаграфiчных рэгiëнау Беларусi, аналагiчная сiтуацыя характэрна для усëй заходняй часткi крашы, у той час ва усходняй частцы Беларусi яна мае большую варыятыунасць [35, с. 82; 36, с. 85, 86; 13, с. 179; 16, с. 95, 142, 221; 15, с. 239 - 240].

Як сведчаць этнаграфiчныя крышцы, найбольш распаусюджанымi на Падзвшш былi восеньсшя (Дзмпраусия), Маслешчныя, Радаунiцкiя i Траецк1я Дзяды [37, с. 295 - 296; 30, с. 594 - 595; 22, с. 212 - 213].

Асаблiвай урачыстасцю сярод беларускага насельнщтва Падзвшня вылучаюцца восеньсшя Дзяды. На дадзеную асаблiвасць звярталi увагу этнографы Х1Х - першай трэцi ХХ стагоддзя. Гэтыя Дзяды Ю.Ф. КрачкоУскi называу «Багатымi», а В.Ю. ЛастоУскi адзначау, што на Дзюеншчыне яны мелi назву «Вялтя Дзяды» [38, с. 156; 39, с. 67]. Такога ж меркавання прытрымлiваюцца i сучасныя вяскоуцы: «Асянгны гэта дужа дауныя, гэтыя дзядоусюя, прадзеды ужо гэта спраулялг, I цяпер спрауляюць гэты Дзяды. Яны дужа бальшыя Дзяды, самые глауные»1. Для восеньсшх Дзядоу характэрна некаторая варыятыунасць у назве. У рэгiëне найбольш пашыраныя наступныя назвы абраду: Асянгны, Змтраука, Дзмг-траусюя Дзяды. У некаторых частках рэгiëна лексема «Дзяды» якраз i азначае восеньсшя Дзяды: «Дзеды, Дзедауская гэта называецца, Дзяды, увосень»2.

Праваслаунай царквой устаноулены дакладны час восеньскага памшання памерлых - Дзмирау-ская памшальная субота (апошняя субота перад днëм велiкамучанiка Дзмiтрыя Салунскага, якi устаноулены 26.Х / 8.Х1) [27, с. 182; 28]. Большасць праваслаунага беларускага насельнiцтва рэгiëна адзначае восеньскiя Дзяды менавiта у гэты час (адсюль i юнаванне назвау Змтраука, Дзмтраусюя Дзяды для намшацыи хранонiма). Аднак нягледзячы на афщыйна устаноулены царквой памшальны дзень, у некаторых частках рэгiëна як у мiнулым, так i у сучасны перыяд восеньсшя Дзяды могуць адзначацца у шшы час. У асноуным гэтая варыятыунасць у рэгiëне абмяжоуваецца часам ад Пакрова да Дзмiтраускай пам> нальнай суботы. Дадзеная спецыфiка асаблiва зауважная у тых частках рэгiëна, дзе восеньсшя Дзяды но-

1 Зап. аутарам у 2011 г. ад Маскалëнак В.М., 1930 г. н., у в. Таргуны Докшыцкага р-на.

2 Зап. аутарам у 2009 г. ад Крыуко Т.М., 1926 г. н., у в. Осцевiчы Мiëрскага р-на.

сяць родавы (абшчынны) характар. Часцей такiя памiнкi распаусюджаны у межах аднаго населенага пункта, маюць сваю назву (у адпаведнасщ з назвай населенага пункта, радзей прозвiшча) i могуць адрозш-вацца часам правядзення: «А яюя яшчэ Дзяды? - Кромаусюя, Мядзельсюя, Чысцянсюя, эта якая дзя-рэуня»1; «У нас Мгльчансюя, Кромаусюя I нашы Дзяды. Нашы перва Дзяды, а Кромаускгя тады послг»2. Сучаснымi вяскоУцамi тамя разыходжанш у святкаванш Дзядоу могуць тлумачыцца уздзеяннем царквы (святара): «Восенню Дзяды. Ёсь нашы, а тады Змтраука. Муаць, бацюшка ¡х разлажыу. Сакаусюя, Змтраусюя I Юрылаускгя. Памшш таюя»3. Прычыну такога разыходжання Ю.Ф. КрачкоУскi бачыу у iмкненнi сялян запрашаць для удзелу у сва1х Дзядах сялян з суседшх вёсак. А таму, па меркаванш этно -графа, яны святкавалi Дзяды на розных тыднях [38, с. 156]. Для друпх рэгiëнау Беларусi характэрны i шшыя тэрмiны спраулення восеньск1х Дзядоу: напярэдадш Пiлiпаукi, дня Кузьмы i Дзям'яна (1 / 14.ХГ), Мiхайлава дня (8 / 21.ХГ) [35, с. 82; 24, с. 147; 40, с. 208; 13, с. 181; 17, с. 319; 41, с. 393]. На Падзвшш восеньсюя памшанш у вышэйадзначаныя тэрм^1 у этнаграфiчнай лiтаратуры ХГХ - пачатку ХХ стагоддзя не фiксуюцца. Не былi яны зафiксаваны i у ходзе сучасных палявых даследаванняу у рэпёне (за выклю -чэннем адзшкавага выпадку упамiнання аб святкаваннi Дзядоу напярэдадш Пшпауш).

Сама урачыстасць восеньсшх Дзядоу заключаецца у памiнальным застолл^ якое ладзiцца дома. Паводле народных уяуленняу, у гэтыя днi душы памерлых продкау спускаюцца на зямлю, каб пагля-дзець, як iх ушаноуваюць, i прыходзяць у свае хаты на памшальную трапезу [37, с. 296]. Этнографы ХГХ стагоддзя звярталi увагу на разыходжаннi, яшя iснавалi адносна вызначэння канкрэтнага часу такога памшання. Большасць аутарау у якасщ часу памiнання на Дзяды называюць вячэрнюю пару [30, с. 595, 600; 42, с. 58; 43, с. 258]. Таксама i М.Я. Нтфароусш згадвау, што галоуная памiнальная трапеза у рэгiëне часцей адбывалася увечары. Але у Вщебсшм павеце, па звестках этнографа, яна ладзшася не увечары, а ранщай [30, с. 631]. Анiмеле увогуле адзначау, што памшальныя застоллi звычайна адбывалiся у пау-дзённую пару, не пазней гадзшы цi двух пасля абеду. Аднак пры гэтым абрадавыя трапезы у розныя памшальныя днi мелi свае адпаведныя назвы. У суботу перад мясапуснай нядзеляй такое застолле мела назву «палудзгнь па радзщелях», на Радаутцу - «снеданне па радзщелях», у суботу перад Тройцай - «абед па радзщелях», у Дзмираускую суботу - «вячэра па радзщелях» [22, с. 214]. Як вышкае з матэрыялау сучасных палявых даследаванняу, у рэпёне традыцыя памшання памерлых на Дзяды характэрна для вячэрняй пары. У некаторых месцах Падзвшня iснавалi i больш дакладныя вызначэннi часу абрадавай трапезы. У в. Лозы Ушацкага раёна было прынята пачынаць вячэру только пасля таго, як куры сядуць на кура-садню. У адваротным выпадку, як лiчылася, гэта можа негатыуна пауплываць на будучы ураджай: «А кашу нельзя было начанаць з-за таго, што птушкг тады з 'ядуць шву»4.

На Падзвшш памшанне продкау на Дзяды адбывалася звычайна у адзш дзень, у адрозненне ад шшых рэпёнау, дзе фжсуюцца памiнаннi у два цi нават у тры днi [10, с. 252 - 253; 17, с. 320; 13, с. 179; 16, с. 222; 35, с. 82]. Аднак некаторыя крынщы сведчаць, што у шэрагу месцау рэгiëна памшанне памерлых ладзшася таксама у два дш. Як адзначау А.Я. Багдановiч, на Лепельшчыне яшчэ у ХГХ стагодцзi на-пярэдаднi Дзядоу святкавалюя «Бабы» [44, с. 56]. Абрадавы бок ^<Баб», як пазначае даследчык, амаль нi-чым не адрозшвауся ад «Дзядоу». Выключэнне складала толькi колькасць страу, як1х на Дзяды гатава-лася больш [44, с. 56]. Гснаванне разам у адной лакальнай традыцыi ^«Баб» i «Дзядоу» можа сведчыць аб тым, што у мiнулым памiнанне продкау адбывалася у два днi, у залежнасщ ад полу памерлых. У сучасны перыяд такой асаблiвасцi у рэгiëне ужо не сустракаецца. Трощш А. згадвау, што сяляне в. Гняздзшава (сучасны Докшыцк1 раён) напярэдадш Асянш, у чацвер, праводзiлi «прыдзедю». Аутар паведамляу, што яны ладзшся з мэтай паесцi i папщь уволю, паколькi на Асянiны за гасцямi сем'янiну не заусёды удава-лася гэтага зрабiць [43, с. 258].

Абрадавай трапезе i святкаванню Дзядоу папярэднiчала стараннае прыгатаванне. Напярэдадш свята абавязкова прыбiралi у хаце i на панадворку [30, с. 595 - 596; 34, с. 9 - 11]. Абавязковай працэдурай напярэдадш Дзядоу было мыццё у лазнi. На дадзеным этапе прыгатавання да святкавання iснавалi свае лакальныя асаблiвасцi у залежнасцi ад часу яго правядзення. Некаторыя этнаграфiчныя крытцы сведчаць, што на Падзвшш у лазнi мылiся або у дзень, якi папярэднiчау Дзядам (Вщебсш павет) [30, с. 598, с. 631], або на самi Дзяды (Лепельсю, Гарадоцк1, В1лейск1 (сучасн^1 Докшыцш раён) павет^1) [30, с. 631; 34, с. 16 - 18; 45, с. 376; 43, с. 258]. Як паказваюць праведзеныя палявыя даследаванш, менавiта апошнi вар^1янт з'яуляецца больш распаусюджаным у сучасны перыяд у рэпёне.

Цэнтральнае месца у памiнаннi продкау на восеньскiя Дзяды займае абрадавая трапеза, якая так -сама мае назву «дзяды». Колькасць i асартымент страу, яшя гатавалi да абрадавай трапезы, звычайна за-леж^Iлi ад дастатку сямЧ. Але амаль паусюдна у рэпёне было распаусюджана патрабаванне гатаваць да

1 Зап. Валодзшай Т.В. i Гурскай Ю.А. у 2007 г. ац Сакалоускай М.А., 1924 г. н., у в. Грабянi Докшыцкага р-на.

2 Зап. Валоцз1най Т.В. у 2007 г. ац Лукашэвiч М.А., 1926 г. н., у в. Грабят Докшыцкага р-на.

3 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ац Аксючыц Н.Н., 1936 г. н., Паплёука М.М., 1935 г. н., у в. Сакатчы Докшыцкага р-на.

4 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ац Шленка М.Р., 1926 г. н., у в. Лозы Ушацкага р-на.

памшальнага стала на Дзяды няцотную колькасць страу [37, с. 296; 46, 8. 378]. Падобныя перакананш бытуюць яшчэ i сëння сярод беларусау Лепельшчыны: «Сем цг пяць страу, каб няцотна, на стол ставж»1. У сучасны перыяд дадзеная колькасць памшальных страу звычайна не лiчыцца абавязковай, i яна значна скарачаецца. Для Падзвшня найбольш характэрныЕШ у сучасны перыяд з'яуляюцца тры стравы: куцця, полiука (юшка) i клëцкi: «Восенню. Тады ужо на памгнш памталг Дзядоу. <...> - А што было аб1за-цельна? - Камы, полгуку, кашу»2 (Расонсш раëн); «- А як дауней памшалг? Ц адлгвалг што Дзядам? - Ну, адл1вал1, канешне. Канешне адлгвалг. А я не адлгваю. Тады, бывала, адлгём клёцак, полгвачш зверху. Звару рысу на кашу»3 (Чашнщш раëн). На Лепельшчыне таксама абавязковымi лiчацца куцця, юшка i клëцкi, якiя часам замяняюць блiнамi [47, с. 223]. Гэтыя ж тры асноуныя памшальныя стравы на Дзяды характэр-ныя для Барысаускага i Лагойскага раëнау Мшскай вобласцi, у той час як для друпх раëнау Мiнскай вобласщ характэрныя шшыя наборы рытуальных страу [17, с. 323; 48, л. 322]. У дадзеным элеменце прасочваецца тыпалапчнае падабенства i нават роднасць традыцыйнай культуры Барысаускага i Лагойскага раëнау з Падзвiнскiм рэгiëнам.

У некаторых частках рэгiëна асартымент страу мог некалькi адрознiвацца: «Блты пяклг, пол1уку, кашу»4; «Далжна быць крупяная каша, далжны аладдз1 быць, клёцю»5. У беларусау Докшыччыны на памь нальным стале абавязковым быу гарачы суп з капусты щ буракоу: «Ну, вот нада капуста каб была, каша, каб была абязацельна г блшы, астальное усе дабаука. Там ж капуста, ж буракг, ну вот первае блюда»6.

Разам з разыходжаннямi у асартыменце памшальных страу, адрозненш маглi датычыцца нават рэ-цэптау i ходу прыгатавання адных i тых жа страу. Так, напрыклад, у заходняй i цэнтральнай частках Падзвiння кгёцш, якiя гатавалi да абрадавага стала на Дзяды (як i на шшыя памiнкi) рабiлi «з душамЬ» Як сведчаць крышцы, такая традыцыя характэрна для Дзюеншчыны [39, с. 68]; Лепельшчыны: «З душамI абгзацельна, не бялёныя, душа чалавечая ухадзгла на эты Дзяды. Дык усё урэмя з душамг»7; Полаччыны [49, с. 222]; Ушаччыны: «Як дауней нашы гатавалг клёцю... Бульбяныя. Бульбы надзераш, муку сыпеш, тады замеаш. - А туды клалI што-небудзь? - Клал1. Хто посныя дзелау, а хто клау сала, кусочкамI парэжаш. - А можа называлгся яны як-небудзь спецыяльна? - З душамг, ц з душэй»8; Шумiлiншчыны: «На памтк куццю раньшэ, пол1уку варылг, клёцк варылг... - А клёцк яюя? - Ну з картошк патрэш. -Ну з мясам? - З мясам, з душамг»9. У той жа час на Талочыншчыне: «Што абгзацельна на стол? -Полгуку, клёцкг. -1з душамг? - Не, у малацэ»10, Чашшччыне ктоии гагавалi звычайна з мую у малацэ, i без «душ» [50, с. 236]; на Браслаушчыне часам гатавалi рыбныя клëцкi [51, с. 84].

Памшальная вячэра на восеньсшя Дзяды пачыналася з мальвы i рытуальнага запрашэння памер-лых продкау на трапезу. Этнаграфiчныя крынiцы Х1Х стагоддзя прадстауляюць розныя апiсаннi дадзе-нага абрадавага дзеяння. Згодна з ашсаннем з Полацкага i Дрысенскага паветау, напачатку вячэры гаспа-дар запальвау свечку, ставiу яе на кут i пачынау малiтву. Пасля мальвы усе садзiлiся за стол, а гаспадар запрашау на вячэру продкау: «Святыя дзяды, завем вас, святыя дзяды, 1дз1це да нас! Ёсьць тут усё, што Бог дау, што я лг вас ахвяравау, чым толька хата багата. Святыя дзяды, проам вас, хадзще, ляцще да нас!» [30, с. 596]. Потым налiвау чарку гарэлш так, каб праз краi пралiвалася некальш кропель («для дзядоу»), i вышвау. За iм паутаралi усе прысутныя [30, с. 596]. Падобн^1я ашсанш абраду харак -тэрныя i для Вiцебскага (былога Суражскага) павета [45, с. 374]. У шшых частках Падзвшня рытуал запрашэння памерлых продкау мог быць некалькi iншым. У Талачынскiм раëне сустракаецца таш вары-янт: «Як усё было. Бл1н адкладзеш на вакно I завеш: Хадзщя, тамацька, усе к свайму столу. Перабграеш усгх па гмёнах»11. У в. Кромаичы Докшыцкага раëна для запрашэння памерлых продкау на Дзяды мата адмыслова выходзщь на вулщу [33, р. 109].

На Падзвшш яшчэ i сëння ф1ксуецца традыц^1я, перш ч^1м прыступаць да трапезы, адкладаць ад кожнай стравы дзядам у асобную мюку i адлiваць iм у чарку гарэлку: «Кладзём, да-да, малая тарэлачка I каждага блюда, што толька строш, усё адкладываш. I дажэ I чарачкг улгеш туды»12. У п. Обаль Шумшнскага раëна на «дзедаускую» талерку таксама клалi i грошы [49, с. 223]. Гэта талерка павiнна была заставацца на стале i яе не прыбiралi да ранiцы. Яе маглi таксама ставщь на акно або падаконшк

1 Зап. Валодз1най Т.В. у 1999 г. ад Якубоускай Э.Б., 1937 г. н., у в. Гадз^ля Лепельскага р-на.

2 Зап. Лобачам У.А. i Валодзшай Т.В. у 2009 г. ад Машарскай Л.С., 1922 г. н., у в. Забор'е Расонскага р-на.

3 Зап. Лобачам У.А. i Валодзшай Т.В. у 2008 г. ад Паулоускай Л.Н. 1938 г. н., у в. Млын Чашнщкага р -на.

4 Зап. аутарам, Фiлiпенкам У.С., Крутк1н^1м А. у 2010 г. ад Пшмон Г.1., 1935 г. н., у в. Шо Глыбоцкага р -на.

5 Зап. Валодзшай Т.В. i Лобачам У.А. у 2008 г. ад Шчэрбж Н.Б., 1925 г. н., у в. Стаубцы Чашнгцкага р -на.

6 Зап. аутарам у 2011 г. ад Васююжч В.У., 1935 г. н., у в. Чарнща-2 Докшыцкага р-на.

7 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Буржынскай Н.К., 1918 г. н., у в. Завадзша Лепельскага р-на.

8 Зап. у 2006 г. ад Аутух Д.Ц., 1912 г. н., у в. Вашкова Ушацкага р-на).

9 Зап. Лобачам У.А. i аутарам у 2008 г. ад Грузневiч В.1., 1923 г. н., у в. Пабеда Шумшшскага р-на.

10 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Ступак С.М., 1926 г. н., у в. Лаурэнаука Талочынскага р-на.

11 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Ступак С.М., 1926 г. н., у в. Лаурэнаука Талочынскага р -на.

12 Зап. аутарам у 2011 г. ад Дунец Н.А., 1921 г. н., у в. Таргуны Докшыцкага р-на.

за акном [30, с. 596, 600, 601; 45, с. 374, 375 - 376]. Назаутра гэтую ежу адцавалi жабракам, або хатняй жывёле [30, с. 597, 599; 46, 8. 379]. У в. Баяры Барысаускага раёна талерку з ежай для дзядоу выносiлi на двор [49, с. 223]. На друп дзень яе з'ядалi самi, каб не балелi зубы [49, с. 223]. А у в. Завадзiна Лепель-скага раёна зафiксавана традыцыя адносiць гэту ежу на могiлкi [52, с. 180]. У некаторых лакальных варыянтах абраду для дзядоу мог накрывацца асобны стол. У с. Домжарыцы1 (сучасны Лепельскi раён) стол для дзядоу ставш каля парога. Падаючы на стол вячэру для сямЧ, гаспадыня перш за усё адцзяляла частку ад кожнай стравы i ставiла на стол каля парога [53, с. 188]. У в. Гняздзшава (сучасны Докшыцы раён) «стол» для дзядоу рабш на лаве каля печы ля стаубца. Туды адлiвалi крыху пiтва i стравы, пасы -палi солi i клалi кавалак хлеба [43, с. 258].

Пасля «адкладання» дзядам части страу i «адлiвання» гарэлкi сям'я прыступала да вячэры. Спа-жыванне страу на Дзяды мела свой парадак. У залежнасцi ад рэпёна ён мог адрознiвацца. Так, на Лепель-шчыне, першай рытуальнай стравай, з якой пачыналi святочную вячэру, была куцця, на сярэдзiне вячэры падавалi клëцкi, а завяршалi стол полiукай [47, с. 222]. У некаторых лакальных варыянтах Докшыччыны памшальную трапезу завяршалi куццёй: «На стале далжна быць капуста, мяса, а патом у паследствИ каша <...> Самая паследняя каша: каша ж рысавая, ж манавая, ж грэчневая»2 Розныя варыянты сустракаюцца нават у межах невялжага рэпёна (в. Лаурэнаука i в. Трасцянка Талачынскага раёна): «- А што перва начанаеш есцг? - Гарэлю вып'еш I закусавай што ёсь. А клёцка - эта сама паследняя»ъ; «[На Дзяды - У. А.] Перва начынаюць кушаць кашу. А полгуку паследнюю»4.

У некаторых лакальных варыянтах абраду памшальная вячэра завяршалася провадамi дзядоу. Гэ-тыя провады мата нават суправаджацца адпаведнай рытуальнай формулай: «Святые Дзяды! Ел1 I пж, 1дз1це да сябе» [46, 8. 379]. У сучасны перыяд гэта могуць быць больш простыя рытуальныя дзеяннi цi словы: «Пасля вячэры паспаабаваеш дзядом: "Спааба, дзядочю", -11дзеш спаць» [33, р. 12].

Пасля памшальнай трапезы астатш ежы са стала не пры^раюць. Лiчыцца, што пасля трапезы жы-вых за стол на вячэру з'явяцца душы памерлых продкау. Аднак, як адзначау М.Я. Нтфароусш, у Вщебс-кiм павеце астатш страу спецыяльна прыбiралi са стала, памдаючы только хлеб i соль [45, с. 376].

Абрадавая вячэра на Дзяды патрабавала вельмi строгай рэгламентадыi паводзiн i выканання спе-цыфiчных патрабаванняу. Некаторыя з iх былi звязаныя з верай у тое, што на памшальнай трапезе пры-сутнiчаюць таксама i душы памерлых продкау. Так, на Лепельшчыне (с. Домжарыцы) iснавау парадак, згодна з яшм у час памшальнай вячэры, пасля усялякага спажывання ежы, лыжш трэба абавязкова класщ на стол. У гэтыя каротшя перапынкi, як лiчылася, iмi карыстаюцца душы памерлых продкау, якiя вячэ -раюць разам з усiмi з той жа мiскi [53, с. 188]. У некаторых месцах Лепельскага раёна сустракаюцца больш дэталёвыя прадшсанш адносна таго, як трэба класщ лыжш: «1 ложк1 на Дзяды нг так клал1. Так кладзеш выемкай уверх, а то утз на Дзяды нада. 1 яа так: зачарпнуу адзт раз, у рот узяу, а тады пала-жы умз выемкай»5. Можна меркаваць, што дадзенае прадтсанне звязанае з верай у тое, што у адварот-ным выпадку памерлыя продкi будуць есцi з такой лыжш i гэта можа нашкодз^ чалавеку. Такое уяулен-не з'яуляецца даволi характерным для усходнеславянскiх народау [54, с. 124]. У Чашнщим раёне былi рас-паусюджаны iншыя уяуленнi, а таму лыжку клалi наадварот: «Яс I ложку кладзеш. Тата гавораць: "Ложку кладзг дагары. Той выемкай што яа. Каб яна ляжала кверху. Каб дзяды маглг з'есцг". Таюя былI законы»6. На Бешанкоушчыне юнавау там ж парадак, але тлумачэнне было iншым: «Ложк не кладуць тц, а дагары, бо пакойнгк ляжыць не тц, а дагары» [49, с. 222].

На Дзяды, як i у iншыя святы, юнавала строгая забарона на гаспадарчую працу. Як адзначаюць рэспандэнты, забарона датычыла толькi другой паловы дня (тэмпаральныя рамкi свята): «Дзяды - памг-наюць памёршых, ну вот як ужо гавараць: "С абеда ужо Дзяды, тчога ня робце, да абеда робяць, с абе-да кашу вараць"» . З шшага боку, гэты святочны час быу насычаны дзеяннямi рытуальнага характару рознай скiраванасцi (ачышчальныя i засцерагальныя дзеяннi, падмацаванне здароуя, прадказання буду-чага, надвор'я i г.д.) [55, л. 92]. Так, на Лепельшчыне на Дзяды казалг «ешця клёцт з малаком, тады летам камары ня будуць кусаць»8. Разам з тым «менавиа святочныя дш максiмальна канцэнтруюць у сабе цэлую сiстэму знакау (iнтэрпрэтаван^Iх навукай як пр^1кметы i павер'i, але аднолькава «слушн^1х» i «пра-вшьных» для чалавека трад^Iц^Ii), як1 прадказваюць, прагназуюць будучае у межах гадавога кола^» [55, л. 93]. У рэйёне даволi характэрн^Iмi на Дзяды з'яулялюя пр^1кметы, якiя могуць прадвяшчаць смерць. Як адзначау М.Я. Ншфароусю, калi на памiнальнай вячэры з рук гаспадара выпадзе хлеб, лыжка, нож i асаблiва калi

1 Апiсанне абраду, зробленае у с. Домжарыц^1, аднос1цца да Траецюх Дзядоу. Аднак падабенства пам1ж абрадавымi дзеяннямi на розн^1я Дзяд^1 дае падставу меркаваць аб наяуна^ дадзенай асаблiвасцi i у восеньскiх Дзядах.

2 Зап. экспедыцыяй ПДУ у 2009 г. ад Кавалевiч З.Г., 1936 г. н., у в. Дзедзша Доктышкага р-на.

3 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Ступак С.М., 1926 г. н., у в. Лаурэнаука Талочынскага р -на.

4 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Падабед Р.Г., 1923 г. н., у в. Трасцянка Талочынскага р -на.

5 Зап. Валодзшай Т.В. у 1999 г. ад Якубоускай Э.Б., 1937 г. н., у в. Гадз^ля Лепельскага р-на.

6 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Пясецкай В.П., 1931 г. н., у в. Падрэзы Чашнщкага р -на.

7 Зап. Мшыным П.Г., Мшынай В.Г., студэнтамi ПДУ МЪлянцеем А. i Ш^Iпiлам У. у 2007 г. у в. Губша Лепельскага р-на.

8 Затсана Валодзгнай Т.В. у 1999 г. ад Якубоускай Э.Б., 1937 г. н., у в. Гадз^ля Лепельскага р -на.

нож уторкнецца у падлогу, то лiчылася, што у хаце на працягу года будзе нябожчык [37, с. 296 - 297]. Па меркаванш беларускага насельнiцтва, смерць на працягу года можа здарыцца i калi на Дзяды патухне лучына цi ад яе адпадзе палаючы кавалак i, уторкнуушыся у падлогу, будзе нагадваць свечку [37, с. 297].

Дзяды, па меркаванш беларусау Падзвшня, з'яулялюя даволi прыдатным часам для лячэння нека-торых захворванняу. Сiтуацыя часава-прасторавага «памежжа» (а фактычна адсутнасць гэтай мяжы, мя-жы памiж «тым» i «гэтым» светам), якая характэрная для свята, адзначаецца магчымасцю узаемадзеяння са звышнатуральнымi сшам^ у тым лшу i магчымасцю звяртацца да iх за дапамогай пры лячэннi хвароб. У гэтым плане з лшу каляндарных свят асаблiва вылучаюцца памшальныя днi, яшя былi «спецыяльна» прызначаныя для кантакту з памерлымi продкамi. Дзейснымi сродкамi ад розных хвароб лiчылiся прад-меты, якiя судакраналiся з «тагасветам» цi яго агентамi. Так, на Докшыччыне i Барысаушчыне эфектыу-ным сродкам ад зубнога болю лiчылiся гарэлка i стравы, якiя пашдалюя на ноч для дзядоу [49, с. 223; 33, р. 18 - 19, 53].

Заключэнне. Пахавальна-памшальная абраднасць беларусау Падзвiння выяуляе рэйянальныя асаб-лiвасцi. Яны прасочваюцца як па асобных элементах, iх групах, так i цэлых абрадах. У якасщ абраду, якi дэманструе асаблiвасцi пахавальна-памiнальнай абраднасцi беларускага насельнiцтва рэгiëна, выступа-юць восеньскiя Дзяды. Адметнасць дадзенай часткi народнай культуры з'яуляецца састауной часткай этна-культурнай спецыфт усяго Падзвiнскага рэгiëна. Разам з тым у межах гiсторыка-этнаграфiчнага рэгiëна Беларускае Падзвшне восеньскiя Дзяды маюць лакальную варыятыунасць. Яна датычыць як асобных абра-давых дзеянняу, iх семантъш, уяуленняу i прадпiсанняу, матэрыяльнай абрадавай атрыбутъш, а таксама пра-яуляецца у наяунасщ цi адсутнасщ у канкрэтным рэгiëне пэуных структурных частак абраду. Нягледзячы на мадэршзацыю i утфшацыйныя тэндэнцып у культуры беларусау у ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя, восеньскiя Дзяды у беларускага насельнштва Падзвiння яшчэ i сëння працягваюць захоуваць лакальную разнастайнасць. Прауда, у вышку вышэйадзначаных працэсау многiя лакальныя варыянты дадзенай части народнай культуры зшкт з абрадавай практыш, а шэраг з iх захоуваецца тольк1 у пасiунай форме (у памящ iнфармантау).

Л1ТАРАТУРА

1. Толстой, Н.И. Язык и народная культура. Очерки по славянской мифологии и этнолингвистике / Н.И. Толстой. - 2-е изд., испр. - М.: Индрик, 1995. - 512 с.

2. Путилов, Б.Н. Фольклор и народная культура / Б.Н. Путилов. - СПб.: Наука, 1994. - 238 с.

3. Васiлевiч, У.А. Беларусшя жалобныя абрады i галашэнш / У.А. Васiлевiч // Пахаванш. Памшш. Гала-шэннi; рэдкал. А.С. Фядосiк (гал. рэд.) р iнш.]; уклад. тэкстау, уступ. артыкул i камент. У.А. Васiлевiча; артыкул, астэматызацыя i камент. напевау Т.Б. Варфаламеевай. - Мiнск: Навука i тэхнiка, 1986. -С. 5 - 59.

4. Варфоломеева, Т.Б. О традиции похоронного причитания междуречья Дитвы и Пелясы / Т.Б. Варфо-ломеева // Балто-славянские этнокультурные и археологические древности. Погребальный обряд: тез. докл. - М.: Наука, 1985. - С. 23.

5. Варфаламеева, Т.Б. Пахавальныя галашэнш у сучасных запiсах. Тыпы напевау i раëны iх пашырэння / Т.Б. Варфаламеева // Пахаванш. Памшш. Галашэннi; рэдкал. А.С. Фядоак (гал. рэд.) [i iнш.]; укла-данне тэкстау, уступ. артыкул i камент. У.А. Васiлевiча; Артыкул, астэматызацыя i камент. напевау Т.Б. Варфаламеевай. - Мшск: Навука i тэхшка, 1986. - С. 60 - 96.

6. Варфаламеева, Т. Сямейна-абрадавы цыкл / Т. Варфаламеева; // Беларусы / Т.Б. Варфаламеева р iнш.]; навук. рэд. А.1. Лакотка; Нац. акад. навук Беларусi; 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы. - Мiнск: Беларус. навука, 2008. - Т. 11: Музыка. - С. 41 - 88.

7. Мажэйка, З.Я. Песш беларускага Паазер'я / З.Я. Мажэйка. - Мшск: Навука i тэхшка, 1981. - 494 с.

8. Харитонова, В.И. Полесская традиция причитания на восточнославянском фоне / В.И. Харитонова // Славянский и балканский фольклор / Духовная культура Полесья на общеславянском фоне; отв. ред. Н.И. Толстой. - М.: Наука, 1986. - С. 55 - 62.

9. Лекачны атлас беларусшх народных гаворак: у 5 т. / АН Беларуа, 1н-т мовазнауства iмя Я. Коласа; пад рэд. Ю.Ф. Мацкевiча. - Мшск: Фонд фундам. дасл. Рэсп. Беларусь, М-ва архиэктуры i буд-ва Рэсп. Беларусь, 1996. - Т. 3: Чалавек; уклад. А.П. Груцо р шш.]; навук. рэд. 1.Я. Яшин. - 115, [293] с.

10. Седакова, О.А. Материалы к описанию полесского погребального обряда / О.А. Седакова // Полесский этнолингвистический сборник. Материалы и исследования. - М.: Наука, 1983. - С. 246 - 262.

11. Свительская, В.Л. Опыт картографирования полесского погребального обряда / В.Л. Свительская // Славянский и балканский фольклор / Этнолингвистическое изучение Полесья. - М.: Индрик, 1995. -С. 188 - 208.

12. Митюкова, Е. Территориальные особенности полесского погребального обряда / Е. Митюкова // Моуна-культурная прастора Берасцейшчыны: зб. навук. арт.; М-ва адукацып Рэсп. Беларусь, Брэсц. дзярж. ун-т iмя А.С. Пушкша, каф. йсторып беларус. мовы i дыялекталоги; рэдкал.: М.М. Аляхновiч ^ гнш.]. -Брэст: Альтернатива, 2010. - С. 136 - 140.

13. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / Т.Б. Варфаламеева [i iнш.]. - Мшск: Беларус. навука, 2001. - Т. 1: Магшёускае Падняпроуе. - 797 с.

14. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / Т.Б. Варфаламеева, А.М. Боганева, М.А Козенка. -Мшск: Беларус. навука, 2004. - Т. 2: Вщебскае Падзвшне. - 910 с.

15. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / В.1. Басько [i шш.]; аут. wi Т.Б. Варфаламеева; агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай. - Мшск: Выш. шк., 2006. - Т. 3: Гродзенскае Панямонне: у 2 кн. Кн. 1. - 608 с.

16. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / В.1. Басько [i шш.]; доя i агул. рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. - Мшск: Выш. шк., 2008. - Т. 4: Брэсцкае Палессе: у 2 кн. Кн. 1. - 559 с.

17. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / В.1. Басько [i шш.]; доя i агул. рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. - Мшск: Выш. шк., 2010. - Т: 5. Цэнтральная Беларусь: у 2 кн. Кн. 1. - 847 с.

18. Шарая, В.М. Лакальнае i рэпянальнае у традыцыйнай духоунай культуры: асаблiвасцi метадалогл даследавання / В.М. Шарая // Наука, образование и культура: состояние и перспективы инновационного развития: материалы междунар. науч.-практ. конф., г. Мозырь, 27 - 28 апр. 2008 г.: в 2 ч. -Мозырь: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2008. - Ч. 2. - С. 310 - 312.

19. Маркарян, Э.С. Узловые проблемы теории культурной традиции / Э.С. Маркарян // Советская этнография. - 1981. - № 2. - С. 78 - 96.

20. Straczuk, J. Cmentarz i stol. Pogranicze prawoslawno-katolickie w Polsce i na Bialorusi / J. Straczuk. -Wroclaw: Wydawnictwo Uniwersytetu Wroclawskiego, 2006. - 275 s.

21. Аусейчык, У.Я. Абрад Стауроусшя Дзяды на Докшыччыне / У.Я. Аусейчык // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынЫ палявых i мiждысцыплiнарных даследаванняу: зб. навук. прац мiжнар. навук.-практ. канф., Полацк, 21 - 23 красав. 2011 г.: у 2 ч. Ч. 2; пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. - Наваполацк: ПДУ, 2011. - С. 111 - 123.

22. Анимеле, Н. Быт белорусских крестьян / Н. Анимеле // Этнографический сборник. - 1854. - Вып. II. -С. 111 - 268.

23. Байбурин, А.К. Ритуал в традиционной культуре: Структурно-семантический анализ восточнославянских обрядов / А.К. Байбурин. - СПб.: Наука, 1993. - 240 с.

24. Шарая, О.Н. Ценностно-нормативная природа почитания предков / О.Н. Шарая. - Мшск: Тэхналопя, 2002. - 249 с.

25. Шс, А.С. Восеньская каляндарная лiрыка, яе тыпалопя i паэтыка / А.С. Шс // Каляндарна-абрадавая паэз1я / А.С. Шс, А.! Гурсю, В.М. Шарая, У.М. Савщю; навук. рэд. АС. Фядойк. - Мшск: Беларус. навука, 2001. - С. 464 - 510.

26. Charytoniuk, G. Biloruski obrzçd dziadow w literaturze przedmiotu i w pamiçci mieszkancow wsi // Pogranicza Bialorusi w perspektywie interdyscyplinarnej / Red. E. Smulkowa, A. Engelking. - Warszawa: DiG, 2007. -S. 439 - 459.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

27. Верещагина, А.В. Праздники и таинства в жизни христиан Беларуси / А.В. Верещагина. - Минск: Беларус. навука, 2009. - 232 с.

28. О поминовении усопших по уставу православной церкви [Электронный ресурс] // «Око церковное» -литургическая библиотека. - Режим доступа: http://www.liturgica.ru/bibliot/usopsh/usopsh2.html. -Дата доступа: 07.05.2012.

29. Дмитриев, М.А. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края / М.А. Дмитриев. - Вильно: Печатня А.Г. Сыркина, 1869. - 264 с.

30. Шейн, П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края / П.В. Шейн. - СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1890. - Т. I. Ч. II: Бытовая и семейная жизнь белорусов в обрядах и песнях. - XXXIV, 712 [4] с.

31. Листова, Т.А. Региональная специфика обрядовой культуры (на примере семейных обрядов) / Т.А. Листова // Белорусско-русское пограничье. Этнологическое исследование; отв. ред. Р.А. Григорьева, М.Ю. Мартынова. - М.: РУДН, 2005. - С. 235 - 348.

32. Шейн, П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края / П.В. Шейн. - СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1902. - Т. III. - 596 с.

33. Tautosaka 2006 m. liepos mènesi prie Neris istak4 surinkta Lietuvos ir Baltarusijos mokslinink4 grupès, vadovaujamos Vykinto Vaitkeviciaus // Рукатсны фонд лггоускага фальклору йстытута лггоускай лггаратуры i фальклору. - Спр. 7647.

34. Пщелко, А.Р. Деды. Этнографический очерк из жизни Лепельских белорусов / А.Р. Пщелко. - Витебск: Губернская Типо-Литография, 1898. - 23 с.

35. Толстая, С.М. Деды в полесском народном календаре / С.М. Толстая // Балто-славянские этнокультурные и археологические древности. Погребальный обряд: тез. докл. - М.: Наука, 1985. - С. 81 - 83.

36. Агапкина, Т.А. Очерки весенней обрядности Полесья / Т.А. Агапкина // Славянский и балканский фольклор / Этнолингвистическое изучение Полесья. - М.: Индрик, 1995. - С. 21 - 107.

37. Никифоровский, Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи... Витебской Белоруссии / Н.Я. Никифоровский. - Витебск: Губернская Типо-Литография, 1897. - 307 с.

38. Крачковский, Ю.Ф. Быт западнорусского селянина / Ю.Ф. Крачковский. - М.: Изд. Имп. О-ва истории древностей России при Моск. ун-те, 1874. - 212 с.

39. Пагашчанш. Крьшчансшя дзяды / Пагашчанш // Крьшч. - лшень 1926 - сакашк 1927. - № 12. -С. 66 - 69.

40. Лозка, А.Ю. Беларуси народны каляндар / А.Ю. Лозка. - 2-е выд., перапрац. i дап. - Мшск: Полымя,

2002. - 240 с.

41. Сысоу, У.М. З крынщ спрадвечных / У.М. Сысоу. - Мшск: Выш. шк., 1997. - 415 с.

42. Никифоровский, Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности / Н.Я. Никифоровский. - Витебск: Губернская Типография, 1895. - VIII, 548, CLIV с.

43. Троицкий, А. Уклад / А. Троицкий // Литовские епархиальные ведомости. - 27 июля 1875. - № 30. -С. 69 - 70.

44. Богданович, А.Е. Пережитки древняго миросозерцания у белорусов. Этнографический очерк / А.Е. Богданович. - Гродно: Губернская типография, 1895. - III, 186 с.

45. Шейн, П.В. Белорусские народные песни / П.В. Шейн. - СПб.: Тип. П. Майкова, 1874. - 548 с.

46. Tyszkiewicz, E. Opisanie powiatu Borysowskiego pod wzgl^dem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemyslowo-handlowym i lekarskim. Z dodatkiem wiadomosci: o obyczajach, spiewach, przyslowiach i ubiorach ludu, guslach, zabobonach i t.d. / E. Tyszkiewicz. - Wilno: Drukarnia Ant. Mar-cinowskiego, 1847. - 489, IV s.

47. Пшонка, Т.М. Асаблiвасцi выкарыстоування традыцыйнай ежы у святах народнага календара Лепельшчыны / Т.М. Пшонка // Народная культура Вщебшчыны: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi «Працэсы мадврюзацып народнай культуры i вопыт устаноу культуры i адукацыi Bi-цебшчыны па захаванню традыцый», 26 - 27 мая 2005 г.: [прысвеч. 160-годдзю М. Нтфароускага] / рэдкал. Л. Вакар [i iнш.]. - Biцебск: УА «ВДУ» iмя П.М. Машэрава, 2007. - С. 219 - 224.

48. Дулебо, А.И. Современный общественный и семейный быт белорусских колхозников: дис. ... канд. ист. наук / А.И. Дулебо. - Минск, 1966. - 367 л.

49. Полацю этнаграфiчны збортк / уклад., прадм. i паказ. У.А. Лобача. - Наваполацк: ПДУ, 2011. - Вып. 2: Народная проза беларусау Падзвшня: у 2 ч. Ч. 2. - 368 с.

50. Шамбурова, Н. Адметнасщ народнай кухш Чашнiцкага раёна i яе сувязь з календаром народных святау / Н. Шамбурова // Народная культура Вщебшчыны: матэрыялы навукова-практычнай канфе-рэнцып «Працэсы мадэрнiзацыi народнай культуры i вопыт устаноу культуры i адукацыi Вщеб-шчыны па захаванню традыцый», 26 - 27 мая 2005 г.: [прысвеч. 160-годдзю М. Нтфароускага] / рэдкал. Л. Вакар [i шш.]. - Biцебск: УА «ВДУ» iмя П.М. Машэрава, 2007. - С. 233 - 236.

51. Зiнкевiч, Э. Адметнасщ народнай кухш Браслаушчыны i яе сувязь з календаром свят / Э. Зiнкевiч // Народная культура Вщебшчыны: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцып «Працэсы мадэр-нiзацыi народнай культуры i вопыт устаноу культуры i адукацып Biцебшч^Iны па захаванню традыцый», 26 - 27 мая 2005 г.: [прысвеч. 160-годдзю М. Нтфароускага]; рэдкал. Л. Вакар [i шш.]. -Biцебск: УА «ВДУ» iмя П.М. Машэрава, 2007. - С. 79 - 85.

52. Аусейчык, У.Я. Абрад Дзяды на Лепельшчыне (па матэрыялах сучасных палявых даследаванняу) / У.Я. Аусейчык // Лепельсшя ч^Iтаннi: матэр^1ялы IV навук-практ. канф. (Лепель, 17 - 18 верас. 2010 г.); рэдкал.: Я.А. Грэбень; А.У. Стэльмах. - Мшск: Медысонт, 2011. - С. 176 - 182.

53. Пахаванш. Памшш. Галашэнт / рэдкал. А.С. Фядоак (гал. рэд.) [i iнш.]; укладанне тэкстау, уступ. артыкул i камент. У.А. Bасiлевiча; Артыкул, сiстэматызац^Iя i камент. напевау Т.Б. Варфаламеевай. -Мшск: Навука i тэхнiка, 1986. - 615 с.

54. Толстой, Н.И. Переворачивание предметов в славянском погребальном обряде / Н.И. Толстой // Исследования в области балто-славянской духовной культуры (Погребальный обряд). - М.: Наука, 1990. - С. 119 - 128.

55. Лобач, У.А. Уяуленш аб прасторы i часе у традыцыйным светапоглядзе беларусау (па этнаграфiчных i фальклорн^1х матэр^1ялах XIX - пач. ХХ ст.): дыс. ... канд. пст. навук: 07.00.07 / У.А. Лобач. - Мшск,

2003. - 116 л.

nacmyniy 11.06.2012

THE AUTUMN DZIADY OF BELARUSIAN DVINA REGION: REGIONAL PECULIARITIES AND LOCAL VARIATIONS

U. AUSEICHYK

The article is devoted to the review of the regional peculiarities and local variations of the rite of the

autumn Dziady of Belarusian Dvina region. The variation in the name of the rite, in its structure, in its time of

implementation and in some rite elements are analized. We make a conclusion that the autumn Dziady acts as a

rite that shows the peculiarities of the ethnic culture of Belarusian Dvina region population. In addition to that

the rite in the borders of the region has a local variation that concerns its special rite actions and becomes apparent available/absent in the concret region of the definite structure parts of the rite.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.