Научная статья на тему 'Памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння ў веснавы перыяд (па этнаграфічных матэрыялах ХІХ - пачатку ХХІ стагоддзя)'

Памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння ў веснавы перыяд (па этнаграфічных матэрыялах ХІХ - пачатку ХХІ стагоддзя) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
49
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОМИНАЛЬНАЯ ОБРЯДНОСТЬ / ПОМИНАЛЬНЫЕ ОБРЯДЫ / ПОХОРОННАЯ ОБРЯДНОСТЬ / ПОХОРОННЫЕ ОБРЯДЫ / ДЕДЫ / ЭТНОГРАФИЧЕСКИЕ МАТЕРИАЛЫ / ОБРЯДЫ / ПОДВИНЬЕ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Аўсейчык У.Я.

На основе этнографических материалов XIX - начала XXI века рассмотрена поминальная обрядность белорусов Подвинья в весенний период.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

FUNERAL RITES OF PADZVINNE BELARUSSIANS AT SPRING PERIOD (ON THE ETHNORGAPFICAL MATERIALS OF THE 19 TH - BEGINNING OF THE 21 ST CENTURIES)

On the basic of the ethnographical materials of the 19 th-20 th centuries it is devoted the funeral rites of Padzvinne belarussians at spring period. The funeral traditions are analyzed at Maslianitsa and Verbnitsa Dziady, as the rites of consideration of forefathers at Easter, Radaunitsa and Holy Trinity. The characteristic of variants of rites names is given, their areas are determined, the order of ritual actions is considered, the modern position of the rites is characterized, their region particularities and local differences in Padzvinne are exposed. The new field materials are drawn to the ethnological studies, the part of them is fixed by the author. The results of research can be used for the learning of world outlook and religion beliefs as for solutions of problems in the ethnic history of the region.

Текст научной работы на тему «Памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння ў веснавы перыяд (па этнаграфічных матэрыялах ХІХ - пачатку ХХІ стагоддзя)»

УДК 392.1(476)"18/20"

ПАМШАЛЬНАЯ АБРАДНАСЦЬ БЕЛАРУСАУ ПАДЗВ1ННЯ У ВЕСНАВЫ ПЕРЫЯД (ПА ЭТНАГРАФ1ЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАХ Х1Х - ПАЧАТКУ ХХ1 СТАГОДДЗЯ)1

канд. г^т. навук У.Я. АУСЕЙЧЫК (Полацт дзяржауны утвератэт)

На аснове этнаграфiчных матэрыялау Х1Х - пачатку ХХ1 стагоддзя разгледжана nамiнальная абраднасць беларусау Падзвтня у веснавы перыяд. Праанал1заваны памтальныя традыцьп на Масленiч-ныя i Вербныя Дзяды, велiкодна-радаунiцкiя i траецтя абрады ушанавання продкау. Дадзена характа-рыстыка варыянтам назвау абрадау, выяулены iх арэалы, разгледжаны парадак рытуальных дзеянняу, ахарактарызаваны сучасны стан абрадау, выяулены iх рэгiянальныя рысы i лакальныя адрозненнi у межах Падзвiння. Да этналагiчнага вывучэння прыцягнуты новыя палявыя матэрыялы, частка яюх зафж-савана аутарам. Вынт даследавання будуць карыснымi як для вывучэння светапогляду i вераванняу беларусау, так i для вырашэння праблем этнiчнай гiсторыi рэгiёна.

Уводзшы. Адной з важнейшых задач беларускай этналогп з'яуляецца усебаковае вывучэнне рытуальных аспектау жыццядзейнасщ беларускага этнасу, у тым л^ пахавальна-памшальнай абраднасщ. Яна з'яуляецца найбольш устойтавай i кансерватыунай часткай культуры, а таму больш трывала захоувае этшчную спецыфiку. Пахавальныя i памiнальныя абрады надзвычай iнфармацыйныя, вельмi важныя для вывучэння этнiчных працэсау. Яны дазваляюць выявiць узаемасувязi абрадавых комплексау сямейнага i каляндарнага цыклау на розных этапах развiцця этнасу. Даследаванне пахавальна-памшальнай абраднасщ садзейшчае разуменню iншых праяу самабытнай духоунай i матэрыяльнай культуры беларусау.

Пахавальна-памшальная абраднасць беларусау не з'яуляецца аднароднай на усёй тэрыторыi Беларуси У розных рэгiёнах краiны гэта частка культуры мае свае асаблiвасцi, што робiць актуальным пра-вядзенне спецыяльных арэальных этналагiчных даследаванняу. Кожная лакальная традыцыя фармiру-ецца пад уздзеяннем шэрагу фактарау - прыродна-геаграфiчных, гiстарычных, дзяржауна-палiтычных, сацыяльна-эканамiчных i шш. Немалаважную ролю сярод iх адыгрываюць уласна этнiчныя працэсы. Вывучэнне лакальных комплексау культуры i асобных яе кампанентау дазваляе лепш зразумець асабль васцi этнiчнай гiсторыi у канкрэтным рэгiёне. Улiчваючы кансерватыунасць пахавальна-памiнальнай абраднасщ, яна дае надзвычай важную шфармацыю для даследавання этшчных працэсау на Падзвшш.

У артыкуле прадстаулены аналiз памiнальнай абраднасцi беларусау Падзвшня у веснавы перыяд, якi з'яуляецца адным з найбольш адметных, багатых i разнастайных цыклау народнага календара.

Асноуная частка. У даследчыкау няма адзшага меркавання адносна пачатку i заканчэння весна-вога цыкла каляндарных абрадау у беларусау. Найбольш аргументаванай выглядае версiя А.С. Лiса, згодна з якой веснавы цыкл распачынаецца з Аудакеi (ЕУдакiя), а заканчваецца Русальным тыднем. Пры гэтым даследчык адзначае, што абрадам веснавога цыкла папярэдшчау Масленiчны тыдзень. Па сваёй сюраванасщ Масленiчная абраднасць можа быць аднесена да веснавога перыяду [1, с. 169, 170]. Версп адносна суаднясення абрадау на Маслешцу з веснавым цыклам прытрымлiваюцца i шшыя даследчыкi [2, с. 11; 3, с. 70; 4, с. 24]. У таюм выпадку памшальная абраднасць беларусау Падзвiння у веснавы перыяд уклю-чае Масленiчныя Дзяды, велшодна-радаунщюя i траецкiя памiнальныя абрады, а таксама традыцьп ушанавання продкау на Вербшцу.

Маслешчныя Дзяды. Згодна з праваслауным календаром, маслешчнаму тыдню папярэднiчае ад-на з «радзщельсюх субот». У шэрагу частак Беларуа да яе прымеркавана спрауленне Дзядоу. Дадзеная памiнальная традыцыя распаусюджана на Падзвiннi, Падняпроуi i Усходшм Палессi [5, с. 81, с. 82; 6, с. 179; 7, с. 65]. Яна спарадычна сустракаецца i на Мшшчыне [8, с. 114]. На Брэсцюм Палессi i Па-нямоннi Масленiчныя Дзяды амаль не фшсуюцца [9, с. 82; 10, с. 27, 95]. На Падзвшш дадзеная памь нальная традыцыя найбольш пашырана ва усходняй частцы рэгiёна (мал. 1). Яна спарадычна сустракаецца i у цэнтральнай, вельмi рэдка на захадзе рэпёна (за выключэннем Докшыччыны).

На Падзвшш Дзяды, яюя адзначаюцца напярэдаднi Масленщы, маюць розныя назвы. Найбольш распаусюджанымi з'яуляюцца назвы «Масленiчныя», цi «Масленыя», Дзяды. У рэпёне гэтыя Дзяды су-стракалiся таксама пад назвай «Мясаедныя», а памшальная субота мела назву «Тоустай» [11, с. 2; 7, с. 65]. Этнограф М. Ашмеле адзначау, што у Лепельсюм павеце гэтыя Дзяды былi вядомыя пад назвай «Мясныя»

1 Артыкул падрыхтаваны у ходзе працы па тэме «Традыцыйны культурна-моуны ландшафт беларуска-рускага (Вщебска-Смаленскага) памежжа ХХ - пачатку ХХ1 ст: амволжа фальклорных вобразау, рытуальныя функцыи 1 1х камушкатыуныя рапрэзентацыи» (Г14РП-003).

[45, с. 212]. У вёсцы Гняздзшава (сучасны Докшыцю раён) яны мелi назву «Мястцы» [12, с. 258]. Падобная назва i у сучасны перыяд фiксуецца у вёсцы Туркi Докшыцкага раёна: «Дзяды тры разы: перад акцябар-скiмi - Дзмтраускш, Асяшны, перад Велжодным постам Мяснщы i перад Тройцай»1.

Этнографы канца Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя амаль не зафшсав^ на Падзвшш прынцыповых асаблiвасцей у памшанш памерлых на Масленiчныя Дзяды у параунанш з iншымi Дзядамi2. У вёсцы Гняздзшава (сучасны Докшыцю раён) на гэта свята пасля вячэры уся моладзь адпраулялася у шынкi на iгрышча [12, с. 258]. Спецы^чнай рысай Масленiчных Дзядоу з'яуляецца прыгатаванне для памшаль-най трапезы блшоу [7, с. 65]. Рэспандэнты паведамляюць таксама аб прыгатаванш «масленых» страу: «Адзначалi Масляныя Дзяды - гаmавалi усё масляное»3. У шэрагу месцау рэгiёна iснавалi некаторыя асаблiвасцi у асартыменце страу i парадку iх спажывання. Так, у вёсцы Рамашкава Талачынскага раёна быу наступны парадак: «Масляныя, цi ня чэцьвера iх. Пякуць первы блiн, эта усегда пакойтку. I так канун робюць, мёду туды нямножка. А вечарам эты блiн, што первы, нада у гэту ваду пакрышыць. I браць ложкай. Первую ложку узяць i палщь пакойнжу. На стол палщь i палажыць. Тады браць сабе у рот. Тады апяць. На стол трошку i сабе у рот. Тры разы так. - Не абязацельна так. Наша мама i звала: "Дзяды-прадзеды, хадзщя к нашаму столу, к нашаму паспеху, хлеба-солi прыяйце, нас ня скора ажыдайця ". Возьмеш тарэлачку, паложаш яму на тарэлачку блiна, чаго яшчо i нясуць на кут пад жоны. А тады самi за стол садзiмся. А тоя там стащь. Усх памянеш. Усе родненьтя, хадзщя ... i завщя усiх, у каго нiма. Усх, у ах. Я i цяпер уых памшаю, людцы добранькя, i сватоу, усх, i па iмю назаву, прыхадзщя усе»4. У астатшх момантах памшальныя абрады на Маслешчныя Дзяды, як сведчаць матэрыялы сучасных па-лявых даследаванняу, амаль не адрозшваюцца ад шшых Дзядоу.

У мясцовасщ паблiзу пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна Дзяды напярэдадш Масленщы атрымалi назву «Буркаускя» [14, с. 55; 15, р. 29, 30-31, 36, 75-76 79]. На тэрыторыi мкрарэпёна юнуюць ра-зыходжанш як у тлумачэнш тэрмша, так i адносна абрадавых дзеянняу падчас гэтых Дзядоу. У рэгiёне слова «буркаую» мае таксама значэнне свшых ножак, прыгатаваных для рытуальнага спажывання, вы-рабленых з iх дзiцячых забавак, калi костачку надзявалi на штку i расцягвалi, прычым утварауся харак-тэрны гук, зiмовых вятроу i мяцелiцы або толькi каляднай заве1 Па iнфармацыi мясцовага насельнщтва, гэтыя Дзяды спраулялi амаль так, як i астатнiя. Спецыфiчнай абрадавай стравай на iх былi вараныя свiныя ногi [14, с. 55].

1 Зап. Валодзшай Т.В., Гурскай Ю.А. у 2005 г. ад Мщько В.У., 1926 г. н., у в. Турю Докшыцкага раёна.

2 Падрабязны анал1з восеньсюх Дзядоу гл.: Аусейчык, У.Я. Восеньсюя Дзяды у беларусау Падзвшня: рэпянальныя асабл1васщ 1 лакальныя варыянты / У.Я. Аусейчык // Весн. Полац. дзярж. ун-та. Сер. А. Гумашт. навую. - 2012. -№ 9. - С. 35-44.

3 Зап. экспедыцыяй ПДУ у 1996 г. ад Паулоускай В.Я., 1926 г. н., у в. Касмыры Чашнщкага раёна.

4 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Ляхнов1ч В.С., 1928 г. н., Масалковай Р.У., 1936 г. н., Владыка В.1., 1936 г.н., Васкрасенскай Ж., 1938 г. н., у в. Рамашкава Талочынскага раёна.

Мал. 1. Арэал абраду Маслешчныя Дзяды на тэрыторын Беларускага Падзвшня

Вербныя Дзяды. У некаторых населеных пунктах Докшыцкага раёна зафшсавана традыцыя спрау-лення Дзядоу напярэдадш Вербнiцы (мал. 2). У жыхароу дадзенай мясцовасцi гэтыя Дзяды лiчылiся «поснымi», бо адбывалiся у час Вялшага посту (сямiтыднёвы пост напярэдадш Вялшадня). Таму асарты-мент памшальных страу для абрадавай вячэры быу адпаведным: «Вясной перад Пасхай за нядзелю Вербныя [Дзяды - У. А.]. Тольк посная усё варылi, зрыбы i з посным маслам» (в. Краснш Докшыцкага раёна) [15, р. 12]. На гэтыя Дзяды, як правша, могши не наведвалi [15, р. 23].

Мал. 2. Арэал абраду Вербныя Дзяды на тэрыторын Докшыцкага раёна Вщебскай вобласщ

На тэрыторыi распаусюджання дадзенага абраду, а таксама у некаторых шшых частках Падзвшня, зафксавана спарадычнае наведванне могiлак на Вербнщу [16, арк. 10; 17, арк. 20; 18, с. 77; 15, р. 23]. У некаторых месцах Падзвшня дадзеная традыцыя ужо не сустракаецца, але пра яе яшчэ памятаюць рэспандэнты: «Ну гэта раньшай насiлi, раньшай i вербачку на кладбшча на первы дзень iшлi i вербачку насш»1.У канцы Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя традыцыя наведваць могши на Вербнщу i уторкваць на магшах галши вярбы была распаусюджана у Вiцебскiм i Полацкiм паветах. Гэта наведванне суправаджа-лася спецыяльнымi рытуальнымi дзеяннямi (тры разы сцябалi магiлу вярбой i прамаулялi характэрнае прывiтанне) [11, с. 16-17]. Наведванне могшак з гэтай мэтай у Вщебсим павеце шшы раз адбывалася на Вялiкдзень або Радаунщу [19, с. 619]. Традыцыя адносщь галiнкi вярбы на могши на Вербнщу зафшса-вана i на Заходнiм Палессi [20, с. 51, 52].

Велжодна-радаунщкае памiнанне памерлых. Сярод абрадау ушанавання продкау у веснавы пе-рыяд асаблiва важнае значэнне мае памшанне памерлых на Вялвдзень i Радаунiцу. Памiнанне продкау, з'яуляючыся неад'емным элементам веснавога сельскагаспадарчага культу усходнiх славян, увайшло i у масленiчную абраднасць, але на Вялвдзень, асаблiва у наступную за велкодным тыднем, яно дасягнула сваёй кульмшацыи [2, с. 120]. Традыцыя наведвання могшак, прымеркаваная да Вялшадня, зафiксавана нават сярод беларускага каталщкага насельнiцтва рэгiёна [17, арк. 31; 21, арк. 6; 27, арк. 9; 23, арк. 13]. Праваслаунае беларускае насельнщтва Падзвшня памшае продкау у першы, радзей у друп, трэцi i чац-вёрты дш Вялiкадня, а таксама на Радаунщу, якая адзначаецца у ауторак другога (Фамшога) тыдня пасля яго. Памшанне памерлых у гэтыя святы (у адно або адначасова у два) сярод праваслаунага насельнiцтва зафiксавана на усёй тэрыторыi Падзвiння.

У рэпёне распаусюджана памiнанне памерлых на Вялшдзень. Нягледзячы на крайне негатыунае стауленне праваслаунай царквы да памiнання памерлых, прымеркаванае да Вялiкадня, гэта традыцыя працягвае захоувацца у рэгiёне, што дадаткова сведчыць аб яе архаiчных вытоках. На большай частцы Падзвшня памшаць памерлых прынята у першы дзень Вялшадня. У залежнасцi ад мясцовасщ час па-мiнання у гэты дзень адрознiваУся. Так, у вёсцы Бабiнавiчы Лёзненскага раёна могши наведвалi адразу пасля усяночнай службы у царкве, не заходзячыся дадому. У вёсцы Сялшча таго ж раёна на могши ад-

1 Зап. аутарам у 2009 г. ад Кавалев1ч З.1., 1936 г. н., у в. Дзедз1на Докшыцкага раёна.

праулялкя у першы дзень пасля разгавення [7, с. 99]. У вёсцы Баяры Докшыцкага раёна на могши iшлi таксама пасля усяночнай службы [15, р. 67], а у вёсцы Дубраука Докшыцкага раёна - пасля сняданку, у 10-11 гадзш ранiцы [15, р. 143]. Падобныя разыходжаннi у часе наведвання могшак сустракаюцца у розных частках Падзвшня. А як бачна з прыведзеных прыкладау, яны характэрны нават для невялшх тэрыторый.

Менш распаусюджана на Падзвшш традыцыя памiнаць памерлых на друп i трэцi дзень Вяль кадня. Памiнанне памерлых у гэтыя днi спарадычна сустракаецца на тэрыторыi усяго рэгiёна. Даволi рэдкай для рэпёна з'яуляецца традыцыя памiнаць памерлых у чацвер Велшоднага тыдня, якая распаусюджана на Палеса i Падняпроуi [24, с. 394; 6, с. 179; 10, с. 123]. У вёсцы Радзюм Шаркау-шчынскага раёна у гэты дзень могши наведвалi тыя, у каго памерлi родныя на працягу года, «пасху iм неслi» [7, с. 99]. Часам памшанне памерлых у гэты дзень не было звязана з наведваннем могшак. У сяле Махiрова (сучасны Полацм раён) памшальныя рытуалы спраулялi у чацвер Святога тыдня, як тут называуся «Наустм Скрысентм». У гэты дзень трэба было зварыць столькi белых яек, кольк у сям'i было памерлых дзяцей, i з'есцi iх на адкрытым месцы, каб дзецi з неба бачыл^ што iх па-мятаюць [25, с. 244]. У сучасны перыяд памiнанняу такога характару у рэгiёне не выяулена. У пауночнай частцы Падзвiння (Гарадоцкi, частка Верхнядзвшскага, Расонскi раён) памiнанне памерлых, прымер-каванае да Вялiкадня, не зафшсавана. У некаторых месцах яно нават лiчыцца грахом [7, с. 99].

Наведванне могшак на Вялвдзень прадугледжвала «хрыстасаванне» з памерлымi, калi на магiлу прыносiлi фарбаванае велшоднае яйка, а таксама розныя стравы i гарэлку. На Падзвiннi фшсуецца традыцыя, калi пасля пахавання яшчэ не прайшло году, то на магшу носяць не фарбаваныя, а белыя яйкi: «А на Вялiкання на маг^к хадзiлi? - Хадзiлi, закуск насiлi, яйкй - А ятя яйт? - Крашаныя. А у каго памершы хто - белыя»1. На Лёзненшчыне (вёсю Сялшча i Бабiнавiчы) да нашага часу захавалася даволi архаiчная традыцыя «качаць» па магiле чырвоным велшодным яйкам [7, с. 99]. Пра юнаванне такой асаблiвасцi у Вщебсшм i Барысаусшм паветах паведамляюць этнаграф1чныя крынiцы канца Х1Х стагоддзя [19, с. 619, 622]. У сучасны перыяд на большай частцы рэпёна дадзеная традыцыя сустракаецца вельмi рэдка. А выканан-не таюх абрадавых дзеянняу для вяскоуцау iншы раз служыць паказчыкам прыналежнасцi да другой ла-кальнай традыцыi [15, р. 32]. У заходняй частцы рэпёна на Вялвдзень распаусюджана традыцыя спрау-ляць на могiлках памшальныя трапезы. У некаторых месцах Докшыччыны такую трапезу ладзш толькi у тым выпадку, калi на працягу года у сям'i быу нябожчык [26, арк. 45; 15, р. 132]. Звяртае на сябе увагу традыцыя засцшаць магшу спецыяльным абрусам щ ручнiком у час велiкоднага наведвання могшак: «А вот што на кладбшчы? - Прыедзеш на кладбiшча, ну як первы год памёр, тады засцелем скацер, закуск берыш i атлiваеш, i прыглашаеш усiх саседзяу. - А яйк цi нясуць на Вялшадня на кладбiшча? -Нясуць. Кладуць»2; «Е^ первая Пасха, i родственшк умер, i первая Пасха, мы бяром i палаценца i пакрываем, i атлiваем, i памтаем»3.

На Падзвшш распаусюджана традыцыя памшаць памерлых на Радаунщу. Пра гэта сведчаць этна-граф1чныя крынщы першай трэщ ХХ стагоддзя i сучасныя палявыя матэрыялы. Шырокае распаусюджан-не у рэпёне радаунiчных памiнанняу у немалой ступеш абумоулена афiцыйным памiнальным статусам свята у праваслаунай царкве. У сучасны перыяд на Беларуа яе статус падмацоуваецца заканадауча (Радау-нща - афiцыйны святочны дзень у краше). Для усходняй i пауночнай частак Падзвшня радаушчныя па-мшанш у веснавы перыяд больш пашыраны, чым велiкодныя. Радаунiца з'яуляецца галоуным веснавым памiнальным абрадам на усёй усходняй частцы Беларусi [20, с. 86; 27, с. 77].

Згодна з традыцыяй наведванне могшак на Радаушцу адбываецца у сярэдзiне дня. Сярод белару-сау Падзвiння у сучасны перыяд яшчэ бытуе прыказка адносна такога часу памiнання памерлых: «З ранщы пашуць, у абед плачуць, увечары пляшуць»4. Для усходняй части Падзвшня у гэты дзень характэрна спрау-ленне рытуальнай трапезы на могшках. Звесткi аб такой трапезе зафшсаваны у Лёзненскiм раёне [7, с. 100]. Памшальныя трапезы на могшках на Радаушцу амаль адсутшчаюць на захадзе рэгiёна - у Пастаусюм, Мёрскiм i Шаркаушчынсюм раёнах [7, с. 100], дзе яны прымеркаваны да Вялiкадня. На Радаушцу зафш-савана традыц^1я прыносщь на могiлкi велiкодныя яйкi [7, с. 100]. Могши шшы раз наведвау святар i спрауляу там лщп (мал^гя панiхiды) [19, с. 620].

Акрамя абрадавай трапезы на могшках, у этнаграфiчных крынщах спарадычна паведамляецца аб дамашшх памiнальных застоллях, уключаных у комплекс абрадавых дзеянняу радаушчнага памi-нання памерлых беларусамi Падзвiння. Аб гэтым сведчаць этнаграфiчныя крынiцы Х1Х стагоддзя i су-

1 Зап. аутарам, Путронкам К., Шытла Н. у 2009 г. ад Падбярэзю Л.М., 1934 г.н, Карн1лов1ч К.1., 1933 г. н., у в. Дзедз1на Докшыцкага раёна.

2 Зап. аутарам у 2009 г. ад Плыгаую М.1., 1936 г. н., у в. Тум1лав1чы Докшыцкага раёна.

3 Зап. экспедыцыяй ПДУ у 2009 ад М1к1нев1ч Л.М., 1926 г. н., у в. Дзедзша Докшыцкага раёна.

4 Зап. экспедыцыяй ПДУ у 1996 г. ад Шыпул1 Н.П., 1934 г. н., у в. Навасёлю Бешанков1цкага раёна.

часныя матэрыялы. Пра такую памшальную трапезу на Радаунщу згадвау М. Ашмеле («снеданне па радзщелях») [45, с. 214]. У Вщебсюм павеце дома ладзш памiнальны абед на Радаушцу, да якога гас-падыня гатавала юшку, клёцкi i куццю [19, с. 619]. У вёсцы Гняздзiлава (сучасны Докшыцкi раён) на Радаушцу па вяртанш дадому «адбывалi Дзяды», як i у Асяншы [12, с. 259]. На Пастаушчыне (в. Васiлiны) памiнальная трапеза на Радаунщу адбывалася у хаце пасля наведвання могшак [28, с. 597]. Сучаснае вясковае насельнщтва Падзвiння таксама адзначае кнаванне Дзядоу у гэты час: «Дзяды на Тройцу бы-ваюць, на Радаушцу» [15, р. 27]; «Перад Тройцай Дзяды, перад Радаутцай Дзяды, Дзядоу многа ёсць, не адны» [15, р. 46]. У вёсцы Замасточча Докшыцкага раёна па вяртанш з могшак таксама адбывалася трапеза у хаце, на якой, як i на Дзяды, «адкладалЬ» памерлым продкам: «А у Радаунщу? - Гэтюя сама Дзяды. 1дуць на кладбiшча, А тады Дзяды правюць. Прыдзiм з кладбшча, адкладаем дзядам» [15, р. 29]. Аднак таюя трапезы шшы раз адрозшвалюя ад Дзядоу: «[на Дзяды - У. А.] Стала не убiралi, i пакойткам налта стопачка. А на Радаунщу стол убiралi, шчога на стале не астаулялi»l. Усё ж неабходна адзна-чыць, што традыцыя спрауляць Дзяды у гэты перыяд не мае шырокага распаусюджання. Больш пашы-раным спосабам памшання на Вялвдзень i Радаунщу з'яуляецца наведванне могшак, частаванне памер-лых i у некаторых лакальных варыянтах спрауленне там памшальнай трапезы. Пераважная большасць рэспандэнтау усё ж не упамiнае пра дадзеную традыцыю i нават супрацьпастауляе рытуалы на Вялш-дзень i Радаунiцу памiнальным урачыстасцям на Дзяды: «На Радутцу дык гэта не адносщца да дзядоу. А Радутцу iдзеш на кладбiшча к сват пакойткам. Нясуць, Богу молюцца» [15, р. 43].

У рэпёне зафксавана наяунасць на могшках у памшальныя дт веснавога перыяду (асаблiва на Вялш-дзень i Радаунiцу) старцау (жабракоу). Уяуленне аб старцах-жабраках як медыятарах (пасрэднiках) па-мiж «гэтым» i «тым» светам (памiж жывымi i памерлымi) [46, с. 459] абумовша iх уключэнне у пахаваль-ную i памiнальную абраднасць беларусау Падзвiння. Без жабракоу на Падзвшш не адбывалiся нi адно пахаванне, ш адзiн памiнальны абрад. Традыцыя памiнаць памерлых з удзелам старцау была нават больш распаусюджанай, чым памiнанне у храме [47, с. 87; 19, с. 507]. Да жабракоу звярталюя з просьбай па-малщца за памерлых, памянуць продкау. За гэта iх адорвалi ежай, радзей - грашыма: «Раньшэ хадзыа бабка, каторая умела малщца. I яна вот прыходзщь, каждый от сваей магыачт, завець к сваей, сваей i гэдак усё абходзщца. I яна памалшася, забрала што там ей далi ад этага стала i усё»2. Жабракь жанчыны Удзельнiчалi у адпяванш i пахаванш памерлых, некаторых з iх нават запрашалi апранаць ня-божчыка i сядзець каля яго ноччу [47, с. 97]. Яшчэ у першай палове XX стагоддзя на Падзвшш кнавала традыцыя выпякаць да памшальных дзён невялiчкiя хлябцы («курцы», «курчьт») па колькасц памерлых продкау у сямЧ i адорваць iмi старцау [41, арк. 37; 18, с. 77; 48, с. 118]. У другой палове ХХ стагоддзя у сувязi з паляпшэннем дабрабыту насельнщтва гэтая сацыяльная група са сваёй спецы^чнай субкульту-рай знiкае. У сувязi з гэтым знiкае цэлы блок абрадавых дзеянняу i павер'яу, з iмi звязаных. На магше па-кiдалi таксама ежу i для iншай катэгорыi медыятарау са светам памерлых - птушкам: «На магые печэнне, канфеты iлi крупк каюе пасыпаiш. - А крупк можа для птщ? - Да. - А пачыму для птщ? - Ну, пцiчка -эта штота неплахое, яна как бы памшащь»3.

Траецкая памшальная абраднасць. Характэрнай асаблiвасцю каляндарнай памшальнай абраднас-Ш беларусау Падзвшня з'яуляецца траецш памшальны комплекс. У шшых частках крашы ён не таю рас-паусюджаны. У сучасны перыяд памiнкi, прымеркаваныя да гэтага свята, паш^1раюцца на тэрыторыю усёй краiны, паколькi Тройца з'яуляецца афщыйна дазволеным у праваслаунай царкве днём памiнання памерлых, а субота напярэдадш - адна з «усяленсшх радзiцельскiх субот». Нягледзячы на дадзены фактар, трады-цыя спрауляць Дзяды напярэдаднi Тройцы не стала такой распаусюджанай, як траецюя наведванш могiлак, i, у пераважнай ступеш, захоувае свой ранейшы арэал. Не маюць распаусюджання Дзяды у гэты перыяд на Мiншчыне. У рэпёне яны зафiксаваныя толькi у некатор^1х раёнах [8, с. 165]. На Брэсцюм Палессi дадзеная традыцыя таксама не мела распаусюджання [10, с. 142]. Амаль адсутшчае траецкае памшанне памерлых на Панямонш [9, с. 29]. Траецюя Дзяды спарадычна сустракаюцца на Усходнiм Палессi [5, с. 82].

Дзяды ладзяцца у суботу напярэдадш Тройцы. На Падзвшш кнуе традыцыя перад Тройцай упры-гожваць хату «маем» - галiнкамi дрэу, пераважна бярозавымi [7, с. 111; 15, р. 63, 76]. Напярэдадш тра-ецюх Дзядоу кнавала таксама традыцыя мыцца у лазш У вёсцы Слабада Докшыцкага раёна было пры-нята мыцца у лазнi са «свежым» венiкам: «Ужо Радаутца жывая у панядзелак, а мёртвая ауторак. А тады ужо да Траецтх Дзядоу няма. Тут ужо свежым веткам з бярозы мыюцца»4.

На большай частцы Падзвшня наведванне могшак, прымеркаванае да Тройцы, традыцыйна адбывалася у суботу напярэдадш свята [19, с. 628]. У Дынабургсюм павеце толью у выпадку немагчымасцi

1 Зап. Валодзшай Т.В, Гурскай Ю.А. у 2005 г. ад Мщько В.У., 1926 г. н., у в. Турю Докшыцкага раёна.

2 Зап. экспедыцыяй ПДУ у 2009 г. ад Карн1лов1ч В.В., 1950 г. н., у в. Дзедзша Докшыцкага раёна.

3 Зап. аутарам, Чарауко В.У. у 2009 г. ад Кудрэц Н.М., 1936 г. н., у в. Луначарскае Верхнядзвшскага раёна.

4 Зап. у 2006 г. ад Шлет Н.П., 1936 г. н., у в. Слабада Докшыцкага раёна.

наведаць аддаленыя магшы родных рабш гэта у тройцын дзень пасля абеднi [19, с. 628]. Беларускае на-сельнщтва Расоншчыны у сучасны перыяд наведвае могши у першыя тры дш Тройцы [29, с. 544]. Ва-рыятыунасць, якая сустракаецца у рэпёне адносна часу наведвання могiлак на Тройцу, у шэрагу выпад-кау абумоулена часам iх наведвання святаром. Па прычыне немагчымасцi аб'ехаць усе могши прыходу у адзiн дзень, святар рабiу гэта у некальи дзён. У гэтыя днi на могши прыходзш i вяскоуцы. У сувязi з гэ-тым у вёсцы Тупiчына Шумiлiнскага раёна на могши хадзш на трэцi дзень Тройцы [30, с. 205]. У вёсцы Васшны Пастаускага раёна па той жа прычыне могши наведвалi на трэщ дзень Тройцы [28, с. 597].

Як сведчаць этнаграфiчныя крынщы, траецкiя памшальныя абрады на могшках мала адрознiвалiся ад радаушчных [19, с. 628]. Асаблiвасцю памшання на Тройцу з'яуляецца шырокае выкарыстанне у ры-туальных практыках зеляншы. Да свята iмкнулiся упрыгожыць «маем» не тольи двары i хаты, але i мап-лы родных. У Дынабургсим павеце магiлы родных прыбiралi не толькi «маем», але яшчэ аерам i квет-камi [19, с. 628]. У вёсцы Янкавiчы Расонскага раёна у час наведвання могшак на Тройцу iснавалi даволi характэрныя абрадавыя дзеяннi, звязаныя з бярозавымi галiнамi: «Прыходзш на кладбшча i хрэсцш бя-розай магику, i гэту бярозку уторкнеш на магыку» [7, с. 110]. На Верхнядзвшшчыне жанчыны рабiлi невялшя бярозавыя венiкi i адпраулялiся пры^раць iмi могiлкi на Тройцу [31, с. 301]. У вёсцы Сарой Глыбоцкага раёна традыцыя прыносiць на магшу «май» была характэрна тольи на працягу першага года пасля смерщ: «А цi насiлi на Сёмку бярозк на магиьтк? - Насiлi, эта у каго блiжы, тыя i занясуць. У хату насш i на кладбшча, эта як хто свежа памёр. Яму насiлi, а як старшыя магшы, то ужо не»1.

У некаторых месцах Падзвшня на Тройцу ладзш памшальную трапезу на могшках. Яна фшсуецца пераважна на поуначы рэпёна, спарадычна сустракаецца i у шшых яго частках. Для пауночнай части Падзвшня характэрнай асаблiвасцю траецкага памшання на могшках з'яуляюцца яйкi, пафарбаваныя у зялёны колер. На Тройцу гэтыя зялёныя «несвянцоныя» яйкi, у адрозненне ад велшодных, не качалi па магiле. 1х з'ядалi пасля маливы i галашэння, за выключэннем аднаго, якое пакiдалi на магше для бедных [19, с. 628]. У Велiжскiм павеце яйкi, пафарбаваныя у зялёны колер, насiлi на могши i у iншыя памшаль-ныя днi (асаблiва у «гадавшу» з дня смерцi) [32, с. 222].

Сярод беларускага насельнiцгва на Себежчыне зафiксавана традыцыя на Тройцу абмахваць («опахивать») мaгiлы бярозавымi галшкамг Для гэтага ламалi галiны бярозы i «сцябалi» iмi магiлы. У некаторых месцах Себежскага павета таи звычай называуся «парыць старыкоу» [33, с. 90]. Дадзеная традыцыя на Себежчыне захоуваецца i у сучасны перыяд [34, с. 346].

У этнaгрaфiчнaй лiтaрaтуры Дзяды, яия спрауляюцца нaпярэдaднi Тройцы, часам сустракаюцца пад называй СтaУроУскiя. Згодна з дaследaвaннямi аутара i Ю.А. Гурскай абрад Стауроусия Дзяды у сучасны перыяд на Докшыччыне (рэпён распаусюджання абраду) прымеркаваны не да Тройцы, а да Узвь жання (14/27.1Х) [35, с. 118; 36, с. 76, 87].

Каляндарныя памшанш беларусау кaтaлiцкaгa веравызнання у асноуным прымеркаваны да Дня Задушнага (2.Х1). Аднак на Пaдзвiннi зaфiксaвaны традыцыи пaмiнaць памерлых таксама i у веснавы перыяд. У кaтолiкaУ Браслаушчыны пaмiнкi ладзяць таксама на Зялёныя Свёнти (Сёмуху) [23, арк. 49; 272, с. 141]. На Пастаушчыне i Глыбоччыне зaфiксaвaнa наведванне могшак на Вялвдзень [17, арк. 31; 21, арк. 6; 22, арк. 9]. Але трэба адзначыць, што у найбольшай ступенi традыц^1я ушанавання продкау у веснавы перыяд уласщвая менaвiтa праваслаунаму нaсельнiцтву рэгiёнa. Гэта тлумачыцца наяунасцю «aфiцыйных» (дазволеных царквой) памшальных дзён у структуры праваслаунага календара, а таксама меншай рэгламентацыяй з боку праваслаунай царквы.

Сучасны стан абраднасщ. У структуры сучаснай памшальнай aбрaднaсцi беларусау Пaдзвiння важнае месца па-ранейшаму займаюць каляндарныя памши у веснавы перыяд. Асaблiвa гэта тычыцца пaмiнaння памерлых продкау на Вялвдзень i Рaдaунiцу.

У заходняй i цэнтральнай частках Пaдзвiння распаусюджана традыц^1я ушаноуваць памерлых продкау на Вялшдзень. Неад'емным кампанентам памшальнай абраднасщ у гэты перыяд з'яуляецца наведванне могшак i «хрыстасаванне» з пaмерлымi, кaлi на магшу прыносяць велiкоднaе яйка [38, арк. 7; 16, арк. 19; 17, арк. 16].

Характэрнай рысай сучаснага стану велшоднай памшальнай абраднасщ з'яуляецца спрашчэнне i рэдукцыя (знiкненне шэрагу элементау i абрадавых дзеянняу). У першую чаргу гэта тычыцца памь нальнай трапезы, якую лaдзiлi у час велiкоднaгa наведвання могiлaк. Некаторыя яе элементы выпа-даюць з абрадавых практык беларускага нaсельнiцтвa Падзвшня. Нават сама памшальная трапеза па-ступова знiкaе. На такую aсaблiвaсць звяртаюць увагу рэспандэнты: «Раньшэ неяк гэта была, як традыцыя, робiлi. А цяпер ужо гэта робяць, е^ перад Пасхай помер родствентк наш, дык на первы дзень

1 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Талкач А.С., 1933 г. н., Лауцэв1ч А.П., 1937 г. н., Карзев1ч К.С., 1922 г. н., у в. Сарою Глыбоцкага раёна.

на Пасху, патом накрываюць магшу, i патом ужо там блiжайшыя, хто жэлаець, падходзюць, адлi-ваюць. А цяпер гэта ужо так. Аджыло гэта»1.

У сучасны перыяд на Падзвшш асаблiвае распаусюджанне у веснавы перыяд набывае памiнанне памерлых на Радаунiцу. Такая тэндэнцыя характэрна i для тых тэрыторый, дзе у мiнулым больш пашы-раным было велiкоднае памiнанне. На гэта звяртаюць увагу самi рэспандэнты: «Цяпер больш на Радаутцу ходзяць, а раней не хадзш. Гэта бацюшка ходзщь молщца»2. Дадзеная атуацыя абумоулена некаль-кiмi фактарамi. Па-першае, з 1991 года у Беларуа Радаунiца з'яуляецца непрацоуным днём. Таму у гэты дзень памiнаць продкау на могiлкi адпрауляюцца многiя жыхары краiны, нават незалежна ад канфесп [21, арк. 19; 39, с. 185]. Разам з тым наведванне могшак на Радаунiцу было шщыявана праваслаунай цар-квой. Памiнанне памерлых у гэты дзень заахвочваецца праваслаунымi святарамi з мэтай прадухiлiць наведванне могшак на Вялвдзень. Пра ташя захады распавядаюць рэспандэнты: «Хадзщь перш хадзт, а цяпер ня ходз1м на Вялжання. На первы дзень. А цяпер свяшчэннж сказау - не, не нада. Раньшы i па яйцу насш»3.

У рэпёне складваюцца розныя варыянты спалучэння велшодных i радаунiчных памiнальных тра-дыцый. У адным выпадку адбываецца своеасаблiвы «падзел» памiнальных рытуалау памiж гэтымi свята-мi. Калi на Вялвдзень ушанаванне памерлых адбываецца у адпаведнасцi з ранейшай традыцыяй, то на Радаушцу памiнанне носiць пераважна царкоуны характар: «На Радаутцу ужо едзем на кладбшча. Бацюшка затст чытаець у камтцы у гэтай, i тады iдзець па усiм кладбiшчы i свтцаець усе магит. А яму хто скольт можа падаець. <...> Цяпер ужо <...> i на Вялжадне не п'юць. А на Радаунщу дык i саусем нельзя. Толька бацюшка пасвшцаець, i тады едзеш дамоу»4. У таим выпадку прыярытэт па-ранейшаму аддаецца велшоднаму памшанню памерлых: «На Вялжадня людзей было, прама на магыьнжу - ну, цьма. На Радаутцу ужо лiчаныя прыйдуць, тока ужо каторыя захочуць пасвшцаць бацюшкам»5. Пра гэта яскрава сведчыць i традыцыя адносщь пафарбаванае яйка менавгга на Вялвдзень, у той час як на Радаушцу белае [40, арк. 28, арк. 53; 41, арк. 55]. Калi наведванне могшак адбывалася на Вялвдзень, то на Радаушцу яйка увогуле не насш: «I ходзяць на Пасху i на Вялжання ходзяць. На Вялжання яйш носяць, а на Радаутцу ужо не носяць»6. На Падзвшш у сучасны перыяд больш характэрная тэндэнцыя для другога варыянта - «пераносу» части (а часам i уах) памшальных рытуалау з Вялшадня на Радаушцу [42, арк. 56; 43, арк. 21; 16, арк. 35].

Змены характэрны таксама для радаушчнай памшальнай абраднасщ. У наш час з яе зшкаюць асоб-ныя элементы i групы элементау. У першую чаргу гэта тычыцца абрадавай трапезы на могшках [44, арк. 34]. У значнай ступеш такая сiтуацыя абумоулена тым, што радаушчная памiнальная абраднасць беларусау Падзвiння знаходзiцца пад пiльным кантролем праваслаунай царквы. А таму на першым плане сярод памшальных абрадау царкоуныя кампаненты (жалобная служба у храме, наведванне могiлак, асвячэнне магш святаром).

У сучасны перыяд на Падзвшш пашырана памiнанне памерлых на Тройцу. У рэгiёне адбываецца распаусюджанне памшальных абрадау у гэты час нават на той тэрыторыi, для якой у м^лым яны не былi характэрны. На такую тэндэнцыю звяртаюць увагу рэспандэнты: «Я вам скажу. Гэта цтер на Тройцу ходзяць на кладбшча, прыдумалi. <...> Гэта празнж быу. А на кладбшча тхто не хадзiу»1. Такая атуацыя абумоулена афщыйным памшальным характарам гэтага свята у праваслаунай царкве. У м^-лым наведванне могшак пераважна адбывалася у суботу напярэдадш Тройцы (гл. вышэй). У канцы ХХ -пачатку ХХ1 стагоддзя найбольш пашырана наведванне могшак у тройцын дзень [7, с. 110-111]. У пау-ночн^1х раёнах Падзвшня наведванне могiлак на Тройцу суправаджаецца памiнальнай трапезай [7, с. 110]. У гэтай частцы рэпёна захавалася традыц^1я прыносiць на могши спецыяльныя яйкi, пафарбаваныя у зялёны колер: «Дык спецыяльна яйк к Тройцэ красiлi? - Красiлi знащя чым, бярозавым лiсцем. Насабi-раеш бярозавага лiсця, яны такя зялёненьтя тады»*.

Таим чынам, аналiз этнаграфiчных матэрыялау Х1Х - пачатку ХХ1 стагоддзя дазваляе зрабiць наступныя высновы:

1) у комплекс веснавой памшальнай абраднасщ беларусау Падзвiння уваходзяць Маслешчныя Дзяды, траецкiя i велiкодна-радаУнiцкiя рытуалы, традыцыi ушанавання продкау, прымеркаваныя да Вербнщы;

1 Зап. аутарам у 2009 г. ад Патэза 1.Ф., 1934 г. н., у в. Стараселле Докшыцкага раёна.

2 Зап. аутарам, Шытла Н., Путронакам К. у 2009 г. ад Карн1лов1ч К.1., 1933 г. н., у в. Дзедзша Докшыцкага раёна.

3 Зап. Валодзшай Т.В. у 2007 г. ад Талкач А.С., 1933 г. н., Лауцэв1ч А.П., 1937 г. н., Карзев1ч К.С., 1922 г. н., у в. Сарою Глыбоцкага раёна.

4 Зап. Фшпенкам У.С., Шаучэнка Я. у 2009 г. ад Плыгаую М.1., 1936 г. н., у в. Тум1лав1чы Докшыцкага раёна.

5 Зап. Фшпенкам У.С., Шаучэнка Я. у 2009 г. ад Плытую М.1., 1936 г. н., у в. Тум1лав1чы Докшыцкага раёна.

6 Зап. аутарам, Шытла Н., Путронакам К. у 2009 г. ад Дранков1ч Г.С. 1934 г. н., у в. Тум1лав1чы Докшыцкага раёна.

7 Зап. аутарам, Чарауко В.У. у 2009 г. ад Заяц А.А., 1936 г. н., у в. Шарап Мёрскага раёна.

8 Зап. Валодзшай Т.В., Лобачам У.А. у 2009 г. ад Машарскай Л.С., 1922 г. н., у в. Забор'е Расонскага раёна.

2) Maсленiчныя ^а^я^ы, Mясaедныя, Буркayскiя) Дзяды рaспayсюджaны ва Усходняй i цэн-тральнай частках рэгiëнa, а таксама на Докшыччыне. Ix спецыфiчнaй рысай, у пaрayнaнне з iншымi Дзя-даш, з'яyляеццa асартымент пaмiнaльныx стрay (блшы, «масленыя» стравы, вараныя свiныя ноп i iнш.);

3) на тэрыторьи Докшыцкага рaëнa iснуюць Bербныя Дзяды, адметнасцю яюх 6ыу посны памь нальны стол. На Пaдзвiннi спарадычна фiксуеццa i традыцыя наведваць могши на Bербнiцу;

4) у структуры веснавой памшальнай aбрaднaсцi белaрусay Падзвшня важнае значэнне маюць аб-рады yшaнaвaння продкaУ на Bялiкдзень i Paдayнiцу. У заходняй i цэнтральнай частцы рэгiëнa пашырана пaмiнaнне на Bялiкдзень, a y пaУночнaй i цэнтральнай - на Paдayнiцу;

5) aсaблiвaсцю каляндарнай aбрaднaсцi белaрусay Падзвшня з'яуляецца разгорнуты трaецкi памь нальны комплекс. Ён уключае Дзяды (дамашняя пaмiнaльнaя трапеза) i абрады yшaнaвaння продкaУ, якiя адбываюцца на могшках (у пayночныx рaëнax суправаджаюцца памшальнай трапезай);

6) памшальныя абрады y веснавы перыяд на Пaдзвiннi прaяyляюць рэгiянaльныя aсaблiвaсцi. Най-больш яны прасочваюцца y трaецкiм пaмiнaльным комплексе, велшоднай aбрaднaсцi, Maсленiчныx Дзядах;

7) у межах рэгiëнa пaмiнaльнaя абраднасць белaрусay у веснавы перыяд мае лакальныя aдрозненнi, якiя характэрны як абрадам, так i асобным абрадавым дзеянням, ix семантыцы, уяyленням i прадт-санням, а таксама прaяyляюццa y назвах aбрaдay, часе ix правядзення, нaяyнaсцi цi aдсутнaсцi y канкрэт-най мясцовaсцi пэуных структурных частак абраду;

8) для сучаснай каляндарнай абраднасщ белaрусay Пaдзвiння характэрна захаванне aсноyныx па-мiнaльныx рытуaлay веснавога цыклу (на Bялiкдзень, Paдayнiцу, Тройцу, у шэрагу месцay Maсленiчныx i Bербныx Дзядоу). Aсaблiвa важнае месца займаюць пaмiнaльныя абрады на Bялiкдзень, Paдayнiцу i Тройцу. Нягледзячы на захаванне дaволi aрxaiчныx элементay у пaмiнaльныx абрадах, у сучасны перыяд адбыва-ецца ix спрашчэнне i ушфшацыя, выцясненне народных элементау цaркоУнымi.

ЛIТAPAТУPA

1. Лiс, A.C. ^руктура i семантыка абрадау. Тыпалопя i паэтыка песень / A.C. Лш // Каляндарна-абрадавая пaэзiя; навук. рэд. A.C. Фядосiк. - Мнск, 2001. - C. 169-187.

2. ^колова, B.К. Bесенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов XIX - начало XX в. / B.K ^колова. - M.: Наука, 1979. - 288 с.

3. Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць / рэдкал.: П.Ф. Глебка [i шш.]. - Miнск: Навука i тэхшка, 1967. - 392 с.

4. Mожейко, З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии: Опыт системно-типологического исследования / З.Я. Mожейко. - Mинск: Наука и техника, 1985. - 247 с.

5. Толстая, C.M. Деды в полесском народном календаре / C.M. Толстая // Балто-славянские этнокультурные и археологические древности. Погребальный обряд: тез. докл. / Ин-т славяноведения и балканистики AН CCCP; редкол.: Bяч.Baс. Иванов (отв. ред.), Л.Г. Невская. - M., 1985. - C. 81-83.

6. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / рдэя i агул. рэд. Т.Б. Baрфaлaмеевaй]. - M^œ: Беларус. навука, 2001. - Т. 1: Maгiлëyскaе Падняпроуе / Т.Б. Baрфaлaмеевa [i iнш.]. - 797 с.

7. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / рдэя i агул. рэд. Т.Б. Baрфaлaмеевaй]. - M^œ: Беларус. навука, 2004. - Т. 2: Biцебскaе Падзвшне / Т.Б. Baрфaлaмеевa, A.M. Боганева, M. A. Козенка. - 910 с.

8. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / рдэя i агул. рэд. Т.Б. Baрфaлaмеевaй]. - Mirac Быш. шк., 2010. - Т. 5: Цэнтральная Беларусь: у 2 кн. / B.I. Басько [i шш.]. - Кн. 1. - 847 с.

9. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / рдэя i агул. рэд. Т.Б. Baрфaлaмеевaй]. - Mirac Bыш. шк., 2006. - Т. 3: Гродзенскае Панямонне: у 2 кн. / B.I. Басько [i шш.]. - Кн. 1. - 608 с.

10. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. / [щэя i агул. рэд. Т.Б. Baрфaлaмеевaй]. - Mirac Bыш. шк., 2008. - Т. 4: Брэсцкае Палессе: у 2 кн. / B.I. Басько [i шш.]. - Кн. 1. - 559 с.

11. Никифоровский, Н.Я. Освященные предметы и отношение к ним простонародья Bитебской Белоруссии / Н.Я. Никифоровский. - Brn^œ: Типо-Литограф. насл. M^. Неймана, [1903]. - [2], 26 с.

12. Троицкий, A. Уклад / A. Троицкий // Литов. епарх. ведомости. - 1875. - 27 июля. - C. 69-70.

13. Aрxiy псторыка-фшалапчнага факультэта УA «ПДУ» (AГФФ). - Фонд 1. - Bоп. 1. - C^. 2. Maтэ-рыялы фaльклорнa-этнaгрaфiчнaй экспедыцыи ПДУ у Бешанковщм, Чашнщю i Лепельсю рaëны (лшень 1996 г.). - 2. Затсы студэнтау групы 95-Пс Гаурылава B., Далгова Д., Caкaловa Ю., Яронька B., Зубровай A., Mуляронaк Н., Кiрычык B., Bярцiнскaй A., Зайцавай A., Змiтрaчэнкa A., Pублеyскaй B.

14. Baлодзiнa, Т. Буркаую / Т. Baлодзiнa // Miфaлогiя беларусау: энцыкл. слоун. - M^œ, 2011. - C. 55.

15. Lietuvi4 literatûros ir tautosakos instituto Lieuvi4 tautosakos rankrastynas. - B. 7647. Tautosaka 2006 m. liepos mènes; prie Neris istak4 surinkta Lietuvos ir Baltarusijos mokslinink4 grupès, vadovaujamos Vykinto Vaitkeviciaus.

16. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 4. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи у Докшыцю раён (лiпень 2011 г.). - Сш. 1. Затсы Аусейчыка У.Я.

17. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 5. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай э^юды^и ПДУ у Глы-боцкi i Пастаусю раёны (4-18 лшеня 2012 г.). - Сш. 1. Затсы Аусейчыка У.Я.

18. Лобач, У. А. Сiмвалiчны статус i рытуальныя функцыi могiлак у беларускай народнай культуры вяр-хоуяу Бярэзшы i Вiлii ХХ - пач. ХХ1 ст. / У.А. Лобач // Весн. Полац. дзярж. ун-та. Сер. А. Гуматт. навую. - 2008. - № 1. - С. 71-82.

19. Шейн, П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края: в 3 т. / П.В. Шейн. - СПб.: Тип. имп. акад. наук, 1890. - Т. 1, ч. 2: Бытовая и семейная жизнь белорусов в обрядах и песнях. - XXXIV, 712, [4] с.

20. Агапкина, Т.А. Очерки весенней обрядности Полесья / Т.А. Агапкина // Славянский и балканский фольклор: этнолингвистическое изучение Полесья. - М., 1995. - С. 21-107.

21. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 5. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Глы-боцю i Пастаусю раёны (4-18 лшеня 2012 г.). - Сш. 3. Затсы Аусейчыка У.Я., Лобача У. А., Малю-жанца П., Нкалаевай Г., Краснабаева С.

22. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 8. Палявыя этнаграф1чныя затсы Аусейчыка У.Я. (2005-2011 гг.). -Сш. 7. Матэрыялы этнаграфiчнай экспедыцыи у в. Гайдую Пастаускага раёна (2008-2009 гг.).

23. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 11. Матэрыялы апытання па тэме: «Пахавальна-памшальная абрад-насць беларусау Падзвшня» (2012-2013 гг.).

24. Васiлевiч, У. Радаунща / У. Васiлевiч, Л. Дучыц, С. Санько // Мiфалогiя беларусау: энцыкл. слоун. -Мшск, 2011. - С. 394-395.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

25. Никифоровский, Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах / Н.Я. Никифоровский. - Витебск: Губерн. Типо-Литограф., 1897. - [2], X, 307, 30 с.

26. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 2. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Докшыцм раён (лшень 2009 г.). - Сш. 1. Зашсы Аусейчыка У.Я., Фшпенм У.С., Лобача У.А., Зянько В., Шаучэнка Я.

27. Лщьвшка, В. Д. Святы i абрады беларусау / В. Д. Лщьвшка. - 3-е выд. - Мшск: Беларусь, 2001. - 190 с.

28. Гарошка, Т.Г. Народныя святы, абрады, звыча1 / Т.Г. Гарошка // Памяць: Пст.-дакум. хрошка Пастаускага раёна. - Мшск, 2001. - С. 593-599.

29. Сiнкевiч, 1.Л. Песенная спадчына Расоншчыны / 1.Л. Сiнкевiч // Памяць: Пст.-дакум. хрошка Расон-скага раёна. - Мшск, 1994. - С. 542-546.

30. Полацю этнаграфiчны зборшк / Полац. дзярж. ун-т; [уклад., прадм. i паказ. У.А. Лобача]. - Нава-полацк: ПДУ, 2011. - Вып. 2: Народная проза беларусау Падзвшня. Ч. 2. - 368 с.

31. Крук, I.I. Народныя абрады i звычаi Верхнядзвшшчыны / I.I. Крук // Памяць: пст.-дакум. хрошка Верхнядзвшскага раёна: у 2 кн. - Мшск, 2000. - Кн. 2. - С. 292-319.

32. Шлюбсю, А. Матэрыялы да вывучэння фальклору i мовы Вщебшчыны: у 2 ч. / А. Шлюбсю. - Мшск: 1нбелкульт, 1928. - Ч. 2. - 259 с.

33. Серебренников, Ф. Обычаи и обряды крестьян Себежского уезда при крестинах, свадьбе и похоронах / Ф. Серебренников // Памятная книжка Витебской губернии на 1865 г. - СПб., 1865. - С. 75-90.

34. Листова, Т. А. Региональная специфика обрядовой культуры (на примере семейных обрядов) / Т. А. Лис-това // Белорусско-русское пограничье. Этнологическое исследование; отв. ред. Р.А. Григорьева, М.Ю. Мартынова. - М., 2005. - С. 235-348.

35. Аусейчык, У.Я. Абрад Стауроусмя Дзяды на Докшыччыне / У.Я. Аусейчык // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых i мiждысцыплiнарных даследаванняу: зб. навук. прац мiжнар. навук.-практ. канф., Полацк, 21-23 красав. 2011 г.: у 2 ч. / Полац. дзярж. ун-т; пад агульн. рэд. Д. У. Дука, У.А. Лобача. - Наваполацк, 2011. - Ч. 2. - С. 111-123.

36. Гурская, Ю.А. Древние фамилии современного белорусского ареала на славянском и балтийском фоне / Ю.А. Гурская. - Минск: Белорус. гос. пед. ун-т, 2007. - 360 с.

37. Chodorowska, I. Swiat zywych i umarlych (mozliwosci transgresji) / I. Chodorowska // Браслаусюя чытанш: матэрыялы 4-й навук.-краязн. канф., Браслау, 24-25 красав. / Браслаускае музейнае аб'яднанне, Браслаускае краязнаучае таварыства; рэдкал.: К. ШыдлоУскi [i iнш.]. - Браслау, 1997. - С. 133-145.

38. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 3. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Глыбоцю i Ушацкi раёны (5-22 лшеня 2010 г.). - Сш. 3. Затсы Аусейчыка У.Я., Фшпеню У.С., Круткша А., Траццяковай А.

39. Верещагина, А.В. Праздники и таинства в жизни христиан Беларуси / А.В. Верещагина. - Минск: Белорус. наука, 2009. - 232 с.

40. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 2. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Док-шыцм раён (лiпень 2009 г.). - Сш. 3. Затсы Аусейчыка У.Я., Фiлiпенкi У.С., Высоцкага С., Шау-чэнка Я., Шытла Н., Путронка К.

41. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 4. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи у Докшыцм раён (лiпень 2011 г.). - Сш. 2. Затсы Аусейчыка У.Я.

42. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 2. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Док-шыцю раён (лшень 2009 г.). - Сш. 6. Затсы Аусейчыка У.Я., Фшпенм У.С., Радзюка А., Шаучэнка Я., Высоцкага С., Шытлы Н., Путронка К.

43. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 3. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Глыбоцю i Ушацю раёны (5-22 лiпеня 2010 г.). - Сш. 4. Затсы Аусейчыка У.Я., Круткша А., Шумшава Дз., Жахоускага Б., Салауёва С., Путронка К., Пятрова I., Траццяковай А.

44. АГФФ. - Фонд 1. - Воп. 3. - Спр. 3. Матэрыялы фальклорна-этнаграфiчнай экспедыцыи ПДУ у Глы-боцш i Ушацш раёны (5-22 лiпеня 2010 г.). - Сш. 1. Затсы Аусейчыка У.Я., Фшпенш У.С., Крутина А.

45. Анимеле, Н. Быт белорусских крестьян / Н. Анимеле // Этнограф. сб. - 1854. - Вып. II. - С. 111-268.

46. Валодзша, Т. Старац / Т. Валодзша, У. Лобач // Мiфалогiя беларусау: энцыкл. слоун. - Мшск, 2011. -С. 459-460.

47. Никифоровский, Н.Я. Очерки Витебской Белоруссии. Старцы / Н.Я. Никифоровский // Этнографическое обозрение. - 1892. - № 1. - С. 70-105.

48. Аусейчык, У.Я. Абрад Стауроусмя Дзяды на Докшыччыне / У.Я. Аусейчык // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынiкi палявых i мiждысцыплiнарных даследаванняу: зб. навук. прац мiжнар. навук.-практ. канф., Полацк, 21-23 красав. 2011 г.: у 2 ч. / Полац. дзярж. ун-т; пад агул. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. - Наваполацк, 2011. - Ч. 2. - С. 111-123.

Пастуту 02.06.2014

FUNERAL RITES OF PADZVINNE BELARUSSIANS AT SPRING PERIOD (ON THE ETHNORGAPFICAL MATERIALS OF THE 19th - BEGINNING OF THE 21st CENTURIES)

U. AUSEICHYK

On the basic of the ethnographical materials of the 19th-20th centuries it is devoted the funeral rites of Padzvinne belarussians at spring period. The funeral traditions are analyzed at Maslianitsa and Verbnitsa Dziady, as the rites of consideration of forefathers at Easter, Radaunitsa and Holy Trinity. The characteristic of variants of rites names is given, their areas are determined, the order of ritual actions is considered, the modern position of the rites is characterized, their region particularities and local differences in Padzvinne are exposed. The new field materials are drawn to the ethnological studies, the part of them is fixed by the author. The results of research can be used for the learning of world outlook and religion beliefs as for solutions ofproblems in the ethnic history of the region.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.