УДК 821.161.3
ВОБРАЗЫ СЯРЭДНЯВЕЧЧА I РЭНЕСАНСУ У РАМАНЕ У. КАРАТКЕВ1ЧА «ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛ1УСЯ У ГАРОДН1»
М.С. ЛАППО (Беларусш дзяржауны ушверсШэт, Мтск) job.medialinks@gmail.com
Вобраз г1старычнага часу, створаны У. Караткев1чамурамане «Хрыстос прызямл1уся у Гародт», у артыкуле разглядаецца у кантэксце трансфармацый уяуленняу пра Сярэднявечча I Рэнесанс у сучаснай г1старыяграф11. У першай частцы работы падрабязна анал1зуюцца вобразы Сярэднявечча I Рэнесансу у рамане, прыводзяцца адпаведныя звестк з б1яграф11 аутара, як1 дзялгуся сва1м1 творчым1 задумамг у л1ста-вант I эсэ. Даюцца спасылк на г1сторыка-культурныя работы, у якгх Сярэднявечча I Рэнесанс атсваюцца так1м жа чынам, як I у творы (даследаваннг У. Эка, А. Гурэвгча, Дз. Л1хачова). Другая частка артыкула прысвечана сучаснай трансфармацъи уяуленняу пра Сярэднявечча I Рэнесанс у навуцы I грамадскай свядо-масц1, на якую звяртаюць увагу даследчыт Г. Коакау I Т. Кашамчук, а таксама неадпаведнасц1 вобразау твора сённяштм уяуленням пра рэчагснасць XVI ст. Выяуляецца сувязь вобразау, створаных тсьмен-нжам, з г1старыяграф1яй I грамадска-палтычнай думкай 1960-х гг.
Ключавыя словы: У. Караткев1ч, раман «Хрыстос прызямл1уся у Гародт», Сярэднявечча, Рэнесанс.
Уводзшы. Дзеянне рамана У. Караткевiча «Хрыстос прызямл^ся у Гародш» адносщца да пачатку XVI ст. Так, у рэцэнзп М. Улашчыка адзначаецца: «настоящая работа ... посвящена событиям, происходившим в Западной Белоруссии в конце 30-х гг. XVI ст.» [1]. Гэты час прадстаулены як Позняе Сярэднявечча, якому на змену заступае Рэнесанс. Перад чытачом разгортваецца супрацьпастауленне эпох: на змену цёмным, цемрашальсюм сярэдшм вякам прыходзяць новы час, новая свядомасць. Такое уяуленне пра Сярэднявечча i Рэнесанс трывала замацавалася у грамадскай свядомасщ - праз школьныя падручнш, сродю масавай шфармацьи i творы мастацтва. Аднак сённяшняя медыевктыка сцвярджае шшы погляд на згаданыя эпохк Сярэднявечча было не толью «цёмным», а Рэнесанс - не только сцвярджау гуманютычныя щэалы. З улшам гэтай асаблiвасцi раман мусщь успрымацца i сённяшнiмi чытачамь
Мэтай дадзенага артыкула не з'яуляецца папракнуць У. Караткевiча у адступленш ад гiстарычнай прауды: у сваёй працы пiсьменнiк абашрауся на пстарычныя даследаваннi i iмкнууся праудзiва узнавщь эпоху. Мэта - звярнуць увагу, што творца падавау звесткi у святле сутыкнення дзвюх супрацьлеглых эпох i iдэалогiй - састарэлай, антычалавечнай i новай, прагрэсiунай; i што гэтая асаблiвасць можа быць абу-моулена тагачаснай iдэалогiяй i тэндэнцыямi у гуманiтарнай навуцы. Такiм чынам, задачы работы - дэта-лёва прааналiзаваць вобраз гiстарычнага часу у рамане «Хрыстос прызямлiуся у Гародш», абашраючыся на тэкст твора, бiяграфiю аутара i культуралагiчныя даследаваннi; разгледзець названы вобраз у кантэксце сённяшшх гiстарыяграфiчных даследаванняу; паспрабаваць асэнсаваць, чаму Сярэднявечча i Рэнесанс прадстаулены у творы як канфлiктуючыя i щэалапчна несумяшчальныя эпохi.
Прастора i чалавек у рамане «Хрыстос прызямлiуся у Гароднi». Эпохi Сярэднявечча i Рэнесансу паказаны у творы на узроуш апiсанняу побыту, арганiзацыi прасторы, палиычнага ладу, таксама яны маюць ацэначныя аутарскiя характарыстыкi. Нягледзячы на тое, што раман з'яуляецца мастацюм творам i не прэтэндуе на навуковую дакладнасць, пiсьменнiк грунтоуна рыхтавауся да яго натсання i вывучау адпаведныя матэрыялы, каб праудзiва узнавiць асноуныя рысы паказаных эпох. Па сцверджанш лиарату-разнауцы А. Русецкага, «у беларускай лиаратуры не знойдзеш шшага твора, якi так аб'ектыуна, так шмат-планава адлюстравау бы жыццё беларусау у сярэднiя вякi, як раман "Хрыстос прызямлiуся у Гародш" У. Карата^ча» [2, с. 102].
Л. Прашковiч у артыкуле «Беларускае Сярэднявечча у кантэксце рамана У. Караткевiча "Хрыстос прызямлiуся у Гародш"» звярнула увагу, што вялiкая роля у стварэннi вобраза Сярэднявечча у рамане належыць этнаграфiчна-побытаваму кампаненту [3, с. 53]. У творы падрабязна атсваюцца гродзенсю замак, Машкаусю манастыр, тагачасная зброя, вогнiшчы iнквiзiцыi, рытуалы правядзення суда рымска-каталiцкай царквой, паказаны адзенне, ежа, звычкi самых розных слаёу насельнiцтва.
Раман адлюстроувае такую рысу сярэднявечнай эпохi, як моцная зштаванасць царкоунага i гра-мадскага жыцця. У руках служак царквы, паводле твора, сканцэнтраваная уся улада над звычайным ча-лавекам, а рэлшйнае вучэнне ператвараецца у iдэалогiю, з дапамогай якой аргашзаванае грамадскае жыццё. Сярэднявечча характарызуецца наступным чынам: «паколькi святая царква у тыя змрочныя часы лiчыла, што даносу аднаго чалавека верыць нельга...» [4, с. 149], «Яны былi проста дзецi свайго часу, няшчаснага, хворага, гнойнага, сагнутага, калi чалавек быу амаль жывёлай i толью сям-там выбiвалiся наверх парасткi скарлючанага, але упартага i моцнага жыцця» [4, с. 25].
У прощвагу Сярэднявеччу Рэнесанс - час станаулення «новага чалавека», больш дасканалага: «Цём-ныя i брудныя, нават фiзiчна, яны не думал, што плаванне Калумба i выданне Скарынам Бiблii на зразу-мелай мове - ёсць два удары з серый смяротных ударау, якiя наносiць iхняй догме новы Чалавек. Але ш-стынктыуна яны адчувал^ што гэта в а р о ж а, што гэта баламуцщь, непакощь, што гэта асвятляе бязлггас-ным i смертаносным святлом тую утульную i цёмную гнойную жыжку, у якой яны юшэлЬ> [4, с. 25]. У супрацьпастауленш Сярэднявечча i Рэнесансу аутар паказвае драматызм гiстарычнага адрэзку у бела-рускай м^ушчыне, калi у непрымiрымых супярэчнасцях сутыкнулiся застарэла-ваяушчая схаластычная дагматыка, што выспела на прынцыпах сацыяльнай няроунасщ, фiзiчнага i духоунага здзеку з чалавека, i iдэi гуманiзму, асветы, сацыяльнай роУнасцi, рэлшйнай верацярпiмасцi.
Першыя раздзелы рамана У. Караткевiча поуняцца тыповымi для Сярэднявечча вобразамьамвалам^ якiя прадвяшчаюць трагiчныя падзеь Сярэднявечныя летапiсцы-наратары апiсваюць таямнiчыя вщзяжы у небе: «Плылi у небе караблi пад крывавымi ветразямi», «I уставалi у небе гарады, так буйна, што жыхароу можна было пазнаць у твар, i адзш пазнау у гэтым д'ябальскiм горадзе сябра, а за гэта яго звала™ у га-радскую цямнщу» [4, с. 12]. Галоуным амвалам становiцца з'яуленне цмока, у вачах якога «было нейкае страшнае прароцтва»: «За адну ноч на водмелях тых яшчурау, тых цмокау знайшлi сорак, да палова таго хюталася на фалях, як плаваючыя выспы <...> А яшчэ праз ноч усплыу самы вялiкi. Адзiн. ... Каб таго дзкага i страхавобразнага звера убачыць» [4, с. 10]. Названыя вобразы-сiмвалы адпавядаюць уяуленням навукоуцау пра забабоны сярэднявечнай эпохi. У. Эка у кнiзе «Гiсторыя вычварэнства» адзначае, што «класiчны свет быу вельмi чуйны да розных цудау, якiя успрымалiся як прадвеснiкi нем^чых бедау. Мяр-куючы па Кшзе цудау Юлiя Абсеквенса (у IV ст. н.э. ён атсау усе цудоуныя падзеi, якiя адбылiся у Рыме за папярэднiя гады), гэта былi такiя нябачаныя з'явы, як крывавыя дажджы, трывожныя падзеi, агнявыя сполахi у небе, нараджэнне вырадкау, двухполых дзяцей» [5, с. 107]. Падобныя трывожныя амвалы-папярэджаннi атсваюцца i у рамане У. Караткевiча: «I ад жаху, а можа, i па волi божай, як усё гэта наслау, людзi у той год нядужаль I пацелi уначы, i у грудзях iхнiх цiснула i рауло, а у некаторых валасы лезлi. I надзiва мала у той год нарадзшася дзяцей, можа, таму, што быу голад i пошасць, а можа, па волi божай, каб не пакутавалi бязвiнныя» [4, с. 10]. Трывожныя амвалы становяцца прадвеснiкамi галоднага года ^ як вынiк, - пратэстных сялянскiх выступленняу. Акрамя гэтага, названыя амвалы паказваюць свядо-масць сярэднявечнага чалавека (у першым раздзеле твора дзiвацтвы апiсваюцца ад iмя летапiсца Анд-ронiка Лагафiла) як уразлiвую i напоуненую эсхаталагiчнымi чаканнямi свядомасць, у якой уяуленнi пра рацыянальнае i iрацыянальнае суiснуюць нароуш.
У аутарскiх каментарах пiсьменнiк прыводзщь некаторыя характарыстыкi Сярэднявечча навукова-папулярнага характару - каб чытач займеу больш яскравае уяуленне пра атсваемы час. Так, напрыклад, калi Юрась Братчык захоплена апiсвае пейзаж, а Жаба i Балвановiч нават не могуць зразумець, пра што ён гаво-рыць, аутар удакладняе: «Уся псторыя старажытнасцi i сярэднiх вякоу калi i ведала захапленне прыродай, дык толькi фiзiчна. Захапляцца прыродаю на паперы цi на словах лiчылася справай падазронай, дарэмнай i пустой ... на працягу дваццащ сямi стагоддзяу еурапейскай лiтаратуры мы не сустрэнем у ёй нават такой колькасщ пейзажау, колькi iх, скажам, у "Вайне i мiры"» [4, с. 101]. Радаснае захапленне прыродай, люба-ванне яе прыгажосцю становяцца у творы рысамi рэнесанснага чалавека, яю можа радавацца жыццю.
Сацыяльна-гiстарычны час, паказаны у творы, - неадназначны i супярэчлiвы. А. Мальдзю у эсэ «Жыццё i узнясенне Уладзiмiра Караткевiча» пiша, што у рамане перад чытачом «паустае беларускае сярэдневякоуе з яго рэзкiмi сацыяльнымi кантрастамi, барацьбой за уладу, iнквiзiцыяй, засiллем схалас-тыкi, праз якую квола прабiваюцца парасткi Рэнесансу i гуманiзму. Памiраюць ад голаду сяляне, а побач па дарозе цягнуцца вазы, гружаныя збожжам, якое па Нёмане будуць сплауляць у Заходнюю Еуропу <.> Трагiчнае, жахлiвае, пачварнае суседнiчае з будзённым, смешным, iдылiчным» [6, с. 99]. Асаблiва акцэн-туецца увага на таюх адмоуных з'явах, як абскурантызм рэлМ, раскоша i маральная распуста царкоуных служкау, кантраст багацця кiруючай вярхушю i беднасцi, голаду, бяспрауя гарадсюх i сялянскiх мас, фiзiч-нае вышшчэнне непакорных, на схаластыцы як сярэднявечнай фшасофп, якая стварыла сютэму штучных, чыста фармальных i лапчных аргументау для тэарэтычнага абгрунтавання дагматау царквы. Найбольш абсурднымi сцэнамi бяспраунасщ царкоУнiкаУ як носьбiтаУ улады з'яуляюцца гратэскныя эпiзоды пака-рання званоу i анафемы i выгнання з горада мышэй, а таксама продаж шдульгенцый (раздзел XIX) i дзей-насць iнквiзiцыi (раздзел XXIV).
У раздзеле «Голад, i пошасць, i мор» звяртаецца увага на рэзюя сацыяльныя кантрасты: вышэйшае духавенства Гародш, «у рабiзне залатых карбовак, эмал^ золата, рубiнау, ажурных накладак» [7, с. 16], прыязджае у вёску, дзе хаты - «падобныя на гнойныя сумёты» [7, с. 17]. Таю гiпербалiчна-антытэтычны паказ сацыяльнай няроунасщ мае даунюю традыцыю у беларускай лиаратуры, якая асаблiва яскрава вы-явiлася у творчасцi Ф. Багушэвiча i Я. Купалы. Карцiна, створаная У. Караткевiчам, напрыклад, перагука-ецца з паказам жыцця беларускай вёсм XIX ст. у вершы Ф. Багушэвiча «Бог не роуна дзеле»: «Адзiн ходзе у саеце, у золаце з плеч да ног, а другому, каб прыкрыцца хоць анучай - велью труд <.> Адзiн мае хатау многа, а вялшх - касцёл моу <.> У другога у сцяне дзюры, вецер ходзе, дым i снег <.> Аднаму дзясяткi служак зарабляюць сотнi сот <.> другi ж сам, аж за дзясятак працуючы, лье свой пот» [8, с. 43-44].
У сярэднявечнай культуры час разглядауся як адлюстраванне вечнасщ, прычым уяуленне пра яго мела пераважна эсхаталапчны характар: час пачынаецца з акту тварэння i завяршаецца «другiм прышэсцем» (што i назiраецца у рамане) [9, с. 108]. Аднак пачынаючы з Рэнесансу у культуры i навуцы зацвярджаецца эвалю-цыянюцкая тэорыя часу: асновай яго руху становяцца прасторавыя падзеi. Час разумеецца ужо не як застылая вечнасць, а як сша, «што рухаецца i рэалiзуецца у кожнай iмгненнай спуацыи» [10], - менавiта такое адчу-ванне часу маюць станоучыя героi твора, носьбiты рэнесанснага мыслення - Юрась Братчык, некаторыя гараджане (разьбяр Кляошк, каваль Кiрык Вястун, мечн1к Турай 1 яго сын Марка, залатых спрау майстар Цiхон Вус), былы прыёр францысканскага кляштара брат Альбш з Арэтвы, а у ранейшым жыццi Альб1н-Рагвал-Алёйза Крыштоф1ч з Дубатыння, юнак Кашпар Бекеш, асуджаны, як 1 Крыштоф1ч, членамi Святога трыбунала. Гэтыя героi, паводле рамана, стварал1 славу гродзенскай зямл1. Прычым кал1 апошнiя - людз1 адукаваныя 1 свядома змагаюцца з рымска-каталщкай навалай, то словы, выказаныя Кляонiкам, - выяуленне народнага вальнадумства, непрымання народам рэлiгiйнага падману: « - Няма 1 не трэба лепшых 1 горшых у дзяржаве, царкве i касцёле, 1 у багаццi. <...> Не павiнна быць рознiцы у законе, рознiцы мiж каралём 1 народам, м1ж тым, хто царуе, 1 тым, хто арэ, мiж плебеем 1 шляхцщам, а павiнна быць усё для уах, агульнае 1 роунае, 1 воля павiнна быць 1 на зямл1, 1 на небе, а веруй, як хто хоча» [4, с. 52-53].
Трэба адзначыць, што эпоха Адраджэння была вельмi натхняльнай для У. Караткевiча. Яшчэ у 1956 г., за дзесяць год да стварэння рамана «Хрыстос прызямлiуся у Гароднi», у лiсце да М. Танка шсьменшк вы-казвау сваё захапленне паэмай «Люцыян Таполя» i сярод iншага пiсау: «эпоха Рэнесансу на Беларусь Зда-рылася дзiунае: маленькi агеньчык засвяцiуся у цемры, дух чалавечы iмкнууся вызвалщца да сонца i жыцця», «I у скульптуры быу Рэнесанс. Замест драуляных шкiлетау, абцягнутых драулянаю скурай, з'яуляецца пад разцом разьбяра паунакроуны жывы чалавек», «Я яшчэ таму думаю, што гэта эпоха добрая, што на яе прыкладзе будучы пiсьменнiк можа даць добрага стусана рэлшп, прыгнёту, фанатызму i мштарызму, пу-стацвету i забабонам, ханжаству, - уам аматарам крычаць пра залаты век, гальванiзаваць труп мшулага, прырабляць новыя ручкi да скшш, шукаць каучэгi з новымi мошчамЬ> [11, с. 604-605].
Суадносшы мастацшх вобразау рамана i пстарычных даследаванняу. Вобразы Сярэднявечча i Рэнесансу з'яуляюцца пэунымi сацыякультурнымi канцэптамi - уяуленням^ замацаванымi у грамадскiм жыццi, агульнымi для вялiкай колькасцi людзей. Па азначэнш А.Я. Гурэвiча, «канцэпт сярэднявечча у су-часнай культурнай свядомасщ уключае у сябе часавыя межы, якiя яго вызначаюць, iдэалогiю i спецы^ч-ныя "элементы" мастацкай карцшы свету. Сярэднявечча тлумачыцца як паняцце не столью храналагiчнае ("культурны перыяд"), колькi змястоунае (i амбiвалентнае: адсталае, з аднаго боку, - рамантычнае, ма-ральна цэласнае, з шшага)» [12, с. 8]. Як адзначае псторык Г. Сагановiч, паняцце «сярэдшя вяк1» з моманту з'яулення мела пеяратыунае значэнне: гуман1сты укладал1 у яго уласнае адмоунае стауленне да папярэдняй эпох1 - на iх думку, часу невуцтва 1 застою, у адрозненне ад 1х часу, названага Адраджэннем. «Ужо Петрарка ахрысц1у Сярэднявечча "цёмным", "варварск1м"» [13].
Аднак з цягам часу сэнсавае напауненне пэуных канцэптау змяняецца - асаблiва у гуманiтарнай навуцы, якая часта займаецца "пераатсаннем" iснуючых аб'ектау з улшам кантэксту эпохi. Сёння Сярэднявечча успрымаецца гiсторыкамi як «нармальная», паунавартасная эпоха у развiццi чалавечай цывшзацыи, якая ведала напружаныя сацыяльныя i светапоглядныя супярэчнасцi i канфлiкты, барацьбу кансерватыуных i наватарскiх тэндэнцый, царкоуны дагматызм, фанатызм, ерасi, рэлiгiйнае вольнадум-ства, народныя рухi i шш. Разам з тым яна дала свету выбггаых мысляроу, паэтау, мастакоу, выпрацавала самастойныя i арыгiнальныя уяуленш пра iсцiну, дабро i прыгажосць, абгрунтавала каштоУнасцi, якiя сцвярджалi далучанасць шдывща да звышасабiстых iдэалау, да усёй светабудовы у цэлым. Гэтая каш-тоунасная мадэль дагэтуль «спрачаецца» з iндывiдуалiстычнымi каштоУнасцямi новаеурапейскай цывш-зацыi, якая узвышае асобнага шдывща. Што тычыцца Рэнесансу, у сучаснай медыевктыцы сцвярджаецца думка, што названая эпоха не была цэласнай, «сцэменатаванай» гуманiстычнымi iдэаламi, а уяуляла сабой дастаткова разнародны час, калi часова меу месца культурны рух Адраджэння. Рэнесанс быу прасякнуты мноствам рознасюраваных тэндэнцый, якiя часта не мелi з гуманiзмам нiчога агульнага щ нават крытыка-валi яго. Пра негатыуныя праявы эпохi расказвае А.Ф. Лосеу у раздзеле «Адваротны бок тыташзму» кнiгi «Эстэтыка Рэнесансу» (1978). Па сцверджанш некаторых медыевiстау, уяуленш пра суадносшы Сярэднявечча i Рэнесансу як супрацьстаянне двух светапоглядных маналiтау («новага»/«старога», «жывога»/«ад-жыушага») у пэунай ступенi з'яуляюцца «легендай», створанай асветнiкамi XVIII ст. i лiберальна-буржу-азнымi гiсторыкамi XIX ст. [14].
Таюм чынам, сёння складана вызначыць асноуныя, вызначальныя рысы Сярэднявечча або Рэнесансу, адназначны набор астэмаутваральных элементау. Вобразы гэтых эпох (як i iншых гiстарычных перыядау, пра яюя мы маем уяуленне) з'яуляюцца пэунымi канструктамi, што ствараюцца наноу кожнай эпохай у залежнасцi ад яе уласных праблем. Таму дыскусю варта пераносiць у iншую плоскасць - не шукаць вызначальныя характарыстыю эпох^ а разглядаць сукупнасць яе вобразау у розныя часы.
Змяненне сэнсавага напаунення паняццяу Сярэднявечча i Рэнесанс пацягнула за сабой i пытанне пра тое, цi быу нейш в^1разны пераход ад адной эпохi да другой. Што тычыцца тэрыторып Беларусi, Г. Сага-новiч адзначае, што тут не адбылося рэзкай змены: «Усё тое, што было зместам Сярэднявечча як эпох1,
у Беларуси ад Х"У1 да ХVII ст. тольк нарастае. У прынцыпе тут 1 у ХVIII ст. грамадства заставалася ва уладзе традыцыи, той самай "старыны", да якой так настойл1ва апелявала 1 як1м жыло беларускае мяшчанства далёкага ХVI ст. Гэта значыць, практычна ус1м членам грамадста у той ц1 шшай ступеш была уласщва так званая "народная культура" Сярэднявечча - комплекс уяуленняу пра свет, разумовых установак 1 стэрэ-атыпау паводз1н, прасякнутых народнай рэлтйнасцю 1 арха1змам» [15].
Хацелася б выказаць гiпотэзу, што у 1960-я гг. Сярэднявечча i Рэнесанс сапрауды уяулялiся даслед-чыкам як эпоха невуцтва, на змену якой прыйшоу час росквiту i дасягненняу. У прыватнасщ, такое апiсанне можна убачыць у працах М.М. Бахцiна, яюя выходзiлi у тыя ж гады, што i раманы У. Караткевiча -1960-1980-я. Як адзначае Т. Кашамчук, «мiф пра цемрашальства Сярэднявечча (цалкам савецю) Бахцiн у поунай меры падтрымлiвае i творча развiвае, не выпадкова некаторыя еурапейскiя крытыю прама гаво-раць, што Бахцш нiчога не зразумеу нi у Сярэднявеччы, нi у Адраджэннi. Так, Бахцш - i для яго гэта га-лоунае - прапаведуе уваскрэсенне з гэтай, сярэднявечнай, цемры - да новага рэальнага жыцця праз да-лучэнне да сферы "тцця, палавога жыцця i далучаных да iх цялесных праяу" ТФР, 344» [16, с. 154].
Можна меркаваць, што пры нашсанш рамана «Хрыстос прызямлiуся у Гароднi» У. Караткевiч апiсвау Сярэднявечча i Рэнесанс, абатраючыся на дасягненнi i набытю тагачаснай гiстарыяграфii, у якой не маглi не знайсцi адлюстраванне падзеi XX ст. - рэвалюцыя i класавая барацьба, Першая i Другая су-светныя войны. Супрацьстаянне царкоуных служак i простага народа, барацьба двух лагерау (класау) цалкам утсваюцца у гэтую гiстарычную парадыгму. Яшчэ адной акалiчнасцю, чаму пiсьменнiк выбрау выразнае супрацьстаянне эпох, можа быць яго арыентацыя на такi узор лггаратуры, як так званы "вальтэр-скотаУскi» гiстарычны раман, дзе героi выразна падзелены на станоучых i адмоуных, эпохi апiсваюцца у рамантычным духу, а для герояу уласщвыя высокiя iдэалы.
Заключэнне. Такiм чынам, у рамане «Хрыстос прызямлiуся у Гароднi» паказаны сацыяльна-пста-рычны час пераходнай эпохi ад Сярэднявечча да Рэнесансу, напоунены супярэчнасцямi i кантрастамь Паводле аутарскай канцэпцыi, у гэты перыяд адбывалiся змены у чалавечай свядомасцi, у вынiку якiх прыг-нечаны народ пачау усведамляць сваю годнасць. Сярэднявечча i Рэнесанс увасабляюць антанiмiчныя каш-тоУнасцi i характарызуюць прынцыпова розныя мадэлi чалавечага юнавання: першая эпоха выступае у якасщ сiстэмы, якая цалкам «зжыла» сябе, другая атаясамлiваецца з прагрэсам i верай у чалавечыя магчымасцi.
Твор адлюстроувае многiя найбольш тыповыя асаблiвасцi перыяду пачатку XVI ст., што цалкам су-адносiцца са сведчаннямi такiх даследчыкау, як У. Эка, А.Я. Гурэвiч. У прыватнасцi, раман паказвае зшта-ванасць царкоунага i грамадскага жыцця, эсхаталагiчнасць сярэднявечнага успрымання часу. Акрамя гэтага, пiсьменнiкам па-мастацку пераканауча «уваскрашаюцца» пстарычныя рэалii - асаблiвасцi тагачаснага вяс-ковага i гарадскога побыту (рынш, жылыя дамы); сацыяльныя феномены, тыповыя для сярэднявечча (продаж шдульгенцый, дзейнасць iнквiзiцыi); згадваюцца рэальныя гiстарычныя асобы (Кашпар Бекеш).
Сёння канцэпты Сярэднявечча i Рэнесансу - прынама, у гiстарыяграфii - зазналi трансфармацыю: даследчыкi больш не характарызуюць названыя эпохi як цэласныя i маналiтныя, не надзяляюць iх наборам статычных прыкмет. Можна меркаваць, што выбар У. Караткевiчам такой мадэлi апiсання згаданых эпох, пры якой яны прэзентаваны як супрацьпастауленыя адна адной, можа быць абумоулены рознымi факта-рамi: панаваннем такога погляду у тагачаснай гуманiтарнай навуцы (што пацвярджае такi ж пункт гле-джання у работах М.М. Бахцша), уплывам на тагачасную гумаштарную навуку, i гiсторыю у тым лiку, грамадска-палiтычных падзей XX ст. - войн, рэвалюцыи i класавай барацьбы, уяуленнi пра якiя праецыра-валiся i на ранейшыя пстарычныя перыяды; арыентацыяй пiсьменнiка на жанр пстарычнага рамана "валь-тэрскотаускага" тыпу, у якiм сутыкаюцца два супрацьлеглыя варожыя лагеры, станоучыя i адмоуныя героi. Нарэшце, такi выбар можна патлумачыць i проста асабiстымi прыхiльнасцямi пiсьменнiка, занатаванымi у лiставаннi з Макамам Танкам, або сукупнасцю уах названых фактарау.
Л1ТАРАТУРА
1. Цэнтральная навуковая б1бл1ятэка НАН Беларусь - Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 1099.
2. Русецю, А. Уладз1м1р Караткев1ч: праз псторыю у сучаснасць : нататк1 лтратурнай творчасц1 / А. Русецк1. -Мшск: Маст. л1т., 2000. - 300 с.
3. Прашков1ч, Л.1. Беларускае Сярэднявечча у кантэксце рамана У. Караткев1ча «Хрыстос прызямл1уся у Гародн1» / Л.1. Прашков1ч // Вобразна-эстэтычны аспект нацыянальнай мастацкай свядомасщ : зб. навук. арт. / Мазыр. дзярж. пед. ун-т. - Мазыр, 2009. - Вып. 5. - С. 45-55.
4. Караткев1ч, У. Хрыстос прызямл1уся у Гародш / У. Караткев1ч // Зб.тв. : у 8 т. - Мшск : Маст. л1т., 1990. - Т. 6. -494 с.
5. Эко, У. История уродства / У. Эко. - М. : СЛ0В0/SL0V0, 2007. - 456 с.
6. Мальдзю, А. Жыцце 1 узнясенне Уладз1м1ра Караткев1ча: партрэт тсьменшка 1 чалавека / А. Мальдзю. - Мшск : Шт. 1 маст., 2010. - 206 с.
7. Караткев1ч, У. Збор творау : у 25 т. / У. Караткев1ч. - Мшск : Маст. л1т., 2012-... - Т. 9 : Хрыстос прызямл1уся у Гародш: Евангелле ад 1уды. - 2015. - 733 с.
8. Багушэв1ч, Ф. Творы / Ф. Багушэв1ч. - М1нск : Маст. л1т., 2001. - 206 с.
9. Гуревич, А.Я. Категории средневековой культуры / А.Я. Гуревич. - М. : Искусство, 1984. - 350 с.
10. Лихачев, Д.С. Поэтика древнерусской литературы / Д.С. Лихачев. - М. : Наука, 1979. - 352 с.
11. Караткевiч, У. Выбраныя творы / У. Караткевiч. - Мшск : Беларуси кшгазбор, 2005. - 669 с.
12. Гуревич, А.Я. Средневековый мир: культура безмолвствующего большинства / А.Я. Гуревич. - М. : Искусство, 1990. - 396 с.
13. Сагановiч, Г. У пошуках Сярэднявечча [Электронны рэсурс] / Г. Сагановiч // Беларус. пст. агляд. - 1997. - Т. 4, сш. 1/2. - Рэжым доступу: http://www.data.minsk.by/bhr/bel/6-7/67_1.html. - Дата доступу: 15.08.2018.
14. Косиков, Г.К. Средние века и Ренессанс. Теоретические проблемы / Г.К. Косиков // Зарубежная литература второго тысячелетия. 1000-2000 : учеб. пособие / под ред. Л.Г. Андреева. - М. : Высш. шк., 2001. - С. 8-39.
15. Сагановiч, Г. Перыядызацыя беларускай псторьи [Электронны рэсурс] / Г. Сагановiч // Жыве Беларусь : б-ка пст. арт. - Рэжым доступу: http://jivebelarus.net/history/gistografia/periodisation-of-belarusian-history.html. - Дата доступу: 15.08.2018.
16. Кошемчук, Т.А. О Бахтине, карнавализации, Рабле и Достоевском / Т.А. Кошемчук // Верхневолжский филологический вестник. - 2015. - № 2. - С. 151-156.
Пастуту 23.04.2020
IMAGES OF MIDDLE AGES AND RENAISSANCE IN THE NOVEL "CHRIST LANDED IN HRODNA" BY U. KARATKIEVICH
M. LAPPO
The article discusses the historical time image created by U. Karatkievich in the novel "Christ landed in Hrodna" in the context of the contemporary historiographic ideas about the Middle Ages and the Renaissance. In the first part of the work the images of the Middle Ages and the Renaissance in the novel are analyzed in detail, the relevant information from the author's biography is provided. The historical and cultural works in which the Middle Ages and the Renaissance are described in the same way as in the novel are mentioned (studies by U. Eco, A. Gurevich and D. Likhachev). The second part of the article is devoted to the contemporary transformation of the Middle Ages and the Renaissance representations (in science and public consciousness), on which such researchers as G. Kosikov and T. Koshemchuk point out. In addition, attention is drawn to the discrepancy between these representations and historical time described in the novel. The author of the article points out to the connection between the images created by the writer and the 60s of the XXth century historiography and socio-political thought.
Keywords: Uladzimir Karatkievich, "Christ landed in Hrodna ", Middle Ages, Renaissance.