монотеистского мышления, смешением групповых и индивидуальных идентификаций. Определяющей чертой мировоззренческих поисков ХХ века становится интенция к обновлению, ориентация на эксперимент, поиск новых форм и методов осмысления мира и человека в сочетании с пристальным интересом к социальным и личностным проблемам бытия. Необходимо отметить, что в поэзии конкретизма нашли отражение зачастую противоположные, но характерные для общекультурной и литературной ситуации установки. Эстетика «бунта», провокации сочетается в произведениях конкретных поэтов с политической и социальной ангажированностью, за формальными экспериментами зачастую проступают серьезные вопросы современности: проблема отчуждения личности, исчерпанности средств коммуникации. Конкретная поэзия определенно вписывается в литературный и культурный контекст периода.
Литература
1. Новалис, Ф. Фрагменты / Ф. Новалис // Литературная теория немецкого романтизма. - Л., 1934.
2. Шиллер, Ф. Собрание сочинений: в 7-ми т. / Ф. Шиллер. - М., 1957. - Т. 6.
3. Жирмунский, В.М. Поэтика русской поэзии / В.М. Жирмунский. - СПб., 2001.
4. Jandl, E. Poetische Werke / E. Jandl. - München, 1997. - Bd. 1-10.
5. Шкловский, В.Б. Гамбургский счет: статьи - воспоминания - эссе (1914-1933) / В.Б. Шкловский. - М., 1990.
6. Theoretische Positionen zur Konkreten Poesie: texte und bibliographie / hrsg. T. Kopfermann. -Tübingen: niemeyer, 1974.
7. де Соссюр, Ф. Труды по языкознанию / Ф. де Соссюр - М., 1977.
8. Называть вещи своими именами: программные выступления мастеров западноевропейской литературы ХХ в. / под общ. ред. Л.Г. Андреева. - М., 1986.
9. Агеев, В. Семиотика / В. Агеев. - М., 2002.
10. Постмодернизм: энциклопедия. - Минск, 2001.
11. Riha, K. der und die / K. Riha [der und die]; hrsg. V. Kaukoreit, K. Pfoser // Interpretationen: Gedichte von Ernst Jandl. - Stuttgart, 2002.
12. Jandl, E. Gesammelte Werke / E. Jandl. - Frankfurt; M., 1990. - Bd. 1-3.
Summary
The article is dedicated to the actual for the modern study of literature problem of genesis and functioning of literature problem of genesis and functioning of concrete poetry in the historical and cultural context of the XXth century. The object of this research is literary work by E. Jandle, one of the most famous poets, belonging to the concrete trend.
On the basis of comparative analysis the author of the article tries to consider the phenomenon of concrete poetry in connection with, the school of Russian formalism, F. de Sossour's works, analytical doctrine of L. Vitgenstein, aesthetics of literary avant-garde trend.
Поступила в редакцию 13.02.06.
УДК 882.6
Ю.М. ЛШвшава КОЛЕРАВАЯ ГАМА ПАЭЗ11 УЛАДЗ1М1РА КАРАТКЕВ1ЧА
На пачатку развщця рамантызму колер заняу значнае месца у астэме эстэтычных поглядау мастакоу слова. Ён стау сродкам выяулення пачуццяу, часам супярэчлiвых. Менаыта праз колер адлюстравалася iмкненне да свабоды як вышэйшага эстэтычнага щэалу рамантызма. Лггаратура канца Х1Х ст., развiваючыся на хвалях «панмузыкальнасщ» i «панкаларызму» [1, 226], працягнула рамантычныя традыцьп, звязаныя з мастацшм асэнсаваннем колеру. Паэзiя А. Блока, С. Ясенша, М. Цвятаевай, Лэа Украшш, М. Багдановiча, Я. Купалы, Цётш, У. Жылш, У. Дубоуш, П. Труса засведчыла значную ролю колеру у адлюстраванш мастацкай рэальнасщ. У паэзй 60-х, якая развiвалася на хвалi неарамантызму, колер усё часцей займае вядучую пазщыю у паэтыцы Р. Барадулша, А. Грачашкава, Я. Сшакова, А. Разанава i шш.
Паэзiя У. Караткевiча з'яуляецца прыкладам таго, як пры дапамозе колеру шсьменшк стварае свой непауторны свет, пазбаулены рамак, заканамернасщ i падуладнасщ. Менаыта колер -
«самы незалежны элемент як прыроды, так i мастацтва» - бярэ на узбраенне, па сведчант Л. Мiронавай, вольналюбiвае ХХ стагоддзе [1, 272]. Даследчыца сцвярджае: «Насычаючы сваю паэзш каляровымi вобразаш, пiсьменнiкi ХХ ст. шстынктыуна супрацьстаялi панаванню празмерна лагiчнага i рацыянальнага мыслення, якое звязана з тэхнакратычньЕШ iдэаламi стагоддзя, пакольк1 колер апелюе да сферы эмоцый i падсвядомасщ» [1, 273].
Увага да колеру у паэзii У. Караткевiча тлумачыцца i уплывам на яго творчасць выяуленчага мастацтва. У. Гншамёдау сведчыць: «Малады паэт меу сх1льнасць да густых, ярюх фарбау i метафар. «Рэчыунасць», «выяуленчасць» у яго не перашкаджаюць развiццю умоуна-асацыятыунага пачатку, у вышку чаго непараунальна багацейшым стау эмацыянальны спектр беларускага паэтычнага слова, значна узрасла яго экспрэсiунасць» [2, 187].
Дамшуючым у мастацкай палтры У. Караткевiча з'яуляецца сiнi колер. Ужо выхад першага паэтычнага зборшка «Матчына душа» засведчыу прыхiльнасць аутара да сiняга колеру. Нават пры афармленнi ктжи вершау мастак I. Немагай, засвойваючы танальнасць i каларыт караткевiчаускай паэзii, па словах А. Люа, звярнууся да «прыглушана блакина-зялёнага колеру» [3, 400]. Па-юнацку шчырая, напоуненая неутаймаванай энерпяй маладосцi, ранняя паэз1я У. Караткевiча iмкнецца да чысщт думак, пачуццяу, памкненняу, яшя сiмвалiчна звязаны з сiнiм i блакiтным колерамi. Iмi пiсьменнiк афарбоувае мора, неба, зоры, месяц, зямлю, пушчы, лясы, азёры, вочы - тыя мастацк1я вобразы, яшя пад яго пяром набываюць арэол бязмежнасщ, вечнасцi i глыбiнi. Сiнi -як колер духоунасщ - дапамог мастаку слова выказаць «свае адносшы да жыцця, да тых рэалш, яшя, на яго думку, увасаблял1 вышыню чалавечых пачуццяу» [4, 242]. Паэтычнае успрыняцце свету У. Караткевiчам праз сiнюю танальнасць сугучна аднаму з назiранняу В. Ластоускага: «... адзшкавы скрозь народ беларуск1, па пояс уросшы у зямлю, угледжаны у сiнюю даль лясную, i гэта сiнясць адбiлася у вачах беларуса. А магшеуцы кажуць, што i «на пустынi пясок сш» [5, 253]. Прыгадаем караткевiчаускiя ради: «На нашай любай i чыстай, на нашай сiняй зямл1 ... » [6, 15], «i у гэтым лесе, дзiуным, сiнiм ... » [6, 31].
У вершах У. Караткевiча сiнi колер мае розную насычанасць, праз якую тонка улаул1ваецца душэуны настрой лрычнага героя. Так, спакою, ураунаважанасщ адпавядаюць празрыста-блактныя, блактныя, светла-сШя, стяватыя, ане-белыя, блякла-атя фарбы. Дынашчнасць увасабляецца праз таюя адценнi, як стяе-стяе, густа-стяе. Гэтаму служыць i метафарызацыя каляронiмаУ: «сшява гусцее» [6, 80], «смелая сшь» [6, 146].
Апавяданне «Блак1т i золата дня» увяло у мастацкую палiтру беларускага пiсьменнiка трывалае спалучэнне сiняга i жоутага, яшя увасабляюць радасць жыцця i кахання.
Кат сiнi колер сiмвалiчна звязаны з Босшм пачаткам, то чырвоны - гэта увасабленне жыцця, моцных пачуццяу, жаданняу. Па колькасцi ужывання ён займае другое месца у паэзи У. Караткевiча. Вока мастака прываблiваюць ярк1я, насычаныя адценнi: барвовы, каралавы, алы, крывавы, пунсовы, вiшнëвы, пурпуровы. 1нтэнаунасць чырвонага найбольш сканцэнтравана у паэтычных метафарах: «майго сэрца // Чырвоны гранат» [7, 132], «вуснау каханых вiшнëвы агонь» [6, 159], «чырвоных, горк1х вуснау араб^1» [6, 224], «балот настоеную кроу» [6, 270], «месяца чырвоная китайка» [6, 320], «сонца чырвоны жауток » [6, 395].
Чырвоны у паэзи У. Караткевiча - гэта яшчэ i колер трывогi: «барвяным страшным зракам» [6, 153], «перад вокам чырвоным калматага гневу» [6, 77], «барвяны гнеуны вулкан» [6, 159]. Гэта адчуванне узмацняецца пры выкарыстанш прыметнiка «крывавы» у якасцi каларатыва: «У крывавыя хаты лятуць мерцвяш» [6, 238], «вось-вось пакажа вяршыня гары // Небу першы крывавы язык» [6, 237], «бязлггасны пошчак крывавых маланак» [6, 226].
Позiрк У. Караткевiча часта ск1раваны у неба. Менавiта яго афарбоука характарызуе думк1 i пачуццi л1рычнага героя мастака. Тут паэт карыстаецца пераважна рамантычныЕШ фарбамi: лiловымi, ружовымi, барвовымi. Яго тонкае адчуванне колерау i уменне жыватсаць словам нарадзiла маляушчы эпiтэт да вобраза вячэрняга неба («жзантыйсш захад у алым дыме» [7, 130], «на вiзантыйскiм небе чырвоным» [6, 343]), якому адпавядае, думаецца, пурпуровы колер. Якраз пурпур з-за сваёй падвоенасщ, дзе да чырвонага далучаецца сiнi, заняу пачэснае месца у вiзантыйскай культуры мыслення, таму што л1чыуся «нябесным» колерам як больш «вытанчаны i складаны, даступны только выбраным» [6, 117].
Чырвоны разам з жоутым утвараюць цёплую гаму, таму у паэзи У. Караткевiча успрымаюцца праз прызму сонечнага святла, агню, радасцi, паунаты жыцця: «Гэй вы, хлопцы-памвдорцы, рэжуць вас, а вам - дарма! // I таму у падзяцы палкай будзем з вас мы пачынаць, // З вас, жауцютшх, нiбы сонца, сонечных, нiбы хурма, // I чырвоных, шбы шчок у вясковых дзеучанят» [6, 296-297].
Залащсты колер у мастацкай сiстэме У. Караткевiча непасрэдна звязаны з культам сонца. Усе, што трапляе пад яго промнi, набывае афарбоуку золата: «над залатым каралавым пяском» [6, 284], «над стромай садоу залатых» [6, 372], «жшвень залаты» [6, 13], «гарлачыка лют залаты» [6, 75], «у лугах залащстых» [6, 78].
Без залащстага не абыходзщца вобраз восенi: «залатая восень» [6, 34], «залацiстае лсце» [6, 35], «залатыя зл1вы» [6, 159]. Жоуты колер, пазбаулены агтстасщ, набывае у палiтры У. Караткевiча бляклыя адценнi, пазначаныя сумам надыходзячай зiмы: «да замерзлай жоутай травы» [6, 255], «жоуты з1мт дуб» [6, 257], «лугоу жаущзна» [6, 79]. Эмацыянальная нагрузка пры гэтым адводзщца каляронму жоуклы: «лiсцем пажоуклым» [6, 15], «жоуклая трава» [6, 31], «паспелай жоуклай восенi» [6, 34].
Белы колер разам з сшм i чырвоным таксама з'яуляецца дамiнуючым у мастацкай палiтры шсьментка. С. Лясовiч, аналiзуючы паэзш У. Караткевiча, Н. Арсенневай i М. Багдановiча, сцвярджае, што у iх творчасцi гэтыя тры колеры «афарбоуваюць этнiчна знакавыя вобразы, выступаюць як этнаколеры» [8, 124].
Белы колер у паэтычнай сiстэме У. Караткевiча - гэта колер жыцця i свабоды, як1 цесна «звязаны з Беларуссю, яе народам, белы - гэта значыць беларуск1» [9, 35]. Белы для шсьменшка -гэта таксама колер чысщш i святасщ: «Чыстыя-чыстыя рук1 - белыя галубы» [6, 17].
Канцэптуальнае значэнне набыу для творчасцi мастака вобраз вершшка на белым канi (раман «Каласы пад сярпом тва1м», аповесць «Овая легенда», вершы «Гусi-лебедзi у лугах зяленых ...», «Падмоп!», паэмы «Слова пра чалавечнасць», «Грубае i ласкавае»), у яюм паядналiся i святы Юрый, i выява старажытнай «Пагош», i казачны герой «Ян Прыгожы на белым канi» [6, 52], i мiфалагiчная постаць Ярылы, што уяуляуся «у вобразе маладога, прыгожага юнака, як1 ездзiць на белым каш i у белай вопратцы» [10, 170]. Тыпалогiя згаданых вобразау гаворыць пра сiмвалiчнасць белага у вершах У. Караткевiча як колеру пераможцы. Гэта традыцыя мае i бiблейскiя каранi. Згадаем Апакалiпсiс: «1 убачыу я: i вось белы конь, i той, што сядзеу на iм, трымау лук, i дадзены яму вянец, i выйшау ен як пераможца, каб перамагаць» [Адк. 6, 2].
Белы можа выступаць у паэзii У. Караткевiча, згодна з мiфапаэтычным уяуленнем беларусау, i «як сiмвал смутку, жалобы, гора, смерщ, трансфармацыi, пераходу у iншы стан, шшы план юнавання, сiмвал дарогi з аднаго свету у iншы» [11, 46]: «1 мшдаль палае, як лава, // 1 персшау белыя крылы, // Як каханню бялютк1 саван, // Як вянок на яго маплу» [6, 210-211].
Шэры колер вызначаецца сваей няк1дкасцю, непрыкметнасцю. Але i для яго мастак падбiрае шэраг адценняу: «праз попельнае святло» [6, 90], «дымна-шызыя рызы» [6, 159], «свшцовы i грыфельны змрок» [6, 269], «пацямнеу, стау шэрым, як трэба» [6, 308]. Шэры колер для лiрычнага героя У. Караткевiча вельмi дарагi, паколькi гэта колер вачэй яго каханай: «у вачах тва1х, шэрых» [6, 76], «ад шэрых глыбошх вачэй» [6, 81], «вочы смяюцца, вялiкiя, шэрыя» [6, 343], «ад пагарды у шэрых вачах» [6, 368], «прыпомшушы вочы, шэрыя, ашя» [7, 126]. Шэры i сiнi у паэтычнай афарбоуцы вачэй найчасцей падкрэслiваюць iх гль^ню, бяздоннасць. Невыпадкова трапным мастацшм параунаннем для iх стау вобраз возера: «у азеры блаштныя, вочы мае» [6, 355]. Дз. Паулавец сцвярджае, што такая тльная увага пiсьменнiка да колеру вачэй з'яуляецца стылевай адметнасцю мастака: «... у яго творчасщ светавая гама вачэй то квдкая, яркая, то прытоеная, прыглушаная, таямнiчая i загадкавая» [12, 108].
Асобнай увагi заслугоувае «Чорная балада Гаркушы», у якой пануе стыхiя колерау: ружовы, лiловы, залаты, зялены, серабрысты, сiнi, карычневы, чырвоны, белы, вiшнëвы, аранжавы, крывавы, жоуты, малшавы, барвяны, блак1тны. 1х яркасць узмацняецца за кошт драматычнага супрацьстаяння вобразу чорнай iмглы. Адлюстраванне мастацкай рэальнасщ у творы наблiжана да барочнага, асноуныя рысы якога - «выразная перспектыва, рэалiзм, драматычныя, часам тэатральныя светлавыя эфекты, а таксама падкрэсленая экспрэсiя» [13, 91]. Увагу чытача прываблiваюць «зiхоткiя, пярэстыя», па-барочнаму «мудрагелютыя» мастацк1я тропы: «Распускалася сонца -ружовы цвет, // Зiхацелi луп пад iм. // Як павшы хвост, разгортвауся свет // Пад уражтвым вокам людск1м» [6, 158].
Паэт дакладна перадае нават самыя няулоуныя адценнi. Звернемся да зяленага колеру, як1 пераважае у баладзе i непасрэдна сiмвалiзуе жыцце: «з iзумруднай зямлi» [6, 159], «быу зялены па-рознаму мох на страсе // 1 бляшаны замкавы дах» [6, 159], «марозна-зялены палын» [6, 159]. Як сведчыць Т. Чабан, «амкненне У. Караткевiча да выразнасщ дэталi, насычанасщ колеру не выпадковае. Паказальная для яго ... щкавасць да нiдэрландскага i фламандскага жыватсу з яго фактурнасцю, плоцевасцю, яркасцю каляровай гамы. У гэтым бачыцца iмкненне увасобщь вдэал,
арэчавiць яго, стварыць зрокавы вобраз прадметау, пстарычных рэалш эпохi - «color locale», як з'яуляецца адным з патрабаванняу рамантычнай эстэтык1» [14, 29]. Даследчыца на гэтай падставе, звяртаючыся да клаафжацьп А. Эльяшэвiча, як1 вылучае суб'ектыуны i аб'ектыуны тыпы рамантызму, адносщь У. Караткевiча да аб'ектыуных рамантыкау.
Пяро Караткевiча-рамантыка ажыуляе колер. Паэт здольны зрабiць яго адчувальным на дотык, надаць рэльефныя абрысы: «праз ялш кашлаты малахит» [6, 270], «як махровая сажа у хаце курной, // Чарнела навокал iмгла» [6, 160], «на зялёным, сасновым, грывастым пагосце» [6, 357], «барвянец мяса смачна адцяняюць // Янтарны тлушч i цукарная косць» [6, 92].
У. Караткевiч, працягваючы рамантычныя традыцып, выкарыстоувае у якасцi калярошмау назвы камянёу, прыродныя мшералы, з якiмi абыходзiцца як сапрауны жыватсец. Гэта павялiчвае эмацыянальнае уздзеянне на чытача, прымушае яго углядацца у створаную мастаком слова карцiну: «Сапяжанак санпна, цыганак гуаш // I ракау нясцерпны кармiн» [6, 159], «муры, зялёныя ад рэфлексау // Сакавпай i чыстай садовай лiстоты, // Як сярэдневяковы iзумруд маур^гганск1» [6, 173], «з сапфiрам занадта спакойных вачэй» [6, 175], «я гляджу у свiнцовы i грыфельны змрок» [6, 269], «сiняя, быццам вдзта, вада» [6, 189].
Рамантызм iмкнууся аб'яднаць розныя жанры мастацтва. Колер i музыка адыграт у гэтай спробе вядучую ролю. Рамантык1 значную увагу прысвяцш вывучэнню змястоУнасцi колеру: «На узроут рэчыунай рэальнасцi колер можа быць умоуным знакам щ алегорыяй якога-небудзь паняцця (каханне, смерць, жыццё, дабрыня i г. д.). На вышэйшым узроУнi, дзе няма тчога матэрыяльнага, колер змяшчае у сабе чыстыя iдэi, як1я рэзашруюць у псiхiцы чалавека пачуццямi, эмоцыям^ думкамi; iншымi словамi, тут сэнс i змест колеру аналапчныя сэнсу i зместу у музыцы» [1, 214].
У Караткевiча-рамантыка колер паспяхова выкарыстоуваецца на двух узроунях. На першым часцей за усё адбываецца метафарызацыя каляровага прыметнiка. Так, у чорны «афарбоуваецца» паэтам журба («у чорнай журбе» [6, 62]), зло («чорную злосць» [6, 95], «на чорны здзек» [6, 111], «чорнага зла» [6, 119], «праз чорныя мантыi, словы i душы» [6, 280]), адчай («на чорным адчаЪ) [6, 87]), туга («ад чорнай туп» [6, 362]), нешча^вы лёс («лёс народа чорны» [6, 346], сум («чарншьны сум» [6, 208]); у белы - мара («як здрадлiвая белая мара!» [6, 183]; у ружовы - вясна («ружовы твар вясны» [6, 70]), сны («у ружовыя сны» [6, 375]); у жоуты - сум (<шсцяу жоуты сум» [6, 47]; у аш - мова («трапяткая i сшяя, як васшёк» [6, 364]); у блаштны - радасць («блаштная радасць» [6, 313]). Смуга можа быць барвянай («за смугою барвянай» [6, 224]) цi сiняй («пад сiнiя шкляною смугою» [6, 77]); здрада - чорнай («чорную здраду» [6, 140]) цi жоутай («ружы ... жауцеюць, як здрада» [6, 173]). Акрамя таго, колярошм у паэзи аутара можа выступаць у якасщ эмацыянальнага удакладнення метафарызаваныга эттэту: «у базальтавай хмурай вадзе» [6, 80], «барвяны гнеуны вулкан» [6, 159].
Даследуючы паэтычныя калiграмы, Г. Артханау звяртаецца да думк1, згодна з якой «аснуе узаемасувязь, адпаведнасць гуку i колеру, напрыклад, чырвоны колер адпавядае гуку «до», жоуты -«мi», блаштны - «соль», аранжавы - «рэ», зялёны - «фа» [15, 29]. Асацыяцыи такога кшталту звязаны з сiнестазiяй i належаць да другога узроуню рамантычнага асэнсавання колеру. На яе аснове нарадзшся не тольш сусветна вядомыя казк1 Гофмана, але i «амфашчныя паэмы Скрабiна, музычны жывашс Уiстлера i Чурлёнiса, маляушчая музыка Вагнэра» [1, 226]). Паэзiя У. Караткевiча таксама мае падставы быць уключанай у гэты шэраг, паколькi колер у ёй можна не толькi выразна убачыць, але i адчуць яго мелодыю i пах: «У гарачым святле плыл // Сiнiя песеньк1 жаурука // Над карычневай песняй раллi. // Чырванеу, бялеу i лiуся крмаш, // Цвiу i пахнуу, як бэз i язмш» [6, 159]; «далёк аранжавы звон ...» [6, 159], «аб дубах, што спяваюць зялёную, звонкую песню» [6, 168], «i пад птушак зялёны гоман» [6, 274], «месяц закаханы // Песш "сноу" блакиныя узрасцiу» [6, 177].
Лiрычны герой верша У. Караткевiча «Чурлёнiс» - лiтоУскi кампазггар i мастак, чые карцiны агучаныя, а музыка напоунена усiмi колерамi i адценнямi, што з'яуляецца асаблiвасцю яго паэтычнага мыслення. Прыгадваючы агляд палотнау жывашсца У. Караткевiчам у Каунасе, А. Мальдзю пiша: «Асаблiва уразша Валодзю нарастанне змроку, беспрасветнасщ у цыкле "Хаутуры": «Ён доуга стаяу перад карцiнамi, нешта шаптау (пасля з усяго гэтага нарадзiуся верш "Чурлётс"» [16, 35]. У творы беларускага паэта гучыць пратэст чалавека-жыццялюба (першапачатковая назва верша - «Не хачу!» [6, 406]) супраць цемры, што павiнна перамагчы свет, паводле щэйнага зместу апошнiх палотнау мастака. Як i у «Чорнай баладзе Гаркушы», лiрычны герой верша «Чурлёню» 1мкнецца аднавщь колеры жыцця, насуперак сусветнай цемры: «Я уздымаю далонi над светам без свету // I узглашаю яму: // "Светаносны, паустань!" // Не хачу! - // I уздымаюцца колеры нщыя» [6, 221].
Караткевiч-рамантык, спасцiгаючы розныя ввды мастацтва, не спыняецца только на жывашсе i музыцы. Ён асэнсоувае прыёмы графiкi («Вшьня у дождж»), выкарыстоувае элементы скульптуры («ляпнiна» вобраза пры дапамозе шматлiкiх параунанняу), iмкнецца адчуць музыку архiтэктуры, што праламiлася у яго творчасцi праз паэтычную метафару - «балады каменя», даушы назву эсэ, прысвечанаму помнiкам беларускага дойлвдства, як1я парауноуваюцца аутарам з розным песенным жанрамi. Такое рамантычнае успрыманне арх1тэктуры адлюстравалася i у лiрыцы У. Караткевiча. Так, царква на Нерлi («Дзiва на Нерлi») для мастакоускага вока - гэта «белая песня у лугах залацiстых» [6, 82]. Пра Барысаглебскую (Каложскую) царкву у Гродне скажа, што яна «цертць напады, як сярэдневяковая песня» [17, 143]. У вершы «Каложа» уражвае каляровае рашэнне гэтага вобраза, перададзенага у няк1дк1х, суровых фарбах з ледзь улоуныгш адценнямi, што адпавядаюць згаданай эпосе: «Трох1 у зелень, як пер'е качынае, // Трох1 у бэз i трох1 у гранат, // Уся - як крышталь невыказна сiнi, // Уся - як край наш, як сон, як вясна» [6, 227].
Для У. Караткевiча важна перадаць вобраз ва усёй яго паунаце, складанасцi i часам супярэчлiвасцi, пакольк1 галоуныя стылёвыя адзнак1 творчасщ паэта - драматызм, экспрэсiунасць i кантрастнасць. Каларыстыка у гэтым святле адыгрывае важную ролю. Н.С. Мажэйка сведчыць, што для творчасщ шсьменшка характэрны «прынцып колернага кантрасту, з аднаго боку, а з другога - абагульненш аднаго колеру альбо яго адценняу» [9, 35]. Першы выкарыстоуваецца аутарам часцей за усё у баладах, набл1жаных да клаачных, дзе колеры (чорны - белы, чырвоны - сiнi) маюць с1мвалчнае значэнне («Машэка», «Шыпшына i ружа», «Перакащ-поле», «Партызанская баладах», «Балада пра развианне», «Балада аб нашэсцях», «Смяротная страта»). Кантрастнасць, палярызацыя вобразау выклiкалi у творчасцi паэта рэзк1я пераходы ад святла да ценю. Гэта увасобшася не тольк1 праз зварот да чорна-белай сiмволiкi як наследаванне народнай традыцыi, але i у выкарыстанш кантрастных колерау сiняга i чырвонага як выяуленне iндывiдуальна-аутарскага спасщжэння мастацкай рэальнасцi. Калi першы будуецца па прынцыпе «дабро - зло», то у аснове другога - тэрмальныя якасцi «халодны - цёплы», як1я характарызуюць эмоцш i пачуцщ лiрычнага героя. Кантраст сiняга i чырвонага, што ляжыць у аснове паэтычнага бачання У. Караткевiча, нараджае падвоены колер, як1 «ажыуляе i вызывае трывогу» [6, 180]: «Ад сшяй мяжы да бярвянай мяжы» [6, 160], «аблокау барва, сшь, трывожны дым» [6, 278]. Сше-чырвонае - менавiта так1м бачыць неба неспакойная, бунтарская душа лiрычнага героя верша «Ворывы на валах», народжанага пад уражаннем ад карцiны Ф. Рушчыца.
У лiрычных вершах аутара, як сведчыць В. Шынкарэнка, «за зменай таноу i паутаноу часта стащь змена пачуццяу, настрояу» [18, 91]. Гэты аспект дакладна ахарактарызавала А. Яскевiч: «Часам у хвшны сардэчнай скрух1 светауспрыманне паэта становщца халодна-празрыстым ... У хвiлiны сардэчнага спакою, замiлавання да людзей, родных краявщау колеры набываюць пяшчотнасць, святлютасць, у iх пачынаюць пераважаць жоутыя, залащстыя адценнi, нарэшце пануе цёплы белы свет з багаццем уах сва1х адценняу» [19, 248]: «Глянь на зямлю залатую, // Пяшчотную, сумную, чыстую ...» [6, 36], «Зямля глядзiць азёрамi-вачыма // На ясны свет, што стыне у красе. // Як чыста, бы святло абшары вымыла. // Як щха - быццам знiклi людзi усе» [6, 47].
Рамантызацып пейзажау у лiрыцы мастака садзейшчаюць вобразы туману i Месяца, на яшх акцэнтуецца увага чытача пры стварэнш светлаценяу. Пры гэтым аутар карыстаецца багатай колеравай гамай. Для афарбоуш Месяца ён выбiрае ташя колеры, як крывавы, залаты, ружовы, чырвоны, зялены, светла-ciHi, ciHi, блактны, аранжавы. Туман можа быць барвяным, атм, залатым, шэрым, белым, малочным, чорным, блаютным.
Пейзажныя замалёуш У. Караткевiча па сваёй эмацыянальнай насычанасщ нагадваюць палотны iмпрэсiянiстау, як1я iмкнулiся намаляваць тое, што бачылi у рэальным жыцщ, аднавiць натуральнае святло [13, 108]. Для У. Караткевiча такой спробай сталi вершы «Генуэзская крэпасць», «Усход», «Рэчка Папараць». Згодна з назiраннямi Дз. Паулауца, вершы беларускага шсьменшка пераклшаюцца з мастацкiмi палотнамi В. Бялынщкага^рут [4, 243]. Паэт выкарыстоувае «пераважна рамантычныя, агнютыя або сiнiя, бэзавыя, часта iмпрэсiянiстычна сутонлiвыя, малочныя» колеры [19, 247]. Ён падбiрае для iх адпаведныя эпiтэты: празрысты, туманны, малочны, жамчужны, светлы, бляклы, снежны.
Паэзiя У. Караткевiча - гэта супрацьстаянне i барацьба. Колер таксама становiцца сродкам iх выяулення, пры гэтым ён парушае законы гармашчнасщ, пакольк1 iмкнецца, у першую чаргу, перадаць пачуцщ мастака. Так, можна гаварыць пра наяунасць у яго лiрыцы аксюмарана, дзе халодная гама колерау, у якасщ як1х выступаюць сiнi i блаштны, спалучаецца з цёплыгш
пачуццямг «У цёплым блак1це, у пяшчотным лёдзе» [6, 379], «з BimaHb квецень // Зляцела // Завеяй // Пяшчотнай // I аняй» [6, 183].
Таим чынам, колер у паэзи У. Кaрaткевiчa можна лiчыць адным з асноуных сродкау у асэнсавант мастацкай рэaльнaсцi, ствaрэннi вобразау i выяулент аутарсшх пачуццяу. Вызначальным для паэта з'яуляецца cim колер, яш непасрэдна звязаны з бязмежнасцю, вечнасцю i пaдкрэслiвaе глыбою духоуны пачатак яго творчacцi. Аутар удала карыстаецца прыёмaмi светлаценю, колернага кантрасту. Яскравая адзнака рамантычнага пicьмa У. Кaрaткевiчa - зварот да сшестази, метафарызацыя каляротмау, асэнсаванне традыцый фламандск1х жывашсцау, К. Чурлётса, Ф. Рушчыца, тпрэс1ятстау.
Лтаратура
1. Миронова, Л.Н. Учение о цвете / Л.Н. Миронова. - Минск: Выш. школа, 1993. - 463 с.
2. Гншамёдау, У.В. Сучасная беларуская пaэзiя: Творчая вдыввдуальнасць i лiтaрaтурны працэс / У.В. Гншамёдау. - Мшск: Навука i тэхнiкa, 1983. - 304 с.
3. Лс, А. Годна, з любасцю / А. Лс // Цяжкая дарога свабоды: арт.-лы, эцюды, партрэты. - Мiнcк: Маст. лт., 1994. - 414 с.
4. Паулавец, Д. Белы ветразь на ciнiх азёрах: прыметнiкi-кaлaрaтывы у мове У. Кaрaткевiчa / Д. Паулавец // Полымя. - 2000. - № 9. - С. 238-247.
5. Ластоусю, В. З паездю на сельскагаспадарскую выставу у Быхау / В. Ластоусю // Выбраныя творы / В. Ластоусю. - Мшск: Беларуси кшгазбор, 1997. - 512 с.
6. Кaрaткевiч, У. Збор творау: у 8 т. / У. Кaрaткевiч. - Мшск: Маст. тт., 1987. - Т. 1: Вершы, паэмы. - 431 с.
7. Кaрaткевiч, У. Быу. Ёсць. Буду: кнiгa паэзи / У. Кaрaткевiч. - 3-е выд. - Мшск: Маст. лт., 2000. - 156 с.
8. Ляcовiч, С. Этнаколеры у паэзи У. Кaрaткевiчa, Н. Арсенневай i М. Бaгдaновiчa / С. Ляcовiч // Праблемныя напрамк1 развщця мастацкай творчасщ i вербальнай культуры нацьп: матэрыялы Мжнар. навук. канф., Мшск, 20-21 лют. 2003 г. - Мшск: бДпУ, 2004. - 204 с.
9. Мажэйка, Н. Некаторыя асабл1васц1 ужывання прыметткау колеру у рамане У.С. Кaрaткевiчa «Каласы пад сярпом тва1м» / Н. Мажэйка // Весшк БДУ. Сер. 4. - 1987. - № 2. - С. 33-37.
10. Коваль, У. Народныя уяулент, паверЧ i прыкметы: даведтк па усходнеславянскай мiфaлогii / У. Коваль. - Гомель: Беларускае агенства нaвуковa-тэхнiчнaй i дзелавой шфармацып, 1995. - 180 с.
11. Беларуская мiфaлогiя: энцыклапед. слоун. / С. Санько [i шш.]. - Мшск: Беларусь, 2004. - 592 с.
12. Паулавец, Дз. Колеравы тон апелятыва вочы у творчасц1 Улaдзiмiрa Кaрaткевiчa / Дз. Паулавец // УладзМр Кaрaткевiч i сучаснасць: зборнк артыкулау. (Рэдкал.: А.Л. Верабей (адказны рэд.) [i 1нш.].) -Наваполацк: ПДУ, 2001. - 215 с.
13. Корн, Ирен. Шедевры мирового искусства / Ирен Корн; пер. с англ. Г.И. Левитан. - Минск: Белфакс, 2000. - 128 с.
14. Чабан, Т. Крылы раматыю: рамантычныя тэнденцып у сучаснай беларускай паэзи / Т. Чабан. -Мшск: Навука i тэхнiкa, 1982. - 176 с.
15. Артханау, Г. Мелодыя i колер верша. Калирамы / Г. Артханау // Беларусь. - 1985. - № 10. - С. 29.
16. Мальдзю, А. Жыцце i узнясенне Улaдзiмiрa Кaрaткевiчa: партр. пicьменнiкa i чалавека / А. Мaльдзic. - Мшск: Маст. тт., 1990. - 230 с.
17. Кaрaткевiч, У. Збор творау: у 8 т. / У. Кaрaткевiч. - Мшск: Маст. тт., 1991. - Т. 8, кн. 2: З жыццятсу, нарысы, эсэ, публщыстыка, поcтaцi, крытычныя творы, штэрв'ю, летaпic жыцця i творчасщ. - 495 с.
18. Шынкарэнка, В. Пад ветразем дабра i прыгажосщ / В. Шынкарэнка. - Мшск: Навука i тэхнжа, 1995. - 175 с.
19. Яcкевiч, А. Верш Улaдзiмiрa Кaрaткевiчa / А. Яcкевiч // Полымя. - 1992. - № 6.
20. Новы запавет / пер. на бел. мову Ул. Чарняускага; навук. рэд. пер. Ж. Некрaшэвiч-Кaроткaя; тт. апрац. тэкста А. Бокуна. - Мшск: Бiблейcкaе таварыства у РБ, 2003. - 304 с.
Summary
The article is dedicated to study the role of color in V. Korotkevich's poetry. An attempt has been made to investigate colors spectrum used by the writer, to trace the author's attitude to colors as a style peculiarity of his creative work.
Пастутла урэдакцыю 07.04.05.