Научная статья на тему 'Узбраенне Магілёва ў канцы XVI-XVII стагоддзі (агульны агляд)'

Узбраенне Магілёва ў канцы XVI-XVII стагоддзі (агульны агляд) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
22
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ОРУЖИЕ / МОГИЛЕВ / ПИСЬМЕННЫЕ ИСТОЧНИКИ / ЗАЩИТНОЕ ВООРУЖЕНИЕ / НАСТУПАТЕЛЬНОЕ ВООРУЖЕНИЕ / АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ МАТЕРИАЛЫ / КЛИНКОВОЕ ОРУЖИЕ / МЕЩАНЕ / ОГНЕСТРЕЛЬНОЕ ОРУЖИЕ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Галынскі Р.Д.

Рассматривается комплекс средств обороны и нападения могилевских мещан в XVI-XVII вв. Анализ предметов вооружения проводится на основе анализа письменных источников и археологических коллекций могилевских музеев.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

MOGILEV ARMAMENT IN XVI-XVII CENTURIES AN OVERVIEW

The article deals with a set of tools for defense and attack the Mogilev burghers at the end of XVI-XVII centuries. Militaristic history of individual cities rarely been studied specifically, especially in this period. Analysis of armaments is based on the written sources and archaeological collections of Mogilev museums. This will help to more clearly understand the daily life of citizens in the late XVI-XVII centuries.

Текст научной работы на тему «Узбраенне Магілёва ў канцы XVI-XVII стагоддзі (агульны агляд)»

УДК 94(476.4)

УЗБРАЕННЕ МАГ1ЛЁВА У КАНЦЫ XVI-XVII СТАГОДДЗ1 (АГУЛЬНЫ АГЛЯД)

Р.ДЗ. ГАЛЫНСК1 (Магтёусш дзяржауны утверстэт iмя А.А. Куляшова)

Разглядаецца комплекс сродкау абароны i нападу магшёустх мяшчан напрыканцы XVI-XVII ста-годдзг. Мiлiтарная гкторыя асобных гарадоу рэдка вывучалася мэтанатравана, асаблiва разгляда-емага намi перыяду. Анализ прадметау узбраення праводзщца на аснове аналiзу тсьмовых крытц i археалагiчных калекцый магшёусшх музеяу. Усе сродк бою, ятя аналгзуюцца у артыкуле, падзяляюцца на засцерагальнае узбраенне i наступальную зброю. Вынт даследавання кажуць аб важнейшай функ-цъп магиёускага узбраення - абароны мяшчанамi горада, у адрозненне ад тых функцый, якя ставыi-ся пры забеспячэнт баявымi сродкамi шляхецкага паспалтага рушэння.

Шсьмовыя крынщы (актавыя KHiri i юрыдычныя дакументы магшёускага мапстрата) i археала-пчныя матэрыялы з Магшёускага абласнога краязнаучага музея iмя Е.Р. Раманава i Музея псторьи Магшёва дазваляюць здзейснщь комплексны аналiз узбраення магдэбургскага Магшёва напрыканцы XVI-XVII стагоддзя.

Асноуная частка. Усе сродю бою, яюя аналiзуюцца у артыкуле, падзяляюцца на засцерагальнае узбраенне i наступальную зброю.

Засцерагальнае узбраенне патрабавалася дзеля аховы ваяра ад сродкау нападу ворага. Яго можна падзялщь на тры катэгорыи: шчыты (рухомыя сродкi аховы), ахова галавы i ахова цела (нерухомыя сродкi аховы). Ахова галавы магшёусюх камбатантау прадстаулена трыма вiдамi шлемау: марыёнамi, шышака-мi i прылбiцамi. Марыён у якасщ сродка аховы галавы магшёусюх ваяроу вядомы нам толькi па дадзе-ных археалогii, шышак i прылбща - толькi па згадках у актавых дакументах магiстрата. Узгадка пра шышакi знаходзiцца у «Оповедане Гане Ивановне на Онопрея» ад 15 кастрычшка 1597 года. Скарга ты-чылася рабунка: «... тот час згинуло с клети моей два панцеры, которые стояли десети коп гршей, шышаки два, которые до схованья даны были от приятеля моего, сагайдаки два ...» [2, с. 425-426]. Што ж тычыцца шлема, то ён узгадваецца у тэксце вошса маёмасщ нябожчыка Хамы Iванавiча Мокуса «... прилбыцы тры...» (затс за 1578 г.) [2]. Засцерагальныя сродю аховы цела (панцыр) узгадваюцца двойчы, толькi у пiсьмовых крынiцах XVI стагоддзя. Пра выкарыстанне шчытоу увогуле няма звестак у пiсьмовых крынщах i пацверджанняу у археалагiчным матэрыяле [3, с. 102-110; 2, с. 498; 19, с. 214].

Таюм чынам, можна казаць, што вялшай колькасцi сродкау аховы цела i галавы у Магiлёве XVI-XVII стагоддзяу не было. Магчыма гэта звязана з дарагавiзнай гэтых мштарый, альбо з наяунасцю iншых сродкау аховы цела, накшталт халатау i щгшяяу. Наяунасць марыёна можа тлумачыцца прысут-насцю у горадзе наёмшка з Заходняй Еуропы (немец, шатландзец, iспанец). Гэты тып шлемау харак-тэрны для пяхоты (стралкi альбо пшнеры). Шышакi i прылбiцы, у сваю чаргу, выкарыстоувалкя у асноуным кавалерыяй. У XVII стагоддзi ахоунае узбраенне не згадваецца увогуле.

Наступальная зброя падзяляецца на дзве катэгорыи: зброя дальняга i блiжняга бою. У першай катэгорыi вылучаюць квдальную i агняпальную, а у другой - клшковую (мячы, шаблi i г.д.), абуховую (сякеры, булавы i г.д.) i дрэукавую (коп'i, пш, рагацiны i iнш.) вiды збро1 Усе вiды маюць у сваiм складзе тыпы, падтыпы, варыянты i больш меншыя - таксоны [2; 4-18].

Агляд прадметау узбраення блiжняга бою трэба распачаць з дрэукавага, так як гэту зброю можна ахарактарызаваць як зброю першага блiжняга кантакту. У Магiлёве яна была рэпрэзентавана шкам^ коп'ямi, пратазанам^ рагацiнамi i вошчапамi, а таксама эвалюцыйнамi мадыфiкацыямi некаторых пераль чаных вышэй мiлiтарый (рункамi, фрывульскiмi коп'ям^ эспантонамi (?)) (мал. 1:1-15; 2:3) [4; 6]. Але неабходна памятаць, што асноуная колькасць наканечшкау дрэукавай зброi трапiла у культурныя напла-ставаннi горада i дно Дубравенм, Дняпра i Дзябры падчас штурмау горада войскам Януша Радзiвiла у лютым - красавiку 1655 года [1, с. 162-165].

Калi казаць пра тсьмовыя згадкi дрэукавай збро^ то пра iх наяунасць у магшёусюх збраёунях га-вораць наступныя запiсы:

- «... рогатинка дана зол. один... » [7, с. 24];

- «Бердышовъ чотыры, шафалина одна» [11, с. 145-146];

- «... szafelinow para, zlotem nabiianych, na trzcinach... » [16, с. 369];

- «петнадцат осщеповъ засчитныхъ з олстрами» [2, с. 83].

Пад абуховай зброяй трэба разумець комплекс з сякер, юсцянёу, кляуцоу, бярдышоу, шастапёрау i шш. У тсьмовых крынщах яны ф^руюць як:

- «... за обушокъ который ему въ дорогу... » [10, с. 231];

- «... обухъ сребромъ набияный дали золотыхъ два и осмак. 20...» [11, с. 31];

- «... купили у Ческого сына Ивана барду полскую за золот. тры...» [13, с. 83];

- «... секиру в дорогу дали...» [8, с. 95].

| | | | -1—1

Мал. 1. НаканечнЫ дрэукавай зброi з фондау УК "МАКМ iмя Е.Р. Раманава" ХУ1-ХУП стагоддзяу: 1, 5 - рагащны; 2-3 - коп'ц 4, 12 - пратазаны; 6 - тка кавалерыйская (дрэва); 7, 10 - тка пяхотная;

8 - дрощк (вошчап); 9 - спетум (фрывульскае коп'ё); 11 - рунка; 13 - 15 эспантоны

Заувага: прамалёука аутара.

У арсеналах магшёусюх мяшчан знаходзшся: сякеры, юсцяш, бярдышы (мал. 2), баявыя цапы 1 (магчыма) булавы. Археалапчныя матэрыялы пацвярджаюць бытаване толью юсцянёу 1 бярдышоу, ас-татшя сродк бою узгадваюцца у тсьмовых крынщах [2; 4-19]:

- «Миките Оршаници ковалю за оковане десяти цеповъ...», «До тыхъ цеповъ... за древковъ десетъ...» [9, с. 123];

- «... змовили Никиту Аршаничина бердышы робитъ, десятки два, за каждый бердышъ по осмак пятъдесятъ... Тые бердышы дали на древо всажоватъ ... дали золот три и осмак десять» [12, с. 94].

0 1 2 3 4 5см

Мал. 2. Магшёусюя матэрыялы паводле I.A. Марзалюка: 1 - бярдыш; 2 - накладка наконечтка похвау шаблц 3 - капшны уток

Заувага: стратыграфiчна матэрыялы датуюцца XVII - пач. XVIII стагоддзя [20, с. 238].

Асобна трэбы таксама узгадаць такую спецыф1чную катэгорыю узбраення, як "крымшальная". Да яе трэба аднесщ "ки" i "колы" [2, с. 61, 577]. Таюя рэчы выступал! хутчэй за усё у якасщ збро1 плебса щ у

выпадках, калi сапрауднай зброi пад рукою не было. Хаця, магчыма, пад "юямГ' маюцца на увазе раз-настайнасцi булау.

Самым распаусюджаным узбраеннем блiжняга бою у Магiлёве была клiнковая зброя. Магшёу-скую клiнковую зброю можна падзялщь на доугаклшковую (мячы, шаблi, палашы, корды, шпагi, кан-чары) i кароткаклiнковую (нажы i кiнжалы).

У крынiцах фiгуруюць: канчары, корды, шабл^ мячы, палашы i нажы:

- «... konczerz ieden suty, з^вЬгвт z^ocistym oprawny, у drugi копеек, 1акгв ^ posrzodku Ыа1в зг2вЬго у r^koiesc 1акге bia^ego srebra...» [15, с. 356];

- «... иж онъ водлугъ сказни урядовой кордъ, которы был мне дал оправлят от доброго члвека, отдати и заплатити не хочет...» [2, с. 214];

- «...szabli dwie, iedna w czerwonym axamicie, Zelazne Ьтуеату, z^otem шМат, а drugq w capie czarney, na niey braycarow Ту srebrem z^ocistym у krzyZ w niey srebrozlocisty...» [15, с. 356];

- «... меч старый давали полировать...» [9, с. 100];

- «...nalezlismy w sklepie: palaszy dwa, srzebrzem oprawne, z ktorych u jednego р^ braycarow, а u drugiego takzepщc, zlocistych...» [15, с. 356];

- «...тахер ножовугорских.», «...ножы Виленскоероботы...» [2, с. 528, 440].

Археалапчныя матэрыялы прадэманстраваны скуранымi кiнжальнымi i шабельнымi похвамi

ХУ1-ХУ11 стагоддзяу, бронзавым наканечшкам похвау доугаклшковай зброi XVII стагоддзя (мал. 3) [20; 19, с. 67; 5, с. 118 - 119; 21]. Акрамя гэтага, трэба таксама адзначыць i выпадковую знаходку шабель-нага клшка (хутчэй за усё канца XVII - пачатка XVIII ст.) з арабсюм кляймом.

Мал. 3. Скураныя похвы кшжала { шабл1 XVII - пач. XVIII стагоддзя (без маштаба) Заувага: матэрыялы 1.А. Марзалюка [21; 20, с. 251].

Друпм вiдам зброi нападу з'яуляецца зброя дальняга бою - кщальная (лукi i арбалеты) i агня-пальная (пiсталеты, стрэльбы i артылерыя). Згадкi гэтых мiлiтарый прысутнiчаюць у шсьмовых крыш-цах, а таксама у якасцi археалагiчных матэрыялау (мал. 4).

Мал. 4. Стрэлы 1 - 10 { кул1 11 - 19 з Магшёва Заувага: па матэрыялах 1.А. Марзалюка [20, с. 251].

У XVI-XVII стагоддзях у Магшёве лукi не тольк знаходзiлiся на узбраеннi мяшчан як асабютая зброя, але i выраблялюя мясцовымi майстрамi: «... гршей готовых пят коп и сагайдакъ, то все сыну своему Саве Яковлевичу отдал и отписалъ...», «Стрелъ десятка полтора, золот. два и асмаковъ семъ и

полъ... За направу тятивы, асмак. чотыри» [2, с. 426, 487, 494 - 495; 8, с. 494-495]. У якасщ баявой збро1 лук1 дакладна выкарыстоувалюя да сярэдзшы XVII стагоддзя, а потым яны саступаюць свае пазщыи у ба1 на карысць агняпальнай збро1.

Агняпальная зброя была шырока распаусюджаным сродкам бою у асяроддз1 магшёусюх мяшчан. Акрамя прыватных зброевых пакояу, агняпальная зброя знаходзшася у арсеналах горада (у цэйхгаузах 1 у ратушы). Вял1кая колькасць згадак рамонту агняпальнай збро1 у дакументах кажа аб значнай эксплуата-цыи яе 1 у м1рны час. Ужо у XVII стагоддз1 прасочваецца падзел гэтых сродкау бою на баявую, паходную (зброя падарожшкау) 1 паляушчую. У тсьмовых крынщах згадваюцца: ручнщы, аркебузы, мушкеты, бан-далеты, карабшы, фузе1, тсталеты 1 пташыны [2; 4-18]:

- «... ручницу гупъчастую, которая дей коштовала грши петдесятъ, ... » [2, с. 3];

- «... за оные гршы стало и за презыскъ, дали до мене... гаркабузикмалый с колом... » [2, с. 487];

- «... за направу пистолетов и мушкета слесарю золот. 1 и осмаковъ... » [7, с. 94];

- «За розказанемъ Его млсти пана войта два бандолеты приняли одъ Зенковича Лунка у пяти золотыхъ, аа попрутщину, у грошахъ готовыхъ... » [7, с. 306];

- «За хендожене пистолетовъ и за направу карабина золот. два и осм. пятнадцатъ... » [14, с. 46];

- «За направу пташыны, што по валу сто рожъ Михалко стреляетъ, заплатили слесару Жабце полталера... » [15, с. 50].

Акрамя ручной агняпальнай збро1 Маплёу валодау артылерыяй1. Артылерыйсюя гарматы (як брон-завыя, так 1 жалезныя) был1 розных кал1брау 1 падзялялкя на палкавыя (на калёсных лафетах), замкавыя (зацшныя) 1 марщры "мажчэры": «Гарматъ болшихъ, штукъ пятъ, среднихъ штукъ чотыри; полковыхъ двадцатъ два; железна, штука одна; круковъ одъ огня штукъ... цеповъ не окованыхъ... мажъчеръ одинъ у браме» [7, с. 309]. Першыя - палявая артылерыя; замкавая - выкарыстоувалася пры абароне горада; марщры звычайна скарыстоувал1 для аблоп, але наяунасць 1х у магшёусюх цэйхгаузах 1 каля брам кажа пра зручнасць 1х выкарыстання 1 у абароне. Неабходна адзначыць, што гарматы падзялялюя на "вялшя", "малыя", "дзелы", "паддзелю". Забяспечанасць магшёусюх мяшчан зброяй дальняга бою была на давол1 добрым узроуш. У Маплёве знаходз1уся свой асабкты артылерайсю парк, але пра стан гармат, 1х ка-л1бры 1 суадносшы з патрэбам1 часу казаць нешта пэунае не выпадае.

На узбраенн1 мяшчан 1 мапстрата знаходз1л1ся:

- артылерыя: палкавая, стацыянарная 1 марц1ры;

- ручная агняпальная зброя: ручнщы, аркебузы, мушкеты, бандалеты, караб1ны, фузе1, тсталеты, пташыны;

- к1дальная зброя (лук1);

- дрэукавая зброя: вошчапы, рагац1ны, коп'1, п1к1 (пяхотныя 1 кавалерыйск1я), пратазаны, рунк1;

- кл1нковая: шабл1, канчары, корды, мячы, палашы, нажы;

- абуховая: тапары, булавы (кИ), цапы, кляуцы (надзак1) (?), бярдышы, барты;

- засцерагальнае узбраенне: панцыры, шышаю, прылб1цы 1 марыёны.

У горадзе прысутшчала шмат майстроу, як1я займалкя вырабам 1 абслугоуваннем збро1: шабель-н1к1, кавал1, сагайдашн1к1, бронн1к1, кавал1, слесары, гарбары.

Комплекснае выкарыстанне збро1 яскрава прадэманстравана у «Рашэнн1 Яго Вял1касщ караля Жы-г1монта трэцяга па справе блажэннага 1ясафата арх1етскапа Полацкага з мяшчанам1 Маг1лёва» ад 27 сту-дзеня 1631 года «... выставили противъ него па башняхъ и по валу пушки и пищали, какъ будто противъ вооруженнаго неприятеля и сами вышли на валы съ мушкетами, пиками и разными воинскими доспехами... » [8, с. 359]. Мы бачым выкарыстанне аднчасова як дрэукавай, так 1 агняпальнай збро1.

Апалчэнцы Магшёва узбройвал1ся зыходзячы з асабктых фшансавых мажл1васцей 1 густау. Але неабходны м1н1мум сродкау бою для кожнага мешчанша быу рэгламентаваны 1 вызначаны магдэбург-ск1м правам. Мапстрат праводз1у запланавыныя стрэльбы, агляды "войска" 1 гарматн1кау, ажыццяуляу швентарызацыю брамных арсеналау 1 цэйхгаузау, пры патрэбе наймау неабходных майстроу для ра-монта 1 вырабу зброь

Высновы. Комплекс сродкау бою магшёусюх мяшчан XУI-XУII стагоддзяу найбольш падобны да заходнееурапейскай вайсковай традыцы1 (агняпальная зброя, а таксама канчары, корды, палашы, барты, прылбщы 1 шш.). У сваю чаргу, наяунасць бярдышоу, шабель, лукау са стрэлам1 можа казаць пра усходн1я вайсковыя традыцы1. Але, напрыклад, шабля, з'яуляецца нацыянальнай зброяй не тольк1 усход-н1х народау, але 1 Польшчы, 1 Венгры1, а бярдышы характэрны практычна для ус1х народау Цэнтральнай 1 Усходняй Еуропы. Можна казаць 1 аб наяунасщ пэунай колькасщ 1ншаземных наёмн1кау у горадзе таго часу (альбо жаунерау, абучан^1х 1 узброеных згодна заходнееурапейскай вайсковай традыцьи). Вял1кая колькасць сродкау бою уяуляла сабою пераробленыя сельскагаспадарчыя прылады працы, як1я дапаунял1ся

'Артылерыя (тут) - гэта не гарматы сам1 па сабе, а цэлы комплекс, род войск, неабходны для абслугоування 1 баявой эксплуатацыи артылерыйскага узбраення - к1дальныя машыны 1 гарматы.

сапрауднай баявой зброяй. Усё гэта кажа аб важнейшай функцьй магшёскага узбраення - абароны мя-шчанамi горада, у адрозненне ад тых функцьй, якiя ставiлiся пры забеспячэннi баявымi сродкамi шля-хецкага паспалггага рушэння.

Л1ТАРАТУРА

1. Абецедарский, Л.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII в. / Л.С. Абецедарский. - Минск, 1978.

2. Акты, издаваемые Виленскою комисаею, для разбора древних актов: в 39 т. - Вильна: Тип. Губ. правл., 1865-1915. - Т. 39: Акты Могилевского магистрата XVI в. (1578-1580). - 1915. - 664 с.

3. Бохан, Ю.М. Новыя знаходю сярэднявечнай зброi на тэрыторыi Беларус / Ю.М. Бохан // Acta archeo-logical Albaruthenica, Vol. II. - Мшск, 2007. - 127 с.

4. Галынский, Р. Д. Вооружение магдебургского Могилёва (XVI-XVII вв.) / Р. Д. Галынский // Псторыя Ма-гiлёва: мiнулае i сучаснасць: зб. навук. прац VII мiжнар. навук. канф., Магшёу, 29-30 чэрв. 2011 г. / уклад.: А.М. Бацюкоу, 1.А. Пушкiн. - Магшёу: УА «МДУ iмя А.А. Куляшова», 2011. - С. 41-47.

5. Галынский, Р.Д. Предметы вооружения эпохи средневековья и Раннего Нового времени в экспозициях МГУ им. А.А. Кулешова / Р. Д. Галынский // Романовские чтения: сб. ст. междунар. науч. конф., Могилёв, 26 нояб. 2010 г.; под общ. ред. А.А. Воробьёва. - Могилёв: УО «МГУ им А.А. Кулешова», 2011. -С. 118-120.

6. Галынский, Р.Д. Рогатина как разновидность универсального древкового вооружения XIII-XVII вв. (на основе фондовых cборов УК «Могилёвский краеведческий музей им. Е.Р. Романова») / Р. Д. Галынский // Романовские чтения-8: сб. ст. междунар. науч. конф., Могилёв, 24 нояб. 2011. - Минск: УО «МГУ им. А.А. Ку-лешова», 2011. - С. 60-61.

7. Историко-юридические материалы (ИЮМ): в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 1. - 1871. - 374 с.

8. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 2. - 1871. - 376 с.

9. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871- 906. - Вып. 3. - 1872. - 445 с.

10. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 4. - 1873. - 433 с.

11. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 5. - 1874. - 414 с.

12. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 6. - 1875. - 416 с.

13. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 7. - 1876. - 517 с.

14. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871- 906. - Вып. 8. - 1877. - 530 с.

15. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 9. - 1878. - 553 с.

16. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 10. - 1879. - 545 с.

17. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871- 906. - Вып. 11. - 1880. - 534 с.

18. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871- 906. - Вып. 12. - 1882. - 550 с.

19. ИЮМ: в 32 т. / под ред. Созонова [и др.]. - Витебскъ: Тип. Губ. правл., 1871-1906. - Вып. 32. - 1906. - 297 с.

20. Марзалюк, I. А. Магшёу у XII-XVIII стст. Людзi i рэчы / И. А. Марзалюк. - Магшёу-Мшск, 1998. - 260 с.

21. Марзалюк, 1.А. Справаздача аб археалапчным наглядзе на аб'екце «Пабудова адмшастрацыйна-гандлёвага прызначэння» па вул. Леншскай, 9 з добраупарадкаваннем прылеглай тэрыторыi у г. Ма-гшёве у 2009 годзе (Дамова 1нстытута псторып НАН Беларуа з ААТ «Велес-К» ад 9 сакавка 2009 г.). -Тэкст с. 3 - 18, кал. воп. с. 19-31, стсы с. 32-34, мал. с. 35 - 64, фота с. 65-95, даведка с. 96.

Пастуту 06.05.2014

MOGILEV ARMAMENT IN XVI-XVII CENTURIES AN OVERVIEW

R. GALYNSKI

The article deals with a set of tools for defense and attack the Mogilev burghers at the end of XVI-XVII centuries. Militaristic history of individual cities rarely been studied specifically, especially in this period. Analysis of armaments is based on the written sources and archaeological collections of Mogilev museums. This will help to more clearly understand the daily life of citizens in the late XVI-XVII centuries.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.