Научная статья на тему 'Новыя прадметы ўзбраення і рыштунку вершніка і баявога каня з тэрыторыі Верхняга падняпроўя і Пасожжа'

Новыя прадметы ўзбраення і рыштунку вершніка і баявога каня з тэрыторыі Верхняга падняпроўя і Пасожжа Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
20
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ВООРУЖЕНИЕ / ПРЕДМЕТЫ ВООРУЖЕНИЯ / СНАРЯЖЕНИЕ / ВСАДНИКИ / БОЕВЫЕ КОНИ / АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ ОБЪЕКТЫ / РАСКОПКИ / АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ НАХОДКИ / СОЦИАЛЬНЫЕ ГРУППЫ / ВОЕННАЯ АТРИБУТИКА / ГОРОДИЩА / АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ ИССЛЕДОВАНИЯ / ВЫСШИЕ УЧЕБНЫЕ ЗАВЕДЕНИЯ / УНИВЕРСИТЕТЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Галынскі Р.Д.

Исследуется комплекс предметов вооружения и снаряжения всадника и боевого коня по материалам раскопок 2007-2008 годов И. А. Марзалюка. Рассматривается их морфология, происхождение и датирование. Выполнен анализ принадлежности к определенным социальным группам, в которых ими могли пользоваться.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE COMPLEX OF OBJECTS OF BATTLE HORSE’S EQUIPPING AND HORSEMAN’S ARMAMENT FROM THE TERRITORY UPPER COUNTRY BETWEEN TWO RIVERS DNIEPER AND SOG

The complex of objects of battle horse’s equipping and horseman’s armament from the territory upper country between two rivers Dnieper and Sog is arrow-head, spear, axe, knife, horse harness and bit. One part of this objects was discovered by archaeologists, the other one by inhabitants of this territory. This artefacts are represented by arrow-head of the bow of V - VIII and XI - XIII cent., arbalest-arrow of XIII cent., the spear-head of V - VIII and XII - XIII cent., the axe of XI cent., the knife of XVI cent., the bit by XII - XIII and XVI cent. and the part of a horsiness of XVI cent. Warriors of different people and social groups such as peasants, citizens (members of people’s volunteer corps) and notable warriors was armed with this weapon. The complex of armament gives us a possibility to reconstruct set of weapon of this region from V - VIII to XVI century.

Текст научной работы на тему «Новыя прадметы ўзбраення і рыштунку вершніка і баявога каня з тэрыторыі Верхняга падняпроўя і Пасожжа»

УДК 94+903.4(476)

НОВЫЯ ПРАДМЕТЫ УЗБРАЕННЯ I РЫШТУНКУ ВЕРШН1КА I БАЯВОГА КАНЯ З ТЭРЫТОРЫ1 ВЕРХНЯГА ПАДНЯПРОУЯ I ПАСОЖЖА

Даследуецца комплекс прадметау узбраення i рыштунку верштка i баявога каня па матэрыялах раскопак 2007 - 2008 гадоу I.A. Марзалюка з гарадзшча Радамля Чавускага раёна Магыёускай вобласцi i мжтарый з экспазщъп кабтета археалогй МДУ iмя A.A. Куляшова. Разглядаецца ix марфалогiя, пахо-джанне i датыроука. Выкананы анализ прыналежнасцi да пэуных сацыяльных груп, у карыстанш яюх яны маглi знаходзщца. Артэфакты датуюцца даволi шыроюм перышдам i закранаюць эпоху Перасялення народау, часы Старажытнай Рус i Вялiкага княства Лтоускага. Сродк бою i юравання канём маюць даволi шматлтя аналогй i, адпаведна, шырока ужывалкя у вайсковай справе жыхароу разглядаемага рэгiёна. Атсаныя мштарыи даюць магчымасць уявщь мiнiмальны комплекс сродкау узбраення ваяроу, як складауся са зброi дальняга i блiжняга бою i выкарыстоувауся рознымi сацыяльнъmi групамi насель-нщтва мiжрэчча Верхняга Падняпроу 'я i Пасожжа.

Тэрыторыя Верхняга Падняпроуя i Пасожжа даволi багата на прадметы узбраення. На сённяшш дзень выяулена шмат артэфактау, звязаных з вайсковай справай, частка з ix была знойдзена падчас архе-алапчных даследаванняу. 1ншыя артэфакты был выпадкова знойдзены мясцовьЕШ жыхарам^ але вялiкая ix колькасць засталася па-за увагай даследчыкау. Мэта гэтага артыкула - увесщ у навуковы ужытак комплекс мштарый з гарадзiшча Радамля Чавускага раёна i калекцш прадметау узбраення эпох1 Сярэднявечча з экспазiцыi кабшета археалогй МДУ iмя А.А. Куляшова.

Асноуная частка. Падчас археалапчных даследаванняу загадчыкам кафедры археалогй i спецыяльных пстарычных дысцыплiн МДУ iмя А.А. Куляшова I.A. Марзалюка на гарадашчы Радамля Чавускага р-на Магшёускай вобласщ у 2007 - 2008 гадах быу выяулены комплекс прадметау узбраення i рыштунку баявога каня эпох1 Сярэднявечча i ранняга Новага часу. Знаходю зброi прадстаулены чаранковым инжалапа-добным наканечнiкам стралы з перахватам, утулкавым, двушыпным наканечнiкам дрощка i баявым нажом. Конск1 рыштунак у сваю чаргу прадстаулены дзьвума цэлывш парамi цугляу, абломкам грызла i фрагментам упрыгожвання конскай збруi (мал. 1). Сярод знаходак таксама прысутнiчае нарыхтоука кулi.

Мал. 1. Мштарып з гарадзiшча Радамля: 1 - пласцшка ад конскай збруi (XVI ст.); 2 - бранябойны наканечнiк стралы (XI - XII стст.); 3 - фрагмент цугляу; 4 - двушыпны наканечтк дроцiка (V - VII стст.); 5 - цуга (XII - XIII стст.); 6 - цуга (XVI ст.); 7 - нож (XVI ст.)

Чарашковы наканечшк стралы з перахватам (мал. 1: 2) квадратнага сячэння мае к1нжалападобную форму i рамбавiднае сячэнне. Артэфакт каразiраваны i мае выразныя прыкметы уздзеяння агню. Агульная даужыня выраба складае 6,8 см, даужыня баявой части - 3 см, чаранка - 3,2 см, шырыня пяра стралы -0,9 см. З-за моцнай каразiраванасцi дакладныя першапачатковыя параметры зброi высветлiць не удаецца. Дадзены тып наканечнiкау стрэл зыходзячы з марфалогп i параметрау адносiцца да тыпу 97 варыянта 2

Р.Д. ГАЛЫНСК1 (Магтёуст дзяржауны утвератэт Мя А.А. Куляшова)

2

(па А.Ф. Мядзведзеву). Адпаведна згаданай тыпалогп тып 97 быу шырока распаусюджаны на тэрыторыi усёй Усходняй Еуропы з IX па XIV стагоддзе, пiк бытавання прыпадае на XII - XIV стагоддзе. Варыянт 2 у сваю чаргу меу шырокае выкарыстанне у XI - XII стагоддзях [11, с. 85]. Наканечшк з Радамльскага гара^шча згодна з суправаджаючым археалапчным матэрыялам датуецца XI - XIII стагоддзямг Аналогii з тэрыторыi Беларусi выяулены у Мiнску, Крычаве [17, с. 198].

Наканечшк дрощка (мал. 1: 4) адносщца да тыпу утулкавых двушыпных. Штых дроцiка скруглены, што указвае на частае яго выкарыстанне альбо на спецыфiку канструкцын. Абодва шыпа пашкоджа -ны - адзiн адсутнiчае наогул, друп абламаны. Трэба адзначыць наяунасць слаба выражанага рабра уздоуж вастрыя. Утулка, на жаль, цалкам не захавалася - адсутнiчае яе полая частка. На артэфакце пра-сочваюцца сляды тэрмiчнага уздзеяння, магчыма, з-за знаходжання у пажары. Параметры зброi наступ-ныя: даужыня - 13,7 см, баявая частка складае 3,3 см, даужыня захаваушайся частк1 шыпа 0,9 см, шырыня баявой частк1 - 1,8 см, дыяметр утулк1 прыблiзна 1,2 см, шырыня пам1ж шыпаш не меньш за 2,6 см. Улiчваючы тое, што утулка уяуляе сабой только цэльную частку без раструба, атрыв^ваецца, што яна захавалася недзе на дзве трэщ ад магчымай агульнай даужыш. Стратыграфiчна гэтая мштарыя датуецца V - VII стагоддзямi н. э. i мае аналоги з Нжадамаускага гарадзiшча 3 -й чвэрщ I тыс. н. э. Горацкага р-на Магiлёускай вобласщ [14, с. 36; 15, с. 211, 217 - 218; 16, с. 12]. Трэба адзначыць, што двушыпныя копЧ, так званыя «гарпуны», на тэрыторыi Заходняй Еуропы зшкаюць у VIII - IX стагоддзях, а на Усходзе Еуропы юнуюць да XIII стагоддзя у якасцi паляунiчай зброi [4, с. 17]. Шк бытавання гэтых наканечшкау ва Усходняй i Цэнтральнай Еуропе прыпадае на перыяд з III - II стагоддзяу да н. э. па III - IV стагоддзi н. э.

Згодна назiранням лтгоускага даследчыка В. Казакявiчуса, наканечнш гэтага тыпу (тып VII па В. Казакявiчусу) выкарыстоУвалiся носьбiтамi культуры штрыхаванай керамiкi i з першай паловы I тыся-чагоддзя н. э. прадстаушкаш пшэворскай культуры. Славянская плямёны на працягу VII - VIII стагоддзяу выкарыстоУвалi iх як асноуны вiд шдальных коп'яу [5, с. 56].

Нож (мал. 1: 7) стратыгры^чна датуецца другой паловай XVI стагоддзя. Зыходзячы з марфалогп i памерау нажа яго можна аднесцi да так званых засапожных баявых нажоу. Агульная даужыня складае 22,2 см, клшок складае 12,3 см, шырыня ляза - 2 см, шырыня рукаящ складае 1,8 см, таушчыня ляза - 0,3 см. Выраблены нож з цэльнай жалезнай паласы мае адно лязо, на штыху прысутшчае абушны скос i закруг-леная рэжучая кромка. Тарцавая частка рукаяцi мае шыпападобны выступ даужынёй 1,1 см. На рукаящ прасочваюцца адтулж1 пад штыфты для тронак, адна з iх скразная, дзве заiржавелi, але павшна прысутш-чаць i чацвёртая - пасярэдзiне (магчыма, пад напластаваннем iржы). Лязо мае сляды спрацаванасщ i знаходжання у агню. Трэба падкрэслiць пашыранасць дзвюх шжтх трацей ляза адносна верхняй. Гэта дае дадат-ковыя падставы для сцвярджэння аб прыналежнасцi гэтага нажа не да гаспадарчых, а да паляушчых ц1 баявых спрау. Рукаяць таксама паступова пашыраецца адносна тарца. Падобныя пашырэннi ляза i рукаяц1 характэрны для сучасных паляушчых i некаторых баявых нажоу. Аналоги паходзяць з Масквы (раскопю у 1пацьеуск1м правулку) i датуюцца трэцяй чвэрцю XVI стагоддзя, аналогii адносна марфалоги ляза паходзяць з Менска [6, табл. VI; 4, с. 71 - 72]. Знойдзены нож паходзщь са слоя апошняй падсыпш вала, якая была зроблена пасля Л1вонскай вайны 1558 - 1582 гадоу, у ходзе падзей якой Радамльск1 замак быу спалены.

Цуглi прадстаулены дзьвума двусастаунымi экзэмплярамi i адным фрагментам грызла. Яны стра -тыграфiчна датуюцца XII - XIII (мал. 1: 5) i XVI стагоддзямi (мал. 1: 6). Поуныя цуглi стратыграфiчна датуюцца сярэдзшай XVI стагоддзя, цуглi без кальца датуюцца XII - XIII стагоддзям^ фрагмент грызла паходзщь са слоя пажарышча Лiвонскай вайны. Згодна назiранням А.М. Кiрпiчнiкава, па параметрам павадных калец можна вызначыць памер коней i iх норау - «удила с крупными кольцами употреблялись, очевидно, для слабоуздых, т.е. слишком чувствительных, лошадей, с малыми - для тугоуздых, т.е. малочувствительных» [8, с. 16 - 17]. Але з гэтым нельга пагадзщца. Згодна этнаграфiчным назiранням бачна, што чым меньшае кола, тым больш спакойная жывёла. Памер грызлау у сваю чаргу гаворыць аб памерах жывёлшы - чым даужэйшыя грызлы, тым буйнейшы па памерах конь.

Што тычыцца пласцiнкi ад конскай збруi (мал. 1: 1), то трэба адзначыць, што яна мае квадратную форму з крыху скошаныш бакамi i захаваушыся крапёжны шып. Артэфакт стратыграфiчна датуецца XVI ста-годдзем. Пласщнка выпуклая i на ёй прысутшчае чаканны узор у выглядзе касога крыжа i квадрата па перы-метры самой пласцiнкi, верагодна, у гэтых паглыбленнях былi шляхетныя металы. Падобныя пласцiнкi прысутнiчаюць на аброщ з Гнёздаусшх курганоу, хаця стратыграфiчна артэфакт датуецца больш познiм перыядам [8, табл. VII]. Памер гэтай пласщнш 3 х 2,9 см, што указвае на месца яе мацавання - уздоуж шба каня. Гэта быу найбольш шырою рамень з усёй аброщ, яю праходзiу па самай прыкметнай частк1 жывёлы. Менавiта таму на ёй змяшчалюя найбуйнейшыя пласц1нк1. Падобныя тыпы аброцяу можна зауважать i цяпер у сельскай мясцовасщ. Але нельга адмауляць i магчымасць прыналежнасцi пласцiнкi да рыцарскага паяс-нога набора XV - XVI стагоддзяу.

Сярод прадметау узбраення прысутнiчае нарыхтоука кулi, хутчэй за усё алавяна-свiнцовай. Дыяметр складае 1,6 см, тттк - 0,5 см у даужыню i 0,9 см у дыяметры. Стратыграфiчна куля датуецца XVI ста-годдзем. Наяунасць у Радамлi пэунай колькасцi агнястрэльнай зброi (гакаунiц i ручнiц) пацвярджаюць i шсьмовыя крынiцы [1, с. 200]. Урэшце, паводле комплексу узбраення бачна, што ваенны кантынгент на

гарадзшчы Радамля знаходз^ся на працягу яго iснавання - з V - VII па XVI стагоддзе. Прычым прысут-насць цугляу i пласц1нк1 ад конскай аброцi указваюць на прысутнасць тут знатных вошау. Калi цуглi гаво-раць аб камбатантах, сацыяльны статус як1х вагаецца ад коннага стральца да цяжкаузброенага вершнiка, то пласц1нка з чаканкай - паказчык прысутнасц1 цяжкаузброенага ратшка альбо рыцара. Нельга выключаць ве-рагоднасць паходжання частк1 мштарый з Масквы: нож, наканечнiк стралы i тая ж самая пласцiнка ад конскай аброц маглi быць выпадкова страчаныя падчас штурму замка у перыяд Лiвонскай вайны. Наяунасць добра узброеных ваяроу у Радамлi было выклiкана практычнай неабходнасцю - паграшчнае становiшча замка.

Што тычыцца сродкау боя з экспазiцыi кабшета археалогii МДУ iмя А.А. Куляшова, то яны прад-стаулены наступныш артэфактамi: двума наканечнiкамi стрэл (адзш арбалетны болт), наканечнiкам кап'я i сякерай (мал. 2).

Мал. 2. Мштарьп з МДУ iмя А.А. Куляшова:

1 - сякера тыпу IV (па А.М. Кiрпiчнiкаву) (XI ст.); 2 - трохлопасны наканечшк стралы (V - VIII стст.);

3 - арбалетны болт (XII - XIII стст.); 4 - наканечнж кап'я (XIII ст.)

НаканечнЫ стрэл з'яуляюцца чарашковымi, адно з iх - трохлопаснае, а другое прадстаулена ча-рашковым арбалетным балтом.

Выкарыстанне стрэл з трохлопаснымi наканечнiкамi у нашым рэгiёне было выклшана кантакта -мi з народамi Вялiкага стэпу. Яны былi знаёмы яшчэ ск1фам у I тысячагодда да н. э., але разглядаемы ар-тэфакт датуецца VII - X стагоддзямi н. э. Наканечшк (мал. 2: 2) з экспазщын кабшета археалогп МДУ iмя А.А. Куляшова можна аднесцi да тыпу 15 падтыпу 1 (рамбавiдны) па клаафшацын А.Ф. Мядзведзева. Але трэба адзначыць, што только марфалогiя паказвае на тое, што гэта тып 15, памеры ж у сваю чаргу не даюць магчымасць з упэуненасцю сцвярджаць аб прыналежнасцi мштарын менавiта да гэтага тыпу. Па памерах наканцоуе можна аднесцi да тыпу 13, ташя наканечнiкi характарызуюцца як трохкутныя наканечнiкi з плечукамг Тып 15 у сваю чаргу шлевщны трохлопасны, з плечукамi, але ён можа быць i ромбападобным. Трэба таксама мець на увазе тое, што наканечнiкi такой марфалапчнай канструкцыi шырока ужывалюя гунамi, а на тэрыторыi Старажытнай Русi перасталi выкарыстоувацца у XIII стагоддзi [12, с. 58 - 59; 11, с. 15 - 17]. Бл1жэйшыя аналоги на тэрыторыi Беларуа былi выяулены на Ншадзь маусшм гарадашчы III чвэрцi I тысячагоддзя н.э., размешчанага на тэрыторыi Горацкага р-на Магшёу-скай вобласцi [14, с. 36]. Гэты артэфакт быу выяулены падчас археалагiчных раскопак на стаянцы камен-нага веку магiлёускiм археолагам В.Ф. Капыцшым на помнiку Горш Чэрыкаускага раёна у 1980 годзе.

Друп наканечшк з'яуляецца выцягнутым, шрамвдальным, квадратнага сячэння, з круглай шыйкай арбалетным балтом (мал. 2: 3) тыпу 13 па тыпалоги А.Ф. Мядзведзева. Ён датуецца XII - сярэдзшай XIII ста-годдзя. Гэтая мштарыя мае сляды сучаснага механiчнага уздзеяння - злёгку раскляпаны чарашок, сляды цiскоУ на шыйш i завусенцы на пляскатасцях чарашка. Па гэтай прычыне наканечнiк i не супадае з па-

мерам^ уласщвыш гэтаму тыпу паводле А.Ф. Мядзведзева: даужыня - 79 мм, замест 90 - 130 мм i даужыня баявой галоук - 21 мм, замест 55 - 75 мм. Абашраючыся на датыроуку можна сцвярджаць, што гэта быу адзiн з першых арбалетау (самастрэлау) у нашым рэгiёне. Аналапчныя балты былi выяулены на Княжай гары (Украiна) i у Iзяслаулi (Укра1на). Як вядома, абодва гара^шчы былi знiшчаны падчас мангола-татарскай навалы, не пазней за 1240 год [12, с. 95]. Трэба адзначыць, што дадзеная мштарыя хутчэй за усё адносiцца да старажытнарусшх арбалетау, а не да узбраення войска ВКЛ. Шырокае выка -рыстанне арбалета звязваюць з неабходнасцю барацьбы з цяжкаУзброенымi ворагамi [2, с. 40 - 41].

Акрамя шдальнай зброi у экспазiцыi прысутнiчаюць прадметы узбраення блiжняга бою - нака-нечнiк кап'я i сякера. Наканечшк кап'я утулкавы, мае падоужана-трохкутную форму, рамбiчнага сячэння вастрыё i варонкападобную утулку (мал. 2: 4). Яго можна аднесщ да тыпу ШБ па класiфiкацыi А.М. Кiрпiчнiкава. Агульная даужыня складае 37,3 см, шырыня плечукоу - 3 см, даужыня утулю - 11 см, а яе дыяметр - 3,5 см. Нажаль, дакладна апошнiя дзве лiчбы высветлiць не падаецца магчымым па прычыне моцнай каразiраванасцi аснавання утулш i яе дэфармаванасц1. На самой утулцы прасочваецца «ушпеушы» крапёжны цвж i адтулiна на супрацьлеглым баку утулш. Увогуле копЧ тыпу III з'яуляюцца ушверсаль-нымi i выкарыстоувалюя у якасцi баявой i паляушчай зброi. Але даследчык мае сумненш наконт пры-належнасцi гэтай мштарш да тыпу ШБ, можа адносщца i да тыпу V па А.М. Юршчткаву. Сумненнi выклiканы з-за дэфармаванай утулш - пры шырокай утулцы гэта кап'ё будзе з'яуляцца пiкай. Пiка -вынаходнiцтва качэушкау i у Еуропу была занесена гунамi яшчэ у V стагоддзг Найстаражытнейшыя пiкi з тэрыторыi Руа датуюцца VIII - IX стагоддзям^ але найбольшае распаусюджанне гэта зброя набывае у XII - XIII стагоддзях з выхадам у баi на першы план коннiцы. Щкава тое, што на тэрыторыi Заходняй Еуропы пiка пранiкае только у XII - XIII стагоддзях [7, с. 12 - 13, 15 - 17]. Адной з блiжэйшых аналогш з'яуляецца знаходка кап'я на Вiшчынскiм гарадзiшчы Рагачоускага р-на Гомельскай вобласц1, гарадзiшча было знiшчана у сярэдзiне XIII стагоддзя [3, с. 115 - 116]. Пры параунанш марфалогп абедзвюх мiлiтарый можна з большай упэуненасцю казаць аб прыналежнасщ магiлёускай мiлiтарыi (дакладнае паходжанне не высветлена) да тыпу ШБ.

Сякера (мал. 2: 1), якая захоуваецца у экспазщш у МДУ iм. А.А. Куляшова адносiцца да тыпу IV па клаафжацш А.М. Юртчшкава альбо да варыянта 12 тыпу III па клаафжацып Г.В. Ласкавага. Да-туецца мштарыя згодна згаданых тыпалогiй XI стагоддзя i адносщца да так званых «камбшаваных» сякер [7, с. 36 - 37; 10, с. 31]. У правушыне захавауся даволi значны кавалак дрэва - тапарышча, шшыя аргашчныя астата (скураная пракладка для больш надзейнай фiксацыi сякеры на тапарышчы) не прасоч-ваюцца. Лязо моцна каразiравана i мае сляды спрацаванасцi. На вялтай колькасцi сякер тыпу III i IV на лязе прысутшчае адтулша для крапёжнага рамяня, з дапамогай якога сякеру насш за стной ц1 пры сядле. Нажаль, на нашым экзэмпляры гэтую адтулшу прасачыць немагчыма. Правушная частка дэфармавана - пры-сутнiчаюць только вонкавая абуховая касiца i правыя шчакавщы, унутраная касiца абламана, а па моцнаспа-рахнелым шчакавiцам з левага боку прасочваецца трэшчына; на унутраным баку бародк1 прысутнiчае акруг-лы бугорчык. Падобная з'ява характэрна для даволi вялiкай колькасц1 сякер тыпу IV. Ёсць яна i на больш позтх мштарыях. Гэты бугор, хутчэй за усё, трэба звязваць са спецыфшай вырабу самой сякеры - наварка стальнога ляза на мяккую аснову з некалёнага жалеза. Падобная сiстэма вырабу колюча-сякучых прылад працы i зброi была шырока распаусюджана i выкарыстоуваецца да нашых дзён. Але падобны бугор можа быць элементам спецыфш канструкцыi прадмета узбраення (вырашэнне гэтага пытання патрабуе больш падрабяз-нага вывучэння). Трэба адзначыць, што тып IV самы шырока распаусюджаны тып старажытнарусшх сякер на абшары Старажытнай Руа, у тым лiку i на тврыторып Беларусi, дзе ён складае 46,87 % ад агульнай колькасщ знаходак з яе тэрыторы1 [13, с. 45]. Атсаны артэфакт быу выяулены ля Палыкавщкай крынщы, дзе быу вы-падкова знойдзены А. Белавусавым - царкоуным старастай палыкавщкага прыхода у ма1 - лшет 2009 года. Ён перадау мштарыю дацэнту кафедры археалогii МДУ iмя А.А. Куляшова А.Р. Агееву, яш затым перадау яе у археалапчную лабараторыю унiверсiтэта. Месца знаходк1 было абследавана загадчыкам кафедры архе-алогп МДУ iмя А.А. Куляшова 1.А. Марзалюком на наяунасць спадарожнага матэрыялу, але безвынiкова.

Трэба адзначыць, што увесь комплекс прадметау узбраення нельга аднесщ да сродкау боя замож-ных ваяроу. Коп'i (па археалапчных дадзеных) былi самай масавай зброяй, канешне, пасля наканечнiкау стрэл. Абодва вща зброi былi полiфункцыянальнымi - выконвалi ролю як баявога, так i паляунiчага пры-значэння. Трэба дадаць, што гэтым вiдам зброi маглi быць узброены як сапраудныя ваяры-дружыннЫ, так i звычайныя апалчэнцы. Што тычыцца арбалетнага балта, то неабходна адзначыць, што самастрэламi у XIII стагоддзi былi узброены стральцы - ваяры, як1я адносiлiся да малодшай дружыны [9, с. 54]. Сякера тыпу IV, як адзначалася вышэй, адносiцца да полiфункцыянальных сякер - яна магла выкарыстоувацца i як зброя i як прылада працы. Па гэтай прычыне гэты артэфакт з'яуляецца, на думку аутара, адным з самых дэмакратычных з уах прыведзеных сродкау бою i стаiць на адным узроУнi з нажом. Абодва прадметы выступалi у вельмi значнай ролi у любой гаспадарцы таго часу i былi неабходнымi падчас вайсковай выправы, калi не у якасцi зброi, дык у якасцi прылады працы. Але наяунасць на гарадлшчы Радамля прадметау конскага рыштунку указвае на прысутнасць там кантынгента са старэйшай дружыны i з прадстаушкоу рыцарства, альбо заможных ваяроу.

Заключэнне. Ашсаныя мштарьп даюць магчымасць уявiць мiнiмальны комплекс сродкау узбра-ення ваяроу на тэрыторыi сучаснай Магшёускай вобласцi на працягу з V - VII па XV - XVI стагодцзг Гэты комплекс сродкау у сваю чаргу складауся са 36poi дальняга i блiжняга бою i выкарыстоувауся роз-ныеш сацыяльныЕШ групамi насельнiцтва мiжрэчча Верхняга Падняпроу'я i Пасожжа.

Л1ТАРАТУРА

1. Бохан, Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV - канца XVI ст. / Ю.М. Бохан. - Мшск: Эка-перспектыва, 2002. - 336 с.

2. Бохан, Ю.М. Арбалет / Ю.М. Бохан, М.А. Плавшсш // Археалопя Беларуси энцыкл.: у 2 т. Т. 1: А - К / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мiнск: Беларус. Энцыкл. iмя П. Броуш, 2009. - 496 с.

3. Загорульский, Э.М. Вищинский замок XII - XIII вв. / Э.М. Загорульский. - Минск, 2004. - 159 с.

4. Заяц, Ю.А. Оборонительные сооружения Менска XI - XIII вв. / Ю.А. Заяц. - Минск: Изд. В.Н. Милютин, 1996. - 80 с.

5. Казакявичюс, В. Оружие балтских племен II - VIII вв. на территории Литвы / В. Казакявичюс; под ред. А. Таутавичюса; АН ЛитССР. Ин-т истории. - Вильнюс: Мокслас, 1988. - 160 с.

6. Кирпичников, А.Н. Военное дело на Руси в XIII - XV вв. / А.Н. Кирпичников. - Л., 1976.

7. Кирпичников, А.Н. Древнерусское оружие / А.Н. Кирпичников. - Л., 1966. - Вып. 2: Копья, сулицы, боевые топоры, булавы, кистени IX - XIII вв.

8. Кирпичников, А.Н. Снаряжение всадника и верхового коня на Руси IX - XIII вв. / А.Н. Кирпичников. -Л., 1973.

9. Ласкавы, Г.В. Узбраенне вошау XII - XIII стст. з феадальных сядзiб-замкау пауночнага захаду По-лацкай зямлi (па матэрыялах раскопак гарадзшчау Прудшш i Маскавiчы) / Г.В. Ласкавы // Старонк псторыи Беларусь - Мшск, 1992. - С. 47 - 57.

10. Ласкавый, Г.В. К истории оружия Белорусского Подвинья в VI - XIII вв. / Г.В. Ласкавый // Полоцкий летописец. - Полоцк, 1993. - № 1(2). - С. 19 - 38.

11. Лухтан, А.Б. Война V в. в Литве / А.Б. Лухтан // ГАЗ. - Мшск, 1997. - № 11. - С. 15 - 20.

12. Медведев, А.Ф. Ручное метательное оружие (лук и стрелы, самострел) VIII - XIV вв. / А.Ф. Медведев // Археология СССР. Свод археологических источников. Вып. Е1-36. - М.: Наука, 1966. - 184 с.

13. Плавшсш, М.А. Фармiраванне i эвалюцыя комплексу зброi блiжняга бою i засцерагальнага узбраення X - XIII стст. на тэрыторш Беларуси дыс. ... канд. пст. навук: 07.00.06 - археалопя / М.А. Плавшсш. -Мшск, 2010. - 161 л.

14. Седин, А.А. Никодимово - городище третьей четверти I тысячелетия н. э. в Восточной Беларуси / А.А. Седин // Край-Kraj: Дыялог на сумежжы культур; рэд. А. Агееу i Я. 1ваноу; Магшёуская даунша (спец. вып. № 8), МТ «Брама». - Магшёу: Магшёуская абласная друкарня, 2000. - С. 31 - 43.

15. Седин, А.А. Общественные отношения и идеология населения Восточной Беларуси в V - VII вв. н. э. / А.А. Седин // Проблемы археологии и древней истории Верхнего Поднепровья и соседних территорий: междунар. науч. конф. (30 янв. - 1 февр. 2002 г.): докл. и сообщ. - Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2002. - 300 с.

16. Седин, А.А. Оружие из городища Никодимово / А.А. Седин // V абласныя Магшёусшя краязнаучыя чытанш (28 каст. 1993 г.); Магшёусш абласны краязнаучы музей. - Магшёу, 1994. - С. 7 - 16.

17. Ткачоу, М.А. Зброя i рыштунак вершшка з раскопак Крычава / М.А. Ткачоу, А.А. Мяцельск // ГАЗ. -Мшск, 1994. - № 4. - С. 187 - 200.

Пастуту 11.06.2011

THE COMPLEX OF OBJECTS OF BATTLE HORSE'S EQUIPPING AND HORSEMAN'S ARMAMENT FROM THE TERRITORY UPPER COUNTRY BETWEEN TWO RIVERS DNIEPER AND SOG

R. GALYNSKI

The complex of objects of battle horse's equipping and horseman's armament from the territory upper country between two rivers Dnieper and Sog is arrow-head, spear, axe, knife, horse harness and bit. One part of this objects was discovered by archaeologists, the other one by inhabitants of this territory. This artefacts are represented by arrow-head of the bow of V - VIII and XI - XIII cent., arbalest-arrow of XIII cent., the spearhead of V- VIII andXII-XIII cent., the axe of XI cent., the knife of XVI cent., the bit by XII -XIII andXVI cent. and the part of a horsiness of XVI cent. Warriors of different people and social groups such as peasants, citizens (members of people's volunteer corps) and notable warriors was armed with this weapon. The complex of armament gives us a possibility to reconstruct set of weapon of this region from V - VIII to XVI century.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.