Научная статья на тему 'Савецкая гістарыяграфія гарадскога самакіравання Беларусі ў канцы XIV - XVIII стагоддзя'

Савецкая гістарыяграфія гарадскога самакіравання Беларусі ў канцы XIV - XVIII стагоддзя Текст научной статьи по специальности «Право»

CC BY
24
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СОВЕТСКАЯ ИСТОРИОГРАФИЯ / СОВЕТСКИЕ УЧЕНЫЕ / СОВЕТСКИЕ ИСТОРИКИ / ГОРОДСКОЕ САМОУПРАВЛЕНИЕ / МАГДЕБУРГСКОЕ ПРАВО / ИСТОРИЯ ГОРОДОВ / РАЗВИТИЕ ГОРОДОВ / МАРКСИЗМ / ИСТОРИКИ

Аннотация научной статьи по праву, автор научной работы — Стрэнкоўскі С.П.

Анализируются взгляды советских историков межвоенного и послевоенного периодов, в том числе дореволюционных, которые продолжили исследования в советское время, а также российских и литовских исследователей на проблемы городского самоуправления. Отмечена преемственность исследований, влияние марксистских позиций на оценку развития городов, отказ советских историков от отрицательной оценки магдебургского права в истории городов Великого княжества Литовского.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

SOVIET HISTORIOGRAPHY OF TOWN SELF-GOVERNING OF BELARUS AT THE END OF XIV - XVIII CENTURIES

The author in his article analyzes the views of Soviet historians of interwar and after-war periods, including pre-revolutionary ones, which continued the research in Soviet times, and Lithuanian historians on the problems of towns’ self-governing. Continuity of the researched theme should be noted, because the works of scientists of pre-revolutionary period initiated the working out of the question in Soviet times. The estimation of towns’ development during this period were made from the Marxist positions that led to insufficient attention to the problems of self-governing. Herewith the merit of Soviet historians composes the refusal of negative estimation of Magdeburg rights in the history of towns of Grand Duchy of Lithuania.

Текст научной работы на тему «Савецкая гістарыяграфія гарадскога самакіравання Беларусі ў канцы XIV - XVIII стагоддзя»

УДК 930.2(47+57):94(476)"13/17"

САВЕЦКАЯ Г1СТАРЫЯГРАФШ ГАРАДСКОГА САМАК1РАВАННЯ БЕЛАРУС1 У КАНЦЫ XIV - XVIII СТАГОДДЗЯ

канд. гст. навук С.П. СТРЭНКОУСК1 (Мшск дзяржауны тстытут развщця адукацъп)

Аналгзуюцца погляды савецюх ггсторыкау мгжваеннага I пасляваеннага перыядау, у тым л1ку дарэвалюцыйных, якгя працягвалI даследаванш у савецю час, растсюх I лШоустх даследчыкау на праблемы гарадскога самаюравання. Адзначана пераемнасць у даследаваннг гэтай тэматыю, працы ггсторыкау дарэвалюцыйнага перыяду паклал1 пачатак вывучэнню дадзенага пытання у савецю час. Ацэнка развщця гарадоу у гэты час давалася з маркасцюх пазщый, што прывяло да недастатковай увагг да пытанняу самаюравання. Пры гэтым заслугай савецюх ггсторыкау з 'яуляецца адмауленне адмоунай ацэню магдэ-бургскага права у ггсторьи гарадоу Вялгкага княства Лтоускага.

Пстарычная навука у Беларуа атрымала новыя магчымасщ для свайго развщця пасля Кастрыч-нщкай рэвалюцы! Станауленне БССР абудзша щкавасць да больш грунтоуных пошукау у галше пста-рычнага малага беларускага народа. Новыя метадалапчныя падыходы, звязаныя з усталяваннем улады бальшавжоу, выклiкалi неабходнасць пераасэнсавання ранейшых даследаванняу. Вынiкi апошнiх знай-шлi сваё адлюстраванне у працах дарэвалюцыйных псторыкау М.К. Любаускага i У.1. ПШчэты, яшя былi апублжаваныя пасля рэвалюцы!

Так, М.К. Любаусю у ктзе "Асноуныя моманты псторш Беларуа" з папраукай на новыя рэалii жыц-ця !зноу паутарыу свае думи пра тое, што магдэбургскае права "адмежавала i адасобiла ад народнай ма-сы гарадское насельнiцтва, замкнула яго у сябелюбiвых пачуццях i iмкненнях i адхiлiла ад шырокай бу-доул! народнага жыцця". Псторык адзначыу, што нямецкае права было дадзена буйным гарадск1м цэнт-рам, што некаторы час у Падняпроусшх ! Задзвшсшх валасцях юнавала мяшчанска-сялянскае самаюра-ванне, якое захоувала "рускую даутну". Як ! у дарэвалюцыйных працах, М.К. Любаусю падкрэсл!у палат-зацыю мяшчанства буйных гарадоу, што прыводзша да змены !х "рускага" характара на польск1 [1, с. 18].

У сва1х кшгах "Псторыя Лгтоускай дзяржавы да Люблшскай унп" ! "Псторыя беларускага народа" У.1. Пчэта прыводзщь пауторна свае погляды пра большыя праявы гарадскога жыцця у заходтх раёнах ВКЛ, пра жаданне павел!чэння гандлю ! прамысловасщ як падстау, яшм! юравауся урад, надаючы гарадам магдэбургскае права [2, с. 32, 146]. Асабл!вы уздым надання магдэбургскага права у XVI стагоддз! псторык звязау з "выключным гандлёва-прамысловым уздымам" [2, с. 146]. Ва усходтх рэпёнах Беларуа у якасщ такой прычыны ён прыводз!у !х пераход да "сельскагаспадарчай культуры" ! уцягванне !х у арбиу "заход-нееурапейсшх гандлёвых адносш" [2, с. 49]. Пры гэтым у "Псторып Лгтоускай дзяржавы" У.1. Шчэта ча-мусьщ не прыводз!у звестк1 пра атрыманне магдэбургскага права Берасцем у 1390 годзе. Вучоны адзначау, што магдэбургскае права прывяло да адасаблення гарадоу ад валасцей, што да канца XVI - пачатку XVII стагоддзя яно ахатла усе "найбольш вщныя гарадскя ^тры", вылучыушы 1х у асобныя адшшстрацыйна-судовыя адзши [2, с. 49]. Распаусюджанне нямецкага права адноау ва усходшх абласцях ВКЛ да другой паловы XVI стагоддзя, да гэтага ж стагоддзя - у прыватных гарадах [2, с. 29, 32]. На чале гарадоу У.1. ППчэта змясщу прызначаемых гаспадарам! войтау, як1я у XVI стагоддз! стал! выбарным!, пажыццёвых лаушкау, што ажыццяулял! суд па крымшальных справах, бурмютрау ! радцау, як1я ажыццяулял! бягучае шраван-не, займалюя палщыяй, судом, гарадсшм! маёмасцям^ надзорам за гандлем, мерам! ! маральным станам гараджан [2, с. 32]. Як тыповыя У.1. Шчэта прывёу звестк1 па самашраванню Полацка, Мшска, Вщебска, Магшёва. Як тыповыя рысы права на самашраванне адзначыу дакладнае вызначэнне павшнасцяу, права на тарп ! шрмашы, права склада [2, с. 30, 32]. Адзначау адзшкавы выпадак надання магдэбургскага права нехрысщянскаму насельнщтву - кара!мам у Троках (называу !х яурэям!) [2, с. 63]. Набыццё магдэбургскага права прызнавау працэсам аб'ектыуным. Падкрэсл!вау, што яно давала самашраванню "знешнюю форму, н!кольк1 не заб!ваючы мясцовага права ! мясцовых зв^гчаяу", пры гэтым формы самаюравання у розных гарадах был! розным!, садзейшчала роскв!ту гарадоу [2, с. 146]. Ён адзначау неабходнасць што-гадовай справаздачы рады перад грамадой, магч^1масць апеляцы! ад яе прысудау да войта, а потым да вя-л!кага князя [2, с. 147]. Л!чыу, што пасля выкупа гарадам! войтаусшх пасад рада стала органам, яш валодау першынством, сама сябе папауняла, выб!рала таксама лаушкау, па пр^гчыне чаго абшчыны ства -рал! асобыя заканадауч^1я органы з 40 чалавек [2, с. 147]. Падрывал! гарадское самашраванне, на думку У.1. ППчэты, умяшальн!цтва каралеусюх урадн!кау ! буйных землеуласн!кау, выданне шляхтай законау вузка-саслоунага характара, а таксама "падзенне замежнага транзгтнага гандлю ! змена гандлёвых шляхоу", "прыв!ле! шляхты" [2, с. 146 - 147].

Тэма гарадоу працягваецца на старонках даследаванняу псторыкау паслярэвалюцыйнага часу. У 20 - 30 гады ХХ стагоддзя было апублжавана некальш артыкулау, гаворка у яшх !шла пра гарады Бе-ларуа у XVI - XVII стагоддзях.

Абагульняючы характар мелi працы В.Д. Дружчыца, у як1х ён разглядае формы i функцып войтау-скай улады i мапстратау у беларусшх гарадах. У працы "Войты i iх улада" В.Д. Дружчыц падкрэ^вау вельмi слабы узровень даследавання гэтых пытанняу [3]. Прычыну утварэння асобных органау улады у гарадах бачыу у выдзяленш iх у асобныя адзiнкi. Ён бачыу войтау прадстаушкаш вялiкага князя (па пры-чыне прыналежнасцi гарадоу гаспадару), аднак адзначау пры гэтым, што давалiся гэтыя пасады i тым людзям, за яшх прасiлi мяшчане. Звяртау увагу В.Д. Дружчыц i на розшцу у пасадах i паунамоцтвах войтау у розных гарадах, знаходзiу у прызначэнш войтау з шляхецкага асяроддзя прычыну прынiжанага становiшча гараджан. Л1чыу, што неяснасць кампетэнцыi войтау i магiстратау выклiкала барацьбу памiж iмi, пэуны канчатак якой паклау Вшенсш вiлькер 1620 года, як1 выкарыстоувауся i iншымi гарадамi ВКЛ.

У працы "Мапстрат у беларуск1х местах" псторык даследавау узнiкненне i аргашзацыю гарад-скога урада на прыкладзе Вiльнi, Берасця, Полацка, Мiнска, Магшёва, Вiцебска i юрыдыш у iх [4]. Пад-крэслiваючы нязначную колькасць крынщ па гiсторыi магiстратау, адзначау, што прывiлеi на магдэбург-скае права самi па сабе даюць няшмат звестак па iх аргашзацьп, што гарадск1 урад у iх адзначауся тольк1 агульнымi рысамi. Па прычыне апошняга гарады самi вымушаны былi ствараць свае урады. Гэты працэс займау дастаткова вялiкi прамежак часу: да канца XVI i нават другой паловы XVII стагоддзя у асобных гарадах. Працэс утварэння гарадскога самак1равання, па меркаваннi В.Д. Дружчыца, суправаджауся знач-най барацьбой памгж асобнымi сацыяльныЕШ групамi, вышкам якой стау актыуны удзел гараджан у выба -рах службоуцау горада. На склад магiстрата значны уплыу аказвала дамагдэбургскае развiццё гарадоу. Пры гэтым В.Д. Дружчыц наяунасць паспалиых сцвярджау асаблiвасцю Магiлёва, прычым адзiнкавай на Беларусi. Да склада мапстрата гiсторык адносiу бурмiстрау, радцау i лаунiкау, хоць прыводзiу звесш пра аднясенне да яго войтау, а таксама пра неабходнасць неуключэння у яго лаунiкау. Ён адзначау, што у некаторых гарадах рада i лава па сутнасцi не раздзялялюя, утвараючы адзiны урад, што iснавалi рочныя змены урада з рознай яго колькасцю у розных гарадах. Таксама падкрэ^вау, што гарады пасля надання магдэбургскага права "не былi цэлымi адзiнкамi у адшшстрацыйных адносшах" i што яно не распаусю-джвалася на усю тэрыторыю горада. Пад дзеяннем магдэбургскага права заставалася тольш тая частка горада, якая не уваходзша у прыватныя юрыдыш.

Дружчыц В.Д. з'яуляецца таксама аутарам прац пра Вiльню у першай палове XVI стагоддзя i Менск у канцы XV - пачатку XVI стагоддзяу [5; 6]. Пры гэтым, гаворачы пра Мшск, зауважау, што прывiлеi не гаварылi аб тым, якiмi выданнямi магдэбургскага права трэба карыстацца [6, с. 6]. Адзначау таксама, што парадак выбарау радцау вызначыць нельга, што у рочных зменах бурмiстрау, радцау i лаунiкау замянялi тыя ж службоуцы старой рады [6, с. 11]. У наданш магдэбургскага права Вшьш i яго пацверджаннях у да-лейшым бачыу уплыу мiжусобнай барацьбы у ВКЛ [5, с. 5]. Не пагаджауся з Ю. Крашэусшм наконт выбарнасцi войтау у Вшьш ад пачатку iх юнавання [5, с. 13]. Падрабязна разглядзеу склад вiленскага самак1равання [5, с. 13 - 14]. Ва уах артыкулах В.Д. Дружчыц зазначау уплыу канкрэтных умоу Беларусi XV - XVII стагоддзяу на аргашзацыю гарадскога самаюравання, лiчыу iх падставай для аргашзацып i дзейнасцi гарадской улады. Усе артыкулы багатыя фактычным матэрыялам. Да тагож В.Д. Дружчыц у сваёй працы "Беларусшя месты у пстарычнай лггаратуры" робiць гiстарыяграфiчны агляд пытання [7].

Бурдзейка А.В. даследавау сацыяльна-эканашчнае жыццё Навагрудка у XVI стагоддзi [8]. Пры гэтым навуковец раглядзеу i асобныя пытанш самак1равання: змест магдэбургскага прывiлея 1511 года, пацвярджальных прывiлеяу, абавязк1 службоуцау, правы i павiннасцi мяшчан, адносшы горада i замка. Вызначау як уласна прадстаушкоу мяшчан бурмiстрау i радцау [8, с. 7]. Лiчыу, што магдэбургск1я прывiлеi мелi вялшую вартасць для гараджан, таму што "давалкя не дарма", а за пэуны грашовы узнос [8, с. 9 - 10]. Прычынамi надання нямецкага права лiчыу просьбу самiх мяшчан, клопат уладау пра гарад-ск1 скарб, iмкненне павялiчыць эканамiчную ролю горада i наогул забяспечыць яго развiццё [8, с. 11].

Псторып Берасця у XVI стагоддзi прысвечаны артыкул Т.1. Забэлы [9]. У iм разгледжаны падатк1 i павiннасцi мяшчан Берасця, iх прывше^ склад i прыбытш месцкага урада i горада у цэлым, палажэнне прыватнауласнiцкага насельнiцтва горада i яго узаемаадносшы з магдэбургск1м. Носьбiтамi прывшеяу Т.1. Забэла лчыу купецка-гандлёвую групу, аб'яднаную у гшьдыю, i рамесшкау, аб'яднаных у цэх1 [9, с. 21]. Адзначау недакладнае вызначэнне прывiлеямi складу гарадск1х уладау, на падставе ускосных звестак прыводзiу парадак выбарау i колькасць службоуцау горада [9, с. 21 - 23].

Сцяпанау Ц. разглядау псторыю Магiлёва [10]. Ён сцвярджау, што прычынай надання яму магдэбургскага права было эканамiчнае развщцё горада, барацьба гараджан за свае правы i незалежнасць, а не хадайнiцтва старосты.

Даугяла Зм., як1 унёс вялiкi уклад у публжацыю крынiц па самаюраванню Мiнска, Магiлёва, у артыкуле "Брацтва прасалау" паказау адносiны памiж гэтым брацтвам i гарадскiмi уладамi Магшёва, аднак знаходзiу у брацтвах i цэхах элементы кашталютычных адносш [11].

Вывучэнне гiсторыi гарадоу у пасляваенныя гады значна актывiзавалася. Беларускiмi псторыкамь урбанiстамi у 60 - 70 гады XX стагоддзя апублжаваны шэраг даследаванняу развiцця беларуск1х гарадоу феадальнай эпохi.

У манаграфп З.Ю. Капыскага "Эканамiчнае развiццё гарадоу Беларусi у XVI - першай палове

XVII стагоддзя" пэунае месца адводзiцца гарадскому самак1раванню [12]. Гiсторык пераканауча робщь вывад аб тым, што у гарадах Беларусi адбывалася своеасаблiвая ушфжацыя юрыдычных нормау, што аб'ядноувала магдэбургскае права i агульнадзяржаунае заканадауства. Грунтоуны аналiз развiцця юры-дык дазваляе яму зрабiць вывад аб небяспецы iх для гарадск1х абшчын i аб барацьбе гарадск1х уладау за распаусюджанне сваёй юрысдыкцыi на усё насельнiцтва гарадоу.

Праблема сацыяльна-палиычнага становiшча гарадоу знайшла сваё адлюстраванне у працах: З.Ю. Капыскага "Сацыяльна-палиычнае развщцё гарадоу Беларусi у XVI - першай палове XVII ст.", "Магдэбургскае права у гарадах Беларуа", "З гiсторыi грамадска-палиычнага жыцця гарадоу Беларуа у XVI - першай палове XVII ст.", А.П. Грыцкевiчa "Сацыяльная барацьба гараджан Белaрусi у XVI -

XVIII стст."; "К1раванне прыватнауладальнщюх гарадоу Белaрусi без магдэбургскага права (XVI - XVIII стст.)", "Прыватнауладальнщшя гарады Белaрусi у XVI - XVIII стст." [13 - 18]. Указаныя даследаванш дaзволiлi абвергнуць няслушныя уяуленнi па пытаннях магдэбургскага права, яюя iснaвaлi у буржуазнай пстарыягра-фii. Аутaрaмi даказана, што вялшае значэнне у пaдaрaвaннi гарадам правоу прaдстaулялi жалаваныя граматы вялiкiх князёу. Яны усталёувал юрыдычнае стaновiшчa гараджан, якое, аднак, не стала на Беларуа самастой-най палтычнай сшай. Навукоуцы З.Ю. Капысю i А.П. Грыцкевiч кaнстaтaвaлi сур'ёзную ролю магдэбургскага права у эканамчным i сацыяльна-палпычным жыцщ гарадоу. У адпаведнасщ з iм склалася сiстэмa га-радскога самак1равання. Гiсторыкi пераканауча паказал^ што магдэбургск1 лад не стварау перашкод рaзвiццю гарадоу i што увядзенне яго абумоулена aб'ектыунымi прычынам^ а не кaпрызaмi вярхоунай улады. Вы-яулена таксама iснaвaнне характэрнага спалучэння магдэбургск1х i старажытна русшх норм права.

Капыск1 З.Ю. лiчыу, што магдэбургскае права было вылучана на парадак дня новымi пстарычныЕШ Умовaмi. Вечавы лад не адпавядау ужо iнтaрэсaм гaндлёвa-рaмеснiцкaгa нaсельнiцтвa. Даследчык пака-зау склад мaгiстрaтaу у розных гарадах, дзейнасць органау самаюравання. Па меркaвaннi З.Ю. Капыскага, магдэбургскае права не магло забяспечваць прывшеяванае стaновiшчa нямецкага i польскага купецтва, бо яны склaдaлi выключэнне сярод гараджан; што гарадская пaлiтыкa вялЫх князёу бaзiрaвaлaся на перaутвaрэннi экaнaмiчнaй дзейнaсцi гарадоу у пастаянную крышцу даходау скарба. Самак1раванне, якое усталёувалася у гарадах, было сродкам абароны i выканання правоу i прывшеяу, як1я былi дадзены гора-ду. Гiсторык на падставе aнaлiзу прывiлеяу гарадам лiчыу, што у граматах не агаворвалася кола асоб, яшя мaглi быць выбраным у гарадское самак1раванне. Таксама сцвярджау, што магдэбургсш узор не утрымлiвaу дэмакратычных прынцыпау аргашзацш гарадскога самак1равання [14].

Як лiчыу А.П. Грыцкевiч, самак1раванне прыватнауласнщшх гарадоу уводзiлaся на аснове формау магдэбургскага права з рознымi мaдыфiкaцыямi i запазычаннямг Уводзiлaся яно паступова, бо першапа-чаткова было няпоуным. Першаснай фiгурaй у iм быу войт. З цягам часу памяншалася роля адмшстра -цыi уладальшка i адпаведна пашыралася роля мапстратау, хоць яны i прaцягвaлi знаходзщца пад уладаль-нiцкiм кантролем. Залежнасць гараджан ад улaдaльнiкa у ташх гарадах не была прыгоннай. Паунамоцтвы мaгiстрaтa пашыралюя не только на мяшчан, але i на шшае нaсельнiцтвa горада. Прычым А.П. Грыцкевiч сцвярджае, што мaгiстрaты прывaтнaулaснiцкiх гарадоу карысталюя большымi прaвaмi, чым у каралеу-ск1х, знаходзячыся пры гэтым пад жорстк1м кантролем улaдaльнiкa; што роля мапстратау захоувалася да канца XVIII стагоддзя [16, с. 199 - 201].

Карпачоу А.М., як разглядау магдэбургскае права у беларусшх гарадах XVII - XVIII стагоддзяу, гаворыу аб тым, што яно умацоувала саслоуныя правы мяшчан, абмяжоувала уладу над iмi каралеусшх службоуцау, дапамагала у барацьбе са свавольстваш феадалау, задавальняла агульныя iнтaрэсы гараджан, а у найбольшай ступенi гарадсюх вярхоу, як1я мелi aлiгaрхiчную па сутнасщ уладу. На яго думку, у другой палове XVIII стагоддзя прававое стaновiшчa мяшчан пагаршалася, пастанова сейма 1776 года аб лiквiдaцыi магдэбургскага права у большaсцi гарадоу ВКЛ датычылася тольк1 уласна магдэбургсюх судоу, а элементы самак1равання засталюя [19]. Таксама А.М. Карпачоу разглядау пытанш iснaвaння феадальных юрыдык у гарадах Беларуа у пaрaунaннi з польскiмi гaрaдaмi, у тым лшу ажыццяуленне у iх сaмaкiрaвaння i суда [20].

Мялешка В.1., яш даследавау псторыю Мaгiлёвa у XVI - першай палове XVII стагоддзя, сцвярджау, што самаюраванне садзейшчала росту гарадоу, што граматы на самашраванне давалкя гарадам Белaрусi у перыяд iх роста, што магдэбургскае права "не было мехашчным перанясеннем нямецкага пра -ва у яго чыстым выглядзе на тэрыторыю Белaрусi", што беларуск1я гарады мелi свае aсaблiвaсцi, як1я уплывaлi на змены асобных палажэнняу магдэбургскага права [21, с. 176 - 177]. Мялешка В.1. таксама лiчыу, што у ВКЛ гарадсюя суды неаднойчы пaдзялялiся на войтaУскa-лaУнiцкiя i бурмютроуска-радзецюя; што так1 падзел звужау правы i функцыi рады, бо яе судзебная кампетэнцыя не распаусюджвалася на уах гараджан (хоць згодна магдэбургскаму праву рада i не павшна была займацца усiмi судовым пытанням^; што падзел судоу вёу да пашырэння правоу феадалау i пaвелiчэння даходау войтау [21, с. 185 - 187]; што судовыя рашэнш мaгiлёускiм мaгiстрaтaм выносiлiся на аснове перакладау Ландрэхта i Вейхбiльдa Гращюм i Шчэрбiчaм, "цэзарскага" i "земскага" права [21, с. 191]. Няслушным здаецца выснова В.1. Мялеши пра тое, што суды у Магшёве знаходзшся поунасцю у ведaннi рады [21, с. 190], бо ва уах судовых пратаколах адлюстроуваецца прысутнасць на судовых паседжаннях войтау щ ландвойтау i лaунiкaу.

Даследаваннем самаюравання гарадоу плённа займауся псторык права Я.А. Юхо - разглядау пра-вавое станов!шча насельнщтва Беларуа феадальнага перыяду. На яго думку, у XV - XVI стагоддзях на Беларуа склалася новая галша права - феадальнае гарадское права, адной з асноуных крынщ якога был! прывше! [22 - 23]. Агульныя нормы гэтага права вызначал структуру органау к1равання ! суда, павш-насщ ! некаторыя шьготы мяшчан [22, с. 23, 24, 30, 31]. Па меркаванш Я.А. Юхо, ужо у XV стагоддз! аформшася саслоуе мяшчан ! шоу шпарк1 працэс яго прававога афармлення. Уладныя паунамоцтвы у адносшах да мяшчан атрымоувал! войт, ландвойт, бурмютры, радцы ! лаутш. Ктп П. Шчэрб!ча ! Б. Гращкага даследчык л!чыць дапаможным! крынщам! у тых выпадках, кал! !х палажэнш не супярэчыл! нормам мясцовага права ! правасумленню мясцовых урадшкау. Запазычанш з нямецкага права па адмш -страцыйных ! крымшальна-працэсуальных пытаннях был! дапасаваныя да мясцовых умоу [23, с. 26 - 31].

Расшсю псторык А.Ю. Двартчэнка л!чыць, што увядзенне магдэбургскага права было абумоулена не тольк1 зменай сацыяльнай структуры насельнщтва ! узроуню эканашчнай дзейнасщ гарадоу, але ! раз-вщцём феадальнага землеуладання ! ростам польскага уплыву [24].

Шэраг даследаванняу па гарадскому самак1раванню у ВКЛ правят савецк1я лгтоусшя псторыш. Так, магдэбургскае права у лгтоусшх гарадах ВКЛ даследавалася Ю.М. Юрпшсам, яш л!чыу, што да часоу заканчэння панавання Уладзклава IV вярхоуная улада ВКЛ абараняла мяшчан ад свавольства шляхты ! мясцовай адм^страцып, !мкнулася палепшыць эканам!чнае станов!шча гарадоу ! павял!чыць даходы казны. Але пасля таго, як убачыл!, што гэтыя надзе! не спраудзшся, урад спыняе клопаты пра га-рады. Юрыдыш, на думку Ю.М. Юрпшса, падзялял! гарады на асобныя судова-адмшстрацыйныя адзш-к1, як1я разбурал! гаспадарку горада; супярэчнасщ наконт зямельных правоу мяшчан, яшя юнавал! у ста-тутовым ! магдэбургск1м праве, прыводзш да канфлжтау пам1ж мапстратам! ! вялжакняжацшм! урадш-кам! Па словах Ю.М. Юрпшса, урад ВКЛ не мог забяспечыць мястэчкам цвёрдую аутаномш, таму давау !м асобныя гандлёвыя шьготы ! прывше!, каб падтрымаць !х дабрабыт. Магдэбургскае права у Лттве ! Беларуа не было скарыстана з-за манаполи шляхты на зямельную уласнасць з поуным феадальным !муниэтам [25].

Прывше! мястэчкам Лгтвы у складзе Лгтоускай Метрык! даследавау Э. Мейлус [26]. Развщцё магдэбургскага права у асобных гарадах Ливы разглядау З. Кяупа [27 - 30]. Вельм! каштоунай з'яуляецца яго праца па даследаванню Вшенсшх вшькерау, палажэнш як1х ужывалкя ! беларусшм! гарадам! [28]. Гэтыя даследаванн ствараюць магчымасць для параунання самак1равання беларусшх гарадоу з лиоусюм!

Заключэнне. Можна сцвярджаць, што у м!жваенны перыяд тэма гарадскога самак1равання не на-была у савецкай пстарыяграфи значнага вывучэння. Прычынай гэтага можа быць недастатковая апубл> каванасць ! захаванасць крынщ. Пры гэтым апублжаваныя кшп даследчыкау дарэвалюцыйнага перыяду ! псторыкау паслярэвалюцыйнага часу забяспечыл!, па-першае, пераемнасць у вывучэнн гарадской тэма-тыш, а па-другое, паклал! пачатак навуковаму разгляду працэсау станаулення ! развщця гарадскога сама -к1равання як неад'емнай частк1 развщця феадальнага грамадства.

Працы пасляваеннага перыяду з маркастсшх пазщый ацэньвал! прычыны усталявання гарадскога самаиравання, аддаючы перавагу сацыяльна-эканам!чным. Адной з вядучых праблем, як1я разгледжаны псторыкам! гэтага часу, з'яулялася сацыяльная барацьба у гарадах, яе класавы характар, цесная сувязь з нацыянальна-вызваленчым рухам. Пры гэтым был! абвержаны уяуленн расшсюх дарэвалюцыйных псто-рыкау аб адмоуным характары магдэбургскага права, яго насаджэнш вярхоунай уладай, падкрэслена спа -лучэнне нямецкага права з мясцовым! традыцыям!.

Л1ТАРАТУРА

1. Любавский, М.К. Основные моменты истории Белоруссии / М.К. Любавский. - М.: Тип. А.П. Яроц-кого, 1918.

2. Пичета, В.И. История белорусского народа / В.И. Пичета. - Минск: Изд. центр БГУ, 2003. - 184 с. (Scriptor universitatis).

3. Дружчыц, В.Д. Войты ! !х улада у беларусюх месцах з магдэбургск1м правам / В. Дружчыц; 1нбелкульт. -Мшск, 1928. - 58 с.

4. Дружчыц, В.Д. Мапстрат у беларусшх местах з магдэбургсшм правам у XV - XVII стагоддзях / В.Д. Дружчыц. - Мшск: Друкарня Беларус. акад. навук [192?]. - 31 с.

5. Дружчыц, В. Места Вшьня у першай палове XVI сталецця / В. Дружчыц. - Менск, 1926. - 20 с.

6. Дружчыц, В. Места Менск у канцы XV ! пачатку XVI ст. / В. Дружчыц // Працы БДУ. - 1926. -№ 12. - С. 1 - 22.

7. Дружчыц, В.Д. Беларусшя месты у пстарыяграф!чнай лгтаратуры / В.Д. Дружчыц // Пст.-археал. зб. -1927. - № 1. - С. 251 - 276.

8. Бурдзейка, А. Нарыс сацыяльна-эканам!чнага жыцця места Навагрудку у XVI ст. / А. Бурдзейка // Пстарычна-археалапчны зборшк. - М!нск, 1927. - № 1.

9. Забела, Т. Места Берасцейскае у XVI ст. / Т. Забела // Зашсш аддзелу гумаштарных навук. Кн. 8: Працы клясы г!сторы!. - Менск, 1929. - Т. III. - С. 83 - 109.

10. Сцяпанау, Ц. Псторыя места Магшёва да надання яму Магдэбургскага права / Ц. Сцяпанау // Зап. аддз. гуманiт. навук. Працы класа гiсторыi. - Менск, 1928. - Т. 2. - С. 308 - 317.

11. Даугяла, З. Магшёускае "Брацтва прасалау" / З. Даугяла. - Менск, 1926. - 11 с.

12. Копысский, З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI - первой половине XVII в. / З.Ю. Копысский; Акад. наук БССР, Ин-т истории. - Минск: «Наука и техника», 1966. - 227 с.

13. Копысский, З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI - первой половине

XVII в. / З.Ю. Копысский; Акад. наук БССР, Ин-т истории. - Минск: «Наука и техника», 1975. - 191 с.

14. Копысский, З.Ю. Магдебургское право в городах Белоруссии (конец XV - первая половина XVII в.) / З.Ю. Копысский // Советское славяноведение. - 1972. - № 5. - С. 26 - 41.

15. Капысю, З.Ю. 3 псторьп грамадска-палггычнага жыцця гарадоу Беларуа у XVI - першай палове XVII ст. / З.Ю. Капысю // Труды Ин-та истории АН БССР. Досоветский период. - 1958. - Вып. 3. - С. 15 - 46.

16. Грицкевич, А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI - XVIII вв. / А.П. Грицкевич; АН БССР, Ин-т истории. - Минск: «Наука и техника», 1975. - 248 с.: 1 л. карт.

17. Грыцкевiч, А.П. Юраванне прыватнауладальнщюх гарадоу Беларуа без магдэбургскага права (XVI - XVIII стст.) / А.П. Грыцкевiч // Весщ Акад. навук Беларус. ССР. - Серыя грамадсюх навук. -

1974. - № 4. - С. 49 - 58.

18. Грицкевич, А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI - XVIII вв.) / А.П. Грыцкевич; науч. ред. В.С. Поссе. - Минск: Наука и техника, 1979. - 152 с.

19. Карпачоу, А.М. Самаюраванне гарадоу Беларуа па "Магдэбургскаму праву" у другой палове XVII -

XVIII ст. / А.М. Карпачоу // Весщ Акад. навук Беларус. ССР. Серыя грамадсюх навук. - 1969. - № 2. -С. 56 - 64.

20. Карпачёв, А.М. Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии XVII - XVIII веков / А.М. Карпачёв // Советское славяноведение. - 1968. - № 6. - С. 27 - 38.

21. Мелешко, В.И. Могилёв в XVI - первой половине XVII в. / В.И. Мелешко; под ред. З.Ю. Копысского. -Минск: Наука и техника, 1988. - 264 с.

22. Юхо, И.А. Общественно-политический строй и право Белоруссии в XVI веке: автореф. дис. ... д-ра юрид. наук: 12.00.01 / И.А. Юхо. - Киев, 1980. - 47 с.

23. Юхо, И.А. Правовое положение населения Белоруссии в XV в. / И.А. Юхо. - Минск: Изд-во Белорус. гос. ун-та, 1978. - 141 с., [2].

24. Дворниченко, А.Ю. О предпосылках введения магдэбургского права в городах западнорусских земель в XIV - XV вв. / А.Ю. Дворниченко // Вестн. Ленингр. ун-та. История. Язык. Литература. - Вып. 1. -1982. - № 2. - С. 105 - 107.

25. Юргинис, Ю.М. Судьба магдебургского права в литовских городах / Ю.М. Юргинис // История СССР. -

1975. - № 4. - С. 145 - 155.

26. Мейлус, Э. Привилеи местечкам Литвы на локацию и торги в ЛМ (вторая половина XVII - 1795 г.) / Э. Мейлус // Литовская Метрика. - Вильнюс, 1988. - С. 24 - 25.

27. Kiaupa, Z. Vaito rinkimas Kauno magistrate (XVI - XVIII a.) / Z. Kiaupa // Lietuvos istorijos metrastis. 1974 metai. - Vilnius, 1976. - P. 13 - 16.

28. Kiaupa, Z. 1551 m. ir 1620 m. Vilneaus vilkerai ir ju taikymas Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes miestuose / Z. Kiaupa // Jaunuju istoriku darbai. Miedziaga respublikinei jaunuju istoriku mokslinei konferecijai. 1976 m. spalis, t. 1. - Vilniaus, 1976. - P. 41 - 51.

29. Kiaupa, Z. Vilniaus ir Kauno vaify teismines galios raida XV - XVII amziais / Z. Kiaupa // Lietuvos TSR Moksl4 akademijos darbai. A serija, 4(49) t. - Vilnius, 1974. - P. 83 - 89.

30. Kiaupa, Z. Vaito rinkimas Kauno magistrate (XVI - XVIIIa.) / Z. Kiaupa // Lietuvos istorijos metrastis, 1974 metai, Vilniaus. - P. 13 - 18.

Пастуту 04.07.2011

SOVIET HISTORIOGRAPHY OF TOWN SELF-GOVERNING OF BELARUS AT THE END OF XIV - XVIII CENTURIES

& STRENKOUSKI

The author in his article analyzes the views of Soviet historians of interwar and after-war periods, including pre-revolutionary ones, which continued the research in Soviet times, and Lithuanian historians on the problems of towns' self-governing. Continuity of the researched theme should be noted, because the works of scientists ofpre-revolutionary period initiated the working out of the question in Soviet times. The estimation of towns' development during this period were made from the Marxist positions that led to insufficient attention to the problems of self-governing. Herewith the merit of Soviet historians composes the refusal of negative estimation of Magdeburg rights in the history of towns of Grand Duchy of Lithuania.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.