Научная статья на тему 'КАНТРОЛЬ ШЛЯХЕЦКАЙ ДЗЯРЖАВЫ НАД ГАРАДСКіМ САМАКіРАВАННЕМ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ'

КАНТРОЛЬ ШЛЯХЕЦКАЙ ДЗЯРЖАВЫ НАД ГАРАДСКіМ САМАКіРАВАННЕМ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
131
52
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ / ГОРОДСКОЕ САМОУПРАВЛЕНИЕ / ЗНАТЬ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Стрэнкоўскі С. П.

В статье рассматриваются вопросы опеки, установленной шляхетским государством над самоуправлением городов Великого княжества Литовского в период проведения реформ государственного строя Речи Посполитой в 60-е 90-е годы XVIII века. На примере отдельных городов автором рассмотрены деятельность комиссий «доброго порядка», интендантов комиссии полиции обоих народов. Приведены положения о взаимоотношениях органов городского самоуправления с комиссией полиции и асессорским судом. Контроль над городскими институтами был обусловлен необходимостью пополнения государственной казны, противоречиями, существовавшими в шляхетских умонастроениях по отношению к городам и мещанам.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

GENTRY STATE CONTROL OVER THE CITY SELF-GOVERNMENT IN THE SECOND HALF OF THE XVIII CENTURY

The article considers the issues of guardianship, installed by gentry state over the self-government of towns of the Grand Duchy of Lithuania in the period of the reforms of the state system of Rzech Pospolita in the 60-s 90-th of the 18th century. Based on the example of some cities, the author considers the activities of the committees of the «good order» and the police providers’ committee of both peoples. The statutes about the relationship of the city self-government organs with the police commission and assessor court are also given in the article. Control over the city's institutions was due to the need to replenish the state treasury and also due to the contradictions that existed in the nobles' state of opinion in relation to the towns and petty bourgeoisie.

Текст научной работы на тему «КАНТРОЛЬ ШЛЯХЕЦКАЙ ДЗЯРЖАВЫ НАД ГАРАДСКіМ САМАКіРАВАННЕМ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ»

УДК 94(476)

КАНТРОЛЬ ШЛЯХЕЦКАЙ ДЗЯРЖАВЫ НАД ГАРАДСК1М САМАК1РАВАННЕМ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ

С.П. СТРЭНКОУСК1

Mîhckî дзяржауны ÎHcmbimym развщця адукацьп, г. MiHCK, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Узаемаадносшы гарадскога самаюравання i шляхецкай дзяржавы Рэчы Паспалiтай у другой палове XVIII стагоддзя з'яуляеюцца пытаннем, якое вельмi мала даследавана у айчыннай гiстарыяграфii. Дзейнасць камiсiй добрага парадку, парадкавых цывiльна-вайсковых камiсiй, камiсiй палщьи разгледжана Я. Анiшчанкам у адпаведных артыкулах энцыклапедычных выданняу [1, 46-48; 2, с.25-26]. Узаемадачыненнi мапстратау i ^Midi добрага парадку у Гродне, ваенна -цывшьных парадковых камюш з органамi гарадога самакiравання даследавау Ю. Гардзееу [3; 4]. Прывiлеi i вiлькеры беларускiх гарадоу названага перыяду разгледжаны у манаграфii С. Стрэн-коускага [5]. Другая палова XVIII стагоддзя для Рэчы Паспалгай, якая апынулася у крызiсным становшчы, характэрна шматразовымi спробамi рэфармавання дзяржаунага ладу, эканамiчных i сацыяльных адносш. Многiя з гэтых рэформау закраналi гарады i iх самакiраванне. Прагрэшуныя рэфарматары спрабавалi прыдаць мяшчанскаму саслоую новы, роуны са шляхтай, статус, павысщь ролю гарадоу у жыцщ краiны. Аднак шляхецкая большасць ставшася да гэтага вельмi насцярожа-на i iмкнулася захаваць кантроль за гарадсюм жыццём. Для гэтага утваралюя асобныя органы. Вы-святленне iх функцый i уплыва на стан гарадоу дазволщь больш дакладна уявщь стан гарадскога самакiравання у вельмi важны перыяд гiсторыi нашай крашы.

Асноуная частка. Безумоуна, што спробы рэфармавання дзяржаунага механiзма у цэлым i розных яго бакоу у прыватнасщ, якiя распачалiся у 60-я гады XVIII стагоддзя, не мага не закра-нуць гарады i iх самакiраванне. Ужо канвакацыйны сейм 1764 года у Варшаве прыняу канстыту-цыю «Умовы гарадоу ВКЛ», дзе звярнуу увагу на гаротны стан гарадоу i прыняу шэраг загадау па абмежаванню пастояу, гандлю, якi праводзiуся кляштарамi, перадачы гарадсюх маёмасцей i пры-ватнай уласнасщ у гарадах у рукi духавенства, па вяртанню юрыдык пад гарадскую судовую юрысдыкцыю [6, с.74-75]. Пры гэтым палiтыка шляхецкай дзяржавы у дачыненнi да гарадоу усё ж працягвала заставацца супярэчлiвай. Каранацыйны 1764 года сейм забарашу прымаць да актыка-цыi у магiстрацкiх кшгах усе запiсы, якiя не датычацца мяшчан i гарадскiх зямель i пляцау i, разам з тым, прыцягваць гарады i мяшчан у шшыя суды акрамя асэсарскага задворнага [6, с.241-242].

8 жнiуня 1765 года асэсарсю суд стварыу спецыяльную камiсiю boni ordinis («добрага парадку»), якая павшна была раглядзець прывiлеi i iншыя акты Варшавы, даследаваць стан гарадсюх фундушау, гарадской гаспадарю, высветлiць магчымыя злоУжываннi у кiраваннi горадам. Аб вышках сваёй працы камiсiя павiнна была паведамщь суду [7, с.6].

Аналапчны характар мела камiсiя, якая была наюраванна у мястэчкi Гродзенскай эканоми: Лiпск, Крынкi i Новы Двор. 22 верасня 1766 года у гарадсюя актавыя кнiгi Лiпска была занесена пастанова каралеусюх камiсарау пад юраунщтвам iнфлянцкага бiскупа Стэфана Гедройца. Камюа-ры адзначылi, што «цяперашшя абывацелi, абараняючыся магдэбургскiм правам, аш рамяством не займаюцца, анi старання не маюць, каб прыстойнае жыллё мець, анi таксама гандлю не праводзяць, а у цэлым дазволеныя сабе манархамi вольнасцi дарэмна ужываюць, не прыносячы гарадам нiякай карысщ». Пастанова прадпiсвала, каб тыя, хто жыве пад магдэбургскiм правам, займалюя рамяством i гандлем, будавалi сабе прыстойныя дамы з добрымi комшам^ таксама, каб згодна сваiм магчымасцям уносiлi падаткi у гарадскi скарб. Асобна адзначалася, каб гарадскiя па-даткi iшлi толькi на агульныя патрэбы горада, яго рамонт, практыкаванне моладзi у навуках, найм для гэтага «дарэктарау». Аб гарадскiх даходах i расходах штогод магiстрат павшен быу рабiць «калькуляцыю». Тыя ж, хто не займауся гандлем i рамяством, не меу прыстойных дамоу, а толькi вёу сельскую гаспадарку, «не аздобу, а прыцямненне гораду прыносячы», павшны былi з валою на тыдзень адпрацоуваць 2 дш i штогод 4 шарваркi: вывозщь дрэва, будаваць дамы, школу, цагель-ню, рамантаваць ратушу, масты i грэбл^ рабiць цэглу, звозiць камш для брукавання вулiц, або вы-плочваць па палове злотага, што кожны тыдзень павiнны былi улiчваць прадстаунiкi магiстрата [8, а.31-33].

Канстытуцыя «Умовы гарадоу i мястэчак нашых каралеусюх у Кароне i у ВКЛ» 1768 года, пaцвеpдзiyшы ранейшыя правы гарадоу i мястэчак, па грамадзянсюх справах MaricTpaTa i апеля-цыях мяшчан на гpaмaдзянcкiя справы, вырашаныя мaгicтpaтaм, пaднaчaлiy ix суду старосты, а па крымшальных справах - адпаведна асэсарскаму задворнаму суду. Адначасова кашсп boni ordinis павшны былi нaвеcцi парадак з фундушaмi i дзейнасцю штталяу у гарадах, пpaпiнaцыяй, за-бяспечыць заключэнне пагадненняу (pacta) пaмiж гapaдaмi i яурэям^ складанне ардынацый, у якix бы 6brni зaпicaныя i унармаваныя даходы i пaдaткi гарадоу [9, с.351-353]. TaKiM чынам, гарадское caмaкipaвaнне усе больш падпадала пад кантроль дзяржауных органау улады i кipaвaння.

Адна з iнcтpукцый для кaмicii добрага парадку знаходзщца у справах мапстрата Лiды i дае нам магчымасць дaволi дакладна выcветлiць мэты яе дзейнасщ. У задачы кaмicii уваходзша «горад да належнага пpывеcцi праулення, а у iм да гандлю i рамёствау ахвоту у жыхароу справщь». Кaмiciя па пpыбыццi у горад павшна была yнеcцi каралеуск лicт у актавыя кнiгi i прадставщца мaгicтpaту i грамадзе. Трэба было атрымаць ад мaгicтpaтa усе гарадсюя пpывiлеi, дэкрэты, правы, люстрацьп, pэвiзii, даунейшыя кaлькуляцыi i занесщ ix у свае акты. На ix аснове неабходна было стварыць уражанне пра гapaдcкiя землi i маёмасщ i зaпpaciць да сябе уладальшкау асобных маёмасцей з пaцвяpджaльнымi дaкументaмi. Мaёмacцi, якiя не былi пацверджаны aдпaведнымi дaкументaмi, кaмiciя павшна была вярнуць гораду. Кaлi было неабходна, камюя магла пpaвеcцi памеру з дапа-могай «дасканалага геаметра або iнжынеpa» за кошт горада. Па вынiкax разгляду дакументау i па-меры павшен быу складацца iнвентap або люстрацыя гapaдcкix зямель i адпаведных падаткау у гарадскую казну. Усе прыватныя мaёмacцi трэба было падначалщь гораду. Таксама неабходна было правесщ калькуляцыю гарадсюх прыходау i расходау, спагнаць усе недаплаты. Пры гэтым кaмiciя разглядала скарп «на ycялякiя aбцяжэннi пaдaткaмi адных i вызваленне звыш слушнасщ iншыx». Праверцы пaдлягaлi таксама цэхавыя пpывiлеi i пaвiннacцi, належнае выкананне cвaix абавязкау гapaдcкiмi cлужбоУцaмi, спраунасць захавання гарадскога apxiвa, ажыццяуленне у го-радзе старожы, пaлiцэйcкix функцый, спагнанне судовых вiн i пошлш i ix пpaвiльнaе спажыванне. Па ycix недахопах кaмiciя пaвiннa была устанавщь адпаведны парадак. Кaлi б была высветлена неправшьная выдача копш, прыняцця актау на сведчанне, то пакрыуджаных трэба было зада-волщь. Кaлi у горадзе не былi прызначаны шафары або cотнiкi для ведання меcцкiмi пaдaткaмi i ix сборам, то камюя пaвiннa была ix прызначыць перад войтам i мапстратам пад кipayнiцтвaм «ге-неральнага да гаспадарства i шафунку пракуратара». Таксама кaмiciя пaвiннa была удакладнщь aбaвязкi войта. Неабходна было устанавщь павшнасщ прадмесцяу або гapaдcкix вёсак. Акрамя таго, камюя пaвiннa была разабраць i шшыя гapaдcкiя непарадю, не зважаючы «нi на яюя выбегi прауныя, пpaтэcтaцыi i абставшы». Па вынiкax сваёй работы камюя пaвiннa была нaпicaць адпаведны акт i забяспечыць яго выкананне [10, а.420-422].

Дзейнасць кaмiciй добрага парадку не мела на мэце ютотных змен у парадку гарадскога са-маюравання, у ix склад не yключaлi пpaдcтaУнiкоУ мяшчанскага саслоуя. Таму зыxодзiлi яны пе-раважна з штарэсау шляхецкага саслоуя. Прагрэшуныя дзеяннi кaмiciй мелi месца там, дзе у ix склад уваходзш пpaгpэciyнa настроеныя людзi.

У далейшым «апека» шляхецкай улады над гарадам^ paзлiчaнaя у першую чаргу на пaвелiчэнне прыбыткау з ix, прывяла да падзелу мaгдэбуpгcкix гарадоу i мястэчак ВКЛ Варшаусюм экстраар-дынарным сеймам 1775 года на 3 падатковыя класы згодна кaнcтытуцыi «Пауторна аб гарадах i мястэчках» (1 - Вшьня, Гродна, Брэст, Коуна, Мiнcк, Слуцк; 2 - Пшск, Навагрудак, Слонiм, Лiдa, Расейны, Кейданы, Друя, Чарэя; 3 - усе астатшя), а затым i да лшвщацып згодна кaнcтытуцыi «Устава падатка княству ЛiтоУcкaму» мaгдэбуpгcкix судоу ва ycix пacелiшчax, якiя яго мелi раней, акрамя Вiльнi, Лiды, Трокау, Коуны, Навагрудка, Ваукавыска, Пiнcкa, Мшска, Мазыра, Брэста i Гродна. Камгаям жа boni ordinis было загадана аргашзаваць унутраны парадак у паюнутых мaгдэбуpгiяx [9, с.398, 567].

Аднак дзейнасць кaмiciй paзвiвaлacя вельмi павольна. Больш-менш штэншуная праца асобных з ix пачалася толькi нaпяpэдaднi Чатырохгадовага сейма [7, с.7]. Узaемaaдноciны кaмiciй boni ordinis з мaгicтpaтaмi будавалюя у асноуным па наступных схемах: камюя нaкipоУвaлa пытaннi цi да-pучэннi мaгicтpaту, ён ix разглядау i дасылау у кaмiciю адказ; мaгicтpaт нaкipоyвay у кaмiciю свае пытанш, кaмiciя цi яе старшыня аднаасобна ix paзглядaлi i нaкipоУвaлi свой адказ. Прыклад апош-няга варыянту можна убачыць у справах лщскага мaгicтpaтa. 14 лicтaпaдa 1786 года у яго актавую кшгу была занесена рэзалюцыя кaмicii добрага парадку разам з пытанням^ яюя раней нaкipaвay горад [11, а.8-8адв]. Мaгicтpaт Лiды цiкaвiлi наступныя пытанш: узаемаадносшы з яypэйcкiм кагалам наконт нясення iм начной i супрацьпажарнай варты, нaкipaвaння пaмочнiкaУ каморшку для вымярэння гapaдcкix зямель, дастаулення пяска i камення на будоулю «фaбpыкi» i парадак атры-14

мання за гэта абпаведных «квгау»; спагнанне войтам платы з арэндатарау на свой прыбытак; магчымасць правядзення допыту прыбываючых у горад брадзяг; парадак прызначэння пiсара. Пы-таннi былi наюраваны за подпiсамi пракуратара горада Казiмiра Маскалевiча i бурмiстра Яна Зян-кевiча.

Можна меркаваць, што частка працы, якая была вызначана камiсii пры яе усталяванш, была праведзена: быу прызначаны пракуратар i шафары, усталяваны правiлы адносна варты, пачаты землямерныя работы. Пры гэтым адказ, падпiсаны старшынствуючым у камюи лiдскiм старостам 1гнацыям Сцыпiëнам, сведчыць аб тым, што значную частку сваiх задач камiсiя да канца не выка-нала. Не была складзена ардынацыя, бо адзначалася, што пытанне аб даходах войта i горада адкладзена да прыняцця камiсiяй рашэння «аб гарадскiх штратах». Не была праведзена швентары-зацыя гарадсюх зямель, бо каморнiк яшчэ працавау. Пры гэтым камiсiя адзначала, што яурэ^ хоць i спасылаюцца на тое, што не маюць палёвых надзелау, павiнны даваць яму памочшка, як i горад. Адказ на пытанне аб тсары сведчыць аб незавершанай рабоце па аналiзу гарадсюх прывшеяу. У iм адзначана, што спосаб вызначэння пiсара павiнен быць такiм, як i раней. Камюя абавязала яу-рэяу выконваць абавязю па начной i супрацьпажарнай варце i брукаванню горада, у час святау i шабасау выдаткоуваючы пракуратару грошы на наём работшкау. Кагал павшен быу вырашыць гэтае пытання за два тыднi. Яурэ^ як належачыя «да старосты», абавязвалiся выконваць павш-насць па дастауцы пяска i камення на «фабрыку» пад надзорам «дыспазгара» лiдскага двара, яю павiнен быу падтрымлiваць сувязь па гэтаму пытанню з гарадскiм пракуратарам. Магiстрат атры-моувау права «экзаменаваць» прыбываючых у горад людзей, але «не спосабам абдзiрання».

Найбольшай паслядоунасцю адрознiваюцца рэформы, якiя праводзiy Чатырохгадовы сейм. Ме-навiта ён замяшу камiсii добрага парадку камiсiяй палщьп абодвух народау i парадкавымi цывшь-на-вайсковымi камiсiямi. У айчыннай гютарыяграфи у дачыненнi да гарадоу рашэнш гэтага сейма зводзяцца у асноуным да разгляду закона «Гарады нашы каралеусюя вольныя у дзяржавах Рэчы Паспалiтай» [12, с.234-235]. Аднак быу прыняцы цэлы пакет канстытуцый, яюя датычылiся рэформау гарадскiх паселшчау: «Прынцыпы да праекта аб гарадах», «Гарады нашыя каралеусюя вольныя у дзяржавах Рэчы Паспалгай», «Унутранае уладкаванне гарадоу вольных Рэчы Пас-палiтай у Кароне i у Вялiкiм княстве Л^оусюм», «Папярэджанне адносна увядзення права аб гарадах нашых, дауней каралеусюх, а цяпер вольных Рэчы Паспалгай», «Уладкаванне судоу гарадскiх i асэсорыi», часткова «Устава ураду», «Сеймш», «Кнiга зямянская», «Камiсiя палiцыi». Пытанне кантролю органау шляхецкай дзяржавы за гарадсюм самакiраваннем знайшлi у iх сваё адлюстра-ванне.

Найбольшае значэнне меу безумоуна прыняты 18 красавца 1791 года закон «Гарады нашы ка-релеусюя вольныя» [13, с.215-219]. Гарады маглi прымаць рашэннi па сва!х унутраных справах са згоды камiсii палiцыi. Закон уводзiy апеляцыйныя суды, якiя разглядалi справы, вырашаныя магiстратамi гарадоу па iсках, яюя перавышалi 300 злотых i па асуджэннях звыш 3 дзён турмы, а у першай iнстанцыi - крымшальныя справы. Рашэннi яго аб вечным зняволенш i смяротным пака-раннi зацвярджау асэсарскi суд. Таюм чынам адмiнiстрацыйныя дзеяннi магiстратаy ставшся пад кантроль камiсii палiцыi, а судовыя - пад кантроль асэсорыи.

Згодна канстытуцыi «Унутранае уладкаванне гарадоу» [13, с.291-297], асаблiвыя сходы щ агульныя сходы спецыяльна выбраных для гэтага у акругах гмiнных з дазволу камюи палщып маглi прымаць ухвалы аб зборы падаткау. З дазволу гэтай камiсii yстанаyлiваyся памер аплаты за працу службоуцам мапстрата. У яе ж магiстраты накiроyвалi рапарты аб захаваннi гарадскiх правоу, вызначэннi апекуноу сiротам i удовам, апецы над беднымi i калекам^ раскладзе падаткау, рашэннях сходау мяшчан, мшцыи, касе, турме, магазiнах, шшталях. У асэсорыю на апеляцыю наюроувалюя справы звыш 3000 злотых i па пакараннях звыш 3 тыдняу турмы, а таксама крымiнальных справах. Па справах, яюя yваходзiлi у паунамоцтвы камiсii палiцыi, апеляц^1я магла наюроувацца у гэтую камiсiю, якая разглядала таксама справы аб зняважанш суда.

Адпаведна канстытуцыi «Уладкаванне судоу гарадсюх i асэсорыi» [13, с.301-312], усе нiжэйшыя i апеляцыйныя суды павшны былi штоквартал iнфармаваць асэсорыю аб колькасщ спрау, аб справах, па яюх дапушчана апеляцыя i аб памеры сабраных судовых пошлш. Пры апеля-цыйных судах уводзшася пасада адваката аддзела, якi сачыу за выкананнем абавязкау сiндзiкамi, паведамляу генеральнаму адвакату асэсорыi пра дзейнасць мапстратау i судоу першай шстанцып.

Магiстраты апеляцыйных гарадоу - цэнтрау аддзела таксама адказвалi за рассылку распарадж-энняу i паведамленняу вышэйшых уладау па вольных гарадах свайго аддзела. Так, шстыгатар цывiльна-вайсковай камюи Гродзенскага павета Цыпрыян Жыглiнскi 3 жшуня 1791 года прадставiy у гродзенсю магiстрат загад камiсii палщыи ад 28 лiпеня таго ж года, каб парадкавыя

камюи забяспечылi накiраванне ушверсалау караля i Стражы правоу «ад горада да горада» i iх чы-танне з амбонау храмау. З гэтай нагоды магiстрат павiнен быу забяспечыць рассылку 12 аутэнтычных экзэмплярау чарговага дакумента у падведамныя паселiшчы [14, с.184-187].

Акрамя таго камiсiяй палщьп былi прызначаны iнтэнданты: па аднаму «у краях абодвух наро-дау» i два у Варшаве. Так, 8 мая 1792 года штэндантам Брэсцкай зямлi быу прызначаны мельнщю падчашыц Ян Нямцэвiч [15, а.21адв-25]. Гэтае прызначэнне разам з шструкцыяй iнтэнданту было занатавана у актавую кнiгу брэсцкага магiстрата 6 чэрвеня. 1нструкцыя дакладна агаворвае абавяз-к iнтэнданта. Адзiнае, што адсутнiчае у дакуменце, гэта пералiк цывiльна-вайсковых камюш i вольных гарадоу, якiя размяшчаюцца на падведамнай Нямцэвiчу тэрыторыi. 1нструкцыяй вызна-чалiся таксама 2 стражнш, з якiмi iнтэндант павiнен быу з'явщца у «сталiчны горад» сваей «штэнданцыи», прадставiцца парадкавым камiсiям i магiстратам, прысягнуць па форме, прыведзе-най у iнструкцыi i далажыць аб гэтым камiсii палiцыi. Агульная функцыя iнтэнданта вызначана так: «вока дазорчае». У сувязi з гэтым ён не павiнен быу пры^раць сабе урадавай i судовай улады пад пагрозай страты пасады.

У задачы iнтэнданта уваходзша сачыць за бяспекай, спакоем, захваннем парадку i «палщэйсюх фундушау» на падведамнай тэрыторыi, ажыццяуляць надзор за выкананнем парадкавымi камiсiямi i магiстратамi распараджэнняу камюи палщыи i iнфармiраваць камiсiю аб гэтым сваiмi рапартамi. Надзор павшен быу ажыццяуляцца шляхам аб'езда гарадоу, у яюх размяшчалiся цывшьна-вайсковыя камiсii, i вольных гарадоу 2 разы на год: ад дня Святога Войцэха (23.04) да дня Святога Яна (24.06), а таксама ад дня Святога Мiхала (29.09) да дня Святога Марцша (11.11). Галоуная мэта першага аб'езда - кантроль аукцыёнау палщэйсюх фундушау, яюя па мясцовых звычаях арандуюць ад дня Святога Яна, а другога - адпаведна ад святау Трох Каралёу (06.01) i Серадапо-сця. Таксама у час наведвання гарадоу штэндант павiнен быу прымаць справаздачы ад парадкавых камiсiй i магютратау аб выкананнi «дыспазiцый i рэзалюцый». 1нтэндант павiнен быу прытрым-лiвацца парадка аб'езда гарадоу, яю яму вызначыла камiсiя у асобнай шструкцыи - «iнструменце». 1нтэндант не мог прадаць, замянiць i сумяшчаць пасаду, прызначаць сабе намеснiка i выязджаць за межы падведамнай тэрыторыi без дазвола камюи палщыи.

Асноyнымi нарматыyнымi дакументамi iнтэнданта былi «правы i уставы сеймавыя», а асаблiва канстытуцыи аб камiсii палiцыi, парадкавых цывшьна-вайсковых камiсiях i вольных гарадах. Ён павшен быу весщ адпаведную дакументацыю: пратакол дзейнасцi, пратакол распараджэнняу камюи палщыи, а таксама рапарты i дзëннiкi. Пратаколы наюроувалюя у камюш у выпадку за-канчэння функцый, дзëннiкi штогод, рапарты - па меры неабходнасщ. Рапарты павiнны былi yтрымлiваць наступную iнфармацыю: як адбылюя аукцыёны; як выконвалiся урадавыя распара-джэннi; прычыны небяспекi, непарадкау, дрэннага распараджэння маёмасцю i шляи паляпшэння стану; цi асядаюць у гарадах шшаземцы, у тым лiку рамеснш, i што iх стрымлiвае; што перашка-джае залюдненню, гандлю i развiццю прамысловасцi; цi вольныя юрмашы i таргi ад «манаполiй»; яюя вайсковыя адзiнкi раскватэраваны у горадзе, щ не робяць яны перашкод гараджанам i хто збiрае «кватэровыя складкi» i у якiм памеры; цi накiроyваюцца на гарадскiя патрэбы грамадскiя даходы i фундушы горада; у яюм парадку знаходзяцца вулщы, масты, грэблi, каналы, равы, пера-возы i хто збiрае бруковае, маставое i iнш.; як ажыццяуляецца вартавая i супрацьпажарная павiн-насщ; цi знаходяцца у горадзе могшю, стадолы, кузнi, бровары, мяснiцкiя ятю, мылаварш, гарбарнi, ганчарскiя печы; сколью пустых, старых i зруйнаваных дамоу i пляцау i каму яны нале-жаць; якiх найбольш дамоу, чым яны крытыя i яюя комiны маюць; цi можа горад мець цагельню, лясы або прывозщь дрэва сушай цi вадою; щ ёсць у горадзе архiтэктары, муляры i цесляры, каб ажыццяуляць будаунщтва; цi ёсць у горадзе дактары, цырульнiкi, аптэкары i павiтухi i якога веравызнання (хрысцiяне цi яурэ^; якiя кiрмашы, таргi i грамадсюя з'езды адбываюцца у горадзе i якiя цэны на харчаванне.

Дзёншк утрымлiваy амаль тую ж шфармацыю, але у адносiнах да сельскай тэрыторыи, якую бачыу iнтэндант, праязджаючы ад горада да горада. Апрача таго штэндант павшен быу паве-дамляць аб уах здарэннях. Яму прадтсвалася прааналiзаваць колькасць насельнiцтва i маëмасцi на сваёй тэрыторыi, яе прыналежнасць i геаграфiчную разлегласць, параунаць яе з iншымi тэрыто-рыямi i yнесцi прапановы аб тым, «як маюць быць ураунаваныя». Разам з магютратам i пошт-майстрам «статчнага» горада iнтэндант павiнен быу забяспечыць рэгулярную дастауку пошты у горад, а з яго «коннымi пахолкамi» у iншыя гарады i назад. У канцы года магютраты вольных гарадоу павiнны былi разлiчыцца за дастауку пошты. Магютрат апеляцыйнага горада павiнен быу заусёды ведаць, дзе знаходзiцца iнтэндант. Апошш абавязаны быу сачыць за дзейнасцю судоу

першай шстанцыи, дазорцау i службовых асоб i iнфармiраваць аб гэтым камюю. Нядбайнасць i злачынствы, здзейсненыя штэндантам, павшны былi разглядаць установы першай шстанцьи.

Аднолькавую пасаду i шструкцыю у Гродне атрымау Караль Эйдзяловiч i занёс яе у актавую KHiry гродзенскага магiстрата 27 чэрвеня 1792 года [14, с.893-904].

Захвалася пасада iнтэнданта i пасля другога падзела Рэчы Паспалiтай. Так у Брэсце яе атрымау 17.02.1794 года Ян Гарайн. Было удакладнена, што яго «аддзел» уключае землi Брэсцкую, Бяро-заускую, Кобрынскую, Слонiмскyю i Ваукавыскую. Абавязкi iнтэнданта поунасцю адпавядалi прыведзенай вышэй iнстрyкцыi [15, а.28-29об].

Заключэнне. Такiм чынам шляхецкая дзяржава, праводзячы у другой палове XVIII стагоддзя рэформы, усталявала даволi тльны кантроль за справамi гарадоу. Гэта было абумоулена тым, што апошшя з'яулялюя крынiцамi прыбыткау дзяржаунага скарбу. Кантроль у выглядзе камiсiй добра-га парадку быу такiм жа ненадзейным i амаль безвынiковым, як i самi рэформы 60-70 гадоу XVIII стагоддзя. Рэформы Чатырохгадовага сейма пачалi фармiраваць агульнадзяржаунае гарадское за-канадауства з адпаведнай цэнтралiзаванай структурай юравання гарадскiмi справамi. Гарадскiя справы былi спачатку пастаулены пад кантроль парадкавых цывiльна-вайсковых камiсiй адпавед-ных ваяводствау i паветау. Прыняцце канстытуцыи «Гарады нашы вольныя» яе адмяняе. Прадстаунш мяшчан трапiлi у склад камюш скарбу i палiцыi, а таксама у асэсорыю. Магiстраты павшны былi падтрымлiваць сталыя сyвязi з мапстратам аддзела, асэсорыяй i камюяй палiцый, узгадняць з iмi свае рашэнш. Да таго ж шляхецкая апека над гарадамi праяулялiся у прызначэннi iнтэндантау, якiя, як «урадвае вока», павiнны былi пiльна сачыць за усiмi гарадскiмi справамi. Разам з тым, не валодаючы уладнымi паУнамоцтвамi, карэкцiроУкy дзейнасцi мапстратау яны пакiдалi камiсii палiцыi.

Л1ТАРАТУРА

1. Энцыклапедыя псторып Беларуси У 6 т. Т.4. Кадэты - Ляшчэня / Беларус. энцыкл.; рэдкал.: Г.П. Паш-коу (галоуны рэд.) [i шш.]; Маст. Э.Э.Жакев1ч. - Мшск: Бел Эн, 1997. - 432 с.

2. Вялжае княства Лггоускае: ВКЛ: энцыклапедыя. У 2 т.; рэдкал.: Г.П. Пашкоу (гал. рэд.) [i шш]; мастак З.Э. Герас1мов1ч. 2-е выданне. Т.2. - Мшск : «Беларуская энцыклапедыя 1мя Пятруся Броусш», 2006. - 792 с.

3. Gordziejew, J. Proby reform miejskich w Grodnie w okresie Oswiecenia / J.Gordziejew // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. - Krakow. - 2001. - R.46.

4. Gordzejew, Jerzy. Komisje Porz^kowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Ksi^zstwie Litewskim w okresie Siejmu Czteroletniego (1789-1792) / Jerzy Gordzejew. - Krakow: Wydawnictwo uniwersitetu Jagellonskiego, 2010. - 352 s.

5. Стрэнкоусш, С.П. Прывше1 i вольнасщ беларуск1х гарадоу з нямецшм правам у канцы XIV - канцы XVIII стагоддзя: Манаграф1я / С.П. Стрэнкоусш. - Мшск : МГ1РА, 2008. - 251с.

6. Volumina legum: Przedruk zbioru praw staraniem XX.Pijarow w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wzdanego. - Petersburg: nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1860. - T.7. - 403, XI s.

7. Нацыянальны пстарычны арх1у Беларуа (НГАБ). Фонд 1813. - Воп.1. - Сп.1. Актавая кшга Лшскага мапстрата.

8. Baranowski, I. Komisye porz^dkowe (1765 - 1788) / I. Baranowski. - Krakow: nakladem Akademii Umiej^tnosci, 1907. - 46 s.

9. Volumina legum: Przedruk zbioru praw staraniem XX.Pijarow w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wzdanego. - Petersburg: nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1860. - T.8. - 590, XXXIV s.

10. НГАБ. Фонд 1718. - Воп.1. - Сп.2. Актавая кшга Лщскага мапстрата.

11. НГАБ. Фонд 1718. - Воп.1. - Сп.4. Актавая кшга Лщскага мапстрата.

12. Псторыя Беларуси у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) [i шш.]. - Минск: Экаперспектыва, 2000 -2005. - Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалггай (XVII - XVIII стст.) / Ю.Бохан [i шш.] - 2004. - 344с.

13. Volumina legum. - Krakow: nakladem Akademii umiej^tnosci, 1889. - T.9. - 503 s.

14. НГАБ. Фонд 1761. - Воп.1. - Сп.15. Актавая кшга Гродзенскага мапстрата.

15. НГАБ. Фонд 1786. - Воп.1. - Сп.10. Актавая кшга Брэсцкага мапстрата.

GENTRY STATE CONTROL OVER THE CITY SELF-GOVERNMENT IN THE SECOND HALF OF THE XVIII CENTURY

S.P. STRENKOVSKIY Summary

The article considers the issues of guardianship, installed by gentry state over the self-government of towns of the Grand Duchy of Lithuania in the period of the reforms of the state system of Rzech Pospolita in the 60-s - 90-th of the 18th century. Based on the example of some cities, the author considers the activities of the committees of the «good order» and the police providers' committee of both peoples. The statutes about the relationship of the city self-government organs with the police commission and assessor court are also given in the article. Control over the city's institutions was due to the need to replenish the state treasury and also due to the contradictions that existed in the nobles' state of opinion in relation to the towns and petty bourgeoisie.

© Стренковский С.П.

Поступила в редакцию 02.09.2011

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.