Научная статья на тему 'USAGE OF NATURAL SCIENCES METHODS FOR THE STUDY OF MEDIEVAL METAL-WORKING CRAFTS PRODUCTS ON THE TERRITORY OF BELARUS (HISTORIOGRAPHICAL REVIEW)'

USAGE OF NATURAL SCIENCES METHODS FOR THE STUDY OF MEDIEVAL METAL-WORKING CRAFTS PRODUCTS ON THE TERRITORY OF BELARUS (HISTORIOGRAPHICAL REVIEW) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
9
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕАЛОГіЯ БЕЛАРУСі / МЕТАЛАГРАФіЯ / СПЕКТРАЛЬНЫ АНАЛіЗ / МЕТАЛААПРАЦОЎЧЫЯ РАМЁСТВЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Магалінскі І.У.

Разглядаецца гісторыя выкарыстання ў беларускай археалогіі метадаў прыродазнаўчых навук для вывучэння прадукцыі металаапрацоўчых рамёстваў сярэднявечнага перыяду. Адзначаецца, што дасле-даванне вырабаў з чорных і каляровых металаў сярэднявечнага перыяду метадамі прыродазнаўчых навук у беларускай гістарыяграфічнай традыцыі не мела сістэматычнага характару, а таксама вылучаюцца тры этапы ў гістарыяграфіі праблемы: 1) 60-ыя - першая палова 70-х гг. ХХ ст.; 2) канец 70-х - 80-х гг. ХХ ст.; 3) 2000-ыя - 10-ыя гг.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «USAGE OF NATURAL SCIENCES METHODS FOR THE STUDY OF MEDIEVAL METAL-WORKING CRAFTS PRODUCTS ON THE TERRITORY OF BELARUS (HISTORIOGRAPHICAL REVIEW)»

УДК 902.2:739

ВЫКАРЫСТАННЕ МЕТАДАУ ПРЫРОДАЗНАУЧЫХ НАВУК ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ ПРАДУКЦЫ1 СЯРЭДНЯВЕЧНЫХ МЕТАЛААПРАЦОУЧЫХ РАМЁСТВАУ НА ТЭРЫТОРЫ1 БЕЛАРУС1

(Г1СТАРЫЯГРАФ1ЧНЫ НАРЫС)

канд. гтт. навук, дац. I. У. МАГАЛ1НСК1 (Полацт дзяржауны утвератэт)

Разглядаецца гкторыя выкарыстання у беларускай археологи метадау прыродазнаучых навук для вывучэння прадукцьп металаапрацоучых рамёствау сярэднявечнага перыяду. Адзначаецца, што дасле-даванне вырабау з чорных i каляровых металау сярэднявечнага перыяду метадамi прыродазнаучых навук у беларускай гiстарыяграфiчнай традыцып не мела сктэматычнага характару, а таксама вылучаюцца тры этапы у гiстарыяграфii праблемы: 1) 60-ыя - першая палова 70-х гг. ХХ ст.; 2) канец 70-х - 80-х гг. ХХст.; 3) 2000-ыя - 10-ыя гг.

Ключавыя словы: археалогiя Беларуа, металаграфiя, спектральны анализ, металаапрацоучыя рамёствы.

Уводзшы. Археалапчная навука займаецца рэканструкцыяй нашай псторып па рэштках матэ-рыяльнай культуры. Спецыфжа прадмета даследавання абумовша пэуны набор метадау яго даследавання. Традыцыйныя падыходы да вывучэння археалапчных артэфактау часцей за усё абмяжоуваюцца выкарыстаннем стандартнага набору агульнанавуковых i спецыяльных метадау, шырока распаусюджаных у археалогii (тыпалапчны, стратыграфiчны, iконаграфiчны i iнш.). Не адмауляючы зна-чэння гэтых метадау для вывучэння археалапчнага артэфакта, важна адзначыць, што на сучасным этапе развщця навук1 вялiкае значэнне мае усебаковае вывучэнне археалагiчных матэрыялау з выкарыстаннем метадау прыродазнаучых навук, яшя даюць магчымасць удакладняць дащроуш, вызначаць адметнасцi распаусюджвання розных тыпау артэфактау, выяуляць паходжаннi вытворчых традыцый, эканашчных сувязяу розных рэгiёнау у старажытнасщ, гiсторыю тэхналогii i iнш.

Адныш з найбольш распаусюджаных знаходак у культурных напластаваннях з'яуляюцца металiчныя вырабы. Сярод гэтай катэгорыi артэфактау сустракаюцца як масавыя вырабы кавальскага рамяства (цвiкi, нажы, скабяныя вырабы i iнш.), так i ушкальныя рэчы iндывiдуальных тыпау з каляровых i чорных металау, як1я адлюстроуваюць сукупнасць складаных тэхналагiчных навыкау i прыёмау сярэднявечных рамеснiкау. У сувязi з гэтым, вывучэнне археалагiчнага металу, у тым лiку метадамi прыродазнаучых навук, дае магчымасць ацанщь агульны узровень развiцця рамеснай вытворчасцi пэунага рэгiёна у старажытнасщ.

Мэта артыкулу - прасачыць псторыю выкарыстання у беларускай археалогii метадау прыродазнаучых навук для вывучэння прадукцып металаапрацоучых рамёствау сярэднявечнага перыяду, а таксама ацанщь перспектывы гэтых методык у актуальных умовах развщця айчыннай археалапчнай навук1.

Асноуная частка. Остэматычнае выкарыстанне метадау прыродазнаучых навук для даследавання археалапчнага металу на тэрыторыi былой Расшскай iмперыi трэба звязваць з утварэннем у 1881 г. у Санкт-Пецярбургу Кашси па вытворчасцi хiмiка-тэхналагiчных аналiзау старажытных бронз. За час працы Камiсii было праведзена звыш 400 аналiзау хiмiчнага складу вырабау з каляровых металау розных эпох з прыватных калекцый, што заклала асновы каляровай археаметалургii у расшскай пстарыяграфп [1, с. 12]. У 20-30-ыя гг. ХХ ст. у Леншградзе ствараецца лабараторыя пстарычнай тэхналогп, дзе пра-водзiцца шэраг даследаванняу археалагiчнага металу [2, с. 113].

Аднак сапрауды актуальным мiждысцыплiнарны падыход да вывучэння археалагiчных матэрыялау стау для савецкай археалагiчнай навук1 з канца 40-ых гг. ХХ ст., кат распачалася актыуная даследчыцкая дзейнасць Б.А. Колчына па вывучэннi прадукцып старажытнарусшх металаапрацоучых рамёствау. Менавiта у гэты час адбываецца iнстытуцыяналiзацыя мiждысцыплiнарнага падыходу у савецкай археалагiчнай навуцы, якая праявiлася у адкрыццi у 1953 г. вучэбных i навукова-даследчых лабараторый на базе Маскоускага дзяржаунага унiверсiтэту i стварэннi у 1966 г. лабараторып прыродазнаучых метадау пры 1нстытуце археалогii АН СССР [3, с. 293; 4, с. 160]. Даследаванш, яшя распачалюя на базе гэтых лабараторый, адкрылi вялiкiя перспектывы для даследаванняу у галше уста-наулення складу старажытных металау, тэхшш вытворчасцi рэчау, iх датавання i паходжання, фармавання базы даных аналiзау для распаусюджвання у археалогп практык1 выкарыстання метадау прыродазнаучых навук.

У 1953 г. апублжавана першая у савецкай пстарыяграфп спецыяльная работа Б.А. Колчына, прысвечаная комплекснаму аналiзу чорнай металургп i металаапрацоук на старажытнарускай тэрыторыi

[5]. Значная частка высноу у рабоце грунтавалася на вышках металаграфiчнага i спектральнага даследавання вялiкiх серый вырабау з чорных металау. Праца заклала асновы археалагiчнага метала-знауства у СССР i на доуп час вызначыла асноуныя наируни вывучэння археалагiчнага металу, стала пэуным каталiзатарам выкарыстання метадау прыродазнаучых навук для аналiзау археалагiчных зна-ходак. У рабоце разглядалася таксама i некальи артэфактау з тэрыторыi сучаснай Беларуа [5, с. 79].

Беларуская археалопя другой паловы ХХ ст. характарызуецца штэнафжацыяй палявых даследаванняу, актыуным вывучэннем сярэднявечных паселiшчау i могшьшкау на вялЫх плошчах, што прывяло да значнага павелiчэння колькасцi выяуленых падчас раскопак археалагiчных артэфактау. 1нтэн-афшацыя даследаванняу супала па часе з хутшм развiццём мiждысцыплiнарнага падыходу у савецкай археалагiчнай навуцы.

Першыя у беларускай пстарыяграфп работы у нашрунку вывучэння хiмiчнага складу i тэхналоги вытворчасцi старажытных артэфактау з металау был праведзены у 60-х гг. ХХ ст. у лабараторьп археалапчнай тэхналогii Ленiнградскага аддзялення 1нстытуту археалоги АН СССР пад кiраунiцтвам Д.В. Навумава на матэрыялах раскопак Полацка Г.В. Штыхава i Ваукавыска Я.Г. Звяруп [6, 7]. Са знаходак з раскопак Г.В. Штыхава быу прааналiзаваны хiмiчны склад 19 артэфактау. Таксама было пра-ведзена металаграфiчнае вывучэнне пяцi прадметау з каляровых металау. У вынiку былi устаноулены тэхналапчныя схемы вытворчасцi некаторых артэфактау, а таксама адметнасщ хiмiчнага складу вырабау. Акрамя таго, Д.В. Навумау правёу хiмiчны аналiз аднаго тыгля з раскопак 1960-1961 гг. на тэрыторыi Верхняга замка Полацка [6, с. 298]. З даследаванняу Ваукавыска быу вывучаны хiмiчны склад 22 артэфактау з каляровых металау, праводзшся таксама i iх структурныя даследаваннi [7, с. 172].

Хiмiчны склад вырабау з каляровых металау даследавауся па метаду аптычнага эмкшнага спектральнага аналiзу (АЭСА), заснаваны на вымярэнш даужыш хваль i штэнаунасщ выпраменьвання спектра рэчыва у крынщы святла i якасна вылучаецца малой вагой пробы (7-10 мг) i магчымасцю вызначэння малых канцэнтрацый элементау у прадмеце. 1стотны недахоп метаду - хiбнасць у вызначэнш элементау з высокай канцэнтрацыяй: памылка можа дасягаць 25%. Акрамя таго гэты метад разбуральны, што прыводзiць да пашкоджання прадмета. Дадзеная методыка перажывала росквiт у 50-60-ыя гг. ХХ ст. у Заходняй Еуропе i СССР, аднак частка створаных у гэты перыяд спецыяльных лабараторый працуе да цяперашняга часу [2, с. 114].

Тагам чынам, першыя спробы выкарыстання метадау прыродазнаучых навук для аналiзу прадукцыi металаапрацоучых рамёствау сярэднявечнага перыяду з тэрыторыi Беларусi не насш сiстэмнага характару, а атрыманыя вынiкi не з'яулялiся рэпрэзентатыунымi у сувязi з не прадстаунiчым характарам выбарк1. Мiж тым даследаваннi Д.В. Навумава з'явшся першымi спробамi выкарыстання апошшх навуковых дасягненняу у галше фiзiкi i хiмii для аналiзу археалагiчнага металу з беларуск1х помшкау, а атрыманыя аутарам даныя да цяперашняга часу выкарыстоуваюцца некаторымi навукоУцамi у якасцi эталонных для цэлага рэпёну [2, с. 140].

Наступны этап вывучэння вырабау з чорных i каляровых металау сярэднявечнага перыяду з дапамогай метадау прыродазнаучых навук трэба адносiць да перыяду канца 70-х - 80-х гг. ХХ ст. Гэты час вылучаецца узшкненнем защкауленасщ з боку даследчыкау да структурнага вывучэння вырабау з чорных металау. Першае даследаванне па азначанай тэматыцы належыць вядомаму спецыялюту па археаметалурги Г.А. Вазнясенскай, якая сумесна з Л.С. Хомутавай у лабараторып прыродазнаучых метадау 1нстытута археалогii АН СССР правяла даследаваннi 18 прадметау з Ваукавыска. У вышку працы была зроблена выснова, што "тэхшка i тэхналогiя кавальскага рамяства старажытнага Ваукавыска Х11 ст. у агульных рысах была аналагiчна агульнарускай Х-Х11 ст." [8, с. 184].

Для вывучэння тэхналоги кавальскага рамяства у Фiзiка-тэхнiчным iнстытуце АН БССР быу праведзены структурны аналiз некальк1х вырабау з чорнага металу з даследаванняу старажытнага Мшска (матэрыялы Э.М. Загарульскага). Даследаваннi праводзiлiся супрацоУнiкамi АН БССР Л.А. Шаучуком i Т.М. Каробушшнай. Аналiзы паказалi, што мiнскiя рамеснЫ умелi варыць сталь, ведалi аб адметнасцях яе тэрмiчнай апрацоуш, а тэхналопя вытворчасцi даследаваных прадметау адпавядае агульнарускай у кавальскай справе [9, с. 260].

Найбольшую цiкавасць выклжаюць работы па археаметалаграфii вырабау з чорных металау М.Ф. Гурына. Менавгга гэты даследчык упершыню у беларускай археалапчнай навуцы правёу вялЫя серый структурных аналiзау прадстаунiчай калекцыi археалапчных артэфактау з тэрыторыi Беларусi [10-24]. Дзякуючы намаганням даследчыка атрымалася прасачыць асаблiвасцi тэхнiкi i тэхналогii выт-ворчасцi старажытных рамеснiкау, выявщь адметнасщ сыравшнага металу, прасачыць спецы^ку вытворчых працэсау. Манаграфiчныя даследаваннi аутара "Кузнечное ремесло Полоцкой земли 1Х-Х111 вв." i "Древнее железо Белорусского Поднепровья" (I тысячелетие н. э.)" на сённяшш дзень з'яуляюцца эталоннымi працамi па археаметалаграфii вырабау з чорных металау сярэднявечнага перыяду з тэрыторыi Беларуа [10; 16]. М.Ф. Гурын таксама упершыню у айчыннай археалапчнай навуцы распачау вывучэнне адметнасцяу тэхналоги вытворчасщ вырабау з чорных металау Х!У-ХУШ стст. [15; 21; 22].

Трэба адзначыць, што металаграфiчны анатз прадугледжвае вывучэнне макра- i мжраструктуры металау i сплавау з дапамогай вiзуальнага назiрання пры розных павелiчэннях, гэта комплекс аптычных даследаванняу, шструментам як1х з'яуляецца металаграфiчны мшраскоп. Метад, як1 ужываецца у археалоги, - гэта частка металаграфи - навуш, якая вывучае сувязi пам1ж складам, будовай i улас-цiвасцямi металау i сплавау, а таксама заканамернасщ ix зменау падчас цеплавых, механiчных, фiзiка-xiмiчныx i шшых ввдах уздзеяння. Выкарыстанне металаграфiчнага аналiзу патрабуе наяунасщ адмысловага абсталявання, якое уключае xiмiчныя рэактывы, металаграфiчныя мшраскопы, мжра-цвёрдамеры i iнш. [4, с. 157].

У пачатку 80-х гг. ХХ ст. археолап працягваюць выкарыстоуваць даныя xiмiчнага складу каляровых металау з гарадоу Беларусi. Невялшя серыi аналiзау у Ленiнградскiм аддзяленш 1нстытута археалогй АН СССР па метаду АЭСА 6brni зроблены для Наваградка (39 проб). Адзначаецца, што дасле-даваныя прадметы зроблены з медзi i сплавау на яе аснове [2, с. 109; 25, с. 127].

Наступны перыяд вывучэння прадукцыя сярэднявечных металаапрацоучых рамёствау трэба звязваць з 2000-2010 гг. Гэты час характарызуецца павышэннем щкавасщ да вывучэння прадукцьи металаапрацоучых рамёствау (пераважна вырабау з каляровых металау). Сярод прац, апублiкаваныx у пачатку 2000-х гг., наибольшая серыя аналiзау xiмiчнага складу каляровых металау была зроблена для Вщебскага Шжняга замку (31 проба) [26, с 169].

У 2010-ыя гг. выходзщь шэраг даследаванняу, прысвечаных вывучэнню xiмiчнага складу вырабау з каляровых металау з тэрыторыi Полацка 1.У. Магалшскага [27-32]. Даследаваннi артэфактау пра-водзшся у 1нстытуце фiзiкi iмя Б.1. Сцяпанава НАН Беларусi пад шраунщтвам доктара фiзiка-матэ-матычных навук С.М. Райкова i кандыдата фiзiка-матэматычныx навук М.В. Бялькова па метаду лазернага спектральнага аналiзу (166 экз.) i аптычнага эмкшнага спектральнага аналiзу (20 экз.).

Аналiз вынiкау вывучэння xiмiчнага складу прадметау дау магчымасць устанавщь найбольш распаусюджаныя у полацк1х ювелiрау асноуныя групы сплавау, выявщь намрунш культурна-эка-намiчныx кантактау Полацка у сярэднявеччы, вызначыць асаблiвасцi сыравшнага металу, прасачыць суадносшы тыпалагiчныx i храналапчных груп артэфактау з каляровых металау. Лазерны спектральны аналiз выкарыстоувауся таксама для вывучэння xiмiчнага складу арабских куфiчныx дырхамау са знака-мггага Казьянкаускага скарбу. Вынiкам гэтай працы стала шфармацыйная база, якая утрыг^вае даныя аб xiмiчным складзе манет [33].

Якасны i колькасны элементны аналiз сплавау выконвауся з дапамогай мабшьнай версп лазернага эмюшнага спектральнага аналiзатара, распрацаванага у Шстытуце фiзiкi НАН Беларусi. Важнейшымi асаблiвасцямi лазернага метаду спектральнага аналiзу з'яуляюцца: экспрэсны аналiз у рэжымах прак-тычна неразбуральнага кантролю, рэальнага часу, in situ; адсутнасць цi мiнiмальная папярэдняя падрыхтоука пробы, высокая лакальнасць i магчымасць вызначэння элементнага складу мжраколькасщ рэчыва, стэх1аметрычнае выпарэнне абразца, выключэнне змянення першапачатковага складу пробы, правядзенне адначасовага шматэлементнага аналiзу, а таксама вызначэнне макра- i мiкра- утрыманняу элементау, магчымасць безэталонных алгарытмау аналiзу. З дапамогай лазерных крынiц узбуджэння магчыма аналiзаваць як матэрыялы, яшя праводзяць электрычны ток, так i дыэлектрыкi, вырашаць задачы лакальнага, павярхоунага, паслойнага, дынамiчнага аналiзу, вывучаць аднароднасць матэрыялау i распаусюджванне элементау [33, с. 27].

Неабходна адзначыць таксама, што неразбуральныя метады даследаванняу археалапчнага металу атрымалi шырокае распаусюджванне у Еуропе i ЗША з 70-х гг. ХХ ст. Сярод ташх метадау найбольшую папулярнасць мае рэтгенафлюарэсцэнтны аналiз (РФА), як1 даследуе тольш верxнi слой прадмета, паглыбляючыся у яго не больш чым на 1 мм. Безэталонны рэтгенафлюарэсцэнтны аналiз з'яуляецца на сённяшш дзень найбольш шырока распаусюджаным метадам даследаванняу xiмiчнага складу металау у расiйскай археалогй [2, с. 114].

Заключэнне. Даследаванне прадукцып металаапрацоучых рамёствау сярэднявечнага перыяду метадамi прыродазнаучых навук у беларускай riстарыягpафiчнай традыцыi не мела астэматычнага характару, што трэба звязваць з адсутнасцю у беларускай археалогй спецыялiзаваныx даследчыцк1х груп i адмысловых лабараторый, як1я былi б абсталяваныя сучасным прыладамi для правядзення структурных i xiмiчныx аналiзау металау.

У ходзе вывучэння спецыяльных навуковых прац па азначанай тэме стала магчымым вызначыць наступныя xраналагiчныя перыяды у даследаванш пытання: 1) 60-ыя - першая палова 70-х гг. ХХ ст. -перыяд павышэння цiкаунасцi да прыродазнаучай метадалогп, з'яулення першых прац у яшх пры-водзяцца вынш аналiзу xiмiчнага складу i структурных даследаванняу археалалчных артэфактау з каляровых металау з беларусшх помнiкаУ; 2) перыяд канца 70-х - 80-х гг. ХХ ст., яш характарызуецца з'яуленнем абагульняючых прац па структурным вывучэнш вырабау з чорных металау, выкананых беларускiмi даследчыкамц 3). 2000-ыя - 10-ыя гг. - новы впжом цiкаунасцi з боку даследчыкау да

вывучэння xiMi4Hara складу вырабау з каляровых металау, з'яуляюцца публжацьп, прысвечаныя вышкам aнaлiзay вялiкiх серый артэфактау з асобных помшкау.

Улiчвaючы штэнафжацыю aрхеaлaгiчных даследаванняу i назапашванне вялшх калекцый археа-лaгiчнaгa металу, выкарыстанне метадау прыродазнаучых навук для aнaлiзу гэтай катэгорып знаходак уяуляецца надзвычай актуальным i своечасовым. Ужыванне прыродазнаучай метадалогп сумесна з трaдыцыйнымi археалапчнывш метaдaмi дaзволiць стварыць комплекснае уяуленне аб рaзвiццi металаапрацоук!, прасачыць адметнасщ эвaлюцыi тэхнЫ i тэхналогп рамёствау, вылучыць асобныя вытворчыя традыцып, выявщь нак1рунк1 культурных i гандлёвых сувязяу пэуных рэгiёнay у сярэднявечны перыяд.

Л1ТАРАТУРА

1. Коновалов, А.А. Цветной металл (медь и сплавы) в изделиях Новгорода X-XV вв. / А.А. Коновалов // Цветные и драгоценные металлы и их сплавы на территории Восточной Европы в эпоху средневековья. - М. : Издательская фирма "Восточная литература РАН", 2008. - С. 7-106.

2. Ениосова, Н.В. Химический состав ювелирного сырья эпохи средневековья и пути его поступления на территорию Древней Руси / Н.В. Ениосова, Р.А. Митоян, Т.Г. Сарачева // Цветные и драгоценные металлы и их сплавы на территории Восточной Европы в эпоху средневековья. - М. : Издательская фирма "Восточная литература РАН", 2008. - С. 107-188.

3. Рындина, Н.В. Естественнонаучные методы изучения древних металлических изделий в лабораториях кафедры археологии МГУ: достижения и перспективы / Н.В. Рындина, Н.В. Ениосова, В.К. Сингх // Исторические исследования. Журнал исторического факультета МГУ. - 2016. - № 3. - С. 292-315.

4. Равич, И.Г. Металлографический анализ археологических находок из цветного металла / И.Г. Равич // Исторические, философские, политические и юридические науки, культурология и искусствоведение. Вопросы теории и практики. - Тамбов : Грамота, 2017. - № 12 (86) : в 5 ч. - Ч. 1. - С. 157-163.

5. Колчин, Б.А. Черная металлургия и металлообработка в Древней Руси (домонгольский период) / Б.А. Колчин // Материалы и исследования по археологии СССР. - М. : Наука, 1953. - № 32 : Труды новгород. археолог. экспедиции. - С. 5-258.

6. Наумов, Д.В. Химическое и структурное исследование некоторых предметов из Полоцка XII-XIII стст. / Д.В. Наумов // Белорусские древности. Доклады к конференции по археологии Белоруссии (январь-февраль 1968 г.). -Минск : Институт истории АН БССР, 1968. - С. 298-306.

7. Наумов, Д.В. Цветной металл древнего Волковыска / Д.В. Наумов // Тезисы докладов к конференции по археологии Белоруссии (февраль 1970 г.). - Минск : Институт истории АН БССР, 1969. - С. 172-173.

8. Вознесенская, Г.А. Металлографическое изучение кузнечных изделий древнего Волковыска / Л.С. Хомутова, Г.А. Вознесенская // Беларусюя старажытнасщ. - Мшск, 1972. - С. 177-185.

9. Загорульский, Э.М. Возникновение Минска / Э. М. Загорульский. - Минск : Изд-во БГУ, 1982. - 358 с.

10. Гурин, М.Ф. Древнее железо Белорусского Поднепровья (I тысячелетие н. э.) / М. Ф. Гурин. - Минск : Наука и техника, 1982. - 124 с.

11. Гурин, М.Ф. Железные изделия из раскопок городища Масковичи / М. Ф. Гурин, Л. В. Дучиц // Псторыя i археалогш гарадзшча Мaскaвiчы : зборшк навуковых артыкулау у гонар Людмшы Улaдзiмiрayны Дучыц / 1нстытут беларускай псторып i культуры (Рыга), Таварыства аматарау беларускай псторып !мя В. Ластоускага. - Рыга, 2013. -С. 103-110.

12. Гурин, М.Ф. Использование микрозонда при исследовании изделий, сваренных из железа и стали / М.Ф. Гурин // Человек и природа в древности и средневековье. - М. : Наука, 1985. - С. 155-159.

13. Гурин, М.Ф. Исследование древних железных изделий на микрозонде / М.Ф. Гурин // Советская археология. -1977. - № 2. - С. 287-289.

14. Гурин, М.Ф. Исследование трёхполосных ножей Х-Х1 вв. на микрозонде / М.Ф. Гурин // Древнерусское государство и славяне. - Минск : Наука и техника, 1983. - С. 90-92.

15. Гурин, М.Ф. Кузнечное ремесло в средневековых городах Белоруссии / М.Ф. Гурин // Труды V Международного конгресса археологов-славистов. Т. 4 : Секция 1. Древние славяне / редкол.: В. Д. Баран (отв. ред.) [и др.]. - Киев : Наукова думка, 1988. - С. 60-66.

16. Гурин, М.Ф. Кузнечное ремесло Полоцкой земли IX-XIII вв. / М.Ф. Гурин. - Минска : Наука и техника, 1987. -149 с.

17. Гурин, М.Ф. Проблемы сыродутной металлургии железа в свете новых химико-технологических исследований / М.Ф. Гурин // Методы естественных наук в археологии : сб. ст. / Моск. о-во испытателей природы, Комис. по применению методов естеств. наук в археологии / отв. ред. А.К. Станюкович. - М. : Наука, 1987. - С. 130-137.

18. Гурин, М.Ф. Производство и обработка железа в Белоруссии (V в. до н. э.-XVIII в.) : автореф. дис. ... д-ра ист. наук / АН БССР, Ин-т истории. - Минск, 1990. - 43 с.

19. Гурин, М.Ф. Производство черных металлов в Белоруссии в позднефеодальный период / М.Ф. Гурин // Из истории науки и техники Белоруссии : тез. докл. конф., Минск, 26 -27 мая / ред. М. О. Бич [и др.]. - Минск : Ин-т истории ЦНБ, 1988. - С. 168-170.

20. Гурын, М.Ф. Да псторып старажытнай металургп жалеза у Белаурс / М.Ф. Гурын // Весщ АН БССР. Сер. грамадсюх навук. - 1977. - № 2. - С. 108-114.

21. Гурын, М.Ф. Жалезныя вырабы XIV-XVII стст. / М.Ф. Гурын // Весц АН БССР. Сер. грамадскх навук. -1981. - № 5. - С. 97-104.

22. Гурын, М.Ф. Кавальская тэхналогш на тэрыторьп Белаурсi у XIV-XVIII стст. / М.Ф. Гурын // Весщ АН БССР. Сер. грамадсюх навук. - 1988. - № 5. - С. 69-77.

23. Гурын, М.Ф. Металлаграфiчнае даследаванне жалезных прадметау з гарадзшча каля в. Горы Горацкага раёна // Весщ АН БССР. Сер. грамадсюх навук. - 1985. - № 5. - С. 61-68.

24. Гурын, М.Ф. Металлаграфiчнае даследаванне жалезных прадметау з селшча Чэртчы Жыткавщкага раёна // Весщ АН БССР. Сер. грамадсюх навук. - 1986. - № 6. - С. 66-75.

25. Гуревич, Ф.Д. Древний Новогрудок : Посад-окольный город / Ф. Д. Гуревич. - Л. : Наука : Ленингр. отд-ние, 1981. - 159 с.

26. Бубенько, Т.С. Средневековый Витебск : Посад - Нижний замок (X - первая половина XIV в.) / Т.С. Бубенько. -Витебск : ВГУ им. П.М. Машерова, 2004. - 276 с.

27. Мagalinsky, I. A comprehensive study of the non-ferrous metals artifacts from the Zapolotski posad of ancient Polotsk / E. Shabunya-Klyachkovskaya, M. Belkov, V. Kiris // European Symposium on Atomic Spectrometry (ESAS-2016) : book of abstract, 31 March - 2 April 2016. - Eger, 2016. - Р. 93.

28. Магалинский, И.В. Предварительные результаты исследования химического состава изделий из цветных металлов X-XVII вв. из Полоцка / И.В. Магалинский, С.Н. Райков, М.В. Бельков // Полоцк в истории и культуре Европы : матэрыялы Мiжнар. навук. канф., Полацк, 22-23 мая 2012 г. / Нац. акад. Навук Беларуш, 1н-т псторып, Полацю дзярж. ун-т ; рэдкал: А.А. Каваленя [i шш.] ; навук. рэд., уклад. В.М. Ляуко. - Мшск : Беларус. навука, 2012. -С. 392-399.

29. Магалинский, И.В. Применение данных лазерного спектрального анализа химического состава цветных металлов при изучении ювелирного ремесла Полоцка X-XVII / И.В. Магалинский, С.Н. Райков // Доклады НАН Беларуси. -Минск : Беларуская навука, 2014. - Т. 58, № 2. - С. 119-122.

30. Магатнсю, 1.У. Вынш даследавання хiмiчнага складу вырабау з каляровых металау з ювелiрнай майстэрт XII ст. на тэрыторыi Запалоцкага пасада Полацка / 1.У. Магалшсю, М.В. Бялькоу, А.У. Шабуня-Клячкоуская i шш. // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых i мiждысцыплiнарных даследаванняу : зб. навук. арт. III тжнар. навук.-практ. канф., Полацк, 14-15 крас. 2016 г. : у 2 ч. / Полацю дзярж. ун-т ; пад агул. рэд.: Д. У. Дука, У. А. Лобача, А. I. Корсак. - Наваполацк, 2016. - Ч. 1. - С. 98-100.

31. Магалшсю, I.y. Сыравшны метал, нарыхтоую i адыходы вытворчасщ Полацюх ювелiрау X-XVII стст. / I.y. Магалшсю // Вщебсюя старажытнасщ матэрыялы навуковай канферэннш. - Мшск: Нацыянальная бiблiятэка Беларуи, 2013. - С. 26-30.

32. Магатнсю, I.y. Xiмiчны склад вырабау з каляровых металау X-XVII стст. з тэрыторыi Полацка (суадносшы металурпчных i тыпалапчных груп) / I.y. Магалшсю // Псторыя i археалогiя Полацка i Полацкай зямлi: матэр^1ял^1 VI М1жнар. навук. канф., 1-3 лют. 2013 г. : у 2 частках. - Полацк, 2013. - Ч. 1. - С. 243-251.

33. Бельков, М.В. Козьянковский клад арабских куфических дирхамов IX-X веков из музейного собрания Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника / М.В. Бельков, С.Н. Райков. - Полоцк : НШКМЗ, 2011. - 40 с.

Пастушу 08.05.2018

USAGE OF NATURAL SCIENCES METHODS FOR THE STUDY OF MEDIEVAL METAL-WORKING CRAFTS PRODUCTS ON THE TERRITORY OF BELARUS (HISTORIOGRAPHICAL REVIEW)

I. MAHALINSKI

The article deals with the history of natural sciences methods usage in Belarusian archeology for the study of metal-working crafts products in the medieval period. It is noted that the study of ferrous and non-ferrous metals products by natural sciences methods was not systematic in Belarusian historiographical tradition; three stages in the historiography of the problem are distinguished: 1) 60s-the first half of the 70s. XX century, 2) the end of the 70s-80s XX century, 3) 2000s-2010s.

Keywords: archeology of Belarus, metallography, spectral analysis, metal-working crafts.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.