Научная статья на тему 'ХІМІЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАЎ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ Х - ХІІІ СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ'

ХІМІЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАЎ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ Х - ХІІІ СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
20
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕАЛОГіЯ БЕЛАРУСі / ГіСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАЙ ТЭХНАЛОГіі / ЮВЕЛіРНАЕ РАМЯСТВО / АРХЕАМЕТАЛУРГіЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Магалінскі І.У.

У артыкуле прадстаўлены вынікі даследавання хімічнага складу вырабаў з каляровых металаў X - XIII стст. з тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. Аўтарам устаноўлена, што каляровая металаапрацоўка рэгіёна вызначалася перавагай шматкампанентных сплаваў, якія складаюць 37% выбаркі. Важнае месца ў вытворчасці займалі таксама бронзы (25%), латуні (16%) і легкаплаўкія сплавы (12,9%). Перавага шматкампанентных сплаваў з’яўляецца ўказаннем на абмежаваны доступ мясцовых рамеснікаў да крыніц «чыстага» металу, у сувязі з чым значная частка прадукцыі выраблялася з рознахарактарнай сыравіны. Адзначаецца таксама, што ў выніку аналіза даных колькаснага размеркавання тыпаў вырабаў па групах сплаваў не атрымалася выявіць строгай адпаведнасці паміж канкрэтнай катэгорыяй артэфактаў і пэўнай металургічнай групай. Устаноўлена аднак, што ювеліры маглі кіравацца ліцейнымі якасцямі металаў і функцыянальным прызначэннем гатовай прадукцыі падчас вытворчасці асобных катэгорый прадметаў (фібулы, інструменты, прадметы хрысціянскага культу).

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CHEMICAL COMPOSITION OF PRODUCTS FROM NON-FERROUS METALS OF 10TH-13TH CENTURIES FROM THE TERRITORY OF NORTHERN AND CENTRAL BELARUS

The article presents the results of a study of the chemical composition of non-ferrous metal products of the 10th - 13th centuries from the territory of Northern and Central Belarus. The author found that non-ferrous metalworking of the region was characterized by the predominance of multicomponent alloys, accounting for 37% of the sample. Bronzes (25%), brass (16%) and low-melting alloys (12,9%) also played an important role in production. The predominance of multicomponent alloys is an indication of the limited access of local artisans to the sources of “pure” metal, and therefore a significant part of the production was made from raw materials of various types. It is also noted that most of the alloys were used for the manufacture of various types of products, which does not allow revealing a strict correspondence between all metallurgical and typological groups, except for certain categories of objects (brooches, tweezers, objects of Christian worship).

Текст научной работы на тему «ХІМІЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАЎ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ Х - ХІІІ СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НА УКИ

УДК 904:739.1(476.5-21)"9/10"

ХШ1ЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАУ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАУ Х - XIII стст.

З ТЭРЫТОРЫ1 ПАУНОЧНАЙ I ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУС1

канд. гicm. навук, дац. I. У. МАГАЛ1НСК1 (Полацт дзяржауны ушверсШэт)

У артыкуле прадстаулены вынт даследавання хiмiчнага складу вырабау з каляровых металау X - XIII стст. з тэрыторып Пауночнай i Цэнтральнай Беларуd. Аутарам устаноулена, што каляровая металаапрацоукарэгiё-на вызначалася перавагай шматкампанентных сплавау, ятя складаюць 37% выбарт. Важнае месца у вытвор-часцi займалi таксама бронзы (25%), латут (16%) iлегкаплаутя сплавы (12,9%). Перавага шматкампанентных сплавау з 'яуляецца указаннем на абмежаваны доступ мясцовыхраместкау да крынщ «чыстага» металу, у сувязi з чым значная частка прадукцыи выраблялася зрознахарактарнай сыравты. Адзначаецца таксама, што у вытку аналiза даных колькаснага размеркавання тыпау вырабау па групах сплавау не атрымалася выявщь строгай адпаведнасцi памiж канкрэтнай катэгорыяй артэфактау i пэунай металургiчнай групай. Устаноулена аднак, што ювелiры маглi травацца лiцейнымi якасцямi металау i функцыянальным прызначэннем гатовай прадукцыи падчас вытворчасцi асобных катэгорый прадметау (фiбулы, тструменты, прадметы хрысцiянскага культу).

Ключавыя словы: археалогiя Беларусi, гкторыя старажытнай тэхналогИ, ювелiрнае рамяство, археа-металургiя.

Уводзшы. У сучаснай беларускай археалапчнай навуцы усё большае значэнне набывае комплекснае вывучэнне артэфактау, якое прадугледжвае выкарыстанне мiждысцыплiнарных падыходау. У гэтым кантэксце важную ролю адыгрываюць метады натуральных навук, сярод яюх асаблiвыя магчымасщ адкрывае ан^з эле-ментнага складу старажытных вырабау з каляровых металау. Асаблiвае значэнне для разумення агульнага век-тара развщця старажытнага ювелiрнага рамяства, а таксама для усталявання напрамкау культурных i гандлёвых кантактау у старажытнасщ мае вывучэнне хiмiчнага складу вырабау з каляровых металау X - XIII стст. Для даследавання прадукцьи каляровай металаапрацоую на тэрыторьп Пауночнай i Цэнтральнай Беларус праведзены аналiз хiмiчнага складу артэфактау з асобных археалапчных комплексау рэпёна - Полацк, Бiрулi, Кардон, Орша, Васшеушчына, Фрунзэ, Менка, Дружба, Нябышана, Азярцо, Прылукi, Мiнск, Друцк1.

У артыкуле абагульняюцца даныя, якiя былi атрыманы у перыяд с 2019 па 2021 гг. [1-4]. Даследаванне элементнага складу абразцоу у гэты час праводзшася метадам оптыка-эмiсiйнага спектральнага аналiза у аддзеле «Выпрабавальна-даследчы цэнтр» Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта пад юраунщтвам С.Ф. Дзенiсенка на партатыуным юкравым оптыка-эмiсiйным спектрометры SPECTROPORT вытворчасцi Spectra Analytical Instruments GmbH (Гермашя), а таксама аутарам работы у археалапчнай лабараторыи Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта па метаду рэнтгенафлуарэсцэнтнага аналiза на партатыуным РФА-спектрометры Vanta C, вытворчасцi кампанп Olimpus. Для сiстэматызацыi вынiкау у працы выкарыстоуваецца класiфiкацыя сплавау Й. Рыдэрэра, дапоуненая расш-скiмi даследчыкамi Н.В. Енiосавой, Р.А. Мiтаянам i Т.Г. Сарачавай [5, с. 129-131].

Мэта працы - аналiз даных элементнага складу вырабау з каляровых металау Х - XIII стст. з тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусь

Асноуная частка. Для вывучэння асаблiвасцей каляровай металаапрацоУкi X - XIII стст. на тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi у перыяд з 2019 па 2021 г. намi было даследавана 520 абразцоу (Бiрулi - 141, Кардон - 120, помнш Цэнтральнай Беларуа (Менка, Васшеушчына, Азярцо, Фрунзэ, Нябышына, Прылую) - 111, Полацк - 56, Друцк - 65, Мшск - 22, Орша - 3, Лучна - 1). У вышку аналiзу атрыманых даных устаноулена наступнае размеркаванне прадметау па тыпах сплавау: «чыстая» медзь - 22 экз., латунь - 84 экз., бронза - 130 экз., шматкампанентныя сплавы - 194 экз., легкаплаукя сплавы - 67 экз., сплавы каштоуных металау - 24 экз. (малюнак).

Вырабы з «чыстай» медзi прадстаулены у выбарцы 22 абразцамi (4,2%). У складзе 14 прадметау зафш-савана высокая канцэнтрацыя медзi, якая перавышае 99%. У цэлым прадметы утрымлiваюць Cu у дыяпазоне ад 95,3 да 99,7%. Канцэнтрацыя волава не перавышае 0,71%, свшца - 0,51%, цынка - 0,42%. Сярод найбольш щкавых знаходак - дзве паясныя накладкi з Бiрулей, а таксама кавадла з Кардону. Вырабы адрозшваюцца вялiкiм працэнтам утрымання медзi, пры гэтым прымешкi фiксуюцца у мшмальнай колькасцi. Так, у метале чатырох вырабау з Бiрулей выяулена больш 99% медзi, яшчэ у двух вырабах - 97% i 98%. Найменшая колькасць Cu змяшчаецца у метале паясной накладю (97%), дзе, акрамя асновы, зафiксавана 0,47% свшцу i 0,71% волава. Вырабы з «чыстай» медзi з Полацка таксама характарызуюцца высокай чысцiнёй - 98,3...99,5%. У метале масiунай

1 Аутар выказвае шчырую падзяку В.М. Ляуко, П.М. Кенько, А.В. Вайцяхов1чу, А.Л. Коцу i М.В. Кл1маву за прадастауленыя для анал1зу знаходю.

ювелiрнай кавадлы з Кардона канцэнтрацыя медзi дасягае 99,8%. З «чыстай» медзi у выбарцы зроблены ювелiр-ная кавадла, 2 аплаую, 3 фрагменты кацялкоу, нож, 2 паясныя накладкi, язычок фiбулы, а таксама прадметы нявызначанага прызначэння. Адсутнасць сярод даследаваных артэфактау медных сыравшных злггкау указвае на абмежаваны доступ мясцовых рамесшкау да крынiц «свежага» металу, якi трапляу на тэрыторыю Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi у асноуным у выглядзе гатовых рэчау. Пераважна высокае утрыманне Cu у сплавах пацвярджае, што гэтыя рэчы былi зроблены у месцах здабычы сыравшы i не з'яулялюя аб'ектам шматразовай пераплаую. Вырабы з «чыстай» медзi складаюць 30% ад даследаваных абразцоу з Гнездава [6, с. 726]. У Ноуга-радзе зафшсавана 30% гэтага металу, у Пскове - 11% [5, с. 145].

140 120 100 80 60 40 20

I

I

J? / / ¿Г ¿Г ¿f У / >

о. * (Ь<Г «tíR «ь<Г & & & (Ь<Г J>

&

</ / / / / / / / / / / И У с/

Малюнак. - Дыяграма размеркавання вырабау з каляровых металау Х - XIII стст. з тэрыторьи Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа па тыпах сплавау

Значнае месца у каляровай металаапрацоуцы рэгiёна займалi бронзавыя сплавы, сярод яюх у калекцыи выяулены вырабы са свшцовай, алавянай i алавяна-свiнцовай бронзы.

Абразцы са свшцовай бронзы (Си-РЬ) сустрэты у колькасцi 39 прадметау i складаюць 7,5% выбарю. Прадметы утрьп^ваюць свiнец у дыяпазоне ад 1,09 да 30,5%; волава - ад 0,002 да 0,9%, цынк - ад 0,02 да 0,94%. Адметнай рысай свшцовай бронзы з тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа трэба лiчыць значную коль-касць абразцоу з вялшм утрыманнем свшца, якi у складзе 24 абразцоу перавышае 20%, а у метале яшчэ 14 скла-дае менш 5%. Сярод вырабау са свшцовай бронзы у выбарцы сустрэты 3 фрагменты фiбул, 2 паясныя накладю, 3 ланцугатрымальнш, 2 фрагменты шыйных грыуняу, спражка, 3 бразготкi, пярсцёнак, злггак, 6 аплаукау, 2 нарыхтоую, крыж-энкалпiён, а таксама вырабы нявызначанага прызначэння. Найбольшая колькасць прадметау са свшцовай бронзы выяулена у матэрыялах з археалагiчнага комплексу Кардон (17 экз.). З Бiрулей паходзяць 8 абразцоу, з Полацка - 5, з Друцка - 7, адзш экзэмпляр сустрэты падчас вывучэння выбарю з Васшеушчыны. У Гнёздава зафшсавана 4% свiнцовых бронз [6, с. 726]. Значны працэнт вырабау з дадзенага сплаву характэрны для пауночнарусюх помнiкау, такiх як Ноугарад, Пскоу, Залахтоуе i iнш., дзе сустракаюцца абразцы з нiзкiм утрыманнем свшца, якое часта не перавышае 8% [5, с. 145]. Даследчыю дапускаюць, што свшцовыя бронзы, выяуле-ныя у выглядзе злiткау на тэрыторыi Латвii i на Готладзе, паходзяць з аднаго радовшча [7, р. 107].

Алавяная бронза (Си-Бп) прадстаулена 14 экз. (2,7% выбарю). Канцэнтрацыя волава у абразцах вагаецца ад 1,09 да 19,57%. Пры гэтым найбольшай колькасцю прадстаулены вырабы з высокiмi канцэнтрацыямi волава -звыш 10% (9 экз.). Трэба адзначыць, што толькi у складзе 3 прадметау зафшсавана менш 5% Бп. Утрыманне свiнца у сплавах не перавышае 0,95%, цынка - 0,74%. Сярод прадметау з гэтага сплаву сустрэты 2 фiбулы, 4 спражю, 3 пласцшю, накладка, 3 аплаую i бразготка. Найбольшая колькасць артэфактау з алавянай бронзы пахо-дзщь з Полацка (6 экз.). Макамальнае утрыманне Бп зафiксавана у складзе спражкi (17,36%) i пласцшю (19,57%). Канцэнтрацыя волава у метале лiрападобнай спражкi з Бiрулей складае 15,76%, а у накладцы у выглядзе кветкi -8,16%. Алавяная бронза з Кардона прадстаулена адным абразцом з канцэнтрацыяй волава 1,07%. Прадметы з Мшска, Менкi, Васшеушчыны i Фрунзэ вылучаюцца высокiм утрыманнем волава (15,38...17,9%, 3 экз.). У Гнёздава алавяныя бронзы складаюць 3,8% даследаваных абразцоу, яюя утрымлiваюць волава у дыяпазоне ад 1 да 19% [6, с. 726]. Для Ноугарада характэрны шзкаалавяныя бронзы, канцэнтрацыя волава у якiх не перавышае

0

5%, а найбольшае распаусюджванне атрымалi сплавы з аднапрацэнтным утрыманнем Бп. У матэрыялах Пскова i Тарапца таксама найбольш папулярнымi з'яулялюя шзкаалавянныя бронзы, аднак сустракаюцца таксама артэ-факты у якiх утрьЕ^ваецца ад 6 да 18% волава [8, с. 16; 9, с. 300].

Вырабы з алавяна-свтцовай бронзы (Си-Бп-РЬ) выяулены у колькасцi 76 абразцоу (14,6% выбаркi). Канцэнтрацыя волава вагаецца у межах ад 1,12 да 37,9%. У складзе 25 абразцоу зафксавана менш 5% Бп, у 13 прадметах - ад 5 да 10%, пры гэтым абсалютная большасць прадметау мае у сваiм складзе звыш 10% волава, сярод яюх 13 прадметау утрымлiваюць больш 20% гэтага металу. Вырабы з алавяна-свшцовай бронзы сустрэты у Бiрулях (13 экз.), Друцку (16 экз.), Кардоне (10 экз.), Менке (12 экз.), Мшске (6 экз.), Полацку (9 экз.), Оршы (2 экз.), Фрунзэ (3 экз.), Азярцы (1 экз.) i Васшеушчыне (3 экз.). Сярод прадметау з гэтага сплаву у выбарку трапiлi бран-залет, 4 бразготкi, 2 капавушю, ключык, 3 кнiжныя засцёжкi, 5 крыжоу-цельшкау, накрыука лампадкi, 17 накла-дак, 5 аплаукау, 3 пярсцёню, 3 падвескi, 10 спражак, 4 гузш, паясны размеркавальнiк, 3 фрагменты фiбул, 3 фрагменты хорасау, а таксама прадметы нявызначанага прызначэння. Найбольшае распаусюджванне алавяна-свiнцовыя бронзы атрымалi на тэрыторыi Пауночна-Усходняй Русi, у Сярэнску, вяцiчскiх курганах, Маскве i паселiшчах Маскоускай вобласцi, што дазволша даследчыкам вылучыць асобную «вяцiчскую» зону апрацоую каляровых металау, для якой характэрна перавага вырабау з алавяных i алавяна-свiнцовых бронз [5, с. 137; 10, с. 126].

1стотнае месца у каляровай металаапрацоуцы рэпёна займалi латунi. У выбарку трапш абразцы з двух-кампанентнай, алавяннай i свiнцовай латунi.

Вырабы з двухкампанентнай латуш (Си-7п) прадстаулены 6 абразцамi (1,2% выбаркi). Канцэнтрацыя цынка у прадметах вагаецца ад 1,22 да 27,14%. Пры гэтым пераважаюць абразцы з утрыманнем звыш 10% 7п (4 прадметы). Колькасць волава у сплавах не перавышае 0,55%, свшца - 0,64%. Сярод прадметау з двухкампанентнай латуш неабходна адзначыць шырокагубы ювелiрны пiнцэт, фрагмент бранзалета, паясны наканечнiк, гузiк, а таксама 2 злпта. Чатыры вырабы з найбольшымi канцэнтрацыямi цынка у сплавах (звыш 10%) паходзяць з Бiрулей, яшчэ два артэфакты былi зафiксаваны сярод даследаваных абразцоу з Меню i Полацка. Апошшя вырабы адрозш-ваюцца невысокiм утрыманнем цынка (5,0% i 1,22%). Важна адзначыць, што сярод вырабау з высокацынкавай двухкампанентнай латуш выяулены злггю, што указвае на паступленне мясцовым ювелiрам сыравiннага металу з непасрэдных месцау яго здабычы. Двайныя латуш складаюць 16% ад даследаваных прадметау з Гнёздава [6, с. 726]. У Ноугарадзе вырабы з дадзенай групы складаюць 51% уах медна-цынкавых сплавау [11, с. 102].

Алавяная латунь (Си-7п-Бп) прадстаулена у складзе 11 абразцоу (2,1% выбарю). Усе прадметы вызнача-юцца высокiм утрыманнем у сплавах цынка (ад 9,35 да 23,91%), пры гэтым у метале 4 вырабау канцэнтрацыя гэтага металу перавышае 20%. У сплавах зафшсавана таксама волава, утрыманне якога вагаецца у дыяпазоне ад 1,19 да 8,43%. Пераважаюць абразцы з канцэнтрацыяй Бп шжэй 5% (9 абразцоу). Утрыманне свшца у сплавах не перавышае 0,86%. Вырабы з алавянай латуш прадстаулены 2 бранзалетам^ накладкай, 2 пярсценкам^ гузiкам, 2 зликам^ стрыжнем, фрагментам фiбулы, а таксама вырабам нявызначанага прызначэння. Артэфакты з алавянай высокацынкавай латуш сустрэты у Бiрулях (4 экз.), Васшеушчыне (1 экз.), Кардоне (1 экз.), Мшске (1 экз.), Полацку (2 экз.) i Фрунзэ (2 экз.). Асаблiва трэба адзначыць знаходю 2 сыравшных злiткау, якiя утрымлiваюць знач-ныя канцэнтрацыi цынка (10,01% i 20,98%). Прадметы з алавянай латуш дастаткова рэдка сустракаюцца у матэ-рыялах суседнiх рэгiёнау. На думку даследчыкау, вырабы з гэтага сплаву з'явшся у вынiку пераплаую рознаха-рактарнай сыравiны з алавянай бронзы i двайной латунi [5, с. 134].

Найбольш распаусюджаным медна-цынкавым сплавам у рэгiёне з'яулялася свтцовая латунь (Си-7п-РЬ), вырабы з якой прадстаулены 67 абразцамi (13% выбарю). Утрыманне цынка у прадметах з дадзенага сплаву вагаецца ад 1,24 да 30,58%. Сярод даследаваных артэфактау 16 утрымлiваюць менш 5% цынка, у метале 24 прадметау зафшсавана ад 5 да 10% 7п, у складзе 27 вырабау канцэнтрацыя гэтага лепруючага кампанента перавышае 10%. Свшец зафшсаваны у сплавах у дыяпазоне ад 1,07 да 38,1%. Пры гэтым у метале 16 абразцоу канцэнтрацыя РЬ не перавышае 5%, у складзе яшчэ 15 прадметау свшец выяулены у дыяпазоне ад 5 да 10%, астатшя вырабы утрымлiваюць звыш 10% гэтага метала. Макамальная колькасць волава у сплавах не перавышае 0,9%. Сярод прадметау са свшцовай латуш у выбарку трапш 2 фрагменты шыйных грыуняу, ланцужок, ланцугатрымальшк, 9 фрагментау фiбул, 4 злiткi металу, нарыхтоука гузiка, 3 гузiкi, 4 спражю, дрот, 2 падвескi, 7 пласцшак, 2 пяр-сцёнкi, 3 аплаую, паясная абоймiца, наканечнiк похвау мяча, 2 накладкi, матрыца, ланцугатрымальшк, 4 колцы, кiсцень, 2 вырабы нявызначанага прызначэння, 2 пркьразнавап, скроневае колца, 2 фрагменты шпшек, а таксама 9 фрагментау бранзалетау. Найбольшая колькасць абразцоу са свiнцовай латуш сустрэта падчас даследавання каляровага металу з тэрыторыi гандлёва-рамесленнага паселшча Бiрулi - 28 экз. Сярод вырабау з дадзенага сплаву асаблiва вызначаюцца знаходкi чатырох злiткау сыравiннага металу, ямя сведчаць аб актыуным выкары-станнi свiнцовай латунi у каляровай металаапрацоуцы. Акрамя Бiрулей абразцы падобнага хiмiчнага складу выяулены у Васшеушчыне (3 экз.), Друцку (6 экз.), Кардоне (16 экз.), Менке (3 экз.), Мшске (2 экз.), Нябышына (1 экз.), Азярцы (3 экз.), Полацку (4 экз.), Фрунзэ (1 экз.). Сярод матэрыялау суседшх тэрыторый свшцовыя латуш складаюць 24% ад даследаваных абразцоу з Гнёздава [6, с. 726]. Свшцовыя i двайныя латуш таксама часта сустракаюцца на тэрыторыi Пауночна-Заходняй Руа, Прыбалтыю, Скандынавп [5, с. 134].

Найбольшае распаусюджванне на тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi мелi шматкампанент-ныя сплавы, якiя прадстаулены у выбарцы шматкампанентнымi бронзамi (Си-Бп-7п-РЬ) i шматкампанентнымi латунямi (Си-7п-Бп-РЬ).

Шматкампанентныя бронзы (Си-Бп-7п-РЬ) з'яулялкя сыравшай для вытворчасщ 63 абразцоу (12% вы-баркi). Канцэнтрацыя волава у сплавах вагаецца ад 1,34 да 34,05%, пры гэтым пераважаюць артэфакты з утры-маннем звыш 10% Бп (39 прадметау). Цынк зафшсаваны у дыяпазоне ад 1,02 да 13,79%. Пераважаюць шзкацын-кавыя сплавы, яюя утрымлiваюць менш 5% гэтага метала (38 прадметау). Толью 4 абразцы маюць у сваiм складзе больш 10% 7п. Свiнец выяулены у сплавах у дыяпазоне ад 2,62 да 37,09%. У метале 46 артэфактау устаноулена утрыманне звыш 10% РЬ, у складзе 26 артэфактау зафшсавана звыш 20% гэтага металу. Шматкампанентная бронза з'яулялася сыравшай для вытворчасцi 3 ланцугатрымальшкау, фiбулы, 3 сыравiнных злiткау, завушнщы, ручкi пасудзiны, гузiка, 9 спражак, 2 падвесак, 4 пласцшак, 3 пярсцёнкау, аплаука, 2 паясных наканечшкау, 7 паясных накладак, 6 накладак, луннщы, лiтнiка, 3 крыжоУ-цельнiкау, паяснога колца, капавушю, iгольнiцы, шпiлькi, браз-готкi, 4 бранзалетау, а таксама вырабау нявызначанага прызначэння. Шматкампанентныя бронзы сустрэты сярод абразцоу з Бiрулей (15 экз.), Кардона (6 экз.), Васшеушчыны (10 экз.), Дружбы (1 экз.), Друцка (3 экз.), Меню (6 экз.), Азярца (6 экз.), Оршы (1 экз.), Полацка (12 экз.) i Фрунзэ (2 экз.). Найбольшую щкавасць выклiкаюць знаходкi у Бiрулях i Менке злiткау са шматкампанентнай бронзы, а таксама аплаука з Кардона i лишка з Полацка, што пацвярджае выкарыстанне дадзенага сплаву для вытворчасщ вырабау з каляровых металау на усёй тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi. Шматкамапанентныя бронзы атрымалi найбольшае распаусюджанне на тэры-торыях, якiя мелi абмежаваны доступ да крынiц «свежага» металу. Найбольш часта вырабы з гэтага сплаву суст-ракаюцца на Поудш Русi, у той час як на Пауночным Захадзе доля iх мiнiмальна. Так, сярод даследаваных абразцоу з Гнёздава шматкампанентныя бронзы складаюць толью 2,6%, у Ноугарадзе - 1% [5, с. 147; 6, с. 728].

Шматкампанентная латунь (Си-7п-Бп-РЬ) сустрэта у складзе 131 абразца (25,2% выбарю). Канцэнтрацыя цынка у сплавах вагаецца у межах 1,09.29,05%. Сярод абразцоу пераважаюць прадметы з утрыманнем больш за 10% 7п (60 экз.), у складзе яшчэ 59 артэфактау ад 5 да 10% гэтага металу. Большая частка даследаваных вырабау мае у сваiм складзе волава у шзюх канцэнтрацыях (менш 5%) - 101 абразец, аднак сустрэты таксама прадметы з утрыманнем Бп ад 5 да 10% - 21 абразец, а таксама 8 прадметау з канцэнтрацыяй гэтага лепруючага кампаненту, якая перавышае 10%. У складзе абразцоу зафксавана таксама утрыманне свшца у дыяпазоне ад 1,1 да 36,86%. У выбарке пераважаюць артэфакты, яюя утрымлiваюць значную колькасць гэтага метала - больш 10% (85 экз.), пры гэтым у складзе 47 абразцоу зафшсавана звыш 20% РЬ. Шматкамапнентная латунь выяулена у складзе 16 фiбул i iх фрагментау, 3 фрагментау шыйных грывень, ланцугатрымальшка, 2 фiцiльных трубачак,

2 стрыжняу, 2 пранiзак, 6 сыравiнных зликау, 2 гузiкау, 4 спражак, 3 падвесак, 19 пласцшак, 3 тнцэтау, 7 пярсцёнкау, 5 аплаукау, 3 паясных абоймщ, 2 паясных наканечшкау, 8 паясных накладак, луннщы, крыжа-энкалтё-на, лiтнiка, 2 крыжоу-цельшкау, 2 паясных колцау, 9 вырабау нявызначанага прызначэння, 2 кшжных засцёжак, 4 нарыхтовак, скроневага колца, пацерю, 5 бразготак, 14 бранзалетау. Найбольшая колькасць вырабау са шматкампанентнай латуш зафiксавана у Бiрулях - 49 абразцоу. Адметнасцю выбарю з'яуляецца наяунасць 5 сыравш-ных злитау, якiя утрымлiваюць цынк у дыяпазоне ад 6,38 да 10,15%, волава ад 1,66 да 6,53%, свшец ад 1,12 да 23,2%. Вырабы са шматкампанентнай латуш выяулены таксама у Кардоне (32 экз.), Васшеушчыне (7 экз.), Друц-ку (4 экз.), Лучна (1 экз.), Менке (10 экз.), Мшске (2 экз.), Нябышына (5 экз.), Азярцы (1 экз.), Полацку (14 экз.) i Фрунзэ (6 экз.). Шматкампанентныя латуш часта сустракаюцца на тэрыторыi Прыбалтым, Швецыи i Усходняй Прусп. У Прыбалтыцы большая частка прадметау з падобных сплавау утрымлiвае цынк у штэрвале ад 10 да 20%, а волава i свiнец - у розных канцэнтрацыях. У Гнёздава група шматкапанентных латуней складае 9% ад агульнага масiва даследаваных абразцоу. Утрыманне волава тут зафшсавана у iнтэрвале ад 1 да 10%, свшца - ад 1 да 30%, цынка - ад 2 да 16% [5, с. 147; 6, с. 728-729].

Вырабы з легкаплауюх сплавау прадстаулены у колькасщ 67 экзэмплярау (12,9% выбарю). Сярод прадметау сустрэты сплавы на аснове волава (28 абразцоу) i свшца (29 абразцоу), а таксама «чысты» свшец (6 абразцоу) i «чыстае» волава (4 абразца). З легкаплауюх сплавау зроблены 9 гузкау, 2 спражю, дрот, 7 падвесак, пломба, 6 пярсцёнкау, 3 аплаую, паясны наканечнiк, 9 паясных накладак, матрыца, 2 луннщы, 5 крыжоу-цельшкау, 4 грузш-конуса, 2 кшжныя засцёжкi, 5 гiрак-рознаваг, скроневае колца, бразготка, 3 бранзалеты, 3 бляшю. Найбольшая колькасць прадметау з легкаплаумх сплавау сустрэта у Кардоне (19 экз.) i Друцку (25 экз.), акрамя таго вырабы з гэтых сплавау выяулены у Бiрулях (6 экз.), Менке (9 экз.), Мшске (8 экз.). Артэфакты з легкаплауюх сплавау рэдка станавшся прадметам спецыяльнага даследавання, у сувязi з чым адсутнiчае надзейная шфарма-цыя адносна распаусюджанасцi дадзенай групы сплавау у каляровай металаапрацоуцы перыяду Сярэднявечча. Акрамя таго, маштаб выкарыстання гэтых металау у ювелiрнай вытворчасщ складана ацанiць у сувязi з дрэннай захаванасцю вырабау з падобных сплавау у культурным слоь Папулярнасць легкаплауюх сплавау была абумоу-лена адноснай даступнасцю сыравшы, магчымасцю апрацоую яе пад уздзеяннем нiзкiх тэмператур, а таксама знешшм падабенствам з больш дарагiмi сярэбранымi вырабамi. Трэба таксама лiчыць, што частка прадметау

3 легкаплауюх сплавау з'яуляецца вышкам змешвання рознахарактарнага металiчнага лому, што выявшася у з'яуленнi у выбарцы складаных сплавау на свiнцовай щ алавянай аснове з утрыманнем цынка i медзi. Легка-плаукiя сплавы выяулены у Ноугарадзе, дзе складаюць 13% выбарю, Пскове - 5%, Старой Ладазе - 13%, Рурыкавым гарадзшчы - 11% i шш. [5, с. 148].

Найменшай колькасцю сярод даследаваных прадметау прадстаулены сплавы каштоуных металау (се-рабра i золата) - 24 абразцы (4,6% выбарю). Сярод прадметау сустрэта двухкампанентнае высокапробнае серабро (10 экз.), двухкампанентнае шзкапробнае серабро (1 экз.), шматкампанентнае высокапробнае серабро (2 экз.), шматкампанентнае шзкапробнае серабро (1 экз.), а таксама сплавы на аснове медзi з павялiчаным утрыманне

серабра (8 экз.). Выяулены таксама два вырабы са сплава на аснове золата з утрыманнем серабра i медзь Са сплавау каштоуных металау зроблены пераважна упрыгажэнш i дэталi адзення: 4 пацерю, бранзалет, скроневае колца, фрагмент падвесю, паясны наканечнiк, 5 накладак, 2 пярсцёню, фрагмент фiбулы, 3 фрагменты шыйных грывень. Важным указаннем на выкарыстанне мясцовымi рамеснiкамi серабра у якасцi сыравiннага металу з'яуляецца выяуленне нарыхтоую i аплаука. У выбарку трапiлi таксама 3 крыжы-цельнiка i фрагмент манеты. Прадметы з каштоуных металау сустрэты у Бiрулях (5 экз.), Друцку (4 экз.), Кардоне (5 экз.), Прылуках (4 экз.), Фрунзэ (2 экз.), а таксама у Мшску, Менке, Азярцы, Полацку - па 1 экз.

Заключэнне. У вышку ан^за даных даследавання хiмiчнага складу вырабау з каляровых металау з тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi магчыма зрабiць наступныя высновы:

1. Каляровая металаапрацоука на тэрыторьи Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа у X - XIII стст. вызнача-ецца перавагай шматкампанентных сплавау, яюя складаюць 37% выбаркi. Важнае месца у вытворчасцi адыгры-валi таксама бронзы (25%), латунi (16%) i легкаплауюя сплавы (12,9%). Перавага шматкампанентных сплавау з'яуляецца указаннем на абмежаваны доступ мясцовых рамеснiкау да крынщ «чыстага» металу, у сувязi з чым большая частка прадукцыи выраблялася з рознахарактарнай сыравiны, якая трапляла у майстэрнi у выглядзе металiчнага лома, а таксама гатовых злiткау. Колькасная перавага у групе складаных сплавау шматкампанентных высокацынкавых латуней з'яуляецца сведчаннем пераважнага выкарыстання рамеснiкамi для вырабу прадукцыi металiчнага лому, яю не з'яуляуся аб'ектам шматразовых пераплавак i быу звязаны з месцамi руднай здабычы.

2. Аналiз атрыманых даных колькаснага размеркавання даследаваных тыпау вырабау па групах сплавау не дазваляе выявiць строгай адпаведнасщ памiж канкрэтнай катэгорыяй артэфактау i пэунай металургiчнай групай. Устаноулена аднак, што майстры-ювелiры маглi кiравацца лiцейнымi якасцямi сплавау i функцыянальным пры-значэннем гатовай прадукцыi падчас вытворчасщ асобных катэгорый вырабау. Так, выяулена, што большасць фiбул i iх фрагментау зроблена са шматкампанетнай i свшцовай латунi (25 з 37 абразцоу) з канцэнтрацыяй цынка ад 4,44 да 22,24%. Таксама сярод 24 даследаваных прадметау хрысщянскага культу 10 абразцоу зроблены з бронзы, пры гэтым 9 з iх - з алавяна-свiнцовай бронзы з высокiмi канцэнтрацыямi волава. Паказальным таксама з'яуляецца хiмiчны склад чатырох шырокагубых пiнцэтау, якiя былi зроблены са шматкампанентнай i двайной латуш з ютотным утрыманнем цынка - ад 9,35 да 27,14%. У той жа час, сярод 30 даследаваных паясных накладак выявщь заканамернасщ у хiмiчным складзе прадметау не атрымалася. Верагодна, адсутнасць пэуных заканамер-насцей у гэтай групе артэфактау тлумачыцца складаным паходжаннем дадзенай катэгорый прадметау. Пераваж-нае выкарыстанне медна-цынкавых сплавау з сярэднiм i высоюм утрыманнем цынка вызначаецца асаблiвасцямi сферы iх выкарыстання, якая прадугледжвала наяунасць у прадметах добрых спружынных якасцей i прыгожага залацiстага колеру. Выкарыстанне алавяна-свшцовай бронзы для вытворчасцi прадметау хрысщянскага культу трэба тлумачыць добрымi лiцейнымi якасцямi гэтага сплаву. Вытворчасць прадметау хрысцiянскага культу са свшцовай i алавяна-свшцовай бронзы у цэлым характэрна для тэрыторыi Пауночна-Заходняй Рус [12, с. 320].

Л1ТАРАТУРА

1. Магалинский, И.В. Химический состав сырьевых слитков из цветных металлов Х-Х1 вв. (по материалам археологических исследований торгово-ремесленного поселения Бирули) / И.В. Магалинский, П.М. Кенько // Матэрыялы па археалогп Беларусь Даследванне беларусюх старажытнасцей (да 80-годдзя з дня нараджэнна А.Г. Калечыц). - Мшск : «Беларуская навука», 2020. - Вып. 31. - С. 64-69.

2. Магалинский, И.В. Новые данные по химическому составу изделий из цветных металлов Х-ХУШ вв. с территории Северной и Центральной Беларуси / И.В. Магалинский // Доклады НАН Беларуси. - Минск : Беларуская навука, 2021. -Т. 65. - № 2. - С. 241-246.

3. Магалшсю, 1.У. Вырабы з каляровых металау Х-Х1 стст. з тэрыторыи гандлёва-рамеснщкага паселшча Б1рул1 (суадносшы тыпалапчных i металурпчных груп) / 1.У. Магалшсю, П.М. Кенько // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вышю палявых i м1ждысцыпл1нарных даследаванняу : зб. арт. У м1жнар. навук. канф., Полацк, 15-16 крас. 2021 г. / Полац. дзярж. ун-т ; пад агульн. рэд. А.1. Корсак (адк. рэд.), В.У. Чарауко, У.Я. Аусейчыка. - Наваполацк : Полац. дзярж. ун-т, 2021. - С. 64-70.

4. Магалинский, И.В. Элементный состав цветного металла Х - XIII вв. с территории Центральной Беларуси (по материалам исследований археологических комплексов Менка, Василевщина, Фрунзе, Дружба) / И.В. Магалинский, А.В. Войтехович // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. A, Гуманитарные науки. - 2021. - № 9. - C. 69-72.

5. Ениосова, Н.В. Химический состав ювелирного сырья эпохи средневековья и пути его поступления на территорию Древней Руси / Н.В. Ениосова, Р.А. Митоян, Т.Г. Сарачева // Цветные и драгоценные металлы и их сплавы на территории Восточной Европы в эпоху средневековья. - М., 2008. - С. 107-188.

6. Ениосова, Н.В. Химический состав цветного металла из Гнёздова / Н.В. Ениосова // Исторический журнал: научные исследования. - 2016. - № 6. - С. 724-733.

7. Svarane, D. Peffjumi Latvijas seno metalu tehnologija 11. - 17. gs. / D. Svarane. - Riga : Latvijas vestures instiffita apgads, 2013. - 239 lpp.

8. Фоняков, Д.И. Цветной металл Торопца (типология и технология) / Д.И. Фоняков // Советская археология. - 1991. -№ 2. - С. 217-231.

9. Королёва, Э.В. Результаты спектрального анализа ювелирных изделий средневекового Пскова / Э.В. Королёва // Археологическое изучение Пскова. Раскопки в древней части Среднего города (1967-1991 гг.). - Псков, 1996. - Вып. 3. - С. 229-300.

10. Зайцева, И.Е. Ювелирное дело «Земли вятичей» во второй половине Х1-ХШ в. / И.Е. Зайцева, Т.Г. Сарачева. - М. : Индрик, 2011. - 404 с.

11. Ениосова, Н.В. Латуни средневекового Новгорода / Н.В. Ениосова, Р.А. Митоян, Т.Г. Сарачева // Новгород и Новгородская земля. История и археология. - Новгород, 2000. - Вып. 14. - С. 99-111.

12. Асташова, Н.И. Химико-технологическое изучение древнерусских рельефных энколпионов из археологического собрания Государственного Исторического музея / Н.И. Асташова, Т.Г. Сарачева // Славяно-русское ювелирное дело и его истоки : материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 100-летию со дня рождения Г.Ф. Корзухиной, Санкт-Петербург, 10-16 апр. 2006 г. - СПб. : Нестор-История, 2010. - С. 317-329.

Пастушу 30.11.2021

ХИМИЧЕСКИЙ СОСТАВ ИЗДЕЛИЙ ИЗ ЦВЕТНЫХ МЕТАЛЛОВ X - XIII вв.

С ТЕРРИТОРИИ СЕВЕРНОЙ И ЦЕНТРАЛЬНОЙ БЕЛАРУСИ

И.В. МАГАЛИНСКИЙ

В статье представлены результаты исследования химического состава изделий из цветных металлов X -XIII вв. с территории Северной и Центральной Беларуси. Автором установлено, что цветная металлообработка региона характеризовалась преобладанием многокомпонентных сплавов, составляющих 37% выборки. Важное место в производстве играли также бронзы (25%), латуни (16%) и легкоплавкие сплавы (12,9%). Преобладание многокомпонентных сплавов является указанием на ограниченный доступ местных ремесленников к источникам «чистого» металла, в связи с чем значительная часть продукции производилась из разнохарактерного сырья. Также отмечается, что большинство сплавов использовалось для изготовления различных типов изделий, что не позволяет выявить строгого соответствия между всеми металлургическими и типологическими группами, кроме отдельных категорий предметов (фибулы, пинцеты, предметы христианского культа).

Ключевые слова: археология Беларуси, история древней технологии, ювелирное ремесло, археометаллургия.

CHEMICAL COMPOSITION OF PRODUCTS FROM NON-FERROUS METALS OF 10th-13th CENTURIES FROM THE TERRITORY OF NORTHERN AND CENTRAL BELARUS

I. MAHALINSKI

The article presents the results of a study of the chemical composition of non-ferrous metal products of the 10th -13th centuries from the territory of Northern and Central Belarus. The author found that non-ferrous metalworking of the region was characterized by the predominance of multicomponent alloys, accounting for 37% of the sample. Bronzes (25%), brass (16%) and low-melting alloys (12,9%) also played an important role in production. The predominance of multicomponent alloys is an indication of the limited access of local artisans to the sources of "pure " metal, and therefore a significant part of the production was made from raw materials of various types. It is also noted that most of the alloys were used for the manufacture of various types of products, which does not allow revealing a strict correspondence between all metallurgical and typological groups, except for certain categories of objects (brooches, tweezers, objects of Christian worship).

Keywords: archeology of Belarus, history of ancient technology, jewelry craft, archaeometallurgy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.