Научная статья на тему 'ХІМІЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАЎ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ XIV - XVIII СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ'

ХІМІЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАЎ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ XIV - XVIII СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
18
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕАЛОГіЯ БЕЛАРУСі / ГіСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАЙ ТЭХНАЛОГіі / ЮВЕЛіРНАЕ РАМЯСТВО / АРХЕАМЕТАЛУРГіЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Магалінскі І.У.

Прадстаўлены вынікі вывучэння элементнага складу вырабаў з каляровых металаў XIV - XVIII стст. з асобных помнікаў на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі (Полацк, паселішчы Бірулі, Кардон, Лучна). Аўтар прыходзіць да высновы, што каляровая металаапрацоўка рэгіёна характарызуецца пераемнасцю традыцый з рамеснай вытворчасцю папярэдняга перыяду, што праявілася ў перавазе медна-цынкавых сплаваў, а таксама алавяна-свінцовых і шматкампанентных бронз. Адзначаецца, што новым для рамяства XIV - XVIII стст. з'яўляецца павелічэнне ў выбарцы долі сплаваў з высокімі канцэнтрацыямі легіруючых кампанентаў, што сведчыць пра доступ мясцовых рамеснікаў да крыніц сыравіннага металу, у найменшай ступені забруджанага шматлікімі пераплаўкамі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CHEMICAL COMPOSITION OF PRODUCTS MADE FROM NON-FERROUS METALS OF THE XIV - XVIII CENTURIES IN THE TERRIRORY OF NORTHERN AND CENTRAL BELARUS

The article presents the results of studying the elemental composition of products made from non-ferrous metals of the XIV - XVIII centuries from certain memorials in the territory of Northern and Central Belarus (Polotsk, the villages of Biruli, Kardon and Luchno). The author concludes that processing of non-ferrous metals in the region is characterized by continuity of traditions of the craft of the previous period which is manifested in the predominance of copper-zinc alloys, as well as tin-lead and multicomponent bronzes. It is noted that a distinctive feature of the craft of the XIV - XVIII centuries is the increase in the sample of alloys with high concentrations of alloying components, which indicates that local artisans had an access to sources of raw metal minimally contaminated by multiple remelting.

Текст научной работы на тему «ХІМІЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАЎ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ XIV - XVIII СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ»

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

УДК 904:739.1(476.5-21)"9/10"

ХШ1ЧНЫ СКЛАД ВЫРАБАУ З КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАУ XIV - XVIII стст.

З ТЭРЫТОРЫ1 ПАУНОЧНАЙ I ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУС1

канд. гicm. навук, дац. I. У. МАГАЛ1НСК1 (Полацт дзяржауны утвератэт)

Прадстаулены вынт вывучэння элементнага складу вырабау з каляровых металау XIV - XVIII стст. з асобных помткау на тэрыторыи Пауночнай i Цэнтральнай Беларуd (Полацк, nаселiшчы Бiрулi, Кардон, Лучна). Аутар прыходзщь да высновы, што каляровая металаапрацоука рэгiёна характарызуецца пера-емнасцю традыцый з рамеснай вытворчасцю папярэдняга перыяду, што праявыася у перавазе медна-цынкавых сплавау, а таксама алавяна-свiнцовых i шматкампанентных бронз. Адзначаецца, што новым для рамяства XIV - XVIII стст. з 'яуляецца павелiчэнне у выбарцы долi сплавау з высокiмi канцэнтрацыямi легiруючых кампанентау, што сведчыць пра доступ мясцовых раместкау да крынщ сыравiннага металу, у найменшай ступет забруджанага шматлiкiмi пераплаукамi.

Ключавыя словы: археалогiя Беларусi, гкторыя старажытнай тэхналогИ, ювелiрнае рамяство, археаметалургiя.

Уводзшы. Важнай часткай матэрыяльнай культуры старажытнага насельнщтва Беларуа з'яулялюя вырабы з каляровых металау, якя выкарыстоувалюя у розных сферах жыцця грамадства. Для апрацоую каштоунай сыравшы майстры ужывалi найбольш прагрэауныя для свайго часу прыёмы i тэхнш, што дазваляе лiчыць дадзены вщ вытворчай дзейнасщ пэуным iндыкатарам агульнага узроуню развiцця рамяства.

У сувязi з адсутнасцю на тэрыторыi Беларусi радовшчау каляровых металау, уся сыравша для ювелiрнай вытворчасцi з'яулялася прадметам iмпарту. Для перыяду Сярэднявечча дакладна вызначыць паходжанне першапачатковай сыравiны з дапамогай аналiзу элементнага складу металау не уяуляецца магчымым у сувязi з тым, што рамеснiкi часта выкарыстоУвалi не столькi "чысты" метал, колью металiчны лом i iншую рознахарактарную сыравiну [1, с. 6]. Аднак, элементны аналiз артэфактау дае магчымасць прасачыць адметнасцi тэхналагiчных аперацый, яюя выкарыстоУвалiся старажытнымi майстрамi для вырабу розных груп прадметау, а у некаторых выпадках вызначыць паходжанне асобных рэчау.

Даследаванне хiмiчнага складу вырабау з каляровых металау XIV-XVIII стст. да апошняга часу не атры-мала дастатковага асвятлення у пстарыяграфи. Асобныя працы, прысвечаныя азначанай праблематыцы, даты-чацца, як правiла, вывучэння хрысщянскай металапластыш, маюць лакальны характар, хоць i заснаваныя на вялшх серыях даследаваных абразцоу [2-6]. Не гледзячы на арыентацыю прадстауленых работ на пэуную катэ-горыю рэчау, яны далi магчымасць вылучыць агульныя адметнасцi рэцэптур прыгатавання металiчных сплавау у параунанш з папярэднiмi перыядам1 псторып старажытнага ювелiрнага рамяства.

Трэба адзначыць таксама, што элементны склад вырабау з каляровых металау XIV - XVIII стст. з тэрыторьп Пауночнай i Цэнтральнай Беларус школ! не з'яуляуся прадметам спецыяльнага даследавання. У той жа час, падобныя працы маюць вялш навуковы патэнцыял i могуць дазволiць прасачыць адметныя рысы каляровай металаапрацоУкi, вылучыць найбольш распаусюджаныя групы сплавау, прасачыць уза-емаадносiны тыпалагiчных i тэхналагiчных груп вырабау, адзначыць адметнасщ апрацоУкi каляровых металау у параунанш з шпярэдшм! перыядамь

Мэта працы - вызначыць адметнасщ каляровай металаапрацоую XIV - XVIII стст. на тэрыторы! Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi па вышках даследавання хiмiчнага складу прадметау з каляровых металау, яюя паходзяць з асобных помшкау рэгiёна.

Асноуная частка. Для вызначэння асноуных тыпау сплавау вывучаны х!м!чны склад 72 прадметау з археалапчных даследаванняу Полацка, паселшчау Б!рул!, Кардон i Лучна1. У выбарку увайшлi прадметы розных катэгорый: сыравiнны метал i нарыхтоую (13 экз.), прадметы хрысцiянскага культу (7 экз.), упры-гажэннi i дэталi адзення (27 экз.), вырабы гаспадарчага i бытавога прызначэння (15 экз.), прадметы не устаноуленага прызначэння (10 экз.).

Даследаванне хiмiчнага складу асноунай часткi вырабау праводзiлася па метаду оптыка-эмiсiйнага спектральнага аналiзу у аддзеле "Выпрабавальна-даследчы цэнтр" Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта пад кiраунiцтвам С.Ф. Дзешсёнка на партатыуным iскравым аптычным эмюшным спектрометры SPECTROPORT вытворчасцi кампанii «Spectra Analytical Instruments GmbH» (Германiя) (43 прадметы).

У дадзеным прыборы матэрыял абразца выпараецца выпрабавальным зондам з дапамогай юкравога разраду. Выпараныя атамы i iёны, знаходзячыся ва узбуджаным стане, выпускаюць выпраменьванне, якое

1 Аутар выказвае шчырую падзяку беларусюм археолагам П.М. Кенько, А.В. Вайцяхов1чу, М.В. Кл1маву

i А.Л. Коцу за прадастауленыя для анал1зу матэрыялы.

трапляе у прыборы спектрометра пры дапамозе аптычнага светлавода, дзе раскладаюцца на спектральныя кампаненты. З дыяпазону даужынь хваль для кожнага элемента вы^раюцца найбольш прыдатныя лшп i вымяраюцца з дапамогай CCD-матрыцы. 1нтэнаунасць выпраменьвання прапарцыйная канцэнтрацыi элемента у прадмеце. З дапамогай захаванага у спектрометры набору калiбровачных крывых можна разль чыць канцэнтрацыю элементау i паказаць яе у працэнтах. Адметнай асаблiвасцю дадзенай методыкi з'яу-ляецца мiнiмальная папярэдняя падрыхтоука прадмета для аналiзу, а таксама практычны неразбураючы характар кантролю.

Частка аналiзау праведзена у 1нстытуце фiзiкi iмя Б.1. Сцяпанава НАН Беларусi пад юраунщтвам доктара фiзiка-матэматычных навук С.М. Райкова па метаду лазернага спектральнага ан^за на лазерным спектрометры уласнай распрацоую (28 прадметау).

Найважнейшымi асаблiвасцямi лазернага метаду спектральнага аналiза з'яуляюцца: экспрэсны аналiз у рэжымах практычна нерзбуральнага кантролю i рэальнага часу; адсутнасць або мiнiмальная папярэдняя падрыхтоука пробы; высокая лакальнасць i магчымасць вызначэння элементнага складу м^аколькасщ рэчыва (мiкрааналiз); стэиаметрычнае выпарэнне пробы; выключэнне змены першапачатковага элементнага складу пробы; правядзенне адначасовага шматэлементнага аналiзу, а таксама вызначэнне макра-, мкра- i слядовых утрыманняу элементау; магчымасць рэалiзацыi безэталонных алгарытмау аналiза [7, с. 27].

Для астэматызацыи вышкау даследавання элементнага складу абразцоу у працы выкарыстоуваецца класiфiкацыя сплавау Я. Рыдэрэра, дапрацаваная расiйскiмi даследчыкамi Н.В. Енюсавай, Р.А. Мiтаянам i Т.Г. Сарачавай. Гэтая схема заснавана на шматлшх даных аналiзау хiмiчнага складу металау з розных рэгiёнау Усходняй Еуропы i адлюстроувае асноуныя заканамернасщ сярэдневяковай металаапрацоУкi [8, с. 128, 131].

У вышку праведзенага даследавання устаноулена, што асноуным тыпам сыравшы, якую выкары-стоУвалi для вытворчасщ прадукцыi з каляровых металау у XIV - XVIII стст. на тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа, з'яулялiся медна-цынкавыя сплавы (двайныя, свшцовыя, алавяныя i шматкампа-нентныя латуш) - 34 прадметы (46% выбарю) (дыяграма).

16

Дыяграма. - Хiмiчны склад вырабау з каляровых металау XIV - XVIII стст. з тэрыторьи Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа

Двухкампанентныя латунi (Си7п) прадстаулены 15-ю прадметам^ якiя адносяцца да катэгорыи упрыгажэнняу i дэталей адзення (8 экз.), гаспадарчых i бытавых прадметау (1 экз.), вырабау нявызначанага прызначэння (2 экз.), нарыхтовак i сыравшнага металу (4 экз.). Прадметы адрозшваюцца высокiм утры-маннем цынку, якое вагаецца пераважна у межах 10-20%. Сярод артэфактау вылучаецца фрагмент мета-лiчнай пласцiнкi з канцэнтрацыяй 7п = 53%. Сустрэты таксама вырабы з нiзкiм утрыманнем цынка, якое не перавышае 5,68%. Сюды адносяцца гузк i фрагмент нарыхтоую вырабу.

Неабходна адзначыць, што 9 прадметау з двухкампанентнай латуш паходзяць з матэрыялау археа-лагiчнага вывучэння вытворчага ювелiрнага комплексу XVII ст., яю быу выяулены падчас даследаванняу

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

2005 г. на тэрыторыi Вялшага пасада Полацка [9, с. 7]. Щкава адзначыць, што сыравшны метал i нарых-тоуш прадметау з двухкампанентнай латуш iстотна адрознiваюцца паводле кан^нтрацыи цынка у сплавах. Так, утрыманне 7п у метале нарыхтовак вагаецца у межах 17,44 - 19,46%, а у гатовых вырабах з майстэрнi -6,29 - 8,16%. Дадзеную акалiчнасць магчыма патлумачыць уласцiвасцямi металу, якi характарызуецца высокай лятучасцю падчас пераплаукi [8, с. 134].

Свшцовыя латунi (СиРЬ) у выбарцы прадстаулены 11 артэфакташ, сярод яшх вылучаюцца прадметы хрысщянскага культу (1 экз.), упрыгажэннi i дэталi адзення (3 экз.), вырабы гаспадарчага i бытавога прызна-чэння (3 экз.), сыравшны метал i нарыхтоуш (3 экз.), а таксама выраб нявызначанага прызначэння. Свшцовыя латуш таксама адрозшваюцца высокiмi канцэнтрацыямi цынка у сплавах. Так, 4 прадметы утрымлiваюць 7п у дыяпазоне 10-20%, яшчэ чатыры вырабы - у межах 21-30%. У большасщ прадметау свшец зафiксаваны у дыяпазоне ад 1% да 5%, пры гэтым у метале аднаго прадмета канцэнтрацыя РЬ перавышае 25%.

Алавяная латунь (Си7п8п) прадстаулена у выбарцы адным абразцом - кручком ад кафтана з юве-лiрнай майстэрнi XVII ст. Прадмет утрып^вае 3,62% 7п i 1,63% 8п.

Шматкампанентныя латуш (Си7пРЬ8п) выяулены у выбарцы у колькасцi 7 экз. Сярод прадметау пераважаюць упрыгажэнш i дэталi адзення (5 экз.), сустрэты таксама нарыхтоую (1 экз.) i прадметы хрысщянскага культу (1 экз.). У трох абразцах колькасць цынка у сплаве перавышае 20% i толью у двух прад-метах яго утрыманне вагаецца у дыяпазоне 4,1 - 6,96%. Канцэнтрацыя волава пры гэтым не перавышае 6%, а утрыманне свшцу вагаецца у дыяпазоне ад 5% да 8%.

Таим чынам, вырабы з медна-цынкавых сплавау XIV - XVIII стст., яшя паходзяць з даследаванняу асоб-ных помнiкаУ на тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi, характарызуюцца высоким утрыманнем цынка у прадметах. Так, у 5 абразцах утрыманне цынка знаходзщца у межах 10-20%, а у 9 прадметах яго канцэнтрацыя перавышае 20%, пры гэтым у чатырох артэфактах колькасць гэтага металу зафксавана у пемеры больш за 28%. Устаноулена, што канцэнтрацыi цынка, вышэйшыя за 28% найбольш характэрныя для вырабау, зробле-ных у другой палове XVIII - XIX стст., што пацвярджаецца даныгш аналiзау хрысцiянскай металапластык гэтага часу [3, с. 226; 2, с. 267]. Найбольш верагодна, што прадметы, яшя утрымлiвалi шзшя канцэнтрацып ляту-чага цынку, былi зроблены з металiчнага лому, у той час як для вытворчасщ прадукцыi з сярэднiмi i высокiмi канцэнтрацыямi 7п выкарыстоувауся адносна чысты метал. Медна-цынкавыя сплавы мелi шырокае распау-сюджванне у межах даследаванай тэрыторыi i у больш раннi час [10, с. 394].

Важную ролю у каляровай металаапрацоуцы рэпёна працягваюць адыгрываць бронзавыя сплавы (свiнцовая, алавяная, алавяна-свшцовая, алавяна-цынкавая i шматкампанентная бронзы) - 23 прадметы (33% выбарш). Пры гэтым пераважаюць шматкампанентныя (11 абразцоу) i алавяна-свiнцовыя бронзы (6 абразцоу) з сярэдшм i высокiм утрыманнем волава.

Свшцовыя бронзы (СиРЬ) прадстаулены у выбарцы двума прадметамi - шчытковым пярсцёнкам i пласцiнкай. Пры гэтым канцэнтрацыя свшца у вырабах ктотна адрознiваецца. Так, у метале пярсцёнка са шчытком зафiксавана 22,7% свшцу, пры тым як у пласцшцы нявызначанага прызначэння - 1,36%.

Вырабы з алавянай бронзы (Си8п) выяулены у колькасцi трох абразцоу. Прадметы прадстаулены вырабамi нявызначанага прызначэння (2 экз.), а таксама фрагментам бразготш ад конскай вупражы. Аб-разцы iстотна адрознiваюцца паводле працэнту утрымання 8п у сплавах. У пласцшках канцэнтрацыя волава - 1,77% i 2,24%, пры гэтым у метале бразготш фiксуецца 18,24% гэтага металу. Падобныя адрозненнi трэба тлумачыць функцыянальным прызначэннем прадметау, у прыватнасш, бразготкi.

Алавяна-свiнцовая бронза (Си8пРЬ) прадстаулена у метале шасцi абразцоу. Сярод iх сустрэты прадметы хрысшянскага культу (2 экз.), упрыгажэнш i дэталi адзення (3 экз.) i фрагмент заклёпкi. У большасш вырабау утрымлiваюцца нiзкiя цi сярэдшя канцэнтрацыi 8п i РЬ, аднак на гэтым фоне вылучаецца метал крыжа-цельшка "галгофскага" тыпу з Полацка. У метале гэтага прадмета канцэнтрацыя волава дасягае 18,8%, а свшца - 12,24%.

У выбарцы сустрэты таксама адзш выраб з алавяна-цынкавай бронзы (Си8п7п) (пласцшка нявызначанага прызначэння), яю утрымлiвае 8,97% волава i 7,82% цынку.

Шматкампанентныя бронзы (Си8пРЬ7п) прадстаулены 11-ю абразцамi сярод ямх вылучаюцца прадметы хрысцiянскага культу (2 экз.), упрыгажэнш i дэталi адзення (6 экз.) i дзве пласцшю нявызначанага прызначэння. Для большасш абразцоу характэрна высокае утрыманне волава i свiнца (5 экз.), якое вагаецца ад 11,95% да 23,46%. Астатшя вырабы прадстаулены прадметамi з шзкай i сярэдняй канцэнтра-цыяй РЬ i 8п, пры гэтым утрыманне цынку ва уах даследаваных абразцах не перавышае 10%, а у асноуным знаходзiцца у дыяпазоне 1 - 5%.

Бронзавыя сплавы па-ранейшаму мелi шырокае распаусюджванне у мясцовых майстроУ-ювелiрау, што указвае на пераемнасць тэхналагiчных традыцый у рамесным асяроддзi. Так, найбольш папулярным тыпам бронзавых сплавау на тэрыторыi Полацка у X - XIII стст. з'яулялкя алавяна-свiнцовыя i шматкампанентныя бронзы [10, с. 395]. Мiж тым, для перыяду XIV - XVIII стст. назiраецца тэндэнцыя павелiчэння канцэнтрацый волава i свшца у сплавах, што не было характэрна для каляровай металаапрацоую папярэд-няга перыяду. Важную ролю у ювелiрнай вытворчасцi азначанага перыяду працягвала адыгрываць "чыс-тая" медзь (Си), якая прадстаулена 9 прадметам^ частка з яюх з'яуляецца фрагментамi металiчнага посуду. Акрамя таго, тры прадметы, для яшх б^1у даследаваны хiмiчны склад, прадстаулены злiткамi i нарыхтоукай,

што указвае на ¡х непасрэднае выкарыстанне у рамеснай вытворчасщ у якасцi сыравшнага металу. Радо-вшчы медзi пачалi распрацоувацца у XIV-XV стст. у Щрол1 i Венгрыi. Лычыцца, што новы вектар паступлення меднай сыравшы актуалiзавауся праз пасрэднiцтва ганзейскiх i польсюх гандляроу [8, с. 156].

Заключэнне. Таюм чынам, каляровая металаапрацоука на тэрыторы! Цэнтральнай i Пауночнай Беларусi у XIV - XVIII стст. характарызуецца пераемнасцю традыцый з рамеснай вытворчасцю папярэд-няга перыяду, што праявшася у шыроюм распаусюджваннi медна-цынкавых сплавау, а таксама алавяна-свшцовых i шматкампанентных бронз. У той жа час ктотным адрозненнем з'яуляецца павелiчэнне дол! сплавау з высоюм! канцэнтрацыям! лепруючых кампанентау. Вялшая колькасць метал!чных сплавау са значным! утрыманням! цынка i волава сведчыць пра доступ мясцовых рамесшкау да крынщ сыравшнага металу, у найменшай ступеш забруджанага шматлшм! пераплаукам! Гэта трэба л!чыць вышкам штэнсь фшацыи прамых гандлёвых кантактау з асобным! крашам! Цэнтральнай i Заходняй Еуропы, дзе знаходзь люя радовшчы асноуных каляровых металау.

Л1ТАРАТУРА

1. Королёва, Э.В. Ювелирное ремесло средневекового Пскова : автореф. дис. ... канд. ист. наук : 07.00.06 / Э.В. Королёва ; Моск. гос. ун-т им. М.В. Ломоносова. - М., 1997. - 17 с.

2. Исследование химического состава металлического оклада иконы из собора Покрова на Красной площади / Т.Н. Лубкова [и др.] // Археология Подмосковья : материалы науч. сем-ра. - М. : Ин-т археологии РАН, 2020. -Вып. 16. - С. 263-279.

3. Татаурова, Л.В. Результаты рентгенофлюоресцентного анализа предметов культового литья из коллекций археологических памятников XVII - XVIII вв. русского населения Омского Прииртышья / Л.В. Татаурова, А.А. Тишкин // Вестн. Омс. ун-та. Сер. Исторические науки. - 2008. - № 1(17). - С. 220-231.

4. Сальникова, И.В. Элементный анализ православного медного художественного литья как способ химико-технологической атрибуции / И.В. Сальникова // Вестн. Новосиб. гос. ун-та. Сер. История, филология.. - 2016. - Т. 15. - № 5. -С. 50-69.

5. Шемаханская, М.С. К вопросу о химико-технологической атрибуции медного художественного литья / М.С. Шемаханская // Русское медное литьё. - М. : Сол Систем, 1993. - Вып. 2. - С. 8-10.

6. Сальникова, И.В. Результаты статистического анализа химико-технологического исследования коллекции мед-нолитой пластики / И.В. Сальникова // Вестн. Новосиб. гос. ун-та. Сер. История, филология. - 2016. - Т. 15. -№ 7. - С. 39-48.

7. Бельков, М.В. Современные методы определения химического состава твердотельных материалов / М.В. Бельков, С.Н. Райков // Козьянковский клад арабских куфических дирхамов IX - X веков из музейного собрания Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника. - Полоцк : НПИКМЗ, 2011. - С. 26-30.

8. Ениосова, Н.В. Химический состав ювелирного сырья эпохи средневековья и пути его поступления на территорию Древней Руси / Н.В. Ениосова, Р.А. Митоян, Т.Г. Сарачева // Цветные и драгоценные металлы и их сплавы на территории Восточной Европы в эпоху средневековья. - М., 2008. - С. 107-188.

9. Дук, Д.У. Выратавальныя археалапчныя раскопю на тэрыторын Вялкага пасада Полацка у 2005 годзе / Д.У. Дук // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки. - 2007. - № 1. - С. 5-23.

10. Магалинский, И.В. Предварительные результаты исследования химического состава изделий из цветных металлов X -XVII вв. из Полоцка / И.В. Магалинский, С.Н. Райков, М.В. Бельков // Полоцк в истории и культуре Европы : материалы Междунар. навуч. конф., Полоцк, 22-23 мая 2012 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории, Полоц. гос. ун-т ; редкол.: А.А. Коваленя [и др.] ; науч. ред., влож. В.М. Ляуко. - Минск : Беларус. навука, 2012. - С. 392-399.

Пастушу 19.10.2020

CHEMICAL COMPOSITION OF PRODUCTS MADE FROM NON-FERROUS METALS OF THE XIV - XVIII CENTURIES IN THE TERRIRORY OF NORTHERN AND CENTRAL BELARUS

I. MAHALINSKI

The article presents the results of studying the elemental composition of products made from non-ferrous metals of the XIV - XVIII centuries from certain memorials in the territory of Northern and Central Belarus (Polotsk, the villages of Biruli, Kardon and Luchno). The author concludes that processing of non-ferrous metals in the region is characterized by continuity of traditions of the craft of the previous period which is manifested in the predominance of copper-zinc alloys, as well as tin-lead and multicomponent bronzes. It is noted that a distinctive feature of the craft of the XIV - XVIII centuries is the increase in the sample of alloys with high concentrations of alloying components, which indicates that local artisans had an access to sources of raw metal minimally contaminated by multiple remelting.

Kewords: archeology of Belarus, history of ancient technology, jewelry art, archaeometallurgy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.