Научная статья на тему 'UNIQUE AND SPECIAL: NEGLYUB COSTUME'

UNIQUE AND SPECIAL: NEGLYUB COSTUME Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
31
51
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Smirnova Iryna

The author considers the outstanding and bright phenomenon of the national culture, a folk costume, which is one of the most significant types of the Belarusian traditional art.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «UNIQUE AND SPECIAL: NEGLYUB COSTUME»

Адзшы i асаблiвы: неглюбсш

•у

строи

1рына CMipHOBa,

малодшы навуковы супрацоушк аддзела фалькларыстык i культуры славянсш народау Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларус

Народнае адзенне - выдатная i яркая праява нацыянальнай культуры, адзш з самых значных вщау традыцыйнай творчасцi беларусау. На тэрыторыi крашы вызаначана больш за 30 тыпау народнага касцюма, якiя носяць назву «строй». Сярод ix безумоуна вылучаецца неглюбскi, сапрауды адзiны i асаблiвы.

Адзшы, паколькi толькi ён захавау старадаушя панёвы, дакладней панёвы-плахты, што зрабiла жаночы касцюм неглюб-скага строю складаным, надз-вычай дасканалым, з вялiкай сiлай мастацкай выразнасщ.

Асаблiвы, бо гэта адна з не-шматлiкiх мастацкiх трады-цый, якая захавала касцюм у жывым бытаваннi практычна да сярэдзшы ХХ ст. I не толью захавала, а працягвала развь ваць i удасканальваць яго у той

час, калi самаробнае адзенне паусюдна знiкла з ужытку.

У яюх жа умовах развiваyся неглюбскi строй i чаму напа-чатку ХХ ст. ён захавауся толькi на невялжай тэры-торыi сучаснага гомельска-бранска-чаршгаускага памежжа (асобныя вёскi Веткаускага раёна Беларусi, Краснагор-скага, Навазыбкаускага, Гард-зееускага i iншых раёнау Бранскай вобласцi Расй).

Гiстарычны лёс гэтых зем-ляу ва усе часы быу вельмi скла-даным. У перыяд племяннога адзшства славян яны з'яулялкя кантактнай зонай старажытных радзiмiчаy, севяран i вяцiчаy. Адметныя касцюмы з панёвай-плахтай, да яюх адносiцца i неглюбскi строй, бытавалi на значнай тэррыторыi, суад-носнай са старажытнай Север-шчынай, насельнщтва якой паз-ней было уцягнута у працэс

/ №4 (206) / Апрель 2020 / НАУКА И ИННОВАЦИИ

73

СПАДЧЫНА

фармiравання рускай, белару-скай i украшскай народнасцей.

Трапчным для пстарычнага лёсу гэтага краю стау перыяд ХУ1-ХУ11 стст., калi шмат-лтя ваенныя дзеяннi пры-вялi да скарачэння тут коль-касцi насельнщтва i заняпаду сельскай гаспадаркi. I толью з канца XVII ст. спустошаныя землi пачалi актыуна засяляцца.

У далейшым склада-ныя сацыяльныя i канфесш-ныя зрухь м^рацып, ваенныя дзеяннi спрыялi фaрмiрa-ванню шматлiкiх yстойлiвых лакальных тэрыторый, аб'ядна-ных этшчнымь канфесiйнымi Ь галоунае, культурнымi трады-цыямi. Так, у XVIII ст. сяляне вышэй акрэсленай тэрыто-рыи былi перададзены ва улас-насць Юева-Пячэрскай лауры, што спынiла шматлШя пера-сяленнi i замацавала iх на зямлi. Пасля секулярызацыi царкоу-ных зямель i да 1917 г. жыхары манастырскiх сёлау быт прыль чаны да лiку дзяржауных сялян. Замацаванне на пэунай зямль суседства з панскiмi сялянамi Магшёускай i Чаршгаускай

губерняу (каталiкамi i права-слаунымО, з веткayскiмi ста-раверамi, а таксама заба-рона на шлюб з iншымi сяля-намi, акрамя манастырскiх (да канца XVIII ст.) i дзяржауных (да 1861 г.) i шшыя фак-тары садзейнiчалi стварэнню тут тэрытарыяльнай замкнё-насщ i фармiраванню своеаса-блiвай культурнай традыцып з цэнтрам у вёсцы Неглюбка.

Менавiта на мяжы XVII-XVIII ст. былi закладзены асновы для праяулення аса-блiвасцей неглюбскага строю: перасяленцы (з шшых рэпё-нау Беларусi, рускiя, част-кова украшцы), улiваючыся у культурнае асяроддзе новых для iх беларусюх зямель, далi магутны творчы iмпульс мяс-цоваму народнаму мастацтву. Найбольш выразна гэта назiра-ецца у касцюме, якi уяуляе сабой цэлы шэраг напласта-ванняу i ввдазмяненняу, якiя адлюстроуваюць уплыу розных гiстарычных перыядау.

Па сутнасцi, неглюбсю строй - старадауш панёуны комплекс, у ямм у высокай

ступеш гарманiчна спалуча-юцца белая арнаментаваная сарочка, дробнаклятчастая панёва-плахта, суконны фар-тух, нагрудны фартух («запiна») i шырокi чырвоны пояс. Дапау-няюць яго чапец з даматканай хусткай (наметкай), шматлШя шыйныя, нагрудныя i настн-ныя упрыгожванш. Шматпрад-метны, надзвычай дасканалы неглюбсю жаночы касцюм у параунанш з iншымi бела-рускiмi строямi больш пры-земiсты, цяжкаваты, падобны да пауднёварусюх i украш-скiх народных касцюмау. Кожная са складальных строю -высокамастацкi народны твор. У традыцыйных неглюбскiх сарочках па-майстэрску спа-лучаюцца разнастайныя тэх-нiкi ткацтва i вышыую: бранае, закладное, шматштовае i пера-борнае ткацтва; вышыука наборам, лiкавай гладдзю, крыжы-кам, злучальныя швы, махры i iнш. Акрамя распаусюдж-нага на Беларуа пaлiковaгa крою сарочак неглюбчане «вынaйшлi» свой, асобны, якi не сустракаецца больш нвдзе!

' Я М

Васiлiса Герасiменка, Аляксандра Даугулёва, Праскоуя Мельнiкава, Аляксандра Мельшкава, 1950-60-я гг., в. Неглюбка

Панёва у неглюбскiм строi -прыналежнасць жаночага кас-цюма. Яна шыецца з двух палотнау клятчастай тканшы даужынёй 180-185 см, сшы-тых уздоуж прыкладна напа-лову. Палатно для панёу рабiлi з вауняных штак, пафарбаваных у чорны, аш, чырвоны i вахры-сты колеры, дабауляючы белыя льняныя щ канапляныя вала-концы. Панёвы ткалi на чатырох, радзей шасцi падножках з эле-ментамi бранага i закладнога ткацтва. 1х арнаменты, пабуда-ваныя на аснове палос, крыжоу, квадратау, мелi шмат мясцовых назвау: <^хоука, канаплянка, хрястоука, палянка» i 1нш.

Спосаб нашэння панёвы у Неглюбцы своеасаблiвы: яе складаюць напалову, абгор-тваюць стан, падымаюць край шырокай часткi панёвы, пакуль вугал («хвост») не апы-нецца ззаду роуна пасярэ-дзше, зверху фармуюць глыбо-кую мяккую складку («коуш»). Край панёвы, падняты справа да узроуню тали, закладва-юць пад пояс паверх адной з нясшытых частак. У сваю

чаргу нясшытыя часткi панёвы («калышю») распрауляюць па баках. Спераду касцюм пад-пяразвалi чорным альбо ашм суконным фартухам. Насiць панёвы у Неглюбцы перасталi у пасляваенны час, замянiушы iх на андараю i саяны.

Звыклы для нас вобраз неглюбскага строю абавяз-кова уключае безрукауку-«гар-сэт». Але гэтая дэталь з'явшася толью у першай палове ХХ ст. Папярэдшчау ёй даунi тып нагруднага фартуха - «затна». Дастаткова кароткая, белая, тканая, яна упрыгожвалася вуз-кiмi палоскамi арнаменту i махрамi па нiжнiм краi.

Фартух быу неад'емнай част-кай жаночага касцюма. Для неглюбскага строю характэрны некалькi iх вiдау. Традыцыйны фартух панёунага комплексу -аднаполкавы, са шчыльнага чор-нага валенага сукна, абшыты тонюм вiтым чырвона-жоутым шнурам. Фартух-«галубовж» рабiуся з тонкага фабрычнага сукна глыбокага сiняга колеру. У сярэдзше ХХ ст. у моду увай-шлi паркалёвыя фартухi са свет-

лых тканш з дробным квет-кавым арнаментам, скругле-ным нiжнiм краем i шырокай фальбонай. 1х насiлi з панёвай, андаркам i саянам. Зноу адзначым: такi фартух сустра-кауся толькi у неглюбскiм строi!

Найбольш архаiчным галау-ным уборам неглюбскага строю з'яуляецца наметка («нямётка») -шырокае i доугае суцэльнае льняное палотшшча. Па яго краях вышывалi альбо ткалi тонкiя чырвоныя паскi, азда-блялi вузкiмi чырвона-белымi махрамi. Жанчыны старэй-шага узросту насiлi наметкi яшчэ у першай палове ХХ ст. Спосаб завязвання даволi просты: канцы накiнутай на галаву наметю па чарзе абводзШ вакол шыi i вольна пускалi па груд-зях. Касцюм з наметкай стварау на дзiва завершаны i узнёслы вобраз. Апраулены бялютюм тонкiм палатном, твар жанчыны атрымлiвау непауторную выраз-насць. Нездарма з даушх часоу неглюбчанкi лiчылiся самымi прыгожымi сярод суседак. Кан-чаткова наметю у неглюб-скiм строi выйшлi з ужытку

http://innOSfera.by / №4 (206) / Апрель 2020 / НАУКА И ИННОВАЦИИ 75

СПАДЧЫНА

у сярэдзiне ХХ ст. У далей-шым, стращушы функцыю галаунога убору, яны iснaвaлi у якасщ пахавальнага покрыва.

Характэрныя для неглюб-скага строю тканыя хусткi мелi форму прaмaвугольнiкa, упры-гожвaлiся, падобна ручнiкaм, склaдaнымi aрнaментaвaнымi бaрдзюрaмi з абодвух бакоу. Крai aфaрмлялiся кaроткiмi мaхрaмi з чырвоных нiтaк. Для тканых хустак характэрна вялжая разнастайнасць у арнамента-цыi краёу i сярэдняй чaсткi.

У сярэдзiне ХХ ст. на змену цяжюм тканым «платкам» прыйшлi хусткi прамысло-вай вытворчасщ са своеасабль вымi спосaбaмi завязвання.

Для неглюбскага строю yлaсцiвa складаная мастацка-функцыянальная сiстэмa узро-ставых комплексау адзення. Мaленькiя хлопчыкi i дзяучаты не мелi адрозненняу у адзенш -нaсiлi сaрочкi, падпяразаныя паяском. Дзяyчынкi пaдрaстaлi, больш склaдaнымi стaнaвiлiся iх працоуныя aбaвязкi, пачына-лася актыунае навучанне пра-дзенню i ткацтву. А у касцюме гэта адзначалася з'яуленнем

клятчастай «калышю», вытка-най, як i панёвы дарослых жан-чын, з рознакаляровай воуны.

Больш разнастайным было адзенне дзяучат падлеткавага узросту. Усклaднялiся арна-менты на сарочках, з'яулялкя традцыйныя упрыгожванш, галоуным з якiх была бкерная шыйная пляцёнка-«гарлячка». Змянялася i паясное адзенне. Акрамя клятчастай «калышю» aпрaнaлi i чорны вауняны фар-тух (ззаду), i модны сiнi «галу-бовiк» (спераду). Па святах да гэтых маляушчых касцюмау неглюбскiя дзяучаты дада-вaлi i складаны галауны убор з рознакаляровых стужак -«кубак», якi характэрны толькi для касцюма в. Неглюбка. Гэта -высок вянец з вялiкaй коль-касцю доyгiх рознакаляровых стужак. Але «кубак», як i панёву, нaсiлi толью самыя старэй-шыя дзяучаты-нявесты. Як кaзaлi у Неглюбцы: « .. .Тады ужо свaтaлiся, як панёву носщь, як стане поуная дзеука. ». Першы раз панёву «падпяраз-вaлi» падчас аднаго з веснавых свят (Благавешчанне, Вялiк-дзень, Ушэсце, Тройца).

Тaкiм чынам, поуны дзявочы касцюм складауся з сарочю, багата упрыгожанай чырвоным арнаментам на рукавах i падоле, складана вытканай панёвы, фар-туха (цi «гaлубовiкa»), шыро-кага чырвонага пояса, страка-тага «кубка» з мноствам стужак i характэрных для неглюбскага строю упрыгожванняу. Менaвiтa касцюм дзяучыны-нявесты, увабраушы усе этапы ста-наулення, уяуляу сабой даска-налы вобраз, якi адпавядау эстэ-тычным iдэaлaм i мастацкаму густу вясковай супольнасщ.

Незвычайны i багаты комплекс традыцыйных святочных упрыгожванняу неглюб-скага строю. Ён уключае карот-кiя кaрaлi у некалью нiтaк («зaнiзкi»), шыйны бiсерны паясок («гарлячка», «падгор-шк», «пляцёнка») з рaмбiч-ным арнаментам, каротюя стужкi рознай шырынi i колеру, якiя зaклaдвaлiся за кау-нер кaшулi («сцежка», «сарж», «цвятоука»), шырокую доу-гую стужку, якую aпрaнaлi на шыю («хрястоука», «мера-ганка», «строчка з хрэстам»): чырвоная стужка мела даужыню

каля 2 метрау, была сшытая пасярэдзше, да яе мацавалi крыж, пацерю, махры з каляро-вых вауняных штак); самароб-ныя бурштынавыя щ металiч-ныя завушнiцы, а таксама пад-вескi з гусiнага пуху («пушю»).

Неглюбскi строй змяняуся з цягам часу, але адбывалася гэта вельмi своеасаблiва: пра-цэсы засваення новага прахо-дзiлi марудней, бьш выяулены не так ярка, як у шшых рэпё-нах Беларусь Таму традыцыйны касцюм неглюбскага строю захоувау сваю стылёвую i функ-цыянальную цэласнасць досыць доуга. Толькi пад нащскам умоу савецкага часу жанчыны сталi адмауляцца ад сама-робнага адзення. Актыуны наступ на традыцыйны кас-цюм вёуся калгаснымi актывь стамь «Ад недарэчнага жыцця i вопратка устанавшася недарэч-ная. Верхняй сукеню не насiлi, адну толькi даугую кашулю. Вакол бёдрау навешвауся кава-лак халста - полка. У святы на-дзявауся яшчэ яркi пояс. Вось i увесь нарад. Вопратка ам-вaлiзaвaлa назначэнне жан-чыны, адлюстроувала погляды

на жыццё, яе становiшча у гра-мадстве... Многiя жанчыны яшчэ i да гэтага часу носяць тую вопратку. Прыгожая вышыуная работа, майстэрскае рукадзелле трацщца на упрыгожванне няз-грабнай, негiгiенiчнай адзежы, якая нясе прастуду i шфек-цыю. . Перадавыя актывктю-калгаснiцы першымi апранулi верхнюю сукенку. 1х цяпер ужо даволi многа...» (газета «Звязда», 1935). Так традыцыйны кас-цюм у неглюбсюм строi вый-шау са штодзённага ужытку, але семантычная значнасць прад-метау адзення захоувалася яшчэ доуп час. Найболей важ-ныя моманты у жыццi жанчыны - вяселле, народзшы дзь цяцi, пахаванне - патрабавалi ix ужывання. Наметку дарылi бабцы-павiтусе, на ёй хрысцШ немаулят i пакрывалi памер-лых. Панёва, тканая хустка, пояс i фартух 6brni неад'емнымi кам-панентамi вясельнага касцюма маладой i блiжэйшыx сваякоу на вяселль «Кубак» на каляд-ныя «ирышчы» дзяучыны апраналi яшчэ у 1950-я гг.

Сёння адзшым, мабыць, прадметам-маркерам прына-

лежнасщ да неглюбскай трады-цыi служаць даунейшыя бурштынавыя завушнiцы i бкер-ная пляцёнка-«гарлячка», якiя носяць жанчыны старэйшага веку. 1х сучасны святочны кас-цюм уяуляе сабой досыць ярм, нават стракаты гарнiтур, у яюм спалучаюцца амаль пра-мая спаднща насычаных цём-ных колерау, ярюя сiнiя, зялё-ныя, бардовыя кофты з доугiмi руквамi i вельмi яркiя xусткi з кветкавым арнаментам, сярод яюх пераважаюць жоутыя, фiялетавыя, зялёныя колеры.

Неглюбскi строй i сёння пры-цягвае увагу i выклжае гарачы iнтарэс у навукоуцау i амата-рау традыцыйнай культуры. Справу па узнауленш касцюма вядзе Неглюбсю сельскi цэнтр ткацтва. Спрыяе гэтаму i наданне у 2015 г. неглюбскiм тэкстыльным традыцыям статусу нематэрыяльнай куль-турнай спадчыны Беларусь .

Фота

Ф. Кавалёва, М. Аракчэева i А. Белавусава

http://innosfera.by

/ №4 (206) / Апрель 2020 / НАУКА И ИННОВАЦИИ 77

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.