Научная статья на тему 'ЦІ БЫЛА ПОЛАЦКАЯ НЕАСХАЛАСТЫКА: ДА ПЫТАННЯ АБ ФІЛАСОФСКАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ'

ЦІ БЫЛА ПОЛАЦКАЯ НЕАСХАЛАСТЫКА: ДА ПЫТАННЯ АБ ФІЛАСОФСКАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
11
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
схаластыка / неасхаластыка / Полацкая езуіцкая акадэмія / гісторыя філасофіі Беларусі / рэлігійная філасофія / філасофія езуітаў / французская Асвета / рацыяналізм / нямецкая класічная філасофія / scholasticism / Neo-Scholasticism / Polotsk Jesuit Academy / history of Belarusian philosophy / religious philosophy / Jesuit philosophy / French Enlightenment / rationalism / German classical philosophy

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — Г І. Клімовіч

Разглядаецца пытанне прыналежнасці філасофскай традыцыі Полацкай езуіцкай акадэміі ў адносінах да руху неасхаластыкі ў адпаведнасці з мэтай артыкула. З дапамогай метадаў гісторыка-філасофскай рэканструкцыі і кампаратывісцкага аналізу аўтар будуе гістарычныя паралелі паміж асноўнымі элементамі неасхаластычнай філасофіі і праграмнымі ўстаноўкамі інтэлектуальнай спадчыны прадстаўнікоў Полацкай акадэміі. Асноўнымі матэрыяламі даследавання выступаюць акадэмічныя курсы Дж. Анджаліні і В. Бучынскага, а таксама артыкулы “Полацкага штомесячніка”. Навуковая навізна даследавання заключаецца ў дакладным вызначэнні філасофскай прыналежнасці комплексу ідэй полацкіх мысліцеляў у адпаведнасці з фармальным і змястоўным крытэрыямі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

WAS THERE POLOTSK NEOSCHOLASTICISM: ON THE QUESTION OF PHILOSOPHICAL AFFILIATION

The question of belonging the philosophical tradition of the Polotsk Jesuit Academy in relation to the NeoScholastic movement is considered. Using the methods of historical-philosophical reconstruction and comparative analysis, the author builds historical parallels between the main elements of Neo-Scholastic philosophy and the program settings of the intellectual heritage of Polotsk Academy representatives. The main research materials are the academic courses of J. Angiolini and V. Buczyński, as well as articles from the “Miesięcznik Połocki”. The scientific novelty of the research lies in the precise definition of the philosophical affiliation of the complex of ideas, which belongs to Polotsk thinkers in accordance with formal and substantive criteria.

Текст научной работы на тему «ЦІ БЫЛА ПОЛАЦКАЯ НЕАСХАЛАСТЫКА: ДА ПЫТАННЯ АБ ФІЛАСОФСКАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ»

2024

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

ФИЛОСОФИЯ

УДК 141.319(476.5-21Полацк) Б01 10.52928/2070-1640-2024-41-1-100-103

Ц1 БЫЛА ПОЛАЦКАЯ НЕАСХАЛАСТЫКА: ДА ПЫТАННЯ АБ Ф1ЛАСОФСКАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЦ1

канд. фтас. навук Г.1. КЛ1МОВ1Ч (Беларуск дзяржауны медыцынст утверсгтэт, Штск) ОЯСЮ https://orcid.org/0000-0001-5555-1190

Разглядаецца пытанне прыналежнасц1 фшасофскай традыцъи Полацкай езущкай акадэмИ у адностах да руху неасхаластык1 у адпаведнасцг з мэтай артыкула. З дапамогай метадау ггсторыка-фшасофскай рэканструкцып I кампаратыв1сцкага аналгзу аутар будуе г1старычныя паралел1 пам1ж асноунымI элементамI неасхаластычнай фшасофп I праграмнымг устаноукамг ттэлектуальнай спадчыны прадстаушкоу Полацкай акадэмИ. АсноунымIматэрыяламг даследавання выступаюць акадэмгчныя курсы Дж. АнджалМ I В. Бучынскага, а таксама артыкулы "Полацкага штомесячтка". Навуковая навгзна даследавання заключаецца у дакладным вызначэнт фшасофскай прыналежнасц1 комплексу 1дэй полацкгх мыслщеляу у адпаведнасцг з фармальным I змястоуным крытэрыям1.

Ключавыя словы: схаластыка, неасхаластыка, Полацкая езущкая акадэм1я, г1сторыя фшасофп Беларус1, рэлтйная ф1ласоф1я, ф1ласоф1я езутау, французская Асвета, рацыянал1зм, нямецкая клас1чная фшасоф1я.

Уводзшы. Комплекс фшасофсшх щэй прадстаушкоу Полацкай езущкай акадэмИ да гэтага часу з'яуляецца даследаваным недастаткова поуна. У прыватнасщ, адкрытым пытаннем застаецца яго сувязь з найбольш уплывовымi напрамкамi рэлтйнай фшасофп Х1Х стагоддзя. У сваю чаргу гэтая "недаказанасць" прыводзщь да няправшьнага вызначэння месца i ролi щэй прадстаушкоу акадэмп у псторьи фшасофскай i сацыяльна-палиычнай думкi Беларусi, а таксама да няправшьнай ацэнкi вышкау iх фшасофскай рэфлексп, скажае магчымасць аб'ектыунай пстарычнай рэканструкцыi фiласофскага ландшафту Полацка як аднаго з найбольш значных культурных цэнтрау беларускай дзяржавы i змяншае культурны уклад Беларусi у сусветную iнтэлектуальную спадчыну у цэлым. Усё вышэйсказанае абумоулiвае актуальнасць i неабходнасць звароту да творчасщ полацкiх акадэмкау з мэтай фiласофскай iдэнтыфiкацыi iх праграмных установак.

Такiм чынам, мэтай даследавання з'яуляецца вызначэнне фiласофскай прыналежнасщ комплексу iдэй прадстаУнiкоУ Полацкай езущкай акадэмп. Дасягненне мэты рэалiзуецца праз рэканструкцыю спецыфiкi рэфлексii абраных аутарау (Дж. Анджалiнi, В. Бучынскi, Ф.К. Стахоусю, Ст. Пятровiч, Я. Ротан, Я. Разавен), вызначэнне асноуных тэм iх iнтэлектуальных пошукау i параунанне iх з характэрнымi рысамi неасхаластычнай вехi рэлiгiйнай фiласофii у самым пачатку яе развщця - у XIX стагоддзп Даследаванне заснавана на звароце да работ акадэмiчнай фшасофп, артыкулау у перыядычным друку. АсноУнымi метадамi, якiя выкарыстоуваюцца у даследаванш, з'яуляюцца гiсторыка-фiласофская рэканструкцыя i кампаратывкцю аналiз.

Асноуная частка. Адным з аутарытэтных напрамкау рэлiгiйнай фiласофii, яюя развiвалiся на працягу стагоддзяу у тым лiку i у межах фшасофскай i сацыяльна-палиычнай думкi Беларуа, з'яуляецца схаластычная традыцыя. Пры гэтым трэба адзначыць, што само вызначэнне асноуных пстарычных этапау яе развщця застаецца у сучаснасщ дастаткова складаным пытаннем, паколькi перыяд яе юнавання з XV па XVIII стагоддзi знаходзiуся доУгi час па-за праблемным полем гiсторыкаУ фiласофii. Папулярнай была думка, што да пачатку XIX стагоддзя схаластыка вычарпала практычна увесь творчы патэнцыял i толькi энцыктака папы рымскага Льва XIII Айегш Ра1г18 стала прыступкай, якая дазволша рэлiгiйнай фiласофii каталiцкага кiрунку выйсщ на новы узровень. Досыць вялшая група даследчыкау схаластычнай традыцыi падтрымлiвала i працягвае падтрымлiваць гэтую пазщыю [1, с. 4; 2, с. 159; 3; 4].

Тым не менш з праведзеных даследаванняу [5] вщавочна, што Ае1егш Ра1г18 была толью афiцыйным замацаваннем новага вика развщця схаластычнай традыцып, у той час як пошук новых падыходау да сярэднявечнай спадчыны iшоУ ужо задоуга да прыняцця энцыклiкi.

Разглядаючы iдэi прадстаУнiкоУ Полацкай езуiцкай акадэмп, варта адзначыць, што першая спроба традыцып дадзенай iнтэлектуальнай супольнасщ была ажыццёулена В.Ф. Шалькевiчам, яю увёу тэрмiн «полацкая неасхаластыка» [6, с. 524]. Аднак затым на працягу дастаткова доугага перыяду часу пазначанае сцвярджэнне мела статус ппатэтычнага. Аутар у даследаваннi ставщь задачай праверыць дадзеную гiпотэзу i затым прыняць яе цi абвергнуць у адпаведнасцi як з фармальным^ так i змястоУнымi крытэрыямi, уласцiвымi неасхаластыцы.

У сувязi з гэтым трэба звярнуць увагу на асаблiвы лiтаратурны стыль, характэрны для схаластычных творау. Яго складнiкамi з'яуляюцца зварот да Аб'яулення i аутарау клаачнай схаластыкi (эпоха Сярэднявечча), рацыянальнасць, выкарыстанне спецыфiчнага дыялектычнага падыходу [6]. Указаннем на з'яуленне прыкмет

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 1(41)

менавгга неасхаластычнай нашраванасщ была, на думку даследчыкау, адмова ад паусюднага выкарыстання латыш на карысць нацыянальных моу [1, с. 55]. Яшчэ адна прыкмета, якая ускосна вызначае менавгга неасхаластычныя щэйныя комплексы - наяунасць пстарычных даследаванняу, якiя сведчаць аб сталасщ традыцыi, яе здольнасцi да самарэфлекси i пераасэнсавання назапашанага культурнага вопыту [1, с. 38]. Але найбольш значнай, на наш погляд, прыкметай праявы сутнасцi новага этапу схаластыю быу зварот да актуальных для XIX стагоддзя фiласофскiх тэмау i персаналiй.

Цi быу стыль полацкiх акадэмшау у сваёй сутнасщ схаластычным? На наш погляд, адказ на гэтае пытанне будзе станоучым. Гэтыя аутары не толькi звярталкя да праудау Аб'яулення, але i лiчылi iх дастаткова аутарытэтнай крынщай, на якую варта спасылацца у тым лiку i у полi фiласофскай аргументацыi. Ужыванне праудау Аб'яулення у першую чаргу уласцiва акадэмiчнаму кiрунку творчай спадчыны полацкiх аутарау -дадзены феномен сустракаецца у фiласофскiх курсах В. Бучынскага, Дж. Анджалш. Так, Дж. Анджалiнi прапануе студэнтам выкарыстоуваць спецыфiчны варыянт доказу - доказ ад Аб'яулення, ям, на думку аутара, павiнен быць у адным шэрагу з лагiчнымi доказамi [8, с. 145]. Неабходнасць прыняцця на веру такiх доказау абгрунтоуваецца шляхам тэалагiчнай аргументацыi, якая, у сваю чаргу, з'яуляецца абсалютна прымальнай у рамках рэлiгiйнай фшасофп. Звяртаецца да праудау Аб'яулення i В. Бучынскi у межах разгляду трансцэндэнтальнай праблематыкi i яе суаднясення з iдэямi прадстаУнiкоУ дэiзму i пантэiзму [9, с. 98].

Аутарам уласцiва таксама i прымяненне дыялектычнага метаду. Як i пры разглядзе папярэдняй прыкметы -звароту да праудау Аб'яулення - дыялектычны метад у абсалютнай большасцi выпадкау прысутшчае у творах акадэмiчнай фiласофii прадстаушкоу Полацкай акадэмii. Гэта звязана з тым, што для Полацкага штомесячшка у асноуным выбар тэм быу абмежаваны маральна-фiласофскай праблематыкай. У акадэмiчным жа напрамку студэнты павiнны былi пазнаёмiцца з усёй архiтэктонiкай логш, якая падтрымлiвае схаластычную сiстэму.

Аналiзуючы сам дыялектычны метад, варта адзначыць, што у падставе яго ляжаць асноватворныя фiгуры сiлагiзму (Barbara, Cesarii, Darapti, Bramantip), якiя выкарыстоуваюцца тут для стварэння магчымасщ дыялогу. Для традыцыйнай формы схаластычнай дыялектыкi характэрна спець^чная лагiчная схема, якая уяуляе сабой сукупнасць наступных элементау: першы - гэта артыкуляцыя якога-небудзь сцвярджэння, друп быу злучаны з аргументацыяй у падтрымку i супраць разгляданага сцвярджэння, трэцi элемент быу адказны за выснову i фармавауся у традыцыйнай для схаластычных трактатау форме "Я кажу".

Пры звароце да акадэмiчных курсау Полацкай акадэмii, як ужо было адзначана вышэй, таксама магчыма прасачыць выкарыстанне дыялектычнага метаду. У «Пачатках фiласофii» В. Бучынскага, у частцы, прысвечанай метафiзiцы, ёсць раздзел пад назвай «Аб прынцыпах доказу», у цэнтры якога знаходзщца канцэпт дастатковай падставы. В. Бучынсю выкарыстоувае тут раней апiсаную схему: спачатку аутар дае вызначэнне паняцця прынцыпу, затым пераходзiць ужо непасрэдна да прынцыпу дастатковай падставы, пасля звяртаецца да аргументау, якiя высоуваюцца яго iдэйнымi апанентамi - Вольфам i Лейбнiцам, далей iдзе абвяржэнне i выснова [9, с. 13-18].

Гэтая ж структура аргументацып прысутшчае i у курсе фiласофii Дж. Анджалш. У якасцi прыкладу можна звярнуцца да першай части яго працы - логiкi, дзе аутар задаецца пытаннем: што такое юцша i якiмi з'яуляюцца яе крытэрыь Асаблiвая важнасць у межах пазначнай тэматыю надаецца канцэпту разумовай вщавочнасщ, якi прадстауляу па сутнасцi важную частку схаластычнай традыцыi, пакольш менавгга з iм была звязана магчымасць доказу многiх аб'ектау метафiзiчнай тэматыш. Як i у папярэднiм выпадку, першапачаткова аутар вызначае само паняцце разумовай вiдавочнасцi, а таксама яго складнш. Далей ён вызначае крытэрып разглядаемага паняцця i прыводзiць пярэчанш супраць дадзеных крытэрыяу. У прыватнасщ, гэта сцвярджэнне аб тым, што чалавечаму розуму наогул уласцiва памыляцца, таим чынам, i разумовая вщавочнасць, якая з'яуляецца яго вынiкам, таксама можа змяшчаць памылш. Далей у якасщ пярэчання прыводзiцца iдэя аб абмежаванасщ магчымасцяу пазнання чалавечага розуму. Апошшм iдзе аргумент ад эмтрыкау, якiя абмяжоУвалi вобласць спазнання толью пачуццёвым аспектам. Затым iдзе контраргументацыя i выснова аб неабходным юнаванш разумовай вiдавочнасцi [1, с. 88-98].

Разам з тым трэба адзначыць, што пазнчаныя вышэй характарыстыю толью дазваляюць аднесцi творчасць полацкiх акадэмкау да схаластычнага кiрунку у цэлым, але зусiм не даказваюць наяунасщ тут менавiта неасхаластычных элементау. Пошук уласщвасцяу, якiя дазваляюць аргументавана сцвярджаць юнаванне традыцыi полацкай неасхсаластыкi, прадстаулены аутарам нiжэй.

У першую чаргу сведчаннем прыналежнасщ менавiта да юрунку асучасненай схаластычнай традыцыi з'яуляецца адыход ад лацiнскай мовы i выкарыстанне нацыянальных моу. Такое адхiленне было звязана у большай ступенi з працэсамi фармавання нацый. У гэтых адносiнах творчасць полацкiх аутарау трэба ахарактарызаваць як пераходны этап. Падчас працы са студэнтамi яны заставалюя вернымi унiверсiтэцкай традыцыi мiнулых стагоддзяу i аддавалi перавагу выкарыстанню латыш. Аднак пры нашсанш артыкулау для шырокай публiкi, будучы палiглотамi, звярталкя да досыць вялiкай колькасцi моу, у тым лшу рускай, французскай i польскай. З iншага боку, даследчым, якiя падкрэслiваюць выкарыстанне нацыянальных моу як неад'емную рысу неасхаластыю, адносяць яе узнiкненне да 60-70 гг. Х1Х стагоддзя, таму гэты крытэрый можа ужывацца адносна прадстаушкоу Полацкай акадэмп толькi умоуна, адрозненне у часовым прамежку у цэлым тлумачыць названую вышэй рысу «пераходнасщ».

Другой прыкметай, якая вызначае неасхаластычны стыль мыслення, з'яуляецца зварот да псторып. Феномен пстарычных даследаванняу, яюя закранаюць як iдэi тэолагау малага [10], так i псторыю царквы [11], роуна як

2024

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия E

i спробы пабудовы першых метадалогiй пстарычных даследаванняу, дастаткова шырока прадстаулены у творчасцi дзеячоу Полацкай акадэми. Адна з мапстральных тэм, якая распрацоуваецца аутарамi у рамках пазначанай праблематыш, - гэта карэляцыя пстарычных i тэалапчных доказау праз прызму параунання аутарытэту чалавечага сведчання i праудау Аб'яулення. Да шэрагу ташх работ адносiцца, напрыклад, артыкул Ф.К. Стахоускага «Разгляд працы Ст. Сакалоускага Partitiones ecclesiasticae» [12]. Яшчэ адным прыкладам пстарычных даследаванняу з'яуляецца артыкул Яна Разавена «Герадот i Дыядор Сщылшсш: цi варта iм верыць у пытаннi егiпецкай манархи i цi з'яуляецца iх аутарытэт вышэйшым за аутарытэт Майсея, калi бачым мы у iм только летапiсца, а не пiсьменнiка, натхнёнага Богам: адказ на артыкул «Каротш погляд Егiпта» з Львоускага штомесячшка» [13]. Сюды ж адносiццаi артыкул Я. Ротана «Нататка з нагоды нататш пра стогадовых людзей, змешчаная на старонках Рускага iнвалiда» [14].

Адным з галоуных крытэрыяу, яюя сведчаць пра актуальнасць рэфлексii полацшх аутарау у кантэксце разглядаемай эпох^ была iх рэакцыя на тагачасныя штэлектуальныя выклiкi. Для полацкiх мыслщеляу яны Увасобiлiся у напружаным дыялогу з прадстаунiкамi французскай i нямецкай лшш фiласофii.

1нтэлектуальная рэвалюцыя эпохi Асветы, якая абвясцiла пануючымi прынцыпамi фiласофii рацыяналiзм i звязаны з iм аутаномны розум, а затым паспрабавала распаусюдзiць iх на усе баю жыцця грамадства, не магла застацца па-за межамi рэфлексii полацюх акадэмiкау. Зварот да фiласофii французскай Асветы - гэта не толью крытыка комплексу iдэй атэютычнага юрунку, якi пагражае рэлiгiйнай традыцыi. Найперш гэта спроба пераадолець iнтэлектуальную i экзiстэнцыйную катастрофу, якую бачыт полацшя аутары у Французскай рэвалюцыi. Нездарма асноунай тэмай артыкулау Полацкага штомесячшка пры звароце да французсшх фшосафау з'яуляецца iдэя перамiр'я рэлiгii i фiласофii, а таксама абмеркаванне магчымасщ вяртання галоунай пазiцыi рэлiгiйнай дагматыю. Прыкладам дадзенага феномену служаць артыкулы «Ц можна тэолагау абвiнавачваць у тым, што яны паусталi супраць фiласофii васемнаццатага стагоддзя?» [15], «Перамiр'е памiж сучаснай фiласофiяй i рэл^й» [16].

Рэакцыя на нямецкую фшасофда у асноуным прадстаулена у рамках акадэмiчных курсау. Такое абмежаванне звязана з меркаваннем полацюх фiлосафау аб адсутнасщ цiкавасцi да нямецкай фшасофп сярод шырокай публiкi [17, с. 7].

Крытыка работ Канта у Полацкай езущкай акадэмii з'яуляецца часткай больш шырокага руху каталiцкай фшасофп. У полацюм выпадку яна збольшага была рэалiзавана у класiчных курсах фшасофп Дж. Анджалш i В. Бучынскага. Заснавана яна была на тых жа праграмных устаноуках, яюя у далейшым будуць пакладзены у падмурак неатамiстычнай фiласофii. Калi Дж. Анджалт у асноуным канцэнтравауся на асобных праблемах кантаускай фiласофii [18, с. 116-125], то у творчасщ В. Бучынскага крытыка щэй Канта носiць сiстэмны характар, щзе па узыходзячай ад логiкi [19, с. 20] да маральнай фшасофп [20, с. 32] i фшасофп права [20, с. 94]. Фшасофго Канта, паводле Бучынскага, трэба адносщь да так званага «перыяду замяшання», яш пачынаецца рэфармацыяй i заканчваецца якраз афармленнем iдэй фiласофii Канта. АсноУнымi пастулатамi, з якiмi не можа пагадзщца В. Бучынскi, з'яуляюцца адмауленне iснавання, на думку аутара, у кантаускай фiласофii аб'ектыунай рэальнасщ, немагчымасцi спасцiжэння аб'ектыунай iсцiны, што, у сваю чаргу, з'яуляецца прамым шляхам да скептыцызму. Не успрынялi полацкiя аутары i вучэнне Канта аб прасторы i часе як апрыёрных формах. Але самым вялшм каменем спатыкнення, якi выклiкау незадавальненне полацкiх неасхаластау, была крытыка Кантам доказау юнавання Бога, на яе i быу вымушаны адказваць В. Бучынсю у сваёй метафiзiцы. Галоуныгш фiласофскiмi аутарытэтамi, на якiя абатраецца В. Бучынсш, з'яуляюцца фiлосаф-езуiт, прафесар 1нсбруцкага унiверсiтэта Якуб Цалiнгер, а таксама Пётр Мiёцi - вядомы родапачынальнiк антыкантыянскай лiнii рэлiгiйнай фшасофп.

Заключэнне. Такiм чынам, на аснове прыведзеных вышэй аргументау даказаны факт, што па сваёй форме i зместу фшасофская спадчына прадстаУнiкоУ Полацкай езущкай акадэмп сапрауды належыць да неасхаластыю. У сваю чаргу гэта прыводзщь да змены разумення пстарычнай панарамы i фiласофскага ландшафту як Беларуа, так i Расiйскай iмперыi, роуна як i Заходняй Еуропы. Калi фiласофiя полацкiх акадэмiкау сапрауды з'яуляецца неасхаластычнай па сваёй сутнасщ, то сам пачатак гiстарычнага кнавання неасхаластыкi варта аднесцi не да сярэдзшы XIX стагоддзя, як сцвярджалася раней, а да яго пачатку, а першым яго цэнтрам будзе не Фрыбург або Лувен, а беларусм горад, якi знаходзiуся у гэты час у межах Расшскай iмперыi, - Полацк.

Л1ТАРАТУРА

1. Perrier J.L. The revival of s^okst^ philosophy in the nineteenth century. - New York. - 1909. - 354 p.

2. Wulf M. Scholasticism old and new: an introduction to scholastic philosophy medieval and modern. - Dublin. - 1907. - 328 p.

3. Кимелев Ю.А. Неосхоластика и схоластическая философия // Социальные и гуманитарные науки. Отечественная и зарубежная литература. Сер. 3. Философия. - 2023. - № 3. - С. 104-123. DOI: 10131249/rphil/2023.03.07

4. Арапов А.В. Неосхоластика: история и основные концепции // Вестн. ВГУ. Сер.: философия. - 2015. - № 3. - С. 51-58.

5. Ктмов1ч Г.1. 1нварыянты назвау у схаластычная традыцы1 // Науч. тр. Республик. ин-та высш. шк. - № 2. - 2021. - С. 27-32.

6. Шалькев1ч В.Ф. Полацкая неасхаластыка // Мировоззренческие и философско-методологические основания развития современного общества: Беларусь, регион, мир: материалы междунар. науч. конф. / Минск (5-6 нояб. 2008 г.) / под ред. Т.А. Адуло. - Минск, 2008. - С. 524-525.

7. List of books in the Neo^ho^st^ tradition [БЬс^тс resource] - URL: https://catholicebooks.wordpress.com/2013/03/07/list-of-ebooks-in-the-neoscholastic-manualist-tradition/ (дата обращения: 2019-02-19).

8. Angiolini G. Instutiones Philosophkae ad usum studiosorum Academiae Pok^ensis. - Po^k. - 1819. - 310 p.

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 1(41)

9. Buczynski V. Instutiones philosophicae, pars secunda continens metaphisicam. - Viennae, 1844. - 302 p.

10. Stachowski F.K. Listy Filipa Padniewskiego krakowskiego biskupa pisane do Zygmunta Augusta krola polskiego, wyj^te z r^kopisu znajduj^cego si£ w bibliotece Akademii Polockiej // Miesi^cznik Polocki. - 1818. - T. 1. - № 3. - S. 217-221.

11. Snarski K. Uwagi o Templariuszach z powodu umieszczonej o nich historycznej wiadomosci przed tragedi^ gran^ na teatrze a Warszawie d.13 kwietnia 1819 roku // Miesi^cznik Polocki. - 1820. - T. 4. - № 2. - S. 79-110.

12. Stachowski F.K. Rozbior dzielka Stanislawa Sokolowskiego pod napisem Partitiones Ecclesiasticae // Miesi^cznik Polocki. -1818. - T. 1. - № 1. - S. 43-53.

13. Rozaven J. Herodot i Diodor Sycylijski czy s^ godni wiary w tym co mowi^ o dawnosci monarchii egipskiej; i czy ich powaga wi^ksza jest od Mojzesza, jesli w tym prawodawcy Zydow uwazac zechcemy tylko dziejopisa, nie zas pisarza natchnionego od Boga. Rozprawa napisana z powodu artykulu: Rzut oka na Egipt, umieszczonego w „Pami^tniku Lwowskim" // Miesi^cznik Polocki. - 1818. - T. 2. - № 8. - S. 219-255.

14. Roothaan J.F. Uwagi nad uwagami o ludziach stuletnich, umieszczonymi w nrze 123 Ruskiego Inwalida // Miesi^cznik Polocki. -1818. - T. 3. - № 11. - S. 153-171.

15. Czarnocki F.K. Czy mozna teologow slusznie obwiniac, ze na filozofi^ 18go wieku powstaj^? // Miesi^cznik Polocki. -1820. - T. 4. - № 1. - S. 44-57.

16. Przymierze mi^dzy dzisiejsz^ filozofi^ i religi^ // Miesi^cznik Polocki. - 1818. - T. 1. - № 1. - S. 58-62.

17. Przemowa // Miesi^cznik Polocki. - 1818. - T. 1. - № 1. - S. 1-7.

18. Климович А.И. Анджолини VS Кант: к философскому наследию Полоцкой иезуитской академии // Кантовский сборник. - 2023. - Т. 42. - № 1. - С. 107-131. DOI: 10.5922/0207-6918-2023-1-6

19. Buczynski V. Instutiones philosophicae, pars secunda continens logicam cum praevia in universam philosophiam intrudictione. - Viennae, 1843. - 159 p.

20. Buczynski V. Instutiones philosophicae, pars tertia continens ethicam. - Viennae, 1844. - 206 p.

Поступила 22.03.2024

WAS THERE POLOTSK NEOSCHOLASTICISM: ON THE QUESTION OF PHILOSOPHICAL AFFILIATION

H. KLIMOVICH (Belarusian State Medical University, Minsk)

The question of belonging the philosophical tradition of the Polotsk Jesuit Academy in relation to the Neo-Scholastic movement is considered. Using the methods of historical-philosophical reconstruction and comparative analysis, the author builds historical parallels between the main elements of Neo-Scholastic philosophy and the program settings of the intellectual heritage of Polotsk Academy representatives. The main research materials are the academic courses of J. Angiolini and V. Buczynski, as well as articles from the "Miesiqcznik Polocki". The scientific novelty of the research lies in the precise definition of the philosophical affiliation of the complex of ideas, which belongs to Polotsk thinkers in accordance with formal and substantive criteria.

Keywords: scholasticism, Neo-Scholasticism, Polotsk Jesuit Academy, history of Belarusian philosophy, religious philosophy, Jesuit philosophy, French Enlightenment, rationalism, German classical philosophy.

БЫЛА ЛИ ПОЛОЦКАЯ НЕОСХОЛАСТИКА: К ВОПРОСУ О ФИЛОСОФСКОЙ ПРИНАДЛЕЖНОСТИ

Г.И. КЛИМОВИЧ (Белорусский государственный медицинский университет, Минск)

Рассматривается вопрос принадлежности философской традиции Полоцкой иезуитской академии к движению неосхоластики. С помощью методов историко-философской реконструкции и компаративистского анализа автор строит исторические параллели между основными элементами неосхоластической философии и программными установками интеллектуального наследия представителей Полоцкой академии. Основными материалами исследования выступают академические курсы Дж. Анджолини и В. Бучинского, а также статьи «Полоцкого ежемесячника». Научная новизна исследования заключается в точном определении философской принадлежности комплекса идей полоцких мыслителей в соответствии с формальным и содержательным критериями.

Ключевые слова: схоластика, неосхоластика, Полоцкая иезуитская академия, история философии Беларуси, религиозная философия, философия иезуитов, французское Просвещение, рационализм, немецкая классическая философия.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.