Научная статья на тему 'PHILOSOPHICAL ASPECTS OF EDUCATIONAL INTERNATIONALIZATION OF X-XVIII CENT. ANCIENT BELARUS'

PHILOSOPHICAL ASPECTS OF EDUCATIONAL INTERNATIONALIZATION OF X-XVIII CENT. ANCIENT BELARUS Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
10
16
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
іНТЭРНАЦЫЯНАЛіЗАЦЫЯ АДУКАЦЫі БЕЛАРУСі / ВіЗАНТЫЙСКАЯ ФіЛАСОФіЯ / СХАЛАСТЫКА / ГіСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ АДУКАЦЫі / BELARUSIAN EDUCATIONAL INTERNATIONALIZATION / BYZANTIUM PHILOSOPHY / SCHOLASTICS / THE HISTORY OF BELARUSIAN EDUCATION

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Smaliakou D.

The article deals with philosophical aspects of educational internationalization of ancient Belarus between X-XVIII cent. From the early start of Ancient Rus' and finishing the higher point of Jesuit Education the educational internationalization was one of the key elements of genesis as well as maintaining of development of ancient Belarusian education. The same processes were explored as the changing of Byzantium philosophy influence to scholastic philosophy of Western Europe. As the result, the education played important role in the creation of Christian hierarchy and Christian religion activity in ancient Belarus, as well as the importance of this process to build the alternative career for individuals as the alternation to military crevice.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «PHILOSOPHICAL ASPECTS OF EDUCATIONAL INTERNATIONALIZATION OF X-XVIII CENT. ANCIENT BELARUS»

УДК 37.01(476)"9/16"

Ф1ЛАСОФСК1Я АСПЕКТЫ ШТЭРНАЦЫЯНАЛ1ЗАЦЫ1 АДУКАЦЫ1 СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУС1 X-XVIII стст.*

канд. фыас. н. ДА. СМАЛЯКОУ (1нстытут фтасофй Нацыянальнай акадэмй навук Беларуы, Минск / Лтнаньск педагагiчны ушверсШэт)

Разглядаюцца фшасофстя аспекты iнтэрнацыяналiзацыi адукацыйных працэсау старажытнай Беларуci у часовым прамежку памiж X-XVIII стст. Пачынаючы з этапу фармавання Старажытнай Pyci i завяршаючы перыядам росквту ¡езущтх калегiумау iнтэрнацыяналiзацыя адукацьп з'яулялася адным з асноуных элементау як генезку, так i падрымання адукацый старажытнай Беларуы. Гэтыя ж працэсы разглядаюцца як змена уплыву Вiзантыйcкай фшасофп на схаластычную фшасофт заходняй Еуропы. У якаcцi выткау падкрэШваецца роля адукацый у станауленш хрыcцiянcкай iерархii i рэлiгiйнай дзейнаcцi у старажытнай Беларуd, а таксама iндывiдуальнай альтэрнатывы да кар 'ерных перспектыу у вайсковай сферы.

Ключавыя словы: ттэрнацыянал1зацыя адукацый Беларуci, в1зантыйская фiлаcофiя, схаластыка, гкторыя беларускай адукацый.

Псторыя беларускай адукацьп з'яуляецца даволi распрацаваным i запатрабаваным аб'ектам навуковых даследаванняу. Каротю агляд генезюу вышэйшай адукацьп на Беларуа зрабш у сваiм артыкуле Я. Яноусю i А.Ф. Самуак "Ушвератэт Беларуа: асэнсаванне i рэатазацыя яго wi у гюторыка-палиычных рэалiях часу" [1]. Адукацыйным рэформам прысвечаны артыкул Я.В. Тарасюка "Рэформа адукацыи у Рэчы Паспалiтай XVIII стагоддзя" [2] i А.Ф. Самусiка "Спецыфка выкладання "septem artes liberalis" у айчынных брацкiх школах у канцы XVI - першай трэцi XVII ст." [3]. Пытанням з'яулення i функцыянавання адукацыi на беларускiх землях у кантэксце пауставання айчыннай мысленнай практыкi адведзены i шэраг раздзелау калектыунай манаграфй "Гiсторыя фiласофскай i грамадска-палiтычнай думкi Беларусi". Што тычыцца канкрэтных гiстарычных феноменау айчыннай адукацып, такiх, як Iезуiцкiя калепумы, брацкiя цi пратэстанцкiя школы, тярсюя калегiумы, жаночая адукацыя, прыхацкiя школы, то яны даволi грунтоуна даследаваны у рамках гiстарычнай i педагапчнай навук, пра што сведчыць шэраг манаграфш айчынных i замежных навукоуцау.

Адначасова, калi гiсторыя беларускай адукацып даволi змястоуна разгледжана з пункту гледжання складу i уплыву на агульныя штэлектуальна-культурныя працэсы, то феномену iнтэрнацыяналiзацыi старажытнай айчыннай адукацыi, а тым больш яе фiласофскiм аспектам у цэлым яшчэ мае быць нададзена пачэсная навуковая увага. У той час як значэнне iнтэрнацыяналiзацыйных працэсау для генезюу i развщця адукацып старажытнай Беларусi наурад щ магчыма аспрэчыць, тым не меньш культурна-фiласофскiя, калi заугодна, нават цывшзацыйныя наступствы гэтага працэсу патрабуюць асобнага фшасофскага разгляду.

Внантыйскч reHe3Íc айчыннай адукацьп. Генезю гiсторыi беларускай адукацып большасцю навукоуцау у першую чаргу звязваецца з прашкненнем хрысцiянства на тэрыторыi, якiя ляжалi паабапал гандлёвага шляху "З варагау у грэю". Калi палiтычная гiсторыя Старажытнай Рус часта даследуецца з перспектывы высвятлення ролi i месца скандынаускiх вайсковых дружын у аб'яднаннi i стабшзацыи зямель у бассейнах Дзвiны i Дняпра, то штэлектуальная гiсторыя найчасцей пачынае свой адлiк з моманту хрышчэння Русi i падлягання яе Канстантынопальскай юрысдыкцыi.

Такi падыход выглядае цалкам апрауданым з пункту гледжання навуковай метадалогп, таму што сам момант прыходу хрысцiянства на тэрыторыю Русi супадае з пачаткам стварэння першых тэкстуальных помнiкау. У гэтым рэчышчы пiсьмовая фiксацыя падзей выступае момантам высвячэння гiстарычных аб'ектау з цемры археалагiчнай рэчаiснасцi.

Сустрэча славянсюх барбарау з вытанчанымi узорамi вiзантыйскай фiласофii запускае механiзм змены штэлектуальнай парадыгмы на землях старажытнай Беларусь Гэта не тольм адаптацыя монатэiзму язычнiцкiм насельнiцтвам, працэс, якi спачатку развiвауся у межах палiтычных эли i з цягам

* Артыкул падрыхтаваны у рамках фшансавай падтрымю Лшнаньскага педагапчнага ушверЫтэта, Грант № ZB1805 «Даследаванне псторыи духоунай культуры БеларуЫ».

часу ^рау усё болей i болей прыхшьшкау сярод розных саслоуяу старажытнага грамадства, але адначасова i прашкненне кнiжнай культуры, якую на крылах рэлiгii уносша хрысцiянства [4].

Вiзантыйскiя мiсiянеры выконвалi не толькi рэлшйнае паклiканне - распаусюд хрысцiянства сярод язычшкау, але адначасова спрыялi стабшзацыйным працэсам на барбарскiх тэрыторыях. У гэтым ключы варажская вайсковая сша ураунаважвалася гуманiзацыйнымi працэсамi трансляцыi i укаранення хрысцiянскай рэлiгii у яе вiзантыйскай iнтэрпрэтацыi. У межах гэтага перыяду можна сказаць, што кроунае адзiнства, на якiм раней будавалкя племянныя саюзы, саступала месца хрысщянскай iдэнтыфiкацы. Гэты палiтычны аспект хрысщяшзацыи выявiу неабходнасць з боку старажытных элiт надаваць больш пiльную увагу адукацыйным працэсам, якiя на той час штэрпрэтавалкя выключна у рэлтйным рэчышчы.

Ва умовах выбудовы новых палиычных супольнасцяу на разнастайных славянсмх землях Вiзантыя забяспечыла iх поуным наборам неабходных атрыбутау. Мноства хрысщянсмх прапаведнiкау неслi на беларускiя землi не толькi новую рэлiгiю, але i корпус вiзантыйскiх ведау. Менавгга грэчаскiя мiсiянеры Кiрыл i Мефодзш у IX ст. н.э. стварылi славянскi алфавiт i пачалi перакладаць хрысцiянскi масiу тэкстау на славянсюя дыялекты. На аснове кiрылiцы кадыф^ецца царкоуна-славянская мова, якая нараджаецца у межах функцыянальнай неабходнасцi ажыццяулення лпурпчных практык. Па сутнасцi, хрысцiянства прапануе славянам не толью пiсьмо, але i саму мову. У гэтым ключы Вiзантыя выяуляецца не толью як адзiн з фактарау забеспячэння дзяржаунасщ Старажытнай Русi, але i крынiца пiсьмовага голасу, якi на пераломе I i II тысячагоддзя н.э. здабылi славянскiя плямёны у яе межах.

З моманту узшкнення пiсьмовай культуры на Беларускiх землях можна казаць аб пачатку прапсторыи нацыянальнай адукацыi. Разглядаючы гэты працэс нельга не зауважыць два ютотныя аспекты. Па-першае, пiсьмо, а разам з iм i кнiжная культура патрабавала акамуляцыи i тыражавання тсьмовых крынiц, што прадугледжвала iнстытуцыянальныя формы працякання гэтага працэсу. З гэтага вышкае, што не само па сабе прашкненне хрысщянсюх мiсiянерау i грэчаскiх кнiг абумовiла з'яуленне нацыянальнай адукацыи, але укараненне iнстытуцыянальных формау акамуляцыi i трансляцыi ведау, гэта значыць манастыроу i прыходау. Гэтыя установы з аднаго боку збiралi тэкстуальны масiу у сваiх бiблiятэках, тыражавалi яго праз перапiс манускрыптау. Такiм чынам стваралiся умовы для перадачы рэлiгiйных ведау не тольм свецкаму насельнiцтву, але i у межах рэлiгiйнай iерархii, забяспечваючы бесперарыунасць працякання гэтых працэсау.

Па-другое, мiсiянерская дзейнасць не заусёды звязваецца з адукацыяй. Як на прыклад прыход хрысцiянства у саму Грэцыю наурад цi можна разглядаць у межах адукацыйных працэсау, але хутчэй у рэлiгiйна-палемiчным ключы з элементамi палиычнай неабходнасцi. У адрозненнi ад Рымскай Iмперыi Старажытная Русь не мела вытанчанага i адукаванага насельнiцтва з развиай адукацыйнай сiстэмай. З гэтага вышкае, што культурная i палпычная сiнергiя патрабавала ад Вiзантыi не толью прасоування рэлiгiйных ведау, але i ведау як такiх. Базавая падрыхтоука лакальных кадрау дазваляла метраполп весцi дыялог з больш прадказальнымi палiтычнымi партнёрамi, адначасова падпiтваючы культурную эвалюцыю славянскiх тэрыторый праз адукацыю таленавiтых рэлiгiйных i палiтычных дзеячау. Такая неабходнасць дыктавала асаблiвыя умовы выбудовы астэмы рэлiгiйных устаноу, ямя у межах рэлiгiйнай актыунасцi выконвал^ па-сутнасцi, функцыi адукацыйных iнстытуцый.

Ва умовах паступовага прашкнення хрысцiянства на прасторы паганскiх плямён Старажытнай Руа неабходнасць укаранення адукацыi абумоУлiвалася i з iнтэлектуальна-iдэалагiчных прычынау. Натуральнае накладанне хрысцiянскай сiмволiкi на паганскi змест мясцовай культуры прымушау рэлiгiйную iерархiю пiльна ставiцца да праяу сшкрэтызму, асаблiва сярод самiх прапаведнiкау. У гэтых умовах мэтай адукацыи робщца фармаванне чыста хрысцiянскага светапогляду, яю iнтэрпрэтавауся у дусе аддзялення рэальнага ад уяунага. Паганства у падобнай дыхатамii iнтэрпрэтавалася у якасцi уяунага, а значыць хiбнага, тады як хрысщянства карэлявала з паняццем рэальнага, а значыць кцшнага. У падобным ключы паганская культура выяулялася як неразрозненнае мора забабонау i зман, у той час калi хрысщянства наадврот выдзялала з рэчаiснасцi аб'екты, персанiфiкуючы iх, а значыць выяуляючы iх у сапрауднай рэчаiснасцi. У гэтым ключы барбарсюя народы часта штэрпрэтавалкя у катэгорыях хтанiчнасцi, як бязмежныя бясформленныя масы, з яюх хрысцiянства крышталiзуе цi высвячае щэнтычнасць, выбудоуваючы дзяржауныя рамкi працякання усвядомленнага сацыяльнага жыцця.

Дэперсанiфiкацыя дахрысцiянскай Руа бадай з'яуляецца адным з найбольш старых i глыбока укаранёных тэзюау у межах сярэднявечных дэбатау вакол мясцовай адукацыь Калi праваслауны палемкт З. Капустэньскi у XVII ст. спрачаецца з унiяцка-каталiцкiмi апанентамi аб праве каталщкай царквы iснаваць на тэрыторыi рускiх княствау, ён уводзщь катэгорыi боскага i апостальскага права Канстанцшопальскага патрыярхату, дадзенае праз апостала Андрэя, яю па загадзе босюм хрысцiу славянскiя землi [5, с. 1071]. Па сутнасщ, да хросту Русь разглядаецца палемiстам у якасщ нiчыйнай тэрыторыi, пусткамi, якiя хрысщянства дадало да цывiлiзаванага свету. У гэтым кантэксце вiзантыйскае

хрысщянства афармляе i стварае новую юрысдыкцыю, а з ёй i палпычнага актара, што прадугледжвае на рауне з новай рэлшяй укараненне поунага спектру атрыбутау паунапраунай дзяржавы.

Адначасова перыяд хрысцiянiзацыi Рус прыпау на эпоху станаулення Вiзантыйскай фiласофii (1Х-Х1У ст.) i новай вiзантыйскай адукацыi. У межах транзиу Вiзантыi з агульнарымскага кантэксту у грэчаскую лакальнасць адбываецца натуральнае перацяканне патрыстыкi у вiзантыйскую фiласофiю, якая засяроджваецца на вымярэнш iсiцны як асноуным напрамку iнтэлектуальных штудый [6]. Гэты працэс адбываецца у рамках адначасовага выкарыстання напрацовак заходняй схаластыю i щэалапчна-палiтычнай апазiцыi да яе. Не лшне таксама зауважыць даволi трывалую сепарацыю пракытш ужывання старажытнагрэчаскай спадчыны вiзантыйскiмi фiлосафамi, а менавгга выкарыстанне логiкi Арыстотыля i метафiзiкi Платона.

У гэтых умовах патрыярх Фоцiй (820-896) - адзш з найбольш таленавiтых i адукаваных людзей свайго часу апынууся як кропкай разрыву памiж Заходняй i Усходняй хрысцiянскiмi цэрквамi, так i сiмвалам вiзантыйскага прарыву у дачыненнях са славянскiмi плямёнамi (лiчыцца непасрэдным хрысцiцелем Русi i Балгарыi) [6]. У шырэйшым кантэксце гэтыя падзеi даволi моцна узаемазвязваюцца, дзе знакамиая Фоцiева схiзма (863-867) разглядаецца у рэчышчы пытання хрысцiянiзацыi славянскiх земляу (ад Балгарыi да Русi) у абставшах унутрыпалiтычнага крызiсу у Вiзантыi i канкурэнцыi з Заходняй хрысщянскай царквой.

У падобных абставiнах не толью фiласофiя робiцца iнструментальным дапауненнем тэалогii, але i адукацыя губляе характарыстыкi усеагульнасцi, факусуючыся на праблемах прафесшнай падрыхтоУкi святароу i мiсiянерау. З аднаго боку гэта было ютотнай часткай замежнай палiтыкi Вiзантыi, з iншага боку не выпадала спадзявацца на фшасофсш ухiл навум ва умовах нарастаючай асманскай пагрозы i разрабаванне Канстантынопаля крыжакамi (1204 г.). Менавгга пры падзеннi Канстантынопаля вышэйшая адукацыя у сталiцы Вiзантыi перастае функцыянаваць, зачыняецца знакамiтая Школа Фшасофп [7; 32]. Аднауленне астэмы вышэйшай адукацыi наступае толькi праз 60 гадоу пры заснаваннi Вышэйшай школы Канстантынопаля, хоць не лшне падкрэслiць, што вышэйшыя адукацыйныя шстытуцьи Вiзантыi не абмяжоУвалiся распалажэннем выключна у сталiцы, што адыграла ютотную ролю у захаваннi адукацыйнай традыцыi.

У межах эвалюцыi духоунай культуры старажытнай Еуропы пад уплывам iудаiсцкай традыцыi адбывалiся паступовыя змены у формах i функцыянальных характарыстыках адукацыь Iудаiсцкая культура, на аснове якой паустала хрысцiянства, разглядала адукацыю у першую чаргу у межах рэлшйнай актыунасцi. Да нашых дзён iудаiсцкая адукацыя канцэнтруецца вакол трансляцыi рэлтйнага вучэння i яго аналiзу. У межах Рымскай Iмперыi такi падыход наклауся на моцны фiласофска-культурны падмурак папярэдняй штэлектуальнай традыцыi, у першую чаргу грэчаскай фiласофii. Адначасова мелi уплыу i больш новыя штэлектуальныя плынi, такiя як гнастыцызм i манiхейства.

1стотнасць свецкай адукацыi для Вiзантыi можна прасачыць на прыкладзе Патрыяршай школы Канстантынопаля. Гэтая установа вышэйшай адукацыi не гледзячы на глыбою рэлтйны антураж прадстауляла цалкам свецкую адукацыю у якасцi пратдэфтыю да теалагiчных штудый [7: 50]. Пры гэтым сама навучальная установа праудападобна была дэцэнтравана i размяшчалася на базе шэрагу царкоуных i прыхацкiх комплексау, дзе кожная школа альбо факультэт спецыялiзавауся на асобных задачах - базавае навучанне, граматыка, рыторыка i г.д.

Калi у Вiзантыi хрысцiянская традыцыя i сютэма адукацыi былi прадстаулены глыбокiм сплавам фшасофп i рэлiгiйнай дагматыкi, то у межах Старажытнай Русi хрысщянства прыходзщь як цэласны i закончаны феномен з ярка выражанным iудаiсцкiм ухiлам. Iншымi словамi, адукацыя прыходзщь у выглядзе функцыянальнага дадатку рэлМ i яе утылiтарнае значэнне абмяжоуваецца падрыхтоукай кадрау для рэлiгiйнай iерархii. Калi Вiзантыйская культура адчувала псторыю пауставання дагматычных нормау нароуне з эвалюцыяй фiласофскага iнструментарыя хрысцiянскай тэалогп, то у мясцовым кантэксце хрысщянства прыйшло як дадзенасць. Тут догмы ужо не атаясамлялкя з дасягнутым кансэнсусам, але функцыянавалi як узоры высокай культуры, ад якiх нельга было адыходзщь цi творча перапрацоуваць у адпаведнасцi з мясцовымi звычаямь

У гэтых абставiнах натуральна з'яулялюя фiгуры, якiя зрабiлi моцны уплыу на станауленне нацыянальнай адукацыi у межах асабiстага рэлiгiйнага служэння. Пад такiмi фiгурамi у першую чаргу разумеюцца Еуфрасшня Полацкая (1101-1167 н.э.) жаночае манастырскае вучылiшча Еуфрасiннi Полацкай, i Кiрыл Тураускi (1130-1182 н.э.) манастырская школа Кiрылы Тураускага. 1х дзейнасць - гэта перш за усё адкрыццё новых манастыроу i прыходау, стварэнне багаслоУскiх творау, ператс кнiг. Пры гэтым перапiс кшг шмат у чым зрабiуся асноуным шструментам адукацыi i сферай яе выкарыстання.

Фшасофска-культурныя асабл1васц1 1мтэрмацмямал1зацыимага генезку адукацыi старажытнай Беларусi. Парауноуваючы Вiзантыю, як традыцыйны узор развiцця i функцыянавання адукацыi з прагiстарычных часоу да сярэднявечча з больш кароткай псторыяй лакальнай адукацыi

Старажытнай Руа, варта адзначыць, што у межах рымска-грэчаскай культуры адукацыя функцыянавала у рамках свецюх патрэб, як гэта было i у iншых магутных цывшзацыях свету. У межах Старажытнай Грэцыи - гэта фiласофская адукацыя, якая прапаноувала функцыянальны рытарычны iнструментарый, неабходны у межах дэмакратычнай арганiзацыi грэчасюх полiсау. У Кiтаi адукацыя развiвалася у межах падрыхтоУкi чынавецкiх кадрау, а дзяржауныя iспыты станавiлiся ктотным момантам у жыццi кожнай асобы, якая звязвала сваю прафесiйную дзейнасць з дзяржаунай службай. Тое ж адбывалася у старажытным Егiпце, дзе адукацыя адыгрывала утылiтарную ролю падтрымання працы дзяржавы i чынавецкага апарату, амвалам такой адукацыi з'яулялiся школы тсцоу. У гэтым жа ключы развiвалася рымская адукацыя, якая юравалася неабходнасцю падтрымання разгалiнаванага дзяржаунага апарату, яю яднау шырокiя тэрыторыi, раскшутыя на розных кантынентах.

У рамках функцыянавання старажытнарускiх княствау не выпадае казаць аб неабходнасцi адукацыi у пабудове кар'еры, не звязанай з рэлшйнай iерархiяй. У зачаткавым выглядзе дзяржаунага апарату як князь так i яго дружына iснавалi у фармаце вайсковага удасканалення i фiзiчнай сiлы. Парадак збора данiны i вядзенне перамовау з замежнымi партнёрам^ як i абмежаванасць дзяржаунага апарату у раздробленых феадальных княствах па сутнасщ не патрабавалi глыбокiх ведау, якiя прадстауляла вышэйшая адукацыя. Адначасова, такая адукацыя давала магчымасць пабудовы рэлiгiйнай кар'еры, што з'яулялася прывабным прафiсiйным выбарам на працягу сотняу гадоу развiцця не толькi русюх, але i iншых еурапейскiх дзяржау.

У гэтым сэнсе выбар Еуфрасшш Полацкай i Кiрылы Тураускага можа разглядацца як перш за усё прафесiйны выбар кар'ерных магчымасцяу, яюя прадстауляла тагачасная адукацыя. Першая выбрала шлях рэалiзацыi свайго iнтэлектуальнага патэнцыялу у межах культурна-цывiлiзацыйных ператварэнняу у Полацюм княстве, што безумоуна выглядала больш прывабна, чым абмежаваны палиычны уплыу у ролi жонкi князя у запламбаванай прасторы полацкай перыферыь Другi выбрау клiрыкальную кар'еру як альтэрнатыву бiзнесу i у гэтым сэнсе адукацыя прапаноувала не толью магчымасщ рэалiзацыi асабiстых амбiцый, але i несувымерна большыя рэсурсы, яюя па сваiм значэннi адпавядалi магчымасцям палiтычнай улады.

Дагматычны характар фармату адукацыи i засяроджанасць на традыцыi для Вiзантыi i Заходняй Еуропы пералому тысячагоддзяу было не чым шшым, як пэуным перыядам развщця iнтэлектуальнай культуры, калi заугодна, спецы^чным стылем арганiзацыi мысленнай актыунасцi (каментатарства). У той час як для нацыянальнага кантэксту Старажытнай Рус гэта быу асноуны i першапачатковы узор аргашзацыи сiстэмы падрыхтоУкi рэлiгiйнай iерархii, iстотнасць якога палягала як на кволасщ мясцовай iнтэлектуальнай традыцыi, так i сiнкрэтычных праявах, якiя натуральным чынам узнiкалi пры спробах штэрпрэтацыи iмпартыраваных канцэптау у сiстэме мясцовых каардынат.

Сведчанне гэтым праявам можна знайсщ у творчасцi Кiрылы Тураускага для якога не усяляю чалавек мае здольнасць да пазнання, мiж тым як наадварот, большасць пазбаулена яе. Тыя, хто валодае гэтай здольнасцю - маюць ласку Божую, якая заключаецца у магчымасцi бачыць рэчы такiмi, якiя яны ёсць у адпаведнасщ з Боскай задумай. Адначасова людз^ якiя не атрымалi боскае прасвятленне таксама могуць мець пазнавальную здольнасць, якая можа быць сфармавана у вынiку навучання у межах устойлiвай iнтэлектуальнай традыцыi. У гэтым кантэксце нават асобы, яюя не маюць адпаведнага таленту, могуць навучацца i выкладаць у адпаведнасщ з атрыманымi ведамi. Аднак у выпадку, калi падобныя людзi пачынаюць разважаць у суцэльным адрыве ад тралы^и, - з'яуляюцца ерасi, якiмi гэтыя людзi заражаюць iншых [8].

У межах падобнай штэрпрэтацыи фармавалася устойлiвая сувязь памiж пазнавальнай функцыяй чалавека i яго рэлiгiйнай верай. Адпачатку выкрышталiзавана у межах вiзантыйскай фiласофii як iнтэнцыя да спасщжэння аб'ектыунай рэчаiснасцi, праз якую бог можа размауляць з чалавекам, цягам далейшага развщця увага да натуральнай рэчакнасщ была рэдукавана як лшкавы пасярэднiк. Эвалюцыя вiзантыйскай фiласофii у бок iсiхазма Грыгорыя Паламы (1296-1359) з'яулялася натуральным развщцём тагачаснай думю у абставiнах змяньшэння тэрыторый дзяржавы i згубай кантролю над былымi калонiямi. Калi у эпоху Юрылы Тураускага i Клiмента Смаляцiча (памёр каля 1164 г.) тыповым быу пошук босскай ласю праз карэляцыю памiж бiблейскiмi тэкстамi i аб'ектыунай рэчакнасцю, то ужо у творчасщ Грыгорыя Цамблака (1364-1419/1420) асоба функцыянавала у трансцэндзентных ландшафтах iсiхазма, iншымi словамi, выходзiла на прамую сувязь з богам [9].

Заходш вектар iнтэрнацыяналiзацыi. З падзеннем ролi Вiзантыi яе iнтэлектуальнае i палiтычнае першынство пакiдае Старажытную Русь не толью у форме феадальнай раздробленасцi, але i у форме пауставання лакальных палiтычных цэнтрау. Змяненне геапалiтычнай атуацый, а таксама пазнейшыя поспехi у вайне з манглольскiмi i тэУтонскiмi заваёунiкамi, якiя суправаджалiся аб'яднаннем тэрыторый у межах Вялшага Княства Лггоускага i Польскага Каралеуства, ускладненне дзяржаунага апарату, самастойная знешняя палиыка - усё гэта дыктавала неабходнасць фармавання больш разгалшаванай сiстэмы адукацыi. Па сутнасщ, з'яуленне Кракаускай акадэмii (1364 г.) было сведчаннем палиычнага

пераходу ад стану феадальнай раздробленнасщ да стварэння усходнееурапейсюх федэратыуных дзяржау. Адначасова змяняецца i вектар iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi. Цяпер мясцовыя элiты наюроуваюцца у Кракаускую акадэмiю, пасля якой працягваюць навучанне у адукацыных цэнтрах Iталii, Германii цi Францыi. Гэты працэс актыуна развiваецца цягам ХУ-ХУ1 ст., дасягнуушы апагею на пераломе ХУ1-ХУ11 ст., калi тэрыторыя Вялшага Княства ЛiтоУскага пакрываецца сеткай 1езущюх калегiумау.

Кракауская акадэмiя была адкрыта як studium §епега1е, то бок прымала на свае праграмы студэнтау як польскiх, так i замежных [10]. Стараннямi Караля Ягайлы Кракауская акадэмiя прымае асобную квоту для навучання выхадцау з Вялiкага Княства Лиоускага, а таксама будуе бурсу адмыслова для iх пражывання. Аснову адукацыи складалi вольныя мастацтвы - набор дысцыплш, сфармаваны у час позняй Рымскай Iмперыi. Адукацыйны комплекс складауся з двух цыклау - Тгтит и Quadrivium, дзе першы прадугледжвау атрыманне базавых ведау па лопцы, рыторыцы i лацiнскай мове, у той час калi друп цыкл засяроджвауся на больш прасунутым вывучэннi фiласофii, геаметрыi, арыфметыкi, астраномп i музыкi [11]. Пры гэтым акадэмiя працавала па iтальянскай мадэлi Балонскага унiверсiтэту, што прадугледжвала абмежаваны уплыу царквы на дзейнасць навучальнай установы.

З правядзеннем больш актыунай знешняй палiтыкi, павялiчэннем дзяржаунага апарату Польшча, а з тым i Вялiкае Княства ЛiтоУскае патрабавалi большую колькасць не толькi адукаваных рэлiгiйных iерархау, але i дзяржауных чыноУнiкау. 1стотнасць тагачаснай адукацыi для жыццядзейнасщ дзяржавы добра перадае абставшы i дух стварэння Кёнiгсбергскага ушверспэту у 1544 г., якi паустау у межах пераходу тэакратыi Тэутонскага ордэну да свецкай дзяржавы Прускага герцагства [12]. Пры гэтым вартасць адукацыи для пабудовы клiрыкальнай кар'еры не страчвала сваю актуальнасць, па сутнасщ усе царкоуныя iерархi з кожнай хрысщянскай канфесii як правша атрымлiвалi адукацыю за мяжой: 1пацш Поцей, Сымон Будны, Мiлецiй Сматрыцю i шматлiкiя iншыя.

Узаемазалежнасць памiж развiццём адукацыi i дабрабытам дзяржавы на пераломе ХУ1 i ХУ11 ст. робiцца канвенцыянальным поглядам на тэрыторыях сярэднявечнай Беларусi. 1нтэрпрэтуючы разарванне царкоунай еднасцi заходняга i усходняга хрысцiянства, унiяцкi палемiст Л. Крэуза (памёр у 1639 г.) пералiчвау тры найбольш жахлiвыя страты, яюя скiравау бог на грэкау: страта незалежнасщ, разрабаванне культурных багаццяу i закрыццё унiверсiтэтау. Дэградацыя iнтэлектуальнага развщця i страта вядучых пазiцый у адукацыи i фiласофii iнтэрпрэтавалiся Л.Крэузам як боскае пакаранне за схiзму, пры гэтым дэградацыя адукацыi прымалася як крынiца, а не следства дзяржаунага бязладдзя: «Калi святло пацямнела, якая ж будзе цемра? На што спадзявацца свецюм, да яюх святло праз духоуных прыходзiць, калi тыя духоуныя у цемры? Што гэта, калi не пакаранне Божа?» [13, с. 216].

Адначасова разрабаванне Канстантынопалю крыжакамi iнтэрпрытавалася каталiцкiмi i унiяцкiмi палемiстамi як акт змены iнтэлектуальнага першынства з усходу на захад. Далейшае згасанне Вiзантыйскай 1мперыи - гэта таксама працэс пераходу ушвератэцюх выкладчыкау, навукоуцау, чыноУнiкаУ з усходу на захад. У гэтым ключы унщятва, як змена юрысдыкцыи праваслаунай царквы Вялiкага Княства Лггоускага з Кантсантынопалю на Рым разумелася як натуральны пераход да перадавой мудрасщ. Лацiнская адукацыя, як найбольш актуальная на той час, павшна была забяспечыць якасны культурны скачок праваслаунай супольнасщ. Л.Крэуза падкрэслiвау: «Колью дабра спадзяемся мы атрымаць у каротюм часе, калi будзем вывучаць навукi, як продкi нашы у краях рускiх пэуна былi людзыш вучонымi» [13, с. 287].

У занядбанш адукацыi бачылi небяспеку i праваслауныя. Князь К. Астрожскi, крытыкуючы праваслаунае навучанне i супрацьпастауляючы яго пратэстанцкаму, тсау I. Поцею: «А ад чаго шшага развялося столью лянiуства, апальства i адступнiцтва ад веры, як найбольш ад таго, што занядбаны настаунш, i стамшся вучыць, стамiлiся прапаведаваць слова Боскае, занядбаны навую, занядбаны казаннi» [14, с. 64-65]. Адначасова беларусмя магнаты адмыслова спансавалi моладзь для атрымання адукацыi за мяжой, каб па вяртанш падрыхтаваныя кадры стваралi новую пратэстанцкую iерархiю. Тут адукацыя таксама прадстауляла сабой натуральны сацыяльны лiфт, якi функцыянавау праз iнтэрнацыянальныя каналы.

Студэнты, якiя атрымалi адуказыю за мяжой рабшся рухаючай сiлай развщця беларускай культуры i палiтычнай сютэмы. Паказальным з'яуляецца, што за два стагоддзi ва унiверсiтэтах заходняй Еуропы агулам вышэйшую адукацыю атрымалi больш за 700 выхадцау з Беларуа, гэта не толью Кракау, але i Прага, Берлiн, Лейпцыг, Виэнберг, Нюрнберг, Кёнiгсберг, Балонья, Базаль, Парыж i нават Эдынбург [1, с. 358]. I калi у першай палове II тысячагоддзя н.э. iнтэрнацыяналiзацыя айчыннай адукацыi базавалася на засваенш позняй патрыстыкi у выглядзе Вiзантыйскай фiласофii, то асноуны вектар iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi сярэдзiны тысячагоддзя упэунена фундавауся на заходнееурапейскай схаластыцы.

Варта адцемiць, што большасць культурных феноменау сярэдзiны тысячагоддзя на тэрыторыi Беларусi з вялшай ступенню альбо з'яулялiся вытворнымi ад схаластычнай фiласофii, альбо наупрост на ёй фундавалюя. Знакамiты сюжэт штэлектуальнага жыцця сярэднявечнай Беларусi - рэлтйная палемiка,

якая разгортвалася амаль стагоддзе памiж iepapxaMi розных хрысщянсюх канфесiй з канца XVI па сярэдзшу XVII ст., па сваiм фармаце i складзе удзельшкау з'яуляуся не чым шшым, як працягам схаластычных практыкумау на радаме сярод выпускшкоу замежных ушвератэтау. У сваю чаргу такiя штудыи адкрылi магчымасцi да непасрэднага iмпарту заходнееурапейскай адукацыi, якi выявiyся у рэфармацыйных працэсах арганiзацыi пратэстанцкiх школ i контррэфармацыйных - стварэння сети iезуiцкiх калепумау.

Рэфармацыя i контррэфармацыя у працэсах 1нтэ|)нацынна. inani.ii айчыннай адукацыь

У гэтым ключы паказальны уплыу пратэстантызму i пратэстанцкай адукацыi на агульнае штэлектуальнае поле тагачаснай Беларусь Вяртанне на радзiму студэнтау з Кёшгсбергскага ушверспэту, а таксама адукацыйных устаноу Германii i Швейцарыi выклкала бурнае развiццё Рэфармацыi на беларусмх землях у XVI ст. Былi заснаваныя шматлiкiя пратэстанцкiя школы, найбольш знакамiтыя з iх функцыянавалi у Вiльнi, Навагрудку, Брэсце, Ракаве, Мшску, Слуцку i 1уе [15]. Асаблiвасцю гэтых школ з'яулялася безумоуная спецыялiзацыя на лiнгвiстычнай праблематыцы, пры гэтым адметна, што нацыянальным мовам адводзшася асаблiвае значэнне.

У гэтым сэнсе варта падкрэслщь, што шмат у чым павелiчэнне значэння нацыянальных моу (польскай i старабеларускай) на тэрыторыях Польскага Каралеуства i Вялiкага Княства Лггоускага, стварэнне першых граматык не у апошнюю чаргу звязана з працэсамi iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi. З некаторай упэуненасцю можна сцвярджаць, што менавиа дзякуючы пратэстантызму, яго увазе да нацыянальных моу прадстаунш iншых традыцыйных канфесiй звярнулi увагу да гэтай праблематыцы. У 1568 г. у Кракаускай Акадэмп публiкуецца першая граматыка польскай мовы «Polonicae grammatices institutio», у 1594 г. выходзiць больш прасунуты варыянт «Compendium liguare polonicae», а у 1619 г. пабачыла свет першая граматыка старабеларускай мовы "Граммапки славенскiя правилное синтагма". Пры тым, што калi першыя граматыю польскай мовы былi створаны натуралiзаванымi замежнымi навукоуцам^ то старабеларуская граматыка ужо была складзена мясцовым выпускшком шэрагу замежных ушвератэтау М.Сматрыцкiм.

У пэуным сэнсе прыход iезуiтаy у Беларусь у 1570 г., а таксама стварэнне разгалшаванай сети брацюх праваслауных школ - з'яулялася этапам агульнаеурапейскай рэакцыi на рэфармацыйныя рухi з боку каталiцкай царквы. З адкрыццём Вiленскай акадэмii у 1578 г. щкаунасць да лакальнай вышэйшай адукацыi узрастае яшчэ больш. Навучанне у iезуiцкiх калегiумах рэалiзоyвалася на бязвыплатнай аснове, пры гэтым шэраг абиурыентау не абмяжоувауся саслоyнымi i канфесiйнымi рамкамi. У гэтых умовах адукацыя зрабiлася даступным iнструментам пабудовы клiрыкальнай кар'еры - рэальнай магчымасщ выкарыстаць сацыяльны лiфт у саслоуным грамадстве, дзе, як правiла, жыццё рэгламентавалася сацыяльным статусам, дадзеным пры нараджэнш.

Пасля адкрыцця Вiленскай акадэмп iезуiты пачалi актыуна развiваць сетку калепумау па усёй Беларусi. Найбольш старэйшымi навучальнымi установамi гэтага кшталту з'яулялкя Полацкi (1580 г.) i Нясвiжскi (1586 г.) калегiумы, далейшае пашырэнне сеткi уключала Оршу (1616 г.), Брэст (1623 г.), Гродна (1625 г.), Пшск (1638 г.), Навагрудак (1645 г.). Адразу пасля адкрыцця таюя установы карысталiся вялшай папулярнасцю, у адной Вiльнi за 40 год актыунасщ колькасць студэнтау узрасла са 160 да 1210 чалавек, а у Полацку за той жа перыяд са 100 чалавек да 1647 [15]. З цягам часу да 1езущюх калепумау далучылкя шматлшя iншыя сярэднiя навучальныя установы: пiяраy, базыльянау i шш, якiя таксама мелi замежныя караш i карысталiся замежнымi yзорамi навучальных праграм i падыходау да выхавання.

Па сутнасцi, апiсаны працэс з'яуляуся другой хваляй iнтэрнацыяналiзацыi беларускай адукацыи, якая насунулася на Беларусь ужо не з поудня, а з захаду. У гэтых умовах адбываецца адраджэнне i лакальнай традыцыi праваслаунай адукацыi у фармаце брацкiх школау, якiя yзнiклi як альтэрнатыва пратэстанцюм i каталiцкiм навучальным установам. Спачатку з'явлiлiся школы у Вiльнi (1584 г.) i Львове (1585 г.), i хоць надалей найбольшая колькасць таюх устаноу функцыянавала ва Украше (30 школ), аднак i беларусюя землi актыуна yключылiся у гэты працэс: такiя школы былi адчынены у Брэсце (1591 г.) i Мiнску (1592 г.), а на пачатку XVII ст. з'явiлiся у Полацку, Оршы i Шклове [3].

Брацюя школы yвабралi у сябе як асаблiвасцi пратэстанцкiх навучальных устаноу, так i каталiцкiх калегiумаy. У аснове адукацыи ляжала уся тая ж праграма Trivium и Quadrivium з большым упорам на мовазнауства. Тут вывучалася лацiна, грэцкая i царкоуна-славянская мовы, пры гэтым выключна новае гучанне здабылi нацыянальныя мовы - польская i старабеларуская. З аднаго боку вывучэнне замежных моу дазваляла далучыцца студэнтам да еурапейскай навукi, паехаць па навучанне за мяжу, цi зрабiць кар'еру у межах гандлёвых зносiн з замежнымi краiнамi, з iншага боку нацыянальныя мовы сталi часткай пабудовы новай щэалапчнай тоеснасцi унутры тагачасных дзяржау. Апагеем развiцця праваслаунай адукацыi стала адкрыццё Кiева-Магiлянскай акадэмii у 1632 г. - вышэйшай навучальнай установы Украшы i Беларусi.

Палемша аб вектарах i вышках штэрнацыяна№ацьп адукацьп. Ва умовах замены вiзантыйскага падыходу да арганiзацыi ведау на схаластычны узнiкае i амптаматычная палемiка аб вынiках i вектарах iнтэрнацыяналiзацыi нацыянальнай адукацыь Як бы ш падавалася на першы погляд, што гэта выключна надзённая праблематыка укаранення балонскай сiстэмы, варта падкрэслщь, што падобныя настроi натуральна узнiкалi пры змене адукацыйнай парадыгмы i у больш аддаленыя гiстарычныя перыяды. Абгрунтоуваючы неабходнасць пераходу праваслаунай iерархii пад юрысдыкцыю Папы Рымскага каталщмя i унiяцкiя палемiсты падкрэслiвалi неабходнасць мадэршзацып айчыннай адукацыi. Далучэнне да сучасных унiверсiтэцкiх сетак i апошшх дасягненняу тагачаснай навукi i фшасофп прызнавалася за асноуныя шляхi выхаду з арганiзацыйнага крызiсу праваслаунай царквы i адным з вектарау росту штэлектуальнага i матэрыяльнага дабрабыту Вялшага Княства ЛiтоУскага.

У сваю чаргу, частка праваслаунай iерархii якая апынулася у апазiцыi да унii, звяртала увагу, што пры пераходзе да каталщкай адукацыi губляецца аутэнтычны рэлтйна-фшасофсю антураж i першапачатковы iдэалагiчны фармат вiзантыйскага узору хрысцiянства. Пры тым, што само хрысцiянства яшчэ некалью стагоддзяу таму з'яулялася выключна iмпартаваным феноменам, якое змагалася за сваё кнаванне з праявамi сiнкрэтызму, ужо на прыканцы ХУ1 ст. паважалася за крынiцу нацыянальнай iдэнтычнасцi i парадыгму агульнаеурапейскай фiласофскай i рэлшйнай мудрасцi. З гэтай нагоды праваслауны палемiст З. Капустэньскi зауважау: «Вялшая кара Божая на краiны заходшя, пасля адарвання касцёла Лацiнскага ад царквы усходняй наступiла, бо адышоушы ад крынiцы веры, адышлi i ад правай мудрасцi, адкiнулi правыя дагматы, а узялiся за гэтага свету прыкладныя навукi; ад чаго у ерас розныя упалi, i самi памiж сабою да вялшай нязгоды прыйшлi i адзiн з шшым у пiсьмах адзiн аднаму супрацьстаяць» [5, с. 898]. Тут палемктам ставiцца пад сумнеу не вартасць адукацыи, але пралiкi каталщкай царквы у яе выхаваучым аспекце. Пры гэтым падркэслiваецца, што лащнская мудрасць другасная: «А што рымляне хваляцца навукаю гэтага свету - «чужым пер'ем хваляцца», «у чужым плашчы выхваляюцца»! Грэцкiя гэта мудрасщ - Платонава i Арыстотылева i iншых фiлосафаУ Грэцкiх мудрасць, часткова iм адасобленая!» [5, с. 900]. У гэтым ключы дыхатамiя: перадавое (прагрэсiунае) i спрадвечнае (праверанае) з'яуляецца даунiм сюжэтам не толькi псторыи iнтэрнацыяналiзацыi айчыннай адукацыi, але i натуральным спадарожнiкам мадэрнiзацыйных працэсау.

Вышкь Падводзячы вынiкi можна заключыць, што шмат у чым генезiс беларускай адукацыи - гэта гiсторыя, заснаваная на даугатэрмшовых мiжнародных сувязях. Адначасова гэта тандэм двух паралельных i узаемазвязаных сюжэтных лiнiй - пауставання моцнай i разгалiнаванай палiтычнай улады i развiцця рэлiгiйнай адукацыi.

Адукацыя прыходзiць у Беларусь з Вiзантыi як цэласны i, у першую чаргу, рэлтйны феномен. Адначасова яна прыходзщь як кар'ерная магчымасць у новай сферы жыцця тагачаснага грамадства -царкоунай арганiзацыi. Клiрыкальная кар'ера на доупя стагоддзi робiцца выдатнай альтэрнатывай вайсковай службе, пры гэтым такой магчымасцю маглi скарыстацца не толью шляхецкiя саслоуi, але i прадстаунiкi iншых сацыяльных класау.

Другая хваля iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi звязвалася з заходшм уплывам каталiцкай i пратэстанцкай канфесш, а таксама адукацыйнай мабшьнасцю у напрамку заходнiх дзяржавау. Усё гэта стала магчымым пад час узбуйнення дзяржаунага апарату i выбудовы незалежнай знешняй палiтыкi. Пры гэтым развщцё праваслаунай адукацыi адбывалася у рэлевантым фармаце, як адаптацыя заходшх падыходау у рамках стратэгiчнай канфесшнай канкурэнцыi.

Як першая, так i другая хваля iнтэрнацыяналiзацыi адуцкацыi развiвалiся у межах рэлiгii i насш ярка выражаны рэлiгiйны характар. У гэтым ключы Беларусь, як правша, засвойвала вынш замежных iнтэлектуальных працэсау.

У якасщ асноунага вынiку варта дапусцщь, што прагiсторыя беларускай адукацыи была iнiцыявана i адначасова развiвалася як сюжэт iмпарту традыцыi i кадрау. Iнтэрнацыяналiзацыя адукацыi з'яулялася не толью крынiцай, але i энергетычным цэнтрам, якi падпiтвау яе жыццядзейнасць i развiццё. Дэбаты, якiя суправаджалi старажытную гiсторыю развiцця нацыянальнай адукацыи, яскрава сведчаць, што цэнтральны момант несупадзення поглядау палягау не на ацэнках неабходнасщ iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi, але на выбары яе вектарау. У канчатковым рахунку iнтэрнацыяналiзацыя адукацыi канвенцыянальна разумелася iстотным механiзмам падтрымання яе якасщ, а таксама крынщай штэлектуальнага i матэрыяльнага дабрабыту як асобнага шдывща, так i грамадства у цэлым.

ЛГТАРАТУРА

1. Яноуск1, А.А. Ушвератэт Беларус1: асэнсаванне 1 рэал1зацыя яго 1дэ1 у г1сторыка-пал1тычных рэал1ях часу / А.А. яноуск1, А.Ф. Самуск // Российские и славянские исследования : науч. сб. Вып. 7 / редкол.: А.П. Сальков, О .А. Яновский (отв. ред.) [и др.]. - Минск : БГУ, 2012. - С. 357-370.

2. Тарасюк, Я.В. Рэформа адукацыи у Рэчы Паспалтй ХУШ стагоддзя / Я.В. Тарасюк // Вестник Полоц. Гос. ун-та. Сер. Е, Педагогические науки. - 2012. - № 7. - С. 154-157.

3. Самуск, А.Ф. Спецыфка выкладання "septem artes liberalis" у айчынных брацюх школах у канцы XVI - першай трэщ XVII ст. / А.Ф. Самуск // Вышэйшая школа. - 2016. - № 2. - С. 57-60.

4. Русь i В1зантыйска-Балгарская тэалапчная i фшасофская традыцыя: праблема вучнёуства / В.Б. Евароусю [i шш.] // Псторыя фшасофскай i грамадска-пал1тычнай думю Беларусь У 6 т. / Нац. акад. навук Беларус ; 1н-т фшасофн. - Мшск : Беларус. навука, 2008. - Т. 1. Эпоха Сярэднявечча. - С. 243-256.

5. Капустэньскш, З. Палшод1я / З. Капустэньскш // Русская Историческая Библиотека. - СПб., 1878. - Т. 4. -C. 313-1200.

6. Katelis Viglas. A Historical Outline of Byzantine Philosophy and Its Basic Subjects. University of Thessaloniki. - Mode of access: https://philpapers.org/archive/VIGAHO.pdf.

7. Constantinides, C.N. Hgher Education in Byzantium in the Thirteenth and Early Fourteenth Centuries (1204-1310) / C.N. Constantinides ; Cyprus research Centre. - Nicosia, 1982. - 222 p.

8. Фшасофсюя падставы творчасщ Юрылы Тураускага // В.Б. Евароусю [i шш.] // Псторыя фшасофскай i грамадска-пал1тычнай думю Беларусь У 6 т. / Нац. акад. навук Беларуа ; 1н-т фшасофп. - Мшск : Беларус. навука, 2008. - Т. 1. Эпоха Сярэднявечча. - С. 347-361.

9. Казакова, Т.П. Творчасць Грыгорыя Цамблака у Вялшм княсве Ллтоусюм i традыцы1 усходнеславянскага красамоуства / Т.П. Казакова // Российские и славянские исследования.- 2009. - Вып. 4. - С. 258-265.

10. Pedersen, O. The First Universities. Studium generale and the origins of university education in Europe / O. Pedersen. -Cambridge : Cambridge University Press, 2000. - Р. 133.

11. Derwich, M. Uwagi nad genez^ i miejscem edukacji obywatelskiej w polskim szkolnictwie sredniowiecznym / М. Derwich // Historyczne konteksty edukacji obywatelskiej w spoleczenstwie wielokulturowym. - Krakow : Impuls, 2007.

12. Лавринович, К.К. Альбертина: Очерки истории Кенигсбергского университета / К.К. Лавринович. - Калининград : Калинингр. книж. изд-во, 1995. - 416 с.

13. Кревза, Л. Оборона унии. Сочинение Виленского архимандрита Льва Кревзы 1617 г. / Л. Кревза // Русская Историческая Библиотека. - СПб., 1878. - Т. 4. - C. 157-312.

14. Острожски, К. Послание И. Потею / К. Острожски // Акты Западной России. - СПб., 1851. - Т. 4. - С. 63-66.

15. Косман, М. Рэфармацыйная i контррэфармацыйная школьная адукацыя на беларусюх землях Вялкага Княства Л1тоускага / Косман Марцэл1 // З псторы1 культуры Вялкага Княства Л1тоускага. - Мшск, 2010. - С. 226-251.

Пастуту 28.03.2019

PHILOSOPHICAL ASPECTS OF EDUCATIONAL INTERNATIONALIZATION OF X-XVIII cent. ANCIENT BELARUS

D. SMALIAKOU

The article deals with philosophical aspects of educational internationalization of ancient Belarus between X-XVIII cent. From the early start of Ancient Rus' and finishing the higher point of Jesuit Education the educational internationalization was one of the key elements of genesis as well as maintaining of development of ancient Belarusian education. The same processes were explored as the changing of Byzantium philosophy influence to scholastic philosophy of Western Europe. As the result, the education played important role in the creation of Christian hierarchy and Christian religion activity in ancient Belarus, as well as the importance of this process to build the alternative career for individuals as the alternation to military crevice.

Keywords: Belarusian educational internationalization, Byzantium philosophy, Scholastics, the history of Belarusian education.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.